Tag Archives: Павел Костюкевич

В. Рубінчык. КАТЛЕТЫ & МУХІ (116)

Шалом усім! Атрымаў ад мастака Андрэя Дубініна копію ліста, які ён адправіў яшчэ 28.04.2019 на адрас дэпутаткі палаты прадстаўнікоў нацыянальнага сходу Ірыны Дарафеевай. Падаецца з мінімумам карэктарскіх правак – па-мойму, гэта важны «дакумент эпохі». Мяркую, не зашкодзіла б і іншым беларускім выбаршчыкам cлаць аналагічныя звароты на мэйлы «сваіх» дэпутатаў. Праўда, І. А. Дарафеева (пакуль) не адказала А. Б. Дубініну, але кропля камень точыць… Адрасы ж няцяжка знайсці тут. Далей – тут.

Добры дзень, паважаная Ірына Аркадзеўна! Звяртаюся да Вас як да дэпутата маёй Старавіленскай акругі № 105. З навін я даведаўся, што чарговыя парламенцкія выбары ў Беларусі адбудуцца ў лістападзе 2019 г. На маю думку, беспадстаўнае скарачэнне паўнамоцтваў дэпутатаў ПП НС на 10 месяцаў парушае Канстытуцыю (арт. 93) і Закон «Аб Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь» (арт. 4).

Як мастак (я сябра Беларускага саюза мастакоў, выкладаў у Акадэміі мастацтваў) я разумею, што ўсе мастацкія праекты або эскізы патрабуюць часу на выспяванне. Тое ж самае і ў Вашай дэпутацкай справе, пачатыя і запланаваныя праекты патрабуюць часу, каб быць даведзенымі да ладу. Скарачэнне Вашай працы амаль на год азначае, што некаторыя праблемы выбаршчыкаў могуць не мець завяршэння.

Калі ласка, зрабіце ўсё, каб не дапусціць датэрміновага роспуску парламента, у Вас ёсць для гэтага некаторыя магчымасці.

* * *

Quod erat demonstrandum: у адказ на паспешлівыя, істэрычныя заявы пра тое, што Сінявокая страціла сотні мільёнаў долараў ад труку з пастаўкай забруджанай нафты, расійскія ўрадоўцы пстрыкаюць аўтара заяў па носе (маўляў, агульныя страты Расіі і Беларусі меншыя за 100 мільёнаў «зялёных»), а ў выніку церпіць уся краіна. І дзівіцца няма чаго: пасля слоў «Што, мы з расійцамі пойдзем судзіцца па гэтым пытанні?» поле для манеўру ў «Белнафтахіма» ды Савета міністраў РБ рэзка звузілася…

Першы прэзідэнт, чарговы раз «ператрахваючы» сваіх падначаленых, разрадзіўся новым пасланнем: «Людзі заўсёды ўладу крытыкавалі і будуць крытыкаваць, але гэта не крытычна». Нагадвае афарызм у армейскім духу: «Баявы лісток павінен быць баявым лістком, бо гэта ж баявы лісток!» Але, відаць, не месца чапляцца да стылю. Спадар (або таварыш) яўна хацеў сказаць, што «нам», уладзе, па вялікім рахунку, ужо даўно пляваць на вашу крытыку, што «мы» кіруемся ўласнымі крытэрыямі пры падборы кадраў і ў ацэнцы іх дзейнасці. Браты-расіяне падаюць прыклад… Пра тамтэйшых чыноўнікаў і буйных бізнэсоўцаў разважае Мікола Сванідзэ: «не лічаць нават патрэбным і магчымым, прашу прабачэння, базар фільтраваць. Што ім прыйшло ў галаву, тое і лепяць. Бо разумеюць, што ім усё роўна… Не мы іх з вамі гаспадары. Не ад нас з вамі яны залежаць» (03.05.2019). Гэта я для тых суайчыннікаў цытату прывёў, хто «чакае з надзеяй на рускія танкі».

Без парламентарызму, сістэмы стрымак ды проціваг у палітычным працэсе («народаўладдзе» – прыгожае слова, якое, на жаль, яшчэ шмат гадоў будзе гучаць дэкларатыўна, калі нават адновяцца рэальныя выбары), галоўным крытэрыем адбору з’яўляецца пластычнасць падначаленых – не так бяздумная лаяльнасць да першай асобы, як гатоўнасць i ўменне лавіць сігналы «зверху», а ўадначассе не вытыркацца… Лягчэй гэта ўдаецца жанчынам. Дзіва што акцёрка-тэлевядучая Наталля Э. за пару гадоў зрабіла кар’ерку ў адміністрацыі ды разам з начальніцай гэтай адміністрацыі Наталляй К. 11 мая была жэстачайшэ высачайшэ ацэнена даражэй за любога міністра («памнажай на тры, памнажай на пяць…») А можа, усё прасцей – камусьці закарцела часцей сядзець паміж парай Наташ, каб загадваць жаданні? 🙂

Бальшыня чыноўнікаў без стрыжню – і ў выніку ўсё (ну, многае – найперш тое, што залежыць ад дзяржавы) тут у нас, нібыта з пластыліну, – спорт, адукацыя, культурка, CМІ, замежныя справы… Last but not least – нацыянальная бяспека. Так, пакуль у 2019 г. яго не арыштавалі за хабарніцтва, у савеце бяспекі красаваўся «харошы малец», да якога «былі пытанні» значна раней, калі ён служыў начальнікам аховы Лукашэнкі. Андрэю Уцюрыну, бачыце, далі шанс, а ён… Колькі ж ужо можна ладзіць гэтыя «шоў» на тэму «стральцы падстаўляюць добрага цара»? Мы ўсе яшчэ не наеліся з 2000-х гадоў гісторый з обер-пракурорамі Купрыянавым, Снегіром, еtc.?

І верхавіна міністэрства ўнутраных спраў па-ранейшаму існуе «на сваёй хвалі», пільна ахоўваючы ў горадзе-героі Мінску (ды што там, ва ўсёй гераічнай Беларусі!) адну-адзіную скульптуру. Надоечы «павінцілі» двух расійскіх турыстаў за недастаткова паважлівае, як падалося міліцыянтам, стаўленне да «гарадовага з сабачкам» на Гарадскім Вале – і прапанавалі пацярпелым лічыць затрыманне «прыгодай». Аўтарка дадала: «пакуль мы рапарт чакалі, ім па рацыі паведамленні паступалі пра злодзейку ў пераходзе і пра патэнцыйнага самазабойцу… Але мы аказаліся куды больш важнымі злачынцамі». Facepalm, іспанскі сорам.

Тутбаеўцы так і не выправілі памылку: не «анархісты» ў снежні 2018 г. трапілі на Акрэсціна за пахавальны вянок ля «гарадавога» і, а 1 анархіст (Касінераў) і 1 сацыял-дэмакрат (Спарыш). Не першы раз такое 🙁

Менш імітатарства прасочваецца ў прамысловасці і, як ні дзіўна, у гандлі (пакупнікі ды прадаўцы ўжо збольшага ведаюць, чаго чакаць ад сваіх візаві, і не даюць надурыць сябе «на ўсю шпулю»), аднак i там хапае…

Мінулая серыя часткова была прысвечана становішчу ў Шчучыне Гродзенскай вобласці, ну і ў Шчучынскім раёне. Камусьці падалося, што я згусціў фарбы… Тут у лютым чыноўнік даводзіў, што раён «самаакупляльны», цікавы для бізнэсменаў, што ствараюцца новыя працоўныя месцы і г. д. Гэта не адмяняе таго факта, што насельніцтва вымірае ды разбягаецца – парадокс? Бадай што не, калі ведаць, што на многіх працоўных месцах запрашаюць працаваць «за ежу». Возьмем той самы комплекс па вырошчванні шампіньёнаў, згаданы А. В. Садоўскім:

330 р. – прыкладна $160. Аплата працы «долар за гадзіну» – як табе такое, Ілон Маск?

Хутчэй, чым у Шчучыне, насельніцтва на захадзе Беларусі знікала хіба ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці (–37,1%, але не за 20, а за 18 гадоў!)

Разумею тых жыхароў Дзісны, якія хацелі б аддзяліцца ад Мёршчыны і далучыцца да Полацкага раёна… Але ж ясна, што праблем «глыбінкі» гэткі крок радыкальна не вырашыць, хоць аўтары тэкста «Як рэфармаваць беларускія рэгіёны» і рэкамендуюць «канцэнтравацца». Маўляў, «добрую дынаміку паказваюць абласныя цэнтры, рэгіянальныя агламерацыі, як Полацк і Наваполацк, Мазыр і Калінкавічы. У іх адбываецца прырост насельніцтва, застаецца моладзь і расце прыватны бізнес». Гэтае назіранне больш пасуе рубяжу 2000–2010-х гадоў, a ў сярэдзіне 2010-х мы ўжо назіралі стагнацыю.

Гарады Насельніцтва
2013 2018
Полацк 84786 84597
Наваполацк 101307 101596
Мазыр 111324 111733
Калінкавічы 39220 40282

У 2017 г. упершыню за дзесяцігоддзі скарачалася нават насельніцтва Мінска, у першым квартале 2019 г. заняпад ізноў заявіў пра сябе. І што прыдумаць для такіх раёнаў, як Шчучынскі і Мёрскі? Зрэшты, ідэяў не бракуе – іншае пытанне, хто іх будзе ажыццяўляць… Ну, напрыклад, можна падпарадкаваць узнагароджанне мясцовых чыноўнікаў узроўню развіцця «чалавечага капіталу». Біць іх па кішэнях, калі смяротнасць у раёне (істотна) перавысіць нараджальнасць, а іміграцыя таго не кампенсуе. Ды тут ёсць відавочная пастка: што-што, а падмалёўваць лічбы і будаваць пацёмкінскія вёскі чынавенства ўмее. Пачнуць завозіць насельніцтва ў канцы «справаздачных перыядаў» – ці дзейнічаць так, як французскі фермер, што «залічыў» у вясковую школу 15 бараноў, абы ў ёй не зачынялі класы 😉

Больш перспектыўна выглядае сістэма бонусаў і прывілеяў для тых людзей, хто жыў у раёне, да прыкладу, цягам апошніх 10 гадоў (і збіраецца пражыць там яшчэ 10 :)). Вызваляць такіх «карэнных жыхароў» ад падаткаў, даваць ім выгадныя зямельныя надзелы, ці што… Карацей, тэма для абмеркавання. А ўрэшце, без перамен у Мінску цяжка разлічваць на тое, што будзе развівацца перыферыя. Новае пацвярджэнне яе гаротнага стану – дзве навіны, прачытаныя за адзін дзень. Як кажуць у такіх выпадках: «Гэта Беларусь, дзетка» (або «Мая краіна, мой народ»):

«Галоўны доктар Светлагорскай раённай лякарні Ігар Таўтын звярнуўся праз газету “Светлагорскія навіны”... Ён просіць фінансавай дапамогі, каб купіць неабходнае абсталяванне для лякарні і правесці рамонт» (15.05.2019).

«Супрацоўнікі Хоцімскага РАЙПО (звыш 150 чалавек) цягам 2018 года і некалькіх месяцаў 2019 года па ўказанні кіраўніцтва ў канцы кожнага справаздачнага месяца афармлялі заявы аб водпуску без захавання заработнай платы на 1-3 дні… У гэтыя дні яны выходзілі на працу і выконвалі свае службовыя абавязкі». І толькі «ў красавіку 2019 года ў пракуратуру Хоцімскага раёна звярнуўся работнік РАЙПО па пытанні слушнасці налічэння яму заработнай платы» (15.05.2019). Гэтае райпо – спажывецкае таварыства кааперацыі – ці не галоўны наймальнік у раёне, дзе жывуць усяго 10 тыс. чалавек (а 20 год таму было 17 тыс.).

Дэпапуляцыя здаўна хвалюе і расійцаў. Страшнаваты «антымульт»-2004.

У прынцыпе, мізантропства не цураюся – але не хацеў бы самаедстваваць і спісваць суайчыннікаў «ва ўтыль». Сталыя чытачы-гледачы серыяла памятаюць серыі, дзе гаварылася пра дасягненні ў сучаснай Беларусі. Прыкмячаў я таксама пра некаторыя станоўчыя тэндэнцыі ў яўрэйскім асяроддзі. І ў каляяўрэйскіх…

Пацешыла, што ў адноўленым альманаху «Далягляды», падрыхтаваным пад дахам выдавецтва «Мастацкая літаратура», апублікаваны твор ізраільскага пісьменніка (Меіра Шалева ў перакладзе Паўла Касцюкевіча).

П. С. Касцюкевіч у музеі гісторыі беларускай літаратуры. Мінск, 29.04.2019

А вось што ў красавіку арганізавалася ў Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці. Піша малодшы навуковы супрацоўнік Алена Паляшчук («Краязнаўчая газета», № 18, май 2019): «У Ружанскім палацавым комплексе роду Сапегаў адбылося адкрыццё выставы графічных працаў вядомага яўрэйскага мастака і паэта Машэ Бернштэйна Украденное детство (з фондаў Музея-сядзібы Пружанскі палацык), адбыўся відэалекторый Багаж из прошлого”... М. Бернштэйн нарадзіўся ў 1920 годзе ў Бярозе, у сям’і артадаксальных яўрэяў. Да пачатку Другой сусветнай вайны адвучыўся 4 гады ў Мастацкай акадэміі ў Вільні. Уцёкі з эшалона, што рухаўся ў Беластоцкае гета, эвакуацыя ў Саратаў, працоўныя будні ў калгасе, адарванасць ад родных і затым іх трагічная гібель ад рук фашыстаў – назаўсёды пакінулі незагойную рану ў душы Машэ… Пад час новага перыяду жыцця мастака – у Зямлі Запаветнай – у 1949 годзе ён становіцца ўдзельнікам выставы “Аманім-алім” (“Мастакі-рэпатрыянты”). З таго часу прайшло больш за 50 выставаў з яго ўдзелам, былі шматлікія імянныя прэміі, званні, медалі, некалькі экспазіцыяў яго твораў у Расіі, ЗША, Францыі, Галандыі і Італіі». Грэшным чынам, пакуль не прачытаў артыкул у «Краязнаўчай», і не ведаў пра Машэ Бернштэйна.

Цытатнік

«Тэлевізар трэба менш глядзець, дарагія мае» (Юрый Шаўчук, 08.05.2019)

«Няма ніякага сэнсу звяртацца да чыноўнікаў, якія даўно страцілі повязь з рэальнасцю і турбуюцца толькі пра захаванне ўласнага статусу і паўнамоцтваў. Звяртацца трэба да сябе – што мы можам і павінны зрабіць для грамадзян ужо зараз, – і наўпрост да грамадзян, прапануючы канкрэтныя праграмы дзеянняў, якія могуць быць рэалізаваны тут і цяпер, за кошт наяўных рэсурсаў» (Павел Катаржэўскі з партыі «Справядлівы свет», 15.05.2019)

«Няможна трымаць людзей за дурняў нават у тых выпадках, калі яны крыху прыдуркаватыя» (Кірыл Жываловіч, 15.05.2019)

Вольф Рубінчык, г. Мінск

17.05.2019

wrubinchyk[at]gmail.com

Апублiкавана 17.05.2019  21:07

В. Рубінчык. КАТЛЕТЫ & МУХІ (100)

Шалом! Ну во, дажыліся – кшталт «вялікага юбілею»… Хацеў бы назваць тых, каторыя не адмаўляліся супрацоўнічаць з серыялам «Катлеты & мухі» (est. 2015). Гэтыя людзі давалі каментарыі, слалі водгукі і/або матэрыял для будучых серый, цытавалі асобныя выпускі, бывала, зацята спрачаліся з аўтарам: Маргарыта Акуліч, Уладзімір Бараніч, Сяргей Будкін, Інэса Ганкіна, Юрась Гарбінскі, Уладзімір Гінзбург, Якаў Гутман, Зміцер Дзядзенка, Андрэй Дубінін, Алена Ждановіч, Фёдар Жывалеўскі, Алег Зелянцоў, Ігаэль Іегудзі аka Косця Лук, Леў Казлоў & Галіна Кур’яновіч, Сяргей Каспараў, Павел Касцюкевіч, Уладзіслаў Каташук, Васіль Кісляк, Зміцер Левіт, Дзмітрый Лыбін, Антон Лявіцкі, Людміла Мірзаянава, Гена (Гдалія) Пекер, Ігар Пушкін, Аляксандр Розенблюм, Дзмітрый Рослаўцаў, Святлана Рубінчык, Уладзь Рымша, Пётр Рэзванаў, Алесь Рэзнікаў, Павел Севярынец, Анатоль Сідарэвіч, Іна Соркіна, Сяргей Спарыш, Анатоль Старкоў, Віктар Сяргейчык, Юрый Тэпер, Аліна Федарэнка, Васіль Фрэйдкін, Алекс Фурс, Фелікс Хаймовіч, Віталь Цыганкоў, Раман Цыперштэйн, Андрэй Шуман, Ганна Янкута… Усім і кожнаму – мех падзяк! І два мяхі – рэдактару belisrael.info Арону Шусціну, які звыш сарака месяцаў церпіць гэта во ўсё :-/

Былі поспехі, мільгалі няпоспехі – да прыкладу, няспраўджаныя прагнозы. Суцяшаю сябе трывіяльна: маўляў, з кожным здараецца (а як яшчэ?). «Жырыноўскі па ўсіх параметрах не дацягвае да палітычнага лідара. І таму ў яго няма будучыні», – казаў пасол Расіі ў Ізраілі Аляксандр Бовін у інтэрв’ю «Новостям недели» (красавік 1994). І ў сваім дзённіку 1993 г. «чалавекавед» Бовін (1930–2004) занатаваў пасля першых выбараў у Дзярждуму: «Упэўнены, што за межы ХХ стагоддзя ён не выйдзе. Як палітычны лідар, зразумела». «Несапраўднага пасла» няма, а палітык на літару «Жэ» ёсць – летась атрымаў на расійскіх прэзідэнцкіх выбарах мільёны галасоў, трапіўшы ў тройку, як тое ўжо здаралася ў 1991 і 2008 гадах… ЛДПР выглядае – не скажу, што стала – амаль рэспектабельнай партыяй, і сёлета Аляксей Навальны ўжо гатовы падтрымаць яе кандыдата ў Піцеры (кажа, абы не ад «Адзінай Расіі»).

Ва ўсіх сэнсах бліжэйшы да нас прыклад – з Вадзімам Іосубам, папулярным у СМІ аналітыкам нейкага фінансавага агенцтва. Будзе казаць 28.01.2019: «На тыдні, які пачаўся…, еўра можа патаннець, знізіцца да 2.42» А паглядзіце, як на тыдні мяняўся курс:

Інфа з https://myfin.by/currency/eur (28.01.2019 – 03.02.2019). Cіняя лінія – курсы куплі, чырвоная – продажу. Еўра з 2.45 падаражэў да 2.47 руб., г. зн. амаль на 1%.

«Геапалітычных» прагнозаў апошнім часам таксама ў нас робіцца – хоць экспартуй іх аўтараў, хоць мяняй на коз, як летась зрабілі ў Турцыі з футбалістамі… Адзін фацэт варожыць, што Расія наўрад ці праглыне Беларусь, другі – што пагроза рэальна існуе, і жаліцца, што ў яго магчымасці расплюшчыць людзям вочы на пагрозу ў 100 разоў меншыя, чым у першага. То звярнуўся б на belisrael.info, чо 🙂 А папраўдзе, усе гэтыя накіды – ва ўмовах высокай ступені нявызначанасці ды недахопу інсайдэрскай інфы – нагадваюць эпізод з бессмяротнага гогалеўскага твору («даедзе кола да Масквы альбо не»).

Карацей, няма чаго быць мудрацом у вачах сваіх. Я-то не толькі да псеўдаэкспертаў, я і да сябе з іроніяй стаўлюся; яны – не ведаю.

Наказы в. а. цара наконт чарговага «ператрахвання» школьных праграм – гэта чысты Фанвізін, «Недарасль». Да таго ж касец, жнец і на дудзе ігрэц папракае настаўнікаў высокімі заробкамі – «ужо за 900 рублёў у сярэднім». Добра, што я не ў сістэме ды не мушу падпарадкоўвацца дурным загадам; уціск, відаць, такі, што і зорка «Радыё Свабоды» Ганна С. вырашыла для сябе «ненавідзячы, падпарадкоўвацца».

З другога боку, амбіцыі грамадскіх дзеячаў – тых, якія заяўляюць пра прэтэнзіі на галоўны фатэль краіны – таксама вылазяць аднекуль з паралельнай рэальнасці. У пачатку 2019 г. «адзначыліся» Мікола Статкевіч, ягоны цёзка Казлоў (нават не старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі, а в. а.), Алена Анісім, якая замахнулася ажно на 40% галасоў выбарцаў… Пра ўсіх названых ужо разважаў: у прыватнасці, тут, тут і тут. Пільныя чытачы лёгка здагадаюцца, як я трактую шансы гэтых «кандыдатаў у кандыдаты» на наступных «выбарах». Ну, прынцып «не дагонім, дык хоць сагрэемся» ніхто не скасоўваў 🙂

Разумею тых, хто кажа, што выбараў няма. Дапраўды, апошні раз вылучэнне кандыдатаў мела нейкі сэнс у 2001 г., калі «вертыкаль» і Ліда Я. вырашалі меней (мелася больш-менш незалежная федэрацыя прафсаюзаў, не было амаль усёахопнай кантрактнай сістэмы, сеціва ідэолагаў; многія захоўвалі спадзевы на расійскіх дэмакратаў і Захад, на «еўрапейскія каштоўнасці» ўвогуле). І ўсё-такі… сітуацыя непрадказальная. Хто ў лютым 1989 г. прадбачыў, што ў сакавіку 1990 г. з Канстытуцыі СССР выкінуць артыкул пра «кіруючую ролю» КПСС, а ў ліпені кансерватыўны ў цэлым Вярхоўны Савет БССР заявіць пра суверэнітэт Беларусі? Цяжка мне пагадзіцца з Сяргеем Спарышам, які заранёў ацэньвае прэзідэнцкую кампанію у РБ-2020: «[Ігар] Барысаў або [Ганна] Канапацкая дакладна не будуць буяніць».

Дарэчы, канструктыўная ідэя (нават дзве), як папярэдне адбіраць кандыдатаў – і кандыдатак – на вышэйшую пасаду. Трэба, каб яны прачыталі Біблію, прынамсі Пяцікніжжа, і здалі іспыт на разуменне прачытанага. Вернікамі быць ніхто не прымушае, аднак Біблія – збор тэкстаў, на якія абапіраецца палова чалавецтва, дык трэба, каб тутэйшыя хоць бы збольшага сяклі паляну арыентаваліся, каб на самітах было пра што размаўляць…

Ну, асабіста я пускаў бы ў белпрэзідэнты толькі тых, каторыя чыталі мае кнігі і сёе-тое ў іх зразумелі 🙂 Дальбог, «Выйшла кніга» (2017) & «Выбраныя катлеты і мухі» (2018) таксама здольныя служыць «шыбалетам», гэткім пропускам у вялікую палітыку. Ведаю, што крыху перабольшваю, але з нагоды юбілейчыку – дапушчальна. Дый пісьменнік Максім Клімковіч зацікавіўся «Выбранымі катлетамі…», а чым ён горшы за палітыкаў? 😉

М. Клімковіч у час аўтограф-сесіі Андрэя Федарэнкі; сам А. Федарэнка. Фота В. Р. і racyja.com, Мінск, 31.01.2019

Усё яшчэ ёсць ахвотныя ўспомніць пра далукашэнкаўскую Рэспубліку Беларусь (гл. ранейшыя згадкі ад Ю. Тэпера, П. Рэзванава, А. Рэзнікава…). Зараз эстафетка перадаецца мінскаму мастаку.

Андрэй Дубінін (1963 г. нар.):

Асаблівых сігналаў са знешняга свету ў маім дзённіку не зафіксавана ў тыя гады. Я выкладаў у ліцэі, быў паглыблены ў працу… Да таго ж у 1992 годзе нарадзіўся першы сын, і часу было вобмаль. Але, мабыць, галоўная прычына апалітычнасці – мы (купа рэстаўратараў) свой пік прайшлі ў 1990 годзе, калі шчыльна ўлучыліся ў выбарчую кампанію ў Вярхоўны Савет па Фрунзенскім раёне Мінска, я стаў даверанай асобай работніцы Белрэстаўрацыі Элеаноры Вецер, мы ў майстэрні ўручную рабілі ўлёткі з анёлам і тэкстам «Будзе песьня – будзе і хлеб» (тады камуністыя ўсё казалі «будзе хлеб – будзе і песня»; маўляў, спачатку дайце кіўбасы людзём, а тады і мова падцягнецца). Штовечар абыходзілі кватэры па ўсім раёне, я асабіста амаль усе дамы абышоў і тлумачыў-усміхаўся-жартаваў-абаяў-агітаваў… Дамоў вярталіся апоўначы. Нашым праціўнікам быў Генадзь Карпенка, памятаю сходы па школах, асабліва запаў выступ Уладзіміра Папругі – таленавіты прамоўца быў. Мы крыху саступілі Карпенку, але з нашым рэсурсам – проста рамантычны палёт і ніякіх грошай, плюс мастацкае ўкладанне – гэта была перамога. Мы тады так улезлі з вушамі ў гэтую справу, што пасля ўжо, відаць, была адваротная рэакцыя – замкнуцца ў сваёй Вежы-Басталіі.

Толькі ўскосна на семінарах наш настаўнік Алег Хадыка часам чапляў актуаліі. Напрыклад, 5 лютага 1992 г. ён казаў: «Мы знявечаны тым, што не было сецэсіі, буржуазнага перыяду. Чурлёніс (у літоўцаў) а ў нас толькі Чуркін. І трэба ўзнавіць Міцкевіча, сентыменталізм, сентыментальны беларускі план. Данчык можа зрабіць больш за ўсіх. Самыя страшныя для беларускага народа беларускія прадаўшчыцы (гэта быў цэлы клас людзі пры размеркаванні ядомага). Пазняк хацеў беларусізаваць прадаўшчыц, а яны толькі вырваліся (з вёскі ў рускамоўную цывілізацыю)… Прадаўшчыц зараз можа адзін Данчык уработаць…»

* * *

Даволі годна прайшлі «міжнародныя дні Халакосту» ў Беларусі: традыцыйны канцэрт «Жоўтыя зоркі» ў дзяржфілармоніі, сюжэт на тэлебачанні з інтэрв’ю былых вязняў Мінскага гета Якава Краўчынскага і Фрыды Лосік (Рэйзман)… А найбольш крэатыўна, здаецца, павялі сябе актывісты ў Гродне – зладзілі «анімацыйную экскурсію» па тэрыторыі гета № 1.

Хто чытаў і канспектаваў «Катлеты з мухамі», той ведае: да тутэйшых сацыялагічных выбрыкаў я доўга ставіўся або скептычна, або… монапенісна. Але ж надоечы прачытаў інтэрв’ю дырэктара акадэмічнага інстытута сацыялогіі – прызначанага з паўгода таму – і нутром адчуў, што не ўсё яшчэ страчана. Кандыдат навук, якому ў сакавіку 2019 г. споўніцца 40 год, «шарыць» не толькі ў анкетах; яго не без падстаў раскручваюць як галоўнага драконазнаўцу Сінявокай. Агулам, чалавек, дарма што намагаецца «падфарбаваць» дзяржаўную ідэалогію (паклаўшы ў яе падмурак міфалогію беларусаў) транслюе разумныя думкі, напрыклад:

Беларусы глыбока ўсведамляюць сябе як асобную нацыю са старажытнай гісторыяй і самастойнай дзяржавай. Успрыманне сябе як малодшых братоў расійцаў або палякаў – чужы, навязаны звонку стэрэатып…

Ад навукоўцаў патрабуюць хуткага выніку. Усё гэта вельмі негатыўна адбіваецца на навуцы як на сферы прадукавання новых ведаў, таму што досвед паказвае: са 100 заяўленых даследаванняў толькі 10 даюць вынік. З гэтых 10 актуальную выгаду прыносіць толькі адно. Але, калі не фінансаваць усе 100, то і аднаго прарыву (у БССР 192030-х «прарывам», у адрозненне ад «пералому», называўся правал, у цяперашняй РБ – поспех; значэнне слоў з цягам часу мяняецца – В. Р.), здольнага акупіць усе выдаткі, не будзе.

Да таго ж новы дырэктар не без гумару: у сваім блогу посціў нямала «вясёлых карцінак», праўда, перад тым, як заняў адказную пасаду. Пра радыё і папоў – не новая, сустракаў яе гадоў трох таму ў Аляксея Вішні (між іншага заўважу: з такімі «сябрамі», як Вішня, Віктару Цою і ворагаў не трэ’ было мець). Тым не менш:

«Недзе на раёнчыку»; «Суб’ект-аб’ектная інверсія» (узята адсюль)

«Вольфаў цытатнік»

«Культура – гэта сістэма табу, а мастацтва – гэта сістэма пераадолення табу» (Міхаіл Швыдкой, 24.02.2018).

«Брак даверу да медыяў, спалучаны з пачуццём бездапаможнасці ў вырашэнні ўсё вастрэйшых эканамічных, сацыяльных і палітычных праблем, паспрыяў распаўсюду тэорый змовы па ўсім свеце» (Мана Неестані, iranwire.com, 27.11.2018)

«Дарога – гэта сіла, у якой няма канца» (БГ, песня пра «смарагдавыя дні», 2019)

«Агульны прынцып: у публічнай прасторы найбольш выгадныя актывы заўсёды маскіруюцца пад стратныя… Смецце — гэта рэсурс XXI стагоддзя» (Кацярына Шульман, 15.01.2019)

«Каб цешыцца з перамен, трэба, каб было нязменнае: велічэзная тоўшча жыцця, якая паўтараецца, рэпрадукуе сябе» (Уладас Павілайціс, 22.01.2019)

«Барацьба за падвышэнне зарплат — гэта барацьба з карупцыяй. Проста знізу» (Аляксей Навальны, 24.01.2019).

«Быць беларусам у Еўразвязе – гэта ўсё роўна што быць габрэйскім хлопчыкам у савецкай школе. Намагаешся быць лепшым, каб даказаць, што ты як усе» (Paval Kasciukevič, 24.01.2019)

Вольф Рубінчык, г. Мінск

03.02.2019

wrubinchyk[at]gmail.com

Апублiкавана 03.02.2019  18:47

***

Поддержать сайт 

ТаНаХ па-касцюкевіцку (new!)

Касцюкевіч, П. Бульба ў райскім садзе. Беларускі праваднік па Старым Запавеце (ТаНаХу). Вільня: «Логвінаў», 2018. 130 cтаронак, 85 грамаў разам з мяккай вокладкай.

Дызайнер вокладкі – Сяргей Шаматульскі

Ці расла ў Эдэме бульба? Хто плаціў за камунальныя паслугі Адама і Евы? Як сталася, што цар Давід зрабіўся першым партызанам і рэкецірам у гісторыі чалавецтва? Чаму грамадзянін БНР, паэт Хаім-Нахман Бялік, так і не адрадзіў біблійны іўрыт? Што агульнага ў «Песні песняў» з «Песняй пра зубра»?

500 гадоў пасля выхаду скарынаўскага выдання пісьменнік, перакладчык ізраільскай літаратуры і асірыёлаг-аматар Павал Касцюкевіч (апрача ўсяго іншага, лаўрэат літаратурнай прэміі Гедройца + удзельнік шахматных турніраў Саюза беларускіх пісьменнікаў) узяўся ўважліва перачытаць біблійныя аповеды, каб пашукаць у іх жывыя паралелі з беларускай, габрэйскай і блізкаўсходняй культурай, гісторыяй і палітыкай.

Аўтар дзякуе Валянціне Аксак, а таксама «Беларускаму Калегіюму» за магчымасць прачытаць у 2017 г. курс лекцый «Біблія як палітычны тэкст» і «выпрабаваць» на студэнтах пададзеныя ў кнізе тэзы.

Студэнты ўжо запусцілі кампанію ў адказ

Набыць кнігу можна ў кнігарні «Ў» (IRL – Мінск, прасп. Незалежнасці 37а, каля плошчы Перамогі, з 10.00 да 22.00). А мы прапануем адно эсэ Паўла С. Касцюкевіча з той пятнаццаткі, пра якую гаворыцца тут.

* * *

ЗЯМЛЯ КАЛЮЧКІ І ВАСІЛЬКА

  1. Там добра, дзе нас няма

Дзесяць гадоў назад я настала вярнуўся ў Беларусь. З ізраільскім пашпартам у кішэні я выйшаў на беларускае паветра. За рассоўнымі дзвярыма аэрапорту «Менск-2» рассцілалася па шчырасці дык невядомая мне краіна. Усё дарослае жыццё я прабавіў за мяжой.

Праўда, я нарадзіўся тут, хадзіў тут у школу. Але за гэтыя гады патрапляў сюды прыхапкам, раз на два-тры гады, на тыдзень-два, і шмат аб якіх з’явах і зменах не быў начуты. І самае галоўнае – цяпер я не ведаў з чаго жыць, куды ісці працаваць. З карысных знаёмстваў у мяне меўся толькі лейтэнант Эпалетаў з Першамайскага РАУС, які мусіў узяць для картатэкі адбіткі пальцаў. Я быў не толькі ўсхваляваны сустрэчай з бацькаўшчынай, але і ўстурбаваны сутыкненнем з пачужэлай рэчаіснасцю.

Мая трывога толькі вырасла, калі ля самага ўваходу ў аэрапорт я ўбачыў велічэзны білборд. На білбордзе, прарэзліва скрыгочучы, змяняліся два плакаты. На першым красаваўся стылізаваны васілёк і надпіс «Welcome to Belarus!» На другім плакаце, што праступаў праз некалькі секунд, суворы чалавек у будаўнічай касцы папярэджваў: «Праца за мяжой можа стаць рабствам».

Я зусім заняпаў духам. Я глянуў на край зубчаты бору, на статую драўлянага зубра, якая тулілася ля бензакалонкі (музею самалётаў уздоўж шашы тады яшчэ не было). Тут усё было горш, чым я меркаваў.

Мусіць, гэтаксама пачуваўся Адам, калі, выгнаны Госпадам з камфартабельнага раю, упершыню ўбачыў сваё новае месца жыхарства і працы.

Як мы памятаем, перад выгнаннем Вялікі Садаўнічы ўсіх фігурантаў справы аб несанкцыянаванай дэгустацыі як след пракляў. Памагатаму людзей, Змею, цяпер давядзецца поўзаць на пузе і глытаць зямны пыл. Еве згэтуль давядзецца нараджаць у пакутах. Бэсцячы ж Адама, Госпад Бог праклінае яго новай зямлёй. У прыватнасці кажа такое: «у высілку будзеш карміцца з зямлі ва ўсе дні твайго жыцця, калючку і васілёк узгадуе яна табе». Вось так, нароўні з цернямі і адвечнай сельскагаспадарчай тугой, «цьвяток радзімы васілька» паўстаў для першага чалавека (і для мяне таксама ў той момант у аэрапорце) элементам праклёну, зычэннем нядолі і прыгону.

Адкуль жа мне было тады ведаць, што плакат з чалавекам у касцы прызначаны ўвогуле не мне?! Што гэта тыповы прыклад беларускай сацыяльнай рэкламы, пры дапамозе якой міністэрства ўнутраных спраў РБ эмацыйна папераджала суграмадзян, што выязджалі за межы дзяржавы?

  1. Майсей, правадыр гастарбайтараў

Другі раз сваю неабазнанасць у беларускіх рэаліях я выказаў у сваё самае першае пасля вяртання Дзявятае мая. Ля касцёла Святога Роха, у самым цэнтры Менску, а сёмай ранку я ўбачыў гіганцкі чырвоны сцяг з савецкай сімволікай, які лунаў па-над старой рэтрансляцыйнай вежай. Згледзеўшы сярпасты-малаткасты, як той гіпнатычна трапечацца ў цёплым менскім паветры, я адразу ж стаў назвоньваць знаёмай фотакарэспандэнтцы. Я сказаў ёй, калі яна хоча атрымаць Пулітцэраўскую прэмію – ці што там у фатографаў прынята атрымліваць – дык хай неадкладна прыязджае ў цэнтр. Маўляў, нейкі псіх уначы ўскараскаўся на самую вершаліну тэлевежы і павесіў там кумача.

У гэты ранак фотакарэспандэнтка сядзела ў вёсцы пад Горадняй. Яе бацька разбіраў і смажыў вепручка, а яна рабіла з гэтага свяшчэннадзейства фотасесію, відаць, спрабуючы атрымаць прэмію «Прэс-Фота». Выявілася, што сцяг ужо амаль дзесяць гадоў вешаецца на Дзень Перамогі. І вешае яго не начны псіх, а камунальныя службы. Псіхам яна назвала якраз мяне. Бо калі мне не падабаюцца савецкія сімвалы, я ж мог яшчэ ўчора проста з’ехаць з гораду, а не бадзяцца па цэнтральных вуліцах, дурачы зрання галаву нармальным людзям, якія ў дадатак занятыя важнай справай.

Відаць, гэтаксама загіпнатызавалі недасведчаных габрэяў матлянні гіганцкай гронкі вінаграду, якую з Абяцанай Зямлі паводле загаду Майсея прывалаклі на жардзіне ажно двое выведнікаў. Бадзячы народ тады стаяў-торкаўся на парозе бацькаўшчыны ля Сінайскіх гор.

Міністэрства ўнутраных спраў РБ мае рацыю – масавы выезд грамадзян за мяжу на заробкі сапраўды можа ператварыцца ў рабства, як гэта адбылося са старажытнымі габрэямі. Тады Егіпет яшчэ не быў краінай трэцяга свету – якраз зусім наадварот. Аднак у адрозненне ад сучасных гастарбайтарскіх саг з пагонямі на паліцэйскіх калясніцах і шпурляннем гуманітарнай манны, кніга «Выхад» апісвае рух у адваротным кірунку. Кінуўшы-рынуўшы катлы з мясам, не выканаўшы дзённую норму па цаглінах і расчараваўшы фараонавых упраўцаў (якія, як вядома, не толькі каралі пугай, але таксама рэгулярна выплачвалі заробак), габрэйскія заработнікі даюць шчырага дзерака, упрочкі ад наладжанага дабрабыту.

Дык вось, падчас саракагадовай дарогі дадому народ вельмі дэмаралізаваны і не надта верыць у здубавецці пра краіну, якая нібыта сцякае малаком і мёдам. Майсей вырашае паслаць у межы Ханаанскай зямлі выведнікаў-шпіёнаў для агляду, загадваючы ім: «Мацуйцеся і вазьміце ад пладоў зямлі» (Лікі 13:21).

Учынак Майсея з выведнікамі і вінаградам выдае на замыльванне вачэй – бо калі гэта зямля абяцаная Богам, дык навошта яе правяраць? І нашто ў якасці рэчдоку кантрабандай цягнуць праз увесь край цяжэзную гронку (і яшчэ мех гранатавых яблык і смокваў у даважак), калі ўсё можна патлумачыць на словах?

Гордыя сабой, на прэс-канферэнцыі дванаццаць сяброў Майсея дэманстравалі рэчдок усяму зачараванаму народу, – маўляў, Ханаан сцякае малаком і мёдам. Усё гэта тхнула прапаганднай акцыяй, якая не толькі адраджала дух народу, пераконваючы яго, што іх будучая радзіма «вельмі, вельмі добрая», але i адцягвала ўвагу ад рэальнай расстаноўкі сіл. Шпіёнская выправа дванаццаці менш за ўсё нагадвала сакрэтную аперацыю. Добры гандаль – імёны агентаў ведае шырокая грамадскасць! На 13-ы раздзел кнігі «Лікі», у якім пададзеныя звесткі пра ўсю дванаццатку, яўна просіцца грыф «абсалютна сакрэтна».

Cпадкаемцы тых віжоў (№ 1 і № 2 паводле версіі незалежнага ізраільскага сайта)

Рэчаіснасць выявілася складанейшай і стракацейшай. Як напраўду, дык берагі Ханаану не сцякалі малаком і мёдам. Наступнік Майсея, Егошуа Бен-Нун (Ісус Навін) хутка прывёў габрэяў не толькі да абяцанай зямлі, але таксама да прытомнасці. Пры дапамозе яшчэ адной опер-групы шпіёнаў на пальцах патлумачыў, што Ханаан поўніцца не толькі пладамі зямлі, але і шматлікімі іншымі плямёнамі, «людзьмі моцнымі і рослымі». У адсутнасць гаспадароў, што запрацаваліся былі за мяжой, плямёны паспелі выгодна рассяліцца па ўсёй тэрыторыі. І з тымі плямёнамі, як высветлілі габрэі, трэба змагацца ці дамаўляцца, або – як потым мудра пастанавілі старэйшыны – ужываць абедзве тактыкі адначасова.

Наступная разведвальная выправа ўжо была арганізаваная як мае быць. Вось жа, пра сакрэтную місію двух шпіёнаў, якіх паслаў у варожы Ерыхон наступнік Майсея, Егошуа Бен-Нун, шараговаму чытачу Бібліі ўжо невядома абсалютна нічога (апрача іхняй колькасці, натуральна).

  1. На заканчэнне

На зямлі калючкі і васілька ў Адама адкрылася другое дыханне. Не зараюеш, канечне, але жыць можна. У яго нарадзіліся сыны і ўнукі, наладзілася свая гаспадарка. Калі Каін забіў Авэля, дык Госпад на сто трыццатым годзе жыцця спагадліва даў Адаму наўзамен яшчэ аднаго сына, Сіфа, які цешыў састарэлага бацьку сваёй падобнасцю да сябе. Мы дакладна ведаем, што нават пасля ўсіх пэртурбацый і сямейных трагедый, Ева спакушала Адама яшчэ не раз – бо «спарадзіў ён сыноў і дачок» (Роду 5:4). Памёр Адам на дзевяцьсот трыццаць першым годзе жыцця. Трэба меркаваць, дома, у сваёй пасцелі.

Апублiкавана 03.10.2018  23:03

* * *

 

Paval Kasciukievič запрашае!

8 кастрычніка (панядзелак) – прэзентацыя пазначанай кнігі ў вышэйпазначанай кнігарні па мышэйпазначаным адрасе. Пачатак:19.00. Госці: Валянціна Аксак, Ірына Дубянецкая. Чакаюцца таксама Аўраам, Іцхак, Якаў ды інш. Уваход такі вольны.  (05.10.2018  14:43)

 

В. Рубінчык. КАТЛЕТЫ & МУХІ (85)

Навагодні шалом! Віншую ўсіх, каторыя ловяць кайф ад 5779 года паводле яўрэйскага календара.

Засмучае тое, што з кожным годам галасы розуму ў віртуальнай прасторы, дый у свеце, гучаць усё больш прыглушана. Мо справа ў тым, што розум на планеце – велічыня пастаянная, а насельніцтва павялічваецца (аксіёма Коўла)? Дык у Беларусі яно, наадварот, змяншаецца. Дзякуючы мудрай дэмаграфічнай, эканамічнай і палітычнай палітыцы за 2017 год жыхароў стала меней на 12,8 тыс., хаця ёсць дзіўнаватая статыстыка, згодна з якой, наадварот, нас стала болей «прыблізна на 760 чалавек». Як сказаў бы вялікі рэжысёр: «Не веру». Узяць афіцыйны даведнік Белстату – там пазначана змяншэнне з 9504,7 тыс. чалавек да 9491,8 тыс.

За І квартал 2018 г. выявілася падзенне яшчэ на 7,5 тыс., за ІІ квартал – на 6 з нечым тысяч. Карацей, к ліпеню паказчык апусціўся ніжэй за стан 2011 г. (тады было 9481,2 тыс.), і нават іміграцыя ў Сінявокую і Працвятаюшчую ўжо не дапамагае. Што характэрна, падае нават колькасць насельнікаў Мінска: у ліпені 2018 г. было 1981,7 тыс., а ў студзені – на 800 чалавек болей.

Дапускаю, у прызначэнні С. Румаса «прэм’ер-міністрам» (насамрэч ён атрымае права на гэтую пасаду толькі пасля згоды палаты прадстаўнікоў, гл. Канстытуцыю і папярэдні выпуск «К&М») не апошнюю ролю адыграў той факт, што ён – шматдзетны бацька. Хіба мае навучыць беларусаў размнажацца 🙂

Тым часам тутэйшыя, дарма што лічацца адным з самых неэмацыйных народаў, ахвотна «ядуць» адно аднаго. Гісторыя з упёртым процістаяннем ля Курапатаў «пратэстоўцы – уладальнікі рэстарана і прымкнуўшы да іх Ізраілевіч» нагадвае казку пра мядзведзікаў, якія дзялілі галоўку сыру… (хто ў гэтай гісторыі ліса-«памочніца», здагадайцеся самі).

Няўменне шукаць і знаходзіць кампрамісы, дальбог, вылазіць бокам. Успомнілася гісторыя 2015 года… У лістападзе ўрадавая газета «Звязда» абвясціла: «У Мінску хутка можа з’явіцца помнік Васілю Быкаву», прадэманстравала макет помніка аўтарства Аляксандра Батвінёнка і Армена Сардарава. Які ўсчаўся вэрхал! І зорка, на якую абапіраўся пісьменнік, не падабалася, і тое, што ініцыятарам праекта быў названы старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец – маўляў, якое ён мае дачыненне да «нашага Быкава»? Між тым… якія б адыёзныя крокі ні рабіў Чаргінец у 1990–2000-х гадах, у 1980-х яны з В. Б. калі не сябравалі, то былі ў добрых адносінах.

Тыповы адмоўны водгук (ад Ліліі Кобзік) змясціла інтэрнэт-газета «Салідарнасць» 24.11.2015. Даю фрагменты без перакладу, пакідаючы напісанне прозвішча архітэктара з малой літары на сумленні аўтаркі і рэдакцыі: «…этот памятник не только тонкое изощренное издевательство над памятью Быкова, кроме прочего, он добавит Минску в карму еще одну каплю сумрачной безысходности… Хочется сказать сардаровым и всем остальным: не делайте этого»

Мая рэпліка ў адказ, адпраўленая назаўтра, не зацікавіла выданне – такая во «Салідарнасць» 🙁 Што ж, апублікую хаця б тут і цяпер:

Я не заўважыў у праекце ні здзеку з памяці пісьменніка, ні «змрочнай безвыходнасці»: выраз твару і пастава адпавядаюць таму, што бачыў на прыжыццёвых здымках. На фота ў «Звяздзе» хутчэй відаць сум, а не змрочнасць. Наогул Васіль Быкаў не быў аптымістам, у многіх яго інтэрв’ю і творах, не толькі перад самай смерцю, праводзілася думка, што «нам тут шчасця не будзе». У Мінску нямала «вясёлых» помнікаў і скульптур (перад Камароўкай, у раёне плошчы Свабоды, у Міхайлаўскім скверы…), так што адзін сумны не сапсуе «карму».

Помнік народнаму пісьменніку патрэбен, зорка не замінае – хаця б таму, што В. Быкаў меў баявы ордэн Чырвонай Зоркі. Калі ў Беларусі робіцца нешта карыснае, няхай нават па ініцыятыве «рэжыму», то не варта гэтым грэбаваць.

…Помніка дзядзьку Васілю ў Мінску няма і праз тры гады. Адной з прычын гэтага, пэўна, сталася зацятая бескампраміснасць (або бескампрамісная зацятасць) часткі «быкаўцаў».

З улікам гэтай – дый не толькі гэтай – гісторыі я пайшоў на кампраміс у пытанні з дошкай у гонар часопіса «Штэрн» па вул. Рэвалюцыйнай, 2 у Мінску. У чэрвені Мінгарвыканкам вырашыў павесіць яе без прозвішчаў знакамітых пісьменнікаў, якія працавалі ў часопісе (а між тым можна было пералічыць Зэліка Аксельрода, Майсея Кульбака, Ізі Харыка).

Куртатая прапанова не тое каб усцешыла, аднак let it be – хто захоча, той знойдзе пра супрацоўнікаў «Штэрна» дадатковыя звесткі. Прынцыпова тое, каб на дошцы з’явіліся ідышныя літары. Зараз ідзе абмеркаванне праекта ў мастацкай радзе.

На маю думку, шансы годна ўвекавечыць памяць пра сусветна вядомы часопіс даволі вялікія. Так, у жніўні 2018 г. шыльды, прысвечаныя мірскай ешыве i Мендэле Мойхер-Сфорыму, з’явіліся, адпаведна, у Міры i Капылі.

Справа – стоп-кадр з ont.by. Надпісы на шыльдзе – на беларускай, іўрыце і англійскай

А ў ліпені пачалося ажыўленне ў Слоніме, канкрэтна, у старажытнай сінагозе:

Публікацыя з бюлетэня «Слонімскі край», № 7 (29), ліпень 2018

Чым горшы Мінск – незразумела. «Яўрэйскія» цікавосткі, без сумневу, прыцягнуць турыстаў; асабіста мяне вабіў у Кіеў, сярод іншага, і помнік Шолам-Алейхему.

Ініцыятыву са «Штэрнам», як паведамлялася, падтрымаў Беларускі фонд культуры. А вось міністэрства інфармацыі і Нацыянальнае агенцтва па турызму ад справы «самаўхіліліся». Увогуле, Вераніка Д., начальніца агенцтва ў 2016–2018 гг., якая прэзентавала сябе як культуролаг і спецыяліст па яўрэйскай гісторыі, займалася больш самапіярам, чым рэальнымі справамі 🙁 Чамусьці я не здзівіўся, калі ўбачыў яе, «члена праўлення Саюза беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб’яднанняў і абшчын», у складзе «Грамадскай палаты Саюзнай дзяржавы». Забаўна: саюзнай дзяржавы няма, а «палата № 6», невядома кім фундаваная, існуе 🙂 Насельнікі ейныя, таварышы альтэрнатыўна адоранага папа Чапліна (не кінаакцёра), cур’ёзна заяўляюць, што яна стала «дзейным інструментам падтрымкі расійска-беларускай інтэграцыі…»

Насамрэч, тут кроку не ступіш – плюхнешся ў абсурд. Як вам «пушкінскі» камень, на пачатку верасня адкрыты ў Фрунзенскім раёне горада Мінска?

Здымкі 13.09.2018

Калі гэта й кампраміс паміж пажаданым і магчымым, то не вельмі ўдалы. Слушна адзначылі чытачы tut.by – больш нагадвае надмагілле, ніж ілюстрацыю да казак Аляксандра Сяргеевіча. Карацей, хацелі як лепей…

Дарэчы, паспяшаўся ініцыятар манумента (бізнэсмен Сяргей Наско) казаць у жніўні, што «на праспекце Пушкіна няма нічога, звязанага з Пушкіным». Станцыя метро «Пушкінская» не лічыцца? Дый шмат гадоў на доме № 41 вісіць такі барэльеф:

Фота 13.09.2018

Хто-хто, а расійскі класік у сталіцы Беларусі ніколі не быў забыты, пакрыўджаны. Помнік з капелюшом у сэрцы Мінска, абласная бібліятэка імя Пушкіна на іншым лапіку «сэрца», і г. д.

А гэта – «даўгабуд», незавершаны гандлёва-сэрвісны цэнтр на рагу прасп. Пушкіна і вул. Прытыцкага, акурат пад шматпавярховым гатэлем «Арбіта»:

Здымкі 13.09.2018

Зараз яго спрабуюць давесці да ладу… хіба к Еўрапейскім гульням (чэрвень 2019 г.) і завершаць. Аднак нашто было абяцаць, што рамонт скончыцца ў верасні 2017 г., нават з дакладнай датай – 30.09.2017? Тэндэнцыя такая: чым менш у Беларусі людзей, тым болей марнаслоўя.

Паглядзеўшы на рухі новага першага намесніка прэм’ер-міністра РБ Аляксандра Т-на (раней кіраваў апаратам савета міністраў), няцяжка сцяміць, што «бег на месцы» прадоўжыцца. То чалавеку патрэбен «стратэгічны штаб па развіцці лічбавай эканомікі» і «электронная медыцына» (робаты замест участковых дактароў і вузкіх спецыялістаў, якіх фатальна не хапае ў паліклініках?), то ён на днях прыкляпаўся да паштальёнаў – яны быццам бы павінны стаць «універсальнымі работнікамі, якія могуць праз гаджэты і выхад у Сеціва дапамагчы грамадзянам, у тым ліку і з замовай-дастаўкай тавараў інтэрнэт-крам». Па-першае, занадта дробна для аднаго з вышэйшых чыноўнікаў краіны ставіць задачы работнікам у асобнай галіне – на тое ёсць адміністрацыя прадпрыемства «Белпошта», у крайнім выпадку, намеснік міністра сувязі. Па-другое… дзядзечка, адчапіцеся вы ад маіх былых калег. Дарэмна хтосьці думае, што паштары абмяжоўваюцца «дастаўкай пошты і пенсій»: ёсць яшчэ такая хітрая штука, як планы па продажы маркіраванай і немаркіраванай прадукцыі, распаўсюд кілаграмаў рэкламы, многае іншае… За плату, якая ледзь перасягае пражытковы мінімум. А цяпер, выглядае, на паштальёнаў (пераважна паштальёнак, многія – перадпенсійнага ўзросту) навесяць яшчэ абавязкі кансультантаў інтэрнэт-крамаў. Але ж тыя, хто ўмее гандляваць, на «Белпошце» не затрымліваліся, і наўрад ці затрымаюцца.

У прынцыпе, пасля падхалімскай заявы Т-на «вы ведаеце, што словы кіраўніка дзяржавы ніколі не разыходзяцца са справай» (ага, ведаем па казусах з омбудсменам, судом прысяжных, дый нават са «штоквартальнымі» пашыранымі сходамі выканкама НАК) з новым урадам усё ясна. Пачакаем, вядома, 100 дзён з моманту прызначэння верхавіны – да канца лістапада 2018 г. – тады можна будзе крытыкаваць больш «субстантыўна». І саміх міністраў, і таго, хто іх прызначыў, і тых, хто гэтага «лідара» усхваляе. Праўда, сістэма настолькі разбэсцілася, што яе прадстаўнікам ужо можна пляваць у вочы – яны скажуць, што дождж ідзе.

Даволі характэрны адказ «па-беларуску» здабылі сёлета грамадскія актывісткі ў час суда з упраўленнем юстыцыі Мінгарвыканкама – дзясяткі памылак (і суд прыняў!)… «М1гарвьнсанкама», «Рэспублт Беларусь» – шэдэўральна.

У 2001 г. і я дастаў падобны дакумент у судзе Маскоўскага раёна горада-героя Мінска… Праўда, суддзя «па выканаучым вырабам» («по исполнительным изделиям»?) Антаневіч выявіўся крыху больш пісьменным. Ну дык і 17 гадоў не прайшлі марна!

Але на сёння досыць пра сумнае. 11.09.2018 прыйшла адхлань – прэзентацыя «яўрэйскага» нумару часопіса «ПрайдзіСвет» (таго самага № 20, дзе на карцінцы-заманусе – дзяўчына з казіным тварыкам). Павел Касцюкевіч, параіўшыся на месцы, пастанавіў вынесці пасяджэнне на ганак кнігарні Логвінава, бо ўнутры было б занадта горача. Сказаў – зрабіў… Выступоўцы чыталі свае творы і пераклады з ганка. Побач гойсалі машыны, але асноўнае было чутно.

П. Касцюкевіч (без кепкі) і Я. Ліпковіч; аўтарка belisrael.info i «ПрайдзіСвета» І. Ганкіна з мужам Дзмітрыем

Вёў вечарыну Альгерд Бахарэвіч (на здымку з fb – злева), які шчэ год таму меркаваў, што са мною не варта мець справы. Перадумаў – і нічога, свет не перакуліўся 🙂

Г. Янкута чытала ў сваім перакладзе з ідыша верш Ганны Марголін; А. Хадановіч – Мойшэ Кульбака

Арганізатары падрыхтавалі для гасцей пачастункі, адэкватныя Рош а-Шонэ, – прынамсі яблыкі на стале я бачыў сам.

«Вольфаў цытатнік»

«Іронія спараджаецца толькі болем»; «Перамены толькі тады добрыя, калі ёсць рэчы, якім не здраджваеш і на якія сам можаш пакласціся»; «Тое, пра што хочаш сказаць – не заўсёды тое, што гаворыш. І дакладней – заўсёды не тое» (Рашыд Нугманаў, yahha.com).

«Калі чалавек выклікае любоў адных і нянавісць іншых – гэта сведчыць толькі пра яго значнасць. Калі ён выклікае ўсеагульную любоў – ён, хутчэй за ўсё, неяк таемна падлізваецца да чалавецтва і кажа нешта занадта бясспрэчнае. Усё значнае – спрэчна, палемічна» (Дзмітрый Быкаў, 31.08.2018).

Вольф Рубінчык, г. Мінск

13.09.2018

wrubinchyk[at]gmail.com

Апублiкавана 14.09.2018  00:19

В. Рубінчык. КАТЛЕТЫ & МУХІ (82)

Самы літвацкі шалом! Няшмат прычын для радасці, але і сумаваць праз тры гады пасля выхаду першай серыі «Катлет & мух» не дужа сумую. Пакуль што «сябры ў цывільным» не замінаюць назіраць за падзеямі, дзякуй і за тое.

Масавыя затрыманні журналістаў на пачатку жніўня ўварваліся ў найноўшую гісторыю. Адмысловую пікантнасць надало ім тое, што ўсё адбылося пасля скаргі «тожа-журналісткі» – дырэктаркі дзяржаўнага інфармагенцтва Ірыны А., 1974 г. нар. Зрэшты, Ірына – толькі пешка ў гэтай камбінацыі-«шматхадовачцы», як пешкай выявілася экс-міністарка інфармацыі імем Лілія ў «справе рэгнумаўцаў» напрыканцы 2016 г.

Многа пра «наезды» на tut.by (адразу аднавіліся жарты пра «нармалізацыю» Зісера), «БелaПАН», офісы дзяржаўнай (!) газеты «Культура», падуладнага выдавецтва «Беларуская навука», etc., казаць не буду. Хіба тое, што вірус істэрычных празмерных рэакцый (ВІПР) па-ранейшаму гуляе ў грамадстве, асабліва ў асяроддзях ідэолагаў і «сілавікоў». З другога боку, дзеянні апошніх па-свойму лагічныя: cпецыяльна навучаныя следчыя з дробных памылак, якія здараюцца ў кожнага, здольныя раздзьмуць цэлую справу… Як мінімум на штраф для падследнага; штрафы ж, натуральна, папаўняюць не толькі дзяржбюджэт, а і прэміяльны фонд «асабовага складу» таксама.

Засмуціўся пасля смерці 46-гадовага музыкі Аляксандра Кулінковіча (не сустракаўся, але былі агульныя знаёмыя, дый які ўзрост!..). А яшчэ – пасля таго, як убачыў рэпліку, што пакінуў у пэйсбуку 1 жніўня Сяргейка Валенка. Прозвішча яго я крыху змяніў, бо раптам гэты чэл перадумае, ці перадумаў ужо?.. Раней-то ён лазіў са сцягам на дрэвы і лічыўся ледзь не тварам беларускага супраціву; у 2012 г. Павел Касцюкевіч, атрымаўшы літпрэмію, заявіў, што частку яе перадаe самаахвярнаму віцьбічу.

Папраўдзе, не здзіўлены (раней пісаў пра Дзяніса У. з Лагойска ды іншых). Тут яшчэ такое… У тутэйшай «апазіцыі» па-ранейшаму вядзе рэй «правіца», занадта залежная ад павеваў з Украіны і Польшчы. Краін, дзе аматары монаэтнічнасці любяць кідацца ксенафобскімі лозунгамі (у т. л. пра «жыдакамуну»), а часам пераходзяць ад слоў да справы.

Тым часам «сматрашчая» адміністрацыі прэзідэнта Наталля К. села на свайго ўлюбёнага коніка і зноў параўнала дзяржаву з сям’ёй (прыпамінаю гэтае ейнае параўнанне з 2017 г., калі набягалі пратэсты супраць «антыдармаедскага» дэкрэта № 3). Сям’я, маўляў, перажывае розныя перыяды, але ў выніку робіцца толькі мацнейшая.

Паралель няўдалая хаця б таму, што ў Беларусі палова шлюбаў распадаюцца… Дзяржава ж не можа сабе дазволіць рызыку існавання «фіфці-фіфці». Ну і «сямейная», патрыярхальная або матрыярхальная рыторыка, зараз выглядае як локшыны на вушы («трэба пацярпець», «сцярпіцца-злюбіцца», а там і да «б’е – значыць, любіць» недалёка), што цынічна вешаюцца носьбітам старамодных узораў палітычнай культуры. Але чаму «выглядае»? Так і ёсць.

Верхавіна чынавенства, да якой належыць сама Ната К., даўно будуе дзяржаву на манер карпарацыі з велізарнымі бонусамі «менеджменту» і бязлітаснай, як правіла, эксплуатацыяй нізавых работнікаў. «Сям’я» ў гэтым кантэксце шануецца толькі адна, і ўсе ведаюць яе прозвішча. Як слушна заўважаў Ігар Аліневіч гадоў 6 таму: «На чале карпарацыі стаіць савет дырэктароў з міністраў і кіраўнікоў камітэтаў пры Савеце міністраў. Яны – не гаспадары, а ўсяго толькі топ-менеджэры. Любы з іх заўтра можа апынуцца нікім… Людзі для карпарацыі – расходны матэрыял. Заўсёды знойдзецца патрэбная колькасць беспрынцыповых кар’ерыстаў, гатовых па касцях лезці ўверх і папоўніць кіруючы клас, атрымаўшы для гэтага неабходную адукацыю і адмовіўшыся ад сумлення. Астатнія хай дэградуюць, эмігруюць…».

Насамрэч, вядома, дзяржава мае быць не «сям’ёй» і не карпарацыяй, у якіх выбары – толькі фікцыя, а саюзам вольных аратых грамадзян. З іншага боку, дзе такіх набрацца пасля дзесяцігоддзяў дэкадансу? Шчэ ў 1990-х гадах Фелікс Баторын напісаў песімістычны вершык: «Мітусімся, а карысці / Бы камарык той натоўк / Мо хто кімсьці й быў калісьці / Ды сягоння мы натоўп». Канчаецца ж ён так: «Грамадзяне, грамадзяне, / Дзе знайсці нам грамадзян?»

Тэстам на грамадзянскую спеласць для членаў адной (але прыкметнай – у ёй амаль 2000 членаў) грамадскай арганізацыі можа стаць абуральная гісторыя з брэсцкім трэнерам Уладзіславам Каташуком. Маю на ўвазе Беларускую федэрацыю шахмат і рашэнне яе выканаўчага камітэта ад 30.07.2018 аб выключэнні Каташука з БФШ. У адрасе старонкі з рашэннем «1934», дык мне адразу падалося, што яно было прынятае ў сталінскім 1934 годзе… («няма чалавека – няма праблемы» (С))

Cп. Каташук, ураджэнец Лунінца, яшчэ ў юнацкія гады праславіўся як шахматны кампазітар, а цяпер – ужо звыш 20 гадоў, з падачы Уладзіміра Шапіры – паспяхова займаецца педагогікай. Быў лепшым трэнерам Беларусі 2009 г. паводле версіі сайта БФШ. Напэўна, адзіны ў краіне, хто пісаў сатырычныя казачкі пра людзей шахмат. Чалавек няпросты і канфліктны; тым не менш у 2017 г. «дружны калектыў» абраў яго старшынёй Брэсцкай гарадской шахматнай федэрацыі.

У сярэдзіне ліпеня актывіст на сваёй інтэрнэт-старонцы, што існуе з 2006 г., раскрытыкаваў сістэму адбору на дзіцячыя першынствы за мяжой. Крыху пазней зачапіў і старшыньку БФШ, выбраную летась не без удзелу высокіх чыноўнікаў. Рэакцыя была хуткая… Каташуку нават не далі магчымасці абараніць сябе на тым ганебным пасяджэнні выканкама.

Некалі я думаў, што лозунг ФІДЭ «Gens una sumus» перакладаецца як «Мы – адна сям’я». Толькі нядаўна даведаўся, што «gens» значыць хутчэй «племя» (!). Увосень будуць выбары ў ФІДЭ; трэба спадзявацца, што новы прэзідэнт памяняе дэвіз, бо «як карабель назавеш, так ён і паплыве». Апошнім часам у Сусветнай шахматнай федэрацыі і многіх нацыянальных норавы сапраўды характэрныя, хутчэй, для першабытнаабшчыннага ладу, і «непаліткарэктная» казачка пра неграў і белага па сутнасці дакладна перадае ўзровень каляшахматных дачыненняў.

Трохі крыўдна ад таго, што кіраўнічка БФШ (следам за кіраўніком ЗША, што так сабе апраўданне) блытае прыватнае і грамадскае… З уласнай школы шахмат яна магла б «папрасіць» трэнера, а з грамадскай суполкай не ўсё так проста. Адэкватным адказам было б не выбіраць Каташука ў выканкам і/або апублікаваць пра яго фельетон у сваіх «Адкрытых шахматах», тыпу гэтага (гл. рэпліку пра «жоўтую лавачку»). Але ВІПР – ён заразлівы. Да яго дадалася і лалітыка, прыкрыццё сваіх адыёзных крокаў інтарэсамі дзяцей.

Зараз найбольш цікавіць тое, які адпор свавольству выканкама дадуць аўтарытэтныя трэнеры і людзі шахмат (большасць іх, адрозна ад мяне, уваходзіць у федэрацыю). Cарокінская спроба маргіналізаваць аўтара «Брэсцкіх шахмат» («Гэта асабістае меркаванне аднаго канкрэтнага чалавека») «накрылася медным тазам»: Каташука ў той ці іншай ступені падтрымалі cтаршы трэнер Гродзенскай вобласці Раман Дабкус, яго вопытны калега з Пінска Валерый Мандроўскі, магілёўскі «грос» Сяргей Каспараў… А вось як выказаўся 09.08.2018 гросмайстар ІКЧФ, міжнародны арбітр, трэнер з мінскай СДЮШАР-11 Дзмітрый Лыбін: «Відавочны пераслед за крытыку. Я па тэлефоне сказаў Сарокінай, што калі так, то трэба выключаць і мяне, і ўсіх іншых незадаволеных дзейнасцю іх “Трэнерскага савета”, які ўсё часцей ігнаруе прынцыпы спартыўнага адбору. Гэта пачалося не сёння і не ўчора… На жаль, у БФШ ёсць шматгадовы галоўны прынцып – “Я Мачалаў, ты дурак”». Нагадаю, майстар Яўген Мачалаў, 1951 г. нар., былы дзяржтрэнер па шахматах, а цяпер старшыня трэнерскага савета БФШ – той чалавек, які настояў, каб у 2004 г. на сусветную Алімпіяду не ўзялі майстра Андрэя Малюша, дарма што Малюш меў права быць на спаборніцтвах як чэмпіён Беларусі. У 2008 г. сп. Яўген разам з іншымі чыноўнікамі ад спорту падпісаў адкрыты ліст да начальства супраць недзяржаўнай спартыўнай газеты «Прессбол» – на шчасце, праз гэтую цыдулу яе не закрылі.

 

На фота з twitter.com, шахматистам.рф і superproblem.ru: Н. Сарокіна, Я. Мачалаў, Ул. Каташук

Я распісаў «прыватны» выпадак таму, што ў ім, як у кроплі, адбіваецца стаўленне істэблішменту да тых, хто жадаў бы штосьці ўдасканаліць… Удасца адмяніць (або прынамсі змякчыць) рашэнне ад 30.07.2018 – значыць, з’явіцца шанс на лепшае ў спартовай галіне, дзе Нацыянальны алімпійскі камітэт ужо звыш 20 гадоў узначальвае чалавек, падобны да прэзідэнта. Вясна 2018 г., у прынцыпе, нават яго прыхільнікам паказала, што дакіраваўся, і ўсё ж на заржавелым маторы, з «выдатна» адрамантаваным у 2012–2018 гг. стадыёнам «Дынама», «мы едзем уперад», да Еўрапейскіх гульняў чэрвеня 2019 г.

Афіцыйная старонка ўпраўлення спорту і турызму Мінгарвыканкама, 10.08.2018. Інфа пра шахматы састарэла на 5 гадоў; ніхто (!) з пералічаных асоб ужо не займае названыя пасады, а БФШ перабралася ў офіс «Школы шахмат».

Пакуль што, на жаль, «шэрыя пачынаюць і выйграюць» не толькі ў шахматах, футболе, хакеі… Напрыклад, як адбіраліся кандыдаты ад Беларусі на «Еўрабачанне» – асобная песня.

Няйначай чалавекі ў футаралах «папрасілі» выправіць кур’ёзны надпіс на роварнай краме («Велописеды»), адзначаны мной тут, – цяпер там, на вул. Дуніна-Марцінкевіча, 3, проста «Viva Rovar». Пару гадоў таму «чапляла» неардынарная выява на дзіцячай бібліятэцы № 12 – страшылкі з мультфільмаў вабілі: «Чытаеш? Тады ідзі да нас». Яна пратрымалася некалькі месяцаў; потым, пэўна, каб «дзеці не плакалі», смешных пачвар замянілі на хлопчыка і дзяўчынку ў знаёмым саладжавым стылі. Цяпер во дыскусійны мурал на Варанянскага знішчаны…

Кожны з эпізодаў паасобку – драбяза, а ў спалучэнні яны прыводзяць да таго, што маладыя-таленавітыя адсюль уцякаюць. Замест іх у Беларусь трапляюць тыя, чые поспехі, кажучы лагодна, засталіся ва ўспамінах. Дыега Марадона, толькі-толькі прызначаны ў брэсцкі футбольны клуб, ужо запляміўся мінімум двойчы: «тэндэнцыя, аднака».

Куток пазітываў. Адкрылася ў Мінску доўгачаканая выстава Меера Аксельрода, 15 жніўня ў Нацыянальным мастацкім музеі намячаецца вернісаж Ізраіля Басава. На «Славянскім базары» ў Віцебску, дзейкаюць, няблага выступілі ізраільцы з шоу-балета «Візаві», ансамбля саксафаністаў «Бэйт-Шэмеш» і гурта «Gefilte Drive». Шчыра кажучы, знаёмы толькі з творчасцю апошняга калектыва: такі ёсць там «амаль панкаўская адэская бесшабашнасць».

«Вольфаў цытатнік»

«Наша краіна – гэта краіна аксіём. Бескарысна даказваць, усё ўжо даказалі. А Украіна – вотчына тэарэм». «Мужчына абавязаны быць цвёрдым або павінен лячыцца. Каб не ганьбіць вечныя каштоўнасці, завешчаныя нам правадырамі і сняданкамі турыстаў». (Аляксандр Кулінковіч, 2007, 2008).

«Наша дзяржава не забойца. Як забойца наша дзяржава паводзіла сябе пры таварышу Сталіну. Зараз наша дзяржава – хуліган.

Як паводзяць сябе хуліганы? Паказальна па-хамску, іхнія паводзіны задзірліваабсурдныя. Яны могуць вас пабіць, абакрасці. Хуліганы часта бываюць насмешлівыя, ім важна не проста прычыніць вам боль – ім важна вас прынізіць…

Карная сістэма дакладна ўлавіла дух эпохі – дух хуліганства. Ім трэба здзеквацца з вас – таму ў любы момант да любога з вас могуць прыйсці і пасадзіць за якуюсьці карцінку, якую вы нават не помніце» (Антон Арэх, 09.08.2018).

Вольф Рубінчык, г. Мінск

10.08.2018

wrubinchyk[at]gmail.com

Апублiкавана 10.08.2018  19:04

Узі Вайль – «тарашкевіцаю»! / עוזי וייל בבלארוסית

Сёлета ў выдавецтве Ігара Логвінава выйшла чарговая кніга ізраільскага аўтара; не, ужо не Этгара Керэта, а Узі Вайля. Павал Касьцюкевіч, ён жа Павел Касцюкевіч, перакладаў Вайля здаўна – і нарэшце «закрыў гештальт», сабраўшы свае здабыткі пад адной вокладкай. Паглядзець на новы зборнік, а то нават і набыць яго, можна тут. Мы публікуем парачку рэчаў, якія нам даспадобы. Але сьпярша пачытайце анатацыю з капірайтамі

* * *

Майстар кароткай прозы, ізраільскі пісьменьнік і сцэнарыст Узі Вайль (нарадзіўся ў 1964 годзе ў кібуцы Газіт) добра вядомы беларускаму чытачу па публікацыях у газэце «Наша Ніва» і бюлетэні «Мы яшчэ тут!», а таксама ў часопісе «ARCHE». Яго апавяданьне «Чалавек, які скраў Сьцяну Плачу» ў 2009 годзе дало назву першай анталёгіі ізраільскае прозы па-беларуску.

У кнізе «Буржуазія задаволена не да канца» сабраныя апавяданьні і скетчы аўтара, якія моцна розьняцца паводле мэтаду: адны з іх – рэалістычныя, іншыя – фантастычныя, трэція – містычныя, але ўсе яны маюць справу з няўлоўнай сутнасьцю шчасьця, каханьня, сьмерці і болю.

Published with the support of the Institute for the Translation of Hebrew Literature, Israel and The Embassy of Israel in Minsk

«Chosen stories». Copyright © 2018 by Uzi Weil

© Павал Касьцюкевіч, пераклад з іўрыту, 2018

© Logvino Literatūros namai, 2018

 

Так Узі Вайль у 2007 г. вітаў чытачоў «Мы яшчэ тут!». Пераклад: «Вы не знаёмыя са мною, я не знаёмы з вамі. З другога боку, Адам і Эва таксама спачатку не ведалі адно аднаго, а паглядзіце, што з гэтага выйшла. Спадзяюся, вам спадабаецца». А зьлева – ён сам (фота з shortstoryproject.com).

* * *

Гэта не «Хамас», гэта Сьмерць, каб яна здохла

Праз колькі хвілін пасьля таго, як дзіця нарэшце заснула, Мэір Коэн зьняможана паваліўся на канапу ў гасьцёўні.

– Сьпіць? – запытала Раніт.

– Сьпіць, – адказаў ён.

Вочы міжволі зьліпаліся, і тут у дзьверы пазванілі. Раніт пайшла адчыняць. На парозе стаяў невысокі чалавек у акулярах ды трымаў у руках вялікую тэчку.

– Мэйл і Аніт Каноэ? – спытаў ён.

Яна няўцямна паглядзела на чалавека. Ён паўтарыў пытаньне.

– Мэір і Раніт Коэн, – няўпэўнена паправіла яна.

– А-а! – выгукнуў чалавек і паглядзеў у свае паперы. – От, кампутары! Хіба ж можна ім верыць?!.. Я з сацыяльнага страхаваньня, – ён працягнуў руку для поціску. – Я дэмограф.

– Вельмі прыемна, – павіталася зь ім за руку Раніт. – Вы… хто?

– Дэмограф. Я раблю статыстычныя апытаньні насельніцтва для сацыяльнага страхаваньня. Вы дазволіце пару-тройку пытаньняў?

– Мы якраз…

– Мале-енечкіх такіх пытаньняў, – папрасіў дэмограф.

Яна зірнула на мужа, той паціснуў плячыма.

– Выдатна! – сказаў дэмограф і зайшоў у кватэру.

* * *

Праз паўгадзіны ён усё яшчэ сядзеў у іхняй гасьцёўні, гартаў паперы, чытаючы пытаньні манатонным голасам: «А зараз пяройдзем да дзяцей».

Ён шчыра ўсьміхнуўся і зірнуў па баках.

– Дзеці ёсьць?

– Адно. Адна дачка, – адказаў Мэір.

– Колькі год?

– Паўгодзіка, – вымавіў Мэір. – Яшчэ доўга?

– Не, зусім не, яшчэ трошкі і ўсё.

«Шэсьць месяцаў», – занатаваў у сябе дэмограф.

– Гм, яна, відаць, ужо гаворыць?

Бацькі глянулі на яго са зьдзіўленьнем.

– Не гаворыць?

– Не гаворыць, – адказала Раніт. – А вы што, ведаеце шмат шасьцімесячных, якія гавораць?

– Я…

Ён зьбянтэжыўся.

– Я… У мяне няма дзетак… Я яшчэ малады. Я проста выглядаю старэйшым. Гэта таму што я ў акулярах. І таму, што працую ў дзяржаўнай установе.

Мэір зірнуў у столь. Раніт – на свае пантофлі.

– І як яе завуць?

– Яэль, – адказала Раніт.

– Прыгожае імя.

Ён запісаў.

– Вы так назвалі яе ў гонар кагосьці зь сям’і?

– У гонар Шымона Пэрэса, – адказаў Мэір. – Яшчэ многа пытаньняў?

– Не, зусім не, – запэўніў акулярык і занатаваў: «У гонар Пэрэса».

Мэір і Раніт пераглянуліся.

– Гэта жарт, – сказала Раніт.

Маладзён запытальна паглядзеў на жанчыну.

– Мой муж жартуе.

– А-а, пачуцьцё гумару. Вельмі важная рэч, – кемліва хітнуў галавой дэмограф. Але ж напісанага ня сьцёр.

– Прафэсія? – зьвярнуўся ён да Мэіра.

Мэір уважліва паглядзеў на дэмографа. Празь некалькі сэкундаў гаспадар кватэры казаў:

– Раблю паветра. Спэцыяліст па вытворчасьці паветра, вось мая прафэсія.

Дэмограф занатаваў і тут жа запытаўся:

– І колькі, калі не сакрэт, колькі вы зарабляеце ў месяц? Усё канфідэнцыйна. Ад тысячы да дзьвюх, ад дзьвюх да чатырох ці больш за чатыры тысячы?

–Я б жадаў зірнуць на ваша пасьведчаньне, – прамовіў Мэір.

Дэмограф трохі пакрыўдзіўся, але ж дакумэнт дастаў. Гэта было афіцыйнае пасьведчаньне супрацоўніка сацыяльнага страхаваньня, на якім зьмяшчаўся фотаздымак маладзёна і была пазначана яго пасада – «дэмаграфічны дасьледчык».

– Такім чынам? – вярнуўся да свайго пытаньня маладзён.

– Такім чынам, больш за чатыры тысячы, – адказаў Мэір. – Значна больш. Блізу васьмі.

Мэір зь цікаўнасьцю паглядзеў на дэмографа: «Ці занатуе гэта ёлуп?»

Ёлуп занатаваў.

– Больш за восем тысяч, прыстойныя грошы! – ён выглядаў заклапочаным. Мусіць, падумаў на хвіліну пра ўласную перакваліфікацыю на спэцыяліста па здабычы паветра.

– Ага, – пагадзіўся Мэір. – Але ўлетку няма працы.

– Сапраўды? Чаму?

– Ну, вы ж ведаеце, што такое наша лета. Няма чым дыхаць – паветра зусім няма.

– А-а, – вымавіў дэмограф і занатаваў.

Потым зьвярнуўся да Раніт:

– А ваша прафэсія?

– А я дзяўчына па выкліку, – адказала жанчына. І, трохі падумаўшы, дадала:

– Бюджэтная арганізацыя. Абслугоўваем афіцыйных асоб з-за мяжы.

Дэмограф пачырванеў.

– Гэта я тады заразіла СНІДам Фрэдзі Мэрк’юры, – сказала яна з гонарам.

Ён схіліўся над сваімі паперамі, пішучы безупынку. Мэір і Раніт усё гадалі: што ён там піша? Скончыўшы, ён спытаў:

– Вашы этнічныя карані?

– Мы прышэльцы, – адказала Раніт.

– Хто гэта?

– Прышэльцы зь іншай плянэты, – растлумачыў Мэір.

Гэтым разам малады дэмограф нарэшце падняў свае вялікія акуляры і ўтаропіўся ў гаспадароў.

І тут прачнулася іх маленькая дачка ды заплакала.

– Дзіцятка засьпявала, – сказала Раніт ды паднялася. – Прабачце.

Дэмограф паглядзеў ёй усьлед і сказаў:

– Яна корміць малаком?

– Яна сікае на яе, – адказаў Мэір, – кожныя пяць гадзін. Так вядзецца ў нас на плянэце.

Дэмограф зноўку пачырванеў. Раптам Мэір адчуў сябе ніякавата.

– Прабачце, – казаў Мэір, – я таксама мушу пайсьці да дачкі.

Калі ён зайшоў у спальню, то ўбачыў Раніт, якая схілілася над дзіцем. Яна кісла са сьмеху.

– Ціха, ціха, – засыкаў Мэір, – мы перайшлі мяжу, нават няёмка.

– Ён вар’ят, – прашаптала Раніт, – ён жа вар’ят!

– Ён не вар’ят. Хлопец трохі тормаз, ці што… Добры дурань. Але ж ён, здаецца, урэшце скеміў.

– Ты праверыў як сьлед, пасьведчаньне сапраўднае?

– Напісана «Сацыяльнае страхаваньне», а хто там яго ведае…

Ён узяў дачку на рукі.

І тут у дзьверы пазванілі.

– Так позна? – зьдзівіўся Мэір.

Яна паціснула плячыма.

Ён пайшоў адчыняць. На парозе стаяла Сьмерць. Яна не была апранута ў чорнае. Яна ня мела касы ў руцэ. У яе адсутнічалі крылы за сьпінаю. І голас яна мела ня вельмі каб нізкі. Але тое стаяла Сьмерць. У гэтым не было ні найменшага сумневу.

Найбольш уражвалі ейныя вочы. Праз гады, калі малады дэмограф паспрабуе прыгадаць, як яна выглядала, адзінае, што яму ўдасца ўспомніць, – ейныя вочы. Не халодныя і не жахлівыя, хутчэй наадварот: Сьмерць мела добрыя, пяшчотныя вочы. Аднак рашучыя.

Мэір аслупянеў. Дачка на руках. Раніт выйшла са спальні, таксама стала як укапаная.

Сьмерць паглядзела Мэіру проста ў вочы.

– Я? – прашаптаў ён.

– Ты.

Ён зьнерухомеў.

– Я?!

– Ты.

– Як… як я?

– Час, – адказала Сьмерць.

– Але я малады. У мяне дачка, паўгодзіка толькі!

– Што, маладыя не паміраюць? – пацікавілася Сьмерць. – Хадзем. У цябе праз паўгадзіны аўтакатастрофа.

І тут уперад порстка выскачыла Раніт ды ўхапілася за мужа:

– Не! Ты ня можаш так проста ўварвацца пасярод… пасярод усяго!

Сьмерць са зьдзіўленьнем паглядзела на Раніт:

– Чаму?

– Але… але за што? – прамармытала Раніт. – Што ён зрабіў?

Сьмерць тужліва ўсьміхнулася.

– Не! – крыкнула Раніт. – Я хачу ведаць за што! Ты ня можаш так проста ўзяць і забраць яго. Скажы хоць, за што!

– Цяпер ты хочаш ведаць чаму, потым захочаш дазнацца куды. Годзе! Мы не выдаём сваіх сакрэтаў.

Мэір адкрыў рот і тут жа яго закрыў. Пасьля гэтага ён павярнуўся да Раніт і працягнуў ёй дзіця. Паглядзеў на жонку. І на сваю маленькую дачку. Потым павярнуўся і пайшоў у кірунку неасьветленай лесьвічнай пляцоўкі. Раніт чула, як пакрысе аціхае гук ягоных крокаў па сходах.

* * *

Першым выйшаў са здранцьвеньня малады дэмограф. Ён зачыніў дзьверы і далікатна павёў Раніт у гасьцёўню.

– Сядай, – прамовіў ён, – перш-наперш трэба сесьці.

Зьбянтэжаная, яна зрабіла, як ён казаў.

– Тое, што здарылася з табою, – гэта бяда, – сказаў маладзён, – страшная бяда. Хочаш, я запару гарбаты? Мо яшчэ чаго, алькаголю якога?

– У Мэіра ёсьць віскі, – прамовіла Раніт. І заплакала.

Дэмограф агледзеў пакой, знайшоў сьцянны бар і наліў трохі віскі ў вялікую шклянку. З адсутным позіркам Раніт глынула пітво і закашлялася. Потым няголасна аддыхалася. Паглядзела на дзіця і прамовіла: «Што ж я маю рабіць? Як я пракармлю яе? Як я адна дам рады?»

Малады дэмограф ня ведаў, што сказаць.

– Як я… – сьлёзы душылі яе, – як я скажу ёй, што ў яе больш няма таты?..

Раніт плакала моцным, але ціхім плачам, доўга-доўга, пакуль у яе ня скончыліся сьлёзы. Потым яна паглядзела на дзяўчынку і сказала ёй:

– Цяпер мы адны, дачушка. Толькі я і ты.

І тут у дзьверы зноўку пазванілі. Ніхто не скрануўся зь месца. Пасьля трэцяга званка дзьверы расчыніліся самі.

Гэта зноўку была Сьмерць.

Яна зайшла ў пакой.

Зьнямелыя, яны ўзіраліся на яе. Сьмерць паказала на жанчыну. Ня верачы сваім вачам, Раніт шырока разявіла рот.

– Я ведаю, – з тугою ў голасе сказала Сьмерць. – Час ад часу такое здараецца…

– Але што….

– Тэракт. На вуліцы Ібн Габіроль узарвалася набітая выбухоўкай машына.

Дэмограф ускочыў.

– Хвілінку! – запратэставаў ён. – Пачакайце, шаноўная! Гэта, напэўна, памылка. Толькі хвіліну таму вы забралі ейнага мужа.

Сьмерць стомлена паціснула плячыма.

– Дык што? – казала яна. – Як пра такое звычайна пішуць у газэтах: «Маленькая Яэль страціла маму ў тэракце празь лічаныя гадзіны пасьля таго, як бацька загінуў у аўтакатастрофе». Так вось у жыцьці. Вы што, сёньня зь яйка вылупіліся?!

– Але я… калі ласка! – Раніт паглядзела Сьмерці ў вочы. – Я не магу пакінуць яе адну! Ёй толькі шэсьць месяцаў.

Стурбаваная, Сьмерць завагалася.

– Я магу ўзяць яе разам з намі, – прапанавала яна без асаблівага імпэту.

Раніт нічога не адказала.

– Добра, – прамовіла Сьмерць. – Табе пара разьвітацца з дачкою.

Яна паклала дзіця на канапу. Пацалавала дачку. Захутала яе ў ружовую шарсьцяную коўдру, якая ляжала на канапе. Захутала як сьлед, два разы. І павярнулася да выхаду.

Сьмерць адчыніла ёй дзьверы.

– От ужо гэтыя тэракты, – мармытала сабе пад нос Сьмерць, калі, мінуўшы дэмографа, пачала спускацца па сходах, – быццам цэлы месяц мяхі цягала.

* * *

Пасьля таго як дзьверы зачыніліся, малады дэмограф застаўся сам-насам зь дзяўчынкай. Па немалым часе ўпершыню зварухнуўся. Глыбока ўздыхнуў. Сеў побач зь ёй на канапе. Дзяўчынка прачнулася і заплакала.

Дэмограф узяў яе на рукі і засьпяваў:

– Як нараджаецца песенька? Як дзіцятка – сьпярша… Потым, потым… тра-ля-ля-ля-ля… Ня памятаю…

Ён перастаў сьпяваць.

– Што мне з табою рабіць, малюпацька? – зьвярнуўся ён да дзяўчынкі. – Ня ведаю, як гэта сказаць, але з табою здарылася нешта кепскае.

Дзяўчынка перастала плакаць, глянула на дэмографа і ўсьміхнулася.

– Слухай, – сказаў ён і пачаў цацкацца зь яе маленькімі ручкамі, – гэта… паслухай, табе прыйдзецца гадавацца бяз мамы і таты.

Дробны сьмяшок зьляцеў зь ейных вуснаў.

– І каб гэта не сапсавала табе ўсяго жыцьця. Ты ня думай, што жыцьцё – гэта кепска. Бо жыцьцё – гэта цудоўна. Сапраўды цудоўна. Але сяды-тады здараюцца рэчы, якія нельга… якія цяжка… я маю на ўвазе…

Ён уздыхнуў. Дзяўчынка паглядзела на яго шырока расплюшчанымі вачыма.

– Але гэта ня значыць, што жыцьцё не цудоўнае, – працягнуў ён.

У куточку яе вуснаў зьявіўся маленькі цурочак сьліны. Дзяўчынка ўсьміхнулася.

«Я думаю, што яны вадзілі мяне за нос, – сказаў ён сабе. – Усё нахлусілі. Пра імя таксама. Дзяўчынку, мусіць, завуць зусім не Яэль».

І, як гэта ня раз здаралася раней, дзяўчынка заплакала.

– Ціха, ціха, ня плач, – пачаў ён. – Я тутака. Слухай, я ня вельмі цямлю ў дзетках. У мяне іх ніколі не было. Але я буду старацца. Я цябе не пакіну.

Ён пачаў гушкаць яе і пяшчотна засьпяваў:

– Люлі-люлі-люлі,

Прыляцелі гулі…

І ў дзьверы зноўку пазванілі.

Сьмерць зайшла ў кватэру няўпэўненым крокам.

– Быў яшчэ адзін тэракт, – выбачальным тонам паведаміла яна.

Яна хітнула ў бок дзяўчынкі. Дэмограф ускочыў.

– Каб ты здохла! – закрычаў ён. – Шкындзёхай, падла!

Сьмерць пастаяла-памулялася. Потым узьняла вочы ўгору.

– Ну добра, – сказала, – хай сабе.

Разьвярнулася і сышла.

Ня верачы сабе, малады дэмограф паклаў дзяўчынку на канапу, пахітаў галавою і сказаў:

– Ах ты, поскудзь паганая!..

Запалкі ў вачах

Вартаўнік уключыў абагравальнік. На вуліцы панавала цемра. Халадала. Ён сеў перад аранжавымі ад электрычнасьці сьпіралямі і пацёр руку аб руку. Ён падумаў пра сваю былую жонку, а потым пра сто трыццаць тысяч даляраў. І лічбай: 130.000. Вось колькі ён быў вінаваты, а яго бізнэс закрылі, і ўсё абсталяваньне канфіскавалі, і палова яго цяперашняга жалюгоднага заробку ахоўніка ішла на сплату даўгоў, а яшчэ чвэрць – былой жонцы, а таго, што заставалася, зь цяжкасьцю хапала на арэнду пакоя ў Гіват-Шмуэлі, дзе ён дзяліў кватэру з адным маладзёнам, студэнтам з унівэрсытэту.

Студэнтам. Дваццацітрохгадовым. «Вось чаго я дасягнуў у маім веку, – падумаў вартаўнік. – Жыць са смаркатым хлапчуком. У Гіват-Шмуэлі. Да таго ж хлапчук працуе ў камунікацыйнай кампаніі, у цэнтры тэлефоннай даведкі «адзін-восем-восем», і, пэўна ж, зарабляе больш за мяне».

Потым ён прыгадаў дзяўчыну, што прыходзіла ўчора да студэнта, як яны замкнуліся ў пакоі, а ён паспрабаваў падслухаць, але нічога не пачуў.

Тут вартаўнік падняўся, каб згатаваць гарбаты, і вызірнуў за акно: цемра. Шостая вечара. Ён выпіў гарбаты, седзячы насупроць абагравальніка, і неўпрыкметкі заснуў. Яго хіліла долу, што ён ледзь не паваліўся з крэсла.

Калі прахапіўся, дык яму спатрэбілася некалькі сэкундаў уцяміць, што заснуў. Праняты панікай, ён узьняўся з крэсла і азірнуўся. Нікога. Сэрца моцна калацілася. Ён ізноў сеў на крэсла. Калі б начальнік засьпеў, як ён сьпіць, дык звольніў бы на месцы. Супакоіўшыся, зірнуў на гадзіньнік: палова на восьмую. Палова на восьмую! Ён спаў паўтары гадзіны. Толькі тут ён дапяў, што зьменшчык меўся прыйсьці гадзіну таму, і наважыўся пакінуць паведамленьне на пэйджар свайму начальніку.

Зусім маладзенькай яшчэ дзяўчыне, якая адгукнулася ў цэнтры абслугоўваньня пэйджарнай кампаніі, ён сказаў:

– Напішы яму, калі ласка, хай патэлефануе Максу ў банк «Гапаалім».

– Максу з банка «Гапаалім», – паўтарыла дзяўчына.

– «У банк». Не «з банка», а «у банк». Напішы яму, Макс паведамляе, што зьменшчык не прыйшоў.

– Добра, – адказала дзяўчына.

– Ясна табе? Я сам ня з банка. Я адно гавару адсюль.

– Добра, – паўтарыла дзяўчына.

– Добра, – сказаў Макс.

Дзяўчына павесіла слухаўку. Ён падняўся на ногі. Нешта вельмі дзіўнае вісела ў паветры. «І гэтая дзяўчына з пэйджарнай кампаніі, – падумалася яму, – пэўна, таксама зарабляе больш за мяне».

Мінула дзесяць хвілінаў. Ні слыху ні прослыху. Ён зноўку патэлефанаваў у пэйджарную кампанію, і яму адказала тая ж дзяўчына.

– Там маё паведамленьне дайшло?

– Так, я даслала.

– Ёсэфу з ахоўнай кампаніі?

Дзяўчына захрабусьцела паперамі:

– Так, Ёсэфу. Хочаце, каб я даслала паведамленьне яшчэ раз?

Яму зрабілася няёмка.

– Ага, – пасьля маўчаньня пагадзіўся ён.

– Добра, – адказала дзяўчына.

Ён не азваўся.

– Я ўжо дасылаю, – дадала яна.

– Добра, – сказаў ён.

– Дзякуй, да пабачэньня, – прамовіла дзяўчына і стала чакаць яго адказу. – Ало?

– Да пабачэньня, – адказаў Макс.

Ён пачуў гудкі па той бок і таксама павесіў слухаўку. Мінула яшчэ дзесяць хвілінаў. Ні слыху ні прослыху.

Ён падумаў: «Нешта тут ня тое. Можа, калі я спаў, тут нехта пабываў? Ці тэлефанавалі, а я не прачнуўся. Як такое можа быць, што зьменшчык ня звоніць, начальнік ня звоніць, і я застаўся адзін?»

Ён выйшаў з пакоя, каб згатаваць сабе яшчэ кубак гарбаты. Ад няўважлівасьці апёкся кіпнем. Стаў чакаць, раздражнёны, пакуль гарбата не астыне, пакуль хоць хтосьці не патэлефануе, пакуль хоць штосьці ня зьменіцца. Але нічога не зьмянілася. Ён зірнуў у акно і ўбачыў пляц, які знаходзіўся побач з будоўляй ля банка, які ён вартаваў, і ўбачыў цемру. Звонку не было нікога. Ні душы. І на цэнтральнай, сумежнай, вуліцы таксама бязьлюдзьдзе.

Дрыготкімі рукамі ён набірае нумар яшчэ раз. «Мне адкажа іншая дзяўчына, – супакойвае ён сябе, – і я прадыктую яшчэ раз паведамленьне». Аднак ізноў – тая ж дзяўчына.

– Я прашу прабачэньня, – сказаў ён, – я не разумею, што адбываецца. Мне ніхто ня звоніць. Ніхто не прыйшоў. Мо там нешта адбылося? У навінах?

– Не, – адказала дзяўчына.

Павагаўшыся, яна запытала:

– У вас усё ў парадку?

– Ня ведаю, – сказаў ён, – мяне тут забылі.

– А вам ёсьць каму пазваніць?

– Не. Я ў разводзе. У мяне нікога няма.

Дзяўчына замаўчала. Пасьля паўзы ў некалькі сэкундаў яна асьцярожна сказала:

– Я мела на ўвазе, каму-небудзь з ахоўнай кампаніі.

Пераклаў з іўрыту П. Касьцюкевіч

Апублiкавана 24.04.2018  17:27

МЭІР ШАЛЕЎ ПА-БЕЛАРУСКУ! (ІІІ)

Мэір Шалеў

Дом вечнасці для першапраходцаў

Урывак з раманa. Раней друкаваліся два ўрыўкі – тут і тут.

Трэці раздзел

Мешулам Цыркін хітаў галавой пры канцы кожнага сказу, а чупрына яго сівых валасоў цягнулася следам, нібыта шлейф. Горкія зморшчыны на шчаках сабраліся ў столкі. Змалку не любіў я гэтага гультая, што жыў на другім канцы вёскі. Заўжды ён ляпаў мяне па плячы і казаў:

– Чаму так мала мазгоў і так шмат мяса? – і тонка смяяўся.

Мешулам быў сынам Цыркіна-Мандаліны, які разам з дзедам, бабуляй Фейгай і Эліезэрам Ліберзонам заснавалі “Працоўную сябрыну імя Фейгі”. Цыркін-Мандаліна – руплівы селянін, першарадны музыка, і сёння ён пахаваны ў мяне.

Песя Цыркіна, мама Мешулама, была грамадскай дзяячкай і рэдка сядзела дома. Мешулам пад’ядаўся ў літасцівых суседак, праў уласную і бацьковую бялізну, але багоміў маму і ганарыўся яе ўнёскам у дабрабыт працоўнага руху. Яна адведвала яго раз-два на месяц, прыязджаючы са сваімі вялікімі грудзьмі і важнымі гасцямі. Гэта былі “таварышы з цэнтральнага камітэта”. Толькі нам, дзецям, якія гойсалі па вёсцы без справы, выпадала іх бачыць. Заўважаўшы шэры “кайзер”, што паркаваўся ля дзялкі Цыркіна, мой стрыечны брат Уры паведамляў, што “гэтыя прыехалі зноў: панюхаць гной і пафоткацца з цялятамі і пучком радыскі”.

У свеце, дзе мама – сыходзячая натура, Мешулам шукаў печкі-лавачкі ў іншых месцах. Ён не аддаваўся звычайным дзіцячым мроям. Паколькі ён валодаў чэпкай памяццю і магутнай прагай ведаў, дык старыя першапраходцы аплялі яго павутай, што адрознівалася ад той, якую яны спавілі вакол мяне, – і ён прыпаў да даследванняў, калецыянавання і дакументацыі. Мешулам вывучаў старыя статуты, расшыфроўваў лісты, прагортваў паперы, нагэтулькі старыя, што рассыпаліся падчас гартання, і гэтак суцяшаўся.

Ужо ў юнацтве ў яго атрымалася сабраць колькі экспанатаў, і ля кожнага ён пакінуў цыдулку, напісаную ад рукі.

“Матыка Ліберзона”, “Малочны бідон, 1923 г.”, “Першы плуг – выраб кузні братоў Гольдман”, і, вядома ж, “Першая мандаліна майго бацькі”. Калі вырас, ён дастаў са старога барака іржавыя дыскі з культыватара і старыя апырсквальнікі свайго бацькі, паправіў страху і запоўніў два малыя пакоікі дзіравым посудам і спарахнелай мэбляй. Гэтак паўстаў “Барак Першых”. Мешулам зрабіў рэвізію на падворках і па хатах, сабраў паедзеныя шашалем рэшаты для мукі, пральныя дошкі, медзяныя рондалі, якія ўжо пазелянелі. Нават адкапаў санкі, што ездзілі па балотнай твані.

– Трэба, каб ведалі, што тут было, – казаў ён. – Каб ведалі, што колісь, да таго як тут праклалі дарогу, тут узімку топлі вазы, і таварышы вязлі малако на малачарню балотнымі санкамі.

Асабліва ён ганарыўся нехлямяжым пудзілам Хагіт, каровай Эліезэра Ліберзона, бейруцка-галандскіх крывей, якая ў свой час зрабілася чэмпіёнкай краіны ў надоях і працэнтах тлушчу. Калі Хагіт састарылася, і Даніэль, сын Ліберзона, надумаў здаць яе на клейстар, Мешулам выскачыў, як піліп з канапель. Запатрабаваў тэрміновага сходу рады, дзе выказаў думку, што “нашу працавітую рагатую таварышку нельга пускаць на кілбасу і жэлацін”.

– Хагіт не ёсць банальным сельскагаспадарчым феноменам, яна колісь паслужыла важкім доказам кіраўніцтву габрэйскага паселішча, што ва ўмовах Блізкага Ўсходу не варта рабіць стаўку на чыстакроўных гальдштэйнаўскіх кароваў.

Камітэт кампенсаваў Ліберзону перадачу старой каровы Мешуламу, і нават паабяцаў узяць на сябе частку выдаткаў па яе ўтрыманні. Але Мешулам неўзабаве ўмярцвіў “працавітую таварышку” ладнай дозай мыш’яка, і пры дапамозе вэтэрынара набіў з вялізнага трупа пудзіла.

Цяпер Хагіт, з рота якой тырчалі сцябліны люцэрны, каторы год стаяла, наладаваная смярдзючымі сродкамі муміфікавання, на пярэдняй верандзе дома Цыркіна. Сa смочкаў яе славутага вымені тачыўся фармалін. Мешулам паліраваў яе поўсць, дзе мышыная атрута пакінула свой след у выглядзе вялікіх праплешын. Чысціў яе здзіўленыя вочы-шкельцы і зашываў разрывы ў скуры, бо вераб’і павыцягвалі адтуль саломінкі і вату для пабудовы гнёздаў.

Пудзіла наганяла жуду на ўсё паселішча, а асабліва засмучала старога Зайцэра, які вельмі сябраваў з Хагіт, і бачыў у аб’ёмах яе малака сімвал “узварушэння духу народнага”. Каб пабачыць яе, ён калі-нікалі прабіраўся з нашага падворка. Штораз як ён апынаўся перад ёй, дык, паводле ягоных словаў, у ім прачыналася мяшанка “агіды і ашаломленасці”.

– Горкая гарота наша Хагіт! – мармытаў ён сабе пад нос. – Пасля смерці ў Мешулама Цыркіна ёй давялося праглынуць сена больш, чым ёй адшкадоўваў Ліберзон за ўсё яе жыццё.

Але мой стрыечны брат Уры, які пляваць хацеў на ўсіх з высокай вежы і паглядае на ўсё паселішча з птушынага палёту кпіны, высунуў версію, маўляў, у гісторыі з музеефікаванай каровай калекцыянерства Мешулама ды яго даследванні ні пры чым.

– Хоць вы рэжце мяне, смочкі Хагіт нагадалі Мешуламу матку, – пастанавіў ён. І стуль я глядзеў на яго так, як гляджу да сённяшніх дзён – з зайздрасцю і замілаваннем.

У нашу вёску прыязджае шмат наведнікаў. Аўтобусы набіткаваныя турыстамі, школьнікамі – усе хочуць пабачыць справу рук бацькоў-заснавальнікаў. Расчуленыя, турысты паволі едуць па вулках паселішча, захапляюцца кожнай грушкай і курыцай, удыхаюць пахі зямлі і малака. Сваю экскурсію яны заўжды заканцоўваюць у гаспадарцы Міркіна, на маіх могілках.

Мешулам выставіў патрабаванне, каб аўтобусам забаранілі заязджаць у вёску да “Дома вечнасці для першапраходцаў” пакуль яны спярша не наведаюць “Барак Першых”, карову-рэкардсменку, не ўбачаць медаль, што звісае цяпер з набітай сенам шыі, – медаль, якім уганараваў Хагіт брытанскі генерал-губернатар.

“Дом вечнасці для першапраходцаў” калоў вочы вёсцы і яе ўстановам, але асабліва ненавідзеў яго Мешулам Цыркін. Аўтобусы прыязджалі ў гаспадарку Міркіна, дзеці з шырока расплюшчанымі вачыма, уражаныя турысты як зачараваныя блукалі паміж памытымі помнікамі і ружовымі кустамі, шэптам чытаючы па бронзавых літарах легендарныя імёны і п’ючы халодны сок, які малодшы брат Бускілы прадаваў наведнікам ля брамы – усё гэта рабіла Мешулама злосці поўныя косці.

Мешулам Цыркін ненавідзеў мае могілкі, бо я адмовіўся хаваць побач з ягоным бацькам яго матку, ветэранку кібуцнага руху Песю Цыркіну. Я хаваў тут толькі дзедавых сяброў, прадстаўнікоў другой аліі⃰. Песя Цыркіна была з трэцяй.

– На жаль, – сказаў я Мешуламу, які махаў перад маім носам прафсаюзным штогоднікам, дзе пісалася пра справу ўсяго жыцця ягонай маці – узаемны крэдыт сеткі агульнаізраільскіх універсамаў. – Твая мама – не з другой аліі⃰.

———————————————————————————————————————-

⃰Алія – даслоўна “ўзыходжанне”. Тут – хваля рэпатрыяцыі габрэяў у Зямлю Ізраіля. Адрозніваюць першую (1882–1903), другую (1904–1914), трэцюю алію (1919–1924) і гэтак далей – заўв. перакл.

———————————————————————————————————————-

– Нябожчыца не адпавядае ўмовам прыёму, – патлумачыў яму Бускіла.

Мешулам стаў пагражаць, што звернецца ў вышэйшыя інстанцыі. Я нагадаў пра ягоную колішнюю скаргу, калі стары Ліберзон укладаў “Альбом першапраходцаў”. Той не пагадзіўся надрукаваць у ім Песін здымак з тае самае прычыны.

– І акрамя таго… – дадаў Бускіла. – Твой тата яшчэ пры жыцці не хацеў, каб Песя была поруч.

Больш за ўсё злавалі Мешулама цынкавыя дамавіны, якія я прывозіў з аэрапорта. Ён ведаў – кожная труна, якая прыбывала з Амерыкі, прыносіла мне некалькі дзясяткаў тысяч даляраў.

– Якім правам ты хаваеш тут гэтых здраднікаў, а маю маці – не? – Мешулам сышоўся на крык.

– Кожны, хто прыбыў сюды з другой аліёй, мае права купіць у нас магілу, – адказаў я.

– Кожнага альтэр-какера, які прыцёгся сюды з усходняй Еўропы, два тыдні памахаў тут матыкай і даў драпака ў Амерычку, цяпер хаваюць у нас як героя?!

– Калі ласка – Роза Мунькіна! – закрычаў Мэшулам і паказаў на адзін з помнікаў, – матка ўсіх грахоў!

Роза Мунькіна, якая пазнаёмілася з дзедам яшчэ ў Макараве, была маім першым гешэфтам.

– Я распавяду табе пра Розу Мунькіну, – прамовіў Мэшулам з пагардай у голасе, пасля таго як убачылі ружовы помнік ля дзедавай магілы.

– Роза Мунькіна рэпатрыявалася з Украіны. Пазавіхалася які тыдзень у мігдаловым садзе ля Рэховата і ўбачыла, што гэтыя ўвіханні дрэнна адбіваюцца на скуры яе далікатных пальчыкаў. Тады Роза закідала ўвесь свет сваімі крамзолямі, маўляў, каб яе нехта выбавіў з гэтай краіны. У яе быў брат, ювелір, які іміграваў у Амерыку. Гэты брат зрабіўся габрэйскім першапраходцам па крымінальнай лініі, іншымі словамі, бруклінскім гангстэрам. Ён і даслаў Розе квіток да Нью-Ёрку.

Мэшулам з пагардай і пачуццём маральнай вышэйшасці паставіў бот на ружовую пліту.

 

KIBBUTZ MEMBERS WORKING IN THE STONE QUARRY OF KIBBUTZ EIN HAROD.

Працаўніцы ў Палесціне, пачатак ХХ ст.

– Падчас Першай сусветнай вайны, калі твой дзед і бабуля, мой бацька і Эліезэр Ліберзон траха не памёрлі ад голаду, а Зайцэра гвалтоўна мабілізавалі ў войска султана, Роза Мунькіна ўжо набывала чацвёртую краму гарсетаў у Бронксе. Калі “Працоўная сябрына імя Фейгі” атабарылася на землях нашай вёскі, Роза Мунькіна навярнулася ў рэлігію, узяла ў Балтымары шлюб з тамтэйшым галоўным рабінам і стала друкаваць за свой кошт антысіянісцкія пашквілі. У часе Другой сусветнай, калі твайго гаротнага дзядзьку Эфраіма паранілі немцы падчас службы ў брытанскіх камандас, Роза Мунькіна аўдавела, пасялілася ў люксе маямскага гатэлю і стала адтуль кіраваць некалькімі казіно свайго брата. Дасёння ў тэчках ФБР яна фігуруе як “Чырвовая каралева”.

– І цяпер во яна пахаваная ў цябе! – збіўся на крык Мэшулам. – У зямлі легендарнай Даліны. Як першапраходніца, будаўніца, маці-заснавальніца!

– Хай ёй зямля будзе пухам, – адгукнуўся Бускіла. Падышоўшы да помніка, ён ветліва спіхнуў нагу Мешулама, дастаў фланелевую хустачку з кішэні і працёр літару “а” на імені “Роза”.

– Забі ты зяпу, Бускіла! – пабялеў Мешулам. – Гаўнюк! Стаяць “на зважай”, калі размаўляеш пра заснавальнікаў!

– Нябожчыца, між іншага, заплаціла сто тысяч даляраў, – сказаў Бускіла, якога падобныя абразы даўно ўжо не краналі.

– Грошы мафіі.

– Чаго ты хочаш, Мешулам? Яна таксама рэпатрыявалася падчас другой аліі, – заўважыў я.

– А Саламея? Яна таксама прыехала падчас другой аліі?!

– Э, не пераходзь край! – узлаваўся я. – Саламея – прыватная справа нашай сям’і.

Калі прыйшоў ліст ад Розы Мунькінай з Амерыкі, дзед і Саламея, – каханне яго старасьці, што рэпатрыявалася з Украіны пяцьдзясят гадоў пасля яго (“крымская шлёндра”, як менавала яе Фаня Ліберзон), – былі адзіныя, каго я пахаваў у садзе. Бускіла, які тады рабіў вясковым лістаношам, галопам прыскакаў на Зісе, паштовым асле, і загарлаў яшчэ з дарогі:

– Аэраграма, аэраграма, ліст з Амерыкі!

Я паліваў ружы Бербанка, што квітнеюць круглы год. Я пасадзіў іх вакол магілы дзеда і Саламеі.

Лютэр Бербанк таксама пакінуў дом праз засмучанае каханне. Дзед мне заўжды распавядаў пра пладовыя дрэвы Бербанка, ягоныя кактусы без калючак і светлую бульбу, але ўрыўкі, прысвечаныя каханцы Бербанка, дзед прачытаў чамусьці Уры і Ёсі, блізнюкам дзядзькі Абрагама. Маё сэрца напоўнілася страшэннай рэўнасцю – я ледзь не заплакаў.

Я пляснуў з сілай дзверы барака, выскачыў вонкі і праз вакно пабачыў, як дзед працягвае чытаць, нібыта ігнаруе мае пакуты:

“У тыя дні я з усёй юнацкай палкасцю закахаўся ў адную прыгожую маладзіцу, якая выявілася не такой узрушанай на пачуцці. Козачкі і козліка, што ўзяліся ў рожкі, сваркі, узмоцненай парай-тройкай крыўдных словаў, сказаных у гарачцы, было дастаткова, каб пераканаць мяне, што маё сэрца разбітае ўшчэнт. Выдае на тое, я шмат каму я ўжо казаў, маўляў, гісторыя гэтага кахання спрычынілася да маіх блуканняў і перасялення на заходняе ўзбярэжжа”.

– Не крычы! – загырчаў я. – Тут крычаць няможна.

Бускіла перадаў канверт і застаўся стаяць поплеч.

Бускіла прыехаў у паселішча на пачатку пяцідзесятых. Дзед быў яшчэ жывы, а я яшчэ хадзіў у “ягоных малятках-немаўлятках”. Бускіла зайшоў у сельскую краму і спыніўся ля касы, за якой сядзеў Шлёма Левін. Бускіла, абуты ў паўботы, на галаве – смешны блакітны берэт. Ён зазірнуў у рахункі і з голаснай асалодай сёрбнуў грэйпфрутавы сок. Левін пісаў на цыдулцы спіс пакупак кліенткі, што стаяла ля касы, і пачаў мармытаць, лічачы ў думках.

– Дзве ліры і пяцьдзясят грашэй, – прамовіў Бускіла цераз плячо, яшчэ да таго як Шлёма Левін ужыў аловак для напісання першых лічбаў.

Асабістая гісторыя рэпатрыяцыі зрабіла Левіна чуллівым да заўваг. Асабліва не любіў ён, калі ягоным дзеянням давалі ацэнку. Ён павярнуўся назад і ўтаропіўся ў някліканага госця лютым позіркам. Ліберзон адразу згледзеў, што чалавек прыйшоў з намётавага лагера для новых рэпатрыянтаў з арабскіх краін, які пабудавалі на пагорку па-за эўкаліптавым лесам. Лагер той узняў быў у паселішчы, населеным ашкеназамі, хвалю пагарды і літасці. Вяскоўцы выклікаліся апекавацца новымі рэпатрыянтамі: давалі ім збыткі і дапамагалі з прыладамі. Аднак па павароце дадому распавядалі, што нізкарослыя людзі ў сініх берэтах піячаць дзень навылёт, гуляюць у карты і нарды, “сумуюць па сваіх пячорах і выціраюць дупу камянямі”.

Ад нечуванага нахабства ў Левіна растуліўся рот, але, нічога не сказаўшы, ён звярнуўся да наступнага пакупніка.

– Ліра сямнаццаць, – учасна сказаў Бускіла. Левін занатоўваў цэны прадуктаў і яшчэ не паспеў накрэсліць выніковую рысу.

Шлёма Левін, які трымаў прадуктовую краму дваццаць гадоў, падняўся, зняў коркавы шалом і выказаў жаданне дазнацца, з кім ён мае гонар.

– Бускіла Мардэхай, – адказаў нягеглы чужаніца. З усяе моцы высмактаўшы парэшткі соку, ён дадаў:

– Новы рэпатрыянт з Марока. Шукаю працу.

– Гэта я бачу, – сказаў Шлёма Левін. – Тлумачыць не трэба.

У мараканскім Мекнэсе Бускіла быў настаўнікам арыфметыкі і пісаў лісты на трох мовах у суды ды іншыя ўстановы. Цяпер шукаў працу ў бухгалтэрыі, школе ці інкубатары.

– Я заўжды любіў цыплянят, грошы і дзетак, – сказаў ён.

Левін раз’юшыўся, але распавёў Ліберзону, які тады быў вясковым скарбнікам, пра гэтага рэпатрыянта. “Нахаба, але лічыць умее”.

Бускілаву просьбу ўзважылі з найвялікшай зычлівасцю, хоць грошалюбства большасць сяброў камітэта палічыла безумоўнай заганаю. “І гэта не кажучы пра берэт, – кажа Уры. – Толькі людзі без каштоўнасцяў носяць шапкі без казырка”.

– Мы абмеркавалі ягоную кандыдатуру, выходзячы з нашых прынцыпаў, увагі да патрэбаў новай аліі ўвогуле і да здольнасцяў Бускілы ў прыватнасці, – распавёў потым Ліберзон. – І ўрэшце размеркавалі хлопца на ўборку ссохлай цыбулі.

Два гады пасля гэтага, падчас якіх Бускіла вучыўся шанаваць гістарычную радзіму пры дапамозе самых утомных прац: апырсквання, праполкі, сяўбы і збору ўраджаю – вясковы паштар пачуў рогат гіены ў палях і з’ехаў з глузду. Купіў чорную туш і пачаў цэнзураваць усю пошту, якая выходзіла з вёскі. Камітэт адхіліў мужчынку ад працы, а Бускіла ўспадкаваў паштарову пасаду і асла. Бускіла пасадзіў бліскучыя хмызы па абводзе адзялення пошты, гатаваў гарбату, – чый водар даводзіў да шалу ўсіх, хто набліжаўся, – і ўбіўся ў ласку жыхароў тым, што стаў забіраць лісты проста з іхніх дамоў, што вызваліла іх ад патрэбы цягацца да будынка пошты.

Я адляпіў канверт. Стуль як рэпатрыявалася Саламея з Палесся, да нас з замежжа лісты не прыходзілі.

– Што пішуць, Барух? – лагодна запытаўся Бускіла.

– Гэта асабістае, – адказаў я.

Бускіла адышоўся колькі крокаў назад і прыхінуўся да помніка Саламеі. Ён чакаў, калі я папрашу перакласці мне ліст з ангельскай.

– Гэта старая кабета з Амерыкі, – сказаў ён, глянуўшы ў напісанае. – Клічуць яе Роза Мунькіна. Яна, гэтаксама як твой дзед з Палесся, жыла тут шмат гадоў назад, працавала з ім у Рышон-ле-Цыёне і Рэховаце, багоміла яго. Ёй напісалі з Ізраілю, што ты пахаваў дзеда ўдома, і яна хоча, калі памрэ, каб ты пахаваў яе тут, побач з дзедам.

Ён працягнуў мне канверт.

– Тут яшчэ сёе-тое ўкладзена, – дадаў ён.

Унутры ляжаў чэк на маё імя. На чатырохзначную суму ў далярах.

– Гэта задатак, – сказаў Бускіла, – вельмі хворая жанчына, ёй тры чвэрткі да смерткі, і тады адвакат прывязе яе цела разам з рэштай грошай.

– І што мне з гэтым рабіць? – збянтэжаны перапытаўся я. – Гэта ж чэк, а не грошы.

– Табе спатрэбіцца дапамога, Барух, – паволі вымавіў Бускіла. – тут справы з вялікімі грашыма, з іншаземцамі. Гэта ангельская мова, гэта юрыспрудэнцыя, гэта хаджэнні да сельскага камітэтa і падаткавай інспекцыі. Адзін ты не здужаеш.

За дзясяткі тысяч даляраў, падумаў я, можна пасадзіць прыгожыя дрэвы на магіле дзеда – каралеўскі дэлонікс, Юдава дрэва, алеандр. Я змагу выправіцца на пошук майго зніклага дзядзькі Эфраіма, вылекаваць брушную поласць старога Зайцэра.

– Нікому нічога не распавядай, Барух, – сказаў мне Бускіла. – Нікому! Нават стрыечнаму брату.

Увечары прыйшоў Бускіла ў барак, несучы друкарскую машынку, і напісаў мне ліст па-ангельску. Роза Мунькіна даслала адказ, і праз тры месяцы адной ноччу прыехала сама, у бліскучай дамавіне, якую суправаджаў кудлаты адвакат. Ён насіў гарнітур з адлівам і выліў быў на сябе нечуваныя для нашых мясцін аб’ёмы ласьёна пасля галення. Калі я капаў яму, адвакат стаяў наводдаль, выпраменьвачы самавітасць і агіду.

– Глянь на яго, – прамовіў Бускіла, – Ведаю я гэтых. Яўна не першы раз, што ён хавае чалавека сярод ночы.

Адвакат сеў на магіле дзеда, нашмараваныя штыблеты боўталіся па-над пылам. Ён жаваў саломінку і з пагардай ветрыў вясковыя пахі, які заляталі праз гарачае паветра ночы з кароўнікаў і куратнікаў. Мы спусцілі Розу Мунькіну ў зямлю Ізрээльскай даліны.

Амерыканец дастаў з кішэні цыдулку і ярмолку. Узнёс куртатую малітву на нечытэльным іўрыце. Пасля загадаў выліць на магіле бетонны куб. З задніх дзвярэй гіганцкага “стэйшэна” выцягнуў чорны кейс.

Бускіла палічыў купюры намочаным спрытным пальцам і паставіў подпіс пад квітанцыяй.

Праз колькі дзён адвакат вярнуўся, з ім – крыху такі цацачны помнік, ружовы і адшліфаваны. Дагэтуль сярод помнікаў, вычасаных з белых і шэрых мясцовых камянёў, вылучаецца помнік Розы Мунькінай, які нагадвае каробку цукерак.

Купюры я схаваў у кароўніку. Зайцэр спаў сном праведніка, ахінуты вайсковай коўдрай, якая засталася ад часоў першай сусветнай, а мяне і маіх маніпуляцый не чуў. Я пайшоў з Бускілам у барак. Мы паселі пры кухонным стале дзеда, папілі гарбаты і паелі хлеб з алівамі.

– Ты, ясная рэч, захочаш пагаварыць пра гэта з дзядзькам Абрагамам і Пінэсам. Не размаўляй пакуль што, крыху счакай і ўжо тады, – параіў ён.

Назаўтра Бускіла звольніўся з пошты і прыйшоў да мяне.

– Я буду весці твае справы, і ты будзеш плаціць мне, колькі палічыш належным, – вымавіў.

Так пачалася дзедава помста вёсцы. Прыспела помста, якую дзед напрарочыў з усёй грунтоўнасцю і скрупулёзнасцю, уласцівымі добраму садаўнічаму. Набіткоўваючы свае мяхі грашыма, я раніў вёску ва ўсе яе чуллівыя кропкі.

– Яны выгналі майго сына, Эфраіма, – паўтараў ён мне і Пінэсу перад смерцю. – А я нанясу ім удар у самае балючае месца. Па зямлі.

Але тады мы не разумелі, што ён мае на ўвазе.

Вясковы камітэт узважыў кандыдатуры на замену Бускіле, і ўрэшце выбар быў зроблены на карысць самаго Зіса. Асёл жа як след вывучыў усе адрасы, і калі пазбудзецца цяжару паклажы, дык зможа назад несці пасылкі. Зіс быў унукам легендарнага Качкэ, які рэпатрыяваўся разам з бацькамі-заснавальнікамі і насіў ваду з крыніцы, пакуль яго не забіў укус змяі.

Пасля двух месяцаў працы Зіса звольнілі.

– Таварышы з камітэта выявілі, што Зіс злізвае маркі з канвертаў, – кажа Уры, мой здзеклівы кузэн.

Камітэт звярнуўся да Бускілы, каб той павяртаўся на пошту. Аднак, надрукаваўшы сабе візітоўкі на іўрыце і па-ангельску, на якіх красавалася “Дом вечнасці для першапраходцаў, менеджэр”, мараканец “ужо пасвіў статак у сто нябожчыцкіх галоваў” (як любіў казаць з пагардай Ліберзон), – ажно пакуль каханне ўсяго жыцця Ліберзона, жонка Фаня, не выправілася ў лепшы свет і не зрабілася сто першай кліенткай Бускілы.

 

Пераклад з іўрыта ад Паўла Касцюкевіча

Апублiкавана 28.10.2017  17:29

 

МЭІР ШАЛЕЎ ПА-БЕЛАРУСКУ! (ІІ)

МЭІР ШАЛЕЎ ПА-БЕЛАРУСКУ! (ІІ)

Мэір Шалеў

Дом вечнасці для першапраходцаў

Урывак з рамана (працяг; пачатак тут)

Другі раздзел

Туга па дзеду, бы пялёнка, засціла вочы. Я падняўся з вялікага скуранога фатэлю і стаў бадзяцца па пакоях дома. Па вялікай віле, набытай пасля таго, як, пахаваўшы ў садзе дзеда і ягоных сяброў, я разбагацеў ды пакінуў вёску. Словы Пінэса “Толькі ты і Барух”, выбраўшыся на паверхню, не надта спяшаліся схавацца назад у сваю шуфлядку. Пачуўся пошум хваляў. Я выйшаў на падстрыжаны газон і распрастаўся ля берага.

Камяніцу з усімі прычындаламі я купіў у аднаго банкіра, які даваў драла з краіны. Не ведаю, з якое прычыны. Я ніколі не сустракаў падобных да яго і ніколі не завітваў у банк. Грошы, што плацілі мне сем’і нябожчыкаў, я пакідаў у кароўніку ў старых мяхах для адкідаў хімікалій, ля цыноўкі старога Зайцэра, для якога жыць побач з каровамі было справай прынцыпу.

– Нават у першых кібуцах я жыў у загончыку, – абвясціў ён.

Вялікія вушы Зайцэра вытыркаліся абапал старога шалома. Ён мог варушыць імі, і раз-пораз, калі перабываў у гуморы, адгукаючыся на просьбы дзятвы, дэманстраваў сваё ўмельства. У Зайцэра былі цвёрдыя прынцыпы і “праграма”, якая змінала рэальнасць, нібыта сцяблінку трылісніка.

“Зайцэр, – занатаваў дзед, – гэта адзіная працоўная партыя, якая не зведала ніводнага расколу, бо ў ёй налічваецца толькі адзін член”.

Бускіла, распарадчык на маіх могілках “Дом вечнасці для першапраходцаў”, прыехаў да майго новага дома ў грузавічку, на якім перавозіліся дамавіны з аэрапорта і з дамоў састарэлых, а таксама транспартаваліся помнікі ад старых каменячосаў з Галілеі.

Дом уяўляў з сябе прасторную белую камяніцу, аточаную жываплотам са смоланасенніка. Перш чым націснуць на кнопку ля брамы з электрычным замком, Бускіла задаволена агледзеўся. Калі я паведаміў яму, што першапраходцы ўсе да апошняга памёрлі, поле цалкам запоўнілася помнікамі, а я закрываю басту і з’язджаю з вёскі, дык Бускіла выправіўся на пошукі і знайшоў для мяне новае жытло. Ён заняўся купляй: таргаваўся з пасярэднікамі, ад’ядаючы адвакатам сэрца сваёй атрутнай прыязнасцю.

Стоячы з Бускілам перад гіганцкай брамай, я думаў, што мне ніколі не даводзілася жыць у сапраўдным доме. Раней я туліўся у дзедавай хаце, старым драўляным бараку; у большасці гаспадарак такія баракі даўно ператварылі ў каморы або паветкі.

Прыйшоў я ў сваёй сіняй спяцоўцы. Бускіла – у светлым ільняным гарнітуры, несучы мех у руцэ. Банкір, таўсмаценькі і ўвішны, кінуўся яму напярэймы. Мяккія цягліцы неслі яго цела па паліраваных гранітных плітках.

– А-а! – гукнуў ён. – Вось і далакопы.

Бускіла не азваўся. Гады заўзятай барацьбы з сельскімі інстанцыямі і кібуцнымі ўстановамі навучылі яго, што нашы могілкі гадуюць у сэрцах пагарду і зайздрасць усіх, акрамя пахаваных на іх нябожчыкаў. Ён развязаў горла меха ды вытрас запыленыя банкноты на дыван. Задушлівая сульфатная аблачына выпырхнула са стоса. Бускіла падышоў да банкіра, які закашляўся. Моцна ляпнуўшы па спіне адной рукой, працягнуў яму другую.

– Бускіла Мардэхай, распарадчык. Усё ў далярах, як дамаўляліся, калі ласка, палічыце.

Бускіла – мая правая рука. Старэйшы за мяне на цэлае пакаленне і мой добры сябра. Нізенькі, востры на язык, з вытанчаным станам і станчэлымі валасамі. Ад яго заўжды прыемна патыхае зялёным мылам.

עין חרוד

У Палесціне пачатку ХХ ст.Банкір лічыў купюры, а Бускіла тым часам павёў мяне па дому: паміж дарагімі крышталёвымі сервізамі і калекцыямі срэбных кубкаў, па роўнядзі тоўстых дываноў. Са сценак на мяне са здзіўленнем і дакорам глядзелі персанажы карцін і фотапартрэтаў.Вызірнуўшы з пакою-шатні, у якой віселі доўгія шэрагі гарнітураў, Бускіла жэстам знаўцы і ацэншчыка памацаў тканіны.

– Навошта табе гэта? – запытаўся. – На цябе нічога не налезе.

Я сказаў Бускіле, каб браў сабе, колькі душы заманецца. Ён паставіў кружэлку, і раскаты голасу опернай прымадонны скаланулі белую прастору. Банкір злосна кінуўся да нас:

– Можа, адкладзеце пагулянку да майго ад’езду?

– Хутка палічыш, хутка паедзеш, – усміхнуўся яму Бускіла. – Табе ж так лепей.

Ён абвіў рукой укормленыя сцёгны банкіра, у танцавальным руху развярнуў яго тулава і асцярожненька пхнуў у кірунку стоса з грашыма.

Праз каторы час прыйшлі адвакаты і прынеслі паперы на подпіс. Банкір напакаваў валізы і паспяшаўся да выхаду, а Бускіла, у чыёй руцэ бліснуў келішак, выйшаўшы на балкон, загукаў услед блаславенні на шчаслівую дарогу. Вярнуўшыся ў пакой, убачыў на маім твары прыгнечанасць.

– Можа, я тады паеду?

– Заставайся, – сказаў я яму, – пераначуеш, разам паснедаем, тады ўжо паедзеш.

Вялікі ложак банкіра быў першым ложкам, з якога не вытыркаліся мае ногі. Маё цела было не гатовае да пакорлівага матраца, да чорных дотыкаў ядвабу, які напойваў паветра духмянасцю і бязволлем у памяць аб усіх тых распластаных жанчынах, якія пакінулі барозны асалоды на ягоных прасцінах. Але муры, што ўзвялі вакол мяне Пінэс і дзед, стаялі непахісна. Загрубелая скура ступакоў выдзірала валокны з тканіны, а пахі натуральнай абіўкі і дрэва, бляск крышталя і хрому да мяне не ліплі.

Заснуў я за чвэртку гадзіны да світанку, на лічаныя хвіліны. Дзедаўскі расклад дня ўсё яшчэ смылее ўва мне… Дзед заўжды ўскручваўся першы. Пакінуўшы сняданак на стале, даваў мне востры штурхель і выпраўляўся на працу ў сад. “Грушы добра збіраць да таго, як яны прачнуліся”, – тлумачыў ён мне.

Бускіла яшчэ спаў. Я адсунуў вялікія шкляныя дзверы і выйшаў на двор. Як на мяне, дык банкіраў сад быў надта пахнючы, напоўнены знарочыста-дэкаратыўнымі кветкамі, якіх я раней і не бачыў. Пінэс зрабіў з нас знаўцаў выключна палявых кветак і гаспадарчых раслін.

– Вяргіні і фрэзы – гэта буржуазная флора, – абвесціў ён. – Нашы дэкаратыўныя кветкі – гэта зяновец і нарцыс. Нашы культурныя расліны – канюшына і вінаградная лаза. “Твой Бербанк заняўся хрызантэмамі”, – цвяліўся ён з дзеда.

Я паглядзеў – і ўпершыню ў жыцці ўбачыў мора. Яно заўжды хавалася за гарой… Менавіта па яго хвалях прыбылі дзед і бацька ў Зямлю Ізраіля. Мора сыпала аскабалкі на прыгожы твар майго зніклага дзядзькі Эфраіма, калі ён адплываў на поле бою.

Праз паўгадзіны на газоне паявіўся Бускіла, загорнуты ў халат. Ён нёс паднос, устаўлены падсмажанымі скібамі булкі-пляцёнкі і высокімі кубкамі з сокам.

Мы селі на краі кветніка, і вочы мае, блукаючы між хмызамі, адразу ж угледзелі павучыныя карункі. У гэтую пару сетка яшчэ зіхцела ад расы. Калі я падпоўз і стаў шукаць самаго павука, на твары Бускілы пашырыўся ашчэр. Павук стаіўся ў маленькім намёціку, звязаным ніткамі павуты з ссохлай лістоты. Схаваны ад вока, у чаканні сваёй ахвяры. Упершыню павука паказаў мне Пінэс у дзедавым садзе.

На пачатку лета ён почасту браў мяне ў “Акадэмію матухны-прыроды”, шукаць прусакоў і павукоў. Яго старэчая рука надзіва спрытна тарганулася. Злавіла муху, што замарудзілася была на адным з лісткоў, і шпурнула яе ў павуту.

– Глядзі! – сказаў Пінэс.

Павук подбегам выскачыў на павуту. Спавіў ахвяру ў белы саван, абгарнуў і абкруціў маленькую мумію паміж сваіх валахатых ножак. Потым далікатна даў атрутную буську і спрытна пацягнуў здабытак у хованку. Падняўшыся на ногі, я павярнуўся да Бускілы.

– Ну, ты шчаслівенькі? – запытаўся ён, узвяселены. – Віла – нармуль? Маім патрабаваннем да прадаўцоў было, каб у тваім новым садзе абавязкова корпалася прусаччо і чарвяччо.

Калі мне было пяць, дзед і Пінэс узялі мяне ў мігдаловы гай Эліезэра Ліберзона. Дзед падышоў да аднаго дрэва, пакопаўся ля карэння і паказаў мне сляды; нехта тачыў і грыз і паглыбіўся ад кары да сарцавіны. Ён паклаў пальцы на камель. Прыціснуў асцярожна, пакуль не знайшоў, што хацеў, а тады дастаў ножык-складанчык і выразаў у кары правільны квадрат. Інсекта, якую мы знайшлі, была даўжэзная, сантыметраў на дзесяць, блякла-жоўтая, з цёмнай галоўкай, шырокая і цвёрдая. Калі да яе дакрануліся сонечныя промні, яна пачала шалёна звівацца і голасна брыдкасловіць.

– Златка, – сказаў дзед. – Вораг міндаля, абрыкосу, слівы. Любога плода з косткай.

– “У цемры чыняць свае злачынствы”, – дадаў Пінэс.

Кончыкамі ляза дзед выкалупаў здаравячку з чырвяточыны і шпурнуў на зямлю. Я адчуў, як поўнюся агідай і гневам. Пінэс сказаў:

– Прывялі мы цябе сюды, бо ў дзедавым садзе ты вусеняў златкі не знойдзеш. Матка-златка ніколі не атакуе моцнае і дагледжанае дрэва. Яна будзе шукаць кволую авечку ў статку і менавіта ў ёй адкладзе свае яйкі. Убачыўшы пад зямлёй прышчэпленае дрэва, чые сокі бруяцца і шумяць, яна хутчэй скіруецца да зняверанага і засмучанага сухастоя. У яго закіне сумненні, а яе шчупальцы раздзяруць кволую душу.

Дзед адвярнуўся, каб не было відаць усмешкі. Пінэс спыніў мяне – не даў, каб я растаптаў вусеня.

– Кінь дурное, – сказаў ён. – Сойкі выбавяць яго ад пакутаў. “Калі хто застане злодзея, які падкопваецца, і ўдарыць яго так, што той памрэ, дык кроў не залічыцца на яго”.

Мы вярнуліся дадому. Адна мая рука была заціснутая ў дзедавай, а другая – у настаўніцкай. Абодвух клікалі Якаў. Якаў Міркін і Якаў Пінэс.

Падчас адной выправы паказаў мне Пінэс самую маман, жучка златкі, што гойсала па галінах дрэва.

– Жучок маскуецца пад мігдаловы арэх, які пачарнеў, – прашаптаў ён.

Калі я працягнуў да златкі руку, яна падціснула лапкі і бязвольна павалілася долу. Настаўнік нахінуўся і паклаў яе ў вядро.

– Такая цвёрдая, – патлумачыў ён. – Ажно каб загнаць у яе шпільку, патрабуецца маленечкі малаточак.

Дзяды на дваіх выпілі тузін шклянак гарбаты і струшчылі паўкіло аліваў. А трэцяй ранку Пінэс сказаў, што пойдзе дадому, і дадаў, што калі зловіць пералюбніка, дык таго чакае “незайздросны лёс і сумны фінал”.

Ён адчыніў дзверы, спыніўся насупраць цямрэчы, абярнуўся і сказаў дзеду, што яму жудасна, бо прыгадаў гіену.

– Гіена ўжо здохла, Якаў, – сказаў яму дзед. – І ты гэта ведаеш лепей за ўсіх. Можаш ужо супакоіцца.

– Кожнае пакаленне гадуе новых ворагаў, – змрочна адказаў Пінэс і выйшаў.

У гарачай начной тоўсці, па-над “тонкай плёнкай, з якой паўстала наша жыццё”, ён пацёгся дадому, разважаючы (я ведаў напэўна) пра матывы шкодніцтва і пагроз. Яны нараджаліся штохвіліны і пырхалі вакол, распускаліся ў цемры, як жахлівыя пухіры каламутнай і здзічэлай мінуўшчыны.

Пінэс пачуў ціхенечкія корпанні мангуста, убачыў ашчэраны твар дзікага ката, які ступіў сваімі шоўкавымі падушачкамі на сцежку забойстваў і рабункаў. На нівах палявыя мышкі ніштожылі плады сялянскае працы. Пад мазаічным слоем – галерэямі барознаў саду і ўжатай нівы – драмала найвялікшая легенда, балота. Яго колісь скарылі бацькі-заснавальнікі, яно стаілася і чакала першых прыкметаў іхняй слабізны. Калі настаўнік звярнуў твар на захад, ён убачыў аранжавае сяйво, не раўнуючы, Мілавіцу. Тое былі агні горада, што разлёгся па-за Сіняй Гарой, тое быў спакуслівы бляск эксплуататарства і маральнага гніцця, лёгкай нажывы, юрлівай плоці і пажадлівых падміргванняў.

Яшчэ колькі хвілін дзед прыбіраў кухонныя прылады, потым патушыў святло і зайшоў у спальню. Перш чым ён залез на сваё спальнае месца і прытуліўся да мяне, я заплюшчыў вочы, нібыта сплю.

– Маё малятка-немаўлятка, – прашаптаў, а яго губы шнаралі па маіх шчацэ і роце.

Было мне пятнаццаць гадоў. Сто дваццаць кілаграмаў мясістых цягліц і калючых чорных валос. Але дзед рупіўся нахінуць мяне кожную ноч. Гэтаксама зрабіў і ў тую ноч, калі прынёс мяне ў дом, гэтаксама зрабіў сёння. Потым падышоў да свайго ложка і са скрыні з прасцінамі дастаў піжаму. Я назіраў за ім, калі ён раздзяваўся. Гады не скурчылі і не заплямілі ягонай плоці. Нават калі я хаваў цела ў цемры ночы і зняў з дзеда новую піжаму, – паводле ягонай просьбы перад самай смерцю, – дык цела працягвала зіхцець таямнічай беллю, якая ахутвала яго пры жыцці. Усе яго сябры былі загарэлыя: іх скура абвуглілася і патрэскалася ад шматгадовага смажання на сонцы і працоўных высілкаў. Але ж дзед, абаронены даўгімі рукавамі, заўсёды пахаджваў па сваім садзе ў саламяным брылі. Яго твар не праціналі промні сонца, і ён застаўся бледны, нібы палатно.

Дзед адчыніў акно і, уздыхнуўшы, лёг у пасцель.

(пераклад з іўрыта Паўла Касцюкевіча; заканчэнне будзе)

Апублiкавана 22.10.2017  01:14

МЭІР ШАЛЕЎ ПА-БЕЛАРУСКУ! (І)

Маем гонар прапанаваць чытачам народнага ізраільскага-беларускага сайта фрагменты з вядомага твора ізраільца Мэіра Шалева, лаўрэата многіх пісьменніцкіх прэмій… Так, «Roman rusi» – не новая кніга (1988), да таго ж даступная ў перакладзе на рускую (напрыклад, тут), але мы ўпэўнены, што знойдуцца ахвотныя пачытаць яе і па-беларуску. Пагатоў яна не без гумару, а пагатоў працаваў перакладчык з вялікім стажам… 🙂

Вокладка кнігі, з якой рабіўся пераклад; сам М. Шалеў (фота А. Каламойскага); П. Касцюкевіч (фота В. Рубінчыка)

Мэір Шалеў

Дом вечнасці для першапраходцаў

(урывак з рамана)

Першы раздзел

Адной летняй ночкай Якаў Пінэс, настаўнік з вялікім стажам, прахапіўся ў жаху. Нехта крычаў на вуліцы: “Я пярдолю ўнучку Ліберзона!”

Крык – нахабны, голасны і выразны – заблытаўся між вершалінамі канарскіх хваін, што высіліся побач з воданапорнай вежай. Адно імгненне завіс у паветры, не раўнуючы курыца на брыючым палёце, але ўрэшце, разбіўшыся на асобныя словы, аблёг на вясковай зямлі. Жуда: колішняя, да болю знаёмая, – скаланула сэрца старога настаўніка. Яму зноў падалося, што гэты гнюсны вокліч чуе толькі ён.

Доўгія гады настаўнік кідаўся на замазванне расколін. Зрошчваў парэзы і ўпарта сцягваў разрывы. “Як той галандскі юнак, што заткнуў пальцам цеч у плаціне”, – зазвычай казаў Пінэс пра сябе пасля таго, як сустракаў чарговую пагрозу твар у твар. Каровіны кляшчы, трасцовыя камары, полчышчы саранчы і джаз-бэндаў разбіваліся ўдруз аб чорны хвалярэз ягонага сэрца, пакідаючы адно тонкую пену.

Пінэс усхапіўся з ложка. Выцер пальцы аб калматыя грудзі. Уззлаваны. Уражаны. Чаму гэта вясковае жыццё працягвацца як нічога ніякага, калі гэдакае буянства кідае голасны выклік грамадскаму парадку?

Усе вяскоўцы да апошняе душы, як кажуць тут у даліне, спалі што жыта прадаўшы. Аслюкі – у загоне, дойныя каровы – у кароўніку, нясушкі – у куратніку, а “свядомыя змагары за ўраджай” – у сваіх сціплых ложках. Бы ў старой машыне, чые дэталі дасканала прыцёрліся адна да адной, працягвалі жыхары вёскі сваю начную руціну. Вымёны напаўняліся малаком, грэйпфруты сачыліся сокам. На плячах вялікіх быкоў, якіх мусілі выправіць на разню, нарастала першарадная плоць. Спрытныя бактэрыі, “нашы аднаклеткавыя сябры”, як называў іх удзячны Пінэс на ўроках біялогіі, рупіліся данесці да карэння раслін вуглярод.

Аднак стары настаўнік, чалавек хоць і зычлівы, але педагог да шпіку косткі, да таго ж вядомы сваёй скрупулёзнасцю, не дазваліў бы нікому, пагатоў сабе, спачыць на лаўрах здзяйсненняў і рэзультатыўнасці. “Я злаўлю цябе, поскудзь!” раз’юшана прамармытаў ён і з цяжкасцю ўскруціўся з панцырнага ложка. Дрыготкімі рукамі зашпіліў старыя штаны колеру хакі, абуў працоўныя чобаты, што падвысілі ўзровень ягонай абароненасці аж да лытак, і вырушыў на бітву. Праз цемру і спяхоцце не знайшоў акуляраў, але месяцовае святло, што ўварвалася ў сярэдзіну дому праз шчыліны ў вушаку, асвятляла дарогу.

Знадворку ногі спатыкнуліся аб грудок, выкапаны кротам, які вёў у садзе сваю падрыўную дзейнасць. Пасля падзення настаўнік падняўся. Абтрэсіўшы сябе ад пылу, загукаў: “Хто тут? Хто тут?” і наструніў слых. Яго блізарукія вочы свідравалі цямрэчу перад сабою. Яго вялікая галава вагалася з боку ў бок, быццам галава начнога птаху, якая нібыта балансуе вакол нябачнай восі.

Паскудны вокрык не паўтарыўся.

“Як заўжды, – прамармытаў самому сабе, – крыкнуў раз, і канцы ў ваду”.

Пінэс устурбаваўся. Грубы выкрык былі яскравым сведчаннем, што нехта пацёгся крывой дарожкай пустапарожняга геданіста, паставіў асабістыя інтарэсы па-над грамадскімі. Карацей, яўны падрыў статутаў. Стары настаўнік, які выхоўваў у сваіх гадаванцах “любоў да працы і да сціплага ладу жыцця”, мімаволі ўспомніў Вялікае скраданне шакаладу, учыненае некалькімі яго вучнямі ў сельскай краме. Прыгадаў таксама кантэйнер Рыўкі Маргуліс, які колісь прыехаў з расійскай імперыі, і поўніўся збыткоўнасцямі, спакусамі ды ўсякімі “раскошнымі цацкамі-пецкамі”, які ўзварушылі ўсіх членаў ды іх прынцыпы. Таксама на думку настаўніку ўзлез шатанскі смех гіены, які колісь разносіўся па кібуцных палях, “енк здзеку і пыхі”.

Паколькі настаўнік успомніў пра гіену менавіта ў момант, калі акуляры адсутнічалі на носе, і вочы шнарылі невідушча, дык яго стурбаванасць ператварылася ў вусціш.

Ён амаль што сшэрх ад раптоўнае жуды.

Тая гіена раз-пораз адведвала вёску, мярзотная пасланка краёў, якія разлягліся па-за жытнімі палеткамі і Сіняй Гарой. Цягам тых доўгіх гадоў, што мінуліся з часу заснавання вёскі, чуў настаўнік колькі разоў яе здзеклівы брэх з цясніны: ясны, пранізлівы, шчымлівы.

Шкода ад гіены была вялікая. З’явіліся пакусаныя, чые навучэнне азам сельскай гаспадаркі пайшло сабаку пад хвост. Сеялі афрыканскае проса ўвосень і абціналі вінаграднік улетку. Іншых праз крык гіены пачалі тачыць сумненні, пыха, адчай. І яны пакінулі працу на зямлі: ўцяклі ў горад, аддалі Богу душу, эмігравалі за мяжу.

Ад хвалявання Пінэс не знаходзіў сабе месца. Ён ужо бачыў у сваім жыцці людзей, якія збочылі з простай дарогі – згорбленыя постаці ўцекачоў у порце, кашчаватыя самагубцы, якія знерухоміліся ў сваіх магілах. Бачыў ён невяртанцаў і збачэнцаў: “Ерусалімскіх дармаедаў з ешывы, які жывуць з ласкавага хлебу амерыканскіх габрэяў, цфацкіх кабалістаў, што бавяць жыццё ў вылічэнні прыходу Месіі, прыдуркаватых камуністаў: мічурынцаў і ленінцаў, якія разрывалі на часткі наш “Працоўны батальён”…”. Доўгія гады развагаў і ацэнкі чужых здольнасцяў навучылі яго, як лёгка можа змарнавацца чалавек, пазбаўлены гарту і маральнага стрыжня.

“Асабліва гэты крык паражае дзяцей, бо іх светагляд яшчэ не ўфармаваўся”, – папярэджваў ён вяскоўцаў пасля таго, як ля хат з’явіліся сляды тварыны. І настояў, каб арганізавалі варту ля школы. Уначы ён сам далучаўся да узброеных мужчын, сваіх былых вучняў, якія выходзілі ў поле знішчыць падбухторшчыка. Але гіена хітрыла – злавіць сябе не давала.

– Гэтаксама як кожны вядомы навуцы шкоднік, – сказаў Пінэс на вясковым сходзе.

Адной ночы, выйшаўшы лавіць землярыек і квакшаў-драўнянак для жывога кутка ў школе, Пінэс убачыў гіену, што перабягала пасевы праз канал, і набліжалася тым уласцівым дзікім жывёлам лёгкім трушком, які, здавалася, жэр адлегласць.

Пінэс спыніўся. Звяруга кінула на яго позірк сваіх іскрыстых аранжавых вачэй ды інтымна гыркнула. Пінэс убачыў магутную шыю, што пераходзіла ў шырокія плечы, жаўлакі сківічных цягліц, паласатую поўсць, якая зіхцела, стаўшы дубарам на канцы хрыбціны.

Гіена паскорыла хаду, растаптаўшы далікатныя парасткі мышынага гарошку. Перад адступленнем, за момант да знікнення ў жываплоце з арапкі, яна зноў глянула на настаўніка і, здзекліва ўсміхнуўшыся, адшчэрыла свае іклы. Пінэс не зразумеў сэнсу “гэтага паскуднага смяшочка”, пакуль урэшце да яго не дайшло, што ён забыў стрэльбу дома.

“Пінэс заўжды забывае стрэльбу дома”, – загаварылі вяскоўцы пасля таго, як стала вядома пра тую начную сустрэчу. І прыгадалі, як шмат гадоў даўней, калі бацькі-заснавальнікі заклалі вёску, памёрла ад трасцы яго жонка Лея. Яна і дзве дачкі-блізнючкі ва ўлонні. Пінэс уцёк ад цела каханай жонкі, якое сачылася зялёным потам нават пасля таго, як зшэрхла і схаладнела, і прыпусціў да вярбовага гаю, дзе ў тыя дні звычайна канчалі жыццё самагубствам. Некалькі таварышоў пабеглі ратаваць, і знайшлі яго ляжачым паміж хмызамі сунарыі, аблітага слязьмі. “Тады ён таксама забыў стрэльбу”.

Цяпер, калі памяць узвярэдзіла плямістая звяруга, калі ў думкі вярнуліся мёртвая жонка і сіняватыя “бязгрэшныя” дочачкі-народкі, Пінэс спыніў свае “хтотамы”, вярнуўся ў пакой, намацаў акуляры і паспяшаўся да майго дзеда.

Пінэс ведаў, што дзед амаль ніколі не спіць. Ён пастукаў у дзверы, і, не чакаючы адказу, зайшоў. Ляпанне драцяных дзвярэй па вушаку разбудзіла мяне. Я глянуў на дзедаў ложак. Ён быў, як заўжды, пусты, але пах дзедавай папяросы цягнуўся з кухні.

Было мне тады пятнаццаць. Большасць гэтых гадоў прамінулася ў дзедавым бараку. Яго рукі, рукі садаўнічага, выгадавалі мяне. Яго вочы ацэньвалі рост і рухі, яго вусны спавівалі мяне ў пальмавае валакно гісторыяў. “Сірата Якава Міркіна”, – менавалі мяне ў вёсцы, але ж ён, мой літасцівы, раўнівы і помслівы дзед, клікаў мяне “малятка”.

Быў стары і змрочны. Нібыта акунуўся ў бялілы, якімі мазаў увесну камлі ў садзе. Камлюкаваты, жылісты, вусаты і лысы. Гады ўтрамбавалі яго вочы назад у чэрап, пагасіўшы іхняе зіхценне. Толькі дзве лужыны шызага туману клубіліся ў зрэнках.

У летнія ночы дзед зазвычай сядзеў пры кухонным стале, у выцвілай спяцоўцы і ў сініх шортах, вывяргаючы дым ды салодкія пахі дрэва і малака. Варушачы перакручанымі – не раўнуючы вінаградная лаза – спрацаванымі нагамі, дзед бязгучна гартаў успаміны і падлічваў грахі. Заўжды пісаў сам сабе кароценькія сказы на паперках, і тыя пасля луналі ў пакоі, як чародкі бяляноў-капуснікаў. Ён штохвіліны чакаў вяртання усіх адсутных. “Хай стануць-паўстануць напроці маіх воч,” – знайшоў я напісанае на цыдулцы, што прыляцела проста мне ў рукі.

Аж да дня яго смерці я пастаянна пытаўся:

– Дзед, пра што ты ўвесь час думаеш?

І ён адказваў:

– Пра сябе і пра цябе, маё малятка.

Жылі мы ў старым бараку. Казуарынавыя яліны засыпалі яго дах шорсткімі дыванамі з ігліцы, і двойчы на год, на загад дзеда, я залазіў на верхатуру і зграбаў назапашаны слой. Падлога барака была трохі вышэйшая за ровень зямлі, каб вільгаць і прусакі не зжэрлі масніц. З прымглёнага і вузкага пралазу я заўжды чуў гукі вайны вожыкаў са змеямі і мяккі шоргат мядзянак. Аднойчы гіганцкая станожка, ускараскаўшыся праз парог, залезла туды. Узяўшы цагліны, дзед з усіх бакоў замураваў пралаз. Перадсмяротныя ўмольныя ўздыхі і румзанне, якія пачуліся адтуль, прымусіліся яго ўзламаць цэглу і больш ніколі не паўтараць свайго чыну.

На ілюстрацыях: яўрэйскія сяляне ў Палесціне пачатку ХХ ст.

Наш барак – ці не апошні, што застаўся ў вёсцы. Калі бацькі-заснавальнікі прыпалі да роднай зямлі, дык першы свой бюджэт уклалі ў будаўніцтва бетонных кароўнікаў, бо каровы менш прызвычаеныя да перападаў надвор’я, а пакаленні абсвойвання-прыручэння выпетрылі ў іх ахвоту вяртацца ў дзікую прыроду. Самі першапраходцы жылі ў намётах са шматоў матэрыі, потым – у драўляных бараках. Мінуў нейкі час, перш чым яны пераехалі ў цагляныя дамы. У доме, які быў пабудаваны ў нашай гаспадарцы, жыў дзядзька Абрагам, яго жонка Рыўка ды іх сыны – мае стрыечныя браты-блізнюкі, Ёсі і Уры.

Дзед пастанавіў застацца ў драўляным бараку. Садаўнічы, ён меў любасць да дрэва.

“Драўляны дом рухаецца і хістаецца, пацее і дыхае. Кожны, хто ступае па ім, набывае свой адметны рып”, – казаў ён мне, і з гонарам паказваў масіўную крокву па-над сваім ложкам, якая штовясну выпускала зялёны парастак.

У бараку было два пакоі і кухня. У адным пакоі я спаў з дзедам на панцырных ложках і калючых сенніках, званых “матрасы з водарасцяў”. Тутсама стаяла простая, вялікая шафа, а поруч камод, у якім мармуровая патрэсканая пліта была нашлёпнута над шуфлядкамі. У верхняй шуфлядцы дзед пакінуў вяроўкі з пальмавага мачула і ліпучую стужку. На цвіку па-за дзвярыма вісела яго скураная папруга ды садовыя нажніцы з чырвонымі ручкамі. Складанчыкі і цюбік “чорнай мазі” для лекавання абрубкаў галін, якую ён рабіў сам. Рэшта прыладаў – секатар, парашкі, лекі і атруты, рондалі, у якіх дзед гатаваў сваю “бурду” – пякельную мяшанку мыш’яковай суспензіі, нікатыны і пірэтру – ён захоўваў пад замком у сумежнай з кароўнікам прыбудове. У ёй запіраўся мой дзядзька Эфраім, да таго як сышоў і знік.

У другім пакоі шыхтаваліся кнігі, якія тады можна было знайсці ў любым вясковым доме. “Прусачыная кніга для селяніна” Будгаймера і Кляйна, брашуры “Гонь” і “Садаўнічы” ў блакітных вокладках, “Яўгеній Анегін” у светлым ільняным пераплёце, чорная Біблія, кнігі з серыі “Маяк” і “Штысель”, і бадай самая ўлюбёная яго кніга – два зеленаватыя тамы “Жніво майго жыцця”, кніга амерыканскага садаўнічага-чарадзея, Лютэра Бербанка. “Кату па пяту, худы, крыху згорблены, калені і суставы скарлючаныя ад цяжкае фізічнае працы”, – чытаў мне дзед апісанне Бербанка. Рыхтык дзед. Хіба ў Бербанка былі сінія вочы, а ў дзеда – шэрыя.

Поплеч з Бербанкам стаяў рад мемуараў, напісаных дзедавымі сябрамі. Некаторыя з назваў я па-ранейшаму памятаю: “На пуцявінах жыцця“, “Ад Дона да Ярдана”, “Шлях да Бацькаўшчыны”, “Мая зямля”. Гэтыя сябры былі героямі майго дзяцінства. Усе яны, апавядаў дзед, нарадзіліся ў далёкай краіне і, “прарваўшыся праз межы і кардоны”, рэпатрыяваліся шмат гадоў назад. Некаторыя ў запламбаваных вагонах для мужыкоў (я тады не ведаў значэння гэтага слова). Ехалі спасярод снягоў і дзікіх яблынь, уздоўж скалістых берагоў, салёных нішчымных азярын, паміж голых грудоў і пяшчаных віхур. Некаторыя – вярхом на паўночных белых гусях, седзячы на крылах шырынёю “як ад сіласнай ямы да майстэрні”, слізгаючы і віскочучы ад поўнае асалоды па-над шырокімі нівамі і Чорным морам. Іншыя сказалі чароўнае слова, ды іх – зачараваных і з заплюшчанымі вачыма – “перанесла з напірыстым вятрыскам на няблізкі Ўсход”. А яшчэ быў Шыфрыс.

– Калі мы стаялі на вакзале горада Макарава і кандуктар засвістаў, то мы ўсе палезлі ў вагоны, а Шыфрыс знянацку заявіў, што не едзе… Даясі памідор, Барух.

Я разявіў рот, і дзед увапнуў туды скрылік памідора, пасыпаны соллю грубага памолу.

– Шыфрыс сказаў нам: “Сябры! У Зямлю Ізраіля трэба вяртацца пехатой!” На вакзале ён з усімі намі развітаўся, напакаваў хатуль, памахаў рукой і знік у аблачыне пары. Да сённяшніх дзён ён крочыць у Зямлю Ізраіля, цярэбіць свой шлях, і некалі зробіцца апошнім першапраходцам”.

Дзед распавёў мне пра Шыфрыса, каб на зямлі застаўся прынамсі адзін чалавек, які чакае і рыхтуецца да яго прыходу. Я стаў чакаць Шыфрыса пасля таго, як ўсе яго сябры зняверыліся, і, не ўбачыўшы ягонага прыходу, плюнулі ды перасяліліся ў лепшы свет. Я хацеў быць менавіта тым чалавекам, які пабяжыць Шыфрысу напярэймы, калі ён урэшце дойдзе да вёскі. У кожным драбку на хрыбціне далёкай гары я бачыў постаць Шыфрыса, што набліжалася да нас. Купкі прыску, якія я знайшоў на мяжы поля, падаваліся астылым вогнішчам, на якім ён гатаваў гарбату. Ваўняныя ніткі на шыпах глогу паходзілі з ягоных анучаў. Чужыя сляды на пыльных дарогах выглядалі яго адціснутымі ступакамі.

Я папрасіў дзеда, каб ён паказваў мне на мапе маршрут руху Шыфрыса, межы і кардоны, праз якія ён прарываецца, рэкі, які ён фарсіруе. Толькі калі мне споўнілася чатырнаццаць, дзед загадаў: “Досыць ужо з Шыфрысам”.

– Ён сапраўды абвесціў, што прыйдзе пехатой, – сказаў ён. – Але пэўна, выбіўся з сілы і застаўся там, або нешта здарылася па дарозе – ён захварэў, закахаўся, аступіўся ці ўступіў у партыю… Хто яго ведае, маё малятка… Шмат чаго можа прыкуць чалавека да месца.

На адной з дробналітарных цыдулак знайшоў я такую фразу: “Квецень, а не плод, шпацыр, а не рух наперад”.

Кнігі прыціскаліся да вялікага радыёпрыймача “Філько”, які падпісчыкі “Гоні” куплялі, разбіўшы плату, як тады казалі, “на зручныя плацяжы”. Насупраць стаяла канапа і два фатэлі, якія мой дзядзька Абрагам з жонкай Рыўкай перанеслі ў барак пасля таго, як купілі ў дом новую мэблю. Гэты пакой дзед называў гасцёўняй, але сваіх гасцей заўжды прыймаў на кухні, ля вялікага стала.

Зайшоў Пінэс. Я адразу ж пазнаў ягоны голас, гучны голас, які выкладаў мне геаграфію і ТаНаХ.

– Міркін! – сказаў ён. – Ён зноў крычаў.

– Каго на гэты раз?

– Я пярдолю ўнучку Ліберзона! – выгукнуў Пінэс моцным голасам, націскаючы на кожнае слова, і адразу ж сумеўся. Зачыніўшы вакно, дадаў:

– У сэнсе не я, а той, што крычаў…

– Выдатна, выдатна, – сказаў дзед. – Хлопец яўна шматстаночнік. Запарыць табе гарбаты?

Я ўвесь ператварыўся ў слых. Мяне ўжо колькі разоў лавілі за падслухоўваннем пад адчыненымі вокнамі – я стаяў, развесіўшы вушы паміж пладовымі дрэвамі і сціртамі. Зазвычай я цярэбіўся з рук, да якіх я трапляўся ў хапку, і даваў драпака: выпрастаўшы тулава, рукі па швах, напятыя плечы, у поўнай моўкнасці. Пасля людзі прыходзілі паскардзіцца дзеду, але ён чужым ушчуванням веры не даваў.

Я пачуў, як старыя ногі ціснуць драўляную падлогу, цурчэнне вады і блямканне лыжачак па тонкім шкле, а пасля – голаснае сёрбанне. Здольнасць дзядоў трымаць у руках распаленыя шклянкі і спакойненька хлябтаць вар мяне к таму часу ўжо не здзіўляла.

– От жа нахабства! Крычыць і крычыць… – гарачыўся Пінэс. – Брыдкаслоў! Мацяршчыннік! Самасуй!

– Напэўна, нехта жартуе, – сказаў дзед.

– Што ж гэта робіцца! Што ж гэта… – выдыхнуў настаўнік са стажам, які ўбачыў у інцыдэнце асабісты недагляд. – Як цяпер людзям у вочы глядзець?

Ён падняўся і стаў няўрымсліва совацца. Я пачуў, як збянтэжана і роспачна ён храбусціць фалангамі пальцаў.

– Ды проста гармон грае, – сказаў дзед. – Дарэмна ты сэрца ад’ядаеш.

Усмешка, што пратачылася ў дзедавым голасе, раз’ятрыла Пінэса, які загаласіў:

– Крычаць такое? На ўсю аколіцу? Каб усе чулі?!

– Паслухай, Якаў, – дзед намагаўся супакоіць настаўніка. – Мы жывем у вёсцы. Калі некага панесла па ўхабе, яго ж зловяць вартаўнікі… Да справы далучыцца камітэт… Дык нашто так ад’ядаць сэрца?

– Я настаўнік, Міркін, настаўнік! – гарачыўся Пінэс. – Настаўнік, педагог! З прэтэнзіямі прыйдуць да мяне.

Да збору дакументаў Мешулама Цыркіна была падшытая вядомая заява Пінэса падчас канферэнцыі 5689 (1929) года:

“Біялагічная здатнасць нараджаць дзяцей не дае бацькам здольнасцяў іх выхоўваць”.

– Ніхто табе нічога не скажа праз нейкага юрлівага абэлтуха! – рэзануў дзед. – Ты выгадаваў для вёскі і для кібуцнага руху ўзорнае пакаленне.

– Гляджу я на іх, – растаяў Пінэс, – як яны прыходзяць у першую групу, далікатныя, як веснавыя ручаінкі, як кветачкі, якія я ўпляту ў грамадскі вянок.

Пінэс ніколі не казаў “клас”, а толькі “група”. Я пасміхнуўся ў цемры, бо ведаў, што будзе пасля. Пінэс любіў параўноўваць выхаванне з сельскай гаспадаркай. Апісваючы сваю працу, паслугоўваўся выразамі “некранутая глеба”, “маладыя лозы”, “насычэнне крыніц”. Вучні прыпадабняліся да пасеваў, а групы – да градаў.

– Міркін, – працягваў узрушаны Пінэс. – Я не селянін, як вы. Я нічога не сею і не жну. Яны – яны! – мой вінаграднік, мой сад. І адзін вырадак… – ён ужо амаль адыхаўся, бо роспач караскалася ўверх па горле. – Адзін такі… “Я спадзяваўся, што ён уродзіць добрыя гронкі, а ён урадзіў дзікія ягады…” Бач ты, пярдоліць ён! Чэлес да неба, а дурань як трэба!

Разам з іншымі ягонымі вучнямі я прызвычаіўся да біблійных цытат, якія выляталі з рота настаўніка, але ж апошні выраз гучаў упершыню, і я ціха-ціхенька вярнуўся ў ложак і сшэрх. Маснічыны пад вагой майго цела рыпелі, і дзяды на хвілю перапынілі гутарку. У тыя дні, калі мне споўнілася трынаццаць, я ўжо важыў за сто. Мог схапіць цяля за рогі і прыціснуць яму галаву да зямлі. У вёсцы мае габарыты і канстытуцыя рабілі моцнае ўражанне, ажно пракідваліся вяскоўцы ды пакеплівалі, маўляў, дзед поіць мяне калострумам, першаковым малаком, што гартуе і мацуе цяля-пярэзімка.

– Не падымай голасу, – сказаў дзед. – Малятка прачнецца.

Гэтак называў мяне да самай смерці – “малятка”. “Маё малятка-немаўлятка”. Нават пасля таго як чорныя валасы пакрылі ўсё цела, плечы абцягнуліся тоўстым слоем плоці, а голас загрубеў. Калі нашы галасы пачалі ламацца, стрыечны брат Уры пырснуў ад смеху, заўважыўшы, што я, відаць, адзінае немаўлятка ў вёсцы, чый голас памяняўся з фальцэту на бас.

Пінэс працадзіў колькі сказаў па-расійску, мовай, на якую пераходзілі ўсе бацькі-заснавальнікі кожны раз, калі паўставала патрэба ў абураных шушуканнях. Пасля гэтай расейшчыны пачуўся металічны скрыгат: азвалася накрыўка ад бочкі з душанымі алівамі, якую дзед адкаркаваў адкруткай. Цяпер ён ставіў перапоўнены алівамі сподак на стол. Пінэс, якога моцна цягнула да вострага, кіслага і салёнага, стаў трушчыць на ўсе застаўкі. Ягоны настрой палепшыўся ў імгненне вока.

– Памятаеш, Міркін, калі мы прыехалі, неапераныя местачкоўцы з Макарава, і елі чорныя гешмак маслінэс у яфскім рэстаране, дык прыгожая маладзіца, у сіняй хустцы, што ішла па вуліцы, памахала нам рукой?

Дзед не азваўся, выразы кшталту “ты памятаеш” заўжды затыкалі яму рот. Акрамя таго, я ведаў, што ён не ў стане размаўляць, бо трымае ў роце аліву, якую паціху-патроху смокча ў прыкуску з гарбатай.

– Зоймемся або ядой, або ўспамінамі, – сказаў ён аднойчы. – Нельга адначасова перажоўваць і гэтае, і гэнае.

Меў накшталт завядзёнкі: адсёрбваючы гарбату і трымаючы раздушаную аліву ў роце, далікатна адкусваў ад кубіка цукра, заціснутага ў кулаку. Цешыўся пяшчотнай мяшанкай слодычу і горычы. “Гарбата і алівы. Палессе і Ізраіль”.

– Добрыя алівы, – прамовіў Пінэс, чый голас трохі залагаднеў, – Смаката. Як жа мала засталося радасцяў, Міркін, як мала! І як мала таго, што хвалюе. Мне цяпер восемдзесят гадоў. “Ці спазнае раб твой смак у тым, што буду есці, і ў тым, што буду піць? І ці змагу чуць голас спевакоў і спявачак?”

– Мне падалося, што, калі ты забег сюды, дык быў усхваляваны, – заўважыў дзед.

– Гэдакі нахаба! – сплюнуў Пінэс.

Я пачуў, як з ягонага рота выскачыла костка, блямкнулася аб стол і зляцела ў чарупіну. Запанавала маўчанне. Я ведаў, што новая аліва расціскаецца паміж зубнымі пратэзамі дзеда, душыцца і точыцца сваім горка-лагодным сокам.

– А Эфраім? Ад Эфраіма нешта ёсць? – раптам запытаў Пінэс.

– Ні слыху, ні прадыху, – адказаў дзед з чаканым холадам.

– Толькі ты і Барух, га?

– Я і малятка.

Толькі я і дзед.

Нас было двое. Ад таго дня, у які ён перацягнуў мяне на руках з дому маіх бацькоў, да дня, калі я нёс яго на руках і пахаваў у садзе.

Толькі ён і я.

(пераклад з іўрыта Паўла Касцюкевіча; працяг будзе)

Апублiкавана 11.10.2017  14:52

Амос Оз и русско-еврейская скрипка

Завершается «Нобелевская неделя». Интриговал многих в этом году вопрос: дадут, наконец, главную литпремию японцу Харуки Мураками или нет? (Нет, её присудили Кадзуо Исигуро – из Великобритании, но тоже японского происхождения.) А вот белорусский писатель Георгий Марчук полагал, что «получит Нобелевскую премию представитель израильской литературы, которого я несколько рассказов читал, Амос Оз».

Высказывание Г. Марчука подтолкнуло нас рассказать об Озе, тем более что Павел Костюкевич, переводивший последнего на белорусский, заметил: «Мама с Полесья, отец из Вильно — чем не причина назвать Амоса Оза (наст. Клаузнер, р. в 1939 г. в Иерусалиме) немножко белорусским писателем?» Сам Оз утверждал, что отец его родился в Одессе (но бежал в Вильно от большевиков), а мать – в Ровно.

Предлагаем очерк из книги Анатолия Мостославского «Иерусалимская мозаика» (Иерусалим, 1997) с некоторыми сокращениями.

* * *

РУССКАЯ СКРИПКА В ЕВРЕЙСКОМ ОРКЕСТРЕ

«Я бы сказал, что каждый, кто интересуется современным романом, должен прочесть Амоса Оза. Его проза исполнена силы и энергии. Его проникновение в образ мышления израильтян – виртуозно и великолепно» (Артур Миллер)

Эта новость взбудоражила весь русский Иерусалим. В Общинном Доме на ул. Яффо состоится встреча с живым классиком…

Отношение читателей к нему сложное, далеко не однозначное… Но не знать его, не замечать нельзя. Без него знание литературы, знание Израиля будет неполным.

Его можно назвать еврейским классиком с русским акцентом. В своем эссе «Опаленный Россией» Амос Оз пишет: «Евреи – уроженцы Германии, Британии, США, Франции, Центральной и Восточной Европы, Северной Африки и иных стран – прибыли сюда со своими традициями, и все этничные общины создают полифоническое общество. В этой полифонии русская скрипка – не балалайка! – русская еврейская скрипка – все еще ведущий инструмент, и я думаю, что так будет долго»…

Самый популярный его роман – «Мой Михаэль» (1968 г.) – был экранизирован. Фильм, как и книга, имел большой успех. В 1994-ом в Киеве и в Москве «Мой Михаэль» вышел на русском и украинском языках в удачных переводах Виктора Радуцкого. Собственно, этим событиям и была посвящена встреча с читателями. Всемирно известный драматург Артур Миллер предпослал книге восторженное напутствие. Название характерно: «Легко ли быть пророком…» Первые фразы из этого эссе приведены в эпиграфе.

Перед встречей с читателями нас познакомили. Я попросил Амоса назвать наиболее значительных корифеев западноевропейской литературы. Он, как это было принято еще в Одессе, ответил вопросом на вопрос:

– А почему вы не начинаете с России?

– Согласен. Еще лучше.

Он назвал Тургенева, Толстого, Достоевского.

– А ХХ век?

– Булгаков.

Позже я понял, откуда такая эрудиция. Для него это не просто имена. За всем этим – многолетний, напряженный труд. Глубокое познание метода и стиля классиков. Проникновение в художественную ткань их творений. Постижение секретов творчества. Амос Оз, ко всему прочему – профессор университета им. Бен-Гуриона в Беэр-Шеве. Он заведует кафедрой ивритской литературы…

Вся обстановка в зале – совсем не концертная. Всё очень серьезно, без аплодисментов. Напоминает научный симпозиум. Публика – далеко не случайная… Выступающие стремились не только понять Амоса Оза. Каждый пытался определить свое к нему отношение. Пытался увидеть Израиль в себе и себя в Израиле.

На сцене, за столом, – двое. Амос Оз и его постоянный переводчик В. Радуцкий. Виктор умело дирижирует залом. Он мастер таких мероприятий. Что называется, набил руку.

– Ну, с кого начнем? – улыбается он, расхаживая по сцене… – Толя? Анатолий Михайлович, вперед.

Это он обращается к своему земляку Нафтали Прату. В прошлом, в Киеве, тот был Анатолием Парташниковым. Сын крупного профессора-медика, он стал одним из первых советских диссидентов. Еще в 1956-м получил срок. Отсидев, вернулся в Киев. Перекантовался. И при первой возможности «рванул» в Израиль. Сейчас он доктор философии, один из двух главных редакторов Краткой еврейской энциклопедии.

Медленно поднимается. Нерешительно, как бы сомневаясь, подходит к микрофону. Начинает тихо, в раздумьи…

– Амос Оз – один из самых ярких и сложных мастеров, пишущих сегодня на иврите. Его мастерство – в тончайших нюансах языка. В богатстве лексики, синтаксиса, в разнообразии интонаций. В композиции произведения, в выборе слов, в построении сюжета. Всё это для иностранного читателя труднодоступно. Поэтому с переводом может справиться не каждый.

Если не ошибаюсь, Бялику принадлежат слова: «Перевод – это поцелуй через платок». При переводе самое яркое, самое оригинальное произведение немало теряет. Тем не менее, в России – в силу целого ряда причин – развилось исключительное мастерство перевода. Может быть, ни в одной другой стране не существовало таких блестящих мастеров этого жанра, как в России. Переводы на русский часто были конгениальны оригиналам. Русский читатель имел возможность познакомиться с творчеством великих мастеров слова благодаря блестящему искусству наших переводчиков. В Украине также существовала великолепная школа перевода. Так что Виктору было у кого учиться. Но когда он завел речь об Амосе Озе, мне показалось это слишком дерзким. Перевести писателя такой глубины и сложности, которая поначалу даже ошарашивает, как вы понимаете, – дело далеко не простое. И не всякому по плечу. Поэтому я рад, что Виктор справился с этой задачей… Надо сказать, что в его переводах ивритская литература предстает перед русским и украинским читателем не в искалеченном, урезанном, адаптированном виде. А в своем живом дыхании, во всем богатстве красок. В бережно сделанных, талантливых переводах.

Я помню, что эта работа Виктора начиналась с попытки перевести маленькую, но очень емкую повесть Амоса Оза «До самой смерти». Сначала, увидев перевод, я был несколько озадачен. Эта небольшая повесть показалась мне как бы далекой от израильской действительности. События происходят в неевропейском средневековье. Это не исторический роман, не историческая повесть. Тут исторические детали являются символами глубокой духовной реальности. Они вводят нас в мир, не ограниченный пространственно-временными рамками. Поэтому я был смущен. Полагал, что повесть не совсем будет понятна читателю. И просто покажется ему неинтересной, так как материал неактуален.

Только значительно позже я понял, насколько точен был выбор Виктора. Ведь в этой повести речь идет о глубочайших, каких-то подземных течениях в человеческой душе… О стереотипах, которые существуют в сознании христианского человечества. И очень важен этот архетип еврея, дьявольского врага, носителя всяческого зла, которого надо уничтожить. Вдруг я осознал: это замечательная вещь. Она рассказывает о саморазрушении личности в результате звериной ненависти к выдуманному, не существующему на самом деле образу еврея.

И поэтому она и сегодня может оказаться, как никогда, актуальной для читателя в России. А для читателя украинского она будет полезна тем, что заставит его взглянуть по-новому на некоторые страшные страницы своей трагической истории. Заставит понять, осознать некоторые комплексы, живущие в его душе много лет. И благодаря пониманию – по методу психоанализу – излечиться, избавиться от этих комплексов…

Перевод романа «Мой Михаэль» как бы продолжает эту линию. Он помогает читателю проникнуть в духовный, подсознательный мир израильтянина, вчерашнего и сегодняшнего. Понять Израиль, понять израильтян, поверьте, – это уже немало. Кроме всего, это может помочь всем нам тут, в этой стране стать более своими. Более израильтянами. Более уверенными. По крайней мере, сократить дистанцию.

Профессор Вольф Москович, иностранный член Академии наук Украины:

– Я не выдам большого секрета, если скажу вам, что на протяжении нескольких лет Амос Оз был кандидатом на Нобелевскую премию по литературе. Думаю, что он эту премию получит. Поскольку творчество Амоса Оза – это выдающееся явление не только в израильской, но и во всей мировой культуре. Его произведения поражают передачей характеров героев. Когда я читаю книги Оза, то вижу Израиль 50-х годов, который я уже не успел застать.

В романе «Мой Михаэль» поразительно точно описаны кварталы и улицы старого Иерусалима. Например, свадьба Ханы происходит за зданием, где мы сейчас находимся. В романе вы найдете очень яркую и точную картину жизни того Иерусалима, когда университет на горе Скопус был, по существу, отрезан от города. Тогда он размещался недалеко отсюда, в «Терра Санта». Герои романа – также студенты Еврейского университета. В своих произведениях Амос Оз неоднократно говорит о своих связях с традициями великой русской литературы. И своим творчеством, всей своей деятельностью он пытается вернуть миру хотя бы часть того долга, часть того художественного богатства, которое он почерпнул из необъятной русской сокровищницы.

Его послесловие к роману «Мой Михаэль» совершенно замечательно. Это изящное эссе, в котором он отдает дань великим русским мастерам слова, на чьих книгах он воспитывался и рос. Писатель говорит о разных моментах в истории Израиля. О начальном периоде, когда русское влияние было тут совершенно всепроникающим. И повторяет, что, как и другие, опален Россией, опален русской культурой.

Амос Оз не только рыцарь слова, но и человек действия. Он принадлежит к известной семье Клаузнеров. Так вот, его семья и он лично создали в Еврейском университете специальный фонд для поощрения студентов, которые занимаются русской культурой, русской историей…

Марк Кипнис – один из редакторов Краткой еврейской энциклопедии:

– Амос Оз наплывал на русского читателя постепенно, как облако. С одной стороны, имя пророка Амоса, с другой – краткая фамилия Оз, которую мы уже встречали в журнале «Континент». Мы помним его эссе, его поддержку диссидентства в Советском Союзе. Потом – прекрасно изданная книга «Сумхи», единственная детская книга писателя. Это надо объяснить.

Я уже в Иерусалиме 22-й год. У меня четверо детей, которые родились тут. Они слишком иерусалимские патриоты. Кто-то чем-то опален. А они у меня все опалены Иерусалимом. Еще Даль сказал: «Иерусалим – пуп земли». Кроме того, для человека, родившегося тут, не может быть города лучше Иерусалима. Он одного из своих коллег, который очень давно живет в Иерусалиме, я часто слышу: «Это разве Иерусалим? Настоящий Иерусалим – это тот, старый, Иерусалим трех улиц, когда все люди знали друг друга в кафе». Когда человек шел из «Терра Санта», он шел не просто из университета. Он шел по Святой земле, по этому маленькому треугольнику, где ему знаком каждый камень.

Есть такая восточная пословица: «Чем меньше людей за столом, тем он глубже». Есть культура стола. Вот тот Иерусалим, маленький, треугольный, он был очень углублен. Он был ближе, по-моему, к вышнему, горнему Иерусалиму, чем нынешний большой административный центр. Я хочу сказать: иногда внешняя часть восполняет внутреннюю суть. И вот тот, истинный Иерусалим, сегодня предстал перед нами в книге Амоса Оза.

Мой коллега и друг Анатолий Парташников, который тут уже выступал, – старый лагерник. Так вот, он любит повторять слова своего друга по «зоне», некоего баптиста: «Я не говорю, я лишь только свидетельствую». Я тоже сейчас выступаю, как свидетель. Моя жена вечно занята. Она пкида в министерстве финансов. У нас четверо детей. Я пятый. И еще, слава Б-гу, мама и теща. У жены всегда нет времени: с четверга надо готовить на пятницу и субботу. Да и вообще она читает только на иврите: газеты, журналы, книги. Я в нашей семье такой диссидент, который с детьми упрямо говорит по-русски. С переменным успехом… А жена, повторяю, – только на иврите. Книгу всегда приятнее читать на том языке, который ближе, интимнее. Сейчас ей уже ближе иврит.

Недавно я принес «Моего Михаэля» по-русски, подарок Виктора. И вдруг она начала читать, читала всю субботу. Не могла дождаться моацей-шаббата. Потом попросила у одного из сыновей телефон Виктора. Надо сказать, что до сих пор она никогда с ним не разговаривала. Правда, знала, что мы приятели. И вот поздно вечером звонит ему: «Виктор, спасибо за перевод. Я не могла оторваться. Как будто окунулась в прозрачный, чистый, хороший русский язык».

Перевод неоднозначен, многослоен, как весь Амос Оз. Каждый находит свой духовный слой и то прочтение, которое близко ему. Это не таблица умножения. Хорошая книга – это как гора, покрытая зеленью. Один доходит до подножья, другой – до середины, только немногие достигают вершин. Вся ивритская литература многослойна, неоднозначна. И в этой книге каждый найдет свое, своего героя. У каждого будет свой Михаэль, своя Хана. И свой Иерусалим.

Инна Шофман, литературный редактор перевода:

– Как уже говорили, у каждого свое восприятие этой книги. У меня оно, наверное, самое необъективное. Потому что я прожила как бы внутри книги несколько месяцев. Прожила рядом с ее героями и даже не рядом, а как бы внутри каждого из них.

Перед началом нашего собрания Амос Оз сказал мне, что жить рядом с его персонажами не очень легко. Но я должна признаться, что мне было и легко, и комфортно. Как легко и комфортно находиться в кругу людей интеллигентных, людей близких тебе по духу, людей, понятных тебе даже в самых сложных своих душевных поворотах…

Я не раз слышала от своих знакомых: если перевод так хорош, как ты говоришь, то зачем переводчику литредактор? Перевод – это как горизонт. Сколько ни иди, всегда останется какое-то количество шагов, а может быть, даже километров. Всегда можно найти более точное слово, более сильное выражение. Это было очень интересно, очень увлекательно – проходить эти шаги, эти километры, пытаясь достичь недостижимого.

Несмотря на то, что действие отнесено к 50-ым годам, книга воспринимается как учебник. Как путеводитель. Пусть эти сухие, невыразительные слова не снимут обаяния книги. Особенно она будет интересна и полезна для человека, который только познаёт Израиль. Так много в ней реалий нашего сегодня. Кроме того, тут невероятно глубокое постижение психологии вообще и, в частности, психологии женской…

И еще один важный момент. Есть в этой книге психологическое объяснение и постижение арабо-израильского конфликта. Речь идет не о конфликте внешнем, а о той борьбе, которая происходит, наверное, в каждом из нас. Хотим мы в этом признаться или нет. Это чувство любви-ненависти, приятия-неприятия, которое показано в романе с какой-то удивительной, ненавязчивой тонкостью.

* * *

Итак, было сказано много красивых, правильных и умных слов. Обязательных и не очень. Казалось, что сказано всё, или почти всё. Поэтому я с интересом ждал выступления «именинника». Он в нелегком положении. Ведь надо быть на высоте. И даже чуть выше всех остальных. А перед ним – такие «зубры». Но он должен удивить… Это как Нобелевская речь. Собственно, это, наверное, и была своего рода репетиция. Когда выступали другие, Амос как бы отсутствовал. Ушел в себя. Его обычно живые, чуть озорные, светло-голубые есенинские глаза вдруг застыли, стали почти синими. Он задумчив, собран, медленно встает, подходит ближе к карюю сцену. Долгая пауза…

Амос и Виктор – великолепный дуэт. Они понимают друг друга с полуслова. Начинает он тихо. Как бы обращаясь куда-то вдаль, к кому-то чуткому, который обязательно должен услышать.

– Очень жаль, что мои родители не услыхали тех слов, которые были сказаны обо мне и моих книгах. Я даже немного растерян. Вырос я на коленях людей, которые прочными нитями были связаны с Россией и Украиной. Это всегда были мягкие колени. Роман Израиля с Украиной и Россией – длинный и непростой. В нем есть любовь и тоска, радость и грусть. Есть разочарование, злость и обида. Интрига и конфликт. Но в нем есть и та интимность, которую многие не понимают и пытаются отрицать. Как всякий большой роман, он имеет своих поклонников и хулителей. Своих друзей и своих недругов. Своих критиков и своих трубадуров, плохих и хороших. Квалифицированных и не очень. Но если это роман стоящий, о нем говорят, о нем спорят. И стараются понять. Здесь важна каждая деталь, каждое слово. Настоящая литература не лжет. Не может лгать, потому что она написана сердцем. А голос сердца – это всегда правда, всегда истина.

Тот, кто читает нашу литературу последних десятилетий, хорошо видит, как тесно мы связаны с Украиной и Россией. Видит целый спектр сложнейших чувств даже у тех, кто, как и я, знает вас только по рассказам и книгам. Смею сказать, что я знаю Украину, знаю Россию. Знаю сердцем. И понимаю. Поэтому, когда я поеду к вам, то поеду, как к старым знакомым.

А. Оз во время своего первого визита в Россию. С сотрудницами журнала «Питерbook» (Спб, сентябрь 2006 г.)

Наши взаимные связи начались не вчера. Мы долго, очень долго спорили, долго выясняли отношения. Но мы всегда и долго ждали друг друга, хотя делали вид, что не любим и не хотим знать один другого. Но это всегда был спор близких по духу, любящих сердец. Это был семейный спор.

Перевод моих книг на русский и украинский мне особенно дорог. Вообще-то это не совсем перевод. Скорее это, действительно, возвращение долга. Потому что в детстве я брал у вас очень много. Я учился у вас. Это были нужные и полезные уроки. Родители доставали мне книги ваших классиков 19 и 20 веков. И когда я читал Пушкина или Чехова на иврите, мама говорила:

– Ах, какая досада! Это же совсем не то.

И чем больше я углублялся в чтение ваших классиков, тем они становились мне ближе. Я даже считал, что Чехов жил в одном из иерусалимских кварталов. Он описывал, например, одного моего соседа сверху. Он рассказывал о маленьком враче, который живет тут, на углу нашей улицы, совсем недалеко от нас. Он изображал замечательных, чудесных людей, русских интеллигентов – добрых, милых, обаятельных. Но совершенно беспомощных, которые толком ничего делать не умели. И все эти толстовцы, которые и выглядели, как Толстой, были с душой Достоевского. Вашим книгам я обязан многому. Они вводили меня в новый, огромный мир, в мир великой литературы. Вашей великой культуры.

Виктора я узнал, когда жил еще в кибуце. Он прислал письмо, которое меня чем-то насторожило. Я решил, что это какой-то розыгрыш. Может быть, думал я, его написал кто-то из моих знакомых. Или даже один из моих персонажей. Я пригласил Виктора к себе. Когда мы встретились, я понял: интуиция меня не подвела. Он действительно был похож на некоторых моих героев.

Когда он взялся за перевод моей повести «До самой смерти», я высказал опасение, что у меня не будет возможности оценить его работу. Поскольку я не знаю, насколько хорошо он владеет русским. Мы встретились через несколько недель. Я попросил его прочитать первую глав. Виктор был удивлен: «Что же тут читать? Ведь ты же не понимаешь по-русски». Я ответил: «Да, не понимаю. Но я слышу». Я закрыл глаза и открыл уши. Отца и матери, как вы понимаете, не было рядом. И все-таки они были тут, были с нами.

Перевод – вещь трудная и коварная. Переводить – это как исполнять концерт для скрипки на фортепиано. Можно сделать великолепно, но при одном условии: если вы заставите фортепиано издавать звуки скрипки. Иначе будет какофония. Или гротеск… Так вот, как человек, который не знает ни русского, ни украинского, но который слышит язык, могу сказать: Виктор справился со своей задачей блестяще. Он – мастер. Паганини перевода.

Любая книга – это всегда совместное творчество писателя и читателя. Это живой поток. Поэтому процесс чтения, процесс познания нельзя повторить. Читая книгу, мы уже изменяемся, становимся немного другими. Поэтому дважды прочесть одну и ту же книгу нельзя. Более того, ее непросто прочесть даже один раз. То есть это дело очень личное, очень интимное. И когда вмешивается переводчик, это становится опасным. Чтение может превратиться в оргию, которая будет или увлекательна, чудесна, сказочна, или ужасна, отвратительна. Виктор сумел сделать всё, чтобы оргия получилась. И получилась великолепно. Так мне кажется. Потому что я ведь не просто слышу. Я слышу сердцем.

«Мой Михаэль» – книга о том утре, которое наступает после свадебного пира. Это наша послевоенная история. Еще очень в памяти зверства нацистов, незаживающая, кровоточащая боль Катастрофы. Многие – в отчаяньи: всё кончено, всё погибло. Казалось, что народ, родившийся в пустыне, ставший на ноги в Иерусалиме, закончит дни свои в сточной яме. И тогда родилось государство Израиль. Оно не было нам преподнесено на серебряном блюде. Оно родилось в трудной войне. Когда погиб каждый сотый из нас. Но мы выстояли. И тогда родилась надежда. Мы верили: когда окрепнет новый, свободный Израиль, нам уже никто и никогда даже не посмеет угрожать.

Следующие годы – годы становления. Страна с населением 650 тыс. за несколько десятилетий сумела принять миллион олим. Мессианские чаянья уступили место прозе. Надо было думать о быте: канализация, тротуары, электричество, вода… Такова Ханна, героиня романа, от имени которой ведется рассказ. На следующий день после свадьбы она спускается на землю и находит себя в самых обычных мелочах быта. И в то же время остается прежней любящей, заботливой Ханной. Она смотрит сверху на Иерусалим, сверкающий изумрудным ожерельем ночных огней, и думает о том, что водопровод работает плохо. И если не удастся достать трубы большого диаметра, то воды вообще не будет.

Я много думал о снах Ханны. И вообще о снах, которые видят люди. Единственная возможность сохранить сокровенную мечту, оставить ее неприкосновенной – это осуществить ее. Претворить, воплотить в жизнь и уметь бороться за нее. Уметь отстоять. Ждать и бороться. Бороться и ждать. Государство Израиль – это мечта, которая родилась в книгах и воплотилась в реальность. Слова стали главами Танаха, главы – принципами.

Мы воплощаем в реальность наши мечты, но платим за это очень высокую цену. Впрочем, так, наверное, всегда бывает с мечтателями и строителями: когда садишь цветы, создаешь ракету, растишь детей. И когда пишешь роман или когда тебя одолевают эротические видения. Тут всегда выбор: или – или. Ты можешь написать хорошую прозу – и воплотить свою мечту. Но если, по логике обстоятельств, герой должен погибнуть, ты, автор, должен пойти на это. Как бы ни было тяжело. Потому что искусство – почти всегда страдание. Или огромное счастье. Поэтому если ты дрогнешь, считай, что погиб. Ты погиб как художник, ибо изменил неумолимой, безжалостной логике искусства. Тут, в искусстве, необходимо быть смелым, решительным, как в бою. И надо быть снайпером, точно выбирать цель. Точная цель – залог успеха…

В Лондоне говорят: «Нельзя съесть пирог так, чтобы он остался цел». Но что годится для Англии, не всегда годится для нас. Тут, в Иерусалиме, мы всегда едим этот пирог. И тем не менее, следим, чтобы он оставался целым. Вот уже 3000 лет евреи живут в Иерусалиме и… постоянно мечтают об Иерусалиме. Мой дед по своему складу и характеру был абсолютно русским человеком. Он не мог произнести слова «Россия», держа руки в карманах. Знаете почему? Говоря о России, он складывал ладони у сердца. Так он любил свою бывшую родину. Но еще больше он любил Иерусалим. Иногда по вечерам он выходил гулять по улицам Иерусалима. Возвращаясь, он вздыхал: «Б-же мой! Как я истосковался по Иерусалиму». Я был тогда малышом и очень удивлялся: «Дедушка, о чем ты говоришь? Ведь ты в Иерусалиме». Он грустно, задумчиво смотрел на меня, чуть усмехался, похлопывал по плечу: «Дурачок». Теперь я лучше понимаю своего дедушку. Можно жить в Иерусалиме и тосковать по нему. Как можно жить с женщиной и тосковать по ней. Точно так же человек может осуществить свою мечту и продолжать тосковать по ней.

* * *

Да, настоящему художнику всегда есть что сказать людям. Его душа неисчерпаема, как могучий горный поток. А теперь вернемся к началу, к нашему краткому интервью с Амосом Озом. Среди великих мастеров русского слова он первым назвал Чехова. И, наверное, это не случайно. Его творческий почерк, лирический подтекст, тонкий психологизм, многоцветное своеобразие художественной ткани – всё это, наверное, от Чехова. Но что-то роднит его и с Хемингуэем, Грэмом Грином. Может быть, и с Альбером Камю. Но главное все-таки – свой колорит, своя щемящая грусть. Печальная, тонкая, как плачущая струна. Пронзительная, чисто еврейская интонация. И свой мир. Своя поэзия. Мир и поэзия Танаха. Его гениальная, божественная краткость, его безбрежная, загадочная, ошеломляющая мудрость…

Неожиданно Амос Оз мне напомнил Сергея Есенина. То же обаяние, та же спокойная уверенность во всех своих поступках и в своем высоком предназначении. Обаяние и уверенность большого таланта. Истинный талант всегда неожидан, спорен, дерзок. Всегда интернационален. И всегда загадка.

Опубликовано 08.10.2017  03:18