Аўтарка газеты «Новы Час» Алена Церашкова выказвае вялікую трывогу за лёс свайго брата, Максіма Вінярскага, а таксама іншых вязняў Акрэсціна — Крысціны Вітушка, Паўла Севярынца і іншых, якія знаходзяцца ў невыносных умовах, пазбаўленыя магчымасці атрымаць медыцынскую дапамогу.
Максім Вінярскі. Фота Арцёма Лявы
Зварот да тых, каму не абыякавы лёс беларусаў — Макса Вінярскага, Крысціны Вітушка, Паўла Севярынца ды іншых.
Я, урач Алена Церашкова, сястра палітычнага актывіста Максіма Вінярскага, прашу дапамогі журналістаў, праваабаронцаў, медыкаў і ўсіх добрых і абазнаных людзей.
Максім Вінярскі — адзін з тых, каго ўлады пераследуюць за ягоныя перакананні, ён змагаецца за правы беларусаў з 1999 года — і па сёняшні дзень. У суме ягоныя адміністрацыйныя арышты доўжацца больш за год, і ўсё гэта — палітычна матываваныя прысуды.
На дадзены момант мой брат, знаходзячыся ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў (ЦІП) як адміністрацыйна арыштаваны, ужо з 02.08 трымае сухую галадоўку.
Напрыканцы траўня падчас папярэдняга адміністрацыйнага арышту Максім, адседзеўшы за кратамі больш за 20 дзён (паўторна асуджаны ўжо падчас арышту) у сувязі са значным пагаршэннем здароўя дастаўляўся ў 1 ГКБ г. Мінска, тым самым адбыванне арышту было прыпыненае. Тыдзень таму Максім быў дастаўлены ў ЦІП на Акрэсціна для працягу адбывання арышту і абвясціў галадоўку пратэсту.
Але ў аўторак 04.08 ён быў чарговы раз асуджаны суддзёй Маскоўскага раённага суда Т.Мотыль на 13 сутак адміністрацыйнага арышту, што ў суме з папярэднімі арыштамі складае 43 дні.
Падчас працэсу Максім Вінярскі папярэдзіў, што трымае сухую галадоўку і будзе яе трымаць на знак пратэсту супраць ганебных супрацьзаконных судовых рашэнняў. Мне адмовілі ў прыёме перадачы для яго, матывуючы тым, што Вінярскі адмаўляецца ад перадач.
09.08.2020 са мной звязаўся чалавек, які адбываў адміністрацыйнае пакаранне ў адной камеры з Максімам, і паведаміў наступнае. Максім працягвае галадоўку пратэсту і пачуваецца кепска, у яго падвышаны ціск. Тым не менш, медычная дапамога яму не аказваецца, яму толькі перыядычна мераюць ціск, але незалежна ад лічбаў адмаўляюць у выкліку «хуткай дапамогі». Адначасова ў камеры ствараюцца невыносныя ўмовы існавання: перыядычна падсяляюцца асацыяльныя арыштанты, усе, хто ў камеры, пазбаўленыя шпацыраў, зранку да вечара ў камеры няма матрасаў. Супрацоўнікі аказваюць на Вінярскага маральны ціск, пастаянна здзекуюцца і спрабуюць нацкаваць на яго сукамернікаў, выстаўляючы яго прычынай кепскіх умоў утрымання.
У тым самым ЦІП, верагодна, знаходзіцца Крысціна Вітушка, затрыманая 11 жніўня. Крысціна хварэе на дыябет, яна не мае пры сабе неабходных лекаў, яе стан можа раптоўна пагоршыцца ў кожны момант, наступіць кома, пры якой немагчыма нават паклікаць на дапамогу, вынікам будзе смерць саракагадовай жанчыны, маці непаўнагадовага сына.
Паважаныя журналісты і праваабаронцы Беларусі і замежжа, калегі-лекары, проста неабыякавыя людзі! У сталіцы краіны ў цэнтры Еўропы мэтаскіравана забіваюць чалавека. Дапамажыце данесці да адказных за гэта людзей: мы ведаем, што адбываецца, мы не будзем маўчаць. Калі з Максімам Вінярскім, Крысцінай Вітушка, Паўлам Севярынцам, іншымі людзьмі, якіх рэжым кінуў за краты за іхныя перакананні, здарыцца непапраўнае, адказнасць за гэтае злачынства будуць несці канкрэтныя людзі: начальнік ЦІП і ягоныя падначаленыя, у тым ліку медыкі. Прашу салідарнасці. Прашу розгаласу.
* * *
Автор газеты «Новы час» Елена Терешкова очень тревожится за судьбу своего брата, Максима Винярского, а также других узников [минской тюрьмы в переулке] Окрестина – Кристины Витушко, Павла Северинца и иных, которые находятся в невыносимых условиях и лишены возможности получить медицинскую помощь.
Обращение к тем, кому не безразлична судьба белорусов – Макса Винярского, Кристины Витушко, Павла Северинца и других.
Я, врач Елена Терешкова, сестра политического активиста Максима Винярского, прошу помощи журналистов, правозащитников, медиков, всех добрых и опытных людей.
Максим Винярский – один из тех, кого власти преследуют за его убеждения, он борется за права белорусов с 1999 года и по сегодняшний день. В сумме его административные аресты длятся более года, и всё это – политически мотивированные судебные решения.
На данный момент мой брат, находясь в Центре изоляции правонарушителей (ЦИП) как административно арестованный, уже с 02.08 держит сухую голодовку.
В конце мая во время предыдущего административного ареста Максим, отсидев за решёткой более 20 дней (повторно осуждён уже во время ареста) в связи со значительным ухудшением здоровья доставлялся в 1-ю городскую клиническую больницу г. Минска, тем самым отбывание ареста было приостановлено. Неделю назад Максим был доставлен в ЦИП на Окрестина для продолжения отбывания ареста и объявил голодовку протеста.
Но во вторник 4 августа он был в очередной раз осуждён судьёй Московского районного суда Т. Мотыль на 13 суток административного ареста, что в сумме с предыдущими арестами составляет 43 дня.
Во время процесса Максим Винярский предупредил, что держит сухую голодовку и будет её держать в знак протеста против позорных противозаконных судебных решений. Мне отказали в приёме передачи для него, мотивируя тем, что Винярский отказывается от передач.
09.08.2020 со мной связался человек, который отбывал административное наказание в одной камере с Максимом, и сообщил следующее. Максим продолжает голодовку протеста и чувствует себя плохо, у него повышенное давление. Тем не менее, медицинская помощь ему не оказывается, ему только периодически измеряют давление, но, независимо от показателей, отказывают в вызове «скорой помощи». Одновременно в камере создаются невыносимые условия существования: периодически подселяются асоциальные арестанты, все, кто в камере, лишены прогулок, с утра до вечера в камере нет матрасов. Сотрудники оказывают на Винярского моральное давление, постоянно издеваются и пытаются натравить на него сокамерников, выставляя его причиной плохих условий содержания.
В том самом ЦИП, вероятно, находится Кристина Витушко, задержанная 11 августа. Кристина более диабетом, она не имеет при себе необходимых лекарств, её состояние может внезапно ухудшиться в любой момент, может наступить кома, при которой невозможно даже позвать на помощь. Результатом будет смерть сорокалетней женщины, матери несовершеннолетнего сына.
Кристина Витушко. Фото отсюда
Уважаемые журналисты и правозащитники Беларуси и зарубежья, коллеги-врачи, просто неравнодушные люди! В столице страны в центре Европы целенаправленно убивают человека. Помогите донести до ответственных за это людей: мы знаем, что происходит, мы не будем молчать. Если с Максимом Винярским, Кристиной Витушко, Павлом Северинцем, другими людьми, которых режим бросил за решётку за их убеждения, случится непоправимое, ответственность за это преступление будут нести конкретные люди: начальник ЦИП и его подчинённые, в том числе медики. Прошу солидарности. Прошу резонанса.
Перевод с белорусского – belisrael.info
Опубликовано 12.08.2020 20:42
UPD: Адпусцілі з Акрэсціна Крысціну Вітушку
Пра гэта сёння раніцай напісаў яе брат Юра Сідун. «Крысціна дома! Раптам адпусцілі з Акрэсціна, яшчэ цяпер адпускаюць людзей. Андрэя пакуль няма, верагодна ён у Жодзіне. Усім дзякуй, сябры, за салідарнасць! Рэчаў Крысціне не аддалі, тэлефона не мае, пакуль без сувязі. Іх не кармілі зусім, амаль не было магчымасці спаць», — напісаў.
Крысціну і Андрэя затрымалі вечарам у панядзелак каля Цэнтральнага РУУСа, куды яны прыехалі вызваляць затрыманага раней сына Мірона.
Крыніца: NN.by, 13.08.2020
Чытайце таксама сведчанне Змітра Паліенкі: «З затрыманымі на Акрэсціна абыходзяцца скрайне жорстка»
UPD: Отпустили с Окрестина Кристину Витушко
Об этом сегодня утром написал её брат Юра Сидун. «Кристина дома! Внезапно её отпустили с Окрестина, ещё сейчас отпускают людей. Андрея пока нет, вероятно, он в Жодино. Всем спасибо, друзья, за солидарность! Вещи Кристине не отдали, телефона не имеет, пока без связи. Их не кормили совсем, почти не было возможности спать», – написал он.
Кристину и Андрея задержали вечером в понедельник около Центрального РОВД, куда они приехали освобождать задержанного ранее сына Мирона.
Источник: NN.by, 13.08.2020
Читайте также свидетельство Дмитрия Палиенко: «С задержанными на Окрестина обходятся крайне жестоко».
Добавлено 13.08.2020 11:27