Tag Archives: Змитер Дяденко

В. Рубінчык. КАТЛЕТЫ & МУХІ (93)

Шалом усім, хто яшчэ сочыць за серыялам! Ідзе ён доўга, але ўсё ж не 8888 дзён, як у асобных палітыкаў, якія граюць ролю прэзідэнта… Харошую карцінку выставіў надоечы «антыжурналіст»:

Годны адказ на адміністратыўнае захапленне «святам бясконцасці», практыкаванае ўрадавым інфармагенцтвам. Набор фактаў ад Аляксея Карпекі – адказ больш падрабязны.

Ці звярнуў хто ўвагу на тое, што «бясконцасць» у афіцыёзным кантэксце можа намякаць на адмену прэзідэнцкіх выбараў 2020 года? Хітрыя ідэолагі праз сваё агенцтва яўна зандуюць глебу. Логіка ў вышэйшых чыноў скасабочаная, і калі статуя гарадавога з сабачкам насупраць будынка міністэрства ўнутраных спраў РБ лічыцца «жывой» (толькі не кажыце мне, што падлетак пасля затрымання 14.11.2018 сам даўмеўся прасіць прабачэння ў статуі, якую перад гэтым пляснуў), то чаму б жывому чалавеку не зрабіцца помнікам самому сабе? 🙂

Калі ўспомніць, што 13 лістапада шэф абвясціў 2019-ы «годам палітычнай вакханаліі» (прадоўжыцца, маўляў, да сярэдзіны 2020 г.), то карціна вымалёўваецца больш-менш ясная. Зміцер Дзядзенка, літаратурны жартун – ці жартаўлівы літаратар – ужо пераназваў ЦВК на чале з «паднявольнай птушкай» Лідай у «Цэнтральную Вакханальную камісію» 🙂 🙂

Дапраўды, сістэме надакучылі выбары, нават імітацыйныя, тым болей што, як паказвае расійская практыка, яны дэмаралізуюць выканаўцаў і здольныя абярнуцца нечаканай перамогай «апазіцыі». Ад любімых некалі рэферэндумаў адміністрацыя ўжо адмовілася, хоць змена Канстытуцыі наспела і пераспела (асноватворны юрыдычны тэкст неабходна было мяняць 5 год таму, перад ліквідацыяй гаспадарчых судоў, або хаця б адразу пасля яе). Дык што, «каранацыя ў чацвер»? Няўжо-такі збудзецца мой сцэнарый з «Баціканам»?

Ісці ў заклад аб лёсе Беларусі да 2021 г., як я тое прапаноўваў чытачам у канцы кастрычніка, ніхто не пажадаў. Ёсць яшчэ пару дзён, але… мяркую, аматары змрочных прагнозаў не выйдуць на сувязь. І гэта крыху суцяшае – значыць, у глыбіні душы яны і самі не вераць, што РФ паглыне РБ або адкусіць яе ўсходнія вобласці, адно хайпуюць.

…Год таму дзяўчаты з горада Б. (Барысава! – хіба Давіда Шульмана начыталіся) заснавалі капэлу «Жыдовачка», якая грае яўрэйскія мелодыі. Назоў не ўсім спадабаўся, і вось што прачытаў у fb-акаўнце капэлы: «Як граць штэтлфолк у Беларусі, звацца “Zhydovachka” і не адграбаць ад “русскоязычных белорусских евреев” а ніяк! Граць, звацца і адграбаць». Сапраўды, ёсць яўрэі, якія адрэагавалі, нібыта бык на чырвоную анучу – хтосьці нават абяцаў паскардзіцца ў адміністрацыю Цукербергіі… Спадзяюся, дзяўчаты (іх цяпер шэсць) не кінуць сваю справу. Словы «жыд», «жыдоўка» мне бачацца архаічнымі – ну дык музыканткі і аднаўляюць, як умеюць, старыя яўрэйскія танцы! Дапраўды, 100-200 гадоў таму не юзалі носьбіты беларускай мовы слова «яўрэй», хаця спробы «раскруціць» нешта падобнае рабіліся і да знакамітай пастановы ЦК 1925 г. Так, на рубяжы 1917–1918 гг. Сымон Дзякоў з Магілёўшчыны пісаў у рэдакцыю газеты “Вольная Беларусь”: «Пакуль слова “жыд” будзе існаваць, ужывацца ў друку і гутарцы, да тых часоў астанецца жывучым атрутны корань антысемітызму… Замяніце гэтае слова вельмі зычным словам “еўрэй”». Рэдакцыя ў № за 07.01.1918 адказала: «Слова жыд не мае ў сабе нічога ганебнага, і жыдоўская маса ў нас не абражаецца ад гэтае назвы».

Згаджуся з незнаёмым мне Ільёй Шведзікам (21.11.2018, fb-група «Белорусские евреи»): «Стаўленне да выкарыстання канкрэтных слоў залежыць ад эмацыйнай афарбоўкі… У цэлым, вядома, у большасці выпадкаў гэтае слова (сугучнае з беларускім “жыд” – В. Р.) у 2018 годзе на тэрыторыі былога СССР выкарыстоўваецца для прыніжэння яўрэяў, і яго выкарыстанне непрыемна мне як яўрэю. Але канкрэтна ў гэтым выпадку зусім не бачу нічога абразлівага. Бачу, наадварот, спробу адраджэння яўрэйскай музычнай традыцыі, што мне, як яўрэю, нават прыемна. Удалая спроба або не, я не ведаю ))))» Дадам, што ў канцы 2000-х гадоў пад кіраўніцтвам Дзмітрыя (Зісла) Сляповіча ў Мінску былі праведзены тры невялікія фэсты «Жыдовішча», выйшаў ідыш-беларускі слоўнік Аляксандра Астравуха з развагамі пра «жыдоўскую культуру», і свет не перакуліўся.

Сам я ў 2002 г. выдаваў газету з белмоўным падзагалоўкам «незалежная яўрэйская», а ў 2003–2009 гг. – «беларуска-яўрэйскі» бюлетэнь. Вытворныя ад «жыда» там ужываліся толькі ў тэкстах гістарычнага характару (таго ж Змітрака Бядулі…). Аднак, паклаўшы руку на сэрца, аддаю перавагу «Нашай Ніве» пачатку 2000-х з яе паведамленнямі пра «жыдоўскія сьвяты», а не цяперашняй, павярхоўна паліткарэктнай «НН», якая піша пра «яўрэяў», але дэ-факта нацкоўвае сваю аўдыторыю на нашых людзей.

* * *

У пачатку года часта ездзіў у аўтобусах, дзе хоцькі-няхоцькі слухаў у салоне бясконцыя натацыі пра тое, што расклейванне несанкцыянаваных аб’яў на апорах кантактнай сеткі (прасцей кажучы, на прыдарожных слупах) цягне за сабой штраф ад 20 да 100 базавых велічынь. Гэта сур’ёзная сума: для параўнання, звычайнае парушэнне правілаў дарожнага руху пешаходам «важыць» усяго ад 1 да 3 базавых, то бок прыблізна ад 12 да 36 долараў.

Падобна, «Мінсктранс» сваімі ролікамі, пра якія гаворыцца тут, усім жыхарам і гасцям сталіцы вушы пратрубіў. Нават паказвалі мульцік, у якім суворы дзядзька-міліцыянт бярэ за каўнер вісусаў-расклейшчыкаў. Але які плён гэта дало к канцу года, праз 9-10 месяцаў?

Слупы г. Мінска па-ранейшаму залепліваюцца рэкламай… Мабыць, гэта такая народная традыцыя.

Побач з плошчай Бангалор, каля станцый метро «Пушкінская» і «Спартыўная», лістапад 2018 г. Не самы цэнтр, аднак і не перыферыя

Хочацца падкінуць чытачам – і чытачкам – пытанне для роздумаў: чаму народ не баіцца пакарання? Варыянты адказу: а) у Мінску многа рызыкантаў; б) прыбытак ад аднаго выхаду на вуліцу з аб’яўкамі большы за штраф (што наўрад ці); в) усе ведаюць, што праваахоўным органам няма ахвоты лавіць парушальнікаў. Высоўвайце свае версіі.

Асабіста я схіляюся да трэцяга варыянту – у сталіцы пільна ахоўваюцца толькі асобныя лапікі, ля дзяржустаноў і пад. Невыпадкова тых, хто ўступаў у кантакт з вышэйзгаданым «гарадавым» на вул. Гарадскі Вал, затрымлівалі вельмі хутка. З аднаго боку, такая «выбіральнасць» цешыць, бо прадухіляе татальны кантроль над грамадзянамі. З другога… сумна ад таго, што не паўсюль на тэрыторыі РБ (ды што там РБ – Мінска) закон дзейнічае аднолькава.

Каб пазбыцца непажаданых афішак, раіў бы ўладам парадаксальны крок: не палохаць штрафамі, а наадварот, дазволіць расклейку – або зрабіць яе абавязковай для кожнага грамадзяніна 🙂 Адчужэнне «паспалітага люду» ад «інстанцый» зараз такое, што людзі пачнуць рабіць усё на злосць, г. зн. ухіляцца ад пэцкання слупоў. 😉

* * *

У сераду, 21 лістапада, зноў заехаў у Курапаты (мінулы раз наведваў урочышча летась). Паглядзеў на новы помнік, пастаўлены з санкцыі міністэрства культуры. Праекты, што ўвайшлі ў шорт-ліст, у свой час не выклікалі ў мяне энтузіязму, аднак гатовая канструкцыя са звонам, пры ўсёй яе мастацкай другаснасці адносна хатынскіх пабудоў, нечым кранае.

Асабліва прыемна было ўбачыць на ножках гэтай «вежы» надпісы на ідышы квадратнымі літарамі (muter, shvester, man ды інш. – усяго звыш 10 родных слоў). Дарэчы, і стаіць новы помнік зусім побач з манументам, узведзеным «ад імя яўрэяў» у 2004 г. – там таксама ёсць словы на ідышы. А шыльда з другога боку пацвярджае, што Курапаты ўзятыя пад ахову дзяржавай:

Потым я спусціўся з «Галгофы» ў бок рэстарана «Поедем поедим». Ён метраў за 100 ад лесу з крыжамі, спадарожныя домікі – метраў за 60. Абышоў плот – і на ўваходзе заўважыў групу пратэстоўцаў. Іх было чацвёра, у тым ліку Павел Севярынец. Ягоны паплечнік з Радашковічаў неўзабаве сышоў.

 

Валерый, Юрась, Павел

Пастаяў я з хлопцамі, пагутарыў. Павел быў настроены па-баявому – надалей настойвае на закрыцці рэстарацыі. Аптымістычна ён ацэньваў нядаўняе звальненне ключавых чыноўнікаў мінкульта (Дрыга, Яцко) – маўляў, гэта знак, што хутка ўсё зменіцца. Спыняў аўтамабілі і тактоўна прапаноўваў пасажырам буклеты. Дзеля-мадзеля і я ўзяў буклецік на мелаванай паперы – нейкая фірма раздрукавала яго для пратэстоўцаў бясплатна.

Папраўдзе, не пераканалі мяне ні размовы, ні друкаванае пасланне («рэстаран на чалавечых костках» – кідкі лозунг, але ж насамрэч парэшткі расстраляных на гэтым месцы не былі выяўлены). Вялікага сэнсу ў «асветніцка-місіянерскім» пратэсце зараз не бачу, хоць Павел і казаў, што многія ў выніку адмовіліся ад заездаў ва ўстанову, якая цяпер нясе вялікія страты. Усё ж рэстаратары нештачкі зарабляюць на кейтэрынгу… Можна як заўгодна ставіцца да Леаніда Зайдэса, але ён выглядае ўпартым, мэтаскіраваным бізнэсоўцам.

Выйсцем было б ці то дабіцца вяртання 150-метравай ахоўнай зоны праз суд, ці пабудаваць ля кальцавой дарогі аналагічны рэстаран ды перавабіць наведвальнікаў, ці штодня выводзіць да ўезду ў «Поедем поедим» па 100-200 чалавек, блакуючы шлях, каб у адказ на разгон(ы) прыходзілі б новыя пікетоўцы. Паколькі ўсё пералічанае – са сферы фантастыкі, выпадае шукаць кампрамісу (варыянт улетку я выкладваў; магчымыя, зразумела, і іншыя).

Год цяжкі, але здаралася і нямала добрага. Вось нястомны Іосіф Шкляр (аka Iossi Schkr) месяцы тры таму падрыхтаваў інфарматыўны фільм пра Валожынскую ешыву, ды яшчэ з англійскімі субтытрамі. Вось гэткі ж нястомны Алесь Астравух едзе на чарговую «літвацкую экскурсію» пад эгідай «Арт Вандроўні» (канец верасня) і ладзіць «нясумную лекцыю» пра маме-лошн у «Арт Сядзібе» (сярэдзіна лістапада).

Самому мне сёлета пашчасціла чытаць вершы на ідышы перад шырокай публікай 4 разы (у сакавіку, верасні і двойчы – у кастрычніку). Столькі ж ідышных выступаў было ў мяне за 3 папярэднія гады (2015–2017 гг.) – чым не доказ прагрэсу? 🙂

Калі сёлета чытачы выказалі цікавасць да паэмы Рыгора Кобеца «Палестына», я перанабраў яе для сайта. Зараз прапаную слаць заяўкі на паэму Тодара Кляшторнага «У дарозе» (1927), дзе быў апісаны антыяўрэйскі пагром. Твор цытаваў Андрэй Хадановіч у сваёй леташняй лекцыі, прысвечанай Т. Кляшторнаму, – гл. тут. Абяцаю набраць «У дарозе» цалкам, калі заявак да 07.12.2018 паступіць усяго тры (а не пяць). Міўца 🙂

І пра дзіўнае. Чым далей у лес, тым раней ставяць у Мінску навагоднія елкі. У 2018 г., напрыклад, святочнае дрэва каля Прытыцкага, 27 (лядовы Палац спорту) сканструявалі 12-13 лістапада, а некалі было – у канцы месяца… Катэгарычна чакаю ад сваёй аўдыторыі тлумачэнняў гэткага феномена!

«Вольфаў цытатнік»

«Розніца паміж Рашай і Беларусяй прыкладна як паміж выправіцельнай калоніяй і псыхіятрычнай лякарняй. У лякарні чысценькія ходзяць і харчуюцца з дыетычнага стала, толькі дурныя. Элемент дзікунства і там і там» (Фёдар Жывалеўскі, 14.10.2018)

«У кароткатэрміновых прагнозах памыляюся, у даўгатэрміновых не ўдзельнічаю. У інтэрнэт не зазіраю. Гэта ўсё адно, што разганяць туман рушніком. І, выбачаюся, дупай хвалі адбіваць» (Міхаіл Жванецкі, 06.11.2018)

«Весці дзённік са спазненнем – гэта, так ці інакш, літаратура» (Міхаіл Рубін, «Дзеяслоў», № 4/2018).

Вольф Рубінчык, г. Мінск

23.11.2018

wrubinchyk[at]gmail.com

Апублiкавана 23.11.2018  15:00

В. Рубінчык. КАТЛЕТЫ & МУХІ (83) / Котлеты и Мухи (83)

(Перевод на русский под оригиналом)

Шалом! Каму яго (шалому) не хапіла, падыходзьце па адным…

Прэзідэнтападобны чалавек згойсаў у Оршу і ў панядзелак, 13-га, не прамінуў наладзіць там «разгон ураду» (або нават «пагром», паводле палітолагападобнага Алеся Ш.). Ірына Таліб Халіп адгукнулася на падзею ў тым плане, што гэтае шоу зламалася, прынясіце якое іншае. Ідэя ператварыць лукашэнскія нарады ў баі гладыятараў не самая кепская з магчымых, але пры той умове, што ў іх будзе ўдзельнічаць і «галоўны гладыятар». Калі дзядзечка разважае пра «сабатаж», то павінен прыслухацца да парады булгакаўскага прафесара: узяць палку і адлупіць сябе па патыліцы. Паводле Канстытуцыі (арт. 84), прэзідэнт мае права старшынстваваць на пасяджэннях урада, адмяняць урадавыя акты, ён прызначае і звальняе ўсіх міністраў. Напрыклад, за 24 гады прэзідэнцтва змяніўся бадай дзясятак міністраў спорту – а між тым не сказаць, каб з сінявокім спортам усё было ў парадку.

Аматар хакею з мая 1997 г. яшчэ і прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта – летась яго каторы раз выбралі (?), кажуць, нават аднагалосна. Стары-новы прэзідэнт абяшчаў, што будзе кожныя тры месяцы ладзіць пашыраныя нарады… Каб мяне не папікнулі ў скажэнні вялікамудрых слоў, прывяду цытату ў арыгінале з «самага чэснага сайта» (30.05.2017): «Я для себя определил и вам обещаю, что каждый квартал у нас будет расширенный исполком под руководством Президента. Не те 13 человек в кулуарах, а будем проводить расширенное заседание раз в квартал».

Надоўга імпэту не хапіла: апошні раз правёў, здаецца, 07.09.2017. Пасля гэтага здараліся пасяджэнні якраз-такі ў «вузкім складзе»: 16.01.2018, 16.03.2018, 24.07.2018. Так што нават сваёй адміністратыўнай абяцанкі не дадзяржаў обер-чыноўнік. Можа, яно і да лепшага – менш істэрык у сухой рэшце… Але стыль ягонага кіравання ўсё роўна накладвае адбітак на існаванне спартыўных федэрацый.

Не хацелася вяртацца да «казуса Каташука», досыць падрабязна агледжанага ў мінулай серыі, аднак, відаць, варта. Нагадаю, 30.07.2018 выканкам Беларускай федэрацыі шахмат аднагалосна (зноў праславутая аднагалоснасць 🙁 ) прыняў рашэнне выключыць брэсцкага трэнера з суполкі. Быццам бы ў час камандных чэмпіянатаў Еўропы на яго паступіў шэраг скаргаў ад бацькоў удзельнікаў; маўляў, дзеці так перажывалі праз крытычныя запісы на сайце Каташука, што «кушаць не маглі» (С).

У пачатку жніўня цяжка было праверыць наяўнасць або адсутнасць «шэрагу скаргаў». Але ў раёне 15-га чысла я завітаў на старонку інтэрнэт-выдання «Трыбуна», дзе 06.08.2018 быў змешчаны тэкст Івана Сапегі пра «дзіўную гісторыю» – і дапраўды здзівіўся. Артыкул выглядаў іначай, чым 6-га і нават 10-га жніўня; з яго былі выдалены рэплікі, нязручныя для кіраўніцтва БФШ, напрыклад, ад маці юнага шахматыста, які cа спазненнем трапіў на чэмпіянат у Германіі…

«Затое» матэрыял быў дапоўнены абзацамі ад старшыні федэрацыі Анастасіі Сарокінай. Рэдакцыя «Трыбуны» не палічыла патрэбным паведаміць пра апдэйт – няхай тое застаецца на яе сумленні. Але цікава, што Наста прагаварылася: былі толькі дзве [пісьмовыя] скаргі і «прыблізна пяць-шэсць званкоў» (NB: калі такія і паступалі, то іх «да справы не прышыеш»).

Нават калі б «трывожных сігналаў» было не 2, а 22, элементарныя прынцыпы юрыспрудэнцыі вымагалі, каб трэнер быў выкліканы на пасяджэнне выканкама, каб прэтэнзіі разбіраліся з яго ўдзелам, каб ён хоць праз скайп мог сябе абараніць, у рэшце рэшт. Цяпер жа я мушу на 100% згадзіцца з калегам Каташука, мінчуком Лыбіным: берасцеец стаў ахвярай пераследу за крытыку, а скаргі – толькі зачэпка.

У працэсе «кіравання рэпутацыяй» а-ля Пракапеня старшынька дадала: «Уладзіславу быў адпраўлены ліст, у якім было растлумачана, чаму прынята такое рашэнне Выканкама Беларускай федэрацыі шахмат». Паглядзеў я той ліст ад 31.07.2018… Галаслоўную заяву пра грубае парушэнне патрабаванняў Статута цяжка назваць тлумачэннем.

Харош і стыль, характэрны хутчэй не для зварота да шматвопытнага трэнера (апрыёры таварыша па агульнай справе, няхай і «дысідэнта»), а для міліцэйскіх позваў.

Агулам, шкада, што Сарокіна, дама адносна маладая (1980 г. нар.) і «прасунутая» (у 2000-х досвед жыцця ў цывілізаванай краіне – Аўстраліі, у 2010-х – свой бізнэс тутака), пераняла найгоршыя традыцыі эрбэшнага чынавенства. Дапускаю, што гэты факт у кастрычніку 2018 г. будзе ўлічаны пры выбары месца для Сусветнай шахматнай алімпіяды 2022 г., на якое прэтэндуе Мінск. Амбітнасць амбітнасцю (зрэшты, новае кіраўніцтва федэрацыі так і не адкрыла дакляраваны 13 месяцаў таму «музей гісторыі беларускіх шахмат»), але не ўсім захочацца ехаць на імпрэзу, за якую маюць адказваць носьбіты юрыдычнага нігілізму і ВІПР, гатовыя крочыць па жывых людзях.

Дзеля справядлівасці, не ўсё кепска ў тутэйшым шахматным свеце. Піша адзін з кіраўнікоў камітэта завочных спаборніцтваў Леанід Шацько: «Я даволі часта сутыкаюся з дзейнасцю работнікаў БФШ і павінен адзначыць іх многiя дзеянні (выканаўчы дырэктар М. Тамковіч у гэтым годзе вырашыла пытанне завочнікаў, якое вісела многімі гадамі, аператыўна i квалiфiкавана) станоўча». Але ж і ён не быў здаволены рашэннем выканкама ад 30.07.2018: «Паважаю Уладзіслава за яго актыўную шахматную дзейнасць (адзін з выпускаў шахматнага аддзела ў “Народнай газеце” ў мінулым годзе я прысвяціў яго творчасці), за яго сайт, які прыцягвае вялікую ўвагу грамадскасці. Нават здзіўляюся, як ён усё паспявае! Трэба шукаць нейкi кампрамic».

Згадаю яшчэ адзін наіўны голас у падтрымку калегі, які прагучаў 7 жніўня. Аўтар запісу ў фб – мінскі шахматны педагог, праблеміст, рашальнік Уладзімір Барташ:

На шчэ больш наіўнай хвалі знаходзіліся хіба некаторыя запісы самога пацярпелага, во як гэты (24.07.2018):

З сайта «Брэсцкія шахматы», які ў выканкаме БФШ гразіліся закрыць яшчэ ў 2012 г.

…Пакуль суд ды справа, падвезлі навіну пра «прызначэнне» новага прэм’ер-міністра РБ. Чаму ў двукоссі? Таму што «ніколі не было, і вось зноў»: каснетуцыя Канстытуцыя патрабуе, каб такое прызначэнне адбывалася са згоды Палаты прадстаўнікоў (чытай: з папярэдняй згоды). Працэдура апісаная ў арт. 106, меджду протчым. «Последующее согласование» не каціць; пакуль згоды няма, сп. Румас можа лічыцца, з нацяжкай, выконваючым абавязкі прэм’ер-міністра. Ну, які шах – таксама ж, па сутнасці, в. а. – гэткі ў яго і візір…

Тутэйшыя «нармалізаваныя» выданні разаслалі губу, пачаўшы ўсхваляць новапрызначэнца як «рыначніка». Добра, вядома, што спадару няма 50; ён, як і яго новыя таварышы па прэзідыуму Савета міністраў, большую частку жыцця пражыў не ў СССР. У іншых умовах з гэтых «тэхнакратаў» мо і быў бы нейкі толк, але не ў дашчэнту закрэдытаванай краіне з «дабітымі» асноўнымі фондамі, раздзьмутымі штатамі ідэалагічных работнікаў, нарэшце (хоць, магчыма, ідзецца аб найважнейшых праблемах) – з хранічным недаверам грамадзян да ўрадавых ініцыятыў і прававым бязладдзем. Так супала – ці не? – што якраз у гэтыя жнівеньскія дні выявілася: адна з найважнейшых, на думку вышэйшага кіраўніцтва, апор у грамадстве (Б..СМ) запляміла сябе стварэннем фіктыўных студэнцкіх атрадаў. Мяркую, скончыцца тым, што генпракуратура пагрозіць пальчыкам падрастаюшчаму пакаленню чырвона-зялёных кадраў, дый годзе.

Успомнілася, што ў 2010–2012 гг. С. М. Румас служыў віцэ-прэм’ерам, адказваў за эканамічную палітыку. Быў ён згодны з «агульным курсам» ці не, ён нясе сваю долю віны (ОК, адказнасці) за жэстачайшы валютны крызіс 2011 г. – сам жа не падаў у адстаўку!

Уплывовы банкір, які пасля 2012 г. ачольваў федэрацыю футбола, аказаўся няздольны давесці да ладу нават сваю ідэю пра новы спартыўны тэлеканал. Летась яе нібыта падтрымалі «наверсе» – і прыдушылі ціхенька. Няпроста сабе ўявіць, што гэты кандыдат эканамічных навук чагосьці рэальна дасягне ў буйнейшых мaштабах – ані каманду ён сабе не падбіраў, ані сам не цягне на Бальцаровіча. У лепшым выпадку – на Сяргея Кірыенку… Па-мойму, лепей бы ўжо коміка на гэтую пасаду паставілі, як у Славеніі: у чаканні 60-гадовага юбілею Белдзяржцырка (люты 2019 г.) мы тут прынамсі павесяліліся б.

А што ў нас, рабяты, з культуркай? Ёсць, ёсць пазітывы. Паўлу Севярынцу падчас чарговай адседкі на Акрэсціна вярнулі забраны рукапіс – накіды да другога тома «Беларусаліма». Павел казаў, што сёлета з’явіцца сайт, на якім можна будзе прачытаць кнігу.

Мінск, 31.05.2018. П’ем за перамогу Паўла ў конкурсе «Кніга году». Фота С. Рубінчык.

Колішні аўтар belisrael.info Фёдар Жывалеўскі па звальненні з кнігарні «Галіяфы» адшукаў-такі працу, і вельмі нават панкаўскую: грузчыкам у нейкай краме на вул. Рафіева. Трэба спадзявацца, што гурт «Голая манашка» зараз дастане свежага ветру ў карму. Зрэшты, і перад сваім грузчыцтвам Федзя сёлета пісаў дастаўляльныя песні. Вот, «Шэры кот (белы жывот)» – рэліз 10.04.2018.

У іншай плоскасці працуе Пінхас Цынман, таксама вядомы нашай аўдыторыі… Галоўнае, што працуе: летась дыдактычныя «Dziakuj Bohu» і «Gut!» не зайшлі, аднак ад ягонай свежай ўтопіі пад чорным парасонам я ўсё ж злавіў кайф. Гэты разняволены трэк, «Час Машыяха», мае падзагаловак «хасідскі рэггі». Наш сталы чытач Пётр Рэзванаў адкаментаваў: «Калі не задавацца пытаннем “чаму менавіта хасідскі?”, то сапраўды няблага…»

У лепшых традыцыях бардаўска-падплотавай творчасці выйшла песня Змітра Дзядзенкі «Дзікае паляванне»: «Сюжэт прыдумаў нейкі Караткевіч…» Нейкі Рубінчык настойліва раіць паслухаць: не пашкадуеце.

Аб чым шкадую, дык аб тым, што ніводнага прадстаўніка Беларусі не аказалася на Чарнавіцкай ідышнай канферэнцыі з 5 па 12 жніўня 2018 г. Прысвечана яна была, як няцяжка здагадацца, 110-гадоваму юбілею той першай, легендарнай, анімаванай Натанам Бірнбаумам, Іцхакам-Лейбушам Перацам ды нашымі зямелямі Хаімам Жытлоўскім (з Ушачаў), Давідам Пінскім (з Магілёва), Аўромам Рэйзенам (з Койданава).

Як громам грымнула вестка пра смерць 03.08.2018 адной з найвядомейшых украінскіх ідышыстак Наталіі Рындзюк. Наталія, супрацоўніца Кіева-Магілянскай акадэміі, была зусім не старая… У верасні 2014 г. гасцінна вітала нас з Аляксандрам Астравухам у Кіеве, а потым прыязджала ў беларускія Стоўбцы з лекцыяй. Няхай захаваецца светлая памяць пра гэтую разумную, энергічную даму. Яе штандар панясуць іншыя – дальбог!

Фота з yiddishcenter.org. Стоўбцы, 2016 г. Н. Рындзюк сядзіць справа.

«Вольфаў цытатнік»

«Cмех – гэта проста вынік механізму, закладзенага ў нас прыродай, або, што амаль тое ж самае, нашым веданнем грамадскага жыцця. Ён не мае часу глядзець, куды ён б’е» (Анры Бергсон, «Смех», 1900).

«Беларусь паступова рухаецца да стану, званаму failed state – няспраўджаная дзяржава. Пакуль што краіна яшчэ застаецца намінальна суверэннай, але падтрымліваць сваё існаванне ў якасці жыццяздольнай палітычнай і эканамічнай адзінкі ўсё цяжэй» (Леанід Фрыдкін, 15.08.2018)

«Праўду абмяжоўвае сама праўда. Мана як праява і спараджэнне амаральнасці не абмежаваная нічым… Брудныя тэхналогіі запатрабаваныя людзьмі з комплексам палітычнай і чалавечай непаўнавартасці» (Леў Шлосберг, 16.08.2018).

Вольф Рубінчык, г. Мінск

19.08.2018

wrubinchyk[at]gmail.com

________________________________________________________________________________________________

В. Рубинчик. КОТЛЕТЫ & МУХИ (83)

Шалом! Кому его (шалома) не хватило, подходите по одному…

Президентоподобный человек заскочил в Оршу и в понедельник, 13-го, не преминул устроить нам «разгон правительства» (или даже «погром», по словам политологоподобного Алеся Ш.). Ирина Халип отозвалась на событие в том плане, что это шоу сломалось, принесите какое-нибудь другое. Идея превратить лукашенские совещания в бои гладиаторов не самая худшая из возможных, но при том условии, что в них будет участвовать и «главный гладиатор». Если дяденька рассуждает о «саботаже», то должен прислушаться к совету булгаковского профессора: взять палку и отлупить себя по затылку. По Конституции (ст. 84), президент имеет право председательствовать на заседаниях правительства, отменять правительственные акты, он назначает и увольняет всех министров. Например, за 24 года президентства сменился почти десяток министров спорта – а между тем не сказать, чтобы с синеоким спортом всё было в порядке.

Любитель хоккея с мая 1997 г. ещё и президент Национального олимпийского комитета – в прошлом году его в который раз выбрали (?), говорят, даже единогласно. Старый-новый президент абяшчал, что будет каждые три месяца устраивать расширенные совещания… Чтобы меня не упрекнули в искажении великомудрых слов, приведу цитату с «самого честного сайта»: (30.05.2017): «Я для себя определил и вам обещаю, что каждый квартал у нас будет расширенный исполком под руководством Президента. Не те 13 человек в кулуарах, а будем проводить расширенное заседание раз в квартал».

Надолго энергии не хватило: в последний раз провёл, кажется, 07.09.2017. После этого случались заседания как раз-таки в «узком составе»: 16.01.2018, 16.03.2018, 24.07.2018. Так что даже своего административного обещания не исполнил обер-чиновник. Может, оно и к лучшему – меньше истерик в сухом остатке… Но стиль его правления всё равно накладывает отпечаток на существование спортивных федераций.

Не хотелось возвращаться к «казусу Каташука», довольно подробно рассмотренному в прошлой серии, однако, видимо, следует. Напомню, 30.07.2018 исполком Белорусской федерации шахмат единогласно (снова пресловутая единогласность 🙁 ) принял решение исключить брестского тренера из организации. Якобы во время командных чемпионатов Европы на него поступил ряд жалоб от родителей участников; мол, дети так переживали из-за критических записей на сайте Каташука, что «кушать не могли» (С).

В начале августа трудно было проверить наличие или отсутствие «ряда жалоб». Но в районе 15-го числа я зашёл на страницу интернет-издания «Трибуна», где 06.08.2018 был помещён текст Ивана Сапего о «странной истории» – и реально удивился. Статья выглядела иначе, чем 6-го и даже 10-го августа; из неё были удалены реплики, неудобные для руководства БФШ, например, от матери юного шахматиста, который с опозданием попал на чемпионат в Германии…

«Зато» материал был дополнен абзацами от председателя федерации Анастасии Сорокиной. Редакция «Трибуны» не посчитала нужным сообщить об апдейте – пусть это остаётся на её совести. Но интересно, что Настя проговорилась: были только две [письменные] жалобы и «порядка пяти-шести звонков» (NB: если таковые и поступали, то их «к делу не пришьешь»).

Даже если бы «тревожных сигналов» было не 2, а 22, элементарные принципы юриспруденции требовали, чтобы тренер был вызван на заседание исполкома, чтобы претензии разбирались с его участием, чтобы он хоть по скайпу мог себя защитить, в конце концов. Теперь же я должен на 100% согласиться с коллегой Каташука, минчанином Лыбиным: брестчанин стал жертвой преследования за критику, а жалобы – только зацепка.

В процессе «управления репутацией» а-ля Прокопеня председатель добавила: «Владиславу было отправлено письмо, в котором было разъяснено, почему принято такое решение Исполкома Белорусской федерации шахмат». Посмотрел я на то письмо от 31.07.2018… Голословное заявление о грубом нарушении требований Устава трудно назвать разъяснением.

Хорош и стиль, характерный скорее не для обращения к многоопытному тренеру (априори товарищу по общему делу, пусть и «диссиденту»), а для милицейских повесток.

В общем, жаль, что Сорокина, дама относительно молодая (1980 г. р.) и «продвинутая» (в 2000-х опыт жизни в цивилизованной стране – Австралии, в 2010-х – свой бизнес здесь), переняла худшие традиции РБшного чиновничества. Допускаю, что этот факт в октябре 2018 г. будет учтён при выборе места для Всемирной шахматной олимпиады 2022 г., на которое претендует Минск. Амбициозность амбициозностью (впрочем, новое руководство федерации так и не открыло обещанный 13 месяцев тому назад «музей истории белорусских шахмат»), но не всем захочется ехать на мероприятие, за которое должны будут отвечать носители правового нигилизма и ВИЧР, готовые шагать по живым людям.

Ради справедливости, не всё плохо в местном шахматном мире. Пишет один из руководителей комитета заочных соревнований Леонид Шетько: «Я довольно часто сталкиваюсь с деятельностью работников БФШ и должен отметить их многие действия (исполнительный директор М. Тамкович в этом году решила вопрос заочников, который «висел» долгие годы, оперативно и квалифицированно) положительно». Но и он не был доволен решением исполкома от 30.07.2018: «Уважаю Владислава за его активную шахматную деятельность (один из выпусков шахматного отдела в “Народной газете” в прошлом году я посвятил его творчеству), за его сайт, который притягивает большое внимание общественности. Даже удивляюсь, как он всё успевает! Надо искать какой-то компромисс».

Упомяну ещё один наивный голос в поддержку коллеги, прозвучавший 7 августа. Автор записи в FB – минский шахматный педагог, проблемист, решатель Владимир Бартош:

На ещё более наивной волне находились разве что некоторые записи самого потерпевшего, вот как этa (24.07.2018):

С сайта «Брестские шахматы», который в исполкоме БФШ грозились закрыть ещё в 2012 г.

…Пока суд да дело, подвезли новость о «назначении» нового премьер-министра РБ. Почему в кавычках? Потому что «никогда не было, и вот опять»: коснетуция Конституция требует, чтобы такое назначение происходило с согласия Палаты представителей (читай: с предварительного согласия). Процедура описана в ст. 106, меджду протчым. «Последующее согласование» не катит; пока согласия нет, г-н Румас может считаться, с натяжкой, исполняющим обязанности премьер-министра. Ну, какой шах – тоже ведь, по сути, и. о. – такой у него и визирь…

Местные «нормализованные» издания разостлали губу, начав восхвалять новоназначенца как «рыночника». Хорошо, конечно, что господину нет 50; он, как и его новые товарищи по президиуму Совета министров, большую часть жизни прожил не в СССР. В иных условиях от этих «технократов», может, и был бы какой-то толк, но не в насквозь закредитованной стране с «добитыми» основными фондами, раздутыми штатами идеологических работников, наконец (хотя, возможно, речь идёт о важнейших проблемах) – с хроническим недоверием граждан к правительственным инициативам и правовым беспорядком. Так совпало – или нет? – что как раз в эти августовские дни обнаружилось: одна из сильнейших, по мысли высшего руководства, опор в обществе (Б..СМ) запятнала себя созданием фиктивных студенческих отрядов. Полагаю, кончится тем, что генпрокуратура погрозит пальчиком подрастающему поколению красно-зелёных кадров, да и всё.

Вспомнилось, что в 2010–2012 гг. С. Н. Румас служил вице-премьером, отвечал за экономическую политику. Был он согласен с «общим курсом» или нет, он несёт свою долю вины (ОК, ответственности) за жесточайший валютный кризис 2011 г. – сам же не подал в отставку!

Влиятельный банкир, который после 2012 г. возглавлял федерацию футбола, оказался неспособен довести до ума даже свою идею о новом спортивном телеканале. В прошлом году её вроде как поддержали «наверху» – и придушили тихонько. Непросто себе представить, что этот кандидат экономических наук чего-то реально достигнет в крупнейших масштабах – ни команду он себе не подбирал, ни сам не тянет на Бальцеровича. В лучшем случае – на Сергея Кириенко… По-моему, лучше бы уже комика на эту должность поставили, как в Словении: в ожидании 60-летнего юбилея Белгосцирка (февраль 2019 г.) мы тут, по крайней мере, повеселились бы.

А что у нас, ребята, с культуркой? Есть, есть позитивы. Павлу Северинцу во время очередной отсидки на Окрестина вернули отобранную рукопись – наброски ко второму тому «Беларусалима». Павел говорил, что в этом году появится сайт, на котором можно будет прочесть книгу.

Минск, 31.05.2018. Пьём за победу Павла в конкурсе «Книга года». Фото С. Рубинчик.

Бывший автор belisrael.info Фёдор Живалевский после увольнения из книжного магазина «Голиафы» нашёл-таки работу, и очень даже панковскую: грузчиком в каком-то магазине на ул. Рафиева. Надо надеяться, что группа «Голая монашка» сейчас получит свежего ветра в корму. Впрочем, и до своего грузчицтва Федя в этом году писал доставляющие песни. Вот, «Шэры кот (белы жывот)» – релиз 10.04.2018.

В иной плоскости работает Пинхас Цинман, тоже известный нашей аудитории… Главное, что работает: в 2017 г. дидактические «Dziakuj Bohu» и «Gut!» не зашли, однако от его свежей утопии под чёрным зонтом я всё же поймал кайф. Этот раскрепощённый трек, «Час Машыяха», имеет подзаголовок «хасидский регги». Наш постоянный читатель Пётр Рэзванаў откомментировал: «Если не задаваться вопросом “почему именно хасидский?”, то действительно неплохо…»

В лучших традициях бардовско-подзаборного творчества вышла песня Змитра Дяденко «Дзікае паляванне»: «Сюжэт прыдумаў нейкі Караткевіч…» Какой-то Рубинчик настойчиво советует послушать: не пожалеете.

О чём жалею, так о том, что ни одного представителя Беларуси не оказалось на Черновицкой идишской конференции с 5 по 12 августа 2018 г. Посвящена она была, как нетрудно догадаться 110-летнему юбилею той первой, легендарной, анимированной Натаном Бирнбаумом, Ицхаком-Лейбушем Перецем да нашими земляками Хаимом Житловским (из Ушач), Давидом Пинским (из Могилёва), Авраамом Рейзеном (из Койданово).

Как громом прогремела весть о смерти 03.08.2018 одной из известнейших украинских идишисток Наталии Риндюк. Наталия, сотрудница Киево-Могилянской академии, была совсем не старой… В сентябре 2014 г. гостеприимно приветствовала нас с Александром Астраухом на Подоле в Киеве, а потом приезжала в белорусские Столбцы с лекциями. Пусть сохранится светлая память об этой умной, энергичной даме. Её знамя понесут другие – ей-богу!

Фото с yiddishcenter.org. Столбцы, 2016 г. Н. Риндюк сидит справа.

«Вольфов цитатник»

«Смех – это просто результат механизма, заложенного в нас природой, или, что почти то же самое, нашим знанием общественной жизни. У него нет времени смотреть, куда он бьёт» (Анри Бергсон, «Смех», 1900).

«Беларусь постепенно движется к состоянию, именуемому failed state – несостоятельное государство. Пока страна еще остается номинально суверенной, но поддерживать свое существование как жизнеспособная политическая и экономическая единица все труднее» (Леонид Фридкин, 15.08.2018).

«Правду ограничивает сама правда. Ложь как проявление и порождение аморальности не ограничена ничем… Грязные технологии востребованы людьми с комплексом политической и человеческой неполноценности» (Лев Шлосберг, 16.08.2018).

Вольф Рубинчик, г. Минск

19.08.2018

wrubinchyk[at]gmail.com

Опубликовано 20.08.2018  00:14

***

Наша работа заслуживает вашей поддержки

 

Зм. Дзядзенка. Мінус (бел., рус.)

Зміцер Дзядзенка

МІНУС

— І з таго часу ўсё, усё пайшло не так і не туды!

— Што пайшло не так? Куды — не туды? — зняможана спытаўся Бучацкі. Ён ужо стаміўся ад напорыстага госця, але той нібыта і не заўважаў, што гаспадар кабінета глядзіць на яго жалесным позіркам пабітага сабакі.

Госць шпаркімі крокамі хадзіў па кабінеце з кута ў кут, няспынна жэстыкулюючы: яго рукі круціліся, як на шарнірах — патэтычна падымаліся ўгору, пагражаючы нябёсам; разляталіся ў бакі, адкрываючы для ўсіх удараў лёсу безабароннае цела ўладальніка; часам адна з іх выпроствалася наперад, нібыта ідучы на таран…

Пытанне Бучацкага як быццам спыніла ягонага імпульсіўнага госця ў палёце: ён агаломшана зірнуў на гаспадара кабінета:

— Гісторыя нашая! Уся гісторыя краіны! Я ж вам гэта і тлумачу: вы гісторык — вы павінны разумець.

— Прабачце, вы б не маглі прысесці, а то ў мяне ўваччу мільгаціць і галава круціцца, — Бучацкі быў увасобленая ветлівасць, хаця не ведаў, ці надоўга хопіць ягоных запасаў вытрымкі.

— Ну, уся штука ў імёнах, — сказаў госць, які прысеў на краёчак крэсла. Усім сваім выглядам ён дэманстраваў гатоўнасць у кожнае імгненне сарвацца з месца. Строгім настаўніцкім позіркам візіцёр акінуў гаспадара кабінета: — Вы ж памятаеце пра сярэднявечную дыскусію рэалістаў і наміналістаў?

— Ну, штосьці такое з гісторыі філасофіі, — асцярожна адказаў той.

— Уся закавыка ў імёнах! “На пачатку было Слова, і Слова было ў Бога, і Богам было Слова”, — госць шматзначна падняў палец угору, паказваючы, хто насамрэч гаспадарыць над усімі словамі. — І калі Слова было Богам, дык значыць, ад слова шмат што залежыць, так? Вось гэтае кепскае слова, кепскае імя і наклала негатыўны адбітак на ўсю нашую гісторыю!

— Якое імя? — Бучацкі пачуваўся, як той збянтэжаны Саўка, і толькі што рот не разявіў ад здзіўлення.

— Дык я ж вам пра тое і кажу — Гедымін! Ге-ды-мін, — па складах вымавіў госць, усім сваім тонам выказваючы шкадаванне пра невысокі інтэлект суразмоўцы.

— А чым яно кепскае? Імя як імя. Пагатоў, што князь — заснавальнік дынастыі…

— Кепскае, — упэўнена заявіў госць. — На лаціне яно як пісалася? Gedeminus, так?

Гаспадар кабінета згодна схіліў галаву.

— Вось гэты –minus і заклаў бомбу пад далейшую гісторыю дзяржавы, — з трыюмфам у голасе заявіў госць. — Ён, гэты мінус, у нас усё адабраў, усё! Спярша — мінус тэрыторыі, потым — мінус незалежнасць, урэшце — мінус нашая спрадвечная назва “Літва”… Куды ні плюнь — адны суцэльныя мінусы! А ўсё ад яго, ад пачынальніка княскай дынастыі…

— І што ж цяпер рабіць?

— Усё можна выправіць. Я ўсё прыдумаў, я ведаю правільнае рашэнне! Мы выправім імёны так, як не снілася ні Тамашу Аквінскаму, ні Тамашу Кемпінскаму… Выправім імёны — палепшым гісторыю! Мяняем мінус на плюс — і хоп-ля! — гісторыя ідзе правільным шляхам: Вільня — галоўны славянскі цэнтр у рэгіёне, дзяржава наша займае пятую частку Еўропы і нават імя, нашае салодкае свабоднае імя “Літва” не забіраюць суседзі! Трэба толькі памяняць у летапісах “Gedeminus” на “Gedeplus” — проста, як усё геніяльнае!

Госць глядзеў на Бучацкага з непрыхаванай інтэлектуальнай перавагай: уласныя аргументы здаваліся яму лагічна бездакорнымі.

Нават калі санітары, выкліканыя калегамі Бучацкага, цягнулі візіцёра на вуліцу, ён усё яшчэ працягваў крычаць:

— Уся надзея на вас — памяняйце імёны ў летапісах! Мы ўсё можам перамяніць!

“Вар’ят нейкі, — думаў Бучацкі, седзячы над летапісамі. — Па вясне заўжды шмат вар’ятаў. Трэба даць прачуханца вахцёру за тое, што пускае абы-каго ў навуковую ўстанову… Дадумацца ж да такога: памяняйце мінус на плюс — і будзе вам шчасце! Псіх…”

Яго рука спрактыкаваным рухам выправіла ў летапісе “Альгерд” на “герольд”.

Уласна кажучы, аўтар / Автор собственной персоной

Змитер Дяденко

МИНУС

– И с той поры всё, всё пошло не так и не туда!

– Что пошло не так? Куда – не туда? – изнурённо спросил Бучацкий. Он уже давно устал от напористого гостя, но тот словно и не замечал, что хозяин кабинета смотрит на него жалобным взглядом побитой собаки.

Гость быстрыми шагами ходил по кабинету из угла в угол, беспрестанно жестикулируя: его руки вертелись, как на шарнирах – патетически вздымались, угрожая небесам; разлетались в стороны, открывая для всех ударов судьбы беззащитное тело владельца; иногда одна из них выбрасывалась вперёд, как будто шла на таран…

Вопрос Бучацкого, кажется, подбил импульсивного гостя на лету, и он ошеломлённо взглянул на хозяина кабинета:

– Да история наша! Вся история страны! Я же вам об этом и толкую: вы историк – вы должны понимать.

– Простите, вы не могли бы присесть, а то у меня в глазах мелькает и голова кружится, – Бучацкий был сама вежливость, хотя не знал, надолго ли хватит его запасов выдержки.

– Загвоздка в именах, – сказал гость, присевший на краешек стула. Всем своим видом он демонстрировал готовность в любой момент сорваться с места. Строгим учительским взором посетитель окинул хозяина кабинета: – Вы же помните средневековую дискуссию реалистов и номиналистов?

– Ну, что-то такое из истории философии, – осторожно ответил тот.

– В именах вся закавыка! «В начале было Слово, и Слово было у Бога, и Слово было Бог», – гость многозначительно поднял палец, показывая, кто на самом деле властвует над всеми словами. – И если Слово было Богом, это значит, от слова многое зависит, верно? Вот это скверное слово, скверное имя и наложило негативный отпечаток на всю нашу историю!

– Какое имя? – Бучацкий чувствовал себя, как смущённый Савка из одноимённой пьесы Леопольда Родевича, и разве что рот не разинул от удивления.

– Так я же вам об этом и говорю – Гедимин! Ге-ди-мин, – по слогам произнёс гость, всем своим тоном выказывая cожаление о невысоком интеллекте собеседника.

– А чем оно плохое? Имя как имя. Тем более что князь – основатель династии…

– Плохое, – уверенно заявил гость. – На латыни оно как писалось? Gedeminus, так?

Хозяин опустил голову в знак согласия.

– Вот этот –minus и заложил бомбу под дальнейшую историю государства! – с триумфом в голосе провозгласил гость. – Он, этот минус, у нас всё отобрал, всё! Сперва – минус территории, потом – минус независимость, в конце концов – минус наше исконное название «Литва»… Куда ни плюнь – одни сплошные минусы! А всё из-за него, зачинателя княжеской династии…

– И что же теперь делать?

– Всё можно исправить. Я всё обдумал, я знаю правильное решение! Мы исправим имена так, как не снилось ни Фоме Аквинскому, ни Фоме Кемпинскому… Исправим имена – улучшим историю! Меняем минус на плюс – и оп-ля! – история идёт правильным путём. Вильно – главный славянский центр в регионе, государство наше занимает пятую часть Европы, и даже имя, наше сладостное свободное имя «Литва» не отбирают соседи! Надо только поменять в летописях «Gedeminus» на «Gedeplus» – просто, как всё гениальное!

Гость смотрел на Бучацкого с неприкрытым интеллектуальным превосходством: собственные доводы казались ему логично безукоризненными.

Даже когда санитары, вызванные коллегами Бучацкого, тянули посетителя на улицу, он продолжал кричать:

– Вся надежда на вас – поменяйте имена в летописях! Мы всё можем переменить!

«Сумасшедший какой-то, – думал Бучацкий, сидя за летописями. – По весне всегда много сумасшедших. Нужно прописать ижицу вахтёру за то, что пропускает лишь бы кого в научное учреждение… Додуматься же до такого: поменяйте минус на плюс – и будет вам счастье! Псих…»

Его рука натренированным движением исправила в летописи «Ольгерд» на «герольд».

Перевёл с белорусского В. Р. для belisrael.info

Опубликовано 27.06.2018  00:01

В. Рубінчык. КАТЛЕТЫ & МУХІ (70)

Заступіў на дзяжурства Новы год, а Стары Ненавукова-Фантастычны серыял жахаў усё з вамі… І па-ранейшаму для весялосці планета нашая мала абсталявана: стрэлка на «гадзінніку Суднага дня» блізкая да поўначы. Але палохаць нікога не маю намераў: хапае аматараў без мяне.

Кіраўніцтва тут і цяпер патрохі страчвае легітымнасць повязі з рэчаіснасцю. Надоечы гэта ўсвядомілі афіцыйныя сацыёлагі: яны, каторыя сцвярджаюць, што большасць моладзі да 29 гадоў задаволеная сваім становішчам у РБ, прызналі, што доля «задаволеных» знізілася. З 2015 г. палова моладзі нязменна адзначала, што сацыяльна-эканамічная сітуацыя пагаршаецца (паводле даследчыкаў, аж да 2014 г. так лічыла менш за траціну – гл. у зборніку 2017 г. с. 173).

Не ўсе звесткі Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры адміністрацыі прэзідэнта выклікаюць давер. Аднак тое, што большасць незадаволеных маладзёнаў будуць канвертаваць сваё нездавальненне ў «выказванні ў коле родзічаў, сяброў, калег» (43,5%) або ў «каментарыі да навін у інтэрнэце» (15,5%), а 13% увогуле ўтруцца («ніяк не будуць выяўляць» – с. 175 зборніка), падобна да праўды. Старэйшыя пакаленні пакрыёма прышчапілі маладзейшаму калі не вывучаную бездапаможнасць, то двоедумства. Характэрныя ў гэтым плане развагі не апошняга ў краіне брэсцкага шахматнага трэнера Уладзіслава К., 1975 г. нар., пра «шахматны ўсенавуч», на які з вясны 2016 г. выдаткоўваюцца не абы-якія рэсурсы: «Конечно, для процветания вида нам нужно говорить, что проект нужен, очень полезен и т.д. Я и буду придерживаться такого взгляда в официальных кругах. Но здесь (31.12.2017 на ўласным сайце – В. Р.) могу написать так, как считаю: проект обречен».

Сярод усіх узроставых катэгорый не перастае руліць і прававы нігілізьмъ, што здаўна заахвочваецца «зверху». (Нагадаю адносна свежае: 4 гады таму в. а. цара «імем рэвалюцыі» скасаваў гаспадарчыя суды, прадугледжаныя Канстытуцыяй, і «ўліў» іх у агульныя. Рэферэндум па гэтым пытанні меўся прайсці ў 2014 г., але не адбыўся і ў 2017-м.) Ён падмацоўваецца гатэнтоцкай мараллю: сваім – усё, чужым… нават не закон, а кавадла палітычнай мэтазгоднасці. Тэст на павагу да базавых прынцыпаў юрыспрудэнцыі завальваюць не толькі высокія чыноўнікі, а і многія «зоркі» альтэрнатыўнага лагера, і гэта, быццам той пражэктар, высвеціла справа «рэгнумаўцаў». Ды ладна б адно «зоркі»! Вось некалькі спрэчных (а месцамі дзікунскіх) заяў, якія заваявалі падтрымку «прасунутай» публікі – чытачоў партала tut.by, арфаграфію арыгінала захоўваю: «Получат сроки в плечи на закону. А потом будут эти сроки отбывать. Незачем было распространять кремлепропаганду» (на вечар 09.01.2018: +190–74), «Когда там уже решат сколько кому в плечи дать? Как по мне Алимкина как самого неадекватного нужно запереть дольше остальных» (+125–41), «Беларусь – страна белорусов, идеологию других стран нечего пропагандировать. Пару лет стоило бы им дать, не будут больше ухмыляться как на фото» (+187–60), «За те тексты, что они писали, им самое место тюрьма» (+145–49), «Достаточно было бы их лишить гражданства страны и вида на жительство» (+112–36) і г. д. ВІПР такі ВІПР…

Дзіва што ў 2017 г. прыхільнікі дэмакратычных перамен мала чаго дабіліся. Так і не створана «суперпартыя», ледзь чуваць незалежныя прафсаюзы. Старшынька Таварыства беларускай мовы, безальтэрнатыўна выбраная 29.10.2017, у сваёй першай справаздачы (за паўтара месяца) пахвалілася тым, што «мы абнавілі мэблю ў нашай сядзібе дзякуючы дапамозе чэшскай Амбасады». Чаму ўжо не расказана пра мыццё вокнаў і падлогі? 🙂 Старшынька – яшчэ і дэпутатка палаты прадстаўнікоў, i ўваходзіць у кансультацыйную раду пры міністэрстве адукацыі; можна ўявіць сабе каэфіцыент карыснага дзеяння А. Анісім тамака. Шэрыя твары дабіваюць вывучэнне ў школе беларускай літаратуры, а неабыякавым настаўнікам (часцей настаўніцам) застаецца адно пісаць адкрытыя лісты

Саладжавыя, высмактаныя з пальца трызненні пра тое, што «дзве Беларусі робяцца адной», я б адразу пазначаў як спам, аднак яны множацца ў інфапрасторы… З другога боку, чорны песімізм кшталту «2017 год для Беларусі па вялікаму рахунку быў змарнаваны… Дык што ж чакаць нам у 2018-м? А нічога!» ад аўтара-«інтэлектуала», які некарэктна падлічыў колькасць навагодніх віншаванняў, прамоўленых «абсалютнай Нікчэмнасцю» (насамрэч іх было 24, а не 23), адвязныя прагнозы ад Максіма Ж. («адзінства не будзе, нідзе і ніколі»), мне таксама не блізкія. Лёс народа – у руках яго неабыякавых прадстаўнікоў, і пачатак 2017-га, асабліва люты і сакавік, дэманстраваў тое даволі крута…

…Вярнуся да «рэгнумаўцаў»: усіх траіх неабходна выпусціць з апраўдальным прысудам па крымінальнай справе аб распальванні міжнацыянальнай варожасці. Прамова пракурора на каліва не пераканала мяне ў тым, што падсудныя здзейснілі злачынства, «прадугледжанае ч. 3 арт. 130 Крымінальнага кодэкса РБ». У той жа час не патрэбнае (прынамсі мне) умяшанне Крамля ў гэты працэс. Да такога ўмяшання заклікаў маскоўскі «куратар» сеціва публіцыстаў, былы мінскі выкладчык Юрый Баранчык, лепячы з падсудных герояў і фальсіфікуючы пазіцыю сведкі Дзяніса Рабянка, жыхара Калінкавіч, які нібыта жадаў снедаць «рускамоўнымі дзяўчатамі». Каму-каму, а чалавеку з вышэйшай адукацыяй павінна быць вядома пра іронію і гратэск, акурат і ўжытыя сп. Рабянком у чэрвені 2016 г. Зрэшты, сам аўтар пасля сваіх гратэскных выказванняў наставіў смайлікаў – няйначай для баранчыкаў… 🙂 🙂 🙂

Карацей, давайце тут усе разам адпачнем ад «палітычнай мэтазгоднасці»: лукашэнкаўскай, пуцінскай, якой заўгодна. Хай бы трыумфаваў Закон (Канстытуцыя, Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах, etc.)…

М. Вольф (нават не цёзка) напісаў кнігу «Агонь і лютасць» пра Дональда Трампа і яго атачэнне – дакладней, склаў яе са сваіх гутарак у Белым доме. Распавёў пра цікавыя падрабязнасці; маўляў, адказ Д. Т. на пытанне, каму ён давярае, з кім гаворыць, перш чым дзейнічаць, быў такі: «Я сам. Я гавару з сабой». У такім разе «адзіны» з Сінявокай выступае ледзь не піянерам сучаснага палітычнага трэнду – чыннасці пад лозунгам «Я сам себе и небо, и луна» (С). Памятаеце апорыю 2001 г.: упаўнаважаны па правах чалавека ў Беларусі патрэбен, але… «Толькі галава дзяржавы, валодаючы паводле Канстытуцыі шырокімі паўнамоцтвамі, зможа забяспечыць гарантыю правоў і свабод грамадзян»?

Ці нядаўняе, у снежні 2017 г.: «Лукашэнка лічыць, што ў Беларусі ёсць упаўнаважаны па праблемах прадпрымальніцтва – ён сам». Гэтыя амбітныя заявы падлягаюць манетызацыі! Дальбог, рэзідэнцыі ўпаўнаважанага па ўсіх пытаннях можна выкарыстоўваць як аўдыторыі для майстар-класаў… Упэўнены, на курсы лекцый па самадастатковасці прыехалі б кандыдаты ў прэзідэнты як з Акіяніі, так і з Астазіі ды Еўразіі. Экспартаваць паслугі ў беларусаў выходзіць лепей, чым гандляваць таварамі – Чырвоны дом, прыслухайся 🙂

* * *

Пад канец года ўрад РБ кінуў традыцыйную «костку» лаяльным выданням. Іх, фінансаваных з бюджэту, звыш 20, большасць – агітпроп. А вось часопісу «Вожык», хоць яго заснавальнікі – міністэрства інфармацыі і падкантрольны ўраду выдавецкі дом «Звязда», датацыі на 2018 г. зрэзалі… Асобныя «незалежныя публіцысты» пляскаюць у ладкі («памер Максім, і х… з ім») – няйначай у рамках «збліжэння дзвюх Беларусяй».

Ніхто не прымушаў калумніста «Народнай волі» падпісвацца на «Вожык». Пытанне ў іншым: перакрывае грамадская карысць ад агульнабеларускага часопіса «сатыры і гумару» выдаткі на яго існаванне, або не? Па-мойму, перакрывае. І дайце-ка прыпомню, як у краіне Тутэйшыі з гумарком.

У пачатку 2000-х наталяў сваю прагу смешнага газетай «Навінкі», потым кароткі час купляў у шапіках расійскі «Новый Крокодил» (нат грошы выйграў на конкурсе), потым пасміхаўся над зайцамі Васіля Пачыцкага ў «БелГазете» і выпісваў газету Анатоля Гармазы «15 суток». Трасянкавыя зайцы прыеліся, а гадоў 7-8 таму ў Гармазы хапала дасціпных жартаў і карыкатур… Аднак зацыкленасць газеткі на побыце, п’янках-гулянках-цешчах-адзюльтэрах, таксама давалася ў знакі. Калі ж у 2014 г. у выходных звестках «15 суток» з’явілася «Республика Крым, Россия», гэта было занадта нават для такога вісуса, як я.

І пра «Вожык»… Ніколі ў ім не друкаваўся, хоць старэйшы прыяцель Ц. і запрашаў. Безумоўна, зорны час выдання мінуў у першай палове 1990-х, яно апантанае савецкімі прывідамі… Але трэба прызнаць, што ў самыя змрочныя часіны штосьці жывое праточвалася на старонкі «Вожыка», дый цяпер… Тут – 20 карыкатур, паказаных «новаму пакаленню» з доляй паблажлівасці; з іх годных, на мой одум, не менш за 25%. Ці многія тутэйшыя СМІ, нават супернезалежныя, працуюць з большай аддачай? А штосьці ў «выбранае» ад «Нашай Ніны» папросту не трапіла. Даспадобы мне, напрыклад, гэтыя малюнкi з №№ 8 і 9 за 2017 г.:

 

У выдання за спінай – 75 з нечым гадоў, і мноства выдатных пісьменнікаў уважалі за гонар публікавацца ў «Вожыку». Зразумела, гэта толькі адзін довад за вылучэнне дзяржаўных грошай, не самы моцны. Выданне выконвае важную «псіхатэрапеўтычную» функцыю: актывісты і «простыя людзі» на перыферыі адчуваюць сябе з ім крыху больш абароненымі ад чынавенскіх свавольстваў. Часам праз «Вожык» удавалася развязаць нейкія праблемкі. Высмейвання баіцца і той, хто агулам нічога не баіцца – банальна, але часам спрацоўвае.

Штомесячны белмоўны часопіс, прысутны ва ўсіх раённых бібліятэках, – гэта і сродак пашырэння першай дзяржаўнай мовы. Да таго ж трэба, каб было дзе размінацца літаратурнаму  маладняку… (гэтую функцыю «Вожык» сяк-так выконвае нават з тысячным накладам). NB: некалі ў бібліятэцы «Вожыка» выйшла першая кніжка Васіля Быкава «Ход канём».

Спадзяюся, новы (адносна, бо свае 100 дзён ён ужо адслужыў) міністр інфармацыі РБ не задушыць «Вожык» у сваіх абдымках, як некалі зрабіў з газетай «Чырвоная змена», стаўшы яе апошнім галоўным рэдактарам. Вожыкі ўсё ж аблепленыя калючкамі…

На месцы рэдакцыі я б зрабіў, як той Быкаў, «ход канём» – папрасіў бы ЮНЭСКА ўнесці «Вожык» у спіс культурнай спадчыны чалавецтва. Унясуць, не ўнясуць («Наша Ніва» прасілася аж у 2006 г.), а памысны розгалас будзе. У нашу эру цяжка без піяру…

Праўда, і міжнародная вядомасць не гарантуе поспеху ў Беларусі. У 2013 г. пачаў выходзіць у Мінску невялікі прыватны часопіс фантастыкі «Космопорт», у 2014-м ён атрымаў прэмію як лепшы ў Еўропе (авансам, трэба прызнаць), у 2015-м – спыніў выхад… Мне выпала ісці на «Белпошту» і забіраць грошы за недаатрыманыя па падпісцы нумары.

Першы № «Космопорта» і адзін з апошніх (наклады – 11500 і 2500 экз.).

Чаму слаба веру ў вясёлкавую будучыню Парка высокіх тэхналогій ды ІТ-сферы ўвогуле – таму што для рыўкоў уперад трэба мець схільнасць да нетрывіяльных ідэй, якія гартуюцца якраз дзякуючы фантастыцы… У нас жа рэзідэнты ПВТ і ўсялякія дзяржкамітэты па навуцы прамаргалі з’яўленне адзінага – і не тое каб кепскага – фантастычнага часопіса, дарма што ўвесь 2014 год ён мільгаў у шапіках «Белсаюздруку». «Будучыня? Гэта не для беларускіх элітаў: яна ім не цікавая ні ў якім выглядзе – ні светлая, ні цёмная. Ім бы – “как-раньшэ”», – кпіў Зміцер Дзядзенка з іншай нагоды ў 2015 г.

Падсумуем: жыццю ў большасці з нас наканавана быць не прыўкрасным, а цярпімым. Бадай як у доме цярпімасці… Ну, а музыка ў памяць пра ахвяр Катастрофы прагучыць не толькі ў Белдзяржфілармоніі 21 студзеня, а і ў канцэртнай зале «Верхні горад» 27.01.2018.

 

Квіткі даступныя. За якасць музінструментаў аўтар адказнасці не нясе.

Вольф Рубінчык, г. Мінск

09.01.2018

wrubinchyk[at]gmail.com

Кароткі змест папярэдніх дзесяці серый:

№ 69 (28.12.2017). Супярэчлівыя тэндэнцыі ў беларускай эканоміцы. Колькасны заняпад працоўнай сілы. Выбар біятланісткі Д. Блашко. Нявер’е ў перспектывы “ІТ-краіны”. Суд па “справе рэгнумаўцаў” і нягеглая “экспертыза” А. Івановай. Кваліфікацыя дзеянняў публіцыстаў. Памылка П. Севярынца. Рэакцыя “адзінага палітыка” на заяву Д. Трампа адносна Іерусаліма. Паскуднае рашэнне не пусціць ізраільскіх шахматыстаў на чэмпіянат свету ФІДЭ ў Саўдаўскай Аравіі. Меркаванне А. Кентлера і “штрэйкбрэхерства” вядомых гульцоў. “Хартыя галаўнога мозга” на прыкладзе з Ц. Хатавелі. Юбілеі 2017 і 2018 гг.: М. Дыскін, Ш. Ліберман, Л. Маневіч і інш. Запланаваны канцэрт “Жоўтыя зоркі” ў Белдзяржфілармоніі.

 68 (25.12.2017). Лакальныя перамогі (выпраўленне надпісаў у публічных месцах). Дэградацыя “Народнай волі” і іншых выданняў, якія паддаліся ўціску В. Пракапені. Ацэнка дэкрэта № 8 пра блокчэйн, майнінг і токены. Развагі пра зборку ў Беларусі легкавых аўтамабіляў. Лю Сяабо пра кітайскую вытворчасць. Смяротная кара ў КНР і іншых краінах. “Рэгнумаўскі” працэс у Мінску і вірус істэрычных празмерных рэакцый. Страта былой міністаркай інфармацыі права на любыя кіраўнічыя пасады. Паводзіны А. Мяньковай, злоўленай на допінгу. Уражанні ад Магілёва. “Яўрэйскі” праект В. Сарокі. Новы рэстаран з кашэрнай кухняй у Мінску. Сустрэча С. Ландвер з паслом РБ. Каментарыі на tut.by да рашэння Д. Трампа перанесці пасольства ЗША ў Іерусалім.

№ 67 (18.12.2017). Неразумны выступ “галоўнага” да 100-годдзя ЧК і запіс старшыні КДБ РБ у гасцявой кнізе музея рэпрэсій. Прамова на з’ездзе навукоўцаў, параўнанне з эпізодам кнігі А. Салжаніцына. Зніжэнне колькасці даследчыкаў у Беларусі. Ідыёты яўрэйскага паходжання і глупствы ў газеце “Авив”. Блакаванне “Белорусского партизана”. Меркаванне Л. Фрыдкіна наконт ператварэння РБ у “ІТ-краіну”. Візіты ізраільскіх айцішнікаў у Беларусь. Рэакцыя на зварот, датычны часопіса “Штэрн”, з міністэрстваў інфармацыі і культуры. Развагі чытачоў. Зацягнутасць “справы рэгнумаўцаў”, пралікі ў экспертызах. Заявы В. Карач і сумнеўная статыстыка, прыведзеная ёю. Яўрэі на Першым усебеларускім з’ездзе 1917 г. Юбілеі Р. Бярозкіна і Э. Савікоўскага ў 2018 г., развагі А. Сідарэвіча пра Бярозкіна. Нарыс Ю. Канэ пра мужа.

№ 66 (12.12.2017). Успаміны пра ханукальныя дні 2007 г. Віншаванне з Ханукай ад пасла Ізраіля. Няздатнасць “яўрэйскай абшчыны” Беларусі выконваць ролю моста паміж РБ і Ізраілем. Эрозія сістэмы міжнароднага права ў 2017 г. 150-годдзе кнігі Ш. дэ Кастэра “Легенда пра Уленшпігеля”. Хваласпевы доктара гістарычных навук І. на адрас Цанавы, палеміка з ім. Партрэт выдавецтва “АіВ”. “Год навукі” ў РБ і традыцыйнае недафінансаванне навуковых сфер. Ідэя пра аналаг “Дысернета” для Беларусі. Патрэба ў “драйверы” для краіны; тлумачэнне, чаму ўратаванне навукі падыходзіць больш, чым памяць пра 1937 г. Показка ад skarnik.by. Навіны з музея “Полін”, лекцыя В. Міхедзькі, гастролі Бенькі ў Ізраілі, выхад кнігі П. Севярынца “Беларусалім”.

№ 65 (22.11.2017). Праект “(Не)расстраляная паэзія”. Спрэчкі вакол М. Кульбака. Абранне А. Лукашанца акадэмікам, успаміны пра яго дзейнасць. Пашырэнне беларускай мовы ў шахматнай супольнасці. Смеху вартыя цытаты з А. Лакоткі. Паказ кінастужкі “Зніклая паэзія” і яе шурпатасці. Выхад ідышнай кнігі Ф. Хаймовіча. Удакладненні да ранейшых тэкстаў. Уступленне Беларускай федэрацыі шахмат у маскоўскую АШФ. Згадка пра юбілей маэстра Д. Яноўскага ў 2018 г.

№ 64 (18.09.2017). Развагі пра серыял ды іншыя крыніцы інфармацыі. Моцныя бакі і расчараванні “Дня яўрэйскай культуры”. Пратэсты ў Мінску 8 верасня. Сістэма ручнога кіравання эканомікай. Эксцэсы ў РФ і адносны поспех “апазіцыі” на выбарах у мясцовыя саветы. Цэнзура ў культурным жыцці РБ. Нежаданне інтэлектуалаў бачыць рэальныя праблемы. Істэрыкі на роўным месцы. Палеміка з Г. Каспаравым. Вызваленне ў Азербайджане А. Лапшына па волі І. Аліева (або яго жонкі?). Назначэнне Д. Трампам новай прэс-сакратаркі, аналогія з Беларуссю.

№ 63 (29.08.2017). Прагулка па Мінску з А. Фурсам, недарэчнасці ў перакладзе на рускую мемуараў Г. Рэлеса. Электрамабілі ў Ізраілі. Праблемы ў ізраільскай сярэдняй адукацыі, адставанне Ізраіля ў галіне ўтылізацыі адкідаў. “Сто дзён” новага пасла Ізраіля ў Мінску. Арыентацыя ізраільцаў на існую ўладу, спрэчныя заявы нобелеўскай лаўрэаткі ў Гомелі. Планы стварэння турыстычнага комплекса ў Радуні. Як апёкся прадпрымальнік А. Кныровіч. Маючыя адбыцца гастролі ізраільскага тэатра юнага гледача ў Мінску. Аблудны падыход А. Шульмана да мінуўшчыны. Анонс вечарыны памяці Ю. Таўбіна і выхаду беларускамоўнага зборніка Х. Н. Бяліка. Навіна ад Л. Баршчэўскага пра тое, як беларускія ліцэісты прыбралі яўрэйскія могілкі ў Варшаве. Ідыш на сайце Ружанскага палацавага комплексу. Суд па справе М. Дзядка. Змены ў праўленні “галоўнага яўрэйскага саюза”, праблемы газеты “Авив”. Думкі пра “Дзень яўрэйскай культуры” ў Мінску.

№ 62 (12.08.2017). Юбілей беларускага кнігадруку, шахматны турнір у гонар гэтай даты. Стагоддзе Я. Брыля, урыўкі з яго твораў. Іудаіка ў Польшчы і Францыі, даробак К. Ле Фоль. Сайт belisrael.info як “творчая лабараторыя”. Кніга М. Акуліч пра ідыш. “Яўрэйскія экскурсіі” А. Фурса. Музей Х. Суціна пад Мінскам, працы перакладчыкаў з іўрыта, падрыхтоўка А. Дубініным новага перакладу “Зельманцаў” з ідыша. Расказ пра ізраільска-беларускага рабіна, якому не дае спакою тэма Курапатаў. Моцныя месцы яго лекцый.

№ 61 (23.07.2017). Пераезд у Ізраіль Э. Топаля, планы будаўніцтва ў Іерусаліме новай Нацыянальнай бібліятэкі. Прыватныя праблемы ў Ізраілі, ухіленне ад вайсковай службы, натацыя, прачытаная “ўхілістам” былым паслом Ізраіля ў РБ. Маралізатарства Ю. Зісера і слабыя месцы “Белавія”. Небяспека гульні з этнічнымі стэрэатыпамі. Кароткія ўспаміны пра М. Зверава з нагоды яго сыходу. Смерць Лю Сяабо, развагі пра Кітай і Азербайджан. Спыненне справы супраць М. Філіповіча, канструктыўнае рашэнне кіеўскага суда наконт вул. Шухевіча. Паведамленне Ю. Гарбінскага пра абарону дысертацыі, прысвечанай беларускім яўрэям.

№ 60 (20.06.2017). Юбілей усталявання дыпадносін Беларусі з Ізраілем, віншаванкі “першых асоб”. Спроба аналізу ад М. Стральца. Рост тавараабароту ў параўнанні з пачаткам 1990-х. Ідэалогія і “ценявая” частка ва ўзаемаадносінах. Імкненне лукашэнкаўцаў скарыстаць ізраільцаў. Паразуменне пасольства РБ у Ізраілі з “беларускім зямляцтвам”. Стан “зямляцтва” і ганаровая грамата для яго старшыні. Хлестакоўшчына ад “сонцападобнага”. Казусы з “непадстрыжанай травой” (2007), з Г. Магнезі і А. Лапшыным. Ізраілезнаўства ў Беларусі і беларусістыка ў Ізраілі.

Змест ранейшых серый гл. у №№ 60, 50, 40, 30, 20, 10.

Апублiкавана 09.01.2018  19:58

***

От редактора. В авторской серии КиМ В. Рубинчик высказывает свое личное мнение по различным вопросам, не всегда и во всем совпадающее с редакторским, что вполне нормально. Читателей же прошу писать на его адрес, указанный под каждой публикацией.

Зміцер Дзядзенка пячэ напалмам…

Зміцер Дзядзенка

На заяву Шуневіча пра лібералізацыю

Хтось рагоча, нехта плача,

Я сяджу ў прастрацыі:

Дачакаўся жастачайшай

Лібералізацыі.

І па СМІ засакатала

Процьма каментатараў…

А мянтам ужо раздалі

Лібералізатары!

25.10.2017

* * *

Урывак з аповесці Змітра Дзядзенкі “Голем з Малой Мар’ямпольскай”

(містычны дэтэктыў; месца дзеяння – Орша 1920-х гадоў)

Ленавата, разьняволена, у добрым гуморы вяртаўся Вітушынскі дадому. Ці не ўпершыню за апошнія дні ён адчуваў спакой. Паспрыяў гэтаму летні вечар ці смачны напой, выраблены жыдоўскімі адмыслоўцамі, — разважаць не хацелася. Ён проста атрымліваў асалоду ад паветра, поўнага густых кветкавых і травяных пахаў. Па-асабліваму пахла нагрэтая за дзень глеба, а здалёк да яе дамешваўся ледзь улоўны рыбны пах Дняпра. На цэнтральных вуліцах пачалі запальваць ліхтары. Іхнія жаўтаватыя кругляшы прабіваліся здалёк, блыталі ды ўводзілі ў зман: не разьбярэш, дзе сканчаецца неба й пачынаецца горад.

Толькі Вітушынскі вывернуў з-за рогу на Малую Мар’ямпольскую, як заўважыў Шумскага. Асістэнт некуды відавочна сьпяшаўся і спасьцярожліва азіраўся па баках. Антона ён не заўважыў толькі таму, што той выйшаў на вуліцу, калі Шумскі акурат павярнуўся ў іншы бок.

Даўно забыты пах авантуры заказытаў ноздры Вітушынскаму. Не раздумваючы, не вагаючыся, ён пайшоў сьледам за Уладзімерам Уладзімеравічам. Навыкі франтавой выведкі ў горадзе былі ня надта прыдатнымі, але ўсё ж больш дапамагалі, чым шкодзілі. На фронце ня трэба пільнаваць з-за рога, ці далёка сышоў вораг. Ня трэба хадзіць па брукаванцы, дзе твае крокі чуваць далёка.

Цемра, якая накрыла горад, была гэткай самай падступнай хаўрусьніцай: яна давала схавацца Вітушынскаму, але ўвадначас і вымушала яго падступацца бліжэй да перасьледаванага асістэнта, які мог проста зьнікнуць з вачэй у суплёце заблытаных гарадскіх вулак.

Шумскі ішоў у бок Дняпра. Плёскат рачных хваляў, памножаны на начную цішу, рабіўся ўсё гучней. Вітушынскі задумаўся: на дзяжурства ў амбулаторыю — ня ў гэты бок. Значыць, Уладзімер Уладзімеравіч ідзе з іншай мэтай. Будзе вельмі няёмка, калі ён прызначыў спатканьне дзяўчыне, а тут такі канфуз — няўдалы перасьледнік… Але ж ідучы на любоўнае спатканьне, не азіраюцца так часта й насьцярожана. Таму ня варта сьпяшацца з высновамі.

Што сказаць, калі Шумскі раптам заўважыць перасьледніка? Ня скажаш жа, што пагоня падалася прывабнай сама па сабе. Можа, спаслацца на пошук зёлак? Продкі ў сваіх зельніках дужа раілі зьбіраць некаторыя зёлкі менавіта ў начны час: тады іх сокі, напоеныя дзённым сонечным сьвятлом, набрыняюць яшчэ й малаком начных росаў. Нездарма ж вядзьмаркі хадзілі смактаць каровіна малако акурат уначы… Антон скрыва пасьміхнуўся сам сабе: от накруціў!

Пасьля чарговага скрыжаваньня Шумскі зьмяніў кірунак: ён стаў аддаляцца ад рэчкі. Вітушынскі, які не пасьпеў яшчэ добра вывучыць горад, насьцярогся: ці ўдасца пасьля такога блуканьня па вуліцах адшукаць дарогу назад? Адзін спадзеў, што гэты прысьпешлівы крок наперадзе ня спыніцца і выведзе яго куды-небудзь у больш вядомыя мясьціны.

У цемры крокі былі чуваць вельмі добра, і перасьледнік перастаў баяцца, што згубіць Шумскага. Ён нават дазволіў сабе крыху прыадстаць. Праз нейкія хвілінаў дзесяць-пятнаццаць Вітушынскі пачаў пазнаваць дошкавыя платы й некаторыя дамы, якія ўгадваліся ў цемрадзі: тут ён бываў, калі шукаў сабе жытло.

Пры падыходзе да закінутых кар’ераў Вітушынскі ледзь не згубіў перасьледаванага доктаравага асістэнта. Той стаў трымацца больш асьцярожна, ішоў ад дрэва да дрэва, імкнучыся не выходзіць на адкрытыя мясьціны. Вітушынскі сёмым пачуцьцём драпежнага зьвера адчуў: наблізіліся. Менавіта сюды дабіраўся такімі вакольнымі шляхамі Шумскі.

Што магло спатрэбіцца яму ў гэтым занядбаным Богам і людзьмі месцы? Для вечаровага мацыёну можна было не заходзіць так далёка… Вітушынскі пасунуўся ў бок Шумскага, стараючыся як мага менш шумець.

У звонкую начную цішу ўпляталіся гукі начных сьпевакоў: у траве завялі на скрыпачках сваю серэнаду цвыркуны, недзе за горадам сьвіснуў паравоз, флейтамі зазьвінелі каля вуха камары. Праз гэтую начную музыку Вітушынскі не адразу разабраў галасы. Шумскі быў не адзін — ён сустрэў таго, да каго йшоў.

Антон адчуў вострае пачуцьцё зайздрасьці да герояў авантурных раманаў, чытаных у дзяцінстве. Калі б ён быў цяпер якім-небудзь Мантыгомам Сакаліным Вокам ці Ацэолам Спрытным Лісам, дык у імгненьне вока апынуўся б побач з Шумскім і ягоным канфідэнтам, падслухаў бы размову і незаўважна зьнік пад покрывам начы. Аднак Ацэолы і Мантыгомы былі ў далёкіх амерыканскіх прэрыях, і таму даводзілася неяк выкручвацца самастойна.

Вітушынскі асьцярожна пераносіў вагу цела з адной нагі на другую. На краі кар’еру ён ня так заўважыў, як адчуў прысутнасьць дзьвюх постацяў. У адной ён угадаў Шумскага: надта ж характэрны ягоны “сьвіст” у словах. Другога чалавека Антон пазнаць ня мог: твару незнаёмца не было відаць, а голас ягоны падаўся Вітушынскаму незнаёмым. Абрысы ягонай паставы хаваў накінуты на плечы плашч.

— Акурат цяпер самы час. Варта… — Шумскі на хвіліну змоўк, нешта ўзважваючы. — Яна нам не перашкодзіць. Галоўнае — уцячы, пераседзець нейкі час.

— Думаеш, гэта самы зручны момант? — Незнаёмец у плашчы вагаўся, у голасе ягоным быў чуцён сумнеў.

— Толькі так! — энтузіязму Шумскага хапіла б ня толькі што на іх дваіх, але яшчэ й на паўдзясятка такіх самых скептыкаў. — Усё будзе як у казцы. І нават лепш! Ніхто ачомацца не пасьпее — як і тады…

Незнаёмец рэзка перапыніў доктаравага асістэнта:

— Ты за сабой нікога не прывёў?

Антону падалося, што ягонае сэрца пачало біцца празьмерна гучна, пагражаючы вырвацца з грудзіны. Ён скурай адчуваў, што невядомы начны суразмоўца Шумскага глядзіць у ягоны бок.

— Не, — у голасе Шумскага была цьвёрдая перакананасьць, — пільнаваўся як мае быць. Нікога за мной не было. Дый каму магло б у голаў прыйсьці сачыць за мной?

— Добра, — буркнуў незнаёмец. — Вяртайся і рыхтуйся. Але ж глядзі, каб не заўважыў ніхто!

Шумскі рушыў у бок Антона. Уцякаць не было як. Не далей як праз пяць-сем метраў Антон мусіў бы выйсьці на прастору, не зацененую дрэвамі. Трапляцца на вочы Шумскаму пасьля падслуханай размовы было небясьпечна.

Вітушынскі прыціснуўся да дрэва, затаіў дыханьне. Час цягнуўся марудна, як балагол з поўным возам на Кабыляцкую гару. Шумскі прамінуў Антона, не запыніўшыся вокам: цень, ён і ёсьць цень. Чаго на яго глядзець? “Мабыць, ня часта яму даводзіцца хадзіць на такія начныя спатканьні. А то больш пільнаваўся б”, — падумаў Вітушынскі. Адышоўшы ад кар’еру, Шумскі й наогул перастаў хавацца ў ценю дрэваў. Ішоў спакойна, а праз нейкі час пачаў яшчэ й насьвістваць.

***

Дадому Антон дабраўся без прыгодаў. Што праўда, давялося крыху пасядзець каля кар’еру, прыслухоўваючыся: ці сышоў ужо начны канфідэнт Шумскага? Патрапіцца на вочы яму было, бадай, яшчэ горш, чым доктараваму асістэнту.

Адно толькі Вітушынскі баяўся, што ад начной вільгаці можа стаць горш назе. Таму, дачыкільгаўшы дадому, абкруціў яе цёплай хусткай.

Сеўшы за стол, Вітушынскі задумаўся. Што ён мае? Забітая жанчына. На прываконьні ёсьць нейкі белы сьлед. Міліцыя лічыць, што забойца — невядомы бадзяга, які спадзяваўся знайсьці грашовую пажыву. Ці варта верыць у міліцэйскую версію? Алена ў размове ў той апошні вечар надта баялася бадзягаў і казала, што будзе спаць з зачыненымі ваканіцамі. Аднак сьлядоў узлому на вакне не было. Сямейная легенда пра голема выглядае, вядома, зручна…

Кепска, што доктар аддаляецца ад успрыманьня рэальнасьці: багомячы забітую сястру, ён пачынае жыць ва ўяўным сьвеце. Ці няма небясьпекі, што ягоны ўяўны сьвет пачне станавіцца для Скарыны больш праўдзівым, чым рэальны, у якім жывуць усе астатнія людзі?

А вось ягоны асістэнт часу не марнуе і жыве ў сьвеце аж занадта рэальным. Шумскі сустракаецца ўначы з нейкім незнаёмцам, кажа, што цяпер зручны момант і што “яна не перашкодзіць”…

Пасьянс атрымліваецца ня дужа складаны, але нечага ўсё ж у ім бракуе. Ня ўсе карты яшчэ адкрыліся й леглі па сваіх нішах.

***

Наступнага дня зранку Вітушынскі пайшоў у горад. У Скарыны ён дазнаўся, дзе ёсьць фотамайстар — на вуліцы Працоўнай. Ідучы маршрутам, які яму патлумачыў доктар, Антон вырашыў пераверыць: запытаўся ў сустрэчнага, ці правільна йдзе на Працоўную. Сустрэчны разгубіўся: ён такой вуліцы ня мог падказаць. Наступныя двое мінакоў таксама пра вуліцу Працоўную распавесьці нічога не маглі. У грудзёх чорным комам варухнулася нядобрае прадчуваньне.

Пачынала даймаць сьпёка, і Антон зусім разгубіўся. Выручыў яго міліцыянт, які некуды заклапочана сьпяшаўся:

— Працоўная? Вядома, правільна ідзяце. Чаму ніхто ня можа падказаць? Дык вы пытайцеся Нямецкую — яе толькі нядаўна ў Працоўную перайменавалі, ня ўсе яшчэ звыкліся так называць.

І сапраўды, Нямецкую вуліцу аршанцы паказвалі ахвотней, чым невядомую многім Працоўную.

На майстэрні вісела ганарлівая шыльда “Фатаграфія Рыскіна. Партрэты ў інтэр’еры”. Ніжэй крэйдай менш упэўненая рука вывела дадатак: “І на вуліцы робім таксама”.

Антон хацеў сфатаграфавацца на памяць пра гэты горад. Невядома, калі патрапіць ён сюды яшчэ раз. Фатограф Рыскін адразу стаў пераконваць кліента, што той не памыліўся:

— Ой, добра вы трапілі, і менавіта сюды вам і трэба. Вы спытаецеся, дзе да рэвалюцыі фатаграфаваўся гарадскі галава мсье Стратановіч. І я вам адкажу: ён фатаграфаваўся ў Рыскіна!

Ён узьняў указальны палец, паказваючы на тыя паднебныя вышыні, дзе існаваў да рэвалюцыі гарадскі галава.

— Вы, канешне, можаце пайсьці да Хільмантыцкага, — казаў ён, трымаючы Вітушынскага за рукаво пінжака і не зьбіраючыся адпускаць, — але хіба там будзе добрая фатаграфія? Вы паглядзіце толькі на мае фотаздымкі. Гэта Саламонава Песьня Песьняў, а не фатаграфія.

На доказ праўдзівасьці сваіх словаў ён паклаў перад Вітушынскім альбом. Надпіс “Найлепшае з фатаграфіі Рыскіна” патанаў у безгустоўных віньетках. Антон безуважна пачаў перагортваць старонкі альбому, каб дагадзіць назолістаму гаспадару. Аднак адна з апошніх старонак прыцягнула яго, нібы магнэсам. Вітушынскі нізка схіліўся над альбомам. Рыскін, запрыкмеціўшы ягоную ўвагу, пачаў пазіраць праз плячо:

— Такі што я вам скажу? У вас ёсьць густ! Гэта адзін з лепшых здымкаў, што атрымліваліся ў мяне. Гэтая маладая пара зайшла сюды: зрабіце нас так, як вы робіце вясельныя здымкі. Думаеце, мне шкада? Не, мне не шкада. Я іх сфатаграфаваў.

З фатаграфіі на Вітушынскага глядзелі й пасьміхаліся шчасьлівыя твары Алены Скарыны і Уладзімера Шумскага.

Крыніца: часопіс “Дзеяслоў”, № 23, 2006.

* * *

Колькі тыдняў таму ў Змітра выйшла электронная кніга “Вялікая пралетарская сэксуальная рэвалюцыя”, урывак з якой мы публікавалі ў жніўні. Замовіць кнігу можна тут.

Апублiкавана 25.10.2017  16:18

Дэтэктыўчык ад ЗМІТРА ДЗЯДЗЕНКІ

Наш сталы аўтар, Зміцер Дзядзенка з Мінска, чыю фотку вы можаце бачыць крыху ніжэй, прыслаў урывак са сваёй новай дэтэктыўнай кнігі «Вялікая пралетарская сэксуальная рэвалюцыя». Дэтэктывы мы любім (рэвалюцыі і сэкс таксама :))карацей, чытайце на здароўе… Кніга рыхтуецца да выхаду ў адным з беларускіх выдавецтваў.

26 ТРАЎНЯ 1926 ГОДА, СЕРАДА, ДЗЕНЬ

Васільчук сядзеў у сваім кабінеце і пракручваў у галаве думкі. Следства па справе Валянціны Мачугі зайшло ў тупік: нейкія колцы ў ім пракручваліся ўхаластую, не даючы ўсяму механізму рухацца наперад. Ужо некалькі дзён ён не мог паведаміць начальству пра пералом у расследаванні, гэта нервавала і бянтэжыла следчага.

Нікога з падазроных Васільчук па-ранейшаму быў не ў стане абвінаваціць з канкрэтнымі доказамі, і гэта таксама не дадавала яму спакою. І Хлюдзінскі, і Мачуга заставаліся для следства ў роўнай ступені падазронымі. Да таго ж быў яшчэ той самы невядомы, чыю магчымасць следчы таксама пакуль не мог адпрэчыць.

У выніку яму давялося пачаць расследаванне ледзь не ад самага пачатку, каб пабачыць, ці не было прапушчана чаго-небудзь.

Васільчук нанова вывучыў пратаколы з месцаў забойства Валянціны Мачугі і Рывы Гольдберг, а таксама перагарнуў вынікі судовых экспертызаў. Са шкадаваннем у чарговы раз ён адзначыў, што падстаў для таго, каб расследаваць гэтыя справы асобна, усё ж такі няма. Судовы медык прыходзіў да высновы, што і адну, і другую жанчыну зарэзаў чалавек росту каля 180 см, фізічна моцны, бо яму хапіла аднаго ўдару. Хутчэй за ўсё гэта быў мужчына.

Звярталі на сябе ўвагу і самі раны, нанесеныя абедзвюм жанчынам. Судовы медык адзначаў, што абедзве яны былі забітыя ідэнтычнай зброяй вельмі спецыфічнага выгляду. Кожны раз смяротны ўдар быў нанесены, без усялякага сумневу, адзін раз. Але пры гэтым рана атрымоўвалася шырокая, з нераўнамернымі краямі, быццам яе рабілі некалькі лёзаў адразу. Як меркаваў эксперт, гэткі вынік магло б даць лязо хвалістай формы, кожны «пялёстак» якога крыху разведзены ўбок ад астатніх — прыкладна як зубы пілы.

Прылада забойства не была знойдзеная на месцы злачынства. Ператрусы, праведзеныя ў дамах Мачугі і Хлюдзінскага, таксама не далі плёну. Абодва мужчыны на допытах не прызналіся ў знаёмстве з такой зброяй і ўвогуле выглядалі вельмі здзіўленымі — тут Васільчук давяраў сваёй інтуіцыі: знарок такое здзіўленне не разыграеш…

Што яшчэ мае следства?

Удары былі нанесеныя знянацку, калі ахвяры не былі гатовыя да нападу. З гэтага вынікае, што нападнік быў добра знаёмы з ахвярамі — такую выснову Васільчук зрабіў, падумаўшы пра Валянціну Мачугу. З увагі на занятак Рывы Гольдберг прыпушчэнне выглядала занадта бедным: прастытутка магла ведаць розных тыпаў, у тым ліку і небяспечных злачынцаў — гарадское дно стракаціць персанажамі, якія засталіся ў спадчыну ад царскага рэжыму.

Звестак гэтых было надзвычай мала, пагатоў — сведкаў ніводнага з забойстваў выявіць так і не ўдалося. А высокіх мужчын, здатных адным ударам зарэзаць безабаронную жанчыну, у горадзе было столькі, што хоць ты праводзь павальныя арышты. Але арыштны дом не змесціць столькі затрыманых…

І Васільчук узяўся спярша апытваць сябровак забітай Гольдберг, ці не віліся вакол яе апошнім часам якія-небудзь цёмныя асобы. Рыўкіны прыяцелькі ўсе ў адзін голас казалі, што нікога надзвычайнага каля яе не было, грошай яна зарабляць больш не стала, пастаяннага мужчыны каля яе таксама ніхто не заўважаў. Шукаць жа ўсіх тых, хто карыстаўся паслугамі прастытуткі, як разумеў следчы, было дарэмна — гэты след вёў у нікуды.

Апошняй надзеяй Васільчука былі фатаграфіі Мачугі і Хлюдзінскага, якія ён паказваў сяброўкам Гольдберг: ці не пазнае каторая з іх аднаго ці другога мужчыну на здымках? Аднак спадзевы гэтыя былі марныя, бо каляжанкі пацвярджалі, што мужчыны на фатаграфіях выглядаюць добра, і яны б такіх мужчын абавязкова запомнілі б, калі б тыя з’явіліся каля Рыўкі, бо адразу відаць, што такі мужчына не пакрыўдзіць ні ў чым, і павесяліць умее…

Змарнаваўшы два дні на апытанні сябровак забітай грамадзянкі Гольдберг, Васільчук пераключыўся на тых, хто быў больш ці менш блізка знаёмы з Валянцінай Мачугай — гэтая лінія следства падавалася яму больш перспектыўнай.

І цяпер па другі бок стала перад ім сядзела Стэфанія Марчанка — маладзіца, у якой Канстанцін Мачуга з лёгкасцю апазнаў бы кірпатую госцю, якую бачыў у сваёй жонкі падчас яе жаночых сходаў.

Зрэшты, Васільчук звярнуў увагу найперш не на кірпаты нос, а на заўважныя пругкія грудзі маладой жанчыны. Менавіта яны раз-пораз мімаволі прыцягвалі магнітам яго позірк — яны так спакусліва пакалыхваліся, калі яна пачынала жэстыкуляваць.

Стэфанія троху бянтэжылася важнай установы, у якую яе запрасілі, але разам з тым адчувала пэўны гонар: яе паклікалі, каб яна дапамагла расследаваць важную справу — забойства. Савецкая ўлада спадзяецца на яе дапамогу, і яна, Стэфанія, павінна дапамагчы роднай уладзе чым можа.

Ну, што яна можа сказаць пра забітую Валянціну Мачугу… Добрая была жанчына, душэўная, вясёлая, сапраўдны пралетарскі таварыш.

Васільчук перапыніў хваласпевы:

— А скажы, Стэфанія, ты ж нярэдка заходзіла да Валянціны ў госці, так? Пра што вы там размаўлялі? Муж ейны кажа, што гаворкі ў вас там былі пра свабоднае каханне ды яшчэ нешта такое…

І рука следчага з растапыранымі пальцамі пакруцілася ў паветры, імкнучыся паказаць «нешта такое»: рука пайшла ўверх, там быццам бы нешта захапіла і потым паспрабавала абнесці гэтае захопленае вакол самой сябе.

Маладзіца зачырванелася:

— Ды не! Ну што вы! Скажаце ж… Валянціна нам казала, што новае грамадства павінна выпрацаваць новую рэвалюцыйную мараль. У новым грамадстве жанчына не павінна быць рабыняй мужчыны, а з’яўляецца яго паўнавартасным таварышам і мае такія ж самыя правы на ўсё, як і мужчына. Яна, Валянціна, чытала нам артыкулы таварыша Аляксандры Калантай, якая піша аб ролі жанчыны ў новым сацыялістычным грамадстве, і ў гэтых артыкулах…

— Вось ты кажаш — «новая мараль», — перапыніў яе следчы. — А старую што, зусім адкінуць? Гэта значыць, што жанчына цяпер будзе спаць з кожным, з кім захоча, так?

Запытальны позірк свідраваў маладую жанчыну, спускаючыся з вачэй на грудзі і зноў падымаючыся да ўзроўню вачэй. Сам Васільчук адчуў, як апякло яго знутры гэтае раптоўнае ўяўленне. Аднак следчы стрымаўся: найперш праца, а ўсялякія вольнасці нікуды не ўцякуць.

— Ды што вы! — абурылася яна. — Ні пра якую распусту гаворкі ў нас не ішло. А вось казалі мы, што жанчына таксама мае права выбіраць сабе спадарожніка па жыцці. І мяняць яго мае права, калі адчуе такую неабходнасць… А не заставацца прывязанай да кухні і абрыдлага мужа, які не дае ёй развівацца, а толькі становіцца кайданамі, якія трымаюць яе на адным месцы ў старым, прагнілым побыце.

Пабочны назіральнік адчуў бы ў аргументах Стэфаніі не столькі асабіста перажытыя думкі і ўспрынятыя перакананні, колькі гладкія фармулёўкі чужых думак. Аднак Васільчук дыскутаваць з маладзіцай і шукаць слабыя месцы ў яе аргументацыі не збіраўся — яго задачай было расхваляваць яе, разгаварыць так, каб яна менш кантралявала свае размовы. Акурат тады, чакаў ён, Стэфанія і можа распавесці дэталі, якія могуць даць далейшы штуршок следству.

— Гэта значыць, — цягнуў следчы, — што жанчына можа кінуць мужа і пайсці да іншага? Як, напрыклад, сама Валянціна Мачуга, так? Пажыла з адным, потым пайшла да другога… А там, глядзіш, і трэці на даляглядзе намалюецца, і чацвёрты. Дык і іх жа можна сумяшчаць: спаць адну ноч з адным, другую — з другім, трэцюю — яшчэ з іншым, а потым вяртацца да першага…

— Дарма вы, таварыш следчы, так пра Валянціну кажаце! І не таму, што пра мёртвых нядобра так казаць… Проста яна не такая была, яна шчырая была. І не заводзіла шашні з трэцім-чацвёртым. А пра мужа яна казала — думала сыходзіць ад яго да гэтага свайго Антона. І мужа папярэдзіла пра тое…

— Дакладна толькі адзін Антон быў, Хлюдзінскі? — перапыніў Васільчук. — Ніхто больш халяўкі да яе не смаліў?

— Ну, можа, хто і спрабаваў улягаць, але яна нікому сімпатый не выказвала, — троху сумелася Стэфанія. — Яна ж была яшчэ не старая, прыгожая… Дый да ўлады блізка. Сама казала, што некаторыя мужчыны хінуцца ці то да яе, ці то да ўлады.

Стэфанія хіхікнула, сарамяжліва прыкрыўшы рот рукой. Падумаўшы, дадала:

— Яна казала нам, што ў будучым грамадстве запануе паслядоўная манагамія: муж і жонка будуць жыць разам, пакуль хтосьці з іх не адчуе неабходнасці сысці, рухацца далей. А для гэтага трэба быць сумленным з чалавекам, з якім ты жывеш. Бо як гэта можна — усё жыццё правесці ў хлусні?

— А шмат было тых, хто хінуўся ці то да яе, ці то да ўлады? — асцярожна запытаўся Васільчук. — Яна імёны іх не называла?

Ні імёнаў, ні колькасці гэтых мужчын Стэфанія, на жаль, не ведала.

Калі маладзіца выходзіла з кабінета, следчы чэпкім позіркам яшчэ раз абмацаў яе ладную фігуру, думаючы, што і зад ён бы аблапаў не з меншай ахвотай, чым пышныя грудзі.

Апублiкавана 22.08.2017  19:29

В. Рубінчык. КАТЛЕТЫ & МУХІ (50)

Шаноўных чытачоў вітаю поўным шаломам! Вось і нейкае падабенства юбілейнага выпуску, у якім дазволена азірнуцца назад. Але найперш, па завядзёнцы, азірнуся наўкол.

У краінy паўзуць перамены… Калі стаць на марксісцкую купіну, то феадальны лад – або яго рэцыдывы – не можа ў нашых палястынах не змяніцца на капіталістычны. Пра балячкі апошняга нашрайбаны цэлыя бібліятэкі, але самі Карл i Фрыдрых не аспрэчвалі прагрэсіўных бакоў грамадства, у якім жылі. Так, у краіне «развітога капіталізму» наўрад ці сталі б усур’ёз асуджаць чалавека за сімвалічны жэст (пятлю, накінутую на статую гарадавога ў Мінску 12.03.2017). Гаворка пра анархіста Вячаслава К., які цяпер у СІЗА пад крымінальнай справай. Начальнік сталічнай міліцыі лепіць з яго банальнага хулігана, які апаганіў «святое для ўсіх міліцыянтаў месца». Статую сумнеўнай гістарычнай і мастацкай вартасці паставілі ў лютым г. г., а ўрачыста адкрылі 02.03.2017, і не ўсе супрацоўнікі МУС паспелі нават даведацца пра яе, не тое што сакралізаваць. Тожа мне «вечны агонь»… Правабаронцы ўважаюць Вячаслава за палітзняволенага; з імі цяжка не згадзіцца. А Пэйсах – cамы час успомніць пра тое, што ідалапаклонства шкоднае для здароўя, будзь ты фараон, святар Аарон або генерал-маёр міліцыі 🙂

Шлях інфантыльных крыўдаў за статуі ды інш. – бесперспектыўны, тым болей у эпоху, калі ў Беларусі рэальна ігнаруецца спакой жывых і мёртвых людзей. Каму, напрыклад, лепей ад будоўлі шматпавярховіка ў Мазыры на тэрыторыі могілак, хоць і даўно закрытых? Афіцыйны прадстаўнік РБ не адмаўляе таго, што «ў працэсе падрыхтоўчых работ да рэканструкцыі будынкаў былога дыспансера былі знойдзены некалькі дробных фрагментаў чалавечых парэшткаў». Дапусцім, пасол Беларусі ў Ізраілі сам не ездзіў у Мазыр – але з яго бюракратычным досведам не здагадацца, што «некалькі» там значыла «нямала» або «мноства»… Ладна, няхай «адмазка» пра «дробныя фрагменты» застаецца на сумленні дыпламата ды тых, хто рыхтаваў для яго даведку.

Нямала ў «сінявокай» і такіх, каму не дае спаць «жыдоўскае золата». Ракаўскі мастак Фелікс Янушкевіч пад канец 2016 г. казаў пра «чорных капальнікаў», якія шчыруюць у лесе, на месцы забойстваў землякоў-яўрэяў: «Гадоў 10-20 таму таксама капалі, але капацелі былі больш культурнымі, закапвалі за сабой. А гэтыя маладыя… Спытай у іх, што яны там шукаюць? Іх цікавяць зубы — гэта ж паскуды… Таму я і пішу лісты ў розныя інстанцыі і кажу, каб перавезлі астанкі і пахавалі ў нармальным месцы».

Летась на скрыжаванні вуліц Жудро і Матусевіча ў Мінску цэнтр тэніса пачаў «пашырэнне» за кошт парка. Будаўнікі аператыўна, без намёку на грамадскае абмеркаванне, пасеклі дзясяткі дрэваў, што выклікала справядлівае абурэнне жыхароў раёна. Пратэстоўцы абклеілі будаўнічы плот паперкамі; да гонару кіраўніцтва цэнтра (гендырэктар – Сямён Каган), абвінавачванняў у «замаху на святыя пачуцці» тэнісістаў не выстаўлялася. Праўда, і будоўля не спынена.

Паперкі ад незадаволеных усё яшчэ дзе-нідзе вісяць на слупах. Крэатыўныя абаронцы «зялёных сяброў» даўмеліся вешаць улёткі… у форме лісткоў на дрэвы, якія яшчэ засталіся на вул. Матусевіча.

Мінск, 02.04.2017

9 красавіка ўпершыню ў сучаснай Беларусі здарыліся дзве падзеі, здольныя істотна і пазітыўна паўплываць на будучыню, хоць пакуль яны амаль не заўважаны публікай. Быў з’езд Саюза беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб’яднанняў і абшчын, і сярод 76 дэлегатаў – ажно 3 кандыдаты на пасаду аднаго старшыні, калі такое было ў «афіцыйных яўрэяў»? Плюс – выбралі не ранейшага кіраўніка (Барыс Герстэн стаў першым, хто ў названым саюзе сышоў добраахвотна; яго папярэднік «кіраваў» да скону), не ідэолага і не дачку лаўрэата Ленінскай прэміі, а больш-менш самастойную асобу – прадпрымальніка Уладзіміра Ч., рэзідэнта Парка высокіх тэхналогій. Не скажу, што яўрэйскае «грамадскае жыццё» зараз пышным цветам забуяе, але нейкі подых перамен данёсся. Чалавек, для якога Майсей Гальдштэйн (aka рэвалюцыянер Валадарскі) і Якаў Свярдлоў – з’явы таго ж парадку, што Змітрок Бядуля ды Ісай Казінец, не цураецца традыцый і нават навучае чытачоў беларускага часопіса: «Калі ты ходзіш у сінагогу, ты яўрэй. Калі не – то не». Забаўны постмадэрн, такі характэрны для тутэйшых…

Другая падзея – сустрэча аўтарытэтнага дзеяча шахмат (гросмайстар ІКЧФ, міжнародны арбітр і г. д.) Дзмітрыя Лыбіна з шахматыстамі Саюза беларускіх пісьменнікаў. Ён прачытаў кароткую лекцыю пра паходжанне слова «ракіроўка», даў сеанс адначасовай гульні. Д. Л. – яшчэ і музыка, знаны кампазітар, які адказвае за міжнародныя сувязі ў адпаведнай творчай суполцы. Дарма што ён завітаў да літаратараў хутчэй як прыватная асоба, гэта знак таго, што творцы краіны здольныя ўзаемадзейнічаць без падказкі/пасярэдніцтва чыноўнікаў. Калі так пойдзе і далей, то што ж будзе – няўжо і «Беларуская канфедэрацыя творчых саюзаў» зробіцца дзеяздольнай арганізацыяй? 🙂 Можа, нават перастануць прападаць са сцэны цікавыя праекты made in Belarus? Толькі за апошні год згаслі зоркі гурта «Серебряная свадьба» і тэатра «Хрыстафор»; прычыны розныя, але, мяркую, памылкі менеджменту & брак грошай у абодвух выпадках адыгралі сваю ролю. Гурта і тэатра мне шкада, тым болей што бываў на іх імпрэзах.

Перад сеансам; Д. Лыбін справа (фота Л. Хейдаравай). Міні-лекцыя (фота В. Р.)

Ход жа сеансу ў офісе СБП быў даволі прадказальны: гросмайстар выйграў 6:0… Праўда, яму давялося шмат папрацаваць галавой – а перад гэтым памагаў цягаць сталы – і праз тры гадзіны пасля пачатку маэстра паўтарыў тое, што казаў на зыходзе сеансу ў «Нашай Ніве» 2005 г.: «Узмакрэў».

* * *

Не ўсе чытачы нашага рэсурса зразумелі, пра што быў верш Змітра Дзядзенкі «Крымінальная гісторыя літаратуры», апублікаваны 02.04.2017. На аршанскім сайце аўтар патлумачыў: «Па так званай «справе баевікоў» затрымалі супрацоўніка выдавецтва «Кнігазбор» Міраслава Лазоўскага і кнігараспаўсюдніка Алеся Яўдаху. Гэтай ганебнай справе і прысвечаны верш». Не ведаю, наколькі справа ганебная (ускрыццё пакажа), але тое, што яна дзіўная, факт. У прынцыпе, ухваляю супольную заяву Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына» і СБП (28.03.2017 – бел., англ. варыянты). Суверэнная дзяржава мае права сябе бараніць, але ў гэтым выпадку прэвентыўнае затрыманне некалькіх дзясяткаў асоб з’яўлялася празмернай рэакцыяй на іх актыўнасць.

Днямі абвінавачванне ў адносінах да 20 чалавек з 35 дапоўнілі «Стварэннем незаконнага ўзброенага фармавання» (арт. 287 Крымінальнага кодэкса РБ, да 7 гадоў пазбаўлення волі), што выглядае зусім ужо абсурдна. Прыпомнілі членства абвінавачаных у напаўпадпольным «Белым легіёне», распушчаным гадоў 15 таму. «Галоўная газета краіны» 11.04.2017 засведчыла, што ў бездань кадэбэшнай «журналістыкі» можна падаць бясконца. Замест фактаў парушэння заканадаўства арыштаванымі «аддзел расследаванняў» «Беларуси сегодня» штампуе дадумкі тыпу «У закрытых групах удзельнікі ведалі адно аднаго толькі па “ніках”. Нават сустракаючыся на супольных зборах і трэніроўках, далёка не ўсе ведалі адно аднаго. Напэўна, было што прыхоўваць…»

Паўлаякубовіцкі ўзровень праявіўся і ў драбязе. Так хацелася даць дыхту Станіславу Шушкевічу, пасварыць яго з абвінавачанымі (якія нібыта мелі дачыненне да «Беларускага згуртавання вайскоўцаў», ліквідаванага ў 1990-х), што дапісаліся: «16 лютага 1994 года, яшчэ пры Шушкевічу, Вярхоўны Суд забараніў БЗВ». З 26.01.1994 Шушкевіч, адстаўлены з пасады старшыні Вярхоўнага Савета, нават фармальна не меў улады ў краіне.

Крывадушная, небяспечная заява з боку Ізотавіча: «Грамадства мае права абыходзіцца як без “грамадскіх абвінаваўцаў”, так і без “грамадскіх адвакатаў”». Ролю абвінаваўцы ягонае выданне, што навязваецца беларусам з усіх прасаў за іх жа грошы, якраз дэ-факта і бярэ на сябе… А без грамадскіх абаронцаў, голасу якіх у Беларусі праз інфармацыйны шум амаль не чуваць, дзяржава захлынецца ў таннай канспіралогіі тыпу «Маладняк слухаў лідара, наліваўся злосцю, рыхтаваўся да вайны з “маскалямі”легіён ператвараў маладых байцоў у бязлітасных зомбі». І яшчэ мяркую, што без такіх абаронцаў суды ніколі не апраўдалі б ні Альфрэда Дрэйфуса ў Францыі, ні Менахема Бейліса ў Расійскай імперыі.

Карціць спадзявацца, што новы кіраўнік «галоўнага яўрэйскага саюза» (гл. вышэй) цішком-нішком адгародзіць сваю суполку ад цынічнага лаўрэата прэміі «За духоўнае адраджэнне», экс-кандыдата на пасаду пасла Беларусі ў Ізраілі… Эх, «за дзяржаву абідна».

Апаненты лукашэнкаўскіх ідэолагаў, у прыватнасці, пазнякоўцы, таксама, бывае, самі сабе псуюць рэпутацыю. Во нядаўна аблілі брудам мужнага чалавека, Барыса Хамайду з Віцебска (гл. фота; інтэрв’ю з Б. Х. чытайце, напрыклад, у «Мы яшчэ тут!» за 2008 г.). Камусьці падалося, што ён няправільна распаўсюджвае недзяржаўную прэсу – пад чырвона-зялёным «БССР-аўскім» сцягам. Насамрэч гэта быў штандар Віцебскай вобласці… Папрасіць прабачэння? Не, за тыдзень не даўмеліся. Ды што казаць пра «пешкі», калі «кароль»-Зянон змяшаў з г… нябожчыка Булахава і лічыць гэта нармальным.

Каб разбавіць сумны наратыў, прапаную зірнуць на каробку з мацой, спечанай у Кіеве ў лютым 2017 г. ды прывезенай у Мінск «Джойнтам», і ацаніць зычэнне.

Можа, мелася на ўвазе пажаданне паэтам – «Счастливого Пегаса»? 🙂

Агулам час ад часу здаецца, што сплю і бачу сон: y сне нярэдка гаворыш, а цябе не чуюць… Так і з ідэяй «Злучаных штатаў», або Вялікага княства Беларусі, Украіны і Літвы, якую падтрымаў у студзені, амаль тры месяцы таму. Зеро водгукаў з тутэйшай «палітычнай супольнасці», не кажучы пра нейкія практычныя крокі. Вядома, за гэты час улады РБ прыкладалі намаганні, каб дадаткова пасварыцца з урадамі Літвы і Украіны (усталёўка статара турбагенератара і «бітага» корпуса рэактара Астравецкай АЭС, заявы пра падрыхтоўку беларускіх баевікоў ва Украіне), але ж не заўсёды будзе так?

Нядаўна дэпутат-гісторык Ігар Марзалюк заявіў расійцам, што «Беларусь – гэта адзіная краіна, якая не дазваляе стварыць Міжмор’е. Гэты [міжморскі] ланцуг не замкнёны. І пакуль ва ўладзе будуць тыя ж людзі, што і цяпер, ён не закрыецца…» Аднак не цямлю я, што жахлівага ў хаўрусе дзяржаў ад Балтыйскага і да Чорнага мора, дзе наедак ад таго, што беларусам няпроста з’ездзіць на экскурсію ў суседні Вільнюс?.. Яшчэ 25 год таму іншы спецыяліст па мінуўшчыне, Адам Мальдзіс, разважаў: «Што ж датычыцца беларуска-літоўскай супольнасці, то само жыццё, эканамічны і палітычны крызіс падштурхоўваюць нас (як бы мы таму ні супраціўляліся) да такога з’яднання. Гэта адпавядала б нашай гістарычнай традыцыі (залаты век у Вялікім княстве Літоўскім), інтарэсам абодвух народаў. Тая граніца, на якую цяпер затрачваецца столькі сродкаў, была праведзена адвольна, “па жывому”…» (з кнігі Ю. Залоскі «Версіі», Мінск, 1995).

Cёння – апрача іншага, і Дзень касманаўтыкі. Дазволю сабе змясціць карыкатуру расійскага шахматыста-гумарыста Уладзіміра Чакаркова, прысланую ў 2003 г. для «Шахмат-плюс» (друкавалася ў 2-м выпуску гэтага мінскага часопіса).

Да таго ж раю паслухаць песню «Космас» нашага аўтара Федзі Жывалеўскага (напрыклад, тут), не пашкадуеце 🙂

Вольф Рубінчык, г. Мінск

12.04.2017

wrubinchyk[at]gmail.com

Апублiкавана 12.04.2017  19:18

Кароткі змест папярэдніх дзесяці серый:

№ 49 (02.04.2017). Прымітывізацыя вобраза пратэстоўцаў асобнымі аўтарамі. Разгон дэманстрантаў як анахранізм. Адмова верыць, што “ўсё прапала”. Аптымістычныя назіранні Л. Мірзаянавай, А. Горвата. Як час працуе супраць сістэмы. Казус з сатырычнай налепкай ля станцыі мінскага метро. Вынікі афіцыйнага даследавання хатніх гаспадарак. Адступленне з жыцця беларускай пошты 2010 г. (як адміністрацыя шкадавала вады ў спёку). Пошук адказу на пытанне, што будзе далей з “сілавікамі”, нежаданне іх агулам “расчалавечваць”. Прапанова “перавыхоўваць” іх у творчых саюзах. Уражанні ад прэзентацыі кнігі Л. Паўлікавай-Хейдаравай 29.03.2017. Ліст дэпутатаў Еўрапарламента пра Беларусь як уратаванне гонару “Еўропы”.

№ 48 (27.03.2017). Думкі пра волю і няволю ў беларускім грамадстве. Фактычнае паўтарэнне А. Лукашэнкам слоў персанажа п’есы Б. Брэхта (у 1997 г.). Перайманне “праваахоўнай” сістэмай РБ сюжэтаў Ф. Кафкі (“Працэс”, “Замак”). Прагрэсіўнасць канстытуцыі Кракава 1815 г. у параўнанні з сучасным беларускім заканадаўствам. Зноў пра абяцанку 2010 г. увесці суд прысяжных. Адмова старшыні Вярхоўнага суда ад канцэпцыі рэформ. Прапанова бачыць нашу сітуацыю хутчэй праз прызму Я. Шварца, чым Дж. Оруэла. Прэвентыўнае затрыманне актывістаў. Слізкасць спецдакладчыка АБСЕ і многіх еўрапейскіх палітыкаў. Назіранне А. Сідарэвіча – нямецкія “шмайсэры” на вуліцах Мінска. Рэакцыя М. Акуліч на візіт у Беларусь С. Ландвер. Крытыка ізраільскай міністаркі ў сеціве. Меркаванне пра наступны “Дзень Волі”. Супярэчлівасць уражанняў ад шэсця 15 сакавіка. Адзначэнне “Дня Волі” ў Ашдодзе.

№ 47 (23.03.2017). “Справаздача” пра паход у клуб С. Алексіевіч, на сустрэчу з краязнаўцамі, дадатковыя звесткі пра з’езд СБП. Затрыманне А. Яўдахі. Эпізоды масавага забегу ў Мінску 8 сакавіка. Прэзентацыя кнігі Л. Кэрала 12 сакавіка ў “Галіяфах”, “Марш недармаедаў” 15 сакавіка. Паводзіны анархістаў і міліцыі, згадка пра В. Шчукіна. Традыцыйны шахматны турнір у СБП 19 сакавіка. Анонс дзвюх культурніцкіх падзей. І. Марзалюк і Курапаты; абяцанне ўладаў навесці там “парадак” 25 сакавіка. Крытыка артыкула “каталіка” Сяргея М., дзе ад імя яўрэяў высоўваюцца прэтэнзіі да хрысціян, а таксама “галоўнай яўрэйскай газеты” Беларусі, якая перадрукавала артыкул М.

№ 46 (12.03.2017). Значная саступка ў выкананні “Дэкрэта № 3”. Абяцанне накіраваць атрыманыя ад яго грошы “дзецям”. Згадка фрагмента з кнігі Э. Кузняцова. Пра матывацыю пратэстоўцаў і “выкалупванне разынак з булкі”. Трагедыя ў Скідзелі і дэградацыя прадпрыемстваў, знос фондаў. Несамавітасць эканамістаў тыпу І. Целеш. Пра з’езды СБП 2002 і 2017 гг. Адносна дэмакратычныя выбары, памылкі арганізатараў, палеміка з тымі, хто пляжыць Саюз. Распаўсюд кніг у кулуарах з’езда; гістарычныя анекдоты з кнігі Л. Казлова. Імпрэза ў гонар Я. Купалы ў Мінску, чытанне на ёй верша ў перакладзе на іўрыт.

№ 45 (06.03.2017). Ізноў пра “дэкрэт № 3” – “задні ход” уладаў. Кур’ёзнае апытанне на афіцыйным сайце. Самасцвярджэнне “начальства” за чужы кошт. “Міліцэйскія” і народныя жарты. Патлумачаная прычына блакіроўкі “Луркамор’я” – непераканаўчасць тлумачэнняў. Выпраўленне і невыпраўленне памылак. Падзел на групоўкі ва ўладзе. Падзеі ў Курапатах і страта даверу бізнэсоўцаў да чыноўнікаў. Максімалізм некаторых “абаронцаў Курапатаў”. Празмерны аб’ём спіртнога ў РБ; ідэя “алкатураў”. Новы пасол Ізраіля ў Беларусі, яго вялікае інтэрв’ю. Затрыманне ў Ізраілі “беларуса”, які планаваў далучыцца да “Ісламскай дзяржавы”.

№ 44 (27.02.2017). Паблажлівасць карэспандэнта “Радыё Свабода”. Гісторыя “Піянерскай зоркі”. Штрыхі да стану беларускай адукацыі. Згадка антыўтопіі Лаа Шэ. Як “наверсе” бачаць ролю юрыстаў. Пра стаўленне да юрыстаў у Германіі 1930-40-х гг. “Маўклівая большасць” супраць дэкрэту № 3. “Вечнае вяртанне” ў Беларусі: адчуванне таго, што надышоў 1989 г. Змрочныя сведчанні пра наступствы Чарнобылю з афіцыйнага даклада 2016 г. Трагедыя на Скідзельскім цукровым камбінаце. Як мінінфармацыі “заблакавала” “Луркамор’е”. Параўнанні 1989 і 2017 гг. не на карысць апошняга. Шарлатанства некаторых мясцовых эканамістаў. Парада адправіць на “газавыя перамовы” з Расіяй гросмайстраў Жыгалку або Азарава.

№ 43 (21.02.2017). У. Чавес і Беларусь. Крытычны агляд афіцыйных венесуэльскіх выданняў, атрыманых на мінскім кірмашы. Успамін пра тое, як Л. Ананіч у 2003 г. стала “сааўтаркай” кнігі В. Вараб’ёва. Дыялог У. Чавеса і А. Лукашэнкі 2006 г. Напамін пра памыснасць пабудовы адносін з бліжэйшымі суседзямі. Падзенне ВУП у Беларусі і павольны рост ва Украіне. Водгукі на “дэкрэт № 3”. Падвышэнне пенсійнага ўзросту ў РБ. Назіранні за кар’ерай прэс-сакратаркі Н. Эйсмант (“феномен Псакі”?) Пажаданне ўзяць у адміністрацыю блазна. Ухвала рашэння міністра ўнутраных спраў Украіны не выдаваць А. Лапшына Азербайджану. Крытыка рашэння мінкульта РБ не ўключаць Саюз беларускіх пісьменнікаў у спіс творчых саюзаў, выказвання А. Карлюкевіча пра “кнігі няпэўнага зместу”.

№ 42 (17.02.2017). Антысеміцкія матывы ў Расіі. Успамін пра тое, як гэта было ў Беларусі на пачатку 2000-х гг. Адчуванне прыкрасці ад паводзін “Нашай Нівы”, якая галаслоўна прычапіла творам А. Бузіны цэтлік “антыўкраінская літаратура”. Нападкі “НН” на арыштаваных аўтараў “Рэгнума”. Цытата з С. Шыптэнкі пра гаротны стан беларускай прамысловасці. (Сада)мазахізм у Беларусі і свеце – магчымая прычына правядзення “хіджабнага” чэмпіянату свету ў Іране. Перастаноўкі ў адміністрацыі Лукашэнкі. Думкі пра тое, што намеснік міністра А. Карлюкевіч мог бы падтрымаць выданне літаратуры на ідышы.

№ 41 (15.02.2017). “Абдымашкі” І. Сярэдзіча з Лукашэнкам, ідэя “круглага стала”. Параўнанне палітычных сістэм у Беларусі і Іспаніі (пад Ф. Франка). Пустая абяцанка прызначыць омбудсмена. Ідэі для канстытуцыйнай рэформы. Сумнеўныя спасылкі гісторыка І. Марзалюка на ізраільскі досвед. Крытыка выказванняў З. Пазняка пра Ізраіль і “няўдзел” беларусаў у Халакосце. Цытаты з кнігі Л. Рэйна. Згадка пра А. Лапшына, якога не шукаў Інтэрпол.

№ 40 (05.02.2017). «Вялікая сустрэча» з Лукашэнкам 03.02.2017. Парушэнне норм і нейтралізацыя апанентаў. Няўменне сфармуляваць нацыянальную ідэю, працяг лалітыкі. Расказ аратара пра Трампа і яўрэяў. А. Лапшын як прадмет гандлю. “Казус Губарэвіча” (вызваленне ад судовай адказнасці). Рэдкасць апраўдальных прысудаў у Беларусі. Пра ганаровага консула Беларусі ў Ізраілі Г. Магнезі. Схема “сваім – усё, чужым – закон”. Пазітыўныя рэкламныя ролікі для тых, хто едзе ў Беларусь. Прапанова развіваць хостэлы з нізкімі цэнамі на жытло.

Змест ранейшых серый гл. у №№ 40, 30, 20, 10 🙂

Зміцер Дзядзенка. Паўсюль падман!

Крымінальная гісторыя літаратуры

Паўсюль падман! І дзе шукаць ратунак?

Падай мне, Божа, хоць якісьці знак…

Казалі, кніга — лепшы падарунак,

Але напраўду ўсё зусім не так.

Усё пераацэнена,

Усё агнём гары!

Бандзюкі ўсе пісьменнікі,

А з імі й кнігары.

У іх літаратурным пантэоне

На ўсё ідуць для ўзлёту тыражоў.

Згадайце, скажам, Франсуа Віёна –

Павешаны, пардон, з-за крадзяжоў.

Усё пераацэнена,

Усё агнём гары!

Бандзюкі ўсе пісьменнікі,

А з імі й кнігары.

Яны рассаднік рознае халеры,

Між іх знайсці магчыма наркату…

А прыгадаць Верлена ці Бадлера –

Яны пілі абсэнт, нібы ваду.

Усё пераацэнена,

Усё агнём гары!

Бандзюкі ўсе пісьменнікі,

А з імі й кнігары.

А можна прыгадаць і нашу школу…

Ну што ты стаў зялёным, як агрэст?

За што ў турме сядзеў, напрыклад, Колас?

За нелегальны, бляха-муха, з’езд!

Артыкулаў у кодэксе –

Хоць сракаю жары,

Каб селі (і надоўга!) ўсе

Навокал кнігары!

Зміцер Дзядзенка, г. Мінск, для belisrael.info

Іншыя вершы Змітра на нашым сайце тут (унізе) і тут.

Апублiкавана 02.04.2017  20:50

В. Рубінчык. КАТЛЕТЫ & МУХІ (47)

За тры тыдні наведаў больш імпрэз (ці «мерапрыемстваў», калі заўгодна), чым за тры зімовыя месяцы. Адсправаздачуся 🙂

Пра паход у клуб «Святлана Алексіевіч запрашае» 2 сакавіка наша аўдыторыя ўжо ведае. Бадай, зазначу тут, што не блізкая мне пазіцыя Сяргея Ш., які расхваліў твор літоўскай пісьменніцы «Нашы» пра забойства яўрэяў «звычайнымі» жыхарамі Літвы («…хібы кнігі толькі ў дэталях, галоўны маральны, гуманістычны яе пасыл неаспрэчны»), не пазнаёміўшыся з самой кнігай, а толькі з водгукамі на яе. Папраўдзе, ён не адзін такі: раней «не чыталі, але асуджалі», цяпер усё часцей хваляць, не чытаючы – з карпаратыўнай салідарнасці, ці як?

Насцярожылі мяне ў той дзень асобныя заявы Руты Ванагайтэ, якія можна расцаніць як антыкаталіцкія. Сэнс вымаўленага на вечарыне ў Мінску быў такі: без ксяндзоў не было б і масавых забойстваў, у 1941 г. святары на споведзях адпускалі катам усе грахі… У маім сціплым багажы гістарычных ведаў ё звесткі, якія не даюць так адназначна ацэньваць лінію каталіцкай царквы ў час Другой сусветнай вайны, дый паводзіны яе прадстаўнікоў.

На наступны дзень згойсаў у літмузей Максіма Багдановіча на сустрэчу з рагачоўска-жлобінскімі краязнаўцамі, адзін з якіх з’яўляецца нашым аўтарам. Жывецца ім на перыферыі, як і можна было чакаць, не вельмі соладка, але трымаліся бадзёра.

На сустрэчу прыйшоў з тузін аматараў, сярод якіх – даўні кіраўнік Фонду культуры, галоўны рэдактар «Краязнаўчай газеты» Уладзімір Гілеп, яго намеснік і цёзка Пучынскі… Сп. Гілеп, сярод іншага, зноў паскардзіўся на тое, што ўлады (колькі гадоў таму) не зарэгістравалі ўсебеларускае грамадскае аб’яднанне краязнаўцаў, без якога цяжка працаваць. Наклад газеты – у параўнанні з 2007 г., калі я слаў туды свае крыжаванкі – знізіўся ў два разы, не дасягае 600 экз. Але ж нешта робіцца, бываюць у «КГ» і публікацыі з яўрэйскімі матывамі. Карацей, сачу адным вокам, як і за дзейнасцю Таварыства беларускай мовы з яго «Нашым словам». Мінск, 03.03.2017. Фота М. Шуканава.

4 сакавіка наваліўся з’езд Саюза беларускіх пісьменнікаў, які згадваюць і дагэтуль, галоўным чынам у сувязі са скандальчыкам вакол публікацыі ў «Народнай волі». Як паведаміў сведка, «Сябры Рады разважліва вырашылі не рабіць ніякіх захадаў па яе аспрэчванні, улічваючы шалёны ціск, які афіцыйная ўлада ўжывае апошнім часам да журналістаў незалежных СМІ». «Незалежны СМІ» адносна прадпрыемства Іосіфа Сярэдзіча – моцна сказана, аднак рашэнне, сапраўды, разважлівае. Хаця ёсць у Радзе і «ястрабы», якім карцела паваяваць з газетай – гэта нармальна для жывой арганізацыі.

Затрыманне Алеся Яўдахі, якога ведаю з нашаніўскіх часоў, не парадавала яшчэ і таму, што бачыў Алеся на з’ездзе, вітаўся з ім… Ён мірна гандляваў кнігамі і часопісамі ля ўваходу ў залу, ні ад кога не хаваўся. Ужо другі дзень гэты кніганоша – у СІЗА, і «вешаюць» на яго – не дай Б-г нікому.

8 сакавіка ў Мінску адбыўся масавы забег «Beauty run» – ініцыятыва Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі, найперш для прыўкраснага полу. Жонка мая выходзіць на старт другі год і прыносіць у хату медалі ад спонсараў, я па магчымасці падтрымліваю пачын – рухаюся з ёй побач 🙂 Сёлета пра забег паведамлялі ці не ўсе афіцыёзныя рупары, балазе ён праходзіў на галоўным праспекце краіны – ад БДУ да плошчы Перамогі. Але з вядомых прычын яны не расказалі пра тое, як дзясяткі ўдзельніц у пачатку гукалі ў адказ на вітанне міністра спорту: «По-бе-жа-ли! По-бе-жа-ли!» Здаецца, у выніку збянтэжаны міністр істотна скараціў сваю прамову… Штрышок, які гаворыць пра многае: локшыны ад чыноўнікаў апрыкралі ўжо і бягухам.

Найпрыгажэйшы рэпартаж з месца падзеі апублікавала студыя Мікіты Бязрукава – факт, а не рэклама 🙂

12 сакавіка пабывалі мы з жонкай у «Галіяфах» на прэзентацыі «Алісы ў Залюстроўі», якая ў перакладзе Веры Бурлак атрымала назву «Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса» (рэдактар – Андрэй Хадановіч). Харошая кніга з ілюстрацыямі Кацярыны Дубовік, ды каштуе аж 30 рублёў… Ахвотных паслухаць/пабачыць перакладчыцу і мастачку, а таксама Віктара Жыбуля, Марыю Мартысевіч, Сержа Мінскевіча, Юлію Цімафееву, сабралося шмат. Усё было разумна ды вытанчана ў той дзень Пурыма, чагосьці не хапала. Ці мо кагосьці – напрыклад, брытанскай амбасадаркі з яе скокамі ды брыкамі? 🙂

15 сакавіка, у Дзень канстытуцыі, схадзіў на «Марш недармаедаў». Мо і не пайшоў бы – мала веру ў вырашэнне сур’ёзных праблем на вуліцах – але за апошнія пару гадоў, што называецца, «давялі». Апошняй кропляй стала цынічнае рашэнне Канстытуцыйнага суда РБ (непісьменны назоў «кансцітуцыйны» яму насамрэч больш пасуе) ад 14.03.2017 пра тое, што «дэкрэт № 3» адпавядае нормам…

Каля 17.00 народ паціху пачаў збірацца на пляцоўцы перад кінатэатрам «Кастрычнік». У фае міліцыянты абмяркоўвалі нейкую публікацыю «Хартыі-97». Ля ўваходу дзядзька пенсіянерскага выгляду звярнуўся да мацака з рацыяй: «Скажыце, дзе будзе мітынг супраць прэзідэнта?» Я падумаў: «Знайшоў у каго пытацца…»

К 17.30 стала весялей, падцягнуліся арганізатары, заўважыў Ганну Канапацкую з нагой у гіпсе, з літаратараў – Лявона Баршчэўскага. Прамовы не дужа запальвалі; народ ажывіўся, калі трэба было галасаваць за рэзалюцыю (яе тэкст нейкія дзяўчаты раздавалі ўсім ахвотным). Што ж, прагаласаваў і я. Цяжка спрачацца з тым, што «ўлада ў краіне з’яўляецца бескантрольнай, а [звычайныя] грамадзяне ніяк не ўплываюць на рашэнні, што прымаюцца», што трэба «правесці сумленныя і свабодныя выбары – унесці змены ў Выбарчы кодэкс, якія дазваляюць грамадзянам краіны свабодна рэалізоўваць сваё канстытуцыйнае права абіраць і быць абранымі». Праўда, тут варта дадаць, што без кадравых перастановак – а калі казаць шчыра, то без люстрацыі, ачышчэння органаў улады на 70-80% – ніякія кодэксы ў нас не запрацуюць.

Быццам з ніадкуль нарысавалася групка юнакоў і юначак у цёмнай адзежы, з прыкрытымі тварамі, якая акрэсліла свае граніцы чорным транспарантам. Ля статуі паштальёна яны білі ў барабаны, дзьмулі ў свісток, потым узнялі чорна-чырвоныя сцягі – кажуць, анархісцкія… Было тых анархаў 15-20, не больш; перформанс іхні ўдаўся, аднак заплацілі за яго даволі дорага. Пасля шэсця АМАП штурмаваў тралейбус № 37, куды селі маладзёны, і загроб у свае абдымкі некалькі дзясяткаў чалавек, не разбіраючыся, хто на мітынгу закрываў твар (паводле прадстаўніка МУС, жэстачайшае правапарушэнне), хто не. Што чарговы раз даказвае слушнасць прыказак пра чорнага кобеля, лом і прыём, а трызненні пра «выкалупванне разынак з булак» няхай слухаюць тыя ідыёты-замежнікі, якім і ў 2017-м яшчэ не ўсё ясна.

Мяркую, анархістаў у «страшных» масках не звінцілі адразу, бо збаяліся трапіць у аб’ектывы ўплывовых СМІ. Ля «Кастрычніка» журналістаў тусавалася багата: tut.by, «БелaПАН», «Свабода», «Белсат», «Новы час», «Сіцідог», «Еўрарадыё»… Калі ўдзельнікі – пару тысяч чалавек – без прыгод дайшлі да вул. Багдановіча, то градус пільнасці ў публікі знізіўся, і хтосьці «наверсе» рашыў, што надышоў час для хапуна.

Я сеў у іншы тралейбус, іначай наўрад ці зараз пісаў бы гэты «аччот» – хіба што з Акрэсціна. Ехаў дахаты разам з Дзедам Марозам эпічным змагаром Валерам Шчукіным, якому 22.03.2017 споўнілася 75. Ён скардзіўся на стан здароўя, але сваім удзелам у шэсці быў збольшага здаволены: «Патрэбныя розныя акцыі…» Успомнілася, што на пачатку 2000-х гадоў Якава Гутмана газетчыкі празвалі «яўрэйскі Шчукін» – ці то за бараду, ці то за напорыстасць. Я. Гутман i В. Шчукін. Знайдзіце 613 адрозненняў.

19 cакавіка выступіў я ў традыцыйным шахматным турніры, арганізаваным пры падтрымцы Саюза беларускіх пісьменнікаў. Калі 10 год таму нарадзілася задума вярнуць такія турніры (у 1930-х нешта падобнае рабілася), то не разлічваў на прызы і ўвагу СМІ, дый пачыналася ўсё сціпла – чацвёра ўдзельнікаў, куток у клубе «Вяснянка». Сёлета імпрэза ў офісе СБП сабрала дзевяць чалавек, з іх дзве жанчыны гулялі асобна. Яшчэ двое патэнцыйных удзельнікаў назіралі, а Эдуард Дубянецкі напісаў у фэйсбуку: «Выдатная навіна. Усе сёння малойцы! Узнагароды знайшлі найлепшых і наймудрэйшых. Так трымаць, дарагія калегі!» Прыемна. Спадзяюся, і іншыя творчыя суполкі – мастакі, архітэктары, музыкі – правядуць свае спаборніцтвы, калі не па шахматах, то па шашках. Цікава было б потым сустрэцца ў агульным турніры або матчы.

Не ўтрымаюся ад анонсу падзей, якія, па-мойму, заслугоўваюць увагі. «Катлеты з мухамі» чытаюць і мінчане ды «госці сталіцы», таму… Як пісаў ужо, чыноўнікі моцна абламаліся з Курапатамі, падарваўшы сваю рэпутацыю ў бізнэсоўцаў. Вывядзенне ўчастка ля вул. Мірашнічэнкі, 49 з ахоўнай зоны, ціхай сапай здзейсненае ў 2013-2014 гг., абурыла нават дэпутата Ігара Марзалюка – гісторыка, шмат гадоў далёкага ад «апазіцыйнасці». Ён нацкоўваў на міністэрства культуры Следчы камітэт; апраўданкі мінкульта не выглядаюць пераканаўчымі.

Спрабуючы перахапіць ініцыятыву ў людзей, якія звыш 25 гадоў без прынукі прыбіраюць лес, ставяць крыжы, помнікі, свечкі на месцах сталінскіх забойстваў, кішэнная федэрацыя прафсаюзаў толькі што абвясціла, што 25.03.2017 у Курапатах пройдзе «працоўная акцыя» (словы-та якія). Паводле афіцыйнага інфармагенцтва, у планах – «правядзенне конкурсу на стварэнне мемарыяла памяці і смутку ў Курапатах. Думка пра ўзвядзенне мемарыяла з’явілася ў час правядзення круглага стала газеты “СБ. Беларусь сегодня”». Пра мемарыял ваўсю гавораць з пачатку 1990-х, а тут «схамянуліся» сёлета… Характэрны і дзень, выбраны для «ленінскага суботніка» – супадае з днём масавага мітынгу, які хоча правесці Мікола Статкевіч у цэнтры Мінска.

Праясняецца мэта артыкула, які псеўдасацыёлаг М-ка (мянуе сябе каталіком) публікаваў у амерыканскім яўрэйскім выданні аж двойчы, 7 і 14 сакавіка г. г. Ён палохае тым, што Курапаты становяцца «фактарам міжрэлігійнай варожасці з-за бескантрольнага ўсталявання соцень крыжоў над магіламі, у якіх ляжаць парэшткі тысяч яўрэяў Беларусі… прадстаўнікі беларускай апазіцыі сваімі дзеяннямі фактычна абражаюць масавыя пахаванні яўрэяў і мусульман, а таксама палякаў і немцаў».

З 2001 г. дакладна вядома, што ў Курапатах ляжаць і яўрэі. Прадстаўнікі Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ лаяльна паставіліся да помніка яўрэям і мусульманам, пастаўленага ў Курапацкім лесе ўвосень 2004 г. і апаганенага невядомымі ў канцы 2005 г.: нехта з КХП падчас чарговай «талакі» адмываў з помніка свастыку. Ні разу не чуў ад землякоў-іудзеяў, што крыжы ў Курапатах – гэта «абраза масавых пахаванняў». У лепшым выпадку М-ка хоча быць «круцейшым іудзеем, чым рабіны», у горшым – свядома правакуе тую самую «міжрэлігійную варожасць».

І ладна б наіўныя амерыканцы… 20.03.2017 артыкулік быў перадрукаваны на сайце тутэйшай «галоўнай яўрэйскай газеты», якая хваліцца 25-гадовым стажам. Cімвалічна, што наступны матэрыял на сайце, пра ХХІІІ фестываль «Пурымшпіль у Віцебску» (ладзіўся 17-19 сакавіка), меў назву «Нам з гэтым жыць». Так, вам з гэтым жыць, не вельмі паважаныя калегі.

Вольф Рубінчык, г. Мінск

23.03.2017

wrubinchyk[at]gmail.com

P.S. ад Змітра Дзядзенкі, спецыяльна для belisrael.info:

Жывеш у Менску – як у клетцы з тыграмі:

З дубінкай мент, з бензапілою псіх…

Дый шчэ баевікі гандлююць кнігамі!

Во гэтыя – страшнейшыя за ўсіх…

Апублiкавана 23.03.2017  13:51

==============================================================================

Дапаўненне 2020 года
Я. Гутман памёр у Нью-Ёрку 14 ліпеня, В. Шчукін – у Мінску 10 кастрычніка.

ШАЛОМ АД ЗМІТРА ДЗЯДЗЕНКІ

Летась мы паведамлялі пра выхад кнігі “Гісторыi ў прыцемках” (Мінск: Кнігазбор, 2015), а зараз прапануем кароткія звесткі пра яе аўтара, узятыя з вокладкі.

Зміцер Дзядзенка нарадзіўся ў 1972 годзе ў Оршы. З вокнаў радзільні зазіраў праз плот на двор хаты Уладзіміра Караткевіча, якая стаіць побач, і спрабаваў падгледзець “творчую кухню” славутага пісьменніка-земляка.

У 1994 годзе скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Пасля навучання паспеў папрацаваць, сярод іншага, рэдактарам на БТ і журналістам у “Нашай Ніве”.

Друкаваўся ў часопісах “Полымя”, “Першацвет”, “Паміж”, “Спадчына”. Аўтар краязнаўча-генеалагічнага даведніка “Аршанская шляхта”, зборніка інтэрв’ю “Беларусь: ні Еўропа, ні Расія”, адзін з суаўтараў кнігі “Наша страва”.

Сёлета Зміцер прыслаў нам тэксты некалькіх сваіх песень.

ДАРМАЕДЫ

Я жыў сабе як жыў, бяды не ведаў —

Дбаў пра даляры, кошты на бензін…

Ды трапіў нечакана ў дармаеды!

І высветлілася — не я адзін.

Сказалі мне: “Жыццё ідзе не гладка,

А ты — нібыта здраднік на вайне”.

Сказалі, што я не сплаціў падаткі —

Міністры галадаюць праз мяне.

Мяне складана збіць мастацкім свістам,

Я не паддамся лёгка на падман:

Гляджу тэленавіны — там міністры.

Аж шчокі не змяшчаюцца ў экран:

Зусім апухлі без маіх падаткаў,

Забыліся, калі ў іх быў абед…

І я сябе адчуў істотай гадкай.

Не пухну? Сто адсоткаў — дармаед!

 

Тут кожны сам можа дадумаць выкананне 😉” – пазначыў аўтар. Мы не рызыкуем класці гэты верш на музыку, але, калі хто хоча паслухаць песню пра падаткі, ласкава запрашаем: http://en.lyrsense.com/beatles/taxman 🙂

 

ПЕСНЯ ПРА ДАБРАБЫТ

Прачынаюся я зранку — адчуваю ў целе спрыт,

Як спартсмэн, гатовы да Алімпіяды.

Прыглядзеўся да сябе — а гэта ўзняўся дабрабыт,

Рыхтык так, як абяцала нам улада.

Ён узняўся і стаіць, не хоча падаць —

Датрымала абяцанні наша ўлада!

Скажа кожны ідэолаг: “Ад эпохі пірамід

І ў любой — якую ні вазьмі — краіне

Толькі дзякуючы ўладзе можа ўзняцца дабрабыт…”

Вось і ў нас ён падымаецца няспынна.

Ён узняўся, як даляр па-над рублём…

Але мы і дабрабыт перажывём.

Трэк да песні: https://soundcloud.com/dziadzienka/pesnya-pra-dabrabyt

 

ГРАМАДЗЯНСКАЯ ПАЗІЦЫЯ

Прафесій шмат на свеце ёсць, куды ні гляну я:

Сантэхнік, медык, кадравік і трактарыст…

Мой сябра Пеця ўладкаваўся грамадзянінам,

Бо іншай працы не прымае арганізм.

 

Яму няпроста: ён штодня цяпер змагаецца

За грамадзянскую пазіцыю сваю.

Але народзец навакол не той трапляецца —

І не ў нагу ідуць, і хорам не пяюць.

 

Адна надзея

На дабрадзеяў —

Яны не ходзяць з рукой пустой:

Падкінуць грошай,

Бо ён харошы,

Ён грамадзянін, не абы-хто.

 

Штодзённа Пеця як з трыбуны надрываецца:

Ён крытыкуе амаральнасць і цынізм,

За нас усіх ён і хвалюецца, і каецца,

І хоча нават ваяваць за гуманізм.

 

На жаль, сярод электарату ёсць і спрытныя,

І Пеця з гэтае прычыны дужа злы:

Яны ківаюць на жытло яго элітнае,

А то — на “Лексус”, дарагі яму… Казлы!

 

Адна надзея

На дабрадзеяў —

Яны не ходзяць з рукой пустой:

Падкінуць грошай,

Бо ён харошы,

Ён грамадзянін, не абы-хто.

Трэк да песні: https://soundcloud.com/dziadzienka/gramadzyanskaya-paztsyya

На фота, зробленым у студзені 2016 г.: выступае з гітарай Зміцер Дзядзенка, побач сядзіць паэт Ігар Канановіч (1983-2016), які трагічна загіне ў чэрвені.

Апублiкавана 12.02.2017  12:38

UPD (верш Змітра да гадавіны крымскіх падзеяў):
 
ПОЛЬКА “КРЫМНАШ”
Сходу грукну ў дзверы:
Дома я ці дзе?!
Адчыняй, халера,
Гаспадар ідзе.
Дзе мяне насіла?..
Ну, як табе сказаць…
Памагаў Расіі
Крым адваяваць.
Мы пілі за нашых,
За эСэСэСэР,
А пасля яб@шыць
Сталі мы “бандэр”.
Скуль у нас “бандэры”?
Ну, адкуль мне знаць?!
Адчыняй, блін, дзверы —
Доўга мне чакаць?
Зубы я не шчэру,
Проста там баліць:
Мабыць, і “бандэры”
Ўмеюць морды біць.
У эСэСэСэРы
я б ім паказаў!..
Адчыняй, блін, дзверы —
Гаспадар сказаў!
Дабаўлена 20.03.2017  09:21