Tag Archives: хлестаковщина

В. Рубінчык. КАТЛЕТЫ & МУХІ (69)

Шалом-68 на біс! У папярэдняй серыі не ўдалося выказацца пра ўсё, што хацеў…

У цэлым год аказаўся для Беларусі традыцыйна няпросты цяжкі. У 2017 г. валавы ўнутраны прадукт зноў пачаў расці, а золатавалютныя рэзервы павялічыліся недзе на 2,5 млрд «зялёных», але… ВУП – не самы галоўны паказчык (некалі пераклаў я для «Arche» – гл. № 11, 2008 – артыкул аднаго амерыканскага таварыша пад назвай «Эканоміка наша туфтовая», дзе дасціпна паказана, як ВУП напампоўваецца рознай лухтой), і рэзерваў у Беларусі па-ранейшаму няшмат. Да таго ж рост знешняй запазычанасці перакрыў рост «залатога запасу» працэнтаў на 15–20. «Затое» занятых тут людзей за год паменела на насельніцтва райцэнтра… Заняпад працоўнай сілы доўжыцца з пачатку 2010-х (за гэты час у нашай эканоміцы кудысьці знік ужо цэлы абласны цэнтр :() Ледзь не кожны з астатніх працуе «за таго хлопца», ды абяцанкі-цацанкі «ў сярэднім па 500» не спрацоўваюць: падвышэнні жарэ інфляцыя, дый у асобныя месяцы зарплата, наадварот, зніжаецца. Цягам двух гадоў запар насельніцтва прадавала больш валюты, чым купляла; зараз падушкі бяспекі садзьмуліся. А тым часам «спецыяліст па ўсіх пытаннях» усё грабе рэсурсы пад сябе… пардон, у рэзервовы фонд прэзідэнта. І без Еўрапейскіх cпартовых гульняў у 2019 г. нам – аніяк!

На першы погляд, дзіўна, што 21-гадовая ўраджэнка Наваполацка біятланістка Дар’я Блашко выбрала для працоўнай эміграцыі гаротную Украіну, але яе можна зразумець. «У Беларускай федэрацыі амаль прама кажуць, што спартоўцы – гэта расходны матэрыял», – тлумачыць Дар’я. Ці толькі ў федэрацыі біятлона такое? Парада «не падабаецца – з’язджайце» даўно стала гербавым дэвізам… не скажу, большасці, але ве-е-льмі значнай часткі белчыноўнічкаў ды іншых начальнічкаў.

Дзіва што беларусы (не ўсе, дык наведвальнікі аднаго з найбольш папулярных сайтаў) збольшага не вераць у тое, што Беларусь зробіцца «лічбавым Сінгапурам». На вечар 27.12.2017 вынікі апытанкі былі такія: з амаль 16 тысяч удзельнікаў вераць – 7,27%, не вераць – 59,1% (траціна вагаецца). Наўрад ці тут нейкая падтасоўка, бо гаспадар сайта якраз дэкларуе сваю адданасць ідэалам «IT-дэкрэта» ад 21.12.2017. Адзін з найбольш папулярных каментаў (+32-0): «У краіне калі быў заяўлены электронны дакументаабарот? А воз і цяпер там. “Поспехі” мадэрнізацыі дрэваапрацоўкі і цэментнай прамысловасці як бы намякаюць, што да лічбавага Ганконга з цяперашнімі кіраванцамі нам далёка».

Між тым суд у Мінску над беларускімі аўтарамі расійскіх інфармацыйных агенцтваў, пачаты 18.12.2017, працягваецца, вылазяць новыя падрабязнасці. У канцы 2016 г. экспертызу спрэчных тэкстаў на прадмет выяўлення экстрэмізму міністэрства інфармацыі РБ даручыла… дырэктарцы кніжнай палаты Алене Івановай. Гэтая дама атрымала вышэйшую бібліятэказнаўчую адукацыю і чамусьці вырашыла, што гэтага дастаткова для ацэнкі тэкстаў пра мінулае Беларусі, ідэнтычнасць, кірункі ў дзяржаўнай палітыцы і г. д. Будучы членам Рэспубліканскай экспертнай камісіі, адмовіцца нібыта не магла. Па-мойму, яна папросту збаялася сваіх начальнікаў (на пасаду яе прызначыў якраз мінінфарм). Уласна, яе меркаванне – з апорай на расійскую (!) не адпрацаваную ў Беларусі (!) методыку – не магло мець юрыдычнай сілы, аднак з яго, як на дражджах, вырасла справа, не закрытая дагэтуль.

На пасяджэнні 22.12.2017 сведка Іванова стаяла на сваім: на яе думку, сказаць пра тое, што большая частка беларускага грамадства – нацыянальныя нігілісты, якія нічога не кемяць у палітыцы, значыць «распальваць варожасць»… Фэйспалмішча – і праз такую логіку публіцыста могуць пасадзіць на 5 гадоў, а дырэктарка палаты не будзе супраць? Гэх, адправіць бы спадарыню ў адстаўку следам за яе былой апякункай Ліляй… Ва ўсякім разе, пакуль псеўдаэкспертка вядзе рэй у Нацыянальнай кніжнай палаце, мне з гэтай установай не па дарозе.

Дарэчы, мушу перапрасіць аднаго з падсудных, Юрыя Паўлаўца, які выступаў ў сеціве пад псеўданімам «Радов». Насуперак таму, што пададзена са слоў пракурора на сайце БАЖ, Паўлавец не заяўляў, што «беларуская мова – [амаль] мёртвая», гэта вольная інтэрпрэтацыя «мовазнаўцаў у цывільным». Цытата з артыкула 2016 г. у перакладзе: «яна [беларуская мова] к пачатку 2000-х гадоў канчаткова ператварылася ў прыкмету этнічнай самаідэнтыфікацыі – паводле ўсеагульнага перапісу 1999 г. 73,7% беларусаў назвалі беларускую мову ў якасці роднай, хаця ў побыце ёй карысталася не больш за 1,5−2% насельніцтва». Няма тут нічога пра «мярцвячыну», г. зн. няма абразы, таму нават пад арт. 9.22 КоАП РБ творчасць Паўлаўца не трапляе, і дарма я «кінуў» яго ў агульны кацёл. Тэксты Алімкіна, відаць, усё ж парушаюць названы артыкул (санкцыя – штраф ад 4 да 10 базавых велічынь), наконт Шыптэнкі не ўпэўнены, патрэбна годная экспертыза. Так ці іначай, у імя Канстытуцыі ўсе трое павінны быць у бліжэйшы час вызвалены ў залі суда. Павел Севярынец мае іншую думку, але ў гэтым выпадку, апелюючы да «інстынкту самазахавання», моцна памыляецца.

А тым часам «адзіны палітык» (паводле вызначэння калегі У. з Магілёва, які падвучыўся ў Польшчы і цяпер назірае за намі, рыхтык той Кук за абарыгенамі, паралельна блытаючы творы Оруэла «1984» і «Ферма») зноў пацешыў, гэтым разам выказваннем пра амерыканскага прэзідэнта і Блізкі Усход: «у мяне ў галаве, шчыра кажучы, не ўкладваецца рашэнне Дональда наконт Іерусаліма. Можа, за гэтым нешта крыецца, чаго яшчэ не бачым. Але рашэнне на першы погляд здаецца трохі дзіўным. Нельга разбураць мір, які дастаўся гэтай зямлі такой цяжкай працай». Можа, я тут чагосьці не бачу, можа, гэта ў мяне «кудлатасць павысілася»? Ну, «Дональд» – хай будзе, хіба каб парагатаць (многім адразу ўспомніўся гогалеўскі Хлестакоў, які «с Пушкиным на дружеской ноге»). Але які «мір», здабыты «цяжкай працай», быў разбураны ў Ізраілі заявай ад 06.12.2017 пра будучы перанос пасольства ЗША ў Іерусалім? За 2017 г. ШАБАК прадухіліў 400 сур’ёзных тэрактаў, а дзясяткі не прадухіліў… Людзі гінулі да дэкларацыі Трампа, гінуць пасля: sad but true.

Можа, Егіпет ці там Іярданія разарвалі дыпадносіны з Ізраілем? Зноў жа не. А «лідары арабскага свету» кшталту Саўдаўскай Аравіі як не мелі адносін, так і не збіраюцца іх мець. Гэта іхняе права, але подла выглядае рашэнне ўладаў Эр-Рыяда не пусціць на чэмпіянат свету ФІДЭ па хуткіх шахматах (26-30 снежня) ізраільскіх удзельнікаў. Улады проста не адказалі на запыт… Нават СССР такога сабе не дазваляў: калі ў жніўні 1987 г. у Мінску адбываўся чэмпіянат свету па міжнародных шашках сярод жанчын, то з Ізраіля прыязджала Лілі Кармі, хоць савецка-ізраільскія адносіны, спыненыя ў 1967-м, былі адноўлены толькі ў кастрычніку 1991 г.

Па маей просьбе 26.12.2017 сітуацыю пракаментаваў Аляксандр Кентлер, вядомы шахматны дзеяч з Санкт-Пецярбурга: «Лічу, было б правільна патрабаваць з ФІДЭ выдачу матэрыяльнай кампенсацыі ўсім ізраільскім шахматыстам, якія мелі права ўдзелу ў чэмпіянатах свету ў Эр-Рыядзе». Зрэшты, у Ізраільскай шахматнай федэрацыі, калі верыць яе прэс-сакратару Ліору Айзенбергу, ужо некалькі дзён абдумваюць варыянт са зваротам у суд. Праблема ў тым, што нямногія федэрацыі ў такім разе падтрымаюць калег – «не сваё, не баліць». Вунь беларуская дэлегацыя на чале са старшынькай федэрацыі шахаў ціха-мірна выправілася да саўдытаў. «Штрэйкбрэхерамі» выявіліся і чэмпіён свету Магнус Карлсен, і Лявон Аранян з яго яўрэйскімі каранямі… І нават віцэ-прэзідэнт ФІДЭ Ісраэль Гельфер, чалавек з ізраільскім пашпартам, калі справа дойдзе да суда, магчыма, будзе асцярожна бараніць гаспадароў пляцоўкі (маўляў, суайчыннікі самі вінаватыя – не так падалі чалабітную каралю Салману…) Хацеў бы я памыліцца!

Так, «саўдызм» галаўнога мозга – не лепшы, а напэўна, горшы ад саветызму і лукашызму. А ёсць яшчэ такая забаўная (збольшага) з’ява, як «Хартыя галаўнога мозга», апісаная д-рам Баранічам. Тупы перадрук матэрыяла пра Ізраіль адсюль прывёў вось да чаго:

Намесніцу міністра замежных спраў Цыпі Хатавелі «адмыслоўцы» прымусілі змяніць прозвішча і пол – LOL 🙂

Калі помніце, у 32-й серыі прапанаваў неяк адсвяткаваць у 2017-м юбілеі рабінаў Менашэ Іліера і Нафталі Берліна, скульптара Абрама Бразера і паэта Самуіла Галкіна… Можна было б успомніць і 200-годдзе Машэ Дыскіна (1817, Гродна – 1898, Іерусалім), вядомага як «дэр брыскер роў». Між іншага, служыў рабінам не толькі ў Берасці, а і ў Менску, а калі перабраўся ў Зямлю Ізраіля (1877), то падтрымліваў тамака апантаных вернікаў і… заснавальнікаў сельскагаспадарчага паселішча Петах-Тыква, дзе цяпер знаходзіцца галоўны офіс нашага сайта 🙂 Кажуць, ешыва Дыскіна дагэтуль працуе ў Іерусаліме ў раёне вул. Райнэс.

Мне не вядома, што для захавання памяці пра названых людзей сёлета зрабілі тутэйшыя «прафесійныя яўрэі», змагары за «чысціню радоў». Для парадку ўзгадаю таксама цікавыя, на мой погляд, юбілеі будучага года (пра Р. Бярозкіна і Э. Савікоўскага пісаў ужо) – а раптам каму з «аматараў» прыгадзіцца гэтая інфа… Будзе:

– 120-годдзе з дня нараджэння талмудыста, літаратуразнаўцы Шауля (Сола) Лібермана (28.05.1898, Моталь пад Пінскам – 23.03.1983, ЗША, падчас палёту ў Іерусалім);

– такі ж юбілей у разведчыка, Героя Савецкага Саюза Льва Маневіча (20.08.1898, Чавусы – 09.05.1945, памёр у Аўстрыі па вызваленні з канцлагера).

  

Ш. Ліберман, Л. Маневіч

– 200 гадоў «малодшаму эканамісту» Карлу Марксу (1818–1883). Як бы да ні ставіцца да марксізму, гэты чалавек магутна паўплываў на грамадскае жыццё і палітыку ХІХ-ХХ ст., і творы яго чытаюць дасёння. Заадно згадайма, што ў сакавіку будзе 120 год, як у Менску прайшоў Першы з’езд РСДРП (трое дэлегатаў з дзевяці – бундаўцы!). Рэканструяваны «домік Румянцава» стаіць на беразе Свіслачы, некаторыя заходзяць. Калі гадоў 20 таму зайшоў туды я, то бачыў у экспазіцыі запісы на ідышы, праўда, паказаныя дагары нагамі 🙂

– 120 гадоў споўнілася б налета Голдзе Меір (03.05.1898, Кіеў – 08.12.1978, Іерусалім), ізраільскай начальніцы, дзяцінства якой прайшло ў Пінску.

Неблагі літаратар, які да таго ж пісаў як на ідышы, так і на іўрыце, таксама нарадзіўся 120 год таму. Гэта Арон Цэйтлін з Уваравіч на Гомельшчыне (22.05.1898 – 28.09.1973). У маленстве жыў у Гомелі; аўтар адной з найвядомейшых яўрэйскіх песень «Дона Дона», якую спявалі нават у японскіх школах. Пахаваны ў Іерусаліме. Перад вайной А. Цэйтлін паспеў з’ехаць у ЗША, а ўся яго сям’я загінула.

– ёсць сэнс адзначыць і 120-годдзе прафесара Макса Эрыка (насамрэч Залмана Меркіна, 1898–1937). Ураджэнец Польшчы, ён некалькі гадоў жыў у савецкім Менску і пакінуў значны след у літаратуразнаўстве; аналізаваў, у прыватнасці, творчасць Мойшэ Кульбака. У 1932 г. пераехаў у Кіеў і загінуў ад сталінскага тэрору.

Пакідаю чытачам самім папоўніць гэты спіс. Такі да пабачэння… Не, раней анонс: 21.01.2018 з 19 гадзін у Белдзяржфілармоніі плануецца канцэрт «Жоўтыя зоркі» да дня памяці ахвяр Халакоста, мае выконвацца і твор беларускага кампазітара Льва Абеліёвіча. Афішы ўжо расклеены ў Мінску; падрабязнасці і заказ білетаў – тут (кошт 6-8 рублёў, або 3-4$…)

Вольф Рубінчык, г. Мінск

27.12.2017

wrubinchyk[at]gmail.com

Апублiкавана 28.12.2017  00:33

В. Рубінчык. КАТЛЕТЫ & МУХІ (60)

От ред. belisrael
.

Когда весной 2017 напросился приехать ко мне в июне с жонкой на 3 недели из Минска на свое 40-летие борец с лукой, я никак не мог предполагать, что столкнусь с циничным подлецом.

Хотя уже тогда можно было заметить его  хитрые заходы. Поэтому он никому не расскажет,  что решил съэкономить на страховке, и уже на 2-й день все могло кончиться печально с его женой, которая добравшись до моря в Тель-Авиве  так обрадовалась, что подойдя к воде подпрыгнула, и сразу завыла от боли.  И даже после того, как на пляже была оказана медпомощь, вернувшись домой плача говорила ему, что надо улетать назад. Хорошо, что все обошлось и ч-з 2 дня ожила, а если б пришлось обратиться в больницу, то никаких денег не хватило бы. Да и сам, проявляя свою “храбрость”, полез вечером в море на  диком арабском пляже возле Яффо и еле выплыл. Что смародерил многие тысячи долларов, а кроме этого писал, что уже совсем перестает работать комп и тогда я ему передал новый, который взял знакомый, летевший в Москву, а оттуда доставил в Минск. 

В дальнейшем все более проявлялась патологическая трусость того, кто спрятавшись за израильским сайтом, сидя в минской квартирке, «боролся» с диктатором и его опричниками, гордо заявляя, что никто его не заставит уехать, при этом жаловался на тяжесть жизни и годами занимался вымогательством, вытащив огромные финансы. Засыпав сайт бесконечными опусами, украл тысячи часов времени на публикацию, да еще и кроме своих присылал массу др, отысканного в сети, в большинстве своем заумного и интересного только самому «политологу». Когда же окончательно достал переустройством своей любимой Синеокой, услышав, что принес много вреда, то ответил: «у такім выпадку сайт мяне не цікавіць». А после израильской трагедии 7 октября, эта нечисть на своем канальчике с тремя десятками подписчиков, чем« гордится!, хотя среди них никто не обращает внимание на полнстью съехавшего с катушек,  показывает себя как защитника «бедных газоватов». А еще у него в почете вся израильская левотня, среди которой ставший особо известным по тысячам файлов Эпштейна, 80-летний  блевотный Барак, только потому, что тот, как и еще многие одуревшие генералы, против Нетаньягу.  И на выпрошенном компе не останавливаясь выливает помои в адрес ПМ и нынешнего правительства Израиля. Прикинувшись евреем вольфом,  когда  стало выгодно, существо так и осталось уладзімірам паўлавічам, как подписывает свои писульки чиновникам. Как он шел к этому в материале Хронология бесконечной подлости Вольфа Рубинчика

*

Вечером 12 февраля подлец сделал чередное “разоблачение”, озаботившись беззащитными израильтянами. В комменте он вспомнил 60-й выпуск котлетсмухами, посвященных белизраильским отношениям, который не понравился изр. официозу. Может потому, что  тогда показал на тенденцию:
«израильтянам никогда не была чужда “реалполитик”, вспомним «Ухаживания ближневосточного государства за Румынией, Южно-Африканской Республикой в ​​1970-х и 1980-х годах…»

Фруман оказавшись не в то время и не в том месте, получив по ребрам и отделавшись легким испугом по сравнению с арестованными белорусами, поддавшись оптимизму оппозиции, думал, что сможет напугать уладу, которую “будут судить за преступления”. Сделав на какое-то время себе имя, прогулявшись к уехавшим в Литву, Польшу и  пофоткавшись, он давно понял куда все пришло, тем более после израильской трагедии 7 октября, думаю, ему белорусские заходы до одного места.

Группа Razam, возглавляемая одной шустрой израильтянкой из Нетании, репатриировавшейся из Минска лет за 10 до выборов 2020, мечтала стать своей в амбасаде в Тель-Авиве новой Беларуси Тихановской, только их энтузиазма хватило совсем ненадолго. Шустрячка давно признавалась в Фб, что занималась не тем, о чем ей с самого начала говорил отец.

Что касается сайта belisrael, то еще раз повторю, он был заблокирован благодаря бесконечным опусам “смелой борьбы” того,  кто ради прикола прикинувшись евреем вольфом,  когда  стало выгодно, так и остался существом уладзімірам паўлавічам,  вякающим с минского дивана , как он подписывает свои писульки чиновникам..

14 февраля 2026,    23:13

***

Бязлітасны шалом! Пакуль рыхтаваў да друку сваю сёмую кнігу (называецца «Выйшла кніга»), асобныя актывісты ў Беларусі, аказваецца, звярнулі ўвагу на 25-годдзе дыпламатычных адносін з Ізраілем. Не тое каб я пра гэты юбілейчык забыў – у лютым ізраільскі стэнд на Мінскай кніжнай выставе быў упрыгожаны дзвюма крываватымі лічбамі – але моцных уражанняў ад таго, што 26 мая 1992 г. два ўрады паразумеліся і падпісалі пратакол, не адчуваў, дый не адчуваю. І ўсё ж дата – нагода для разваг пра беларуска-ізраільскія стасункі.

Прыхільнік беларуска-ізраільскіх сувязяў Павел Севярынец атрымаў у падарунак кнігі Вашага пакорлівага слугі і Давіда Шульмана (а сам напісаў раман «Беларусалім»). Мінск, чэрвень 2017 г.

На самым версе, па завядзёнцы, аптымізму аж з каптуром. Так, А. Лукашэнка з Р. Рыўліным абмяняліся дэпешамі-віншаванкамі. Першы заявіў, што «За чвэрць стагоддзя мы наладзілі ўстойлівыя партнёрскія сувязі па розных напрамках – ад гандлёвага супрацоўніцтва да кааперацыі ў сферы інфармацыйных тэхналогій… Адносіны паміж нашымі народамі, якія заўсёды адрознівалася ўзаемнай павагай, пачаліся задоўга да афіцыйнага стварэння сучасных дзяржаў». Другі, кажуць, адпавёў, што паміж дзвюма краінамі ўстанавіліся цёплыя сяброўскія адносіны, якія развіліся ва ўсіх сферах.

Чым далей ад прэзідэнтаў, тым больш скепсісу можна сабе дазволіць. Ужо ў рэдакцыі афіцыёзнай «Советской Б.» мяркуюць, што ізраільцянам сяброўства не дужа патрэбнае – ім патрэбна перадусім тое, каб Беларусь не прадавала небяспечную зброю ворагам Ізраіля. Зважаючы на выкрунтасы некаторых паслоў у Мінску, пачынаеш думаць, што доля ісціны тут ёсць. Ізраільцам ніколі не была чужая «рэалпалітык»; успомнім заляцанні блізкаўсходняй дзяржавы да Румыніі, Паўднёва-Афрыканскай рэспублікі ў 1970–80-х…

Спробу прааналізаваць беларуска-ізраільскія стасункі 1990–2010-х гадоў зрабіў доктар гістарычных навук Міхаіл Стралец. Спярша ён апублікаваў свой агляд у студзені 2016 г.; на думку брэсцкага прафесара, «у апошні час можна было канстатаваць напаўненне арганізацыйна-прававой складовай эканамічнага аспекта двухбаковых адносін» (прасцей кажучы, падпісваліся шматлікія дамовы і пратаколы). Тады прафесар упікнуў ізраільскі ўрад за намер закрыць пасольства ў Мінску: «рашэнне Тэль-Авіва нанясе прыкметную шкоду двухбаковым адносінам дзвюх краін». З другога боку, нават ён падкрэсліў: «Рэальны стан эканамічнага супрацоўніцтва ўяўляе з сябе неадназначную карціну… І ў нейкім сэнсе мае рацыю Нетат’яху (не ведаю, хто гэта – мабыць, меўся на ўвазе прэм’ер-міністр Ізраіля Нетаньягу – В. Р.): можа быць, і варта было перагледзець адносіны з партнёрам, з якім гандаль ідзе ў зусім нязначных аб’ёмах».

У маі 2017 г. прафесар, перапісваючы свой артыкул для «Брестского курьера», вырашыў зазірнуць у будучыню з большым аптымізмам, балазе пасольства засталося на месцы. Так, сказ пра «Нетат’яху» быў выкінуты, затое з’явіўся наступны замалот: «Ізраільскі бок уносіць уклад і ў забеспячэнне дэмаграфічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь. Людзі, якія пакутуюць ад жаночай і мужчынскай бясплоднасці, усё часцей кіруюцца ў беларуска-ізраільскі цэнтр сямейнага здароўя ў культурнай сталіцы нашай Айчыны». Для тых, хто не ўрубіўся: «культурная сталіца» – гэта Віцебск, а бескультурная, выходзіць, Мінск

Прасочваецца нейкае рацыянальнае зерне ў развагах тыпу «У апошнія гады выразна выявілася пазітыўная дынаміка ў частцы ізраільскіх інвестыцый на беларускім напрамку», «Ёсць падставы канстатаваць наяўнасць станоўчых тэндэнцый у сферы турызму». Адсутнасць віз для турыстаў – справа добрая, і сапраўды, тавараабарот у параўнанні з пачаткам 1990-х вырас, як на дражджах… Можна ўспомніць, як улетку 1992 г. Часовы Павераны Беларусі ў Ізраілі Міхаіл Фарфель у інтэрв’ю з Аляксандрам Ступнікавым казаў: «Гандаль пакуль невялікі, у мінулым годзе тавараабарот складаў толькі 25 тысяч долараў, хаця тут не ўлічваецца рээкспарт з боку Беларусі… Як партнёр, Ізраіль пакуль для нас даволі складаная краіна, з высокімі цэнамі і насычаным рынкам». Падобна, беларускія і ізраільскія прадпрымальнікі збольшага «прыцерліся» адно да аднаго незалежна ад палітычных сістэм.

Меў рацыю брэсцкі прафесар і тады, калі казаў: «у той жа час не могуць не здзіўляць арытмія, адсутнасць паступальнага росту. Немагчыма знайсці які-небудзь трохгадовы адрэзак, дзе прасочваўся б паступальны рост (тавараабароту – В. Р.)». Але ў чым прычыны? Адказу ў артыкуле я не пабачыў. Хацеў бы прапанаваць сваю версію.

Міжнародныя адносіны заўсёды складаюцца з «параднай» часткі, якую не сорамна паказаць, і «ценявой». Праблема ў тым, што: а) у Беларусі зашмат увагі надаюць ідэалогіі, што не можа не шкодзіць рэальным справам; б) «ценявая» частка ў эканамічным супрацоўніцтве досыць істотная – магчыма, яна важыць нават больш, чым «белая». Ізраільскі журналіст Барух Кра ў рэпартажы 2013 г. прайшоўся адно па паверхні…

Стасункі афіцыйнай Беларусі з Ізраілем прайшлі некалькі этапаў. Калі для першага (умоўна кажучы, да 1996 г.) была характэрная доля эйфарыі, на другім, пераходным, дамінала абыякавасць, то на трэцім, які стартаваў у 1999-2000 гг., лукашэнкаўцы актыўна імкнулася выкарыстаць ізраільцаў, у прыватнасці, Лібермана і яго каманду. Пачалося з таго, што ў кастрычніку 2000 г. на «парламенцкія выбары» прыехала «спецыялістка» па выбарчым праве і беларускай апазіцыі, віцэ-мэр Карміэля Рына Грынберг…

«Авив», кастрычнік 2000 г.

Потым з Ізраіля на розныя выбары прыязджалі яшчэ лаяльныя назіральнікі – «альтэрнатыва» грубым і злым еўрапейцам. Агулам жа цікавасць да «апрацоўкі» ізраільцаў рэзка падвысілася, як выглядае, напярэдадні візіту А. Лукашэнкі ў Ізраіль (студзень 2000 г.). Праўда, тады пасольства Беларусі ў Тэль-Авіве і яго куратары ў Мінску яшчэ не заўсёды знаходзілі паразуменне з беларускім зямляцтвам, пра што сведчыць наступная заметка:

«Берега», люты 2000 г.

Нічога, пасля наказу «правадыра» («Трэба прызнаць, слабавата мы яшчэ выкарыстоўваем нашу беларускую дыяспару ў Ізраілі» – інтэрв’ю газеце «Вести», снежань 1999 г.), і асабліва з 2004 г., калі старшынёй аб’яднання стаў Міхаіл Альшанскі, усё ў «дыпламатаў пасольства» наладзілася. І вось ужо ў маі 2017 г. пасол Скварцоў уручыў Альшанскаму ганаровую грамату міністэрства замежных спраў Беларусі за «актыўнае садзеянне ў рэалізацыі знешняй палітыкі Беларусі, важкі ўклад у развіццё беларуска-ізраільскіх дачыненняў, дзейнасць па абароне правоў і інтарэсаў беларускай дыяспары ў Ізраілі».

Пасол сказаў, а «БелТА» паўтарыла, што ў «зямляцтва» (усеізраільскае аб’яднанне выхадцаў з Беларусі) уваходзяць звыш 6 тыс. чалавек. У свой час вывучаў я пытанне колькаснага складу – праўда, гэта было гадоў 15 таму… Тады кіраўніцтва хвалілася, што мае 12 тыс. актывістаў – на рубяжы 1990-х – 2000-х колькасны склад аб’яднання насамрэч істотна вырас (напрыклад, у Ашдодзе з 67 у 1996 г. да 700 у 2001 г.). Падобна, зараз зямляцтва перажывае не найлепшыя часіны; калі на яго сайце, напрыклад, значыцца аддзяленне ў Эйлаце з Давідам Шульманам на чале, то сам Д. Шульман год таму праказаў мне, што суполка распалася. Сайт Аб’яднання, які ў маі 2000 г. запачаткаваў Гена Пекер (не без маёй падказкі :)), абнаўляецца рэдка, на форум яго – у адрозненне ад пачатку 2000-х – заходзяць адзінкі… Карацей, было за што даваць грамату.

«Сонцападобны» так натхніўся адзіным сваім кароткачасовым візітам у Ізраіль, што не раз вяшчаў пра яго недасведчанай, як яму здавалася, публіцы: «І вось сабраліся яўрэі ў Ізраілі, усе чакаюць майго выступлення. Я доўга там выступаў па іх просьбе, узнагародзіў удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны і кажу: “Вось з чым я не згодзен, выбачайце за прамату, што вы з яўрэяў у гады Вялікай Айчыннай вайны робіце нейкі пакорлівы статак… Але ці ведаеце вы, што ёсць адзіная краіна ў свеце, дзе яўрэі разам з яе народам ваявалі і супраціўляліся? Гэта Беларусь. І чаму яны супраціўляліся, чаму ваявалі разам з намі? Таму што там была такая магчымасць – ваяваць і супраціўляцца. Чаму ж вы не бачыце ў сваёй гісторыі гэтых старонак?” Назаўтра я сябрам стаў у Ізраілі!» Характэрна, што стэнаграма тут зафіксавала не апладысменты, а толькі «ажыўленне ў залі» – відаць, дзеячы культуры і ў 2001 г. не надта паверылі гэтай «хлестакоўшчыне».

Гісторыю пра адметнасць беларускіх яўрэяў у Ізраілі А. Л. паспрабаваў «прадаць» яшчэ раз – у час нарады з кіраўнікамі загранустаноў 01.08.2006. Тады ён мовіў: «так, як паводзяць сябе яўрэі з Беларусі ў Ізраілі – ніхто сябе не паводзіць. У іх настальгія. Я гэта бачыў, калі ездзіў у Ізраіль. Мяне “антысемітам” туды наша апазіцыя накіроўвала, папярэджваючы, што прыедзе “найгоршы вораг Ізраіля”. А прыкладна 30 тысяч нашых былых грамадзян сабраліся і хацелі “сустрэць свайго Прэзідэнта”. Беларускія яўрэі, якія эмігрыравалі, кажуць, што з радасцю, калі б ужо там не закапаліся ў гэтую зямлю, вярнуліся б дадому». Калі Макабі, Зусмановіч і Альшанскі пісалі пра тысячу ахвотных пабачыцца з Лукашэнкам у 2000 г. (гл. вышэй), гэта з нацяжкай яшчэ можна прыняць, але 30 тысяч?.. Добра, што хоць не кур’ераў, як у Гогаля.

Трэці вядомы мне казус з успамінамі пра паездку ў Ізраіль датуецца кастрычнікам 2007 г., і ён найбольш адыёзны. Фактычна паставіўшы знак роўнасці паміж «яўрэйскім Бабруйскам» і «свінушнікам», Лукашэнка згадаў і пра непадстрыжаную траву: «Паглядзіце ў Ізраілі, я вось быў…» У выніку іерусалімскае МЗС выклікала для тлумачэнняў прадстаўніка Беларусі Ігара Ляшчэню. Планавалася адклікаць з Мінска тагачаснага пасла Ізраіля Зэева Бен-Ар’е – праўда, постфактум Зэеў рабіў добрую міну пры кепскай гульні і сцвярджаў, што проста паехаў у чарговы адпачынак (ага, так супала, што яны ціха-мірна паляцелі ў Ізраіль разам з першым сакратаром пасольства Ігалем Койфманам).

Па-мойму, вышэйсказанага дастаткова, каб адбіць здзіўленне ў тых, каго ўсё яшчэ дзівіць «арытмія, адсутнасць паступальнага росту» ў ізраільска-беларускіх эканамічных дачыненнях. Я ж не закранаў яшчэ казусаў апошняга года – паліцэйскага пераследу ганаровага консула Беларусі ў Ізраілі Габі Магнезі, арышту ў Мінску і выдачы Азербайджану ізраільскага грамадзяніна Аляксандра Лапшына (падпсаваў ён здароўе за сем тыдняў адседкі на «Валадарцы», і цяпер у яго, пішуць, рэальная арытмія). Справа нат не ў асобе гэтага авантурнага грамадзяніна, а ў тым, як беларускія «праваахоўнікі» абыходзіліся з ізраільскімі службоўцамі ў канцы 2016 г. – пачатку 2017 г.: доўга не давалі Лапшыну дазвол на сустрэчу з консулам, потым у Мінгарсудзе не пускалі Юлію Рачынскі-Співакоў на пасяджэнне (праўда, і яе расійскага калегу таксама), прымусіўшы чакаць у калідоры…

Вольф Рубінчык, г. Мінск

20.06.2017

wrubinchyk[at]gmail.com

Апублiкавана 20.06.2017  05:41