В. Рубінчык. КАТЛЕТЫ & МУХІ (60)

(Перевод на русский ниже)

Бязлітасны шалом! Пакуль рыхтаваў да друку сваю сёмую кнігу (называецца «Выйшла кніга»), асобныя актывісты ў Беларусі, аказваецца, звярнулі ўвагу на 25-годдзе дыпламатычных адносін з Ізраілем. Не тое каб я пра гэты юбілейчык забыў – у лютым ізраільскі стэнд на Мінскай кніжнай выставе быў упрыгожаны дзвюма крываватымі лічбамі – але моцных уражанняў ад таго, што 26 мая 1992 г. два ўрады паразумеліся і падпісалі пратакол, не адчуваў, дый не адчуваю. І ўсё ж дата – нагода для разваг пра беларуска-ізраільскія стасункі.

Прыхільнік беларуска-ізраільскіх сувязяў Павел Севярынец атрымаў у падарунак кнігі Вашага пакорлівага слугі і Давіда Шульмана (а сам напісаў раман «Беларусалім»). Мінск, чэрвень 2017 г.

На самым версе, па завядзёнцы, аптымізму аж з каптуром. Так, А. Лукашэнка з Р. Рыўліным абмяняліся дэпешамі-віншаванкамі. Першы заявіў, што «За чвэрць стагоддзя мы наладзілі ўстойлівыя партнёрскія сувязі па розных напрамках – ад гандлёвага супрацоўніцтва да кааперацыі ў сферы інфармацыйных тэхналогій… Адносіны паміж нашымі народамі, якія заўсёды адрознівалася ўзаемнай павагай, пачаліся задоўга да афіцыйнага стварэння сучасных дзяржаў». Другі, кажуць, адпавёў, што паміж дзвюма краінамі ўстанавіліся цёплыя сяброўскія адносіны, якія развіліся ва ўсіх сферах.

Чым далей ад прэзідэнтаў, тым больш скепсісу можна сабе дазволіць. Ужо ў рэдакцыі афіцыёзнай «Советской Б.» мяркуюць, што ізраільцянам сяброўства не дужа патрэбнае – ім патрэбна перадусім тое, каб Беларусь не прадавала небяспечную зброю ворагам Ізраіля. Зважаючы на выкрунтасы некаторых паслоў у Мінску, пачынаеш думаць, што доля ісціны тут ёсць. Ізраільцам ніколі не была чужая «рэалпалітык»; успомнім заляцанні блізкаўсходняй дзяржавы да Румыніі, Паўднёва-Афрыканскай рэспублікі ў 1970–80-х…

Спробу прааналізаваць беларуска-ізраільскія стасункі 1990–2010-х гадоў зрабіў доктар гістарычных навук Міхаіл Стралец. Спярша ён апублікаваў свой агляд у студзені 2016 г.; на думку брэсцкага прафесара, «у апошні час можна было канстатаваць напаўненне арганізацыйна-прававой складовай эканамічнага аспекта двухбаковых адносін» (прасцей кажучы, падпісваліся шматлікія дамовы і пратаколы). Тады прафесар упікнуў ізраільскі ўрад за намер закрыць пасольства ў Мінску: «рашэнне Тэль-Авіва нанясе прыкметную шкоду двухбаковым адносінам дзвюх краін». З другога боку, нават ён падкрэсліў: «Рэальны стан эканамічнага супрацоўніцтва ўяўляе з сябе неадназначную карціну… І ў нейкім сэнсе мае рацыю Нетат’яху (не ведаю, хто гэта – мабыць, меўся на ўвазе прэм’ер-міністр Ізраіля Нетаньягу – В. Р.): можа быць, і варта было перагледзець адносіны з партнёрам, з якім гандаль ідзе ў зусім нязначных аб’ёмах».

У маі 2017 г. прафесар, перапісваючы свой артыкул для «Брестского курьера», вырашыў зазірнуць у будучыню з большым аптымізмам, балазе пасольства засталося на месцы. Так, сказ пра «Нетат’яху» быў выкінуты, затое з’явіўся наступны замалот: «Ізраільскі бок уносіць уклад і ў забеспячэнне дэмаграфічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь. Людзі, якія пакутуюць ад жаночай і мужчынскай бясплоднасці, усё часцей кіруюцца ў беларуска-ізраільскі цэнтр сямейнага здароўя ХХХ (назву выкрэсліў аддзел belisrael.info па барацьбе з таемнай рэкламай. – В. Р.) у культурнай сталіцы нашай Айчыны». Для тых, хто не ўрубіўся: «культурная сталіца» – гэта Віцебск, а бескультурная, выходзіць, Мінск

Прасочваецца нейкае рацыянальнае зерне ў развагах тыпу «У апошнія гады выразна выявілася пазітыўная дынаміка ў частцы ізраільскіх інвестыцый на беларускім напрамку», «Ёсць падставы канстатаваць наяўнасць станоўчых тэндэнцый у сферы турызму». Адсутнасць віз для турыстаў – справа добрая, і сапраўды, тавараабарот у параўнанні з пачаткам 1990-х вырас, як на дражджах… Можна ўспомніць, як улетку 1992 г. Часовы Павераны Беларусі ў Ізраілі Міхаіл Фарфель у інтэрв’ю з Аляксандрам Ступнікавым казаў: «Гандаль пакуль невялікі, у мінулым годзе тавараабарот складаў толькі 25 тысяч долараў, хаця тут не ўлічваецца рээкспарт з боку Беларусі… Як партнёр, Ізраіль пакуль для нас даволі складаная краіна, з высокімі цэнамі і насычаным рынкам». Падобна, беларускія і ізраільскія прадпрымальнікі збольшага «прыцерліся» адно да аднаго незалежна ад палітычных сістэм.

Меў рацыю брэсцкі прафесар і тады, калі казаў: «у той жа час не могуць не здзіўляць арытмія, адсутнасць паступальнага росту. Немагчыма знайсці які-небудзь трохгадовы адрэзак, дзе прасочваўся б паступальны рост (тавараабароту – В. Р.)». Але ў чым прычыны? Адказу ў артыкуле я не пабачыў. Хацеў бы прапанаваць сваю версію.

Міжнародныя адносіны заўсёды складаюцца з «параднай» часткі, якую не сорамна паказаць, і «ценявой». Праблема ў тым, што: а) у Беларусі зашмат увагі надаюць ідэалогіі, што не можа не шкодзіць рэальным справам; б) «ценявая» частка ў эканамічным супрацоўніцтве досыць істотная – магчыма, яна важыць нават больш, чым «белая». Ізраільскі журналіст Барух Кра ў рэпартажы 2013 г. прайшоўся адно па паверхні…

Стасункі афіцыйнай Беларусі з Ізраілем прайшлі некалькі этапаў. Калі для першага (умоўна кажучы, да 1996 г.) была характэрная доля эйфарыі, на другім, пераходным, дамінала абыякавасць, то на трэцім, які стартаваў у 1999-2000 гг., лукашэнкаўцы актыўна імкнулася выкарыстаць ізраільцаў, у прыватнасці, Лібермана і яго каманду. Пачалося з таго, што ў кастрычніку 2000 г. на «парламенцкія выбары» прыехала «спецыялістка» па выбарчым праве і беларускай апазіцыі, віцэ-мэр Карміэля Рына Грынберг…

«Авив», кастрычнік 2000 г.

Потым з Ізраіля на розныя выбары прыязджалі яшчэ лаяльныя назіральнікі – «альтэрнатыва» грубым і злым еўрапейцам. Агулам жа цікавасць да «апрацоўкі» ізраільцаў рэзка падвысілася, як выглядае, напярэдадні візіту А. Лукашэнкі ў Ізраіль (студзень 2000 г.). Праўда, тады пасольства Беларусі ў Тэль-Авіве і яго куратары ў Мінску яшчэ не заўсёды знаходзілі паразуменне з беларускім зямляцтвам, пра што сведчыць наступная заметка:

«Берега», люты 2000 г.

Нічога, пасля наказу «правадыра» («Трэба прызнаць, слабавата мы яшчэ выкарыстоўваем нашу беларускую дыяспару ў Ізраілі» – інтэрв’ю газеце «Вести», снежань 1999 г.), і асабліва з 2004 г., калі старшынёй аб’яднання стаў Міхаіл Альшанскі, усё ў «дыпламатаў пасольства» наладзілася. І вось ужо ў маі 2017 г. пасол Скварцоў уручыў Альшанскаму ганаровую грамату міністэрства замежных спраў Беларусі за «актыўнае садзеянне ў рэалізацыі знешняй палітыкі Беларусі, важкі ўклад у развіццё беларуска-ізраільскіх дачыненняў, дзейнасць па абароне правоў і інтарэсаў беларускай дыяспары ў Ізраілі».

Пасол сказаў, а «БелТА» паўтарыла, што ў «зямляцтва» (усеізраільскае аб’яднанне выхадцаў з Беларусі) уваходзяць звыш 6 тыс. чалавек. У свой час вывучаў я пытанне колькаснага складу – праўда, гэта было гадоў 15 таму… Тады кіраўніцтва хвалілася, што мае 12 тыс. актывістаў – на рубяжы 1990-х – 2000-х колькасны склад аб’яднання насамрэч істотна вырас (напрыклад, у Ашдодзе з 67 у 1996 г. да 700 у 2001 г.). Падобна, зараз зямляцтва перажывае не найлепшыя часіны; калі на яго сайце, напрыклад, значыцца аддзяленне ў Эйлаце з Давідам Шульманам на чале, то сам Д. Шульман год таму праказаў мне, што суполка распалася. Сайт Аб’яднання, які ў маі 2000 г. запачаткаваў Гена Пекер (не без маёй падказкі :)), абнаўляецца рэдка, на форум яго – у адрозненне ад пачатку 2000-х – заходзяць адзінкі… Карацей, было за што даваць грамату.

«Сонцападобны» так натхніўся адзіным сваім кароткачасовым візітам у Ізраіль, што не раз вяшчаў пра яго недасведчанай, як яму здавалася, публіцы: «І вось сабраліся яўрэі ў Ізраілі, усе чакаюць майго выступлення. Я доўга там выступаў па іх просьбе, узнагародзіў удзельнікай Вялікай Айчыннай вайны і кажу: “Вось з чым я не згодзен, выбачайце за прамату, што вы з яўрэяў у гады Вялікай Айчыннай вайны робіць нейкі пакорлівы статак… Але ці ведаеце вы, што ёсць адзіная краіна ў свеце, дзе яўрэі разам з яе народам ваявалі і супраціўляліся? Гэта Беларусь. І чаму яны супраціўляліся, чаму ваявалі разам з намі? Таму што там была такая магчымасць – ваяваць і супраціўляцца Чаму ж вы не бачыце ў сваёй гісторыі гэтых старонак?” Назаўтра я сябрам стаў у Ізраілі!» Характэрна, што стэнаграма тут зафіксавала не апладысменты, а толькі «ажыўленне ў залі» – відаць, дзеячы культуры і ў 2001 г. не надта паверылі гэтай «хлестакоўшчыне».

Гісторыю пра адметнасць беларускіх яўрэяў у Ізраілі А. Л. паспрабаваў «прадаць» яшчэ раз – у час нарады з кіраўнікамі загранустаноў 01.08.2006. Тады ён мовіў: «так, як паводзяць сябе яўрэі з Беларусі ў Ізраілі – ніхто сябе не паводзіць. У іх настальгія. Я гэта бачыў, калі ездзіў у Ізраіль. Мяне “антысемітам” туды наша апазіцыя накіроўвала, папярэджваючы, што прыедзе “найгоршы вораг Ізраіля”. А прыкладна 30 тысяч нашых былых грамадзян сабраліся і хацелі “сустрэць свайго Прэзідэнта”. Беларускія яўрэі, якія эмігрыравалі, кажуць, што з радасцю, калі б ужо там не закапаліся ў гэтую зямлю, вярнуліся б дадому». Калі Макабі, Зусмановіч і Альшанскі пісалі пра тысячу ахвотных пабачыцца з Лукашэнкам у 2000 г. (гл. вышэй), гэта з нацяжкай яшчэ можна прыняць, але 30 тысяч?.. Добра, што хоць не кур’ераў, як у Гогаля.

Трэці вядомы мне казус з успамінамі пра паездку ў Ізраіль датуецца кастрычнікам 2007 г., і ён найбольш адыёзны. Фактычна паставіўшы знак роўнасці паміж «яўрэйскім Бабруйскам» і «свінушнікам», Лукашэнка згадаў і пра непадстрыжаную траву: «Паглядзіце ў Ізраілі, я вось быў…» У выніку іерусалімскае МЗС выклікала для тлумачэнняў прадстаўніка Беларусі Ігара Ляшчэню. Планавалася адклікаць з Мінска тагачаснага пасла Ізраіля Зэева Бен-Ар’е – праўда, постфактум Зэеў рабіў добрую міну пры кепскай гульні і сцвярджаў, што проста паехаў у чарговы адпачынак (ага, так супала, што яны ціха-мірна паляцелі ў Ізраіль разам з першым сакратаром пасольства Ігалем Койфманам).

Па-мойму, вышэйсказанага дастаткова, каб адбіць здзіўленне ў тых, каго ўсё яшчэ дзівіць «арытмія, адсутнасць паступальнага росту» ў ізраільска-беларускіх эканамічных дачыненнях. Я ж не закранаў яшчэ казусаў апошняга года – паліцэйскага пераследу ганаровага консула Беларусі ў Ізраілі Габі Магнезі, арышту ў Мінску і выдачы Азербайджану ізраільскага грамадзяніна Аляксандра Лапшына (падпсаваў ён здароўе за сем тыдняў адседкі на «Валадарцы», і цяпер у яго, пішуць, рэальная арытмія). Справа нат не ў асобе гэтага авантурнага грамадзяніна, а ў тым, як беларускія «праваахоўнікі» абыходзіліся з ізраільскімі службоўцамі ў канцы 2016 г. – пачатку 2017 г.: доўга не давалі Лапшыну дазвол на сустрэчу з консулам, потым у Мінгарсудзе не пускалі Юлію Рачынскі-Співакоў на пасяджэнне (праўда, і яе расійскага калегу таксама), прымусіўшы чакаць у калідоры…

З ізраілезнаўствам у Беларусі па-ранейшаму – амаль гэтак сама, як з беларусістыкай у Ізраілі, sapienti sat. Але «крытычная маса» назапашваецца ў абедзвюх краінах – штосьці дзеля гэтага робіцца і на belisrael.info ;-). Глядзіш, гадоў праз 5 узаемны недавер у тых, хто прымае рашэнні, выпарыцца, і ў Беларусі-2022 Ізраіль стане гэткім жа прывілеяваным партнёрам, якім быў Катар у Беларусі-2012 🙂

Вольф Рубінчык, г. Мінск

20.06.2017

wrubinchyk[at]gmail.com

Апублiкавана 20.06.2017  05:41

Кароткі змест папярэдніх дзесяці серый:

№ 59 (15.06.2017). Сумнеў наконт жыццяздольнасці праграмы «Вольная Беларусь» і неабходнасці падаваць у суд на С. Алексіевіч у сувязі з “абразай каталікоў”. Ацэнка дзейнасці дэпутаткі Г. Канапацкай. Рабатызацыя паліцыі ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах, парада закупіць робатаў-паліцэйскіх, прадказаных Г. Гарысанам, у Беларусь. Скандальчык з удзелам “Белсаюздруку” і “Белгазеты”. Супраціў перайменаванню праспекта ў гонар Шухевіча ў Кіеве. Параўнанне Шухевіча са Штэрнам (Яірам). Гераізацыя калабарантаў у Беларусі. Новая скульптура бабра ў Бабруйску. Выстава І. Капеляна. “Міні-культ” М. Данцыга, успаміны пра яго дзейнасць у Мінскім аб’яднанні яўрэйскай культуры.

58 (12.06.2017). Выбары ў Нацыянальным алімпійскім камітэце РБ, ігнараванне статутных норм. Намаганні Беларускай федэрацыі шахмат вярнуцца ў прававое рэчышча. Ацэнка дзейнасці прэзідэнта НАК “па сутнасці”. Дапушчэнне, што спартсмены – адна з найбольш адсталых частак грамадства. Развагі пра чэмпіянат Еўропы па шахматах у Мінску, пра ўвядзенне бязвізавага рэжыму паміж Украінай і ЕС. Паводзіны П. Парашэнкі. Перайменаванне кіеўскага праспекта Ватуціна ў гонар калабаранта Шухевіча. Беларуска-катарскія адносіны. Новыя перлы ад нобелеўскай лаўрэаткі і рэдактара “галоўнай газеты”, крытыка.

№ 57 (28.05.2017). “Справаздача” пра масавы забег ля “Мінск-Арэны” 27 мая. Навязлівая рэклама. Параўнанне гуртоў “Uzari” i “Sweet Brains” на карысць апошняга. «Лятучка» сайта citydog.by у прэс-клубе, плюсы і мінусы сайта. Дэградацыя сацыяльнай сферы ва Украіне і фактычны дазвол сімволікі дывізіі “СС-Галічына”. Меркаванне пра музей Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску, яго моцныя бакі. 70 гадоў шахматнаму кампазітару М. Бельчыкаву.

№ 56 (21.05.2017). 60 гадоў спеваку Ю. Шаўчуку. Сувязі Шаўчука з Беларуссю. Тлумачэнне, чаму змянілася кіраўніцтва ў Беларускай федэрацыі шахмат. Моцныя і слабыя бакі новай старшынькі. Хваля перавыбараў у спартыўных федэрацыях, пажаданне, каб прэзідэнт НАК РБ таксама пакінуў сваю пасаду. Думкі пра Беларусь як пляцоўку для чужых гульняў. Анонс лекцыі А. Астравуха пра яўрэйскую паэзію. Чыім імем варта назваць аэрапорт “Мінск-2”. Памылка на фасадзе Нацыянальнай бібліятэкі. Блакіроўка расійскіх сайтаў ва Украіне. Спрэчнае інтэрв’ю дэпутата І. Марзалюка, які адмаўляе наяўнасць антысемітызму ў Беларусі, газеце “Звязда”.

№ 55 (14.05.2017). Традыцыйная цырымонія на “Яме” 9 мая. Смерць М. Трэйстэра і ўзоры яго творчасці. Запрашэнне на семінар па ідышы ў газеце “Берега”, тэзісы Р. Хайтовіча наконт яўрэйскай кансалідацыі. Артыкул І. Герасімавай пра калінкавіцкіх яўрэяў і неапраўданая “забарона” на яго цытаванне. Кніга І. Герасімавай пра подзвіг М. Кісялёва. Пра тое, што першым у Беларусі пра Кісялёва пісаў усё ж А. Лейзераў. Канцэрт у Беларускай акадэміі музыкі. Стаўленне аўтара да “апазіцыі” – “музычныя” рознагалоссі. Анонс бязвізавага рэжыму ва Украіне і чэмпіянату Еўропы па шахматах у Мінску, а таксама фільма пра расстраляных у 1937 г. паэтаў. Думка пра “Еўравізію”-2017.

№ 54 (03.05.2017). Рэпрэсіі супраць П. Севярынца, М. Вінярскага, В. Палякова. Дзіўнае становішча М. Статкевіча. Затрыманні за выхад на вуліцу з чыстымі аркушамі паперы. Пра “крыкі ў пустэчу”. Артыкул Ю. Чарняўскай і яго крытыка. Меркаванні пра сучасную вышэйшую адукацыю ў Беларусі. Парады расійца Д. Быкава наконт чытання і жыцця. Пару слоў пра памерлага А. Алексіна. Новы акаўнт, прысвечаны яўрэям Мінска, – “Горад ценяў”.

№ 53 (30.04.2017). “Яўрэйскі” зефір з Бабруйска. Смешная назва аўтаадмывальні ў Мінску. Палеміка з П. Усавым, адным з аўтараў праграмы “Вольная Беларусь”. Меркаванне пра слабыя месцы праграмы ад хрысціянскага журналіста. Дэкларатыўнасць і супярэчлівасць яе зместу. Як Беларуская чыгунка аператыўна выправіла памылкі на мінскім вакзале. Памылкі на стэндах і афіцыйных бланках у Шчучыне. Развагі пра “моўную інспекцыю”, патрэба ў якой невідавочная ў Беларусі. Цікавыя выказванні І. Хакамады, адмова мінскага суда жорстка караць В. Касінерава за “здзек” са скульптуры гарадавога.

№ 52 (23.04.2017). Адмова падрабязна аналізаваць пасланне “Вялікага беларускага шчасця”. Разбор “народнай праграмы” “Вольная Беларусь”. Пераход З. Пазняка ў стан экспертаў, яго імкненне да канцэптуальнай улады. Спробы правесці паралелі паміж станам Ізраіля і Беларусі, крытыка гэтых спробаў. Аўтапартрэт палітолага-“блазна”. Экскурсіі па яўрэйскіх мясцінах Беларусі. Як нямецкі палітык стаў комікам.

№ 51 (21.04.2017). Перанасычанасць сучаснага свету інфармацыяй. Парадоксы “ачышчэння”. Найбольш кідкія фразы з ранейшых 50 серый “Катлет і мух”. Ацэнка гутаркі з канадскім беларусістам Д. Марплзам, завочная палеміка з прафесарам. Добрыя навіны з Беларусі (канспектыўна).

№ 50 (12.04.2017). Палітзняволены, які ў Мінску нібыта апаганіў “святое месца” міліцыянтаў. Будоўля ў Мазыры на месцы былых могілак. “Чорныя капальнікі” пад Ракавам, якія шукаюць “жыдоўскае золата”. Пратэсты супраць будоўлі тэнісных кортаў у Мінску (вул. Жудро). З’езд “яўрэйскага саюза” ў Беларусі, сеанс адначасовай гульні ў Саюзе беларускіх пісьменнікаў, які даў Д. Лыбін (9 красавіка). “Справа баевікоў” і “кадэбэшная” журналістыка ў Беларусі. Спрэчка з П. Якубовічам, які выступіў супраць “грамадскіх абаронцаў”. Як прыхільнікі З. Пазняка аблілі брудам Б. Хамайду. Забаўны надпіс на каробцы з мацой. Ідэя Злучаных штатаў Беларусі, Літвы, Украіны, якая не выклікала бурнай рэакцыі. Узгадка пра аналагічную прапанову А. Мальдзіса ў 1990-х. Спрэчнае выказванне дэпутата І. Марзалюка. Дзень касманаўтыкі і песня Ф. Жывалеўскага “Космас”.

Змест ранейшых серый гл. у №№ 50, 40, 30, 20, 10 🙂

***

КОТЛЕТЫ & МУХИ (60)

Безжалостный минский шалом! Пока готовил к печати свою седьмую книгу (называется «Выйшла кнiга»), отдельные активисты в Беларуси, оказывается, обратили внимание на 25-летие дипломатических отношений с Израилем. Не то чтобы я об этом юбилейчике забыл – в феврале израильский стенд на Минской книжной выставке был украшен двумя кривоватыми цифрами – но сильных впечатлений от того, что 26 мая 1992 года два правительства договорились и подписали протокол, не испытывал, да и не чувствую. И все же дата – повод для рассуждений о белорусско-израильских отношениях.

Сторонник белорусско-израильских связей Павел Северинец получил в подарок книги Вашего покорного слуги и Давида Шульмана (а сам написал роман «Беларусалим»). Минск, июнь 2017 г.

На самом верху, по обыкновению, оптимизма аж через край. Так, А. Лукашенко с Р. Ривлиным обменялись депешами-поздравлениями. Первый заявил, что «За четверть века мы наладили устойчивые партнерские связи по различным направлениям – от торгового сотрудничества до кооперации в сфере информационных технологий… Отношения между нашими народами, которые всегда отличались взаимным уважением, начались задолго до официального создания современных государств». Второй, говорят, заметил, что между двумя странами установились теплые дружеские отношения, которые развились во всех сферах.

Чем дальше от президентов, тем более скепсиса можно себе позволить. Уже в редакции официозной «Советской Б.» полагают, что израильтянам дружба не очень нужна – им нужно прежде всего то, чтобы Беларусь не продавала опасное оружие врагам Израиля. Учитывая выверты некоторых послов в Минске, начинаешь думать, что доля истины здесь есть. Израильтянам никогда не была чужда «реалполитик»; вспомним заигрывания ближневосточного государства с Румынией, Южно-Африканской республикой в 1970-80-х …

Попытку проанализировать белорусско-израильские отношения 1990-2010-х годов сделал доктор исторических наук Михаил Стрелец. Сперва он опубликовал свой обзор в январе 2016 г.; по мнению брестского профессора, «в последнее время можно было констатировать наполнение организационно-правовой составляющей экономического аспекта двусторонних отношений» (проще говоря, подписывались многочисленные соглашения и протоколы). Тогда профессор упрекнул израильское правительство за намерение закрыть посольство в Минске: «решение Тель-Авива нанесет заметный ущерб двусторонним отношениям двух стран». С другой стороны, даже он подчеркнул: «Реальное же состояние экономического сотрудничества… представляет собой картину неоднозначную… И в каком-то смысле прав Нетатьяху (не знаю, кто это – видимо, имелся в виду премьер-министр Израиля Нетаньягу – В. Р.): может быть, и стоило пересмотреть отношения с партнером, с которым торговля идет в совсем незначительных объемах».

В мае 2017 г. профессор, переписывая свою статью для «Брестского курьера», решил заглянуть в будущее с куда большим оптимизмом, благо посольство осталось на месте. Так, предложение о «Нетатьяху» было выброшено, зато появился следующий пассаж: «Израильская сторона вносит вклад и в обеспечение демографической безопасности Республики Беларусь. Люди, которые страдают от женского и мужского бесплодия, все чаще направляются в белорусско-израильский центр семейного здоровья ХХХ (название вычеркнул отдел belisrael.info по борьбе со скрытой рекламой. – В. Р.) в культурной столице нашего Отечества». Для тех, кто не врубились: «культурная столица» – это Витебск, а бескультурная, выходит, Минск :)…

Прослеживается некое рациональное зерно в рассуждениях типа «В последние годы четко обозначилась позитивная динамика по части израильских инвестиций на белорусском направлении», «Есть основания констатировать наличие положительных тенденций в сфере туризма». Отсутствие виз для туристов – дело хорошее, и действительно, товарооборот по сравнению с началом 1990-х вырос, как на дрожжах… Можно вспомнить, как летом 1992 г. Временный Поверенный Беларуси в Израиле Михаил Фарфель в интервью с Александром Ступниковым говорил: «торговля пока небольшая, в прошлом году товарооборот составлял лишь 25 тысяч долларов, хотя здесь не учитывается реэкспорт со стороны Беларуси… Как партнер, Израиль пока для нас довольно сложная страна, с высокими ценами и насыщенным рынком». Похоже, белорусские и израильские предприниматели отчасти «притерлись» друг к другу независимо от политических систем.

Был прав брестский профессор и тогда, когда говорил: «в то же время не могут не удивлять аритмия, отсутствие поступательного роста. Невозможно найти какой-нибудь трехлетний отрезок, где прослеживался бы поступательный рост (товарооборота – В. Р.)». Но в чем причины? Ответа в статье я не увидел. Хотел бы предложить свою версию.

Международные отношения всегда состоят из «парадной» части, которую не стыдно показать, и «теневой». Проблема в том, что: а) в Беларуси слишком много внимания уделяют идеологии, что не может не вредить реальным делам; б) «теневая» часть в экономическом сотрудничестве достаточно существенная – возможно, она весит даже больше, чем «белая». Израильский журналист Барух Кра в репортаже 2013 г. прошелся лишь по поверхности…

Отношения официальной Беларуси с Израилем прошли несколько этапов. Если для первого (условно говоря, до 1996 г.) была характерна доля эйфории, на втором, переходном, доминировало безразличие, то на третьем, который стартовал в 1999-2000 гг., лукашенковцы активно стремились использовать израильтян, в частности, Либермана и его команду. Началось с того, что в октябре 2000 г. на «парламентские выборы» приехала «специалистка» по избирательному праву и белорусской оппозиции, вице-мэр Кармиэля Рина Гринберг…

“Авив”, октябрь 2000

Потом из Израиля на различные выборы приезжали еще лояльные наблюдатели – «альтернатива» грубым и злым европейцам. Всего же интерес к «обработке» израильтян резко повысился, похоже, накануне визита А. Лукашенко в Израиль (январь 2000 г.). Правда, тогда посольство Беларуси в Тель-Авиве и его кураторы в Минске еще не всегда находили взаимопонимание с Белорусским землячеством, о чем свидетельствует следующая заметка:

«Берега», февраль 2000 г.

Ничего, после наказа «вождя» («Надо признать, слабовато мы еще используем нашу белорусскую диаспору в Израиле» – интервью газете «Вести», декабрь 1999 г.) и особенно с 2004 г., когда председателем объединения стал Михаил Альшанский, все у «дипломатов посольства» наладилось. И вот уже в мае 2017 г. посол Скворцов вручил Альшанскому почетную грамоту министерства иностранных дел Беларуси за «активное содействие в реализации внешней политики Беларуси, весомый вклад в развитие белорусско-израильских отношений, деятельность по защите прав и интересов белорусской диаспоры в Израиле».

Посол сказал, а «БелТА» повторила, что в «землячество» (Всеизраильского объединение выходцев из Беларуси) входят свыше 6 тыс. человек. В свое время изучал я вопрос количественного состава – правда, это было лет 15 назад … Тогда руководство хвалилось, что имеет 12 тыс. активистов – на рубеже 1990-х – 2000-х численность объединения в самом деле существенно выросла (например, в Ашдоде с 67 в 1996 г. до 700 в 2001 г.). Похоже, теперь землячество переживает не лучшие времена; если на его сайте, например, значится отделение в Эйлате с Давидом Шульманом во главе, то сам Д. Шульман год назад говорил мне, что отделение распалось. Сайт Объединения, который в мае 2000 г. основал Гена Пекер (не без моей подсказки :)), обновляется редко, на форум его – в отличие от начала 2000-х – заходят единицы… Короче, было за что давать грамоту.

«Солнцеподобный» так вдохновился единственным своим кратковременным визитом в Израиль, что не раз вещал о нем несведущей, как ему казалось, публике: «И вот собрались евреи в Израиле, все ждут моего выступления. Я долго там выступал по их просьбе, наградил участников Великой Отечественной войны и говорю: “Вот с чем я не согласен, извините за прямоту, что вы из евреев в годы Великой Отечественной войны делаете какое-то покорное стадо… Но знаете ли вы, что есть единственная страна в мире, где евреи вместе с ее народом воевали и сопротивлялись? Это Беларусь. И почему они сопротивлялись, почему воевали вместе с нами? Потому что там была такая возможность – воевать и сопротивляться. Почему же вы не видите в своей истории этих страниц?” Назавтра я другом стал в Израиле!» Примечательно, что стенограмма здесь зафиксировала не аплодисменты, а только «оживление в зале» – видимо, деятели культуры и в 2001 г. не слишком поверили этой «хлестаковщине».

Историю об особенности белорусских евреев в Израиле А. Л. попытался «продать» еще раз – во время совещания с руководителями загранучреждений 01.08.2006. Тогда он изрек: «так, как ведут себя евреи из Беларуси в Израиле – никто себя не ведет. У них ностальгия. Я это видел, когда ездил в Израиль. Меня “антисемитом” туда наша оппозиция отправляла, предупреждая, что приедет “злейший враг Израиля”. А примерно 30 тысяч наших бывших граждан собрались и хотели “встретить своего Президента”. Белорусские евреи, которые эмигрировали, говорят, что с радостью, если бы уже там не зарылись в эту землю, вернулись бы домой». Если Маккаби, Зусманович и Ольшанский писали о тысяче желающих повидаться с Лукашенко в 2000 г. (гл. выше), то с натяжкой это еще можно принять, но 30 тысяч?.. Хорошо, что хоть не курьеров, как у Гоголя.

Третий известный мне случай с воспоминаниями о поездке в Израиль датируется октябрем 2007 года, и он самый одиозный. Фактически поставив знак равенства между «еврейским Бобруйском» и «свинушником», Лукашенко упомянул и про неподстриженную траву: «Посмотрите в Израиле, я вот был…» В результате иерусалимский МИД вызвал для объяснений представителя Беларуси Игоря Лещеню. Планировалось отозвать из Минска тогдашнего посла Израиля Зеева Бен-Арье – правда, постфактум Зеев делал хорошую мину при плохой игре и утверждал, что просто поехал в отпуск (ага, так совпало, что они тихо-мирно улетели в Израиль вместе с первым секретарем посольства Игалем Койфманом).

По-моему, вышесказанного достаточно, чтобы отбить удивление у тех, кого все еще удивляет «аритмия, отсутствие поступательного роста» в израильско-белорусских экономических отношениях. Я не затрагивал еще казусов последнего года – полицейское преследование почетного консула Беларуси в Израиле Габи Магнези, арест в Минске и выдачу Азербайджану израильского гражданина Александра Лапшина (подпортил он здоровье за ​​семь недель отсидки на «Володарке», и теперь у него, пишут, реальная аритмия). Дело даже не в особе этого авантюрного гражданина, а в том, как белорусские «правоохранители» обращались с израильскими чиновниками в конце 2016 г. – начале 2017 г.: долго не давали Лапшину разрешение на встречу с консулом, потом в Мингорсуде не пускали Юлию Рачинскую-Спиваков на заседание (правда, и ее российского коллегу тоже), заставив ждать в коридоре …

С израилезнанием в Беларуси по-прежнему – почти так же, как с белорусистикой в Израиле, sapienti sat. Но «критическая масса» накапливается в обеих странах – что-то для этого делается и на belisrael.info ;-). Так, смотришь, лет через 5 взаимное недоверие у тех, кто принимает решения, испарится, и в Беларуси-2022 Израиль станет таким же привилегированным партнером, которым был Катар в Беларуси-2012 🙂

Вольф Рубинчик, г. Минск

Перевод добавлен 21.06.2017  09:40

Leave a Reply