Category Archives: Израиль

Хаім Нахман Бялік па-беларуску! / !ביאליק בבלארוסית

З карэспандэнтам belisrael.info гутарыць перакладчык, кандыдат філалагічных навук Лявон Баршчэўскі:

– Cерыя «Паэты планеты» ў прыватным выдавецтве Коласа набрала ход: за 13 месяцаў надрукаваныя 25 кніжак. Дзеля параўнання: серыя «Паэзія народаў свету» з поўнай дзяржаўнай падтрымкай і добрымі ганарарамі для перакладчыкаў, заснаваная ў 1971 годзе, пратрывала 23 гады і скончылася на 24-х кнігах.

Калі мы са Змітром Коласам былі ў Валянціны Барадулінай з чарговымі кніжкамі і падпісвалі чарговыя дамовы на правы, я запытаўся ў яе, ці не засталося пасля Рыгора Іванавіча якіх рукапісаў з Бяліка. Яна сказала, што рукапісы ёй не трапляліся, але потым я раптам натрапіў на кніжку Барадуліна «Толькі б яўрэі былі!..» (Мінск, 2011), якая свайго часу неяк міма мяне прайшла. Вось жа, я там знайшоў тыя яго пераклады і паглядзеў, што іх хапае фактычна на паўкніжкі нашага фармату. Адразу ўзнікла ідэя даперакласці – натуральна, з ідыша, бо з іўрыта перакладаць я не бяруся. Урэшце знайшоў у інтэрнэце тры кніжкі Бяліка на ідышы (Варшава, 1913; Берлін, 1922, і Агаё, 1935), ну і зрабіў «У горадзе разні» ды яшчэ некалькі вершаў літаральна за два тыдні.

Раней канкрэтна гэтую рэч я чытаў толькі ў перакладзе на расейскую з іўрыта Зэева Жабацінскага (там тэкст адрозніваецца ад варыянта на ідышы). А пераклад Льва Бярынскага з ідыша мне неяк не трапіўся.

Зазіраў я, аднак, у нямецкі пераклад, які таксама ёсць у Сеціве. Гэта было трэба, бо ў Бяліка іўрыцкіх словаў больш, як звычайна бывае. Іўрыцкі слоўнік мне ў сім-тым дапамог. Таксама зазіраў і ў слоўнік Астравуха, і ў пары выпадкаў – у слоўнічак Эстрайха.

* * *

Максім Горкі: «Адным з найбольш моцных вершаў Бяліка з’яўляецца для мяне “Сказ пра пагром” (іншая назва “У горадзе разні” – belisrael.info), які бязлітасна карае ката і справядліва ахвяру, за яе пакорлівасць кату. Праз сэрца Бяліка прайшлі ўсе пакуты яго народа, і сэрца паэта глыбокае і гучнае, як вялікі звон».

  

Л. Баршчэўскі (1958 г. нар.) і Х. Н. Бялік (1873-1934), здымкі з “Вікіпедыі”.

 

Хаім Нахман Бялік

У горадзе разні

(אין שחיטה שטאָט)

 

Лязом халодным, цвёрдым сэрца навядзі
з трывалай сталі, чалавеча, і прыйдзі
на горад паглядзець разні – на свае вочы;
спыніся і далоні проста прыкладзі
да плота, да слупа, да брамы, да сцяны,
да бруку вуліцы, вядомай з даўніны,
дзе мозг застыў і чорным запяклася кроў
тваіх братоў – з іх горлаў і галоў.
Блукай там, дзе ў руінах ціхне жах,
праз выламаныя са сценаў дзверы,
паўз коміны разваленыя печаў,
праз кучы бітай цэглы пачарнелай;
вяселле ўчора там крывавае спраўлялі
агонь з жалезным ломам ашалела…
Ўзлезь праз гарышча ды на ўвесь у дзірках дах:
там ранаў чарната і немата навекі –
на тое ў свеце не! не вынайдзены лекі.
Ты вуліцамі пойдзеш, дзе наўкола – пер’е,
купацца будзеш ты ў той рэчцы белай –
што вынікам была мазольнай працы.
Па кучах пройдзеш раскіда́нага дабра –
зірні: а гэта ж жыцці, жыцці, жыцці,
разбураныя ўсе датла, дашчэнту!
Бяжыш ты, прабіраешся сярод руін
і бачыш: футры, мосенж, срэбра,
аркушы святое кнігі,
шоўк і атлас, падраны на кавалкі;
тфіліны[1] растаптаныя; дары да святаў;
пасцельная бялізна тут і там;
пергаменты, між іх – абрыўкі Торы;
святыя скруткі, белы ўбор тваёй душы…
Зірні, зірні: яны ў нагах тваіх віюцца
і ступакі твае цалуюць – з бруду –
і з тваіх ботаў абціраюць пыл.
Ты хочаш на святло і на паветра? –
Прэч, прэч! Бо неба высмее цябе,
і сонца промні-дзіды ў вочы сыпане;
акацый зелень яркая цябе акруціць
і пахам свежае крыві атруціць,
аскепкі шкла (іх безліч) стануць бліскаць –
не станчыш танец свой вар’яцкі ты й ні блізка.
Зірні: Бог даў табе рукою ўласнай
разню і веснавую квецень адначасна.
Цвіў сад, на небе сонца ярка ззяла,
разнік займаўся тым, што забіваў;
пабліскваў нож, са свежых ран цурком
сцякала кроў струменем залатым.
Ты ў двор бяжыш? Схавацца прагнеш? –
А дарма!
Там куча гною, і на ёй галовы ссеклі
адразу двум: і жыду, і яго сабаку ўчора,
а сёння свінні торкаюць лычамі целы,
з якіх, змяшаўшыся, ўжо кроў павыцякала.
Ды раніцаю пройдзе дождж і змые
яе ў канаву, і сплыве яна, як смецце,
і пра яе не ўспомняць на дасвецці,
і модлы не пачуюцца зямныя,
і зноўку будзе ўсё, як і раней было.
Назаўтра зноў зямлю залье святло
праменняў сонечных: яно з усходу
праб’ецца на світанні, як заўсёды:
не стане іншым з заўтрашняга дня,
і зноў наўкола запануе цішыня…
І ты, нібы вар’ят здзічэлы, на гарышча
палезеш, каб пабыць у цемры там.
Ты чуеш? калываецца там жах смяротны
і крыламі халоднымі ды чорнымі махае,
і халаднеюць валасы да каранёў твае…
І тут і там глядзяць са шчылін вочы –
ты мноства позіркаў нямых убачыш
святых пакутнікаў, ні ў чым не вінаватых
і непрыкаяных вандроўных душаў,
што тоўпяцца цяпер там у кутах
спалохана, застылыя ад страху.
Зірні: тут секанула вострая сякера,
а вось сюды яны прыйшлі, і ў іхніх зрэнках
адбіліся начы пячатка, што навечна
засведчыла канец такі раптоўны,
жах, перад самай смерцю перажыты,
жыцця самотнага і скрушнага праклён.
І, дрыжучы, як галубы перад забойствам,
яны ўсё туляцца бліжэй да даху
і немы позірк у цябе ўцінаюць,
з дакорам прамаўляючы пытанне,
што не было пачутае на небе
(і ўжо не будзе там яно пачутым):
“За што? За што?” І яшчэ раз: “За што?”

 

Ўсе вочы ты прагледзеў: дзе ж нябёсы? –
Маўклівы дах, і чорны колер гонты,
і больш нічога… хіба павучок зялёны –
ў яго спытай: ён бачыў, ён быў сведкам
таго, што на гарышчы адбылося.
Хай ён табе раскажа пра масакру –
пра ўзрэзаны жывот, набіты пер’ем;
пра ўбіты цвік у ноздру, малаток – у чэрап;
пра целы, што вісяць на бэльках проста,
як гусі пасля бойні, шыі – долу;
пра немаўля забітае: у роце цыцка
рассечанай надвое, мёртвай маці;
пра іншае дзіця, што з крыкам “ма…”
так і сканала… Ты пачуеш там
і больш яшчэ расповедаў жахлівых,
што твой свідруюць мозг і разбураюць клёк,
і забіваюць у табе душу навекі.
Ты душыш рык, амаль нястрымны, ў сваім горле,
злятаеш долу і на вуліцу бяжыш –
і зноў перад табой свет звыклы і нявінны,
і сонца зноўку бессаромна ззяе
і залатое кідае праменне
на дзверы, на парогі, на свінню…

 

Ты ж не спыняйся, зноў святло пакінь,
у чорныя спусціся сутарэнні,
ў сталёвае ўгрызіся сэрца праз свой боль.
Зірні: там неабрэзаная свалата
глуміла чысціню дачок твайго народа:
па дзесяць на адну, па дзесяць на адну… матуляў
пры дочках і дачок у матак на вачах, перш чым
іх забіваць; падчас забойстваў і пасля іх…
Сын чалавечы, дакраніся да крывавых плям,
да іншых плям на тых падушках, дзе
з сякерай вырадак (а кроў яшчэ цякла)
навальваўся на цела нежывое…
Зірні, сын чалавечы: там вунь, у куце,
за бочкамі й за скрынямі – без дыхання
ляжалі жаніхі, бацькі, сыны з братамі
і курчы бачылі святых і чыстых целаў,
што плавалі ў ванітах і крыві,
калі мярзотнікі дабілі іх жалезам –
ды, ўбачыўшы ўсё гэта, прамаўчалі,
сабе не павыколвалі вачэй,
галоваў не разбілі і не звар’яцелі!
А можа кожны з іх шаптаў сабе
ціхутка, паўзмярцвелымі губамі:
“О Божа, здзейсні цуд: так, каб яны аслеплі
і каб не ўбачылі мяне, твайго слугу…”
Пазней, калі якая ачуняць яшчэ змагла
і, брыдкая сама сабе і Богу, й людзям,
вярнуцца да няўцешнага жыцця,
мужчыны тыя выпаўзалі на паверхню
і беглі ў сінагогу, каб падзячыць Богу
і ў равіна пакорліва спытацца:
ці з ёю жыць далей яму магчыма?

 

Сын чалавечы, выйдзі! Пойдзем у свінарнік:
там схованка была, наўпрост у кучы гною.
Зірні туды: нашчадкі Хасманеяў,
унукі родныя пакутнікаў спрадвечных,
аж трыццаць чалавек там, у смуроднай яме,
хаваліся ў той дзень пагрому ў гноі,
славутым гэтак робячы Маё імя.
Разбегшыся, як мышы, і зашыўшыся, як блохі,
падохлі, як сабакі. Сын прыйшоў на золку
і ў гноі ўбачыў бацькаў труп. Не плач,
нашто ты твар хаваеш у далоні? –
Заскрыгачы зубамі й ад пакут сканай!

 

Сыдзі з пагорка: сад там зелянее,
а ў садзе мёртвы хлеў стаіць самотна,
дзе спяць на целах тых ахвяр няшчасных
вампіры дзікія, упітыя крывёю;
зірні: ў хляве гара разбітых колаў,
запэцканых крывёй, шматкамі мозгу;
іх спіцы ўгору цягнуцца, як пальцы –
да шыі выбранай сабе ахвяры.
На вечар прычакай: калі з крывавым бляскам
на захадзе сыходзіць сонца будзе,
ты ціха прабярыся ў гэты хлеў,
каб дзікі жах напоўніцу ўсвядоміць!
Жах, жах – ён у паветры тут лунае,
на сценах ён адбіўся, ўгнездаваўся ў цішы…
Т-с-с! Як бы ў рух прыводзіць колы нехта –
у сутаргах дрыжаць кавалкі целаў;
яны ў агоніі, ў крывавай мешаніне
варушацца… хрыпенне ў горле… ўздыхі…
апошні ўздых таго, хто недабіты…
зубоўны скрыгат… здушаныя крыкі –
ўсё гэта чуецца з-пад рэшткаў колаў,
з-пад спіцаў, з-пад пагнутых абадоў –
і прабіваецца праз шчыліны, праз дзіркі,
і замірае, павісаючы ў паветры:
нібы ўгары – вясельны чорны балдахін.
Боль, немы боль і смутак невымоўны,
пакутаў трапятанне… Ціха! Ціха!
Тут нехта ёсць яшчэ з табою побач:
наўслеп, навобмацак блукае ў цемры,
заглыблены ў прадонне смутку, скрухі;
сухія дзве рукі ён выстаўляе ў чарнату,
ў пустэчу, поўную нямога страху;
намацвае ўсляпую цемрадзь – і не можа
знайсці сваёй жалобе й скрусе выйсця.
Ён гэта, сам ён – Болю Дух вялікі,
які тут у вязніцы зачыніўся,
сябе бязлітасна, свядома асудзіўшы
на вечныя й бязмоўныя пакуты.
І нехта вакол вас у тым хляве лунае
няўлоўным ценем, і няма яму спакою:
сабе прытулку ён ніяк не знойдзе –
у выглядзе натомленай, да смерці
знямоглай чорнай Боскае Праявы.
Парвіся, сэрца! Хоча – і не можа плакаць
яна; і не крычыць – адно маўчыць
і ўпотай душыцца слязьмі сваімі,
і крыламі пакутнікаў тых ахінае,
і, нізка апусціўшы голаў, слёзы
бязмоўныя ўвесь час ліе, ліе па іх.

……………………………………………..

Т-с-с, ціхенька прайдзі і дзверы зачыні –
застанься з ёю тут, пабудзь сам-насам;
няхай душу тваю навечна ўспояць
яе пякельныя, нячутныя пакуты.
Калі аднойчы хоць яны ў табе замруць,
крані іх – ажывуць ізноў і загавораць.
Ты ў абярэмак іх бяры, нясі па свеце ўсім,
у найдалейшыя куточкі занясі;
імя ім пашукай, ды не знайдзі ніколі.

 

А зараз выйдзі з горада, так, незаўважна…
На могілкі свае скіруй памалу крокі,
да свежых тых пакутніцкіх магіл,
і там спыніся, у жалобе веі змруж –
і спруцяней, і валуном зрабіся:
зайсціся мусіць плачам тваё сэрца,
а вока – быць сухім, як у пустэльні камень;
табе крычаць захочацца, ўзрываць магілы,
раўці, як бык звязаны, у разніцы –
але, як помнік, ты застынеш моўчкі…
Ідзі, зірні на іх: пакутнікі ляжаць,
зарэзаныя, акурат цяляты.
Ў цябе не будзе слёз ці словаў пахвалы.
Смяротныя парэшткі, Я сюды прыйшоў
прасіць, каб даравалі вы Мне – то даруйце;
даруйце й Богу вашаму, пакрыўджаныя лёсам;
даруйце Мне за ваша горкае жыццё,
за смерць, яшчэ больш горкую ў разы!
Калі вы заўтра Мне пастукаеце ў дзверы
і плату будзеце з Мяне патрабаваць,
Я адчыню, скажу: “Ўваходзьце! Паглядзіце:
ў Мяне няма нічога. Вам дабраславенне
ад Бога – больш нічога я не маю.
Зусім збяднелы Я – такі, як і ўсе вы.
І боль, і смутак усяму сусвету!
Хай неба ўсё заходзіцца ад жалю!
Пакладзены ахвяры гэткія – й дарэмна!
Вось так, жылі дарэмна й так сканалі –
ніхто не ведае: навошта? І дзеля каго?
Аблокамі атулена, заўсёды плакаць
ад сораму Мая Праява будзе;
і ноч за ноччу Я з нябёсаў стану
паўсюдна на магілах вас аплакваць.
Агромністая ганьба, велізарны боль
Што большае? – скажы, сын чалавечы.
Не! Лепш маўчы: пабудзь маўклівым сведкам,
які ў галечы тут Мяне заспеў
і Маю беднасць і жалобу ўбачыў.
А як вяртацца будзе, чалавечы сыне,
з сабой вазьмі часцінку Майго смутку,
з атрутным гневам ты яго перамяшай
і надзялі тых, хто жывым застаўся трупам.

 

Вяртацца будзеш ты – кінь на травіцу позірк:
яна, вясновай свежасці пасланка, сэрца
тваё запоўніць і ў вачах тваіх абудзіць
жаданне палкае паўнейшага жыцця –
магільная трава і пахне смерцю, чалавеча.
Ты вырві жмут, за спіну кінь, скажы,
ды толькі перад тым заплюшчы вочы:
“Народ мой – то сарваная трава. Ці можа
сарванае жыць, існаваць далей?”
І больш не азірайся, а спяшайся прэч,
да тых, хто выжыў: сёння свята посту –
да іх у сінагогу йдзі. Там кінься
наўпрост у полымнае мора слёз.
Ты чуеш стогны? жудасныя плачы? –
З ратоў растуленых, са сціснутых зубоў
яны злятаюць тысячай жывых кавалкаў;
яны ўсе перамешваюцца, каб урэшце
ў адзін працяглы й страшны зліцца лямант,
што, нібы хворая істота, скача ўверсе
паўзверх галоваў, што глядзяць на кроквы,
паўзверх абліччаў, скрыўленых ад болю… Жах!

Жах! Мароз цябе дзярэ па скуры.
Народ так стогне той, што перад сконам,
чыя душа ўжо стала попелам і дымам,
а сэрца ператворанае ў пустку.
Ані травінкі гневу! ні зярнятка помсты
У грудзі б’юць яны – ты чуеш? – “Мы грашылі”,
Мяне благаюць, каб Я адпусціў грахі.
Ці ж можа цень перад сцяной быць грэшным?
разбіты аскалёпак саграшыць ці нежывы чарвяк?
Чаго яны выпрошваюць і цягнуць рукі?
Дзе той кулак, грымотная навала,
што помсціць будзе за людскія пакаленні,
звядзе пад корань свет, нябёс скляпенне зрыне
і перакуліць Мой спрадвечны трон?!

…………………………………………………….

Паслухай, чалавечы сын! Хазан[2]
там роспачна з амбона лямантуе:
“Пашлі заступніцтва нам, Божа, за ахвяры,
за праведнікаў, за старых пабожных,
за немаўлят, за ўсіх дзяцей малых!”
І разам з ім натоўп залямантуе хорам –
так што муры й калоны ў сінагозе,
ўтуруючы, ад жаху задрыжаць…
Тады зраблюся я бязлітасным і жорсткім,
каб болей ты перада мной не плакаў!
Калі з твайго нутра прарвацца схоча лямант,
я з рота вырвацца яму не дам.
Ты, як яны, на ліха больш не наракай:
хай яно будзе жыць у пакаленнях.
Пакінь нявыплаканымі дарэшты слёзы,
глыбока ў сэрцы замуруй іх, збудаваўшы
з нянавісці і гневу там цвярдыню.
Там выгадуй іх, як змяю ў гняздзе;
каб потым жа з яе смактаць атруту,
быць вечна ненаедным і сасмяглым.
І, калі прыйдзе страшны дзень Адплаты,
ты сэрца ўскрый сваё і выпусці змяю
пусці яе, нібы атрутную стралу,
смяротную – наўпрост туды, туды,
у гушчу свайго ўласнага народа…

 

Сын чалавечы, заўтра выйдзі з дому,
убач на вуліцы кірмаш жывое масы;
паўмёртвыя наўкола людзі–чарвякі,
сагнутыя і згорбленыя спіны,
у лахманах нікчэмных скура й косці;
і дзеці скурчаныя, і жанчыны,
замучаныя, ссохлыя дарэшты,
як пудзілы; і плоймы мух наўкола…
Яны паўсюды: ля дзвярэй, ля брамаў
і на парогах кожнага будынка;
спрактыкаваныя, у жабраванні, жэсты;
ў струпах і гнойных ранах рукі, целы…
Ўсе моляць: ах, падайце нам хоць штосьці! –
да вокнаў позіркі пустыя скіраваўшы,
нібы прагнаныя гаспадаром сабакі.
За рану – грошык, грошык; за дачку,
ахвяру гвалту, – грошык, грошык, грошык…
За бацьку пажылога – грошык, грошык,
і за пакуты хлопца-жаніха…

 

Ідзіце з торбамі, ўсе пабірушкі-жабракі,
на могілкі! Выкопвайце там косці
пакутнікаў, зграбайце іх у торбы
даверху – кожны ў торбу сам сабе!
І рушце ў свет шырокі: з места і да места,
дзе толькі ёсць кірмаш, з сабой іх валачыце,
і ля чужых высокіх вокнаў гуртам
жабрацкі спеў заводзьце і заводзьце…
вымольвайце ціхенька й па-махлярску
сабе падачкі косткамі і плоццю.

………………………………………………..

Ну й досыць! Уцякай навечна, чалавеча,
у дзікую пустэльню – й вар’яцей памалу!
Парві душу на тысячу кавалкаў
і кінь яе шакалам проста ў ногі!
Сляза твая пральецца на гарачы камень,
а крык твой паглыне раз’юшаны ўраган.

1904

З ідыша пераклаў Лявон Баршчэўскі

[1] Амулет-рэліквія, якую навязваюць на левую руку і лоб.

[2] Кантар, пасланец грамады ў сінагозе, якому даверана малітва ад імя грамады.

Апублiкавана 02.08.2017  18:39 

Жизнь как чудо. Шимон Грингауз (3)

(окончание; начало и продолжение здесь и здесь)

До войны я учился только в первом классе или во втором, ходил учиться к раввину, но после войны пошел сразу в седьмой класс. Я как следует не знал русский язык, говорил «две мужчины»… В Израиле дети так говорят, смешивают роды, в этом нет ничего страшного, но в середине 1940-х в школе с меня сильно смеялись. Когда я открывал рот в классе, то стоял такой смех, что из других классов приходили смотреть. Я был один еврей в классе, и в математике всегда был силен. Через месяц-два я овладел языком и стал даже учить моих товарищей. Был учитель математики, пришедший с фронта. Он любил выпить. Бывало, он допускал ошибки, а я со всем уважением поправлял – это было большое развлечение. Мои друзья говорили: «Ну, Семён – иди, поправь там ошибки».

Я окончил белорусскую среднюю школу, русский изучался в ней только как предмет. На уроках мы читали стихи Якуба Коласа, Янки Купалы. Окончил с золотой медалью, это мне дало возможность поступить без экзаменов в университет. Я пошел в Белорусский государственный университет на физико-математический факультет, и одновременно учился на юриста. Юридический институт находился ближе к парку Челюскинцев, через пару лет этот институт присоединили к университету, сделали факультетом.

   

Шимон Грингауз в 1949 г. и с матерью у памятника в Красном (1950 г.)

Помню двоих шахматистов, которые играли без доски, вслух обменивались ходами. Мы всегда ходили за ними и слушали, как они играют. Одним из них, кажется, был гроссмейстер Исаак Болеславский.

Я окончил два факультета с отличием. Получал стипендию; мне, как отличнику, платили повышенную – 150%.

Тогда в СССР было принято, что окончившие юридический факультет с отличием сразу получают работу или в прокуратуре, или в МВД – не самую высокую должность, но и не самую низкую. Но был и сильный антисемитизм… Я помню, когда я начал учиться на юридическом, большинство преподавателей были евреи, и либеральные… Их главный тезис был такой: «каждое преступление можно защищать, оно могло оказаться более тяжелым». В конце, когда я уже был на 4-м курсе, они все исчезли. Пришли профессора, связанные с госбезопасностью. Мы всегда смеялись с их позиции: «Дайте нам человека, а статья для него найдется».

Я тогда понял, что карьеру ни в каком министерстве не сделаю, потому что еврей, а это «преступление» еще усугубляется тем, что мои родители – капиталисты, буржуи… Отец, как я говорил раньше, занимался бизнесом, а моя мама Роза вела домашнее хозяйство, но много времени уделяла и помощи бедным. До войны на обеды и на ужины к нам приходили евреи-солдаты, которые служили в военном городке. Приходили, помню, и ешиботники. Мама очень много работала с группой женщин, которые помогали населению. После войны она много лет работала на консервном заводе в Красном – простой рабочей. Ее братья и семья – из Докшиц, были очень богатые. Но коммунистические идеи ей нравились, и когда мы приехали в Израиль – тоже.

Я решил, что буду учителем, и пошел учительствовать в район, где партизанил. Между Ильей и Вилейкой. Там не было ни железной дороги, ни автобуса, повсюду болота. Ученики приходили зимой через леса, шли по 10 км, иногда по пояс в снегу…

Поездка в школу на грузовике, 1955 г

В 1956 году в Израиле была Синайская война. Помню, мы ходили на собрания, где надо было «осудить агрессоров». Но я смотрел на изображения израильских танков, и душа радовалась.

В 1957 году проходил фестиваль молодежи в Москве. Помню, мы ехали туда из Беларуси, чтобы увидеть израильтян, просто подержаться за их одежду, услышать их слова… И я понял, что нет у меня места в Советском Союзе, хоть я и советский гражданин. Мне можно было выехать в Польшу, где всем заправлял Гомулка. Но не было у меня документов, подтверждавших, что я имел польское гражданство.

Из Беларуси трудно было выехать за границу. Я поехал в Вильнюс, фиктивно там женился и там подал документы. В Радошковичах я написал заявление начальнику милиции, что был гражданином Польши, и он подписал это, переслал в Вильно. Это был 1958 год. Полковник МВД передал заявление выше, но его вернули, опять переслали в Радошковичи на проверку. Мы дали деньги начальнику милиции, он проверил еще раз, переслал – и мы в конце года наконец получили разрешение, переехали. В Польше я был примерно полтора года, там мы с мамой получили разрешение переехать в Израиль. Пока не пришло разрешение, я работал инсталлятором от «Джойнта» на границе с Германией. Там были дома из камня. Мне поручали сверлить отверстия – иногда нужно было целую неделю сверлить одну дырку, настолько прочные были стены. Я считался учеником у польского инсталлятора, для него это было хорошо, ему это оплачивали.

В феврале 1960 года я приехал в Израиль, зная на иврите всего сто слов. Пошел в ульпан. У меня были тети в киббуцах Эйн-Харод и Ифат, так они нас взяли туда (в Ифат – меня и мать; это на севере, между Нацеретом и Афулой). Нам дали там какую-то квартиру маленькую, а я почти там не жил, я был в ульпане с общежитием в Гиватаиме. Проучился четыре месяца, а потом проходил специальный курс физико-математической терминологии. Можно было пройти курс юридический и стать адвокатом в Израиле, но почему-то я не пошел на это. В СССР я тоже не работал адвокатом. Пошел на учительство в том же 1960-м году, в Петах-Тикве получил квартиру… И начал работать в школе, в нескольких школах. Квартира была 30 или 35 метров на улице Ицхака Садэ. Слов у меня было мало, но очень хорошо приняли, ученики мне помогали. В классах было мало детей олим – 3-4 из 30-40.

Я начал работать в технической школе, не в гимназии, называлась «Амаль». Директор школы был тоже из России, и большинство учителей. Я чувствовал себя так, как будто в России. Работал я и в гимназии, преподавал физику. В это время строили атомный реактор – не в Димоне, а в Нахаль-Сореке. На берегу моря. Чтобы обмануть, говорили всем, что это текстильная фабрика… И государство выбрало 10 школ в Израиле, чтобы там преподавали атомную физику. Инспектору, наверное, понравилось, как я преподаю, или ученики были хорошие, и нашу школу тоже выбрали. Мы каждую неделю ехали туда, на стройку, и техники, профессора объясняли, давали задания, лабораторные работы. Я видел единственный раз в жизни, как строят ядерный центр, как вставляется топливо. Всё это мы ученикам показывали. Мы расстались очень хорошо, и ученики на стройке себя вели прилично.

Через какое-то время я получаю письмо от инспектора физики, ему было лет 80, и он пишет, что я вел себя, как хулиган, обижал профессоров, лаборантов, а мои ученики сломали инструменты… Темно в глазах. Я думаю: «Что делать?» Подумал: поеду туда, увижу профессоров, техников, мы же с ними обнимались, когда окончилась практика… Не было еще прямого транспорта, я поехал в Реховот, пешком дошел до атомной станции… И тут служба «Шин-бет» меня арестовала. Не дали даже говорить ни с кем, и думали, что нашли шпиона из России! Два агента спецслужбы, точно как в кино: один хороший, один плохой. Один тебе как будто помогает, а другой угрожает… И к концу дня они сломали меня, я уже думал подписать всё, что они хотят, готов был подтвердить, что всё правда. Но они куда-то, наверное, обратились еще, им сказали «оставьте его». И к вечеру они меня освободили, и «хороший» проводил меня, сказал: «Я тебе советую больше сюда не приближаться. Если приблизишься – исчезнешь, семья твоя тебя уже никогда не увидит».

Я не знал, что делать, как быть в школе? Я пошел к директору и рассказал ему всю историю, не зная, получил ли он копию письма от инспектора. Директор говорит: «Знаешь что, я тебе верю. Давай пошлем ему письмо». Я не знал, как писать, так он сам написал и послал. Инспектор жил в Хайфе, долго не было ответа. Однажды директор говорит: «Я сам поеду к нему». Он поехал, они с инспектором подняли документы, и вот что обнаружили. Моя фамилия Грингауз, а меня спутали с каким-то Гринбергом из киббуца, который пришел в центр неподготовленным… И я получил письмо с извинением, храню его до сих пор.

Я всегда это рассказываю и говорю, насколько судьба на работе может зависеть от твоего начальника, от его доверия… Надо верить в человека. А чем могло бы кончиться? Меня бы уволили – и всё, больше никуда бы не взяли.

Потом я стал заместителем директора (завучем), а когда директор вышел на пенсию, на его место назначили меня. Я вообще не хотел быть директором, мне хорошо работалось завучем. Директор больше интересовался политическими вопросами, брат его был одним из самых близких к Менахему Бегину людей, чуть ли не лучшим другом. И даже когда я был завучем, я фактически исполнял многие функции директора, только не получал за это ни почета, ни наказаний. Но учителя, наверное, были довольны мной, так они написали письмо в министерство…

Когда меня позвали на собеседование, я, наверное, вёл себя немножко нахально. Потому что я не думал о должности: назначат директором – хорошо, а нет, так нет. И всё-таки назначили меня. Это было в 1978-м, и 20 лет я проработал директором.

Когда я принял школу «Амаль бет», в ней было 300 учеников, когда я оставил должность, было 1500. Я делал довольно рискованные вещи: если можно было открыть новое отделение, я всегда был к этому готов. Добивался разрешения и открывал.

В директорском кресле

С учениками я был в очень хороших отношениях. В классе я очень строгий, диктатор. Но я диктатор либеральный – я разрешаю ученикам дышать! И они должны меня слушать, я должен это видеть всегда. Я не понимаю, как может быть нехорошая дисциплина у учеников. Они всегда сидят у меня, нельзя говорить, я должен видеть их глаза, иначе я уже чувствую себя не очень хорошо.

Будучи директором, я продолжал преподавать. Кроме уроков, старался помогать ученикам, всегда они толпились в моем кабинете, секретарша приносила им кофе. Когда я вышел на пенсию, то еще ни одного дня не был без работы. Начал работать учителем и до сегодняшнего дня работаю. Больше шестидесяти лет.

С Шимоном Пересом – президентом Израиля, тёзкой и земляком

Я думал, что Бог и судьба меня оставили – столько меня били… Но они меня не оставили. Мой сын Гиль серьезно заболел в 13 лет, и он боролся 20 лет с болезнью. У него была опухоль мозга – не злокачественная, но агрессивная. Ему делали операции в Канаде, Израиле… Он сумел окончить школу, университет. Он был очень способный по компьютерам: с товарищами открыл фирму «хай-тек» на международном уровне. В последний свой день он еще давал инструкции работникам. Эта фирма до сегодняшнего дня существует.

Гиль с родителями

Его болезнь была для меня еще хуже, чем война. Но я чувствую, что он всё время со мной. Я всегда с ним советуюсь, о чем буду говорить. Через два года после того, как он умер, я заболел раком – врачи говорят, что под влиянием его смерти. Но судьба или Бог сделали так, что болезнь обнаружилась перед каникулами, в Песах. Я тогда готовил учеников по математике на самом высоком уровне. И сразу в первый день каникул мне сделали операцию – длинную, на семь-восемь часов.

После операции я очень скоро очухался. Я пошел к врачу, который меня оперировал, спросить, какой прогноз. Он сказал: «Очень хороший прогноз – 50% остаются живы». Когда я через пару дней встал на ноги, он был как будто недоволен, говорил: «Ты такой… не худой, не молодой, старик, как ты так быстро очухался?» Сначала было очень много лекарств. В семь часов я проходил химиотерапию, а в восемь жена меня забирала на работу. Это было в 2003 году. С тех пор каждые полгода я хожу на проверку, врач дает письмо… Я рассматриваю это письмо как пропуск еще на год жизни.

Сейчас я работаю по шесть дней в неделю. Прихожу в школу в семь с четвертью – учеба начинается в восемь с половиной… Помогаю ученикам решать задачи по математике. У каждого есть мой телефон, после девяти вечера они мне звонят, мы решаем задачи, они могут задавать вопросы… До двенадцати ночи. Жена недовольна, конечно. Ложусь обычно в час, встаю в пять с половиной. Полагаю, я как верблюд в отношении сна. Когда я учился в университете, то, бывало, за неделю перед экзаменом почти ничего не знал. Мои товарищи смеялись: «Что, и этого ты не знаешь?» Я мог сидеть по 80-100 часов – не спать, не есть, только пить и учить, учить, учить… За три дня до экзамена я достигал уровня моих товарищей, за два дня они уже собирались вокруг меня, и я их обучал.

 

Дипломы, призы, наградные листы и именные подарки Шимона Грингауза

Когда я устраиваю экзамены, то проверяю всё в тот же день. К утру я уже ввожу в компьютер оценки. Ученики просыпаются – и уже знают, какую оценку они получили.

С юными спортсменами

Однажды наша школа выиграла мировой чемпионат по гандболу (среди школ, конечно). Нет, шахматами ученики сейчас почти не занимаются. Много времени уходит у них на компьютеры, электронику. Пишут программы, строят роботов.

Свидетельство Ш. Грингауза для «Яд Вашема» и его мнение об израильской молодежи

Что за история с судами? Да, трижды родители подавали на меня иски в суд. Однажды мы с учениками поехали на экскурсию в Синай, ребята катались с крутой горы, а учителя стояли внизу, не допускали, чтобы они вылетели на автостраду. Тогда я еще не был директором, но был среди тех учителей. Один парень всё-таки ударился головой, у него сдвинулись позвонки. Я ездил к нему в больницу, так как чувствовал себя виноватым. Парень долго лечился, потом поступил в университет, но не выдержал – последствия травмы сказались. В детстве он занимался волейболом; родители посмотрели доходы известного волейболиста и в суде запросили, чтобы школа выплатила ему 10% от этих доходов. Ничем это не кончилось.

Второй раз один ученик из выпускного, 10-го класса (у нас десятилетка) связался с группой воров. Родители не пускали его к этим «товарищам», так он повесился. Нам предъявили иск, мол, мы недосмотрели – якобы он 40 дней не посещал школу (на самом деле пропустил 40 учебных часов).

И третий случай, когда ученики поехали куда-то с молодежной организацией, и одного убило машиной. Тут уже я был совершенно ни при чем, но, видимо, у юристов такой порядок – подавать в суд на школу, на директора. В тот раз я даже не появлялся в суде.

Что вы еще хотели узнать?

Пару лет назад мы приезжали в Красное. Думаю, после отъезда в Израиль я приезжал в Беларусь три раза, один раз – с семьей. Да, новый памятник жертвам Шоа в Красном заказал я. Человек, который выполнил заказ, ставил памятник также и в Городке.

В Беларуси во время съемок фильма; у памятника в Красном

Я встречался с послом Беларуси в Израиле, где-то в 2001 году. Его отец тоже был в партизанах, посол сам рассказывал мне об этом.

  

Польша-1995; зажигание памятной свечи на горе Герцля

Участвовал в первом «Марше жизни» в Польше. Несколько лет назад меня выбрали зажечь огонь в День Холокоста – в Иерусалиме (выбирают шесть человек). А в этом году я получил премию «за всё, что сделал в жизни» – наградил президент, вручал министр образования Нафтали Беннет. Первый раз дали такой приз учителю. Иногда дают профессорам, учёным.

Премьер-министр Беньямин Нетаньягу с Ш. Грингаузом; на церемонии вручения президентской премии. Справа президент Реувен Ривлин

Не очень слежу за тем, что происходит в Беларуси. Но держу связь с учительницей Красненской школы. По скайпу иногда общаемся, или она вечером звонит. Ее зовут Алла Шидловская. Она прислала нам книгу Сергея Старикевича.

  

Шимон с учителями и учениками Красненской школы; пишет А. Шидловская

Мой старший сын Таль – 1963 года рождения. Окончил гимназию в Тель-Авиве, пошел учиться в Технион на инженера… Служил в разведке, имел высокое звание, но уже больше 20 лет в отставке. Проверяет лифты, краны. Его жена Циля – юрист в нашем муниципалитете, ее корни из Турции. У них сын и дочь.

   

Циля и Таль; их сын Гай и дочь Амит

Сын Нир, 1971 г. р., инженер-электроник, окончил Тель-Авивский университет, работает в фирме «Панасоник», поставляет компьютерное оборудование для крупных предприятий. Его жена Инбаль – врач, работает в клинике «Тель а-Шомер», ее отец из Марокко, мать имеет корни в Венгрии. У них тоже сын и дочь. Их семья живет в Гиватаиме.

  

Нир получил майорское звание; Нурит во время службы в армии

Дочь Нурит родилась как раз в войну Судного дня (1973 г.), Лиза родила ее в своей же клинике. Время было тревожное, ждали, что будет много раненых. Старшая медсестра спрашивает: «Что, тоже явилась на мою голову?», а жена – она акушерка – отвечает: «Я сама всё сделаю». Муж Офер Бар, его предки тоже приехали из разных стран (Румыния, Марокко). У них трое детей. Особо хочу отметить внучку Яэль, которая учится в 3-м классе, но уже отлично разбирается в компьютерах, делает для меня презентации.

Как я выдержал всё, что пришлось перенести в войну, да и позже? Сам не знаю. Нет, не вера в Бога помогала. Много работал. Думал о близких.

Опубликовано 28.07.2017  23:26

 

***

Из комментов в фейсбуке:

Alexander Gabovich Потрясающе!

Людмила Мирзаянова Личная история, дарящая надежду и укрепляющая веру в людей.

***

Все 3 ч.  также опубликованы в переводе на иврит и англ.

 

Жизнь как чудо. Шимон Грингауз (1)

От ред. belisrael

Когда весной 2017 напросился приехать ко мне в июне с жонкой на 3 недели из Минска на 40-летие борец с лукой, назвавший себя ради понтов Вольфом, поскольку в паспорте  так и оставшийся  уладзімірам паўлавічам рубінчыкам,  я никак не мог предполагать, что столкнусь с циничным подлецом, озабоченным судьбой дорогой ему дзяржавы.

Хотя уже тогда можно было заметить его  хитрые заходы. В дальнейшем все более проявлялась патологическая трусость того, кто спрятавшись за израильским сайтом, сидя в минской квартирке, «боролся» с диктатором и его опричниками, засыпав сайт бесконечными опусами, гордо заявляя, что никто его не заставит уехать, при этом жаловался на тяжесть жизни и годами занимался вымогательством, вытащив огромные финансы,  украл тысячи часов времени на публикацию, да еще и кроме своих присылал массу др, отысканного в сети, в большинстве своем заумного и интересного только самому «политологу». Когда же окончательно достал переустройством своей Синеокой, услышав, что принес много вреда, то ответил: «у такім выпадку сайт мяне не цікавіць». А после израильской трагедии 7 октября, эта нечисть на своем канальчике с тремя десятками подписчиков, чем гордится!, хотя среди них никто не обращает внимание на полнстью съехавшего с катушек,  уже 2 года показывает себя как защитника «бедных газоватов».

15 ноября 2025

***

«Творческая бригада» нашего сайта встретилaсь с Шимоном Грингаузом и его женой в их уютной квартире, на улочке Билу в самом центре Петах-Тиквы. Это было в конце июня; прошёл уже месяц, но я до сих пор не могу вполне придти в себя от рассказанного собеседником. Об ужасах оккупации он говорил довольно спокойным тоном, о том, как много раз едва спасался от гибели – тоже.

Вот эта улица, вот этот дом…

Поразительно всё же, какие зигзаги выписывает жизнь. Мальчик, выбравшийся из-под трупов, чуть не умерший от холода, а затем от гангрены, так много вложил в свое образование и так прочно встал на ноги, что через 18 лет после переезда в Израиль был назначен директором одной из ведущих школ страны.  И как здорово, что рядом с Шимоном оказалась верная спутница жизни, акушерка Ализа (Лиза), уроженка Литвы.

  

Они давно отпраздновали «золотую свадьбу». У них трое детей – сыновья Таль и Нир, дочь Нурит – и семеро внуков, все, судя по рассказам и фотографиям, прекрасно устроены. Ещё один сын, Гиль, умер в молодом возрасте, в память о нём супруги Грингаузы учредили фонд и награждают достойных людей. Школа «Амаль» тоже успешна, хотя за 20 лет директорства Шимона бывало всякое (родители трижды подавали на него в суд из-за несчастных случаев с учениками, но всё оканчивалось благополучно, иначе вряд ли бывший директор получил бы в 2017 г. награду-статуэтку от президента Израиля).

На рубеже веков о Шимоне Грингаузе подготовлен ивритский документальный фильм «Сёма, визит в Беларусь»; его делали как в Петах-Тикве, так и в Красном Молодечненского района, в тех местах на Вилейщине, где воевал партизанский отряд героя. По окончании съёмок отснятый материал пришлось показать белорусским властям – претензий вроде не было. Книга о Шимоне называется «Учитель на всю жизнь», она вышла в Израиле восемь лет назад небольшим тиражом, переиздавалась в 2012 г. Из неё взяты некоторые снимки для нашего материала.

 

В середине-конце 1940-х годов Шимон учился в белорусской школе, где русский изучался лишь как предмет. Израильский педагог до сих пор читает по-белорусски, кое-что помнит из творчества Якуба Коласа и Янки Купалы, вставляет в речь слова вроде «каваль» и «падлога». 

* * *

Меня зовут Шимон, при рождении записали как Шмарьягу, но в России, Беларуси меня называли Семён. Отец – Иекутиэль, российский вариант этого имени – Кушель, и меня называли Семён Кушелевич.

Родился я в 1930 году (хотя в свидетельстве о рождении записан 1932-й) в местечке Красное, тогда это была Польша. В местечке очень много было евреев, и среди них были очень богатые. Они владели магазинами, всякими предприятиями и заводами, которые обслуживали десятки тысяч людей. Мы были не самые богатые, не самая верхушка, но тоже в материальном смысле жили неплохо.

Наш дом находился в центре местечка, при нём имелось много земли, построек, разные усадьбы. Был большой погреб, куда зимой привозили метровые куски льда, и там, как в холодильнике, продукты хранились целый год. У отца, бывшего офицера польской армии, был большой магазин напитков, но так как в стране был антисемитизм, официально не давали ему заниматься бизнесом, и магазин был записан на польского офицера, его друга. Кроме того, отец покупал много гектаров леса, что стоял в болотах, и зимой по заказу отца рубили эти деревья, затем эшелонами перевозили в Западную Европу.

Отец был умеренно религиозный. У него были люди, которые привозили с болот и рек множество раков, и я до сих пор помню, как нужно их держать, чтобы они не укусили. Раков складывали в коробки с мохом – и перевозили тысячами, десятками тысяч в Западную Европу (обычно в Германию, Францию). Были раки обыкновенные – коричневые – а были синие, которые считались «аристократией» среди раков.

  

Родители Шимона Грингауза

Маму мою звали Роза. У меня были старшие брат и сестра, их звали Мендл и Геня. Они входили в еврейские молодежные организации. Некоторые активисты собирались в Палестину. Я помню, что отец всегда смеялся и говорил им: «Куда вы хотите ехать, на эти болота, пески. Здесь у нас в Польше хорошая жизнь».

Родственники матери

В нашем доме соблюдался кашрут, на каждую вещь у нас в доме читалась какая-нибудь молитва. «Ата бахартану миколь гаамим, Шма Исраэль, Адонай Элогейну, Адонай Эхад». И чувствовали мы себя уверенно, жизнь была хорошая. У нас работали нянька, повариха, много людей. Но в середине 1930-х годов (35-й или 36-й) премьер-министром Польши вместо Пилсудского стал Рыдз-Смиглы, человек, склонный к антисемитским взглядам. Уже чувствовалось влияние Германии, где Гитлер пришел к власти. И в Польше начали бросать камни в окна еврейских магазинов, выставлять лозунги «Не покупайте у евреев». Государство перестало заказывать у евреев, жизнь совершенно изменилась, стала много хуже. Я помню самое главное, из-за чего волновался отец: мои брат и сестра должны были начать учебу в университете, а туда почти перестали принимать евреев. К ним на экзаменах придирались, задавали более тяжелые, «наглые» вопросы. А кого все-таки принимали в университет, те должны были сидеть за особыми перегородками.

И вот 1939 год, пакт Риббентропа и Молотова, Советский Союз и Германия разделили Польшу. К нам пришел Советский Союз, и большинство людей приняли его очень хорошо. Правда, крупные предприятия все были конфискованы в пользу государства, но мой отец получил какую-то должность… Для молодежи открылось много перспектив в Советском Союзе. И я помню, что мой брат был в авиационном кружке, сделал какой-то проект крыла самолета, и послал его в институт Баумана в Москве. Там это очень хорошо восприняли, пригласили его учиться. Но он не успел, 22 июня 1941 года напала Германия.

Еще я помню, что брат мой был «левый», а сестра – «правая», принадлежала к Бейтару. Бейтаровцы ходили в черных рубашках с золотыми пуговицами, внешне чем-то напоминая гестаповцев. И вот мой брат, хотя и любил сестру, ночью вставал и срезал эти пуговицы. Утром отец должен был их мирить.

 

Брат Мендл и сестра Геня

Летом 1941 года десятки тысяч, а может и сотни тысяч русских солдат попали в плен. Красная Армия потеряла всякую координацию, и через пару дней германская армия овладела нашим местечком. Об этом грустно говорить, но я видел, что самые богатые евреи надели галстуки, особые праздничные одежды и почтительно встречали германскую армию. Они помнили Германию Первой мировой войны, когда фронт проходил недалеко от нас. Помнили, что немцы – люди культурные, у них договор – это договор, и евреи с ними торговали. В то время евреи продавали товары и русской армии, и немецкой, и некоторые очень разбогатели на этом.

Но в 1941 году через пару дней всё изменилось. Появились указы, распоряжения – «это нельзя», «то нельзя», и одно наказание за все нарушения – смерть. Нельзя было евреям ходить по тротуарам, только в группах, потому что евреев нацисты не считали за людей, мы для них были как животные, которые приносят только болезни и заразу.

В Красном был военный городок, еще от польской армии, и немцы сделали там большую базу, откуда выдавали оружие и обмундирование на фронт с Россией. Им нужны были рабочие руки, поэтому они взяли нас на работу. Мне было 11 лет, но взяли и меня. Каждый из нас получил бумажку, удостоверение «для жизни». Считалось, что, раз мы работаем, то нужны немцам, и они нас оставят в живых. И мы утром большой группой по шоссе ходили на работу под конвоем немецких полицейских, они нас били. И у нас был такой кузнец – большой, сильный человек, и все его боялись. Он не понимал, как это ему не разрешают идти, где он хочет, и упорно шел по тротуару. Сначала немцы тоже боялись его, но через пару дней они остановили нас, остановили его – где-то 10 полицаев, в том числе и местные… И начали стрелять в него – в ноги, в тело – пока не убили. Это была первая жертва в нашем местечке.

Вообще, жизнь евреев повисла на волоске. Расстрелы, убийства стали ежедневным событием. Я помню, что евреи утром шли молиться в талитах, и немцы их останавливали. Ставили на колени и говорили: «Молитесь Богу и просите прощение за те преступления, что вы сделали против немецкого народа». Один немец, в белых перчатках, вынул наган и убил еврея. Но кровь убитого забрызгала убийце сапоги, так он очень рассердился и покончил со всеми, всех расстрелял.

Нам рассказывали, что было здание полиции, а в нем большой зал. На стене полицейские всякий раз, когда убивали еврея, писали «V». Вскоре на стене уже не осталось места, где поставить этот знак. И они устраивали попойки – пили водку, курили полученные сигары, ели колбасу. Рассказывали нам, что там был один полицейский офицер, он утром вставал и входил в этот зал, говоря: «Я голодный, я сегодня еще не убил жида».

Через какое-то время вывели нас всех на площадь и разделили на две группы. Так немцы по-своему решили проблему, кто «левый», а кто «правый». В одну группу попали более здоровые мужчины и женщины, а в другую – больные, дети, которые выглядели не совсем здоровыми, старики… Я тоже с моей бабушкой Алтэ попал в эту группу. Бабушка поняла, что надвигается что-то плохое, и толкнула меня в другую группу, молодых и здоровых. Я больше не видел бабушку, не видел своих друзей… Нам рассказали потом, что их всех отвели в лес, и там была большая яма, длинный ров. Их даже не расстреливали, засыпали песком. Земля дышала много часов, пока все не умерли. Это было примерно в августе – сентябре 1941 года.

Началась осень, и нас отвели в гетто – конвоиры были с собаками, с оружием в руках, били евреев. Нас поселили в одном районе около речки, где 20-30 домов. В каждом из домов был «зал», так его разделили на четыре части, и в каждой части жила семья. Без туалетов, воды… Начались болезни, прежде всего тиф. Температура у больных доходила до 42-43 градусов, половина умирала. Прямо на улочках гетто лежало много жертв. Были группы евреев, которые собирали их и отвозили на кладбище. Нам нельзя было попросить привезти лекарства. Если бы немцы узнали, то они бы сразу уничтожили гетто.

Гетто было огорожено, но иногда можно было выйти. Если еврея ловили без нашивки, то его ждала смерть. Не помню точно, что мы носили, полоску или звезду (кажется, все-таки звезду), но каждый еврей должен был ходить с нашивкой.

Выбрали юденрат, и во главе его был человек довольно толковый. Каждую неделю должны были сдавать контрибуцию – собирали ценные вещи и сдавали немцам за «преступления», которые еврейский народ сделал против германского народа. И в одну неделю глава юденрата не успел собрать контрибуцию. Немцы – офицеры, в белых перчатках, с револьверами в руках – ворвались в гетто, согнали нас и требовали от него, чтобы он дал список 10 людей на расстрел. И он отказался дать им этот список. Его поставили на колени, и офицер в белых перчатках выстрелил сзади… Главу юденрата звали Шабтай Арлюк, он был часовым мастером.

Была в гетто и еврейская полиция, сначала в нее входили более-менее порядочные люди. Но, когда расстреляли Арлюка, то указали на 10 человек – и их тоже расстреляли. Всех в затылок, сзади… Тоже в белых перчатках, из револьверов. И ушли. И мы тоже ушли. Группа евреев, которые провожали погибших, взяли их на кладбище и похоронили. Через какое-то время в одном сарае, когда-то принадлежавшем евреям (не в гетто), где стояли немецкие лошади, одна лошадь упала в яму и сломала ноги. Немцы обвинили евреев, что это произошло из-за них, опять ворвались в гетто, собрали людей, и мой отец там был, и дядя. Немцы указали на 10 человек, чтобы те сделали по 10 шагов вперед, и опять расстреляли всех. Это было зимой, в феврале 1942 года, на морозе минус 30. Отец мой, когда упал, то потянул меня, и я тоже упал. Он лежал сверху, его кровь текла на меня. Мне показалось, что я уже убит; я только подумал, где я – в раю или в аду – и потерял сознание.

Когда немцы ушли, то группа евреев из похоронной команды положила тела на санки и повезла нас на кладбище. Наверное, я очухался и подвинул ногу. Тот еврей, который вез санки, обратил на это внимание и снял меня. Так я опять остался жив, иначе бы меня похоронили.

Я вернулся в гетто. Жил тогда с матерью, братом и сестрой. Не было продуктов. Мать взяла меня, мы вышли из гетто, хотя это было смертельно опасно. Мы пошли к нашей соседке, которую помнили, попросить еды. Она дала, но в это время вошел в двор немецкий офицер. Он увидел нас, поставил к стенке, вынул револьвер – я до сегодняшнего дня вижу этот револьвер, как он направлен к моему лбу – и хотел расстрелять. А эта женщина побежала домой, принесла ему много колбасы, водки. Упала на колени, стала целовать его сапоги, говорила, что просит его, чтобы он нас отпустил – она не хочет, чтобы на ее стене и на дворе была еврейская кровь. И он нас побил – очень крепко – и приказал вернуться в гетто. Так мы опять остались живы.

(продолжение следует)

Опубликовано 27.07.2017  22:08

***

Из комментов в фейсбуке:

Ala Sidarovič  

Захапляе настаўніцтва сп. Шымона па вайне ў вясковых школах на Маладзечаншчыне. Чула аб тым ад красненскай жанчыны.
Приезжал он к моему отцу в Красное лет 5 назад

 

В. Рубінчык. КАТЛЕТЫ & МУХІ (61)

Быў перапынак. Часу не марнаваў – лётаў у адну маленькую, але гордую краіну, потым з тыдзень раздаваў кухталі прэзенты і прыходзіў у сябе. Прыйшоў. Зноў пагрузіўся ў справункі, пра якія ні разу не хацелася думаць у моры, дзе злева – Іярданія, справа – Егіпет, ззаду – «мы».

Невыпадкова пісьменнік Эдуард Топаль 40 гадоў думаў-думаў – і перасяліўся-такі ў Ізраіль. Цёпла, старым прынята дапамагаць. А яшчэ ж і культурку ізраільцы любяць (у сваёй справаздачцы ўсяго я не здолеў ахапіць, і нават забыўся, што наведаў горад Рышан з яго прыгожым паркам). Месяц таму назвалі пятачок у цэнтры Іерусаліма «Плошчай Шагала». Паводле прыкладу Беларусі (?) збіраюцца будаваць новую Нацыянальную бібліятэку – акурат насупраць Кнэсэта, відаць, для таго, каб народныя абраннікі прывучаліся да чытання. Кнігі на рускай прадаюцца…

Чароўныя графіці, зноў жа, скрозь і ўсюды.

 

Усё гэта на фоне спарадычных тэрактаў, ад якіх ізраільцы нярэдка «ўцякаюць» у прыватнае жыццё і прыватныя, нярэдка высмактаныя з пальца праблемы. Пясняр і сонца такіх новых грамадзян – вядома, не палітык там нейкі, а Этгар наш Керэт з яго міні-расказамі… Рэінкарнацыя расійца Аркадзя Аверчанкі.

Спахапіўся, што не толькі многія мае ўяўленні пра Ізраіль больш не спрацуюць, а і напісанае іншымі аўтарамі ў 1990-х гадах… Уладзімір Мехаў: «Салдат Арміі абароны Ізраіля – так тут войска называецца – вызначаецца годнасцю, патрыятычнасцю, усведамленнем, як ён патрэбен радзіме і як яна ім ганарыцца». Не ў крыўду нядаўна памерламу Мехаву, чытаў і пра тых, хто ўхіляецца ад службы («Вайсковая паліцыя рэгулярна праводзіць аблавы на ўхілістаў і дэзерціраў… У ходзе такой аблавы, якая ладзілася сёлета [артыкул 2012 г.], вайсковая паліцыя затрымала 474 чалавекі»), і пра тых, хто адмаўляўся выконваць загады, асабліва ў «працэсе размежавання» з Газай, – такіх былі тузіны…

Насцярожыла, але не здзівіла гісторыя з успышкай скураной хваробы на базе ЦАХАЛа «Шызафон» у чэрвені 2017 г. Дзясяткі салдат сапраўды захварэлі, а амаль столькі ж – 46, калі дакладней – сімулявалі хваробу, каб пазбегнуць удзелу ў навучаннях. Нагадала эпізод з кнігі Эфраіма Севелы «Моня Цацкес – сцяганосец», дзе навабранцы перадавалі адно аднаму вошку, каб «пакантавацца» ў казарме… Гісторыя як бы намякае, што ў ЦАХАЛе пасля прыходу на пасаду міністра абароны ўраджэнца былога СССР (год таму) райскага жыцця няма і не будзе ёсць што мяняць да лепшага.

Былы пасол Ізраіля ў Беларусі прачытаў байцам натацыю ў сваім блогу на «Рэхе Масквы»: «Няхораша і нехарактэрна для ізраільскай арміі. У рэшце рэшт, тыя, хто захварэў, вылечаны, тыя, хто сімуляваў, пакараны». Адчуваецца віртуозны стыль палеміста… Калі б не ведаць, што сам Зэеў Бен-Ар’е быў у 2012 г. пакараны ізраільскім судом і з ганьбай выгнаны з міністэрства замежных спраў (але з усяго відаць, хоча вярнуцца – ну, вярнуўся ж ва ўрад Ар’е Дэр’і, у 1999 г. прызнаны крымінальным злачынцам…), то яго натацыю на «маякоўскую» тэму «што такое добра і што такое блага» можна было б і прыняць.

Юрый Анатольевіч Зісер – не Зэеў Львовіч Бен-Ар’е, але таксама любіць паразважаць на тэмы маралі. Гучна выбухнуў яго пост у фэйсбуку, дзе Ю. А. паскардзіўся на сцюардэсу кампаніі «Белавія» (не дала яму і жонцы паспяваць украінскія песні ў самалёце…). Кампанія даволі годна адказала, што «Вас могуць папрасіць перастаць спяваць на борце, калі вы знаходзіцеся на «крытычным этапе палёта» (у час узлёту і пасадкі…), таму што ў гэты час важна быць максімальна ўважлівымі, як бортправаднікам, так і пасажырам». Медыямагнат застаўся пры сваім меркаванні – і спяваў ён ціха, і сцюардэса, аказваецца, не прасіла, а настойвала, «бы лейтэнант міліцыі»: «Вы парушаеце грамадскі парадак!»

Сам я не вялікі аматар нацыянальнай авіякампаніі – перш за ўсё праз цэны, якія яна традыцыйна запрошвае за свае паслугі (за рэйс з Беларусі ў Ізраіль і назад заплацілі значна больш, чым калі б ляцелі з Масквы або Вільнюса, а меню было… мякка кажучы, беднаватае). Крыху напружылі таксама памылачкі на абгортцы шакаладкі.

By the way: «яічных» – яечных, «меньш» – менш, «сухоа» – сухога, «кантоўнасці» – каштоўнасці, «энергітычная» – энергетычная, «ненасыччаных» – ненасычаных, «месацаў» – месяцаў. Хто чытаў ранейшыя серыі «КіМ» – напрыклад, 39-ю, 53-ю – той ведае, што да непісьменнасці ў публічных месцах я стаўлюся без энтузіязму. Праўда, і ў Ізраілі хапае «альтэрнатыўна адораных»: у Петах-Тыкве пішуць на шыльдах вуліцы Дубнава (наш зямляк, гісторык і грамадскі дзеяч з Мсціслава, 1860-1941) то «Dubnov», то «Dovnov». І, між іншага, афіцыйны часопіс «Белавія» «OnAir» з яго расказамі пра падарожжы ды перакладамі навел Міхаіла Зошчанкі на беларускую мне спадабаўся.

Вяртаючыся да тэмы спеваў: можа, сцюардэса і занадта рэзка «папрасіла» Зісера & Со. сціхнуць, мяне там не было. Але ж рабіць з гэтага далёкасяжныя высновы… «Падпсавалі настрой і нікому не зрабілі лепей, затое ПАРАДАК (у рускамоўным арыгінале гэтае слова напісана па-беларуску, а мо на трасянцы? – В. Р.). Ordnung. Будзь рэйс украінскі, упэўнены, нас бы не перапынялі». Яго aбараняла жонка, небезвядомая культуралагіня, аднак лепей бы не: «Карацей, я зразумела. Забаронена не толькі тое, што забаронена (і пра гэта сказана або напісана). Забаронена можа быць усё заўсёды – і ўсім, кім заўгодна… Не бывае паўсвабоды. Каб усё было дазволена, але пры гэтым усё можна было ў любы момант забараніць…». Так я даведаўся, што палёт – гэта не рызыкоўная, а «заўсёдная» сітуацыя, а бортправадніцы адносяцца да катэгорыі «хто заўгодна». Што не бывае паўсвабоды – ёлупы, знача, заканадаўцы розных кантынентаў, якія спрэс уводзяць у канстытуцыі ды іншыя важныя дакументы агаворкі пра «дзяржаўны інтарэс», магчымасць абмежавання правоў чалавека.

Яшчэ Ю. З. кінуўся вешаць цэтлікі тым, хто з ім не згаджаўся: «Сапраўдныя беларусы!», «Браво! Вы – сапраўдны беларус!». І далей: «…Маса асабістых абраз, хамства і выпадаў з боку ахоўнай часткі беларусаў – іншага я і не чакаў… Беларусы ў масе (нават тыя, хто лічыць сябе сур’ёзнымі) зусім нецярпімыя да альтэрнатыўных пунктаў гледжання, нават не спрабуюць разумець іншых і ўважаюць сваё асабістае меркаванне за меркаванне ўсяго або амаль усяго народа. Больш за тое, яны абажаюць ordnung, ён вышэй за асабістую свабоду» (нагадала слоўцы Лукашэнкі пра «народзец» і Алексіевіч пра «народнае цела»). Уразіла і тое, што Зісер лічыць: «парадак і свабода – узаемна процілеглыя рэчы». Іначай кажучы, для нас або казарма, або хаос – трэцяга не дадзена…

Нават няма ахвоты каментаваць, папярэджваць пра небяспеку гульні з этнічнымі стэрэатыпамі НЕ ў літаратурных творах або гумарыстычных газетках, асабліва калі гуляецца чалавек з яўрэйскім прозвішчам – настолькі ўсё далёка зайшло. Прагназую, што, калі пойдзе далей, то даволі скора Ю. З. пазбавіцца сваіх актываў на тэрыторыі Беларусі – на жаль, унутрана ён гатовы да гэтага.

Прызнаюся, і сам гадоў 10 таму напейсаў іранічнае двухрадкоўе пра беларусаў, звыклых да прымусу (не без уплыву Ігара Губермана з яго канстатацыяй «еврей, который всем доволен – покойник или инвалид»). Аднак яно фігуравала толькі ў самвыдатаўскім бюлетэні з тыражом 100 асобнікаў. Дый не стаў бы я адзін «жарт» паўтараць двойчы: тролінг тролінгам, але меру знаць неабходна.

* * *

Апошні месяц быў цяжкі. 3 ліпеня памёр беларускі яўрэй Міхаіл (Іехіэль) Звераў, якога я добра ведаў, 13 ліпеня – кітаец Лю Сяабо, якога асабіста ведаць не давялося…

Міхаіл Ісакавіч Звераў пару гадоў не дажыў да 90. Ён родам з Парыч пад Бабруйскам. Любіў ідыш, успомніў для маёй газеты «Анахну кан» колькі гумарных дрындушак даваеннага часу. Любіў шахматы і асабліва шашкі – да пачатку 2010-х гадоў кіраваў клубам «Белыя і чорныя» пры мінскім «Хэсэдзе». Прыводзіў у клуб экс-чэмпіёна свету па шашках Аркадзя Плакхіна, прывёў бы і гросмайстра па шахматах Давіда Бранштэйна, ды той у апошні момант адмовіўся.

У яго было няпростае маленства – як кажуць у падобных выпадках, апаленае вайной. У эвакуацыі трапіў у дзіцячы дом, уцёк адтуль, пасвіў калгасныя статкі. Потым вярнуўся ў Беларусь, служыў у войску, вывучыўся на інжынера, працаваў на трактарным заводзе. У 1990-х актыўна заняўся грамадскімі справамі – нейкі час уваходзіў у праўленне Мінскага аб’яднання яўрэйскай культуры. На Інтэрнацыянальнай, 6 мы з ім і пазнаёміліся (у 1994 г.).

 

М. Звераў (у белым) сярод актывістаў «Белых і чорных», злева ад яго А. Плакхін і І. Генадзіннік, справа Ю. Тэпер і Э. Рабіновіч; Лю Сяабо абдымае жонку.

Што да нобелеўскага лаўрэата Лю – літаратурнага крытыка, паэта, праваабаронцы – то ў 2010 г. я падпісваўся за яго вызваленне і за тое, каб кітайскія ўлады знялі хатні арышт з яго жонкі. «Спадзяюся, што буду апошняй ахвярай бясконцага пераследу літаратараў у Кітаі, і зараз ніхто ўжо не будзе асуджаны за слова. Свабода самавыяўлення – аснова чалавечых правоў, крыніца чалавечнасці, маці ісціны. Душыць свабоду слова значыць таптаць правы чалавека, нішчыць чалавечнасць, забараняць ісціну», – пісаў ён. Я цалкам згодзен з ім, калі свабодай не злоўжываюць, заклікаючы да гвалту і падобнага. Аднак у тых тэкстах Лю, што я бачыў, «экстрэмісцкіх заклікаў» няма. Адбрэхваючыся («гэта наша ўнутраная справа», «ён крымінальнік»), чыноўнікі КНР так і не змаглі даказаць, што Лю, з яго ідэямі негвалтоўнага супраціву, нанёс рэальную шкоду краіне. Як і чыноўнікі РБ не давялі, што аўтары «Рэгнума», пасаджаныя звыш сямі месяцаў таму, дапраўды «распальвалі».

Зараз у мяне няма ніякай ахвоты ехаць у Кітай – ні турыстам, ні па справах (лепей ужо ў Ізраіль з усімі яго тараканамі). Можа, калі рэабілітуюць дысідэнта, памерлага ў 61 год пасля дзесяці гадоў турмы і трох гадоў лагера, тады…

Харош і Азербайджан, які ўпаяў падарожніку-блогеру Аляксандру Лапшыну тры гады калоніі фактычна за наведванне Карабаха і расказ пра гэтую тэрыторыю як пра армянскую. Яшчэ Лапшын высмейваў чыноўнікаў розных краін і ўвогуле «вёў сябе вызываюшча», дзіва што Лукашэнка яго выдаў з Мінска, спаслаўшыся на фіктыўны «запыт Інтэрпола». Нават Эдуард Лімонаў, які чалавечае жыццё агулам у грош не ставіць, абурыўся.

На маю думку – не толькі на маю – варта было абмежавацца штрафам або ўмоўным тэрмінам. Блогерам апошнім часам увогуле цяжка жывецца, вось і Антон Носік памёр… Зрэшты, не магу згадзіцца з інтэрнэт-абаронцам Лапшына, што рашэнне Баку – гэта «канец»: прысуд можна абскардзіць, магчымая амністыя. Неяк усё ж не верыцца, што Ізраіль пакіне свайго ў нядолі.

Ёсць і добрыя навіны. Як і было прадказана, спынена справа супраць беларускага відэаблогера Максіма Філіповіча, які, паводле міліцыі, «падмяняў сабою СМІ» пры дапамозе канала ў ютубе. Кіеўскі апеляцыйны суд не развітаўся са здаровым глуздам і днямі пастанавіў, што гарсавет мусіць перагледзець сваё рашэнне ад 01.06.2017 аб наданні імя Рамана Шухевіча кіеўскаму праспекту Мікалая Ватуціна. Да таго ж за гэты перагляд было аператыўна сабрана звыш 10000 подпісаў грамадзян (не без удзелу яўрэйскіх арганізацый).

Гісторык Юрась Гарбінскі паведамляе: «У Польшчы на факультэце паліталогіі ўнівэрсітэта Марыі Кюры-Складоўскай у Любліне 26.06.2017 Ганна Бартнік паспяхова абараніла доктарскую дысертацыю “Яўрэйская нацыянальная меншасць у Беларусі пасля 1991 года” (”Mniejszość żydowska w Republice Bialoruś po 1991 roku”). Навуковы кіраўнік – прафесар Конрад Зялінскі». Парадуемся за Ганну: цікава было б пачытаць яе дысер.

Вольф Рубінчык, г. Мінск

23.07.2017

wrubinchyk[at]gmail.com

Апублiкавана 23.07.2017  01:20

ДОПОЛНЕНИЕ (вспоминает Юрий Тепер):

М. И. Зверев старался делать для любителей интеллектуальных игр как можно больше – и когда мы собирались у станции метро «Восток», и на В. Хоружей, 28. Чтобы доказать, что шахматно-шашечный клуб организации «Хэсэд-Рахамим» лучше всех, в конце 1990-х он заявлял нашу команду на городcкие фестивали, ходил к начальству, добился, чтобы за нас заплатили турнирный взнос. Гордился, когда команда заняла 3-е место – попросил меня написать об этом статью в газету «Хэсэда» (я написал). Собирал фотографии.

Михаил Исаакович хотел, чтобы клуб «Белые и черные» имел свой гимн, однако большинство активистов воспринимало это скептически. Я нашел в советском журнале 1930-х годов стихи, которые редакция журнала раскритиковала. Cлова звучали примерно так: «Кто бы ты ни был, маэстро или пижон, надейся на первое место, пой песню и при на рожон». Я спросил (не без доли иронии): «Ну что, это подойдет?» Зверев подумал и говорит: «Вообще интересно, но, наверное, не подойдет».

Илья Генадинник вспоминал, как лежал в одном отделении больницы со Зверевым – Михаилу Исааковичу было много передач, он делился с Генадинником, жена Зверева это поощряла. Одно время я читал лекции о шахматах и шахматистах в клубе «Хэсэда», М. И. обещал найти деньги на «гонорар». Я сказал: «Если начальство Вам не платит, то мне не заплатит тем более». Когда я занял 2-е место в личном чемпионате Минска 2001 г., то Зверев очень гордился, говорил, что это успех всего «Рахамима»…

Добавлено 23.07.2017  23:18

В. Рубінчык. Яшчэ не склаўся пазл

От ред. belisrael
.

Когда весной 2017 напросился приехать ко мне в июне с жонкой на 3 недели из Минска на 40-летие борец с лукой, я никак не мог предполагать, что столкнусь с циничным подлецом.

Хотя уже тогда можно было заметить его  хитрые заходы. В  том числе в этих записках с выискиванием грязи об Израиле и недовольством Нетаньягу, которое в дальнейшем перешло в ненависть. Само же существо свалилось, решив съэкономить на страховке.  И уже на второй день приехав в Тель-Авив на пляж, его жонка от радости, дойдя до воды, подпрыгнула  и опустившись, завыла от боли. Доковыляв до подстилки, вскоре получила пляжную медпомощь. Вернувшись в Петах-Тикву, начала пробовать разные рецепты из инета, а на следующий день ныть, что надо возвращаться в любимую Синеокую. Но все-таки еще ч-з день все наладилось. Зато разумник, в следующую поездку на пляж и прогулку по Яффо, решил проявить храбрость и вечером снова поплавать уже на диком арабском пляже, и с трудом выбрался на берег.

  В дальнейшем все более проявлялась патологическая трусость того, кто спрятавшись за израильским сайтом, сидя в минской квартирке, «боролся» с диктатором и его опричниками, гордо заявляя, что никто его не заставит уехать, при этом жаловался на тяжесть жизни и годами занимался вымогательством, вытащив огромные финансы. Засыпав сайт бесконечными опусами, украл тысячи часов времени на публикацию, да еще и кроме своих присылал массу др, отысканного в сети, в большинстве своем заумного и интересного только самому «политологу». Когда же окончательно достал переустройством своей любимой Синеокой, услышав, что принес много вреда, то ответил: «у такім выпадку сайт мяне не цікавіць». А после израильской трагедии 7 октября, эта нечисть на своем канальчике с тремя десятками подписчиков, чем« гордится!, хотя среди них никто не обращает внимание на полнстью съехавшего с катушек,  уже 2 года показывает себя как защитника «бедных газоватов».Как он шел к этому в материале Хронология бесконечной подлости Вольфа Рубинчика

Вчера 9 декабря на своем канальчике неблагодарный вспоминил про эту писанину, написав: “Быў выбар дзе спыніцца ў Ізраілі, але “кінулі якар” на вул. Спінозы ў Пэтах-Цікве. Цяпер думаю, што дарэмна“.  Был выбор где остановиться в Израиле, но “бросили якорь” на ул. Спинозы в Петах-Тикве. Сейчас думаю, что зря.

У существа есть родичи в Петах-Тикве и Ашдоде,  но никто его ждал, даже не приняли бы на одну ночь.

10 декабря 2025 , 14:15

***

У канцы чэрвеня – пачатку ліпеня пабываў я ў Ізраілі чацвёрты раз у жыцці. Раней (1996, 1998, 2000) лётаў штораз на шэсць тыдняў, сёлета абмежаваўся трыма. Праўда, гэтым разам быў з жонкай – на кожнага па тры тыдні, то і выходзяць «традыцыйныя» шэсць…

Спыняліся ў Петах-Тыкве, па некалькі дзён прабавілі ў Іерусаліме і Эйлаце, а па колькі гадзін – у Тэль-Авіве-Яфа і Цфаце. Заязджалі таксама на Мёртвае мора. Бачылі поўнач і поўдзень, захад і ўсход краіны. Здавалася б, усё добра, можна толькі пазайздросціць. Але.

Сямнаццаць год таму па вяртанні, прыпамінаю, уражанні былі цэльныя, хацелася адразу напісаць кнігу. Зараз няма такой цэльнасці. Мо праз тое, што высаджваўся ў аэрапорце імя Бен-Гурыёна з галавой, загружанай мінскімі праблемамі – да іх у Ізраілі імпэтна далучыліся і некаторыя міжземнаморскія. У выніку не ўдалося мне скласці свой «пазл» да канца.

Усё-такі, аглядаючы Ізраіль-2017, параўноўваючы яго з Ізраілем-2000, маю штосьці гукнуць «са сваёй званіцы». Краіна для турыстаў – гэта па-ранейшаму ярка, досыць шумна… а таксама дорага і бруднавата. Калі падарожнічаць не толькі па калідорах гатэляў, ясная рэч.

На «парасонавай» вулачцы ў Іерусаліме такі ярка

Да шуму я стаўлюся хутчэй пазітыўна, калі ён – прыкмета жывога, але такі шум, як ні дзіўна, у Ізраілі паціху глухне. Элементарнае: у аўтобусах ужо рэдка калі пачуеш гаману, кожны другі, як і ў Мінску, сядзіць, занурыўшыся ў свой гаджэт. Ехалі мы з Петах-Тыквы ў Тэль-Авіў праз Бнэй-Брак і Рамат-Ган (дарога з усімі прыпынкамі, нечакана доўгая), зайшлі ў салон дзяўчаткі, расчырыкаліся… Дык нейкі важны дзядзя асадзіў іх: «Тут не школа». Яны і прыціхлі, аж мне шкада было. І на рынках, як падалося, гандляры ўжо менш схільныя крычаць-зазываць пакупнікоў, хоць і засталіся яшчэ асобныя «луджаныя горлы». Нават у Старым горадзе Іерусаліма нам з жонкай не дужа дадзявалі… З аднаго боку, добра, з другога – як жа каларыт?

Абменны пункт, або «Пераключальнік грошай» 🙂

Шум цяпер у Ізраілі збольшага механічны – аўтамабільны парк, выглядае, павялічыўся ў разы. Яно б нічога, за апошнія гады пабудавана шмат новых магістраляў, аднак вулачкі-та ў гарадах не пашырыліся. І блукаюць пешаходы між машын, і веласіпедыстам мала дзе прыткнуцца. Чуў, дарэчы, што з гэтага года забараняюць ім ездзіць па тратуарах: рашэнне яшчэ не ўвайшло ў сілу, аднак вось-вось увойдзе. У такім разе небяспека для аматараў «чыстага» віду транспарту істотна павялічыцца.

«Тут з асалодай жыве сям’я бутэлек Петах-Тыквы» – крэатыўная замануха, каб гараджане насілі пластык у спецыяльныя кантэйнеры

Як правіла, ізраільцяне ў адносінах да гасцей краіны – мілыя, клапатлівыя людзі, не вынятак і рускамоўныя імігранты. Нашу сям’ю кранальна апякалі ва ўсіх названых гарадах, пускалі пераначаваць, частавалі і г. д. 87-гадовы настаўнік матэматыкі, выхадзец з Беларусі, звазіў на ўласным аўтамабілі ў петах-тыквенскі рэстаран – зрабіў мне такі падарунак да дня народзінаў. Паліцыянт, да якога я звярнуўся з пытаннем ля Мёртвага мора, убачыўшы, што не маю з сабою вады (засталася ў жонкі), працягнуў поўную бутэльку. Іўрытамоўная жанчына на аўтавакзале ў Цфаце дапамагла даць рады з хітрамудрым раскладам руху аўтобусаў… Учынкаў, за якія выпадала казаць «дзякуй», «спасибо» ці «toda raba», было шмат.

   

Гуляю з юнаком у шахматы, «малыя» і «вялікія». Тэль-Авіў, вул. Гашамэр

І ўсё ж… Разняволенасці, упэўненасці ў сабе, якімі я некалі захапляўся, у мясцовага люду не дадалося. Кантраст з Беларуссю перастаў кідацца ў вочы: «правілы гульні» ў эканоміцы такія, што лёгка пазбавіцца заробку, знайсці яго цяжэй (хаця фармальна беспрацоўных у Ізраілі менш за 5%). Як і ў нас цяперака, начальнікі шмат дзе могуць не даплаціць, а то і проста выкінуць з працы. Чуў рэальныя гісторыі.

Відаць, не ад добрага жыцця многія ізраільцы, не адно імігранты, апошнім часам сталі збіраць і здаваць бутэлькі па 0,3 шэкеля за штуку. Цэны ў краіне досыць высокія, нават на рынках; цяпер прадаецца нават тое, што гадоў 20 таму часам і выкідвалася, аддавалася задарма. Вядома, дабрачыннасці і «яўрэйскай салідарнасці» ніхто не адмяняў – ёсць склады, бясплатныя сталоўкі… Аднак такі варыянт не ўсім падыходзіць.

Калі разважаць пра бяспеку ў гарадах, то мы гулялі па іх без аніякага страху, дабраўшыся 30 чэрвеня аж да Храмавай гары ў Іерусаліме (кароткую праверку ля ўваходу вытрымалі з гонарам!). Ды не паспелі пахадзіць тамака і чвэрць гадзіны, як нас, разам з іншымі турыстамі, прагналі адтуль спецслужбоўцы. Атмасфера была насамрэч напружаная – праз падрыхтоўку да пятнічнай малітвы? – і я не здзівіўся, калі прыйшла вестка пра тэракт 14 ліпеня з забойствам двух ізраільскіх паліцыянтаў-друзаў… Пачытаеш хроніку тэрактаў за 2015–2017 гг. – і разумееш, чаму не так ужо багата ўсмешлівых твараў на вуліцах Іерусаліма.

Вул. Кінг Джордж у Іерусаліме. І ў 1998-м, і ў 2017-м я імкнуўся быць «на кані».

«Трэмп» у Ізраілі цяпер зусім не такі папулярны, як Трамп… Трэмп – гэта аўтастоп, калі хто не скеміў. Лавіў аўтамабілі ля адной з гор Цфата і на павароце да Эйн-Гедзі – агулам за сорак мінут спыніўся толькі адзін чалавек, і тое яму было з намі не па дарозе. Як мне патлумачылі, ізраільцы баяцца падвозіць незнаёмых… У 1990-х, падаецца, было іначай.

Раней я не раз пісаў пра эканамічныя дасягненні Ізраіля, у прыватнасці, пра рост валавага ўнутранага прадукта і золатавалютных рэзерваў. Дык вось, на вонкавым выглядзе гарадоў той рост адбіваецца слаба. Хмарачосы як хмарачосы, але па-ранейшаму часцяком трапляюцца старыя будынкі, сярод іх ушчэнт занядбаныя. Папрашаек на вуліцах у параўнанні з канцом ХХ ст. візуальна меней не стала – мо наадварот. І ў Іерусаліме, і ў Тэль-Авіве (раён цэнтральнай аўтастанцыі наганяе сум, бо нават з акна аўтобуса відаць трушчобы). Агаваруся, што ўсёй карціны за тры тыдні я не бачыў і не мог бачыць.

На вуліцы Шолам-Алэйхема ў Тэль-Авіве

Эйлат – асобная «песня», за 20 гадоў ён-такі стаў курортам міжнароднага значэння, і адначасна даволі ўтульным горадам для жыцця. Пляжы і гатэлі на любы густ, з рыбкамі і без, цудоўная падводная абсерваторыя (уваход – каля 100 шэкеляў з «носа», але справа таго вартая), фантаны з музыкай па вечарах – гэта ўсё Эйлат.

Платны туалет – даволі рэдкая з’ява ў Ізраілі, бо процьма бясплатных

Мора – унізе, а мы жылі амаль на самым версе (Mish’ol Ha-Ma’arav, «Заходняя сцежка»), і штодня праходзілі па тры-чатыры кіламетры пад гару і ўгору: практыкаванне ў спёку не самае прыемнае, але ж і не фатальнае. Цешылі вочы вычварныя скульптуры тыпу дрэва-святлафора, стэнд з гарадамі-пабрацімцамі Эйлата, дзе пазначана і ўкраінская Ялта…

Дзіўна, што ў гэтым спісе няма беларускіх назоваў. На беразе Чырвонага мора з пачатку 1990-х жыве пісьменнік-рабочы Давід Шульман, які шмат зрабіў для збліжэння жыхароў дзвюх краін, а ў прыватнасці, Эйлата і Барысава. Празрысты намёк гарадскім саветам абодвух гарадоў 🙂

У кватэры з дасканалай сістэмай ахалоджання паветра лавіў кайф, перачытваючы Уладзіміра Набокава. Да некаторых твораў дабраўся ўпершыню, і вось урыўкі з «Шляхаводніка па Берліне», якія проста клаліся на нашае адчуванне: «У кожным вялікім горадзе ёсць своеасаблівы зямны рай, створаны чалавекам… раю наведваць дом земнаводных, насякомых, рыб… І вядома, трэба паглядзець, як кормяць чарапах». Мы з жонкай усё гэта назіралі – не ў берлінскім заапарку, а ў эйлацкім акіянарыуме.

З другога боку… хапае ў Эйлаце, як і ў іншых мясцінах, вуліц, пакрытых брудам; немалую ролю тут граюць хатнія гадаванцы. Уражанне такое, што цяпер палова сем’яў трымаюць сабачку, хто-ніхто і па два. Улады з дапамогай плакатаў папярэджваюць гаспадароў, каб не пакідалі пасля прагулак сабачае гаўно, ды гэта слаба дапамагае.

Вясёлы кліп ад Ніра & Галі пра коціка і птушку. Жэстачайшэ рэкамендуецца для прагляду

Безліч у ізраільскіх гарадах і катоў – рудых, шэрых, усялякіх. Часта яны сядзяць ля ўваходаў у крамы, адкуль кандыцыянер гоніць свежыя струмені – ратуюцца ад спёкі, значыць. Паводзяцца па-гаспадарску. Вунь адзін разлёгся пасярод тавару (знята на рынку Кармель у Тэль-Авіве).

Што зачапіла мацней – сітуацыя з Мёртвым морам; яно, слушна адзначалі розныя аўтары, літаральна памірае, бо вада з ракі Іярдан практычна не даходзіць да мора-возера. Я зрабіў памылку, вырашыўшы з Эйлата заехаць у Эйн-Гедзі і паплюхацца ў салёнай вадзе (помніў з 1996 г., што ля запаведніка ёсць грамадскі пляж). Той самы паліцыянт, які прэзентаваў мне бутэльку, патлумачыў: уся паўночная частка Мёртвага мора закрыта для купання. Насамрэч паўсюль тырчэлі плакаты: «Асцярожна, правалы ў глебе», «Купанне забаронена». Тым не менш я пераадолеў круты спуск і дабраўся да берагавой лініі, падзівіўся з гранул солі, што сабраліся ў «кветкі», памачыў ногі, пафоткаў… На жаль, камера з мабільнага не перадасць усіх нюансаў.

Праваахоўнік радзіў вярнуцца на 25 кіламетраў у бок Эйлата, у Эйн-Бакек, што мы з жонкай і зрабілі. Праўда, паўднёвую частку, разрэзаную канальцамі, ужо цяжка ўважаць за «сапраўднае» мора, дый пейзажы там менш маляўнічыя. Аднак людзі ахвотна прыязджаюць здаля, бо вада, кажуць, валодае-такі лекавым эфектам. Паляжалі ў ёй і мы.

* * *

Агулам, за 17 гадоў Ізраіль, пабагацеўшы, не здолеў вырашыць многія свае праблемы – сацыяльныя, дэмаграфічныя, экалагічныя. На лакальных узроўнях робіцца нямала – пабудавана трамвайная лінія ў Іерусаліме, што дазволіла разгрузіць цэнтр горада, будуецца нешта падобнае ў Тэль-Авіве… Аднак рызыкну дапусціць, што ў стратэгічным плане дзяржава топчацца на месцы. Пры ўсёй павазе да Бібі Нетаньягу (дасведчанага тактыка, майстра кампрамісаў), няма зараз нацыянальнага лідэра, голас якога лавіла б уся краіна, дый ці будзе?.. Па вялікім Тэль-Авіве развешаны гіганцкія плакаты з выявай Машэ Кахлона, міністра фінансаў, які яўна рыхтуецца да выбараў. Напэўна, гэта не найгоршы экземпляр палітыка, але хто гарантаваў бы, што, трапіўшы на самы верх, ён не пойдзе за сваім цёзкам Кацавам або Эхудам Ольмертам, нядаўна выпушчаным з турмы? Асабіста я не схільны давяраць тым, хто шукае папулярнасці праз каляровыя карцінкі.

Якраз у час нашага прыезду ўсчаўся чарговы скандальчык – урад Ізраіля пастанавіў прыпыніць пагадненне ад 31.01.2016, згодна з якім прадстаўнікі кансерватыўнага і прагрэсіўнага іудаізму атрымлівалі некаторыя правы ля Муру Лямантаў (Сцяны Плачу). Большасць аналітыкаў ацаніла крок прэм’ер-міністра як саступку ультраартадоксам, прысутным і ва ўрадзе. Ёсць думка (вычытаў у газеце «Наguesher»), што пагадненне было заключана ў эпоху Абамы, каб залучыць на свой бок лідэраў амерыканскіх яўрэяў, а калі прыйшоў Трамп, то з ім у Нетаньягу ўсталявалася непасрэдная сувязь, і ў падтрымцы тых лідэраў – сярод якіх нямала ўплывовых людзей – ужо няма патрэбы… Ізраільцам ніхто не забараняе сварыцца з багатырамі: іншае пытанне, дзеля чаго? Што на даляглядзе? Парады «меншасцей» з вясёлкавымі сцягамі?

Тэль-Авіў. Такіх сцягоў у горадзе хапае.

Як бы ні ставіцца да першага галавы ізраільскага ўрада Давіда Бен-Гурыёна, ён з’яўляўся дапраўды галавой (палец у рот не кладзі). І быў здольны на нетрывіяльныя крокі – чаго варты пераезд у паўднёвы кібуц Сдэ-Бокер, што ў пустыні Негеў… У 1950-х ён клікаў суайчыннікаў за сабой, асвойваць пустыню, бо яе засяленне, паводле Бен-Гурыёна, з’яўлялася «нацыянальнай задачай вышэйшага парадку». І праўда – яна ж займае 60% тэрыторыі краіны.

Мы з Б.-Г. 🙂

У 2015 г. Нетаньягу заяўляў ганарліва, што «мара Бен-Гурыёна пра заселены і квітнеючы Негеў ператвараецца ў жыццё на нашых вачах». Нешта я не заўважыў. Па дарозе з Тэль-Авіва ў Эйлат, пачынаючы з наваколляў Беэр-Шэвы, жылых паселішчаў мала (асабліва злавеснае ўражанне пакідае раён Цын з яго «іншапланетнымі» кратэрамі; бліжэй да Іярданіі аднастайны пейзаж прынамсі разбаўляецца шматлікімі пальмавымі аазісамі). Карацей, нягледзячы на дэкларацыі ды подзвігі энтузіястаў, на рукатворны лес Ятыр, Ізраіль развіваецца перадусім у досыць вузкай прыбярэжнай паласе, дзе і круцяцца асноўныя капіталы. Нават Галілея з яе спрыяльным кліматам заселена не вельмі шчыльна: калі мы ехалі ўвечары, то адзначалі толькі рэдкія агеньчыкі. Бадай палова з іх, напэўна, адносілася да арабскіх паселішчаў.

Стаўка на «вялікі Тэль-Авіў» і «вялікі Іерусалім» крыху нагадвае канцэнтрацыю расійскіх рэсурсаў у Піцеры і Маскве. Эйлат параўнаў бы тады з горадам Сочы, прынамсі па капіталаўкладаннях ды іміджавай значнасці для дзяржавы. (А Хайфа як Навасібірск :)) Слушна? Няслушна? Такое маё суб’ектыўнае адчуванне. Як і тое, што Ізраіль пасля хваль масавай іміграцыі крочыць ужо «сярэднім шляхам», без амбіцый сусветнага – і нават кантынентальнага – маштабу. Бацькі-заснавальнікі, якія мелі падобныя амбіцыі, памерлі, змагар за «Новы Блізкі Усход» – таксама…

Некалі прачытаў выраз Марціна Бубера: «Кібуц – гэта ўзорны не-правал. Гэта не поспех, але ўзорнае не-паражэнне» (прыведзена, напрыклад, тут). Мяркую, калі замяніць слова «кібуц» на «Ізраіль-2017», вялікай памылкі не будзе.

* * *

Бонус аматарам штучных моў. Паказаная вулачка ў Петах-Тыкве, што носіць імя д-ра Заменгофа, ураджэнца Беластока, які жыў і ў Гародні. Дзе таксама ёсць вуліца, названая ў гонар «доктара Эсперанта».

Вольф Рубінчык, г. Мінск,

18.07.2017

wrubinchyk[at]gmail.com

Апублiкавана 19.07.2017  00:07

Ул. Мехаў. Глыток Ізраіля (2)

Заканчэнне. Пачатак тут.

Уладзімір Мехаў (Уладзімір Львовіч Няхамкін, 1928–2017). Фота 2014 г. з tut.by.

3

Мы знаходзіліся ў чарговым пункце нашага маршруту па краіне – за вокнамі гатэльнага нумара воддаль сінела зноў жа біблейскае для нас Тыверыядскае возера, калі Ізраіль скаланула: утрапёны рэлігійны фанатык забіў Іцхака Рабіна. Прэм’ер-міністра. Папулярнага военачальніка. Дальнабачнага палітыка. Пагляднага, мужна прыгожага чалавека. Мы бачылі яго ў Варшаве, калі Польшчай і светам адзначалася пяцідзесяцігоддзе з часу паўстання Варшаўскага гета. Ён стаяў на трыбуне каля помніка паўстанцам увасабленнем годнасці свайго народа, у нейкай ступені сімвалам сілы, якая не дапусціць паўтарэння знесенага гэтым народам у трыццатыя-саракавыя.

Скалануўся не адно Ізраіль – скаланулася планета. Нездарма на пахаванне з’ехаліся праз дзень лідэры больш як васьмідзесяці краін. Наша сімпозіумная каманда адразу пасля пачутага жалобнага паведамлення ў шоку сабралася на спантанны мітынг. Рабін быў для нямецкіх удзельнікаў сімпозіума не толькі высокім дзяржаўным дзеячам краю, дзе гасцявалі, – аўтарытэтны тутэйшы сацыяліст, ён быў для іх, сацыял-дэмакратаў, таварышам па перакананнях, аднапартыйцам. Угнечаныя, яны і гаварылі пра яго, як пра “геносэ” – таварыша. Глыбока паважанага таварыша.

Яўрэй забіў яўрэя… Вякі мусіруецца показка аб злітнасці і ўзаемападтрымцы яўрэяў. У сапраўднасці ж маім супляменнікам не менш, чым гэта ёсць у іншых этнасаў, уласціваяя ўнутрынацыянальная няўжыўчывасць.

Успамінаецца анекдот. Яўрэй, пацярпеўшы караблекрушэнне, трапіў на ненаселены востраў. Як Рабінзон Круза. Праз колькі гадоў яго там адшукалі. Убачылі – у адзіноце ён не толькі ацалеў, а ператварыў востраў у прыстойнае котлішча. Нават дзве сінагогі паставіў. “Навошта ж дзве?” – пацікавіліся людзі. “У гэтай малюся”, – паказаў адшуканы на адну сінагогу. “А ў гэтай нагі маёй не будзе!” – плюнуў у бок другой.

Сярод немалой і ўплывовай у Ізраілі рэлігійнай часткі насельніцтва персанажаў, падобных да героя анекдота, можна стрэць не так і рэдка. У іудаізме і даўней было, і цяпер застаецца процьма разгалінаванняў. Вернікі ходзяць у розныя сінагогі (у бок “несваёй” гатовы плюнуць!), трымаюцца розных вытлумачэнняў пастулатаў талмуда, аддаюць дзяцей у розныя школы, нават па-рознаму апранаюцца. Зацята выяўляецца ўзаеманецярпімасць і па-за пространі вузкаклерыкальных спрэчак.

На прыхільнікаў і апанентаў былога прэм’ера разбіла ізраільцян настойлівае імкненне нябожчыка пераламаць характар адносін сваёй дзяржавы з арабскім акружэннем. Ён гатовы быў да самых рашучых крокаў, каб толькі Блізкі Усход перастаў быць на планеце парахавой бочкай. Аж да страшнага для Ізраіля, з пункту гледжання слепа бескампрамісных ультрапатрыётаў, накшталт яго забойцы, – аж да вяртання ворагам заваяваных у войнах з імі тэрыторый. У прыватнасці, Галанскіх вышыняў – Сірыі.

Мы там былі, на Галанах, якія цяпер такая балючая праблема для Ізраіля – ваенная, палітычная, псіхалагічная. Вачам адкрываецца з іх прасцяг далёка-далёка ўперадзе. І не дужаму знаўцу вайсковага бачна, што за зручная гэта пазіцыя для абстрэлу з гармат Ізраіля мала не ўсяго. Баявому генералу Іцхаку Рабіну тое ясна было больш, як каму, – ён жа і да аперацыі па выгнанні адсюль сірыйцаў меў колісь непасрэднае дачыненне. Але іншае ён таксама разумеў больш, як хто. Што ніколі не ўсталюецца ў рэгіёне мір, калі Ізраіль будзе з суседзямі пыхлівы. Калі чуць будзе толькі сябе – пераможцу ў шматгадовым процістаянні. Свая праўда тут у яўрэяў – свая ў арабаў. Толькі чуючы і ўлічваючы абедзве, можна суцішыць напал узаемных прэтэнзій, наблізіцца да міру.

“Рабінаўцы” ў ізраільскім грамадстве драматычнасць сітуацыі разумеюць, “антырабінаўцы” – разумець не хочуць. “Экстрэмісты правага толку не маглі дараваць Рабіну супрацоўніцтва з Арафатам і іншымі лідэрамі з “варожага стану”, – цытую з газеты, прывезенай з падарожжа. – Прэм’ер-міністру пагражалі, яго намеры зласліва высмейвалі на шматлікіх акцыях пратэсту. 4 лістапада 1995 года нянавісць дайшла да пункту кіпення…”

Мы пабывалі ў Тэль-Авіве на плошчы Цароў Ізраіля – цяпер плошчы Рабіна, – дзе адбылася трагедыя. У жалобнай скрусе туды прыходзілі тысячы і тысячы людзей. А брук быў да слізгаты заліты парафінам тысяч і тысяч запаленых свечак…

Мы пабывалі ў Іерусаліме на гары Герцля – ганаровым могільніку Ізраіля, дзе зямлі быў аддадзены і гэты яго выдатны сын. Да магілы і ад магілы цякла таксама бясконцая людская плынь. І таксама гарэлі тысячы свечак.

4

Помніцца забаўнае з кнігі мемуараў Голды Меір. Узначальваючы ў сямідзесятыя гады ізраільскі ўрад, яна была неяк з візітам у адной новаўтворанай афрыканскай дзяржаве. Падчас знаёмства з краінай яе дзесьці завялі там у хаціну да старой абарыгенкі, са светам, няблізкім ад роднай вёскі, знаёмай не дужа. Так і так, растлумачылі, пані хоча паглядзець як ты, бабуля, жывеш. Пані прыехала здалёк, аж з Іерусаліма. І гаспадыня пакрыўдзілася: “Вы за дурную мяне лічыце? Іерусалім – на небе!..”

Не толькі фактам, што пабываў у ім, а і шмат чым убачаным сведчу: Іерусалім – на зямлі!

Загадчыца бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў, калі сказаў ёй перад паездкай, куды збіраюся, папрасіла:

– Будзеце ў Іерусаліме, пакланіцеся Святому гораду і ад мяне.

Пакланіўся. І таму, што выканаў просьбу, і таму, што ў сабе таксама адчуў патрэбу зрабіць гэта.

Што азначэнне Святы напісана з вялікай літары – не памылка мая ці карэктараў. Так яно здаўна пішацца ў дачыненні да Іерусаліма людзьмі, якіх нельга не шанаваць. Так укленчваю я, нязрушны атэіст, перад асяродкам-калыскай трох вялікіх рэлігій. Было ж: не веру, а і веру, ва ўсякім разе, як шчыры вернік, выглядваю і дзе тут уваскрэс зняты з крыжа Хрыстос, і дзе ўзнёсся прарок Магамет, і што асталося ад храма цара Саламона. “Наступным годам – у Іерусаліме!” – на працягу колькіх стагоддзяў дэвіз і самасардэчнае ўзаемнае пажаданне яўрэяў у дыяспары. Але скрозь у свеце і для хрысціян, для мусульман гэта горад вякі і вякі летуценны. Калейдаскоп самых рознатыповых твараў, узораў нацыянальнага адзення, гаворак прамільгвае ўваччу і ўвушшу, калі брыдзеш тут па вуліцах, стаіш у чарзе да труны госпадавай, апынаешся ў лабірынце муроў старажытнага рынка – квартальчыкам арабскага, квартальчыкам яўрэйскага, квартальчыкам армянскага, зноў арабскага, зноў яўрэйскага і яшчэ, яшчэ.

Яго называюць таксама Вечным горадам. Ведаючы пражытае і перажытае ім, верачы ў будучыню. Ён жа расце, будуецца. Прыгожа, строга па-іерусалімску будуецца: не з гатовых бетонных блокаў, не з цэглы – выключна з дарагога натуральнага каменю. Плануецца – палова тэрыторыі будзе зялёнай. Бульварамі, паркамі, яшчэ куткамі дрэў, кустоўя, кветак.

Падобна на тое, што наведаная Голдай Меір афрыканка не адна гэтак думала: Іерусалім – на небе. На схіле XIX стагоддзя сюды перабралася з Усходняй Еўропы – з Расіі, Аўстра-Венгрыі, Румыніі – не так мала замарочанай яўрэйскай галоты, якая сэнс жыцця бачыла ў чаканні прыходу месіі. Перакананыя, што Іерусалім, калі не сама пры Богу на небе, то, прынамсі, бліжэй да зіхатлівай райскай высі, чым любое іншае месца на зямлі, і дзе, значыць, як не тут, пасланцу боскаму адтуль спусціцца, бедакі гэтыя наглуха адасобіліся ад грэшнага наваколля, у стэрыльнай праведнасці рыхтаваліся сустрэць Заступніка першымі. А ўжо ён разбярэцца – хто варты, хто не варты вышняй ласкі.

Месія, як вядома, затрымліваецца. Ужо не пра-пра-прадзеды, што сюды дапялі быць пры моманце ягонага спуску, – іхнія наступнікі таго імпэтна пільнуюцца. Гэтак жа ўнікаючы стасункаў з усімі, хто інакшы. Гэтак жа носячы ў спёку шэрыя сурдуты, чорныя штаны, увабраныя ў белыя панчохі, чорныя капелюшы, – словам, выглядаючы, як яўрэі на палотнах Рэмбранта і яго сучаснікаў. Гэтак жа песцячы доўгія, у безбародых хлопчыкаў падплоеныя пэйсы. Не дапускаючы ў жытло ні тэлевізараў, ні радыё, ні свецкіх кніг і музыкі. Аддаючы дзяцей у школы з адпаведным пурысцкім навучаннем.

Ступіў у такі квартал – і як у змрочнасць сярэднявечча трапіў. А сказалі нам – гэткіх закуткаў не адзін у суперсучасным масіве горада. Хто жыве тут – жыве ва ўбостве, цеснаце, маральнай здушанасці.

Але Іерусалім на зямлі, дбаць пра надзённы свой хлеб мусіш, нават чакаючы месію. Крамак, выгарадак саматужнікаў, канторак дробнага бізнесу хапае і ў гэтых чакальнях. А ў ачагах найвысокай духоўнасці – бліз вяршынных для хрысціян, мусульман, іудзеяў храмаў, ды і ў сценах, пад дахамі храмаў, – хапае гандлю. Нібы сын божы гандляроў з храма не выганяў. Гандлююць свечкамі, буклетамі, рытуальнай драбязой храмавыя служкі і манахі. Круцяцца на падыходах да выдатнасцяў, хапаюць стрэчных за штаны, за рукі малыя і бальшыя арабчаняты, сталыя мужчыны: купі з гэтай мячэці ці царквы фатаграфіі – за шэкелі, долары, маркі, бяром усё! Маеш магчымасць узбагаціць хатні фотазбор рарытэтным – зняцца ў сутарэнні каля ясляў, у якіх немаўлём ляжаў Збавіцель.

Месцы з такім наплывам людзей, прытым людзей з грашыма – зарубежныя турысты! – не могуць быць абмінутыя папрасімцамі. У краіне іх небагата, менш, чым цяпер у нас, але сустракаюцца. Зрэшты, былы СССР – такая яму выпала планіда – каго-колечы з іх туды і падкідвае. У гарадку каля Тэль-Авіва я нямала здзівіўся, пачуўшы п’янаватае на ўсю вуліцу:

…И крепко же, братцы, в селеньи одном

В ту пору любил я девчонку…

Гарлаў пабіраха. З твару разанскі, пензенскі, самарскі русак. З тоўста перабінтаванымі, як цяпер бачу, пальцамі. Не пашэнціла, як адкаркоўваў пляшку? Якім ветрам, якім фартэлем латарэі, што завецца лёсам, яго закінула на зямлю, у расійскай мінуласці наўрад ці памінаную ім без мацюкоў?

Ды ў Іерусаліме прыцягнуў маю ўвагу пабіраха мадэрнізаванай мадэлі. Апрануты на манер статыста з імпрэзы на антычную тэму – у туніку і фольгавы шлем рымскага воіна, – ён арганічна ўпісваўся ў старажытнае навокал. З імітаванай пад старажытную ж лірай спяваў на іўрыце быліннае, і бляшанка перад ім пуставала непадоўгу.

На зямлі ён, Святы і Вечны горад. Зямным тут аказваецца нібы нанебнае біблейскае – да роўнага біблейскаму ўзнімаецца зямное.

Пройдуць стагоддзі, звякуюць сваё пакаленні – наша, наступнае, церазнаступнае, – і паданні Халакоста, несумненна, стануць упоравень з біблейскімі. Для яўрэйства, для чалавецтва наогул. Але сёння жахлівае, што абуджаецца гэтым словам, занадта ад нас яшчэ блізкае. Не ў памяці найдалёкіх патомкаў, а ў яве, поруч жывуць людзі, што зведалі яго катоўні і вогнішчы, – у Ізраілі, дарэчы, нямала колішніх вязняў лагераў знішчэння і гета. Смутак, ім спрычынены, не толькі агульны, рытуальны, а мала не ў кожнага яўрэя і свой, гэтак мовіць, лакальны – па бацьках, загнанных у газавую камеру, па сястры ці браце, расстраляных у Панарах пад Вільняй ці ў Бабіным Яры ў Кіеве.

Страшнае і выдатнае ў Іерусаліме месца мемарыял Яд-Вашэм. Мемарыял, які паказвае, што гэта было такое – Халакост. Мемарыял, вядомы цяпер ва ўсім свеце. Нам кінулася, праўда, у вочы, што натворанае гітлераўцамі супраць яўрэяў на абшарах былога СССР адлюстравана ў экспазіцыі слаба. Калі мемарыял узводзіўся, не цяперашняе стаяла ў свеце палітычнае надвор’е. Савецкую афіцыёзную прапаганду ад размоў пра здзейсненае нацызмам супраць яўрэйства курчыла. Масква з большай ахвотай насаліла б установе, што занялася даследаваннем гэтага, чым ёй памагла б. Пагатоў установе ізраільскай.

Але прычыну таго і разумеючы, крыўдна. Як ні выглядаў што пра мінскае гета – нічога не выгледзеў. Ні здымка, ні чыйго ўспаміну, іншага сведчанн пра тое, як там было, якое моцнае і мужнае дзейнічала падполле, якіх адважных байцоў дало яно лясной арміі народных мсціўцаў. Між дрэў з імёнамі “праведнікаў”, як называюць у Ізраілі неяўрэяў, якія хавалі-ратавалі ад фашысцкіх вылюдкаў яўрэяў, абышоўшы гэтых дрэў ладна (не ўсе, вядома, – у межах мемарыяла высаджана ўжо тры тысячы зялёных памятак удзячнасці), на шыльдачку з беларускім, рускім імем не натыкнуўся. Ведаю, яны тут ёсць – падалей ад уваходнай брамы, пры маладзейшых, нядаўніх высадках. Ды доўга ж іх трэба шукаць сярод імён з Польшчы, Югаславіі, Галандыі, Бельгіі, Францыі, Германіі.

Дзе сэрца сціснула болем і ў горле закамянела – не прадыхнуць, гэта ў зале памяці загубленых у лагерах смерці і гета дзяцей. У густой чарнаце люстраныя сцены множаць да безлічы, да мірыядаў россып электрычных агеньчыкаў. Ствараецца ўражанне – светлячкамі-зорачкамі мігцяць непрыкаяныя дзіцячыя душы. Немаўлят, малышоў, падлеткаў. Пастраляных, падушаных газам, утрупянёных эксперыментамі ўрачоў-нелюдзяў. Вымаўляецца імя – зноў і зноў называецца тут да паўмільёна паведамленых ужо мемарыялу імён, – і ў мірыядах зорачак нейкая гасне… У вусцішнай цемені залы я ўключыў дыктафон. Запісаў некалькі хвілін гучання імён. Дома цяпер разоў колькі запісанае слухаў – сэрца, як там было, у Яд-Вашэме, сціскаецца.

Вядома, мы пастаялі каля Сцяны Плачу. Бязверац, я перад тым, як на запаветнае для іудзейства месца ступіў, пасмяяўся. З гідава напаміну, што ў расколінкі недалому колісь найвелічнага ў Іерусаліме збудавання навалам кладзецца цыдулак-зваротаў да Усемагутнага, прысылаюцца цяпер нават факсам, але адказу на зварот не атрымаў пакуль ніхто. Што ж мяне праняло, як сам да выпетраных глыбаў падышоў? Як прыклаўся рукой да нагрэтых сонцам шэрых камлыг, што гэтулькі за тысячагоддзі пабачылі? Куды, у якое бязмежжа звярнуўся са сваім, што журбой у глыбінях памяці? Чаму не змог утрымацца ад слёз? У храмасомах ускалыхнулася геннае, напамінаючы, хто я ёсць? Тое, што ад продкаў і што пяройдзе патомкам? Пра што пісалі мне, здаралася, у паскудных ананімках?

Узрушаны, агорнуты пачуццём, адначасова зразумелым і не зразумелым, збочыў я там у апартамент пры святыні. Прыўваходнаму ў чорным, натужыўшыся, сваім гаротным ідышам растлумачыў, што хачу апартамент паглядзець, што я з Мінска. Пачуў зычлівы адказ па-англійску – сяк-так я сэнс ухапіў, – што ў іх тут заўсёднікам і адзін масквіч. Падышоў да азызлага старога з барадой Карла Маркса. Седзячы на зэдліку не Марксам нават – Саваофам, той таксама пачаў гаварыць са мной на ідышы. Як у Мінску жывём, ці не галадаем? Увесь яшчэ ў толькі-толькі адчутым, я забыўся з ідыша і што ведаю.

– Па-руску табе лягчэй? – пацвеліўся Саваоф.

– Па-руску, па-беларуску.

– Чаму па-беларуску?

Адказаў, чаму. Пацвельвацца перастаў, перайшоў на «вы». Здзівіўся, што я прыехаў у Ізраіль не назусім. Па-руску ўжо зрабіў ушчуванне. Але неўзабаве вярнуўся да ідыша. Замармытаў пра яўрэйскае братэрства. Я ўлавіў – просіць грошы.

Гледзячы на схіленых над фаліянтамі будучых рабінаў, на мудразнакавае на сценах, ды ў настроі, якім быў агорнуты, ды, як зразумеў з мармытання, на боскае, на храмавае – як можна было не даць? З выбачэннем, што на большае не цягну, даў дзесяць шэкеляў. Саваоф жвава засунуў іх у кішэню.

З апартамента выйшаў, ушалопіў – сабе ж вымантачыў, не Богу! У аўтобусе расказаў – немцы, падарожнікі больш бітыя, пасмяяліся:

– Як для Бога, дык, вядома, мала, а як яму – замнога!

На зямлі, на зямлі нябесны горад Іерусалім!..

5

Тэма, якую, безумоўна, абмінуць не магу – ізраільцяне з нашых былых суайчыннікаў. Сваякі, сябры, блізка і няблізка знаёмыя, што жывуць цяпер на берагах Міжземнага і Чырвонага мораў, край пустыні Негеў, у тым самым Іерусаліме, паўсюль у гарадах, гарадках, кібуцных пасёлках краіны.

Божачкі, колькі іх ужо тут! Лічбу не назаву, але што рускую, грузінскую, узбекскую гаворкі, яшчэ якія з тэрытарыяльна раней эсэсэсэраўскіх можна пачуць у Ізраілі скрозь, пераканаўся асабіста. Гучаць з вуснаў яўрэяў і неяўрэяў. Неяўрэі – мала не трэцяя частка люду, што перабраўся сюды з СССР, перабіраецца з СНД. Мітрэнга для рабіната.

Пераглядаю занатаванае ў блакноце, пераслухоўваю запісанае дыктафонам – і спрачаюцца між сабой, сярдзіта адзін аднаму пярэчаць гэтыя мае нядаўніяя ізраільскія суразмоўнікі.

Экзальтаваная да істэрычнасці настаўніца – такой помніцца з Адэсы, такой убачыў у Тэль-Авіве, – пры сустрэчы была высакамоўнай:

– Вы прыехалі ў цудоўную, дзівосную, казачную краіну!..

Дачка ж прыяцеля, выпускніца Мінскага радыётэхнічнага, у якой па шкале ўладкаванасці ўсё, як гаворыцца, у норме – і працуе па спецыяльнасці, і кватэра, машына ўжо куплены, – досыць кісла паціснула плячмі:

– Ай, дзядзя Валодзя, ну што гэта за краіна! Зразумела, у нашай (!) было лепш, цікавей. Ды ўжо ж перабраліся…

У мінулым мінскі прафесар, доктар навук, які ў Ізраілі больш бізнесмен, чым навуковец, і па справах бізнесу часты наведнік Мінска, не адчувае сантыменту да пакінутага:

– На дзень-два ў вашыя бязладдзе, дурату акунуся – і нясцерп назад. Няма ў мяне настальгіі. Дома я тут!..

Ды афіцыянтка з дыпломам тэхналагічнага інстытута, горка каля нас у рэстаране затрымаўшыся – людзі ж толькі-толькі з яе роднага горада! – з адчаем выкрыкнула:

– Мы падыхаем тут ад настальгіі. Па-ды-хаем!..

Скрыпач, мой даўні сябра, што быў у Мінску аўтарытэтным педагогам, але якога не помню ў нас канцэртантам, тут канцэртуе актыўна. З жонкай піяністкай. З аркестрамі. У асветных праграмах. У сюжэтных літаратурна-музычных кампазіцыях, сцэнарыі якіх сам і выстройвае. Запэўніваў:

– Для творчага чалавека ў Ізраілі ўмова адна – будзь ініцыятыўным і не апускай рукі. Маеш гэтыя якасці – не прападзеш. Выявіцца ёсць дзе!..

Калега ж літаратар, вестка пра ад’езд якога з радзімы шчыра мяне здзівіла – у адрыве ад выдавецтваў, часопісаў, газет, з якімі быў звязаны, ад праблем, што займалі яго, як публіцыста і крытыка, чым будзе за мяжой жыць, на што разлічвае? – песімістычнае маё прадчуванне пацвердзіў:

– Нікамусечкі я тут не патрэбен. Ні сам, ні мая пісаніна…

Палярнае разыходжанне меркаванняў. Мантэкі і Капулеці. Расколата ў краіне не толькі грамадства цалкам, што яскрава паказала гібель Рабіна, – свой раскол сярод былых савецкіх і постсавецкіх.

Помніцца, у Варшаве, дзе мы былі, я ўжо згадваў, з нагоды пяцідзесятых угодкаў паўстання гета, срэбрагаловы, з працінальным паглядам ізраільцянін да мяне пры знаёмстве прычапіўся: чаму я, як сказаў ён, на чужыне, а не дома? На дыскусію, што для чалавека дом, што чужына, настрою, ды і часу, не было, – я адмахнуўся: “Стары ўжо, нашто я вам?” Ізраільцянін не адчапіўся: “Вы нам і не патрэбны – патрэбны вашы ўнукі…”

Дзяржава, насельніцтва якой складаецца ў вялікай долі з імігрантаў, – заўсёды плавільны кацёл. Пераплаўляюцца ў адно, зусім знатуралізоўваюцца, сапраўды, не дзеці нават імігрантаў – унукі. Мы бачылі ўнукаў сваякоў і знаёмых, што нарадзіліся ўжо ў Ізраілі. Чэшуць на іўрыце, дзедаву-бабіну родную мову, хоць збольшага разумеюць, не ўжываюць – не свая. Усё дзедава-бабіна – з неразумелага, дзіўнага.

Але самі, хто ў сталасць увайшоў не тут, “уплаўляюцца” ў новае цяжка. Усё роўна, шчаслівыя эміграцыяй, ці не могуць сабе зробленага дараваць…

* * *

Мы прывезлі з падарожжа касету з папулярнымі ізраільскімі песнямі. Слухаю “Алілую”, “Залаты Іерусалім”, астатняе – пашчыпвае ў вачах. Сказаць няпроста – чым, а шчымліва-блізкае, сваё.

Па радыё чую Лучанковы “Верасы”, Семянякаву “Ты мне вясною прыснілася…” – шчыміць-забірае зноў. Таксама пранізліва блізкае!

Як ва ўнуку зліліся ў адну, не раздзяліць, беларуская і яўрэйская крыві, так ува мне зліліся-перапляліся беларускія і яўрэйскія болі, радасці, цікавасці, хваляванні. Суіснуюць, адно другое ўзбагачаюць, бывае, між сабой спрачаюцца.

З тым усім было і ўспрыманне мною Ізраіля.

Правільнае, няправільнае – не ведаю. Маё!

Падрыхтаваў да публікацыі В. Р. паводле зборніка “Поклон тебе, Иерусалим” (1996)

Апублiкавана 17.07.2017  21:11

Ул. Мехаў. Глыток Ізраіля (1)

Уладзімір Львовіч Няхамкін (Мехаў – яго псеўданім) – празаік, драматург, літаратурны і тэатральны крытык, перакладчык. Нарадзіўся ў Рагачове 25 сакавіка 1928 г., памёр у Мінску 7 ліпеня 2017 г. Выступаў у друку з мастацкімі творамі з 1951 г., член Саюза пісьменнікаў з 1960 г. Шмат гадоў працаваў у рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва», быў лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі БССР 1986 г. за цыкл гісторыка-рэвалюцыйных фільмаў. Мне ж пісьменнік найбольш дарагі таму, што разам з іншымі калегамі ў верасні 2002 г. падпісаў зварот у падтрымку Праведнікаў народаў свету. У 1990–2000-х гадах я не аднойчы сустракаў Уладзіміра Львовіча ў аб’яднанні яўрэйскай культуры, каля «Ямы» ў Мінску – ён прыходзіў на традыцыйныя мітынгі 9 мая, дый увогуле цікавіўся яўрэйскімі грамадскімі справамі.

Нарыс, які прапануецца далей, быў напісаны пасля вандроўкі Ул. Мехава па Ізраілі ў кастрычніку-лістападзе 1995 г. Апублікаваны ў малатыражным зборніку «Поклон тебе, Иерусалим» (Мінск, 1996).

В. Р.

Уладзімір Львовіч Няхамкін

І

Мой унук, у жылах якога зліліся, сталі адной некалькі рознапляменных крывей, летуючы ў вёсцы ў дзеда беларуса, даведаўся, што другі яго дзед – яўрэй. Пачуў пра тое ўпершыню. Не таму, што пяты пункт анкеты гэтага другога дзеда быў у доме, дзе ён рос, мінападобным, непажаданым для абгаворвання пытаннем. Проста не праблемная і не займальная гэта для сям’і тэма – нацыянальнасць суродзіча, сябра, знаёмага. Зразумеў я, і ў вёсцы таксама кімсьці вымаўлена было запомненае малым без плюсавай ці мінусавай акцэнтуацыі. Згадалася ў сувязі з нечым, і ўсё. Але дапытлівага малодшакласніка зацікавіла.

– Ты, праўда, яўрэй? – неяк па-новаму ўгледзеўся ён у мяне, вярнуўшыся дамоў.

– Так.

– Значыць, і я таксама?

– Мама ў цябе беларуска. Станеш дарослым, вырашыш, як сябе ў дакументах запісаць – па маме ці па тату.

– А гаварыць па-яўрэйску можаш? – не сунімаўся хлопчык.

– Да сораму, кепска. Вельмі кепска. Мае бацькі, твае прадзед і прабабка, гаварылі між сабой, як у пару майго маленства ўжо большасць яўрэяў у Мінску, па-руску. Але на лета, на канікулы, мяне, як цябе цяпер, адвозілі часам да бабулі. Жыла яна ў яўрэйскім мястэчку, тады іх было на Беларусі многа. Вакол там чуў яўрэйскую гаворку. Вось трошачкі, што з той гаворкі за лета засвойваў, у галаве і засталося.

Унук у мяне – кнігаед. З паўгода перад размовай, якую згадваю, праглынуў адаптаваную для дзятвы Біблію і кніжку біблейных паданняў. Дагістарычная далеч і пара дзедавага школьніцтва ў світальным ягоным узросце бачыліся яму аднолькава сівой даўніной. І назаўтра ўведанае надоечы ад мяне ён пераказаў гарадской сваёй бабулі, маёй жонцы, досыць арыгінальна тое страктаваўшы. З падсветам асеўшага ў памяці чытанага старазапаветнага. Што ў пракаветнасці, калі прарок Майсей выводзіў з егіпецкай няволі паланёнае там ізраілева людства, у безлічы палоннікаў, якія брылі за блаславёным Богам вешчуном свабоды, шкандыбала і мая бабуля. На вакацыі я да яе ездзіў, таму і ведаю яўрэйскую мову.

…Пад яркім, гарачым тут і на пачатку лістапада сонцам я клыпаю між рэштак раскапанага ў зямлі, ачышчанага ад напластаванняў пазнейшых стагоддзяў-тысячагоддзяў старажытнага горада. Гэта Кесарыя – у часы, бліжэйшыя да Майсея, чым да нас, квітнеючы цэнтр Іудзеі, знаны і ў землях далёка-далёка вакол порт пры Міжземным моры. Ёсць выслоўе, што археалогія – гэта дзесяць працэнтаў камення і дзевяноста працэнтаў уяўлення. У чарадзе разнамоўных турыстаў спыняюся перад астаткамі дзвюхтысячагадовай даўнасці партовых збудаванняў, перад ацалелымі з той даўнасці кавалкамі гарадской сцяны, забрукаванага пляца, іпадрома, тэатра, скульптурнай фігуры з першым эпіграфічным сведчаннем пра Понція Пілата, – і апынаюся ў дасвецці нашай эры. Партовыя збудаванні паўстаюць перад вачыма цэлымі, і каля іх пагойдваюцца на вадзе крутабокія грэцкія, карфагенскія, рымскія караблі, нагружаючыся соллю, здабытай у Мёртвым моры, востра пахкімі прысмакамі з Аравійскага паўвострава. На адкрытай небу арэне тэатра пад крык публікі на каменных лавах наўкруг сыходзяць крывёй рабы, якім не пашанцаавала ў смяротным паядынку з ільвамі і барсамі, ці гэткімі ж, як самі, арэннымі байцамі з рабоў, – у тагачасным Рыме як называлі гладыятарамі, не ведаю, як называлі тут. Абкружаны насцярожанымі ахоўнікамі, не раўнуючы як цяперашнія прэзідэнты, пляцам праходзіць грозны пракуратар краю Понцій Пілат – натуральна, для мяне абліччам такі, якім партрэтаваны Булгакавым.

І ўспамінаю колішняе ўнукава вытлумачэнне прычыны майго знаёмства з ідышам. І думаю, што, вядома, не помная мне бабка, забітая ў сорак першым гітлераўцамі, але найдалёкая мая пра-пра-пра-прашчурка і праўда ж магла ступаць егіпецкімі пустынямі за біблейскім прарокам. А яе нашчадкі, мае бліжэйшыя трошачкі продкі, праз тысячу гадоў уперад ад таго і за дзве тысячы назад ад мяне маглі тут, куды вось дабраўся, бачыць наяве тое, што бачу я ўяўленнем. Перш, чым стагоддзем, другім, трэцім пазней наступнікі іхнія, яшчэ бліжэйшыя ў радаводзе маім продкі, перабяруцца ў Іспанію, потым, яшчэ праз стагоддзі, гнаныя інквізіцыяй – у Германію, і ўрэшце, праз колькі пакаленняў яшчэ, – у Беларусь. Настолькі пераняўшы адзін з нямецкіх дыялектаў, што стане ён асновай іх новай роднай мовы – ідыша.

Што і як у гэтую Кесарыю мяне закінула? А тое, што яна – прыкметны пункт прыпынку ці не ўсіх турысцкіх аўтобусаў, якія снуюць па Ізраілі. Сталася гэткім пунктам і для аўтобуса, у якім, падарожнічаючы тут, сяджу з жонкай я. Аўтобуса, на лабавым шкле якога здалёк бачна абрэвіятура з лацінскіх літар “SPD”. Нямецкая абрэвіятура назвы сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі.

Жонка мая, журналістка Ганна Краснапёрка, дзяўчом перажыла нявольніцтва ў гета. Праз шмат гадоў пасля вайны яна напісала пра тыя чорныя задротавыя васемнаццаць месяцаў жыцця кніжку. Кніжка прыцягнула чытацкую ўвагу, была перакладзена з беларускай на іншыя мовы. У іх ліку ў Германіі на нямецкую. У выніку сям’я наша займела там шмат сяброў. З ініцыятывы гэтых сяброў, падтрыманай незнаёмымі добразычліўцамі з урада зямлі Паўночны Рэйн – Вестфалія, нам зроблены быў такі прэзент – прыслана запрашэнне наведаць Ізраіль. У складзе групы, сфарміраванай дзейным у сацыял-дэмакратычнай партыі “райзэбюро” – бюро падарожжаў. Два свае першыя візавыя дні мы адседзелі з аўтобуснымі спадарожнікамі на пленарных пасяджэннях арганізаванага тут гэтай партыяй сімпозіума, аднаго з шэрагу прысвечаных пяцідзесяцігоддзю вызвалення Германіі ад мораку нацызму: нямецкіх спадкаемцаў высакароднага Вілі Бранта не пакідае боль за ўчыненае ў часіну таго мораку ад імя радзімы. А далей – у дарогу. На дзесяць дзён. Гранічна насычаным у пазнавальным сэнсе маршрутам. З працягам сімпозіумных дыскусій вечарамі ў гатэлях – штовечар новым, – куды завальваліся пераначаваць.

Дык адчуванне не так ужо і далёкасці богведама як далёкага, адчуванне, калі не яўна рэальнасці міфічнага, то ўсё-ткі рэальнага пад ім грунту, – з самабольшых у той дарозе.

Едзем, а гід раптам кідае:

– Зірніце за вокны налева. Воддаль вёска. Калісьці то быў горад Магдал, дзе здарылася вядомае вам з Марыяй Магдалінай.

Вядомае нам – гэта пра заступніцтва Хрыста за блудніцу. Памятаеце: хай кіне ў яе каменем той, хто без грэху. І ніхто не кінуў.

Альбо ў гадзіну, калі абоч аўтастрады жоўта-карычневая выпаленасць пустыні Негеў, чуем:

– Едзем мясцінай, дзе стаялі Садом і Гамора.

Як бы матэрыялізуецца, значыць, яшчэ адна біблейская легенда. Пра знішчаныя Богам у гневе гарады. Серай і агнём. У пакаранне за распуснасць і разбэшчанасць жыхароў.

Альбо пры набліжэнні да Мёртвага мора – калі вакол усё часцей снегава бялее соль:

– Недзе тут паплацілася за жаночую слабасць жонка Лота.

Пачынаеш верыць, што і такое ці не было напраўду: ператварэнне па-дурному цікаўнай кабеціны ў солевы слуп. Бог загадаў не азірацца, а яна азірнулася.

Што ўжо казаць пра хвіліны, як у гарах над тым морам стаіш у пячорных сценах самай старой у свеце сінагогі. Ці ў Іерусаліме сцішваешся ў самапершым у гісторыі хрысціянскім храме. Ці, зазірнуўшы ў калодзеж, бачыш дном брук, па якім ступалі сандалі рымскіх легіянераў.

Дзве з паловай – дзве тысячы гадоў ад нас. Не мізэр, зразумела. Ды па-тутэйшаму і не галактычная адлегласць.

II

Міфы з пракаветнасці ажываюць тут як даўняя рэальнасць, міфы ж, што склаліся пазней, ды і ў нашы дні ў нябыт не сышлі – развейваюцца, абвяргаюцца. Маю на ўвазе зласлівае, здзеклівае, цёмна-забабоннае ва ўяўленнях пра яўрэйства. Што нагрувасцілася вакол яго за вякі існавання ў раскіданасці па свеце і, будзем шчырыя, працягвае досыць небяспечна буяць цяпер. Прыкры цень чаго заўважаеш, здараецца, нават у свядомасці асоб, вышыня талерантнасці і духоўнасці якіх не выклікае ў цябе сумнення. Цень часам дзіўны, часам малапрыемны, часам наіўна-смешны.

Успамінаецца, колькі гадоў таму я спатыкнуўся на сказе ў надрукаваным беларускім штотыднёвікам “Літаратура і мастацтва” апавяданні. Сказе, што хто-ніхто ўпарта лічыць аўтара апавядання ці аўтарава ў творы альтэр эга – “другое я” – трошачкі яўрэем. Да “выкрывальных” у гэтым сэнсе адметаў ягонага аблічча адносячы сярод іншых – цытую – “кароткія ногі пры доўгім тулаве”.

Божа літасцівы! Даўно дажыў да сівізны, а не ведаў, што пільнавокім юдафобам яшчэ і каротканогаць чалавека – знак таго, што ў стасунках з ім трэба расава насцярожвацца. У радзе з кучаравасцю, гарбаноссем, картавасцю – пра што забыўся, чаго не назваў? Нічога гэткім не давядзеш, запярэчыўшы, што каротканогае яўрэйства дало чалавецтву Маю Плісецкую, знакамітага галівудца, выканаўцу ролі Спартака ў сусветнавядомым фільме пра славутае паўстанне Керка Дугласа, чые ногі пад кароткай тунікай прыводзілі ў экстаз эмацыянальных глядачак, легендарнага ў беларускім балеце, рослага, адменна складзенага Сямёна Дрэчына – называю першыя імёны, што ўсплылі на памяць. Хоць і разумею: ёсць тэмы, да гаворкі пра якія брыдка апускацца.

У жыцці мне неаднойчы сустракаліся людзі, якія заяўлялі, што яўрэя распазнаюць з першага позірку. Хто заяўляў з негатыўным адценнем у інтанацыі, хто негатыўнага ў сказанае не ўкладаўшы. Дык тут, у Ізраілі, думаю, тыя самаўпэўненыя заяўшчыкі здорава пачухалі б патыліцы. Бо згледзелі б, вядома, у аблічнай вакол размаітасці твары і постаці, якая ім бачыцца агульнаяўрэйскай. Тыпажнасці, скажам так, са штрыхамі – у каго больш, у каго менш, – шолам-алейхемаўскіх персанажаў. Але згледзелі б вельмі нячаста.

Цяперашняе ізраільскае яўрэйства – самае рознааблічнае. Русявыя светлавокія вікінгі паходжаннем з Германіі і негроідныя перабранцы з Эфіопіі. Абсалютна зрусіфікаваныя нядаўнія масквічы, ленінградцы, новасібірцы і поўныя грузіны манерамі, гарачнасцю, самапачуццём учарашнія тбілісцы. Бронзаваскурыя рэпатрыянты з Індыі і ніяк не адрозныя знешне ад арабаў уцекачы з Ірака ці Сірыі. І такое, дадам адразу, не толькі тут, у Ізраілі. У адной рускамоўнай газеце ЗША я прачытаў, быўшы там, насмешлівыя радкі сучаснага яўрэйскага пісьменніка, амерыканца Леа Ростэна адносна невыкараняльнай, паводле пераканання юдафобаў, адразу пазнавальнай імі характэрнасці яўрэйскага аблічча:

“Што ж тычыцца “аблічча”, то вельмі камічна: прынц Чарльз выглядае ну зусім па-яўрэйску, а папа рымскі вонкава яўрэісты нават больш, чым мая бабуля. Наогул, хто ў блізкі да нас час найбольш глядзеўся і глядзіцца яўрэем? Гебельс і Арафат! Самы ідэальны “арыйскі твар” з калі-небудзь мною бачаных – у Егудзі Мянухіна…”

З яшчэ развеянага, можна сказаць, самім фактам існавання Ізраіля – абразлівы міф аб несалдацкасці, воінскай няздатнасці яўрэяў. Міф устаялы, ніякімі прыкладамі несупадзення яго з праўдай невыкасавальны са свядомасці абывацеля – і каб адно абывацеля!

Па заканчэнні, помніцца, маланкавай вайны на Блізкім Усходзе ў 1967 годзе, калі маленечкі Ізраіль за шэсць дзён дашчэнту раскалашмаціў арміі вялізных у параўнанні з ім вакольных арабскіх краін, што наважваліся сцерці яго з зямлі, да мяне зазірнуў знаёмец-паэт. Чалавек ён быў увогуле прыстойны, антысеміцкім цемрашальствам, нібыта, не заражаны, але ў ягонай галаве тым не менш не састасоўвалася: яўрэі – і каб лётчыкамі, танкістамі, дэсантнікамі. Іншая рэч – гандлярамі, банкаўскімі клеркамі, дзялкамі.

– Ну тут ясна, – сказаў ён, не абмінуўшы гарачае, на той момант у размовах сама ходкае. – На баку ізраільцян ваявалі ўласаўцы, наняты зброд.

Стаўленне да ўласаўцаў было тады адназначнае, не цяперашняе.

– Хоць падлічы, у якім цяпер уласаўцы павінны быць веку. Ці ж у ваяцкім? – адказаў я. Сам cабе ўсміхнуўшыся, што такое некаму змагло ж уявіцца: памагатыя Гітлера – памагатымі яўрэйскай дзяржавы!

У наш час і той, каму гэтага вельмі не хочацца прызнаваць, ведае: ізраільская армія – з ліку мацнейшых у свеце. Салдат Арміі абароны Ізраіля – так тут войска называецца – вызначаецца годнасцю, патрыятычнасцю, усведамленнем, як ён патрэбен радзіме і як яна ім ганарыцца. Армія – быццам сама маладосць краіны. Прыгожая, спакойная за будучыню маладосць. Калі ў нас у былым СССР апошнія гады прызыўнікі, каму толькі ўдаецца, стараюцца ўнікнуць вайсковай службы, праўдамі-няпраўдамі яе пазбегнуць, то там не адбыць належнае ў арміі – ганьба для юнака і дзяўчыны, прычына для пачування нейкай у сабе непаўнацэннасці.

Ці ўзяць трэцяе з антысеміцкай міфалогіі – байку аб няздатнасці яўрэяў да сялянскасці. Да працы ў земляробстве, у хляве, на пашы. Тым, хто трымаецца гэтай байкі, на вочы б ператвораную рукамі ізраільскіх кібуцнікаў у квітнеючую да іхняга сюды не так даўняга прыходу скамянелую, адвеку няўродную зямлю.

Вядома, заснаваныя ў большасці ідэалістамі з піянераў руху за вяртанне яўрэяў на гістарычную радзіму, кібуцы цяпер, прынамсі, многія, у досыць сур’ёзным крызісе. Унукі-праўнукі заснавальнікаў ды новапрыняты ў талаку люд з пазнейшых хваляў іміграцыі да калектывісцкага альтруізму ветэранаў (у тых дэвізам было – “Галоўнае, мы на зямлі продкаў. І мы ўсе тут роўныя, аднолькавыя!”) ставяцца без рамантычнай замілаванасці. Не лічаць, напрыклад, справядлівым размеркаванне прыбыткаў гаспадаркі – няхай у выніку і прыстойна атрымліваючы – па колькасці ўтрыманцаў у сям’і, а не па вазе працоўнага ўкладу члена арцелі ў вытворчасць. Дзяржаве даводзіцца мазгаваць, улічваць генерацыйныя змены ў настроенасці і псіхалогіі грамадзян, што працуюць на фермах і трактарах сёння.

Але і пры наяўнасці праблем шматукладная сельскагаспадарчая індустрыя тут надзвычай інтэнсіўная. Ізраіль не толькі нармальна корміць сябе. Гародніна, садавіна, мясное і малочнае, субтрапічнае, гаёвае, кветкі – усяго не назавеш – ідуць адсюль у Заходнюю Еўропу, у Амерыку, да нас, на ўвесь свет. Папаўняючы дзяржаўны і не дзяржаўны бюджэт, разбураючы яшчэ адзін хлуслівы міф.

(заканчэнне будзе)

Апублiкавана 14.07.2017  22:09

Выставка AgroMashov 2017 / Exhibition AgroMashov 2017

(English and Hebrew text & photos is below)

27-28 июня 2017 в выставочных павильонах Тель-Авива в 27-й раз подряд состоялась крупнейшая сельскохозяйственная выставка “Fresh AgroMashov”. 

Это единственная выставка в Израиле, которая организует встречи между фермерами, оптовиками и распространителями продукции в Израиле и за рубежом. Международная выставка “Fresh AgroMashov” для производства и распространения свежей сельскохозяйственной продукции, новости в технологических областях, которые касаются сельского хозяйства, это центральная сцена для встреч профессионалов.    

  

В эксклюзивном интервью belisrael.info д-р Нимрод Исраэли, основатель и директор небольшой компании Biofeed Ltd, специалист по экологии и энтомологии, сказал следующее:

 

 

Н. Исраэли и белорусский корр. belisrael.info В. Рубинчик во время интервью

На разных континентах, особенно в Азии и Африке, очень распространены различные виды опасного вредителя – фруктовой мухи. Для сельского хозяйства многих стран фруктовая муха – одна из самых больших угроз, и по этой причине на следующей неделе я встречаюсь с премьер-министром Индии Нарендра Моди. Я буду одним из шести человек, которые встретятся с ним лично. Почему? Дело в том, что после десяти лет поисков и исследований нам удалось найти средство, которое радикально улучшило возможности в борьбе с заражением плодов. Наша технология позволяет обходиться без опыления растений ядохимикатами; мы пошли другим путем, сосредоточившись на запахе. Запах – самая мощная штука в животном царстве, в том числе и среди мух. Что мы делаем? Берем маленькую емкость с пахучей жидкостью и выдавливаем несколько капель в желтый мешочек, а потом вешаем его на дерево. Какая жидкость? Это наш секрет, что-то вроде формулы “Кока-колы”. Жидкость привлекает самок мух, она губительна для них, но не для человека, выдавливается из контейнера автоматически. Фруктовые мухи дохнут в течение пятнадцати минут. Эффективность достигает 90%, т. е. плантации плодов практически освобождаются от вредителей.

Мы только начали выход на международные рынки, но к нашей технологии уже проявляют огромный интерес в Индии, Африке, Китае, странах Юго-Восточной Азии. Поступают предложения из Казахстана, где распространен другой вид сельскохозяйственных вредителей. Нас поддержали израильские министерства экономики, иностранных дел и бюро по инновационному развитию (Israel Innovation Authority), но основную работу мы сделали сами. Мы заинтересованы в решении крупных сельскохозяйственных проблем, ищем решения для борьбы с другими вредными насекомыми, например, с москитами, тараканами. Тем, кто хочет видеть, как мы справляемся с восточной фруктовой мухой (Bactrocera dorsalis) в Индии, рекомендую посмотреть новый ролик: https://youtu.be/XbJYC7Pmr5s 

 

 

 

 

  

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

На правом фото при галстуке – зам. министра промышленности и торговли Татарстана Денис Валеев, который тоже заинтересовался израильским опытом

 

 

 

Рики Лю (представитель китайской фирмы ЕКРАС) и корр. belisrael.info

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 ***

The 27th annual largest agricultural exhibition “Fresh AgroMashov” was held in Tel Aviv exhibition pavilions оn June 27-28, 2017.

Over the last twenty seven years the international “Agro-Mashov” agriculture exhibition in Israel has developed into the central and most important meeting point for the members of the agricultural industry from Europe, Asia and Africa. The participants of these continents came to Tel Aviv with the aim of finding fascinating meetings with key players in the agricultural sector of the world within two days to find solutions to the problems that farmers, traders and entrepreneurs working in this area are currently facing.

 

Dr. Nimrod Israely, the founder and CEO of Biofeed Ltd, specialist in ecology and enthomology, told belisrael.info about his work:

 

 

Nimrod Israely and Wolf Rubinchyk (belisrael.info) during the interview

Pest infestation is the most important threat in the world today, and because of this next week I’m going to meet prime minister of India Mr. Narendra Modi. I’m going to be one of six people to have a personal meeting with him. The reason is, after ten years of research we have found an innovative technology to cope with different insects. We have managed to solve the problem without any sprays, any chemicals. We are not focused on the poison: we are focused on the smell. Smell is the most powerful thing in the animal kingdom. Drops of a special liquid attract flies and they are dead in fifteen minutes, there is no need to use chemicals. India is one of the main countries where we are working now. For more information I recommend to see https://youtu.be/XbJYC7Pmr5s

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

  

 

 

Ricky Lv, representative of Ekpac China Ltd, and Wolf Rubinchyk

 

 

 

   

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

***

תערוכת Fresh AgroMashov הינה התערוכה היחידה בישראל המפגישה בין מגדלי תוצרת חקלאית טרייה לבין קניינים, סיטונאים ומשווקים מהארץ ומחו”ל.

התערוכה הבינלאומית Fresh AgroMashov לייצור ושיווק תוצרת חקלאית טרייה, חדשות בתחומים הטכנולוגיים הקשורים לחקלאות, אשר תתקיים בפעם ה-27 ברציפות, מהווה במה מרכזית ויחידה למפגש מקצועי בין מגדלים, סיטונאים, יצואנים ויבואנים של שיווק תוצרת חקלאית טרייה (ירקות, פירות, פרחים ותוצרת מן החי).

 ,Biofeed Ltd ד”ר נמרוד ישראלי, מייסד ומנכ”ל של חברה קטנה , belisrael.info  בראיון בלעדי לאתר

    

מומחה לאקולוגיה ואנטמולוגיה, אמר את הדברים הבאים:

ביבשות שונות, במיוחד באסיה ואפריקה, ישנה תופעה שכיחה של כמה סוגי מזיקים מסוכנים מאוד של זבוב הפירות.

לחקלאות של מדינות רבות, זבוב הפירות – הוא אחת הסכנות הגדולות ביותר, בגלל זה בשבוע הבא אני נפגש עם ראש ממשלת

הודו נארנדרה מודי. אני אהיה אחד מ-6 אנשים שייפגשו איתו אישית. 

למה? העניין הוא שלאחר 10 שנים של מחקר, הצלחנו למצוא חומר ששיפר בצורה רדיקאלית את המאבק בהרעלת הפירות.

הטכנולוגיה שלנו מאפשרת לנו להימנע מריסוס כימיקאלים על הפירות; אנחנו הלכנו בדרך אחרת, בריכוז בריח. הריח – הדבר

הכי חזק בממלכת הבטן וזה כולל גם את הזבובים. מה אנחנו עושים? לוקחים כלי עם קיבולת קטנה של נוזל ריחני, וסוחטים ממנו

כמה טיפות לשקית צהובה, ואחר כך תולים אותו על עץ. איזה נוזל? זה הסוד שלנו, משהו בסגנון הנוסחה של “קוקה קולה“.

הנוזל מושך אליו את נקבת הזבוב, הוא קטלני בשבילהן, אבל לא לבני האדם, הנוזל יוצא מהשקית בצורה אוטומטית.

זבובי הפירות מתים תוך רבע שעה. האפקטיביות של זה מגיע ל-90%, זאת אומרת שהשטח החקלאי כמעט ויוצא לגמרי מכלל סכנה.

לא מזמן יצאנו לשוק הבינלאומי, אבל לטכנולוגיה שלנו כבר מראים המון עניין בהודו, באפריקה, בסין ובמדינות דרום מזרח אסיה.

מגיעות פניות מקזאחסטאן, היכן שיש תופעה אחרת של מזיקים לחקלאות. תמכו בנו, משרד הכלכלה, משרד  החוץ והלשכה לחדשנות

 אבל את רוב העבודה אנחנו עשינו לבד. אנחנו מעוניים לפתור את הבעיות הכי

גדולות של החקלאות, מחפשים פתרונות למאבק במזיקים מסוכנים אחרים, למשל, יתושים ותיקנים. לאלה  שרוצים לראות, איך

אנחנו מסתדרים מול זבוב הפירות המזרחי  בהודו, אני ממליץ לראות את הסרטון הבא :

י https://youtu.be/XbJYC7Pmr5s

 

Текст и фотографии Арона Шустина

Опубликовано 30.06.2017 11:02 Обновлено 03.07.2017 23:57

Text & photos by Aaron Shustin 

Published 06/30/2017 11:02 Updated 07/03/2017  23:57

 

В. Рубінчык. КАТЛЕТЫ & МУХІ (60)

От ред. belisrael
.

Когда весной 2017 напросился приехать ко мне в июне с жонкой на 3 недели из Минска на свое 40-летие борец с лукой, я никак не мог предполагать, что столкнусь с циничным подлецом.

Хотя уже тогда можно было заметить его  хитрые заходы. Поэтому он никому не расскажет,  что решил съэкономить на страховке, и уже на 2-й день все могло кончиться печально с его женой, которая добравшись до моря в Тель-Авиве  так обрадовалась, что подойдя к воде подпрыгнула, и сразу завыла от боли.  И даже после того, как на пляже была оказана медпомощь, вернувшись домой плача говорила ему, что надо улетать назад. Хорошо, что все обошлось и ч-з 2 дня ожила, а если б пришлось обратиться в больницу, то никаких денег не хватило бы. Да и сам, проявляя свою “храбрость”, полез вечером в море на  диком арабском пляже возле Яффо и еле выплыл. Что смародерил многие тысячи долларов, а кроме этого писал, что уже совсем перестает работать комп и тогда я ему передал новый, который взял знакомый, летевший в Москву, а оттуда доставил в Минск. 

В дальнейшем все более проявлялась патологическая трусость того, кто спрятавшись за израильским сайтом, сидя в минской квартирке, «боролся» с диктатором и его опричниками, гордо заявляя, что никто его не заставит уехать, при этом жаловался на тяжесть жизни и годами занимался вымогательством, вытащив огромные финансы. Засыпав сайт бесконечными опусами, украл тысячи часов времени на публикацию, да еще и кроме своих присылал массу др, отысканного в сети, в большинстве своем заумного и интересного только самому «политологу». Когда же окончательно достал переустройством своей любимой Синеокой, услышав, что принес много вреда, то ответил: «у такім выпадку сайт мяне не цікавіць». А после израильской трагедии 7 октября, эта нечисть на своем канальчике с тремя десятками подписчиков, чем« гордится!, хотя среди них никто не обращает внимание на полнстью съехавшего с катушек,  показывает себя как защитника «бедных газоватов». А еще у него в почете вся израильская левотня, среди которой ставший особо известным по тысячам файлов Эпштейна, 80-летний  блевотный Барак, только потому, что тот, как и еще многие одуревшие генералы, против Нетаньягу.  И на выпрошенном компе не останавливаясь выливает помои в адрес ПМ и нынешнего правительства Израиля. Прикинувшись евреем вольфом,  когда  стало выгодно, существо так и осталось уладзімірам паўлавічам, как подписывает свои писульки чиновникам. Как он шел к этому в материале Хронология бесконечной подлости Вольфа Рубинчика

*

Вечером 12 февраля подлец сделал чередное “разоблачение”, озаботившись беззащитными израильтянами. В комменте он вспомнил 60-й выпуск котлетсмухами, посвященных белизраильским отношениям, который не понравился изр. официозу. Может потому, что  тогда показал на тенденцию:
«израильтянам никогда не была чужда “реалполитик”, вспомним «Ухаживания ближневосточного государства за Румынией, Южно-Африканской Республикой в ​​1970-х и 1980-х годах…»

Фруман оказавшись не в то время и не в том месте, получив по ребрам и отделавшись легким испугом по сравнению с арестованными белорусами, поддавшись оптимизму оппозиции, думал, что сможет напугать уладу, которую “будут судить за преступления”. Сделав на какое-то время себе имя, прогулявшись к уехавшим в Литву, Польшу и  пофоткавшись, он давно понял куда все пришло, тем более после израильской трагедии 7 октября, думаю, ему белорусские заходы до одного места.

Группа Razam, возглавляемая одной шустрой израильтянкой из Нетании, репатриировавшейся из Минска лет за 10 до выборов 2020, мечтала стать своей в амбасаде в Тель-Авиве новой Беларуси Тихановской, только их энтузиазма хватило совсем ненадолго. Шустрячка давно признавалась в Фб, что занималась не тем, о чем ей с самого начала говорил отец.

Что касается сайта belisrael, то еще раз повторю, он был заблокирован благодаря бесконечным опусам “смелой борьбы” того,  кто ради прикола прикинувшись евреем вольфом,  когда  стало выгодно, так и остался существом уладзімірам паўлавічам,  вякающим с минского дивана , как он подписывает свои писульки чиновникам..

14 февраля 2026,    23:13

***

Бязлітасны шалом! Пакуль рыхтаваў да друку сваю сёмую кнігу (называецца «Выйшла кніга»), асобныя актывісты ў Беларусі, аказваецца, звярнулі ўвагу на 25-годдзе дыпламатычных адносін з Ізраілем. Не тое каб я пра гэты юбілейчык забыў – у лютым ізраільскі стэнд на Мінскай кніжнай выставе быў упрыгожаны дзвюма крываватымі лічбамі – але моцных уражанняў ад таго, што 26 мая 1992 г. два ўрады паразумеліся і падпісалі пратакол, не адчуваў, дый не адчуваю. І ўсё ж дата – нагода для разваг пра беларуска-ізраільскія стасункі.

Прыхільнік беларуска-ізраільскіх сувязяў Павел Севярынец атрымаў у падарунак кнігі Вашага пакорлівага слугі і Давіда Шульмана (а сам напісаў раман «Беларусалім»). Мінск, чэрвень 2017 г.

На самым версе, па завядзёнцы, аптымізму аж з каптуром. Так, А. Лукашэнка з Р. Рыўліным абмяняліся дэпешамі-віншаванкамі. Першы заявіў, што «За чвэрць стагоддзя мы наладзілі ўстойлівыя партнёрскія сувязі па розных напрамках – ад гандлёвага супрацоўніцтва да кааперацыі ў сферы інфармацыйных тэхналогій… Адносіны паміж нашымі народамі, якія заўсёды адрознівалася ўзаемнай павагай, пачаліся задоўга да афіцыйнага стварэння сучасных дзяржаў». Другі, кажуць, адпавёў, што паміж дзвюма краінамі ўстанавіліся цёплыя сяброўскія адносіны, якія развіліся ва ўсіх сферах.

Чым далей ад прэзідэнтаў, тым больш скепсісу можна сабе дазволіць. Ужо ў рэдакцыі афіцыёзнай «Советской Б.» мяркуюць, што ізраільцянам сяброўства не дужа патрэбнае – ім патрэбна перадусім тое, каб Беларусь не прадавала небяспечную зброю ворагам Ізраіля. Зважаючы на выкрунтасы некаторых паслоў у Мінску, пачынаеш думаць, што доля ісціны тут ёсць. Ізраільцам ніколі не была чужая «рэалпалітык»; успомнім заляцанні блізкаўсходняй дзяржавы да Румыніі, Паўднёва-Афрыканскай рэспублікі ў 1970–80-х…

Спробу прааналізаваць беларуска-ізраільскія стасункі 1990–2010-х гадоў зрабіў доктар гістарычных навук Міхаіл Стралец. Спярша ён апублікаваў свой агляд у студзені 2016 г.; на думку брэсцкага прафесара, «у апошні час можна было канстатаваць напаўненне арганізацыйна-прававой складовай эканамічнага аспекта двухбаковых адносін» (прасцей кажучы, падпісваліся шматлікія дамовы і пратаколы). Тады прафесар упікнуў ізраільскі ўрад за намер закрыць пасольства ў Мінску: «рашэнне Тэль-Авіва нанясе прыкметную шкоду двухбаковым адносінам дзвюх краін». З другога боку, нават ён падкрэсліў: «Рэальны стан эканамічнага супрацоўніцтва ўяўляе з сябе неадназначную карціну… І ў нейкім сэнсе мае рацыю Нетат’яху (не ведаю, хто гэта – мабыць, меўся на ўвазе прэм’ер-міністр Ізраіля Нетаньягу – В. Р.): можа быць, і варта было перагледзець адносіны з партнёрам, з якім гандаль ідзе ў зусім нязначных аб’ёмах».

У маі 2017 г. прафесар, перапісваючы свой артыкул для «Брестского курьера», вырашыў зазірнуць у будучыню з большым аптымізмам, балазе пасольства засталося на месцы. Так, сказ пра «Нетат’яху» быў выкінуты, затое з’явіўся наступны замалот: «Ізраільскі бок уносіць уклад і ў забеспячэнне дэмаграфічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь. Людзі, якія пакутуюць ад жаночай і мужчынскай бясплоднасці, усё часцей кіруюцца ў беларуска-ізраільскі цэнтр сямейнага здароўя ў культурнай сталіцы нашай Айчыны». Для тых, хто не ўрубіўся: «культурная сталіца» – гэта Віцебск, а бескультурная, выходзіць, Мінск…

Прасочваецца нейкае рацыянальнае зерне ў развагах тыпу «У апошнія гады выразна выявілася пазітыўная дынаміка ў частцы ізраільскіх інвестыцый на беларускім напрамку», «Ёсць падставы канстатаваць наяўнасць станоўчых тэндэнцый у сферы турызму». Адсутнасць віз для турыстаў – справа добрая, і сапраўды, тавараабарот у параўнанні з пачаткам 1990-х вырас, як на дражджах… Можна ўспомніць, як улетку 1992 г. Часовы Павераны Беларусі ў Ізраілі Міхаіл Фарфель у інтэрв’ю з Аляксандрам Ступнікавым казаў: «Гандаль пакуль невялікі, у мінулым годзе тавараабарот складаў толькі 25 тысяч долараў, хаця тут не ўлічваецца рээкспарт з боку Беларусі… Як партнёр, Ізраіль пакуль для нас даволі складаная краіна, з высокімі цэнамі і насычаным рынкам». Падобна, беларускія і ізраільскія прадпрымальнікі збольшага «прыцерліся» адно да аднаго незалежна ад палітычных сістэм.

Меў рацыю брэсцкі прафесар і тады, калі казаў: «у той жа час не могуць не здзіўляць арытмія, адсутнасць паступальнага росту. Немагчыма знайсці які-небудзь трохгадовы адрэзак, дзе прасочваўся б паступальны рост (тавараабароту – В. Р.)». Але ў чым прычыны? Адказу ў артыкуле я не пабачыў. Хацеў бы прапанаваць сваю версію.

Міжнародныя адносіны заўсёды складаюцца з «параднай» часткі, якую не сорамна паказаць, і «ценявой». Праблема ў тым, што: а) у Беларусі зашмат увагі надаюць ідэалогіі, што не можа не шкодзіць рэальным справам; б) «ценявая» частка ў эканамічным супрацоўніцтве досыць істотная – магчыма, яна важыць нават больш, чым «белая». Ізраільскі журналіст Барух Кра ў рэпартажы 2013 г. прайшоўся адно па паверхні…

Стасункі афіцыйнай Беларусі з Ізраілем прайшлі некалькі этапаў. Калі для першага (умоўна кажучы, да 1996 г.) была характэрная доля эйфарыі, на другім, пераходным, дамінала абыякавасць, то на трэцім, які стартаваў у 1999-2000 гг., лукашэнкаўцы актыўна імкнулася выкарыстаць ізраільцаў, у прыватнасці, Лібермана і яго каманду. Пачалося з таго, што ў кастрычніку 2000 г. на «парламенцкія выбары» прыехала «спецыялістка» па выбарчым праве і беларускай апазіцыі, віцэ-мэр Карміэля Рына Грынберг…

«Авив», кастрычнік 2000 г.

Потым з Ізраіля на розныя выбары прыязджалі яшчэ лаяльныя назіральнікі – «альтэрнатыва» грубым і злым еўрапейцам. Агулам жа цікавасць да «апрацоўкі» ізраільцаў рэзка падвысілася, як выглядае, напярэдадні візіту А. Лукашэнкі ў Ізраіль (студзень 2000 г.). Праўда, тады пасольства Беларусі ў Тэль-Авіве і яго куратары ў Мінску яшчэ не заўсёды знаходзілі паразуменне з беларускім зямляцтвам, пра што сведчыць наступная заметка:

«Берега», люты 2000 г.

Нічога, пасля наказу «правадыра» («Трэба прызнаць, слабавата мы яшчэ выкарыстоўваем нашу беларускую дыяспару ў Ізраілі» – інтэрв’ю газеце «Вести», снежань 1999 г.), і асабліва з 2004 г., калі старшынёй аб’яднання стаў Міхаіл Альшанскі, усё ў «дыпламатаў пасольства» наладзілася. І вось ужо ў маі 2017 г. пасол Скварцоў уручыў Альшанскаму ганаровую грамату міністэрства замежных спраў Беларусі за «актыўнае садзеянне ў рэалізацыі знешняй палітыкі Беларусі, важкі ўклад у развіццё беларуска-ізраільскіх дачыненняў, дзейнасць па абароне правоў і інтарэсаў беларускай дыяспары ў Ізраілі».

Пасол сказаў, а «БелТА» паўтарыла, што ў «зямляцтва» (усеізраільскае аб’яднанне выхадцаў з Беларусі) уваходзяць звыш 6 тыс. чалавек. У свой час вывучаў я пытанне колькаснага складу – праўда, гэта было гадоў 15 таму… Тады кіраўніцтва хвалілася, што мае 12 тыс. актывістаў – на рубяжы 1990-х – 2000-х колькасны склад аб’яднання насамрэч істотна вырас (напрыклад, у Ашдодзе з 67 у 1996 г. да 700 у 2001 г.). Падобна, зараз зямляцтва перажывае не найлепшыя часіны; калі на яго сайце, напрыклад, значыцца аддзяленне ў Эйлаце з Давідам Шульманам на чале, то сам Д. Шульман год таму праказаў мне, што суполка распалася. Сайт Аб’яднання, які ў маі 2000 г. запачаткаваў Гена Пекер (не без маёй падказкі :)), абнаўляецца рэдка, на форум яго – у адрозненне ад пачатку 2000-х – заходзяць адзінкі… Карацей, было за што даваць грамату.

«Сонцападобны» так натхніўся адзіным сваім кароткачасовым візітам у Ізраіль, што не раз вяшчаў пра яго недасведчанай, як яму здавалася, публіцы: «І вось сабраліся яўрэі ў Ізраілі, усе чакаюць майго выступлення. Я доўга там выступаў па іх просьбе, узнагародзіў удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны і кажу: “Вось з чым я не згодзен, выбачайце за прамату, што вы з яўрэяў у гады Вялікай Айчыннай вайны робіце нейкі пакорлівы статак… Але ці ведаеце вы, што ёсць адзіная краіна ў свеце, дзе яўрэі разам з яе народам ваявалі і супраціўляліся? Гэта Беларусь. І чаму яны супраціўляліся, чаму ваявалі разам з намі? Таму што там была такая магчымасць – ваяваць і супраціўляцца. Чаму ж вы не бачыце ў сваёй гісторыі гэтых старонак?” Назаўтра я сябрам стаў у Ізраілі!» Характэрна, што стэнаграма тут зафіксавала не апладысменты, а толькі «ажыўленне ў залі» – відаць, дзеячы культуры і ў 2001 г. не надта паверылі гэтай «хлестакоўшчыне».

Гісторыю пра адметнасць беларускіх яўрэяў у Ізраілі А. Л. паспрабаваў «прадаць» яшчэ раз – у час нарады з кіраўнікамі загранустаноў 01.08.2006. Тады ён мовіў: «так, як паводзяць сябе яўрэі з Беларусі ў Ізраілі – ніхто сябе не паводзіць. У іх настальгія. Я гэта бачыў, калі ездзіў у Ізраіль. Мяне “антысемітам” туды наша апазіцыя накіроўвала, папярэджваючы, што прыедзе “найгоршы вораг Ізраіля”. А прыкладна 30 тысяч нашых былых грамадзян сабраліся і хацелі “сустрэць свайго Прэзідэнта”. Беларускія яўрэі, якія эмігрыравалі, кажуць, што з радасцю, калі б ужо там не закапаліся ў гэтую зямлю, вярнуліся б дадому». Калі Макабі, Зусмановіч і Альшанскі пісалі пра тысячу ахвотных пабачыцца з Лукашэнкам у 2000 г. (гл. вышэй), гэта з нацяжкай яшчэ можна прыняць, але 30 тысяч?.. Добра, што хоць не кур’ераў, як у Гогаля.

Трэці вядомы мне казус з успамінамі пра паездку ў Ізраіль датуецца кастрычнікам 2007 г., і ён найбольш адыёзны. Фактычна паставіўшы знак роўнасці паміж «яўрэйскім Бабруйскам» і «свінушнікам», Лукашэнка згадаў і пра непадстрыжаную траву: «Паглядзіце ў Ізраілі, я вось быў…» У выніку іерусалімскае МЗС выклікала для тлумачэнняў прадстаўніка Беларусі Ігара Ляшчэню. Планавалася адклікаць з Мінска тагачаснага пасла Ізраіля Зэева Бен-Ар’е – праўда, постфактум Зэеў рабіў добрую міну пры кепскай гульні і сцвярджаў, што проста паехаў у чарговы адпачынак (ага, так супала, што яны ціха-мірна паляцелі ў Ізраіль разам з першым сакратаром пасольства Ігалем Койфманам).

Па-мойму, вышэйсказанага дастаткова, каб адбіць здзіўленне ў тых, каго ўсё яшчэ дзівіць «арытмія, адсутнасць паступальнага росту» ў ізраільска-беларускіх эканамічных дачыненнях. Я ж не закранаў яшчэ казусаў апошняга года – паліцэйскага пераследу ганаровага консула Беларусі ў Ізраілі Габі Магнезі, арышту ў Мінску і выдачы Азербайджану ізраільскага грамадзяніна Аляксандра Лапшына (падпсаваў ён здароўе за сем тыдняў адседкі на «Валадарцы», і цяпер у яго, пішуць, рэальная арытмія). Справа нат не ў асобе гэтага авантурнага грамадзяніна, а ў тым, як беларускія «праваахоўнікі» абыходзіліся з ізраільскімі службоўцамі ў канцы 2016 г. – пачатку 2017 г.: доўга не давалі Лапшыну дазвол на сустрэчу з консулам, потым у Мінгарсудзе не пускалі Юлію Рачынскі-Співакоў на пасяджэнне (праўда, і яе расійскага калегу таксама), прымусіўшы чакаць у калідоры…

Вольф Рубінчык, г. Мінск

20.06.2017

wrubinchyk[at]gmail.com

Апублiкавана 20.06.2017  05:41

 

 

Василь Быков. При виде Иерусалима

Василь Быков

(народный писатель Беларуси, посетил Израиль в ноябре 1994 года)

ПРИ ВИДЕ ИЕРУСАЛИМА

Наверно, всякое путешествие, отбирая силы, обогащает познание, наполняет душу восторгом, нагружает ум информацией, требующей осмысления. Но осмысление продолжается в течение длительного времени, беглые же, неупорядочные мысли генерируются непрерывно в ходе познания. Когда впечатлений более чем достаточно, а силы на исходе, путник находит удобное место, откуда его взору непременно открывается великолепная картина города. Вот она – знаменитая Храмовая гора, ярко блистающая на солнце куполами синагог и мечетей; празднично белеют вдали городские стены, некогда выстроенные Сулейманом Великолепным, ближе раскинулись многовековые кладбища с хаотическим нагромождением больших и малых надгробий, а рядом шумят на ветру деревья Гефсиманского сада, где Сын Человеческий провел последние часы на свободе. Немного в стороне торжественно высятся купола православной святыни – собора Марии Магдалины. Зримая экспозиция веков, напластование культур и религий, история, воплощенная в архитектуре, будоражащая и без того взбудораженное сознание путника. Вторым зрительским планом не переставая проходят недавно виденные им картины тесных улочек еврейского и арабского кварталов города, знаменитая via Dolorosa – путь Иисуса с крестом на изможденных плечах, по замыслу его палачей, идущего на смерть и забвение. По логике же истории получилось иначе – к славе и вселенской, вот уже двухтысячелетней, памяти. По-видимому, властители тех времен еще не знали, насколько предопределен путь Сына Божьего, не прониклись сознанием тщетности собственных усилий. На заре истории многое выглядело иначе, и сила нередко отождествлялась с правдой.

Град царя Давида разрушался множество раз, много раз завоеватели не оставляли в нем камня на камне. Но всякий раз его упорно отстраивали. И не только потому, что он был нужен в качестве собственной столицы, но прежде всего как символ божественного промысла. Храм объединял поколения, незримой связью соединял вчерашнее с сегодняшним. Когда его разрушали, оставались священные камни, когда не оставалось камней, священным становилось место, где они располагались. И завоеватели оказывались бессильными. Они могли уничтожить город, но были бессильны перед непокорной памятью евреев. Истинное значение храма простиралось в веках, и уже в далеком прошлом определило сегодняшнее – государство Израиль.

Может показаться удивительной привязанность евреев к их древним символам, многое в которой порой недоступно современному мышлению, основанному на иных ценностях. Но без духовной привязанности прежних поколений, наверно, был бы проблематичен иррационализм современных, лишенных исторической судьбы и почвы. Заслуживает понимания их верность древней религии и древней культуре, возврат к полузабытому и, казалось, никому не нужному языку – ивриту. Теперь уже ясно, что возрожденный из небытия, он объединил нацию, угловым камнем лег в основу новой еврейской государственности. Столько лет еврейство, как многим казалось, мечтало о невозможном, упорно повторяя «В следующем году – в Иерусалиме». И вековая народная мечта все-таки осуществилась, уже отодвинув вожделенное в недавнее прошлое. Хотя этому, несомненно, важнейшему в истории событию предшествовали сотни и тысячи лет крови и слез, унижений и героических усилий многих поколений евреев, в апофеозе страданий которых явился апокалипсис ХХ века – еврейский Холокост. Но светлый день наступил, божественный промысел осуществился. И расцветает город, в котором нашлось место для эллина и иудея, мусульманина и христианина, объединенных пусть еще в несовершенном демократическом правопорядке, но несомненно стремящемся к нему.

Наверно, ни одна из современных наций не выстрадала столько, сколько это пришлось на долю евреев, большую часть своего существования проведших в изгнании и рассеянии. Полною мерой испив уготованную им чашу страданий, именно евреи возделали духовную почву для рождения Сына Божьего, способного искупить грехи всего человечества, вместе с Моисеем преподавшими миру много важнейших для него уроков. Одним из них несомненно являеется древняя истина: человек должен жить мирно и должен жить дома. Разумеется, прежде надобно иметь собственный дом; горе тому, кто его не имеет. История Израиля есть прежде всего – история борьбы за это божественное право. Она же – пример для многих других: потерявших дом, не сумевших отстоять его в своем историческом существовании. Или не дорожащим им, если таковой имеется, не желающим его обустроить. Евреи отстояли свое важнейшее право, хотя и заплатили за него непомерную цену. Но Дом и Свобода – бесценны.

…По нижней дороге вдоль древних стен и не менее древних кладбищ идут автобусы с паломниками, которые непрестанно толпятся возле Шхемских ворот. Здесь люди со всех континентов, влекомые, наверно, не только туристическим любопытством. Возможно, среди них есть и мои земляки, недавние атеисты, ныне готовые припасть к живительному роднику истории и древних верований. Но что они найдут здесь при виде золотых куполов и закопченных стен этого удивительного города? Что поведают им потемневшие от вековой скорби камни улиц и многочисленных храмов? Что захочет сообщить мудрый и старый Иерусалим не менее старому человечеству? Одну ли радость цивилизованного существования или еще что-либо другое? Особенно хотелось бы знать это сейчас, на пороге третьего тысячелетия эры, начавшей свое исчисление на этой земле.

Увы! Постичь мудрое молчание Вечного Города не под силу уставшему разуму…

(Публикуется по книге «Поклон тебе, Иерусалим», 1996. Сост. С. Кохнович и А. Валк)

Иерусалим-1996. Фото В. Рубинчика

Васіль Быкаў

(народны пісьменнік Беларусі, наведаў Ізраіль у лістападзе 1994 года)

ПРЫ ВЫГЛЯДЗЕ ІЕРУСАЛІМА

Напэўна, кожнае падарожжа, адбіраючы сілы, узбагачае веды, напаўняе душу захапленнем, нагружае розум інфармацыяй, якая вымагае асэнсавання. Але асэнсаванне працягваецца доўгі час, а беглыя, неўпарадкаваныя думкі генерыруюцца безупынна ў ходзе пазнання. Калі ўражанняў больш чым дастаткова, а сілы на зыходзе, вандроўнік знаходзіць зручнае месца, адкуль яго погляду абавязкова адкрываецца раскошная карціна горада. Вось яна – знакамітая Храмавая гара, што зырка блішчыць на сонцы купаламі сінагог і мячэцяў; святочна бялеюць удалечыні гарадскія муры, некалі пабудаваныя Сулейманам Пышным, бліжэй раскінуліся шматвекавыя могілкі з хаатычным нагрувашчваннем вялікіх і малых надмагілляў, а побач шумяць на ветры дрэвы Гефсіманскага сада, дзе Сын Чалавечы правёў апошнія гадзіны на волі. Крыху ў баку ўрачыста высяцца купалы праваслаўнай святыні – сабора Марыі Магдаліны. Навочная экспазіцыя стагоддзяў, напластаванне культур і рэлігій, гісторыя, увасобленая ў архітэктуры, якая бударажыць і без таго ўзбударажаную свядомасць вандроўніка. Другім планам для гледача, не спыняючыся, праходзяць нядаўна бачаныя ім карціны цесных вулачак яўрэйскага і арабскага кварталаў горада, знакамітая via Dolorosa – шлях Ісуса з крыжом на змарнелых плячах, які, паводле задумкі яго катаў, ішоў да смерці і забыцця. Ды паводле логікі гісторыі выйшла іначай – ён ішоў да славы і ўсяленскай, вось ужо на дзве тысячы гадоў, памяці. Відаць, уладары тых часоў яшчэ не ведалі пра наканаваны шлях Сына Божага, не ўсведамілі напоўніцу марнасць уласных намаганняў. На досвітку гісторыі многае выглядала інакш, і сіла нярэдка атаясамлівалася з праўдай.

Горад цара Давіда разбураўся безліч разоў, шматкроць заваёўнікі не пакідалі ў ім каменя на камені. Але штораз яго ўпарта адбудоўвалі. І не толькі таму, што ён быў патрэбен у якасці ўласнай сталіцы, а найперш як сімвал боскага прадбачання. Храм яднаў пакаленні, нябачнай сувяззю лучыў учорашняе з сённяшнім. Калі яго разбуралі, заставаліся свяшчэнныя камяні, калі не заставалася камянёў, то свяшчэнным рабілася месца, дзе яны ляжалі. І заваёўнікі аказваліся бязмоцнымі. Яны маглі знішчыць горад, але не мелі моцы супраць непакорнай памяці яўрэяў. Сапраўднае значэнне храма распасцерлася на вякі, і ўжо ў далёкай мінуўшчыне вызначыла цяпершчыну – дзяржаву Ізраіль. Можа здацца дзіўнай адданасць яўрэяў іх старажытным сімвалам, многае ў якіх часам недаступнае сучаснаму мысленню, заснаванаму на іншых каштоўнасцях. Але без духоўнай адданасці ранейшых пакаленняў, напэўна, быў бы праблематычны ірацыяналізм сучасных, пазбаўленых гістарычнага лёсу і глебы. Заслугоўвае разумення іх адданасць старажытнай рэлігіі і старажытнай культуры, вяртанне да паўзабытай і, здавалася, нікому не патрэбнай мовы – іўрыта. Цяпер ужо ясна, што, адроджаная з небыцця, мова аб’яднала нацыю, кутнім камянём лягла ў аснову новай яўрэйскай дзяржаўнасці. Столькі гадоў яўрэйства марыла, як многім здавалася, пра немагчымае, упарта паўтараючы «Налета ў Іерусаліме». І шматвяковая народная мара ўсё-такі ажыццявілася, ужо адсунуўшы жаданае ў нядаўнюю прошласць. Хаця гэтай, без сумневу, найважнейшай падзеі ў гісторыі папярэднічалі сотні і тысячы гадоў крыві і слёз, прыніжэнняў і гераічных высілкаў многіх пакаленняў яўрэяў, у апафеозе пакутаў якіх стаў апакаліпсіс ХХ стагоддзя – яўрэйскі Халакост. Але светлы дзень надышоў, боская задума ажыццявілася. І квітнее горад, у якім знайшлося месца для эліна і іудзея, мусульманіна і хрысціяніна, паяднаных у дэмакратычным правапарадку; ён яшчэ не дасканалы, але, безумоўна, імкнецца да дасканаласці.

Напэўна, ніводная з сучасных нацый не адпакутавала столькі, колькі выпала на долю яўрэяў, якія большую частку свайго існавання правялі ў выгнанні і стане расцярушанасці. Напоўніцу выпіўшы прыгатаваны для іх келіх пакутаў, менавіта яўрэі абрабілі духоўную глебу для нараджэння Сына Божага, здольнага выкупіць грахі чалавецтва. Разам з Майсеем яўрэі далі свету шмат найважнейшых урокаў, і адзін з іх, без сумневу, заключаецца ў старажытнай ісціне: чалавек мусіць жыць мірна і ў сваім доме. Зразумела, перадусім трэба мець уласны дом; гора таму, хто яго не мае. Гісторыя Ізраіля – гэта найперш гісторыя барацьбы за гэтае боскае права. Яна ж – прыклад для многіх іншых, хто страціў дом, не здолеў абараніць яго ў сваім гістарычным існаванні. Або тых, хто не шануе свой дом, не жадае яго ўладкаваць. Яўрэі абаранілі сваё найважнейшае права, хаця і заплацілі за яго празмерную цану. Але Дом і Свабода – неацэнныя.

…Па ніжняй дарозе ўздоўж старажытных муроў і не менш старажытных кладоў ідуць аўтобусы з паломнікамі, якія бесперастанку тоўпяцца ля Шхемскай брамы. Тут людзі з усіх кантынентаў, якімі рухае, напэўна, не толькі турыстычная цікаўнасць. Магчыма, сярод іх ёсць і мае землякі, нядаўнія атэісты, якія цяпер гатовыя прыпасці да жыватворнай крыніцы гісторыі і старажытных вераванняў. Але што яны знойдуць тут пры выглядзе залатых купалоў і закураных сцен гэтага дзіўнага горада? Што распавядуць ім пацямнелыя ад векавечнага смутку камяні вуліц і шматлікіх храмаў? Што захоча паведаміць мудры і стары Іерусалім не менш старому чалавецтву? Ці толькі радасць цывілізаванага існавання, ці нешта іншае? Асабліва хацелася б ведаць гэта зараз, на парозе трэцяга тысячагоддзя эры, якая пачала сваё летазлічэнне на гэтай зямлі.

Ды дзе там! Спасцігнуць мудрае маўчанне Вечнага Горада не пад сілу стомленаму розуму…

Пераклаў В. Р.

Іерусалім-1996. Фота В. Рубінчыка

 Апублiкавана 18.06.2017  19:50