Tag Archives: Змитер Дяденко

Зміцер Дзядзенка. ЗВАНКОВЫ КАРОЛЬ, ВІНОВАЯ ПАНЯ (2)

(працяг; пачатак тут)

Званковы Кароль

Не глядзі на мяне сумным позіркам,

Прыпыніўшы затоены крык.

Кат сталічнага места Вільні

Анжаліна прагаварыла:

— Я ў душ схаджу, а то ўся мокрая, а ты паляжы пакуль.

Павел згодна прамычаў, адсопваючыся пасля любошчаў.

Дзяўчына паднялася з канапы і, грацыёзна круцячы клубамі, выйшла з пакоя.

Калі б тут быў Крозін, ён бы наўрад ці пазнаў у гэтай спакушальнай Евінай спадкаемцы тую акулярыстую дзяўчыну з куртатым хвосцікам, якая на сходзе прапаноўвала назву для партыі. Надта вялікі быў кантраст паміж той невыразнай дзяўчынай і гэтай — толькі што не мадэллю са старонак “Плэйбоя”.

Аднак Крозіна ў кватэры не было. Тут увогуле былі толькі Павел і Анжаліна. Свае адносіны яны ад іншых хавалі, сустракаліся цішком, на партыйных сходах трымалі дыстанцыю.

Аддыхаўшыся, Белазорац перабраўся да камп’ютара і пачаў перачытваць на маніторы тэкст, раз-пораз уносячы праўкі. Апранацца пры гэтым ён і не падумаў.

Анжаліна вярталася пасля душу, весела напяваючы песеньку:

А ў Канстанцінопалі

Патрыярх сярдзіт.

Ад яго хаваецца

Ў кустах мітрапаліт,

Думае, што ў баці

Паехалі глузды —

Як спаймае ў хаце,

Можа даць…

— Зноў блюзнерыш, кашчунніца? — Павел адарваўся ад манітора і паглядзеў на яе з дакорам. — І не сорамна табе? Дзе ты гэтую лухту падчапіла?

— Ай, не памятаю, дзе. Лічы, што гэта сучасны фальклёр.

— Фальклёр — гэта народная памяць, у якой хаваецца мудрасць стагоддзяў. А ў тваіх гігіканьках ніякай мудрасці няма, лухта… Да таго ж, там яшчэ і маскальскі мат! Ты хіба не ведаеш, што ў нашай мове мату няма, а нам яго навязалі ўсходнія суседзі? — Белазорац запытальна ўперыў погляд у сяброўку.

— Лухту ты, Паўлік, вярзеш — гэта я табе кажу як філолаг. Усё ў нашай мове ёсць: і мат, і кленічы, і назвы для самых саромных органаў і дзеянняў.

Белазорац цяжка ўздыхнуў. Ну, як можна спрачацца з жанчынай? Ты ёй кажаш сваё важкое слова, а яна табе ў адказ — тры!

— Ідзі лепш глянь, які я тэкст падрыхтаваў, — паспрабаваў ён пераключыць увагу.

— Ты мне яго пачытай, — дзяўчына пакорпалася ў сваёй касметычцы, шукаючы грабеньчык, і занялася расчэсваннем валасоў.

— Увесь? — у голасе Паўла мяшаліся сумнеў і надзея.

— Выбраныя месцы, самыя моцныя, як ты лічыш.

— “На Беларусі Бог жыве”, — сказаў паэт і не памыліўся. Менавіта ў нас, на нашай зямлі сёння вырашаецца, бадай што, лёс усяго чалавецтва. Па нашай зямлі праходзіць сёння францір — пярэдні край барацьбы за мараль, за чалавечую душу.

І гэта не таму, што мы, беларусы, нейкія асаблівыя людзі. Не таму, што Беларусь — нейкая асаблівая зямля. Але гэты пярэдні край заўсёды праходзіць праз душу сапраўднага хрысціяніна.

Узорам такога краю стала пісьменніцкая арганізацыя — ТЭН, дзе рэй захапілі і вядуць сілы амаральныя. Гэта гей-марксісцкая групоўка, лабістам якой з’яўляецца Андрэй Таксін. Яго брат Мікалай — вядомая ў гей-колах асоба. З падачы Таксіна гей-групоўка атабарылася ў памяшканні ТЭНа, выдае там свой амаральны часопіс, праводзіць абуральныя для хрысціян фотавыставы.

Як і належыць хрысціяніну, я шкадую грэшнікаў, але не магу пагадзіцца з прапагандай граху, што я і выказаў кіраўніцтву ТЭНа — нагадаю, пісьменніцкай (!) арганізацыі.

Нагадаю, што ТЭН расшыфроўваецца вельмі проста і ясна — Творчасць, Энэргія, Наратыў. Нідзе, ні ў адным з гэтых словаў няма нават драбнюткага намёку на амаральнасць і абарону граху.

Набліжаецца справаздачна-выбарны сход ТЭНа, і я лічу неабходным абраць на ім новага старшыню арганізацыі. Гэта павінен быць чалавек, які памятае, што пісьменнікі заўжды былі сумленнем нацыі, што яны стаялі на пярэднім краі барацьбы за чалавечую годнасць, а не прапагандавалі амаральныя паводзіны”.

Павел настолькі захапіўся чытаннем, што не заўважыў, як Анжаліна ціхенька падышла ззаду. Гарачы шэпт апёк яго левае вуха:

— Бачу, што ТЭН і гей-лобі цябе ўзбуджае прынамсі не менш, чым я — ты ўжо ўвесь у боегатоўнасці. Працягнем?

Яе рука ахапіла напяты мужчынскі чэлес, быццам узнятае дзяржальна пераможнага сцяга.

Белазорац павольна павярнуўся, адводзячы яе руку, і пацягнуў дзяўчыну на канапу, дзе скамечаная прасціна яшчэ захоўвала памяць пра іх блізкасць.

Ён не стаў тлумачыць, што ўзбуджае яго зусім не ТЭН ці нейкае там геймарксісцкае лобі. Яго ўзбуджаў уласны тэкст — востры, адточаны, стылёвы, геніяльны. Бо толькі ў безумоўна геніяльнага аўтара можа нарадзіцца такі геніяльны тэкст…

Калі яны чарговы раз перасталі збіваць і камечыць прасціну, Анжаліна запыталася:

— Нашто ён табе?

— Хто? — не адразу дапяў Белазорац.

— Ды гэты ТЭН. Ты ж не проста так пайшоў у атаку…

Павел памаўчаў, узважваючы, колькі і чаго можна агучыць. Урэшце павольна загаварыў, быццам пацягнуў заслону, паступова адкрываючы перад тэатральным гледачом сцэну:

— У наступным годзе будуць прэзідэнцкія выбары, ты ж памятаеш? Але пачынаць выбарчую кампанію трэба чым раней — можна ўжо нават цяпер. Лічы, што я сваю выбарчую кампанію пачаў.

Чырвовы Кароль

Ты не чакай — сюрпрызаў не будзе…

Невядомы цыркавы фокуснік

У пустой тэатральнай зале панаваў таямнічы паўзмрок. На асветленай сцэне былі двое — маладая жанчына ў белай блузцы і джынсах і мужчына ў джынсах і чырвонай футболцы з малюнкам электрагітары і надпісам Rock Cafe.

— Што ж мы цяпер будзем рабіць, Пятро? — патэтычна завывала жанчына.

— Няма цяпер ніякіх “мы”, — гучна ўздыхаў у адказ яе партнёр.

Акторы рэпетавалі спектакль па п’есе Вітаўта Шабаневіча. Аўтара запрасіў на рэпетыцыю пастаноўшчык — малады актор тэатра, які спрабаваў свае сілы ў рэжысуры. Цяпер ён сядзеў побач, раз-пораз раўніва пераводзячы позірк са сцэны на Вітаўта: ці бачыць аўтар, як далікатна абышліся з творам, перакладаючы яго на мову тэатра?

Шабаневіч не меў аніякіх заўваг, яму ўсё падабалася. Ён не адчуваў, што сядзіць у пустой зале. Яму здавалася, што крэслы навокал запоўненыя самай патрабавальнай публікай — тэатральнымі прывідамі, ценямі актораў папярэдніх пакаленняў, якія гралі на гэтай сцэне і дваццаць, і пяцьдзясят, і сто гадоў таму. Гэтая публіка таксама з прыхільнасцю сачыла за дзеяй, якая разгортвалася перад ёй.

Аўтар схіліў галаву да рэжысёра і шэптам спытаўся:

— А ў гэтай саколцы артыст і ў самім спектаклі будзе граць? Мне падабаецца — яна вельмі пасуе вобразу, які я задумваў.

Рэжысёр крытычна паглядзеў на мужчыну на сцэне і паважна прагаварыў:

— Я яшчэ абмяркую з мастаком, але думаю, што будзе калі не гэтая футболка, дык штосьці падобнае.

Шабаневіч падзякаваў рэжысёру і, спаслаўшыся на важную сустрэчу, развітаўся.

У фае ён нечакана нос у нос ледзь не сутыкнуўся з Валянцінай — загадчыцай літаратурна-драматычнай часткі тэатра. Вітаўт расплыўся ў радаснай усмешцы: яна была адной з яго музаў. Менавіта яна калісьці прывяла яго ў тэатральны свет: прапанавала перарабіць адну з яго аповесцяў і паставіць на сцэне.

“Мая Мельпамена”, — называў яе Вітаўт у хвіліны блізкасці. Так, бліскучы тэатральны свет хутка зблізіў іх: Валянціна апекавалася маладым творцам — і даапекавалася да ложка.

У адказ на фразу пра Мельпамену яна праводзіла рукамі па сваіх баках і казала: “Не Мельпамена, а Талія”. І радасна смяялася са свайго жарціка.

Першы раз Вітаўт не зразумеў, пра што ідзе гаворка, і каханка патлумачыла яму: “Мельпамена — муза трагедыі, Талія — муза камедыі. Няўжо ты не ведаеш, што жанчыны больш любяць павесяліцца і пасмяяцца?”

Так, Валянціна была хроснай маці яго першай п’есы. Другую і трэцюю Вітаўт прапаноўваў тэатрам ужо сам: у Валянціны на той час з’явіліся іншыя ўлюбёнцы, з якімі яна бегала гэтаксама, як раней з ім.

— Віця! — радасна ўскрыкнула колішняя каханка і падставіла шчаку для пацалунку. Схіліўшыся, Вітаўт дзюбнуў яе шчаку, якая салодка пахла нейкімі парфумамі.

— А гэта Сяржук, знаёмцеся! Ён вельмі таленавіты, будзем у тэатры ставіць п’есу па яго кнізе, — Валянціна працягвала шчабятаць, аніколькі не бянтэжачыся, што знаёміць колішняга каханка з цяперашнім. Маўляў, было — і было, не замарочвацца ж цяпер з гэтай нагоды…

Сяржук быў невысокім шчуплым брунэтам з багемнай трохдзённай шчацінай на твары. Яго круглыя вочы глядзелі на свет з нязводнай цікаўнасцю, быццам у галчаняці.

Творцы кісла паціснулі адзін аднаму рукі, пасля чаго Вітаўт зноў цалкам перанёс сваю ўвагу на Валянціну. Сяргей, здавалася, не меў нічога супраць таго, што яго пакінулі ў спакоі: ён моўчкі працягваў назіраць.

— Ну, як ты? Я ведаю, што ў нас ставяць тваю новую п’есу, — Валянціна не спынялася, гаворачы адначасова за ўсіх траіх прысутных. Яна нібыта не заўважала напружанасці, якая вібравала паміж мужчынамі. Або наадварот — заўважыла, таму і здымала гэтае напружанне сваім чыгірыканнем. — У Сержука таксама цудоўны твор — думаю, сцэнічны поспех нам гарантаваны… А ў цябе ўсё нармальна? Я чытала, што ў вашым ТЭНе нейкія сваркі пачаліся — камусьці не спадабалася, што там геі ёсць. Дзіўныя людзі! Яны думаюць, быццам можна прыняць нейкую пастанову — і геяў не будзе. Куды яны падзенуцца! Ды сярод тэатральных, можа, кожны трэці гей. І гэта ніякімі пастановамі ды артыкуламі не адменіш!

Вітаўт пагадзіўся:

— Вядома, не адменіш. Гэты скандал хутчэй выкліканы тым, што ў нас перавыбары кіраўніцтва набліжаюцца. Вось некаторым крыкунам і карціць узляцець на Алімп на скандальнай хвалі… Але прабач — не маю зараз часу: спяшаюся на важную сустрэчу. Вельмі рад быў пабачыцца, сустрэнемся на разе.

І пасля Валянціны звярнуўся да яе новай улюбёнай цацкі:

— Рады быў пазнаёміцца. Думаю, нам будзе што абмеркаваць. Але як-небудзь пазней.

У Сержука ад пачутага недаўменна паплыло ўверх брыво, але Шабаневіч не стаў сачыць за яго мімікай, а хутка пайшоў да выхаду.

Віновая Паня

Павінна ж быць і ў зайца радасць!

Крыштап Радзівіл пасля няўдалага палявання

У індусаў ёсць вельмі шанаваная багіня Дурга — яе малююць з дзесяццю, а то і з дваццаццю рукамі.

Паненка гэтая, трэба сказаць шчыра, вельмі своеасаблівая. З аднаго боку, яна жорсткая і патрабуе крывавых ахвяраў, у тым ліку чалавечых.

З другога — апякуецца парадзіхамі і прыходзіць, каб усталяваць раўнавагу і гармонію. Інструменты для ўсталявання міру і спакою дзесяцірукая Дурга заўжды мае пры сабе: трызуб Шывы, баявы дыск Вішну, лук Ваю, паліцу Індры і гэтак далей. Каб ніхто не сумняваўся ў яе здольнасці ўсталяваць гармонію, багіня прыязджае на гімалайскім тыгру.

Карацей, сапраўдная жанчына, у якой разгон ад мілай кіскі да тыгрыцы такі, што без мікраскопа і не ўгледзіш.

І самае галоўнае, паўтаруся, дзесяць рук, каб усё можна было паспець і з усім справіцца.

Марыя часам адчувала сябе новым зямным увасабленнем індыйскай багіні — хіба што рук у яе было ў разы менш. Але ж нават з парай рук яна неяк давала рады і згатаваць абед на ўсю сям’ю, і дагледзець Хрысцю, і папрасаваць мужаву вопратку… А таксама — пісаць вершы, займацца перакладамі, выданнем кніг, арганізацыяй прэзентацый і літаратурных вечароў, шчыраваць у ТЭНе…

Ці дала б з гэтым усім рады Дурга без лішніх пар рук? Вялікае пытанне.

Калі зазвінеў мабільнік, Марыя акурат мяняла Хрысці абгаджаны падгузнік. Ад скарыстанага памперса пах стаяў такі, што хоць сякеру завесь.

Зірнуўшы на мабільнік, жанчына пабачыла на экране імя абанента — “Радыё Вольнасць”.

“Умеюць журналісты выбраць правільны час”, — падумала яна, згортваючы смярдзючы падгузнік. Вырашыла, што журналісты цяпер не самае важнае — пачакаюць або ператэлефануюць.

І сапраўды ператэлефанавалі, калі Марыя ўжо пераапранула дачку і рукі яе былі вызваленыя. (Дзе ты, Дурга?)

— Марыя, вас турбуюць з Радыё “Вольнасць”. Мы хочам звярнуцца да вас як да прадстаўніцы кіраўніцтва ТЭНа. Вы ж, пэўна, чыталі тэкст Белазорца пра сітуацыю ў вашай арганізацыі. Што вы пра яго думаеце? — голас журналіста гучаў адстаронена, быццам марсіянін цікавіўся ў яе, што азначае тое ці іншае незразумелае яму слова.

— Гэта абуральнае сярэднявечнае цемрашальства. Дзіўна, што ў наша ХХІ стагоддзе ў Еўропе знаходзяцца публічныя асобы, якія выказваюць такія думкі.

— Але Белазорац лічыць неабходным змяніць кіраўніцтва ТЭНа на бліжэйшых выбарах…

Гэтая непрыемная фраза абудзіла ў душы Марыі мацярынскі інстынкт. Так, ТЭН быў гэткім самым яе дзіцем, як і Хрысця. З iм яна ладзіла вечарыны, праз ТЭН ішлі гранты на выданне кніг. Пару гадоў таму Марыя займалася рамонтам у тэнаўскім офісе: сама выбірала і ўнітаз, і кафлю ў прыбіральню, сама сачыла за будаўнікамі, якія расказвалі ёй пра “фронт работ”.

Усе гэтыя ўспаміны і пачуцці падняліся з глыбіні яе душы і памяці, быццам неасцярожнае пытанне ўскаламуціла дагэтуль спакойную ваду размовы.

— Вядома, кожны лепш ведае, як яму рэарганізаваць ТЭН. Усе лезуць са сваімі парадамі — і жук і жаба. Толькі меркаваннем саміх тэнаўцаў ніхто не цікавіцца. І вам, журналістам, таксама цікавей паслухаць Белазорца, якога выключылі з ТЭНа за нясплату сяброўскіх складак! Не яму вырашаць, якім будзе ТЭН!

— Дзякую вам за размову, — журналіст захоўваў халодную закансерваваную карэктнасць.

Жалудовы Валет

Ад прадзедаў спакон вякоў

Мне засталася спадчына.

Караль Станіслаў Радзівіл — “Пане Каханку” 

“Грошы любяць цішыню”, — гэтую нескладаную максіму Андрэй Таксін любіў паўтараць у размове з братам.

— Якая ж цішыня, калі ты лезеш раздаваць інтэрв’ю? — Коля гарачыўся і павышаў голас.

Ён патэтычна ўскідваў рукі, нібы Лаакаон, які спрабуе скінуць з сябе нябачных змей. Пры гэтым Коля ў адрозненне ад атлетычнага траянца быў худым і высокім. Дый наконт сыноў перспектыва была ніякая…

Коля працягваў хадзіць па пакоі, мітусліва мяняючы напрамкі каля аднаму яму зразумелых рэперных кропак: стол — акно — дзверы — люстэрка — канапа… Дзякуй богу, у студыі, дзе яны з братам вялі размову, ставала месца для такога маршруту.

Гэтую студыю здымала арганізацыя, якая займалася абаронай правоў людзей з гендэрна неадназначнай ідэнтычнасцю. (“Нельга казаць — сэксуальныя меншасці, бо гэта непаліткарэктна і гучыць абразліва: быццам нас мала, і на нас можна не зважаць”, — тлумачыў Коля брату). Зарэгістраваць такое грамадскае аб’яднанне было нерэальна, таму фармальна студыю здымаў грамадзянін Мікалай Таксін, то бок — Коля.

На правах фармальнага арандатара Коля часам выкарыстоўваў студыю для сваіх прыватных мэтаў. Цяпер ён выцягнуў сюды брата, каб пагаварыць сам-насам на сваёй тэрыторыі.

Андрэй уладкаваўся на канапе зручней, закінуў нагу на нагу і запаліў цыгарэту. На Колю ён, здавалася, не звяртаў аніякай увагі.

— Гэта іншае, — нарэшце спакойна прагаварыў ён, задуменна гледзячы на высокую столь.

— Як жа іншае? — брат тэатральна пляснуў у далоні. — Мы з табой запланавалі адкрываць кавярню, а ты тут займаешся нейкімі асабістымі разборкамі, друкуеш раман. А потым з’яўляецца гэты артыкул Белазорца, дзе нас з табой увогуле мяшаюць з гаўном!

Андрэй з насмешкай зірнуў: яго заўсёды забаўляла гэтая патэтычнасць брата, але выказваць услых свае адносіны ён не хацеў — брат ужо дарослы чалавек, хай сам разбіраецца са сваімі прусакамі.

— Вядома, гэта іншае, — у яго тоне з’явілася паблажлівасць, быццам дарослы тлумачыў неразумнаму дзіцяці нешта агульнавядомае. — Гэта рэклама, да таго ж дармовая.

— Табе?

— Нам, бізнэсу. Нашай кавярні. Няма лепшай рэкламы, чым скандал — пра гэта ўсе напішуць і раскажуць. А потым мы гэтую папулярнасць і скандальнасць яшчэ падагрэем чуткамі пра кавярню, калі яе адкрыем.

Кавярня была блакітнай, запаветнай марай Колі. Для яго гэта быў не толькі бізнэс: ён марыў стварыць з “Дэ Квінсі” (так яна мелася называцца) нешта накшталт парыжскага кафэ-шантана. Там збіралася б прагрэсіўная вольналюбная публіка, там ніхто не касавурыўся б на пацалункі двух хлопцаў, там маглі б выступаць літаратары і музыкі…

Цяпер да ажыццяўлення гэтай мары заставаўся адзін крок. Саноўную дапамогу мусіў аказаць Андрэй. Як сябра ТЭНа ён падаў заяўку на грант для стварэння арт-прасторы: браты вырашылі, што замежныя фонды не абяднеюць, калі прафінансуюць пачатак дзейнасці кавярні. Заяўка яшчэ не была ўзгодненая, але Андрэй не сумняваўся ў поспеху.

І Коля вельмі разлічваў, што прагнозы ягонага старэйшага брата не падвядуць.

Аднак цяпер нейкае глыбіннае пачуццё сігналізавала яму, што апошнія дзеянні Андрэя пагражаюць аддаліць увасабленне гэтай мары. Штосьці тут было не так.

— А артыкул Белазорца не пашкодзіць?

— Ты што! — у голасе Андрэя не было ні ценю сумневу. — Наадварот, дапаможа. Мы зможам з доказамі ў руках тлумачыць, што арт-прастора нам неабходная для таго, каб прапагандаваць нормы талерантнасці ў грамадстве, дзе яшчэ дзейнічаюць такія рэакцыянеры, як Белазорац. Гэта нават нам плюс! Мы пакажам, што нас ціснуць з двух бакоў — гамафобная ўлада і гамафобныя апазіцыянеры.

Коля няўпэўнена пасміхнуўся.

Чырвовы Кароль

Павінна ж быць і ў зайца радасць.

Усяслаў Чарадзей

Раніца — гэта кава і цыгарэты. Джармуш у назве свайго фільма вельмі ўдала сфармуляваў шторанкавую патрэбу кожнага мыслячага чалавека.

Шабаневіч залічваў сябе да мыслячых. Значыць, кава і цыгарэты ўваходзілі ў яго абавязковы рацыён.

Апошнім часам да іх дадаўся ранішні маніторынг сацсетак — вядома, гэтым маніторынгам не наясіся, але бадзёрыць не горш. Вітаўт загружаў у пашуковік сваё прозвішча і чытаў, што пра яго пішуць.

Пісалі часта. Каб пра яго не забывалі, Шабаневіч узяўся весці блог на адным з інфармацыйных сайтаў, назваў “Нью-Шабанюкі” — весела і з налётам інтэлектуалізму. Словам, постмадэрн.

Чытачы адгукаліся — і на яго кнігі, і на калонкі. У блогу водгукаў было больш — дык калонкі і выходзілі часцей за кнігі.

Але цяпер Шабаневіч шукаў водгукі на свой нядаўні раман. Твор быў пра адвечны боль кожнага мясцовага літаратара на працягу апошняга паўстагоддзя — пра мову.

Гэтая тэма была своеасаблівым знакам ініцыяцыі, маркерам даросласці. Напісаў твор пра тое, як табе баліць за мову, — прайшоў ініцыяцыю, можаш лічыцца Сапраўдным Пісьменнікам. Не напісаў — значыць, не адчуваеш, дружа, галоўны нерв эпохі.

Шабаневіч ганарыўся тым, што вытрымаў іспыт на званне Сапраўднага Пісьменніка. Уласны раман яму вельмі падабаўся.

А вось сярод чытачоў раман даспадобы прыйшоўся далёка не ўсім. Знайшлася такая падступная гадзюка нават сярод тых літаратараў і крытыкаў, якім Шабаневіч даслаў раман напярэдадні выхаду. Ён-то думаў, што ўсе будуць у захапленні ад падачы тэмы, ад таго, колькі рэмінісцэнцый і схаваных цытат з класікі ён “зашыў” у свой твор.

І большасць першых чытачоў насамрэч усё гэта адзначылі ў сваіх водгуках, якія суправаджалі выхад кнігі ў свет.

Аднак крытык і журналіст Антон Ляшчынскі ў сваім водгуку раскатаў раман, нібы асфальтаўкладчык. Вялізную колькасць цытат і адсылак параўнаў з энтамалагічнай калекцыяй мёртвых мятлікаў: усе нібыта прыгожыя, а — не лятаюць.

Знайшоўся тут аматар мятлікаў! Псеўда-Набокаў… Ты спярша напішы хаця б “Лаліту”, а потым будзеш пра мятлікаў размандыкваць.

Пісьменнік забаніў у сацсетках гэтую “падробку пад Набокава” і напісаў пра сваё здзіўленне тым, што яго раман яшчэ да выхаду хтосьці зліваў у інтэрнэт. Тарсіда абурылася падступнымі піратамі, але адначасова захапілася папулярнасцю ўлюбёнага аўтара: бач ты, нехта наймае хакераў, каб скрасці раман яшчэ да выхаду з друку.

Праўда, Ляшчынскі выявіўся ў сваіх закідах не самотным. І цяпер Шабаневіч пераглядаў сацсеткі, адсейваючы на далёкіх подступах усіх, хто ішоў слядамі ненавіснага крытыкана.

“Аўтар настолькі кепска валодае мовай, што ўзнікае ўражанне, быццам перакладалі праз машынны перакладчык”. Бан!

“Герояў цяжка разрозніць міжсобку. Калі б не розныя імёны, я б падумала, што гэта адзін і той самы персанаж”. Бан!

“Шабаневічу не зашкодзіў бы нармальны рэдактар, які пачысціў бы гэтую аўгіеву стайню”. Бан!

Што там трэба рабіць, каб супакоіцца? Жанчыны для рэлаксацыі зазвычай ідуць на шопінг або ў цырульню. Пайсці ў цырульню, ці што? Але цяперашняя фрызура Вітаўту падабалася, стрыгчыся ён не хацеў.

Адчуваючы разлад у душы і не ведаючы, як яго заспакоіць, Шабаневіч адкрыў навіны культуры. Першы загаловак, што кінуўся яму ў вочы, паведамляў: “Стала вядома пра выключэнне шэрагу пісьменнікаў з ТЭНа”.

Пад ім ішоў другі: “Андрэя Таксіна выключылі з ТЭНа з фармулёўкай “страта даверу кіраўніцтва””.

Шабаневіч адкрыў у суседніх укладках абедзве навіны і пачаў чытаць, адчуваючы, як паляпшаецца яго настрой.

Радыё “Вольнасць”

Пахне чабор.

Жан-Батыст Грэнуй

Працягвае разгарацца скандал вакол ТЭНа, распачаты артыкулам Паўла Белазорца. Нагадаем, што ён заклікаў змяніць кіраўніцтва творчай арганізацыі, назваўшы яго “гей-марксісцкім лобі”. Палітык і пісьменнік, Белазорац выступае з кансерватыўных пазіцыяў і лічыць няправільным цяперашні курс кіраўніцтва ТЭНа.

Каментуючы ягоныя закіды, прадстаўніца ТЭНа Марыя Саматыя заявіла, што Белазорац выключаны са складу арганізацыі за адмову плаціць сяброўскія складкі. Гэта адбылося пасля таго, як на офісе арганізацыі адбылася выстава ў абарону правоў ЛГБТ-супольнасці. Па яе словах, Белазорац не зможа сарваць будучы з’езд арганізацыі, бо яго не дапусцяць да ўдзелу.

Таксама на сайце ТЭНа з’явілася экспертыза артыкула Белазорца, зробленая незалежнай эксперткай Віялетай Сібіраковай. Яна адзначае, што Белазорац у сваім тэксце “праектуе на апанентаў вобраз ворага і дыскрымінуе ЛГБТК+”.

Аднак ёсць і галасы ў падтрымку Белазорца і яго пазіцыі. Шэф-рэдактар газеты “Наша Нядоля” Антон Мэлён заявіў, што пакінуў шэрагі ТЭНа пасля выключэння Белазорца. “Я лічыў прынцыпова няправільным гэтае выключэнне, таму не мог заставацца ў арганізацыі. Аднак афішаваць свой выхад таксама не бачыў неабходнасці”, — напісаў ён у сацсетках.

Таксама ў сацсетках напісаў пра свой выхад з арганізацыі журналіст і грамадскі дзеяч Барыс Лабас.

Журналіст Сяргей Пянко, аўтар біяграфічных кніг пра трох кіраўнікоў ТЭНа, выпадкова даведаўся пра сваё выключэнне, калі затэлефанаваў у арганізацыю. “Аказваецца, мяне выключылі паўгода таму і нават не папярэдзілі, — напісаў ён. — Заявілі, што я не плаціў сяброўскія складкі. Аніхто з кіраўніцтва не спытаўся, ці маю я за што жыць. Ніводзін прадстаўнік ТЭНа не прапанаваў ніякай дапамогі, калі я за свае грошы выдаваў кнігі пра былых кіраўнікоў. Ад мяне арганізацыі патрэбныя толькі грошы”.

“Наша Нядоля”

…І ад яго на вачах у людзей

Ты адрачыся…

Ліст змоўшчыкаў да Марка Юнія Брута

Карэспандэнт нашага выдання затэлефанаваў Віялеце Сібіраковай, каб даведацца, на чым яна грунтавалася ў сваёй экспертызе артыкула Паўла Белазорца.

Размова здзівіла нас настолькі, што мы проста прывядзем яе цалкам:

— Віялета, мы прачыталі экспертызу, якую вы напісалі на артыкул Белазорца…

— Якую экспертызу? Я не пісала экспертнае заключэнне.

— Пачакайце, як жа так? На сайце ТЭНа размешчаны тэкст экспертызы за вашым подпісам. Гэта падман? Не ваш тэкст?

— Тэкст мой. Але гэта не экспертыза. Прадстаўнікі ТЭНа звярнуліся да мяне прыватна і спыталіся маё меркаванне пра гэты артыкул. Я прыватна напісала свае першыя ўражанні — тое, што кідаецца ў вочы. Але гэта ні ў якім разе не экспертнае заключэнне, яго нельга так называць. Калі хочаце, гэта мой водгук на прапанаваны тэкст.

— То бок, ТЭН увёў чытачоў у зман, назваўшы ваш водгук экспертызай?

— Ммм… Скажам так, яны некарэктна падалі інфармацыю.

* * *

Як кажуць, каментары тут залішнія…

(працяг будзе)

Апублiкавана 08.01.2022  23:39

Зміцер Дзядзенка. ЗВАНКОВЫ КАРОЛЬ, ВІНОВАЯ ПАНЯ (1)

Джокер

Што было, што будзе, чым сэрца супакоіцца — гэта ўсё без мяне, без мяне.

Я джокер — іначай кажучы, блазан. І асоба несамавітая, і карта ненадзейная. Нездарма мяне з калоды выкідаюць пры гаданні.

Ну, а як іначай скажаце абыходзіцца з картай, якая нібыта азначае мілага, наіўнага, нявіннага аптыміста, а ў перавернутым выглядзе — ветранага, бесталковага, безадказнага эксцэнтрыка, які вядзе двайное жыццё? Толькі выкінуць з калоды, каб не псаваў расклад…

Я джокер. І гэта значыць, што ў гульні я магу нечакана змяніць увесь расклад, выратаваўшы свайго ўладальніка з самай безнадзейнай сітуацыі. Толькі што ў вас быў казырны туз, і ўяўлены выйгрыш у кішэні грэў вам рукі… І раптам на сцэне з’яўляюся я — вуаля!

Гульня ў карты — заўжды інтрыга і спроба надурыць праціўніка. І няважна, пра якую гульню ідзе гаворка — выкшталцоны покер або праставатага “дурня”.

Гісторыя, якую я вам раскажу, — пра карты і толькі пра карты. Пра карты і… І пра адну фота-картку.

Бачыце? Вось гэтая фатаграфія.

Расчараваная жанчына з заплаканым тварам. Яе падтрымлівае і прыабдымае мужчына, чый твар выяўляе стрыманую мужнасць і жаданне ісці насупор несправядліваму лёсу…

Фота адначасова трагічнае і мужнае, праўда?

P. S. Калі вам падалося, што вы пазналі кагосьці з персанажаў, то… Магчыма, вам не падалося. 

P. P. S. Апісаныя падзеі адбыліся, вядома ж, не ў нас, а ў адной еўрапейскай краіне, якая ўпарта спрабуе шукаць сваю нацыянальную ідэнтычнасць — нібы тое Герадотава мора, якое суседзі-зайздроснікі гразюкаю закідалі.

Чырвовы Кароль

Не люблю я места (па-расейску — горад).

Надта там цяснота і вялікі сморад.

Цэзар

Доўгі званок уварваўся ў сон, не раўнуючы, як тая пчала на карціне Сальвадора Далі. Будзік граў жыццесцвярджальную “Маленькую начную серэнаду” Моцарта, але абуджацца ўсё адно было цяжка і непрыемна.

Вітаўт Шабаневіч разляпіў вочы і націснуў кнопку на тэлефоне —нябачныя музыканты сціхлі.

Ён выпаўз з ложку і пацягнуўся ў прыбіральню.

— Так-так, магу, магу гаварыць. А якое ў вас пытанне? — нечаканае тэлефанаванне адарвала Вітаўта ад прагляду сацсетак на экране смартфона. Спярша Шабаневіч раззлаваўся і няветліва буркнуў у слухаўку “Алё”. Аднак тон яго адразу змяніўся, калі суразмоўца на тым баку паведаміў, што ён журналіст і хоча пацікавіцца меркаваннем вядомага пісьменніка.

— Вы маеце рэпутацыю бадай што самага еўрапейскага з беларускіх пісьменнікаў, таму мы хацелі б пацікавіцца вашым меркаваннем: далёка нам яшчэ да Еўропы ці недалёка?

— Ведаеце, — Вітаўт самавіта адкашляўся і надаў свайму голасу задуменнасці, — апошнім часам я бачу ўсё больш вонкавых прыкметаў таго, што збліжае Менск з Еўропай. І, вядома, гэта зусім не толькі вялізныя гандлёвыя цэнтры з сусветнымі брэндамі і сезоннымі распродажамі… Гэта ў першую чаргу тое, што надае своеасаблівую атмасферу гораду. Тое, што з часоў Рыму носіць назву genius loci, дух горада. Гэта і музычныя вечары каля Ратушы, і разнастайныя маленькія кавярні, і нават улюбёны мінчукамі савецкі мастадонт — універсам “Цэнтральны”…

Пісьменнік гучна ўздыхнуў.

— Вось акурат цяпер я іду па невялічкай вуліцы Маркса ў цэнтры Менску, і тут за апошнія гады адчынілася шмат кавярняў і рэстаранаў — на любы густ і ўсялякія, як кажуць, фінансавыя магчымасці. І я ведаю, што зараз я зайду тут у кавярню, замоўлю сабе ўлюбёнае латэ макіята — і яно не будзе адрознівацца ад таго, якое я піў у Парыжы ці Празе. А круасаны, пададзеныя да яго… Ведаеце, вось гэтае храбусценне запечанай корачкі, якая потым літаральна растае на языку, пакідаючы па сабе тонкі саладкаваты паслясмак!.. У гэтым сэнсе мы ўжо мала чым адрозніваемся ад заходнееўрапейскіх гарадоў, я ўпэўнены.

Яго голас біўся ў кафлянай клетцы, якая мала нагадвала вуліцу Карла Маркса, затое была вельмі падобная да мільёнаў іншых падобных аскетычных келляў.

— Дзякуй, дзякуй вялікі за вашае меркаванне, — прагучаў бадзёры голас журналіста, і тэлефон адключыўся.

— Няма за што, — буркнуў Вітаўт, націснуў спуск унітаза і выйшаў з прыбіральні.

Ён здавён абгаблёўваў сябе, ствараючы вобраз самавітага еўрапейскага літаратара: калі ўсё залежыць ад драбязы, гэта значыць, што драбязы папросту не існуе. На яго выносістай, самаўпэўненай, быццам клічнік, фігуры пастаянна вісела тога рымскага патрыцыя, не бачная іншым.

Працу над сабой Шабаневіч пачаў з таго моманту, калі вырашыў памяняць банальнае імя Віктар на летапісна-княжае — Вітаўт. Высакароднае імя немінуча патрабавала арыстакратычнага іміджу. Таму да нябачнай тогі з цягам часу дадаліся мяккія замшавыя пінжакі, шыйныя хусткі і акуляры-хамелеоны — бачныя нават няўзброенаму воку сведчанні асобы, якая вядзе небанальна-багемны лад жыцця.

У гэты лад жыцця ўваходзілі абавязковы доўгі (да абеду) сон і няспешны туалет пасля прачынання, які больш нагадваў падрыхтоўку да выхаду ў свет лонданскага дэндзі пачатку ХІХ стагоддзя.

Пазней дадалася азнака брутальнасці — модная кароткая шчаціна, як у лацінаамерыканскіх мача.

А яшчэ пазней брунэт Шабаневіч нечакана стаў залацістым бландынам, пакінуўшы пры гэтым чорную шчаціну на шчоках — гэткі падмалоджаны Брыгела з камедыі дэль-артэ.

У інтэрв’ю ён падкрэсліваў, што ў свае сорак гадоў жыве толькі з літаратуры — з ганарараў за кнігі, артыкулы, чытанне лекцыяў: “Я пішу кнігі. Пакуль прадаецца адна кніга, я атрымліваю грошы на жыццё і пішу другую”.

Плюс да таго — пісьменніцкія стыпендыі ад замежных літаратурных і гуманітарных фондаў.

Навошта камусьці пабочнаму ведаць, што самы еўрапейскі з беларускіх пісьменнікаў піша для расійскага сайта гісторыі з жыцця поп- і рок-зорак? Зрэшты, хіба ж гэта не літаратура? Нон-фікшн, як кажуць выдаўцы, сёння прадаецца лепш за фікшн.

Фікшн, экшн і прадакшн…

Экшну, здаецца, і ў рэальным жыцці хапае. Прадакшнам хай займаюцца выдаўцы і прадаўцы.

А сапраўдны творца (нават так, з вялікай літары — Творца) павінен займацца толькі літаратурай. Жыць з яе, жыць дзеля яе, жыць ёй. Як казаў стары мізантроп і арыгінал Уладзімір Набокаў, так званае жыццё пераймае літаратуру.

Усе гэтыя думкі Шабаневіча поўзалі ціхуткімі змеямі дзесьці на заднім плане свядомасці, пакуль ён піў першую каву пад цыгарэту. Сёння яму трэба было здаць тры тэксты пра расійскіх поп-зорак. Тэксты былі амаль гатовыя, бракавала толькі кідкіх загалоўкаў, і Вітаўт спадзяваўся на ранішняе натхненне, узбадзёранае кафеінам.

І ў гэты момант, быццам у кепскім шаблонным фільме, раздалося яшчэ адно тэлефанаванне.

Шабаневіч з цяжкім уздыхам паглядзеў, хто тэлефануе — аказалася, даўняя знаёмая Марыя Саматыя. Таксама пісьменніца. Цікава, чаго ёй раптам спатрэбілася? Можа, хоча запрапанаваць дзесьці выступіць? Было б няблага, ён ссумаваўся па публічных выступах.

— Прывітанне! Ты ў інтэрнэт сёння зазіраў? — таропка загаварыла яна. — Там Белазорац такі артыкул напісаў, што проста — аёй!

— Прывітанне, Марыя, — Шабаневіч гаварыў няспешна, як належыць імпазантнаму літаратару, які пачуваецца духоўным спадкаемцам рымскіх патрыцыяў. — У інтэрнэт я, вядома, зазіраў, але пра артыкул Белазорца толькі ад цябе чую. Ты ж ведаеш — я не вельмі сачу за падзеямі, не звязанымі з літаратурай.

— А ты пасачы, пасачы. Зайдзі на сайт chrystos.by, — навязліва сакатала яму ў вушы Марыя. — Там пра наш ТЭН, сябрам якога з’яўляешся і ты, між іншага.

Шабаневіч уздыхнуў і пачаў набіраць у акенцы браўзэра адрас chrystos.by.

Званковы Кароль

Прыдбаць свой кут,

Каб з панскіх выпутацца пут.

Ангельскі кароль Джон Беззямельны

“О вялікі і ўсёхвальны Апостале і евангелісце Яне Багаслове, наперснік Хрыстовы, цёплы наш заступнік і хуткі ў жалях памочнік! Вымалі ў Госпада Бога дараваць нам усе грахі нашыя, бо грэшым ад юнацтва нашага ва ўсім жыцці нашай справай, словам, думкай і ўсімі нашымі пачуццямі. На сыходзе ж душ нашых памажы нам, грэшным, пазбавіцца ад вечнай пакуты. І праз тваё міласцівае прадстаўніцтва праслаўляем Айца і Сына і Святога Духа, цяпер і заўсёды і на вякі вякоў. Амін”.

Як заўсёды перад пачаткам працы, Барыс Крозін спярша прачытаў малітву праваслаўнаму апекуну сеціва Яну Багаслову, і толькі тады ўключыў камп’ютар.

Звонку Барыс нагадваў мульцяшнага ката, шарахнутага токам: вусы і валасы тырчаць ва ўсе бакі, вочы бесталкова шукаюць арыенцір, на якім можна сфакусавацца. Зараз яго позірк засяродзіўся на маніторы, што ніяк не перашкодзіла вусам і валасам нагадваць выбух на макароннай фабрыцы.

У гэтым месяцы фонам камп’ютарнага стала ў Крозіна было фота з Каложскай царквой у Гродне. Не толькі таму, што прыгожа, духоўна і патрыятычна. Барыс адчуваў нейкую крэўную повязь з гэтым амаль тысячагадовым храмам, бо царква была ўзведзеная ў імя князёў Барыса і Глеба. Барыса!

У адрозненне ад большасці Крозін карыстаўся інтэрнэтам не толькі для сядзення ў сацсетках і адпачынку — ён быў адміністратарам і рэдактарам сайта chrystos.by. Самому пісаць хрысціянскія навіны для сайта ды выстаўляць тэксты іншых аўтараў — такі быў яго абавязак.

Сёння зранку ён атрымаў тэкст ад Паўла Белазорца з настойлівай просьбай выставіць яго чым хутчэй. “Тэкст вельмі важны (у тым ліку для мяне), таму вельмі прашу яго не рэдагаваць”, — пісаў аўтар. Не рэдагаваць — дык не рэдагаваць, перасмыкнуў плячыма Барыс і стаў чытаць.

З Белазорцам яны пазнаёміліся на адным сходзе: вернікі розных канфесіяў сабраліся, каб заснаваць палітычную хрысціянскую партыю. Крозін і Белазорац раней чулі адзін пра аднаго, бо абодва мелі схільнасць да літаратуры і друкаваліся ў адных выданнях. Аднак асабіста знаёмыя яны да таго не былі.

Барыс са здзіўленнем канстатаваў, што гэты невысокі стрункі мужчына здатны быць не толькі палымяным прамоўцам, але і менеджарам. Менавіта Белазорац узяўся распараджацца, што куды паставіць у памяшканні і каму чым займацца — і ўсе яго чамусьці слухаліся. “Прыроджаны лідар!” — падумаў Крозін.

Нарэшце ўсе сталы былі састаўленыя разам, крэслы расстаўленыя ўкруг — і пачалося абмеркаванне, каго варта абавязкова запрасіць у сябры партыі, дзе правесці агітацыйныя сходы, якой будзе сімволіка…

Самыя гарачыя спрэчкі завязаліся вакол назвы будучай партыі.

— Прапаную назву простую — “Хрысціянскія дэмакраты Беларусі”, — упэўнена вяшчаў праваслаўны бландын, які нібыта сышоў з плаката пра чысціню арыйскай расы.

— Не дазволяць. Закон у нас не дазваляе браць слова “Беларусь” у назву партыі, — прабубнеў католік, які мог бы здымацца ў фільмах як двайнік Леха Валэнсы. — Таму я прапаную ўзяць за прыклад немцаў і назваць партыю “Хрысціянска-дэмакратычны саюз”.

— Яшчэ прапановы? — Белазорац агледзеў прысутных.

Акулярыстая дзяўчына з валасамі, сабранымі ў куртаты хвосцік, паднялася і загаварыла хутка, нібыта баючыся, што яе перапыняць:

— Думаю, нам трэба абазначыць не толькі нашую хрысціянскую веру, але і гістарычныя карані нашай партыі, якія палягаюць яшчэ ў міжваеннай эпосе. Таму прапаную назвацца “Хрысціянская злучнасць” або “Хрысціянскі звяз”.

Прапанова не спадабалася двайніку Валэнсы.

— Ага, так і бачу, што будуць нас пісаць “партыя ХЗ”, — прагаварыў ён.

Прысутныя радасна загігікалі — скарачэнне “х… знае” ўсім было добра знаёмае.

Барыс нясмела падняў руку, і Белазорац кіўнуў яму, запрашаючы выказвацца.

— Мне здаецца, — няўпэўнена прагаварыў Крозін, — што мы трошку кружляем на адным месцы. Магчыма, патрэбны нейкі паэтычны прарыў, позірк збоку… Я б хацеў прапанаваць такую назву — “Хрысціянскае ўваскрошанне — яднальная крэпасць”.

Белазорац з павагай паглядзеў на Барыса: ну ты, маўляў, і завярнуў… Адразу адчуваецца — паэт!

— Яшчэ лепш! Не трэба так, — абурана забубнеў двайнік Валэнсы. — Гэта нам не проста не дазволяць зарэгістраваць, а яшчэ і раструбяць, што мы займаліся правакацыямі… Ну, што вы так на мяне вылупіліся? Самі паспрабуйце абрэвіятуру агучыць. Толькі не тут — сярод нас жанчыны ёсць.

Так правалілася прапанова Крозіна. Але Белазорац яго запрыкмеціў і неўзабаве прапанаваў стаць прэс-сакратаром будучай хрысціянскай партыі, а таксама весці партыйны сайт.

Менавіта для гэтага сайта лідар і даслаў артыкул, які Барыс павінен быў абнародаваць urbi et orbi праз сайт chrystos.by.

Барыс пачаў чытаць — і адразу зразумеў: гэта будзе бомба!

Віновая Паня

Чаму так горка — не магу я зразумець.

Барбара Радзівіл на абедзе ў Боны Сфорцы

Жаночы дзень заўсёды пачынаецца раней за мужчынскі. Падняцца, згатаваць сняданак, прасачыць, каб усё з’елі, прыбраць… Асабліва, калі даглядаць даводзіцца адразу дваіх малакемных і бездапаможных — мужа і дачку. Адной трэба падагрэтае малако і сырнікі, другому — кава і цыгарэты. Дзякуй богу, што цыгарэты хаця б гатаваць не трэба.

Словам, жанчыне зранку клопатаў хапае, нават калі ты творчы чалавек, якому не трэба на злом галавы несціся да восьмай на завод ці ў офіс.

Марыя была творчай асобай — яна пісала вершы і падавала заяўкі на гранты.

І не трэба вось гэтай паблажлівай усмешачкі, не трэба. Выбіць гранты ў еўрабюракратаў — той яшчэ квэст! Асабліва, калі грошы пойдуць не на экалогію, адукацыю і падтрымку сэксуальных меншасцяў, а на культуру — на паэтычныя фэсты, літаратурныя конкурсы…

Зрэшты, чалавек, які ўпершыню бачыў Марыю, ніколі не прыняў бы яе за пісьменніцу. Пагатоў — за аўтарку вершаў. Не было ў ёй ні легкакрылай багемнасці, ні прыкметаў жанчыны-вамп — звычайная шэранькая мышка з рэдзенькім хвосцікам валасоў таго ж мышастага колеру. Жанчына нават думала неяк пагаліць галаву дзеля мастацкай эпатажнасці, але рэзка супраць выступіў муж.

Адвёўшы дачку ў садок, а мужа на працу, Марыя села за камп’ютар: ёй трэ’ было распрацаваць заяўку на правядзенне круглага стала “Фемінізм і сучасная літаратура”. Тэма перспектыўная, пад такую бясспрэчна дадуць грант. Нават больш за тое — варта будзе падумаць пра асобны фемінісцкі праект, у якім гэты круглы стол будзе толькі часткай. Можна, да прыкладу, запачаткаваць яшчэ фемінісцкае выдавецтва, якое будзе друкаваць кнігі толькі аўтарак — і ніякіх мужчын!

Такая грандыёзная ідэя Марыі спадабалася. Галоўнае, што ўсё будзе ў самых прагрэсіўных трэндах — самы піск цяперашняга сезону.

Жанчыны выходзяць з-пад кантролю, жанчыны бяруць парадак дня ў свае рукі… Ды жанчыны выходзяць увогуле з-пад усяго! І што вы будзеце рабіць без жанчын? Нават яечню сабе пасмажыць не здолееце!

Пальцы Марыі з бліскучым вішнёвым манікюрам лёталі па клавіятуры, беспамылкова цаляючы ў патрэбныя клавішы. Ні памылак, ні абдруковак…

Трэба прыдумаць “апякунку” для гэтага фемінісцкага праекта — аўтарку, чыё імя ён будзе насіць.

Святая Еўфрасіння Полацкая? Гэта, вядома, грунтоўны падыход, якія сягае ў тысячагоддзі. Але ж мае выразныя хрысціянскія канатацыі, дый кантэкст у яе нейкі не фемінісцкі.

Францішка Уршуля Радзівіл? Гэта ўжо бліжэй. Бедная жанчына, занядбаная мужам, які цягаўся па іншых бабах. Кінулася пісаць п’есы, каб хаця чым звярнуць на сябе мужаву ўвагу.

Не, тут праглядаецца віктымнасць — комплекс ахвяры…

Цётка? Тая, што Алаіза Пашкевіч… Занадта зашмальцаваны персанаж.

Зоська Верас? Паўліна Мядзёлка?

Добра было б знайсці кагосьці накшталт Соф’і “Сонкі” Шамардзіной — каханкі Уладзіміра Маякоўскага і жонкі аднаго з народных камісараў БССР. Вось ужо дзе была жанчына-вамп і сэлфмэйд-вумэн! Шкада, што не пісала сама нічога — была толькі музай.

Трэба пашукаць у інтэрнэце, хто ў нас там яшчэ можа прэтэндаваць на вакантную пасаду апякункі праекта.

Паэтка паскакала з аднаго сайта на другі, выбіраючы кандыдатуры выбітных жанчын. На адным з сайтаў узбоч тэксту яна пабачыла загаловак, які прыцягнуў яе ўвагу: “Павел Белазорац рэзка раскрытыкаваў ТЭН”.

Марыя навяла на яго курсор і клікнула мышкай.

Жалудовы Валет

Крыжавалі крумкача за колер чорны…

Тарквемада

Ці бралі ў вас інтэрв’ю для паказу па тэлевізары?

Як здавалася Андрэю Таксіну, на такіх здымках павінныя быць пару нейкіх аператараў з відэакамерамі, якія то круцяцца вакол журналіста і яго госця, то падыходзяць, каб камера зняла гэтага самага госця буйным планам. Нейкія памочніцы рэжысёра ці аператара тлумачаць неабазнанаму чалавеку, куды глядзець, каб камера зняла не ўніклівы, а прамы погляд. Нейкія грымёры наносяць пудру на твар, каб ён не моцна блішчэў у кадры…

Аказалася, што ўсё не так. Прынамсі, на тых здымках, куды запрасілі яго.

У студыі, як адчуў Андрэй, было гарачавата. Асвятляльныя лямпы (як іх? сатурны? а, не — юпітары!) грэлі вельмі моцна, давялося амаль адразу зняць пінжак.

Так нават лепей, падумаў Андрэй: ён жа не які-небудзь офісны клерк, а прадстаўнік творчай прафесіі, пісьменнік — значыць, можа сабе дазволіць не быць зашпіленым на ўсе гузікі, а крыху разняволіцца.

На здымках ён быў упершыню, таму зацікаўлена азіраўся па баках, прыкмячаючы: уздоўж сцен стаяць ці то шырмы, ці то шчыты, па-над імі вытыркнулі лысыя галовы юпітары, а ў ценях хаваюцца тры ці чатыры камеры, каб глядач мог пабачыць карцінку з розных ракурсаў.

Карацей, ні грымёраў, ні паўтузіна аператараў, ні тым больш — іхных памочніцаў, якія тлумачаць, куды глядзець. Бо куды ні паглядзіш, камеры, расстаўленыя з усіх бакоў, усё адно цябе здымуць…

— Кавы, гарбаты, вады? — каля Андрэя з’явіўся журналіст. Клікалі яго Міхаіл Саронак.

Некалькі дзён таму ён затэлефанаваў Андрэю і сказаў, што хоча зняць гутарку наконт ягонага рамана. Па тэлефоне ў Саронка быў густы бас, і пісьменнік паспеў уявіць сабе таўсматага дзядзечку, унутры якога, нібы ў бочцы, рэзануе гэты нізкі голас.

Насамрэч Саронак выявіўся высокім мужчынам з драпежным носам і віслымі шляхецкімі вусамі — хоць сёння бяры яго ў экранізацыю раманаў Генрыка Сянкевіча.

Невысокі Таксін побач з ім нагадваў падлетка, якога паблажліва дапусцілі ў дарослую кампанію, каб было каго ганяць па піва і цыгарэты. Аднак нечакана ролі памяняліся, і ўжо “дарослы” Саронак быў гатовы зганяць па каву дзеля “падлетка”.

Андрэй папрасіў вады, бо не ўяўляў, як можна піць штосьці цёплае пад гэтымі лямпачкамі, пякучымі як нянавісць.

— Ваш раман “Прэмія” выклікаў фурор у літаратурных колах. Вы чакалі такую рэакцыю? — журналіст глядзеў на Андрэя так, быццам перад ім сядзеў іншапланетнік, які адкрые чалавецтву невядомыя таямніцы прыроды.

— Вядома, я чакаў, што рэакцыя на яго будзе, але наколькі бурная — нават не прагназаваў. Нашыя літаратурныя колы скутыя безліччу ўмоўнасцяў, якія я хацеў парваць, парушыць.

— Вы лічыце, што гэтыя ўмоўнасці перашкаджаюць творчасці?

— Ведаеце, у мяне асноўная адукацыя — эканамічная. І я паспеў папрацаваць у розных сферах: быў бухгалтарам у адной фірме, справаводам у другой, працаваў нават прадаўцом у шапіку… Паўсюль ёсць нейкія ўмовы, умоўнасці, абмежаванні. Аднак мне здавалася, што людзі, найбольш свабодныя ад такіх умоўнасцяў, — гэта прадстаўнікі творчай сферы: мастакі, скульптары, пісьменнікі. І што я пабачыў, калі сутыкнуўся з пісьменніцкімі коламі? Тут таксама поўна сваіх абмежаванняў, хаця яны, безумоўна, адрозніваюцца ад тых, што ёсць у бізнэсе або ў офіснай працы.

— У вашым рамане раскрываецца заслона над уручэннем літаратурнай прэміі. Прычым ён напісаны ў жанры нон-фікшн, і многія персоны там фігуруюць пад уласнымі імёнамі.

— Так, гэта была мая прынцыповая пазіцыя: трэба называць рэчы, падзеі, герояў іх уласнымі імёнамі. Я лічыў адной са сваіх задач максімальна зблізіць мастацкую праўду тэксту і праўду жыцця. Лічу, што гэта мне ўдалося.

— А не баіцёся, што цяпер героі вашага твору пададуць на вас у суд — напрыклад, за паклёп. Вам жа давядзецца даказваць, што вы напісалі праўду, калі згадвалі таго ці іншага чалавека.

— Персанажа! Прашу заўважыць: у мастацкім творы дзейнічаюць персанажы, а вось іх прататыпамі могуць быць канкрэтныя жывыя людзі.

— Дык як, не баіцёся?

— Я разважаў над гэтым пытаннем яшчэ тады, як пісаў раман. І потым — калі рыхтаваў яго да выдання. Як бачыце, імёны персанажаў я не памяняў. Гэта дастатковы адказ на вашае пытанне?

Журналіст пакруціў галавой, быццам ганчак, які ўнюхаў здабычу:

— А вы бачыліся з героямі свайго рамана пасля выхаду кнігі? Якой была іх рэакцыя?

Андрэй крыва пасміхнуўся:

— Асабіста ні з кім не бачыўся, але рэакцыю некаторых ведаю. Адзін з персанажаў абяцаўся мне рукі пераламаць пры сустрэчы.

— Во як!

— Але ад звычайных чытачоў твора я атрымліваю выключна станоўчыя водгукі. Кажуць, што даўно трэба было ўскрыць гэты грамадскі нарыў.

Усмешка Саронка была поўная разумення і спагады:

— Наша апошняе пытанне будзе, бадай што, традыцыйным: што вы пішаце цяпер? Ці будзе раман “Прэмія” мець працяг?

Пісьменнік задуменна зрабіў глыток, наўмысна зацягваючы паўзу. Ён адчуваў, як нарастае напружанне і паветра пачынае ледзь заўважна вібраваць. Урэшце выдыхнуў:

— Не, працягу “Прэміі” не будзе. А твор, над якім я працую цяпер, — таксама нешта на мяжы фікшн і нон-фікшн: гэта будуць мае ўспаміны пра дзяцінства…

Паглядзеўшы пасля здымак на тэлефон, Андрэй пабачыў восем неадказаных выклікаў. Усе — ад брата Колі. Толькі Таксін сабраўся ператэлефанаваць, як Коля сам набраў яго дзявяты раз:

— Дзе ты быў? Чаму не адказваў?

— А што, гарыць што-небудзь? — няўдала зыранізаваў Андрэй.

— У цябе зараз будзе падгараць, братэла! — істэрыка ў голасе Колі набірала абароты, як карусель у парку Горкага. — Там Белазорац напісаў артыкул, дзе прайшоўся па мне і па табе. Я спасылку табе скінуў ужо.

(працяг будзе)

Апублiкавана 04.01.2022  23:19

В. Рубінчык. Абы не танкі…

Вітанкі! Абы не танкі.

Завяршаецца апошні месяц лета, і быццам бы трэба падвесці вынікі, але няма ахвоты, бо яны збольшага сумныя. І супраціў здараўся, і сякая-такая салідарнасць, і не ўсё яшчэ страчана, аднак перахапіць ініцыятыву ў насарогаў (гл. адпаведную п’есу Эжэна Іанеско) пакуль што не выйшла. Зрэшты, не адзін лаўрэат Іерусалімскай прэміі Іанеско варты згадкі ў нашым кантэксце – «вожык без рожак» (С) Славамір Мрожак варты яшчэ болей. Асабліва яго п’еска «Стрыптыз»:

Можна зрабіць толькі адно… Папрасіць прабачэння ў РУКІ.

Прабачэння? За што? Мы нічога ёй не зрабілі, хутчэй ужо яна мусіць…

Гэта не мае значэння. Трэба папрасіць прабачэння дзеля-мадзеля, увогуле, без дай прычыны. Каб уратавацца. Калі гэта чамусьці дапаможа…

І, безумоўна, «Караль», які ўбачыў свет у тым жа 1961-м:

Дзядуля толькі будзе страляць… Ён кепска бачыць. А дай яму акуляры стрэліць.

Ён патрыёт?

Як і ўсе.

Дарэчы, тут не паспяваеш адрэагаваць на адзін вы… брык «галоўнага патрыёта», як следам набягае другі. Pэагую далёка не на ўсё, але дэмагагічная адсылка на т.зв. рэспубліканскай педнарадзе 24.08.2021 зачапіла: «У нас паўсотні ўстаноў вышэйшай адукацыі універсітэтаў, акадэмій, інстытутаў. У супастаўных паводле тэрыторыі і колькасці насельніцтва краінах (Швейцарыя, Данія, Фінляндыя, Ізраіль) ВНУ ў 2-3 разы менш, чым у нас».

У Швейцарыі, тэрытарыяльна меншай у 5 разоў, насельніцтва каторай меншае за беларускае амаль на мільён чалавек (8,57 млн), – каля 40 ВНУ. Студэнтаў менш, чым у Беларусі, ды зноў жа, не ў 2 разы (164575 супраць 263400), і разрыў скарачаецца. У Даніі, насельніцтва якой не дасягае і 6 мільёнаў чалавек, дзейнічае, калі верыць гэтаму спісу, 37 аналагаў нашых універсітэтаў, акадэмій ды інстытутаў. У Фінляндыі 29 ВНУ… пры насельніцтве 5,5 мільёнаў чалавек, г.зн. выходзіць практычна «тое на тое». У Ізраілі насельніцтва сапраўды супастаўнае з беларускім (акурат увесну пісаў пра гэта)… i больш за 60 ВНУ!

Ну так, фармальна ў Беларусі 31 універсітэт, у Ізраілі – толькі 9, але гаворка-то ішла пра ўсе ВНУ. Дый па сутнасці… нешта сумняюся, што, дапусцім, акадэмічны каледж Цфата (горад на поўначы Ізраіля, 36 тыс. жыхароў) дае горшую адукацыю, ніж Баранавіцкі ўніверсітэт, рэктар якога надоечы заявіў: «нам трэба навучыць нашу моладзь сарбіраваць тую інфармацыю, якая з’яўляецца ў інтэрнэце». Падобна, кандыдат педагагічных навук Аляксандр Унсовіч меў на ўвазе «сарціраваць» або «фільтраваць»; хімічны тэрмін «сарбіраваць» мае зусім іншае значэнне. Ладна, спадзяваймася, што гэта была чарговая агаворка чарговага прызначэнца, як і «кліКавае мысленне» (ё «кліпавае»), а не праява дылетантызму… У любым разе, БарДУ я пажадаў бы светлай будучыні з кіраўніком, абраным навукова-педагагічнай супольнасцю.

Для чаго на ўсебеларускай нарадзе спатрэбілася прыцягнутае за вушы параўнанне краін? Па-мойму, найперш дзеля празрыстых намёкаў на тое, што «народзец зажраўся» і мае нахабства масава прэтэндаваць на вышэйшую адукацыю (а праз гэта ў краіне бракуе рабочых рук). То святочных дзён у Сінявокай замнога, то студэнцікаў…

Не, я зусім не лічу, што не трэба паважаць людзей без вышэйшай адукацыі. Але кампліменты на адрас атрымальнікаў рабочых спецыяльнасцей даволі крывадушна гучаць ад асобы, сыны якой рашылі дастаць «корачкі» БДУ яшчэ ў 1990-х, а ўнучка сёлета паехала паступаць ажно ў Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт. Інтуіцыя мне падказвае, што і Мікалай, свет наш Аляксандравіч, 2004 г. нар., не ў ПТВ зараз вучыцца, і нават не ў пахвалёным тутака аўтамеханічным каледжы.

Увогуле, цікава, колькі рабочых & сялян сярод нашчадкаў тутэйшай «эліткі» (міністраў і пад.). Калі раптам выявіцца, што больш, чым у «сярэднім па бальніцы», то я, бадай, здолею пагадзіцца з меркаваннем, што ў Беларусі «няма сэнсу ў апантанай гонцы за дыпломамі аб вышэйшай адукацыі», а «бацькі і дзеці паанейшаму недаацэньваюць прэстыжнасць рабочых прафесій і ўзровень падрыхтоўкі такіх спецыялістаў». Шаноўныя чытачы, падзяліцеся незасакрэчанай інфой! Ужо не як перасмешнік пытаюся – выключна ў даследчых мэтах.

Нагадаю, 21.08.2021 у Рагачоўскім раёне прайшоў гала-канцэрт «Зямля шчасця» з Саладухам & Co., паводле «галоўнай газеткі», «падараваны Прэзідэнтам краіны». Тысячы людзей – многія з якіх не перахварэлі на COVID-19, г.зн. не мелі антыцелаў – cядзелі ўсутыч без сродкаў індывідуальнай абароны, што відаць на фота па гэтай спасылцы. У першых чыслах жніўня 2021 г. колькасць новых выпадкаў заражэння не перавышала 1000 за дзень, 25 жніўня мінздароўя зарэгістравала, аднак, 1357 выпадкаў, 26 жн. – 1551, 27 жн. – 1862.

Выпадковасць або прыкрая заканамернасць? На гэтае пытанне маглі б (дапамагчы) адказаць незалежныя журналісты, але пасля пагромаў у рэдакцыях такіх рэсурсаў, як tut.by, «Наша Ніва», БелаПАН, 6tv.by (магілёўскае недзяржаўнае тэлебачанне), «Сильные новости» (партал навінаў Гомельшчыны), наўрад ці хто наважыцца зараз на сур’ёзнае журналісцкае расследаванне. Сёння ж да кучы «Вярхоўны суд» ліквідаваў суполку, заснаваную ў 1990-х, якая апекавалася недзяржаўнымі СМІ, – Беларускую асацыяцыю журналістаў. Ну, хоць «гітлерцамі паганымі» яе кіраўнікоў не абвясцілі, і танкамі не пераехалі, дзякуй у капялюш…

І яшчэ сёе-тое нагадаю – у сярэдзіне ліпеня г.г. адбыўся налёт «сілавікоў» на офісы творчых суполак, у т. л. Саюза беларускіх пісьменнікаў. Праз колькі тыдняў «міністэрства юстыцыі» на чале з Алегам Сліжэўскім падало ў «Вярхоўны суд» іск аб ліквідацыі СБП. 24.08.2021 у гэтым «судзе» адбылося апытанне бакоў, а ўласна пасяджэнне было перанесена праз недахоп дакументаў. Знакам тым, паўтара месяца лёс арганізацыі, створанай у міжваенны перыяд (о так, СБП – легітымны пераемнік таго Саюза пісьменнікаў, у які ўваходзілі Майсей Кульбак, Янка Купала, Якуб Колас, Ізі Харык, Кузьма Чорны…) вісіць на валаску.

У 2017–2020 гг. на працягу паўгоддзя паміралі звычайна ад чатырох да пяці сябраў Саюза беларускіх пісьменнікаў. За апошнія шэсць тыдняў з жыцця, наколькі я ведаю, пайшлі шэсць сябраў СБП: Віктар Ляскоўскі (19 ліпеня; насуперак сцвярджэнню тут, ён быў іменна ў нашым Саюзе), Уладзімір Сіўчыкаў (21 ліп.), Галіна Багданава (22 ліп.), Алена Васілевіч (8 жніўня), Сяргей Цыплюк (16 жн.), і вось учора, 26 жніўня, – паэт Алесь Разанаў. Дапускаю, што «наезды» на ПЭН-цэнтр і СБП сталіся адным з фактараў… Таксама не магу выключаць, што, калі сітуацыя не будзе выпраўлена, калі Саюз не пакінуць у спакоі, то назіральнікі зробяць выснову пра мэтаскіраванае вынішчэнне творцаў. А заказчыкі «наездаў» застануцца ў гісторыі прыкладна ў той жа ролі, у якой там фігуруе народны камісар унутраных спраў БССР Барыс Берман (у 1937 г. падпісваў ордэр на арышт Ізі Харыка).

А. С. Разанаў (1947–2021), фота адсюль

Слова літаратару, філолагу Змітру Дзядзенку:

Я здзіўлены, як мала СМІ надалі ўвагі гэтай трагічнай падзеі — смерці Алеся Разанава. Для беларускай культуры ягоны сыход можна параўнаць, напрыклад, са смерцю Іосіфа Бродскага для рускай літаратуры. Утвараецца вялізны прагал, і немагчыма нікога паставіць на гэтае пустое месца.

Андрэй Хадановіч сказаў, што азначэнне «геній» не будзе перабольшаннем у характарыстыцы Разанава — і з гэтым цяжка не пагадзіцца.

Алесь Разанаў быў паэтам ад Бога, і ў беларускай паэзіі зрабіў сапраўдную мадэрністычную рэвалюцыю. Так, бываюць такія рэвалюцыянеры — ад Бога.

У 1990-х Разанаў друкаваўся ў «Крыніцы», дзе рэдактарам быў Някляеў. Гэта было выкшталцонае эстэцкае выданне. Творы Разанава там былі як пэрліны ў належным аздабленні. Мяне тады проста агаломшылі ягоныя творы, дзе паэт апісваў адну і тую з’яву ці рэч праз успрыманне ў розных мовах (як прыклад — вецер). Гэта няспынная глыбокая праца са словам, з яго значэннем, з тым вобразам, які яно нясе.

Так, гэта метафізіка. Але ці можа існаваць сапраўдны глыбокі паэт без метафізікі?

Праз тыдзень у Капылі пачнуцца чарговыя «дні беларускага пісьменства» з удзелам, як дакляруюць арганізатары, звыш 100 літаратараў. Даўно хацеў пабываць на радзіме Шолема-Якава Абрамовіча (Мендэле Мойхер-Сфорыма), Абрама Паперны і Цішкі Гартнага, але – не паеду. І па сямейных абставінах, і, галоўнае, таму, што душа ўжо не ляжыць браць удзел у святкаваннях. У Шчучыне-2015 было-такі іначай.

Дадзявае, між іншым, і зласлівасць на афіцыйнай старонцы «дзяржаўнага» СПБ, які мае весці рэй у Капылі. Тут, у стылёва не вытрыманым «аналізе» запатрабаванасці кніг у беларускіх бібліятэках за 2019–2021 гг. («аналіз» я ўзяў у двукоссе, бо аўтар упарта мянуе СБП апазіцыйным, Альгерда Бахарэвіча адносіць да гэтай суполкі, хоць ён пакінуў яе ў 2011 г., і г. д.), прасоўваецца няхітрая, але падлаватая думка: не набывайце кнігі сябраў СБП і «літгуртка» «Полоцкая ветвь», усё роўна іх мала хто чытае; фундуйце нас, толькі нас…

Баюся, не без уплыву актывістаў «чэснага» саюза, якія сцвярджаюць, што выступаюць за «стабільнасць і адзінства ў краіне», сёлета мінадукацыі РБ выкінула са школьнай праграмы па літаратуры творы Аляксандра Салжаніцына, Уладзіміра Набокава і Святланы Алексіевіч. Месца апошняй – прадказальна – заняў Мікалай Чаргінец, кіраўнік СПБ, заснаванага шляхам расколу ў 2005 г.

Уласна, пасля таго, як у канцы 2020 г. чаргінцоўцы пры дапамозе «Беларускай энцыклапедыі» паспрабавалі прысабечыць Уладзіміра Караткевіча (1930–1984), з імі aмаль усё праяснілася. Гэта даволі наіўна, чакаць ад іх слоў спагады на адрас цкаванага СБП. А вось Нацыянальны саюз пісьменнікаў Украіны шчэ ў канцы ліпеня прыняў адозву, дзе сказана:

НСПУ заклікае Урад Украіны, украінскія ды міжнародныя праваабарончыя арганізацыі асудзіць наступ з боку цяперашняй улады Беларусі на грамадзянскую супольнасць у цэлым і творчыя арганізацыі ў прыватнасці… Усведамляючы маштабнасць выклікаў перад творцамі ў суседняй краіне, гарантуем усім прадстаўнікам незалежных літаратурных суполак Беларусі мажлівасць рэалізаваць права на свабоду слова і творчасці ў электронных і друкаваных СМІ Нацыянальнага саюза пісьменнікаў Украіны. Жыве Беларусь! Слава Украіне!

Заступаліся за нас і шведы, і нарвежцы… Мяркую, усё гэта не пойдзе ў глум, нават калі зараз не відаць непасрэднага эфекту.

Вольф Рубінчык, г. Мінск

27.08.2021

w2rubinchyk[at]gmail.com

Апублiкавана 28.08.2021  13:23

В. Рубинчик. Июльские картинки (2)

Всем привет! За три дня произошёл ряд событий, о которых считаю важным сказать хотя бы пару слов.

Во-первых, как и надеялся, покинула минскую тюрьму на Окрестина Катерина Винникова — выпускница юридического факультета БГУ, 29.06.2021 публично поблагодарившая опальных преподавателей, да ещё посмевшая выйти к микрофону в белом платье с красным пояском.

К. Винникова

Наверное, тоже «крамола» (cнято в Центральном районе г. Минска 1 июля с. г.). Проходи мимо Королева из «Алисы в стране чудес», не поздоровилось бы садовникам

Зато посреди Киевского сквера — правильные, идеологически выдержанные клумбы!

Об освобождении с Окрестина я не говорю — какая уж свобода здесь и сейчас… Грустно, что из жизни Кати изъяли 15 суток, но отчасти радостно, что на девушку «по ходу» не завели уголовное дело. Увы, ныне приходится радоваться и таким вещам, ведь несколько ровесников Кати были 16.07.2021 приговорены к двум-двум с половиной годам колонии, фактически, за попытку организации мирного студенческого сопротивления в Минске.

Коллаж отсюда. По этой же ссылке здесь) можно почитать о вопиющем «деле студентов»

Во-вторых, активизировался «Круглый стол демократических сил». От его имени политузникам рассылается такое…

Странная бумага. Политузникам и без неё «промывают мозги» все должностные лица в шаговой доступности; мол, за решёткой надо вести себя хорошо; тогда, может быть,… ха-ха… и помилуют.

Тут я отвлекусь на размышления Якова Сусленского (1929—2009), отсидевшего 7 лет в советских тюрьмах и лагерях. В Израиле он выпустил сборник «Перо моё — враг мой» (1999), который и преподнёс мне при личной встрече в Иерусалиме, 21 год тому назад.

Среди товарищей Я. Сусленского по судьбе в 1970-х гг. оказался Николай Будулак-Шарыгин (1926—?), британский подданный украинского происхождения, арестованный в Москве-1968 как «шпион» и «закрытый» на 10 лет по указанию самого шефа КГБ Андропова. Не без раздражения Я. Сусленский отмечал (с. 307):

Члены британского парламента, украинцы Запада и демократы всех стран не сделали всего от них зависящего для его досрочного освобождения. Вместо широкой и шумной кампании протеста, Николаю Александровичу писали [из Лондона] письма такого содержания: «Пожалуйста, Ник, веди себя как примерный заключённый. Я знаю, что у тебя решительный характер, но ты не можешь бороться с властями всю свою жизнь. Ты ничего не достигнешь, кроме продления заключения. Жизнь и свобода стоят больше, чем твоя гордость. Я действительно надеюсь, что, если ты будешь вести себя прилично и покажешь, что сожалеешь о преступлениях, инкриминированных тебе, то тебя выпустят».

В 2008 г. Я. Сусленский планировал провести международную конференцию на тему «Проблемы исторической памяти, негативные стереотипы в еврейско-украинских отношениях», но вскоре его состояние резко ухудшилось 🙁

Кстати, узникам РБ для того, чтобы стать объектами высочайшей заботы, совершенно необязательно к кому-то нижайше обращаться. Согласно пока ещё действующей версии Конституции (ст. 84, п. 19) президент «осуществляет помилование осуждённых». Никаких дополнительных условий в правовом акте, формально имеющем высшую юридическую силу, не предусмотрено. На практике, когда «припекало», Лукашенко миловал некоторых осуждённых безо всяких прошений. Например, Николая Статкевича летом 2015 года или Александра Козулина семью годами ранее.

Но даже если кто-то из нескольких сотен теперешних «политических» решит написать просьбу о помиловании, непонятно, зачем ему или ей посредник в виде «информационно-аналитического учреждения». Если бы Ю. В. Воскресенский действительно радел о скорейшем и безболезненном выходе людей из мест заключения, то обращался бы, пожалуй, не к сидельцам, а «наверх», ссылаясь на указанную статью Конституции. Возможно, его бы, как члена «конституционной комиссии», созданной в марте 2021 г., и послушали… Разумеется, «широкой и шумной кампании протеста» от горе-коллеги (по образованию Воскресенский политолог), изображающего «конструктивную оппозицию», я не жду.

Наряду с волной репрессий в последние месяцы поднялась волна каверов на произведения Беньки…

https://www.youtube.com/watch?v=lxbdCvyqkaQ

В чём прикол с умышленным замедлением песни, я пока не просёк

Один чел в 2020 г. перепел «Ангела» (Ag) аж по-галисийски, позаимствовав у «Серебряной свадьбы» и основную сюжетную линию знаменитого клипа 2015 г.

Как-то утешает это всё. Кабаре-бэнд Светланы Бень пять лет уж во «временном отпуске», а его не забыли. Может, и остальные полезные культурные инициативы, что родом отсюда, не канут в Лету.

Змитер Дяденко записал и 16.07.2021 выпустил «Балладу», которую представил так (пер. с бел.):

В последнее время мы все ощущаем этот горячий вонючий запах стаи, которая охотится на наших близких, наших друзей, наших знакомых и незнакомых соратников, единомышленников.

Кому-то счастливится убежать от этих клыков, этих разинутых пастей, из которых капает отвратительная жёлтая слюна. Кто-то остаётсяпо разным причинам.

Не все мы встретимся после Победы. Но Победа будет — это я точно знаю.

А ещё у барда появилась песня «Шарлотта Корде», и снова ироническая…

«Штетлфест», о котором я шрайбанул в прошлый раз, устраивался не только в Борисове и Беларуси, — на то и международный проект. Радио «Рацыя», к примеру, сообщило, что 14 июля в тыкоцинской синагоге (Восточная Польша) состоялась встреча, посвящённая еврейской культуре белорусско-польского пограничья. О важности сохранения еврейского наследия говорил исследователь Томаш Вишневский, который полагает, что на Белосточчине трудно разделить еврейско-польско-белорусскую культуру.

15 июля мастер-классы по еврейским танцам и песням на идише прошли в Кавказской синагоге в Крынках (тоже Белосточчина, ни разу не Кавказ). Томашу Вишневскому вторит Магдалена Домбровская, координаторка проекта «Shtetlfest» с польской стороны: «Когда поехала в Гродно два года тому назад на „Ночь танца”, то услышала мелодию своей группы с Подляшья… Нет вашей музыки или нашей, а есть общая музыка».

Воробей-скрипач это пять!

17 июля и на Польшу, и на Беларусь помимо ливней обрушилась танцевально-музыкальная вечеринка под эгидой «Штетлфеста»… в общем, нечто танцыбальнае. Словцо заимствовано у д-ра Владислава Гарбацкого ещё в тот период, когда он был не д-ром Гарбацким, а студентом Владиком Ивановым.

В тот же день (поначалу знойный, как обычно) я испытал некоторый шок, зайдя в парк у Комсомольского озера и обнаружив, что декоративно-питьевой источник у Орловской работает!

Фото 18.07.2021; то же наблюдалось и вчера близ полудня

После недавних материалов на belisrael о проблемах с питьевой водой, где фигурировал и ответ из администрации Центрального района, темой увлеклось информагентство «Минск-новости», подчинённое городским властям… «Честные журналисты» 16 июля сообщили, что по просьбам трудящихся вода в источнике появится к 21 июля (несмотря на отсутствие оборудования, констатированное замглавы администрации Фроловым ещё 6-го). Как видно, специалисты справились с опережением графика 🙂

Через пару дней — Международный день шахмат (20 июля), а через пару недель, в самом конце июля — отчётно-выборная конференция Белорусской федерации шахмат, на которой будет удовлетворено ходатайство Анастасии Сорокиной о досрочной отставке (вообще-то А. С. выбирали до 2023 г., но после событий лета 2020 г. она уехала из Беларуси и руководила федерацией, мягко говоря, без энтузиазма).

Не то, чтобы я глубоко вникал в дела БФШ — сейчас хватает своих. Но забавно было видеть, как образовались две группировки — сторонники «статус-кво» и поборники реформ… на основе безоговорочной лояльности к «линии партии». В конце июня с. г. обе попытались провести «свои» заседания исполкома.

По-моему, и доморощенные «гвельфы», и «гиббелины» в значительной степени себя дискредитировали. Не соглашусь с брестским тренером Владиславом Каташуком, изгнанным из БФШ в 2018 г., который 05.07.2021 заявил, что следует поддержать лидера «лоялистов» Николая Зарубицкого как меньшее зло. Стратегически избрание человека, осенью 2020 г. утверждавшего, в частности, что «в Орше 100 процентов все за “батьку Я был на соревнованиях и знаю, что Беларусь никому там (очевидно, на Западе.В. Р.) не нужна… И кто там что не обещает, это всё обещалки», будет серьёзной ошибкой. Ладно бы Зарубицкий не убедил меня, но ведь и топ-гроссмейстера Владислава Ковалёва тоже. При таком руководителе В. Ковалёв явно не вернётся под крыло национальной федерации (с недавних пор он выступает под флагом ФИДЕ).

Ребята, послушайте бывшего редактора двух шахматных журналов. Зачем обязательно делать главой федерации или «крутого» бизнесмена, или (отставного) чиновника? Выберите для разнообразия и ради компромисса уважаемого тренера — который бы реально болел за развитие людей шахмат, а не за свою фирму и не за абстрактные «интересы государства»… Возможно, денег такой председатель отыщет чуть поменьше — ну, так и растрачено впустую будет меньше; глядишь, то на то и выйдет. «Фишка» же в том, что шахматное сообщество постепенно избавится от пятен на своей репутации.

В другой БФШ, Белорусской федерации шашек, уже третий год председательствует детский тренер Виталий Анисько, и ничего страшного. Сфоткал его на своей родной ул. Каховской в апреле с. г.

Вот ещё любопытное фото с Каховской, но уже июльское

Завершу сей текст не на весёлой ноте. Прочёл намедни интервью с Владимиром Гостюхиным — и как в г… вступил. Такого позорного лизоблюдства я не встречал давновато.

Даже «Александр Григорьевич» не раз признавал вклад в становление независимой Беларуси Вячеслава Кебича, премьер-министра 1990—1994 гг. Собственно, в первые 2,5 года независимости основную, часто неблагодарную работу, по созданию и укреплению госинститутов, выполняли Кебич, Станислав Шушкевич, глава Нацбанка Станислав Богданкевич, генпрокурор и руководитель группы по подготовке Конституции Василий Шолодонов, некоторые БНФовцы и им сочувствующие, а на местах — такие люди, как Геннадий Карпенко… Лукашенко со своей братией 27 лет назад пришёл фактически «на готовое»; он не «создал государство из ничего», а взнуздал его, пользуясь, среди прочего, недостатками Конституции от 15 марта 1994 г.

О том, как жилось обычным людям в долукашенковской независимой Беларуси, читайте здесь и здесь (cпойлер: далеко не всегда плохо). Впрочем, орденоносный Гостюхин — известный трепач мастер агитпропа, за что, видимо, и ценится властями. В интервью россиянам в марте с.г. сравнил Василя Быкова (1924—2003) с «нациками»: «Когда писатель Василь Быков, очень важный и дорогой для меня человек, по чьей повести “Сотников” я снялся в судьбоносном для меня фильме, заявил, что “воевал не на той стороне”, то он перестал для меня существовать». Ccылки на закавыченное высказывание Быкова приведено, разумеется, не было, а в мае 2021 г. я приметил, что указанный вброс уже цитируется, как подлинные слова писателя. Жаль будет, если потомки В. В. Быкова проигнорируют гостюхинское «фейкомётство».

Вольф Рубинчик, г. Минск

18.07.2021

wrubinchyk[at]gmail.com

Опубликовано 18.07.2021  20:57

Водгукі / Отклики

«Дзякую за рэкламу маёй спеўнай творчасці. Яшчэ адну баладу, “Начны дажор“, я напісаў напярэдадні Новага года. Але спяваць яе можна круглы год — да канкрэтнага свята яна не прывязаная. Бліжэйшым часам новых песень не будзе — пакуль што я апублікаваў усё запісанае» (Зміцер Дзядзенка, г. Мінск)

«”Выберите для разнообразия и ради компромисса уважаемого тренера, который бы реально болел за развитие людей шахмат” — это мне нравится. Только не представляю, как технически подобное возможно?» (мг Сергей Каспаров, г. Могилёв)

В. Рубинчик. Июльские картинки

Очередной физкульт-привет из знойного Минска! Открылся в Витебске аж тридцатый по счёту «Славянский базар», хотя в этом году делались попытки его сорвать, в т. ч. посредством призывов к зарубежным артистам бойкотировать мероприятие. Кто-то согласился, что в современной РБ «не до танцев голодранцам», кто-то нет — с’est la vie.

Фестиваль состоится в усечённом виде, на фоне многочисленных обысков, задержаний и арестов, обрушившихся на журналистов, правозащитников и общественных (даже не всегда политических) активистов. Под раздачу ещё в конце июня попали две дамы, имеющие отношение к аналитике. Какая там подписка о невыезде — сидят до сих пор, хотя вот уж в чьи «преступные умыслы» немыслимо поверить…

Валерия Костюгова, Татьяна Кузина. Фото из открытых источников

С Т. Кузиной был знаком благодаря её менеджерской работе в Европейском гуманитарном университете (конец 1990-х — начало 2000-х). По-моему, весьма толковая организаторка. Припоминаю, как в 1999 г. она хотела отправить меня, студента последнего курса, «доучиваться» в МГИМО, созвала комиссию с участием Владимира Улаховича (тогдашнего хитроумного препода ЕГУ, нынешнего главы белорусской торгово-промышленной палаты…) Не сложилось, но не по её вине. И, припоминаю, Таня радовалась, когда я поступил в аспирантуру.

Короче, подписал я неидеально подготовленную петицию, согласившись с тем, что «единственным рациональным выходом из сложившейся ситуации является прекращение преследования Татьяны Кузиной и Валерии Костюговой, а также отказ от давления на представителей исследовательского и экспертного сообщества Беларуси». Надо признать, что само указанное «сообщество» далеко не идеально; я не раз критиковал его представителей (в т. ч. на belisrael), и от своих слов не отказываюсь. Но ведь у тех, кто на него давит, — вообще мрак, причём не только с выводами, но и со сбором исходных данных, и с терминологией.

Вот он, отчёт о «культурке» на «главном сайте страны». В близлежащих абзацах — разночтения и по количеству клубов, и по числу детских школ искусств. Да и что такое «автоклубы»? Очевидно, имеются в виду передвижные культурные центры, бытующие и в российской глубинке, но термин неудачен, т.к. возникает путаница с клубами автомобилистов, которые напрямую не относятся к сфере культуры. Гораздо лучше было бы делить культурные очаги на стационарные (или «классические») клубы и передвижные (или мобильные).

Возвращаясь к «Славянскому базару»… Вспомнил я, как весной 2003 г. президент Всемирной ассоциации белорусских евреев Яков Гутман, ушедший от нас год назад, инициировал сбор подписей под обращением к Иосифу Кобзону, чтобы тот не приезжал в Минск ввиду репрессий против белорусов, праздновавших годовщину БНР. Подписи собирались, в частности, на форуме белорусской интеллигенции в ДК «Сукно» по ул. Матусевича, 20, Гутман не положил их под сукно, и что вы думаете? Отчасти сработало! Во всяком случае, со слов Якова, Кобзон распорядился концерт отменить. О гутманской петиции написали как минимум «Наша Ніва» (нейтрально, приведя версию, по которой на Кобзона в Минске просто «билеты плохо продавались») и официозные «7 дней» (уж там Якова не могли не обозвать провокатором).

«Весёлое» было время, но куда ему до нашего…

По большому-то счёту, ни Кобзон, ни «Базар» не интересуют меня. Если же говорить о вестях с тутэйшых полей, то радует, что старый знакомый Змитер Дяденко распелся этим летом. И как всегда, по-белорусски (но заголовки я перевёл — только сегодня и только для вас!)

«Турне»

«Нетрезвая песня»

«Муки выбора (романс)»

Новые иронические песни, не о старике Козлодоеве… А поэт Юлий Таубин в одной из них очень даже упомянут

Ну и межкультурный «Shtetlfest»-2021, о котором немало говорилось ещё в декабре, набрал обороты, несмотря на все препятствия. Время его проведения — 11-18 июля, так что ещё не поздно присоединиться к экспедициям, онлайнам, да и прочим (без)алкогольным авантюрам.

В одном из вечеров «Штетлфеста» (12 июля, старый район Борисова) поучаствовали и мы с художником Андреем Дубининым. Андрей рассказал о том, как в кругу идишистов-реставраторов под руководством Олега Владимировича Ходыко (умер 11 июня с. г., светлая ему память) учили и разбирали стихи Изи Харика, прочёл в оригинале «In benkshaft nokh a mentshn». Я напирал на «зембинскость» последней поэмы Харика «Af a fremder khasene»/«На чужом пиру»…

Ещё задался вопросцем, почему бы не присвоить аптеке № 167, находящейся в Борисове по ул. III Интернационала, 50, имя поэта.

О тесной связи Харика с аптечным делом известно благодаря заметке Александра Розенблюма. Именно в указанном строении Харик работал вместе с матерью А. Розенблюма 100 лет назад.

Для зарубежных партнёров «Штетлфеста» наши речи квалифицированно переводил на польский язык Игорь Желтков, снимала непротиворечивая Ната Голова, стрим вёл Змитер Кашлач, aka «Дядя Митя». Участница группы «Жыдовачка» Татьяна Котейка сыграла ради гостей из Минска мелодию на скрипке, но я так устал от жары, что не запомнил, какую именно 🙁

Обстановочка в зале. Источник

А. Дубинин, борисовская ул. Дзержинского, где мы выступали

Активные штетлфестовцы получают от Наты по чайнику по сувенирной кружке с мудрыми изречениями

Жаль, что по «техническим причинам» 12.07.2021 не прозвучала небольшая музыкальная пьеса Оксаны Ковалевич «Зембинский еврей». Но при желании послушать это произведение можно здесь.

Сейчас я хотел бы слегка дополнить июньские рассуждения о роли молодых людей в белорусском политикуме. Между прочим, вскоре после выхода того материала «День молодёжи» в Беларуси высочайшим указом был переименован в «День молодёжи и студенчества» — о да, это многое меняет!

Интересно, что, когда властям выгодно, граждане в возрасте от 14 до 18 лет считаются молодёжью, которую можно привлекать в политизированные организации (тот же БРСМ), а когда невыгодно – детьми, т.е. ограниченно дееспособными гражданами. В протестных делах 2020 г. участвовали, естественно, и тинейджеры, что вызвало в официозе бурление г… («они же не имеют права голосовать на выборах!») Тот же замминистра Кадлубай, которого я уже цитировал, в сентябре заявил, что: «Мы часто видим на кадрах, когда дети плачут, держа за руку родителей, потому что попадают в ситуацию резких криков, противостояния и других негативных моральных аспектов… Министерство образования крайне отрицательно относится к участию несовершеннолетних в несанкционированных акциях». Лолитика как она есть: аргумент «дети плачут» размазывается, очевидно, и на детсадовцев, и на старшеклассников, формально ещё несовершеннолетних, однако имеющих право зарабатывать и создавать семью (только вот на митинги по своей инициативе им ходить почему-то запрещено).

Фальшивая казённая забота о «правах ребёнка» с голословными ссылками на «международные правовые акты» привела к тому, что этой весной увеличился штраф для родителей, чьи дети участвуют в «несанкционированных мероприятиях» (от 5 до 30 базовых величин – вот уж где забота о благосостоянии семей).

Альтернативным политическим силам Беларуси надо бы задуматься о том, как предотвратить инфантилизацию местных подростков – и, возможно, в своём проекте Конституции предусмотреть «защиту от дурака». По мне, так в 14 лет большинство современных человеков уже созревает в нравственном плане, и ни к чему из тинейджеров вместо жюль-верновских «пятнадцатилетних капитанов» делать грибоедовских Молчалиных. Да и абсурдно вещать о какой-то особой опасности «несанкционированных мероприятий» после того, как драмы, а то и трагедии, не раз происходили на санкционированных. Навскидку: 4 июля 2008 г. – взрыв в Минске, 47 человек госпитализированы; 3 июля 2019 г. – ЧП во время праздничного салюта в том же Минске, 11 раненых, одна погибшая; 10 июля 2021 г. сильный ветер сорвал плохо закреплённые надувные аттракционы в Александрии Шкловского района, пострадали 7 человек. Я уж не кричу о Немиге-1999… Не потому, что не скорблю о более чем 50 жертвах, а потому, что было это в первую пятилетку правления «солнцеподобного», и он может отыскать самооправдание, что был тогда «молодым президентом».

Не уверен, что уместен психологический термин «эфебифобия» (боязнь молодости, антипод геронтофобии), но кое у кого явно «подгорает», когда поступки молодых граждан страны спонтанно приветствуются. Из-за этого посадили на 15 суток Катерину Винникову, поблагодарившую 29 июня на вручении дипломов БГУ своих наставников и упомянувшую «не тех» юристов, в частности Максима Знака (очень надеюсь, что завтра Катю выпустят). В прошлом году 6 августа звукооператоров Кирилла Галанова и Владислава Соколовского задержали на ул. Веры Хоружей не столько за само включение песни «Перемен», сколько за то, что народ у столичного кинотеатра «Киев» тем вечером встрепенулся, услышав знакомый текст, и начал активно аплодировать ди-джеям. Их молодость послужила «отягчающим обстоятельством». Сама же песня Виктора Цоя властям не так-то страшна; она исполнялась восстановленной группой «Кино» на «Минск-арене» 17.06.2021, всё прошло без эксцессов (во всяком случае, «главный по району» воздух аппаратуру не портил).

К. Винникова в «кошачьем» образе (рисунок Ольги Якубовской)

Ещё 6 июля пришло письмецо из администрации того самого района касательно питьевого источника, о котором было здесь.

Получив некоторый эпистолярный опыт, сегодня я абстрагируюсь от стиля, главное – содержание… Как и предполагал, «денег нет, но вы держитесь» (С). И что-то неизвестно мне, где на пляже или в парке у Нововиленского переулка находятся пять источников чистой воды. Возможно, имелось в виду, что живительная влага отыщется в зарослях на другом берегу озера, т.е. километра за два от обычного места отдыха. Вообще, с общедоступной питьевой аш-два-о в Минске давно не очень – почитайте хотя бы эту статью.

***

PSЗа вчерашнюю подпись под петицией в поддержку Костюговой и Кузиной чудило на букву «М» из «Совбелии» грозится «прополоть» меня, равно как иных подписантов. Ну-ну… Полагаю, всё-таки муковозчикоподобных раньше «прополют и окучат», что бы это ни значило. Ничего личного и никаких призывов, лишь прогноз.

 

Коли хочется «руководства к действию», почитайте афишку, нередко встречающуюся на подъездах Каштановки. И посмотрите на «Айболита» у минского железнодорожного вокзала (тоже, значит, призывает вакцинироваться от COVID-19…)

Вольф Рубинчик, г. Минск

15.07.2021

wrubinchyk[at]gmail.com

Опубликовано 15.07.2021  23:55

Anna Avota 16 июля в 08:42

подтверждаю, это офигенно крутая зембинская поэма, очень этнографичная, достойная перевода и распаусюджвання. жду момента возвращения из экспедиции, чтобы нормально в спокойной обстановке переслушать лекцию. и огромное спасибо Вольфу, что принёс нам гэты твор. и познакомил с Андреем Дубининым. я не помню, чтобы кто-то мог так интересно рассказывать про поэзию Изи Харика. хорошо, что звучит его имя. полагаю, его стихи тоже должны, наконец, звучать.

Жыццё ідзе, кантора піша (В. Р.)

Прывітанне! Адразу папярэджу – «сенсацыйныя» гутаркі з удзелам сузаснавальніка «экстрэмісцкага» праекта «NEXTA» не глядзеў, бо не вельмі цікава, і наогул даўно не сачыў за целарухамі Пратасевіча, Пуцілы & Co. Пэўную ролю ў мабілізацыі пратэстнага электарату, асабліва сярод моладзі, праект адыграў у канцы 2019 – пачатку 2020 г.; далей куцця, здаецца, варылася ўжо сама па сабе. Важнейшым было абурэнне паводзінамі ўладаў у час першай хвалі COVID-19 (cакавік-чэрвень 2020 г.), – супярэчлівымі дзеяннямі і бяздзеяннямі, на якія наклаліся «перадвыбарныя» паскудствы, кшталту правакацыі ў Гродне 29.05.2020 з мэтай затрымання Сяргея Ціханоўскага.

Успомнім, як яно было

Маё кола зносінаў не ўключала ні людзей з «NEXTA», ні тых квазіпалітыкаў, што «ўпісваліся» за іх у Польшчы або Літве. Аддаю перавагу асобам, якія даводзяць свае справы – няхай сціплыя і малазаўважныя – да лагічнага завяршэння. Прынамсі, не сыплюць авантурнымі заклікамі кшталту «Даеш пяцігодку за тры гады усеагульную забастоўку ў Беларусі!».

Трапная заўвага ад Валерыя Забаўскага (15.06.2021): «Калi ты ябацька, то Пратасевiча няма чаго слухаць, бо ён тэрарыст. Калi ты “невераятны”, то Пратасевiча няма чаго слухаць, бо ён у заложнiках. Куды нi кiнь – усюды клiн».

На самай-та справе – нічога істотна новага. Андрэй Дынько ў 1999 г. напісаў эсэ «Дзе вы, Шапіра?», адштурхоўваючыся ад лёсу хлопца гадоў 25-ці, які на Брэсцкім абласным тэлебачанні ў сярэдзіне 1980-х «прасіў прабачэньня ў гуманнай савецкай дзяржавы за свае аблуды і злачынствы, за прапаганду чалавеканенавісьніцкага вучэньня сіянізму і павініўся ў сувязі з замежнымі спэцслужбамі. Твар у Шапіры быў зямлісты, пад вачыма — фіялетавыя мяшкі, а голас — зрэзыгнаваны». Хіба што, гледзячы па ўсім, у ХХІ ст., тутэйшыя нашчадкі Эдмундыча ўзялі на ўзбраенне чачэнскія прыёмы ды кітайскія тэхналогіі – можа, пры дапамозе Масквы, а мо і беспасярэдне.

Тое, што кадыраўшчына й кітайшчына больш-менш працуюць у рэпрэсіўна-каральнай сферы, стварае «наверсе» аблуднае ўражанне, што яны спрацуюць ва ўсім. І вось ужо «правая рука атамана Маруські» (выраз, які любіў ужываць св. пам. Якаў Гутман) «аўтарытэтна» заяўляе, што не трэба нам супрацоўніцтва з Захадам – народнай гаспадарцы хопіць таго, чым падзеляцца РФ і КНР.

Апыніся я там, дзе цяпер пан Галоўчанка, верагодна, таксама падтрымліваў бы стасункі з вотчынай Кітайскай камуністычнай партыі, нягледзячы на сістэматычныя парушэнні правоў чалавека ўрадам гэтай краіны; усё ж КНР – адна з найбуйнейшых эканомік свету, (патэнцыйны) фінансавы донар. Але ж адна справа – падтрымліваць, іншая – «прагінацца» і «класціся»… Нават аўтары аналітычнага дакладу «Беларусь – Кітай: дасягненні, праблемы і перспектывы стратэгічнага партнёрства» (верасень 2020 г.), якія мяркуюць, што пашырэнне кантактаў з Паднябеснай «ва ўмовах геапалітычнага ціску на Беларусь з боку Расіі» умацуе нашую незалежнасць (цуда-аптымісты, па-мойму), не адмаўляюць наяўнасці сур’ёзных праблем з кітайскімі праектамі на нашай зямлі. Трагікамічная гісторыя з заводам беленай цэлюлозы пад Светлагорскам у 2018 г. зрабілася пагалоскай. Выявілася (гл. с. 12-13 пазначанага дакладу), што недаправацалі кітайцы і ў Добрушы, дзе на 2018 г. планаваўся пачатак вытворчасці мелаванага кардону, а ўрэшце запуск завода перанеслі на 2020 г. «Накасячылі», вядома, і тутэйшыя… гэты казус разбіраўся на belisrael.info ў студзені 2021 г. Няйначай мае саркастычныя стрэлы прывялі да таго, што пару тыдняў таму шматпакутны завод на Гомельшчыне ўсё-такі быў здадзены ў эксплуатацыю 😉

Пяць год таму я разважаў пра «нястрашную Маскву». Мажліва, для вонкавых назіральнікаў яна і цяпер не надта страшная, але масквічам, асабліва тым, хто не гатовы моўчкі трываць свавольствы мэра, урада РФ і «вялікага Пу», наўрад ці стала больш утульна ў мегаполісе. Хтосьці за гэтую пяцігодку з’ехаў за мяжу – зусім або «напалову» (як Віктар Шэндэровіч, уладальнік ізраільскага грамадзянства з канца 2020 г.), кагосьці, як Дзмітрыя Быкава, труцілі агенты Крамля, хтосьці папаў за краты.

Яшчэ і звесткі пра захворвальнасць на COVID-19 у «золатагаловай» аніяк не цешаць:

Крыніца: ncov.blog

Пры тым, што ў [Заходняй] Еўропе пандэмія апошнім часам ішла на спад, а, напрыклад, у Ізраілі з 15 чэрвеня знята пераважная большасць абмежаванняў для жыхароў і прадпрыемстваў.

Выглядае, вакцына «Спутник V» («галоўная зброя» супраць каранавірусу ў Расіі, у тым ліку і ў Маскве) далёкая ад ідэальнай, пра што папярэджвалі спецыялісты. Ці нам ганарыцца тым, што Беларусь летась была адной з першых краін, куды паставілі пробныя партыі «Спадарожніка», што ў канцы лютага 2021 г. на прадпрыемстве «Белмедпрэпараты» ўзяліся разліваць менавіта гэтую вакцыну? Сумняюся.

На жаль, і ў пачатку лета 2021 г. узровень смяротнасці ад кавіду ў Беларусі не тое каб зніжаўся параўнальна з канцом зімы…

Таблічка з вікіпедыі

Агульная колькасць памерлых у краіне сёння перавысіла 3000 – паводле афіцыйных звестак. Па стане на 28.02.2021 было 1976 смерцяў.

Руская мова, безумоўна, вялікая-магутная, і многа ёсць талентаў у рускім народзе (ОК, сярод насельніцтва РФ). Але да суседскіх тэхналогій заўсягды, яшчэ з часоў ляскоўскага Ляўшы, былі пытанні. Там і ў ХХІ ст. чысцяць умоўныя ружжы «тоўчанай цэглай», і вось парачка вынікаў:

– у адным з буйных гарадоў Іркуцкай вобласці (Усолле-Сібірскае, каля 75 тыс. жыхароў) з 2018 г. дзейнічае рэжым надзвычайнай сітуацыі праз вусцішнае экалагічнае становішча. Тое, што два гады таму туды для святкавання 3 ліпеня з’язджаліся беларусы аж «з усёй Іркуцкай вобласці», не адмяняе таго факта, што камбінат «Усоллехімпром», закрыты ў 2017 г., пакінуў пасля сябе сотні тон небяспечных адкідаў, якія атруцілі глебу, рэкі, паветра;

– тэхнагенная катастрофа з выцечкай звыш 20 тыс. тон дызельнага паліва адбылася 29.05.2020 (няшчасны дзень і для Беларусі, і для Расіі) у Нарыльску. «Заяўлялася, што праблема з абсталяваннем на прадпрыемствах Уладзіміра Патаніна мае сістэмны характар». Паведамлялі таксама, што 3 чэрвеня 2020 г. Пуцін згадзіўся з прапановай свайго міністра абвясціць надзвычайную сітуацыю федэральнага маштабу, хаця гэтае абвяшчэнне павінна было адбыцца ў дзень аварыі, і адпаведна закону, а не са згоды службовых асоб. Ну дык, ёлы-палы: на Ўсходзе (хутчэй у Азіопе, чым у Еўразіі) традыцыйна «часам не да законаў» 🙁

Не забыліся і запампоўка ў Беларусь з Расіі няякаснай нафты ў красавіку 2019 г., і паўтары сотні крымінальных спраў, звязаных з будаўніцтвам расійскага касмадрома «Усходні» ў 2010-х гадах… Карацей, тутэйшыя гора-чыноўнікі могуць, вядома, казырыцца, кляймуючы Літву «дзяржавай-пігмеем», сварыцца з Украінай, Польшчай і Захадам увогуле, але прыярытэтная стаўка на цяперашнюю Расію, дзе «палюбляюць» даследчыкаў-інаватараў аж да здушэння ў абдымках – бадай, шлях у цывілізацыйны тупік.

Годны вершык напісаў мінскі аршанец Зміцер Дзядзенка (05.06.2021):

«За намі – рускія, кітайцы,

Мы з імі будзем заадно», –

Паспеў сказаць ён, перш чым яйцы

Сталёвыя пайшлі на дно.

* * *

Мінула дзевяць сутак, як «Белпошта» атрымала маё пісьмо наконт газеты «Новы час». Пазіцыя адрасаткі пасля таго ўшчування наўрад ці змянілася – яна адлюстравана ў камюніке на сайце арганізацыі:

Чаго вартае меркаванне «геніяльнай пракуратуры», было паказана амаль паўмесяца таму (belisrael, 03.06.2021). Але ж высокапастаўленых асоб, якія жывуць у сваіх інфармацыйных бурбалках, даволі цяжка адтуль выкалупаць… І во сёння прыйшоў э-адказ ад намесніцы гендырэктара РУП «Белпошта» па эксплуатацыйнай дзейнасці Алены Васільеўны Драздовіч. З няпрошанай парадай: «Адносна распаўсюджвання газеты “Новы час” Вы можаце звярнуцца да рэдакцыі, на якую ўскладзены функцыі па распаўсюджванні ў адпаведнасці з Законам».

Што ж, рэдакцыя «НЧ» не здаецца і насамрэч ужо тыдзень як збірае адрасы ахвотных для «альтэрнатыўнай падпіскі». А 15.06.2021 разрадзілася наступнай навіной:

У вольным доступе па-беларуску з’явілася кніга Тэадора Герцля «Яўрэйская дзяржава»

Поўная назва твора «Яўрэйская дзяржава. Спроба сучаснага вырашэння яўрэйскага пытання». Кніга была напісана ў 1896 годзе. Магчымасць чытаць яе па-беларуску з’явілася ўчора.

Учора ў публічны доступ быў выкладзены беларускі пераклад самай вядомай кнігі яўрэйскага літаратара і публіцыста, заснавальніка ідэялогіі сіянізму Тэадора Герцля.

Пераклад распачаўся некалькі гадоў таму, яго зрабіў Ігар Крэбс пры невялікай дапамозе Віталя Станішэўскага. Фрагменты перакладу друкаваліся ў часопісе «ПрайдзіСвет» у верасні 2018 года ў нумары «Габрэйскі акцэнт».

Цяпер поўны тэкст кнігі даступны на «Беларускай палічцы» ў вэб-фармаце і ў фармаце epub па спасылцы, а таксама на Google Дыску ў выглядзе PDF-файла.

Удакладню: пераклад з нямецкай з’явіўся ў вольным доступе ўжо ў нядзелю, 13 чэрвеня. Выклаў яго колішні госць Ізраіля, беларускі лінгвіст В. Станішэўскі, адрэкамендаваўшы твор Т. Герцля так: «Кніга, якая дэманструе волю і імпэт да стварэння нацыянальнай дзяржавы і настойлівасць у ажыццяўленні мары. Дзеля натхнення ўсім, хто верыць у сваю нацыянальную дзяржаву».

Герцль на ізраільскіх банкнотах 1960-70-х гг.

Тым часам тутэйшыя ідэолагі робяць выгляд, што вераць у «народнае адзінства». У пачатку чэрвеня на ўваходзе ў парк ля Камсамольскага возера (Нававіленскі завулак, 2) павесілі каравы білборд:

Падобныя ўзоры прапаганды сцябалі Ільф & Пятроў, паваенны пісьменнік Ілья Звераў… Пасля іх я б мо і пакінуў «крэатыў» без увагі, але кінулася ў вочы, што пітная крыніца ў парку стаіць бяздзейная (грошыкі, відаць, пайшлі на стэндзікі).

Сёння ў 8.00-8.15

Між тым у Мінску намячаецца спякотнае лета. Як патлумачыць шэфам гарвыканкама і адміністрацыі Цэнтральнага раёна, што народнае адзінства – гэта не марнаслоўе з білбордаў, а магчымасць для «левых», «правых» і цэнтрыстаў наталіць смагу? Баюся, у бліжэйшы час – ніяк (гл. вышэй тэзіс пра інфармацыйныя бурбалкі). З цягам часу, калі горадам будуць кіраваць пераможцы мясцовых выбараў, а не прызначэнцы, – можа быць, удасца.

Дапраўды народныя адказы на чынавенскі выклік. Даўгінаўскі тракт і «Арлоўка» (аўтары невядомыя; «не спрабуйце гэта паўтарыць» :)).

Думаю, што з расстаноўкай прыярытэтаў не памыляюся. Не памыліўся ж у ліпені 2020 г., калі ўзважваў будучыя крокі ўладаў у «поствыбарны» перыяд: «Верагодна, прадоўжацца спробы згуляць на полі “апазіцыі” – маю на ўвазе ўсялякія “Дні вышыванкі”, дый увогуле, працэс “мяккай беларусізацыі”». Так, у гэтым месяцы ладзіцца чарговы БРСМ-аўскі конкурс «Сэлфі & фота з вышыванкай», а ўчора ва Ўшачах былі ўсталяваныя помнікі-бюсты Васілю Быкаву (1924–2003) і Рыгору Барадуліну (1935–2014). Праўда, грошы на іх збіралі прыватныя асобы, але дазвол даваў райвыканкам… І што характэрна, падпісаны той дазвол быў 28.08.2020 – пасля «выбараў».

Крыніца фота

Чыноўнікаў не спыніла тое, што дзядзька Васіль і дзядзька Рыгор належалі да БНФ, крытыкавалі ўладу Лукашэнкі. «Мёртвыя не кусаюцца».

Вольф Рубінчык, г. Мінск

16.06.2021

wrubinchyk[at]gmail.com

Апублiкавана 16.06.2021  22:41

ТРЫ МАГІЛЫ АРЫКА ФЕРГАСА

У музейшчыцы былі вялікія лупаватыя вочы і нейкая нязграбная фігура — Сяргей звярнуў увагу на яе вуглаватасць, калі жанчына паднялася з-за канторкі. Сіні пінжак з узнятымі плячыма надаваў ёй афіцыйны і адчужаны выгляд.

У краязнаўчы музей мужчыну занесла наяўнасць лішняга часу і нежаданне вяртацца ў гатэльны нумар, дзе яго чакаў камфорт ікееўскага шаблону. Што яшчэ рабіць камандзіраванаму ў раённым гарадку ў выходны дзень, калі ты ўжо выспаўся і вырашыў уважліва паглядзець, куды цябе закінуў лёс.

Невялікі музей размяшчаўся ў будынку пачатку ХХ стагоддзя. Шурпатыя чырвоныя цагліны, паедзеныя молем часу. Тоўстыя сцены, за якімі, бы за шкарлупінай яйка, хаваецца іншае жыццё.

У тым, засценным жыцці застаўся цёплы травеньскі дзень, дзе мяшаюцца пахі маладой травы і бензіну. Там раслі каштаны, уздымаючы ўгору свае ўрачыстыя кандэлябры. Там па-ранейшаму стаялі невысокія трох-чатырохпавярховыя дамы, пафарбаваныя ў вясёлыя колеры — салатавы, вохрысты, лімонны, ружовы…

У гэтым, музейным свеце час застыў, быццам у нейкай крыягеннай камеры, і халоднае паветра вечнасці сухімі пальцамі абмацвала твар наведнікаў.

Жанчына запаліла святло, і Сяргей пачаў вывучаць сцісла выкладзеную гісторыю райцэнтра, у які яго занесла камандзіроўка.

Надпіс на стэндзе ў першай зале паведамляў наведнікам, што горад згадваецца ў летапісах з ХІV стагоддзя, хаця археалагічныя раскопкі паказваюць, што людзі тут жылі і раней. У якасці доказаў жыцця ранейшых людзей музейшчыкі прапаноўвалі паглядзець нейкія цёмныя пацеркі ды аскепкі посуду, што больш нагадала Сяргею сляды сямейнай сваркі, чым нечае ціхамірнае жыццё.

Акрамя бітага посуду ды некалькіх манет Сярэднявечча, як выглядала, не пакінула заўважных слядоў у гісторыі горада.

Наступная зала пераскоквала адразу ў ХІХ стагоддзе. Каля чыгуннага шара быў прымацаваны цэтлік, дзе горда паведамлялася, што гэта ядро, якім войска Напалеона абстрэльвала горад падчас вайны 1812 года. Стэнд, прысвечаны гэтай значнай падзеі, інфармаваў, што праз горад праходзіў корпус аднаго з напалеонаўскіх маршалаў, чыё імя Сяргей забыў, як толькі зрабіў крок ад стэнда.

ХХ стагоддзе, рэвалюцыя, калектывізацыя, будоўлі заводаў у 1930-х… Вайна. Тая, каторую ў нас па-ранейшаму называюць Вялікай Айчыннай.

Музейшчыца пастаянна следавала за мужчынам, запальваючы святло ў чарговай зале і выключаючы ў той, якую ён пакінуў. «Шчоўк! Шчоўк!», — раз-пораз чуў Сяргей у сябе за спінай. Штучнае белае святло напаўняла залы, быццам лабараторыі, у якіх прэпарыруюць час.

У зале, прысвечанай нацысцкай акупацыі, мужчына запыніўся каля стэнда з фатаграфіямі падпольшчыкаў. Сярод засяроджана-насупленых твараў Сяргей запыніўся на адным фатаздымку: лапавухі мужчына, у якім без ваганняў угадваўся габрэй, глядзеў з вясёлай нахабнасцю. Так глядзяць заўсёдныя пераможцы — людзі, якія нават з цяжкой сітуацыі ўмеюць выйсці з мінімальнымі стратамі.

— Гэта герой нашага горада, кіраўнік гарадскога падполля, — музейшчыца падышла так ціха, што Сяргей здрыгануўся ад нечаканасці. — Таварыш Арык Фергас узначаліў падполле і кіраваў ім да канца 1942 года. Падпольшчыкі дзейнічалі і на чыгунцы, і на заводах, і нават у гарадской управе. Але агент гестапа здолеў трапіць у іх шэрагі і выдаў патрыётаў. Фергаса арыштавалі, калі ён прыйшоў на адну з явак. Ён паспеў крыкнуць «Засада», што ўратавала жыццё людзям, якія ішлі разам з ім.

У голасе музейшчыцы не чулася прафесійных інтанацыяў гіда, які механічна выдае завучаны тэкст, не асабліва пераймаючыся зместам. Сяргей звярнуў увагу, што яна нават неяк падабралася і пахарашэла. Не, прыгожай ён яе ўсё адно не назваў бы, але цяпер у ёй быццам праз корку афіцыйнай адчужанасці прабілася абаяльнасць.

— Вы так падрабязна расказваеце, быццам гэта ваша сямейная гісторыя, — зрабіў ён камплімент.

— А гэта і ёсць мая сямейная гісторыя: мой дзед застаўся жывым дзякуючы гэтаму папярэджанню. Арык Фергас і на допытах маўчаў, нікога не выдаў.

Яна сцішылася, а потым нясмела, быццам адкрываючы яшчэ адну сямейную таямніцу, сказала:

— У нас паставілі помнік падпольшчыкам на месцы іх пахавання. Менскі скульптар рабіў, вельмі прыгожы помнік… Каля яго штогод у гэты дзень адбываецца прыём у піянеры. Усё вельмі ўрачыста. Калі хочаце, я вам пакажу помнік — усё адно ў музеі экскурсіяў няма, а так да нас мала хто заходзіць…

Сяргей пабачыў, што яна глядзіць нясмелым поглядам дзіцяці, які баіцца, што старэйшыя дзеці адбяруць у яго падораны на дзень народзінаў мячык.

І пагадзіўся.

***

Да помніка, які размяшчаўся ў цэнтры горада, вяла асфальтаваная дарожка, абсаджаная ліпамі. Яшчэ здалёк Сяргей пабачыў вялікі натоўп, нібыта прысыпаны крухмальнай беллю параднай формы школьнікаў — белыя кашулі хлопчыкаў, белыя каснікі дзяўчынак…

Там гучалі прамовы, ад якіх у мужчыны загадзя пачало зводзіць скулы: нават не слухаючы, ён мог сказаць, што прагучаць «памяць продкаў», «гонар за дзядоў», «доўг перад Радзімай»… Здаецца, з ягонага дзяцінства ў гэтых прамовах не памянялася ніводнага слова, не была перастаўленая ніводная коска ў тэксце, які чытаў прамоўца.

А помнік Сяргея сапраўды зацікавіў. Гэта была гранітная пліта, на якой скульптар паказаў цэлы комікс: і хата гарэла, і вагоны выбухалі, і кудысьці брыла чарада людзей з сагнутымі галовамі, над якімі ўзвышалася характэрная нямецкая каска. Усё гэта было фонам, на якім выступаў ужо вядомы па музейным фатаздымку лапавухі твар Арыка Фергаса.

Залачоныя літары пад «коміксам» паведамлялі, што тут пахаваныя героі падполля, якія змагаліся з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Першым ішло імя Арыка Фергаса, пад ім размяшчалася яшчэ пара дзясяткаў прозвішчаў.

— Калі горад вызвалілі, целы падпольшчыкаў перапахавалі ў адной братняй магіле, — нягучна тлумачыла музейшчыца, якая паспела ўзяць Сяргея пад левую руку. — Помнік гэты паставілі адносна нядаўна, у савецкі час тут быў сціплы абеліск. Але потым гарадскія ўлады вырашылі ўшанаваць памяць загінулых герояў. Як бачыце, імя кіраўніка падполля Арыка Фергаса ідзе ў спісе першым…

— Госпадзе, якая лухта!

Сяргей азірнуўся на голас. Чарнавалосы мужчына, які стаяў злева ад яго, апусціў фотаапарат і глядзеў на музейшчыцу позіркам, у якім шкадаванне мяшалася з абурэннем. Так малады бацька глядзіць на немаўля, якое абгадзілася, як толькі яму ўздзелі новы памперс.

— Нават дзятлу зразумела, што тут кенатаф, што ніякія парэшткі падпольшчыкаў сюды не перакладалі! Які сэнс цягаць косткі з магілы ў магілу? — наваяўлены сусед не мог стрымаць эмоцыі.

— Ведаю я вашыя тэорыі, вы ўжо сто разоў іх сказалі і, мабыць, столькі разоў пра іх пісалі, — жанчына адмахнулася, быццам адганяючы надакучлівую муху, і працягнула гаварыць з Сяргеем: — Не зважайце, гэта наш мясцовы «змагар». Прыдумаў сабе тэорыю і прапіхвае яе паўсюль. Ну, і піша ў розныя недзяржаўныя газеткі, сайты… Карацей, спрабуе перапісаць гісторыю.

Пры апошніх словах яна фыркнула маладой кабылкай і наравіста скасавурыла вочы на помнік.

Чалавек, названы змагаром, бесцырымонна сунуў Сяргею працягнутую далонь і назваўся:

— Цімур.

Сяргей адказаў на рукапацісканне і назваў сябе. Рука ў Цімура была мяккая, без мазалёў — інтэлігенцкая рука.

— Давайце я вам пакажу сапраўдную магілу Арыка Фергаса, — хаваючы фотаапарат у сумку, прапанаваў журналіст, ці хто ён там быў.

Сяргей азірнуўся на музейшчыцу, але тая ўжо не толькі адпусціла яго руку, але і карцінна адвярнулася ўбок — маўляў, вось гэтае ўсё мяне не датычыць, і я з гэтым не жадаю мець нічога агульнага.

Ваганні мужчыны былі нядоўгімі: паміж не вельмі прывабнай спадарожніцай і нечаканай прыгодай ён абраў прыгоду.

І пайшоў за сваім новым знаёмцам.

Цімур запэўніў, што ісці недалёка. Зрэшты, Сяргей у гэтым не сумняваўся: у невялічкіх райцэнтрах усё размяшчаецца на даўжыні выцягнутай рукі. Зробіш з цэнтральнай вуліцы крок убок — і ты ўжо ідзеш па неасфальтаванай дарозе, у атачэнні невялікіх прыватных дамкоў, а недзе ўзбоч яшчэ могуць і квактаць куры, заклапочана праводзячы нараду над знойдзенай у зямлі цікавінкай.

Амаль вясковая вуліца вывела спадарожнікоў да могілак — старых, з ужо знесенымі агароджамі. Сяргей ішоў, з цікаўнасцю разглядаючыся па баках, нібы гартаў новую кнігу. Старонкі ў ёй былі запоўненыя самымі размаітымі надпісамі — пліта-старонка з дарэвалюцыйным рускім правапісам, дзе кідаліся ў вочы яці ды юсы, суседзіла з чырваназорным слупком без усіх гэтых моўных фальбонаў. А наступнай старонкай магла быць пліта з польскім надпісам.

— Вы будзеце здзіўленыя, калі пабачыце гэтае пахаванне — гэта я гарантую, — праваднік не мог схаваць у голасе задавальнення.

Надмагілле, да якога яны падышлі, паведаміла Сяргею, што тут пахаваны чырвоны падпольшчык Арык Фергас, які загінуў…

— Што-о? Ад рук белапалякаў у 1920-м?

На твары Цімура расплывалася самазадаволеная ўсмешка гульца ў «Што? Дзе? Калі?», які правільна даў датэрміновы адказ на пытанне: прынёс камандзе бал і дадатковую хвіліну.

— Гэта нейкі іншы Арык Фергас, ці што? — агаломшана пытаўся мужчына, і разгубленасць тачылася з кожнай поры ягонага твара.

— Не ведаю, не ведаю… З гэтым Арыкам Фергасам усё ясна — пра яго ёсць успаміны, дакументы. Некаторыя я сам у архіве бачыў. Не ў нашым гарадскім, ясная рэч, а ў абласным. І я вам скажу, што нават на гэтым помніку хлусня напісаная — ну, не маглі камуністы не збрахаць!

Паводле Цімура, Арык Фергас арганізаваў чырвоную абарону горада, калі наступалі войскі Пілсудскага. Атрад самаабароны, названы Чырвонай гвардыяй, на ўскрайку горада даў бой палякам, але стрымаць іх не здолеў. Кавалерыйская атака, паслярэвалюцыйная рамантыка!..

Карацей, конская лава проста знесла чырвонагвардзейцаў, ацалелыя хаваліся ў бліжэйшым лесе — дзякаваць богу, праблемы з лесам не было. Арык Фергас, якому таксама пашчасціла выжыць у баі з палякамі, камандаваў гэтым атрадам. А калі палякі сталі адступаць, яго атрад першым заняў горад і абвясціў уладу бальшавікоў. Ну, а сябе, вядома, кіраўніком мясцовага рэвалюцыйнага камітэта. Чырвоны сцяг над будынкам былой гарадской думы, мітынг на базарнай плошчы — усе бальшавіцкія тагачасныя вабноты.

Аднак следам у горад увайшла Чырвоная армія, і камандзіру палка не спадабалася, што акрамя яго ў горадзе ёсць нейкі яшчэ камандзір. Ды яшчэ такі, што яму не падпарадкоўваецца… Дайшло да баёў: чырвонаармейцы пачалі перастрэлку з чырвонагвардзейцамі. Перамаглі тыя, у каго быў лепшы баявы досвед і забяспечанасць патронамі — у сэнсе, чырвонаармейцы. А таварыш Арык Фергас загінуў у баі з імі.

Пісаць, як камуніст загінуў у баі з чырвонаармейцамі, палічылі палітычна няправільным, таму на магіле напісалі, што загінуў ад рук белапалякаў.

Закончыўшы свой аповед, Цімур дастаў з сумкі, якая вісела на плячы, невялікую бутэлечку з бурштынавай вадкасцю і прапанаваў:

— Ну што, памянем ідэаліста таварыша Арыка Фергаса, які верыў у сусветную рэвалюцыю і аддаў жыццё ў баях з бальшавікамі?

— А якім жа чынам ён раптам стаў змагаром з фашыстамі? — спытаў Сяргей, добра лыкнуўшы з прапанаванай пляшачкі.

— Мне здаецца, — задуменна цэдзіў Цімур, — хтосьці ўзяў сабе гэты псеўданім для канспірацыі, не раскрываючы імя нават для сваіх паплечнікаў. Я шукаў па архівах і ніякіх звестак пра чалавека з такім імем у міжваенны перыяд у нашым горадзе не знайшоў. Вось проста зніадкуль выплыў Арык Фергас праз 20 гадоў пасля сваёй гібелі — і зноў узначаліў падполле.

— Genius loci, — прыгадаў Сяргей чутае калісьці лацінскае выслоўе.

— Так, дух месца, — пагадзіўся журналіст, які, аказалася, таксама ведаў гэты выраз. — З’яўляецца ў цяжкую часіну выпрабаванняў, дапамагае гараджанам, потым зноў знікае… Прыгожую гарадскую легенду можна было б забубеніць! Але ж праўда — яна заўжды цікавейшая.

Сяргей развітаўся з журналістам, якому трэба было бегчы і здаць фатаздымкі піянераў і напісаць тэкст да іх. Мужчына адмовіўся ад прапановы свайго нечаканага гіда вывесці яго назад у цэнтр горада:

— Дзякую, знайду дарогу. А калі што якое, дык і распытаю — язык у мяне ёсць.

***

Пасля сыходу журналіста Сяргей яшчэ троху пабадзяўся паміж магіл, чытаючы надпісы на плітах. На шмат якіх надпісы былі нечытэльныя — стары гарадскі некропаль неахвотна дзяліўся сваімі таямніцамі з мінаком, якога занесла сюды пустая цікаўнасць.

Фота з pixabay.com

У адным з куткоў мужчыну зацікавіла незвычайнае відовішча: чатыры бярозы быццам вартавыя, высока ўзняўшы галовы, атачылі чыёсьці пахаванне.

Падышоўшы бліжэй, Сяргей пабачыў, што старая пліта парасла мохам, які хавае ад вачэй надпіс. Абадраўшы смарагдавы параснік, ён не паверыў сваім вачам — надмагілле было ўпрыгожанае зоркай з сярпом і малатком, а пад імі размяшчаўся надпіс: «Тут пахаваны таварыш Арык Фергас, які загінуў ад рук царскіх жандараў у 1905 годзе. Яму было толькі 18 гадоў. Спі, дарагі таварыш, Рэвалюцыя адпомсціла за цябе».

Трэцяя!

Трэцяя магіла Арыка Фергаса…

— Ну, што вы хочаце — такая вось неспакойная душа! Але ніякі не «геніюс лоцы»…

Сяргей быў настолькі агаломшаны сваёй нечаканай знаходкай, што нават не спалохаўся незнаёмага рыпучага голасу, які прагучаў недзе за спінай. Калі ён павярнуўся паглядзець, хто з ім размаўляе, незнаёмец ужо сыходзіў. Невысокая шчуплая фігурка, лысая галава з адтапыранымі вушамі…

Нібыта адчуўшы Сяргееў позірк, скіраваны яму ў спіну, мужчына спыніўся, павярнуўся і падміргнуў.

Гэта быў твар, які Сяргей ужо двойчы бачыў сёння — у музеі і на помніку ў цэнтры горада.

Зміцер Дзядзенка

Апублiкавана 09.05.2021  21:11

З. Дзядзенка. Цыгарэты Vogue Noire

На стале стаяла ружа з такім доўгім сцяблом, што яе лёгка можна было ўявіць стралой Амура. Чаму ў Менску прадаюць менавіта такія даўгахвостыя ружы, Сяргей не ведаў.

Ён быў у кавярні, насупраць сядзела яго колішняя аднакурсніца Марыя, а ружа стаяла на століку паміж імі — на вазу расшчодрылася афіцыянтка. Акрамя ружы на стале была кава — эспрэса для Сяргея, латэ-макіята для Марыі.

Яны не бачыліся гадоў з дзесяць пасля заканчэння ўніверсітэта, і з прапановай сустрэцца Марыі затэлефанаваў Сяргей. Інтарэс у яго быў не толькі і не столькі амурны. Сяргей нядаўна ўладкаваўся ў апазіцыйную газету — маладую і таму вастразубую. А Марыя, наколькі ён ведаў, працуе ў апараце Саўміна — на пасадзе не дужа высокай, але ўсё ж такі… Цяпер ён хацеў акуратна распытацца, ці не стане яна для яго крыніцай інфармацыі.

— Я чуў, што замужам ты не затрымалася?

Марыя паправіла свае медна-рудыя валасы і дастала цыгарэту з чорнага пачку Vogue Noire — такую ж стрункую, як і яна сама, няспешна запаліла. Сяргей сам не паліў, але з задавальненнем глядзеў, як гэта робіць яго суразмоўніца. У яе атрымлівалася ствараць сапраўднае шоу: цыгарэта ўзлятала, як чароўная палачка фокусніка, потым дакраналася да кармінавых вуснаў — і зноў завісала ў паветры.

— Не, не затрымалася. Але ж і ты, як мне казалі, нядоўга меў штамп у пашпарце, — голас у яе заставаўся па-ранейшаму звонкім, але раз-пораз прабівалася ў ім хрыпка, быццам нябачная расколіна ў тонкім парцалянавым кубачку.

Сяргей развёў рукамі:

— І я. Як кажуць, не сышліся характарамі.

— Аналагічна, — Марыя іранічна зірнула на былога аднакурсніка. Яна бачыла яго гульню, але не спяшалася падыгрываць. — І як ты цяпер? Дзе ты цяпер?

— Ды так, у адной газеце, — Сяргей махнуў рукой, каб абазначыць няважнасць сваёй працы. — А ты, я чуў, у Саўміне ўладкавалася. Няўжо праўда?

— Пашанцавала, — Марыя шматзначна пасміхнулася, каб суразмоўца не падумаў насамрэч, што справа толькі ў шанцаванні.

Яна яшчэ раз прыклала да вуснаў сваю Vogue Noire.

— Памятаеш нашага выкладчыка, — і яна назвала прозвішча, якое Сяргей прыгадаў з цяжкасцю. — Ён мой сусед па доме. Калі ён перайшоў на працу ў Саўмін, то і мне прапанаваў…

— Цікавая праца?

— Ай, так сабе, — цяпер ужо яна прадэманстравала, што не хоча працягваць гэтую тэму. І раптоўна пераскочыла: — А памятаеш, як ты мне на трэцім курсе ружы падарыў? Яны тады амаль цэлы месяц стаялі!

— За гэтую паручыцца не магу, — з мяккай усмешкай адказаў ён. — Але калі ўлічыць, што яна падобная да цябе — такая ж стройная і прывабная, то і захоўваць сваю прыгажосць яна павінна таксама доўга.

Яго правая рука накрыла яе левую, і позіркі сустрэліся.

* * *

— Грудзі, вядома, малаватыя, але на сілікон я не згодная, — сказала Марыя, калі ён цалаваў смочкі.

— Перастань, у цябе вельмі прыгожыя грудкі, — Сяргей адарваўся і зірнуў ёй у твар. — Гэта вельмі зручна, калі жаночыя грудкі кладуцца ў мужчынскія далоні і не вывальваюцца з іх.

Ён прадэманстраваў гэтую зручнасць, і жанчына задаволена прымружыла вочы.

Ягоныя рукі апусціліся ніжэй.

…Зранку Марыя дастала з шафы цяжкі мужчынскі халат і кінула на ложак каля Сяргея. Пабачыўшы яго скрыўлены твар, пасміхнулася:

— Не бойся, гэта не абноскі ад былога мужа — можаш апранаць, не грэбуючы. Гэта я сабе купіла, бо мужчынскія халаты цяплейшыя… Апранай і прыходзь на кухню, снедаць будзем.

Накручваючы на відэлец макароны, Сяргей прагаварыў:

— Слухай, а ты мне можаш расказаць, калі раптам да цябе трапяць нейкія цікавыя дакументы — пра чыноўнікаў, пра закупкі, пра нейкія кантракты?..

— Не, — неяк адчужана сказала жанчына, запальваючы сваю нязменную Vogue Noire. — Мы з табой увогуле наўрад ці пабачымся. Прынамсі, бліжэйшым часам.

— Чаму? — Сяргей асцярожна паклаў відэлец на край талеркі, нібыта баючыся, што выпадкова разаб’е крохкі посуд.

— Таму што.

Мужчына пачырванеў, але ўсё ж прагаварыў:

— Мне здалося, што ўначы было ўсё добра… Ці я ўсё ж спудлаваў?

— Не, усё было добра, — яна збіла попел. — Я спадзяюся, што і надалей усё будзе добра.

Потым жанчына рэзка і жорстка зірнула яму ў вочы:

— Мне патрэбнае толькі дзіцё. А мужчына ў доме не патрэбны — двух дзяцей я дагледзець не падужаю… Так што даядай свой сняданак і будзем развітвацца.

Чамусьці макароны ніяк не ўдавалася пракаўтнуць, і яны стаялі ў горле даўкім камяком: Сяргей пачуваўся непатрэбным, як выкарыстаны прэзерватыў.

Урэшце нейкім чужым, самому сабе незнаёмым голасам мужчына сказаў:

— А ты ўпэўненая, што ў цябе з першага разу атрымаецца?

— Калі не атрымаецца, я паспрабую з кімсьці іншым. Але ты ў кожным разе не даведаешся, калі і з кім у мяне атрымалася.

* * *

КАМЕНТЫ

ponachka

Ай, нейкая муць. У жыцці такіх гераінь не бывае. Жанчыну ў нас з маленства вучаць шанаваць мужчыну, каб не крыўдзіць ягонае самалюбства. А тут нейкая зласлівая мегера.

лайк дызлайк каментаваць

МачоЎсіхХерачу

Ну во, выратаваўся мужык, жаніцца не давялося. Лічы, пашанцавала!

лайк дызлайк каментаваць

Бог усіх любіць

Дзіўнае ў аўтара ўяўленне пра чалавека: усе навокал імкнуцца выкарыстаць адзін аднаго. Хіба пра гэта павінна пісаць літаратура? Пачытайце класіку — літаратура вучыць людзей пеставаць і гадаваць у сабе найлепшыя якасці: дабрыню, чалавечнасць, веру ў Бога… А тут… Як быццам нейкае гняздо прусакоў.

лайк дызлайк каментаваць

Zarrraza

Вымагае працягу цi якога фiналу. А навошта тут выкладчык? Ён таксама браў удзел у стварэннi патэнцыйнага дзiцяцi i быў пасланы пасля першай ночы? Занадта шмат персанажаў для такога кароткага апавядання.

Разумныя жанчыны так не паступаюць: калi мэта — дзiця, дык варта дачакацца цяжарнасцi, а не пасылаць пасля першай ночы, бо па такiм, нават калi там чарга з самцоў з харошым генафондам, самцы хутка скончацца, прычым без вынiку. Выснова: такi мужчынскiя ўяўленнi пра жанчын з рэальнасцю не супадаюць. Аўтар — фантазёр.

лайк дызлайк каментаваць

Сямёныч

Усе бабы — блядзі, што і патрабавалася даказаць!

лайк дызлайк каментаваць

Lilit

Адразу бачна, што пісаў патрыярхал. Бач, як губу закапыліў — не падабаецца, што жанчына можа мяняць сабе мужыкоў, як пальчаткі. Самі-то скачаце з ложка ў ложак без праблем!

Прывыкайце, даражэнькія, да думкі, што жанчына таксама можа быць гаспадыняй свайго цела. Захоча — пойдзе да іншага, захоча — зробіць аборт.

А ты, Сямёныч, завалі хлябала! (Здаецца, так гэта ў вас кажуць?) Па тваіх словах здалёк бачна блядуна-няўдаліцу.

лайк дызлайк каментаваць

ТолькіZ

Нацыя на мяжы вымірання, у Курапатах пабудавалі кабак на касцях, у людзей страляюць на вуліцах, а вы пішаце, хто з кім пераспаў! Чым вы ўвогуле думаеце, людзі!

лайк дызлайк каментаваць

ФілFuck

Патэнцыял у аўтара, здаецца, ёсць, але тут яшчэ працаваць і працаваць. Гэблем, напілкам — чым заўгодна, але доўга, старанна і настойліва.

Персанажы нейкія кардонныя — паводзіны іх вельмі відавочна рэгулююцца аўтарскай рукой, як лялькі ў тэатры. Дэталі не прапісаныя: ні інтэр’ер кавярні, ні кватэра Марыі… Ды нават колер халата, які Марыя дае свайму каханку!

Карацей, аўтар, перапісвай яшчэ разы тры — потым можаш выстаўляць на публіку.

лайк дызлайк каментаваць

Саня

У мяне пытанне да аўтара: што ты хацеў сказаць гэтым апавяданнем? Якія высновы трэба зрабіць? Хто тут адмоўны, а хто станоўчы персанаж?

лайк дызлайк каментаваць

ЁдаМагістр

Ай, абы-што! Напісалі б лепш фэнтазі або якую-небудзь касмічную сагу.

лайк дызлайк каментаваць

Зміцер Дзядзенка

Апублiкавана 03.03.2021  19:57

Зноў пра самападман (і не толькі)

Так склалася, што апошнія пару гадоў засцерагаю грамадска-палітычных актывістаў ад шапказакідальніцтва і самападману – гл., напрыклад, тут і тут. Дый 13.08.2020, на фоне (тады яшчэ) дужа масавых пратэстаў, дапускаў, што «адміністрацыі РБ, якая нарабіла кучу памылак і атрымала масу адчувальных аплявух, неўзабаве ўдасца сяк-так стабілізаваць сітуацыю, дарма што са скрыпам і не без саступак у “негалоўных” сферах». Цяпер, праз чатыры месяцы, можна канстатаваць, што дапушчэнне – на жаль ці на шчасце – выявілася карэктным. Рэвалюцыі, пра якую доўга казалі бальшавікі апаненты «перасідэнта», не адбылося.

Тым не менш не толькі гастралёр з Украіны Міхаіл Мінакоўчэрвені), а і Андрэй Ягораў, беларус, пацярпелы ад рэпрэсій, якога я ў верасні менаваў удумлівым палітолагам, у кастрычніку 2020 г. даводзіў наяўнасць «рэвалюцыі», ды яшчэ дэмакратычнай:

Вартасць пяці доказаў можаце ацаніць самі… На мой погляд, тэзіс пра грамадства, якое «не жадае жыць па старых правілах», адносіцца да разраду wishful thinking. Гаворка мусіла б ісці пра сегмент грамадства – значны, але, як паказалі падзеі жніўня-верасня 2020 г., усё яшчэ даволі друзлы. Акурат напярэдадні ягораўскага выступу канстатаваў: «размовы пра давер і салідарнасць застаюцца шмат у чым размовамі; грамадства змянілася істотна, але не радыкальна» (09.10.2020). Апошнія два месяцы не пераканалі мяне ў адваротным. Эрозія сістэмы працягваецца, але павольна, і ўважаць яе за непасрэдны вынік «дэмакратычнай рэвалюцыі» пакуль што не выпадае. Быў бы «грамадскі рух» настолькі шырокім, як хацелася – мы б назіралі ў канцы кастрычніка сапраўдны агульнанацыянальны страйк, а не лакальныя праявы, якія здараліся і да заклікаў Ціханоўскай & Co…

Нечаканасць пратэстаў («ніхто не чакаў, што яны працягнуцца больш за тры дні») таксама раздзьмутая. Нават у сакавіку 2006 г. яны доўжыліся больш за тры дні, а лукашэнская сістэма тады яшчэ не настолькі абрыдла… Карацей, А. Ягораў выступіў больш як «інтарэсант», што не дзіўна (ён жа ў Каардынацыйнай радзе), чым як аналітык.

Другі бок пераацэнкі ўласных сіл – недаацэнка апанентаў, iх прымітывізацыя, пра каторую таксама ў свой час пісаў… Вось як гэта зараз выглядае ў аўтара сайта budzma.by Ціхана Чарнякевіча (09.12.2020):

Бо ў «іншага боку», не ў сілавікоў адных, проста няма нічога. Толькі жаданне разбурыць. Пасля сябе яны пакідаюць бясконцыя знакі разбурэння, і рэальныя, і сімвалічныя: садраць, перамаляваць, засыпаць, зрэзаць, перакруціць у словах. На жаль, у пераліку гэтых разбурэнняў – і чалавечыя жыцці.

Не трэба падманвацца, што гэтая стратэгія – энергія пошуку нейкага выйсця. Пошук прадугледжвае акурат той самы дыялог; у пошуку ёсць набытак і страта, плюсы і мінусы. У нашай жа сітуацыі ёсць толькі жаданне дэструкцыі: разбурыць яўнае, адмовіць у прапанове, фальсіфікаваць усім вядомае, абылгаць праўдзівае. Гэта не пошук і не дыялог нават на долю працэнта.

A значыць, улада адкрыта пазіцыянуе сябе як пусты знак. Чвэрць стагоддзя кіравання не вынайшлі нічога. Толькі пустку, нежыць, якая хоча паглынуць усё жывое.

Некаторыя эпізоды апошніх тыдняў як быццам пацвярджаюць рацыю сп. Чарнякевіча – адна спілаваная за «няправільныя» колеры «Эйфелева вежа» ў мікрараёне «Усход» чаго вартая!

Вежа: 29.09.2020 і 22.11.2020

Калі б усё было так проста: «мы» ствараем, «яны» толькі бураць. Колькі разоў сутыкаўся з непавагай (і перакрутамі, і безадказнасцю, і адмовамі ў дыялогу), маючы стасункі з «дэмакратамі»… Дый «культурка» ад уладаў не зводзіцца да сясцёр Г-вых, з’едліва згаданых Ціханам… Нават цяпер на «іншым баку» – не толькі пустэча, а і, напрыклад, народныя артысты Беларусі Генадзь Аўсяннікаў ды Зінаіда Зубкова. Можна кпіць з таго, што праўладнае пісьмо спартоўцаў у пачатку снежня падпісала мноства «ноўнэймаў» – чыноўнікаў і/або носьбітаў першых разрадаў, але ж і некалькі алімпійскіх чэмпіёнаў падпісаліся, і легендарны трэнер Спартак Мірановіч

Карацей, варта прызнаць: выйшлі супраць дыктатуры і таленавітыя, і неталенавітыя. Сярод яе абаронцаў таксама ёсць… такія і гэткія. Нават цяпер урад сёе-тое робіць для «культуркі»; той жа сайт budzma.by адсылае да рэцэнзіі на кнігу Алеся Разанава, выдадзеную ў міністэрскай «Мастацкай літаратуры». Дабралася да мяне інфа і пра даведнік «Уладзімір Караткевіч», які выйшаў да 90-гадовага юбілею пісьменніка ў дзяржаўным жа выдавецтве «Беларуская энцыклапедыя»… Хваліць гэтыя кнігі, не чытаўшы, не бяруся, але сам па сабе факт уцешны.

Мне ніколі не былі блізкія заклікі да «кіраўнікоў дзяржаў-суседак Беларусі», каб тыя зрабілі «захады дзеля прымусу беларускіх уладаў да дыялогу з беларускім народам і ягоным прадстаўніком – Прэзідыумам Каардынацыйнай рады». Ні ў пачатку кастрычніка, ні, тым болей, цяпер, калі Прэзідыум – дый, падобна, сама Каардынацыйная рада – фактычна не дзейнічаюць. Але я паважаў і паважаю права старэйшых калег на летуценні… і, у рэшце рэшт, на памылковыя крокі. Хіба сам іх мала рабіў у жыцці?..

Заміж таго, каб настойваць на «паўторных выбарах» (як быццам спецаперацыя, адбытая ў пачатку жніўня 2020 г., была выбарамі; як быццам пасля пастаноў ЦВК і Вярхоўнага суда ў сярэдзіне жніўня ды заявы Канстытуцыйнага суда ў канцы жніўня, чагосьці можна дабіцца ўгаворамі), думаю пра лёсы канкрэтных асобаў. Засела, відаць, у галаве выказванне Іосіфа нашага Бродскага: «Cвет, верагодна, уратаваць ужо не ўдасца, але асобнага чалавека – заўсёды можна».

Адно з рэдкіх калектыўных пасланняў, якое падпісаў: адкрыты ліст прадстаўнікоў навуковай супольнасці (і Беларусі, і свету). Там, у прыватнасці, гаворыцца:

Рэпрэсіі ў адносінах да вучоных, якія выконваюць свае прамыя прафесіянальныя і грамадскія абавязкі, недапушчальныя!

Важна адзначыць, што пацярпелыя ад падобных рэпрэсій вучоныя маюць высокую кваліфікацыю, мноства публікацый, патэнтаў, добрую рэпутацыю ў міжнароднай навуковай сферы.

Турбуюць найперш звальненні дасведчаных спецыялістаў з Інстытута гісторыі Акадэміі навук – канкрэтна, гэта Кацярына Крывічаніна, Аляксей Шаланда, Мікалай Волкаў, Уладзiмiр Шыпiла, Андрэй Радаман, Аляксандр Жлутко, Татьяна Папоўская. Доследы мінулага ў Беларусі 2000–2010-х гадоў былі падарваныя праз надуманыя звальненні гісторыкаў з таго самага акадэмічнага інстытута і з дзяржаўных ВНУ (асабліва Гродзенскага дзяржуніверсітэта). Чарговы ўдар можа стацца фатальным для тутэйшай гістарыяграфіі.

Пётр Рэзванаў цікуе за заявамі аднаго вусатага персанажа пра змены ў Канстытуцыі. Ну, а мне цікавей сачыць за паваротамі думкі самога Пятра…

Спачатку [17.08.2020] было неакрэсленае абяцанне «Выносім на рэферэндум, прымаем Канстытуцыю, і я вам свае паўнамоцтвы па Канстытуцыі перадам» (што праўда, яшчэ тады ён пужаў, што «нельга гэту Канстытуцыю аддаваць незразумела каму. Таму што будзе бяда»).

Потым [28.08.2020] была размова пра паўнамоцтвы, але, хутчэй, пра grassroot level: «Навошта на ўзровень Прэзідэнта цягнуць гэта? — запытаў ён. — Вы ж хочаце паўнамоцтвы перадаць зверху ўніз. Вось і забірайце іх. Чаму Прэзідэнт павінен вырашаць: будзе сам калгас гэта будаваць са сваімі людзьмі або ПМК».

Потым (калі не лічыць пераразмеркаванне паўнамоцтваў паміж Камітэтамі дзяржкантролю і дзяржбяспекі ці пашырэнне паўнамоцтваў яго памочнікаў, для чаго змен у Канстытуцыі не патрэбна) зноў былі згаданы вышэйшыя органы ўлады, і дадалося канкрэтыкі: «Урад і іншыя органы ўлады трэба дагружаць, знімаць з Прэзідэнта неўласцівыя пытанні. Нядаўна я атрымаў запіску: прапануецца 71 паўнамоцтва, калі можна так сказаць, перанесці ад Прэзідэнта на ўсе ўзроўні ўлады» [12.10.2020]…

Потым [27.11.2020] ён зноў вярнуўся да таго, з чаго пачаў (у т. л. «бяды»): «Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што выступае за ўнясенне паправак у Канстытуцыю і ўпэўнены ў неабходнасці скарэкціраваць паўнамоцтвы Прэзідэнта. “Я прыхільнік новай Канстытуцыі. Не таму, што дэмакратыю нейкую патрэбна. Не ў дэмакратыі справа, — сказаў ён. — Мяне што ў гэтай сітуацыі хвалюе: незнаёмаму прэзідэнту такую Канстытуцыю аддаваць нельга. Будзе бяда”. “У нас вельмі сур’ёзная Канстытуцыя. Казахстан, Расія, мы — бадай, вось тры прагрэсіўныя дзяржавы, якія маюць такую сур’ёзную Канстытуцыю, дзе ад рашэння прэзідэнта залежыць усё. З гэтага пункту гледжання, разумеючы, што не дай бог прыйдзе чалавек і захоча развязаць вайну і іншае… Так, трэба нам стварыць новую Канстытуцыю, але выгадную для нашай краіны, каб потым краіна не абвалілася”, — растлумачыў беларускі лідар».

Пазаўчора [07.12.2020] ён зноў казаў пра «пераразмеркаванне паўнамоцтваў» на карысць «тых, каму мала», але яшчэ нічога не прадвяшчала…

І вось 8-га мы даведаліся, што «ва Урад і парламент гэтыя [пакуль што прэзідэнцкія] паўнамоцтвы не падыходзяць», і пра прапанову перадаць іх Усебеларускаму народнаму сходу, як (увага!) «органу, які ўсіх імгненна стабілізаваў бы». Чым яму Ўрад і Парламент не падабаюцца? — Нібыта тым, што ён баіцца таго, што «калі растварыць паўнамоцтвы Прэзідэнта, якія перадаюцца парламенту, Ураду, міністрам, губернатарам, будзе поўны бардак, які мы ў сярэдзіне 90-х перажылі». Да спасылак на 1990-я і нават 1980-я мы ўжо прызвычаіліся! Нагадаю, што нядаўна [27.11.2020] была яшчэ адна фраза: «Давай, дэмакратыя, усе павінны выбірацца… Мы гэта праходзілі ў перыяд Гарбачова, — нагадаў Аляксандр Лукашэнка. — Мы ж выбіралі ўсіх — кіраўнікоў прадпрыемстваў, дырэктараў. Ну што, давыбіраліся? І краіну страцілі, і Саюз разваліўся. Нам гэту падлянку хочуць падкінуць цяпер».

Далей Пётр жартуе:

Але ж гэты самы Ўсебеларускі народны сход (асабліва з сапраўднымі паўнамоцтвамі!) можа прывесці на памяць не толькі Ўсебеларускія кангрэсы (вай! і сцяг не той, а другі яшчэ і калабаранты праводзілі!) але і гарбачоўскі З’езд народных дэпутатаў (паралельны Вярхоўнаму Савету). Ой, разваліць Рыгорыч краіну, ой разваліць! 😉

Я схільны згадзіцца з тым, што «Усебеларускі народны сход» – орган, апрыёры не здольны «ўсіх імгненна стабілізаваць». Разам з тым ва ўяўным «вар’яцтве» (перадача паўнамоцтваў ад першай асобы «курултаю», куды трапляюць нібыта ад працоўных калектываў па нейкіх цьмяных квотах) ёсць свая логіка. I наліванне «новага віна» (грамадскай энергіі) у «старыя мяхі», г. зн. у сход, альтэрнатыўны дзеючаму парламенту, сапраўды здольнае на нейкі час адцягнуць увагу ад галоўных праблем краіны… Мяркую, сярод дэлегатаў акажацца «памяркоўная апазіцыя», якой, хутчэй за ўсё, дадуць трыбуну і нешта паабяцаюць. Хтосьці на гэта нават купіцца – купіліся ж некаторыя пратэстоўцы ў чэрвені 2020 г. на абяцанку «самога» арганізаваць у Брэсце мясцовы рэферэндум наконт будоўлі акумулятарнага завода «пасля выбараў»! Чатыры месяцы мінула пасля 09.08.2020 – мясцовага рэферэндуму няма… і, напэўна, ужо не будзе.

Рыгорычу Рыгорычава, а зборнік «Іудзейнасць», пра які ў «Новым часе» напісаў рэцэнзент, д-р Уладзіслаў Гарбацкі, усё яшчэ можна замовіць. Зміцер Дзядзенка адгукнуўся так: «Дваістыя ў мяне адчуванні засталіся пасля прачытання. З аднаго боку, я з пэўнай шчымлівасцю ў сэрцы дакрануўся да гэтага габрэйскай Атлантыды, якую мы страцілі за мінулае стагоддзе. З яе любовямі, здрадамі, натхненнем, кроўю і слязьмі… З другога — паспрабаваў уявіць, што гэтаксама можна будзе апісаць беларускую культуру. Як аскабалкі вяршыняў, якія яшчэ бачныя над вадзяной роўняддзю. Цікавая кніга атрымалася. Асобна хачу падзякаваць за артыкулы пра габрэйскую тэму сярод беларускіх літаратараў» (01.12.2020). Кандыдат філалагічных навук Віктар Жыбуль, на наступны дзень: «Безумоўна, у кнізе ўздымаецца цікавы і важны культурны пласт!»

Малюнак адсюль

Застаецца нагадаць, што зборнік выйшаў пад эгідай суполкі «Шах-плюс» (мэйл для сувязі – ніжэй). І павіншаваць чытачоў: а) з Ханукай; б) з Міжнародным днём правоў чалавека.

Вольф Рубінчык, г. Мінск

10.12.2020

wrubinchyk[at]gmail.com

Апублiкавана 10.12.2020  18:14

В. Рубінчык. Коўзкае становішча

Калі мой цесць, светлай памяці Віктар Сцяпаныч, сядаў гуляць у шашкі, то нярэдка задумляўся і вымаўляў тое, што ў загалоўку. Праўда, казаў па-руску – «скользкое положение».

Залатая восень уступіла ў свае правы…

«На экране акна» (C)

Наколькі прыгожа цяпер у парках і скверах, настолькі трывожна ў цэхах, бальніцах (каранавірус у Беларусі перайшоў у контрнаступ – афіцыйна зноў кажуць пра 10 тыс. нявылекаваных, а колькасць смяротных выпадкаў няўхільна набліжаецца да тысячы), офісах, дый кватэрах, куды ў любы час могуць залезці (ня)ветлыя чалавечкі.

Зрэшты, і Кіеўскі сквер памятае «перадвыбарныя мерапрыемствы» пачатку жніўня г. г., адно з якіх – тое самае, з «дыджэямі Перамен» – ледзь не перарасло ў рандэву Святланы Ціханоўскай з электаратам. Эх, не наважылася пані выступіць перад тысячамі людзей, што сабраліся ў скверы і пры канцы бульвара Шаўчэнкі 6 жніўня… 🙁 Кандыдатка ў палітыкі збаялася «правакацый», і ў нечым яе можна зразумець. Але пасля таго акту «звышабачлівасці» (ды яшчэ пары эпізодаў у тым жа ключы) ультыматум уладам РБ, агучаны Святланай з-за мяжы 13.10.2020, выглядаў досыць камічна.

Няўжо хтось на самай справе чакаў ад «вялікага боса» заявы аб адстаўцы ў наступныя 12-13 дзён? Тут нават адміністрацыю Цэнтральнага раёна ніяк не ўдаецца «зацугляць» – пад ейнай эгідай па-ранейшаму робяцца дзіўныя рэчы. І ў апошнія пару тыдняў нейкія бэйбусы пад аховай міліцыі замалёўвалі выяву дыджэяў на суседняй з Кіеўскім скверам «Плошчы Перамен», знішчалі белыя і чырвоныя стужкі… Гэткую б упартасць – ды ў мірнае рэчышча.

Паўгода таму пісаў пра адсутнасць пазнак, дзе адлюстроўвалася роля жыхароў Кіева ў адкрыцці сквера. Металічныя пліты з надпісамі зніклі ўжо за лукашэнскім часам; як можна бачыць на фота, іх няма і сёння, 28.10.2020

Занепадае і фантан, створаны каля «Кіева» ў сярэдзіне 1980-х…

«Замест абяцанага Хрушчовым камунізму ў 1980 г. адбыліся Алімпійскія гульні ў Маскве», – такі жарт хадзіў сорак гадоў таму. Жарцік успомніўся, калі ўвечары 26.10.2020, пасля шпацыру па згаданым бульвары, дзе ўстрымаліся ад працы хіба дзве ўстановы з двух тузінаў магчымых, я трапіў на паэтычную вечарыну ў «Шахматным дворыку» (паміж вул. Асіпенка і Кахоўскай).

Вершы П. Горбача – своеасаблівы субстытут рабочых пратэстаў. На запрашэнне мясцовых жыхароў пад каштанамі выступілі і іншыя паэты: Дар’я Бялькевіч, Уладзь Лянкевіч, Віталь Рыжкоў. Асабліва кранулі вершы былога калінкавічаніна Змітра Дзятліка. А Марыя з праваабарончага цэнтра «Вясна» папрасіла прысутных – чалавек 50-60 – часцей пісаць палітвязням, і пакінула адмысловыя паштоўкі

Крыху пазней мы з жонкай апынуліся на канцэрціку мінска-ашмянскага гурта «Leibonik» (Сяргей Башлыкевіч & Ганна Рэзнік гумарылі каля знакамітай будкі на вул. Чарвякова). Не ўпэўнены, што песенька пра каханне да ксенаморфа – іменна тое, чаго чакалі аўтары гэтай улёткі, напярэдадні ласкава раскіданай па паштовых скрынях нашага пад’езда:

Зрэшты, у той жа дзень – 26 кастрычніка – Пуцін заявіў пра гатоўнасць НЕ размяшчаць у еўрапейскай частцы Расіі ракеты 9М729. Здавалася б, пры чым тут заклікі пані Ціханоўскай? Авой, цалкам можа быць, што не Света – агент Валодзі, як на тое ўсцяж намякае пан Зянон, а наадварот; што пад бяскрыўднай знешнасцю хатняй гаспадыні хаваецца яшчэ тая маніпулятарка, здольная ўплываць на «вежы Крамля». Ну, а тое, што «ўльтыматум» тутака не зусім спрацаваў… проста, відаць, Беларусь – не яе маштаб 🙂 🙂 Назіраецца нешта сярэдняе паміж глабальнымі дэмаршамі Алеся Мілінкевіча & Грэты Тунберг… Хай так.

Нямецкі журналіст Крысціян Трыпе мяркуе, што наданне «беларускай апазіцыі» (не люблю гэты выраз, і шматкроць тлумачыў, чаму) прэміі імя А. Д. Сахарава, якая прысуджаецца Еўрапарламентам, стала «сімвалам падтрымкі для грамадзян Беларусі і сігналам непрымання Еўропай Лукашэнкі» (22.10.2020). Забаўна, што ў 2006 г. ужо быў лаўрэат з Беларусі, карыстаўся той жа рыторыкай, маўляў, «прысуджэнне прэміі стала пацвярджэннем падтрымкі яго краіны Еўрапейскім Саюзам, які выступае за маральныя прынцыпы ў палітыцы», і?.. За 14 гадоў «Еўропа» з яе «прынцыпамі» мірылася з Лукашэнкам, сварылася, зноў мірылася за кошт «апазіцыі»… Агулам, паводзіла сябе, як пасажыры з мапасанаўскай аповесці «Пышка» у адносінах з нямецкім афіцэрам. Ці трэба тлумачыць, хто ў такім разе Пышка? (⊙_⊙)

Пэўную маркоту наганяюць павярхоўнасці ад расійскіх дабразычліўцаў. Гары Каспараў: «У адрозненне ад прымітыўнай дыктатуры Лукашэнкі, у Расіі выбудавана глыбока эшаланіраваная ідэалагічная абарона рэжыму» (30.09.2020). На 27-м годзе існавання «прымітыву» можна было б і здагадацца, што ён абапіраўся – і абапіраецца – не толькі на «калгасную харызму»! Або Кацярына Шульман, якая мяркуе, што «у вас (г. зн. у нас – В. Р.) няма ніякага рэгіянальнага падзелу, адзіная эліта, і ніякіх кланаў больш няма» (06.10.2020). Узвышэнне «магілёўскіх», супярэчнасці паміж тутэйшымі «сіслібамі» ды «сілавікамі», расстаноўка на ключавыя пасады сыноў і сужэнцаў як бы трошачкі абвяргаюць тэзісы дасведчанай паліталагіні… Тое, што ў 1988-м не было ў Беларусі «неспакою», таксама спрэчна: гэта год адкрыцця Курапатаў, заснавання БНФ і першага масавага шэсця на Дзяды. Яно было жорстка разагнанае ўладамі БССР 30.10.1988, што справакавала крытыку на адрас «Вандэі перабудовы» найперш у маскоўскіх, агульнасаюзных выданнях. Ну і «свяжак» ад прафесара юрыспрудэнцыі з Вышэйшай школы эканомікі Ільі Шаблінскага, які лічыць, што ў Беларусі «народ патрабуе сыходу дыктатара, а не валтузні з канстытуцыйнымі тэкстамі» (26.10.2020). Юрыст, а гаворыць, быццам палітык… Дый чаму б не дапусціць, што «народу» трэба не так выдаленне аднаго чалавека, як перазагрузка сістэмы, немагчымая без «валтузні з тэкстамі»?

Хоць ты вер Зянону Станіслававічу: «Асаблівасьць сітуацыі ў тым, што, пачынаючы ад выбарчай кампаніі, на беларускім палітычным полі дзейнічаюць і пануюць дзьве прарасейскія сілы, якія знаходзяцца пад кантрольным уплывам Масквы і змагаюцца між сабой за ўладу ў Беларусі, апэлюючы да беларускага грамадзтва» (22.10.2020).

Што да ўсебеларускага страйку… Думаю, забастоўкі з палітычнымі вымогамі – «дах» пабудовы, у падмурку якой мусілі б ляжаць забастоўкі з патрабаваннямі эканамічнымі. Тое, што Ціханоўская і яе атачэнне форсілі ў апошнія месяцы, параўнаў бы з мангольскім шляхам. Сто год таму вялікія рэвалюцыянеры вырашылі абмінуць этап капіталізму ды выгадаваць сацыялізм у далёкім стэпавым краі непасрэдна з феадальнага ладу. Вынікі былі сумныя – пачытайце тут.

Ізноў пра «вечнае вяртанне». 21 кастрычніка тузін случчакоў усклаў кветкі да помніка ахвярам Катастрофы на вул. Капыльскай (помнік, адкрыты ў 2007 г., уяўляе з сябе дзясятак камянёў; дакладней хіба казаць пра мемарыял). Санкцыі ўладаў яны не прасілі. Зінаіда Цімошак, былая настаўніца гісторыі, выступіла з кароткай прамовай – гэтага выявілася дастатковым, каб слуцкая міліцыя пахапала людзей, ставячы ім у віну ўдзел у «несанкцыянаваным мітынгу». Хтосьці атрымаў «суткі», хтосьці – штраф, хтосьці – тое і другое. Цяпер спн. Цімошак саркастычна разважае ў «Новым часе»: «заробак на ўскладанні кветак… – вельмі нядрэнны від бізнесу для дзяржавы ў перыяд адсутнасці інвестыцый звонку». О так, амаль паўтарылася гісторыя са зборам каля турмы на вул. Валадарскага і спробай групы маладых людзей прайсці на вул. Кастрычніцкую з лозунгам «Не фашызму ў Беларусі!» 19 год таму. Мала хто дапускаў тады, у кастрычніку 2001 г., што «новы парадак» на гэтых землях пратрымаецца так доўга.

Падобна, дзяржыморды розных генерацый засвоілі пасланне гэтай сцёбнай песні, зрабіўшы яе сваім неафіцыйным гімнам

Але культурка-то жыве. Кагадзе даведаўся, што Сяргей Башлыкевіч (той самы, з Leibonik’a) тры гады таму артыстычна выканаў песню на словы Юлія Таўбіна. «Сялянская фурманка на бруку гарадскім» – бадай тое, што пазней з лёгкай рукі Міхася Стральцова пачало звацца «сенам на асфальце». Паслухайце…

Юлій Таўбін (1911-1937) разам з дзясяткамі іншых паэтаў і празаікаў быў забіты ў Менску самі-разумееце-кімі 83 гады таму, пад канец кастрычніка.

Выпадкова ці не, але ў гэтым месяцы ва ўкраінскай Вінніцы дбаннем Уладзіміра Вакуленкі убачыла свет анталогія вершаў і перакладаў «Жыве Беларусь!», куды ўвайшло нямала твораў рэпрэсаваных аўтараў. У прыватнасці, можна прачытаць некаторыя вершы Ізі Харыка і Майсея Кульбака – як арыгіналы, так і паэтычныя перастварэнні. Укладальнік піша:

На початку навіть не уявлялася вся потужність проєкту «Жыве Беларусь! За нашу і вашу свободу!». Спочатку це мала бути невелика антологія, але чим більше згуртовувалися сябри в Білорусі, тим більше проєкт заґартовувався не лише в потужну книгу, а і справжню зброю рідним словом. Його боятимуться прихильники диктатури!

33 сильних автори, від класиків до сучасності. Плічо-пліч з ними 28 зброєносців-перекладачів з чотирьох сусідніх країн: України, Литви, Латвії та Польщі. Також з підтримкою доєдналися кримськотатарські перекладачі та перекладачі їдиш-білоруською. Сябри не хочуть кровопролиття, але диктаторська машина цього не розуміє. Є загиблі. Сябри не стануть більше пробачати. МИ ВСІ РАЗОМ! БІЛОРУСЬ ЖИВЕ і НАВІКИ БУДЕ ЖИТИ!

Мяркую, гэтыя абзацы перакладаць акурат і не трэба – я дык усё зразумеў. Kалі наведваў Украіну (тройчы ў 2013-2015 гг.), глядзеў тамтэйшыя тэлеканалы, каб падцягнуць веданне блізкай мовы.

У. Вакуленка з выдадзенай ім кнігай. На старонцы, дзе пачынаецца раздзел «Ідыш – Беларусь», відаць і падзагаловак на ідышы: «Far undzere un ajere frajhajt» («За нашу і вашу свабоду»)

Анталогія «Жыве Беларусь!» убачыла свет і ў электронным выглядзе, і ў класічным папяровым, і шрыфтом Брайля была надрукавана. А вось найноўшыя зборнікі нашага пільнага чытача Змітра Дзядзенкі – сам з Оршы, жыве-працуе ў Мінску – існуюць пакуль што адно ў фармаце epub. Затое гэтыя е-кнігі, «К-версія» і «Каралеўскае паляванне», можна задарма спампаваць на kamunikat.orgтут і тут. Нешта з іх я чытаў раней (балазе, напрыклад, апавяданні «Мінус» і «Спадарок» упершыню публікаваліся на belisrael.info), нешта яшчэ пачытаю, і вам рэкамендую.

Аўтар, як тыя магічныя рэалісты, шукае незвычайнае… мо нават знаходзіць, не шукаючы. Ды яшчэ пакеплівае: «Казкі любяць людзі ўсе — ад малых да старых. І не толькі чытаць, але і жыць у іх. Адны бясконца будуюць замкі на пяску, другія да старасці шукаюць сваіх прынцаў і прынцэс, трэція ўсё жыццё змагаюцца з цмокамі…»

Карацей, чытайце e-кнігі, беражыце лясы, яны нам яшчэ прыгадзяцца.

Дзясятага кастрычніка магло б споўніцца 80 гадоў слыннаму літаратару Кастусю Тарасаву (1940-2010). Чытаў некалі і яго рускамоўныя дэтэктывы, але найбольшае ўражанне зрабіла кніга «Памяць пра легенды»; праз яе прызму доўгі час я пазіраў на мінуўшчыну Беларусі. Меркаванне гісторыка Дзяніса Марціновіча: «Творы Кастуся Тарасава сталі адной з вяршыняў беларускай гістарычнай прозы, а яго асоба абумовіла развіццё гэтага жанру на дзесяцігоддзі».

Цікавіўся Тарасаў сучаснай палітыкай – добра памятаю, што ў 1990-х ён выступаў на пляцоўцы за домам № 40 па вул. Кахоўскай. Ці то сам тады выступаў у ролі кандыдата, ці быў чыёсьці даверанай асобай.

К. Тарасаў; тая пляцоўка і цяпер мае даволі-ткі пратэстны характар 🙂

І апошняе. Хораша прайшла экскурсія па Каштанаўцы & Старажоўцы, якую правяла гісторык Паўліна Скурко 24 кастрычніка. Спадарыня згадала і тое, што на бульвары Шаўчэнкі ў познесавецкі час нярэдка размаўлялі на ідышы.

Вольф Рубінчык, г. Мінск

28.10.2020

wrubinchyk[at]gmail.com

Опубликовано 28.10.2020  21:55