Tag Archives: «Серебряная свадьба»

В. Рубінчык. КАТЛЕТЫ & МУХІ (102)

Шараговы шалом ад дзяжурнага мізантраполага! Працягваем размову пра дасягненні краіны ў эпоху незалежнасці (з канца 1991 г.). Як я мог забыцца, што Беларусь зрабілася касмічнай дзяржавай? 🙂 Штопраўда, энтузіязм улетку 2012 г., калі з Байканура стартаваў беларускі спадарожнік «БелКА», не параўнаць ні з 1957 г., ні з 1961 г. Мабыць, таму, што цяпер нікога не здзівіш і запускам на арбіту жывых чалавекаў… І ўсё ж – прыемна, хоць даходы ад нацыянальнага касмічнага праекта даволі сціплыя.

Папярэдняя серыя «Катлет…» заахвоціла жыхара Мінска, кіна- і меламана Пятра Рэзванава ўспомніць нешта сваё, дапоўніць мае развагі пра эрозію правінцыйнасці ў Беларусі, паспрачацца… Далей прывяду колькі ўрыўкаў з яго лістоў і свае каменты (курсівам):

П. Р.: У чым я адчуваў правінцыйнасць Мінску «за саветамі»? Глядзіш навіны («Время» – іншых не было) – і там час ад часу паведамлялася пра гастролі «буржуйскіх зорак». І дзе гэтыя гастролі адбываліся?.. Масква-Ленінград-Кіеў-Тбілісі. Мінск быў «як выкляты Богам» (што праўда, маці ўспамінала, як у 1960-я выступаў у Палацы спорту нехта з сусветна вядомых джазменаў, але гэта – выключэнне, якое толькі пацвярджала правіла). Так, за гады незалежнасці Мінск стаў наведвацца больш актыўна, але ж… У 2008 г. Паці Сміт даехала да Казані, але да Мінска – не. Так што па гэтай прыкмеце Мінск – большая правінцыя, чым Казань (і гэта пры тым, што ў тыя гады іх чыгуначны вакзал не працаваў у рэжыме 24/7, а закрываўся на ноч).

Тут я дадаў бы, што насамрэч у Беларусь часоў незалежнасці прыязджала мноства замежных «зорак». Узяць хаця б Мансерат Кабалье, якая ўвесну 1996 г. дала канцэрт у Мінску; у 2010 і 2017 гг. былі тут «Smokie», у 2011 г. – «Roxette», у 2012-2013 і 2015 гг. – «Scorpions» («Мінск-Арэна» агулам не пустуе), любіць завітваць да нас «мадмуазэль-блюз» Патрысія Каас, etc. Выглядае, аматараў джазу ў нас таксама не крыўдзяць.

П. Р.: Агулам, правінцыйнасць і поспехі – рэчы, якія не выключаюць адна адну (калі даць веры Музею гісторыі беларускага кіно, у савецкі час «Беларусьфільм» атрымліваў больш кінапрэмій, чым зараз). Тыя, хто ведаюць пра «World of Tanks» (не толькі тыя, хто ў яе гуляюць), ведаюць, што яна зроблена ў Беларусі, але ці дастаткова гэта, каб пазбавіцца адчування правінцыйнасці?

Так, асобны поспех – нават гучны, як «World of Tanks» – мала ўплывае на рэпутацыю краіны, але здольнасць мультыплікаваць удалыя праекты ўжо пра нешта гаворыць… І прымушае верыць у тое, што Беларусь – не на задворках цывілізацыі.

З іншага боку, той жа Парк высокіх тэхналогій з усімі яго суперідэямі і «раскруткай» у медыяпрасторы, у т. л. замежнай, застаецца ў падважаным стане, калі ў РБ няма павагі да прынцыпаў прававой дзяржавы. Пісаў пра гэта крыху больш за год таму – што ж, не грэх і паўтарыць.

П. Р. За гады незалежнасці шмат было чаго, што з’яўлялася, потым знікала альбо псавалася (была газета «Навінкі» знікла; былі кінапаказы, якія рабілі пасольствы спіс пасольстваў амаль цалкам змяніўся, дый інтэнсіўнасць паменела; была «Наша ніва» сапсавалася; быў «Рок па вакацыях» спачатку стаў платным, зараз, здаецца, знік; магу і ваш «МЯТ!» у гэтым шэрагу ўзгадаць).

А па-мойму, спыненне культурніцкіх ініцыятыў, як бы яно ні пякло аўтарам & аўдыторыі ў канкрэтны момант – нармальная з’ява, яно якраз можа сведчыць, што «культурка» развіваецца. Пра гурт «Серебряная свадьба», які трансфармаваўся ў «мікракабарэ», гаварылася ў 101-й серыі. Тыя ж «Навінкі» пасля калапсу 2003 г. не ўмёрлі, а перайшлі ў іншую форму – сябры рэдакцыі ўзяліся здымаць і агучваць кіно, прасоўваць свае ідэі ў іншых перыёдыках… Бюлетэнь «МЯТ!» («Мы яшчэ тут!») спыніў выхад у 2009 г., але праз шэсць год з’явілася яго «рэінкарнацыя» – не менш разняволеныя «Катлеты & мухі». Ну і г. д. Галоўнае, творцаў у нас не адстрэльваюць, даволі рэдка садзяць за краты – дзякуй і за тое :))

П. Р.: У менчукоў цягам 1990–2010-х гадоў, напэўна, паменела правінцыйнасці ў галовах. Але што тычыцца «правінцыі правінцыі», якая адначасова «цэнтр Еўропы»… Калі ў 2013 г. я заблукаў і ў палескіх балотах мяне здымалі з дрэва, размаўляў са столінскім міліцыянтам. Ён у мяне пытае: чаго я на Століншчыне шукаў? Я яму адказваю, што вырашыў паглядзець на помнікі гісторыі і культуры. Ён: «І якія ж у нас помнікі?..» Я яму пералічваю тое, што засталося, у тым ліку і сінагогу. – «Так! Яна ў нас знаная! Толькі недзе ў Штатах ёсць яшчэ адна такая ж!..» Ці трэба ўдакладняць, што гонар жыхароў за ўнікальнасць сінагогі ніяк не перашкаджае ёй разбурацца…

Мажліва, тут не ў правінцыйнасці справа, а ў недасканаласці законаў (напрыклад, тых, дзе гаворыцца пра вяртанне маёмасці ды пра спонсарскую дапамогу) і ў няўменні дамаўляцца, характэрным таксама для многіх жыхароў сталіцы. Іначай кажучы, атамізацыя грамадства не прыяе выбудове адносін на гарызантальным узроўні… Разам з тым і на перыферыі Беларусі ёсць месцы, дзе ў той ці іншай ступені дбаюць пра яўрэйскую спадчыну. Часам гэта тлумачыцца палітычнай падкладкай (Вішнева – радзіма Шымона Пераса, Моталь з мітуснёй вакол дома Вейцманаў), часам – наяўнасцю «крытычнай масы» мясцовых энтузіястаў (Наваградак з яго музейшчыкамі, якія «раскручвалі» гісторыю гета задоўга да таго, як нашчадак мясцовых яўрэяў Джарэд Кушнер стаў зяцем Дональда Трампа; Камаі, дзе ксёндз Яцак у пачатку 2010-х пры ўдзеле нашага пільнага чытача д-ра Юрася Гарбінскага намовіў сваіх парафіян і райвыканкам упарадкаваць яўрэйскія могілкі, Краснае на Маладзечаншчыне, дзе рупліва збіраюць звесткі пра Катастрофу і гераізм мясцовых яўрэяў)…

П. Рэзванаў (фота з brestnet.com) i рэшткі столінскай сінагогі (vetliva.ru)

П. Р.: Метро я па савецкай звычцы амаль не карыстаюся, але ёсць шмат кропак у горадзе, між якімі раней можна было ездзіць без перасадак, а цяпер – не. Так што мінскі гарадскі транспарт для мяне ў поспехі не ўваходзіць.

Вядома, транспартнае сеціва не ідэальнае ні ў Мінску, ні ў Беларусі ўвогуле, i тым не меней… Развіццё метро і сістэмы маршрутак, пры ўсіх недахопах, па-мойму, значна палепшыла зносіны паміж перыферыйнымі раёнамі сталіцы (напрыклад, Кунцаўшчынай на Захадзе і Уруччам на Усходзе). Адносным поспехам лічу і тое, што на многіх прыпынках Мінска ў апошнія гады з’явіліся электронныя табло, якія паказваюць, колькі мінут засталося да прыезду наступнага аўтобуса/тралейбуса.

* * *

Расказанае ў гэтай і папярэдняй серыях не стыкуецца з тэзісам аднэй нобелеўскай лаўрэаткі аб тым, што Беларусь-2018 (у параўнанні з Расіяй) – «увогуле музей мінулага». Як мінімум у нас тут некалькі музеяў, дзе не толькі пра мінуўшчыну 🙂 І барацьба з камунізмам, якую па-ранейшаму прапагандуе пісьменніца, выглядае ў 2019 г… несамавіта. Ужо тры гады таму сумняваўся ў памыснасці гэткай «барацьбы».

«Жалезнай заслоны» даўно няма. Не адно дзесяцігоддзе беларусы маюць доступ да велізарнага аб’ёму інфармацыі ды адносна вольна перасякаюць межы Беларусі ў розных напрамках. Аднак палітычны лад астаецца аўтарытарным, і маральны клімат у нас пакідае жадаць лепшага. Парадокс? Напэўна, не, калі ведаць, што дэмакратыя і «еўрапейскія каштоўнасці» з канца 1990-х губляюць свой уплыў у свеце, а кітайская мадэль («эканоміка і тэхналогіі найперш, правы чалавека – хімера») усё часцей лічыцца легітымнай. Нават паўночнакарэйскага лідэра прэзідэнт «галоўнай дэмакратычнай краіны сусвету» пахваліў надоечы. Таму не будзе плёну ад пафасных зваротаў кшталту гэтага, складзенага ў студзені Бернарам-Анры Леві і падпісанага Святланай Алексіевіч, Давідам Гросманам, інш. Папулісты атакуюць «дух Еўропы»? Такой бяды: галоўнае – самім не быць папулістамі й дэмагогамі. Баюся, з развагамі пра белграмадства («з намі можна зрабіць усё») і пра леташняе святкаванне юбілею БНР («Які сэнс, як Статкевіч, выбегчы, пагукаць “далоў Лукашэнку”, яго схапілі, і ўсё. А маладыя рабяты арганізавалі, людзі выйшлі, слухалі беларускія песні, куплялі беларускія кнігі») тэст на антыпапулізм быў бы завалены…

Зрэшты, аднаўленне працы ў Мінску інтэлектуальнага клуба (апошні раз збіраўся ў канцы 2017 г.), калі яно ўсё ж адбудзецца ў сакавіку 2019 г., – справа памысная. Святлана Аляксандраўна анансавала прыезд «іншапланетніка» Тымаці Снайдэра… ну, яго хоць на беларускую мову перакладалі, ахвотным будзе аб чым паспрачацца.

Даступнасць кніг, сярод іншага – пра яўрэяў і Ізраіль, напэўна, хутчэй дасягненне, чым не. Чытаць можна хоць «Шолахава-Алейхема», хоць Хаіма Нахмана Бяліка, хоць Керэта нашага Этгара – і па-руску, і па-беларуску… Іншая справа, што попыт на секулярныя «яўрэйскія» тэксты ў параўнанні з 1980-мі (і нават 1990-мі) падупаў.

Ізраільскі павільён на Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы, 07.02.2019.

Няпроста цяпер залічыць беларускіх яўрэяў у «народ Кнігі». Затое можам лётаць у Ізраіль без візы, як і іншыя грамадзяне РБ, дый родзічам-сябрам, якія наведваюцца ў Беларусь, з канца 2015 г. віза не патрэбна. Няма гарантыі, што брамы «Бен-Гурыёна» і аэрапорта «Мінск» будуць гасцінна расчынены, але ў Ізраіля з Украінай, пішуць, узаемаабмен турыстамі яшчэ больш рызыкоўны…

* * *

У краіне – чарговая разня, гэтым разам у стаўбцоўскай школе № 2. Нічога лепшага зараз не прыдумаю, чым спаслацца на свой тэкст 2016 г., напісаны пасля нападу хлопца з бензапілой на жанчын у гандлёвым цэнтры: «Да сучаснага свету многім насамрэч цяжка адаптавацца, і ў раннім папярэджанні ўнутраных збояў маглі б дапамагчы ўмелыя псіхолагі, а іх заўсягды не хапала… Беларусі нагвалт патрэбен самавіты Інстытут псіхалогіі». Хіба дадам: такі інстытут, супрацоўнікі якога ўмелі б давесці urbi et orbi, што кансультацыя – гэта не страшна, пасля яе не адправяць у спецустанову. А наводзіць у школах «жалезную дысцыпліну», як прапануе «галоўны педагог усёй Беларусі», – не выйсце. І без панукванняў навучальныя ўстановы за металічнымі плотамі ўжо гадоў 5-6 таму пачалі нагадваць казармы, дый выклікі міліцыі ў школы – даўнавата не рэдкасць.

12.02.2019, назаўтра пасля трагедыі ў Стоўбцах (у Жабінцы, выяўляецца, школьнік таксама махаў нажом), прэс-сакратарка мінадукацыі заявіла, што «ва ўстановах адукацыі будзе ўзмоцнена работа школьных псіхолагаў». Цікава, а якой часткай цела цягам двух гадоў думаў міністр, якога прызначылі ў снежні 2016 г.? Даўмеўся ж узяць у штат Андрушу Л. – прапагандыста, схільнага да плагіяту

9 лютага памёр Сямён Домаш (1950–2019), які ў 2001 г. прэтэндаваў на пасаду прэзідэнта Беларусі. Шансаў у адстаўнога гродзенскага чыноўніка і дэпутата Вярхоўнага Савета, насупор таму, што цяпер пішуць, практычна не было – хаця б таму, што вакол яго сабралося замала прафесіяналаў, але замнога маніпулятараў, якія палітыку ператваралі ў дробны «бізнэс». Зараз гэта бачыцца ясна: куды можна было прыйсці з такім начальнікам штаба, як Аляксандр М., з такімі «іміджмэйкерамі», як Юрый Х. і нашанівіцы начальнік… Дзіва што пасля 2002 г. Домаш адышоў быў ад «апазіцыі», дый нават ад грамадскай дзейнасці, а ў пачатку 2006 г. яго паставілі загадваць дзяржаўным заводам. R. I. P.

«Вольфаў цытатнік»

«Мы ведаем, што асобныя людзі паддаюцца выхаванню, але чалавецтва ў цэлым – не. Чароўны парадокс існавання заключаецца ў тым, што мы, ведаючы, што чалавецтва не паддаецца выхаванню, павінны жыць так, як быццам яно паддаецца. Іначай надыдзе хаос». (Фазіль Іскандэр, 2011)

«Прынцыпы — часцяком толькі спосаб эканоміць разумовую энэргію» (Віктар Голышаў, 26.04.2017)

«Калі ты становішся папулярным, то пачынаеш трансляваць штосьці публіцы, падстройваючыся пад яе. Даеш тое, чаго ад цябе чакаюць, а не тое, што ты хочаш сказаць» (Ганна Жданава, 11.02.2019)

Вольф Рубінчык, г. Мінск

14.02.2019

wrubinchyk[at]gmail.com

Апублiкавана 14.02.2019  20:40

***

Пiша Валерыя Папова:

Сення абмяркоўваюць жудаснае здарэнне ў Стоўбцах : у СШ №2 11 лютага 8.00 10-класнік забіў насмерць нажом настаўніцу гісторыі і вучня старэйшага класа — абое хутка сцяклі крывею і памерлі. Пацярпелі ад яго яшчэ два вучні — ў цяжкім стане канаюць ў шпіталі. Пакуль усе абставіны высвятляецца і апытваюцца сведкі. Мае меркаванне як настаўніцы і  педагога : як кірауніцтва сш загадзя не высветліла і ” не заўважыла ” такога навучэнца , холаднакроўнага забойцу, які амаль прафесійна заперыраваў нажом і смеючыся збег ? Педкалектыў мусілі заўважыць па паводзінах і учынках заўважыць і адлучыць з дзіцячага калектыва, бо такіх заўседы бачна , нават калі салідна апрануты. Як так ? Хто павінен?

Загінуў такі прыгожы хлопец , прыемны і разумны твар, патрыет, добра вучыўся, А настаўніца гісторыі была ведала свой прадмет , чуллівая. У яе засталася адна дачка Насця Сем”ям пацярпеўшых адкрыт лік , арганізавана дапамога. Я лічу : вінавата дырэктарка сш №2 , бо не магло быць без скаргаў на такога вучня ад аднакласнікаў ці ад тех.персанала. Напэўна звярталіся і да псіхолага і сац.педагога, кл.кіраўніка, але ж калі дырэктар адказала калегам : ен усе роўна будзе вучыцца , што бы ні здарылася. Вось і дагуляліся. Пішуць, крымінальным доследам па справе заняты прававеды, прыложаць намаганні каб адвярнуць ад версіі ” беларусафобіі” і палітычных матыаў, таму што загінуўшы добра размаўляў па- беларуску і насіў адзежу с сімволікай “Пагоня”. Так , вядома намагаюцца замяць справу. Але ж каму выгодна, хто павінен ? Мяркую: следы злачынства прывядуць у адміністрацыю сп А Лукашэнка, які чыніць крымінальны пераслед усім , хто на баку незалежнай Беларусі. Час збіраць подпісы супраць дыктатарскага рэжыму і выказаць недавер урадцам, пазбавіць недакранальнасці. Бо шмат нераскрытых крымінальных спраў аб забойствах , а злодзеі разгульваюць на волі і пры грошах !

15.02.2019  17:40

В. Рубінчык. КАТЛЕТЫ & МУХІ (101)

Шалом-беларускі! «Эх, скручу я дудку…» Постюбілейны выпуск закарцела насыціць пазітывам – між іншага і таму, што летась некаторыя чытачы закідалі мне «ачарненне рэчаіснасці». На самай справе яны блыталі крытыку/сатыру з ачарненнем, аднак асадак застаўся, хочацца змыць… І тут падвярнуўся блог Галіны Айзенштадт, выпускніцы журфаку БДУ 1964 г., адстаўной супрацоўніцы белслужбы «Радыё Свабода» (у 1990-х; з пачатку 2000-х жыве ў ізраільскай Тверыі). Разважаючы на тэмы правінцыйнасці, Г. А. 04.02.2019 напісала пра Сінявокую: маўляў, «як частка СССР яна падсілкоўвалася Масквой, а галоўнае – рускай культурай». Цяпер жа «нікому гэтая краіна ў Еўропе не патрэбна і нецікава, дый нечага значнага яна так і не здзейсніла... Паводле знешніх атрыбутаў Беларусь – сучасная дзяржава, а паводле ўнутраных, на жаль, глухая правінцыя». Думаю, ніхто не закіне мне залішнюю філантропію, пагатоў шушкевічафілію ды лукашэнкафілію, але гэткія развагі – занадта і для мяне. Не адчуваю сябе ў Мінску жыхаром правінцыі, а вось у познім СССР – такi адчуваў.

Але, можа, я адзін такі? Вось і чалавек з іншым бэкграўндам, чым Галіна А. – доктар гістэрычных гістарычных навук Леанід Лыч, якому 8 лютага споўнілася 90, – сцвярджае: «Дзяржаўная суверэннасць нічога нам не дадала ў нашай этнакультурнай самабытнасці. Больш за тое, яна забрала ў нас тое, што захоўвалася пры савецкай уладзе. Я лічу апошнія 25 гадоў самымі хмарнымі, бо тых этнакультурных стратаў, якія мы панеслі за гэты час, мы не ведалі за ўсю нашу гісторыю». Прафесар, чый праект беларускамоўнай рэзервацыі сур’ёзна абмяркоўваўся два гады таму, відаць, не давярае «сваім»: «цяпер у нашага народа такое ўражанне, што ў нас няма нічога свайго, што беларуская мова і культура — гэта выдумка, што мы — рускія. Не дай Божа, калі сюды прыйдуць рускія войскі. Хоць Лукашэнка і кажа, што кожнаму беларусу дадуць па аўтамату — кожны беларус выкіне яго і скажа: Дык ідуць да нас нашыя людзі!»

Далёкі ад падобных заяў, праз FB-акаўнт Арона Шусціна я звярнуўся да чытачоў незалежнага ізраільскага сайта, сярод якіх нямала маіх суграмадзян. Папрасіў іх адказаць на досыць наіўнае пытанне: «Што добрага вам помніцца за 27 гадоў існавання Рэспублікі Беларусь; чым, створаным у Сінявокай за гэты час, рэальна можна ганарыцца? Называйце што заўгодна: творы мастацтва, літаратуры, навуковыя адкрыцці, паспяховыя бізнэс-праекты…» Спадзяваўся, што з адказаў складзецца пазл, і будзе рэальная карціна дасягненняў Беларусі, убачаная не праз ідэалагічныя акуляры. У нейкай ступені так і выйшла.

Дзякуй чытачам за адказы кшталту «Людзі ёсць добрыя [ў Беларусі]», але мелася на ўвазе крыху іншае, на што намякае слова «створаным» у пытанні 🙂 Добрыя людзі былі і «за саветамі», мо’ нават у большай колькасці…

Піша Уладзь Рымша: «Сумнае і радаснае дасягненьне: за 27 год Беларусі беларуская мова робіцца ўжытковай і ў бізнэсе, і ў вытворчасьці, і на вуліцах гарадоў». Вось ужо нешта… Да таго ж мінчук Рымша сам займаецца бізнэсам і вытворчасцю, таму ведае, што кажа. Дадам, што чыноўнікі ды іншыя адказныя асобы ўсё часцей адказваюць па-беларуску на белмоўныя звароты; сем год таму гэта ўвайшло ў закон, і норма больш-менш дзейнічае.

Даўняя аўтарка сайта Інэса Ганкіна, таксама з Мінска: «Новы будынак бібліятэкі. Магчыма, можна было лепей, але ў гэтай бібліятэцы рэальна можна працаваць. (Хуткасць доступу да фондаў і г. д.). Нармальны сучасны вакзал, хаця б не сорамна сустракаць гасцей, культурныя музычныя праекты каля ратушы. Вось тры першых рэчы, якія прыходзяць у галаву і якімі актыўна рэгулярна карыстаюся. Яшчэ помнікі на месцах знішчэння ахвяр Халакосту з нармальнымі надпісамі і догляд за імі дбаннем мясцовых школьнікаў. Такіх месцаў многа...».

Вольга Маёрава (грамадская актывістка, Мінск): «З’яўленне аўтарскіх скульптур і муралаў у гарадах. Гэта гаворыць пра тое, што чалавечае вымярэнне становіцца важным, нягледзячы ні на што». Дапраўды, шмат чаго карыснага ў сучаснай Беларусі робіцца не «дзякуючы» (уладам, грамадскай думцы), а «насуперак»… Але ж робіцца.

Партрэт М. Шагала на віцебскай трансфарматарнай будцы – з’явіўся ў 2015 г., да 100-годдзя шлюбу Марка і Бэлы (фота адсюль); «Дзяўчына ў вышыванцы» ад брытанца Гвіда ван Хелтэна, каля мінскага ўніверсітэта культуры (2015, адсюль)

Cцвярджэнне яшчэ адной актывісткі Таццяны Севярынец, экс-настаўніцы з Віцебска, маці траіх вядомых у Беларусі людзей – «я ўсвядоміла сябе беларускай і прыйшла да Госпада» – быццам бы чыста асабістае. Аднак і яно паказвае, што не ўсё так пагана ў нас, як малююць некаторыя…

Устаўлю сваю грыўню. Калі пад канец існавання СССР большасць жыхароў Беларусі атаясамлівала сябе з Саюзам, дый першы час пасля снежня 1991 г. захоўваўся «фантомны боль», і «савецкіх» людзей было тут больш, чым беларусацэнтрычных (помню, якую рэакцыю ў Мінску выклікала процістаянне Ельцына ды Вярхоўнага Савета Расіі ў 1993 г. – за ім напружана сачылі, быццам бы яно ішло ва ўласнай краіне, і нават Васіль Быкаў, на той час – актывіст «незалежніцкага» БНФ, падпісаў ад імя расійскай інтэлігенцыі несамавіты «ліст 42-х»), то цяпер, у 2010-х, прапорцыя памянялася. Падрасло новае пакаленне, для якога Масква ніяк не бліжэйшая за, дапусцім, Варшаву або Вільнюс. Мяне, калі браць сталіцы постсавецкай прасторы, у 2013–2014 гг. найбольш грэў Кіеў… Пасля забойстваў Алеся Бузіны і Паўла Шарамета, нераскрытых, адпаведна, з красавіка 2015 г. і ліпеня 2016 г., цягацца туды няма ахвоты, але і Крэмль з Маўзалеем мала вабяць.

Карацей, за 27 гадоў незалежнасці грамадства ў Беларусі набыло адпаведную ідэнтычнасць, няхай недасканалую. І пацаватыя спробы шукаць у нас «цэнтр Еўропы», папулярныя тутака ў 1990–2000-х гадах, свой станоўчы ўплыў, пэўна, мелі.

Яшчэ адзін «цэнтр» – знак «Пачатак дарог» на Кастрычніцкай плошчы Мінска. Пастаўлены ў 1998 г.

У свеце Беларусь заявіла пра сябе тысячамі (калі не мільёнамі) галасоў, у тым ліку маім 🙂 Сціпла выкананыя кнігі мінскай выдавецкай суполкі «Шах-плюс», пераважна беларуска- ды ідышамоўныя, захоўваюцца ў бібліятэках ЗША, Ізраіля, Нідэрландаў, Расіі; прадаюцца, як мінімум, праз два расійскіх і адзін чэшскі сайт. (Спецыяльна для ахвотных дакалупацца да «Шах-плюс» пасродкам падатковай службы; на жаль ці на шчасце, не ведаю, хто выставіў на продаж тыя выданні, і «навару» ад гэтай рэалізацыі не маю.)

Беларускія пісьменнікі здабылі безліч міжнародных прэмій – варта згадаць і Нобелеўскую 2015 г., як бы я ні ставіўся да поглядаў лаўрэаткі. Што паробіш, не ўсе еўрапейцы ў курсе, што «гэтая краіна» нікому не патрэбная, не цікавая… Але эмігрантцы з берагу Кінэрэта (гл. пачатак серыі), вядома, відаць лепей. ¯\_(ツ)_/¯

Комплекс правінцыйнасці – калі ён у іх і быў – пераадолелі многія беларускія музыкі, запатрабаваныя на Захадзе і Ўсходзе, Поўначы і Поўдні. Адразу назаву этна-трыа «Троіца» і кабарэ-бэнд «Серебряная свадьба». Апошні, праўда, з 2016 г. ужо не грае, аднак 10 год ён «руліў»! Дый пазнейшыя праекты экс-удзельнікаў цікавыя людзям (пра гастролі «мікракабарэ» ў Ізраілі гл. тут).

Важным праектам у 1990-х быў Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт у Мінску, заснаваны ў 1992 г. – не адно месца навучання, а і агмень для інтэлектуалаў з розных краін. Так, у 2004 г. ЕГУ выселілі з Беларусі, i ў Вільні ён ужо «не торт», але закладзенае ў пачатку працягвае турбаваць розумы. Напрыклад, уладальнік культавай кнігарні «Логвінаў» наўрад ці здолеў бы «раскруціцца» без папярэдняй працы ў ЕГУ (начальнікам рэдакцыйна-выдавецкага аддзела).

Згодзен з Інэсай Ганкінай у тым, што Нацыянальная бібліятэка – хутчэй у плюс незалежнай Беларусі, колькі б ні гучала кпінаў з гэтага «чупа-чупса». Доўгі час я не наведваў новы будынак праз незадаволенасць «кампанейшчынай» з яго стварэннем – дый тое, што на будоўлю 500 тыс. долараў ахвяраваў быў Садам Хусейн, энтузіязму не абуджала… А потым я вырашыў, што мухі асобна, катлеты асобна. З канца 2000-х час ад часу заязджаю ў НБ – і ў цэлым не шкадую, дарма што недахопаў у працы тамтэйшай адміністрацыі нямала (прыклад; праблема не вырашана дагэтуль).

Новы чыгуначны вакзал у Мінску, адкрыты гадоў на пяць раней за бібліятэку (у самым канцы 2000 г.), не здаецца мне такім ужо цудоўным, але я гатовы згадзіцца, што яго дызайн – крок уперад у параўнанні з ранейшым. Калі ўжо казаць пра навабуды, то больш цешыць метро, якое ў час незалежнасці вырасла прыкладна ўдвая – як паводле колькасці станцый, так і водле працягласці ліній.

Увекавечанне памяці загінулых пад акупацыяй 1941–44 гг. – тое, што дазвалялася і віталася ў незалежнай Беларусі з першых дзён яе існавання (гэта не ліпеньскія дні 1994 г.). Усталяванне помнікаў яўрэям, ахвярам гетаў і канцлагероў, актывізавалася ў 2000-х гадах – шмат у чым дзякуючы замежным фундатарам. Галоўнае, за 30 гадоў зменшыўся побытавы антысемітызм. Калі верыць адчуванням, то цяпер «дэманізуе» яўрэяў/Ізраіль куды меншая частка жыхароў Беларусі, чым на рубяжы 1990-х гадоў. Людзі зрабіліся больш прагматычныя, а праз тое талерантныя… ці проста абыякавыя да этнічных пытанняў. Хаця, вядома, выняткаў хапае, і ксенафобія не прыдушана ў краіне.

Я не супраць прадоўжыць тэму «пазітываў» у наступнай серыі «Катлет…». Шаноўныя, а раскажыце пра вашы ўласныя грамадска значныя дасягненні ў 1992–2019 гг.! Калі не мы, то хто? 🙂

«Вольфаў цытатнік»

«Ёсць шмат прыкмет таго, што ў найшырэйшых пластах народу, перадусім у рабочым асяроддзі, адчуваецца патрэба ў ідэалогіі, на якую магло б абаперціся негатыўнае стаўленне да рэжыму і яго афіцыйнай дактрыны… Навукоўцы паводле свайго складу працы, становішча ў нашым грамадстве і ладу мыслення ўяўляюцца мне найменш здольнымі да актыўнага дзеяння. Яны ахвотна будуць “разважаць”, але вельмі нерашуча дзейнічаць» (Андрэй Амальрык, «Ці праіснуе Савецкі Саюз да 1984 года?», 1969)

«Дамінаванне запыту на сацыяльную справядлівасць [у Расіі] пакуль што не дазваляе казаць пра левы паварот, левую альтэрнатыву. Для гэтага трэба зафіксаваць, прынамсі, запыт на салідарнасць гатоўнасць да калектыўных дзеянняў у адстойванні права на працу і годнае ўзнагароджанне за працу. Гэткі запыт мае перадумовай актывісцкую ўстаноўку імпэт, які шукае выйсця ў калектыўных пратэстных дзеяннях. І не проста імпэт, а спантанную арганізацыю ў форме прафсаюзаў і камітэтаў прамога дзеяння.

Цяперашні запыт суправаджаецца пасіўнай устаноўкай хтосьці, а не сам суб’ект, павінен прыйсці і выправіць непрыемную сітуацыю. Хтосьці, не сам суб’ект, павінен узяць на сябе адказнасць за дзеянні па выпраўленні становішча. Слабасць масавых калектыўных дзеянняў…, кажа аб тым, што атамізацыя выбаршчыкаў зусім не пераадолена, а хутчэй наадварот іменна атамізацыя вызначае логіку паводзін. І яна ж вызначае вобраз агульнай будучыні, дакладней яго адсутнасць». (Лявонцій Бызаў, 19.01.2019).

«Грамадскае меркаванне, даследаванае ў ходзе апытанняў, і рэальныя грамадскія паводзіны ніколі не супадаюць». (Аксана Шэлест, 21.01.2019)

«У нас шмат мудрацоў, якія ведаюць, чаму мы кепска жывём, але вельмі мала з іх здольных быць шчырымі і нястомнымі Майсеямі. У гэтым, мяркую, на сёння наша галоўная праблема» (Мікалай Анісавец, 05.02.2019)

«Мы з вамі не павінны быць ні залатымі рыбкамі, у якіх памяць захоўваецца паўтары хвілі, ні шчанюкамі, якія кожныя паўтары хвілі адхіляюцца на новы раздражняльнік». (Аляксей Навальны, 05.02.2019)

«Ідэя “прымусовага шчасця” ўсё больш авалодвае масамі» (Ілья Канстанцінаў, 05.02.2019)

Вольф Рубінчык,

г. Мінск 09.02.2019

wrubinchyk[at]gmail.com

Апублiкавана 09.02.2019  21:04

Водгук ад д-ра Ю. Гарбінскага (11.02.2019):
“Правінцыяльнасць” мыслення тых, хто думае і піша пра Менск і Беларусь як “правінцыю” (у розных семантычных канфігурацыях) сведчыць як мінімум пра комплекс постсавецкасці. Хвароба сур’ёзная. Але, на шчасце, – не смяротная… :))) Важна, хто, чым і як хутка будзе яе лячыць.

В. Рубінчык. КАТЛЕТЫ & МУХІ (70g)

Cамага шаломістага шалому! Цягнік «БНР-100» поўным ходам імчыцца кудысьці… Куды – пабачым 25.03.2018 у цэнтры Мінска, пакуль жа прапаную абяцаныя развагі пра ролю яўрэяў у заснаванні Беларускай народнай рэспублікі.

Дзякуючы таму, што з 1992 г. не раз перавыдаваўся нарыс Змітрака Бядулі «Жыды на Беларусі», цяпер ужо амаль усе ведаюць, што «У часе перавароту [1917 г.], калі беларусы ў Менску пачалі выступаць пад сваім уласным штандарам, то гарачэй усіх віталі іх жыды-нацыяналісты. У часе выбараў у меськую думу [лета 1917 г.] беларусы з жыдамі (нацыянальныя партыі) увайшлі ў кааліцыю і зрабілі адзін сьпіс кандыдатаў. А калі Ўсебеларускі Зьезд [снежань 1917 г.] паказаў, што творыцца дзяржаўная сіла, у жыдоўскіх газэтах пачалі ўсё часьцей паказвацца артыкулы аб беларусах. Пасьля разгону бальшавікамі памянёнага зьезду, жыдоўскія нацыянальныя партыі апублікавалі свой пратэст супраць гэтага гвалту». Адным з дэлегатаў з’езда аказаўся Мойша Гутман, выбраны і ў Раду. Немалы палітычны досвед давёў актывіста да таго, што ў лютым 1918 г. Гутман патрапіў у Народны сакратарыят, г. зн. фактычна ва ўрад Беларусі. Бядуля называе яго сакратаром без партфеля, але насамрэч Гутман быў, кажучы цяперашняй мовай, віцэ-прэм’ерам. Кандыдатка гістарычных навук Іна Герасімава дапускае, што ён складаў Першую Ўстаўную грамату БНР, апублікаваную 21.02.1918 (прынамсі яна рыхтавалася ў ягоным доме). Другім членам Народнага сакратарыята «ад нашых» стаў Гелій Белкінд, адказны за фінансы.

На нейкі час далучыліся да Рады БНР прадстаўнікі Бунда і сіяністаў. Люты-сакавік 1918 г. – пік палітычнай супрацы беларусаў і яўрэяў, потым надышлі «прымаразкі». Яўрэі, прынятыя ў Раду БНР, пасля Трэцяй Устаўной граматы дыстанцыяваліся ад «незалежніцкага праекта». Бядуля ў тым жа годзе тлумачыў паводзіны супляменнікаў так: «гісторыя іх так вышкаліла, што, на жаль, па большасьці яны арыентуюцца толькі грубай сілай: чый верх таго і праўда…» Аднак ці магло быць іначай?

Асноўнымі гульцамі на землях Беларусі ў 1918 г. былі тыя, хто абапіраўся на войска, г. зн. расійцы, немцы і палякі. Беларускі рух толькі браўся і не меў суперпапулярнасці сярод паспалітых беларусаў, якія пасля рэвалюцый 1917 г. цікавіліся хутчэй перадзелам маёмасці, чым праблемамі дзяржаўнага суверэнітэту.

Ясна, я не падпішуся пад лухтою пра БНР тыпу «групоўка радыкальных нацыяналістаў, якія прызначылі сябе прадстаўнікамі народа… Ніхто пра іх нічога не чуў ні тады, ні цяпер» (гомельскі «палітолаг» Жан Ч.). Аднак ваяваць за новую рэспубліку ў тубыльцаў ахвоты сапраўды не ставала. Толькі 09.11.1918, пад самы канец нямецкай акупацыі, урад БНР выдаў пастанову аб фармаванні ўласнага войска. «Міністр абароны», генерал Кіпрыян Кандратовіч у лістападзе 1918 г. прапанаваў паставіць пад ружжо 200 тыcяч – а ў выніку (канец снежня 1918 г.) аказаўся ў Гродне на чале Першага беларускага палка з тысячай штыкоў. Пазней урад БНР на выгнанні звязаў сябе з «бацькам» Булак-Балаховічам, чыё разнамаснае войска ў 1920 г. набыло сумную вядомасць, запэцкаўшыся, між іншага, у антыяўрэйскіх пагромах на поўдні Беларусі.

Сярод «левых» у БНР-1918 пераважалі дзеячы культуры, схільныя больш да сімвалічных крокаў, чым да рэальнай разбудовы дзяржаўнасці. «Правыя» (Раман Скірмунт, той самы Кандратовіч…) з дарэвалюцыйных часін сёе-тое ведалі пра механізмы ўлады, але слаба ўпісваліся ў рэвалюцыйную эпоху. Знайсці паразуменне ім так да канца і не ўдалося, як не змаглі паразумецца ва Украіне Пятлюра і Скарападскі.

Ведаючы – або адчуваючы – нутраную слабасць БНР, пераважная большасць яўрэяў увесну 1918 г. заняла нейтральна-чакальную пазіцыю. Меліся такія, хто падтрымліваў немцаў, спадзеючыся, што яны прыйшлі «ўсур’ёз і надоўга»; нямала было і прыхільнікаў новай Расіі (неабавязкова бальшавіцкай).

Паспрабую забыцца, што гісторыя не мае ўмоўнага ладу. Што, калі б у лютым-сакавіку 1918 г. палітычна актыўныя тутэйшыя яўрэі масава падтрымалі БНР, спакусіўшыся лозунгам «нацыянальна-персанальнай аўтаноміі», і Рада не прамарудзіла б з абвяшчэннем незалежнасці? Тады, мажліва, у той ці іншай форме захаваўся б «левы» або цэнтрысцкі ўрад, які б не адправіў вернападданніцкую тэлеграму кайзеру… Ён заваяваў бы пэўны давер «народных мас», дый акупанты больш лічыліся б з яго аўтарытэтам.

Мяркую, усё адно пасля скасавання Брэсцкага міру на большасць тэрыторыі Беларусі вярнулася б савецкая ўлада, падпёртая рулямі чырвонаармейцаў. Іншая рэч, што БНР, дзякуючы актыўнасці міністраў-яўрэяў, маглі б прызнаць краіны Антанты і/або ЗША (хаця я б не перабольшваў уплыву «яўрэйскага лобі» на заходнія ўрады пачатку ХХ ст.). За прызнаную «цывілізаваным светам» дзяржаву змагалася б куды больш народу, чым за непрызнаную, і – хто ведае? – мо беларускаму ўраду ўдалося б «выгрызці» лапік зямлі на захадзе Беларусі, недзе там, дзе летась паказалася «Вейшнорыя».

Утапічнасць маіх дапушчэнняў – яшчэ і ў тым, што палітычна ангажаваным яўрэям на пачатку 1918 г. было цяжка дамовіцца міжсобку (зрэшты, як заўсёды). Так, бундаўцы, сіяністы і прадстаўнікі артадаксальных колаў, мякка кажучы, недалюблівалі адно аднаго. Выпрацаваць агульную лінію што да новай рэспублікі – а зрабіць тое трэ было тэрмінова, лік ішоў на тыдні – яны маглі б толькі цудам.

Сто год таму «яўрэйская абшчына» была ўжо моцна фрагментаваная, і зварот Янкі Купалы да абстрактных «ўсебеларускіх жыдоў» («Пара, жыды, паны усяго свету / Сплаціці доўг, які вам Беларусь дала!»), калі разглядаць яго як палітычную дэкларацыю, гучаў у 1919 г. досыць наіўна. Дзіва што, калі ў 1920 г. у БНР зноў завіталі яўрэі (д-р Ісак Лур’е, Давід Анекштэйн, а ў 1921 г. – «міністр па справах нацыянальных меншасцей» Самуіл Жытлоўскі), мала што ў іх атрымалася. Гэтыя людзі з іхнімі добрымі намерамі прадстаўлялі не так «абшчыну», як саміх сябе, дый час быў упушчаны… Акурат у 1919 г. пачалася «трэцяя алія», г. зн. масавае перасяленне яўрэяў з Усходняй Еўропы ў Палесціну. «Многія яўрэйскія лідары не бачылі неабходнасці дапамагаць беларусам і адцягваць людзей і сродкі ад барацьбы за пабудову сваёй яўрэйскай дзяржавы», – заўважае І. Герасімава.

Так цi іначай, для БНР (без якой, хутчэй за ўсё, не існавала б ані БССР, ані Рэспублікі Беларусь) нямала зрабілі і яўрэі, і прадстаўнікі левых партый, асабліва Беларускай сацыялістычнай грамады ды эсэраў. Таму рэванш, які апошнім часам спрабуюць узяць кансерватары, прэтэндуючы на ўсю спадчыну БНР, мала каму патрэбны. Адна мінская «праваабаронца» (Ганна Ш.; я-то заўсёды меркаваў, што праваабаронцам лепей заставацца нейтральнымі…) кінула ў адрас партыі Статкевіча: «Сацінтэрн, рукі прэч ад нашага нацыянальнага Свята [25 сакавіка]! Наперадзе 1 траўня. Рыхтуйцеся!» Кіраўнікі БНФ гэты хамаваты заклік ухвалілі 🙁

Тое, што сучасны БНФ, адрозна ад пачатку 1990-х, – кволая палітычная секта, хутчэй аксіёма, чым тэарэма або гіпотэза. Рэакцыя чалавека, які ў 1999–2007 гг. узначальваў гэтую партыю, на новы cцёбны кліп з удзелам расійца Шнурава, дазваляе зразумець, адкуль ногі растуць… Прывяду пост Вінцука Вячоркі цалкам; яго меркаванне ў нечым тыповае, і падтрымала В. В. звыш сотні людзей, у іх ліку паважаныя мною пісьменнікі:

Я даўным-даўно не жыву ў савецка-расейскай інфармацыйнай прасторы. Ня ведаю ані герояў тамтэйшага папсовага паўсьвету, ані сэрыялаў, ані тэлезьвёздаў. Імя Галыгін мне да сяньня нічога не гаварыла, сам я не націснуў бы на прысьвечанае „8 сакавіка“ відэа, якое ўпарта зьяўляецца ў сяньняшняй стужцы, але мяне настойліва намовілі. Лінк даваць ня буду, хто захоча сам знойдзе.

Вось жа тое, што я пабачыў, акрамя агульнага ганебнага ўзроўню, — яшчэ і абраза ў адрас беларускай мовы і ўсіх беларускамоўных. Калі ўбогая пахабшчына, якую „сьпяваюць“ па-беларуску (я не памыліўся з удзелам пэўнага народнага артыста?), „перакладаецца“ субтытрамі па-расейску, але моўнымі сродкамі паэтычнага, высокага стылю. Г. зн. беларуская мова яна для бруду, які на расейскую і перакладу адэкватнаму не паддаецца.

Матрыца для закладаньня ў падсьвядомасьць ня новая. З свайго дзяцінства, з чорна-белага савецкага тэлевізара памятаю двух блазнаў Тарапуньку й Штэпсэля. Недалёкі Тарапунька гаварыў, вядома ж, па-ўкраінску. А хітры і недурны Штэпсэль па-расейску. Але такога падзеньня, як я сяньня пабачыў, усё ж яшчэ не было.

Не збіраюся бараніць творчасць Вадзіма Галыгіна і Сяргея Шнурава, а пагатоў Анатоля Ярмоленкі і Ларысы Грыбалёвай. Недалужныя п’янтосы? Заклапочаныя кабеткі? Мне больш даспадобы такая клаўнада, як у наступным кліпе:

Калі ж мяне цягне быць сведкам экзістэнцыйнай тугі, не толькі жаночай, я слухаю іншую песню «Серебряной свадьбы»:

Аднак шыць палітычныя абвінавачанні не самаму высокадухоўнаму крэатыву, зробленаму ў стылістыцы ўкраінскага «Дызель шоў», – гэта больш чым занадта. «Абраза мовы» – яшчэ і артыкул у беларускім Кодэксе аб адміністрацыйных правапарушэннях. Аб’ектыўна выходзіць, што В. В. заклікае да паліцэйскага пераследу комікаў.

Годна адказалі Вячорку энд компані Юрый Варонежцаў («Справа даходзіць да сур’ёзных паталогій. Нядаўна адзін адстаўны беларускі палітык заявіў, што гэты кліп – элемент інфармацыйнай вайны, развязанай Расіяй супраць нас, няшчасных»), Віталь Цыганкоў, дый нават харашуха Вольга Хіжынкова, дачка лесніка і рабочай аграфермы. Дадам, што няведанне прозвішча Галыгіна, да пачатку 2000-х – аднаго з самых яркіх гульцоў беларускага КВЗ, які не раз, і даволі трапна, парадзіраваў Лукашэнку, дапушчальнае хіба для мовазнаўцы, але не для кіраўніка тутэйшай партыі. Крывая трактоўка вобраза Тарапунькі (які зусім не выглядаў дурнем у параўнанні са Штэпселем!) – «ягадка на торце».

Калі ў 55-й серыі я пісаў пра «музычныя рознагалоссі» з многімі тутэйшымі «апазіцыянерамі», то не чакаў, што метафара стане рэчаіснасцю. Дальбог, стаміўся ад іхняга маралізатарства, снабізму і прымітыўнай канспіралогіі, калі ўсё (ну, амаль) тлумачыцца падкопамі Люцыфера Крамля. Добра, што нарадзіліся не ў Сярэднявеччы – папрабіваліся б у інквізітары ды папалілі б на вогнішчах скамарохаў, «апантаных д’яблам»…

Расчараваў і аналітык, да якога я ставіўся крытычна, але прызнаваў ягоную суб’ектнасць. Пасля публікацыі Паўла Усава ў «Белгазеце», дзе ёсць, у прыватнасці, такія словы: «Рускі чалавек – “драпежнік”. Яму не патрэбныя вытанчаныя тэхналогіі, прарывы ў медыцыне – яму патрэбная дубіна (няхай і выдуманая), і чым яна большая, тым лепей. Бо рускі чалавек без дубіны – гэта не рускі», мне цяжка ўважаць яго за калегу. Тут прафанацыя прафесіі самая настаяшчая.

* * *

Пазіцыя беларускай рэжысёркі Вольгі Нікалайчык, якая раскрытыкавала вышэйзгаданы кліп за «культ нізкапробнай якасьці жыцьця праз калярытны народны бурлеска-лубок», мне блізкая ўжо таму, што Вольга прапанавала: «Давайце зробім свой кліп :)))» Але ж для таго, каб зрабіць у Беларусі нешта якаснае і папулярнае, тое, што набярэ на «Тытрубе» хоць 5% праглядаў ад шнураўскіх мільёнаў, трэба адправіць на мароз пару соцень ідэолагаў… Зэканомленыя грошы сабраць у кучку, зліць творчаму калектыву ў асобах Вольгі Н., Святланы Б., Лёліка У. і спецыяльна запрошанага з Расійскай Федэрацыі грамадзяніна РБ Вадзіка Г. (можна далучыць галоўнага ўрача Лепельскай псіхіятрычнай лякарні), пару месяцаў настояць, узбоўтнуць… Профіт.

Вольф Рубінчык, г. Мінск

wrubinchyk[at]gmail.com

13.03.2018

Апублiкавана 13.03.2018  06:53

 

«(Не)расстраляная паэзія» і «Расстраляная літаратура»

Увосень 2017 года ў Мінску адзначаецца 80-годдзе «Чорнай ночы». Ужо нямала гаварылася пра тое, што ў 1937-м быў знішчаны цвет беларускай (і беларуска-яўрэйскай) інтэлігенцыі. Нашы аўтары бралі ўдзел у некаторых імпрэзах – і як выступоўцы, і як гледачы. Засяродзімся на праекце партала tuzinfm.by, які стартаваў фактычна 1 верасня, а прадоўжыцца як мінімум да 16.11.2017, і на вечарыне Саюза беларускіх пісьменнікаў, што адбылася ў галерэі TUT.by на праспекце Дзяржынскага (!). Учора, 30 кастрычніка 2017 г.

* * *

Праблема: беларускім паэтам Расстралянага Адраджэння пагражае поўнае забыццё: іх творы і твары сціраюцца з народнай памяці. Рашэнне: музычна-адукацыйны праект, прысвечаны памяці беларускіх дзеячоў культуры і навукі, якія былі расстраляныя ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937… Праект «(Не)расстраляная паэзія» плён паўгадавой працы больш чым 60 чалавек: музыкаў, даследчыкаў літаратуры, дызайнераў, саўндпрадзюсераў, рэжысёраў ды актораў. У прома-роліку Арцёма Лобача ў ролі «паэтаў маладой краіны» зняліся Павел Харланчук, Алена Гіранок і Андрэй Саўчанка. Таксама з’явілася 12 відэазваротаў удзельнікаў праектa з заклікам звярнуць увагу на паэтаў 1930-х гадоў.

Мы мусім памятаць імёны рэпрэсаваных паэтаў і захаваць іх творы, каб не знікнуць самім. Сэнс назвы праекту «(Не)расстраляная паэзія» – хоць аўтары і расстраляныя, іх творчую спадчыну ліквідаваць немагчыма. З дапамогай гэтага праекта мы аддаем даніну павагі паэтам і ўключаем іх творчасць у сучасны культурны кантэкст.

Кропка ў праекце «(Не)расстраляная паэзія» на прэзентацыі альбома, лекцыях і канцэрце не будзе пастаўлена. Прадзюсер праекта Сяргей Будкін кажа, што магчымы працяг. Што ды як будзе рабіцца далей, залежыць у тым ліку і ад падтрымкі слухачоў, якую можна выказаць да 17 лістапада праз Talaka.by.

(паводле www.talaka.org/projects/1936/overview & tuzinfm.by)

Спадзяюся на працяг

Праeкт «(Не)расстраляная паэзія» яшчэ не скончыўся (увогуле яго плануюць зрабіць бясконцым, і ўсе фэйсбук-старонкі расстраляных у 1937 годзе літаратараў абнаўляць), але альбом у сеціве ўжо ёсць, і нават завяршыўся канцэрт, таму, напэўна, можна сказаць пра яго некалькі слоў.

Перш за ўсё — добра, што ён не скончыўся. Спадзяюся, што неўзабаве з’явяцца «(Не)расстраляная паэзія-2», «(Не)расстраляная паэзія-3» і г. д., бо прадстаўленыя зараз 12 літаратараў — трошкі больш за палову ад расстраляных у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года, а расстрэльвалі, як вядома, не толькі тады, і ўвогуле расстрэл — не адзіны спосаб гвалтоўнай смерці.

А пакуль што вымушаная неабходнасць абмежавацца некаторымі прозвішчамі міжволі выклікае пытанні аб крытэрыях адбору аўтараў тэкстаў.

Калі карыстацца крытэрыем вядомасці-знакамітасці (на канцэрце ўвесь час выказваліся спадзяванні, што гэтыя імёны стануць шырока вядомымі), то, напрыклад, пра Галубка ці Харыка ведаюць нават многія з тых, хто іх не чытаў. Кульбак стаў шырока вядомым (краязнаўцы ж пра яго, напэўна, заўсёды ведалі) дзякуючы нядаўнім перавыданням, а Зарэцкі даўно ўваходзіць у школьную праграму і яго чатырохтомнік час ад часу «ўсплывае» (і зноў хутка знікае) ў букіністычных крамах. Большасць астатніх прозвішчаў, сапраўды, вядомая ў лепшым выпадку дзякуючы кнігазбораўскаму тому «Расстраляная літаратура», а ў горшым – дзякуючы рознага кшталту мартыралогам. І якасць твораў таксама розная: некаторыя, магчыма, былі б забытыя, і калі б іхнія аўтары здолелі дажыць да старасці. Усё гэта, і шмат чаго іншага, не будзе мець значэння толькі тады, калі ўспомняць усіх, каго, «крещёных единым списком / Превратила их смерть в людей» (цытата з Аляксандра Галіча).

Калі ад спадзяванняў перайсці да сучаснасці, то праект быў неабходны не толькі ў якасці своеасаблівага tribute (з-за «круглай» даты было некалькі паралельных, у тым ліку і музычных мерапрыемстваў; быць на ўсіх аказалася фізічна немагчыма, і зноў прыйшлося карыстацца другараднымі крытэрыямі, між іншага і тым, ці адпавядаюць выступоўцы ўласнаму густу), але і як своеасаблівы агляд магчымасцей.

Бо што было цікавага ў музычным жыцці Сінявокай? — «Песнярок», «Народны альбом» (якому зусім нядаўна споўнілася 20 год!), «Я нарадзіўся тут» — і ўсё. Я для сябе нават «Местачковае кабарэ» Купалаўскага тэатра ўключыў у іх шэраг. За гэты час шмат хто з музыкаў з’ехаў у суседнія і далёкія краіны. Не ўсе новыя гурты і выканаўцы (і развіццё некаторых «мэтраў») мне падабаліся. Я вельмі непакоіўся: ці магчыма ў сённяшніх умовах дасягнуць ранейшай якасці?

Як высветлілася: магчыма. З-за таго, што стылёва альбом «(Не)расстраляная паэзія» вытрыманы значна больш за «Песнярок» і «Я нарадзіўся тут», ён у маім уласным рэйтынгу адразу пачаў змагацца з «Народным альбомам», але змаганне не зусім справядлівае: апошні, як вядома, — канцэптуальны, амаль што са скразной гісторыяй, а першы — амаль выпадковае аб’яднанне тэкстаў розных аўтараў. Але выканаўцы і гэтую «фору» звялі амаль на нішто!

Па-мойму, лепш за ўсё быў зроблены нумар Кацярыны Ваданосавай (на верш Алеся Дудара), найменш спадабаўся Вінсэнт (але ён якраз той выканаўца, якога я па-за межамі праектаў не слухаю). Расстаўляць астатніх паміж імі даволі цяжка… Песня на Ізі Харыка ў выкананні Святланы Бень, безумоўна, добрая, але гэта – яшчэ большы адыход ад «старой» «Серебряной Свадьбы» (у межах якой былі, напрыклад, песні на словы Брэхта). Пусцее важная «экалагічная ніша».

Пётр Рэзванаў, г. Мінск

На фота з brestnet.com – П. Рэзванаў (навуковы супрацоўнік, падарожнік, блогер)

* * *

На Дзяржынскага – пра ахвяр тэрору

Утульная зала паволі запаўнялася цікаўнымі, сярод якіх я прыкмячаў нямала знаёмых твараў… Аншлагу на ўчорашняй вечарыне «Расстраляная літаратура» не было, але чалавек пяцьдзясят прыйшлі. Сярод іх аказалася нямала слухачоў паважнага ўзросту, напрыклад, 80-цігадовы Ян Грыб, які праславіўся 25.03.2017 (тады яго спрабавалі затрымаць тры амапаўцы…)

Гурток арганізатараў. Злева направа: Усевалад Сцебурака, Алесь Пашкевіч, Барыс Пятровіч

Выступілі ўсе, пра каго гаварылася ў анонсе, а менавіта акадэмік Радзім Гарэцкі, Марат Гаравы, Анатоль Сідарэвіч, Алесь Пашкевіч, Міхась Скобла, Ірына Багдановіч, Аксана Данільчык, Марына Шыбко. Далучыўся і Лявон Баршчэўскі, які распавядаў пра Юлія Таўбіна і Майсея Кульбака, да таго ж чытаў пачатак паэмы «Дзісенскі Чайльд-Гарольд» на ідышы (са сваім перакладам). Ва ўсіх прамоўцаў была свая «фішка», а вось Таццяна Грыневіч з гітарай нейк не зачапіла… Яна cтаранна выканала некалькі песень на словы мёртвых і жывых паэтаў, ды ейнае выкананне было, як на мой густ, залішне манерным.

Яшчэ тры волаты: А. Сідарэвіч, М. Скобла, ак. Гарэцкі

Кароткі змест выступаў прыведзены ў справаздачы на сайце СБП. Не пераказанай засталася прамова Марата Гаравога – педагога, журналіста, кіраўніка ініцыятывы «Эксперты ў абарону Курапат». Між тым ён казаў нямала цікавага – і пра тое, адкуль узялася назва «Курапаты» (так называўся пагорак побач з лесам Брод, дзе непасрэдна вяліся расстрэлы; потым пагорак зарос лесам, і ўвесь масіў атрымаў яго назву), і пра тое, што тэрыторыя ў 1930-я гады была абнесена дошкамі вышынёй да 2,5 метраў, некаторыя з іх захаваліся дагэтуль… Экспертам вядомае месца ўезду, дзе стаялі вялізныя вароты з негабляваных неабразных дошак, і нават месца, дзе была вышка ахоўніка.

Дарма што пакуль не ясна, колькі ахвяр ляжаць у лесе (дзяржава не наважваецца аднаўляць маштабныя раскопкі), даследчыкі парупіліся вызначыць асноўныя «балявыя кропкі» ўрочышча. Марат прэзентаваў схему, з якой можна сёе-тое скеміць.

 

Кобрынец М. Гаравы (за ім – мінскі бард Аляксей Галіч) і план-схема Курапатаў

Як М. Г. пісаў і раней, многія яго паплечнікі лічаць, што на ўваходзе ў будучы мемарыял варта выбіць трохрадкоўе паэта Алеся Разанава:

Словы аціхлі:

у немату

стукае сэрца

Мне гэтая ідэя – з вершам і запісам стукату сэрца над лесам – таксама запала ў душу.

Міхась Скобла на вечарыне не толькі звярнуў увагу на тое, што расстраляныя творцы былі пераважна маладыя, але і запрасіў прысутных наведаць выставу «Страчаныя абліччы» ў музеі Янкі Купалы: «Упершыню ў адкрытай экспазіцыі ляжыць нож. Ім або падобным у 1930-м Купала спрабаваў здзейсніць самагубства. Без гэтага нажа мы не зразумеем становішча паэта… Хай ён там ляжыць, пакуль існуе музей».

З гэтым можна цалкам згадзіцца, аднак літаратуразнавец пайшоў далей і выказаўся досыць кантраверсійна, палемізуючы з тымі, хто закідае народнаму паэту хваласпевы Сталіну і г. д.: «Калі б Купала пайшоў на адкрыты бунт (а бунтам было і маўклівае непадпарадкаванне), то пацярпела б уся Беларусь. Мо’ Сталін беларусаў загнаў бы на берагі Амура, стварыў бы там «Беларускую аўтаномную вобласць» (як стварылі Яўрэйскую аўтаномную вобласць з цэнтрам у Бірабіджане)». Я б так не драматызаваў. У 1930-х сталінцы мелі звычай караць за «грахі» чалавека ягоных родзічаў, калегаў, але ўсё ж не цэлы народ. І тая самая яўрэйская вобласць (напачатку – Біра-Біджанскі нацыянальны раён) была створана з іншых прычын.

Анатоль Сідарэвіч спаслаўся на меркаванне паэта Сяргея Грахоўскага: «Самы ўрадлівы на арышты быў не 37-ы, а 36-ы год». А Марына Шыбко, прадстаўніца выдавецтва «Лімарыус», следам за Міхасём Скоблам паказала кнігу выбраных твораў Алеся Дудара і гукнула: «Набывайце, яна толькі што выйшла!» На што вядучы імпрэзы, пісьменнік Алесь Пашкевіч, адказаў у тон: «Калі ласка, выдавайце!»

М. Шыбко і Л. Баршчэўскі з каштоўным выданнем – дальбог, фота не пастановачнае 🙂

Мабыць, кніга сапраўды вартая прачытання. Яе можна было набыць у той жа залі ў Алеся Яўдахі (у сакавіку вядомага кнігара садзілі за краты, але ён ужо на волі). Калі я ехаў назад, то знянацку заспеў Лявона Баршчэўскага, які не ўтрымаўся і сеў за Дудара прама ў вагоне метро…

Вольф Рубінчык, г. Мінск

31.10.2017

PSЯшчэ пра вечарыну «Расстраляная літаратура» чытайце на сайце «Радыё Рацыя» (плюс многа фотак) 

 Апублiкавана 31.10.2017  17:17 

Алфавит Светы Бень

Света Бень (Бенька) певица, театральный режиссёр, поэтесса, музыкант, лидер музыкального коллектива «Серебряная свадьба» и человек редкой душевной красоты в авторской рубрике «Алфавит».

Галилей. Он был такой красивый в учебнике по физике… Нет, красивым был Джордано Бруно!.. Галилей был такой – фантастический, как волшебник из детских фильмов-сказок. Первый астроном, изобретатель телескопа! А открытие закона с предельно оптимистичным названием «О неуничтожимости вещества»! Мужество, отчаянность, увлеченность ученых старого времени мне кажется невероятной. Такая широкая смелая летящая мысль – и рядом инквизиция, и каждый шаг под надзором…

Ёжик. Существо, которое мне очень нравится философией своего телесного строения. Он колючий снаружи, но животик ежика – это самое нежное и приятное, что только может потрогать человек. Дружба с ежиком – это красивая метафора человеческих отношений. Недаром первым и важным спектаклем, который я поставила еще в институте и играю до сих пор, стал «Домашний еж» по сказке Владимира Шинкарева (известный художник из группы «Митьки», писатель, идеолог митьковского движения. – Прим. gorodw.by). Это трогательная история с жестким финалом. О ежике, который полюбил кошку, они стали жить вместе, а потом кошка, естественно, встретила хорька… и ежику, естественно, было не пережить такого предательства, потому что он впервые в жизни раскрыл для кого-то свои колючки. И еще «Ежик в тумане» – мультфильм мультфильмов, сказка сказок!

«Иллюзионист». Фильм Йоса Стеллинга, который меня потряс и во многом поменял мое отношение к кинематографу. Это кино про двух братьев, один из которых совершенно безумен, по-настоящему болен, второй всегда с ним и пытается его спасти. Это фантасмагория, похожая на бред, когда ты не понимаешь, кто болен, кто здоров, – все смешивается. Мы смотрели его с друзьями в маленьком кинотеатре, который раньше был в районе института культуры. Прекрасный видеозал, где можно было заказать кассету, 5–7 человек собирались в этом зале и в темноте смотрели кино. В этом было что-то такое партизанское, подпольное, это был наш тайный мир, наш резистанс, сопротивление всему серому и унылому вокруг. Мы открыли там для себя Джима Джармуша, Вима Вендерса, Йоса Стеллинга.

Лямбда. Прекрасное слово! (Смеется.) Есть бард Михаил Щербаков – это просто гений поэзии. Его песни такой плотной, текстовой насыщенности, с таким количеством остроумных ассоциаций, неожиданных, парадоксальных, диких, что таким «словом можно выбить стекло». Михаил Щербаков – тот, кто оправдывает такое явление, как бардовская песня. И вот у него есть песня про муравьеда, которого он хотел бы назвать Лямбда.

Обэриуты. Хармс, Введенский, Олейников – мои любимые поэты и их сумасшедшее движение, изобретатели слова. Взорвали весь советский реализм к чертовой бабушке. («Объединение реального искусства» (ОБЭРИУ). Нападки со стороны официозной критики, невозможность печататься заставили некоторых обэриутов (Введенский, Хармс, Владимиров и др.) переместиться в сферу детской литературы. По предложению С. Маршака они начали сотрудничать с детской редакцией ленинградского Госиздата, где с конца 1928 года стал выходить забавный журнал для школьников «Еж» (Ежемесячный журнал), а несколько позже – «Чиж» (Чрезвычайно интересный журнал) для младшего возраста. Здесь большую роль сыграл Н. Олейников, который, формально не являясь членом группы, творчески был близок ей. Будучи главным редактором «Ежа», он привлек обэриутов к работе в журнале. В 1930-е годы, с началом идеологической травли, тексты для детей были единственными публикуемыми произведениями обэриутов. – Прим. gorodw.by).

Телевизор. Предмет, которого много лет нет в нашем доме. И мы счастливы видеть, что почти у всех наших друзей его тоже нет. Это порождение зла, изобретение Геббельса – телевидение. Которое, как и каждое изобретение человечества, содержит положительные и отрицательные стороны. К положительному относится то, сколько культурологических, интеллектуальных открытий можно сделать с помощью телевидения. Но есть огромный минус, который даже не надо озвучивать, – пропаганда. Это, то чего я избегаю, как и сознательно избегаю любого контакта с телевидением, стараюсь туда не попадать.

Ульяна. Имя моей старшей дочери. Самое красивое имя на свете. Однажды я познакомилась с волшебной девушкой, которую звали Ульрике. Она была из Германии. В те времена она жила той жизнью, которая сейчас стала очень модной. Она ушла из университета и поселилась в каком-то саду. Просто пришла к людям, у которых был большой сад, и попросилась там жить. Они выделили ей маленькую сторожку. Она сама делала себе из глины посуду, сама пекла хлеб, перешивала старую одежду, что-то продавала из своего рукоделия – это были ее средства к существованию. И она очень серьезно говорила нам, что разговаривает с птицами. Я так впечатлилась, что когда родилась дочь, подумала про Ульрике. Но для нашего языкового пространства это слишком, поэтому появилась Ульяна. И еще у меня есть подруга Ульяна: яростная, веселая, которая плясала на столах. Мне казалось, это такая хорошая защита, сильное имя.

Цирк. В детстве он меня очень сильно пугал. И никакой нежности к цирку я не чувствовала до той поры, пока не открыла для себя «Цирк дю Солей», который в моем представлении больше театр, чем цирк. В детстве цирк ассоциировался с чем-то страшным, из книги про гуттаперчевого мальчика, он был для меня местом, где мучают детей и животных. А сейчас мое отношение к цирку поменялось. Благодаря Вячеславу Полунину, многим небольшим европейским коллективам, создающим цирк новой формации. Существует дружественный нам (кабаре-бэнду «Серебряная свадьба». – gorodw.by). «Упсала-цирк», который находится в Санкт-Петербурге. Это цирк хулиганов, социальный проект для детей из трудных семей и семей с очень ограниченным доходом, ведь у них почти нет шансов прорваться в какой-то увлекательный мир и получить все для своего развития. Они занимаются в этом цирке и ставят совершенно замечательные профессиональные спектакли, тонкие, умные, демонстрирующие чудеса человеческого тела, силу духа, фантазию, юмор, – все, чтобы чувствовать себя героем. Это лучший вариант для таких детей. Они так много путешествуют! И делают просто фантастические спектакли. С ними дружат знаменитые артисты, известные художники. Это очень и очень мудрый, интересный, необыкновенный проект, совсем не похожий на детскую самодеятельность.

Чебурашка. Это представитель дзен-буддизма в нашем детстве. Замечательное существо, которое невозможно переплюнуть в плане умилительности. Так и не было создано ничего более трогательного, чем Чебурашка, который прямо бандитским образом разрывает человеческие сердца. Мой любимый персонаж. Прошлый Новый год мы праздновали всей семьей как раз в образе чебурашек. Сшили чебурашьи уши, плясали вокруг елки чебурашьи танцы и у нас был ящик с апельсинами. И так всем нравятся эти уши, что мы сейчас раздаем друзьям выкройки (смеется).

Шмели. Я обожаю тему насекомых и очень интересуюсь энтомологией. Это мир очень маленьких существ, и возможно, это внутренняя ассоциация, я тоже себя чувствую небольшим существом в этом мире. Насекомые кажутся такими крошечными и незначительными, что их можно не заметить, раздавить, но их мир организован настолько мудро и тонко, что не все большие существа способны на такую организацию и взаимодействие. Я когда-то прочитала, что шмели летают вопреки законам физики. И мне это запомнилось как чудо!

Беседовала Мария Столярова (беседа опубликована в 2016 г. – cейчас, увы, «Серебряная свадьба» уже не выступает)

Фото: концертное агентство «BOpromo»

P.S. Х = Харик? Вечером 28.09.2017 Светлана Бень исполнит перед минчанами и гостями города песню на стихи еврейского поэта в рамках проекта «(Не)расстрелянная поэзия». Более подробно об этом читайте здесь. А здесь – видеообращение Светланы, записанное еще в июне 2017 г., где она объяснила, почему вместе с музыкантом Артёмом Залесским принимает участие в проекте. Творчество Изи Харика напомнило Беньке о её любимых французских поэтах – Аполлинере, Верлене, Рембо…

Опубликовано 30.08.2017  19:17

В. Рубінчык. КАТЛЕТЫ & МУХІ (50)

Шаноўных чытачоў вітаю поўным шаломам! Вось і нейкае падабенства юбілейнага выпуску, у якім дазволена азірнуцца назад. Але найперш, па завядзёнцы, азірнуся наўкол.

У краінy паўзуць перамены… Калі стаць на марксісцкую купіну, то феадальны лад – або яго рэцыдывы – не можа ў нашых палястынах не змяніцца на капіталістычны. Пра балячкі апошняга нашрайбаны цэлыя бібліятэкі, але самі Карл i Фрыдрых не аспрэчвалі прагрэсіўных бакоў грамадства, у якім жылі. Так, у краіне «развітога капіталізму» наўрад ці сталі б усур’ёз асуджаць чалавека за сімвалічны жэст (пятлю, накінутую на статую гарадавога ў Мінску 12.03.2017). Гаворка пра анархіста Вячаслава К., які цяпер у СІЗА пад крымінальнай справай. Начальнік сталічнай міліцыі лепіць з яго банальнага хулігана, які апаганіў «святое для ўсіх міліцыянтаў месца». Статую сумнеўнай гістарычнай і мастацкай вартасці паставілі ў лютым г. г., а ўрачыста адкрылі 02.03.2017, і не ўсе супрацоўнікі МУС паспелі нават даведацца пра яе, не тое што сакралізаваць. Тожа мне «вечны агонь»… Правабаронцы ўважаюць Вячаслава за палітзняволенага; з імі цяжка не згадзіцца. А Пэйсах – cамы час успомніць пра тое, што ідалапаклонства шкоднае для здароўя, будзь ты фараон, святар Аарон або генерал-маёр міліцыі 🙂

Шлях інфантыльных крыўдаў за статуі ды інш. – бесперспектыўны, тым болей у эпоху, калі ў Беларусі рэальна ігнаруецца спакой жывых і мёртвых людзей. Каму, напрыклад, лепей ад будоўлі шматпавярховіка ў Мазыры на тэрыторыі могілак, хоць і даўно закрытых? Афіцыйны прадстаўнік РБ не адмаўляе таго, што «ў працэсе падрыхтоўчых работ да рэканструкцыі будынкаў былога дыспансера былі знойдзены некалькі дробных фрагментаў чалавечых парэшткаў». Дапусцім, пасол Беларусі ў Ізраілі сам не ездзіў у Мазыр – але з яго бюракратычным досведам не здагадацца, што «некалькі» там значыла «нямала» або «мноства»… Ладна, няхай «адмазка» пра «дробныя фрагменты» застаецца на сумленні дыпламата ды тых, хто рыхтаваў для яго даведку.

Нямала ў «сінявокай» і такіх, каму не дае спаць «жыдоўскае золата». Ракаўскі мастак Фелікс Янушкевіч пад канец 2016 г. казаў пра «чорных капальнікаў», якія шчыруюць у лесе, на месцы забойстваў землякоў-яўрэяў: «Гадоў 10-20 таму таксама капалі, але капацелі былі больш культурнымі, закапвалі за сабой. А гэтыя маладыя… Спытай у іх, што яны там шукаюць? Іх цікавяць зубы — гэта ж паскуды… Таму я і пішу лісты ў розныя інстанцыі і кажу, каб перавезлі астанкі і пахавалі ў нармальным месцы».

Летась на скрыжаванні вуліц Жудро і Матусевіча ў Мінску цэнтр тэніса пачаў «пашырэнне» за кошт парка. Будаўнікі аператыўна, без намёку на грамадскае абмеркаванне, пасеклі дзясяткі дрэваў, што выклікала справядлівае абурэнне жыхароў раёна. Пратэстоўцы абклеілі будаўнічы плот паперкамі; да гонару кіраўніцтва цэнтра (гендырэктар – Сямён Каган), абвінавачванняў у «замаху на святыя пачуцці» тэнісістаў не выстаўлялася. Праўда, і будоўля не спынена.

Паперкі ад незадаволеных усё яшчэ дзе-нідзе вісяць на слупах. Крэатыўныя абаронцы «зялёных сяброў» даўмеліся вешаць улёткі… у форме лісткоў на дрэвы, якія яшчэ засталіся на вул. Матусевіча.

Мінск, 02.04.2017

9 красавіка ўпершыню ў сучаснай Беларусі здарыліся дзве падзеі, здольныя істотна і пазітыўна паўплываць на будучыню, хоць пакуль яны амаль не заўважаны публікай. Быў з’езд Саюза беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб’яднанняў і абшчын, і сярод 76 дэлегатаў – ажно 3 кандыдаты на пасаду аднаго старшыні, калі такое было ў «афіцыйных яўрэяў»? Плюс – выбралі не ранейшага кіраўніка (Барыс Герстэн стаў першым, хто ў названым саюзе сышоў добраахвотна; яго папярэднік «кіраваў» да скону), не ідэолага і не дачку лаўрэата Ленінскай прэміі, а больш-менш самастойную асобу – прадпрымальніка Уладзіміра Ч., рэзідэнта Парка высокіх тэхналогій. Не скажу, што яўрэйскае «грамадскае жыццё» зараз пышным цветам забуяе, але нейкі подых перамен данёсся. Чалавек, для якога Майсей Гальдштэйн (aka рэвалюцыянер Валадарскі) і Якаў Свярдлоў – з’явы таго ж парадку, што Змітрок Бядуля ды Ісай Казінец, не цураецца традыцый і нават навучае чытачоў беларускага часопіса: «Калі ты ходзіш у сінагогу, ты яўрэй. Калі не – то не». Забаўны постмадэрн, такі характэрны для тутэйшых…

Другая падзея – сустрэча аўтарытэтнага дзеяча шахмат (гросмайстар ІКЧФ, міжнародны арбітр і г. д.) Дзмітрыя Лыбіна з шахматыстамі Саюза беларускіх пісьменнікаў. Ён прачытаў кароткую лекцыю пра паходжанне слова «ракіроўка», даў сеанс адначасовай гульні. Д. Л. – яшчэ і музыка, знаны кампазітар, які адказвае за міжнародныя сувязі ў адпаведнай творчай суполцы. Дарма што ён завітаў да літаратараў хутчэй як прыватная асоба, гэта знак таго, што творцы краіны здольныя ўзаемадзейнічаць без падказкі/пасярэдніцтва чыноўнікаў. Калі так пойдзе і далей, то што ж будзе – няўжо і «Беларуская канфедэрацыя творчых саюзаў» зробіцца дзеяздольнай арганізацыяй? 🙂 Можа, нават перастануць прападаць са сцэны цікавыя праекты made in Belarus? Толькі за апошні год згаслі зоркі гурта «Серебряная свадьба» і тэатра «Хрыстафор»; прычыны розныя, але, мяркую, памылкі менеджменту & брак грошай у абодвух выпадках адыгралі сваю ролю. Гурта і тэатра мне шкада, тым болей што бываў на іх імпрэзах.

Перад сеансам; Д. Лыбін справа (фота Л. Хейдаравай). Міні-лекцыя (фота В. Р.)

Ход жа сеансу ў офісе СБП быў даволі прадказальны: гросмайстар выйграў 6:0… Праўда, яму давялося шмат папрацаваць галавой – а перад гэтым памагаў цягаць сталы – і праз тры гадзіны пасля пачатку маэстра паўтарыў тое, што казаў на зыходзе сеансу ў «Нашай Ніве» 2005 г.: «Узмакрэў».

* * *

Не ўсе чытачы нашага рэсурса зразумелі, пра што быў верш Змітра Дзядзенкі «Крымінальная гісторыя літаратуры», апублікаваны 02.04.2017. На аршанскім сайце аўтар патлумачыў: «Па так званай «справе баевікоў» затрымалі супрацоўніка выдавецтва «Кнігазбор» Міраслава Лазоўскага і кнігараспаўсюдніка Алеся Яўдаху. Гэтай ганебнай справе і прысвечаны верш». Не ведаю, наколькі справа ганебная (ускрыццё пакажа), але тое, што яна дзіўная, факт. У прынцыпе, ухваляю супольную заяву Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына» і СБП (28.03.2017 – бел., англ. варыянты). Суверэнная дзяржава мае права сябе бараніць, але ў гэтым выпадку прэвентыўнае затрыманне некалькіх дзясяткаў асоб з’яўлялася празмернай рэакцыяй на іх актыўнасць.

Днямі абвінавачванне ў адносінах да 20 чалавек з 35 дапоўнілі «Стварэннем незаконнага ўзброенага фармавання» (арт. 287 Крымінальнага кодэкса РБ, да 7 гадоў пазбаўлення волі), што выглядае зусім ужо абсурдна. Прыпомнілі членства абвінавачаных у напаўпадпольным «Белым легіёне», распушчаным гадоў 15 таму. «Галоўная газета краіны» 11.04.2017 засведчыла, што ў бездань кадэбэшнай «журналістыкі» можна падаць бясконца. Замест фактаў парушэння заканадаўства арыштаванымі «аддзел расследаванняў» «Беларуси сегодня» штампуе дадумкі тыпу «У закрытых групах удзельнікі ведалі адно аднаго толькі па “ніках”. Нават сустракаючыся на супольных зборах і трэніроўках, далёка не ўсе ведалі адно аднаго. Напэўна, было што прыхоўваць…»

Паўлаякубовіцкі ўзровень праявіўся і ў драбязе. Так хацелася даць дыхту Станіславу Шушкевічу, пасварыць яго з абвінавачанымі (якія нібыта мелі дачыненне да «Беларускага згуртавання вайскоўцаў», ліквідаванага ў 1990-х), што дапісаліся: «16 лютага 1994 года, яшчэ пры Шушкевічу, Вярхоўны Суд забараніў БЗВ». З 26.01.1994 Шушкевіч, адстаўлены з пасады старшыні Вярхоўнага Савета, нават фармальна не меў улады ў краіне.

Крывадушная, небяспечная заява з боку Ізотавіча: «Грамадства мае права абыходзіцца як без “грамадскіх абвінаваўцаў”, так і без “грамадскіх адвакатаў”». Ролю абвінаваўцы ягонае выданне, што навязваецца беларусам з усіх прасаў за іх жа грошы, якраз дэ-факта і бярэ на сябе… А без грамадскіх абаронцаў, голасу якіх у Беларусі праз інфармацыйны шум амаль не чуваць, дзяржава захлынецца ў таннай канспіралогіі тыпу «Маладняк слухаў лідара, наліваўся злосцю, рыхтаваўся да вайны з “маскалямі”легіён ператвараў маладых байцоў у бязлітасных зомбі». І яшчэ мяркую, што без такіх абаронцаў суды ніколі не апраўдалі б ні Альфрэда Дрэйфуса ў Францыі, ні Менахема Бейліса ў Расійскай імперыі.

Карціць спадзявацца, што новы кіраўнік «галоўнага яўрэйскага саюза» (гл. вышэй) цішком-нішком адгародзіць сваю суполку ад цынічнага лаўрэата прэміі «За духоўнае адраджэнне», экс-кандыдата на пасаду пасла Беларусі ў Ізраілі… Эх, «за дзяржаву абідна».

Апаненты лукашэнкаўскіх ідэолагаў, у прыватнасці, пазнякоўцы, таксама, бывае, самі сабе псуюць рэпутацыю. Во нядаўна аблілі брудам мужнага чалавека, Барыса Хамайду з Віцебска (гл. фота; інтэрв’ю з Б. Х. чытайце, напрыклад, у «Мы яшчэ тут!» за 2008 г.). Камусьці падалося, што ён няправільна распаўсюджвае недзяржаўную прэсу – пад чырвона-зялёным «БССР-аўскім» сцягам. Насамрэч гэта быў штандар Віцебскай вобласці… Папрасіць прабачэння? Не, за тыдзень не даўмеліся. Ды што казаць пра «пешкі», калі «кароль»-Зянон змяшаў з г… нябожчыка Булахава і лічыць гэта нармальным.

Каб разбавіць сумны наратыў, прапаную зірнуць на каробку з мацой, спечанай у Кіеве ў лютым 2017 г. ды прывезенай у Мінск «Джойнтам», і ацаніць зычэнне.

Можа, мелася на ўвазе пажаданне паэтам – «Счастливого Пегаса»? 🙂

Агулам час ад часу здаецца, што сплю і бачу сон: y сне нярэдка гаворыш, а цябе не чуюць… Так і з ідэяй «Злучаных штатаў», або Вялікага княства Беларусі, Украіны і Літвы, якую падтрымаў у студзені, амаль тры месяцы таму. Зеро водгукаў з тутэйшай «палітычнай супольнасці», не кажучы пра нейкія практычныя крокі. Вядома, за гэты час улады РБ прыкладалі намаганні, каб дадаткова пасварыцца з урадамі Літвы і Украіны (усталёўка статара турбагенератара і «бітага» корпуса рэактара Астравецкай АЭС, заявы пра падрыхтоўку беларускіх баевікоў ва Украіне), але ж не заўсёды будзе так?

Нядаўна дэпутат-гісторык Ігар Марзалюк заявіў расійцам, што «Беларусь – гэта адзіная краіна, якая не дазваляе стварыць Міжмор’е. Гэты [міжморскі] ланцуг не замкнёны. І пакуль ва ўладзе будуць тыя ж людзі, што і цяпер, ён не закрыецца…» Аднак не цямлю я, што жахлівага ў хаўрусе дзяржаў ад Балтыйскага і да Чорнага мора, дзе наедак ад таго, што беларусам няпроста з’ездзіць на экскурсію ў суседні Вільнюс?.. Яшчэ 25 год таму іншы спецыяліст па мінуўшчыне, Адам Мальдзіс, разважаў: «Што ж датычыцца беларуска-літоўскай супольнасці, то само жыццё, эканамічны і палітычны крызіс падштурхоўваюць нас (як бы мы таму ні супраціўляліся) да такога з’яднання. Гэта адпавядала б нашай гістарычнай традыцыі (залаты век у Вялікім княстве Літоўскім), інтарэсам абодвух народаў. Тая граніца, на якую цяпер затрачваецца столькі сродкаў, была праведзена адвольна, “па жывому”…» (з кнігі Ю. Залоскі «Версіі», Мінск, 1995).

Cёння – апрача іншага, і Дзень касманаўтыкі. Дазволю сабе змясціць карыкатуру расійскага шахматыста-гумарыста Уладзіміра Чакаркова, прысланую ў 2003 г. для «Шахмат-плюс» (друкавалася ў 2-м выпуску гэтага мінскага часопіса).

Да таго ж раю паслухаць песню «Космас» нашага аўтара Федзі Жывалеўскага (напрыклад, тут), не пашкадуеце 🙂

Вольф Рубінчык, г. Мінск

12.04.2017

wrubinchyk[at]gmail.com

Апублiкавана 12.04.2017  19:18

Кароткі змест папярэдніх дзесяці серый:

№ 49 (02.04.2017). Прымітывізацыя вобраза пратэстоўцаў асобнымі аўтарамі. Разгон дэманстрантаў як анахранізм. Адмова верыць, што “ўсё прапала”. Аптымістычныя назіранні Л. Мірзаянавай, А. Горвата. Як час працуе супраць сістэмы. Казус з сатырычнай налепкай ля станцыі мінскага метро. Вынікі афіцыйнага даследавання хатніх гаспадарак. Адступленне з жыцця беларускай пошты 2010 г. (як адміністрацыя шкадавала вады ў спёку). Пошук адказу на пытанне, што будзе далей з “сілавікамі”, нежаданне іх агулам “расчалавечваць”. Прапанова “перавыхоўваць” іх у творчых саюзах. Уражанні ад прэзентацыі кнігі Л. Паўлікавай-Хейдаравай 29.03.2017. Ліст дэпутатаў Еўрапарламента пра Беларусь як уратаванне гонару “Еўропы”.

№ 48 (27.03.2017). Думкі пра волю і няволю ў беларускім грамадстве. Фактычнае паўтарэнне А. Лукашэнкам слоў персанажа п’есы Б. Брэхта (у 1997 г.). Перайманне “праваахоўнай” сістэмай РБ сюжэтаў Ф. Кафкі (“Працэс”, “Замак”). Прагрэсіўнасць канстытуцыі Кракава 1815 г. у параўнанні з сучасным беларускім заканадаўствам. Зноў пра абяцанку 2010 г. увесці суд прысяжных. Адмова старшыні Вярхоўнага суда ад канцэпцыі рэформ. Прапанова бачыць нашу сітуацыю хутчэй праз прызму Я. Шварца, чым Дж. Оруэла. Прэвентыўнае затрыманне актывістаў. Слізкасць спецдакладчыка АБСЕ і многіх еўрапейскіх палітыкаў. Назіранне А. Сідарэвіча – нямецкія “шмайсэры” на вуліцах Мінска. Рэакцыя М. Акуліч на візіт у Беларусь С. Ландвер. Крытыка ізраільскай міністаркі ў сеціве. Меркаванне пра наступны “Дзень Волі”. Супярэчлівасць уражанняў ад шэсця 15 сакавіка. Адзначэнне “Дня Волі” ў Ашдодзе.

№ 47 (23.03.2017). “Справаздача” пра паход у клуб С. Алексіевіч, на сустрэчу з краязнаўцамі, дадатковыя звесткі пра з’езд СБП. Затрыманне А. Яўдахі. Эпізоды масавага забегу ў Мінску 8 сакавіка. Прэзентацыя кнігі Л. Кэрала 12 сакавіка ў “Галіяфах”, “Марш недармаедаў” 15 сакавіка. Паводзіны анархістаў і міліцыі, згадка пра В. Шчукіна. Традыцыйны шахматны турнір у СБП 19 сакавіка. Анонс дзвюх культурніцкіх падзей. І. Марзалюк і Курапаты; абяцанне ўладаў навесці там “парадак” 25 сакавіка. Крытыка артыкула “каталіка” Сяргея М., дзе ад імя яўрэяў высоўваюцца прэтэнзіі да хрысціян, а таксама “галоўнай яўрэйскай газеты” Беларусі, якая перадрукавала артыкул М.

№ 46 (12.03.2017). Значная саступка ў выкананні “Дэкрэта № 3”. Абяцанне накіраваць атрыманыя ад яго грошы “дзецям”. Згадка фрагмента з кнігі Э. Кузняцова. Пра матывацыю пратэстоўцаў і “выкалупванне разынак з булкі”. Трагедыя ў Скідзелі і дэградацыя прадпрыемстваў, знос фондаў. Несамавітасць эканамістаў тыпу І. Целеш. Пра з’езды СБП 2002 і 2017 гг. Адносна дэмакратычныя выбары, памылкі арганізатараў, палеміка з тымі, хто пляжыць Саюз. Распаўсюд кніг у кулуарах з’езда; гістарычныя анекдоты з кнігі Л. Казлова. Імпрэза ў гонар Я. Купалы ў Мінску, чытанне на ёй верша ў перакладзе на іўрыт.

№ 45 (06.03.2017). Ізноў пра “дэкрэт № 3” – “задні ход” уладаў. Кур’ёзнае апытанне на афіцыйным сайце. Самасцвярджэнне “начальства” за чужы кошт. “Міліцэйскія” і народныя жарты. Патлумачаная прычына блакіроўкі “Луркамор’я” – непераканаўчасць тлумачэнняў. Выпраўленне і невыпраўленне памылак. Падзел на групоўкі ва ўладзе. Падзеі ў Курапатах і страта даверу бізнэсоўцаў да чыноўнікаў. Максімалізм некаторых “абаронцаў Курапатаў”. Празмерны аб’ём спіртнога ў РБ; ідэя “алкатураў”. Новы пасол Ізраіля ў Беларусі, яго вялікае інтэрв’ю. Затрыманне ў Ізраілі “беларуса”, які планаваў далучыцца да “Ісламскай дзяржавы”.

№ 44 (27.02.2017). Паблажлівасць карэспандэнта “Радыё Свабода”. Гісторыя “Піянерскай зоркі”. Штрыхі да стану беларускай адукацыі. Згадка антыўтопіі Лаа Шэ. Як “наверсе” бачаць ролю юрыстаў. Пра стаўленне да юрыстаў у Германіі 1930-40-х гг. “Маўклівая большасць” супраць дэкрэту № 3. “Вечнае вяртанне” ў Беларусі: адчуванне таго, што надышоў 1989 г. Змрочныя сведчанні пра наступствы Чарнобылю з афіцыйнага даклада 2016 г. Трагедыя на Скідзельскім цукровым камбінаце. Як мінінфармацыі “заблакавала” “Луркамор’е”. Параўнанні 1989 і 2017 гг. не на карысць апошняга. Шарлатанства некаторых мясцовых эканамістаў. Парада адправіць на “газавыя перамовы” з Расіяй гросмайстраў Жыгалку або Азарава.

№ 43 (21.02.2017). У. Чавес і Беларусь. Крытычны агляд афіцыйных венесуэльскіх выданняў, атрыманых на мінскім кірмашы. Успамін пра тое, як Л. Ананіч у 2003 г. стала “сааўтаркай” кнігі В. Вараб’ёва. Дыялог У. Чавеса і А. Лукашэнкі 2006 г. Напамін пра памыснасць пабудовы адносін з бліжэйшымі суседзямі. Падзенне ВУП у Беларусі і павольны рост ва Украіне. Водгукі на “дэкрэт № 3”. Падвышэнне пенсійнага ўзросту ў РБ. Назіранні за кар’ерай прэс-сакратаркі Н. Эйсмант (“феномен Псакі”?) Пажаданне ўзяць у адміністрацыю блазна. Ухвала рашэння міністра ўнутраных спраў Украіны не выдаваць А. Лапшына Азербайджану. Крытыка рашэння мінкульта РБ не ўключаць Саюз беларускіх пісьменнікаў у спіс творчых саюзаў, выказвання А. Карлюкевіча пра “кнігі няпэўнага зместу”.

№ 42 (17.02.2017). Антысеміцкія матывы ў Расіі. Успамін пра тое, як гэта было ў Беларусі на пачатку 2000-х гг. Адчуванне прыкрасці ад паводзін “Нашай Нівы”, якая галаслоўна прычапіла творам А. Бузіны цэтлік “антыўкраінская літаратура”. Нападкі “НН” на арыштаваных аўтараў “Рэгнума”. Цытата з С. Шыптэнкі пра гаротны стан беларускай прамысловасці. (Сада)мазахізм у Беларусі і свеце – магчымая прычына правядзення “хіджабнага” чэмпіянату свету ў Іране. Перастаноўкі ў адміністрацыі Лукашэнкі. Думкі пра тое, што намеснік міністра А. Карлюкевіч мог бы падтрымаць выданне літаратуры на ідышы.

№ 41 (15.02.2017). “Абдымашкі” І. Сярэдзіча з Лукашэнкам, ідэя “круглага стала”. Параўнанне палітычных сістэм у Беларусі і Іспаніі (пад Ф. Франка). Пустая абяцанка прызначыць омбудсмена. Ідэі для канстытуцыйнай рэформы. Сумнеўныя спасылкі гісторыка І. Марзалюка на ізраільскі досвед. Крытыка выказванняў З. Пазняка пра Ізраіль і “няўдзел” беларусаў у Халакосце. Цытаты з кнігі Л. Рэйна. Згадка пра А. Лапшына, якога не шукаў Інтэрпол.

№ 40 (05.02.2017). «Вялікая сустрэча» з Лукашэнкам 03.02.2017. Парушэнне норм і нейтралізацыя апанентаў. Няўменне сфармуляваць нацыянальную ідэю, працяг лалітыкі. Расказ аратара пра Трампа і яўрэяў. А. Лапшын як прадмет гандлю. “Казус Губарэвіча” (вызваленне ад судовай адказнасці). Рэдкасць апраўдальных прысудаў у Беларусі. Пра ганаровага консула Беларусі ў Ізраілі Г. Магнезі. Схема “сваім – усё, чужым – закон”. Пазітыўныя рэкламныя ролікі для тых, хто едзе ў Беларусь. Прапанова развіваць хостэлы з нізкімі цэнамі на жытло.

Змест ранейшых серый гл. у №№ 40, 30, 20, 10 🙂

В. Рубінчык. КАТЛЕТЫ & МУХІ (11)

Як спяваў Юра-музыкант у канцы мінулага стагоддзя, «Актрыса Вясна пасля доўгай хваробы зноўку на сцэне». Пападумаўшы, папараіўшыся з таварышамі, папачынаю другі сезон «Катлет & мух»…

Паддаў пары ў сакавіку Бібі-прэм’ер-міністр, які адмяніў сваё ж студзеньскае рашэнне аб закрыцці ў Мінску пасольства Ізраіля. У прынцыпе, я здагадваўся, што гэтым скончыцца: надта ўжо нясмелы быў той крок ізраільскага хедлайнэра. Я – жыхар і грамадзянін Беларусі, таму не стану вешаць ярлыкі на чалавека 1949 г. нар., які сёлета дасягае пенсійнага веку (так-так, у Ізраілі мужчыны ідуць на пенсію ў 67 – Беларусі ёсць яшчэ куды падаць да чаго імкнуцца, укрывай Б-г, канешне).

Трохі смешна было чытаць развагі тутэйшага «эксперта» – Рамана Я., які нібыта cышоў са старонак Ільфа-Пятрова і шчэ ўчора прапаноўваў аб’явіць Чарнаморск вольным горадам… Чалавек, які называе сябе міжнародным аглядальнікам, зрабіў вывад: «ізраільскі ўрад адмовіўся ад сваіх намераў пад ціскам грамадскіх аб’яднанняў выхадцаў з Беларусі». Анягож, старшыня Альшанскі мае неймаверны ўплыў! Ён бачыў самога Лукашэнку, і за ім – аж 150 тыс. (?!) багатыроў, што набіраліся моцы на берагах Віллі і Свіслачы… Яшчэ забаўная развага ад Рамана Я.: «Адносна лёсу пасольства Ізраіля практычна не было рознагалоссяў паміж беларускай уладай і апазіцыяй. Усе выступалі за яго захаванне». Нешта не прыгадаю, каб «усе» выступалі. Выказаўся летась хіба сустаршыня БХД Павел Севярынец, і тое не на сваім афіцыйным сайце, а на гэтым.

Ну ды ладна, будзем думаць, што без перапіскі «дарагіх сяброў» нічога б не было – ні «якасных паслуг», ні «дружбы паміж нашымі народамі», ні ўваходу на беларускі рынак ізраільскай авіякампаніі «Аркіа». Хай сабе цешацца. Праўда, ёсць і іншае меркаванне. Рэагуючы на вестку аб тым, што пасольства Ізраіля ў Мінску будзе працаваць у ранейшым рэжыме, Якаў Гутман напісаў у канцы сакавіка: «Калі ў ранейшым рэжыме значыць, што пасольства пальцам не паварушыць, каб супрацьдзейнічаць знішчэнню сінагог і яўрэйскіх могілак, то лепей бы яго закрылі. Не было б сорамна за дзяржаву Ізраіль…».

Папраўдзе, найперш хвалюе тое, што ад гуртка «ідыша і ідышкайта», які ўжо скора 10 гадоў працуе (?) пры Мінскім аб’яднанні яўрэйскай культуры, аддача невідавочная. Мо’ каб быў рэальны плён, то не знішчаліся б помнікі… Мы ж, «людзі паветра», далёкія ад пасольства, аб’яднання і «Джойнта», робім што можам. Вось нядаўна прэзентацыю зборніка вершаў Мойшэ Кульбака правялі, адзначылі 120-годдзе паэта ў самым цэнтры Мінска. На VK-старонцы «Галіяфаў» было сказана пра аншлаг – аншлаг не аншлаг, а вольных крэслаў 21 сакавіка ў пачатку 6-й гадзіны сапраўды не было.

Сярод іншых завітаў на прэзентацыю Паша Касцюкевіч, які ў 2000-х перакваліфікаваўся з ізраільскага шамэра-афіцыянта спачатку ў аўтара крыжаванак, потым у перакладчыка з іўрыта, лектара, а ў рэшце рэшт і ў пісьменніка (па вяртанні з Ізраіля ў Мінск рабіў таксама журналістам у мясцовай газетцы). У 2006 г. яму, аўтару некалькіх гумарэсак, «апавяданняў для мужчынаў» і «апавяданняў для жанчынаў», раілі: «Пішы раман». І шо б вы думалі? К 2014 г. раман «Комплекс Персея» быў практычна гатовы; нядаўна ён выйшаў друкам пад вясёлай назвай «План Бабарозы» (у кнізе, апрача Бабарозы, і Дзедвасілій ёсць…). Рэдактар кнігі Андрэй Хадановіч назваў Пашу галоўным эльфам беларускай прозы, «эманацыяй Уладзіміра Караткевіча»… А вось не, Караткевіча вабіла найперш (пера)адкрыццё мінуўшчыны, Касцюкевічу ж цікавыя лабавыя cутычкі цяпершчыны і будучыні… Мо’ таму ў свой час ён чэрпаў натхненне з рамана «Зельманцы» таго самага Кульбака, у творах якога, паводле Шмуэля Галкіна, «заўсёды адчуваецца дух часу». «Уважлівы чытач» знойдзе тоеснасць у падзагалоўках да «Плана Бабарозы» («сямейная сага») i англамоўнага выдання «Зельманцаў».

11-1       11-2

Відавочны таксама ўплыў на арт-дырэктара мінскай кнігарні ізраільцаў Этгара Керэта, Узі Вайля, Мэіра Шалева… Калі ж ужо шукаць папярэднікаў Пашы сярод белмоўных літаратараў ХХ ст., то бліжэй за ўсё, мабыць, акажуцца мэтр «магічнага рэалізму» Лукаш Калюга і сатырык Андрэй Мрый.

Апошнім часам Павал Касцюкевіч вярнуўся «на круги свои» і зноў чытае ў Мінску лекцыі пра іўрыцкую літаратуру – толькі ўжо не ў БДУ, а ў недзяржаўным «Беларускім калегіўме». Яшчэ ёсць шанс яго паслухаць. Хто не патрапіць у Калегіўм, можа пачытаць ранні твор пісьменніка, «Ізраільскі дзённік». Выпадкова ці не, аднак жонка «нармалізаванага» Зісера Юлія Чарняўская ў 2016 г. таксама назвала свае падарожныя нататкі без мудрагельства: «Израильский дневник». Больш спелы твор Паўла Касцюкевіча «да 500-годзьдзя беларускай Бібліі» чытайце тут.

Паўлу К., які часам паводзіць сябе смешна (асабліва за шахматнай дошкай, дзе палюбляе флангавыя атакі пешкамі ды турамі…) удаецца захаваць уласны голас у сучаснай РБ, чаго не скажаш пра іншага рээмігранта з Ізраіля, Іллю Л. Гэты доктар філасофскіх навук, «акадэмік Нью-Йоркскай акадэміі навук», на пачатку 90-х меў працу ў Яўрэйскім універсітэце Іерусаліма, а цяпер залічаны ў адзін з інстытутаў Беларусі… І раней паціскаў я плячыма, гартаючы яго творы – напрыклад, сумбурны расійскацэнтрычны дапаможнік для студэнтаў «Культурология». Днямі ж быў ледзь не шакаваны, калі пагартаў у краме кнігу 2014 г. «Беларусь: культурно-цивилизационный выбор», напісаную ў сааўтарстве з «галоўным беларускім філосафам» Анатолем Л.

«Уводзіны» пачынаюцца з эпіграфа – цытаты яшчэ больш значнага мысляра, прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта Аляксандра Л. (некалі падобныя опусы адкрываліся цытатамі з Леніна ды Брэжнева): «Мы выбіраем не Ўсход ці Захад, або Ўсход і Захад. МЫ ВЫБІРАЕМ БЕЛАРУСЬ, якая ў сілу гісторыі, у сілу геаграфіі, у сілу культуры і менталітэту будзе і на Ўсходзе, і на Захадзе».

11-3

У прынцыпе, гэтая цытата ўсё гаворыць і пра кнігу, выдадзеную, натуральна, за казённы кошт, і пра яе аўтараў. Аднак згадаю яшчэ пару анекдотаў. Адзін – даўні, савецкі. Прамоўца на лекцыі ў калгасе кажа: «Адной нагой мы стаім у сацыялізме, а другой ужо ступілі ў камунізм». Бабулька: «І ці доўга, даражэнькі, нам гэтак раскіракай стаяць?» Другі – з жыцця…

Увосень 2011 г. я пастанавіў для сябе пайсці ў адстаўку з пашанотнай пасады «Паштальён па дастаўцы пісьмовай карэспандэнцыі і СМІ другога класа» (як вядома, чым даўжэй назоў пасады, тым горш на ёй працуецца). Па запрашэнні таго самага Анатоля Л. завітаў у падначалены яму інстытут. Паказаў свае кнігі (на той момант – усяго 4), расказаў пра свае інтарэсы і планы. Меркаваў, што хоць на паўстаўкі, на заробак 80-100$ за месяц буду ўзяты. Аднак… пачуў скаргі на фінансавае становішча інстытута і прапанову, ад якой, ясная рэч, цяжкавата было адмовіцца: «На філасофіі многа не заробіш… Мы рыхтуем да друку кнігі – турыстычныя даведнікі, летапісы розных фірм. Вы на пошце працуеце – пашукалі б для нас спонсараў, пагаварылі б там у сябе, каб «Белпошта» заказала нам свой летапіс…»

Усё-ткі я адмовіўся і пакінуў офіс Л. з душэўным болем за лёс беларускай гуманістыкі. Дырэктар акадэмічнага інстытута просіць паштальёна знайсці для яго ўстановы грошыкі – да такога наўрад ці і Франц Кафка дадумаўся б.

О так-так, сістэма, ідэалогія, Махмуд Адалжыдзяньжат… Між тым ёсць і ў дзяржаўных установах людзі, якія прафесійна выконваюць сваю працу ды кажуць, што думаюць (асцярожна, але кажуць). Сам чуў даволі смелыя заявы ў Магілёве, на гэтай вось навуковай канферэнцыі 2014 г. Ад стрыжня ў чалавеку многае залежыць – калі не ўсё. Хочаце, шаноўныя чытачы – спрачайцеся.

* * *

Парадаваў у мінулым месяцы факт замежных гастроляў гурта «Серебряная свадьба», аднаго з найярчэйшых музычна-тэатральных калектываў Беларусі. Бенька і кампанія ўздымалі настрой маскоўскім яўрэям і іх дзецям на Пурым. Праграма «Музыка – усё!», наколькі помню з яе паказу ў верасні 2015 г., не змяшчае ў сабе непасрэдна яўрэйскіх матываў, аднак забаўнае выкарыстанне прадметаў побыту ў незвычайных мэтах, экзатычныя гукі, безумоўна, адпавядаюць духу свята. А яшчэ ў нейкі момант музыканты надзяваюць маскі птэрадактыляў…

11-4

Што не парадавала, дык гэта разборкі вакол недзяржаўнай літаратурнай прэміі «Дэбют». Калі называць рэчы сваімі імёнамі, то члены журы, адмовіўшыся прысуджаць І прыз у раздзеле «Паэзія» (і эквівалент 2000$), проста плюнулі ў твар сваім маладзейшым таварышам-літаратарам, якія дайшлі да фіналу, у тым ліку іспанскай беларускамоўнай паэтэсе. Адзін з трох намінантаў напісаў эмацыйны ліст да арганізатараў, тыя пачалі намякаць на слабасць прадстаўленых кніг… Журы абвясціла, што нібыта не было абавязана вызначаць 1-е месца, хаця ў Палажэнні аб конкурсе ясна сказана: «1.5. Узнагароды: у кожнай намінацыі вызначаецца пераможца (І месца) і даюцца два заахвочвальныя прызы».

Ні з водным намінантам «Дэбюту» я не знаёмы. Тым не менш, паглядзеўшы збоку на іхнія мітрэнгі, мушу канстатаваць: недзяржаўныя калялітаратурныя суполкі пакутуюць, бадай, на тую ж хваробу, што дзяржаўнае выдавецтва, у якім працаваў 13 гадоў таму. «Закон – што дышаль…» Калі ў 2014 г. мы з майстрам шахматнай кампазіцыі Міколам Бельчыкавым ладзілі для аматараў конкурс складання задач-двуххадовак памяці Якава Камянецкага, то, дальбог, не шукалі «шчылін», каб зэканоміць грошы на прызах. Праўда, і маладыя паэты харашы: заміж таго, каб настойваць на выкананні зацверджаных арганізатарамі правілаў, забралі «суцяшальныя прэміі» па 500$, а потым ужо сталі пратэставаць. Гэткая паслядоўнасць (насамрэч непаслядоўнасць) робіць іх пазіцыю даволі хісткай. Што не здымае адказнасці з гора-суддзяў.

Але ж не хочацца больш пра сумнае, пагатоў толькі адгрымелі Пурым ды 1-е красавіка… Вось што я прачытаў пра яўрэйскі гумар на сайце sinagoga.by, з якога таксама карціць па-добраму пасмяяцца (няясна, хто зрабіў гэты сайт і навошта; уражанне такое, што з 2013 г. яго ніхто не абнаўляе). Слова Уладзіміру Малінкіну, старшыні «Объедения [sic!] иудейских религиозных общин в Беларуси»: «Думаю, пачуццё гумару – гэта натуральная абарончая рэакцыя яўрэяў на цяжкія ўмовы, у якіх ім даводзілася выжываць. Плюс кампактнае пражыванне абшчыны ў некаторых гарадах і рэгіёнах спараджае непаўторную атмасферу і адметнасць гумару. Узяць, да прыкладу, каларытны адэскі гумар і Міхаіла Жванецкага».

Неблагі жарт выдала «Радыё Свабода» ў снежні 2015 г. са слоў Аляксандра Астравуха: «Алесь Астравух нават прапануе ўключыць ідыш у абавязковую праграму ў беларускіх школах, паколькі ідыш для беларусаў — не замежная мова. “Каб мы, беларусы, не былі такімі дурнымі, даўно ўвялі б ідыш у школу”». На «мамэ-лошн» пра гэткія летуценні кажуць: «ven di bobe volt zi geven a zejde» – гэта я цытую слоўнік, укладзены самім А. Астравухам:) Варыянты перакладу: «Каб на хмель не мароз, ён бы тын перарос», «каб не плеш, дык і лысы не быў бы».

Вольф Рубінчык, rubinczyk[at]yahoo.com

Мінск, 03.04.2016.

Апублiкавана 3 красавiка 2016