Tag Archives: белорусская наука

В. Рубінчык. КАТЛЕТЫ & МУХІ (100)

Шалом! Ну во, дажыліся – кшталт «вялікага юбілею»… Хацеў бы назваць тых, каторыя не адмаўляліся супрацоўнічаць з серыялам «Катлеты & мухі» (est. 2015). Гэтыя людзі давалі каментарыі, слалі водгукі і/або матэрыял для будучых серый, цытавалі асобныя выпускі, бывала, зацята спрачаліся з аўтарам: Маргарыта Акуліч, Уладзімір Бараніч, Сяргей Будкін, Інэса Ганкіна, Юрась Гарбінскі, Уладзімір Гінзбург, Якаў Гутман, Зміцер Дзядзенка, Андрэй Дубінін, Алена Ждановіч, Фёдар Жывалеўскі, Алег Зелянцоў, Ігаэль Іегудзі аka Косця Лук, Леў Казлоў & Галіна Кур’яновіч, Сяргей Каспараў, Павел Касцюкевіч, Уладзіслаў Каташук, Васіль Кісляк, Зміцер Левіт, Дзмітрый Лыбін, Антон Лявіцкі, Людміла Мірзаянава, Гена (Гдалія) Пекер, Ігар Пушкін, Аляксандр Розенблюм, Дзмітрый Рослаўцаў, Святлана Рубінчык, Уладзь Рымша, Пётр Рэзванаў, Алесь Рэзнікаў, Павел Севярынец, Анатоль Сідарэвіч, Іна Соркіна, Сяргей Спарыш, Анатоль Старкоў, Віктар Сяргейчык, Юрый Тэпер, Аліна Федарэнка, Васіль Фрэйдкін, Алекс Фурс, Фелікс Хаймовіч, Віталь Цыганкоў, Раман Цыперштэйн, Андрэй Шуман, Ганна Янкута… Усім і кожнаму – мех падзяк! І два мяхі – рэдактару belisrael.info Арону Шусціну, які звыш сарака месяцаў церпіць гэта во ўсё :-/

Былі поспехі, мільгалі няпоспехі – да прыкладу, няспраўджаныя прагнозы. Суцяшаю сябе трывіяльна: маўляў, з кожным здараецца (а як яшчэ?). «Жырыноўскі па ўсіх параметрах не дацягвае да палітычнага лідара. І таму ў яго няма будучыні», – казаў пасол Расіі ў Ізраілі Аляксандр Бовін у інтэрв’ю «Новостям недели» (красавік 1994). І ў сваім дзённіку 1993 г. «чалавекавед» Бовін (1930–2004) занатаваў пасля першых выбараў у Дзярждуму: «Упэўнены, што за межы ХХ стагоддзя ён не выйдзе. Як палітычны лідар, зразумела». «Несапраўднага пасла» няма, а палітык на літару «Жэ» ёсць – летась атрымаў на расійскіх прэзідэнцкіх выбарах мільёны галасоў, трапіўшы ў тройку, як тое ўжо здаралася ў 1991 і 2008 гадах… ЛДПР выглядае – не скажу, што стала – амаль рэспектабельнай партыяй, і сёлета Аляксей Навальны ўжо гатовы падтрымаць яе кандыдата ў Піцеры (кажа, абы не ад «Адзінай Расіі»).

Ва ўсіх сэнсах бліжэйшы да нас прыклад – з Вадзімам Іосубам, папулярным у СМІ аналітыкам нейкага фінансавага агенцтва. Будзе казаць 28.01.2019: «На тыдні, які пачаўся…, еўра можа патаннець, знізіцца да 2.42» А паглядзіце, як на тыдні мяняўся курс:

Інфа з https://myfin.by/currency/eur (28.01.2019 – 03.02.2019). Cіняя лінія – курсы куплі, чырвоная – продажу. Еўра з 2.45 падаражэў да 2.47 руб., г. зн. амаль на 1%.

«Геапалітычных» прагнозаў апошнім часам таксама ў нас робіцца – хоць экспартуй іх аўтараў, хоць мяняй на коз, як летась зрабілі ў Турцыі з футбалістамі… Адзін фацэт варожыць, што Расія наўрад ці праглыне Беларусь, другі – што пагроза рэальна існуе, і жаліцца, што ў яго магчымасці расплюшчыць людзям вочы на пагрозу ў 100 разоў меншыя, чым у першага. То звярнуўся б на belisrael.info, чо 🙂 А папраўдзе, усе гэтыя накіды – ва ўмовах высокай ступені нявызначанасці ды недахопу інсайдэрскай інфы – нагадваюць эпізод з бессмяротнага гогалеўскага твору («даедзе кола да Масквы альбо не»).

Карацей, няма чаго быць мудрацом у вачах сваіх. Я-то не толькі да псеўдаэкспертаў, я і да сябе з іроніяй стаўлюся; яны – не ведаю.

Наказы в. а. цара наконт чарговага «ператрахвання» школьных праграм – гэта чысты Фанвізін, «Недарасль». Да таго ж касец, жнец і на дудзе ігрэц папракае настаўнікаў высокімі заробкамі – «ужо за 900 рублёў у сярэднім». Добра, што я не ў сістэме ды не мушу падпарадкоўвацца дурным загадам; уціск, відаць, такі, што і зорка «Радыё Свабоды» Ганна С. вырашыла для сябе «ненавідзячы, падпарадкоўвацца».

З другога боку, амбіцыі грамадскіх дзеячаў – тых, якія заяўляюць пра прэтэнзіі на галоўны фатэль краіны – таксама вылазяць аднекуль з паралельнай рэальнасці. У пачатку 2019 г. «адзначыліся» Мікола Статкевіч, ягоны цёзка Казлоў (нават не старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі, а в. а.), Алена Анісім, якая замахнулася ажно на 40% галасоў выбарцаў… Пра ўсіх названых ужо разважаў: у прыватнасці, тут, тут і тут. Пільныя чытачы лёгка здагадаюцца, як я трактую шансы гэтых «кандыдатаў у кандыдаты» на наступных «выбарах». Ну, прынцып «не дагонім, дык хоць сагрэемся» ніхто не скасоўваў 🙂

Разумею тых, хто кажа, што выбараў няма. Дапраўды, апошні раз вылучэнне кандыдатаў мела нейкі сэнс у 2001 г., калі «вертыкаль» і Ліда Я. вырашалі меней (мелася больш-менш незалежная федэрацыя прафсаюзаў, не было амаль усёахопнай кантрактнай сістэмы, сеціва ідэолагаў; многія захоўвалі спадзевы на расійскіх дэмакратаў і Захад, на «еўрапейскія каштоўнасці» ўвогуле). І ўсё-такі… сітуацыя непрадказальная. Хто ў лютым 1989 г. прадбачыў, што ў сакавіку 1990 г. з Канстытуцыі СССР выкінуць артыкул пра «кіруючую ролю» КПСС, а ў ліпені кансерватыўны ў цэлым Вярхоўны Савет БССР заявіць пра суверэнітэт Беларусі? Цяжка мне пагадзіцца з Сяргеем Спарышам, які заранёў ацэньвае прэзідэнцкую кампанію у РБ-2020: «[Ігар] Барысаў або [Ганна] Канапацкая дакладна не будуць буяніць».

Дарэчы, канструктыўная ідэя (нават дзве), як папярэдне адбіраць кандыдатаў – і кандыдатак – на вышэйшую пасаду. Трэба, каб яны прачыталі Біблію, прынамсі Пяцікніжжа, і здалі іспыт на разуменне прачытанага. Вернікамі быць ніхто не прымушае, аднак Біблія – збор тэкстаў, на якія абапіраецца палова чалавецтва, дык трэба, каб тутэйшыя хоць бы збольшага сяклі паляну арыентаваліся, каб на самітах было пра што размаўляць…

Ну, асабіста я пускаў бы ў белпрэзідэнты толькі тых, каторыя чыталі мае кнігі і сёе-тое ў іх зразумелі 🙂 Дальбог, «Выйшла кніга» (2017) & «Выбраныя катлеты і мухі» (2018) таксама здольныя служыць «шыбалетам», гэткім пропускам у вялікую палітыку. Ведаю, што крыху перабольшваю, але з нагоды юбілейчыку – дапушчальна. Дый пісьменнік Максім Клімковіч зацікавіўся «Выбранымі катлетамі…», а чым ён горшы за палітыкаў? 😉

М. Клімковіч у час аўтограф-сесіі Андрэя Федарэнкі; сам А. Федарэнка. Фота В. Р. і racyja.com, Мінск, 31.01.2019

Усё яшчэ ёсць ахвотныя ўспомніць пра далукашэнкаўскую Рэспубліку Беларусь (гл. ранейшыя згадкі ад Ю. Тэпера, П. Рэзванава, А. Рэзнікава…). Зараз эстафетка перадаецца мінскаму мастаку.

Андрэй Дубінін (1963 г. нар.):

Асаблівых сігналаў са знешняга свету ў маім дзённіку не зафіксавана ў тыя гады. Я выкладаў у ліцэі, быў паглыблены ў працу… Да таго ж у 1992 годзе нарадзіўся першы сын, і часу было вобмаль. Але, мабыць, галоўная прычына апалітычнасці – мы (купа рэстаўратараў) свой пік прайшлі ў 1990 годзе, калі шчыльна ўлучыліся ў выбарчую кампанію ў Вярхоўны Савет па Фрунзенскім раёне Мінска, я стаў даверанай асобай работніцы Белрэстаўрацыі Элеаноры Вецер, мы ў майстэрні ўручную рабілі ўлёткі з анёлам і тэкстам «Будзе песьня – будзе і хлеб» (тады камуністыя ўсё казалі «будзе хлеб – будзе і песня»; маўляў, спачатку дайце кіўбасы людзём, а тады і мова падцягнецца). Штовечар абыходзілі кватэры па ўсім раёне, я асабіста амаль усе дамы абышоў і тлумачыў-усміхаўся-жартаваў-абаяў-агітаваў… Дамоў вярталіся апоўначы. Нашым праціўнікам быў Генадзь Карпенка, памятаю сходы па школах, асабліва запаў выступ Уладзіміра Папругі – таленавіты прамоўца быў. Мы крыху саступілі Карпенку, але з нашым рэсурсам – проста рамантычны палёт і ніякіх грошай, плюс мастацкае ўкладанне – гэта была перамога. Мы тады так улезлі з вушамі ў гэтую справу, што пасля ўжо, відаць, была адваротная рэакцыя – замкнуцца ў сваёй Вежы-Басталіі.

Толькі ўскосна на семінарах наш настаўнік Алег Хадыка часам чапляў актуаліі. Напрыклад, 5 лютага 1992 г. ён казаў: «Мы знявечаны тым, што не было сецэсіі, буржуазнага перыяду. Чурлёніс (у літоўцаў) а ў нас толькі Чуркін. І трэба ўзнавіць Міцкевіча, сентыменталізм, сентыментальны беларускі план. Данчык можа зрабіць больш за ўсіх. Самыя страшныя для беларускага народа беларускія прадаўшчыцы (гэта быў цэлы клас людзі пры размеркаванні ядомага). Пазняк хацеў беларусізаваць прадаўшчыц, а яны толькі вырваліся (з вёскі ў рускамоўную цывілізацыю)… Прадаўшчыц зараз можа адзін Данчык уработаць…»

* * *

Даволі годна прайшлі «міжнародныя дні Халакосту» ў Беларусі: традыцыйны канцэрт «Жоўтыя зоркі» ў дзяржфілармоніі, сюжэт на тэлебачанні з інтэрв’ю былых вязняў Мінскага гета Якава Краўчынскага і Фрыды Лосік (Рэйзман)… А найбольш крэатыўна, здаецца, павялі сябе актывісты ў Гродне – зладзілі «анімацыйную экскурсію» па тэрыторыі гета № 1.

Хто чытаў і канспектаваў «Катлеты з мухамі», той ведае: да тутэйшых сацыялагічных выбрыкаў я доўга ставіўся або скептычна, або… монапенісна. Але ж надоечы прачытаў інтэрв’ю дырэктара акадэмічнага інстытута сацыялогіі – прызначанага з паўгода таму – і нутром адчуў, што не ўсё яшчэ страчана. Кандыдат навук, якому ў сакавіку 2019 г. споўніцца 40 год, «шарыць» не толькі ў анкетах; яго не без падстаў раскручваюць як галоўнага драконазнаўцу Сінявокай. Агулам, чалавек, дарма што намагаецца «падфарбаваць» дзяржаўную ідэалогію (паклаўшы ў яе падмурак міфалогію беларусаў) транслюе разумныя думкі, напрыклад:

Беларусы глыбока ўсведамляюць сябе як асобную нацыю са старажытнай гісторыяй і самастойнай дзяржавай. Успрыманне сябе як малодшых братоў расійцаў або палякаў – чужы, навязаны звонку стэрэатып…

Ад навукоўцаў патрабуюць хуткага выніку. Усё гэта вельмі негатыўна адбіваецца на навуцы як на сферы прадукавання новых ведаў, таму што досвед паказвае: са 100 заяўленых даследаванняў толькі 10 даюць вынік. З гэтых 10 актуальную выгаду прыносіць толькі адно. Але, калі не фінансаваць усе 100, то і аднаго прарыву (у БССР 192030-х «прарывам», у адрозненне ад «пералому», называўся правал, у цяперашняй РБ – поспех; значэнне слоў з цягам часу мяняецца – В. Р.), здольнага акупіць усе выдаткі, не будзе.

Да таго ж новы дырэктар не без гумару: у сваім блогу посціў нямала «вясёлых карцінак», праўда, перад тым, як заняў адказную пасаду. Пра радыё і папоў – не новая, сустракаў яе гадоў трох таму ў Аляксея Вішні (між іншага заўважу: з такімі «сябрамі», як Вішня, Віктару Цою і ворагаў не трэ’ было мець). Тым не менш:

«Недзе на раёнчыку»; «Суб’ект-аб’ектная інверсія» (узята адсюль)

«Вольфаў цытатнік»

«Культура – гэта сістэма табу, а мастацтва – гэта сістэма пераадолення табу» (Міхаіл Швыдкой, 24.02.2018).

«Брак даверу да медыяў, спалучаны з пачуццём бездапаможнасці ў вырашэнні ўсё вастрэйшых эканамічных, сацыяльных і палітычных праблем, паспрыяў распаўсюду тэорый змовы па ўсім свеце» (Мана Неестані, iranwire.com, 27.11.2018)

«Дарога – гэта сіла, у якой няма канца» (БГ, песня пра «смарагдавыя дні», 2019)

«Агульны прынцып: у публічнай прасторы найбольш выгадныя актывы заўсёды маскіруюцца пад стратныя… Смецце — гэта рэсурс XXI стагоддзя» (Кацярына Шульман, 15.01.2019)

«Каб цешыцца з перамен, трэба, каб было нязменнае: велічэзная тоўшча жыцця, якая паўтараецца, рэпрадукуе сябе» (Уладас Павілайціс, 22.01.2019)

«Барацьба за падвышэнне зарплат — гэта барацьба з карупцыяй. Проста знізу» (Аляксей Навальны, 24.01.2019).

«Быць беларусам у Еўразвязе – гэта ўсё роўна што быць габрэйскім хлопчыкам у савецкай школе. Намагаешся быць лепшым, каб даказаць, што ты як усе» (Paval Kasciukevič, 24.01.2019)

Вольф Рубінчык, г. Мінск

03.02.2019

wrubinchyk[at]gmail.com

Апублiкавана 03.02.2019  18:47

***

Поддержать сайт 

Чаму Беларусь – не Швейцарыя / Почему Беларусь – не Швейцария

(статья из газеты «Новы час»; наш перевод на русский ниже)

Чаму Беларусь не становіцца другой Швейцарыяй?

ЭКАНОМІКА 16-01-2019 Мікалай Дзядок

Абяцанкам стварыць з Беларусі то другую Швейцарыю, то другія Эміраты — не адзін дзясятак год. Але адукаваныя беларусы з’язджаюць за мяжу, эканоміка працягвае эксплуатаваць спадчыну савецкай эпохі. Кволыя спробы мадэрнізаваць вытворчасць прывялі хіба да пасадак дырэктараў.

“Калі б Эйфелева вежа была ў Беларусі”. Калаж з твітар-акаўнта @hramadzianski.

Не так даўно сайт howmuch.net апублікаваў дадзеныя інстытуту статыстыкі ЮНЕСКА па колькасці грошай, якія розныя краіны выдаткоўваюць на так званы Research&Development (вывучэнне і развіццё). Гэтым тэрмінам абазначаецца сфера ўкладанняў у інавацыі, навуку, адукацыю персаналу, новыя тэхналагічныя распрацоўкі — карацей, усё, што не прыносіць імгненнага прыбытку, а разлічана на доўгатэрміновую перспектыву.

Беларусь выдзяляе на Research&Development 907$ млн у год, што складае 0,5% ВУП. Для параўнання, у Польшчы гэта лічба 0,9%, Літве — 1% ад ВУП, і нават ваюючая Украіна ўмудраецца ўкладаць — 0,7% ВУП.

Пра іншыя краіны і казаць не даводзіцца. Для тыповай прамысловасці ЗША працэнт укладання ў R&D складае 3,5% ад прыбытку. У высокатэхналагічных вытворчасцях — ад 7 да 43,3%.

Укладанне Беларусі ў Research&Development амаль у пяць разоў ніжэй, чым у сярэднім па свеце (2,2% глабальнага ВУП ідзе на гэтую сферу).

Прыхільнікі беларускай мадэлі развіцця, можа, пачнуць спасылацца на сусветны крызіс, на тое, што ў Беларусі няма карысных выкапняў, што незалежнасць мы атрымалі не так даўно і не паспелі «разагнацца», і, увогуле, у Афганістане яшчэ горш…

Аднак праблема Беларусі не ў асобных чыноўніках, не ў недахопе адукаваных спецыялістаў і нават не ў састарэлай інфраструктуры. Ужо які год «беларускія эміраты» ўпарта не хочуць будавацца, нягледзячы на жэстачайшыя пасадкі, выкарыстанне дармавой працоўнай сілы (ад бюджэтнікаў да салдатаў) і крыкі на нарадах. Лічбы інстытуту статыстыкі ЮНЕСКА агалілі сістэмныя хібы нашага ладу, якія распаўсюджваюца як на палітычную, так і на эканамічную сферу.

Што ж з’яўляецца адметнымі рысамі беларускай эканомікі? Не рызыкуючы моцна памыліцца, можна назваць тры кіты беларускага цуду: карупцыя, неэфектыўнасць, кантроль.

Карупцыя

Нядаўняя крымінальная справа з вышэйшымі чыноўнікамі Мінгарвыканкама, якія бралі хабар ежай, выдатна паказала псіхалогію гэтых людзей. Недасведчаны чытач мог падумаць, што беларускі карупцыянер да таго здрабнеў, што, не ў сілах дабрацца да буйных сум. Але ж «хлебных месцаў» хапае, і чыноўнікі гэтыя, безумоўна, людзі не настолькі бедныя, каб эканоміць на паходах у краму.

Можа, справа ў сквапнасці? Не можаш даць стос долараў — дай хоць куру. Не можаш падарыць аўтамабіль — падары свіную выразку. Хапаць болей, хапаць хутчэй — пакуль ёсць. Бо заўтра не будзе.

Чыноўнікі не разглядаюць свой пост, як месца служэння людзям. Відаць, для іх гэта месца, дзе можна ўрваць, каб забяспечыць сабе старасць, а дзецям — пуцёўку ў жыццё (хутчэй за ўсё, еўрапейскае). Няма адчування таго, што ты — частка народа, і мусіш працаваць для ягонага дабрабыту. Няма пачуцця адказнасці перад іншымі. Бо кожны сам за сябе. І гэтае адчуванне настолькі моцнае, што нават перспектыва аказацца ў турме яго не пераважае.

Куды пры такім менталітэце дзяржслужбоўцаў будуць ісці грошы, выдаткаваныя на Research&Development, — здагадацца не цяжка. Ды і навошта выдзяляць нешта на доўгую перспектыву, калі не лічыш гэтую краіну (горад, вытворчасць) сваім домам?

Неэфектыўнае гаспадаранне

У Беларусі эканоміка пераважна дзяржаўная (нягледзячы на шматлікія ААА І ТАА). А дзяржаўнае, вядома, па старой савецкай звычцы, разглядаецца як «нічыё». Калі ты працуеш на прадпрыемстве, аднак цалкам адасоблены ад працэсу і вынікаў вытворчасці, і ад цябе нічога не залежыць, дзе ж ты будзеш зацікаўлены ў тым, каб рухаць нешта наперад? У гібрыднай беларускай сістэме людзі працы не стымулююцца рынкавымі механізмамі і не лічаць дзяржаўнае агульнай уласнасцю, якую трэба берагчы.

Адсутнасць будзь-якой матывацыі ў большасці беларусаў цягне цэлы шэраг наступстваў. Усё, што робіцца, робіцца з-пад палкі. Калі нешта можна не зрабіць — яно з высокай верагоднасцю не будзе зроблена. Калі начальнік можа «нагрэць» супрацоўнікаў на заробку — ён хутчэй за ўсё гэта зробіць. Калі падначалены можа не выканаць сваю працу і не быць пакараны — не факт, што ён яе выканае. Выключэнні ёсць, але на сістэму яны не ўплываюць. На буйных прадпрыемствах на аднаго працоўнага — як мінімум адзін менеджэр. На кіроўныя пасады ставяць не тых, хто добра працуе, а тых, хто ўмее праяўляць лаяльнасць. Людзі з новымі ідэямі і думкамі нікому не патрэбныя, бо здольныя зламаць існуючую сістэму, у якой начальства добра ўладкавалася і смокча бюджэтныя грошы. «Старыны не рушыць» — як было напісана ў Статуце ВКЛ.

Эканоміка, у якой пераважная большасць людзей не зацікаўленая ў тым, як працаваць, не можа быць паспяховай, колькі не кідай у турму і не выганяй на суботнікі.

Вялізныя траты на кантроль і прымус

Гэтая прычына — свайго роду працяг і лагічнае следства папярэдняй. Ад дзяржустаноў да вуліц, ад заводаў да святаў, куды ні ткніся: шлагбаўм, ахоўнік, міліцыянт, відэакамера, аўтазак. Ці заўважалі вы, што ў маленькіх гарадах аддзелы міліцыі абнесеныя плотам з калючым дротам? Нібыта ідзе грамадзянская вайна. А гэты дрот таксама каштуе грошай.

Такі пільны кантроль кажа не толькі аб стаўленні элітаў да падначаленых і працоўных як да функцыянала (ты патрэбны, паколькі ты працуеш), але і аб татальным недаверы: людзі, надзеленыя правам прымаць рашэнні, разумеюць, што, не будучы абранымі, яны не маюць мандата на кіраванне. Легітымнасць нізкая, і трымаецца хутчэй па інерцыі. Усімі — ад кіраўнікоў заводаў да кіраўніка краіны, рушыць усё той жа страх страціць уладу. І гэта прымушае іх выдаткоўваць грошы на кантроль. Нашы грошы!

Акрэсленыя праблемы не вычарпальныя, аднак найбольш заўважныя і выразныя. І калі нам у чарговы раз паабяцаюць 1000 долараў заробку, ці «Швейцарыю», ці «Эміраты» на месцы Беларусі — не верце. Сістэмныя змены магчымыя толькі пры наяўнасці свядомай волі народа. Калі ж гэтая воля сістэматычна душыцца, а галоўнай дабрачыннасцю, па якой ідзе адбор наверх, аб’яўляецца ўменне злавіць настрой начальніка — росквіт і дабрабыт будуць хіба ў абяцанках з тэлевізара.

*

Почему Беларусь не делается второй Швейцарией?

ЭКОНОМИКА 16-01-2019

Николай Дедок

Обещаниям создать из Беларуси то вторую Швейцарию, то вторые Эмираты — не один десяток лет. Но образованные белорусы уезжают за границу, экономика продолжает эксплуатировать наследие советской эпохи. Вялые попытки модернизировать производство привели разве что к посадкам директоров.

«Если бы Эйфелева башня была в Беларуси». Коллаж из твиттер-аккаунта @hramadzianski.

Не так давно сайт howmuch.net опубликовал данные института статистики ЮНЕСКО, из которых видно, какая из стран мира сколько денег тратит на так называемые Research&Development (исследования и развитие). Этим термином обозначается сфера вложений в инновации, науку, образование персонала, новые технологические разработки в экономике — короче, во всё, что не приносит мгновенной прибыли, а рассчитано на долгосрочный вклад в человеческий и технологический потенциал.

Беларусь выделяет на Research&Development 907$ млн в год, что составляет 0,5% ВВП (валового внутреннего продукта). Для сравнения, в Польше этот показатель составляет 0,9%, для Литвы — «задворок Евросоюза» — 1% от ВВП, и даже воюющая Украина умудряется вкладывать больше, чем мы — 0,7% ВВП.

Об иных странах и говорить не приходится. Для типичного производства в США процент вложения в R&D составляет 3,5% от прибыли. В высокотехнологических производствах — от 7 до 43,3%.

Вложение Беларуси в Research&Development почти в пять раз ниже, чем в среднем в мире (2,2% глобального ВВП идёт на эту сферу).

Сторонники белорусской модели развития, может, начнут ссылаться на всемирный кризис, на то, что в Беларуси нет полезных ископаемых, что независимость мы получили не так давно и не успели «разогнаться», и вообще, в Афганистане ещё хуже…

Но проблема Беларуси не в отдельных глупых чиновниках, не в недостатке образованных специалистов и даже не в устаревшей инфраструктуре. Уже который год «белорусские эмираты» упорно не хотят строиться, несмотря на жесточайшие посадки, использование бесплатной рабочей силы (от «бюджетников» до солдат) и крики Лукашенко на совещаниях. Цифры института статистики ЮНЕСКО оголили системные недостатки нашего строя, которые распространяются как на политическую, так и на экономическую сферы.

Что же является особыми чертами белорусской экономики? Не рискуя сильно ошибиться, можно назвать три кита белорусского «чуда»: коррупция, неэффективность, контроль.

Коррупция

Недавнее уголовное дело с высшими чиновниками Мингорисполкома, которые брали взятки едой, отлично показалo психологию этих людей. Малоопытный читатель мог подумать, что белорусский коррупционер до того измельчал, что не в силах добраться до крупных сумм. Но ведь «хлебных мест» хватает, и чиновники эти, безусловно, люди не настолько бедные, чтобы экономить на походах в магазин.

Может, дело в алчности — бешеном желании взять хоть что-нибудь? Здесь и сейчас. Не можешь дать пачку долларов — дай хоть курицу. Не можешь подарить автомобиль — подари свиную вырезку. Хватать больше, хватать скорее — пока есть. Потому что завтра не будет.

Чиновники не рассматривают свой пост как место служения людям. Видимо, для них это место, где можно урвать, чтобы обеспечить себе старость, а детям – путёвку в жизнь (скорее всего, европейскую). Нет ощущения того, что ты — часть народа, и должен работать для его благосостояния. Нет чувства ответственности перед другими. Ибо каждый сам за себя. И это ощущение настолько сильное, что даже перспектива оказаться в тюрьме его не перевешивает.

Куда при таком менталитете госслужащих будут идти деньги, выделенные на Research&Development, — догадаться нетрудно. Да и зачем выделять что-то на долгую перспективу, если не считаешь эту страну (город, производство) своим домом?

Неэффективное хозяйствование

В Беларуси экономика преимущественно государственная, несмотря на многочисленные ОАО и ЗАО. А государственное, конечно, по старой советской привычке рассматривается как «ничьё» (а не «наше, общее», как должно было быть в теории). Если ты работаешь на предприятии, однако целиком отделён от процесса и результатов производства, и от тебя ничего не зависит, где ж ты будешь заинтересован в том, чтобы двигать что-то вперёд? В гибридной белорусской системе люди труда и не стимулируются рыночными механизмами, и не считают государственное общей собственностью, которую надо беречь.

Отсутствие какой бы то ни было мотивации у большинства белорусов, которые по 8 часов в день находятся на своих рабочих местах, влечёт целый ряд последствий. Всё, что делается, делается из-под палки. Если что-то можно не сделать — это с высокой вероятностью не будет сделано. Если начальник может «нагреть» сотрудников на заработке — он, скорее всего, это сделает. Если подчинённый может безнаказанно не выполнить свою работу — не факт, что он её выполнит. Исключения есть, но на систему они не влияют. На крупных предприятиях на одного рабочего — как минимум один менеджер. На руководящие должности ставят не тех, кто хорошо работает, а тех, кто умеет правильно проявлять лояльность. Люди с новыми идеями и мыслями никому не нужны, т. к. способны сломать существующую систему, в которой начальство хорошо устроилось и бюджетные деньги. «Старины не рушить» — как было написано в Статуте ВКЛ.

Экoномика, в которой подавляющее большинство людей не заинтересовано в том, что делает, не может быть успешной, сколько не сажай в тюрьму и не выгоняй на субботники.

Огромные затраты на контроль и принуждение

Эта причина — своего рода продолжение и логическое следствие предыдущей. От госучреждений до улиц, от заводов до праздников, куда ни ткнись: шлагбаум, охранник, милиционер, видеокамера, автозак. Замечали ли вы, что в маленьких городах отделы милиции обнесены забором с колючей проволокой? Словно идёт гражданская война. А этот забор тоже стоит денег. Такой усердный контроль говорит не только об отношении «элит» к подчинённым и трудящимся как к функционалу (ты нужен, поскольку ты работаешь), но и о тотальном недоверии: люди, наделенные правом принимать решения, понимают, что, не будучи избранными, они не имеют мандата на управление. Легитимность низкая, и держится скорее по инерции. Всеми — от руководителей заводов до руководителя страны, правит всё тот же страх утратить власть. И это принуждает их тратить деньги на контроль — наши деньги.

Обозначенными проблемами дело не исчерпывается, однако они наиболее заметны и выразительны. И когда нам в очередной раз пообещают 1000 долларов заработка, или «Швейцарию», или «Эмираты» на месте Беларуси — не верьте. Системные перемены возможны лишь при наличии сознательной воли народа. Если же эта воля систематически душится, а главной добродетелью, по которой идёт отбор наверх, объявляется умение словить настроение начальника — расцвет и благосостояние будут разве что в обещаниях из телевизора.

Оригинал

От belisrael.info. Тему хронического недофинансирования научно-исследовательской деятельности в Беларуси наш автор затрагивал в 2016 г. (здесь) и в 2017 г. (здесь).

Опубликовано 16.01.2019  18:54

Водгук
Матэрыял, вядома, неблагі, але ж гэты дыягназ вядомы ўжо даўно. Хіба што Швейцарыю ў нас зрабіць лягчэй, чым Эміраты: у нас горы ёсць!.. 😉 (Пётр Рэзванаў, г. Мінск)  17.01.2019  14:07