Tag Archives: Мечислав Гриб

Для беларуса, рускага, яўрэя!

Шалом, такі шалом. «Галоўны беларускі цуд» у гэтым месяцы шмат разважаў пра нацыянальную ідэю: мовіў, яму прыносілі прапановы, але ніводная не зачапіла, і ўвогуле беларусы яшчэ не даспелі да сваёй націдэі (за 30 гoд незалежнасці…) Патрэбна ж такая, што авалодала б масамі.

Нехта ўгледзеў тут самаедства і шпільку ў бок прыдворным ідэолухам, якія множацца з 2003 г., а я мяркую, што меў месца хутчэй традыцыйны перанос адказнасці на «народзец». Чарговы, даволі празрысты намёк на тое, што беларусы «не дацягваюць» да свайго лідара… Кур’ёзна, што аналагічныя намёкі рабіў Леанід Левін у 2000-х, які звяртаўся да яўрэяў Мінска прыкладна так: «Цяжкія вы людзі, ды ладна, патрываю вас…» Свае «перавыбары» Леанід Мендэлевіч ператварыў у фарс яшчэ раней, чым тое зрабіў Лукашэнка 😉

Дарэчы, больш-менш свежага кіраўніка ўсебеларускай яўрэйскай арганізацыі Алега Рагатнікава (руліць з лета 2021 г.) кагадзе прыняў аж цэлы прэзідэнт Дзяржавы Ізраіль Іцхак «Бужы» Герцаг.

Фота 19.10.2022 (крыніца). Алег у цэнтры, Іцхак – другі справа

У нейкім сэнсе гэтая аўдыенцыя – прызнанне заслуг беларускага яўрэйства. Праўда, застаецца няясным, як цёплы прыём у Іерусаліме дапаможа, напрыклад, дабіцца дошкі ў гонар Саламона Міхоэлса на тутэйшым «рускім тэатры» (праблема не вырашаецца з канца ХХ ст.). Або павесіць шыльду ў памяць пра часопіс «Штэрн» ды славутых ідышных пісьменнікаў на вул. Рэвалюцыйнай у тым жа Мінску. Або хаця б аднавіць выхад газеты «Авив», сайт якой дзясяты месяц не абнаўляецца.

Вярнуся, аднак, да тэмы «нацыянальная ідэя» – частавата ў нашых краях прасуюць тых, каторыя самі шукаюць яе… Склалі ў 2020 г. журналіст Зміцер Лукашук і філосаф Максім Гаруноў зборнік з падобнай назвай – 17.05.2022 суд Мінскага раёна абвясціў кнігу «экстрэмісцкай» (у той жа дзень той жа вялікаразумны суд занёс у «чорны спіс» і няісную інфармацыйную прадукцыю «Сабаки Эуропы» – па-беларуску было б «Сабакі Эўропы», па-руску «Собаки Европы»). Ну, пра тое, чаго вартая мясцовая цэнзурка, я цімала пісаў, аніякай ахвоты паўтарацца. Тут ужо і ў дзіцячай кніжцы Іосіфа Бродскага «Балада пра маленькі буксір» міліцэйскія знайшлі крамолу ¯\_(ツ)_/¯

Сярод фігурантаў кнігі Лукашука & Гарунова, даступнай у сеціве, багата фацэтаў, такіх як аўтар sb.by Рыгор Абрамовіч… Тым не меней кніга – і радыёперадачы, на грунце якіх яна вырасла – маюць пэўную вартасць, як бы ні пакепліваў Зміцер Дзядзенка (якому 17 кастрычніка г. г. споўнілася 50):

«Гэй, хлопцы, лепей бегалі б да дзевак…» 🙂

У юбіляра ёсць яшчэ трапныя радкі: «Хай Беларусь не лепшы край для гігантызму, / Ды ёсць для гонару нагода ўсё адно, / Бо скажам шчыра: па пытаннях экстрэмізму / Мы ўсю планету пераплюнулі даўно…» А ў гэтай прыўкраснай падборцы кожны (і кожная) знойдзе для сябе штось радаснае, жыццесцвярджальнае!

Зараз працытую асоб, якія ўплывалі (або надалей уплываюць) на псіхалагічны настрой, а знакам тым і на палітычныя погляды беларускага грамадства. Фразы былі вымаўлены перад журналістамі ў канцы 2010-х гадоў, г. зн. да кавіда і «рэвалюцыі»:

Cтаніслаў Шушкевіч (1934-2022): «Весці людзей да свабоды, з цемры да святла — для мяне гэта была мая нацыянальная ідэя».

Вязынка, 23.10.2022 – валун з купалаўскімі радкамі, на якія спасылаўся Шушкевіч. Фота В. Р.

Мечыслаў Грыб (1938 г. нар.): «Да нацыянальнай ідэі не растуць. Яна або ёсць, або яе няма. І колькі ты ні расці, калі яе няма, ты да яе не дарасцеш. Нацыянальная ідэя можа быць вельмі простая і вельмі адкрытая. “Абы не было вайны”, напрыкладБеларусь пачне хутка развівацца, калі беларусы адчуюць, што пагроза вайны стала меншай. Адсутнасць ці хаця б памяншэнне страху разняволіць беларусаў, зробіць іх актыўнымі. Яны і цяпер актыўныя, але гэта актыўнасць збоку выглядае як заціснутасць».

Юрый Хашчавацкі (1947 г. нар.): «Нацыянальную ідэю лепей не фармуляваць. Той, хто будзе яе фармуляваць і насаджаць, хутка ператворыцца ў Гітлера, у Леніна, у Маа, у Пал Пота і таму падобнае. Гэта ўсё вельмі небяспечна». (Пры ўсёй павазе да вядомага кінарэжысёра, якому 18.10.2022 грукнула 75, ні разу не пераканаў ён мяне, а баяцца слоў – «такое сабе». – В. Р.)

Зянон Пазняк (1944 г. нар.): «За 25 год у Беларусi ўтварылася новая салідарная беларуская нацыя. Мы зараз больш салідарныя, чым ў дзевяностых, гэта відавочна… Цяпер, нягледзячы на ўсю прапаганду, якая ідзе з боку Масквы, нягледзячы на каланіяльную палітыку ўлады, салідарнасць паміж людзьмі на падставе беларушчыны расце і мацнее… Цяпер у нашай нацыі павінен быць амерыканскі лозунг: “Беларусь перадусім!”».

Алена Анісім (1962 г. нар.): «Я лічу, што сфармуляваць нацыянальную ідэю мусіць палітычная эліта краіны, якая адчувае сваю адказнасць за лёс Беларусі, здольная такія ідэі фармуляваць і ажыццяўляць іх».

Валянцін Акудовіч (1950 г. нар.): «Нацыя сама па сабе — гэта суплёт каштоўнасцяў, якія напрацаваныя стагоддзямі супольнага жыцця на гэтай зямлі, з гэтым вось кліматам, пад гэтым вось небам. Людзі проста тут жылі і ў працэсе свайго жыцця напрацоўвалі канкрэтна вось такія каштоўнасці. І яшчэ я лічу, што толькі суверэнная нацыянальная дзяржава ў стане захоўваць і развіваць гэтыя каштоўнасці».

Зінаіда Бандарэнка (1939 г. нар.): «Нацыянальная ідэя выказваецца адным словам — “мова”».

Уладзімір Мацкевіч (1956 г. нар.): «Mне трохі абрыдла абмеркаванне нацыянальнай ідэі. Колькі гадоў таму я вярнуўся на радзіму, столькі гадоў я чую размовы пра нацыянальную ідэю».

Павел Церашковіч (1958 г. нар.): «Што такое нацыянальная ідэя, што мы шукаем? Нейкі прыгожы слоган, які мабілізуе нацыю? Я не ўпэўнены, што мы яго знойдзем. А па-другое, не трэба яе шукаць, яна ўжо створана. Сто трыццаць пяць гадоў таму выдаўцы часопіса «Гоман» сфармулявалі абсалютна дакладна: кожны народ, які мае асаблівасці сваёй культуры, мусіць мець свой урад… Я б прапанаваў размаўляць пра беларускую мару. Чаго хочуць беларусы? Вось гэта было б значна цікавей».

Сяргей Дубавец (1959 г. нар.): «Нацыянальная ідэя — гэта перш за ўсё энергія, каласальная колькасць энергій, якая падымае чалавечую масу як на подзвігі, так і на злачынствы».

Пагаварылі – і разышліся… Па вялікім рахунку, меў рацыю музыка Лявон Вольскі: «Нацыянальную ідэю трэба фармуляваць, калі ты прыходзіш да ўлады, каб гэта была дзяржаўная палітыка. Ад пазіцыі дзяржавы шмат чаго залежыць. Асабліва ў нас». І слушнай была чыясьці прапанова разважаць не (толькі) пра нацыянальную ідэю, а пра нацыянальны(я) праект(ы), г. зн. перайсці ад абстракцый да канкрэтыкі. З другога боку, без ідэі (ці мары, як у П. Церашковіча) не можа быць праектаў, і калі «нацыянальны лідар» гукае, што «беларусы не даспелі», то фактычна адмаўляе ім у праве на самастойнае развіццё. Зрэшты, кажа ён так «усю дарогу» – відаць, інакшым ужо не стане.

Асобныя дзівуны й дзівачкі ўсё яшчэ разлічваюць на «Усебеларускі народны сход» (УНС), уплішчаны ў Канстытуцыю, і прыкідваюць шансы туды патрапіць. Анягож, сам Янка Купала пісаў у 1918 г.:

На сход, на ўсенародны, грозны, бурны сход

Ідзі, аграблены, закованы народ!

Як роўны йдзі жыхар між роўных жыхароў,

Аддай на суд свае ўсе крыўды, слёзы, кроў…

Радзіма Купалы – Вязынка. Здымкі 23.10.2022

Аднак наступны «УНС», зважаючы нават на лютаўскі досвед 2021 г., не будзе ні ўсенародным, ні грозным, ні бурным… Больш за тое, хаця ў арт. 89⁴ новаспечанай «Канстытуцыі» прадугледжана штогадовае скліканне «ўсебеларускіх сходаў», 2022 год яўна скончыцца без чарговага хурала, бо дэпутацікі не паспелі прыняць адпаведны закон (толькі-толькі праект пачаў «усенародна абмяркоўвацца»). Лукашэнскі нукер Алег Р.: «Закон мае быць прыняты не пазней за 15 сакавіка 2023 года… к сакавіку 2024 года склад дэлегатаў на УНС мае быць сфарміраваны» (sb.by, 25.10.2022). Зручная «адмазка» – без закона няма сходу… а тое, што ў вышэйзгаданым канстытуцыйным артыкуле адсутнічае агаворка кшталту «штогадовае скліканне – з моманту прыняцця закона», мала каго бянтэжыць. Як і тое, што пры адсутнасці адмысловага нарматыўнага акта працуе (мусіла б працаваць…) Канстытуцыя з яе найвышэйшай юрыдычнай сілай і запісаным у арт. 7 «прамым дзеяннем».

На добры лад, і закон аб «Усебеларускім народным сходзе» мае быць прыняты цягам года пасля ўступлення ў сілу новай версіі Канстытуцыі (г. зн. да 15.03.2023), і скліканне сходу неабходна ажыццявіць да пазначанай даты. Выглядае, для «вялікіх босаў» усё гэта заскладана…

Адтэрміноўка склікання УНС яскрава сведчыць, наколькі гэтая ўстанова «неабходная». Дзеля кур’ёзу прывяду, аднак, словы дэпутаткі «палаты прадстаўнікоў» Людмілы Жалнерчык, з камісіі па заканадаўстве: «Усебеларускі народны сход – гэта наша нацыянальная ідэя, якой няма аналагаў у свеце» (sb.by, 25.10.2022). Нагадала выказванне колішняга ўрадоўца Міхаіла Падгайнага, які гадоў 20 таму заявіў, што нацыянальная ідэя Беларусі – будаўніцтва Нацыянальнай бібліятэкі 🙂

Пётр Рэзванаў (1974 г. нар.), мінскі чытач belisrael, прыхільнік веры бахаі: «Адной-адзінай нацыянальнай ідэі ў Сінявокай няма; магчыма нават, што яна ў кожнага свая. Як калісьці пісала Бі-Бі-Сі, увогуле нацыянальная ідэя была толькі ў трох дзяржаў: ЗША (“горад на халме”), Ізраіля (усё ж такі сіянізм з “яўрэйскім характарам дзяржавы”) і СССР (пабудова камунізму). Вядома, да спісу можна далучыць і Францыю, і гітлераўскую Германію, і “ідэю чучхе” [у КНДР]. Кітайскі “сацыялізм з кітайскімі асаблівасцямі” больш нагадвае расійска-беларускія ідэалогіі… З пункту гледжання баха’і, зараз ідзе пераход ад нацыянальнага адзінства да агульначалавечага, таму нацыянальная ідэя, калі і будзе ў Беларусі, мусіць мець часовы характар. А ствараць нешта па вызначэнні часовае не цікава».

81 год таму, 26 кастрычніка 1941 г., адбылося першае публічнае пакаранне падпольшчыкаў у Мінску. Найбольш вядомыя з іх – Кірыл Трус (на фота ён з барадой), Уладзімір Шчарбацэвіч, Марыя Брускіна. Пра кожнага варта было б пісаць асобна, ды я не гісторык… У свой час прапаноўваў пераназваць вуліцу Валадарскага або Кастрычніцкую, па якіх герояў вялі карнікі, у вуліцу Трох Падпольшчыкаў.

Вольф Рубінчык, г. Мінск

26.10.2022

w2rubinchyk[at]gmail.com

Апублiкавана 26.10.2022  15:03

Канстытуцыі бываюць розныя…

Бадай, і не сеў бы набіраць гэты матэрыяльчык, але ў нядзелю, 11.10.2020, нейкі афіцыёзны тэлеканал паспрабаваў сутыкнуць такіх, як я, з іншымі «альтэрнатыўнікамі» («каму ёсць што сказаць, шлюць прапановы па змене Канстытуцыі дэпутатам, а не гукаюць на вуліцах»). Між тым 3 кастрычніка я давёў быў да ведама «дэпутатаў», што варта ўнесці змены ў сем артыкулаў.

Ніколі ў прынцыпе не атакаваў масавыя пратэстныя рухі – часам толькі пры іх дапамозе можна паставіць на месца зверыядаўцаў… Калісьці напісаў для расійскага навуковага часопіса «Дыяспары» (2002) артыкул пра Ізраіль як краіну пратэстаў. Сам не раз выходзіў у Мінску на мітынгі і шэсці – як санкцыянаваныя органамі мясцовай улады, так і не (у падобных выпадках арыентаваўся на Канстытуцыю і дух міжнародных нормаў). Спачуваю зняволеным і збітым: дужа сумна, што «галоўны» ці то не хоча спыніць паскудствы накшталт гэтага (удзень у цэнтры Мінска), ці то ўжо і не можа. Разам з тым… адной «вулічнай дэмакратыі», мірнай ці не, зазвычай недастаткова для дасягнення грамадска-значных, а пагатоў палітычных мэтаў.

Джону Ленану (1940-1980) 9 кастрычніка споўнілася б 80. Яго песня «Рэвалюцыя» дагэтуль актуальная, IMHO ці не IMHO

Сучасная дзяржава, не толькі беларуская – Левіяфан самы настаяшчы. Каб даць з ім рады, неабходна, як мінімум, распрацаваць стратэгію. Так, буйныя чыноўнікі часцяком не маюць «звышзадач», а імкнуцца «жыць, як набяжыць», вырашаючы праблемы «па меры паступлення», то бок займаюцца пераважна тактыкай. Гэта, аднак, не значыць, што іх апаненты могуць сабе дазволіць тое самае; на баку чыноўнікаў – сіла інэрцыі, дый блазнаватыя яны толькі да той пары, пакуль не пастаўлена пад пагрозу іх улада. Успомнім, як Уладзімір Караткевіч маляваў у рамане «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» мітрапаліта Гіляра Балвановіча: «Рыхлы, сонны, з маленькімі мядзведжымі вочкамі. Адны толькі гараджане ведалі, што, калі даводзіцца разбараняць у бойках гарадскія канцы, гэтая млявасць правялебнага можа цалкам нечакана, як у кракадзіла, перайсці ў бліскавічныя хуткасць і спрыт».

Яркі тактычны крок – паход «першай асобы» да вязняў у СІЗА КДБ (10.10.2020) з імітацыяй «круглага стала». Ніхто асабліва не хаваў, што сустрэча была скіравана на раскол «апазіцыі», вылушчванне з яе «канструктыўнай» фракцыі. Няйначай каб засведчыць «добрыя намеры», в. а. цара паціскаў прысутным рукі, а дваіх вязняў, якія «сталі на шлях выпраўлення», неўзабаве адпусціў пад хатні арышт.

Але трэба дадаць, што: а) сустрэча з «апанентамі», насуперак гэтаму меркаванню, была не першай за 20+ гадоў; б) папярэдняе «мерапрыемства» (22.06.2020, Брэст) скончылася тым, што абяцання (дапамагчы) арганізаваць рэферэндум након будаўніцтва акумулятарнага завода пад Брэстам «галоўны прамоўца» не датрымаў. Хутчэй за ўсё, і паход у СІЗА кладзецца ў звыклы набор тактычных прыёмаў – забалбатаць праблему, збіць пратэстную хвалю…

Канцэптуальная беднасць уладаў заўважана даўно і не мною. Разам з тым, сумнеўна, што штаб, аб’яднаны ў ліпені г. г. вакол Святланы Ціханоўскай (мала падобнай да прыхільніцы складаных планаў; вось і цяпер яна кажа з-за мяжы «Вы самі ведаеце, што рабіць» ды выракаецца звання «палітык»), меў нейкую патаемную стратэгію. Тым болей яе не мела «каардынацыйная рада», спехам сабраная ў сярэдзіне жніўня 2020 г. Многія ўчынкі членаў штаба і КР не спрыялі адзінству… я згадваў некаторыя з такіх учынкаў у ранейшых тэкстах, няма ахвоты паўтарацца.

Тактычных перамог у «твараў новага пратэсту» налічваецца нямала; і рэзалюцыі высокапастаўленых палітыкаў (у выпадку з Літвой – цэлага парламента), і сустрэчы з лідарамі Еўрапейскага Саюза… Праўда, Сунь Цзы даводзіў: «Тактыка без стратэгіі – проста мітусня перад паражэннем». Ну, гэта не пра нас (?!)

Стратэгія магла б нарадзіцца «знізу», у выніку самаарганізацыі двароў і прадпрыемстваў, але, відаць, даецца ў знакі нявопытнасць актывістаў… «Крытычная маса» не дасягнута, і акты лакальнай самаарганізацыі пакуль што не пераходзіць у рух нацыянальнага маштабу.

Цікавы праект апошніх тыдняў – вынаходства і папулярызацыя «мясцовых» сцягоў на аснове бел-чырвона-белага (відавочна, з мэтай падкрэсліць «рознасць і адзінства»).

Амаль кожны з раёнаў Мінска мае цяпер «свой» сцяг, і людзі гэтымі штандарамі карыстаюцца. Той, што з арлом ды надпісам «Арлоўка» (паходзіць ад вуліцы Арлоўскай), я сам бачыў на пл. Перамен перад чарговым нядзельным шэсцем…

Вось тут можна паглядзець варыянты сцягоў для гродзенскіх раёнаў. Вядома, «сцягіфікацыя» сама па сабе не здольная замяніць «хітры план», але магла б упісацца ў «стратэгію нармалізацыі» (назоў умоўны). Дасягненне гэтай нармалізацыі наўрад ці магчыма без канстытуцыйнай рэформы і сумленных выбараў. Што мусіць ісці спярша, а што потым, я зараз не рызыкнуў бы сцвярджаць напэўна…

Былы часовы павераны РБ у Швейцарыі Павел Мацукевіч мяркуе іначай: маўляў, рэформа ўжо ўзгоднена Макронам, Меркель, Пуціным «за зачыненымі дзвярыма» і мусіць быць рэалізавана да лета 2021 г., але яна не адпавядае інтарэсам беларускага народу. Кажа: «У нас не настолькі кепская Канстытуцыя, каб з яе пачынаць». З другога боку, няможна выключаць, што без адмовы ад прэзідэнцкага кантролю над цэнтрвыбаркамам і судамі (які з 1996 г. замацаваны ў Канстытуцыі) сумленныя выбары так і застануцца лозунгам, пустым гукам. А ў пільным міжнародным кантролі над працэсам выбараў (які, тэарэтычна, «ураўнаважыў» бы лукашэнскі) мала хто зацікаўлены, у т. л. і праз сітуацыю з COVID-19.

Інтрыгуе «Канстытуцыя Вольнай плошчы Перамен», што на мінулым тыдні з’явілася ў акаўнтах названай плошчы (дзякуй мастаку Андрэю Дубініну, які падзяліўся са мной яе тэкстам…)

Тут, безумоўна, жарт, але такі, у якім толькі доля жарту. Пазнаёміліся з ім многія жыхары «бунтоўных» дамоў… Пакуль што няясна, ці была гэтая «Канстытуцыя» прынятая большасцю галасоў на Смаргоўскім тракце і Чарвякова; у кожным разе, яе не відаць на славутай будцы з муралам, дый побач.

Станам на 16.00 12 кастрычніка. Мурал зафарбоўваўся, сцяг зрываўся, стужкі на плоце спальваліся… але яны, як тая птушка Фенікс 🙂

Хто ведае, можа, дзякуючы «Канстытуцыі плошчы Перамен» з цягам часу квартальчык атрымае сваё «Майдаборскае права»… або, прынамсі, статус, блізкі да «рэспублікі Ужупіс» (Зарачанскай) у cтарой Вільні. А можа, як горад Кракаў пасля 1815 г., «не будзе належаць ні Аўстрыі, якая яго саступіла ў 1809 годзе, ні Расіі, а стане вольнай незалежнай рэспублікай»? 🙂

Крыніца фота

Дарэчы, канстытуцыя Ужупіса існуе на восьмі мовах, у тым ліку беларускай, i там ёсць цікавыя пункты: «Кожны мае права быць адзіным і непаўторным», «кожны мае права памыляцца», etc.

Віталь Рымашэўскі з «Беларускай хрысціянскай дэмакратыі» 12.10.2020 заявіў: «Такога Беларусь яшчэ не бачыла, каб у кожным двары, у кожным мікрараёне грамадзяне краіны бралі адказнасць за арганізацыю дваровых канцэртаў, роспісаў муралаў, па сутнасці – за арганізацыю мясцовага самакіравання». Ну, наконт «кожнага» двара ён загнуў: «Плошча Перамен» у Цэнтральным раёне хутчэй вынятак, чым правіла. Але напрамак думкі слушны…

Адзін вусаты чэл, на манер оруэлаўскага О’Браяна, які «перавыхоўваў» Уінстана ва ўстанове міністэрства любові, дыдактычна тлумачыў вязням у суботу, што Канстытуцыі не пішуцца на вуліцах. Ганна Севярынец адгукнулася вершам «Наша канстытуцыя»:

Можа, і ёсць канстытуцыі, што пішуцца не на вуліцах.

Над іхнымі фармулёўкамі плыве кабінетны пах.

А нашая канстытуцыя ў дварах і на лесвіцах туліцца,

На дахах, на вежах, на комінах, на стэлах і на мастах.

[…]

Можа, у вас — на паперы. У нас — на бінтах і кашулях.

Па беламу-беламу полю чырвонаю паласой,

Па тратуарнай плітцы, па трансфарматарнай будцы,

Па плоце вакол Акрэсціна, па лоджыях у Баравой.

І вам не злічыць Галгофаў, паўстанняў і рэвалюцый,

Як не злічыць ніколі вачніц Курапацкіх ям,

Дзе мы напісалі навечна артыкулы канстытуцыі,

Па якой мы збіраемся выжыць — і жыць насуперак вам.

Каля дваццаці год таму ў Брэсце склалі і выдалі сатырычную «Канстытуцыю Белабрысіі» з такімі прыкладна артыкуламі: «Прэзідэнт у Белабрысіі мае ўсё, народ – усё астатняе», «Кожны пенсіянер у Белабрысіі мае права пераходзіць вуліцу на чырвонае святло і заплываць за буйкі», і г. д. Многае з яе зместу ў 2020 г. выглядае, бадай, як змрочнае прароцтва.

Думаю, што і ў найгоршым выпадку, калі раптам «Усебеларускі народны сход» будзе лупіць «нас» праектам Канстытуцыі, нібыта кітайскай дубінкай, трэба мець альтэрнатыўны варыянт, хаця б для самаабароны. На сёння я не ведаю, дзе сур’ёзна абмяркоўваюцца такія варыянты, ды на якой пляцоўцы вядзецца, напрыклад, пошук кампрамісу паміж прыхільнікамі моцнай прэзідэнцкай улады і парламенцкай рэспублікі.

Апасаюся, калі ў бліжэйшыя пару месяцаў канстытуцыйная камісія пад кіраўніцтвам М. Грыба не сфармулюе нешта ўцямнае, то цераз яе напрацоўкі папросту пераступяць. Як пераступілі «шырокія масы», палітычныя дарадцы і дзяржава цераз праграмы БХД («Народная партыя з хрысціянскім сэрцам», 2015) і Зянона Пазняка & Со. («Вольная Беларусь», 2017), дарма што ў абодвух дакументах было нямала каштоўнага.

Пакуль што прапаную зазірнуць у «Канстытуцыю вольнага горада Кракава» (1815) і чарговы раз пераканацца, што прагрэс – панятак умоўны, што нам ёсць чаго павучыцца ў людзей пачатку ХІХ ст.:

Арт. VІІІ. Сенат вызначае людзей для ўрадавых пасад і вызваляе па сваёй волі чыноўнікаў, якіх прызначае.

Арт. ХV. У краі будзе два суды: першай інстанцыі і апеляцыйны. У першым судзе трое суддзяў, а ў апеляцыйным чатыры, у тым ліку і старшыні судоў, будуць выконваць свае функцыі пажыццёва. Іншыя суддзі, якія ўвойдуць у кожную з названых устаноў адпаведна вымогам той ці іншай мясцовасці, будуць залежаць ад вольных выбараў у абшчынах.

Арт. ХVІІ. Усе цывільныя і крымінальныя справы будуць разглядацца публічна. У вядзенні судовых спраў увогуле (асабліва тых, якія належаць найперш да крымінальнага права) будзе прымяняцца інстытут прысяжных, адаптаваны да мясцовых абставін, культуры і характару жыхароў.

Пераклаў я гэтыя ўрыўкі з французскай паводле мемуараў Міхала Клеофаса Агінскага (князь уcтавіў у сваю кнігу, часткі якой паступова друкаваліся ў 1820-х гадах, мноства «нарматыўна-прававых актаў»). Нядаўна ўсё прагрэсіўнае чалавецтва адзначыла 255 год з дня яго нараджэння; для свайго ўзросту князь Агінскі добра захаваўся і ўладае старонкай у інстаграме 🙂

Кніжачку пра Агінскага (Мінск, 2008, 128 с.) некалі атрымаў ад аўтара, С. І. Верамейчыка

На жаль, артыкул «галоўнага партала краіны» (07.10.2020), прысвечаны знакамітаму культурнаму дзеячу, выйшаў павярхоўны. «Праект незалежнасці» Вялікага Княства Літоўскага сенатар Агінскі Аляксандру І не прапаноўваў і не быў «глыбока расчараваны» ў імператары, калі той адкінуў план аўтаноміі (1811). Сенатар Агінскі верна служыў Расіі ў вайну 1812 г. ды нахвальваў імператара – як перад смерцю Аляксандра (1825), так і пасля яе. Жыў ён у той час у Італіі, ад палітыкі адышоў, таму версія пра дыпламатычны этыкет не спрацоўвае.

Вольф Рубінчык, г. Мінск

wrubinchyk[at]gmail.com

12.10.2020

Апублiкавана 12.10.2020  21:58

Два месяцы пасля «выбараў»

Спецаперацыя 9 жніўня г. г. стала кропкай адліку для многіх грамадзян Беларусі – на жаль ці на шчасце, я не вынятак. Цягам двух месяцаў нашрайбаў паўтара дзясяткі тэкстаў, у якіх і роспач, і надзея. А таксама «светлы сум», як у напісаным па гарачых слядах (там, тут і тут).

Другога чэрвеня 2020-га злёгку пахваліў тутэйшую ўладу за тое, што ў Мінску даволі добра цыркуляваў грамадскі транспарт. Як бы не выпала мне ўзяць свае словы назад – старшыня гарсавета Андрэй Б. ужо тлумачыць народу, што «жыць стала лепей», большасць перасоўваецца на аўтамабілях, таму колькасць аўтобусаў і тралейбусаў можна мінімізаваць («разгрузім дарогі», «перанакіруем сродкі на іншыя мэты»). «Анлайнер» задаў пытанне, якое ляжала на паверхні: «Ці адпавядае павелічэнне колькасці пасажыраў у асобна ўзятым аўтобусе або тралейбусе тым [эпідэміялагічным] рэкамендацыям, якія нас заклікаюць выконваць?» Дый вожыку зразумела, што ўскосны прымус жыхароў Мінска да набыцця аўтамабіляў (метро дасягае не ўсіх раёнаў) адно ўскладніць сітуацыю на сталічных дарогах. І ў дварах…

Наймаладзейшая дэпутатка гарсавета Вольга Цесакова, 1995 г. нар., ужо колькі тыдняў просіць выбаршчыкаў, каб яны яе адклікалі, бо не бачыць сэнсу ў сваім чыне. Думаю, сэнс у любым разе ёсць – блакаваць (прынамсі спрабаваць блакаваць) ініцыятывы старшыні, якія, верагодна, ідуць «згары», ад тых, каторыя мянуюць нас «народцам», «чалавечкамі», а часам нават «авечкамі» ды «пацукамі». Ад тых, каторыя з мінулага стагоддзя не дабіраліся на працу ў грамадскім транспарце. Так, шаноўная Вольга, «інфармацыйны парадак дня з гвалтам, здзейсненым над мірнымі грамадзянамі, немагчыма перабіць рамонтам лавачак або адкрыццём новага дзіцячага садка», але, як казаў тав. Марк Аўрэлій, «калі не ведаеш, што рабіць, рабі тое, што можаш, а там хай будзе, што будзе» (merci шахтрэнеру з Брэста за напамін пра афарызм).

В. Цесакова. Фота ўзятае адсюль

Палата прадстаўнікоў (частка «парламента» РБ) абвясціла, што да 25.10.2020 збірае прапановы ад беларусаў, каб удасканаліць Канстытуцыю – такая гульня ў дэмакратыю… Неўзабаве тамтэйшы начальнік паблажліва паляпаў «простых грамадзян» па плячах, маўляў, даслалі каля 350 прапаноў за 3 дні, але сфармуляваць іх пісьменна не ўмеюць… Тым не менш я, нездаволены працэсам і прадчуваючы, якім будзе вынік, вырашыў не адмаўляцца ад «апошняга слова»… Не разважаючы доўга, 3 кастрычніка даслаў на адрас «парламентарыяў» прапановы, што публікаваліся ў «Катлетах & мухах» у сакавіку 2019 г. Тыя касметычныя, па вялікім рахунку, праўкі ў шэсць артыкулаў Канстытуцыі дагэтуль актуальныя – так ці іначай, ад іх горш не будзе.

Ёсць і яшчэ адна норма, якую варта змяніць. Маю на ўвазе арт. 86: «Прэзідэнт прыпыняе членства ў палітычных партыях і іншых грамадскіх аб’яднаннях, якія дамагаюцца палітычных мэт, на ўвесь тэрмін паўнамоцтваў». Трэба выдаліць словы «якія дамагаюцца палітычных мэт», бо няясна, хто і як вызначае гэтыя мэты. Пасада прэзідэнта краіны досыць адказная і працаёмкая, каб спалучаць яе з членствам у якіх бы то ні было грамадскіх суполках. Да таго ж апошнія праз членства ў іх першай асобы «аўтаматам» набываюць палітычны характар; яскравы прыклад – Нацыянальны алімпійскі камітэт… Лукашэнка сам прызнаў 22.09.2015: «Спорт – гэта найвялікшая палітыка». Выходзіць, арт. 86 шмат гадоў (з 1997-га) парушаўся, ды каго тое хвалявала? 🙁

Была б сапраўдная альтэрнатыва, мо і не марнаваў бы час на зносіны з «палаткай». Але грамадская «канстытуцыйная камісія», прызнаная Святланай Ціханоўскай (утварэнне пад кіраўніцтвам Мечыслава Грыба, якое існуе з сакавіка 2019 г.), не выклікала даверу яшчэ летась, бо кялейная, засяроджаная на мінулым… Вядома, я супраць затрымання 08.10.2020 аднаго з кіраўнікоў камісіі Анатоля Лябедзькі, разам з тым наконт яго падрыхтаванасці да працы над Канстытуцыяй мог бы паспрачацца.

Пра настойлівыя спробы «адматаць стужку» да сакавіка 1994 г., як у апавяданні Аркадзя Аверчанкі, пісаў ужо не раз; што ні кажыце, той варыянт Канстытуцыі быў супярэчлівы… Згодзен з Юрыем Чавусавым, што можна (і варта) прыдумаць нешта лепшае, г. зн. выбраць «трэці шлях». Ну, а пакуль ён не працярэблены, віртуальна падшліфаваў тое, што ёсць.

«Не дасылайце яму [Лукашэнку] ніякіх прапаноў, акрамя адной: Лукашэнка павінен сысці», – заявіла 08.10.2020 С. Ціханоўская. Але ж я не прысягаў гэтай даме-палітыку, дый увогуле не звяртаўся да названага ёй «чалавека з ружжом»: шмат гадоў з ім не перапісваюся і не бачу карысці турбаваць яго парадамі… Праблема ў тым, што і да «неверагодных» мае опусы даходзяць, як да пчолаў.

Сумняваўся быў у дарэчнасці разваг пра «нараджэнне», або дафармаванне нацыі ў Беларусі-2020 – выявілася, што не адзін я такі скептык… Мінскі філосаф Іван Новік напісаў 04.10.2020: «Сёння казаць пра “нараджэнне нацыі” азначае ізноў упісаць нашую гісторыю і сучаснасць у аблудную парадыгму “даганяючага нацыяналізму”. Ізноў беларусам кудысьці ў прыхапкі пнуцца, таўкацца, бегчы за зніклым за даляглядам цягніком… “Нараджэнне нацыі” – занадта абстрактна, адцягнута і пафасна». Але тое, што сп. Новік сцвярджае далей, мне цяжэй прыняць: «Беларусы не “абуджаюцца”, не пратэстуюць і, нават, не “дэманструюць” сябе. Яны вучацца давяраць. Давяраць адзін адному і сваёй будучыні».

Можа, беларусы (у т. л., вядома, беларускія яўрэі) і вучацца, аднак эмпірычна і «на сваёй скуры» пакуль што гэтага не адчуваю. Хто давяраў мне пару год таму як палітолагу, перакладчыку ды чалавеку, зацікаўленаму ў захаванні/развіцці ідыш-культуры, тыя і давяраюць – за апошнія месяцы «зваротная сувязь» не ўзмацнілася. Аўтар гэтых радкоў нікуды не хаваўся і (быццам бы) не псаваўся маральна – значыць, фокус у іншым…

Ён, бадай, у тым, што размовы пра давер і салідарнасць застаюцца шмат у чым размовамі; грамадства змянілася істотна, але не радыкальна. Гэта адна з прычын, з якой падвіслі ў паветры годныя ідэі, выказаныя ў 2017–2020 г.: дошка ў памяць менскага ідышнага часопіса «Штэрн», скульптурныя кампазіцыі для ўшанавання дачасна памерлых медыяменеджараў і палітычных аналітыкаў, муралы і/або фотаабоі ў гонар пісьменніка Уладзіміра Караткевіча ды яго сяброў… За падабайкі-перапосты ў сеціве дзякуй, але, пры ўсёй павазе, чакаў-такі трохі большага.

Уважлівыя чытачы прыкмецілі, што ў апошніх маіх блогерскіх тэкстах паменела згадак пра яўрэйства – асноўнае месца аддаецца «агульным» cюжэтам. Дапраўды, у Беларусі адбываліся – і адбываюцца – даволі цікавыя культурніцкія падзеі, але, паколькі арганізатарам зазвычай «не да мяне», не дужа хочацца траціць на тыя падзеі ўвагу. Усё ж згадаю «Беларуска-яўрэйскі фестываль» (Мінск, 5-11 кастрычніка 2020 г.), у межах якога прайшоў (?) спектакль пра Мойшэ Кульбака. Сябра творчай суполкі, які ў другой палове 2010-х выдаў і прэзентаваў кніжку вершаў Кульбака, чытаў пра яго публічную лекцыю ў цэнтры Мінска і перакладаў яго прозу, даведаўся пра ініцыятыву беларуска-брытанскага тэатру «HUNCHtheatre» ледзь не апошнім, прычым выпадкова, з ведамкі афіцыёзнага агенцтва БелТА ¯\_(ツ)_/¯ ОК, пэўна, «скінуць інфу» на мой e-mail або ў fb-акаўнт рэдактара belisrael.info выявілася для сяго-таго (сёй-той) непасільнай задачай… 🙁

Дарэчы, год таму мы паведамлялі пра канферэнцыю, якую з тутэйшага боку планаваў наладзіць у чэрвені 2020 г. якраз «Цэнтр беларуска-яўрэйскай культурнай спадчыны», створаны ў красавіку 2019 г. Што паробіш – «не ў каня корм». Тым не менш я, нягледзячы на пэўную схільнасць да мізантропіі, меруся і далей падтрымліваць тых, каму гэта насамрэч трэба, дарма што магчымасці мае абмежаваныя, а падтрымка найчасцей будзе сімвалічнай. Зрэшты, Андрэй Малюш з гродзенскага аддзялення федэрацыі шахмат і такую ацаніў

А. Малюш – чэмпіён Беларусі па шахматах 2004 г. Крыніца

Прывяду тыя абзацы з ліста дзеячаў культуры і мастацтва Рэспублікі Беларусь, з якімі на 100% згодзен (cпасылку мне прыслалі на мэйл – пад зваротам ужо звыш 1200 подпісаў). Ад вышэйшых чыноўнікаў патрабуецца:

Неадкладна спыніць запалохванне, ціск і рэпрэсіі ў дачыненні да работнікаў сферы культуры з боку сілавых структур і іншых службовых асоб. Ліквідаваць інстытут «чорных спісаў» як ганебную з’яву, недапушчальную ў еўрапейскім грамадстве ў XXI стагоддзі.

Аднавіць на працоўным месцы ўсіх работнікаў сферы культуры, якія былі звольненыя за сваю грамадзянскую пазіцыю. Спыніць усялякі ціск на супрацоўнікаў культурных устаноў.

Вызваліць і рэабілітаваць усіх палітычных зняволеных, а таксама ўсіх грамадзян, затрыманых падчас мірных акцый, незаконна аднесеных да праяў супрацьпраўнай дзейнасці.

Спыніць супрацьпраўную дзейнасць супрацоўнікаў сілавых органаў і правесці праверкі законнасці іх дзеянняў, пачынаючы з моманту збору подпісаў для вылучэння ў кандыдаты ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь.

Распачаць справу (тут лепей пасаваў бы множны лік: «справы» – В. Р.) па факце збіцця і зверскіх здзекаў з грамадзян, затрыманых падчас мірных дэманстрацый. Прыцягнуць да адказнасці кіраўнікоў сілавых структур, адказных за гвалт, расправы і пагрозы, за ўмяшанне ў прыватнае жыццё грамадзян.

Няхай гэта ўсё зараз падобна да ўтопіі, аднак арыенціры зададзены слушныя.

Пра тое, што ўтрымала ад падпісання адкрытага ліста. На мой погляд, выбараў прэзідэнта 9 жніўня 2020 г. не праводзілася, таму няма сэнсу прызнаваць іх «несапраўднымі» ды настойваць на правядзенні «паўторных» выбараў «у адпаведнасці з усімі міжнароднымі стандартамі» (удакладніць бы, якімі?). Што такое «адкрыты грамадскі дыялог улады з прадстаўнікамі народа», станам на сёння дакладна не ведаю; хто і як будзе яго арганізоўваць «на прадмет правядзення сумленных, празрыстых і справядлівых выбараў у Рэспубліцы Беларусь», таксама не зусім ясна. Адстаўка Цэнтравыбаркама – умова абавязковая, але невыстарчальная.

І вось яшчэ абзац: «У выпадку з’яўлення інфармацыі пра спробы ціску, пагроз звальнення або пра парушэнні правоў работнікаў сферы культуры, якія падпісаліся пад гэтым лістом, усе мы будзем дзейнічаць салідарна, ажно да адмовы ад прадстаўлення нацыянальных інтарэсаў краіны або адмовы ад арганізацыі міжнародных і нацыянальных культурных мерапрыемстваў». Цяжкавата ўявіць сабе салідарнасць 1200 людзей з розных мясцін, мала (або зусім не) знаёмых адно з адным i не згуртаваных у партыю, або хаця б у грамадскае аб’яднанне… Прынамсі я не адчуваю сябе настолькі вольным і магутным, каб абавязацца рэагаваць на кожнае з парушэнняў правоў кожнага з падпісантаў. Sorry.

Яшчэ пара слоў пра скасаваную шахматную алімпіяду «Мінск-2022» і спадарожныя з ёй імпрэзы (не плаціць ФІДЭ, напляваўшы на падпісаны ў студзені 2019 г. кантракт, было вырашана ў чэрвені 2020 г.). Аказваецца, 26.08.2019 старшынёй аргкамітэта быў зроблены аж цэлы намеснік старшыні ўрада РБ Ігар Петрышэнка, які займае гэтую высокую пасаду і цяпер. Чыноўнік такога рангу за 9 месяцаў не здолеў «нарадзіць» 13-15 мільёнаў долараў? Адна вулачка ў Драздах, па-мойму, каштуе даражэй – заклалі б яе, на крайняк, у ламбард якому сербскаму ці арабскаму госцю…

Найменшае, што можа пагражаць тутэйшым віцэ-прэм’еру і міністру спорту, – няпоўная службовая адпаведнасць. З іншага боку, прырода не церпіць пустэчы: «накрылася» алімпіяда – вярнуўся «Шахматны дворык» на вул. Паліны Асіпенка! 🙂

Такія афішкі з’явіліся на пад’ездах Каштанаўкі 25.09.2020

З пачатку 1980-х у доме № 19 дзеяў клуб «Прахадная пешка» і, дзякуючы намаганням Русланы Мачалавай, суседняя пляцоўка была разбітая на квадраты (з сярэдзіны 1980-х дзе-нідзе стаялі двух-трохметровыя фігуры з цэглы і бетона, якія трывалі амаль 30 год, хоць «Прахадная пешка» даўно пакінула раён). Потым тэма шахмат падзабылася, а цяпер нейкія энтузіясты згадалі яе.

Вольф Рубінчык, г. Мінск

09.10.2020

wrubinchyk[at]gmail.com

Апублiкавана 09.10.2020  13:39

25 лет назад… Записи М. И. Зверева

15 мая 2019 г. Михаилу Исааковичу Звереву (1929–2017) исполнилось бы 90 лет, и это повод, чтобы ещё раз опубликовать выдержки из его дневника. Напомним, в позапрошлом году мы давали подборку записей Михаила (Иехиэля) Зверева разных лет: о детстве в Паричах, о военном времени и некоторых других.

09.02.1994. Жить становится очень трудно. Всё дорожает. Денег еле хватает на пищу. Шушкевича – председателя Верховного Совета – сняли. Стал Гриб – милиционер. Ничего хорошего ждать не приходится.

13.02.1994. Вот уже год не работаю. Алик Брегман устроился дежурить – 60 тыс. руб. Я хочу работать по своей [профессии] – инженером-конструктором.

Документ полувековой давности

Завтра стачка в Беларуси. Отставка правительства и Верховного Совета. Я буду участвовать. Кебич – это бездарный руководитель. Коммунист, безответственный человек. Это показало его выступление перед телезрителями. Так беспардонно говорить о том, что Россия выдаст рубли на зайчики 1:1, что секретарь Машеров был «Президентом» в БССР. Да, «Президентом»-секретарём, что хотел, то и делал. Сажали, власть [была] коммунистов, но не народа.

15.02.1994. Являюсь членом правления еврейского культурного объединения им. Изика [sic] Харика, г. Минска. Остались 5 членов правления, было 9. 4 уехали в Израиль, США. Я организовал клуб шашистов, шахматистов. Ходит мало любителей.

М. Зверев (сидит 3-й справа) с членами клуба «Белые и чёрные», 1998 г.

Сегодня, 15 февраля, в Белоруссии была стачка. Много народа было на пл. Независимости, а потом народ по проспекту пошёл к Верх. Совету БССР [sic]. Там был митинг. Народу было 15-20 тыс. чел. Народ требовал отставку правительства Кебича и Верховного Совета БССР. Стачка еще будет через неделю при открытии сессии Верховного Совета.

21.02.1994. Завтра иду на площадь Независимости. Начинается сессия. Народ будет требовать отставки правительства и Верховного Совета. Кебича вон, вон.

[Начало марта]. Всё страшно дорожает, как будем жить. Кебич доведёт страну Беларусь до полного краха. Ох, эта партократия. Рынка нет.

Был праздник Пурим. Были вечера в Русском театре, Доме офицеров. 23.02 был праздник День защитников – концерт, потом танцы. Мне очень понравилось. Потанцевал хорошо с дамой. Проводил её. Она была с подругой, холостячкой. Была метель, шёл снег. Вспомнил молодые годы, студенчество, Паричи; когда мы, студенты, приезжали на каникулы в Паричи.

10.03.1994. 2 марта ходил на Яму. Это день, когда стали уничтожать минское гетто. Было уничтожено 5 тыс. евреев. Траурный митинг открыл Феликс Липский. Выступил посол Израиля, Пеккер – узник гетто, который спасся.

04.05.1994. Покаяния в народе нет. Равнодушие и сопротивление новому. Мы вжимаемся в плохое, хорошее не видим.

10.05.1994. Первое мая прошло спокойно. В городе было тихо. Погода стоит прохладная, ветреная, солнечная. На 9 мая я уехал в Бобруйск, а затем в Паричи.

21.06.1994. Выборы, выборы первого президента. Вот уже на протяжении нескольких недель идёт агитация за кандидатов в президенты Белоруссии. Если говорить откровенно, никто из претендентов не может претендовать, нет соответствующих данных. Но Шушкевич в какой-то мере соответствует этому титулу, а претендуют Кебич, Новиков, Лукашенко, Дубко. Это партократы.

22.06.1994. В последние дни агитация за Шушкевича увеличилась. Больше стали распространять проспекты Шушкевича. Много молодых людей стали распространять данные положительные о Шушкевиче. В газетах «Вечерний Минск», «Народная» печатают обо всех кандидатах, но очень много о Шушкевиче.

Был интересный факт 22.06 в 14.00. Очень много школьников предлагают информацию – листки о Шушкевиче в центре. Распространяли и мужчины. Смотрю, где строят метро, трое мальчишек что-то прячут в трубу. Я увидел и сказал им, что так делать нельзя. Возьмите листки и распространяйте, ведь вам платят, они послушались. Но об этом я сообщил старшему. Он сердито заявил, что сейчас дам им. Один школьник заявил, что уже 7 дней распространяет листки. Я взял 10 листков и разбросал у нас в доме в ящики.

Я за Шушкевича, вся интеллигенция, студенты и многие рабочие. Но Кебич всё насаждает силой и у него положение и средства. Кто, кто будет президентом? Я, где мог, агитировал за Шушкевича. Завтра голосование.

Был в облисполкоме по вопросу приватизации земли в Копыле, родительском доме Бэлы (жены). Ничего не выяснил.

23.06.1994. Утром встал в 8.00. Подготовился к пробегу. Сегодня 100-летие олимпийского движения. Будет пробег на 1 км, 3 км и 10 км. Я не подготовлен, но пойду.

Подготовился, в смысле одежду, настроился. С женой пошли в 9.45 проголосовали (народу было мало) и поехал в спортивный комплекс «Трудовые резервы». Народу было немало, пожилых бегунов – не очень. Организовано было плохо. Руководящих и направляющих «спортивных» деятелей было много, но чтобы что-то узнать, никто ничего не знает. Но, наконец, узнал: бегать на 1 км и 3 км будет молодёжь. Мы, ветераны – 10 км. Я пробежал 10 км. Было трудно. Сильный ветер, холодно, бежали все вместе. Это неудобно. После пробега почувствовал себя отлично. Вся рубашка была мокрая. Попил кока-колы бесплатно. Дали календарь. Пробежал за 1 ч 08 мин 45 сек. В 15.00 был дома.

28.06. Голосование [за] президента – выборы его произошли. 45,1% – Лукашенко, 17,0% – Кебич. Остальные не прошли [во второй тур]. Кто будет президентом, [вопрос] усложняется. Всё может быть.

Алик Брегман работает – дежурит по 12 час., 24 часа на хлебозаводе, заводе холодильников, в спортивном старом дворце. Я часто бываю у него. Он предлагает мне тоже устроиться дежурить.

12.07.1994. Футбол. Смотрю, болею, рад, что немцы проиграли. Это команда-машина, нет поэзии, романтики, спортивности, игры как таковой, а есть работа, отлаженный механизм, грубость отработанная, скрытая, немецкая педантичность. Рад, что они проиграли [болгарской] команде, которая играет эмоционально, напористо и красиво. Она играет не всегда так, но так и должно быть. Это люди. Они играют в футбол, а не работают. Мне нравится команда Бразилии и особенно Швеция, которая играет хорошо, технично, тактически грамотно и очень интересно.

Бразилия – команда футбольная очень наигранная, технически интересная, эмоциональная, фанатичная. Футбол – это их жизнь, как и всего бразильского народа. Итальянцы играют некрасиво, неинтересно. Испанцы красиво. Россия – просто преступно. Это не команда, а какой-то сброд, без интереса, без национального и человеческого самолюбия.

Команда США – настоящая загадка, сюрприз чемпионата. Очень организованная команда, физически сильная, научилась играть просто, красиво и чётко. Румыния – играла хорошо, но неровно. Камерунцы на этот раз сыграли слабо, команда очень возрастная. Норвегия, Колумбия, Саудовская Аравия – им не повезло. Спорт – это везение.

Футбол начался 17 июня, кончается 17 июля. Чемпионами будут шведы или бразильцы. Болгары или итальянцы – нет. Я болею за шведов.

3-го июля был день освобождения Минска, Белоруссии [sic; на самом деле территория современной Белоруссии была освобождена лишь к концу июля 1944 г. – belisrael]. Отличный был праздник. Я бегал 10 км. Был марафон – первый. Участвовало 230 человек. Все добежали. Я получил майку.

18.07.1994. В еврейском обществе был на встрече с актёром еврейского театра г. Минска 1940-х годов Роговым Давидом. Он был с женой. Еврейское общество приняло его хорошо. Он читал Шолем-Алейхема, еврейских поэтов. Я задал несколько вопросов, он ответил. Пили чай, [ели] пирожные. Он составил список всех присутствующих на вечере.

[Александр] Гальперин уехал в Голландию по еврейским вопросам – учёбы. Я разговаривал с его женой. Милая женщина. Гальперины из Одессы.

Исаак Хасдан с семьёй сегодня уехал в Израиль.

Звонил в Гомель Иосифу Хасдану. Он был на отдыхе. Звонил Яков Могилянский. Он хочет быть в Бобруйске у Вайсман[ов], которые купили 2-х комнатную квартиру в Бобруйске, продали в Минске за 13 тыс. [USD].

0.30 18 июля – смотрю чемпионат мира по футболу. Финал играют Бразилия – Италия. Они трижды чемпионы мира. Кто выиграет: Европа или Южная Америка? Я за Европу.

Парадоксы в жизни, как наш новый и первый президент – Лукашенко.

От футбола получил удовольствие, но не большую радость. Плохая игра России – это трагедия.

Алик Брегман работает уже почти год в ведомственной охране, дежурит недалеко от нас. Получает 230 тыс. – мало. Предложил мне устроиться. Я пока воздерживаюсь. Ночью не спать не люблю.

Победу в 15-м чемпионате мира по футболу завоевали (именно завоевали) бразильцы. Выиграли по пенальти.

Я считаю, что решение о чемпионе пенальти неправильно и не зрелищно. Болельщики многие остались недовольны. Так был решён только этот 15-й чемп. мира.

Если команды не смогли показать превосходство одной над другой, то решить, кому присудить кубок, надо следующим образом:

  1. Если команды не выиграли друг у друга, то решение вопроса возложить на вратарей. Вратарь бьёт 3-5 раз вратарю другой команды; кто больше забьёт, та и команда выиграла.
  2. Вместо первых 11 игроков играют остальные 11 – 30 мин.
  3. Игра тренеров с тренерами другой команды. Тренеры являются членами сборных команд, и они должны показать и практически, кто сильнее.
  4. Или переигровка.

19.08.1994. Вчера и позавчера был на вечере – фестивале международной христианской еврейской музыки и танца. Он продлится 19-го и 20-го – дополнительный день. Посещение бесплатное. Народу было очень много во дворце спорта. Обслуживали его верующие христиане и евреи из Израиля и США и городов Белоруссии.

Выступали певцы: Виктор Клименко – бывший русский. Родился на Кубани в семье казака. Живёт в Финляндии. Еврей Джонатан Остгел из США. Хелен Шапиро… Выступал мессианский раввин – учитель мессианского еврейского центра в Санкт Петербурге. Джонатан Бернис. Они внедряют мессианский иудаизм – движение евреев, принявших Иешуа (Иисуса) в качестве мессии и обещанного спасителя Израиля и всего мира. Много в концерте религиозного – это понятно. Многие не выдерживали более 1,5 часа и уходили. Давали всем проспекты. Обслуживали культурно, со вниманием, благодарили за то, что пришли. Евреев было немало. Около дворца было много народу, которые не смогли попасть во дворец. Четыре прожектора освещали небо около дворца, играли своими лучами. Говорят, что посол израильский был недоволен и даже написал протест против этого мессианского фестиваля.

22.08.1994. Вот уже два дня деньги и цены снизились на «0», на нулик. А цены на молоко, кефир, хлеб, сметану и творог выросли на 3-10-12 раз. Как жить дальше?

Еврейское общество работает, но слабо. Евреям негде общаться. Все разобщились. Молодёжь в одном месте, женщины в другом, старикам негде. Всё здание Интернациональной, 6 занимает «Сохнут», курсы по изучению иврита.

Была поездка в Ивье. Там убито несколько тысяч евреев. С 29 [июля] по 8 августа независимый американский хореограф Тамар Рогофф разработала «Ивьевский проект», посвящённый памяти погибших евреев в годы Великой Отечественной войны под Ивьем.

Надо подумать насчёт проекта в Паричах, надо подключить Клейнера из Чикаго и Розу Штейнбук в Нью-Йорке.

Опубликовано 21.05.2019  15:23

В. Рубінчык. КАТЛЕТЫ & МУХІ (108)

Шалом-бай! Выглядае, не памаглі мае ўшчуванні 11-га і 19-га сакавіка. Чытаю:

«21 сакавіка ў Мінску адбыўся арганізацыйны сход грамадскай канстытуцыйнай камісіі. Яна збіраецца распачаць працу над новай Канстытуцыяй... Новая Канстытуцыя будзе грунтавацца на базе Канстытуцыі 1994 г. без зменаў, унесеных на рэферэндуме 1996-га».

Што характэрна, кіраваць камісіяй маюць тыя ж людзі, якія ў сярэдзіне 1990-х пра… маталі лад, пры якім дзейнічала Канстытуцыя ўзору 15.03.1994.

На каго ўсё разлічана? У пачатку лістапада 1996 г. Алена Л., супрацоўніца факультэта палітычных і адміністратыўных навук ЕГУ, неафіцыйна запрашала нас, студэнтаў, прыйсці ўвечары на плошчу Незалежнасці і падтрымаць Вярхоўны Савет у яго баруканні з прэзідэнтам. Я пад’ехаў, паглядзеў… Паловы гадзіны мне, трэццякурсніку, хапіла, каб сцяміць, што кашы з такімі пратэстоўцамі не зварыш. Калі я не купіўся на іхнюю самапрэзентацыю ў свае 19 год (прычым не галасаваў ні за лукашэнкаўскі «суперпрэзідэнцкі» праект, ні за няжыццяздольную альтэрнатыву ад «аграрыяў і камуністаў»), няўжо-такі куплюся ў 41? 😉

Самацытатка (14.05.2017): «з пераважнай большасцю публічных асоб, якія прэтэндуюць на тое, каб стаць альтэрнатывай клану Лукашэнак, у мяне чыста музычныя рознагалоссі… Звычайна гэтыя асобы проста не трапляюць у такт: маўчаць, калі трэба гаварыць, гавораць, калі трэба дзейнічаць, мітусяцца, калі трэба падумаць».

А па сутнасці… Ну так, груба і крыва была перароблена Канстытуцыя ўвосень 1996 г., але новая версія дзейнічае (з адыёзнай папраўкай 2004 г., якая, аднак, не тычыцца размежавання паўнамоцтваў) звыш 20 гадоў, дык што ўжо цяпер? Ад таго, што будзем войкаць над лёсам кабеты, згвалтаванай у пяшчотным узросце, яна зноў стане нявінніцай?

Каторы раз падкрэслю для маладых і перспектыўных палітыкаў, у тым ліку для Мечыслава Грыба, генеральнага сакратара (кіраўніка спраў) Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі: занялі адказныя пасады – варта займацца рэальнай палітыкай, а не «настальгічным турызмам». Усведамляю, праўда, што падобныя заклікі – як аб сценку гарох. ¯\_(ツ)_/¯

У 2000–2010-х гг. праз шматразовыя расчараванні ў рэальнасці адбылася віртуалізацыя публічнай (у прыватнасці, палітычнай) прасторы, памножаная на традыцыйную «памяркоўнасць». Вынік – грамадства ў нейкім сэнсе яшчэ больш закрытае, чым у часы «камуністычнай Вандэі» (рубеж 1980–1990-х гг.). Па-мойму, не варта шмат казаць пра «раскол» у Сінявокай, дарма што многія кажуць, відаць, спрабуючы зарабіць сабе дадатковыя балы. Дыягназ на «Дойчэ веле» 23.03.2019 няслушна быў пастаўлены: «бакі беларускага грамадства» не дзейнічаюць на «знішчэнне» адно аднаго, а збольшага мадзеюць у сваіх інфармацыйных пухірах ды не чуюць, не жадаюць чуць альтэрнатыўных ідэй. Калі коратка: у дрыгве няма расколу, для якога патрэбны больш-менш акрэсленыя пазіцыі бакоў, а «знікненне агульных сэнсаў і каштоўнасцей, якія яднаюць людзей у грамадства і нацыю» завецца іначай (напрыклад, анаміяй).

Разам з тым не перабольшваў бы маштабаў і закаснеласці згаданай анаміі. Незалежнасць сама па сабе задае рамкі для супольнай эканамічнай дзейнасці, а апошняя аб’ектыўна падмацоўвае агульныя інтарэсы яе ўдзельнікаў, у тым ліку беларусаў і яўрэяў. Так ці інакш адбываецца дыялог (калі хочаце, міжэтнічны) – ні «гета», ні «рыса аселасці» ў сучаснай Беларусі немагчымыя. Зразумела, формы й нормы гэтага дыялога далёка не заўсёды цешаць.

Я ўжо цытаваў дасціпнага Алеся Чобата, які ў снежні 2001 г. заляпіў: «Народ горшы за любую ўладу. Бо ўладу зьмяніць можна, а народу ня зьменіш». Нямала, дарэчы, разумнага напісаў паэт – рэкамендую… Гісторыя пра тое, як мастак Уладзімір Крукоўскі ў 1991 г. хадзіў «за нашымі дэмакратычнымі і патрыятычнымі дэпутатамі», сёлета амаль паўтарылася. Улетку 2017 г. была запрошана мая помач у працы над перакладам Хаіма Нахмана Бяліка на беларускую, і зборнічак выйшаў у тым жа годзе. Але дзівун з групы, згаданай Чобатам, чамусь вырашыў, што я мушу бегаць за ім па кніжку з перакладам. Cпярша былі мэйлы такога зместу: «Дарагі Вольф! Як рэдактар Вы сябе праявілі абсалютна прафэсійна і адказна паверце мне!» Потым – спасылкі на ўласную занятасць, маралізатарства… Што замінала ўкласці кніжку коштам 3 рублі ў канверт за 1 рубель (0,5$) i адправіць на пазначаны мною адрас – дагэтуль не разумею. Трапная ёсць прымаўка: «Як бяда, так да жыда, як па бядзе, дык ідзі к чорту, жыдзе» – не адно пра яўрэяў.

* * *

Надоечы прыйшла на мэйл адозва з рэкламай «Цайтшрыфта» – гэта «штогоднік, прысвечаны яўрэйскай тэматыцы», які выдаецца цэнтрам яўрэйскіх даследаванняў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта. Выходзіў у 2011–2016 гг. і, напэўна, зноў будзе выходзіць, прынамсі «матэрыялы для чарговага выпуску прымаюцца да 1 чэрвеня 2019 г.».

Хай людзі пішуць у «Цайтшрыфт», я не супраць, але сам пакуль што ўстрымаюся. Адна з прычын – з’яўленне ў 2017 г. артыкула рэдактара «Цайтшрыфта» Змітра Ш. «Беларускі арыенталізм і “беларуска-яўрэйская ўтопія” (да пастаноўкі праблемы)». Да прыкладу, аўтар смела піша, што «паводле Ю. Хадыкі, яўрэі займалі ў БССР [1980-х гг.] другое месца паводле колькасці насельніцтва» – і тут жа «абвяргае» аднаго з лідараў БНФ, спасылаючыся на перапіс 1989 г. Між тым нябожчык Хадыка ў 1997 г. і не казаў пра месца яўрэяў у агульнай колькасці насельніцтва, а ацэньваў долю прадстаўнікоў розных этнасаў (карэктна або не – іншае пытанне) у дырэктарскім корпусе позняй БССР…

Пасля колькіх гадоў рэдактарства падобныя «ляпы» дзіўнавата прапускаць у сваіх тэкстах, але залішняя самаўпэўненасць, на жаль, увогуле характэрна для дзейнасці Ш., які аналізуе (пара)палітычны дыскурс, ігнаруючы метадалогію, выхопліваючы асобныя постаці ды выказванні з кантэксту… Карацей, «нацягваючы саву на глобус».

Кандыдат гістарычных навук вяшчае (цытую без перакладу): «В окончательном виде белорусско-еврейская утопия была сформулирована в самом конце 1980-х – начале 1990-х гг. На рубеже ХХ-ХХІ вв. в таком жанре” написаны часть работ Я.З. Басина, Э.Г. Иоффе, Л.М. Лыча, В.М. Рубинчика, А.Ф. Смоленчука и др.»

«В.М. Рубинчик» – гледзячы па ўсім, ваш пакорлівы слуга, бо іншыя Рубінчыкі на рубяжы стагоддзяў праблематызацыяй беларуска-яўрэйскіх адносін у газетах-часопісах не займаліся. Праўда, паводле пашпарту я Владимир Павлович 🙂 Сам Ш. раней не раз спасылаўся на мае тэксты, дык можна было запомніць…

Утопія як з’ява, у прынцыпе, не адштурхоўвае. Адну са сваіх першых навуковых работ, апублікаваную, здаецца, у зборніку РІВШ БДУ, назваў «Утопія і сучаснасць, або Сучаснасць утопіі». Даводзіў, што ўтапісты – крэатыўныя рабяты, якія нярэдка дапамагаюць чалавекам рухацца ўперад… Але ўвогуле-то я – скептык і рэаліст; ніколі не «навяваў чалавецтву сон залаты».

У адным шэрагу з Басіным ды Іофе мне стаяць няёмка нават «па тэхнічных прычынах» (абодва, мякка кажучы, не ва ўсіх выпадках рабілі розніцу паміж «калгасным» і «сваім», а адзін яшчэ і пустабрэх, не раз прызнаны такім праз суд). І галоўнае – што Ш. мае на ўвазе пад бел.-яўр. утопіяй? Пан адказвае: «пэўны кірунак у беларускай гістарычнай, гісторыка-публіцыстычнай і мастацкай літаратуры, які ідэалізуе беларуска-яўрэйскія сувязі (кантакты) на працягу некалькіх соцень гадоў іх існавання». Далей фармулюе тэзісы, што пашыраюцца прадстаўнікамі «кірунку»:

– яўрэі жывуць поруч з беларусамі вельмі працяглы час, прыкладна з ХІ-ХІІ стст., і абодва народы заўсёды мірна суіснавалі.

– яўрэі сфармаваліся пад уплывам беларускага этнасу; яўрэйства ў Беларусі шмат у чым злілася з беларускім народам паводле традыцыяў і звычаяў;

– яўрэі і беларусы былі аднолькава гнаныя як рускімі памешчыкамі, так і польскімі панамі; улічваючы гэта, яўрэі павінны падтрымліваць беларусаў у іх палітычнай барацьбе;

– і яўрэі, і беларусы заўсёды залежалі ад больш магутных суседніх нацый (палякаў і рускіх) і лёгка паддаваліся асіміляцыі;

І г. д., аж да «адраджэнне мовы іўрыт, ініцыятарам якога стаў ураджэнец Беларусі Э. Бен-Іегуда, можа служыць узорам для адраджэння беларускай мовы».

Усё настолькі пальцам у неба! Наадварот, яшчэ студэнтам у канцы 1990-х я спрачаўся з выкладчыкам гісторыі, які праводзіў паралелі паміж адраджэннем іўрыта і беларускай – даводзіў, што сітуацыі істотна розныя. Смяяўся са спробаў Э. Іофе абмаляваць Беларусь як «радзіму яўрэйскіх сланоў» (выраз Віталя Зайкі ў «Аrche», № 3, 2000), дзе яўрэі атабарыліся быццам бы ажно ў часы Полацкага княства. Не пераацэньваў уплыву беларускага этнасу на фармаванне тутэйшых яўрэяў, асабліва ў «дасекулярны» перыяд (да ХХ ст.). І, вядома, нідзе не сцвярджаў, што два народы заўсёды мірна суіснавалі; ні ў «Аrche», ні ў «Нашай Ніве», ні ў «Анахну кан», ні ў навуковых публікацыях. У 2015 г. прапаноўваў паверыць Уладзіміру Караткевічу, які занатаваў у сваім дзённіку 1960-х гадоў пра яўрэяў ВКЛ: «жылі тут не добра і не кепска, і з прывілеямі, і з паборамі, і з гвалтам…» («Дзеяслоў», № 78, 2015).

Іншая справа, што ў пачатку 2000-х і пазней я выступаў за такія (мабыць, не ўсім патрэбныя) рэчы, як кансалідаваная яўрэйская абшчына ў Беларусі + дыялог яўрэйскіх інтэлектуалаў з беларускай «культурнай элітай», які вёўся б, між іншага, і па-беларуску. Калі гэта было ўтопіяй – ну, даруйце… Па-мойму, у другой палове 2010-x і кіраўнікі «абшчыны» перасталі бясконца сварыцца міжсобку, і дыялог худа-бедна вядзецца, і наагул, «прафесійныя яўрэі» сталі больш цікавіцца беларускай мовай. Той самы афіцыёзны «Авив» раз-пораз публікуе ў сябе белмоўныя матэрыялы, нават «тарашкевіцай» 😉

Чарговае сведчанне паступовага развароту яўрэйскіх суполак да беларушчыны – выхад кнігі Фелікса Баторына «Яблычны пах цішыні» (Мінск: Кнігазбор, 2018. 308 с., 200 экз.). Частку грошай на гэты зборнік вершаў ахвяравалі «яўрэйскія лідары», і атрымалася няблага. Наконт слова «жыд» у беларускай Ф. Баторын, як выявілася, мае адмысловы вершык 2010 г.: «Перш чым сцвярджаць: «Антысеміт!» – / Cпадар хай зразумее, – / Не ў тым бяда, што кажуць «жыд», / Бяда, што б’юць габрэя!» А во радкі, напісаныя ў 2011 г. і актуальныя дагэтуль, з верша “Разважанні на габрэйскіх могілках, апаганеных фашысцкай свастыкай»: «У людскасці душы надзея на збавенне. / А людскасць існуе, не ведаючы рас…»

Вокладка новай кнігі Ф. Баторына; помнік у Курапатах з надпісам на ідышы, апаганены невядомымі (сакавік 2019)

Нягледзячы ні на што, з паліндромным Днём Волі ўсіх (101!) Напэўна, яшчэ не позна тым, каторыя ў Ізраілі, заруліць да ашдодскага камяня ў гонар Янкі Купалы, і павіншаваць адно аднаго. У праграме арганізатараў «традыцыйнае ўскладанне кветак да помніка, беларуская музыка, агульная радасць і весялосць пад ізраільскім бел-блакітным і беларускім бел-чырвона-белым сцягам». Чаму б і не?

«Вольфаў цытатнік»

«Разважаючы пра раздачу прызоў гісторыяй, трэба кіравацца не фактамі, а тэндэнцыямі, мысліць свет у дынаміцы, а пад актуальнасцю разумець не тое, што тут і цяпер, але тое, што па крайняй меры на паўкрока ўперадзе. І перастаць назойліва ганарыцца, хваліцца мінулым» (Аляксандр Няклеса, 15.03.2019)

«У свеце філасофаў прынята далікатна абыходзіцца нават з найгоршымі ідыятызмамі… Мы занадта далёка зайшлі ў сваёй далікатнасці адносна забабонных мудрацоў. Пара скончыць з гэтым, аддзяліць навуковую гіпотэзу ад дэмагагічнага вымыслу, навуку – ад фантазіі, добрасумленныя філасофскія высілкі – ад пустой балбатні» (Юзеф Марыя Бахеньскі, «Сто забабонаў», 1987)

«Калі ў вашай галаве хаос і каша, гэта ўсяго толькі паказнік таго, што вы адпавядаеце эпосе. Я ўсё яшчэ ўпэўнены, што агульначалавечыя законы існуюць, але бываюць эпохі, калі, насамрэч, нагадваць пра іх і змагацца за іх – занятак не для ўсіх, шчыра скажам» (Дзмітрый Быкаў, 15.03.2019)

Вольф Рубінчык, г. Мінск

25.03.2019

wrubinchyk[at]gmail.com

Апублiкавана 25.03.2019  16:06

В. Рубінчык. КАТЛЕТЫ & МУХІ (106)

Хочацца, не хочацца, а шалом! Вось і юбілей Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь падкраўся – Вярхоўны Савет яе зацвердзіў 25 год таму. Старшыня Грыб М. І. падпісаў амбівалентны тэкст, дзе адпачатку ўсё ж не было такіх перлаў, як «У вьшадку», «сазеты», «Вярхоўны Савег», «Рэспубліісі Беларусь», «Кантродьная палата», «Каыстытуцыйны Суд» («дзякуй» за іх парталу pravo.by). У сакавіку 1994 г. не абы-якія паўнамоцтвы гарантаваліся будучаму прэзідэнту (баялі, праз сваіх міньёнаў пашчыраваў тагачасны прэм’ер-міністр Кебіч, які мерыўся заняць прэзідэнцкі фатэль), але ж ладны кавалак улады дэпутаты пакінулі сабе. Праз гэтую дваістасць потым як заіскрыла!..

Версія Канстытуцыі 1996 г., падрыхтаваная ў нетрах лукашэнкаўскай адміністрацыі, раскалола Вярхоўны Савет у простым і пераносным сэнсах. Другі раз Канстытуцыя мянялася дзеля «стабільнасці» канкрэтнай асобы, і той асобе ўвосень 2004 г. быццам бы дазволілі балатавацца на трэці ды наступныя тэрміны прэзідэнцтва. Кажу «быццам бы», таму што з юрыдычнага пункту гледжання рэферэндум 17.10.2004 выявіўся, мякка кажучы, сумнеўным мерапрыемствам – нават вікіпедыя пацвярджае.

Так ці іначай, народ не здолеў абараніць першую Канстытуцыю сваёй суверэннай дзяржавы ад ператварэння ў закладніцу абставінаў. Дзіва што: бальшыня жыхароў Беларусі за гэтыя 25 гадоў наўрад ці ўспамінала пра існаванне «асноўнага закона» часцей, як 25 разоў. Так, увосень 1996 г. ішлі бурныя дыскусіі вакол двух праектаў, вынесеных на рэферэндум, – ну і рытуальна СМІ кожны год нагадваюць, што 15 сакавіка – Дзень Канстытуцыі. Пазіцыю «люду паспалітага» даволі добра адлюстроўвае даўні казьма-пруткоўскі афарызм: «При виде исправной амуниции / Как презренны все конституции!» Багема ж магла працытаваць наступнае, блокаўскае: «Ты будешь доволен собой и женой, / Своей конституцией куцой, / А вот у поэта – всемирный запой, / И мало ему конституций!»

Зварот да паштовага начальства, прыпраўлены спасылкай на Канстытуцыю. Пасля гэтага ўлетку 2010 г. прыйшла нарміроўка, і аклады паштальёнаў 104-га аддзялення былі падвышаны ў сярэднім на 10%.

Двойчы Канстытуцыя перапісвалася па ініцыятыве А. Лукашэнкі. Цяпер ён загаманіў пра новую рэдакцыю, што мае быць прынята ў пачатку 2020-х гадоў… Нібыта Канстытуцыйны суд ужо над ёй працуе.

З улікам «модных» антыліберальных трэндаў (прэс-сакратарка Лукашэнкі лічыць, што дыктатура – «брэнд» Сінявокай, не баг, а фіча; акурат як у КНР, адкуль, відаць, вецер і дзьме) прагноз неспрыяльны… Мяркую, у новай версіі будзе знішчана ўсё прыстойнае, што яшчэ захавалася ў тэксце. Палітычным сілам, якія арыентуюцца на здаровыя глузды, варта быць напагатове. Але мала проста даць адлуп ініцыятыве з «Чырвонага дома».

Самі па сабе карэктывы тэксту дапраўды наспелі, не раз пісаў пра гэта. Важна перахапіць ініцыятыву – і «знізу» дабіцца ўдасканалення Канстытуцыі. Вядома, фундаментальныя артыкулы, асабліва тыя, дзе сказана пра паўнамоцтвы прэзідэнта, урада і парламента, дый пра няісны з 2013 г. Вышэйшы гаспадарчы суд, змяніць гэтак немажліва: значыць, трэба патрэніравацца на кошках на іншых раздзелах. Балазе трэці («Выбарчая сістэма. Рэферэндум»), пяты («Мясцовае кіраванне і самакіраванне»), шосты («Пракуратура. Камітэт дзяржаўнага кантролю»), сёмы («Фінансава-крэдытная сістэма Рэспублікі Беларусь»), тэарэтычна, паддаюцца ўдасканаленню і без рэферэндуму (гл. арт. 140).

Вось арт. 74, дзе гаворыцца пра рэспубліканскія рэферэндумы, гучыць так: «назначаюцца… па прапанове Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі, якая прымаецца на іх раздзельных пасяджэннях большасцю галасоў ад устаноўленага Канстытуцыяй складу (поўнага складу) кожнай з палат, або па прапанове не менш як 450 тысяч грамадзян, якія валодаюць выбарчым правам, у тым ліку не менш як 30 тысяч грамадзян ад кожнай з абласцей і горада Мінска». А чаму б не зменшыць колькасць подпісаў, патрэбных для арганізацыі рэферэндуму ў РБ? Каб замест 450 тысяч было напісана «300 тысяч», замест 30 тыс. – 20 тысяч. Зараз 450 тыс. аўтографаў сабраць амаль не рэальна, а вось зніжэнне бар’еру ў паўтара разы магло б і падштурхнуць мясцовыя палітычныя сілы да «працы з насельніцтвам»… Знізіць бар’ер варта яшчэ і таму, што жыхароў у Беларусі за 1996–2019 гг. значна паменела – бадай на 700 тысяч.

Паводле арт. 121, да выключнай кампетэнцыі мясцовых Саветаў дэпутатаў належыць назначэнне мясцовых рэферэндумаў. Я б дадаў пасля «назначэнне» – «і арганізацыя». Выбарны орган, якім з’яўляецца савет дэпутатаў, не павінен у такой справе, як выяўленне народнай волі, залежаць у арганізацыйных пытаннях ад «вертыкалі» з прызначэнцамі на чале (выканкам або мясцовая адміністрацыя).

У арт. 126 пра генпракурора чаму б не дапісаць: «Генеральны пракурор назначаецца з ліку асоб, якія маюць вышэйшую юрыдычную адукацыю». І, па аналогіі з членамі Канстытуцыйнага суда: «Гранічны ўзрост – 70 гадоў». І ў арт. 131: «Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю назначаецца прэзідэнтам» дадаць: «…з ліку асоб, якія маюць вышэйшую юрыдычную або эканамічную адукацыю», зноў жа, пазначыўшы гранічны ўзрост (70). Сэнс правак – у тым, каб не прапускаць дылетантаў на ключавыя кантрольныя пасады, а таксама не рабіць з гэтых пасад сінекуры для пенсіянераў. Аналагічны даважак напрошваецца ў арт. 136, дзе гаворыцца пра Нацыянальны банк: «Члены праўлення Нацыянальнага банка прызначаюцца з ліку асоб, якія маюць вышэйшую эканамічную або фінансавую адукацыю і вопыт адпаведнай працы не меншы за 10 гадоў». Зразумела, так сабе абарона ад Чэ Гевараў і Пятроў Пятровічаў з інжынерна-будаўнічым бэкграўндам, аднак лепшая, чым нічога.

У арт. 135 ёсць куртатая норма: «Справаздачы аб выкананні рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў публікуюцца». Калі, дзе? Прапаную дапоўніць: «не пазней шасці месяцаў з дня заканчэння справаздачнага фінансавага года, у тым ліку на агульнадаступных электронных рэсурсах». Калі ўсе справаздачы будуць вывешвацца ў інтэрнэце – а не толькі друкавацца ў «раёнках» – гэта шмат каму дапаможа, напрыклад, даследчыкам, інвестарам. І мясцовыя ўлады, апрыёры, пачнуць абыходзіцца з бюджэтам больш адказна.

Такім чынам, можна было б удасканаліць 6 артыкулаў Канстытуцыі са 146. Усе прапановы ў плане прымальнасці адносяцца, падобна, да «шэрай зоны», г. зн. Лукашэнка і яго атачэнне (адміністрацыя, Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследаванняў) па ўласнай ініцыятыве іх прасоўваць не будуць, але ж і блакіраваць важкіх падстаў няма. Таму нават праз такую «дрыгву», як цяперашні квазіпарламент (Нацыянальны сход), праўкі маглі б прайсці.

Што застаецца? Сабраць за іх 150 тыс. подпісаў грамадзян у адпаведнасці з арт. 138 Канстытуцыі. Наколькі гэта рэальна, пытанне складанае, але дапусцім, што ў Беларусі ёсць 10 дзеяздольных суполак «альтэрнатыўных сіл», і ў кожнай з іх – па 1000 «штыхоў»… Тады кожнаму актывісту досыць будзе сабраць 15 подпісаў – справа аднаго-двух дзён. Асабіста я, дарма што беспартыйны, гатовы размахнуцца на збор дваццаці, мо нават дваццаці пяці 🙂

«Дзвіжуху» я б назваў (умоўна) «За Канстытуцыю для народу». З аднаго боку, арганізатары паспрабавалі б хоць на каліва пашырыць народаўладдзе, з другога – спраўдзілі б уласныя сілы перад парламенцкімі і прэзідэнцкімі «выбарамі». Толькі рабіць усё трэба хутка, каб пралезці ў «акно магчымасцей» – паспець да восеньскай сесіі палаты прадстаўнікоў (змяненні і дапаўненні Канстытуцыі не праводзяцца ў апошнія шэсць месяцаў паўнамоцтваў палаты – арт. 138).

Ці здольныя ўмоўныя 10 суполак дамовіцца міжсобку, часова адкінуць рознагалоссі дзеля карыснай справы? Пажывем-пабачым, наступны месяц усё вырашыць – а што тут яшчэ скажаш…

Для разрадкі – навіна, якая звыш 24 гадзін красавалася на галоўнай старонцы папулярнага беларускага сайта:

Бедны Тэль-Авіў – і Зена, і «оправится»! Ды перажываў «белы горад» і не такое 😉

А цэнтр Мінска 8 сакавіка перажыў новы масавы жаночы набег забег «Beauty Run». Арганізатары & журналісты заяўлялі, што пабіты мінулагодні рэкорд (3-3,5 тыс. удзельніц; насамрэч у 2018 г. іх было пад 2000, фінішавалі 1519) – маўляў, імпрэза прыцягнула звыш 5 тыс. жанчын. Што на плошчы Незалежнасці бягух сабралося багата, няма cумневу; мо сёлета «планка» ў 3000 і была ўзятая… Тым не менш даруйце, федэрацыя лёгкай атлетыкі, tut.by ды іншыя; пяць тысяч удзельніц – гэта пакуль што wishful thinking. Нямала тых жанчын, якія папярэдне запісаліся ў масавы забег, фактычна не выйшлі на старт. Ну, у сяброўскім Кітаі прыпіскі робяцца на ўзроўні правінцый або нават краіны, ёсць каго імітаваць 🙂

 

Медаль (разам з ружай выдаваўся кожнай з фінішорак) быў традыцыйна харошы. Пацешыла таксама тое, што імпрэза натхніла Сяргея Варыводу на гумарны рэпартаж. Самаіронія – тое, чаго звычайна бракуе беларускім журналістам, а тэкст Варыводы ўсцяж на ёй трымаецца. Дарэчы, шкада яго тутбаеўскага калегу Арцёма Ш., вымушанага весці праект «Разжавана» з «тлумачэннямі» складаных тэм за 3 мінуты – сама назва праекта выклікае сумныя думкі 🙁

…Пакуль таптаўся па плошчы ў чаканні жонкі пасля «Прыгожага забегу», прыкмеціў шыльду з памылкай. Гэтых шыльдаў з «Minicipal» замест «Municipal» нават дзве – з «усходняга» і «заходняга» бакоў спуску ў гандлёвы цэнтр «Сталіца».

«Кампетэнтныя органы», выправіце? 🙂 Прэцэдэнты апошнім часам здараліся

* * *

На жаль, вышэйзгаданая «галоўная прэс-сакратарка РБ», хоць і недалёка адышла ад Віскуна з оруэлаўскай «Фермы», у чымсьці мае рацыю, разважаючы аб тым, што ў свеце ёсць (або можа з’явіцца) попыт на дыктатуру. Узяць адно радыё, што вяшчае з суседняй краіны, дзе, кажуць, пасля 1989 г. усталявалася «кансалідаваная дэмакратыя», – яно не грэбуе нейтральна-пазітыўнай трактоўкай нацыста 1930–40-х гадоў. «У Вільні… быў адным з арганізатараў Беларускай нацыянал-сацыялістычнай партыі. Падчас Другой сусветнай вайны рэдагаваў у Менску Беларускую газету», – пішуць гэтак жа рахмана, як пра атрыманне «героем» пачатковай і сярэдняй адукацыі.

«Мода» на Казлоўшчыка (у «Новым часе» быў пра яго спачувальны артыкул яшчэ ў 2016 г.) рыфмуецца з прагай «парадку» і «моцнай рукі», што існуе не толькі сярод лукашэнкаўцаў. І справа не так у папулізме, як у скочванні ў палітычную архаіку.

«Вольфаў цытатнік»

«У журналістыцы скандалы – сігналы, якія спаборнічаюць за прыцягненне ўвагі чытачоў у моры інфармацыі. Людзі настолькі распешчаны моцнай інфармацыйнай плынню, што для стварэння рэзанансу неабходна даводзіць нейкія рэчы да абсурду» (Нэлі Гуціна, 1995)

«Прыхільнікі эканамічнай правіцы могуць ставіцца да багацця з рэлігійным піетэтам, але мы не абавязаны паважаць іхнія погляды ў гэткай жа ступені, як паважаем чужую рэлігію і веру» (Джонатан Чэйт, 2009)

«Людзі ненавідзяць сваіх герояў / Болей, чым любяць уласных дзяцей» (Фёдар Жывалеўскі, 201?)

«Хіба не даводзілася нам бачыць тысячу разоў, як выходзіць на трыбуну чыноўнік і пачынае скардзіцца нам на праблемы ў яго ведамстве або галіне? Як быццам мы самі пра гэтыя праблемы не ведаем! Як быццам мы павінны гэтыя праблемы вырашаць, а не ён» (Антон Арэхъ, 06.03.2019).

«Наш чалавек прызвычаіўся, што паміж словамі і справамі – бездань. Ён прызвычаены не словы слухаць, а між радкоў чытаць. Рэальная палітыка, у нашым разуменні, ад пабочных вачэй схавана, а тое, што гаворыцца на публіцы – толькі для маскіроўкі… Каб табе паверылі, аднаго або двух выступаў мала. Давер або недавер да цябе будзе назапашвацца доўга, паводле сукупнасці крокаў…» (Абас Галямаў, 10.03.2019)

Вольф Рубінчык, г. Мінск

11.03.2019

wrubinchyk[at]gmail.com

Апублiкавана 11.03.2019  22:11

Водгук

Перачытаў некалькі разоў. Вельмі цікавыя прапановы, асабліва па змяншэнні падпіснога бар’ера. Тут сапраўды трэба кожную кропку і коску прасоўваць, якая хоць трохі аблегчыць жыццё і далейшае змаганне.

Алесь Рэзнікаў, г. Мінск   (27.03.2019  14:08)