Tag Archives: бюллетень «Мы яшчэ тут!»

В. Рубінчык. КАТЛЕТЫ & МУХІ (118)

Шалом! Пазіраючы ўва двор на пышную квецень, не хочацца зноў «пырскаць жоўцю» разважаць пра перыпетыі грамадска-палітычных працэсаў… Але, відаць, трэба. Ну, чаго харошага – пазіцыі Ізраіля ў рэйтынгу эканамічнай магутнасці зніжаюцца, а кнэсэт прымае закон пра самароспуск праз няпоўных два месяцы пасля парламенцкіх выбараў 9 красавіка. 17.04.2019 я пісаў: «Бібі (Нетаньягу) заваліў-такі Бені (Ганца)», ды перамога выявілася Піравай. Шматвопытны прэм’ер-міністр за паўтара месяцы не здолеў сфармаваць кааліцыю з «жукоў і жаб», хоць раней з гэтым больш-менш спраўляўся. На жаль ці на шчасце, Нетаньягава эпоха мінае, і мала каго здзівіць, калі ў выніку восеньскіх (пера)выбараў прэзідэнт Ізраіля даручыць фармаваць урад каму іншаму…

У апошнія гады палітыкі «прасунутых» дзяржаў увогуле неяк развучыліся дамаўляцца. Здавалася б, век дыялога, мяккай улады, і ў распараджэнні высокіх чыноў знаходзяцца велізарныя аб’ёмы інфарматараў ды цэлае ко(д)ла канфліктолагаў, аднак… у ЗША адміністрацыя Трампа заўзята і без вялікіх дасягненняў бадаецца з Кангрэсам, у Францыі Макрон аніяк не дамовіцца з «жоўтымі жылетамі» (вынікі выбараў у Еўрапарламент, дзе першае месца заняла партыя Ле Пэн, паказалі, што попыт на простыя рашэнні самааднаўляецца), у Вялікабрытаніі Тарэза Мэй не вытрымала вочнай стаўкі перамоў з Еўрасаюзам наконт умоваў «Брэксіту» ды ціску з боку апазіцыі і сышла ў адстаўку, не адбыўшы на пасадзе і трох гадкоў. Што казаць пра Украіну, дзе пухне канфлікт паміж новывыбраным «слугой народу» і старавыбранымі дэпутатамі Рады.

Папраўдзе, Беларусь на фоне ўсяго гэтага кагосьці можа прывабіць як «востраў спакою» (альтэрнатыва «востраву Свабоды», які даўно страціў вабнасць). Прынамсі дыпламаты і афіліяваныя з імі прапагандысты апошнія пяць год накіроўваюць грамадскую думку на Захадзе менавіта ў гэтае рэчышча. Якім коштам даецца «спакой»? Каб задумацца над гэтым пытаннем, трэба пажыць у Сінявокай, хаця б некалькі месяцаў пабыць у скуры 90% звычайных жыхароў, чый штомесячны даход не дацягвае да 400$… Ясна, у 99% замежнікаў няма ні магчымасці такой, ні жадання – лягчэй канстатаваць прагрэс у тых ці іншых сферах, тым болей што тутэйшыя спікеры навучыліся прызнаваць «асобныя недахопы».

Зусім свежы прыклад – начальніца Цэнтрвыбаркама, «птушка паднявольная», ужо прызнаюшчая следам за сваім гаспадаром, што Канстытуцыя ў РБ далёкая ад дасканаласці, што варта было б выбіраць, а не прызначаць старшыняў сельскіх органаў улады, знізіць парог для кандыдатаў на выбарах прэзідэнта (не 100 тыс. подпісаў, а 1% ад колькасці выбаршчыкаў), і г. д. Дзе ж ты, заслужаная юрыстка, была 20 гадоў? Але, трэба меркаваць, гэткія «размовы на карысць бедных» няблага прадаюцца на знешнім рынку.

Іншая прадстаўніца Лукашэнкі нават «не пагрэбавала» выступіць перад цыганамі з чымсьці накшталт прабачэння за эксцэсы, дапушчаныя органамі МУС, – 23 мая спецыяльна прыехала ў Магілёў… Нехта пісаў, што Наталля Качанава не датычная да МУС, таму яе дэмарш быў недарэчны. Але ж галава адміністрацыі прэзідэнта таксама ўваходзіць ва ўрад і валодае там вагой не меншай, чым любы міністр, таму фармальна ўсё ў рамках нормы. Іншая рэч, як стыкуюцца, мякка кажучы, памылкі Ігара Шуневіча пасля (сама)забойства яго падначаленага з далейшым знаходжаннем Шуневіча на пасадзе міністра, пры тым, што гэтыя «касякі» – толькі вяршыня айсбергу… Пажывем-пабачым: калі ў бліжэйшыя тры месяцы І. Ш. пойдзе ў адстаўку, то, мажліва, прабачэнні ў Магілёве «ад імя прэзідэнта і ўраду» насамрэч былі не без шчырасці.

У бліжэйшы месяц нас чакаюць – замест еўрапейскіх заробкаў і еўрапейскага права – Другія Еўрапейскія гульні ў Мінску. Ірына Халіп дасціпна адзначыла, што іх талісман дужа нагадвае карцінку-мем «упораты ліс» (аптымісты ж даводзяць, што лісяня Лёсік прыйшло з казкі Сент-Экзюперы пра маленькага прынца). Вызваленне студэнцкіх інтэрнатаў ад студэнтаў у чаканні спартоўцаў і гасцей спарадзіла жарт пра Выселясіка…

Упораты ліс (2-і злева) гуляе з Леніным; Выселясік у Мінску-2019

Усё гэта, бадай, не настолькі б турбавала, калі б грамадства зарабіла на гульнях важкую капейчыну… Дык яшчэ ў лютым прэм’ер-міністр Беларусі канстатаваў, што сур’ёзных замежных спонсараў прыцягнуць не атрымалася.

Цяжар правядзення «мерапрыемства» – коштам у дзясяткі мільёнаў долараў – падае на беларускі бізнэс, у якога і так клопатаў хапае. Ці выдаткі, у рэшце рэшт, канвертуюцца ў «станоўчы імідж Беларусі»? Адказаць не так проста; асабіста я не ўпэўнены. Гістарычны досвед падказвае, што Алімпіяда ў СССР-1980 не дужа дапамагла брэжнеўска-андропаўскай уладзе, дый Сочы-2014 адно на кароткі час адцягнулі ўвагу ад злоўжыванняў расійскага кіраўніцтва.

Няблага, што кожнай краіне-удзельніцы гульняў арганізатары прысвяцілі ролік-вітанне. Але ж собіла ім наступіць на тыя ж граблі, што і Нацыянальнаму агенцтву па турызме ў 2017 г… Тады НАТ дало свайму роліку загаловак «Звыш за чаканні» (пасля маіх – і не толькі маіх – кпінаў летась памянялі на «Звыш спадзяванняў»). Дырэкцыя ж Еўрагульняў накасячыла з вітаннем на іўрыце, напісаўшы яго слушнымі літарамі, аднак злева направа. Атрымаўся «ПрЮвет волку»: «Лэарсі молаш» 🙂 Да таго ж карта Ізраіля была паказана без Галанскіх вышыняў, што выклікала пратэст міністаркі культуры і спорту Міры Рэгеў… Праўда, бракаваная замануха неўзабаве знікла з афіцыйнай старонкі гульняў.

Скрын з «інтэлектуальнага» сайта «Наше мнение», публікацыя 21.05.2019. І папярэджваў жа іх, і не раз...

Што ўзяць з Бел. федэрацыі шахмат, якая на афіцыйным сайце мянуе срэбнага прызёра чэмпіянату Беларусі 1924 г. «Дуз-Хотимировский» (меўся на ўвазе Дуз-Хацімірскі), а шахматыста, які ў 1932 г. падзяліў 2-3-е месцы з Антонам Касперскім, – «Подольский» (ідзецца пра палачаніна Рыгора Падольнага)…Добра, што хоць даўмеліся прымеркаваць чэмпіянаты Беларусі, якія цяпер ідуць, да стагадовых юбілеяў Ісака Баляслаўскага ды Кіры Зварыкінай.

Адносна дробныя памылкі зліпаюцца ў камяк, і ён цягне ўніз рэпутацыю краю, адразу паказваючы на тое, якое месца ў сістэме займаюць «інтэлектуалы» (падказка для тых, хто не дапяў – так сабе месца). А некаторыя «інтэлі» дадаюць куродыму сваімі неразумнымі заявамі.

Вось Віктар М., пісьменнік і д-р навук, «лідар думак». Летась я менаваў яго дылетантам у гісторыі і паліталогіі – магу паўтарыць, дадаўшы, што і ў літаратуразнаўстве М. плавае. Пачытаў ён Міхася Герчыка (1932–2008), ды так захапіўся, што назваў аўтара «забытым геніем». Дзе многа пафасу, там зазвычай няма месца для ісціны, хіба не?

Кнігі М. Герчыка суправаджалі мяне ўсё дзяцінства – і ўдома, і ў бібліятэках (школьнай, піянерлагерных), так што з яго творчасцю худа-бедна знаёмы. У верасні 2002 г. пазнаёміўся з М. Г. і асабіста – у час з’езду Саюза пісьменнікаў ён падпісаў прынесены мною зварот.

Далей у ацэнках – нічога асабістага, хоць і непрыемна здзівіў мяне М. Герчык у 2003 г., калі публікаваўся ў часопісе «Неман» (прыпамінаю, у «Мы яшчэ тут!» я пашкадаваў пажылога пісьменніка, маўляў, цяжкае жыццё падштурхнула яго ў бок гэткага адыёзнага выдання). Вось агульнае ўражанне – бойкі літаратар застаўся ў сваім часе, дзе кніжныя піянеры, пільнуючыся традыцый, закладзеных яшчэ Аркадзем Гайдарам, выкрываюць злых дарослых. Пры дапамозе правільных дарослых змагаюцца з сектантамі («Вецер ірве павуцінне»), спекулянтамі на жывёльным рынку («Аповесць пра залатую рыбку»), еtc. – дружба, у рэшце рэшт, перамагае ўсё. Ад графаманства Герчыкава проза далёкая, але называць яе геніяльнай?! У пяшчотным веку мне больш падабаліся, да прыкладу, творы Уладзіслава Крапівіна, а з «буржуйскіх» – Астрыд Ліндгрэн, дый цяпер не цягне перачытваць падсавецкага Міхася Навумавіча Герчыка, няхай насамрэч ён выявіўся Майсеем Беньямінавічам…

Аўтабіяграфічныя «Непрыдуманыя гісторыі» (2003-2005) Герчыка пра вайну і паваенны час – дыхтоўнае чытво з беларуска-яўрэйскім смехам скрозь слёзы, з багаццем трапных назіранняў, аднак і ў іх мнагавата журналісцкага скорапісу… Напрыклад, гаворка пра 1950-я гг.: «пазней з’явіўся часопісік “Саветыш Геймланд”, каб заткнуць рот замежжу, якое ўсё гучней папракала Савецкі Саюз у антысемітызме, але чытаць яго ўжо не было каму». У пачатку 1960-х наклад выдання сягаў 25 тыс. экз., дый на рубяжы 1960-70-х не быў мізэрным нават па тагачасных мерках (10 тыс.). Нямала жывых людзей – ані прапагандыстаў – цікавіліся часопісам, нягледзячы на яго ідэалагічныя забабоны, і дзякуючы «СГ» вучыліся чытаць на ідышы.

Да гонару Герчыка, «едучы з кірмашу», ён аб’ектыўна сябе ацэньваў: «Я ніколі не перабольшваў значэння сваёй творчасці – шараговы літаратар, якіх многа», «сваёй кнігай я міжволі ўнёс разлад у многія сем’і, яе выкарыстоўвалі не толькі для барацьбы з сектанцтвам, але і з рэлігіяй увогуле… Сёння я б не напісаў кнігу “Вецер ірве павуцінне” і, ва ўсялякім разе, не перавыдаў бы яе ні за якія грошы». Самакрытычна напісаў і пра тое, як у 1970 г. рэдагаваў «мёртвы» раман Кочатава: «канфармізму… ўва мне было куды больш, чым грамадзянскай мужнасці».

Запісаць напаўзабытага пісьменніка ў геніі – выгадная стратэгія, бо можна самасцвярдзіцца на фоне сваіх калег: зайздросьце, якую глыбу я адкапаў! Характэрная і выснова В. М., зробленая ім пасля чытання «Непрыдуманых гісторый»: «нічога ў гэтай краіне не змянілася. Цяпер усё роўна так, як было ў 1940-м, 1950-м, 1960-м. І, выглядае, гэтаксама ж будзе і ў 2040-м, і ў 2050-м». Няйначай дамарослы «Эклезіяст» натхніўся папулярным фільмам «Хрусталь», дзе гераіня – не ад вялікага розуму – кідае пра Беларусь падобныя словы («тут ніколі нічога не зменіцца!») Калі ж сур’ёзна, то ў параўнанні з 1940–50-мі гадамі ў нашых краях перамянілася амаль усё; ужо і 1970-80-я не руляць… І няма падставаў лічыць, што цяперашні лад праіснуе да 2030 г., а не тое што да 2040-х. Раней крыху  тлумачыў, чаму.

Не без самаедства выйшла і гутарка пра тутэйшых з яшчэ адным нібыта ліберальным аўтарам (дакладней, аўтаркай) – Вольгай Ш.: «Мы не выслухоўваем меркаванне іншага чалавека, не вучымся ўзаемадзейнічаць, а адразу ж абвінавачваем». Колькі я ўжо гэткага «інтэлектуальнага дыскурсу» наслухаўся! І той, хто кажа «мы», у думках-то аддзяляе сябе ад быдла агульнай масы, як быццам заўжды ёсць падставы… Неўзабаве інтэрв’юерка падкінула прыклад з жыцця беларускай школы: «Мае дзеці вучылі: “Мой валосік светла-русы, мама з татай беларусы”…», а доктарка Вольга адрэагавала: «Увогуле расісцкія інтэрпрэтацыі!» Што гэта, калі не галаслоўны закід(он)…

Прывяду без скажэнняў страфу верша, які належыць Леаніду Пранчаку: «Цік-так, ходзікі, / Мне чатары годзікі. / Чуб ільняны, светларусы, / Тата з мамай – беларусы». Можа, хто з чытачоў і захоча адшукаць тут расізм – дык шукайце без мяне. Дадам, што і ў астатніх строфах нічога пра непаўнавартасць чарнявых і/або небеларусаў не сказана.

Пакрыўджаныя чытачы пікетуюць рэзідэнцыю аффтара 🙂

Цытатнік

«Мудраванне, няхай нават самае вытанчанае, на тэму Халакоста, 11 верасня, ужо стамляе. Рэфлексіі на крыві трохі моташлівыя» (Дзмітрый Цёткін, 16.05.2019)

«Самая жорсткая жывёла – гэта час. Час – наша хвароба. Нараджаецца з намі і ахоплівае нас у маленстве, каб ніколі нас не пакінуць» (Эдуард Лімонаў, 23.05.2019)

«Сёння менавіта раз’яднанне сувязей (а не іх завязванне) з’яўляецца цэнтральным сацыяльным працэсам. Выхад з супольнасцей, драбленне груп… сёння стала не проста нормай, а асноўным рухавіком грамадскага развіцця». (Паліна Аронсан, 23.05.2019)

Вольф Рубінчык, г. Мінск

31.05.2019

wrubinchyk[at]gmail.com

***

От редактора belisrael.info

Я бы не делал однозначные выводы, что “эпоха Нетаниягу закончилась”. Действительно, прежде всего он допустил ряд ошибок из-за “политической целесообразности” в его контактах с одним персонажем, представляющим, как тот считает, “русскую улицу”. Началось все это много лет назад. Кончилось же печально и впервые в истории страны привело к повторным парламентским выборам.  Сложно сказать к чему они, назначенные на 17 сентября, приведут, но когда в последние дни встречаю в фейсбуке знакомые фамилии моих земляков из Нацрат-Иллита, наверняка есть и не только оттуда (про др. я не говорю, поскольку вижу ряд откровенных интересантов, приближенных к “мессии”, не вылазящих месяцами из сети, начиная с прошлой предвыборной кампании, а также новых, посчитавших, что на этот раз уж получится переворот), с их мнением о том, что сами мы такие “образованные” и надо чуть ли не уничтожить этих “нахлебников, паразитов, дармоедов”, имея в виду ортодоксов, при том, что именно религиозные с начала последней волны алии конца 80-х – начала 90-х, оказывали приезжающим наибольшую помощь, да и сейчас продолжают, то становится не по себе. Натравливание одной группы людей на др. в угоду политическим амбициям того, кто за 20 лет нахождения в израильском парламенте зарекомендовал себя другом белорусского и российского хозяев, др. одиозных персонажей, может закончиться очень печально.

И здесь я не могу хотя бы коротко не остановиться на самой громкой афере, связанной с именем Гриши Лернера, пострадавшими в которой, прежде всего по вине этих самых предводителей израильских “русских”, стали около 3 тысяч русскоговорящих семей.

Еще в 2006 году на изучение того, как она могла случиться, потратил несколько мес., собрав огромный материал.

В 2005 Либерман  выпустил книгу с говорящим названием: «Ничего, кроме правды» в которой 196-я страница посвящена Лернеру, где продолжил защищать афериста: “Братание полиции со СМИ достигло апогея в искусственно раздутой истерии против Цви Бен-Ари (израильское имя Лернера, о котором некоторые узнали во время суда 1997 г. по предыдущей его афере, за что получил 8 лет, но благодаря непрекращающейся шумихе, поднятой в русскоязычных СМИ с подачи его близкой подруги Софы Ландвер, имевшей деловые контакты с жуликом, др. русскоязычных депутатов, общественных деятелей, кормившихся от него и их ходатайствам, тот, “умирающий” в тюрьме, вышел по УДО на 2 года раньше и вскоре все та же Софа начала обделывать с ним новые гешефты в компании «Пасифик петролеум ЛТД», принадлежащей Московской нефтяной компании, израильский филиал которой расположился на 33-м этаже башен “Азриэли” в Тель-Авиве, в которой она входила в состав Совета директоров, а Лернер стал консультантом, и его ежедневно на такси привозили из Ашкелона, где жил – belisrael)… Ответственно заявляю, что все эти обвинения были лишены каких-либо оснований”. Но циничность того, что Лернер смог провести еще одну гнуснейшую аферу, состоит в том, как ряд журналистов, начиная с осени 2004, когда тот заявил об открытии очень выгодного бизнеса, прежде всего для своих дважды соотечественников, в компании Роснефтегазинвест, прославляли жулика и упорно толкавшие в основном пожилых людей из числа наименее защищенных в объятия прожженного афериста, так и правоохранительная система, в дальнейшем обвинили самих потерпевших, некоторые из которых не выдержали абсолютного безразличия и покончили с собой. Многие, вложившие накопления, приобрели новые болезни и раньше времени ушли в мир иной, др. страдают и по сей день. Часть из них уговорили еще и своих детей также отнести деньги Лернеру. Произошедшее могу сравнить с аферой  Бернарда Мэдоффа.

Что касается названных выше политиканов, на глазах которых происходила драма, то они сделали вид, что никакого отношения не имеют, отмахиваясь от неприятных вопросов ивритоязычных журналистов, а также абсолютно игнорируя пытавшихся к ним обратиться за помощью людей, представлявших инициативную группу пострадавших.  

Опубликовано 31.05.2019  22:31

Водгук
 
Нічога падобнага на Афган (гэта я пра параўнанні Еўрагульняў з Алімпіядамі) у нас няма і, будзем спадзявацца, і нешта падобнае на Крым нас міне. А калі так, – то ёсць падставы для спадзяванняў! (П. Рэзванаў, г. Мінск)  02.06.2019  21:13

В. Рубінчык. КАТЛЕТЫ & МУХІ (99)

Шалом у перадюбілейным выпуску! 2019-ы ў мяне пачаўся няблага, чаго і ўсім зычу. Удалося, напрыклад, прыцягнуць увагу да недакладнасці ў аўтаінфарматары 33-га сталічнага тралейбуса 🙂 Абвяшчалі «наступны прыпынак – “Альшанская”» замест «Альшэўскага». Вось вы смяецеся, а хтосьці мог і прапусціць момант выхаду. Цяпер усё выпраўлена. Курыце адказ гендырэктара «Мінсктранса»:

4 студзеня зайшоў на старонку Эдуарда Лімонава ў «Жывым журнале». Як бы ні ставіцца да поглядаў «Эдзічкі», пісьменнік ён моцны, таму пачытваю яго новыя запісы (папраўдзе, у іх ужо малавата новага, чалавеку 76-ы год, пачаў паўтарацца і паліць «з гарматы па вераб’ях», але ўсё ж). І вось на што наткнуўся:

«Памылка 451. На тэрыторыі вашай краіны прагляд гэтай старонкі забаронены органамі ўлады». Дарэчы, ацаніце нумар памылкі: адразу асацыяцыі з неўміручым творам Рэя Брэдберы…

У тую ж пятніцу напейсаў у мінінфарм РБ ліст з пытаннем: «Ваша справа?» У наступныя дні лімонаўская старонка то адкрывалася, то не. Сёння, 15.01.2019, першы намеснік міністра П. М. Лёгкі адгукнуўся на мой зварот: «…рашэння аб абмежаванні доступу да інтэрнэт-рэсурсу https://limonov-eduard.livejournal.com/ не прымалася. Дадзены сайт знаходзіцца ў адкрытым доступе» (no explanation). Ну, дзякуй і за тое – магчыма, было нейкае непаразуменне, звязанае з перыядам святаў.

Партыя НГ (не блытаць з Новым годам) замяніла-такі ў статуце «лёсаванне» на слушнае «галасаванне». А вось адна маленькая, але гордая птушка федэрацыя выпраўляць свае касякі, так разумею, не збіраецца. Віктар Д. Купрэйчык, памерлы ў маі 2017 г., на сайце БФШ па-ранейшаму ў спісе тых, хто павінен заплаціць унёскі за 2018 і 2019 гады. Праўда, перанеслі яго прозвішча з 535-га месца на 541-е.

Рэха 2018-га: увосень была прызначана спецдакладчыца ААН па правах чалавека ў Беларусі Анаіс Марын. З ейным жа ўдзелам у лістападзе 2018 г. пры падтрымцы NED выйшаў «аналітычны артыкул», даступны на сайце «Сhatham House». Гэты «дом» – інстытут міжнародных адносін, што з 1920 г. базуецца ў Лондане; «фабрыка думкі», да якой, апрыёры, прыслухоўваюцца еўрапейскія палітыкі.

Пачытаў частку, што тычыцца Сінявокай (с. 20-28). Пашкадаваў, што артыкул-рэкамендацыя слаба стасуецца з прыўкраснай місіяй інстытута: «Спрыяць пабудове ўстойліва-бяспечнага, квітнеючага і справядлівага свету шляхам інфарматыўных дэбатаў, незалежнага аналізу, новых ідэй адносна палітычных крокаў…» Дый з тым, што А. Марын казала ў 2013 г.: «Для новых ідэй неабходна задзейнічаць новыя мазгі з Беларусі».

Такое ўражанне часам, што ўплывовым заходнім людзям не проста ўсё роўна, што тут у нас дзеецца з абарыгенамі (гл. для ілюстрацыі «Барвовы востраў» Міхаіла Булгакава), што яны не толькі «здалі» краіну аднаму клану ў 1996 г. (версія 2016 г.), а і зацікаўлены ў палітычнай дэградацыі нашых палестын… Напрыклад, каб было чым палохаць свой электарат. Іначай цяжка зразумець, чаму «Захад» цягам гадоў ходзіць па коле (санкцыі – аслабленне санкцый – грантавая падтрымка «грамадзянскай супольнасці» і/або ўрадавых структур – тлумачэнні, чаму нічога не выйшла, нараканні на «нечаканую жорсткасць» рэжыму і пад.).

Пасля 2014 г., праўда, з’явілася новая цацка: барацьба з расійскім уплывам, дзеля гэтай мэты і падрыхтаваны тэкст А. Марын & Co. Канкрэтна, рэкамендуецца падтрымка Захадам «мяккай беларусізацыі» – розных вышываначных фэстаў, спеўных сходаў etc. Вядома, я не супраць падобных ініцыятыў, асабліва калі яны ідуць «знізу», але будзьма рэалістамі: усё гэта не тычыцца размеркавання ўладных рэсурсаў. Наадварот, альтэрнатыўныя сілы выціскаюцца ў сімвалічнае поле, а то і ў «гета», адкуль ім нялёгка выбрацца. Што характэрна, святкаванне дня Волі 25.03.2018, якое хваляць аўтары, аптымістычна ацэньваючы колькасць прысутных як «мінімум 30 тыс.», ладзілася пад жорсткім кантролем спецслужбаў – і, насуперак дакладу (с. 22), няможна было ў той дзень па вуліцах вольна хадзіць з бел-чырвонымі сцягамі. Чытаем: «На вуліцы Няміга ў цэнтры Менска людзі ў цывільным пачалі кропкава «адлоўліваць» мінакоў, якія трымаюць нацыянальную сімволіку — стужкі, сцяжкі, балонікі». Не кажучы пра такую «драбязу», як затрыманне каля 50 чалавек на пл. Я. Коласа…

Агулам, палітычнае вымярэнне ідэі «сёння мы вольныя на гэтым абмежаваным лапіку, а заўтра – у маштабе ўсёй краіны» ў Беларусі не працуе. Сам чуў, як гэткія лозунгі агучваў лідар БНФ Вінцук Вячорка яшчэ ўвосень 2000 г., калі ў сталічным парку Дружбы народаў ладзіліся пратэсты супраць выбараў у палату прадстаўнікоў, – ну і дзе цяпер той Вячорка? Або сёй-той разглядаў як «рэпетыцыю» жалюгодны захоп пратэстоўцамі часткі (нават не ўсёй) Кастрычніцкай плошчы ў сакавіку 2006 г. Колькі соцень чалавек дзяжурылі тамака некалькі дзён, ды пратэст на раз-два «садзьмуўся» пасля разгону. Было шмат гучных слоў кшталту «Мы ўзялі адказнасьць за Плошчу, мы гатовыя ўзяць адказнасьць за Краіну», а потым – як заўсёды.

Даследчыкі наіўна мяркуюць (хутчэй, імітуюць наіўнасць): «мяккая беларусізацыя» памысная ўжо праз тое, што дапаможа аддзяліць Беларусь ад недэмакратычнай Расіі… Не жадаючы прыкмячаць «даважку»: абуджэння этнанацыяналізму і схільнасці многіх «новых нацыяналістаў» да hate speech, ксенафобіі, гераізацыі сумнеўных гістарычных персанажаў… Усё гэта яскрава праявілася ў пачатку-сярэдзіне 2018 г., напярэдадні адзначэння «Дня Волі» і ў час «абароны Курапатаў», а першыя ластаўкі прыляцелі шчэ ў 2014 г. (выхад маладафронтаўцаў на публіку з партрэтамі Булак-Балаховіча і Шухевіча) і ў 2016 г. («раскрутка» Пальчыса з ягонай схільнасцю да гвалту, дэманізацыя «рэгнумаўцаў»).

Мне хацелася б верыць, што этнічны нацыяналізм здольны да самаабмежавання, што энергію можна скіраваць у мірнае рэчышча і ў «інфраструктуру» (long-term infrastructure), што ён перарасце ў грамадзянскі, аднак, трохі ведаючы ягоных фронтмэнаў, вельмі сумняюся. Дух парламентарызму і вольных дыскусій, прынцыпы прававой дзяржавы ім, як правіла, чужыя. Затое перабольшыць небяспеку з Усходу ды пераняць дэмагогію рэжыму наконт «еднасці» і «абароны незалежнасці» – гэта святое. У гэтым сэнсе – так, дыялог «грамадскай супольнасці» з уладамі ідзе.

Карацей, без энтузіязму ацэньваю перспектывы Анаіс Марын (на фота з n-europe.eu) у якасці праваабаронцы, дарма што яна шмат год «займаецца Беларуссю» і, кажуць, чытае па-беларуску. У лепшым выпадку будзе заступацца за тых тутэйшых «экспертаў», якія падкінулі ёй сыравіну для дакладу. Аднак, калі францужанку дагэтуль не пускаюць у краіну, гэта няправільна… Калі прыедзе хаця б на месяц, то ў яе будзе больш шансаў правесці ўласнае «сацыялагічнае даследаванне». Даведацца, што насамрэч важна для тутэйшых (пры ўсёй павазе да махальшчыкаў, гэта не маханне бел-чырвона-белымі сцягамі) і хто церпіць ад рэжыму больш за журналістаў.

* * *

Нядаўнiя сустрэчы Лукашэнкі з Пуціным абсмактаны як мае быць. Нехта пісаў, што трэба рыхтавацца да аншлюсу, а мо і да адраджэння СССР (насмяшыў мяне аргумент пра год – «19 – гэта 91 наадварот», і таму, маўляў, небяспека рэстаўрацыі савецкага ладу ўзрастае). Я ж не такі разумны, каб кідацца ў нумаралогію. Зацягну лепей сюды карцінку… Успомніце, адкуль узяты подпіс, усміхніцеся ў вусы: Рыгорычу ж і праўда 64.

«Will you still need me, will you still feed me / When I’m sixty-four» (фота Reuters)

Iзноў куток самапіяру. Напісаў мне кандыдат гістарычных навук, дацэнт Ігар Пушкін (з Магілёва): «З цікавасцю, асалодай і задавальненнем некалькі разоў перачытаў кнігу пра выбраныя катлеты і мухі. Спачатку прачытаў і задумаўся, яшчэ раз прачытаў, як кнігу на яўрэйскія варыяцыі, затым як рэфлексію на палітычныя падзеі. Дзякуй за вельмі інфарматыўную кнігу і думкі!» (05.01.2019). Каму цікава замовіць, звяртайцеся. Вокладку зборніка «Выбраныя катлеты і мухі» (2018) можна паглядзець тут.

Пазнаёміўся з крэатывам ад вядомага ізраільскага журналіста Давіда Шэхтэра: «Ці ёсць у Беларусі яўрэі і што яны думаюць пра Ізраіль» (30.12.2018). Хто мне патлумачыць, што трэба зрабіць, каб у век інтэрнэту не задаваліся тупыя пытанні кшталту «Ці ёсць у Беларусі яўрэі»? Вядома, і самому крыўдна: колькі гадоў сігналізаваў urbi et orbi ў «Анахну кан» (газета), «Мы яшчэ тут!» (бюлетэнь), што мы тут ёсць, а камусьці ўсё адно выгадна рабіць выгляд, што нас няма. Хаця… можа, я занадта сур’ёзна стаўлюся да клікбэйтнага загалоўка? Што скажаш, чытач(-ка)?

* * *

Не забывайма пра юбілеі 2019 года. Напрыклад, 125 гадоў таму нарадзіўся мастак Ісак Мільчын (ён родам з Івенца, загінуў у Мінскім гета ў 1941 г.), 100 год таму – шахматны гросмайстар Ісак Баляслаўскі, які жыў у Мінску чвэрць стагоддзя (з 1951 г.). 75 гадоў у ліпені будзе іншаму шахматысту і трэнеру, Альберту Капенгуту (жыве ў Амерыцы), а 70 год нядаўна, 9 студзеня, споўнілася Людміле Цыфанскай. Некалі шахматыстка выступала за Беларусь, выйграла чэмпіянат БССР 1978 г. па шахматах. Цяпер – у Ізраілі.

Вось яшчэ цікавая персона: Павел Малянтовіч з Віцебска (1869–1940, расстраляны ў СССР), юрыст. Неяўрэй, але да рэвалюцыі, будучы адвакатам, абараняў яўрэяў. Заяўляў, напрыклад: «барацьба за яўрэйскае раўнапраўе – свая справа для рускага чалавека, сапраўдная нацыянальная справа першаснай важнасці». У 1917 г. даслужыўся да міністра юстыцыі Часовага ўраду – паспеў папрацаваць на пасадзе толькі месяц.

28 снежня памёр Амас Оз (1939–2018). Не дажыў да 80-годдзя… Шкада, добры быў пісьменнік, незалежна ад яго палітычных поглядаў. Між іншага, на наступным здымку выразам твару нечым нагадвае Васіля Быкава (1924–2003), якому сёлета ў чэрвені споўнілася б 95.

А. Оз і В. Быкаў. Здымкі з адкрытых крыніц

«Вольфаў цытатнік»

«Cпецыфікай інфармацыі (адрозна ад ведаў) ёсць яе збыткоўнасць і фрагментарнасць. Лішак інфармацыі непазбежна вядзе да павярхоўнасці — спярша ўспрымання, потым, магчыма, і мыслення. Усе гэтыя акалічнасці ўскладняюць выбудоўванне працэдур ідэнтыфікацыі і, адпаведна, вядуць да парушэння працэсаў сацыялізацыі… часта інфармацыя, што сыходзіць з тэле- або камп’ютaрнaй рэальнасці, якая пагружае спажыўца ў спецыфічныя станы і навязвае яму асаблівыя тыпы існавання, уяўляецца больш пераканаўчай, чым падзейнасць штодзённасці» (Ганна Косціна, 2009)

«Фантастыка – гэта навык пабудовы задачы ў максімальна вольных умовах. Калі вы не кажаце адразу самі сабе: Гэта не атрымаецца». «Людзі, якія ганарацца сваімі пакутамі, прымушаюць навакольных пакутаваць. Пакуты не з’яўляюцца школай думкі, яны дапамагаюць нешта зразумець. Але яны не з’яўляюцца крытэрыем ні дабра, ні досведу». «Калі вы хочаце сказаць слова на вякі – кажыце яго з гранічнай сумленнасцю. І пра сябе, а не пра кагосьці» (Дзмітрый Быкаў, 10.01.2019)

«Правільны індывід дазваляе сабе і нянавісць, і канфлікты, прычым, можа быць, нават нямала, але ён робіць гэта з розумам, з карысцю, а не паводле традыцыі, за кампанію або толькі з эмацыйнай патрэбнасці» (Аляксандр Бур’як, 12.01.2019)

«Непрымірымымі да нацыстаў трэба быць безагаворачна, але абавязкова верыць у магчымасць кожнага чалавека мяняцца і расці над сваімі перакананнямі» (Мікалай Алейнікаў, 14.01.2019)

Вольф Рубінчык, г. Мінск

15.01.2019

wrubinchyk[at]gmail.com

Апублiкавана 15.01.2019  23:20

К столетнему юбилею А. Солженицына

«Двести лет вместе», или Опять двадцать пять

 Уж об этом произведении писано-переписано… Справедливо кто-то заметил, что опровергательно-ругательная литература по объёму намного превысила солженицынский двухтомник, вышедший в Москве в 2001–2002 гг. Назову некоторые ответы «Исаевичу»: Резник С. Вместе или врозь? Москва, 2003. 430 с.; Рабинович Я. Быть евреем в России: спасибо Солженицыну. М., 2005. 704 с.; Дейч М. Клио в багровых тонах. М., 2006. 222 с.; Каджая В. Почему не любят евреев. М., 2007. 480 с. Кстати, Семён Резник разъяснил в интернете, что книга Рабиновича нарушает его, Резника, авторские права. Яков Рабинович действительно пошел путем наименьшего сопротивления: настриг цитат у самых разных хулителей Александра Солженицына, от Владимира Бушина до Владимира Войновича.

Количество не всегда переходит в качество, и большинство критических выпадов в адрес Солженицына меня не убедили. Хватало забот и помимо вникания в околотворческие споры, но когда в августе 2008 г. писателя не стало, всё-таки захотелось cнова окинуть взглядом книгу «Двести лет вместе», прочтённую примерно в 2004-2005 гг.

Вот, пожалуй, главное наблюдение: евреи у Солженицына – разные. Меняются (или не меняются) в связи с изменчивыми историческими событиями, но и в каждом рассмотренном эпизоде XIX-XX вв. по-разному реагируют на запреты, относятся к земледелию, воюют, сидят в лагерях, пишут о России. Эта полифония не затмевает авторской позиции: всякий раз одним – сочувствие, другим – ирония, а то и неприязнь. Сочувствие адресуется прежде всего тем, кто настроен прорусски и/или промужицки. Солженицын и сам был настроен прорусски, и в «Архипелаге» обронил, что «в душе мужик», – чему тут удивляться и чем возмущаться? После смерти писателя один из бывших директоров Всемирной ассоциации белорусских евреев на сайте «Хартии» заявил, что Солженицын «стал в последние годы базисом для новой волны русского шовинизма», но это просто амальгама понятий (национальный интерес якобы равен национализму, а тот – шовинизму), столь характерная для полуинтеллигенции-«образованщины»: что в дореволюционной и советской России, что в современной Беларуси.

Упрекали Солженицына за то, что он необъективен, причём иногда и те, кто не имел ничего против «художественного исследования» в «Архипелаге ГУЛАГ» (тоже ведь книга необъективная, но её антисемитской в 1970-х не объявляли). Писатель, даже лауреат Нобелевской премии и член Академии наук, не обязан быть объективным наравне с участниками научных дискуссий. С другой стороны, утверждали, что мало в книге «Двести лет вместе» художественных достоинств: «Написана затупившимся, погнутым пером, вялой нетвердой рукой…» (Семён Резник). Конечно, книга без внешних спецэффектов, но, может, именно таких трудов и не хватает в наше время? Лично мне заболоченное лесное озерцо милее шумных морей и водопадов. (Имел в виду конкретное озерцо под Щучином; ныне оно практически пересохло. – В. Р.)

Придирались и к названию: мы, мол, не «Двести лет» вместе, а чуть ли не тысячу! То есть ребятки-девчатки не читали книгу или делали вид, что не читали: ведь в первой же главе первого тома всё разъясняется, со ссылками на Киевскую Русь, хазар и т.д.

Да, вспоминает Солженицын тех людей и те страницы истории евреев России, СССР (и Беларуси), от которых многим из нас хотелось бы отвернуться-отречься, сказав, к примеру: Троцкий и руководители ЧК-НКВД – по существу и не евреи вовсе, мы за них не в ответе. Вот кандидат философских наук Валерий Каравкин в журнале «Мишпоха» № 5, 1999 закрыл «спорный вопрос»: «революционеры… формировались не в лоне еврейской культуры. Не еврейская традиция питала их, не из еврейского мира, раздробленного на сотни мирков да тысячи местечек, они вышли…» Мыслящий раввин с этаким дроблением/обобщением вряд ли согласился бы, и не случайно выход первого тома книги Солженицына приветствовал хабадник Барух Горин. Но мыслящие раввины у читателей «Мишпохи» авторитетом обычно не пользуются, а идея о том, что «все евреи ответственны друг за друга», воспринимается с усмешкой. Какая там «взаимоответственность», если даже в благотворительном «Хэсэде», по словам его сотрудницы, «строжайшая субординация», и еврейские «начальники» никак не зависят от мнения «подчиненных»!

Гордиться достижениями предков и по-страусиному прятать голову в песок, когда говорится о делах неблаговидных, по меньшей мере глупо. Но, вытащив голову из песка, не следует ли извлечь уроки? Неужели уверенность в том, что евреи правы даже в своих ошибках, прибавит нам сил? И разве не уместна пословица «Не люби потаковщика, люби спорщика», приведённая автором?

Разумеется, многое спорно у Солженицына – хоть его и избрали академиком в 1997 г., профессиональным историком он всё-таки не был. Попадаются ляпсусы: вот, Зелика Аксельрода арестовали и расстреляли не в 1940-м, а в 1941-м. Любопытно, что фамилию Изи Харика Солженицын написал на белорусский манер: «Харык». Стоило ли убеждать читателей, что имперские архивы – это не «мухлеванные советские», что там все распоряжения хранились, поэтому-де можно доверять казённым версиям о ходе погромов в Кишинёве, Гомеле, Белостоке? Наверное, нет: во все времена власти не всё доверяли бумаге и стремились утаить истину. С другой стороны, а правы ли наши публицисты и учёные люди, выставляющие позднецарскую Россию «тюрьмой народов»? Чёрных страниц хватало, и погромщиков Солженицын не оправдывает, но – евреи зарабатывали на жизнь, плодились и размножались в России – и Беларуси, тогдашнем Северо-Западном крае, ездили в Западную Европу, Америку и Палестину… (Шашист Израиль Бельский с гордостью рассказывал мне, что его отец, минский портной, в начале 1910-х умел честным трудом прокормить семью из пяти человек…) Что до политических свобод – в стенографических отчетах заседаний тогдашних Госдум и плюрализм, и чуть не прямые призывы к неповиновению властям. Особо и не поспоришь с автором «Двухсот лет вместе», когда он пишет о 1917-м: «вообще бы не погружаться в этот буйный грязный поток – ни нам, ни вам, ни им…»

Солженицыну ещё ставили в вину, что для подтверждения своей точки зрения отбирает преимущественно писания «еврейских самоедов». Но выходит, не такие уж «самоеды» были авторы сборника «Россия и евреи» (1924), коих Солженицын обильно цитирует. Не дурак был, к примеру, сионист д-р Даниил Пасманик (или Давид?), воевавший за белогвардейцев-«юдофобов» против большевиков-«интернационалистов».

Опасались в своё время – в частности, редактор «Международной еврейской газеты» Танкред Голенпольский – что книга Солженицына вызовет рост погромных настроений. Сейчас очевидно, что эти опасения были сильно преувеличены. Правда, есть категория людей, которым и вымолвленное слово «еврей» кажется опасным. Почти как в стихе Яна Сатуновского: «Не шапируйте их, не провоцируйте:/ каждое упоминание/ о нашем существовании/ это уже ноль целых пять тысячных/ подготовки погрома».

Если бы кто-то из авторитетных белорусов создал труд, подобный солженицынскому, в котором не замалчивал бы всех сложностей отношений между «литвинами» и «литваками» (а отголоски этих сложностей – хотя бы в некоторых произведениях Франтишка Богушевича, Янки Лучины, Якуба Коласа, Янки Купалы…), легче стало бы на душе. От неумеренных «потаковщиков» – иной раз и горький осадок.

Вольф Рубинчик

Первоначальный вариант этой статьи появился в декабре 2008 г. в белорусско-еврейском бюллетене «Мы яшчэ тут!» (№ 41).

Фрагменты выставки, посвящённой столетнему юбилею Солженицына, в Национальной библиотеке Беларуси (2-й этаж). Снимки сделаны 30.11.2018

Симпатичная девушка Юля, готовившая выставку, подарила мне копии, сделанные с автографов юбиляра, но избегала cвоего попадания в кадр 🙂

* * *

Как я с Войновичем о Солженицыне спорил

После августа 2008 г. меня потянуло перечитать произведения Александра Исаевича и познакомиться с тем, что о нём писали (не)доброжелатели. Дошли руки и до нашумевшей в своё время книги Владимира Войновича «Портрет на фоне мифа» (2002): лейтмотив ее – восхищение автора Солженицыным в 1960-е годы и разочарование, начиная с 1970-х. Сейчас просматриваю то, что об этой книге написано в «Википедии»; очень трудно не согласиться, например, с Андреем Немзером – «автор действительно смешного романа о Чонкине не равен создателю “Портрета…” и не тем войдёт в историю». И с Дмитрием Приговым: «Солженицын не просил любить его в молодости и ненавидеть в старости».

Я уважал Войновича за «Хочу быть честным», «Путем взаимной переписки», «Шапку», «Чонкина», да и за «Москву-2042» (последнюю книгу фрагментами слушал по «Радио Свобода» в конце 1980-х, а затем в январе 1991 г. купил в Москве сборник «Утопия и антиутопия XX века», куда роман Войновича вошёл целиком). Поэтому в октябре 2008 г. не выдержал и задиристо, но и с горечью, написал на его электронный адрес о «Портрете…» – «на мой взгляд, это худшая Ваша книга». В письме я цитировал ряд отрывков из «Портрета» и комментировал их. Например:

В. Войнович: «Дошел я до описания строительства заключенными Беломорканала и споткнулся на том месте, где автор предлагает выложить вдоль берегов канала, чтоб всегда люди помнили, фамилии лагерных начальников: Фирин, Берман, Френкель, Коган, Раппопорт и Жук. Во времена борьбы с “космополитизмом” советские газеты так выстраивали в ряд еврейские фамилии врачей-убийц или еще каких-нибудь злодеев этого племени. Но неужели среди начальников Беломора вообще не было русских, татар, якутов или кого еще? А если и не было, то надо ж понимать, что эти шестеро, как бы ни зверствовали, были всего лишь усердными исполнителями высшей воли. Истинным вдохновителем и прорабом этого строительства был как раз тот, чьим именем канал по справедливости и назван – Иосиф Сталин.»

В. Рубинчик: Как будто Солженицын где-то отрицал, что Сталин – злодей! Но ведь пафос «Архипелага ГУЛАГ» – как раз в том, что нельзя всё валить на Сталина. В «Архипелаге» – множество фамилий негодяев, и что с того, если среди них названы и фамилии начальников Беломорканала? Я, еврей, на это не обижаюсь. А «всего лишь усердные исполнители» – это не аргумент. Нацистские преступники тоже говорили, что они «исполнители», но суд в Нюрнберге приговорил их к казни. Кстати, почему это «Жук» – еврейская фамилия?

В. В.: «Когда одни люди упрекают Солженицына в антисемитизме, другие начинают кричать: “Где? Где? Укажите!” Укажу. Например, в “ГУЛАГе”. На берегах Беломорканала он бы выложил дюжину еврейских фамилий начальников строительства. Защитники автора говорят: но это же правда. А я скажу: это неправда. Это ложь. Тогда в НКВД было много евреев, но и жертвами их были люди (не все, но много) той же национальности. Канал строили не перечисленные евреи, а Политбюро во главе с грузином (там был, конечно, и Каганович)».

В. Р.: Почему-то тут уже появилась «дюжина фамилий», а не 6. А в чем, собственно, ложь? Эти начальники невиновны в гибели людей? Не проводили ревностно линию Политбюро? Или Солженицын где-то отрицал, что среди жертв НКВД были евреи – «не все, но много»?

В. В.: «…после Освенцима и Треблинки, после дела врачей-убийц и травли “безродных космополитов” для большого русского писателя, знающего, где он живет и с кем имеет дело, приводить такой список без всяких комментариев не странно ли? Если не понимает, что пишет, значит, не очень умен, а если понимает, значит, другое… тут да, завоняло. Тут пахнуло и где-то еще и поглощение всего продукта в целом стало для меня малоаппетитным занятием.»

В. Р.: То есть Вы не оспариваете точность приводимых Солженицыным сведений, а «всего лишь» считаете их публикацию несвоевременной, могущей «лить воду на чужую мельницу». Вот уж – толерантность и свобода слова! Называя «Архипелаг» поглощаемым продуктом («весь продукт в целом» – тавтология), Вы сводите его до рядовой книжки. Думаю, как раз это не очень-то умно. Ведь в любом случае, несмотря на ошибки и неполноту, книга не была рядовой…

В. В.: «Солженицын с негодованием отвергает обвинения его в антисемитизме как нечестные и низкие. Он считает проявлением антисемитизма возводимую на евреев напраслину, но не объективное мнение о них (а его мнение, разумеется, всегда объективно)».

В. Р.: Когда Солженицын утверждал, что его мнение именно «объективно»? Он же не к объективности стремился, а к справедливости, а это разные вещи.

В. В.: «Где Солженицын ни тронет “еврейскую тему”, там очевидны старания провести межу между евреями и русскими, между евреями и собой. В упомянутом выше очерке о крестном ходе в Переделкине автор замечает в толпе разнузданной русской молодежи несколько “мягких еврейских лиц” и делится соображением, что “евреев мы бесперечь ругаем”, а, мол, и молодые русские тоже ничуть не лучше. Сидя в Вермонте и читая русские эмигрантские газеты, где работают евреи (а в каких русских газетах они не работают?), он называет эти издания “их газеты на русском языке”. И это все тем более странно, что так или иначе всю жизнь ведь был окружен людьми этой национальности, чистыми или смешанными (да и жена, а значит, и дети его собственные не без примеси, а по израильским законам и вовсе евреи). Даже те из близких к нему евреев, кого я лично знаю, настолько люди разные, что я затруднился бы объединить их по каким-то общим признакам, не считая графы в советском паспорте».

В. Р.: Солженицын постоянно подчеркивал, что евреи разные бывают, и не проводил межу между собой и близкими ему по духу евреями. А что различал, кто еврей, а кто русский – само по себе это нормально, большинство людей различают, лишь бы не ругались. До общества без наций ещё далеко.

В. В.: «Солженицын переписывает историю (и не видно отличавшей его в прошлом преданности истине) и грешит позорным для русского писателя (и особенно сегодня) недоброжелательством к инородцам и евреям со сваливанием на них вины за все беды».

В. Р.: Глупо. Сколько раз Солженицын говорил, что виноваты в бедах «мы сами», т.е. русские, которые поддались иллюзиям большевизма. А что доля ответственности за революцию и ее последствия ложится и на представителей других народов – его право так считать. Он не «сваливал», он предлагал признать эту долю, чтобы не повторились беды. Не согласны – спорьте, но не искажайте мысль оппонента.

* * *

Ответа от Владимира Николаевича я, как и можно было предполагать, не получил. В июле 2018 г. В. Войнович умер, так что если мы и доспорим, то в лучшем мире. А читателям предлагаю самим определить, кто был более прав.

В. Р.

Опубликовано 11.12.2018  10:36

Отклики:

Як пісаў Ленін у сваіх артыкулах па нацыянальным пытанні, кожная нацыянальная культура складаецца з дзвюх: “дэмакратычнай” і “чарнасоценнай”. Пры жаданні іх колькасць можна павялічыць. Але галоўнае пытанне: што далей рабіць з кнігамі і іх аўтарамі?.. Калі ствараць канон “самых дэмакратычных” пісьменнікаў, Салжаніцын туды, вядома, не ўвойдзе. Пералічваць пытанні да яго, што пачаліся яшчэ пры савецкай уладзе, у т. л. і з дысідэнцкага боку (Копелеў, Сіняўскі, Шаламаў, Ж.Мядзведзеў і інш.), не мае сэнсу. Пра адно з першых абвінавачванняў сябе ў антысемітызме ён пісаў у “Бодался теленок с дубом” (там яго абвінавачвала Л.К.Чукоўская). Шавінізм, гэта, канечне, замоцна, но тое, што Пуцін падняў Ісаіча “на сцяг” (нягледзячы на крытыку апошнім метадаў работы калег першага), – таксама невыпадкова. Аднак, калі сыходзіць з прынцыпу “хто не без граху”, то ў літаратуры (і – шырэй – культуры) усім месца хопіць…

Пётр Рэзванаў, г. Мінск

В. Рубінчык. КАТЛЕТЫ & МУХІ (92)

Усім прывітанне! Завуць не Юзік (і нават не Южык). Зрэшты, з мізантропствуюшчым літаратарам Міхасём Южыкам сёе-тое супольнае маю: ён не адзін год шпурляў у сеціва свае «ЛіМаразмы», я – «Катлеты & мухі»… Вынік даволі прадказальны.

Маральна цяжкі быў год, які да таго ж яшчэ і не скончыўся. Беларуская, расійская, ды што там – сусветная культура збяднела ад смерцяў Шарля Азнавура, Міхала Анемпадыстава, Уладзіслава Ахроменкі, Уладзіміра Вайновіча, Генадзя Гарбука, Іосіфа Кабзона, Мікалая Карачанцава, Рамана Карцава, Мікалая Кірычэнкі, Аляксандра Кулінковіча, Ігара Лучанка, Мар’яны Паплаўскай (Марыны Францаўны з украінскага «Дызель-шоў»), Арсеня Ліса, Эдуарда Успенскага, Давіда Чаркаскага… А хоць бы і спевака-папсавіка Яўгена Осіна. Адзін мой далёкі родзіч у канцы 1990-х гадоў быў ды-джэем на ізраільскіх дыскатэках і музычным прадзюсерам, дык ягоны гурт выконваў і «Плачет девушка в автомате…» – жаласлівую песню, раскручаную менавіта Осіным.

Пра Стэна Лі (1922–2018) мала што чуў да апошняга часу, але, відаць, чалавек быў годны. Нарадзіўся і вырас у Нью-Ёрку, у сям’і яўрэйскіх імігрантаў, «падняўся» на маляванні коміксаў… Давайце паслухаем, як ягоны Чалавек-павук натхніў нашую Беньку.

А насамрэч, на каго спадзявацца? На дзяржавы? У сучасным свеце яны часцяком не даюць рады са сваімі абавязкамі, што ўжо не вельмі прыхоўваецца… Дзіва што, напрыклад, усё менш беларусаў аддаюць перавагу працы на дзяржаўных прадпрыемствах. Калі верыць гэтаму апытанню, у 2008 г. «стабільнасць» такога працаўладкавання выбіралі 64,7% рэспандэнтаў, у 2012 г. – 47,6%, у 2018 г. – 21,3%.

Праўда, «праца на пана» мае ў «чырвонай» Беларусі свае падводныя камяні. Былы жыхар Ізраіля А-ч, мінскі бізнэсовец, 2 мес. таму змясціў у сябе аб’яўку (нат няма ахвоты перакладаць):

«В компанию, занимающуюся оптовой торговлей молочной продукцией на полный рабочий день требуется секретарь с навыками работы с бухгалтерской документацией… Работа с 9-30 до 18-00. Обед скользящий. Зарплата 500р… Женщинам с маленькими (до 6 лет) детьми и беременным, к сожалению, вынуждены будем отказать сразу. Нам нужен работник на каждый день, а дети имеют привычку часто болеть».

Калі яму зрабілі заўвагу з-за акіяна, дадаў: «считаю, что работодатель ВСЕГДА прав… у нас ещё, слава Б-гу не Америка. Я эту политкорректность искренне ненавижу. И дай Б-г, Трамп у вас с ней хоть немного покончит».

Ну, хоць бы не прыплятаў Б-га… Праз такіх «трампістаў» (дакладней, трэмпістаў, бо чэл проста ловіць трэмп на «новым курсе» ЗША) мне і не хочацца больш супрацоўнічаць з Іудзейскім рэлігійным аб’яднаннем. Дый з іншымі яўрэйскімі суполкамі РБ – прынамсі тымі, кіраўнікі якіх у акаўнце А-ча ціхамірна падтрымалі дыскрымінацыю цяжарных жанчын.

Яшчэ пару слоў пра дзяржавы ды «бяспеку», за якую яны цягнуць падаткі. ЗША не расчаравалі, таму што даўно не былі для мяне ўзорам… Усё ж скалануўся, калі прыйшла вестка пра тэракт у штаце Пенсільванія 27.10.2018. А неўзабаве наляцеў гіганцкі пажар у Каліфорніі, які ўнёс жыцці дзясяткаў, калі не соцень людзей.

Пасля Пітсбурга знайшліся тыя, хто кінуўся бараніць Трампа: маўляў, раз ён адкрыў пасольства ЗША ў Іерусаліме, то не мусіць несці адказнасць за антысемітызм ва ўласнай краіне… Некаторыя нават «спадчынай Абамы» тлумачылі амерыканскія злыбеды. Аднак прэзідэнт, які на пасадзе амаль два гады, не можа і не павінен валіць адказнасць за падзеі ў краіне на папярэднікаў. Па-мойму, шматлікія трампавы прамовы на грані hate speech (або за гранню – яго суайчыннікам відаць лепей) не маглі не пагоршыць атмасферу ў грамадстве; тут пішуць пра рост юдафобскіх актаў у ЗША на 57% за 2017 г. «Яўрэйскі зяць» і перанос пасольства – так сабе прыкрыццё.

Адваротны бок «спіхатэхнікі» – жаданне кантраляваць усё (так, яно сустракаецца не толькі ў Беларусі…) Канцэнтрацыя міністэрскіх партфеляў у руках блізкаўсходняга Бібі – чарговы сумнаваты доказ. Як быццам ад таго, што прэм’ер-міністр зрабіўся непасрэдным кіраўніком міністэрства абароны, ракеты з Газы перастануць далятаць да суседніх ізраільскіх паселішчаў?

На рубяжы 2008–2009 гг. напісаў быў для «Мы яшчэ тут!» нататку «Час працуе на “ХАМАС”». Спраўдзіўся як мінімум загаловак 🙁

Агульны трэнд на дэгуманізацыю набывае часам вычварныя формы: узяць шахматнае асяроддзе… Пісаў ужо, і не раз, пра «казус Каташука». Здавалася б, пасля выбараў новага кіраўніцтва ФІДЭ і заваёвы Беларуссю права на сусветную шахматную алімпіяду апальнаму трэнеру маглі б абвясціць «амністыю». Але ж не. Нядаўні «прэзідэнцкі савет ФІДЭ» ў Лондане (з удзелам старшынькі беларускай федэрацыі – гл. фота тут) пацвердзіў выключэнне брэсцкага шахматыста з рэйтынг-спіса ў Беларусі. Цяпер, праўда, майстар можа здаваць грошы за аблік ELO непасрэдна ў ФІДЭ, але гэта не выгадна (60 еўра за год супраць ранейшых 10).

Характэрна, што меркаваннем Уладзіслава Каташука ніхто не цікавіўся – рашэнне прынялі завочна. І гнілая вішанька на прагорклым торце: у рашэнні Q4PB-2018/12 напісалі пра «the exclusion of K. Uladzislau from the rating list under Belarus», хаця на радок вышэй у спісе рашэнняў фігуруе «the transfer of А. Shirov». Ёў, С. Анастасія забылася, як адрозніць імя ад прозвішча? 🙂 Ці мела месца дадатковая спроба прынізіць чалавека? А вы кажаце, «ліхія 90-я»…

Пацярпелы разважае ў слушным кірунку: «Пытанне, якое мяне даўно займае, цяпер яшчэ больш актуальнае: навошта плаціць грошы за магчымасць пагуляць у шахматы пасярэдніку, у гэтым выпадку – ФІДЭ, калі прасцей згуляць турнір без абліку [рэйтынга]?… Турніраў без абліку, на якія я ездзіў, хапае. І ўзровень барацьбы для аматараў там прыстойны» (17.11.2018). Калі б усе любіцелі шахмат і шашак у Беларусі гэтак мыслілі – адпаведныя федэрацыі разарыліся б… Мо’ і да лепшага – з’явілася б нешта альтэрнатыўнае, без таталітарных замашак.

Тым часам у Лондане доўжыцца матч за першынство свету Карлсен vs Каруана. На момант напісання гэтых радкоў адбылося восем нічыіх, і часам супергросы гулялі так невыразна, што зліваліся ў нейкага Карлсуану, аka «Смерць мухам»… Як і два гады таму, калі прэтэндэнтам быў Каракін, у публіцы чуліся заклікі пераходзіць на фішэрэндам («шахматы-960»), адно што гучнейшыя.

Трэба паглядзець, чым скончыцца матч. Не выключаны варыянт «12 нічыіх» (як у шашыстаў у 1972 г., праўда, там Куперман з Андрэйкам разыходзіліся мірна 20 разоў з 20!) У такім разе вангую, што правілы «класічных» шахмат будуць радыкальна зменены ў бліжэйшую пяцігодку… Калі ж Нічыйсен і Нічыяна возьмуцца за розум, то правілы ўсё адно прыйдзецца мяняць, але трохі пазней.

Дарэчы, нагадаю падзабытую ўжо гісторыю. У верасні адзін з галоўных сілавікоў Расіі праз відэазварот выклікаў на дуэль (!) к таму часу надоўга арыштаванага (!!) пуцінскага апанента. Калі ў кастрычніку Аляксей Навальны, у рэшце рэшт, выйшаў на «свабодку», то запісаў свой ролік, дзе прапанаваў браваму генералу дуэль на тэледэбатах. Той адмовіўся: маўляў, выклік быў на спартыўны двубой… Цяпер думаю – шкада, што Навальны не прапанаваў Золатаву матч па шахматах на нейтральнай тэрыторыі (каб пазбегнуць чытарства). На такое спаборніцтва можна было б і квіткі прадаваць, і выглядала б яно, пэўна, цікавейшым, чым у двух «К». А калі б яго правесці па шахбоксе – 100% 🙂

У гэтым месяцы – што не дзіўнa – адбыўся ў Мінску юбілейны, 25-ы кінафестываль «Лістапад». Я-то не хадзіў, а вось уедлівы наш чытач Пётр Рэзванаў тамака пабываў i піша:

Кінастужку «Я павінна расказаць» (2017) пра Машу Ральнiкайтэ ў межах «Лiстападу» паказвалi ў залi Музею гiсторыi кiно, таму там не магло быць шмат народу, але, горш за тое, там былi вольныя месцы… На «клезмеры» ў кастрычніку людзей было больш!.. Фільм карысны для тых, хто Ральнiкайтэ не чытаў. У канцы гучыць песня ў выкананнi Нехамы Лiфшыц[айтэ], пра якую я даведаўся з адной з Машыных кнiг. Фільм добры (не выдатны) – усе недахопы звязаны з тым, што ён карацейшы нават за адну кнiгу, а iх у Машы было больш… Пра перажытае вязнямі ён расказвае, ды ў 50 хвілін усё ўмясціць і немагчыма. Ці выконвае ён тую задачу, дзеля якой Маша пагадзілася на ўдзел у ім, я адказаць не ў стане, але ўсё ж здаецца, што адказ будзе станоўчы.

Падрыхтоўка да фестывалю, а бадай, і сама імпрэза была азмрочана тым, што міністэрства культуры РБ пастанавіла ўзмацніць кантроль над праграмай «Лістапада». На знак пратэсту двое (ці трое?) рэжысёраў адклікалі свае творы з «Лістападу». Была і адмысловая петыцыя пратэсту.

Адразу па заканчэнні «галоўнага кінематаграфічнага свята» з пасады першай намесніцы міністра культуры зляцела Ірына Дрыга… Насупор таму, што баяў адзін ёлуп не дужа разумны дзядзька, яна не засталася працаваць у міністэрстве. «Супадзенне? Не думаю». Дзяржава прагне «строіць» творчых асоб, але не любіць, калі факты цэнзуры вылазяць вонкі.

Цяпер на Дрыгу валяць усе грахі, а між тым яна – звычайная тутэйшая баба чыноўніца cярэдняга калібру; калі чапляцца, то да тых, хто яе прызначыў і яшчэ не зволены.

Асабіста я ад І. Д. шкоды не зазнаў – наадварот, яна, здаецца, шчыра старалася, каб у Мінску была павешана шыльда ў памяць пра ідышны часопіс «Штэрн». Год таму звярнулася па кансультацыю ў Акадэмію навук…

У чэрвені 2018 г. было прынята рашэнне Мінгарвыканкама аб тым, што дошка на вул. Рэвалюцыйнай патрэбная. Чаму яно дагэтуль не выканана – не зусім да І. Дрыгі пытанне.

Для параўнання: «свой у дошку» начальнік віцебскіх шахматыстаў, да якога 25.10.2018 звярнуўся з праблемай, абмаляванай тут, не адарыў адказам. Зразумела, на «адкрытае першынство Віцебшчыны» я не падпісаўся, затое паўдзельнічаў у традыцыйным восеньскім спаборніцтве ў (на?) мінскім офісе Саюза беларускіх пісьменнікаў. Першае месца, 6,5 з 7, якасцю сваёй гульні не здаволены. Лёгка мог астацца без 1,5-2 ачкоў…

Крыніца: lit-bel.org. Кур’ёзна, што за гэты здымак нехта назваў удзельнікаў турніру «патаемнымі сэксістамі», бо не выставілі ўперад балельшчыцу, паэтку Аксану Спрынчан (!)

* * *

На мінулым тыдні атрымаў-такі ад брытанскай гістарыцы Клер Ле Фоль ейную кнігу 2017 г. пра яўрэяў Беларусі (парыжскае выдавецтва надрукавала яе ў Швейцарыі). Праца глядзіцца больш самавіта, чым …, і нават аўтограф адшукаўся 🙂

Збор сродкаў на iніцыятыву «(Не)расстраляныя» паспяхова завершаны, сабрана 117%. Значыцца, кніга, дзе будуць і вершы Майсея Кульбака, Юлія Таўбіна, Ізі Харыка, выйдзе налета – мо’ i раней за кастрычнік 2019 года?

Яшчэ адна пазітыўная навіна: у Мінску абвешчана аб пачатку працы для ўсталявання помніка беларусам – Праведнікам народаў свету. Колькі суполак ужо далучыліся да аргкамітэта.

«Вольфаў цытатнік»

«Сучасная псіхалогія мае поўны набор прыёмаў для ператварэння людзей у аўтаматы або ў натоўп, які прагне знішчэння ўяўных ворагаў або нават самазнішчэння. Гэта стала звычайнай практыкай, да якой звяртаецца любы гандляр аўтамабілямі або рэкламіст на тэлебачанні» (Людвіг фон Берталанфі, «Робаты, людзі, розум», 1967)

«Інэрцыя мацнейшая за розум» (Эдуард Лімонаў, 1975)

«Чалавецтву вельмі важна заўсёды мець запасныя варыянты развіцця, таму што гісторыя можа павярнуцца зусім па-рознаму. І тое, што мы можам зараз ацэньваць як нейкую неажыццяўляльную ўтопію, можа аказацца запатрабаваным у новых умовах» (Павел Кудзюкін, 04.08.2009).

Вольф Рубінчык, г. Мінск

20.11.2018

wrubinchyk[at]gmail.com

Апублiкавана 20.11.2018  16:33

В. Рубінчык. КАТЛЕТЫ & МУХІ (79)

Ізноў здароў! Месяц мінуў, а курапацкі вузел не развязаны, сустрэча ўласнікаў рэстарацыі і пратэстоўцаў, якая мелася адбыцца 29 чэрвеня, сарвалася. Дайшло надоечы і да арыштаў на 10 сутак

Абодва бакі дэманстравалі ўпартую зацятасць (ці зацятую ўпартасць), а іх прыхільнікі часам рабілі інфантыльныя крокі. Чаго варты «наезд» тутэйшага каблана Аркадзя Ізраілевіча на дэпутатку Алену Анісім, нібыта адказную за публікацыю недасканалага расследавання ў газеце «Новы час». Потым бізнэсовец прызнаў, што нагаварыў лішняга, але «асадачак застаўся». Газета ў адказ вынайшла новую прычыну прыцягнуць Ізраілевіча за вушы да будоўляў 2010-х гг. – у 2005 г. адзін з яго супрацоўнікаў, шараговы член навукова-метадычнай рады пры міністэрстве культуры РБ (усяго там было 8 чалавек), ухваліў «эскізны праект» прыдарожнага сэрвіса на 51-м кіламетры мінскай кальцавой дарогі. Здавалася б, пры чым тут рэстаран, адкрыты сёлета зусім іншай фірмай?

Больш канструктыўна выглядаюць ідэі Міколы Арцюхова, аднаго з заснавальнікаў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі (у 2004–2007 гг. – сустаршыня): «Пачаць перамовы з Поедем поедим. Прыняць ад іх 2 домікі пад музей (мо перанесці ў цэнтр?) і фінансаванне мемарыяла-капліцы. Забавязаць адгарадзіцца трох-пяціметровым супрацьшумавым плотам. Дамовіцца, каб у іх была рэкламная стойка Мемарыяла, прапанаваць паўдзельнічаць у мемарыялізацыі астатніх 11 (17) месцаў генацыду мясцовага насельніцтва з боку НКВД СССР» (25.06.2018). Адказ Ганны Шапуцька («Адгароджвацца нельга, згодна з Кодэксам аб культуры. Гэта гісторыка-культурная каштоўнасць, і яна павінна быць бачна з усіх бакоў») не пераканаў мяне; калі ёсць жаданне кампрамісу, то знаходзяцца і магчымасці.

А вось Зміцер Дашкевіч – якому даўно за 35, а ён усё гукае ад імя «Маладога фронту» – то фактычна падбухторвае няспелыя розумы спаліць рэстарацыю, то пераносіць няўклюдныя паводзіны грамадзяніна РБ Ізраілевіча на Ізраіль – «Ізраэль» у аўтарскім напісанні… З сакавіка 2014 г., часу, калі Зміцер выйшаў на Дзень волі з партрэтамі Булак-Балаховіча ды Шухевіча, сумотна мне назіраць за эвалюцыяй гэтага «палітыка» – суцяшае хіба тое, што бываюць і горшыя.

…Хто пра што, а лысы пра расчоску. Канфлікты вакол Курапатаў сталі для мяне чарговым доказам таго, што «яўрэйская абшчына» ў Беларусі – ніякая… Былі ў яе шансы мабілізавацца ў 2001 г., калі разбуралася сінагога на Дзімітрава, 3 – але ў выніку разбурэнню рэальна спрабавалі перашкодзіць тры чалавекі, адзін з якіх на наступны дзень «саскочыў», назіраючы за пікетам ля Мінгарвыканкама з бяспечнай адлегласці.

На фоне вялікага скандалу і шматлікіх пратэстаў, у тым ліку ад 75 (! – са 109 магчымых) дэпутатаў палаты прадстаўнікоў, у калегаў была магчымасць парушыць камфорт «галоўнага яўрэя Беларусі», які давёў справу да разбурэння гістарычнага помніка на Дзімітрава й душыў ініцыятыву абаронцаў… Але ў 2004 г. на з’ездзе ў Гарадзеі яго перавыбралі аднагалосна – з крытыкай жа многія дэлегаты абрынуліся на «Мы яшчэ тут!», дзе выкрывалася неадэкватнасць «лідара». Па завядзёнцы, у сваім коле – ніхто нават не рызыкнуў звязацца з рэдакцыяй «паклёпніцкага выдання», а пагатоў падаць у суд, як гразіліся 🙂

Пасля гэтай гісторыі не здзівілі ўжо ні хабёльства «прафесійных яўрэек» на «Яме» ў 2006 г., ні рэакцыя на брыдкія заявы Рыгорыча ў 2007 годзе (у гэтым бяззубым прэс-рэлізе асабліва «дастаўляе» перавод стрэлак на Скобелева)…

«Авив», № 7-9, 2007. Ага, сцвярджэнні на прэс-канферэнцыі самі прагучалі 🙂

…ні лёгка праглынутае знішчэнне будынка драўлянай сінагогі ў Любані 2009 г., ні кааптацыя П. І. Якубовіча, на якім к таму часу не было дзе ставіць пробы, у склад «Савета абшчыны» ў сярэдзіне 2010-х гг. (ён і цяпер там) 🙁

І вось у чэрвені 2018 г., замест важкіх словаў пра Курапаты, дзе, сярод іншых, ляжаць і яўрэі, – працяглая паўза… Урэшце, вучань тав. Левіна, «галоўны прагрэсіўны рабін», заявіў, што «ёсць неабходнасць зрабіць мемарыял па прыкладзе Трасцянца, каб тыя, хто прыйшоў, ведалі, што тут адбылося». Засталіся адкрытымі пытанні, як «народны мемарыял» (шматлікія крыжы, помнік загіблым іудзеям і мусульманам, пастаўлены ў 2004-м…) інтэграваць у «Трасцянец-2», што рабіць з рэстаранным комплексам, блізкім да ўрочышча… Пазней (20.06.2018) Р. Абрамовіч, наведаўшы рэстарацыю ў спрэчнай зоне, вымавіў: «І ты маеш рацыю, і ты маеш, і я маю, як у анекдоце. Так, побач Курапаты, але побач і кальцавая дарога… Так, патрэбен музей, але як і хто гэта пачне?» Марнаслоўе з дамешкам рытарычных пытанняў – даволі танны спосаб здавацца мудрым…

«Рабініха» праявіла сябе яшчэ больш яскрава. Нават не рызыкну перакладаць гэтыя напаўпісьменныя плёткі «в виде версий» на беларускую.

Наконт звестак ад ДАІ (дапусцім, дама рэальна дзейкала з міліцыянтамі…). Сярод тых, на каго складаліся пратаколы – Наталля Гарачка, Алесь Лагвінец, Вольга Нікалайчык, Павел Севярынец, Юрый Чавусаў, іншыя жыхары Мінска. Пакінем у баку намёк на тое, што лёс урочышча Курапаты павінен хваляваць найперш мінчукоў – а чаму ў такім разе не жыхароў Мінскага раёна, да якога яно тэрытарыяльна адносіцца (?!).

Не да таго хілю, што Грыша Абрамовіч павінен адказваць за выбрыкі Ірыны. Проста яна славіцца як адна з элітных прадстаўніц «абшчыны» – дзясятак гадоў працавала ў «культурнай» суполцы «Эмуна», зараз курыруе працу з падрастаюшчым пакаленнем у аб’яднанні прагрэсіўнага іудаізму… Калі такое вярзе і так ставіцца да людзей «эліта» яўрэйскіх арганізацый РБ, то які ж там будзе сярэдні ўзровень? (Таксама не ўтрымаўся ад рытарычнага пытання, але прыватнай асобе даравальна, дый не пнуся ў аўтарытэты.)

Мінская актывістка Інэса Ганкіна самакрытычна напісала ў фэйсбуку трохі з іншай нагоды: «Магчыма, яўрэі Беларусі заслужылі тую абшчыну, якая ёсць! З усімі яе плюсамі і мінусамі». Не, я не лічу, што заслугоўваю такой «абшчыны», гнілой адсоткаў на 80-90. Раней больш актыўна спрабаваў займацца яе санацыяй, цяпер – менш. Аднак, пакуль жыву ў Беларусі, не збіраюся заплюшчваць вочы на негатыўныя з’явы. Насуперак таму, што сёлета 9 мая ля «Ямы» раіла экс-рэвізорка «абшчыны», якая прачытала-такі мой артыкул 2015 г. пра Левіна і левіншчыну: «У чымсьці справядліва… Але ты не маеш рацыю, выносячы смецце з хаты». Аз ох ун вэй, сцены скора паваляцца пад грузам смецця, схамяніцеся ўжо…

Большасць жыхароў Беларусі ўсё адно бачаць «нас» як абшчыну, і варта было б кіраўнікам яўрэйскіх арганізацый неяк будаваць яе ў няпростых умовах ХХІ ст., няхай і з аскепкаў… З чаго пачаць? Напэўна, усё ж не з пасярэдніцтва ў калякурапацкіх справах. Наўрад ці Леанід Зайдэс раіўся з рабінамі ды тутэйшымі «баронамі», калі будаваў свой рэстаран, таму не іх справа разрульваць шумную спрэчку.

Паўнакроўнае адраджэнне мовы ідыш, як паказала млявая рэакцыя на прапановы 2016 г., у Беларусі ўжо наўрад ці магчымае, і нездарма гісторык разважае пра музей як найбольш дарэчнае для ідыша месца. З вяртаннем і ўтрыманнем сінагог таксама не ўсё адназначна: вернікам і аматарам традыцый працэс патрэбен, але большасці – амаль усё роўна, пагатоў старыя будынкі, як правіла, вымагаюць немалых грошай на рамонт. Але, думаю, ніхто з беларускіх яўрэяў не аспрэчыць, што варта пашыраць прысутнасць «нашых» у тапонімах.

Сёе-тое для таго, каб выбітныя яўрэі (або, радзей, яўрэйскія матывы) фігуравалі ў назовах вуліц, апошнім часам рабілася. Так, не ўдалося ў пачатку 1990-х дабіцца вяртання ў Мінск вуліцы Яўрэйскай (з 1934 г. Калектарная) – затое ў 1996 г. з’явілася Іерусалімская, у 1998 г. – Заіра Азгура, у 2003 г. – Льва Выгоцкага, у 2005 г. – Міхаіла Гебелева… Але ж і цяпер доля вуліц з «яўрэйскімі» назовамі не адпавядае ўнёску, зробленаму яўрэямі ў развіццё Мінска цягам стагоддзяў. Ёсць шанс забіць мядзведзя.

Ці не найлепей з буйных гарадоў адлюстраваны «яўрэйскі ўнёсак» у Віцебску, дзе ёсць, прынамсі, аж некалькі вуліц Змітрака Бядулі 🙂 Па адной – Самуіла Багарада, Імануіла Велікоўскага, Іосіфа Бумагіна, Лазара Лагіна, Аркадзя Маўзона, Марка Фрадкіна, Марка Шагала (плюс праезд Шагала). Асабліва важным лічу згадаць вуліцу, названую ў 2015 г. імем знакамітага баксёра і трэнера Абрама Брына, бо сёлета 12 чэрвеня яму споўнілася б сто гадоў (спартсмен памёр у 2004 г.). Яшчэ ў 2009 г. у гонар Брына на віцебскай вуліцы Леніна ўрачыста павесілі мемарыяльную дошку.

Як бачыцца, у прынцыпе з мясцовымі ўладамі працаваць можна – не ўсе і не паўсюль адфутбольваюць карысныя ініцыятывы. Для пачатку можна было б арганізаваць «унутранае» абмеркаванне на тэму, якія знакамітыя яўрэі заслугоўваюць увекавечання ў беларускай тапаніміцы, няхай бы нават праз газеты «Авив» (наклад 250 экз.) і «Берега» (100 экз.). Потым «абшчына», прадстаўленая міжарганізацыйным камітэтам з удзелам навукоўцаў, магла б сістэматызаваць прапановы і публічна «ўпісацца» за іх.

Дзякуючы Андрэю Дубініну звярнуў увагу на японскае мастацтва кінцугі – адмысловае склейванне посуду: «Замест таго каб маскаваць паломку, кінцугі аднаўляе зламаны аб’ект, эстэтычна запаўняючы месца пашкоджвання спецыяльным швом і захоўваючы гісторыю аб’екта. Кінцугі – гэта мастацтва залатога шва: калі не можаш нешта схаваць, то паспрабуй зрабіць з відочнага дэфекта прыгажосць».

Фота з pikabu.ru

Ці зацікавяцца мясцовыя натаблі «яўрэйскім кінцугі» не на словах, а на справе? Папраўдзе, сумняюся.

Тым часам пасаду старшыні беларускай федэрацыі хакея, займаную ў 2017–2018 гг., пасля фіяска на чэмпіянаце свету пакінуў Сямён Шапіра. Шмат гадоў быў ён і міністрам сельскай гаспадаркі, і старшынёй аблвыканкамаў (Гродзенскага і Мінскага), раздаваў «каштоўныя парады» гісторыкам, а на хакеістах зубы абламаў… Цяпер кажа, што хакеем павінны займацца прафесіяналы. Што замінала зразумець тое раней і адмовіцца ад «новага прызначэння» ў маі 2017 г.? Хіба пераацэнка сваіх сілаў, а яшчэ страх перад начальствам, няўменне казаць «не», на якім у свой час пагарэў, сярод іншых, cавецкі яўрэйскі паэт Ізі Харык… Яму партыя КХП-БНФ мерыцца паставіць асобны памятны знак у Курапатах.

Доктар сельскагаспадарчых навук выявіўся адным з многіх не(да)кампетэнтных кіраўнікоў эпохі позняга лукашызму. Суцяшае, што пачуццё адказнасці за сваю працу ў яго канчаткова не знікла, і ў гэтым сэнсе «віцэ-прэм’ер» Васіль Жарко з яго жалюгоднымі адмазкамі (маўляў, не ведаў пра карупцыйныя схемы ў падначаленым міністэрстве аховы здароўя) мог бы пайсці Шапіравым шляхам. Дый не толькі Жарко – бярыце вышэй…

Пра бедныя навуку з адукацыяй. Кажуць, у свеце траціна даследчыкаў запэцканыя ў плагіяце і/або фальсіфікацыях. Колькі ж такіх у Беларусі? Тэма балючая, не раз закранутая ў серыяле, але «Васька слушает…»

Супрацоўнік мінадукацыі РБ, фэйкавы палітолаг Андруша Л., стаміўшыся выдумляць нешта новае дзеля дыскрэдытацыі апанентаў, на тым тыдні перапісаў кпіны з «Луркамор’я», сайта, закрытага ў Беларусі (праўда, не для ўсіх :)):

Вось «злонравия достойные плоды» яно як бывае, калі на дзяржаўную працу бяруць людзей без маральных тармазоў.

Але ёсць і добрая навіна: у Гродзенскай вобласці ёсць Іўеўскі музей нацыянальных культур, а ў ім з пачатку года – выстаўка «Беларускія яўрэі». Усе ў Іўе, панове!

Вольф Рубінчык, г. Мінск

02.07.2018

wrubinchyk[at]gmail.com

Апублiкавана 02.07.2018  17:59

Ці трэба Беларусі музей культуры ідыш?

Піша доктар гістарычных навук Леанід Лыч

Калісьці на нашай зямлі квітнела створаная на ідышскай аснове культура. Пачатак ёй паклалі ў канцы XIV стагоддзя запрошаныя ўладамі Вялікага Княства Літоўскага яўрэі. Асноўныя плыні іх ішлі да нас з Нямеччыны і Польшчы. У якасці сродку зносінаў паміж сабою яўрэі гэтых краінаў выкарыстоўвалі ідыш. Ён быў даволі шырока распаўсюджаны на еўрапейскім кантыненце, таму яўрэі добра разумелі адно аднаго незалежна ад месца свайго пражывання. Падобнае можна сказаць і пра шырока распаўсюджаную ў Сярэднявеччы латынь, прычым не толькі ў межах Еўропы. Адзіная камунікатыўнага характару агульнаяўрэйская мова Еўропы ідыш мела пэўныя тэрытарыяльныя асаблівасці, бо ніяк жа нельга было абысціся без папаўнення яе лексікі словамі карэннага насельніцтва той ці іншай мясцовасці.

Падобнае мела месца і ў Беларусі, толькі далёка не ў такіх маштабах, як у Нямеччыне, таму яўрэяў – носьбітаў ідышу яе жыхары разумелі і разумеюць без перакладчыка, што, аднак, пазітыўна не адбілася на іх узаемадачыненнях. У непараўнальна лепшым становішчы, чым беларуская мова, знаходзіўся ідыш у часы Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі. З-за крайне адмоўных наступстваў свядомай палітыкі першай здольныя да літаратурнай дзейнасці беларусы вымушаныя былі пісаць свае творы па-польску, а другой – па-руску. Яўрэі ў гэтых высакародных этнастваральных мэтах выкарыстоўвалі толькі ідыш. І калі цягам XVIII–ХІХ стагоддзяў беларусы на сваёй роднай мове не напісалі нічога такога, чым бы захаплялася Еўропа (яна захаплялася іх польска- і рускамоўнымі творамі), у літаратуры Беларусі на ідыш з гэтым не мелася ніякіх праблемаў. Праўда, пэўныя перашкоды чыніў царызм, але яны не ідуць ні ў якае параўнанне з тым благім, што ён рабіў для беларускай мовы. Сам факт непрызнання беларускай мовы самабытнай, адрознай ад рускай дае ўсе падставы разглядаць моўную палітыку царызму як каланізатарскую, якая нам яшчэ і сёння адрыгаецца непрыемнай пякоткай.

Яўрэі Беларусі могуць ганарыцца, што менавіта іх сын з Капыля Мендэле Мойхер-Сфорым (сапр. Шолам-Якаў Бройдэ, па пашпарце Саламон Абрамовіч) з’яўляецца заснавальнікам новай яўрэйскай класічнай літаратуры. Нарадзіўся ён у 1836 г., а памёр праз месяц пасля Кастрычніцкага перавароту – 25 лістапада (8 снежня) 1917 г. Да выезду ў 1853 г. у Камянец-Падольскі ён яшчэ паспеў закончыць Слуцкую яўрэйскую бурсу. Усе свае літаратурныя творы на ідыш напісаў за межамі Беларусі, аднак іх не могуць не лічыць за свае беларускія яўрэі. Асабліва гэта датычыцца твораў аўтабіяграфічнага характару, дзе паказаныя жыццё, побыт рамеснікаў Капыля – напрыклад, «Шлёма, Хаімаў сын» (1911).

Прыхільнікі пісаць літаратурныя творы на ідыш даволі лёгка інтэграваліся ў нацыянальную палітыку міжваеннай беларусізацыі. Паводле аб’ёмаў выдання ўсіх відаў друкаванай прадукцыі яўрэі ў асобныя гады саступалі толькі беларусам. На ідыш выходзілі і былі вельмі папулярнымі сярод яўрэйскіх чытачоў часопіс «Штэрн» («Зорка»), газеты «Дэр юнгер арбетэр» («Малады рабочы»), «Акцябер» («Кастрычнік»), «Дэр юнгер ленінец» («Юны ленінец»). У 1929 г., напрыклад, на гэтай мове было выдадзена 55 кніг. З 1926 г. на ідыш працаваў у сталіцы рэспублікі Менску Дзяржаўны яўрэйскі тэатр БССР. У тыя гады не меў сабе роўных на ідышскім літаратурным полі Беларусі Ізі Харык. Паводле словаў аўтара кнігі «Еврейские советские писатели Белоруссии» (Мінск, 2006) Гірша Рэлеса, творы гэтага аўтара «отличаются особой музыкальностью».

Далейшую творчую дзейнасць яўрэйскай, як і беларускай, інтэлігенцыі прыпынілі масавыя сталінскія фізічныя рэпрэсіі, пік якіх прыпаў на 1937–1938 гг. Затым не толькі самі яўрэі, але і іх літаратура на ідыш сталі ахвяраю Халакосту.

Спрыяльным ні для яўрэяў, ні для ідышу не назавеш пасляваенны перыяд. Справядліва не бачачы з-за вялікіх заганаў нацыянальнай палітыкі КПСС асаблівых перспектываў у беларускай мастацкай літаратуры, здольныя да такой творчай дзейнасці яўрэі палічылі за лепшае для сябе працаваць на ніве рускамоўнай літаратуры. З ідышам не пажадалі развітацца толькі лічаныя асобы, адзінкі. Адным з найапошніх масцітых яго магіканаў быў Гірш Рэлес (1913–2004).

Аўтарытэт яўрэяў, як і іх мовы ідыш, быў моцна падарваны на ўсёй савецкай прасторы, у тым ліку і ў Беларусі, барацьбой камуністаў з выдуманым імі бязродным касмапалітызмам. І тым не меней да канца першага пасляваеннага дзесяцігоддзя можна было даволі часта чуць ідыш у грамадскіх месцах. Сціх ён трохі пазней. Праз 10–15 гадоў амаль такі гаротны лёс напаткаў на сваёй гістарычнай зямлі і беларускую мову.

Ніколькі не лепшае становішча з ідышам і ў многіх іншых краінах яго колішняга шырокага распаўсюджвання. Ідыш знаходзіцца пад сур’ёзнай пагрозай канчатковага выхаду з рэальнага жыцця, непазбежнага памірання. Гэта разумеюць усе, і цалкам апраўдана, што сярод іх знаходзяцца асобы, гатовыя кінуць якар выратавання ідышу. Не магу прыгадаць, дзе чытаў, што ў ЗША нібыта існуе, функцыянуе нейкая творчая супольнасць людзей, і ёю штосьці практычнае робіцца ў інтарэсах ідышу. Поспеху ім у гэтай высакароднай справе. Найбольш жа заклапочаных трагічным станам ідышу людзей, зразумела, знаходзіцца ў Ізраілі, хоць там і з’яўляецца адзінай дзяржаўнай мовай іўрыт – старажытнаяўрэйская мова. І, думаецца, што сярод тых людзей ёсць нямала яўрэяў з Беларусі, бо тут на ідышы створанае бясцэннае багацце, якім сёння нельга не ганарыцца.

З атрыманнем яўрэямі яшчэ за савецкім часам права выезду на сваю гістарычную радзіму яны ў масавым парадку пачалі пакідаць Беларусь: штогод па 100–150 тысячаў чалавек. Яна да такой ступені абез’яўрэілася, што перапіс насельніцтва 1999 года зафіксаваў толькі 27,8 тысячаў прадстаўнікоў гэтай этнічнай групы. З іх толькі 1508 чалавек назвалі ідыш сваёй роднай мовай!

Несумненна, яшчэ менш было яўрэяў, якія валодалі ідышам, маглі размаўляць, пісаць на ім літаратурныя творы. Пераканаўча сведчыць пра гэта і такі факт: калі ў канцы 1980-х – пачатку 1990-х гадоў у нацыянальны рух разам з беларусамі ўключыліся і ўсе нашыя этнічныя групы (патрэбы ў гэтым не мелася толькі ў рускіх Беларусі, бо тут яны карысталіся такімі ж правамі, як і ў Расійскай Федэрацыі), яўрэі не стварылі аніводнага перыядычнага выдання на мове ідыш. У гэтых мэтах выкарыстоўвалася выключна руская мова.

І ўсё ж раз-пораз ідыш заяўляе пра сябе на беларускай зямлі, сцвярджае, што яшчэ не адышоў на той свет, хоча заставацца на гэтым, як больш вядомым, блізкім чалавецтву. Як ніхто іншы, не дае памерці ў нашым краі ідышу Аляксандр Астравух – аўтар выдадзенага ў 2008 годзе ілюстраванага ідыш-беларускага слоўніка. Яго аб’ём складае 928 старонак, на іх змешчана 25 тысячаў слоўнікавых артыкулаў і 50 тысячаў словаў. Многім падабаюцца аўтобусныя экскурсіі пад назовам «У пошуках ідышу».

Сёння ў Беларусі на мове ідыш пішуць свае літаратурныя творы толькі адзінкі, зведваючы неверагодныя цяжкасці з іх надрукаваннем. У лік такіх творцаў уваходзіць і добра вядомы ў краіне Фелікс Баторын. Шмат у яго і беларускамоўных паэтычных твораў. Ён з’яўляецца сябрам Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Вялікай і прыемнай нечаканасцю з’явіўся для мяне змешчаны ў «Краязнаўчай газеце» (№ 7 за 2018 год) «Ліст-зварот да рэдакцыі “Краязнаўчай газеты”» мастака Андрэя Дубініна і палітолага Вольфа Рубінчыка – перакладчыкаў з ідышу. Яны, хоць і з вялікім спазненнем, уносяць вельмі слушную прапанову: усталяваць мемарыяльную дошку ў Мінску на доме па вуліцы Рэвалюцыйнай, 2, дзе ў 1930–1941 гг. выдаваўся орган Аргкамітэта Саюза савецкіх пісьменнікаў БССР яўрэйскі часопіс «Штэрн». Нельга не здзіўляцца, што такога мемарыяльнага знака яшчэ няма ў нас. Ён абавязкова павінен быць. Больш за тое, беларускі ідыш заслугоўвае сабе спецыяльнага музея кнігі на ідыш. Зразумела, не ад нашай беднай дзяржавы, у якой безліч дзірак. За гэтую высакародную справу павінна ўзяцца раскіданая па ўсім свеце беларуская яўрэйская супольнасць, сярод якой нямала і мільянераў. Верыцца, што да стварэння музея мовы ідыш далучацца дзеці, унукі, праўнукі і прапраўнукі, якія пакінулі Беларусь сто і болей гадоў таму.

Я чалавек зусім мала дасведчаны ў музейнай справе, але лічу вельмі карысным, прычым не толькі беларускім яўрэям, сабраць у адведзеным пад гэта будынку ўсю наяўную ў нас літаратуру на мове ідыш, нават і тую, што маюць дзяржаўныя бібліятэкі Рэспублікі Беларусь. З просьбай перадаць літаратуру на ідыш можна звярнуцца да яўрэяў усіх краінаў свету, і тыя з іх, што не збіраюцца следам за Беларуссю рабіць крокі па стварэнні музея ідыш, ахвотна падзеляцца напісанай на ім літаратурай, што надасць мінскаму музею ідыш калі не планетарны, дык еўрапейскі характар.

Дзякаваць богу, у Беларусі яшчэ не перавяліся тыя, хто можа не толькі чытаць і пісаць, перакладаць з ідышу, але і выкарыстоўваць яго ў якасці роднай мовы ў сваёй літаратурнай дзейнасці. З дапамогай такіх людзей можна агучыць найлепшыя літаратурныя творы на ідыш вядомых беларускіх яўрэйскіх майстроў прыгожага пісьменства. Іх, напэўна ж, захочуць пачуць як мясцовыя жыхары, так і замежныя турысты. Не выключана, што такая практыка вельмі паспрыяе іх колькаснаму росту. Вельмі пажадана агучванне сваіх твораў Феліксам Баторыным. Бо дзе гарантыя, што ў нас яшчэ з’явяцца яго паслядоўнікі? Пазітыўных зрухаў для ідышу я, напрыклад, не прадбачу, таму і неабходна закансерваваць яго ўсімі неабходнымі сродкамі. Лепшым з іх, несумненна, з’яўляецца музей кнігі на мове ідыш. Ён неабавязкова павінен размяшчацца ў Мінску, даволі добра забяспечаным рознага роду аб’ектамі мемарыяльнага прызначэння. У гэтых мэтах можна выбраць і першую сталіцу Вялікага Княства Літоўскага Наваградак, славуты сваёй гісторыяй.

Незалежна ад месца стварэння музея нам удасца адным стрэлам забіць не аднаго зайца. Папершае, аддамо заслужаную павагу тым, хто на нашай зямлі стагоддзямі не толькі размаўляў, але і ствараў літаратуру на ідыш і ў цэлым развіваў ідышскую культуру. Падругое, звернем увагу сусветнай цывілізацыі, прычым не толькі яе яўрэйскага складніка, на мэтазгоднасць правядзення канкрэтных захадаў па прытарможванні поўнага заняпаду, а ў лепшым выпадку і рэальнага выратавання ідышу ад смерці. Патрэцяе (і гэта асабліва важна для нашай амаль без уласнага этнанацыянальнага аблічча краіны), абудзім планетарны інтарэс да лёсу існых на сёння тых моваў Зямлі, якія не маюць светлай будучыні. Знікненне любой з іх не робіць аўтарытэту цывілізаванаму свету. І як бы хацелася, каб аб гэтым задумаліся нашыя ўлады, грамадства ў цэлым і штосьці практычнае пачалі рабіць па павышэнні сацыяльнай ролі беларускай мовы. За апошнія дваццаць гадоў такая роля апусцілася амаль да нулявой адзнакі. А вось музей мовы, культуры на ідыш можа і ў беларусаў абудзіць жаданне да прыняцця дзейсных захадаў па выратаванні роднага слова Бацькаўшчыны.

Леанід ЛЫЧ, г. Мінск

Крыніца: «Краязнаўчая газета», № 22 (711), чэрвень 2018 г.

Некалькі абзацаў у адказ

Удзячны паважанаму гісторыку з Нацыянальнай акадэміі навук, які памятае і даваенныя падзеі (чытаў фрагменты з яго мемуараў у «Народнай волі»), за зварот да тэмы. Разам з тым, прапанова стварыць тутака асобны музей ідыша з апорай на выхадцаў з Беларусі, раскіданых па ўсім свеце, не падаецца мне рэалістычнай. Багата ўжо было культурніцкіх праектаў, разлічаных на замежнікаў-багатыроў, рэкламаваліся яны шумліва, а вынікі аказваліся сціплыя; узяць «Дом Вейцмана» ў Моталі, «Яўрэйскае мястэчка пад Мінскам»…

Бадай, сітуацыя зараз увогуле маласпрыяльная для размашыстых праектаў. Два гады таму я выступіў з ініцыятывай правесці сярод беларускіх яўрэяў сацыялагічнае даследаванне, а потым заснаваць у Пінску ці Бабруйску Цэнтр, або «Вышэйшыя курсы» ідыша… «І цішыня». Праўда, было колькі водгукаў ад шанаваных мною чытачоў, але не ад прадстаўнікоў тутэйшых яўрэйскіх суполак, без якіх нялёгка штосьці зрушыць з мёртвай кропкі. І тым больш – не ад мільянераў 🙂

Апрача ўсяго, стварэнне музея ідыша – калі ў Беларусі да яго ўсё ж дойдзе чарга – тоіць у сабе не толькі пазітыў, а і пэўную рызыку. Напрыклад, не хочацца, каб ідышныя кнігі з Нацыянальнай бібліятэкі былі перададзены ў іншую ўстанову; раз-пораз карыстаюся імі ў чытальных залах.

Арыентуюся найперш на «малыя справы» і спадзяюся, што пры дапамозе Беларускага фонду культуры будзе ўсё-такі даведзена да ладу справа з шыльдай у гонар часопіса «Штэрн». Ідэя мемарыяльнай дошкі высоўвалася светлай памяці Гіршам Рэлесам яшчэ ў 2003 г., але толькі ў 2017 г. я даў рады з абгрунтаванай даведкай пра часопіс. Як cёлета выявілася, Мінгарвыканкам не супраць памяткі на Рэвалюцыйнай, 2.

Ахвотных пазнаёміцца з дзейнасцю некамерцыйнай арганізацыі «Yiddish Book Center», якая пераводзiць кнігі (у тым ліку выдадзеныя ў Беларусі) у лічбавы фармат і змяшчае іх у адкрытым доступе, адрасую сюды: https://www.yiddishbookcenter.org У сеціве ёсць таксама групы аматараў мовы кшталту «Идиш – любовь моя» (дарэчы, актывісты названай групы не раз абмяркоўвалі і публікацыі беларускix аўтараў з belisrael.info).

І апошняе. Не сказаў бы, што яўрэі на беларускіх землях цікавіліся выключна літаратурай на ідышы; таксама і той, што на «лошн-кейдэш» (г. зн. на cтаражытнаяўрэйскай, з якой вырас сучасны ізраільскі іўрыт). Напрыклад, ураджэнец Койданава Абрам Рэйзен (1876–1953) згадвае пра сваё юнацтва: «мястэчка знаходзілася за 50 міль ад Менска, дзе жыло некалькі знакамітых пісьменнікаў (праўда, большасць з іх пісала на іўрыце)». Іўрыцкія вершы паралельна з ідышнымі пісаў і бацька А. Рэйзена Калман. Пазней гэткае ж дзвюхмоўе ў творчасці было ўласцівае паэту Элю Савікоўскаму (1893, м. Палонка – 1959, Мінск).

Вольф Рубінчык, перакладчык

 

Ідыш у газеце «Анахну кан» (Мінск, 2002) і бюлетэні «Мы яшчэ тут!» (Мінск, 2008)

Ад рэд. belisrael.info. Запрашаем чытачоў выказвацца наконт прапаноў прафесара Леаніда Лыча, можна і тут: https://www.facebook.com/aar.sh.7503

Апублiкавана 22.06.2018  00:22 

Водгукі чытачоў:

Якаў Гутман (прэзідэнт «Сусветнага згуртавання беларускіх габрэяў»): «Ідэя някепская. На жаль, я не ведаю, хто за гэта возьмецца».

Віктар Жыбуль (кандыдат філалагічных навук, супрацоўнік БДАМЛМ): «Сама па сабе ідэя стварэння музея культуры ідыш – даволі сімпатычная, але, здаецца, малаажыццяўляльная. Проста бібліятэкі і архівы не маюць права нічога перадаваць на пастаяннае карыстанне ў іншыя ўстановы – хіба толькі ў выключных выпадках па абмене фондамі. А ці адгукнуцца прыватныя ўладальнікі выданняў на ідыш – невядома… Усталяванне мемарыяльнай шыльды – справа напраўду больш здзяйсняльная. Хоць сама па сабе “культура шыльдаў”, калі так можна сказаць, у нас пакуль яшчэ на даволі невялічкім узроўні».

Дадана 22.06.2018  16:29

Яшчэ водгукi:

Барыс Лахман: Трэба. Muz zayn.
Cяргей Спарыш: Патрэбны, без варыянтаў.

Узі Вайль – «тарашкевіцаю»! / עוזי וייל בבלארוסית

Сёлета ў выдавецтве Ігара Логвінава выйшла чарговая кніга ізраільскага аўтара; не, ужо не Этгара Керэта, а Узі Вайля. Павал Касьцюкевіч, ён жа Павел Касцюкевіч, перакладаў Вайля здаўна – і нарэшце «закрыў гештальт», сабраўшы свае здабыткі пад адной вокладкай. Паглядзець на новы зборнік, а то нават і набыць яго, можна тут. Мы публікуем парачку рэчаў, якія нам даспадобы. Але сьпярша пачытайце анатацыю з капірайтамі

* * *

Майстар кароткай прозы, ізраільскі пісьменьнік і сцэнарыст Узі Вайль (нарадзіўся ў 1964 годзе ў кібуцы Газіт) добра вядомы беларускаму чытачу па публікацыях у газэце «Наша Ніва» і бюлетэні «Мы яшчэ тут!», а таксама ў часопісе «ARCHE». Яго апавяданьне «Чалавек, які скраў Сьцяну Плачу» ў 2009 годзе дало назву першай анталёгіі ізраільскае прозы па-беларуску.

У кнізе «Буржуазія задаволена не да канца» сабраныя апавяданьні і скетчы аўтара, якія моцна розьняцца паводле мэтаду: адны з іх – рэалістычныя, іншыя – фантастычныя, трэція – містычныя, але ўсе яны маюць справу з няўлоўнай сутнасьцю шчасьця, каханьня, сьмерці і болю.

Published with the support of the Institute for the Translation of Hebrew Literature, Israel and The Embassy of Israel in Minsk

«Chosen stories». Copyright © 2018 by Uzi Weil

© Павал Касьцюкевіч, пераклад з іўрыту, 2018

© Logvino Literatūros namai, 2018

 

Так Узі Вайль у 2007 г. вітаў чытачоў «Мы яшчэ тут!». Пераклад: «Вы не знаёмыя са мною, я не знаёмы з вамі. З другога боку, Адам і Эва таксама спачатку не ведалі адно аднаго, а паглядзіце, што з гэтага выйшла. Спадзяюся, вам спадабаецца». А зьлева – ён сам (фота з shortstoryproject.com).

* * *

Гэта не «Хамас», гэта Сьмерць, каб яна здохла

Праз колькі хвілін пасьля таго, як дзіця нарэшце заснула, Мэір Коэн зьняможана паваліўся на канапу ў гасьцёўні.

– Сьпіць? – запытала Раніт.

– Сьпіць, – адказаў ён.

Вочы міжволі зьліпаліся, і тут у дзьверы пазванілі. Раніт пайшла адчыняць. На парозе стаяў невысокі чалавек у акулярах ды трымаў у руках вялікую тэчку.

– Мэйл і Аніт Каноэ? – спытаў ён.

Яна няўцямна паглядзела на чалавека. Ён паўтарыў пытаньне.

– Мэір і Раніт Коэн, – няўпэўнена паправіла яна.

– А-а! – выгукнуў чалавек і паглядзеў у свае паперы. – От, кампутары! Хіба ж можна ім верыць?!.. Я з сацыяльнага страхаваньня, – ён працягнуў руку для поціску. – Я дэмограф.

– Вельмі прыемна, – павіталася зь ім за руку Раніт. – Вы… хто?

– Дэмограф. Я раблю статыстычныя апытаньні насельніцтва для сацыяльнага страхаваньня. Вы дазволіце пару-тройку пытаньняў?

– Мы якраз…

– Мале-енечкіх такіх пытаньняў, – папрасіў дэмограф.

Яна зірнула на мужа, той паціснуў плячыма.

– Выдатна! – сказаў дэмограф і зайшоў у кватэру.

* * *

Праз паўгадзіны ён усё яшчэ сядзеў у іхняй гасьцёўні, гартаў паперы, чытаючы пытаньні манатонным голасам: «А зараз пяройдзем да дзяцей».

Ён шчыра ўсьміхнуўся і зірнуў па баках.

– Дзеці ёсьць?

– Адно. Адна дачка, – адказаў Мэір.

– Колькі год?

– Паўгодзіка, – вымавіў Мэір. – Яшчэ доўга?

– Не, зусім не, яшчэ трошкі і ўсё.

«Шэсьць месяцаў», – занатаваў у сябе дэмограф.

– Гм, яна, відаць, ужо гаворыць?

Бацькі глянулі на яго са зьдзіўленьнем.

– Не гаворыць?

– Не гаворыць, – адказала Раніт. – А вы што, ведаеце шмат шасьцімесячных, якія гавораць?

– Я…

Ён зьбянтэжыўся.

– Я… У мяне няма дзетак… Я яшчэ малады. Я проста выглядаю старэйшым. Гэта таму што я ў акулярах. І таму, што працую ў дзяржаўнай установе.

Мэір зірнуў у столь. Раніт – на свае пантофлі.

– І як яе завуць?

– Яэль, – адказала Раніт.

– Прыгожае імя.

Ён запісаў.

– Вы так назвалі яе ў гонар кагосьці зь сям’і?

– У гонар Шымона Пэрэса, – адказаў Мэір. – Яшчэ многа пытаньняў?

– Не, зусім не, – запэўніў акулярык і занатаваў: «У гонар Пэрэса».

Мэір і Раніт пераглянуліся.

– Гэта жарт, – сказала Раніт.

Маладзён запытальна паглядзеў на жанчыну.

– Мой муж жартуе.

– А-а, пачуцьцё гумару. Вельмі важная рэч, – кемліва хітнуў галавой дэмограф. Але ж напісанага ня сьцёр.

– Прафэсія? – зьвярнуўся ён да Мэіра.

Мэір уважліва паглядзеў на дэмографа. Празь некалькі сэкундаў гаспадар кватэры казаў:

– Раблю паветра. Спэцыяліст па вытворчасьці паветра, вось мая прафэсія.

Дэмограф занатаваў і тут жа запытаўся:

– І колькі, калі не сакрэт, колькі вы зарабляеце ў месяц? Усё канфідэнцыйна. Ад тысячы да дзьвюх, ад дзьвюх да чатырох ці больш за чатыры тысячы?

–Я б жадаў зірнуць на ваша пасьведчаньне, – прамовіў Мэір.

Дэмограф трохі пакрыўдзіўся, але ж дакумэнт дастаў. Гэта было афіцыйнае пасьведчаньне супрацоўніка сацыяльнага страхаваньня, на якім зьмяшчаўся фотаздымак маладзёна і была пазначана яго пасада – «дэмаграфічны дасьледчык».

– Такім чынам? – вярнуўся да свайго пытаньня маладзён.

– Такім чынам, больш за чатыры тысячы, – адказаў Мэір. – Значна больш. Блізу васьмі.

Мэір зь цікаўнасьцю паглядзеў на дэмографа: «Ці занатуе гэта ёлуп?»

Ёлуп занатаваў.

– Больш за восем тысяч, прыстойныя грошы! – ён выглядаў заклапочаным. Мусіць, падумаў на хвіліну пра ўласную перакваліфікацыю на спэцыяліста па здабычы паветра.

– Ага, – пагадзіўся Мэір. – Але ўлетку няма працы.

– Сапраўды? Чаму?

– Ну, вы ж ведаеце, што такое наша лета. Няма чым дыхаць – паветра зусім няма.

– А-а, – вымавіў дэмограф і занатаваў.

Потым зьвярнуўся да Раніт:

– А ваша прафэсія?

– А я дзяўчына па выкліку, – адказала жанчына. І, трохі падумаўшы, дадала:

– Бюджэтная арганізацыя. Абслугоўваем афіцыйных асоб з-за мяжы.

Дэмограф пачырванеў.

– Гэта я тады заразіла СНІДам Фрэдзі Мэрк’юры, – сказала яна з гонарам.

Ён схіліўся над сваімі паперамі, пішучы безупынку. Мэір і Раніт усё гадалі: што ён там піша? Скончыўшы, ён спытаў:

– Вашы этнічныя карані?

– Мы прышэльцы, – адказала Раніт.

– Хто гэта?

– Прышэльцы зь іншай плянэты, – растлумачыў Мэір.

Гэтым разам малады дэмограф нарэшце падняў свае вялікія акуляры і ўтаропіўся ў гаспадароў.

І тут прачнулася іх маленькая дачка ды заплакала.

– Дзіцятка засьпявала, – сказала Раніт ды паднялася. – Прабачце.

Дэмограф паглядзеў ёй усьлед і сказаў:

– Яна корміць малаком?

– Яна сікае на яе, – адказаў Мэір, – кожныя пяць гадзін. Так вядзецца ў нас на плянэце.

Дэмограф зноўку пачырванеў. Раптам Мэір адчуў сябе ніякавата.

– Прабачце, – казаў Мэір, – я таксама мушу пайсьці да дачкі.

Калі ён зайшоў у спальню, то ўбачыў Раніт, якая схілілася над дзіцем. Яна кісла са сьмеху.

– Ціха, ціха, – засыкаў Мэір, – мы перайшлі мяжу, нават няёмка.

– Ён вар’ят, – прашаптала Раніт, – ён жа вар’ят!

– Ён не вар’ят. Хлопец трохі тормаз, ці што… Добры дурань. Але ж ён, здаецца, урэшце скеміў.

– Ты праверыў як сьлед, пасьведчаньне сапраўднае?

– Напісана «Сацыяльнае страхаваньне», а хто там яго ведае…

Ён узяў дачку на рукі.

І тут у дзьверы пазванілі.

– Так позна? – зьдзівіўся Мэір.

Яна паціснула плячыма.

Ён пайшоў адчыняць. На парозе стаяла Сьмерць. Яна не была апранута ў чорнае. Яна ня мела касы ў руцэ. У яе адсутнічалі крылы за сьпінаю. І голас яна мела ня вельмі каб нізкі. Але тое стаяла Сьмерць. У гэтым не было ні найменшага сумневу.

Найбольш уражвалі ейныя вочы. Праз гады, калі малады дэмограф паспрабуе прыгадаць, як яна выглядала, адзінае, што яму ўдасца ўспомніць, – ейныя вочы. Не халодныя і не жахлівыя, хутчэй наадварот: Сьмерць мела добрыя, пяшчотныя вочы. Аднак рашучыя.

Мэір аслупянеў. Дачка на руках. Раніт выйшла са спальні, таксама стала як укапаная.

Сьмерць паглядзела Мэіру проста ў вочы.

– Я? – прашаптаў ён.

– Ты.

Ён зьнерухомеў.

– Я?!

– Ты.

– Як… як я?

– Час, – адказала Сьмерць.

– Але я малады. У мяне дачка, паўгодзіка толькі!

– Што, маладыя не паміраюць? – пацікавілася Сьмерць. – Хадзем. У цябе праз паўгадзіны аўтакатастрофа.

І тут уперад порстка выскачыла Раніт ды ўхапілася за мужа:

– Не! Ты ня можаш так проста ўварвацца пасярод… пасярод усяго!

Сьмерць са зьдзіўленьнем паглядзела на Раніт:

– Чаму?

– Але… але за што? – прамармытала Раніт. – Што ён зрабіў?

Сьмерць тужліва ўсьміхнулася.

– Не! – крыкнула Раніт. – Я хачу ведаць за што! Ты ня можаш так проста ўзяць і забраць яго. Скажы хоць, за што!

– Цяпер ты хочаш ведаць чаму, потым захочаш дазнацца куды. Годзе! Мы не выдаём сваіх сакрэтаў.

Мэір адкрыў рот і тут жа яго закрыў. Пасьля гэтага ён павярнуўся да Раніт і працягнуў ёй дзіця. Паглядзеў на жонку. І на сваю маленькую дачку. Потым павярнуўся і пайшоў у кірунку неасьветленай лесьвічнай пляцоўкі. Раніт чула, як пакрысе аціхае гук ягоных крокаў па сходах.

* * *

Першым выйшаў са здранцьвеньня малады дэмограф. Ён зачыніў дзьверы і далікатна павёў Раніт у гасьцёўню.

– Сядай, – прамовіў ён, – перш-наперш трэба сесьці.

Зьбянтэжаная, яна зрабіла, як ён казаў.

– Тое, што здарылася з табою, – гэта бяда, – сказаў маладзён, – страшная бяда. Хочаш, я запару гарбаты? Мо яшчэ чаго, алькаголю якога?

– У Мэіра ёсьць віскі, – прамовіла Раніт. І заплакала.

Дэмограф агледзеў пакой, знайшоў сьцянны бар і наліў трохі віскі ў вялікую шклянку. З адсутным позіркам Раніт глынула пітво і закашлялася. Потым няголасна аддыхалася. Паглядзела на дзіця і прамовіла: «Што ж я маю рабіць? Як я пракармлю яе? Як я адна дам рады?»

Малады дэмограф ня ведаў, што сказаць.

– Як я… – сьлёзы душылі яе, – як я скажу ёй, што ў яе больш няма таты?..

Раніт плакала моцным, але ціхім плачам, доўга-доўга, пакуль у яе ня скончыліся сьлёзы. Потым яна паглядзела на дзяўчынку і сказала ёй:

– Цяпер мы адны, дачушка. Толькі я і ты.

І тут у дзьверы зноўку пазванілі. Ніхто не скрануўся зь месца. Пасьля трэцяга званка дзьверы расчыніліся самі.

Гэта зноўку была Сьмерць.

Яна зайшла ў пакой.

Зьнямелыя, яны ўзіраліся на яе. Сьмерць паказала на жанчыну. Ня верачы сваім вачам, Раніт шырока разявіла рот.

– Я ведаю, – з тугою ў голасе сказала Сьмерць. – Час ад часу такое здараецца…

– Але што….

– Тэракт. На вуліцы Ібн Габіроль узарвалася набітая выбухоўкай машына.

Дэмограф ускочыў.

– Хвілінку! – запратэставаў ён. – Пачакайце, шаноўная! Гэта, напэўна, памылка. Толькі хвіліну таму вы забралі ейнага мужа.

Сьмерць стомлена паціснула плячыма.

– Дык што? – казала яна. – Як пра такое звычайна пішуць у газэтах: «Маленькая Яэль страціла маму ў тэракце празь лічаныя гадзіны пасьля таго, як бацька загінуў у аўтакатастрофе». Так вось у жыцьці. Вы што, сёньня зь яйка вылупіліся?!

– Але я… калі ласка! – Раніт паглядзела Сьмерці ў вочы. – Я не магу пакінуць яе адну! Ёй толькі шэсьць месяцаў.

Стурбаваная, Сьмерць завагалася.

– Я магу ўзяць яе разам з намі, – прапанавала яна без асаблівага імпэту.

Раніт нічога не адказала.

– Добра, – прамовіла Сьмерць. – Табе пара разьвітацца з дачкою.

Яна паклала дзіця на канапу. Пацалавала дачку. Захутала яе ў ружовую шарсьцяную коўдру, якая ляжала на канапе. Захутала як сьлед, два разы. І павярнулася да выхаду.

Сьмерць адчыніла ёй дзьверы.

– От ужо гэтыя тэракты, – мармытала сабе пад нос Сьмерць, калі, мінуўшы дэмографа, пачала спускацца па сходах, – быццам цэлы месяц мяхі цягала.

* * *

Пасьля таго як дзьверы зачыніліся, малады дэмограф застаўся сам-насам зь дзяўчынкай. Па немалым часе ўпершыню зварухнуўся. Глыбока ўздыхнуў. Сеў побач зь ёй на канапе. Дзяўчынка прачнулася і заплакала.

Дэмограф узяў яе на рукі і засьпяваў:

– Як нараджаецца песенька? Як дзіцятка – сьпярша… Потым, потым… тра-ля-ля-ля-ля… Ня памятаю…

Ён перастаў сьпяваць.

– Што мне з табою рабіць, малюпацька? – зьвярнуўся ён да дзяўчынкі. – Ня ведаю, як гэта сказаць, але з табою здарылася нешта кепскае.

Дзяўчынка перастала плакаць, глянула на дэмографа і ўсьміхнулася.

– Слухай, – сказаў ён і пачаў цацкацца зь яе маленькімі ручкамі, – гэта… паслухай, табе прыйдзецца гадавацца бяз мамы і таты.

Дробны сьмяшок зьляцеў зь ейных вуснаў.

– І каб гэта не сапсавала табе ўсяго жыцьця. Ты ня думай, што жыцьцё – гэта кепска. Бо жыцьцё – гэта цудоўна. Сапраўды цудоўна. Але сяды-тады здараюцца рэчы, якія нельга… якія цяжка… я маю на ўвазе…

Ён уздыхнуў. Дзяўчынка паглядзела на яго шырока расплюшчанымі вачыма.

– Але гэта ня значыць, што жыцьцё не цудоўнае, – працягнуў ён.

У куточку яе вуснаў зьявіўся маленькі цурочак сьліны. Дзяўчынка ўсьміхнулася.

«Я думаю, што яны вадзілі мяне за нос, – сказаў ён сабе. – Усё нахлусілі. Пра імя таксама. Дзяўчынку, мусіць, завуць зусім не Яэль».

І, як гэта ня раз здаралася раней, дзяўчынка заплакала.

– Ціха, ціха, ня плач, – пачаў ён. – Я тутака. Слухай, я ня вельмі цямлю ў дзетках. У мяне іх ніколі не было. Але я буду старацца. Я цябе не пакіну.

Ён пачаў гушкаць яе і пяшчотна засьпяваў:

– Люлі-люлі-люлі,

Прыляцелі гулі…

І ў дзьверы зноўку пазванілі.

Сьмерць зайшла ў кватэру няўпэўненым крокам.

– Быў яшчэ адзін тэракт, – выбачальным тонам паведаміла яна.

Яна хітнула ў бок дзяўчынкі. Дэмограф ускочыў.

– Каб ты здохла! – закрычаў ён. – Шкындзёхай, падла!

Сьмерць пастаяла-памулялася. Потым узьняла вочы ўгору.

– Ну добра, – сказала, – хай сабе.

Разьвярнулася і сышла.

Ня верачы сабе, малады дэмограф паклаў дзяўчынку на канапу, пахітаў галавою і сказаў:

– Ах ты, поскудзь паганая!..

Запалкі ў вачах

Вартаўнік уключыў абагравальнік. На вуліцы панавала цемра. Халадала. Ён сеў перад аранжавымі ад электрычнасьці сьпіралямі і пацёр руку аб руку. Ён падумаў пра сваю былую жонку, а потым пра сто трыццаць тысяч даляраў. І лічбай: 130.000. Вось колькі ён быў вінаваты, а яго бізнэс закрылі, і ўсё абсталяваньне канфіскавалі, і палова яго цяперашняга жалюгоднага заробку ахоўніка ішла на сплату даўгоў, а яшчэ чвэрць – былой жонцы, а таго, што заставалася, зь цяжкасьцю хапала на арэнду пакоя ў Гіват-Шмуэлі, дзе ён дзяліў кватэру з адным маладзёнам, студэнтам з унівэрсытэту.

Студэнтам. Дваццацітрохгадовым. «Вось чаго я дасягнуў у маім веку, – падумаў вартаўнік. – Жыць са смаркатым хлапчуком. У Гіват-Шмуэлі. Да таго ж хлапчук працуе ў камунікацыйнай кампаніі, у цэнтры тэлефоннай даведкі «адзін-восем-восем», і, пэўна ж, зарабляе больш за мяне».

Потым ён прыгадаў дзяўчыну, што прыходзіла ўчора да студэнта, як яны замкнуліся ў пакоі, а ён паспрабаваў падслухаць, але нічога не пачуў.

Тут вартаўнік падняўся, каб згатаваць гарбаты, і вызірнуў за акно: цемра. Шостая вечара. Ён выпіў гарбаты, седзячы насупроць абагравальніка, і неўпрыкметкі заснуў. Яго хіліла долу, што ён ледзь не паваліўся з крэсла.

Калі прахапіўся, дык яму спатрэбілася некалькі сэкундаў уцяміць, што заснуў. Праняты панікай, ён узьняўся з крэсла і азірнуўся. Нікога. Сэрца моцна калацілася. Ён ізноў сеў на крэсла. Калі б начальнік засьпеў, як ён сьпіць, дык звольніў бы на месцы. Супакоіўшыся, зірнуў на гадзіньнік: палова на восьмую. Палова на восьмую! Ён спаў паўтары гадзіны. Толькі тут ён дапяў, што зьменшчык меўся прыйсьці гадзіну таму, і наважыўся пакінуць паведамленьне на пэйджар свайму начальніку.

Зусім маладзенькай яшчэ дзяўчыне, якая адгукнулася ў цэнтры абслугоўваньня пэйджарнай кампаніі, ён сказаў:

– Напішы яму, калі ласка, хай патэлефануе Максу ў банк «Гапаалім».

– Максу з банка «Гапаалім», – паўтарыла дзяўчына.

– «У банк». Не «з банка», а «у банк». Напішы яму, Макс паведамляе, што зьменшчык не прыйшоў.

– Добра, – адказала дзяўчына.

– Ясна табе? Я сам ня з банка. Я адно гавару адсюль.

– Добра, – паўтарыла дзяўчына.

– Добра, – сказаў Макс.

Дзяўчына павесіла слухаўку. Ён падняўся на ногі. Нешта вельмі дзіўнае вісела ў паветры. «І гэтая дзяўчына з пэйджарнай кампаніі, – падумалася яму, – пэўна, таксама зарабляе больш за мяне».

Мінула дзесяць хвілінаў. Ні слыху ні прослыху. Ён зноўку патэлефанаваў у пэйджарную кампанію, і яму адказала тая ж дзяўчына.

– Там маё паведамленьне дайшло?

– Так, я даслала.

– Ёсэфу з ахоўнай кампаніі?

Дзяўчына захрабусьцела паперамі:

– Так, Ёсэфу. Хочаце, каб я даслала паведамленьне яшчэ раз?

Яму зрабілася няёмка.

– Ага, – пасьля маўчаньня пагадзіўся ён.

– Добра, – адказала дзяўчына.

Ён не азваўся.

– Я ўжо дасылаю, – дадала яна.

– Добра, – сказаў ён.

– Дзякуй, да пабачэньня, – прамовіла дзяўчына і стала чакаць яго адказу. – Ало?

– Да пабачэньня, – адказаў Макс.

Ён пачуў гудкі па той бок і таксама павесіў слухаўку. Мінула яшчэ дзесяць хвілінаў. Ні слыху ні прослыху.

Ён падумаў: «Нешта тут ня тое. Можа, калі я спаў, тут нехта пабываў? Ці тэлефанавалі, а я не прачнуўся. Як такое можа быць, што зьменшчык ня звоніць, начальнік ня звоніць, і я застаўся адзін?»

Ён выйшаў з пакоя, каб згатаваць сабе яшчэ кубак гарбаты. Ад няўважлівасьці апёкся кіпнем. Стаў чакаць, раздражнёны, пакуль гарбата не астыне, пакуль хоць хтосьці не патэлефануе, пакуль хоць штосьці ня зьменіцца. Але нічога не зьмянілася. Ён зірнуў у акно і ўбачыў пляц, які знаходзіўся побач з будоўляй ля банка, які ён вартаваў, і ўбачыў цемру. Звонку не было нікога. Ні душы. І на цэнтральнай, сумежнай, вуліцы таксама бязьлюдзьдзе.

Дрыготкімі рукамі ён набірае нумар яшчэ раз. «Мне адкажа іншая дзяўчына, – супакойвае ён сябе, – і я прадыктую яшчэ раз паведамленьне». Аднак ізноў – тая ж дзяўчына.

– Я прашу прабачэньня, – сказаў ён, – я не разумею, што адбываецца. Мне ніхто ня звоніць. Ніхто не прыйшоў. Мо там нешта адбылося? У навінах?

– Не, – адказала дзяўчына.

Павагаўшыся, яна запытала:

– У вас усё ў парадку?

– Ня ведаю, – сказаў ён, – мяне тут забылі.

– А вам ёсьць каму пазваніць?

– Не. Я ў разводзе. У мяне нікога няма.

Дзяўчына замаўчала. Пасьля паўзы ў некалькі сэкундаў яна асьцярожна сказала:

– Я мела на ўвазе, каму-небудзь з ахоўнай кампаніі.

Пераклаў з іўрыту П. Касьцюкевіч

Апублiкавана 24.04.2018  17:27