Tag Archives: репрессии в Беларуси

В. Рубінчык. КАТЛЕТЫ & МУХІ (116)

Шалом усім! Атрымаў ад мастака Андрэя Дубініна копію ліста, які ён адправіў яшчэ 28.04.2019 на адрас дэпутаткі палаты прадстаўнікоў нацыянальнага сходу Ірыны Дарафеевай. Падаецца з мінімумам карэктарскіх правак – па-мойму, гэта важны «дакумент эпохі». Мяркую, не зашкодзіла б і іншым беларускім выбаршчыкам cлаць аналагічныя звароты на мэйлы «сваіх» дэпутатаў. Праўда, І. А. Дарафеева (пакуль) не адказала А. Б. Дубініну, але кропля камень точыць… Адрасы ж няцяжка знайсці тут. Далей – тут.

Добры дзень, паважаная Ірына Аркадзеўна! Звяртаюся да Вас як да дэпутата маёй Старавіленскай акругі № 105. З навін я даведаўся, што чарговыя парламенцкія выбары ў Беларусі адбудуцца ў лістападзе 2019 г. На маю думку, беспадстаўнае скарачэнне паўнамоцтваў дэпутатаў ПП НС на 10 месяцаў парушае Канстытуцыю (арт. 93) і Закон «Аб Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь» (арт. 4).

Як мастак (я сябра Беларускага саюза мастакоў, выкладаў у Акадэміі мастацтваў) я разумею, што ўсе мастацкія праекты або эскізы патрабуюць часу на выспяванне. Тое ж самае і ў Вашай дэпутацкай справе, пачатыя і запланаваныя праекты патрабуюць часу, каб быць даведзенымі да ладу. Скарачэнне Вашай працы амаль на год азначае, што некаторыя праблемы выбаршчыкаў могуць не мець завяршэння.

Калі ласка, зрабіце ўсё, каб не дапусціць датэрміновага роспуску парламента, у Вас ёсць для гэтага некаторыя магчымасці.

* * *

Quod erat demonstrandum: у адказ на паспешлівыя, істэрычныя заявы пра тое, што Сінявокая страціла сотні мільёнаў долараў ад труку з пастаўкай забруджанай нафты, расійскія ўрадоўцы пстрыкаюць аўтара заяў па носе (маўляў, агульныя страты Расіі і Беларусі меншыя за 100 мільёнаў «зялёных»), а ў выніку церпіць уся краіна. І дзівіцца няма чаго: пасля слоў «Што, мы з расійцамі пойдзем судзіцца па гэтым пытанні?» поле для манеўру ў «Белнафтахіма» ды Савета міністраў РБ рэзка звузілася…

Першы прэзідэнт, чарговы раз «ператрахваючы» сваіх падначаленых, разрадзіўся новым пасланнем: «Людзі заўсёды ўладу крытыкавалі і будуць крытыкаваць, але гэта не крытычна». Нагадвае афарызм у армейскім духу: «Баявы лісток павінен быць баявым лістком, бо гэта ж баявы лісток!» Але, відаць, не месца чапляцца да стылю. Спадар (або таварыш) яўна хацеў сказаць, што «нам», уладзе, па вялікім рахунку, ужо даўно пляваць на вашу крытыку, што «мы» кіруемся ўласнымі крытэрыямі пры падборы кадраў і ў ацэнцы іх дзейнасці. Браты-расіяне падаюць прыклад… Пра тамтэйшых чыноўнікаў і буйных бізнэсоўцаў разважае Мікола Сванідзэ: «не лічаць нават патрэбным і магчымым, прашу прабачэння, базар фільтраваць. Што ім прыйшло ў галаву, тое і лепяць. Бо разумеюць, што ім усё роўна… Не мы іх з вамі гаспадары. Не ад нас з вамі яны залежаць» (03.05.2019). Гэта я для тых суайчыннікаў цытату прывёў, хто «чакае з надзеяй на рускія танкі».

Без парламентарызму, сістэмы стрымак ды проціваг у палітычным працэсе («народаўладдзе» – прыгожае слова, якое, на жаль, яшчэ шмат гадоў будзе гучаць дэкларатыўна, калі нават адновяцца рэальныя выбары), галоўным крытэрыем адбору з’яўляецца пластычнасць падначаленых – не так бяздумная лаяльнасць да першай асобы, як гатоўнасць i ўменне лавіць сігналы «зверху», а ўадначассе не вытыркацца… Лягчэй гэта ўдаецца жанчынам. Дзіва што акцёрка-тэлевядучая Наталля Э. за пару гадоў зрабіла кар’ерку ў адміністрацыі ды разам з начальніцай гэтай адміністрацыі Наталляй К. 11 мая была жэстачайшэ высачайшэ ацэнена даражэй за любога міністра («памнажай на тры, памнажай на пяць…») А можа, усё прасцей – камусьці закарцела часцей сядзець паміж парай Наташ, каб загадваць жаданні? 🙂

Бальшыня чыноўнікаў без стрыжню – і ў выніку ўсё (ну, многае – найперш тое, што залежыць ад дзяржавы) тут у нас, нібыта з пластыліну, – спорт, адукацыя, культурка, CМІ, замежныя справы… Last but not least – нацыянальная бяспека. Так, пакуль у 2019 г. яго не арыштавалі за хабарніцтва, у савеце бяспекі красаваўся «харошы малец», да якога «былі пытанні» значна раней, калі ён служыў начальнікам аховы Лукашэнкі. Андрэю Уцюрыну, бачыце, далі шанс, а ён… Колькі ж ужо можна ладзіць гэтыя «шоў» на тэму «стральцы падстаўляюць добрага цара»? Мы ўсе яшчэ не наеліся з 2000-х гадоў гісторый з обер-пракурорамі Купрыянавым, Снегіром, еtc.?

І верхавіна міністэрства ўнутраных спраў па-ранейшаму існуе «на сваёй хвалі», пільна ахоўваючы ў горадзе-героі Мінску (ды што там, ва ўсёй гераічнай Беларусі!) адну-адзіную скульптуру. Надоечы «павінцілі» двух расійскіх турыстаў за недастаткова паважлівае, як падалося міліцыянтам, стаўленне да «гарадовага з сабачкам» на Гарадскім Вале – і прапанавалі пацярпелым лічыць затрыманне «прыгодай». Аўтарка дадала: «пакуль мы рапарт чакалі, ім па рацыі паведамленні паступалі пра злодзейку ў пераходзе і пра патэнцыйнага самазабойцу… Але мы аказаліся куды больш важнымі злачынцамі». Facepalm, іспанскі сорам.

Тутбаеўцы так і не выправілі памылку: не «анархісты» ў снежні 2018 г. трапілі на Акрэсціна за пахавальны вянок ля «гарадавога» і, а 1 анархіст (Касінераў) і 1 сацыял-дэмакрат (Спарыш). Не першы раз такое 🙁

Менш імітатарства прасочваецца ў прамысловасці і, як ні дзіўна, у гандлі (пакупнікі ды прадаўцы ўжо збольшага ведаюць, чаго чакаць ад сваіх візаві, і не даюць надурыць сябе «на ўсю шпулю»), аднак i там хапае…

Мінулая серыя часткова была прысвечана становішчу ў Шчучыне Гродзенскай вобласці, ну і ў Шчучынскім раёне. Камусьці падалося, што я згусціў фарбы… Тут у лютым чыноўнік даводзіў, што раён «самаакупляльны», цікавы для бізнэсменаў, што ствараюцца новыя працоўныя месцы і г. д. Гэта не адмяняе таго факта, што насельніцтва вымірае ды разбягаецца – парадокс? Бадай што не, калі ведаць, што на многіх працоўных месцах запрашаюць працаваць «за ежу». Возьмем той самы комплекс па вырошчванні шампіньёнаў, згаданы А. В. Садоўскім:

330 р. – прыкладна $160. Аплата працы «долар за гадзіну» – як табе такое, Ілон Маск?

Хутчэй, чым у Шчучыне, насельніцтва на захадзе Беларусі знікала хіба ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці (–37,1%, але не за 20, а за 18 гадоў!)

Разумею тых жыхароў Дзісны, якія хацелі б аддзяліцца ад Мёршчыны і далучыцца да Полацкага раёна… Але ж ясна, што праблем «глыбінкі» гэткі крок радыкальна не вырашыць, хоць аўтары тэкста «Як рэфармаваць беларускія рэгіёны» і рэкамендуюць «канцэнтравацца». Маўляў, «добрую дынаміку паказваюць абласныя цэнтры, рэгіянальныя агламерацыі, як Полацк і Наваполацк, Мазыр і Калінкавічы. У іх адбываецца прырост насельніцтва, застаецца моладзь і расце прыватны бізнес». Гэтае назіранне больш пасуе рубяжу 2000–2010-х гадоў, a ў сярэдзіне 2010-х мы ўжо назіралі стагнацыю.

Гарады Насельніцтва
2013 2018
Полацк 84786 84597
Наваполацк 101307 101596
Мазыр 111324 111733
Калінкавічы 39220 40282

У 2017 г. упершыню за дзесяцігоддзі скарачалася нават насельніцтва Мінска, у першым квартале 2019 г. заняпад ізноў заявіў пра сябе. І што прыдумаць для такіх раёнаў, як Шчучынскі і Мёрскі? Зрэшты, ідэяў не бракуе – іншае пытанне, хто іх будзе ажыццяўляць… Ну, напрыклад, можна падпарадкаваць узнагароджанне мясцовых чыноўнікаў узроўню развіцця «чалавечага капіталу». Біць іх па кішэнях, калі смяротнасць у раёне (істотна) перавысіць нараджальнасць, а іміграцыя таго не кампенсуе. Ды тут ёсць відавочная пастка: што-што, а падмалёўваць лічбы і будаваць пацёмкінскія вёскі чынавенства ўмее. Пачнуць завозіць насельніцтва ў канцы «справаздачных перыядаў» – ці дзейнічаць так, як французскі фермер, што «залічыў» у вясковую школу 15 бараноў, абы ў ёй не зачынялі класы 😉

Больш перспектыўна выглядае сістэма бонусаў і прывілеяў для тых людзей, хто жыў у раёне, да прыкладу, цягам апошніх 10 гадоў (і збіраецца пражыць там яшчэ 10 :)). Вызваляць такіх «карэнных жыхароў» ад падаткаў, даваць ім выгадныя зямельныя надзелы, ці што… Карацей, тэма для абмеркавання. А ўрэшце, без перамен у Мінску цяжка разлічваць на тое, што будзе развівацца перыферыя. Новае пацвярджэнне яе гаротнага стану – дзве навіны, прачытаныя за адзін дзень. Як кажуць у такіх выпадках: «Гэта Беларусь, дзетка» (або «Мая краіна, мой народ»):

«Галоўны доктар Светлагорскай раённай лякарні Ігар Таўтын звярнуўся праз газету “Светлагорскія навіны”... Ён просіць фінансавай дапамогі, каб купіць неабходнае абсталяванне для лякарні і правесці рамонт» (15.05.2019).

«Супрацоўнікі Хоцімскага РАЙПО (звыш 150 чалавек) цягам 2018 года і некалькіх месяцаў 2019 года па ўказанні кіраўніцтва ў канцы кожнага справаздачнага месяца афармлялі заявы аб водпуску без захавання заработнай платы на 1-3 дні… У гэтыя дні яны выходзілі на працу і выконвалі свае службовыя абавязкі». І толькі «ў красавіку 2019 года ў пракуратуру Хоцімскага раёна звярнуўся работнік РАЙПО па пытанні слушнасці налічэння яму заработнай платы» (15.05.2019). Гэтае райпо – спажывецкае таварыства кааперацыі – ці не галоўны наймальнік у раёне, дзе жывуць усяго 10 тыс. чалавек (а 20 год таму было 17 тыс.).

Дэпапуляцыя здаўна хвалюе і расійцаў. Страшнаваты «антымульт»-2004.

У прынцыпе, мізантропства не цураюся – але не хацеў бы самаедстваваць і спісваць суайчыннікаў «ва ўтыль». Сталыя чытачы-гледачы серыяла памятаюць серыі, дзе гаварылася пра дасягненні ў сучаснай Беларусі. Прыкмячаў я таксама пра некаторыя станоўчыя тэндэнцыі ў яўрэйскім асяроддзі. І ў каляяўрэйскіх…

Пацешыла, што ў адноўленым альманаху «Далягляды», падрыхтаваным пад дахам выдавецтва «Мастацкая літаратура», апублікаваны твор ізраільскага пісьменніка (Меіра Шалева ў перакладзе Паўла Касцюкевіча).

П. С. Касцюкевіч у музеі гісторыі беларускай літаратуры. Мінск, 29.04.2019

А вось што ў красавіку арганізавалася ў Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці. Піша малодшы навуковы супрацоўнік Алена Паляшчук («Краязнаўчая газета», № 18, май 2019): «У Ружанскім палацавым комплексе роду Сапегаў адбылося адкрыццё выставы графічных працаў вядомага яўрэйскага мастака і паэта Машэ Бернштэйна Украденное детство (з фондаў Музея-сядзібы Пружанскі палацык), адбыўся відэалекторый Багаж из прошлого”... М. Бернштэйн нарадзіўся ў 1920 годзе ў Бярозе, у сям’і артадаксальных яўрэяў. Да пачатку Другой сусветнай вайны адвучыўся 4 гады ў Мастацкай акадэміі ў Вільні. Уцёкі з эшалона, што рухаўся ў Беластоцкае гета, эвакуацыя ў Саратаў, працоўныя будні ў калгасе, адарванасць ад родных і затым іх трагічная гібель ад рук фашыстаў – назаўсёды пакінулі незагойную рану ў душы Машэ… Пад час новага перыяду жыцця мастака – у Зямлі Запаветнай – у 1949 годзе ён становіцца ўдзельнікам выставы “Аманім-алім” (“Мастакі-рэпатрыянты”). З таго часу прайшло больш за 50 выставаў з яго ўдзелам, былі шматлікія імянныя прэміі, званні, медалі, некалькі экспазіцыяў яго твораў у Расіі, ЗША, Францыі, Галандыі і Італіі». Грэшным чынам, пакуль не прачытаў артыкул у «Краязнаўчай», і не ведаў пра Машэ Бернштэйна.

Цытатнік

«Тэлевізар трэба менш глядзець, дарагія мае» (Юрый Шаўчук, 08.05.2019)

«Няма ніякага сэнсу звяртацца да чыноўнікаў, якія даўно страцілі повязь з рэальнасцю і турбуюцца толькі пра захаванне ўласнага статусу і паўнамоцтваў. Звяртацца трэба да сябе – што мы можам і павінны зрабіць для грамадзян ужо зараз, – і наўпрост да грамадзян, прапануючы канкрэтныя праграмы дзеянняў, якія могуць быць рэалізаваны тут і цяпер, за кошт наяўных рэсурсаў» (Павел Катаржэўскі з партыі «Справядлівы свет», 15.05.2019)

«Няможна трымаць людзей за дурняў нават у тых выпадках, калі яны крыху прыдуркаватыя» (Кірыл Жываловіч, 15.05.2019)

Вольф Рубінчык, г. Мінск

17.05.2019

wrubinchyk[at]gmail.com

Апублiкавана 17.05.2019  21:07

ПОСЛЕДНИЙ ДИКТАТОР ЕВРОПЫ?

Марк Котлярский

Последний диктатор Европы

«Как и в далеком 1918 году, белорусской демократической оппозиции сегодня не хватает международной солидарности: к сожалению, Запад сделал ставку на «прагматичное» сотрудничество с диктатором Лукашенко», — сказала в беседе с «Деталями» Наталья Радина (на снимке), главный редактор сайта «Хартия-97».

С начала 90-х в Беларуси ежегодно отмечают День воли. Это неофициальный праздник в честь установления 25 марта 1918 года независимости БНР – Белорусской народной республики. В оппозиции говорят, что при Лукашенко этот праздник попал в разряд неугодных, а участников акций нередко задерживала милиция – хотя и сейчас, более ста лет спустя, независимость их страны все еще нуждается в защите.

— Известно, что БНР просуществовала в первозданном виде недолго. Был ли у Беларуси свой, альтернативный путь развития без включения в состав СССР?

— Беларусь всегда была частью Европы, исторически являясь правопреемницей великого княжества литовского: вся территория нашей страны входила в состав этого, одного из самых могущественных и прогрессивных европейских государств. Великие князья великого княжества литовского имели белорусское происхождение, а его знаменитый Статут (конституция) был написан на старобелорусском языке, так как большинство жителей княжества были славянами.

В средневековой традиции наше государство называлось Великим княжеством Литовским, или Литвой, самоназвание местного населения было литвины. Впоследствии территория Беларуси стала равноправной частью Речи Посполитой двух народов — конфедерации Королевства Польского и Великого княжества Литовского. А в 18 веке, в результате трех разделов Речи Посполитой, Беларусь вошла в состав Российской империи.

В Великом княжестве на протяжении столетий мирно уживались многие народы, предки современных литовцев, белорусов, поляков, а также евреи и татары. Со второй половины 19 века в процессе поиска национальной самоидентификации часть интеллигенции стала использовать самоназвание белорусы. Оно и было закреплено для территории всей страны в период национального возрождения, в начале 20 века, когда была провозглашена Белорусская Народная Республика. Люди, объявившие о независимости Беларуси в тяжелейших условиях 1918 года, когда на территорию страны претендовали Германия, Польша и СССР, вписаны героями в ее историю.

К сожалению, у молодого государства не оказалось сильных союзников, готовых помочь ей отстоять независимость, и Беларусь была поделена между Советской Россией и Польшей. Позднее большевики позволили создать БССР, в которой в конце 1920-х годов было четыре государственных языка: белорусский, русский, польский и идиш. Окончательно границы и состав населения современной Беларуси сформировались после Второй мировой войны, в которой белорусы потеряли от четверти до трети своих граждан. Более миллиона из них были евреями.

В 1991 году страна вновь получила суверенитет, однако процесс национального возрождения и в этот раз был коротким — на этот раз из-за прихода в 1994 году к власти Александра Лукашенко.

Диктатор сразу перешел на содержание Кремля. 25 лет его репрессивный режим существует за счет российских энергоресурсов и кредитов. И сегодня мы имеем «союзное государство» с Россией, соглашение с РФ о совместном обеспечении региональной безопасности в военной сфере, единую систему противовоздушной обороны, региональную группировку войск Беларуси и России. То есть в политическом, военном, экономическом плане Лукашенко поставил Беларусь в абсолютную зависимость от Кремля.

Однако я убеждена, что мы перевернем и эту позорную страницу нашей истории, и вернемся туда, где были изначально — в Европу, став нормальным, цивилизованным и демократическим государством.

— 10 ноября 1997 года была провозглашена декларация «Хартия’97», позднее давшая название и вашему интернет-порталу. В ее тексте отражались проблемы русификации, которую поддерживает Лукашенко, разрушение национальной культуры, а также указывалось на нарушение конституции Республики Беларусь. С тех пор прошло более двадцати лет. Ситуация не изменилась?

— Да, на протяжении 25 лет своего правления Лукашенко сознательно разрушал белорусскую историю, культуру, язык. Почему он это делал? В собственных интересах и по заказу из Кремля. Российские ресурсы закачивались в Беларусь исключительно для того, чтобы удерживать ее в сфере своего влияния, поэтому Кремлю была нужна национально обезличенная, максимально связанная с ней не только в политическом, военном и экономическом, но и в культурном и языковом плане страна.

Лукашенко и самого страшат национально сознательные граждане, потому что это подразумевает самостоятельность вначале в суждениях, потом — в действиях. Придя к власти, диктатор уничтожил все устои демократического государства: власть сосредоточена в руках одного человека, парламент марионеточный, отсутствуют независимая судебная система, свобода слова, свобода собраний и ассоциаций, фальсифицируются результаты выборов и референдумов, под «крышей» диктатора процветают коррупция и чиновничий произвол.

Однако все эти годы белорусы боролись за свободу. В ответ на наглую фальсификацию выборов в стране проходили мощные акции протеста, на которые выходили 50-100 тысяч человек. И это — в условиях, когда невозможно объявить о проведении акции по телевидению или радио, когда у оппозиции отсутствует доступ к государственным СМИ, когда людей могут арестовать даже за листовки и наклейки. Тысячи человек прошли за эти годы через тюрьмы, многие потеряли здоровье или умерли после избиений и издевательств, многие эмигрировали. Но воля к свободе жива, и люди продолжают действовать даже в таких трудных условиях.

Тут я вам должна обязательно назвать одну цифру. Я ее всегда называю, когда слышу упреки в адрес белорусов: почему, мол, они не организуют Майдан, как украинцы? В Беларуси на 100 тысяч населения приходится более 1400 сотрудников милиции. Это в семь раз больше –представьте! — чем было в Советском Союзе. И это я говорю только о милиционерах, не считая многочисленных сотрудников спецслужб.

— Есть ли в Беларуси оппозиция?

— Настоящая оппозиция продолжает бороться. В стране действует Белорусский Национальный Конгресс, который объединил минские и региональные организации демократических сил.

Есть по-настоящему сильные политические лидеры. Например, председатель белорусской социал-демократической «Громады» Николай Статкевич, который за свои политические взгляды провел в тюрьме 8 лет; один из лидеров гражданской кампании «Европейская Беларусь» Евгений Афнагель, имеющий огромный опыт создания массовых молодежных движений; бесстрашный лидер рабочих Геннадий Федынич, который продолжает свое дело, несмотря на уголовное преследование; один из лидеров уличных протестов — сопредседатель партии «Белорусская христианская демократия» Павел Северинец; одним из лидеров Национального Конгресса является известный белорусский поэт Владимир Некляев; в эмиграции активно действует бывший кандидат в президенты и бывший замминистра иностранных дел Беларуси Андрей Санников. Достойных людей очень много. И на волне новых протестов и в Минске, и в регионах постоянно появляются новые лидеры.

«Хартия-97» уже 20 лет ежегодно вручает Национальную премию за защиту прав человека нескольким лауреатам, главным образом — в номинации «За личное мужество». Так вот, все эти годы у нас никогда не было недостатка в лауреатах. Наоборот, переживаешь, что не всех героев года можно наградить.

Так что потенциал у народа огромный, энергия есть, и я уверена, что она прорвет хиреющую плотину диктатуры.

— Как бы вы охарактеризовали существующий сегодня в Беларуси строй с политической и экономической точки зрения?

— Колхозная, паразитирующая на российских нефти, газе и кредитах, диктатура. К тому же, к сведению читателей из Израиля, диктатура с антисемитским душком. Буквально сегодня, когда мы с вами говорим, Лукашенко сравнил коровники в белорусском городе Шклове с Освенцимом. До этого много шума наделали его заявления, что «евреи превратили Бобруйск в свинарник», что Трампа окружили «хитрые евреи», что «не все плохое было в Германии при известном Адольфе Гитлере», что «немецкий порядок формировался веками, а при Гитлере это формирование достигло наивысшей точки».

В Беларуси, где до Второй мировой войны во многих городах больше половины жителей были евреями, ничего не делается для сохранения еврейской истории. Старинные еврейские кладбища разрушаются, памятники постоянно оскверняются антисемитскими надписями, в бывших синагогах по-прежнему размещаются административные учреждения. Недавно в Бресте нашли останки около 1000 узников гетто — но даже не прекратили строительство домов в районе захоронения…

Ничего не делается и для сохранения памяти о минском гетто, через которое прошли более 100 тысяч евреев, а ведь именно здесь борьба еврейского народа тесно связалась с белорусским партизанским движением. Как известно, в этом гетто было мощное подполье, которое смогло спасти от гибели и вывести в партизанские отряды порядка 5000 человек. Борьба узников минского гетто и сегодня вдохновляет белорусских борцов с диктатурой Лукашенко.

Я сейчас вынуждена жить и работать в Варшаве, и мне есть с чем сравнивать. Музеи, монументы, памятные доски с напоминанием о Варшавском гетто здесь встречаются на каждом шагу. В Минске же территория гетто, которая охватывает центр города, даже не обозначена хотя бы линиями на асфальте.

К тому же, думаю, стоит напомнить о существовании данных о том, что в свое время Лукашенко поставлял оружие палестинцам, имеет близкие, дружеские отношения с сирийским диктатором Асадом и называет Иран «стратегическим партнером».

Мне кажется, после этого ни у политиков, ни у бизнесменов Израиля не должно остаться сомнений относительно сути белорусского режима. Тем не менее, в погоне за сиюминутной выгодой некоторые из них продолжают иметь дело с последним диктатором Европы.

— Беларусь находится на 62 месте по уровню свободы в интернете. Ваш сайт неоднократно подвергался блокировке. Каким еще образом осуществляется давление на прессу? Существуют ли какие-то оппозиционные СМИ на территории самой республики?

— Ну, наш сайт не только пытаются блокировать. В 2010 году был убит основатель Charter97.org Олег Бебенин. А через три месяца после его гибели меня бросили в тюрьму КГБ по уголовному обвинению в организации массовых беспорядков, большинство журналистов подвергли арестам, офис в Минске неоднократно громили и конфисковывали всю технику. В общем, сделали все, чтобы выжить нас из страны, и сегодня часть редакции работает в Варшаве, а часть подпольно в Минске.

Немногочисленные независимые медиа, выжившие после репрессий, массовых закрытий и принудительных банкротств, сегодня работают в Беларуси в условиях давления и шантажа со стороны спецслужб. Понятное дело, что в связи с этим они ограничены в своих возможностях объективно освещать происходящее в стране.

Помимо репрессий, власти используют в отношении независимых СМИ тактику финансового удушения. В переговорах с западными государствами белорусские чиновники требуют прекратить поддерживать независимые медиа и демократическую оппозицию. И сегодня мы видим, что западные функционеры поддаются на шантаж — бизнес-интересы оказываются сильнее ценностей. Многие фонды в поддержку демократии следуют стратегии своих государств, ориентированных на сотрудничество с диктатором, и прекращают поддерживать те организации, которые позволят себе критику режима Лукашенко.

Из-за этого «Хартия-97», после 20 лет работы и с миллионами читателей, сегодня оказалась на грани закрытия. Поддержка со стороны западных фондов сократилась во много раз. Мы взываем к солидарности и ищем людей и организации, которым важны ценности свободы и демократии, и которые понимают, что только свободная и демократическая Беларусь может стать настоящим партнером в международных отношениях.

— В одном из интервью на вашем сайте украинский политолог заявил, что Лукашенко может в ближайшее время потерять власть. Это заявление чем-то мотивировано?

— Сегодня Лукашенко ненавидит 80 процентов населения. Никакой поддержки у него нет — ни в сельской местности, ни в городах.

Представьте себе: в сравнительно небольшой стране правит диктатор, который десятки лет обещает людям зарплату в 500 долларов. Но реальная зарплата только падает, и сегодня составляет 150-300 долларов, при том, что цены здесь выше, чем в соседних Польше и Литве. Убыточные предприятия закрываются или переходят на трехдневный режим работы. Устроиться некуда даже за эти копейки. Пенсионерам вообще хоть умирай, потому что у многих пенсии едва хватает, чтобы оплатить коммунальные платежи. Больше миллиона белорусов вынуждены были уехать на заработки в Россию и в Европу.

И на этом фоне Лукашенко принимает декрет о тунеядцах, — привет из совкового прошлого! — согласно которому безработные не имеют права на субсидии в оплате коммунальных платежей, бесплатную медицину и образование. Тот же, кто работает за рубежом, — между прочим, белорусов в Израиле это тоже касается, — обязан представить в специально созданные «тунеядские» комиссии, которые в народе уже прозвали сталинскими «тройками», справку с места работы за границей.

Во всех странах безработных поддерживают пособиями и отправляют на курсы переквалификации, у нас же — добивают окончательно и пускают по миру. Пособие по безработице в Беларуси составляет 15 долларов, и выплачивается очень недолго. А если безработный не стал на «путь исправления», его могут направить в «лечебно-трудовой профилакторий», где в рабских условиях сейчас содержатся 20 тысяч человек. Те, кто жил в СССР, помнят, что эти ЛТП, по сути, являются трудовыми лагерями.

Помимо этого, чтобы держать людей в повиновении, в Беларуси действует контрактная система: договор с работником заключается всего на один год и расторгается при малейшем недовольстве начальства.

Так о какой народной любви к диктатору можно вообще говорить? Люди больше не связывают с Лукашенко никаких надежд. Есть только ненависть, которую сегодня пытаются подавить репрессиями. Однако сами знаете, что происходит, если сжать пружину или попытаться плотно закрыть крышкой кипящий котел. 

— Насколько оправдано предположение, что президент Беларуси маневрирует в сторону Запада, и отношения с Россией в последнее время его не очень устраивают?

— Никакого маневрирования в сторону Запада нет. О нем можно было бы говорить, если бы в стране проводились хоть какие-то политические или экономические реформы.

Лукашенко, безусловно, осознает, что попал в собственноручно созданную ловушку. Это Кремль сегодня не устраивает формула отношений, по которой диктатор жил все 25 лет: дешевые нефть и газ в обмен на поцелуи. От него сегодня требуют серьезных уступок и в экономическом, и в политическом плане.

Сегодня много говорится о намерении Путина продлить срок своего правления, возглавив «союзное государство» России и Беларуси. В этом случае стране грозит полная потеря независимости. Уничтожая независимые СМИ в стране, диктатор расчистил поле для агрессивной российской пропаганды, и, к моему ужасу, Путин сегодня — самый популярный политик в Беларуси. Поскольку он сегодня вещает из каждого утюга, а о демократических оппонентах Лукашенко пишут только немногие независимые медиа. В этой ситуации тем более важно поддерживать белорусские СМИ, которые стоят на принципах независимости и демократии.

— Нарастает ли в Беларуси протест и насколько сильна эта тенденция?

— Беларусь накануне социального взрыва. В 2017 году в Беларуси прошли стихийные акции протеста в связи с принятием декрета о тунеядцах. Тогда протесты охватили так много городов, что подобного в стране не было со времен перестройки. Я внимательно следила онлайн за этими акциями: главным образом, на них звучали даже не требования отменить скандальный декрет — народ требовал немедленной отставки Лукашенко. Причем все: от молодежи до бабушек-пенсионерок. Тогда диктатору удалось подавить демонстрации, введя в День воли, 25 марта 2017 года, войска в Минск.

В том, что протесты повторятся, но в значительно большем масштабе, я не сомневаюсь.

— Есть ли какие-то данные о том, в каком состоянии находится сегодня белорусская экономика?

— Стагнирует. Помощь со стороны России значительно уменьшилась, а это значит, что не реформированная, старая, еще советская система начинает быстро разваливаться. Предприятия закрываются или работают «на склад», субсидируемые из бюджета и банками — в принудительном порядке. Колхозы глубоко убыточны. О крайне низких зарплатах, безработице и массовой эмиграции рабочей силы из страны я уже рассказывала.

Несуществующее лукашенковское экономическое «чудо», надуваемое деньгами от продажи нефтепродуктов из дешевой российской нефти и калийных удобрений, которыми щедры белорусские недры, лопнуло. И прежней халявы больше не будет: Россия развязала войну в Украине, ведет военную операцию в Сирии, цены на нефть упали, введены международные санкции, ее собственная экономика в кризисе.

— Каков ваш прогноз развития ситуации в Беларуси на ближайшее время?

— Скоро в Беларуси начнутся президентская и парламентская кампании. Понятно, что в честный подсчет голосов при Лукашенко никто не верит. Но эти процессы всегда политизируют общество. И я думаю, что Беларусь ждет непростое, но интересное время. Все зависит от мужества и силы духа самих белорусов, а также от солидарности с нашей страной ее настоящих друзей.

Марк Котлярский, «Детали».

Источник

Комментарий политолога

Главный редактор «Хартии-97» рисует «широкими мазками», и многое из сказанного ею нужно фильтровать. Далее – «фактчекинг» без претензий на полноту.

Сразу же напрягла манипуляция с количеством погибших во Вторую мировую белорусских евреев: якобы «более миллиона». Точное число уже вряд ли кто-то назовёт, но серьёзные исследователи пишут, что погибло около 700 тысяч наших предков.

«В политическом, военном, экономическом плане Лукашенко поставил Беларусь в абсолютную зависимость от Кремля». Зависимость от России во всех названных планах – а также, что немаловажно, в психологическом – существовала и в первые годы бытия Республики Беларусь (1991–1994 гг.). В частности, вступление в Организацию Договора о коллективной безопасности, предполагающее сближение позиций с РФ, произошло в 1993 г. – при «старом» Верховном Совете, и документ о вступлении подписал С. Шушкевич. Правительство РБ в то время, как следует из мемуаров премьер-министра В. Кебича, активно добивалось введения общей с Россией валюты.

За без малого 25 лет правления Лукашенко не раз уступал требованиям с Востока, и всё-таки в Беларуси сохраняется собственная финансовая система, вооружённые силы, государственная символика, многие иные атрибуты независимости. К тому же выросло новое поколение, которое не страдает «москвоцентризмом», о чём писал уже. Сознательно оно воспитывалось или нет, страшат Лукашенко «национально сознательные граждане» или не очень, но об «абсолютной зависимости от Кремля» в 2019 г. не может быть и речи.

Брезгливо относясь к нелепым и безвкусным высказываниям, я просто не понимаю, в чём антисемитский душок от сравнения коровника в Шкловском районе с Освенцимом. Проблем с еврейским наследием в Беларуси очень много, но не рискнул бы утверждать, что в стране «ничего не делается для сохранения еврейской истории» – кое-что делается, иногда и при помощи чиновников.

До сих пор вспоминаю общение с теми, кто восстанавливал еврейское кладбище в Камаях (2012 г.). Не уверен, что обведение территории Минского гетто «линиями на асфальте» – лучший способ увековечивания памяти; «Историческая мастерская», открытая в Минске 16 лет назад, во всяком случае, не хуже. Что же касается знаков и досок, то многие из них появились именно «при Лукашенко» (некоторые фото см. на сайте Би-би-си, да и в Википедии).

«Сегодня Лукашенко ненавидит 80 процентов населения. Никакой поддержки у него нет — ни в сельской местности, ни в городах», – опять-таки, привет из параллельной реальности. Мне, человеку шахмат, всегда казалось аксиомой, что силы противника нужно оценивать трезво… Тех, кто «ненавидит», абсолютное меньшинство; тех, кто рьяно поддерживает – тоже, а большинство жителей Беларуси колеблется и не делает резких движений. Взять рядовых пенсионеров: они ворчат, но добреют к власти после каждого повышения пенсий (нередко сталкивался с этим во время работы в почтовом отделении).

«Путин сегодня — самый популярный политик в Беларуси». Ну, разве что по версии варшавского офиса «Хартии-97»… С таким же успехом можно рассуждать о популярности Дональда Трампа, которому ряд жителей Гомельщины и Могилёвщины даже отправили просьбу о помощи.

Всё-таки я вижу в появлении на сайте «Детали» беседы М. Котлярского с Н. Радиной положительный момент: похоже, израильские СМИ перестали «класть яйца в одну корзину». Теперь они – а значит, и их влиятельные читатели – интересуются не только «витриной» (тем, что предлагает посольство РБ в Тель-Авиве), но и альтернативными взглядами. О чём говорит и недавняя публикация Б. Ентина «Евреи БНР».

Вольф Рубинчик, г. Минск

wrubinchyk[at]gmail.com

28.03.2019

Опубликовано 28.03.2019  14:17

В. Рубінчык. КАТЛЕТЫ & МУХІ (104)

Шаломчыкі-вітанкі! Па шматлікіх просьбах нешматлікіх чытачоў – колькі слоў пра настойлівае прасоўванне «сапраўднага падпалкоўніка» ў прэзідэнты… А потым пра першасакавіцкае шоў у мінскім павільёне «Белэкспа».

На развагі з мінулай серыі адгукнуўся Сяргей Спарыш – генеральны сакратар партыі, якую ўзначальвае Мікалай Статкевіч. Сп. Сяргей настойвае, што артыкул у «БелГазете», дзе трохі пакпілі з А. Анісім і са сп. Міколы, – «пасквіль», бо «аўтар чамусьці забыў” пра буйныя акцыі, арганізатарам або адным з арганізатараў якіх быў М. Статкевіч».

Не думаю, што палітызаваная публіка забылася, напрыклад, на «Марш свабоды» 1999 г., калі на вуліцы Мінска выйшлі дзясяткі тысяч… (у выніку на М. Статкевіча была заведзена крымінальная справа). У 2004 г. палітыка, разам з Паўлам Севярынцам, судзілі і за арганізацыю масавых пратэстаў супраць вынікаў рэферэндуму, калі ў цэнтр сталіцы вырушылі тысячы людзей.

Ды ўсё ж многа вады сцякло з тае пары; снежаньскія падзеі 2010 г. таксама належаць гісторыі. У апошні час «адзіны кандыдат, хто можа» збавіў абароты. Напрыклад, колькасць удзельнікаў акцыі «За мірную Беларусь» у верасні 2017 г. (супраць вучэнняў расійскіх войскаў на тэрыторыі Сінявокай) не перавысіла 200, а летась на шэсце з нагоды Дня волі – афіша, калі помніце, была рэпрадукавана тут – М. Статкевіч не сабраў і сотні. Так, напярэдадні 25.03.2018 яго партыйных нукераў ды паплечнікаў па «Беларускім нацыянальным кангрэсе» затрымалі, але тэарэтычна гэта магло, наадварот, узмацніць пратэст… Не ўзмацніла.

Усё гэта наводзіць на думку, што рэальны ўплыў М. С. і яго партыі на грамадства, нягледзячы на працяглыя адседкі мужнага лідара, досыць абмежаваны. Ніхто не забараняе прасіць: “Не кажыце “Анісім, Статкевіч, Лябедзька, Пцібурдзюкаў і інш.” Ёсць Статкевіч і ёсць усе астатнія, якіх няма». Аднак я пакуль што не бачу карціны з палітычным Гуліверам на фоне квазіапазіцыйных ліліпутаў, чаго не хаваў і ў снежні 2018 г. Ну, можа, яшчэ ўбачу.

А што з віртуальным уплывам? «Паглядзіце статыстыку наведванняў сайта М. Статкевіча», – параіў С. Спарыш 27.02.2019. Што ж, на наступны дзень паглядзеў, і статыстыку рэсурса «Народнай грамады» таксама:

Гэтыя паказнікі ўражвалі б гадоў 15 таму, але не цяпер, калі мільёны беларусаў карыстаюцца нэтам. Кур’ёзна, што на самім statkevich.org віселі «крыху» іншыя лічбы наведвання 😉

Я, бадай, аддам перавагу незалежным падлікам. Пагатоў каментаў на рэсурсе М. Статкевіча вобмаль: у лепшым выпадку па 1-2 на матэрыял. А загалоўкі баявітыя: «Ламаем сцэнар рэжыма», etc.

І другі раз (пасля лютага 2017 г.) – пра «Вялікую Размову». Нават не хочацца ўстаўляць карыкатуркі… Прадублюю абзац з даўняй 40-й серыі:

Якой бы «адкрытай і чэснай» ні была размова з публікай, няможна зацягваць яе на 7 гадзін 20 мінут. Гэта парушэнне як агульнапрынятых санітарных норм, так і Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, а менавіта арт. 134: «Работнікам выдзяляецца на працягу працоўнага дня перапынак для адпачынку і харчавання даўжынёй не менш за 20 мінут і не больш за дзве гадзіны, які выкарыстоўваецца работнікам паводле яго меркавання». Фактычна журналістам і прэс-службе навязалі цэлы працоўны дзень без перапынку: à la guerre comme à la guerre, аднак іх «мабілізавалі» ў мірны час, у мірнай, здавалася б, краіне.

Дарэчы, калі пазаўчора блізу 9:25 ехаў па вул. Арлоўскай паўз «Белэкспа», то заўважыў, як туды заязджала «хуткая», і не абы-якая, а рэанімабіль. Яшчэ падзівіўся: што фатальнага можа здарыцца з удзельнікамі за 4,5 гадзіны (менавіта столькі адводзіла на перадачу з імпрэзы афіцыйнае тэлебачанне: 10:30 – 15.00)? Аднак арганізатары яўна лепей ведалі свайго боса: імпрэза цягнулася, як пазалетась, амаль 7 з паловай гадзін. За гэты час, вядома, кагосьці мог схапіць які-небудзь гіпертанічны крыз… Сядзелі ж вакол стала дыяметрам 12 метраў (прадмет гонару тэлежурналістаў) не толькі маладыя лука-рыцары, а і ветэраны.

Няблага, што сёлета даўмеліся зрабіць «санітарны» перапынак на 10 мінут, хоць гэта ўсё адно не адпавядае працоўнаму заканадаўству (гл. вышэй). Ну, калі-небудзь і на 20 раздобрацца; секчы котцы хвост па частках – «фішка» тутэйшага чынавенства… Праўда, баюся, к таму часу ніхто ўжо не патэпае на гэткія сустрэчы, беручы пад увагу іх саматужна-рэкламна-піярны змест.

За відэатрансляцыяй сачыў мінут 45, потым абрыдла. Наўрад ці нават самы сервільны сацыёлаг у Беларусі пацвердзіць, што акурат 98% жыхароў краіны настолькі шануюць суверэнітэт, што прагаласуюць супраць далучэння РБ да Расіі. Мяркую, такіх аказалася б усяго ад 65 да 75 працэнтаў – у залежнасці ад фармулёўкі пытання. Нямала ўсё ж у нас і «запуцінцаў», якія прагнуць паўтарыць крымскі сцэнарый, і проста абыякавых.

Яшчэ адна аблудная прапорцыя – «50 на 50», скарыстаная ў звароце да «насельніцтва»: «За 50 працэнтаў вашага дабрабыту адказваю я, за 50 – вы самі». На практыцы гэта выяўляецца ў наступным: за васьмігадзінны працоўны дзень, яшчэ захаваны ў заканадаўстве, у дзяржаўных і кантраляваных дзяржавай арганізацыях пераважнай большасці работнікаў плацяць палову ад таго, што трэба для дастойнага ўзроўню жыцця, гарантаванага Канстытуцыяй РБ (арт. 21). Далей – круціцеся як знаеце: працуйце на 2 стаўкі, афармляйце статус рамесніка/індывідуальнага прадпрымальніка… У кароткатэрміновым перыядзе (in the short run) нейкі плён ад такога «варушэння» ёсць: растуць ВУП, сярэдняя зарплата. У перспектыве яно разбуральнае і для чалавечага капіталу, і для «народнай гаспадаркі», бо якасць зробленага, зразумела, зніжаецца. Што не менш істотна, лезе ўгару напружанне ў калектывах, дзе даходзіць да «грызні» за дадатковыя гадзіны (напрыклад, сярод універсітэцкіх выкладчыкаў). Дзіва што кадры вымываюцца з краіны… Але прынцып адміністрацыі «нам бы дзень прастаяць» дзейнічае надалей; дэ-факта ён ухвалены «наверсе».

Гэтым разам в. а. цара не самасцвярджаўся за кошт яўрэяў і Ізраіля, пахваліў і літасціва паслухаў бізнэсоўца Машэнскага – o, дзякуй у шапку!.. Затое паспрабаваў дакалупацца да беларускага журналіста Змітра Лукашука, які працуе на радыёстанцыю з галоўным офісам у Варшаве – маўляў, той мае адказваць за летуценні польскіх шавіністаў аб уз’яднанні «крэсаў усходніх».

Cхільны згадзіцца з тымі, хто кажа, што «піяр-акцыя» гр-на Лукашэнкі праляцела міма касы. Дапраўды, за чвэрць стагоддзя ўсё ўжо гаворана-перагаворана, і адчувалася, што прамоўца захрас у 1990-х. Падобна, ён хацеў вярнуцца ў тую эпоху, калі бойка граміў карупцыянераў, «нячэсных журналістаў», «апазіцыю»… У 2019 г. нават хлопчыкаў для біцця спарынг-партнёраў падабраў са сваёй палітычнай маладосці. Першага сакавіка імі выявіліся Валянцін Голубеў, Іосіф Сярэдзіч, Алег Трусаў… і прымкнуўшы да іх Яраслаў, выкрывальнік беспарадкаў.

Маё пытанне да прамоўцы, адпраўленае 27.02.2019 («Чаму б Вам добраахвотна не сысці ў адстаўку з пасады прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта?»), агучана не было, хоць я ведаю, што ў агенцтве БелТА, якое збірала «галасы народныя», яго атрымалі. Пытанне менш наіўнае, чым выглядае; калі «першая асоба» дэманструе кепскі прыклад сумяшчэння дзвюх адказных пасад, кожная з якіх вымагае пастаяннай працы, то іншым чыноўнікам таксама карціць… У выніку «сумяшчальнікі», як правіла, нідзе не працуюць з поўнай самааддачай, да таго ж губляецца сам сэнс грамадскай дзейнасці (калі яна – «даважак» да пасады, то пры чым тут грамадскасць?)

Я спаслаўся на абяцанку Рыгорыча штоквартальна кіраваць пасяджэннямі выканкама НАК, дадзеную 30.05.2017 і згаданую тут, а потым і тут. Не прамінуў падкалупнуць: «Колькі разоў правялі “пашыраны выканкам пад кіраўніцтвам Прэзідэнта” за мінулыя паўтара года, г. зн. шэсць кварталаў? Адзін раз? Два?» Пакуль што ведаю пра адзін выпадак – 07.09.2017. Абяшчаліся і штогадовыя «выніковыя сходы Нацыянальнага алімпійскага камітэта» з удзелам Прэзідэнта ды вырашэннем «самых праблемных пытанняў» – гэй, хто-небудзь, пераканайце мяне, што такія сходы прайшлі ў 2017 і ў 2018 гг. 🙂

Працяглая ІБД непазбежна вымотвае як самога імітатара, так і яго каманду. Таму я аптымістычна веру, што першы прэзідэнт не быў бы супраць элегантна «закругліцца». Пры цяперашнім стане палітыкуму цалкам імаверна, што ён выйграе «выбары» 2020 г., аднак болей не захоча рызыкоўных кампаній (ужо і цяпер сістэма працуе больш па інэрцыі, на «пердячем пару») і сыдзе ва ўзросце каля 70 – магчыма, на манер Ельцына, знайшоўшы пераемніка. Не выключаю, што пошук вядзецца, і дапускаю, што ім будзе… Ну, хто б вы думалі? Прысылайце свае варыянты, а я потым напішу, хто, як мне здаецца, мае найвялікшыя шансы.

У заклад ісці не планую: па-першае, выбар канкрэтнай асобы ўвогуле цяжка прадказаць, па-другое, леташняя прапанова закладу была стрымана ўспрынята чытачамі «Катлет & мух». Прасцей кажучы, не азваліся.

К сярэдзіне 2020-х гг. выйдзе з няпоўналецця Мікалай Лукашэнка. Ён больш зразумее ў жыцці і наўрад ці будзе ў захапленні, што тата шмат гадоў ім прыкрываўся… Значыць, у Лукашэнкі-старэйшага прыбавіцца клопатаў: Коля – не «народзец», ад яго высокім плотам і калючым дротам сябе не аддзеліш.

З боку не адно клеркаў, а і буйных урадоўцаў усё часцей назіраю імкненне трымаць дыстанцыю ад найбольш адыёзных праяў рэжыму. Так, першы намеснік прэм’ер-міністра днямі раскрытыкаваў сістэму, у якой для выкупу сталоўцы ў Нясвіжскім раёне спатрэбілася яго, турчынская санкцыя. Наступным крокам можа стаць прызнанне, што дырэктывы Лукашэнкі пра дэбюракратызацыю (2006) і пра стымуляванне прадпрымальніцкай актыўнасці (2010) за столькі гадоў, незважаючы на «жэстачайшую вертыкаль», не дайшлі нават да чынавенства прылеглай вобласці. Тады які быў сэнс?! Лагічна дапусціць, што і з падпісантам было «не ўсё так» яшчэ ў 2000-х гадах.

Ну і, нарэшце, у 2024 г. чакаецца змена ўлады ў Крамлі, што таксама адкрывае «акно магчымасцей».

PS. Мае развагі не варта ўспрымаць як параду альтэрнатыўным сілам «склеіць ласты» і пасіўна чакаць перамен да 2024–2025 гг. Калі нехта адчувае, што здатны перамагчы «Лукашэску» налета – на здароўе.

* * *

Пад канец лютага нейкія вандалы сапсавалі ў Віцебску мурал з выявай Марка Шагала, раней паказаны тут сярод дасягненняў краіны. Спецыяліст казаў 26.02.2019: «Не ведаю, ці можна паправіць». Аднак ужо 28-га твор быў адноўлены дзякуючы Глебу Каштанаву (разам з Янам Кузьміным – сааўтар многіх віцебскіх муралаў, у т. л. шагалаўскага) і Юрыю Дубоўскаму. Тым часам іншы мастак, Андрэй Дубінін з Мінска, чытач і аўтар belisrael.info, скончыў іншую важную работу – намаляваў новы герб для Вялікага магістра Мальтыйскага ордэна (!) Не ўсё страчана ў Беларусі 😉

 

Я. Кузьмін (справа) і Г. Каштанаў; рэстаўраваны партрэт па стане на 27.02.2019. Фота з tut.by

«Вольфаў цытатнік»

«Доказы не могуць быць ані старымі, ані маладымі; яны або важкія, або недастатковыя, вось і ўсё» (Эрыка Малатэста, пачатак ХХ ст.)

«Большасць страйкаў капіталу эфектыўныя. Урады адступаюць і робяць усё, што капіталісты патрабуюць у абмен на аднаўленне інвестыцый» (Рычард Лахман, 20.02.2019)

«Машына ўлады, людзі, якія ўнутры яе знаходзяцца, жывуць увогуле ў сваім свеце шмат у чым. У іх там свае СМІ, свая сістэма прыярытэтаў, свой парадак навін, які абсалютна адрозніваецца ад таго, што вам здаецца агульнавядомым, агульнапрызнаным… Ваша прызнанае прызнана толькі вамі. Каб гэта прызналі тыя, хто прымае рашэнні, трэба зусім асаблівым чынам да іх неяк дагруквацца» (Кацярына Шульман, 26.02.2019)

Вольф Рубінчык, г. Мінск

wrubinchyk[at]gmail.com

03.03.2019

Апублiкавана 03.03.2019  21:34

В. Рубінчык. КАТЛЕТЫ & МУХІ (70і)

Веснавы – нарэшце – вялікалітоўскі шалом! Гэтая серыя – пра даўкаваты паслясмак ад «Дня волі», ну і пра ўсё патрохі.

Напярэдадні «Дня Х» нью-ёркскі музыка Зміцер Сляповіч зрабіў такі запіс: «Думаю пра маю родную Беларусь, пра тое, што заўтра будзе 100 гадоў яе незалежнасці (усё яшчэ цалкам не дасягнутай). Мая родная краіна пакутуе ад дыктатуры, расійскага кантролю, несвабоды, унутранай і рэальнай эміграцыі… І ўсё ж Беларусь дала мне мовы, ідэнтычнасць (дакладней, ідэнтычнасці). Я бачу блізкае падабенства ў цяжкім лёсе беларускай і ідыша». На наступны дзень З. С. узяў удзел у манхэтэнскай імпрэзе «Беларускага інстытута Амерыкі» – спяваў белмоўныя песні і пераклад на ідыш «нятленкі» «Бывайце здаровы, жывіце багата…»

Пан Сляповіч сядзіць у першым радзе, справа. З «нашых» на фота – яшчэ і Сляповічаў цёзка Левіт (стаіць злева, у фуражцы)

Рады за тых, каму 25 сакавіка падалося дапраўды святочным днём. Новы рэдактар «Берегов» схадзіў у Мінску на дазволенае мерапрыемства, зрабіў сэлфі ды «зацаніў» свята: «Класная атмосфера!» Пра абвяшчэнне Беларускай народнай рэспублікі ў 1918 г. Юлій А. выказаўся так: «Спроба была. І, як нагода для гонару, гэтая спроба зусім не горшая за паўстанне ў Варшаўскім гета, якім я асабіста шчыра ганаруся». Папраўдзе, параўнанне з падзеямі 75-гадовай даўніны прыцягнутае даволі-такі за вушы; хутчэй дзейнасць «айцоў-заснавальнікаў» БНР нагадвае Першы сіянісцкі кангрэс 1897 г. у Базелі, пасля якога Тэадор Герцль занатаваў: «Я заснаваў яўрэйскую дзяржаву… Праз 5 або 50 гадоў гэта прызнаюць усе».

Ну, а ваш пакорлівы слуга 25.03.2018 не выбавіўся ні на плошчу Якуба Коласа, ні на пляцоўку ля Опернага тэатра… Бо ў святле (хутчэй цемры) папярэдніх мітрэнгаў не карцела адчуваць сябе ні Сотнікавым, ані Рыбаком – мабыць, я з іншага атрада 🙂

Вядома, на дзень можна было забыцца пра сваю партызанскасць і паліталагічнасць, ды ў якасці аднаго з тысяч згубіцца ў тлуме, адпачыць пад жывыя прамовы і музыку… Аднак папярэдняя «праграма свята» не дужа натхніла; густы «Рады БНР» узору 2018 г. & беларускай службы «Радыё Свабода» (што прыкладна тое самае) і мае прыхільнасці – «дзве вялікія розніцы». Калі б арганізатары запрасілі Фелікса Х. пачытаць вершы, а Свету Б., Федзю Ж. і Пінхаса Ц. – паспяваць, то, можа, і прыцёгся б на Траецкую гару. Тады, глядзіш, і мяне б сфоткаў любімы тутбай 🙂

«Гістарычнае адкрыццё» ад супермегапартала tut.by; БНР у 1919 г. фінансаваў Скарападскі (!), ды яшчэ і Пётр (!! – памёр у 1885 г.)

* * *

Тыя, каму дадзявала шэсце ад плошчы Я. Коласа, не хавалі таго, што арыентуюцца на стварэнне «прыгожай» карцінкі ды на ўтылізацыю «змагароў». Спікер гэтай хітрамудрай інтэрнацыянальнай групоўкі Юрый Д. не без яхідства заўважыў: «людзі, якія былі сёлета затрыманыя на плошчы — гэта прыкладна былі ўсе, хто наагул на яе прыйшоў». Маўляў, ініцыятары шэсця «памыліліся, недакладна разьлічылі грамадзкія настроi», а вось арганізатары мітынгу-канцэрту «збольшага правільна разьлічылі».

У палітыцы колькасць далёка не заўжды пераходзіць у якасць. Гэта даказваюць і «фэсты “Юманітэ”» – імпрэзы, якія, пачынаючы з 1930-га, амаль штогод ладзіліся ў Францыі пад эгідай тамтэйшай кампартыі. На іх завітвалі ажно сотні тысяч цікаўных, аднак на папулярнасці партыі ў краіне тое істотна не адбівалася. Разявакі наведвалі канцэрты з удзелам «зорак» (гралі ў камуністаў Чак Беры, «Пінк Флойд», і «Дып Пёрпл»…), дэгуставалі прысмакі, слухалі «левыя» лозунгі, часам нават падпісвалі заявы аб уступленні ў кампартыю – і разбягаліся, хаваючы свой «актывізм» як мінімум да наступнага года.

Што да мяне, то ў любой сур’ёзнай справе я б аддаў перавагу тым, хто 25.03.2018 не збаяўся «плошчы», а не тым, каго прыцягваюць тусоўкі з бел-чырвона-белым сцягам у рэзервацыі спецыяльна вызначаным і дазволеным рукавадзяшчымі таварышамі месцы. Не выключаю, што адзін 90-гадовы дзядуля, затрыманы амапаўцамі (Аляксандр Карызна яго зваць), здольны на большае, чым сотня «патрыятычных» маладзёнаў, якія паслухмяна згарнулі сцягі, пакінуўшы тэрыторыю свята.

Думкі пра колькасць наведвальнікаў «Свята незалежнасці» ў Мінску, як і чакалася, істотна адрозніваюцца. Палітолаг Дзяніс М. ацаніў гэтую колькасць у 6000 чалавек – звесткі, бадай, заніжаныя, бо людзі не стаялі на месцы, цыркулявалі. Арганізатары называлі агульную лічбу 50000 чалавек – і «стрэлілі сабе ў нагу», бо няўжо імпрэза была настолькі нецікавая, што за 6 гадзін аўдыторыя змянілася ВОСЕМ разоў? Праўдападобна, да Опернага тэатра, дзе не так ужо шмат вольнага месца, прыходзілі ад 10 да 20 тысяч.

Калі зацікаўленыя асобы «раздзьмуваюць» лічбы, то гэта можна зразумець (успомнім казус з жаночым забегам; праўда, там завысілі колькасць толькі ў 1,5-2 разы, а не ў 3-4). Мяне больш дратуе той факт, што калегі-аналітыкі таксама лічаць для сябе прымальным займацца дэмагогіяй. Андрэй Л. у фэйспалмбуку: «У сваім коле спецыялістаў-грамадазнаўцаў мы можам казаць пра 8-15-20 тысяч. Але трэба, каб быў сігнал грамадзтву, што было 50 тысяч, што і робіць НН. Усё ж карцінка атрымалася выдатная. Кожная дзяржава і кожны грамадзкі рух мае падмурак і ў мітах». Той самы Дзяніс М. адпавёў годна: «Ага, давайце хлусіць людзям, як і дзяржаўная прапаганда».

Нехта ў сакавіку пананосіў графіці «100 год БНР» на сцены ў Фрунзенскім раёне, не пытаючыся дазволаў і рэальна рызыкуючы… Мінск, 29.03.2018

Да і падчас канцэрту арганізатары параздавалі безліч «бел-чырвона-белых» аксесуараў: «налепак, значкоў, напульснікаў, буклетаў і ўлётак». Сэнс, наколькі разумею, у тым, што свята  мае крочыць па краіне, што наведвальнікі будуць пазначаць сябе ўвесь юбілейны год, а гэта пашырыць ідэі незалежнасці ў белграмадстве. Праект небезнадзейны, аднак прыпамінаю, што пасля вясны 2006 г. многія мінскія маладзёны таксама насілі аналагічныя значкі…

Вось толькі з той самай свабодай і к вясне 2018 г. штось не склалася 🙁

Для кволага кастусёўскага БНФ і губарэвіцкага піяр-руху «За Свабоду» праведзенае «мерапрыемства» – адносны поспех, прынамсі нехта пра іх напісаў (во нават і я :)) Агулам жа, улады сёлета выйгралі сакавіцкі раўнд па акулярах ачках – замацавалі мяжу паміж двума лагерамі «апазіцыянерчыкаў», прадэманстравалі гнуткасць, ізаляваўшы палітактывістаў ад «народа», але не пасадзіўшы іх надоўга… Можа быць, гэта Пірава перамога. Мо і «лаяльным» дзеячам неўзабаве надакучыць скакаць пад чужую дудку – асабліва, калі не будзе стрымана абяцанка павесіць мемарыяльную шыльду ў гонар БНР на вул. Валадарскага, 9… Нагадаю, грошы на дошку месяц таму былі сабраныя за тры гадзіны; меркавалі, што ўрачыстае адкрыццё адбудзецца 23.03.2018.

Папулярны гарадскі партал, відаць, купіўшыся на бадзёрыя заявы Глеба Лабадзенкі, у той дзень загадзя паведаміў, што адкрыццё адбылося. На заўвагі (не толькі мае) рэдакцыя «Сіцідога» не адрэагавала, і нават сёння ў іх вісіць такая інфа:

Новае пакаленне беларускай журналістыкі… Між тым, 22.03.2018 старшыня Саюза мастакоў патлумачыў, што «ўлады папрасілі перанесці адкрыццё дошкі на наступны тыдзень». Мінуў тыдзень – дошкі на будынку няма. Дата яе ўсталявання дагэтуль невядомая, і пан Сітніца пад канец сакавіка будзе казаць: «Растуць падазрэнні».

Затое… Зноў, пасля 35-гадовага перапынку, выйшла кніга аднаго купалаўскага верша («А хто там ідзе?») у перакладзе на розныя мовы. Цяпер там, апрача ідыша, ёсць і версія на іўрыце. Самой кнігі 2018 г., праўда, не бачыў – прачытаў пра яе тут. Урэшце, выявілася, што нават не 100 перакладаў тамака, а 101! 🙂

27.03.2018 схадзіў я на вечарыну ў музей беларускай літаратуры – і ля гардэроба нечакана быў запрошаны выступіць (дзякуючы вядучай Алёне Канапацкай). Што ж, сёе-тое пра Ізі Харыка распавёў, балазе не без досведу. Прачытаў пару вершаў.

Фоткі адсюль

Віктар Жыбуль многа і цікава гаварыў пра паэта Тодара Кляшторнага, пара студэнтаў яго дапоўніла, Ксенія Тоўсцік грала на ўкулеле і спявала… Карацей, cправа «ЛІТэАРТа» жыве і квітнее, бы тая пралеска.

Выступае К. Тоўсцік

Тым часам «галоўны» над усімі музеямі і прочымі дзяржаўнымі ўстановамі ўжо не намякнуў, а проста даў адмашку рыхтавацца да рэферэндуму ў Беларусі. З майго гледзішча грамадзяніна Беларусі, першае і галоўнае пытанне мусіць тычыцца вяртання ў Канстытуцыю максімальнай колькасці прэзідэнцкіх тэрмінаў (два). У 2004 г. абмежаванне было знятае – жызня паказала, што пара яго аднавіць… Бестэрміновае кіраванне аднаго чыноўніка прыводзіць краіну да стану, не проціў ночы кажучы, Кемераўскай вобласці… Сярод асноўных задач самавітага дзяржаўнага дзеяча – цягам 5-10 гадоў падрыхтаваць сабе прыстойную змену.

Калі ж такой змены ў Канстытуцыю прапанавана не будзе, то варта ўжо наўпрост спытацца ў «электарату»: «Ці падтрымліваеце ператварэнне Рэспублікі Беларусь у манархію?» Так сабе варыянт, але ён лепшы за існуючы лад, калі «ні рыба, ні мяса», калі выбары ладзяцца для праформы, адцягваюць значныя матэрыяльныя рэсурсы і дэ-факта адно дэмаралізуюць «электарат» (ОК, выбарцаў). Як той казаў, у манархічнай дынастыі выпадкова можа выгадавацца і прыстойны чалавек…

Дальбог, «прэзідэнт» мог бы пераназваць сябе ў цара (вялікага князя, караля, султана) Луку І ды «імем рэвалюцыі», як ён гэта палюбляе, сфармаваць новую арыстакратыю. Напрыклад, з людзей, чыё прозвішча гучыць падобна: Лукашонкі, Лукашанцы, Лукашэвічы… За адным разам нейтралізаваў бы Лукашука, дырэктара злаўрэднага «Радыё Свабода», хоць яно ў Беларусі і так ужо, здаецца, на кароткім павадку. Агітатары з прапагандыстамі заўсёды між сабою лёгка дамаўляліся 🙂

Мемуарная паўза. У шостым выпуску «Дзеяслова» за 2017 г. – расповед вядомага бібліёграфа Юліі Бібілы (1897–1974) пра дзяцінства на Гродзеншчыне. Запісаныя былі ў 1967 г.; тут падаю ўрывачак, каб заінтрыгаваць («толькі для вас» :)):

Насельніцтва мястэчка Поразава: яўрэі – саматужнікі і гандляры – і беларусы. Побач з бабаю жыў саматужнік, які фарбаваў пражу для мясцовых ткачых. Праз плот сада можна было бачыць розных колераў маткі, развешаныя на дручках для прасушкі. У цэнтры мястэчка былі крамы больш заможных гандляроў, дзе можна было набыць крамніну і абутак. Тавар прывозілі з Ваўкавыска і нават з Беластока. Аб такой падзеі паведамлялася пад сакрэтам і запэўнялася, што тавар – гэта нешта незвычайнае: «Толькі для вас».

Змястоўных мемуараў пра свае родныя мясціны нямала запісалі і беларусы, і яўрэі; згадаю хаця б Іехезкеля Коціка (пісаў пра Камянец) і Соф’ю Рохкінд (пра Талачын). Калі ж хто хоча даведацца пра жыццё ў даўнейшых мястэчках, асабліва заходнебеларускіх, ад прафесійнага гісторыка, то рэкамендую кнігі Іны Соркінай, пачынаючы з гэтай.

Зноў аскандаліўся беларускі сайт з птушынай назвай, які ўлетку 2015 г. блакаваўся ў РБ (у свой час я за яго, смешна сказаць, заступаўся…) Учора не знайшлі нічога лепшага, як пад навіной аб тым, што Беларуская чыгунка ўводзіць плату за падзарадку мабільных тэлефонаў, уляпіць гэты калаж:

Неўзабаве прыбралі, але «асадачак застаўся», як і неапаганскі душок ад рэдакцыі, дзе лічылі нармальным гуляць з сабакам па мацэйвах з яўрэйскіх могілак. Так, свабода слова і самавыяўлення, цудоўна… Але наступным разам няхай хто-небудзь іншы за іх заступіцца.

Вольф Рубінчык, г. Мінск

03.04.2018

wrubinchyk[at]gmail.com

Апублiкавана 03.04.2018  23:00

Я – резиновая дубинка

От ред. Угадайте, о какой стране это написано? Советуем обратить внимание на последний абзац 😉

Я — резиновая дубинка! Я родом из Америки. До меня из Америки прежде всего прибыла сюда демократия, затем «джип», затем резиновая дубинка, то есть я. Мы оба, «джип» и я, следовали по дороге, которую проложила нам привезенная демократия.
Я — резиновая дубинка! Я проникла к вам вместе с американской помощью, из недр американской щедрости. Я недолго плелась в хвосте на новом месте, скоро я стала верноподданной, я стала повелевать. Затруднения бывают всегда и везде. Могут быть затруднения с автомобильными шинами или запасными частями. А я тут как тут. Со мной никогда не бывает затруднений, меня всегда хватает с избытком.
Я — резиновая дубинка! Прежде здесь не водилось даже зубной щетки, ее заменяла зубочистка из дерева. До моего появления хлестали слоновой жилой. Потом слоновая жила была запрещена.
Я — резиновая дубинка! На вид я черным-черна, на вид я мягка. Но бойтесь моей мягкости. До меня власти применяли дубовую палицу, кизиловую дубинку. Даже они проникались состраданием к своим жертвам: они ломались. А я никогда не ломаюсь. Подобно искусному политикану, я черна и мягка. Я гнусь, сгибаюсь, но не ломаюсь.
Я — резиновая дубинка! Тем, кто не знает самих себя, я доставляю удовольствие познать себя и меня тоже. Я в руке полицейского, я у него на поясе. Когда для меня нет дела, я, словно черная зловещая гадюка, свисаю с гвоздика на задней створке двери.
Я — резиновая дубинка! Величайшее открытие двадцатого века — это я. Говорят, есть какой-то атом, говорят, есть какая-то водородная бомба. Только ведь они передо мной ничто. Я нависла, как дамоклов меч. Под сенью моей дремлет свобода.
Я — резиновая дубинка! Когда я наношу удар, раздается звук, неповторимый звук. У всех людей, у всех народов я вызываю печаль. Предо мной даже немой заговорит, ворона превратится в попугая, косноязычный зальется соловьем. Я допрашиваю раньше следователя. Предо мной вы корчитесь, как дрессированная обезьяна. Я прикажу вам говорить — и вы заговорите. Я прикажу вам замолчать — вы замолчите. Если вы будете взывать к Аллаху, я не услышу ваших печальных стонов. У меня есть туловище, но нет ни ушей, ни глаз, ни сердца.
Я — резиновая дубинка! Это я разгоняю тех, кто хочет собраться вместе. Это я вздергиваю на дыбу свободу, это я охраняю демократию. Эй, люди, я — резиновая дубинка! Вот вам мое последнее слово. Твердо знайте и помните: если я сегодня ударю по спине вашего соседа, а вы при этом не почувствуете боли, — завтра ваш черед! Когда я бью кого-нибудь сегодня, а вы восклицаете: «Он погиб!», знайте, завтра и про вас скажут: «Они погибли!» Те, кто беззаботно радуется сегодня, завтра добудут себе привилегию быть избитыми мною. Я умею вправлять мозги. Такова я от рождения. Я — резиновая дубинка!

Опубликовано 25.03.2018  13:05

Из фейсбука:

Сына забралі на Якуба Коласа. Фатаграфаваў для свайго студэнцкага праекту. Прытым у самую гушчу не лез, я яму раіў быць падалей. Падышлі да помніка Я.Коласу, дзе ён стаяў, і павялі ў аўтазак. На маё ўмяшаньне, шо я тата, і што я з Радыё Свабода, адрэагавалі, што і мяне зараз забяруць.

Прыехаў сыночак на адзін дзень на радзіму, спецыяльна на сьвята

Виктор Горбачёв, 12:52

Ура! Вот они – “мирные перемены”! Задерживают и сажают в автозаки; – ласково, нежно, с улыбкой и “добровольно”! По голове не бьют.

 

***

На площади Якуба Коласа в Минске, от которой планировалось шествие, задержали до 50 человек

В Минске ряд активистов пытались выйти на несанкционированное шествие. Они собрались у памятника Якубу Коласу, пытались развернуть флаги, планируя пройти до Большого театра оперы и балета, где в 13:00 начался разрешенный праздничный концерт в честь 100-летия БНР.

Как передает корреспондент TUT.BY, площадь оцеплена, вокруг присутствует спецтехника, парковка в окрестностях заявленного места сбора запрещена, подъезды перекрыты.

В 11:50 сотрудники ОМОНа в форме стали обходить все лавочки на площади Якуба Коласа и просить сидящих на них пройти с ними. Двоих мужчин увели в сторону автозаков якобы для проверки документов. Одна из женщин начала громко возмущаться, и сотрудники ОМОНа отошли от нее.

— Сказали: «Пройдемте с нами», — рассказала она журналистам. — Я возмутилась: на каком основании? Почему у меня должны проверять документы?

В автозак увели помощника Николая Статкевича Сергея Спариша и активистку Алену Толстую, а также Андрея Прокоповича, который успел сообщить, что с женой, гражданкой России, просто гулял по площади.

12:08. В автозаки уводят также тех, кто развернул бело-красно-белые флаги. Одного мужчину сотрудники ОМОНа забрали, заметив свернутый флаг у него в сумке. Из политиков на площади присутствует представитель партии БНФ Игорь Ляльков.

Как сообщают журналисты «Белсата», троих их коллег также задержали еще до начала акции на площади Коласа.

12:14. Игоря Лялькова (на фото) отвели в автозак. «К вашему знакомому», — прокомментировал задержание сотрудник ОМОНа. Немногочисленные собравшиеся делают попытки развернуть флаги и плакаты.

12:20. Три заполненных автозака уехали с площади. Задержан еще один журналист «Белсата» и журналистка Любовь Лунева.

12:35. На площади остались только журналисты и сотрудники ОМОНа. Журналисты говорят примерно о 50 задержанных. В том числе задержано шесть наблюдателей «Весны».

Как сообщалось, накануне запрещенного мероприятия многие его сторонники, в том числе лидер Белорусского национального конгресса Николай Статкевич, оказались задержаны.

Напомним, 20 марта Мингорисполком ответил отказом на все заявки о проведении шествия 25 марта. Заявители — представители ряда организаций, входящих в Белорусский национальный конгресс, передали в исполком письмо от Николая Статкевича, в котором он заявил, что все равно выйдет 25 марта на шествие.

21 марта были задержаны активисты, входящие в оргкомитет по празднованию 100-летия БНР, которые ранее заявляли, что пойдут на шествие: Вячеслав Сивчик, Максим Винярский и политик Владимир Некляев. Их арестовали на 10, 5 и 10 суток соответственно и увезли в ЦИП на Окрестина.

22 марта были задержаны активисты Леонид Кулаков и Евгений Афнагель. Они также получили 10 суток ареста.

По материалам tut.by

PS. Вверху – рассказ Азиза Несина, вроде как о Турции 1950-х годов…

Добавлено 25 марта  14:22

PPS. “Хартия-97” сообщает об освобождении ряда активистов под вечер 25.03.2018… Взято отсюда: “Я вось думаю – і не магу зразумець, – якім чынам «яны» будуць гэта абгрунтоўваць з прававога пункту гледжання. Бо ці то арышт незаконны, ці то вызваленне. Адно з двух. Як кажуць, «или крестик сними, или трусы надень»“, – написал юрист, председатель Белорусской ассоциации журналистов Андрей Бастунец. А нам вспомнилось салтыково-щедринское: И вот вам моя резолюция: сидите, до поры до времени, оба под этим кустом, а впоследствии я вас… ха-ха… помилую!

25.03.2018, 20:27 Освобождены Статкевич, Некляев и Афнагель

Информацию об освобождении Николая Статкевича подтвердила его жена Марина Адамович. Политик сумел связаться с супругой по телефону. Также Марина Адамович сообщила, что вместе с Николаем Статкевичем были освобождены Владимир Некляев, Максим Винярский, Евгений Афнагель, Леонид Кулаков и Вячеслав Сивчик.

25 марта  23:14

 

***

Vitali Tsyhankou
26 марта  11:48Город Минск, Беларусь

Сьвята прайшло? Цяпер я магу, каб нікому не псаваць настрой, апісаць, як сына схапілі людзі ў цывільным, а жонку кінулі «мордай у асфальт». Так бы мовіць, «После бала».

Я ўчора цягам дня распавядаў у Фэйсбуку, што ў 12 гадзін сына затрымалі на Я.Коласа, дзе ён фатаграфаваў тое, што там адбывалася. Ён увогуле адмыслова дзеля гэтага і прыехаў у Менск – паздымаць Дзень волі для студэнцкага фотапраекту. У тры гадзіны яго вызвалілі з Першамайскага РАУС, і мы, пасьля ўсіх нэрваў і хваляваньняў, шчасьлівыя, што ўсё скончылася, усёй сям’ёй пайшлі на сьвята каля Опернага.

У 17.50 выходзім “з зоны” з боку вуліцы Я.Купалы. Яшчэ паназіралі паказальную сцэнку, калі на выхадзе міліцыянты ветліва, але настойліва патрабавалі ў хлопца зьняць і схаваць б-ч-б сьцяг. Я кажу, вось красамоўная мэтафара сёньняшняга дня – астравок свабоды закончыўся, выхад у рэальны сьвет.

Ладна, выйшлі, ідзем уніз па вуліцы, я трошкі наперадзе. Раптам чую крыкі жонкі. Паварочваюся, гляджу, два вялізных бамбізы ў цывільным схапілі Богуша з двух бакоў і цягнуць па вуліцы. Воля падскочыла да іх, але адзін зь іх так яе штурхануў, што яна паляцела метра два і ўпала на асфальт, ледзь не апынуўшыся на праезнай частцы. Я падбягаю .да яе, падымаю – яна кажа, бягі за Богушам. Я падбягаю да гэтых, перагароджваю ім шлях, яны мяне адсоўваюць, кажу, я журналіст, патрабую прадставіцца, яны маўчаць. Тут нечакана пад’яжджае сіні бус, і Богуша запіхваюць туды.

Забягаючы наперад, скажу, што ўвесь гэты час я спрабаваў разабрацца, чаму менавіта Богуш. Пачнем з таго, што ў яго і на ім увогуле не было НІЯКАЙ сымболікі. Ён не зьяўляецца актывістам нейкіх палітычных сілаў, на мітынгі амаль ніколі не хадзіў, ужо другі год вучыцца ў Польшчы, цяпер у Кінашколе ў Лодзі. Адзіная “крамола”, што ён быў з вялікім фотаапаратам. У мяне няма ніякага іншага тлумачэньня, акрамя таго, што амонавец, якому хацелася кагосьці ўзяць, запомніў Богуша яшчэ на Я.Коласа, і пабачыўшы знаёмы твар, сказаў сабе “фас”.

Але разважаньні былі потым, а пакуль, адразу пасьля выкраданьня, мы ў шоку, Воля плача, яе куртка брудная і парвалася, локці падраныя, нават праз куртку і швэдар, калена баліць. Добра, што побач выпадкова апынулася Іна Студзінская, якая, пабачыўшы Волю ў такім стане, спынілася і ўвесь вечар нам дапамагала – вялікі ёй дзякуй. Я іду наверх, да выхаду, разьбірацца з міліцыянтамі. “Звычайныя”, у форме, нармальна адказвалі на мае пытаньні, але двое ў цывільным, з навушнікамі, ні сказалі мне ані слова, проста стаяць як муміі.

Нам раяць пісаць заяву аб зьнікненьні чалавека. І пачынаюць зьбіраць дадзеныя. І тут на арэну выходзіць тая асаблівасьць беларускай сыстэмы, якую можна назваць “нічога ня ведаем, а калі і ведаем, то не скажам”. Рэч у тым, што мы запомнілі нумар аўтамабіля, і ўвесь час кажам пра гэта міліцыянтам. І я вось цяпер разумею, што ўсе яны цудоўна ведаюць, што гэта за машына, але нам увесь час адказваюць – “разбярэмся, не хвалюйцеся, не сьпяшайцеся” і гэтак далей.

Нас саджаюць у міліцэйскі варанок, і вязуць у Цэнтральны РАУС, афармляць заяву. Пад’яжджаючы да будынку, мы бачым той самы сіні міні-бас выкрадальнікаў. Шчыра кажучы, адразу стала лягчэй – значыць, Богуш тут. Але гульня “нічога ня ведаем” працягваецца, і даходзіць ужо да канкрэтнай тупасьці. Мяне запрашаюць унутр будынка да супрацоўніка пісаць заяву. Я яму кажу – “відавочна, што мой сын у вас. Мне ня трэба заява, скажыце, дзе ён, і што будзе далей”. – “Не вучыце мяне, што рабіць”.

Праз гадзіну чаргі мяне запрашаюць у кабінет пісаць заяву. Хвілін 10 усё афармляем, потым заходзіць іншы супрацоўнік. “Гэта хто?” (пра мяне). “Заяўнік”. “А што здарылася?” “Зьнікненьне сына”. Зьвяртаецца да мяне – “І часта сын зьнікаў?” Я кажу – “Не, ніколі, пакуль сёньня невядомыя не пасадзілі яго ў машыну, якая стаіць у вашым двары”. “Дык гэта з мітынгу? Ён у нас, афармляюць пратакол адміністратыўны”. Я: “Я ўжо 2 гадзіны дабіваюся, каб мне менавіта гэта і паведамілі, што ён у вас. Навошта тут марнуюць свой працоўны час два супрацоўніка, складаюць заяву, якая нікому не патрэбная?” – “Разбярэмся”

Богуша сапраўды прывезьлі ў гэты РАУС, прытым у аўто ён спытаўся у АМОНаўцаў, ці падабаецца ім іхняя праца – на што яму параілі памаўчаць. У РАУСе ён не хацеў фатаграфавацца і здаваць адбіткі пальцаў – але яму сказалі, што прымусяць фізічна. Пратакол не падпісаў – па-першае, там ані слова праўды, па-другое, нягледзячы на ўсю апалітычнасьць, усё ж пэўныя інструкцыі, што рабіць у такіх сытуацыяў, у нашай сям’і даўно дадзеныя.

Нам сказалі, што яго павязуць на Акрэсьціна, і ў панядзелак будзе суд. Але недзе ў 20.30 Богуша выпусьцілі – відаць, зьмянілася генеральная лінія. Цяпер чакаем павестку ў суд.

Што мы маем у выніку сьвята? Богуш адседзеў два разы за дзень, я ўпершыню ў жыцьці актыўна жру таблеткі ад ціску, Воля ў сіняках, і магчыма, давядзецца рабіць здымак калена.

Але я адразу скажу, што тое, што з намі адбылося, не павінна і ня будзе ніяк уплываць на мае палітычныя ацэнкі, на іхнюю аб’ектыўнасьць, я цяпер ня стану ненавідзець рэжым больш чым раней. Проста гэта ўжо адбывалася з тысячамі грамадзян Беларусі, і мой боль тут нічым ня большы за боль і пакуты іншых.

І таму я спакойна, без усялякіх асабістых эмоцыяў, магу канстатаваць тое. што і раней — што мы па-ранейшаму жывем у бандыцка-паліцэйскай дзяржаве, дзе пануе поўнае беззаконьне. Дзе любога чалавека БЕЗ УСЯЛЯКАЙ ПРЫЧЫНЫ могуць схапіць пасярод вуліцы, і ў выніку пасадзіць на суткі. Дзе ўлада трымаецца на сілавых структурах, у якіх пануюць два віда – дэбілы-садысты і абыякавыя выканаўцы, якія, калі будзе загад, з аднолькавым імпэтам будуць афармляць пратаколы на адміністратыўнае парушэньне альбо пратаколы на адпраўку ў газавыя печы. Пакуль улада не дае ім такой загад, але яны ў любы момант з задавальненьнем гатовыя зладзіць новае 19 сьнежня.

І кожны раз, калі мне давядзецца абмяркоўваць “лібералізацыю”, у мяне перад вачыма будзе стаяць той момант, калі Воля ляжыць на асфальце.

26 марта  15:08

В. Рубінчык. КАТЛЕТЫ & МУХІ (70h)

Шалом-бай! Колькі слоў пра выбары-дурыбары ў адной суседняй краіне, дарма што маё стаўленне да іх аптымальна перадае чыйсьці гумарны відэаролік…

Уразілі «скрэпненькія» лічбы – больш як 76% «за Пу» на фоне яўкі 67,5%… Сам Лукашэнка ў верасні 2001 г., калі ўжо кантраляваў усе рычагі ўлады, паводле афіцыйных звестак не набраў 76% (адно 75,65% :))

Слушна заўважыў Павел Севярынец, што яўка ў Расіі наганялася для таго, каб забяспечыць «галоўнаму кандыдату» галасы звыш паловы выбарцаў (усіх, а не толькі тых, хто памеціў участкі). У той жа час не блізкі мне фаталізм Анатоля Шумчанкі: «Крэмль зацікаўлены ў захаванні цяперашняй улады ў Беларусі і не дапусціць ніякіх перамен. Мы працягнем стагніраваць разам з нашым хаўруснікам і пажынаць усе прыгажосці яго процістаяння з цывілізаваным светам. “Віншую” ўсіх з тым, што як мінімум яшчэ 6 гадоў наша палітыка не зведае зменаў».

Гісторык Андрэй Кіштымаў яшчэ ў 1996 г. («Пісьмы рускага беларуса») мудра адзначаў: «Па-сапраўднаму незалежнай Беларусь стане тады, калі перастане мераць сябе расійскай лінейкай. Тады, калі я адкрыю любое беларускае выданне і там не будзе ні слова пра Расію: ні добрага, ні кепскага, а будзе адна Беларусь». Але ж, як і даўней, адныя захапляюцца, іншыя клянуць у сырыя камяні…

Адзін з рухавікоў будучага «Дня Волі» ў Мінску 25 сакавіка 2018 г. – якраз патрэба давесці «ім», што «мы» не лыкам шытыя. Нагадаю: частка альтэрнатыўных сіл гатовая задаволіцца «сініцай у руках» (дазволеным канцэртам ля Опернага тэатра), частка настойвае на тым, што шэсце па цэнтры горада – неад’емны атрыбут святкавання.

Афішка з сайта М. Статкевіча

Не буду зараз высвятляць, хто мае рацыю. Шкада, што «альтэрнатыўнікі» не пайшлі трэцім шляхам, яшчэ год таму апісаным у «Катлетах & мухах», – невялікія шэсці ў мікрараёнах сталіцы падкрэслілі б укаранёнасць свята, надалі б яму «хатняе» адценне.

Мікола Статкевіч, заклікаючы да маршу ад плошчы Якуба Коласа, спадзяецца на «прыніжаны і абражаны» люд паспаліты, у тым ліку на кіроўцаў маршрутак, якім стала цяжэй працаваць з канца лютага. Вячаслаў Сіўчык, паплечнік М. С. па «Беларускім нацыянальным кангрэсе», адзін з першых палітзняволеных РБ (увесну 1996 г. ён тры тыдні трымаў галадоўку за кратамі), як вынікае з яго відэазвароту, робіць стаўку на «беларускіх нацыяналістаў».

Паважаю В. Сіўчыка за тое, што ўвосень 2001 г. ён адзіны з беларускіх палітыкаў прыйшоў у суд Маскоўскага раёна на пасяджэнне, дзе разглядалася мая справа (скончылася арыштам). Праз некалькі гадоў ён – зноў жа адзіны з вядомых дзеячаў – асабіста пазваніў нам у дзверы і прапанаваў падпісацца за незалежнага кандыдата, у групе якога тады працаваў. Але зараз, баюся, В. С. трошкі «выпаў з кантэксту». Дзе тыя «нацыяналісты», здольныя выйсці на недазволенае шэсце? Нехта з’ехаў, іншыя адышлі ад палітыкі, а хтосьці ловіць вышэйзгаданую «сініцу»… Прынамсі «Малады фронт» («хросным бацькам» якога і быў В. Сіўчык) ды БНФ з яго маладзёжнай арганізацыяй у канцы лютага 2018 г. адмовіліся ад традыцыйнага шэсця 25 сакавіка на карысць «святочнай акцыі» з непазбежным міліцэйскім надглядам. «Пазнякоўцы» ж таксама не пойдуць за Сіўчыкам: у іх свая «дзвіжуха», 24.03.2018 ля кінатэатра «Кіеў». Месца сапраўды знакавае: 28 гадоў таму бачыў там самога Зянона Станіслававіча 🙂

Застаецца незарэгістраваны ў Беларусі рух салідарнасці «Разам», які да 2016 г. і ўзначальваў В. Сіўчык. Як відно нават з гэтага рэпартажа ды акаўнта «ВКонтакте», масавасцю рух не адрозніваецца. Ну, магчыма, возьмуць «не числом, а уменьем»…

На жаль ці на шчасце, зараз у беларускім палітыкуме (не блытаць з усёй Беларуссю) час не змагароў, а апартуністаў; больш канкрэтна, не Сіўчыка, а Зісера. Юрыя Анатольевіча запрасілі выступіць на «мерапрыемстве ў гонар БНР» ля Опернага, і ён паясніў «свайму» інтэрнэт-парталу, што «вырашыў згадзіцца». Прамаўляць будзе, калі верыць яго словам, па-руску і без воклічу «Жыве Беларусь!»

Мяркую, у прыняцці рашэння выступіць перад (шмат)тысячнай публікай асноўную ролю адыграла жаданне павялічыць сваю капіталізацыю, натуральнае для бізнэсмена. У тым, што Ю. З. прагне данесці да народных мас уласныя суперкаштоўныя думкі пра нацыянальную ідэнтычнасць, я сумняюся. Па адукацыі ён інжынер.

Арганізатары не пыталіся, каго запрасіць, і наогул не кантактавалі са мною. Тым не меней ахвярую ім бясплатную параду – запозненую, але гістарычна абгрунтаваную. Кандыдатка гістарычных навук Іна Герасімава, згаданая ў мінулым выпуску, разважаючы пра Першую і Другую ўстаўныя граматы БНР, падкрэслівала, што «тэксты гэтых фактычна канстытуцыйных актаў Беларусі друкаваліся не толькі на беларускай і польскай мовах, але і на ідышы».

Карацей, рабяты, калі ўжо «пайшлі насустрач» тутэйшым яўрэям, то запрасіце чалавека, здольнага прывітаць натоўп (або прачытаць верш, або праспяваць песню) на мове ідыш. Гэтак вы хаця б паспрабуеце аднавіць «сувязь часоў»… дый зробіце добрую справу для мовы, яшчэ больш уразлівай, чым беларуская.

Зразумела, хто там выступіць/не выступіць 25.03.2018 (шанаваны мною Аляксандр Кулінковіч адмовіўся не без скандалу), праблема даволі дробная. Куды больш непакоіць будаўніцтва Астравецкай АЭС, а ў звязку з ім – тлумачэнні намесніка міністра энергетыкі РБ. Ужо тое, як таварыш «супакойваў» літоўцаў: «Сёння ў свеце няма ніводнай [атамнай] станцыі, якая змагла б вытрымаць удар буйнога самалёта» (беларуская, маўляў, не выключэнне). Толькі вось чамусьці афіцыйны сайт БелАЭС у 2014 г. абяцаў, што «Двайная абалонка рэактарнай пабудовы… служыць фізічнай абаронай ад прыроднай і тэхнагенных знешніх уздзеянняў, уключаючы землятрус, ураганы, падзенне самалёта». Журналіст «Еўрарадыё» адшукаў і іншыя прыклады «абяцанак-цацанак». Хтосьці з адказных асоб зманіў, і гэта вымушае думаць, што падзенне корпусу рэактара ў ліпені 2016 г. не было «безадказнасцю аднаго чалавека», як настойвае намміністра.

У чынавенскіх колах небяспека ад АЭС недаацэньваецца. Яна відавочная яшчэ і таму, што этыка працы ў РБ, пра якую выпала пісаць у лютым 2017 г., дагэтуль кульгае на абедзве нагі. Толькі самыя гучныя эпізоды, адзначаныя ў СМІ за апошнія месяцы:

– на «мадэрнізаваным» «Пінскдрэве» не раз гінулі рабочыя: 19.01.2018, у пачатку сакавіка

– у студзені 2018 г. будаўнікі падалі і разбіваліся насмерць у Жабінцы і Мінску

– смяротныя траўмы ад абсталявання атрымлівалі працоўныя ў Бабруйскай бальніцы і на Радашковіцкім керамічным заводзе (адпаведна, у студзені і сакавіку 2018 г.)…

Адзін з найбольш трагічных выпадкаў здарыўся на «паспяховым» салігорскім «Беларуськаліі» 09.03.2018; дваіх шахцёраў заваліла ў эксперыментальнай ходцы. Іхнюю згубу цяжка цалкам спісаць на небяспекі прафесіі, бо і раней прадпрыемства не вылучалася павагай да аховы працы (казусы Праскаловіча, Грынюка).

Нехта заўсёды будзе дзяўбці: «тут не сістэма, а асобныя выпадкі». Аднак нежаданне чынавенства і няўменне люду паспалітага «бачыць лес за дрэвамі» не касуе таго факта, што цяперашні ўзровень вытворчай дысцыпліны робіць развіццё атамнай энергетыкі ў Беларусі надта рызыкоўным. Можа быць, не позна адмовіцца ад запуску першай чаргі АЭС, запланаванага на пачатак 2019 г. Тым болей што, як паказана тут, ніхто з суседзяў не становіцца ў чаргу па «танную электрычнасць», а для Беларусі энергія з АЭС будзе збыткоўнай.

Шчырае і ўчаснае прызнанне памылкі, праз якую была выкладзена безліч грошай, пэўна, падвысіла б аўтарытэт жыхароў Беларусі ў свеце. Так, аўтарытэт ды імідж на хлеб не намажаш, але без іх наўрад ці многае заробім… Вось і ў любімага дзецішча Лукашэнкі, аўтамабільнага завода «Белджы», назіраюцца «асобныя недахопы». А пачыналася ўсё таксама з дурнавата-аптымістычных заяў намесніка міністра (толькі не энергетыкі, а прамысловасці).

Выглядае, «элітам» РБ трэба ўжо адваёўваць павагу не тое што на «Захадзе», а і ў Кітаі. Штрышок: у лютым 2018 г. са скандальнай будоўлі завода пад Светлагорскам (выкіды з якога перад тым засмуродзілі ўсю акругу) кітайскія работнікі масава паехалі святкаваць «свой» Новы год на радзіму і… не паведамілі беларускім партнёрам, калі іх чакаць назад. Прэс-сакратарка канцэрна «Беллесбумпрам» тлумачыла так: «Яны ж людзі вольныя, мы не можам імі кіраваць. Выехалі – абяцалі вярнуцца». Тутэйшыя, атрымліваецца, паднявольныя 🙁 Хіба і таму з 2012 г. колькасць працоўнай сілы ў РБ, як сведчыць Белстат, павольна, але няўхільна змяншаецца?

Доўгі час змяншаліся тутака і даходы насельніцтва. Сёлета, здаецца, яны растуць, што цешыць. Праўда, і сумнавата ад таго, што рост выкліканы хутчэй знешнімі фактарамі (падаражэнне нафты ў свеце), чым унутранымі. І як тыя даходы размяркоўваюцца?..

Дальбог, цікава было б пачытаць даклад-расследаванне пра Сінявокую і яе кіраўнікоў, накшталт расійскага «Путин. Итоги. 2018». Асобныя каштоўныя звесткі можна знайсці ў справаздачах «Белорусского ежегодника» і на сайце «Ідэі», але стракатасць падыходаў, недакампетэнтнасць або звышасцярожнасць многіх аўтараў ускладняюць успрыманне пазіцыі «экспертнай супольнасці». Між тым даўно надышоў час, калі даклады пра падзеі/тэндэнцыі ў краіне за «справаздачны перыяд» мусяць адрасавацца не спонсарам, а шараговым грамадзянам РБ, якія не страцілі ахвоту да крытычнага мыслення. Тады, магчыма, і пачнецца грамадскі дыялог, дэклараваны «вялікімі дэмакратамі» з «Народнай волі» ды падобных пляцовак. Пакуль жа «Белгазета» трапна адзначае: «Беларусам прасцей размаўляць з катамі і сабакамі, чым паміж сабою». Ну і… «жыццё мінае, а шчасця няма»: у сусветным рэйтынгу «шчасця» (дабрабыту) Беларусь за 2015–2017 гг. апусцілася з 59-га месца на 73-е (са 156). Для параўнання – Ізраіль у 2016–2017 гг. замацаваўся на 11-й пазіцыі.

Адказным за сацыяльную рэкламу ў сталічным Фрунзенскім раёне, як і мне, хочацца харошага жыцця, таму, відаць, яны і не мяняюць білборд з педагогамі… Паглядзеў – быццам бы вярнуўся ў «шчасны» 2014-ы 🙂

На рагу вуліцы Альшэўскага і праспекта Пушкіна, 20.03.2018

А хтосьці, дзякуй Б-гу, жыве тут і цяпер, варушыцца, стварае смяхотныя белмоўныя песні… Не паспеў я падтрымаць Вольгу Нікалайчык у яе памкненні зрабіць «свой кліп», як высветлілася: «наша» альтэрнатыва Галыгіну & Шнуру ў сеціве ёсць! Можа, папса, а мо ў нечым і пародыя на папсу…

https://www.youtube.com/watch?v=E-mL7Wo7Pzk

Мелодыя так сабе, але як «першы блін» – крэатыў вельмі годны. Падчас перапіскі аўтары паабяцалі, што наступны кліп акажацца яшчэ больш разняволены.

З іншых пазітыўчыкаў – завершаны новы пераклад на беларускую галоўнага рамана Мойшэ Кульбака «Zelmenyaner» (на днях), а Беларускі фонд культуры падтрымаў ідэю з дошкай у гонар мінскага ідышнага часопіса «Штэрн» (яшчэ ў лютым г. г.). Чакаецца «яўрэйскі» нумар выдання «ПрайдзіСвет». Сачыце за рэкламай!

Вольф Рубінчык, г. Мінск

wrubinchyk[at]gmail.com

20.03.2018

Апублiкавана 20.03.2018  18:35

«Маскі» vs. матэматыкі: хто каго?

9 сакавіка 2018, 08:52 Таццяна Карухіна

«Гэта было маскi-шоу». Чаму лектары, якiя «нелегальна» вучылi праграмiстаў па-беларуску, адхіляюць абвiнавачваннi

Сябраў «Інстытута матэматыкі і кібэрнэтыкі» не ўпершыню абвiнавачваюць у тым, што яны працуюць у Беларусi без адпаведнага дазволу — лiцэнзii. На мiнулым тыднi прэс-служба Камiтэта дзяржкантролю паведамiла, што «нелегальны фiлiял украiнскага ўнiверсiтэта» зачынены, а на «групу грамадзян Беларусi», якая мела да яго дачыненне, заведзена крымiнальная справа. Мiж тым лектары, якiя ладзяць навучанне беларускiх студэнтаў, не згодныя з абвiнавачваннямi ў свой адрас, i сцвярджаюць, што маладыя людзi атрымлiваюць адукацыю ва ўкраінскай ВНУ легальна. У Беларусi, па iх словах, вядуцца толькi бясплатныя публiчныя лекцыi i кансультацыi, арганiзацыйна нiяк не звязаныя з навучаннем студэнтаў за мяжой.

Дырэктар «Інстытута матэматыкі і кібэрнэтыкі» Павел Бука, а таксама матэматык, лектар, дацэнт Алесь Радына, нядаўні сябра iнстытута Валер Бардун i студэнт Андрэй Церашкоў расказалi dev.by, навошта яны ладзяць навучанне на беларускай мове для студэнтаў i чаму гэта атрымалася зрабiць толькi ў замежным унiверсiтэце.

— У каментарыях да навiны аб закрыццi вашай дзейнасцi на tut.by вы адзначылi: «Самае асноўнае: што згаданая дзейнасць ужо была прызнаная законнай самім Камітэтам дзяжкантролю неаднойчы — i ў 2017, i ў 2018 годзе». Патлумачце, як гэта?

П.Б.: — Яны мяняюць свае паказаннi ўжо чацвёрты цi пяты раз. З мiнулага года, калi ў Камiтэта ўзнiклi да нас пытаннi, праводзiлася доўгая праверка — пры тым, што яна ўвогуле не можа праводзiцца больш трох месяцаў. За гэты час да нас даслалi не менш трох лiстоў, у якiх даводзiлася: «Ва ўзбуджэнні крымінальнай справы адмовіць з-за адсутнасці ў дзейнасці складу злачынства».

Апошнi такi лiст быў атрыманы ў гэтым годзе, ён датуецца 8 студзеня.

— Навiна аб тым закрыццi вашай дзейнасцi была нечаканай?

П.Б.: — Гэтая справа ўвогуле даволi дзiўная i незразумелая, таму што «Інстытут матэматыкі і кібэрнэтыкі» заўсёды дзейнiчаў выключна ў прававым полi. Мы з’яўляемся беларускiм прафесiйным аб’яднаннем, якое iмкнецца да развiцця iнфармацыйных тэхналогiй у Беларусi, бо ў нашай краiне ёсць вялiзны навуковы задзел — адна з самых моцных на паслясавецкай прасторы матэматычных школаў.

В.Б.: — Ёсць вялiзны навуковы задзел, але на жаль, працы збольшага ляжаць у стале. I вось наша задача — аднавiць напрацоўкi навукоўцаў, даць iм практычнае прымяненне: таму што яны вельмi актуальныя i будуць актуальныя яшчэ дзесяцiгоддзi.

— Калi вы распачалi супрацоўнiцтва з украiнскiм унiверсiтэтам, i навошта гэта вам спатрэбiлася?

П.Б.: — Наша асноўная задача, як я ўжо казаў, — гэта выкарыстанне беларускiх матэматычных напрацовак для развiцця iнфармацыйных тэхналогiй. На сёння яны ляжаць у шуфлядах, i для таго, каб пачаць з iмi працаваць, неабходныя кадры. Мы не толькi аб’ядноўваем даследчыкаў, але таксама iмкнемся рыхтаваць новых навукоўцаў i праграмiстаў, якiя будуць разумець матэматыку i кiбернетыку.

Адпаведныя семiнары ў нашым iнстытуце вядуцца з яго заснавання ў 1997 годзе, але мы вучылi i дагэтуль — з 1992 ва ўласнай Лабараторыі іерархічных многаўзроўневых сістэм, адзінай недзяржаўнай навуковай установе ў Беларусі ў дакладных навуках. А яшчэ раней — з 1983 года ў ІТК АН БССР.

Мы ладзiлi cемiнары для студэнтаў з iншых унiверсiтэтаў: БДУ, БНТУ — рыхтавалi з ix прафесiяналаў. Гэта была падрыхтоўка маладых людзей, якiя ўжо атрымлiвалi вышэйшую адукацыю, але мы адразу ставiлi задачу мець уласную навучальную базу. Аднак з гэтым былi арганiзацыйныя i заканадаўчыя цяжкасцi.

В.Б.: — Патрэбныя вялiчэзныя сродкi, каб стварыць свой уласны ўнiверсiтэт з поўным цыклам матэматычнай адукацыi. Нават дзяржава не мае такiх праграм, i таму адзiнае выйсце было — зрабiць гэта з дапамогай iншых навучальных устаноў, якiя пагодзяцца ўдзельнiчаць у гэтай праграме.

— Нiводная з беларускiх навучальных устаноў не пагадзiлася?

А.Р.: — У нас была iдэя выкладаць на беларускай мове. Нiводны ўнiверсiтэт не хоча гэтага рабiць — яны ў гэтым не зацiкаўленыя.

— Да каго вы звярталiся з такой прапановай?

В.Б.: — Можа вы ведаеце хоць адзiную беларускую вышэйшую навучальную ўстанову, дзе ажыццяўляецца поўны цыкл адукацыi на беларускай мове? Але ж нам гэткiя невядомыя.

П.Б.: — Такiя звароты былi. Толькi рабiлiся яны не ад iмя нашага «Інстытута матэматыкі і кібэрнэтыкі».

З пачатку 90-х гадоў я ведаю некалькi аргкамiтэтаў па стварэннi беларускага ўнiверсiтэту, якiя ў тым лiку разглядалi пытанне заснавання беларускамоўнага факультэту дакладных навук i iнфармацыйных тэхналогiй. Яны рэгулярна звярталiся ў мiнiстэрствы, рабiлi спробы стварыць такi ў icнуючых унiверсiтэтах. Наколькi я памятаю, нейкi кароткi час у педагагiчным унiверсiтэце нават iснавала беларускамоўная плынь па iнфармацыйных тэхналогiях — але яна была зачынена.

Калi было б можна, мы дамаўлялiся б з беларускiмi ўнiверсiтэтамi i прынеслi б iм нашыя iнавацыйныя курсы. Аднак, на жаль, уключыць перадавыя навуковыя напрацоўкi,— а вы ведаеце, што ў iнфармацыйных тэхналогiях жыццёвы цыкл iнавацый вельмi кароткi, i кожныя 3-4 гады iнструментарый неабходна цалкам аднаўляць — у межах традыцыйных унiверсiтэтаў вельмi цяжка. Яны не ў стане аператыўна змяняць праграму ў адпаведнасцi з патрэбамi галiны, таму гэта заўсёды робiцца паўафiцыйна — i студэнты вымушаныя давучвацца самi.

Зыходзячы з таго, што праграму трэба аднаўляць, але зрабiць гэта цяжка, а таксама з таго, што ўнiверсiтэты адмовiлiся весцi навучанне па-беларуску, было вiдавочна, што адчынiць адукацыйную ўстанову ў Беларусi будзе немагчыма.

— Наколькi цяжка было дамовiцца з украiнскай навучальнай установай аб стварэннi на яе пляцоўцы беларускамоўнага фiлiялу?

П.Б.: — Не так цяжка, як у Беларусi. Увесь гэты час мы кантачылi недзе з 10 ўнiверсiтэтамi, i 3 з iх адразу згадзiлiся. Асноўнай праблемай украiнскiх прыватных ВНУ аказалася змена пакаленняў: iх рэктары-заснавальнiкi цяпер не маюць сiлаў займацца новымi складанымi пытаннямi, развiваць сваю навучальную ўстанову. Таму дэканы ўнiверсiтэтаў давалi згоду, напрыклад, на знiжку аплаты для беларусаў, але правесцi яе праз рэктарат яны не маглi. У вынiку мы дамовiлiся з тым рэктарам, якi быў маладзейшы. Увесь працэс пошукаў i перамоў заняў 9 месяцаў.

Мы не стваралі аніякага філіялу: мы прапанавалі i ўзгаднілі беларускамоўнае навучанне ва Ўкраiне i на іх базе.

— Цi было запатрабавана навучанне ва Ўкраiне сярод беларускай моладзi?

П.Б.: — Так, было. Абiтурыентаў звярталася шмат, але ў нас былi даволi жорсткiя патрабаваннi, таму студэнтаў атрымалася не так ужо i многа.

— Вы праводзiлi iспыты?

П.Б.: — Не, у нас былi толькi сумоўi. Выкладчык ужо праз 5 хвiлiн размовы ведае, хто перад iм, так што патрэбы ладзiць экзамены не было. Мы набралi слухачоў рознага ўзроўню, бо асноўнае наша патрабаванне — гэта здольнасць да навучання.

А.Р.: — Я хачу яшчэ дадаць: мы часам называем iх студэнтамi, але ж яны студэнты ва Ўкраiне, у Беларусi яны былi слухачамi. I мы iх фактычна кансультавалi, а яны ездзiлi ва ўкраiнскi ўнiверсiтэт здаваць звычайныя сесii, бо яны вучылiся на завочным аддзяленнi.

П.Б.: — Так, гэта важна: справа ў тым, што беларускiя студэнты паступалi на завочнае аддзяленне ў замежны ўнiверсiтэт, i таму адукацыя вялася ў замежнай ВНУ. Але акрамя таго «Iнстытут» у межах сваёй задачы стварыць навуковае асяроддзе, арганiзоўваў лекцыi, семiнары i кансультацыi — публiчныя i бясплатныя. Ix было прасцей арганiзаваць, чым штосьцi рэгiстраваць i весцi платную дзейнасць. Акрамя таго, іх наведвалі і іншыя слухачы, студэнты іншых універсітэтаў. І наадварот: не ўсе студэнты беларускай плыні ва Ўкраіне наведвалі кансультацыі ці лекцыі. Некаторыя вучыліся самастойна.

— Мiж тым Камiтэт дзяржкантролю абвiнавачвае вас у незаконнай прадпрымальнiцкай дзейнасцi.

П.Б.: — Мы нiчым такiм не займалiся: прадпрымальнiцкай цi адукацыйнай дзейнасцi ў Беларусi не вялося — мы вялi асветную дзейнасць. Яна не патрабуе лiцэнзii па кодэксе аб адукацыi. А ўкраiнскi ўнiверсiтэт вёў завочнае навучанне выключна на тэрыторыi Ўкраіны i дзейнiчаў у адпаведнасцi з украiнскiмi законамi.

— Кансультацыi былi бясплатнымi, але ж цi аплачваў украiнскi iнстытут працу беларускiх выкладчыкаў?

П.Б.: — Калi мы паглядзелi, колькi можна атрымаць i колькi трэба за гэта пабегаць па канторах, то лектары вырашылi, што будуць працаваць бясплатна.

— Чаму вы працуеце без аплаты?

В.Б.: — Каб захаваць i развiць беларускую навуковую матэматычную думку, якая знаходзiцца ў заняпадзе i не выкарыстоўваецца на практыцы. Калi яе не развiваць, то проста беларуская навука загнецца.

П.Б.: — Абсалютна слушна! Нам патрэбнае развiццё, i паколькi гэтае развiццё не забяспечваецца дзяржавай, значыць мы павiнны зрабiць гэта самi, або гэтага не будзе ўвогуле.

— У мiнулым годзе вас выклiкалi ў фiнансавую мiлiцыю. Чым скончылася справа?

П.Б.: — Нас не проста выклiкалi — гэта былi сапраўдныя «маскi-шоў»: тры брыгады адначасова ў трох кропках Мiнска ўварвалiся ў клас на лекцыю, а таксама на кватэры да мяне i аднаго з маiх калегаў. У «аперацыi» было задзейнiчана чалавек 30 мiлiцыi. Яны зрабiлi ператрус, канфiскавалi ў нас камп’ютарную тэхнiку, праектар, якiя нам не аддалi да гэтага часу.

Зразумела, на ўсiх прысутных склалi пратаколы на месцы, схапiлi пару чалавек слухачоў; мяне, iх, а таксама двух маiх калегаў павезлі ў Мінскі міжраённы аддзел Дэпартамэнту фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю на вуліцы Петруся Броўкі. Праз некалькi гадзiн яны ўбачылi, что мы людзi законапаслухмяныя, i вымушаныя былi нас адпусцiць, але пачалi вялiкую праверку.

— Сёння ў адносiнах да вас вядзецца пераслед?

П.Б.: — Пасля таго, як усiх, каго толькi маглi, па 2 разы прагналi праз аддзел Дэпартамэнту фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю, нас больш не турбавалi. I нават пра тое, што заведзеная крымiнальная справа, мы даведалiся з прэсы.

— Вы звярталiся па тлумачэннi наконт гэтай справы?

А.Р.: — Да мiнулага тыдня яны не заводзiлi крымiнальнай справы ўвогуле, трактавалi гэта як звычайную праверку дзейнасцi. I калi не заводзiцца справа, то тады i нiякiх зваротаў рабiць немагчыма, таму што няма справы — няма падставы звяртацца па тлумачэннi.

П.Б.: — Так, гэта было слушна да мiнулай серады: нiякай справы не было — рабiлася праверка. У чацвер ужо была апублiкавана iнфармацыя, што справа заведзена, толькi незразумела, супраць каго. Я ўсю пятнiцу спрабаваў знайсцi канцы, але так i не дасягнуў поспеху.

— Што вам iнкрымiнуюць?

П.Б.: — Пакуль што нi мне, нi маiм калегам, супраць якiх праводзiлася праверка — гэта Зміцер Канаплянікаў i яго жонка Таццяна Тоўсцік, — нiчога не было паведамлена. Так спяшалiся выдаць iнфармацыю ў прэсу, а нам нiчога не сказалi.

— Упершыню аб тым, что «аператыўнікі прыкрылі дзейнасць ВНУ, якая працавала нелегальна», паведамiлi яшчэ ў мiнулым годзе — 20 красавіка, — калi выйшаў сюжэт у перадачы «Зона Х» на тэлеканале «Беларусь-1»…

П.Б.: — Гэтыя навiны вельмi падобныя тэкстам. Мы нават спачатку думалi, што гэта iнфармацыйная качка, паўтор мiнулагодняга ўкiду, бо яшчэ тады пры рэдагаваннi тэкстаў было зроблена шмат недарэчных памылак.

Тым не менш у мiнулым годзе ў Камiтэце дзяржкантролю не рызыкнулi зрабiць абвiнавачанне. Сёлета фактаў у iх не больш.

Фота: Вольф Рубінчык (Мінск, жнівень 2016)

— «Нiхто з навучэнцаў не атрымаў дыплом. Тых, хто распачаў вучобу 3 гады таму, пакiнулi на другi год навучання на другім курсе, з адпаведнай даплатай за навучанне», — паведамляе прэс-служба Камiтэта. Як вы можаце пракаментаваць гэтую заяву?

П.Б.: — Па-першае, курс навучання ва ўнiверсiтэце складае 4 гады, але нiхто са студэнтаў яшчэ не правучыўся там столькi — яны распачалi навучанне 3 гады таму. Адпаведна нiхто з iх не мог атрымаць дыплом.

Па-другое, як вы ведаеце, у заходнiх унiверсiтэтах — у той жа Францыi цi Нямеччыне — ёсць стандартная практыка: калi хочаш, ты можаш засвоiць за год некалькi гадавых курсаў. I наадварот, калi ты не спраўляешся з праграмай, ты можаш праходзiць адзiн курс некалькi гадоў. Мы рэалiзавалi тую ж сiстэму прыстасавання ўнiверсiтэта да магчымасцяў чалавека. Трое студэнтаў спрабавалі вучыцца паскорана, на жаль, ніхто з іх не справіўся з такім аб’ёмам. Іншыя, шасцёра, з розных прычын скарысталіся магчымасцю правучыцца два гады на другiм курсе. Цяпер яны паспяхова вучацца на трэцім.

— Якiя ў iх умовы навучання?

А.Ц.: — Я адкажу за ўciх. Мы, студэнты, прыязджаем у Роўна двойчы на год на двухтыднёвыя сесіі. Ва ўнiверсiтэце штодня праводзяцца па 4-5 пар, нават па суботах. Універсітэт мае некалькі вучэбных карпусоў у горадзе, а таксама некалькі інтэрнатаў, дзе можна жыць на час сесіі.

У стасунках з кіраўніцтвам універсітэта адчуваецца павага да студэнтаў як да паўнапраўных партнёраў. Рэктар асабіста сустракаецца з намі, распытвае пра праблемы і пажаданні, часта праблемы вырашаюцца тут жа ў адкрытай размове. У той самы час гэта сапраўднае навучанне — ніхто «аўтаматам» залік не атрымлівае. Былі студэнты, якія спадзяваліся на лёгкае атрыманне дыплома, але рэальнасць усё хутка паставіла на месца. Пры гэтым трэба сказаць, што ўкраінцы дастаткова лаяльна ставяцца да студэнтаў з Беларусі, ідуць насустрач ва ўсіх пытаннях, у тым ліку вучэбных.

Таксама хачу адзначыць, что для беларускiх студэнтаў дзейнічае знiжка: мiнімальная аплата за навучанне замежнікаў ва Ўкраіне складае 1 тысячу даляраў на працягу перыяду навучання, а беларускiя студэнты вучацца за 600.

— Чаму выкладанне вядзецца выключна на беларускай мове?

А.Р.: — Асабiста мяне гэта натхняе. Гэта тое, што дае нейкi драйв, нейкi стымул. Проста чытаць лекцыi па-расейску я магу ў любым iснтытуце — але ж гэта не цiкава.

Я пiсаў падручнiкi на беларускай мове, складаў беларуска-польскi матэматычны тэрмiналагiчны слоўнiк — i пагадзiўся нават бясплатна ладзiць навучанне для студэнтаў.

В.Б.: — Я магу яшчэ дадаць, што беларуская мова, на жаль, сёння недаацэненая як вельмi эфектыўны бiзнес-iнструмент. Але ж справа ў тым, што на нашай мове лёгка знаходзiць узаемапаразуменне i з палякамi, i са славакамi, i з украiнцамi — нам амаль не патрэбныя перакладчыкi. У асяроддзi, дзе жыве 110 мільёнаў славян, беларуская мова мае вялiчэзны камерцыйны патэнцыял, але гэта амаль нiкiм не заўважаецца — i шкада. Нашую мову трэба выкарыстоўваць па максiмуму.

П.Б.: — Валерый кажа пра стварэнне IТ-класцеру з суседнiмi краiнамi: украiнцы, палякi, славакi ўтвараюць для нас вялiзнае заплечча, на якое мы можам абаперцiся. I таму беларуская мова мае патэнцыял зусiм не меншы, чым тая ж расейская мова, цi, напрыклад, мова хiндзi.

Ёсць яшчэ некалькi прычын. Агульнавядома, что выбух навук у 18-19 стагоддзях адбыўся з-за таго, што навука перайшла з чужой лацiнскай мовы на нацыянальныя.

Праграмiсты мяне зразумеюць: на любым жалезе свой код выконваецца ў 5-10 разоў хутчэй, чым эмуляцыi любога другога кода — гэтак жа i з мовай.

В.Б.: — Даследчыкі біялагічных нейрасетак устанавілі, што інтэлект у першыя 5 год жыцця дзiцяцi развіваецца на 30-40% эфектыўней пры навучанні менавіта на роднай нацыянальнай мове. Структура нейронаў і бялкоў адаптуецца да характэрных сігналаў і ўзбуджэнняў, і замацуецца генетычна. Бо гэта дае выйгрыш у жыцці. І не варта гэтым рызыкаваць. Вунь габрэі ўжо ўсе перайшлі на свой чатырохтысячагадовы іўрыт — і мы бачым выбух ізраільскіх стартапаў у біялогіі і ІТ.

П.Б.: — Калi японцы вядуць навуковае даследаванне, яны заўсёды публiкуюць вынiкi на дзвюх мовах: па-ангельску i па-японску, але па-японску яны выдаюць крышку больш iнфармацыi. I гэта правiльная стратэгiя паводзiнаў для любой дзяржавы.

В.Б.: Мы не супраць кагосьці — мы за беларускасць. Да таго ж мы ўпэўненыя, што беларускамоўныя высокакваліфікаваныя кадры меней схільныя да ад’езду за мяжу, бо ім вельмі падабаецца быць беларусамі ў беларускамоўным асяроддзі.

— Якi лёс беларускай праграмы сёння?

П.Б.: — Пасля ператрусаў мы вырашылi афiцыйна закрыць беларускую праграму: студэнты ўжо амаль год афiцыйна вучацца на ўкраiнскай мове. Але ўсе курсы лекцый i матэрыялы, якiя распрацаваны iнстытутам за тры гады, перададзеныя для агульнага доступу пад адкрытай лiцэнзiяй.

— Як гэта ўспрынялi самi навучэнцы?

П.Б.: — Студэнты ўспрынялi гэта неадназначна: для некаторых было вельмi важна, што заняткi i выкладанне вялося па-беларуску. Але я прасiў iх не кiдаць, нiхто амаль не сышоў — групы захавалiся.

А.Ц.: — Мы ўжо ўбачылi, што ўкраiнская мова цалкам даступная — пасля двухтыднёвай сесii многiя з нас нават ўжо маглi размаўляць па-ўкраiнску. З памылкамi, канешне, але ўкраiнцы за памылкi не б’юць.

Крыніца

Апублiкавана 20.03.2018  14:41

В. Рубінчык. КАТЛЕТЫ & МУХІ (70f)

Шаломчыкі… Ніяк не развітаюся з 70-й серыяй – падзеі патрабуюць новага дадатку 🙂

Мінулы раз, паказваючы слабыя месцы Змітра Дашкевіча і Міколы Статкевіча, не чакаў, што неўзабаве першы агрэсіўна, з таннай дэмагогіяй, наваліцца на другога, дый на сам прынцып еднасці ў зносінах з уладамі. У чым сутнасць канфлікту? 15.01.2018 на пасяджэнні аргкамітэта (прадстаўнікі 13 «альтэрнатыўных» арганізацый, у тым ліку незарэгістраваных партый) было прынятае рашэнне – ладзіць у гонар юбілею шэсце і канцэрт у цэнтры Мінска. 25.01.2018 шэраг вядомых і менш вядомых у Беларусі людзей – cярод іх намстаршыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Леў Марголін – падалі заяўку ў Мінгарвыканкам. У канцы лютага гарадскія ўлады адмовілі заяўнікам і прапанавалі падрыхтаваць новую заяўку – на канцэрт, які мае працягнуцца 25.03.2018 з 14.00 да 19.00. Чатыры з трынаццаці арганізацый (і прымкнуўшы да іх Павел Белавус з «Арт-Сядзібы») вырашылі, што можна абысціся і без шэсця, ды згадзіліся на прапанову ўладаў. Праўда, ідзецца пра суполкі, якія на слыху, – тую самую АГП, плюс БНФ, рух «За свабоду», Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю (Грамаду). Такі крок «агаліў тыл» тых, хто застаўся, і, натуральна, выклікаў абурэнне іхняга лідэра Статкевіча. Аднак – увага! – ён выступіў як за канцэрт, няхай атрыманы праз сепаратныя перамовы, так і за мірнае шэсце.

Статкевіч з яго «Беларускім нацыянальным кангрэсам» (які за два гады так і не развіўся ў нешта самавітае) мне не сват і не брат, але можна зразумець ягоную горыч: «Калі шэсце дазваляе людзям прынесці туды свае лозунгі, то канцэрт за агароджай такога варыянту не дае. У тым годзе быў жорсткі разгон… Калі мы ў гэты дзень будзем толькі святкаваць і танчыць, то можам згубіць той аўтарытэт, які ў нас быў сярод гэтых людзей год таму… мы павінны, дзеля павагі да тых людзей, якія выйшлі летась 25 сакавіка, паказаць, што грамадства не ўдалося запалохаць». Так, ён прэтэндуе на лідэрства ў апазіцыі – і пасля некалькіх гадоў адседкі мае на гэтыя прэтэнзіі маральнае права. Прынамсі яго апанентам варта было ўстрымацца ад асабістых выпадаў і скажэння пазіцыі палітыка-ветэрана. Дашкевіч, на жаль, не ўстрымаўся – яшчэ і ў гэтым тэксціку

Ладна б адзін Зміцер нагнятаў – насупор заяўленаму тут, са снежня 2017 г. ён нават не сустаршыня «Маладога фронту»… Брыдкае апытанне замуціў праславуты «Белсат» 06.03.2018 у сваім фэйсбучным акаўнце: «Усе (! – В. Р.) ідуць на канцэрт, Статкевіч – ідзе на шэсце. А куды пойдзеце вы?» Той жа канал на ўласным сайце праз глупства або наўмысна сказіў сэнс словаў Сяргея Спарыша, памочніка Статкевіча (cлушна было б: «…немирное шествие – если прийти с “коктейлями Молотова”».

За тры дні так і не памянялі – выходзіць, што Спарыш за «кактэйлі Молатава» на мірнай акцыі…

Майстры інсінуацый дагэтуль працуюць і ў «НН», іначай не абзывалі б сяброў аргкамітэта «паўлінамі», не торгалі б цытаты з акаўнта ў фэйсбуку таго самага Спарыша, рэзюмуючы: «Намеснік (! – В. Р.) Статкевіча за тыдзень нагаварыў такога, што лепш бы маўчаў». Дзейнічалі метадамі Баранчыка і Со.; напрыклад, выкінулі смайлік з жартоўнай рэплікі… Той самы Дашкевіч абазваў Спарыша «апарышам»; потым, праўда, папрасіў прабачэння, але прагучала яно, быццам у старым яўрэйскім анекдоцеРабинович не вор и не мошенник? Я извиняюсь!»). У масавай «Народнай Волі» па Статкевічу ў лепшых традыцыях камсамольскай прэсы ад імя «новага пакалення» пальнуў Алекс Фядута, 1964 г. нар., у менш масавым «Новым часе» – экс-намеснік Дашкевіча Алекс Кіркевіч… Гэты важна заяўляе: «Час палітыканаў, якія бачылі сябе рэпрэзентантамі народнай думкі, немінуча сыйшоў. Надыходзіць час менеджэраў і блогераў, інжынераў грамадскай думкі». Далучыліся да антыстаткевіцкай кампаніі блогер-паганец Антон М. і акадэмічны дырэктар «прабеларускага» аналітычнага цэнтра ў Вільні – адстаўны манах, які лічыць сябе спецыялістам у палітычных працэсах.

Карацей, рэсурсаў у «сепаратыстаў», якія прыкрываюцца то «дзяўчынай з дзіцёнкам», то «інжынерамі грамадскай думкі» (пра ўзровень апошніх сёе-тое кажа, што выступіць на канцэрце быў запрошаны… Аляксандр Саладуха, кароль тутэйшай рускамоўнай папсы; чаму ўжо не Анатоль Ярмоленка з яго суперхітом «Слухай бацьку»?), нямала, і шэсце 25 сакавіка, хутчэй за ўсё, будзе нешматлікае. Магчыма – хочацца верыць, што не! – яго разгоняць, а Статкевіч каторы раз пападзе за краты. Тады «смелыя выкрывальнікі» застою і правакатарства ў «апазіцыі» зноў кінуцца бараніць палітвязня, напампоўваючы свой сімвалічны капітал. Гэтае кінцо я ўжо бачыў у 2006 г., толькі ў тым годзе ролю Міколы Статкевіча граў Аляксандр Казулін.

Кур’ёзна – і сумна – што цяпер дзяўбуць Статкевіча тыя ж людзі, што дзяўблі прафесара Казуліна. Добра памятаю, як у пачатку 2006 г. у метро спаткаў мяне мастацтвазнавец Сяргей Х. і «па сакрэце» расказаў, што Казулін, ідучы на прэзідэнцкія выбары на злосць Мілінкевічу, зарабляе сабе месца ў палаце прадстаўнікоў 2008 г. «Зарабіў» жа Казулін пяцігадовы тэрмін; ледзь не памёр, калі трымаў галадоўку; адседзеўшы амаль 30 месяцаў, быў памілаваны. «Кінуты» паплечнікамі (яго знялі з пасады старшыні партыі завочна, калі яшчэ сядзеў за кратамі) ад палітыкі адышоў. «Отряд не заметил потери бойца…» 🙁

Як бы ні было, 7 сакавіка пададзена заяўка на шэсце – «Марш годнасці і волі». Удзельнікі маюць пераадолець 2–3 км ад плошчы Якуба Коласа да Опернага тэатра. Ісці не заклікаю, аднак і адгаворваць нікога не стану.

Ізраільцам тэма стагоддзя Беларускай народнай рэспублікі (#БНР100), выглядае, таксама блізкая: 25.03.2018 плануецца збор ахвотных пасвяткаваць юбілей каля помніка Янку Купалу ў Ашдодзе. З 19-й гадзіны. Праўда, грамадзянам Беларусі трэба яшчэ дабрацца да таго помніка; дэпартацыі з «Бен-Гурыёна» не спыняюцца.

Нямала і такіх беларускіх яўрэяў, для каго стагоддзе БНР – пусты гук. Між тым згадкі пра ролю яўрэяў у заснаванні БНР ёсць у папулярнай бядулявай брашуры «Жыды на Беларусі»; роля тая не была нязначнай, хаця (лёса)вызначальнай яе назваць таксама цяжка. Мо ў наступным выпуску катлетна-мушынага серыялу вярнуся да тэмы.

Зараз – пра іншае. 8 сакавіка ў Мінску прайшоў (трэці год запар) жаночы забег «Beauty Run». Традыцыйна адказвае за імпрэзу Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі пры падтрымцы дзяржаўных і камерцыйных структур. Як муж адной з удзельніц, сёлета магу адзначыць прагрэс: прамова новапрызначанага міністра спорту & турызму была куды карацейшая, чым у яго папярэдніка ў 2017 г. – бягухі не паспелі замаркоціцца… Дый медаль стаў прыгажэйшы 🙂

Пасля забегу

Лыжкай дзёгцю было асвятленне ў некаторых СМІ – найперш маю на ўвазе колькасць удзельніц. Так, арганізатары напярэдадні старту дакляравалі 3000 або нават 3500, але ж ці тое прычына для буйнога дзяржагенцтва, каб постфактум бадзёра паведамляць «звыш трох тысяч прыгажунь прабеглі ў цэнтры горада»? Насамрэч іх – мо праз не самае прыемнае надвор’е – было меней за 2000, што відаць і з выніковай табліцы (644 прабеглі 5 км, 874 – 2 км). «Сацрэалізм» ад БелТЫ падхапілі анальнер анлайнерКаля 3500 жанчын узялі ўдзел…»), тутбай з сіцідогамТры тысячы дзяўчат…») і нават еўрарадыё з салідарнасцюкаля трох тысяч удзельніц»). Калі не ўмеюць – дакладней, не хочуць – праверыць гэткую драбязу, то і ў сур’ёзных пытаннях цяжкавата давяраць «лідарам медыярынку».

Як ні дзіўна, карэктна пра забег 08.03.2018 напісалі жоўтыя «Белновасці». Жоўтыя – і таму, што 5 сакавіка апублікавалі паскудны набор слоў пра Статкевіча, і таму, што гэты «палітычны» артыкул пра шкоду палітыка для Беларусі суседнічае ў іх з матэрыяламі тыпу «Анну Чапман пристыдили за фото в бикини» ды «Анастасия Волочкова испугала фанатов синими дряблыми ногами» (от ужо «белнавіны»!)

Зірнуў, хто кіруе сайтам; аказалася, дырэктар унітарнага прадпрыемства Віталь К., да 2014 г. – высокапастаўлены супрацоўнік МУС РБ. І падумаў пра цікавую тэндэнцыю, здаецца, яшчэ не адзначаную дамарослымі аналітыкамі – на пачатку 2010-х гг. «сілавікі» ламануліся ў палітбізнэс. Былы бабруйскі следчы Андрэй П. зрабіўся «незалежным аналітыкам», кіраўнік Фрунзенскага РАУС Алег Г. – намеснікам старшыні ў адной з псеўдаапазіцыйных партый… Падобна, цяперашні міністр замежных спраў, хітрун Макей (начальнік адміністрацыі Лукашэнкі ў 2008–2012 гг.), не дарма еў свой хлеб і даў адмашку на «ўгнаенне» палітычнага поля выпускнікамі акадэміі міліцыі. Тут толькі версія, але небеспадстаўная. Хапае ж Макею розуму сустракацца з прадстаўнікамі «Амерыканскага яўрэйскага камітэта» ды інфармаваць іх пра «становішча яўрэйскай абшчыны ў Беларусі» (02.03.2018). Відаць, Сямён Шапіра ды Павел Якубовіч ужо не тыя – задзейнічана цяжкая артылерыя 🙂

І пра блэк-джэк ды прасталытак пра авантурніцу Насцю Рыбку (aka Вашукевіч) з Бабруйска. Няблага пра яе напісала дасціпная «Белгазета», асабліва ж блізкая мне выснова: «Беларускім СМІ… без выспятка звонку не цікавы ні “чалавек простай працы”, ні мільярдэры і эскортныя прыгажуні…» Cапраўды, ігнаравалі тутэйшыя Рыбку з яе скандальнай кнігай, пакуль пра яе не расказалі расійцы, пачынаючы з Аляксея Навальнага, а між тым яна – Саламея Русецкая-Гальпір-Пільштынова нашых дзён (гэтай «белагаловай» сёлета споўнілася б 300)! Пажадаю Настассі хутчэй выбрацца з пераплёту, у які яна трапіла ў Тайландзе… Некалі і Рыбкавы запісы перакладуць на беларускую, вось тады зажывем 🙂

90 гадоў 8 сакавіка грукнула б Эфраіму Севелу (Яфіму Драбкіну), які, на жаль, памёр улетку 2010 г. Таксама быў той яшчэ авантурнік… Але ж яго кнігі чыталі мільёны – і будуць чытаць. Некалі пісаў па адной з іх школьнае сачыненне. Асабліва ж мяне пацешыла ў пачатку 1990-х, што галоўны герой сатырычнай аповесці «Спыніце самалёт – я злезу» носіць прозвішча Рубінчык. Сорак год таму ізраільскі паэт Барыс Камянаў нават напісаў яму (літаратурнаму персанажу!) адкрыты ліст з парадамі кшталту «Не ладзьце, укрывай Божа, дэманстрацый і галадовак, не пагражайце самаспаленнем вашых жонак, не смяшыце людзей! Пакіньце быць героямі вязням Сіёна. Не рыпайцеся!» Распісаўшыся і ў браку пачуцця гумару, і ў недаверы-непавазе да «простых яўрэяў»… (я б не згадваў гэты ліст, каб Барыс К. дагэтуль не выплюхваў у інфармацыйную прастору тэксты, поўныя жоўці). А Севела – што Севела? Дашчэнту наш, бабруйскі, хоць і паблукаў па свеце. У «горадзе баброў» яму пазалетась і помнік паставілі.

Пяцьдзесят гадоў у лютым святкаваў Юлій Абрамовіч – не апошні ў Іудзейскім рэлігійным аб’яднанні чалавек, які даказаў, што бізнэсмен здольны перакваліфікавацца ў журналіста (ну, міліцыянтам жа можна! – гл. вышэй). Газета «Берега» пад яго кіраўніцтвам горшай не стала; з іншага боку, падчас самапрэзентацыі новага кіраўніка (№ 1, 2018) можна было і падзякаваць папярэдняй рэдактарцы Любові Гаўрылюк, якая «цягнула» газету звыш 15 гадоў. Дый тое, што «Берега» засталіся «адзінай яўрэйскай газетай у Рэспубліцы Беларусь», не зусім слушна: калі-нікалі выходзіць і «Авив».

Вольф Рубінчык, г. Мінск

wrubinchyk[at]gmail.com

09.03.2018

Апублiкавана 09.03.2018  06:54

В. Рубінчык. КАТЛЕТЫ & МУХІ (68)

Проста шалом. Год завяршаецца, хто толькі не падводзіць вынікі (або падвёў ужо). Закарцела прапанаваць і ўласныя, катлетна-мушыныя развагі.

У 2017-м стаў сведкам – ці нават удзельнікам – некалькіх лакальных перамог. У публічных месцах краіны (папр-р-рашу не блытаць з бардэлямі) пабольшала пісьменных надпісаў. Выпадак з вакзалам раскрыўся ў красавіку, а ўвосень выправілі і паказальнік на паўднёвым выездзе са слаўнага горада Шчучына, што ў Гродзенскай вобласці.

Было 24.04.2017 і стала 07.10.2017 (слушна праз «Шч»)

Як і многія ў Мінску, спрабую прайсці паміж Сцылай згодніцтва з уладамі і Харыбдай адмаўлення ад кантактаў. На мой одум, асцярожна супрацоўніцаць з мясцовымі адміністратарамі для ліквідацыі «рэзруху ў галовах» – гэта нічога, гэта кашэрна, абы застацца сабой. Не ўсе чыноўнікі – боўдзілы, як і не ўсе грамадскія актывісты – супергероі (тут я ступаю на тэрыторыю Кэпа Відавочнага…). Пісаў ужо, што ад некаторых работнікаў дзяржустаноў бачыў больш дабра, чым ад «блізкіх» прадстаўнікоў «трэцяга сектара». Шкада, вядома, калі пад удар трапляюць карысныя ініцыятывы, але ў нечым разумею Еўрапейскі Саюз, які скараціў фінансаванне мясцовых хітрых канторак… Адна з іх, што месяц таму быццам бы правяла «тыдзень асветніцкіх дзеянняў супраць фашызму і антысемітызму», нават не пажадала прыслаць прэс-рэліз, дый проста адказаць на мой запыт.

На стагоддзе расійскай рэвалюцыі ў Беларусі «нацыянальнага круглага стала», пра неабходнасць якога так доўга гаварылі бальшавікі Сярэдзіч і Со., не адбылося, quod erat demonstrandum. Агулам, газета, якой звыш 20 год кіруе ініцыятар «рыцарскай сустрэчы», дэградуе ўсё болей… На старонцы «акына» Бараніча падрабязна расказана, як «НВ» разам з іншымі «змагарамі за свабоду слова» падцерла звесткі пра затрыманне і адседку ў 2015 г. небезвядомага айцішніка Віктара Пракапені. Ну дзіва што, пасля адседкі таварыш зрабіўся ледзь не даверанай асобай гаспадара «Чырвонага дома»! Кажуць, «дэкрэт № 8» пра блокчэйн, майнінг і токены – заслуга былога вязня… Нормы ўступяць у сілу толькі праз тры месяцы, але офіс падпісанта ўжо хваліцца, што «дакумент… дае сур’ёзныя канкурэнтныя перавагі краіне ў стварэнні лічбавай эканомікі ХХІ стагоддзя».

І тэкст, і кантэкст дакумента, і кадры, якія да яго спрычыніліся – усё дае падставы засумнявацца, што ў Беларусі рэальна будуць істотныя перавагі. Хутчэй за ўсё, мы чуем «размовы на карысць бедных» і назіраем чарговую піяр-акцыю… Ну, а парк высокіх тэхналогій у Мінску, тэрыторыя якога пашыраецца аж на 10% (да 55 гектараў), становіцца чымсьці накшталт сярэдневечнага яўрэйскага гета. Туды запрашаюць спецыялістаў з усяго свету, вабячы іх падатковымі ды іншымі льготамі аж да 2049 г., аднак, здаецца, у яўрэяў Сярэдневякоўя аўтаноміі было паболей… Напрыклад, персанальны склад Назіральнай рады («юдэнрата»?) зацвярджаецца прэзідэнтам. Адміністрацыя ПВТ апісваецца ў дэкрэце як «дзяржаўная ўстанова»… карацей, усё пад кантролем. Рэзідэнты ПВТ маюць пэўны імунітэт ад рэпрэсіўнай сістэмы РБ, але пастка ў тым, што радзе, згодна з Палажэннем, лёгка пазбавіць фірму або ІП статуса рэзідэнта – і тады «шчасліўчыка» запакуюць па поўнай, у тым ліку і падатковыя органы.

Так жартуны малююць «біткойн па-беларуску»

Калі вы – патэнцыйны кліент ПВТ, майце на ўвазе: я не выступаю ні за, ні супраць вашага далучэння да спісу рэзідэнтаў, у якім амаль 200 радкоў… «Думайце сами, решайте сами» (С). Проста ўпаўнаважаны заявіць: калі праблемы ва ўсім арганізме (краіне), у рэшце рэшт і асобна ўзятаму органу можа быць балюча.

Яшчэ больш сумнеўны праект – зборка ў Беларусі «народных» легкавых аўтамабіляў «Geely» паводле кітайскіх тэхналогій. Завод «Белджы» пад Барысавам (асноўны ўладальнік – дзяржаўны БелАЗ) працуе ўжо не адзін год, але толькі ў верасні 2017 г. распачаты серыйны выраб легкавікоў. Праз пару месяцаў на заводзе паказаўся «найвысачэйшы госць» і паставіў задачу «прадаваць мінімум 35 тыс. аўтамабіляў за год», бо, маўляў, 10 тыс. штук прыбытку не дадуць… Паабяцаў перасадзіць падначаленых на «Geely» – дапусцім, на год дасць рады, а далей што?.. Продажы на Захадзе праблематычныя праз перанасычанасць рынку, продажы ў Расіі – праз непапулярнасць гандлёвай маркі… На пытанне дэпутата намеснік міністра прамысловасці РБ Агароднікаў адказаў, што «Geely прадаецца ў Расіі лепей за іншыя кітайскія аўто», але ж не. За студзень-кастрычнік 2017 г. у суседзяў прадалося каля 25 тыс. машын з радзімы Канфуцыя; з вялікім адрывам лідзіравалі «Lifan» і «Сhery», а «Geely» не выпаўзае з 3-га месца (аж 1872 штукі за 10 месяцаў). Публічная мана або дэманстрацыя некампетэнтнасці – кепскі пачатак для будзь-якога праекта.

Сітуацыю магла б падправіць нізкая цана аўтамабіля, аднак, улічваючы заявы віцэ-прэм’ера, цана будзе яшчэ тая… Карацей, ёсць нямалая рызыка таго, што з «Белджы» атрымаецца прыкладна тое, што з «Фордам». Або з мінскім велазаводам, аka ААТ «Матавела».

Я далёка не аўтааматар. Па горадзе лепей гойсаць на грамадскім транспарце або на ровары (а між гарадамі пашырыць сеціва лятучак-электрычак, на крайняк пусціць «бусы»). Шмат дзе ў мінскіх дварах і так не прадыхнуць, а навала «народных аўтамабіляў» станецца для некаторых стымулам павысякаць апошнія дрэўцы… Усё ж, калі б мне давялося выбіраць аўто, то пры іншых роўных умовах улічваў бы і маральны аспект. У ліпені 2017 г. у Кітаі памёр Лю Сяабо, нобелеўскі лаўрэат, зацкаваны ўладамі. Ён пісаў:

Кітайскі эканамічны бум крочыць дзякуючы экспарту недарагіх тавараў, якія вырабляюцца на фабрыках з патагоннымі ўмовамі, дзе рабочыя не маюць ні прафсаюзаў, ні страхоўкі, ні юрыдычнай дапамогі, карацей, не маюць правоў. Падыход «максімальная прадукцыйнасць любым коштам», які практыкуецца гаспадарамі гэтых прадпрыемстваў, прыводзіць да вялізных страт энергіі і бессэнсоўнага здзеку з навакольнага асяроддзя.

Да таго ж на радзіме «Geely» групы людзей дагэтуль публічна асуджаюць на смяротную кару перад натоўпам на стадыёнах. Пры ўсёй павазе да вялікага кітайскага народа, гэта – дзікунства, і ніякія мільённыя інвестыцыі ў нашу эканоміку маёй пазіцыі не зменяць. Паўднёвая Карэя, дзе доўга думаюць, перш чым пакараць нават аднаго забойцу, неяк больш сімпатычная… Як там у Талмудзе? Сінедрыён, які асуджае на смерць часцей, чым раз на 7 (або нават 70!) гадоў, мянуецца «крыважэрным».

Раз пра суды завялася гамонка, не магу не вярнуцца да «рэгнумаўскага» працэсу ў Мінску. Нарэшце бок абвінавачвання апрылюдніў цытаты, за якія судзяць траіх грамадзян РБ. Прайшло некалькі дзён ад пачатку пасяджэнняў, аднак доказаў таго, што іхнія артыкулы прывялі да распальвання варожасці паміж народамі, здабыта не было. Так, заявы накшталт «Абсалютная большасць беларусаў жадае аб’яднацца са сваёй гістарычнай радзімай — Расіяй» і «Беларусь — частка рускай тэрыторыі» — глупства, але за глупствы не судзяць, іначай прыйшлося б пасадзіць за краты 90-95% чыноўнікаў і журналістаў.

На маю думку, ініцыятары крымінальнага пераследу ў канцы 2016 г. былі апантаныя страхам, які ажывіў у іх вірус істэрычных празмерных рэакцый (ВІПР). Вірус гэты сядзіць у крыві многіх сучасных людзей – не толькі фанатыкаў (успомнім гісторыю з «двушачкай» для «Рussy Riot» у Расіі-2012). Паўтару свой запіс ад 14.01.2017: «Усе чацвёра (плюс А. Лапшын – В. Р.) інтэрнэт-аўтараў “награшылі”, хутчэй за ўсё, на штраф, а іх да суда кінулі ў турму…» Зараз найбольш разумнае – спыніць справу за адсутнасцю складу злачынства, выпісаўшы кожнаму па 92–230 рублёў ($46–115) у парадку адміністрацыйнага спагнання за абразу дзяржаўнай мовы. «У беларускай мовы ўсё роўна няма ніякіх шанцаў», «беларуская мова – мёртвая», «У беларускай мове нават няма ўсіх словаў, каб выказацца», – усё гэта, хутчэй за ўсё, падпадае пад арт. 9.22 КоАП РБ («Парушэнне заканадаўства аб мовах»).

Натуральна, свае пасады мусяць пакінуць чыноўнікі, «эксперты» і следчыя, якія найбольш актыўнічалі ў справе. Не ведаю, ці рэальна вылічваць з пенсіі экс-міністаркі інфармацыі Ліліі А. кампенсацыю за незаконнае ўтрыманне людзей у турме, але што яна страціла маральнае права на кіраўнічыя пасады, нават няўрадавыя (у Саюзе выдаўцоў і распаўсюднікаў друку), гэта без пытанняў.

Цікава, што пасля леташняга выступу пра Ірыну А., з гвалтам над заканадаўствам «выбраную» дэпутаткай палаты прадстаўнікоў у 2004 г., яна перастала-такі быць старшынькай мінскай арганізацыі ўсебеларускага «Саюза жанчын» (480 пярвічных партарганізацый). Год таму Ірыну перавялі ў намесніцы – дзякуй чэсным жэншчынам, хоць трохі менш сораму за тое, што адбываецца ў краіне.

Ахтунг! Небяспека! Убачыце гэтых прыгажуньабыходзьце за кіламетр 🙂

Затое нейк асабліва вінавачуся ў апошнія дні за Аксану Мянькову – кідальніцу молата, летась пазбаўленую «золата» за Пекін-2008 (праўда, Міжнародны алімпійскі камітэт прыпазніўся на 8 год; за гэты час дама паспела «вызначыцца» з анаболікамі і ў Лондане-2012). Мала таго, што яна кіруе магілёўскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школай, дык яшчэ пнецца ў дэпутаткі гарсавета. Калі ў лютым 2018 г. высветліцца, што яе «выбралі» – будзе сорам у квадраце. А ўвогуле-то Магілёў пакінуў у мяне добрыя ўспаміны…

Вясёлы дацэнт Ігар Пушкін (у цэнтры & y акулярах) вядзе экскурсію для ўдзельнікаў міжнароднай навуковай канферэнцыі. Магілёў, май 2014 г.

З пазітыву адзначу тое, што асабіста не знаёмы мне прадпрымальнік Валерый Сарока спрабуе даказаць: яўрэі ў Беларусі не толькі паміралі… Па адукацыі В. С. гісторык, што не ўратавала яго ад кпінаў (хамаватых, як на мой густ) шэфа мінскіх прагрэсіўных паралітыкаў іудзеяў, маўляў, «няпрофільны чэл прыскакаў з боку… няхай паскача». Сароку падтрымлівае паважаная мною, дапраўды таленавітая Валерыя Гайшун, і я спадзяюся, што ўвесну (афіцыйны старт «яўрэйскага маршруту») у яго ўсё атрымаецца, нягледзячы на даволі спрэчны цэннік.

Тым часам ізраілец Аўраам адкрыў у Мінску рэстаран з кашэрнай кухняй – хай пашанцуе і яму. Рэкамендаваць не бяруся, бо пакуль не наведваў. Задума добрая, але ж дадам, што рэстарацый з «яўрэйскімі матывамі» цяпер не так ужо мала ў сталіцы, і на адным кашруце выехаць будзе цяжка.

Майстар-клас па дыпламатычнай мове (як сказаць так, каб нічога не сказаць) далі супрацоўнікі міністэрства замежных спраў, напісаўшы пра сустрэчу Софы Ландвер з паслом Беларусі ў Ізраілі. Ах, ну сапраўды, у дзвюх краін ёсць «графік узаемных візітаў» – прама-такі атракцыён нечуванай дружбы… Якая Ізраілю карысць ад такіх сустрэч, адразу не вымавіш: нягледзячы на шырокую ўсмешку міністаркі Ландвер, пенсіі жыхарам Ізраіля ўрад РБ дагэтуль не выплачвае, а 21.12.2017 Беларусь прагаласавала за тое, каб дыппрадстаўніцтвы не адкрываліся ў Іерусаліме як сталіцы Ізраіля, хоць магла б устрымацца…

Расчуліла тое, як тутбаеўскі «эксперт у міжнародным праве» Аляксандра Б. пракаментавала крок амерыканскага прэзідэнта ад 06.12.2017: «Рашэнне Дональда Трампа перанесці сталіцу Ізраіля [sic], а разам з ім і пасольства сваёй краіны з Тэль-Авіва ў Іерусалім… Вы толькі падумайце, што заўтра прэзідэнт ЗША раптам вырашыць, што не прызнае Мінск сталіцай Беларусі і пераносіць яе ў іншае месца!» Няўжо Мінск – гэта як Тэль-Авіў у Ізраілі? У чым «неправамернасць» заявы Трампа, я так і не зразумеў. Але жэстыкулюе і ўсміхаецца Аляксандра годна – іспыт на (аб)сурдаперакладчыцу, пэўна, здала б 🙂

Вольф Рубінчык, г. Мінск

wrubinchyk[at]gmail.com

24.12.2017

Апублiкавана 25.12.2017  07:13

***

От редактора сайта

В конце публикации Рубинчик положительно отметил неизвестного ему Валерия Сороку.

Отмечу, что ссылку на проект Сороки, незадолго до того, как В.Р. начал начал писать КиМ (68), я ему отправил лишь в плане ознакомления. Но коль он, который в течение ряда лет практически на голом энтузиазме делает огромную работу, решил сделать бесплатную рекламу, то следовало ожидать, что люди, которые делают бизнес, хотя бы для начала поблагодарят. Поскольку они не захотели заметить очевидное, то 5 января я отправил письмо в адрес В. Сороки, предлагая не идти по такому пути и как-то договориться. Уж слишком дорого достается сам сайт, который будет еще рекламировать бизнес с достаточно высокими ценами. Прошло уже 4 дня, но ответа от В.С. я так и не получил. А потому вынужден написать дополнение, которое будет иметь значение для желающих поехать по еврейским местам Беларуси. Тем более, что сайт становится все более известен, как среди белорусов, так и израильтян, и не только русскоговорящих, а также живущих в Америке и др. странах. Кроме того считаю, что мы сами постепенно можем начать организовывать такие поездки, привлекая к сотрудничеству тех из  живущих в Беларуси, кто заслуживает достойного поощрения.

09.01.2018  06:44 

В. Рубінчык. КАТЛЕТЫ & МУХІ (54)

Чарговы шалом.бай. Ізраільцы пасмуткавалі ў Дзень Катастрофы і Гераізму (23 красавіка) і Дзень Памяці (1 траўня), павесяліліся ў Дзень Незалежнасці (2 траўня)… Не каб браць прыклад з беларусаў! У нас жа апошнім часам кожная дата – нагода для дэманстрацый і затрыманняў. Вунь 1 мая схапілі, а 2-га аформілі на 15 сутак Паўла Севярынца і Максіма Вінярскага. З абодвума сядзеў на завулку Акрэсціна ў далёкім кастрычніку 2001 года – пасля разагнанага АМАПам шэсця ў гонар першых мінскіх падпольшчыкаў 1941 г. Мы крочылі па вул. Валадарскага са здымкамі падпольшчыкаў і плакацікам «Не фашызму ў Беларусі!» За гэты час, выглядае, у карнай сістэме наўрад ці што cутнасна змянілася, а калі і адбыліся змены, то да горшага. У той жа аўторак, 2 мая на два тыдні пасадзілі гомельскага актывіста Васіля Палякова, з якім некалі праходзіў перападрыхтоўку ў Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы БДУ. Дзіўна шчыльны гэты свет…

На фота з адкрытых крыніц: П. Севярынец, М. Вінярскі, В. Палякоў

Падпалкоўнік запасу Мікола Статкевіч – рэкардсмен па колькасці адседак (і, вядома, па працягласці зняволення) сярод экс-кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі. Калі ў 2017 г. яго «закрылі» перад масавай акцыяй першы раз, у сакавіку, тое выглядала як выпадковасць або праява каварства спецслужб, калі другі раз – 28 красавіка на 5 сутак, сёння выпусцілі – гэта падобна ўжо да маркотнай заканамернасці. Ну, умелі ж некалі «нелегалы» хавацца, блытаць сляды – той жа Ленін 100 гадоў таму ў Разліве, які потым «касіў» пад рабочага Канстанціна Іванова, меў пропуск на Сестрарэцкі збройны (!) завод. Палітактывісту можна – і трэба – атачыць сябе сябрамі-аднадумцамі, якія папярэджвалі б пра небяспеку загадзя. Нават непалітыкі часам не грэбавалі… Сяргей Даўлатаў так упадабаў эпізод з «падманам» міліцыянтаў, што ўключыў яго ў два свае творы, «Запаведнік» і «Нашы» (дзея адбываецца ў СССР канца 1970-х):

Пачалося сапраўднае цкаванне. Я абвінавачваўся па трох артыкулах крымінальнага кодэкса… Усе тры абвінавачванні былі ліпавыя.

Міліцыя з’яўлялася ледзь не кожны дзень. Але я і тут прыняў абарончыя меры.

Жылі мы на пятым паверсе без ліфта. У акне насупраць пастаянна тарчаў Гена Сахно. Гэта быў спіты журналіст і, як многія апівохі, чалавек бліскучай высакароднасці…

Калі да нашага пад’езда ішла міліцыя, Гена здымаў слухаўку.

– Бл*дзі ідуць, – лаканічна паведамляў ён.

І я адразу замыкаў дзверы на клямку.

Міліцыя сыходзіла ні з чым. Гена Сахно атрымліваў сумленна зароблены рубель.

Нехта скажа – дык пасадзяць і сяброў… Аднак чамусьці мне здаецца, што на ўсіх пратэстоўцаў «малпоўнікаў» і лжэсведкаў можа і не хапіць. Ясная рэч, калі статкевіцкі «Беларускі нацыянальны кангрэс», заснаваны год таму, – моцная, згуртаваная суполка, а не чарговая паўвіртуальная бурбалка.

Апошнім часам людзі панадзіліся пратэставаць з чыстымі аркушамі паперы, як у тым анекдоце часоў СССР; y Баранавічах і Брэсце за гэта ўжо і затрымлівалі. Калі 8 год таму я раздаваў сімвалічны «пусты» нумар бюлетэня «Мы яшчэ тут!» з адным загалоўкам ды надпісам «I так усё ясна!», то абышлося. Хоць у сакавіку 2006 г. нязменная гендырэктарка «галоўнага яўрэйскага саюза» нацкоўвала на мяне міліцыю за распаўсюд «газетёнки», помнім-помнім 🙂 Людзі на «Яме» заступіліся, дый «сілавікам» хапіла глуздоў не лезці ў разборкі па бабскіх нагаворах.

Звыш 15 гадоў спрабую ўплываць на «грамадскую думку» – адчуванні супярэчлівыя, калі-нікалі і ў пустэчу крычэў. З іншага боку, да болю кранальна выглядае, напрыклад, Лявон Баршчэўскі, які на «Радыё Свабода» ў каментах спрачаецца наконт праграмы «Вольная Беларусь» з нейкімі ананімамі: «Адказваю за кожнае слова, што я пісаў у Праграму. Гатовы абмяркоўваць гэта хоць перад мільённай аўдыторыяй! Беларускі гуманітарны ліцэй паказаў альтэрнатыву саўковай адукацыі… Я зьвяду вас з Паўлам Церашковічам, з Аляксандрам Казуліным, зь іншымі, раскажу пра свой 37-гадовы досьвед выкладаньня ў школах, ліцэях і ВНУ – далібог, усе пытаньні закрыем!» Ладна я, трыкстэр ад паліталогіі, а Леанід Пятровіч – кандыдат філалагічных навук, паліглот (няблага валодае ідышам), экс-дэпутат парламента… Двойчы, хоць і не падоўгу, кіраваў партыяй БНФ – у канцы 1990-х і на 10 гадоў пазней. Цяпер – быццам той айцец Макензі з бітлоўскай песні «Eleanor Rigby»…

Яшчэ адна прамова, звязаная з адукацыяй у Беларусі, падалася мне куды менш кранальнай. Прафесарка Юлія Чарняўская з дзяржаўнага ўніверсітэта культуры 30.04.2017 вырашыла паскардзіцца на студэнтаў, дый на сучаснасць. Шчыра папярэдзіла, што меркаванні апанентаў ёй не надта цікавыя: «Догадываюсь: на форуме развернется то, что некоторые по наивности считают «дискуссией» — и что на деле оборачивается злобными наскоками на автора статьи и друг на друга». Між тым апаненты, у прыватнасці, незнаёмая мне Donna_Kichot, выдалі серыю годных адказаў, хоць і не ўладаюць сацыяльным капіталам Ю. Ч. Падзівімся на фрагменты разам (пераклад з рускай):

Ю. Ч.: Не так даўно я высветліла, што ніводзін чалавек на курсе гуманітарнай ВНУ не чытаў [пушкінскага] «Меднага конніка». Калі я абурылася, мяне спыталі: «А хто аўтар?». Калі я напісала пра гэта ў Facebook, мне пярэчылі – звычайна двума спосабамі. Першы: «А вы ў такіята гульні гуляць умееце?». Другі: «Гэта не наша, не еўрапейскае, гэта іх, рускае. Навошта гэта беларусам». У гульні я гуляць не ўмею, што праўда, то праўда. Але тое, што паэзія і камп’ютэрная гульня ставяцца на адзін узровень, здалося дзікім… Што да «не нашага», то, папершае, «Медны коннік» – гэта даўно ўжо сусветны набытак, а падругое, самі пытанні паэмы: чалавек і ўлада, абывацель перад тварам катастрофы – што ж больш сучасна, што агульначалавечна? Можна падумаць, тыя, хто кажа «не наша», чытаюць Купалу, Жылку, Дубоўку, Стральцова, Сыса і мн. Інш. Як і Рыльке, і Одэна, і Эліата; як і Бадлера, Верлена, Рамбо; як і Галчынскага, Тувіма, Стафа, як Забужка і Жадана. Не кажучы пра гісторыю, філасофію і сур’ёзную псіхалогію.

D. К.: Не бачу ніякай праблемы ў сучаснай моладзі. У яе проста іншыя інтарэсы. І так, сучаснае жыццё дыктуе паскарэнне працэсаў, адпаведна, няма калі чалавеку быць ёмішчам велізарных сфер ведаў, якія, па сутнасці, неўжывальныя ў справе (ведаць усё пра ўсё – гэта, лічы, не ведаць нічога, павярхоўныя веды такімі і застануцца). Час вымагае вузкіх спецыялістаў… Рабяты, якія распрацоўваюць праграмы, аўтару артыкула пададуцца неадукаванымі, але мозг у такіх рабят варыць як мае быць, проста там кнігі і мэты адукацыі іншыя. Я сутыкаюся з тэхнічнай моладдзю, гэтыя будуюць мадэлі робатаў, пішуць самі праграмы, вочы гараць. Ім вашыя жарсці па паэзіі да лямпачкі, але і вам, паважаны аўтар, ніколі не агораць падручнік сапрамату.

Ю. Ч.: Я спрабавала вучыць вас, дарагія студэнты. Спрабую без малага 30 гадоў. Раней я спадзявалася на тое, што свае веды захоча паглыбіць палова. Потым – што чвэрць. Зараз – што 10−15 чалавек са ста. Буду спрабаваць, нават калі застанецца адзін. Пакуль нітачка «настаўнік – вучань» не парвецца канчаткова. Зразумела, можна дакараць педагогаў. Не захапіў, не зацікавіў, у працы не прыдалося… Але хто ведае, што прыдасца ў жыцці – на самых нечаканых яго паваротах, напрыклад, пры змене прафесіі. Аднак вы ж мне не паверыце? Не ведаць – сорамна. І нашы маладыя (якіх – адкрыю таямніцу – я ўсе адно люблю) гэта калінебудзь уцямяць. Не ўсе. Нехта.

D. К.: Студэнты не дурныя, яны выдатна адчуваюць, чаго чакаць ад выкладчыка, і ўжо за першыя 15 мінут першай лекцыі вызначаюць, ці варта прыслухоўвацца да чалавека ля дошкі, або атрымаць інфармацыю з іншых крыніц… І калі прафесар наракае, што не можа знайсці агульную мову з сучаснымі студэнтамі, і так з года ў год, то, можа, яму варта перагледзець свае падыходы да падачы матэрыялу? У рэшце рэшт, у вас ёсць гэтыя першыя 15-20 мінут першай лекцыі, калі ўся аўдыторыя слухае вас…

Праблема ў вышэйшай беларускай адукацыі ёсць. Асноўная – нізкія прахадныя балы і тое, што ва ўніверсітэт бяруць усіх, і жука, і жабу; у рэгіянальных ВНУ у гэтым плане проста дно. Да ВНУ і выкладчыкаў даводзяцца планы; галоўнае – лічбы і выкананне паказчыкаў. Якасць на апошнім месцы, якой матывацыі чакаеце ад студэнтаў? Чаму паважаны аўтар не пытаецца ў кіраўніцтва свайго ўніверсітэта, з якой прычыны да залічэння дапускаюцца яўныя былыя двоечнікі? Чаму заданні на курсавыя работы дазваляюцца адны і тыя ж з года ў год, што заахвочвае плагіят і спісванне? Чаму выкладчыкі ў ВНУ прымаюць да заліку курсавыя, якія відавочна былі выкананы пабочнай асобай, а не самім студэнтам? Чаму замест таго, каб адлічыць непрыхаванага гультая, вы ставіце 4 балы і прапускаеце такога студэнта на наступны курс? Дзе ваш голас, прафесура, па гэтым пытанні? Не чуваць.

З 2005 г. не працую ў ВНУ. Адмаўляць зніжэнне планкі ў белуніверах за апошнія 10-12 гадоў бессэнсоўна, сам заўважаў шматлікія сімптомы заняпаду. Але мне не даспадобы, калі пад маркай «любові-любові» і самаахвярнасці контрагентам прышчапляецца пачуццё – і нават комплекс – віны. Калі студэнтаў і іншы люд паспаліты рыхтуюць да таго, што ім так ці іначай трэба адказваць за «касякі» менеджменту. Шкада, што найбуйнейшы недзяржаўны інтэрнэт-партал tut.by усё часцей займаецца маралізатарствам а-ля «Советская Б.»… і сячэ сук, на якім сядзіць. У выпадку імавернага «наезду» з боку дзяржавы абараняць рэсурс будзе цяжэй…

Наконт чытання кніг і яго процістаўлення камп’ютэрным гульням – дальбог, шмат у якіх сітуацыях гэтая альтэрнатыва падманлівая. Добра сказаў паважаны Юліяй Ч. (і мною) расійскі літаратуразнавец Дзмітрый Быкаў: «Калі ў вас упадак духу, трэба знайсці прычыну ў сабе і з гэтай прычынай справіцца. Зусім не абавязкова для гэтага чытаць якую-небудзь кнігу… у 1970-х гг. СССР быў самай чытаючай краінай: усе чыталі і нічога не рабілі для таго, каб сітуацыю змяніць. А яе трэба мяняць». Далей Быкаў усё ж вылучае некалькі варыянтаў для чытва ў час крызісу, але рэзюмуе задзірліва: «больш актыўна жывіце і менш чытайце».

Мяркую, многія творы пісьменніка Анатоля Алексіна (1924–2017, у 1993–2011 гг. жыў у Ізраілі), памерлага 1 мая, захаваюць прызнанне чытачоў, пагатоў ён пісаў не толькі для савецкіх дзяцей, а і для постсавецкіх дарослых… Будзе нагода, перачытаю «земляка» (бацька А. А. – ураджэнец Мінска). Сёння ж цікава было памацаць акаўнт «Горад ценяў», адкрыты 4 месяцы таму: гэта «нататкі з чытаньня хронікі паралельнага сусьвету – кнігі памяці “Менск. Горад-Маці” (Minsk, ir va-em)». Я і не ведаў, што «Напачатку габрэйскі Менск жыў у ценю важных юдэйскіх рэлігійных цэнтраў навакольля – Ракава і Сьмілавічаў. Але ў сярэдзіне XVII стагодзьдзя ён іх дагнаў і перагнаў і набыў велічны арамэйскі тытул “Мінск Карсэ Дэшуфрэе”, Велікапышнае Места Менск». А таксама пра тое, што Мойшэ Кульбак «згалівудзіў» рэальную гісторыю разбойніка Бойтры.

Вольф Рубінчык, г. Мінск

03.05.2017

wrubinchyk[at]gmail.com

Апублiкавана 04.05.2017  00:44