Tag Archives: Зеев Жаботинский

В. Рубінчык. КАТЛЕТЫ & МУХІ (75)

Шалом папросту! Сёння – пра поспехі й небяспекі.

Несумненны поспех для арганізатараў беларускамоўнага ўніверсітэта імя Ніла Гілевіча – атрыманне пасведчання аб рэгістрацыі (праўда, на рускай мове, але дэпутатцы Алене Анісім напяялі, што «такі парадак»). Зараз арганізатары шукаюць «дах»… Бясплатная парада – чаму б не атабарыцца ў Лідзе Гродзенскай вобласці або Ельску Гомельскай? Тады Лідскі ўніверсітэт патэнцыйныя абітурыенты паблыталі б з тым, што ў Брытаніі (University of Leeds), а Ельскі – з тым, што ў ЗША (Yale University). I ўсе ламануліся б да Алега Трусава і кампаніі… Не паверыце, але сп. Алег спадзяецца, што ў наступным месяцы «пачнуць працаваць і сайт, і электронная пошта ўніверсітэта»! І «прэзідэнт дэмакратычнай часткі грамадства» Аляксандр Мілінкевіч, 1947 г. нар., – у спісе выкладчыкаў; пэўна, вернецца да выкладання фізікі пасля 30 год у «палітыкуме».

Вось жа, экс-журналіст «Белорусского рынка» ды «Радыё Свабоды» Уладзімір Бараніч ужо мае свой не задужа папулярны сайт (resurs.by) i летась праславіўся тым, што справакаваў «Пракапенягейт», разбудзіўшы мляўкую Беларускую асацыяцыю журналістаў. А 17.05.2018 апублікаваў на сваёй старонцы ў FB амаль сенсацыйны допіс пра аднаго з вядомых беларускіх палітыкаў, сакратара ўправы БНФ у 1990-х і намесніка старшыні БНФ у 2000-х. Ідзецца, як лёгка зразумець, пра сярэдзіну 1980-х; «Талака» існавала ў 1985–1990 гг.:

У маіх плянаваных мэмуарах пра Талаку (тую першую, ня клюб-гаварыльню) згадаю, як мы зь цяпер ужо нябожчыкам Віктарам Івашкевічам ды яго братам Яўгенам хадзілі рабаваць нэграў (чорных) дзеля папаўненьня парцейнае касы ды расавае нянавісьці (Віктар прыйшоў у нацыянальны рух з нацыкаў, а я быў проста адмарозкам, на чым мы і сышліся)… Ну і пра жыдабойскія (С) тэрмін ВІ) рэчы распавяду. Напрыклад, як яго малы сын вешаў лялек, называючы іх жыдамі. Натуральна, у Талацэ мы ўсе захапляліся – во якое правільнае выхаваньне.

Ул. Бараніч і В. Івашкевіч. Фота з primus.by i palitviazni.info.

Спадару Баранічу яшчэ не споўнілася 55, на маразм ён яўна не пакутуе. Аўтарытэтна названы адным з людзей, што стаялі ля вытокаў «Талакі», і я не адчуваю хлусні ў ягоным сведчанні пра суполку… Да таго «жыдаедства» многіх нацыяналістаў 1980-х гадоў засведчана іншым тагачасным энэрджайзерам, Сяргеем Дубаўцом, які на развітанне з мовазнаўцам Змітром Саўкам (1965–2016; Зміцер, «яўрэй на чвэрць», меў семіцкія рысы твару) напісаў наступнае:

Сам памятаю… на нацыянальных тусоўках нехта старэйшы ў вышыванцы запраста казаў яму, бліскаючы дзіўным радасным шалам уваччу: ой, а ты што тут робіш, ідзі ты, братка, адсюль, ня псуй карціну… Чаму і ён размаўляе па-беларуску? Ён дыскрэдытуе наш рух!.. І ён – таксама – беларус?..

Вось яшчэ гаваркі эпізод. Інтэрв’ю ў сакавіку 2018 г. дае гуманіст, лінгвіст і «з усіх бакоў белы і пухнаты» Вінцук В., старшыня БНФ у 1999–2007 гг. Распавядае пра БНР: «Першыя святкаванні на вуліцах пачаліся ў 1989 годзе. Асноўным рухавіком быў Алесь Пушкін, які зладзіў прыгожы рамантычны перформанс». Усё б нічога, але ў час таго шумлівага несанкцыянаванага перформансу мастак Пушкін заявіў, што марыць пра Беларусь «без жыдоў і камуністаў»… Быў асуджаны, але без сур’ёзных наступстваў. І неўзабаве ахвяраваў свае работы першаму з’езду БНФ (Вільня, чэрвень 1989 г.), якія і былі ўрачыста паказаны ў вестыбюлі. Як на тое адрэагавалі некаторыя госці з’езда, 26.05.2018 для belisrael.info ўспомніў Якаў Гутман, прэзідэнт Сусветнага згуртавання беларускіх яўрэяў, а ў канцы 1980-х – член праўлення Мінскага аб’яднання яўрэйскай культуры:

У фае віселі карціны Пушкіна. Мы – Юра Хашчавацкі, Май Данцыг, я, яшчэ нехта – напісалі ў прэзідыум з’езда, што карціны Пушкіна не могуць быць выстаўлены. Калі Пазняк паведамляў пра наш зварот, ён сказаў нешта накшталт таго, што паступіла цыдула пра Пушкіна, але не варта займацца гэтым пытаннем. Я адразу сказаў, што трэба сыходзіць са з’езда. Юра сказаў, што Пазняк не разумее, што робіць, і пайшоў з ім дамаўляцца. Калі вярнуўся, то сказаў прыблізна наступнае: «У Пазняка алавяныя вочы, ён не разумее, што ён робіць». Яны кепска пачыналі і кепска скончылі… Нябожчык Аркадзь Рудэрман папрасіў нас прайсці так, каб было відаць спіны, і мы сышлі.

Карацей, «прыгожы рамантычны перформанс» пасварыў вялікую частку яўрэяў з беларусамі. Не думаю, што разумнік Вінцук таго не ведае… Значыцца, па сутнасці не заўважае ў міжэтнічных сварках нічога страшнага.

А. Пушкіну на момант «перформансу» ішоў 24-ы год, ён адслужыў сваё ў арміі, г. зн. з’яўляўся ўжо сфармаванай асобай. У 1992 г., праўда, удакладніў: «Сёння я інакш пазіраю на гэта. Ад сказанага не адмаўляюся. Але цяпер многае змянілася…»

Дзякуй Б-гу, падчас супрацы з «Нашай Нівай» (2001–2007) ад мяне не патрабавалі рэпартажаў пра дзейнасць Віктара Івашкевіча (1959–2013; хай спіць спакойна, мо пад канец жыцця ён змяніў свае погляды), Славаміра Адамовіча ці таго ж Алеся Пушкіна. Як умеў, распавядаў я пазаштатна пра яўрэйскія, шахматныя і шашачныя справы. Пару крыжаванак склаў. Ну, аднойчы паспрабаваў дапамагчы бізнэсоўцам-галадоўшчыкам, што не дужа спадабалася рэдактару…

Давайце, шаноўныя мае чытачы, асабліва яўрэі, беларускія і не, больш пільна прыглядацца да асоб, якія тусуюцца ў тутэйшым палітыкуме-2018. Антыкамунізм і антылукашызм актывістаў – яшчэ не прычына, каб іх усхваляць-падтрымліваць. Мудра ў 1924 г. адзначаў Зэеў Жабацінскі: «Палітычная наіўнасць яўрэя нечуваная і неверагодная: ён не разумее таго простага правіла, што ніколі няможна “ісці насустрач” таму, хто не хоча ісці насустрач табе… Мы ўвогуле, як я пісаў ужо… лічым сваім абавязкам, як толькі пачуем “Марсельезу”, застыць навыцяжку і гукаць “ура” – няхай нават гэтую мелодыю грае сам Гаман і ў яго катрынцы трашчаць яўрэйскія косткі. Гэта мы лічым палітычнай маральнасцю…»

З улікам даволі пашыранай тут юдафобіі, няма ніякай ахвоты спрыяць таму, каб ва ўладу ў Беларусі пралез мясцовы аналаг украінскай партыі «Свабода» або «Правага сектару». Нават у Кіеве гарсавет, выглядае, танчыць пад свабодаўскую дудку, пастанавіўшы ўрачыста адсвяткаваць 250-годдзе гайдамацкага паўстання – «Каліеўшчыны» з яе антыпольскімі ды антыяўрэйскімі пагромамі…

Этнанацыяналізм (этнізм) тут і цяпер уважаю за даволі небяспечную з’яву, хоць некаторым «экспертам» ён не замінае. Адзін «акадэмічны дырэктар» надоечы выступіў у духу ці то Міхаіла Задорнава, ці булгакаўскага Шарыкава: маўляў, «не разумее» тэарэтыкаў, якія «ўзяліся за пабудову дзіўнай і непрактычнай канструкцыі ў выглядзе “грамадзянскага нацыяналізму” (нібыта лепшая альтэрнатыва для “этна-нацыяналізму”)». І дадаў: «Сам падзел на два нацыяналізмы – штучны і непрыдатны». Як па мне, то прыдатны… Калі этнанацыяналізм зацыклены на мінулым і перавазе пэўнага («тытульнага») этнасу над іншымі, то грамадзянскі імплікуе прынамсі фармальную роўнасць у дзяржаве грамадзян рознага паходжання, дый робіць акцэнт на будучыні.

Стрымана стаўлюся да гаспадара tut.by Юрыя Зісера (перафразуючы вядомае выслоўе пра Міхаіла Батвінніка, Ю. Зісер – чэмпіён па раскрутцы сайта, а думае, што чэмпіён па ўсім на свеце). Але ягоны пасыл тутНацыянальная ідэя ня можа быць скіраванай на мінулае. Яна ня можа быць рэканструкцыяй чагосьці мінулага, яна скіраваная на будучыню») у прынцыпе слушны. Вышэйзгаданы эксперт пакпіў: «гэта ўсё роўна што сказаць: “Дарога Масква – Брэст павінна весці ўперад, а не назад”». Між тым рэканструкцыі на самай справе лепей пакінуць гісторыкам, мастакам, паэтам і экскурсаводам. Так, яны граюць важную ролю ў нашым жыцці, але жыццё ў цэлым – не дарога на два напрамкі…

Хапае і ў яўрэйскім асяроддзі аматараў развярнуць час ды адрадзіць «штэтл» з яго духам салідарнасці. Не цямяць бядулі-гараджане з ХХІ стагоддзя, што самі б, хутчэй за ўсё, на другі дзень уцяклі з мястэчка, якім яно было ў час свайго «росквіту» (канец ХІХ – пачатак ХХ стст.). Была там салідарнасць, але нярэдка назіраўся эканамічны ды культурны застой, з такім імпэтам выкрыты ў Мендэле, Шолам-Алейхема і – асабліва – у Іцхака-Лейбуша Пераца.

Трохі пра іншае. Забаўную шматхадовачку арганізавалі беларускія ідэолагі з нагоды таго, што брытанскае пасольства на 17 мая вывесіла вясёлкавы сцяг на сваім будынку ў цэнтры Мінска. Спярша міністэрства ўнутраных спраў у выхадны дзень, 20.05.2018, выказалася груба-груба, акурат «кепскі следчы»: «Мы – за сапраўднае, яны (ЛГБТ – В. Р.) не пройдуць!» Калі ўсчаўся шум, і за мяжой таксама, то журналістам «выпадкова» падвярнуўся «добры следчы», міністр замежных спраў РБ тав. Макей… Ён «адмовіўся каментаваць» заяву калегі з МУС, але падзяліўся «меркаваннем»: «любая структура, робячы тыя ці іншыя заявы, павінна думаць пра ўсе наступствы». За гэтае марнаслоўе яго запісалі ледзь не ў сябры ЛГБТ, а разам з тым – і Еўрапейскага Саюза 🙂 Яму ж і адзіная «нобелеўская» ў красавіку выказала давер ды спачуванне: «Макей, можа быць, і гаворыць шчыра… Але, думаю, ён таксама не вельмі трывала сябе адчувае… гляджу на Макея як на трагічную постаць…»

З майго гледзішча і Шуневіч, і Макей – шрубкі аднаго амаральнага механізма (другі нават больш небяспечны, бо лепш адукаваны). Трагічныя постаці ў сучаснай Беларусі – тыя, каго кладуць на асфальт, садзяць за краты, выганяюць з працы, душаць штрафамі… Ды насамрэч, калі падумаць, то куды ім у плане трагічнасці да былога кіраўніка лукашэнкаўскай адміністрацыі! ¯\_(ツ)_/¯

«Цытатнік ад Вольфа»

«— Таварыш, – паляпала па плячу доктарка. – Што з вамі?

Я ўздрыгануўся.

— Памажыце правесці яго ў мой кабінет, — распарадзілася доктарка. — Калі ж побач са школамі псіхбальніцы пачнуць будаваць!» (Яўген Кароткіх, «Чорны тэатр ліліпутаў», 1986)

«Адна з галоўных праблем сучаснай школы якраз і палягае ў тым, што дзяцей вучаць жыццю людзі, якія самі-то не ўмеюць жыць, і якім не зашкодзіў бы доўгі курс рэабілітацыі ў добрага псіхатэрапеўта» (блогер fritzmorgen, 25.05.2018)

«Ёсць дапушчэнне, што ў інфармацыйным грамадстве традыцыйныя классы, звязаныя ўласнасцю і сродкамі вытворчасці, замяняюцца нейкімі інфармацыйнымі супольнасцямі, г. зн. супольнасцю паводле доступу да падобных крыніц інфармацыі, паводле падабенства поглядаў, па прыналежнасці да аднаго, як гэта цяпер называецца, інфармацыйнага пухіра» (Кацярына Шульман, 17.04.2018)

«Калі дзяржава не можа прапанаваць праект будучыні, яе ясныя чарцяжы – яна бяздарна і шумна ператрэсвае труны» (Аляксей Белякоў, 25.05.2018)

«Жаба скокнула ў вогнішча. Усе ў захапленні: “Саламандра!..”», «Узбагаціўся сам – узбагаці ўран!», «Разынкі й курага – біч айчыннага хлебапячэння», «Адна галава – добра, калі яна сырная», «Акцыя: кожнай белай вароне – па чорным варанку!», «Калісьці быў перыяд ВКЛ, а хутка надыйдзе перыяд ВЫКЛ…» (Paul Dorokhin, 201?)

Вольф Рубінчык, г. Мінск

28.05.2018

wrubinchyk[at]gmail.com

Апублiкавана 28.05.2018  20:40

***

водгукi:

Ганкина Инесса 28 мая в 23:15

Так, памятаю гэты з’езд, таксама планую пра гэта написаць падрабязна! Зараз пишу трэцю частку сваей прозы, пачала з 80-х, скончу прыблизна 2000.

Andrei Dubinin  29 мая в 17:51

адзін з лепшых матэрыялаў В.Рубінчыка, у яго “рэтраспекцыях” заўсёды прысутнічае праекцыя ў будучыню: быццам пішучы пра мінулыя падзеі, напісанае заўсёды ўтрымлівае ў сабе “вобраз будучага”, гэта каштоўная якасць. Шкада, што маштаб Вольфа не запатрабаваны шырока((

Siarhiej Sparyš что-то похожее было у Галко
https://budimir.livejournal.com/49477.html

Siarhiej Sparyš   30 мая в 08:48

“Тогда я теоретически готов был как умирать, так и убивать во имя утверждения «белорусской идеи». Но – только теоретически. Потому что когда мне было сделано неожиданное предложение поучаствовать в этнической чистке – уничтожении цыганской слободки в Минске, я был ошарашен. Мне стало тошно. Пожалуй, именно этому случаю я обязан последующим «левым поворотом».

Человек, который предлагал «зьнiшчыць вылюдкаў» («уничтожить выродков»), начинал так же, как и я. Как культурный националист. Образованный, начитанный и с обострённым чувством справедливости. У меня есть основания полагать, что он всего лишь честно дошёл в развитии своего национализма до логического конца”

***

Алесь Рэзнiкаў па мэйлу:

Выпуск моцна ўразіў. Я раней цешыўся, што наш беларускі нацыяналізм ледзь не самы юдафільскі ў свеце, але ж не ўсё так гладка. Вялікі дзякуй за артыкул, бо старыя гнайнікі трэба ўскрываць і старыя міны размініраваць.

Дадана 5 чэрвеня  08:27

Водгук Анатоля Сідарэвіча (13.06.2018):

Макей – гэбіст, і крывавую нядзелю 19 снежня 2010 г. арганізоўваў ён — як кіраўнік адміністрацыі. Пра гэта мне казалі дасведчаныя людзі. Пра гэта я кажу замежным эсдэкам.

Бараніча першы раз бачу. Ва ўсякім разе не чуў такое прозвішча. Вячорку ведаю, братоў Івашкевічаў ведаю. Дубаўца з тае групы ведаю лепш за ўсіх, бо прыяў яму ў ЛіМе. Ніякіх антысеміцкіх і юдафобскіх выказванняў ад іх не чуў і не помню.

Пасля аднаго святкавання 25 Сакавіка да Віктара Івашкевіча займеў недавер. Калі было тое святкаванне — не памятаю, бо я не раз быў сузаяўнікам. І вось, аднаго разу пераканаўся, што Івашкевіч наўмысна ўчыніў правакацыю, каб атрымаць карцінку з брутальнымі мянтамі. Я ж у прынцыпе супраць таго, каб правакаваць бойкі, разглядаць людзей як гарматнае мяса… Гэта сацыял-дэмакратычны прынцып. І на гэтым пункце ў мяне быў канфлікт са Статкевічам. Я публічна, у «Народнай Волі», назваў яго правакатарам.

Са з’езду БНФ я памятаю, як Пушкін гарлаў пра жыдоў. Нешта ў сэнсе «далоў». І як зала няўхвальна прыняла яго. А сядзеў я побач з паўжыдкам Лявонам Луцкевічам і Сцяпанам Дуж-Душэўскім, чыйго бацьку Клаўдзія немцы кінулі за дрот за спрыянне ковенскім габрэям.

Я быў ля вытокаў БНФ, быў сведкам яго нараджэння. Ідэю нацыянальнага фронту я выказаў яшчэ ў 1987-м у лісце да Ігара Дзядкова. Але, пабачыўшы Пазняка і прысных, трымаўся на дыстанцыі, у структуры БНФ не ўваходзіў, хоць яны мяне запрашалі і я выступаў. Але быў вольны казак. Пра што яны вялі размовы ў сваім цесным коле — не ведаю. Не бываў у ім.

З’езд БНФ адбыўся ў чэрвені 1989 г. Пра год, у ліпені 1990-га, па дарозе на Грунвальд пра ідэю сацыял-дэмакратычнай партыі са мною загаманіў Міхась Ткачоў. Урэзалася ў памяць, як ужо ў дні заснавання партыі мы дружна прагаласавалі за тое, каб у анкеце не было графы «нацыянальнасць». І памятаю, як у Міхася Ткачова адзін чалавек, пра антысемітызм якога я ведаў, спытаўся, ці хрышчаны ён. Я крыкнуў: «Міхась Аляксандравіч, не адказвайце, гэта правакатар». Але Ткачоў адказаў. Аказваецца, яго хрысцілі двойчы.

13.06.2018  10:13

З адказу Уладзіміра Бараніча на resurs.by:

Сідарэвіч мяне ня можа ведаць. Я зь ім ніколі ніякіх справаў ня меў, і да Талакі з маім удзелам ён не мае ніякіх адносінаў. Хаця й асабіста сустракаўся зь ім на паседжаньнях тады яшчэ трусаўскай Грамады, зь якой я выйшаў, калі яе ачоліў Статкевіч…

Натуральна, што пра тыя далёкія часы любое маё слова будзе супраць нечага іншага. Апроч мяне, тое (пра жыдабойства), пэўна, ніхто ніколі не прызнАе. Але што мне да таго?.. Сваё былое юдафобства я прыводжу ў якасьці сьведчаньня цуду навяртаньня жыдабойцы-агностыка да габрэйскага Бога. Палітыка, гісторыя, літаратура ды іншыя чалавечыя жарсьці мяне цікавяць выключна ў гэтым ключы.
13 чэрвеня  16:56
От редактора. Напоминаю о необходимости и важности финансовой поддержки сайта.
Текст на русском и как это сделать, читайте внизу этой публикации  

Хаім Нахман Бялік па-беларуску! / !ביאליק בבלארוסית

З карэспандэнтам belisrael.info гутарыць перакладчык, кандыдат філалагічных навук Лявон Баршчэўскі:

– Cерыя «Паэты планеты» ў прыватным выдавецтве Коласа набрала ход: за 13 месяцаў надрукаваныя 25 кніжак. Дзеля параўнання: серыя «Паэзія народаў свету» з поўнай дзяржаўнай падтрымкай і добрымі ганарарамі для перакладчыкаў, заснаваная ў 1971 годзе, пратрывала 23 гады і скончылася на 24-х кнігах.

Калі мы са Змітром Коласам былі ў Валянціны Барадулінай з чарговымі кніжкамі і падпісвалі чарговыя дамовы на правы, я запытаўся ў яе, ці не засталося пасля Рыгора Іванавіча якіх рукапісаў з Бяліка. Яна сказала, што рукапісы ёй не трапляліся, але потым я раптам натрапіў на кніжку Барадуліна «Толькі б яўрэі былі!..» (Мінск, 2011), якая свайго часу неяк міма мяне прайшла. Вось жа, я там знайшоў тыя яго пераклады і паглядзеў, што іх хапае фактычна на паўкніжкі нашага фармату. Адразу ўзнікла ідэя даперакласці – натуральна, з ідыша, бо з іўрыта перакладаць я не бяруся. Урэшце знайшоў у інтэрнэце тры кніжкі Бяліка на ідышы (Варшава, 1913; Берлін, 1922, і Агаё, 1935), ну і зрабіў «У горадзе разні» ды яшчэ некалькі вершаў літаральна за два тыдні.

Раней канкрэтна гэтую рэч я чытаў толькі ў перакладзе на расейскую з іўрыта Зэева Жабацінскага (там тэкст адрозніваецца ад варыянта на ідышы). А пераклад Льва Бярынскага з ідыша мне неяк не трапіўся.

Зазіраў я, аднак, у нямецкі пераклад, які таксама ёсць у Сеціве. Гэта было трэба, бо ў Бяліка іўрыцкіх словаў больш, як звычайна бывае. Іўрыцкі слоўнік мне ў сім-тым дапамог. Таксама зазіраў і ў слоўнік Астравуха, і ў пары выпадкаў – у слоўнічак Эстрайха.

* * *

Максім Горкі: «Адным з найбольш моцных вершаў Бяліка з’яўляецца для мяне “Сказ пра пагром” (іншая назва “У горадзе разні”belisrael.info), які бязлітасна карае ката і справядліва ахвяру, за яе пакорлівасць кату. Праз сэрца Бяліка прайшлі ўсе пакуты яго народа, і сэрца паэта глыбокае і гучнае, як вялікі звон».

  

Л. Баршчэўскі (1958 г. нар.) і Х. Н. Бялік (1873-1934), здымкі з “Вікіпедыі”.

 

Хаім Нахман Бялік

У горадзе разні

(אין שחיטה שטאָט)

 

Лязом халодным, цвёрдым сэрца навядзі
з трывалай сталі, чалавеча, і прыйдзі
на горад паглядзець разні – на свае вочы;
спыніся і далоні проста прыкладзі
да плота, да слупа, да брамы, да сцяны,
да бруку вуліцы, вядомай з даўніны,
дзе мозг застыў і чорным запяклася кроў
тваіх братоў – з іх горлаў і галоў.
Блукай там, дзе ў руінах ціхне жах,
праз выламаныя са сценаў дзверы,
паўз коміны разваленыя печаў,
праз кучы бітай цэглы пачарнелай;
вяселле ўчора там крывавае спраўлялі
агонь з жалезным ломам ашалела…
Ўзлезь праз гарышча ды на ўвесь у дзірках дах:
там ранаў чарната і немата навекі –
на тое ў свеце не! не вынайдзены лекі.
Ты вуліцамі пойдзеш, дзе наўкола – пер’е,
купацца будзеш ты ў той рэчцы белай –
што вынікам была мазольнай працы.
Па кучах пройдзеш раскіда́нага дабра –
зірні: а гэта ж жыцці, жыцці, жыцці,
разбураныя ўсе датла, дашчэнту!
Бяжыш ты, прабіраешся сярод руін
і бачыш: футры, мосенж, срэбра,
аркушы святое кнігі,
шоўк і атлас, падраны на кавалкі;
тфіліны[1] растаптаныя; дары да святаў;
пасцельная бялізна тут і там;
пергаменты, між іх – абрыўкі Торы;
святыя скруткі, белы ўбор тваёй душы…
Зірні, зірні: яны ў нагах тваіх віюцца
і ступакі твае цалуюць – з бруду –
і з тваіх ботаў абціраюць пыл.
Ты хочаш на святло і на паветра? –
Прэч, прэч! Бо неба высмее цябе,
і сонца промні-дзіды ў вочы сыпане;
акацый зелень яркая цябе акруціць
і пахам свежае крыві атруціць,
аскепкі шкла (іх безліч) стануць бліскаць –
не станчыш танец свой вар’яцкі ты й ні блізка.
Зірні: Бог даў табе рукою ўласнай
разню і веснавую квецень адначасна.
Цвіў сад, на небе сонца ярка ззяла,
разнік займаўся тым, што забіваў;
пабліскваў нож, са свежых ран цурком
сцякала кроў струменем залатым.
Ты ў двор бяжыш? Схавацца прагнеш? –
А дарма!
Там куча гною, і на ёй галовы ссеклі
адразу двум: і жыду, і яго сабаку ўчора,
а сёння свінні торкаюць лычамі целы,
з якіх, змяшаўшыся, ўжо кроў павыцякала.
Ды раніцаю пройдзе дождж і змые
яе ў канаву, і сплыве яна, як смецце,
і пра яе не ўспомняць на дасвецці,
і модлы не пачуюцца зямныя,
і зноўку будзе ўсё, як і раней было.
Назаўтра зноў зямлю залье святло
праменняў сонечных: яно з усходу
праб’ецца на світанні, як заўсёды:
не стане іншым з заўтрашняга дня,
і зноў наўкола запануе цішыня…
І ты, нібы вар’ят здзічэлы, на гарышча
палезеш, каб пабыць у цемры там.
Ты чуеш? калываецца там жах смяротны
і крыламі халоднымі ды чорнымі махае,
і халаднеюць валасы да каранёў твае…
І тут і там глядзяць са шчылін вочы –
ты мноства позіркаў нямых убачыш
святых пакутнікаў, ні ў чым не вінаватых
і непрыкаяных вандроўных душаў,
што тоўпяцца цяпер там у кутах
спалохана, застылыя ад страху.
Зірні: тут секанула вострая сякера,
а вось сюды яны прыйшлі, і ў іхніх зрэнках
адбіліся начы пячатка, што навечна
засведчыла канец такі раптоўны,
жах, перад самай смерцю перажыты,
жыцця самотнага і скрушнага праклён.
І, дрыжучы, як галубы перад забойствам,
яны ўсё туляцца бліжэй да даху
і немы позірк у цябе ўцінаюць,
з дакорам прамаўляючы пытанне,
што не было пачутае на небе
(і ўжо не будзе там яно пачутым):
“За што? За што?” І яшчэ раз: “За што?”

 

Ўсе вочы ты прагледзеў: дзе ж нябёсы? –
Маўклівы дах, і чорны колер гонты,
і больш нічога… хіба павучок зялёны –
ў яго спытай: ён бачыў, ён быў сведкам
таго, што на гарышчы адбылося.
Хай ён табе раскажа пра масакру –
пра ўзрэзаны жывот, набіты пер’ем;
пра ўбіты цвік у ноздру, малаток – у чэрап;
пра целы, што вісяць на бэльках проста,
як гусі пасля бойні, шыі – долу;
пра немаўля забітае: у роце цыцка
рассечанай надвое, мёртвай маці;
пра іншае дзіця, што з крыкам “ма…”
так і сканала… Ты пачуеш там
і больш яшчэ расповедаў жахлівых,
што твой свідруюць мозг і разбураюць клёк,
і забіваюць у табе душу навекі.
Ты душыш рык, амаль нястрымны, ў сваім горле,
злятаеш долу і на вуліцу бяжыш –
і зноў перад табой свет звыклы і нявінны,
і сонца зноўку бессаромна ззяе
і залатое кідае праменне
на дзверы, на парогі, на свінню…

 

Ты ж не спыняйся, зноў святло пакінь,
у чорныя спусціся сутарэнні,
ў сталёвае ўгрызіся сэрца праз свой боль.
Зірні: там неабрэзаная свалата
глуміла чысціню дачок твайго народа:
па дзесяць на адну, па дзесяць на адну… матуляў
пры дочках і дачок у матак на вачах, перш чым
іх забіваць; падчас забойстваў і пасля іх…
Сын чалавечы, дакраніся да крывавых плям,
да іншых плям на тых падушках, дзе
з сякерай вырадак (а кроў яшчэ цякла)
навальваўся на цела нежывое…
Зірні, сын чалавечы: там вунь, у куце,
за бочкамі й за скрынямі – без дыхання
ляжалі жаніхі, бацькі, сыны з братамі
і курчы бачылі святых і чыстых целаў,
што плавалі ў ванітах і крыві,
калі мярзотнікі дабілі іх жалезам –
ды, ўбачыўшы ўсё гэта, прамаўчалі,
сабе не павыколвалі вачэй,
галоваў не разбілі і не звар’яцелі!
А можа кожны з іх шаптаў сабе
ціхутка, паўзмярцвелымі губамі:
“О Божа, здзейсні цуд: так, каб яны аслеплі
і каб не ўбачылі мяне, твайго слугу…”
Пазней, калі якая ачуняць яшчэ змагла
і, брыдкая сама сабе і Богу, й людзям,
вярнуцца да няўцешнага жыцця,
мужчыны тыя выпаўзалі на паверхню
і беглі ў сінагогу, каб падзячыць Богу
і ў равіна пакорліва спытацца:
ці з ёю жыць далей яму магчыма?

 

Сын чалавечы, выйдзі! Пойдзем у свінарнік:
там схованка была, наўпрост у кучы гною.
Зірні туды: нашчадкі Хасманеяў,
унукі родныя пакутнікаў спрадвечных,
аж трыццаць чалавек там, у смуроднай яме,
хаваліся ў той дзень пагрому ў гноі,
славутым гэтак робячы Маё імя.
Разбегшыся, як мышы, і зашыўшыся, як блохі,
падохлі, як сабакі. Сын прыйшоў на золку
і ў гноі ўбачыў бацькаў труп. Не плач,
нашто ты твар хаваеш у далоні? –
Заскрыгачы зубамі й ад пакут сканай!

 

Сыдзі з пагорка: сад там зелянее,
а ў садзе мёртвы хлеў стаіць самотна,
дзе спяць на целах тых ахвяр няшчасных
вампіры дзікія, упітыя крывёю;
зірні: ў хляве гара разбітых колаў,
запэцканых крывёй, шматкамі мозгу;
іх спіцы ўгору цягнуцца, як пальцы –
да шыі выбранай сабе ахвяры.
На вечар прычакай: калі з крывавым бляскам
на захадзе сыходзіць сонца будзе,
ты ціха прабярыся ў гэты хлеў,
каб дзікі жах напоўніцу ўсвядоміць!
Жах, жах – ён у паветры тут лунае,
на сценах ён адбіўся, ўгнездаваўся ў цішы…
Т-с-с! Як бы ў рух прыводзіць колы нехта –
у сутаргах дрыжаць кавалкі целаў;
яны ў агоніі, ў крывавай мешаніне
варушацца… хрыпенне ў горле… ўздыхі…
апошні ўздых таго, хто недабіты…
зубоўны скрыгат… здушаныя крыкі –
ўсё гэта чуецца з-пад рэшткаў колаў,
з-пад спіцаў, з-пад пагнутых абадоў –
і прабіваецца праз шчыліны, праз дзіркі,
і замірае, павісаючы ў паветры:
нібы ўгары – вясельны чорны балдахін.
Боль, немы боль і смутак невымоўны,
пакутаў трапятанне… Ціха! Ціха!
Тут нехта ёсць яшчэ з табою побач:
наўслеп, навобмацак блукае ў цемры,
заглыблены ў прадонне смутку, скрухі;
сухія дзве рукі ён выстаўляе ў чарнату,
ў пустэчу, поўную нямога страху;
намацвае ўсляпую цемрадзь – і не можа
знайсці сваёй жалобе й скрусе выйсця.
Ён гэта, сам ён – Болю Дух вялікі,
які тут у вязніцы зачыніўся,
сябе бязлітасна, свядома асудзіўшы
на вечныя й бязмоўныя пакуты.
І нехта вакол вас у тым хляве лунае
няўлоўным ценем, і няма яму спакою:
сабе прытулку ён ніяк не знойдзе –
у выглядзе натомленай, да смерці
знямоглай чорнай Боскае Праявы.
Парвіся, сэрца! Хоча – і не можа плакаць
яна; і не крычыць – адно маўчыць
і ўпотай душыцца слязьмі сваімі,
і крыламі пакутнікаў тых ахінае,
і, нізка апусціўшы голаў, слёзы
бязмоўныя ўвесь час ліе, ліе па іх.

……………………………………………..

Т-с-с, ціхенька прайдзі і дзверы зачыні –
застанься з ёю тут, пабудзь сам-насам;
няхай душу тваю навечна ўспояць
яе пякельныя, нячутныя пакуты.
Калі аднойчы хоць яны ў табе замруць,
крані іх – ажывуць ізноў і загавораць.
Ты ў абярэмак іх бяры, нясі па свеце ўсім,
у найдалейшыя куточкі занясі;
імя ім пашукай, ды не знайдзі ніколі.

 

А зараз выйдзі з горада, так, незаўважна…
На могілкі свае скіруй памалу крокі,
да свежых тых пакутніцкіх магіл,
і там спыніся, у жалобе веі змруж –
і спруцяней, і валуном зрабіся:
зайсціся мусіць плачам тваё сэрца,
а вока – быць сухім, як у пустэльні камень;
табе крычаць захочацца, ўзрываць магілы,
раўці, як бык звязаны, у разніцы –
але, як помнік, ты застынеш моўчкі…
Ідзі, зірні на іх: пакутнікі ляжаць,
зарэзаныя, акурат цяляты.
Ў цябе не будзе слёз ці словаў пахвалы.
Смяротныя парэшткі, Я сюды прыйшоў
прасіць, каб даравалі вы Мне – то даруйце;
даруйце й Богу вашаму, пакрыўджаныя лёсам;
даруйце Мне за ваша горкае жыццё,
за смерць, яшчэ больш горкую ў разы!
Калі вы заўтра Мне пастукаеце ў дзверы
і плату будзеце з Мяне патрабаваць,
Я адчыню, скажу: “Ўваходзьце! Паглядзіце:
ў Мяне няма нічога. Вам дабраславенне
ад Бога – больш нічога я не маю.
Зусім збяднелы Я – такі, як і ўсе вы.
І боль, і смутак усяму сусвету!
Хай неба ўсё заходзіцца ад жалю!
Пакладзены ахвяры гэткія – й дарэмна!
Вось так, жылі дарэмна й так сканалі –
ніхто не ведае: навошта? І дзеля каго?
Аблокамі атулена, заўсёды плакаць
ад сораму Мая Праява будзе;
і ноч за ноччу Я з нябёсаў стану
паўсюдна на магілах вас аплакваць.
Агромністая ганьба, велізарны боль
Што большае? – скажы, сын чалавечы.
Не! Лепш маўчы: пабудзь маўклівым сведкам,
які ў галечы тут Мяне заспеў
і Маю беднасць і жалобу ўбачыў.
А як вяртацца будзе, чалавечы сыне,
з сабой вазьмі часцінку Майго смутку,
з атрутным гневам ты яго перамяшай
і надзялі тых, хто жывым застаўся трупам.

 

Вяртацца будзеш ты – кінь на травіцу позірк:
яна, вясновай свежасці пасланка, сэрца
тваё запоўніць і ў вачах тваіх абудзіць
жаданне палкае паўнейшага жыцця –
магільная трава і пахне смерцю, чалавеча.
Ты вырві жмут, за спіну кінь, скажы,
ды толькі перад тым заплюшчы вочы:
“Народ мой – то сарваная трава. Ці можа
сарванае жыць, існаваць далей?”
І больш не азірайся, а спяшайся прэч,
да тых, хто выжыў: сёння свята посту –
да іх у сінагогу йдзі. Там кінься
наўпрост у полымнае мора слёз.
Ты чуеш стогны? жудасныя плачы? –
З ратоў растуленых, са сціснутых зубоў
яны злятаюць тысячай жывых кавалкаў;
яны ўсе перамешваюцца, каб урэшце
ў адзін працяглы й страшны зліцца лямант,
што, нібы хворая істота, скача ўверсе
паўзверх галоваў, што глядзяць на кроквы,
паўзверх абліччаў, скрыўленых ад болю… Жах!

Жах! Мароз цябе дзярэ па скуры.
Народ так стогне той, што перад сконам,
чыя душа ўжо стала попелам і дымам,
а сэрца ператворанае ў пустку.
Ані травінкі гневу! ні зярнятка помсты
У грудзі б’юць яны – ты чуеш? – “Мы грашылі”,
Мяне благаюць, каб Я адпусціў грахі.
Ці ж можа цень перад сцяной быць грэшным?
разбіты аскалёпак саграшыць ці нежывы чарвяк?
Чаго яны выпрошваюць і цягнуць рукі?
Дзе той кулак, грымотная навала,
што помсціць будзе за людскія пакаленні,
звядзе пад корань свет, нябёс скляпенне зрыне
і перакуліць Мой спрадвечны трон?!

…………………………………………………….

Паслухай, чалавечы сын! Хазан[2]
там роспачна з амбона лямантуе:
“Пашлі заступніцтва нам, Божа, за ахвяры,
за праведнікаў, за старых пабожных,
за немаўлят, за ўсіх дзяцей малых!”
І разам з ім натоўп залямантуе хорам –
так што муры й калоны ў сінагозе,
ўтуруючы, ад жаху задрыжаць…
Тады зраблюся я бязлітасным і жорсткім,
каб болей ты перада мной не плакаў!
Калі з твайго нутра прарвацца схоча лямант,
я з рота вырвацца яму не дам.
Ты, як яны, на ліха больш не наракай:
хай яно будзе жыць у пакаленнях.
Пакінь нявыплаканымі дарэшты слёзы,
глыбока ў сэрцы замуруй іх, збудаваўшы
з нянавісці і гневу там цвярдыню.
Там выгадуй іх, як змяю ў гняздзе;
каб потым жа з яе смактаць атруту,
быць вечна ненаедным і сасмяглым.
І, калі прыйдзе страшны дзень Адплаты,
ты сэрца ўскрый сваё і выпусці змяю
пусці яе, нібы атрутную стралу,
смяротную – наўпрост туды, туды,
у гушчу свайго ўласнага народа…

 

Сын чалавечы, заўтра выйдзі з дому,
убач на вуліцы кірмаш жывое масы;
паўмёртвыя наўкола людзічарвякі,
сагнутыя і згорбленыя спіны,
у лахманах нікчэмных скура й косці;
і дзеці скурчаныя, і жанчыны,
замучаныя, ссохлыя дарэшты,
як пудзілы; і плоймы мух наўкола…
Яны паўсюды: ля дзвярэй, ля брамаў
і на парогах кожнага будынка;
спрактыкаваныя, у жабраванні, жэсты;
ў струпах і гнойных ранах рукі, целы…
Ўсе моляць: ах, падайце нам хоць штосьці! –
да вокнаў позіркі пустыя скіраваўшы,
нібы прагнаныя гаспадаром сабакі.
За рану – грошык, грошык; за дачку,
ахвяру гвалту, – грошык, грошык, грошык…
За бацьку пажылога – грошык, грошык,
і за пакуты хлопца-жаніха…

 

Ідзіце з торбамі, ўсе пабірушкі-жабракі,
на могілкі! Выкопвайце там косці
пакутнікаў, зграбайце іх у торбы
даверху – кожны ў торбу сам сабе!
І рушце ў свет шырокі: з места і да места,
дзе толькі ёсць кірмаш, з сабой іх валачыце,
і ля чужых высокіх вокнаў гуртам
жабрацкі спеў заводзьце і заводзьце…
вымольвайце ціхенька й па-махлярску
сабе падачкі косткамі і плоццю.

………………………………………………..

Ну й досыць! Уцякай навечна, чалавеча,
у дзікую пустэльню – й вар’яцей памалу!
Парві душу на тысячу кавалкаў
і кінь яе шакалам проста ў ногі!
Сляза твая пральецца на гарачы камень,
а крык твой паглыне раз’юшаны ўраган.

1904

З ідыша пераклаў Лявон Баршчэўскі

[1] Амулет-рэліквія, якую навязваюць на левую руку і лоб.

[2] Кантар, пасланец грамады ў сінагозе, якому даверана малітва ад імя грамады.

Апублiкавана 02.08.2017  18:39 

Марк Солонин о евреях, Израиле…

25.05.17

О евреях и России

 18 марта 1909 г.  писатель А.И.Куприн пишет письмо своему близкому другу Ф.Д. Батюшкову (филолог, философ, литературовед, а также внучатый племянник поэта К.Батюшкова). Письмо сугубо личное. Более того, в конце письма приписка: “Сие письмо, конечно, не для печати, и не для кого, кроме тебя”. Так оно и пролежало в безвестности десятки лет в архивном фонде Института русской литературы (“Пушкинский дом”), пока в 1984 г. отрывками не было опубликовано в израильском журнале “22”. Затем полный текст был размещен в № 9 журнала “Наш современник” за 1991 г. Ну и далее – везде. Полагаю, что это снимает с меня моральное табу на чтение чужих писем и позволяет публично обсудить незаурядное содержание письма:

http://www.zlev.ru/169/169_25.htm

Непосредственным поводом к его написанию послужила наделавшая много шума в узких кругах полемика, начавшаяся с перебранки между русским писателем и общественным деятелем Евгением Чириковым (ныне безнадежно забытым, но имевшим тогда собрание сочинений в 17 томах) и евреем-литератором Шоломом Ашем, перешедшая затем в дискуссию о допустимости участия евреев в литературной жизни России. Кстати, не прошел мимо этого спора и блестящий русский публицист, выдающийся деятель сионистского движения Зеев Жаботинский, написавший (в отличие от Куприна – вполне публично), что “во всем этом нет для нас ничего нового. Когда евреи массами кинулись творить русскую политику, мы предсказали им, что ничего доброго отсюда не выйдет ни для русской политики, ни для еврейства, и жизнь доказала нашу правоту. Теперь евреи ринулись делать русскую литературу, прессу и театр, и мы с самого начала с математической точностью предсказывали и на этом поприще крах… мы наперед знаем все унизительные мытарства, какие ждут евреев на этой наклонной плоскости, конец которой в мусорном ящике”.  

Вернемся, однако, к Куприну. В первых строках письма он аттестует себя и своего собеседника так: “Все мы, лучшие люди России…”  Нескромно? Но это, повторю еще раз, сугубо личное письмо, где можно было не упражняться в демонстрации девичьей скромности. А кем же должен был считать себя талантливый, читаемый всей страной русский писатель? И разве же не к лучшим людям России должны мы причислить сегодня русского патриота, способного написать о действиях своего правительства так: “У башкир украли миллион десятин земли, прелестный Крым превратили в один сплошной лупонар (т.е. бордель – М.С.), разорили хищнически древнюю земельную культуру Кавказа и Туркестана, обуздывают по-хамски европейскую Финляндию, сожрали Польшу как государство, устроили бойню на Дальнем Востоке…” Можете представить Мединского, Прилепина, Дугина, Проханова, произносящих такие слова?

И можно ли заподозрить в тупом антисемитизме автора “Суламифи” и “Гамбринуса”, который даже в этом, очень резком и злобном письме не забывает сказать: “В течение пяти тысяч лет каждый шаг каждого еврея был направлен, сдержан, благословлен и одухотворен религией, одной религией, от рождения до смерти, в беде, питье, спанье, любви, ненависти, горе и веселии. Пример единственный и, может быть, самый величественный во всей мировой истории… И если еврей хочет полных гражданских прав, хочет свободы жительства, учения, профессии и исповедания веры, хочет неприкосновенности дома и личности, то не давать ему их – величайшая подлость. Так дайте им, ради Бога, все, что они просят и на что имеют священное право человека”.

Думаю, что можно поверить Куприну и тогда, когда он многократно повторяет: “Все мы сознаем это… так же, как ты и я, думают, но не смеют сказать сотни людей… так, именно так, думаем в душе мы все – не истинно, а просто русские люди…” Почему нет? И он, и его адресат жили в самой гуще интеллектуальной и художественной жизни России, общались – заочно и лично – с сотнями умных, образованных, общественно активных людей. И какая же картина мира представлялась им тогда, в 1909 году?

Будущее России – ослепительно прекрасно (“тверже, чем в завтрашний день, верю в великое мировое загадочное предназначение моей страны”). Великое предназначенье определено не высокой ценой барреля нефти, а величием духовных богатств (“мы, русские, так уж созданы нашим русским Богом, что умеем болеть чужой болью, как своей; сострадаем Польше, отдаем за нее жизнь, идем волонтерами к Гарибальди...” ) Но есть проблема. Расползлись по русской земле людишки,“грязные физически”, вонючие как “клопы”, злобные как“стая оводов”, навязчивые как “старая, истеричная, припадочная бл@дь”. Мозгов у них нет, “во всем творческом – работа второго сорта“, верят в“детский бред” о своем “грядущем Сионе, за которым жид всегда бежал, бежит и будет бежать, как голодная кляча за куском сена, повешенным впереди оглобель”.

Однако, даже этим “клопам” и “припадочным бл@дям” русский народ в силу своей необъятной доброты и всемирной отзывчивости должен предоставить всю полноту гражданских прав – но за одним категорическим исключением. “Но есть одно – одна только область, в которой простителен самый узкий национализм. Это область родного языка и литературы…. Ради Бога, избранный народ – иди в генералы, инженеры, ученые, доктора, адвокаты – куда хотите! Но не трогай нашего языка, который вам чужд… Вы его обоссали, потому что вечно переезжаете на другую квартиру, и у вас нет ни времени, ни охоты, ни уважения для того, чтобы исправить свою ошибку… Эх, писали бы вы, паразиты, на своем говённом жаргоне и читали бы сами себе свои вопли и словесную блевотину и оставили бы совсем, совсем русскую литературу”.

Прошло сто лет.

Прошло долгих сто лет, и Высший Суд вынес свой  приговор. Можно сказать мягче – подвел итог грандиозного социального эксперимента.

То, что представлялось большому русскому писателю “клочком сена, подвешенным перед носом голодной клячи”, превратилось в государство Израиль. По цифрам ВВП на душу населения эта страна, выросшая в бесплодной и безводной пустыне, вышла на уровень самых мощных европейских держав. По достижениям в высоких технологиях, по числу инновационных старт-апов и размеру инвестиций в них – второе место в мире (после “кремниевой долины” в США), и не в процентах, а в абсолютных величинах! По любым показателям качества жизни отрыв от нынешней России такой, что преодолеть, или хотя бы существенно сократить его при жизни нынешнего поколения нереально. Многократные попытки уничтожить Израиль, предпринятые с использованием циклопических гор советского оружия, завершились для агрессора позором и разгромом. В больницы, построенные и оснащенные “физически грязными жидами”, считают за счастье попасть страждущие исцеления русские олигархи. Всем прочим, кто не олигарх, остается только кашлять на лавочке да вспоминать Цилю Абрамовну из районной поликлиники (“золотые руки у покойницы были, царство ей небесное, а нонешние-то, дипломов понакупили, а чирей на попе вылечить не могут”).

Ни публичные призывы Жаботинского, ни злобное брюзжание Куприна и активное противодействие его идейных наследников не помогли – “вонючие клопы” таки пролезли в русскую культуру! И поэтому русские мамы читают русским детям любого года рождения стихи Самуила Маршака и поют им песенки Владимира Шаинского. Взрослые получили с десяток новых русских народных песен (“Катюша”, “В лесу прифронтовом”, “Синий платочек”, “Зачем вы, девушки, красивых любите” и прочее “Русское поле” – музыка Яна Френкеля, стихи Инны Гофф, исполняет Иосиф Кобзон). Книгу, написанную Ильей Файнзильбергом (“12 стульев”) разобрали на пословицы и поговорки. Ну а тем, чьи художественные запросы выходят за рамки пословиц и застольных песен, достались стихи Мандельштама, Пастернака и Бродского, проза Алданова, Бабеля, Бакланова, Гроссмана, Каверина, Казакевича, Рыбакова, Стругацких, Тынянова, Эренбурга… И это только имена мастеров самого первого ряда! А сколько тысяч безвестных тружеников культуры во всех уголках огромной страны сеяли разумное, доброе, вечное (следующая строка, как вы помните, “спасибо вам скажет сердечное русский народ”).

Долго спорить про “второсортность евреев во всем творческом” просто смешно. Народ, составляющий четверть процента населения Земли, дал четверть всех нобелевских лауреатов по физике, медицине и физиологии. 21 гражданин СССР стал лауреатом Нобелевской премии, из них 8 евреев; девятый – Илья Мечников (еврей по маме). А вот что совсем не смешно – это успехи России и русского народа за отчетный вековой период.

У нас тут на днях, с благословения Мединского и Гундяева, создался “Русский художественный союз”. Дело доброе. Художники, композиторы, актеры, режиссеры… Люди публичные, бледнеть и неметь перед микрофоном не должны. Так вот, кто из них – но только по-честному, без монтажа, в прямом эфире и трезвом состоянии – сможет произнести вслух: “Тверже, чем в завтрашний день, верю в великое мировое загадочное предназначение моей страны, и в числе ее милых, глупых, грубых, святых и цельных черт горячо люблю ее за безграничную христианскую душу”. И не засмеяться при этом. И не заплакать.

 Оригинал 

Опубликовано 25.05.2017  16:39