Tag Archives: Аркадий Плакхин

В. Рубінчык. КАТЛЕТЫ & МУХІ (64)

Трэці год цягнецца катлетна-мушыны серыял, бы той караван у пясках… 50 кіламетраў выпускаў… 60… Гэтая серыя таксама ў нейкім сэнсе юбілейная, бо для шахматыстаў (і шашыстаў) лік «64» ледзь не сакральны 🙂 Так, удалося запоўніць на «дошцы» ўсе «палі», аднак восеньскі дожджык за акном і слабая зваротная сувязь навяваюць маркотныя думкі. Напэўна, час канчаць з аглядам бягучых падзей ды анонсамі: як хто цікавіцца актуальнасцю «яўрэйскага жыцця», то хай наведвае групы ў «сацыяльным» сеціве, напрыклад, «Белорусские евреи», «Еврейские новости в Беларуси», «Яма», «Еврейские лица Беларуси». Тое, што мінімум на адной з гэтых старонак пануюць непамысныя засцярогі, а пост Міхаіла Гохмана ад 07.09.2017 cа спасылкай на мой даўні артыкул, прысвечаны ўнутраным праблемам у «галоўным яўрэйскім саюзе», прыбралі ў той жа дзень, ужо іншае пытанне. Карацей, у далейшым «Катлеты & мухі» калі і будуць выпускацца, то зрэдчасу, праз нешта экстраардынарнае.

Пару гадзін сёння, 17.09.2017, вылучыў на «Дзень яўрэйскай культуры» ля мінскай ратушы. Падалося, што вярнуўся на год назад у машыне часу – той жа дызайн афішы з раскладам, тыя ж «Сцяна плачу», краў-мага ды «мастацкая самадзейнасць» на вялікай сцэне… І палаткі з «Яўрэйскай кухняй» (піты за 0,5$ расчаравалі – у Ізраілі яны ў два-тры разы таннейшыя ды смачнейшыя).

Сёлета фэст меў спартыўнае адценне – нездарма ж побач улады зладзілі выставу ў гонар 80-годдзя барца Аляксандра Мядзведзя, ганаровага грамадзяніна г. Мінска… (здымак справа).

Старшыня мінскай іудзейскай абшчыны Давід Старобінскі выжымаў штангу, а экс-чэмпіён свету па шашках, 77-гадовы Аркадзь Плакхін даваў сеанс адначасовай гульні

Імпрэза каторы раз пацвердзіла, што «залаты Іерусалім» шмат каму хацелася б любіць на адлегласці. Вось як мастак Давід Дукорскі, былы актывіст «беларускага зямляцтва», які вярнуўся з Ізраіля ў Мінск яшчэ ў сярэдзіне 2000-х. Абяцаў – зрабіў.

Злева – творы Д. Дукорскага; справа – беларуска-яўрэйскі жарт невядомага аўтара

Каму хочацца больш «яўрэйскіх культурных» фотак з плошчы Свабоды, тых адрасую да рэпартажу Алега Грушэцкага. Я ж азірнуся на паўгода назад – у сакавіку Мінск віраваў… Не адмаўляюся ад сваіх слоў пра тое, што грамадзяне Беларусі змяніліся, і мы на стаім на парозе грандыёзнага шухера перамен. Аднак – і гэта, бадай, натуральна – знешнія праявы перамен пакуль сціплыя.

Пасля лекцыі пра Кульбака 8 верасня выйшаў на галоўны праспект… і наткнуўся на купку людзей з бел-чырвона-белымі сцягамі, якія адзначалі «Дзень беларускай вайсковай славы», а разам пратэставалі проці супольных з Расіяй вучэнняў… Пратэстоўцаў было, можа, дзве сотні. Ні іхнія лозунгі тыпу «Русский солдат, иди домой – водки здесь нет» (антырэклама для завода «Крышталь»?), ні «шматлікасць» не пераканалі мяне далучыцца да дэманстрацыі. Адна справа, калі сёння выходзіць 200 чалавек, заўтра – 500, паслязаўтра – 1000, з’яўляюцца новыя ідэі, лідары… Другая – калі адны і тыя ж зухі штогод паўтараюць сімвалічныя рухі.

Як слушна заўважыла маскоўская паліталагіня Кацярына Шульман (рэальная паслядоўніца Макса Вебера), няможна недаацэньваць ролю сімвалічнага ў палітыцы. Іншымі словамі, і сізіфава праца некаму патрэбная. Аднак я ўсё ж аддаю перавагу рацыянальным крокам… Тым болей што на другім баку «барыкад» нямала халодных рацыянальных розумаў, якія збольшага далі рады з нейтралізацыяй спантаннай пратэстнай хвалі ў РБ на пачатку 2017 года.

Варта прызнаць, што сістэма «ручнога» кіравання эканомікай яшчэ не вычарпала свае рэсурсы. Беларускі рубель сёлета не валіўся, інфляцыя была мінімальная (у летнія месяцы назіралася нават дэфляцыя), экспарт актывізаваўся, золатавалютныя рэзервы выраслі… Але, як некалі занатоўваў Ілья Ільф, «радыё правялі, а шчасця няма». Будуецца небяспечная АЭС, па-ранейшаму ганіцца іншадумства, адказнасць за правалы перакідваецца на «стрэлачнікаў». Нарэшце, «зверху» ўпарта навязваецца мадэль, у якой «кагосьці трэба проста нахіліць» (ды што там «кагосьці» – 24.08.2017 таварыш хваліўся, што для збору ўраджаю ў інтуітыўна вызначаныя ім тэрміны ён усю краіну «наклонил»). Ну, і дзе той Сярэдзіч, які ў лютым абдымаў згаданага таварыша і насіўся з планам «круглага стала», як… разумнік з пісанай торбай?

Адрадзіць ва ўсёй Беларусі ГУЛаг а-ля Паўночная Карэя ў тутэйшых «эліт» няма ні жадання, ні магчымасцей, ды ахвярам лакальных актаў садызму ад гэтага наўрад ці нашмат лягчэй; не ўсе ж ахвяры – мазахісты. Тое, што ў суседзяў бывае горай (збіццё ў жніўні маскоўскага актывіста Івана Скрыпнічэнкі, які праз некалькі дзён памёр у бальніцы… помнікі Сталіну і Івану Жахліваму… забарона кнігі слыннага польскага дзеяча Яна Новака-Езёраньскага «Усходнія развагі» як «экстрэмісцкай»…), таксама не дужа суцяшае.

Усё ж і ў Расіі не бракуе «выспачак бяспекі», якія, у прынцыпе, паддаюцца пашырэнню. Добрым знакам для мяне сталася заваёва «альтэрнатыўнымі» кандыдатамі соцень мандатаў на выбарах у мясцовыя саветы Масквы 10 верасня. На перыферыі расійская «апазіцыя» выступіла не так паспяхова; выбарцы па-за МКАДам жывуць горш, затое сістэма больш напружаная і мабілізаваная. Ну, можа, галоўнае наперадзе… І на мясцовых выбарах у Беларусі (пачатак 2018 г.) трэба чакаць адноснага поспеху людзей, не звязаных з адміністрацыяй. Бо многім абрыдлі такія «дзяржымордачкі», як Людміла К., дзяжурная па ідэалогіі Глыбоцкага райвыканкама, з яе пагрозамі журналісту на адкрытым мерапрыемстве. (Мне ўспомніўся падобны эпізод і з беларуска-яўрэйскага жыцця.) У Глыбокім чыноўнічкі наогул тыя яшчэ фрукты: 14.09.2017 абвясцілі на сваім сайце пра «каменданцкую гадзіну» на тэрыторыі раёна ў сувязі з вучэннямі, назаўтра прыбралі гэтую інфу. Дзякуй, што да «Дня адкрытых забойстваў» не даўмеліся… Калі ўсчаўся шум, выставілі тую самую К. тлумачыць, што «каменданцкая гадзіна» была «вучэбная» 🙂

Ці во Павел С., несамавіты ідэолаг з Мінска, у чэрвені 2017 г. узяўся вызначаць, якія песні патрэбныя народу, якія не. Нацкаваў на музыку Алеся Дзянісава (гурт «Dziecіuki») і паэта Алеся Чобата цэлы «мастацкі савет», а потым забараніў выкананне праграмы «Кароткая гісторыя Беларусі» у сталічным клубе «ІЛІ».

Я паслухаў нумары праграмы, балазе ўсе даступныя ў сеціве. У цэлым яна даволі змрочная – ну, а жыццё (было) якое?.. У некаторых песнях згаданыя пагромы і «жыды». Спробы знайсці апраўданне генералу Булак-Балаховічу крыху рэзалі вуха, але, на маю думку, не выходзілі за рамкі прымальнага. Цяпер заяўнік канцэрта судзіцца з чыноўнікамі, і правільна шчыруе – цэнзура ў нас пакуль яшчэ забаронена Канстытуцыяй, а права на самавыяўленне, наадварот, гарантаванае (арт. 33). Ды прага ўсё кантраляваць і вырашаць за іншых, як ім сябе паводзіць, на практыцы найчасцей дамінуе над «Асноўным законам». Чатыры гады таму захацелася «некаторым» ліквідаваць Вышэйшы Гаспадарчы суд, прадугледжаны Канстытуцыяй, – і ліквідавалі.

Вядома, нікуды тутэйшыя ідэолухі і «моцныя гаспадарнікі» не дзенуцца з наменклатуры, але ў выбарных органах, будзьма лічыць, налета іх усё ж паменее. Як бы ні імкнулася нобелеўская лаўрэатка давесці, што народ у цэлым «падтрымлівае Пуціна і Лукашэнку», па стане на верасень 2017 г. павераць у гэта хіба што самыя наіўныя грузінскія слухачы.

Бяда не ў дробных чыноўніках, а ў тых, хто іх прызначае. Таксама і ў «інтэлектуалах», якія не бачаць рэальных праблем, а бачаць уяўныя, заводзячы сваю паству ў тупік.

Не раз адзначаў ужо, што істэрыкі пра «дзікунскі рэжым» часам ладзяцца на пустым месцы, што падрывае аўтарытэт «незалежных СМІ», апанентаў лукашызму ўвогуле. Зволілі, да прыкладу, пенсіянера, які загадваў філіялам дзяржаўнага музея ў Брэсцкай вобласці ды не зусім спраўляўся з гаспадарчымі справамі (хоць экскурсіі ладзіў добрыя) – адразу гвалт пра непапраўную шкоду для культуры. Сам герой публікацый не хацеў агалоскі, але каго тое хвалюе?.. Ці во свежы выпадак: прафесар-беларус з Пецярбурга быў заяўлены на Міжнародным Скарынаўскім кангрэсе, не змог прыехаць праз недахоп грошай – значыць, яго даклад «забаронены». Не толькі сумнавядомая «Хартыя», а і «Радыё Свабода» 14.09.2017 істэрычна гукнула пра тое, што прафесару «адмовілі ва ўдзеле», ды праз гадзіну-дзве ціхенька паправілася, маўляў, справа ў «тэхнічных прычынах». Атракцыён нечуванай павагі да чытачоў…

На 950-годдзе беларускай сталіцы «Свабода» 09.09.2017 унесла раман М. Кульбака ў спіс 20 найлепшых кніг пра Мінск. Добра, але і тут не без задзірыны: «Пісаў на дзяржаўнай мове ідыш». М. К. пісаў на ідышы задоўга да таго, як гэтая мова стала афіцыйнай у БССР.

Чарговы раз стрэліў міма касы Гары Каспараў, якому я шчэ летась радзіў аддаліцца ад грамадска-палітычнай дзейнасці. Ад эмігранта – ані слова падтрымкі (ці простага спачування) арыштаваным у Расіі экс-чыноўнікам Бялых і Улюкаеву, затое шмат зласлівасці, памножанай на няведанне гісторыі: «Няхай адны бандыты “мочаць” іншых – гэта аслабляе рэжым». Пра Эрнста Рома, забойства якога ў 1934 г. толькі ўзмацніла гітлераўскую ўладу, нагадалі ў каментах… Я перакананы, што Пуцін не тоесны Гітлеру, але ў каспараўскай сістэме каардынат, дзе Аляксей Улюкаеў быў «рэйхсміністрам», а Мікіта Бялых – «гаўляйтарам», згадка дарэчная. Але нашто далёка хадзіць – чаму Г. К. было не зірнуць на Беларусь, дзе «міністры-карупцыянеры» арыштоўваюцца ўжо гадоў 20, а рэжым ад гэтага не паваліўся?..

Кепскія навіны з Украіны: 6 верасня ў аварыі на дарозе загінула чацвёра палітолагаў і адзін журналіст. Папраўдзе, нікога з іх не ведаў, але балюча, калі сыходзяць калегі… У Беларусі чорным годам для паліталогіі стаў 2011-ы, калі з інтэрвалам у некалькі месяцаў памерлі Святлана Навумава, Віталь Сіліцкі, Ірына Бугрова. На жаль, тых, хто застаўся, не пачалі цаніць больш, і во сёлета ў канцы жніўня пайшоў з жыцця паліттэхнолаг з Полаччыны Алег Багуцкі. У 49 гадоў (!) Апошнія гады ён жыў у Кіеве, а памёр у кыргызскім Бішкеку, што таксама сведчыць пра тутэйшую атмасферку.

А добрая вестка нечакана прыйшла з Азербайджана – Ільхам Гейдаравіч Аліеў адпусціў-такі свайго палоннага, ізраільска-расійскага блогера Аляксандра Лапшына, пра якога мы пісалі, напрыклад, тут і тут. Мілая драбяза: акурат перад вызваленнем вязня або спрабавалі забіць (так ён сам кажа), або ён быў даведзены да спробы самазабойства (паводле заявы афіцыйнага Баку). Няйначай у апошні момант умяшалася валавокая Мехрыбан і змякчыла сэрца «султана»: акурат як у рамане Аляксандра Бяляева «Арыэль» (1941) раджыня, адрозна ад свайго супруга, спачувае галоўнаму герою.

Тым часам Дональд Фрэдавіч Трамп узяў прыклад з Рыгоравіча, махнуў рукой на брутальных мужычкоў ды прасунуў на пасаду дырэктара Белага дома па камунікацыях экс-мадэльку Хоўп Хікс. Каму-каму, а ёй з тутэйшай скромніцай Наталляй Эйсмант будзе пра што пагаманіць – мо вялікаразумныя дамы нават зафрэндзяць адна адну, абмяркуюць навіны моды, фітнэсу… Няхай жыве амерыканска-беларуска-прэс-сакратарская дружба!

Вольф Рубінчык, г. Мінск

17.09.2017

wrubinchyk[at]gmail.com

Апублiкавана 18.09.2017  02:07

В. Рубінчык. КАТЛЕТЫ & МУХІ (61)

Быў перапынак. Часу не марнаваў – лётаў у адну маленькую, але гордую краіну, потым з тыдзень раздаваў кухталі прэзенты і прыходзіў у сябе. Прыйшоў. Зноў пагрузіўся ў справункі, пра якія ні разу не хацелася думаць у моры, дзе злева – Іярданія, справа – Егіпет, ззаду – «мы».

Невыпадкова пісьменнік Эдуард Топаль 40 гадоў думаў-думаў – і перасяліўся-такі ў Ізраіль. Цёпла, старым прынята дапамагаць. А яшчэ ж і культурку ізраільцы любяць (у сваёй справаздачцы ўсяго я не здолеў ахапіць, і нават забыўся, што наведаў горад Рышан з яго прыгожым паркам). Месяц таму назвалі пятачок у цэнтры Іерусаліма «Плошчай Шагала». Паводле прыкладу Беларусі (?) збіраюцца будаваць новую Нацыянальную бібліятэку – акурат насупраць Кнэсэта, відаць, для таго, каб народныя абраннікі прывучаліся да чытання. Кнігі на рускай прадаюцца…

Чароўныя графіці, зноў жа, скрозь і ўсюды.

 

Усё гэта на фоне спарадычных тэрактаў, ад якіх ізраільцы нярэдка «ўцякаюць» у прыватнае жыццё і прыватныя, нярэдка высмактаныя з пальца праблемы. Пясняр і сонца такіх новых грамадзян – вядома, не палітык там нейкі, а Этгар наш Керэт з яго міні-расказамі… Рэінкарнацыя расійца Аркадзя Аверчанкі.

Спахапіўся, што не толькі многія мае ўяўленні пра Ізраіль больш не спрацуюць, а і напісанае іншымі аўтарамі ў 1990-х гадах… Уладзімір Мехаў: «Салдат Арміі абароны Ізраіля – так тут войска называецца – вызначаецца годнасцю, патрыятычнасцю, усведамленнем, як ён патрэбен радзіме і як яна ім ганарыцца». Не ў крыўду нядаўна памерламу Мехаву, чытаў і пра тых, хто ўхіляецца ад службыВайсковая паліцыя рэгулярна праводзіць аблавы на ўхілістаў і дэзерціраў… У ходзе такой аблавы, якая ладзілася сёлета [артыкул 2012 г.], вайсковая паліцыя затрымала 474 чалавекі»), і пра тых, хто адмаўляўся выконваць загады, асабліва ў «працэсе размежавання» з Газай, – такіх былі тузіны…

Насцярожыла, але не здзівіла гісторыя з успышкай скураной хваробы на базе ЦАХАЛа «Шызафон» у чэрвені 2017 г. Дзясяткі салдат сапраўды захварэлі, а амаль столькі ж – 46, калі дакладней – сімулявалі хваробу, каб пазбегнуць удзелу ў навучаннях. Нагадала эпізод з кнігі Эфраіма Севелы «Моня Цацкес – сцяганосец», дзе навабранцы перадавалі адно аднаму вошку, каб «пакантавацца» ў казарме… Гісторыя як бы намякае, што ў ЦАХАЛе пасля прыходу на пасаду міністра абароны ўраджэнца былога СССР (год таму) райскага жыцця няма і не будзе ёсць што мяняць да лепшага.

Былы пасол Ізраіля ў Беларусі прачытаў байцам натацыю ў сваім блогу на «Рэхе Масквы»: «Няхораша і нехарактэрна для ізраільскай арміі. У рэшце рэшт, тыя, хто захварэў, вылечаны, тыя, хто сімуляваў, пакараны». Адчуваецца віртуозны стыль палеміста… Калі б не ведаць, што сам Зэеў Бен-Ар’е быў у 2012 г. пакараны ізраільскім судом і з ганьбай выгнаны з міністэрства замежных спраў (але з усяго відаць, хоча вярнуцца – ну, вярнуўся ж ва ўрад Ар’е Дэр’і, у 1999 г. прызнаны крымінальным злачынцам…), то яго натацыю на «маякоўскую» тэму «што такое добра і што такое блага» можна было б і прыняць.

Юрый Анатольевіч Зісер – не Зэеў Львовіч Бен-Ар’е, але таксама любіць паразважаць на тэмы маралі. Гучна выбухнуў яго пост у фэйсбуку, дзе Ю. А. паскардзіўся на сцюардэсу кампаніі «Белавія» (не дала яму і жонцы паспяваць украінскія песні ў самалёце…). Кампанія даволі годна адказала, што «Вас могуць папрасіць перастаць спяваць на борце, калі вы знаходзіцеся на «крытычным этапе палёта» (у час узлёту і пасадкі…), таму што ў гэты час важна быць максімальна ўважлівымі, як бортправаднікам, так і пасажырам». Медыямагнат застаўся пры сваім меркаванні – і спяваў ён ціха, і сцюардэса, аказваецца, не прасіла, а настойвала, «бы лейтэнант міліцыі»: «Вы парушаеце грамадскі парадак!»

Сам я не вялікі аматар нацыянальнай авіякампаніі – перш за ўсё праз цэны, якія яна традыцыйна запрошвае за свае паслугі (за рэйс з Беларусі ў Ізраіль і назад заплацілі значна больш, чым калі б ляцелі з Масквы або Вільнюса, а меню было… мякка кажучы, беднаватае). Крыху напружылі таксама памылачкі на абгортцы шакаладкі.

By the way: «яічных» – яечных, «меньш» – менш, «сухоа» – сухога, «кантоўнасці» – каштоўнасці, «энергітычная» – энергетычная, «ненасыччаных» – ненасычаных, «месацаў» – месяцаў. Хто чытаў ранейшыя серыі «КіМ» – напрыклад, 39-ю, 53-ю – той ведае, што да непісьменнасці ў публічных месцах я стаўлюся без энтузіязму. Праўда, і ў Ізраілі хапае «альтэрнатыўна адораных»: у Петах-Тыкве пішуць на шыльдах вуліцы Дубнава (наш зямляк, гісторык і грамадскі дзеяч з Мсціслава, 1860-1941) то «Dubnov», то «Dovnov». І, між іншага, афіцыйны часопіс «Белавія» «OnAir» з яго расказамі пра падарожжы ды перакладамі навел Міхаіла Зошчанкі на беларускую мне спадабаўся.

Вяртаючыся да тэмы спеваў: можа, сцюардэса і занадта рэзка «папрасіла» Зісера & Со. сціхнуць, мяне там не было. Але ж рабіць з гэтага далёкасяжныя высновы… «Падпсавалі настрой і нікому не зрабілі лепей, затое ПАРАДАК (у рускамоўным арыгінале гэтае слова напісана па-беларуску, а мо на трасянцы? – В. Р.). Ordnung. Будзь рэйс украінскі, упэўнены, нас бы не перапынялі». Яго aбараняла жонка, небезвядомая культуралагіня, аднак лепей бы не: «Карацей, я зразумела. Забаронена не толькі тое, што забаронена (і пра гэта сказана або напісана). Забаронена можа быць усё заўсёды – і ўсім, кім заўгодна… Не бывае паўсвабоды. Каб усё было дазволена, але пры гэтым усё можна было ў любы момант забараніць…». Так я даведаўся, што палёт – гэта не рызыкоўная, а «заўсёдная» сітуацыя, а бортправадніцы адносяцца да катэгорыі «хто заўгодна». Што не бывае паўсвабоды – ёлупы, знача, заканадаўцы розных кантынентаў, якія спрэс уводзяць у канстытуцыі ды іншыя важныя дакументы агаворкі пра «дзяржаўны інтарэс», магчымасць абмежавання правоў чалавека.

Яшчэ Ю. З. кінуўся вешаць цэтлікі тым, хто з ім не згаджаўся: «Сапраўдныя беларусы!», «Браво! Вы – сапраўдны беларус!». І далей: «…Маса асабістых абраз, хамства і выпадаў з боку ахоўнай часткі беларусаў – іншага я і не чакаў… Беларусы ў масе (нават тыя, хто лічыць сябе сур’ёзнымі) зусім нецярпімыя да альтэрнатыўных пунктаў гледжання, нават не спрабуюць разумець іншых і ўважаюць сваё асабістае меркаванне за меркаванне ўсяго або амаль усяго народа. Больш за тое, яны абажаюць ordnung, ён вышэй за асабістую свабоду» (нагадала слоўцы Лукашэнкі пра «народзец» і Алексіевіч пра «народнае цела»). Уразіла і тое, што Зісер лічыць: «парадак і свабода – узаемна процілеглыя рэчы». Іначай кажучы, для нас або казарма, або хаос – трэцяга не дадзена…

Нават няма ахвоты каментаваць, папярэджваць пра небяспеку гульні з этнічнымі стэрэатыпамі НЕ ў літаратурных творах або гумарыстычных газетках, асабліва калі гуляецца чалавек з яўрэйскім прозвішчам – настолькі ўсё далёка зайшло. Прагназую, што, калі пойдзе далей, то даволі скора Ю. З. пазбавіцца сваіх актываў на тэрыторыі Беларусі – на жаль, унутрана ён гатовы да гэтага.

Прызнаюся, і сам гадоў 10 таму напейсаў іранічнае двухрадкоўе пра беларусаў, звыклых да прымусу (не без уплыву Ігара Губермана з яго канстатацыяй «еврей, который всем доволен – покойник или инвалид»). Аднак яно фігуравала толькі ў самвыдатаўскім бюлетэні з тыражом 100 асобнікаў. Дый не стаў бы я адзін «жарт» паўтараць двойчы: тролінг тролінгам, але меру знаць неабходна.

* * *

Апошні месяц быў цяжкі. 3 ліпеня памёр беларускі яўрэй Міхаіл (Іехіэль) Звераў, якога я добра ведаў, 13 ліпеня – кітаец Лю Сяабо, якога асабіста ведаць не давялося…

Міхаіл Ісакавіч Звераў пару гадоў не дажыў да 90. Ён родам з Парыч пад Бабруйскам. Любіў ідыш, успомніў для маёй газеты «Анахну кан» колькі гумарных дрындушак даваеннага часу. Любіў шахматы і асабліва шашкі – да пачатку 2010-х гадоў кіраваў клубам «Белыя і чорныя» пры мінскім «Хэсэдзе». Прыводзіў у клуб экс-чэмпіёна свету па шашках Аркадзя Плакхіна, прывёў бы і гросмайстра па шахматах Давіда Бранштэйна, ды той у апошні момант адмовіўся.

У яго было няпростае маленства – як кажуць у падобных выпадках, апаленае вайной. У эвакуацыі трапіў у дзіцячы дом, уцёк адтуль, пасвіў калгасныя статкі. Потым вярнуўся ў Беларусь, служыў у войску, вывучыўся на інжынера, працаваў на трактарным заводзе. У 1990-х актыўна заняўся грамадскімі справамі – нейкі час уваходзіў у праўленне Мінскага аб’яднання яўрэйскай культуры. На Інтэрнацыянальнай, 6 мы з ім і пазнаёміліся (у 1994 г.).

 

М. Звераў (у белым) сярод актывістаў «Белых і чорных», злева ад яго А. Плакхін і І. Генадзіннік, справа Ю. Тэпер і Э. Рабіновіч; Лю Сяабо абдымае жонку.

Што да нобелеўскага лаўрэата Лю – літаратурнага крытыка, паэта, праваабаронцы – то ў 2010 г. я падпісваўся за яго вызваленне і за тое, каб кітайскія ўлады знялі хатні арышт з яго жонкі. «Спадзяюся, што буду апошняй ахвярай бясконцага пераследу літаратараў у Кітаі, і зараз ніхто ўжо не будзе асуджаны за слова. Свабода самавыяўлення – аснова чалавечых правоў, крыніца чалавечнасці, маці ісціны. Душыць свабоду слова значыць таптаць правы чалавека, нішчыць чалавечнасць, забараняць ісціну», – пісаў ён. Я цалкам згодзен з ім, калі свабодай не злоўжываюць, заклікаючы да гвалту і падобнага. Аднак у тых тэкстах Лю, што я бачыў, «экстрэмісцкіх заклікаў» няма. Адбрэхваючыся («гэта наша ўнутраная справа», «ён крымінальнік»), чыноўнікі КНР так і не змаглі даказаць, што Лю, з яго ідэямі негвалтоўнага супраціву, нанёс рэальную шкоду краіне. Як і чыноўнікі РБ не давялі, што аўтары «Рэгнума», пасаджаныя звыш сямі месяцаў таму, дапраўды «распальвалі».

Зараз у мяне няма ніякай ахвоты ехаць у Кітай – ні турыстам, ні па справах (лепей ужо ў Ізраіль з усімі яго тараканамі). Можа, калі рэабілітуюць дысідэнта, памерлага ў 61 год пасля дзесяці гадоў турмы і трох гадоў лагера, тады…

Харош і Азербайджан, які ўпаяў падарожніку-блогеру Аляксандру Лапшыну тры гады калоніі фактычна за наведванне Карабаха і расказ пра гэтую тэрыторыю як пра армянскую. Яшчэ Лапшын высмейваў чыноўнікаў розных краін і ўвогуле «вёў сябе вызываюшча», дзіва што Лукашэнка яго выдаў з Мінска, спаслаўшыся на фіктыўны «запыт Інтэрпола». Нават Эдуард Лімонаў, які чалавечае жыццё агулам у грош не ставіць, абурыўся.

На маю думку – не толькі на маю – варта было абмежавацца штрафам або ўмоўным тэрмінам. Блогерам апошнім часам увогуле цяжка жывецца, вось і Антон Носік памёр… Зрэшты, не магу згадзіцца з інтэрнэт-абаронцам Лапшына, што рашэнне Баку – гэта «канец»: прысуд можна абскардзіць, магчымая амністыя. Неяк усё ж не верыцца, што Ізраіль пакіне свайго ў нядолі.

Ёсць і добрыя навіны. Як і было прадказана, спынена справа супраць беларускага відэаблогера Максіма Філіповіча, які, паводле міліцыі, «падмяняў сабою СМІ» пры дапамозе канала ў ютубе. Кіеўскі апеляцыйны суд не развітаўся са здаровым глуздам і днямі пастанавіў, што гарсавет мусіць перагледзець сваё рашэнне ад 01.06.2017 аб наданні імя Рамана Шухевіча кіеўскаму праспекту Мікалая Ватуціна. Да таго ж за гэты перагляд было аператыўна сабрана звыш 10000 подпісаў грамадзян (не без удзелу яўрэйскіх арганізацый).

Гісторык Юрась Гарбінскі паведамляе: «У Польшчы на факультэце паліталогіі ўнівэрсітэта Марыі Кюры-Складоўскай у Любліне 26.06.2017 Ганна Бартнік паспяхова абараніла доктарскую дысертацыю “Яўрэйская нацыянальная меншасць у Беларусі пасля 1991 года” (”Mniejszość żydowska w Republice Bialoruś po 1991 roku”). Навуковы кіраўнік – прафесар Конрад Зялінскі». Парадуемся за Ганну: цікава было б пачытаць яе дысер.

Вольф Рубінчык, г. Мінск

23.07.2017

wrubinchyk[at]gmail.com

Апублiкавана 23.07.2017  01:20

ДОПОЛНЕНИЕ (вспоминает Юрий Тепер):

М. И. Зверев старался делать для любителей интеллектуальных игр как можно больше – и когда мы собирались у станции метро «Восток», и на В. Хоружей, 28. Чтобы доказать, что шахматно-шашечный клуб организации «Хэсэд-Рахамим» лучше всех, в конце 1990-х он заявлял нашу команду на городcкие фестивали, ходил к начальству, добился, чтобы за нас заплатили турнирный взнос. Гордился, когда команда заняла 3-е место – попросил меня написать об этом статью в газету «Хэсэда» (я написал). Собирал фотографии.

Михаил Исаакович хотел, чтобы клуб «Белые и черные» имел свой гимн, однако большинство активистов воспринимало это скептически. Я нашел в советском журнале 1930-х годов стихи, которые редакция журнала раскритиковала. Cлова звучали примерно так: «Кто бы ты ни был, маэстро или пижон, надейся на первое место, пой песню и при на рожон». Я спросил (не без доли иронии): «Ну что, это подойдет?» Зверев подумал и говорит: «Вообще интересно, но, наверное, не подойдет».

Илья Генадинник вспоминал, как лежал в одном отделении больницы со Зверевым – Михаилу Исааковичу было много передач, он делился с Генадинником, жена Зверева это поощряла. Одно время я читал лекции о шахматах и шахматистах в клубе «Хэсэда», М. И. обещал найти деньги на «гонорар». Я сказал: «Если начальство Вам не платит, то мне не заплатит тем более». Когда я занял 2-е место в личном чемпионате Минска 2001 г., то Зверев очень гордился, говорил, что это успех всего «Рахамима»…

Добавлено 23.07.2017  23:18

1966 – «год Ройзмана»

(Авторский материал на белорусском. Русский перевод ниже – А. Ш.)

Паводле пэўных крытэрыяў сярэдзіна 1960-х была для нашага краю, дый для ўсяго Савецкага Саюза, часам даволі спрыяльным. У Саюзе да ўлады ў 1964 г. прыйшоў Леанід Брэжнеў, у Беларусі ў 1965 г. – Пётр Машэраў. Яны, відаць, хацелі згуляць на кантрасце са сваімі папярэднікамі і крэслілі далёкасяжныя планы. З прамовы «прэм’ер-міністра» Аляксея Касыгіна на ХХІІІ з’ездзе партыі (5 красавіка 1966 г.): «Планируется строительство крупного комбината синтетического волокна в Могилёве… На Полоцком химическом комбинате будут введены мощности по производству 48 тыс. тонн полиэтилена и 50 тыс. тонн волокна нитрона в год». З дырэктыў з’езда, датычных Беларусі: «Осушить 1,5—1,6 млн. гектаров переувлажнённых земель, раскорчевать кустарники и мелколесье на площади примерно 900 тыс. гектаров».

«Касыгінская рэформа», будоўля новых небяспечных прадпрыемстваў і барбарская меліярацыя толькі пачыналіся, прамовы новых «правадыроў» яшчэ не паспелі надакучыць… Забойства ў Мінску маладога пісьменніка Ігара Хадановіча (студзень 1966 г.), якое так балела Уладзіміру Караткевічу, працэс Андрэя Сіняўскага і Юлія Даніэля ў Маскве (люты 1966 г.) многія папросту не заўважылі. Пятрусь Броўка, праўда, у дакладзе на з’ездзе Саюза пісьменнікаў БССР не прамінуў даць выспятка зняволеным Сіняўскаму і Даніэлю, а таксама палітэмігранту Валеру Тарсісу: «подонки, выродки» («Советская Белоруссия», 14.05.1966). Як быццам мала было паэту 1930-х гадоў…

Савецкія людзі радаваліся поспехам у космасе, куды адправілі станцыю «Месяц-9», якая зрабіла даволі якасныя здымкі спадарожніка Зямлі, а потым «Месяц-10». Выляталі з Байканура і аўтаматычныя міжпланетныя станцыі «Венера-2», «Венера-3». Тым часам работніцы Мінскага трактарнага завода Кудраўцава і Эпштэйн скардзіліся на недабраякасную запраўку шарыкавых ручак. Галоўная беларуская газета «Звязда» 14.02.1966 супакоіла чытачак: Галоўнае ўпраўленне бытавога абслугоўвання заказала ў Мінскага завода імя Гастэлы апараты для запраўкі.

Выглядае, грамадства было больш патрыярхальнае, чым цяперака. Праз паўстагоддзя няпроста ўявіць у цэнтральнай газеце такі жарцік: «Дедушка, а почему женщин не берут в армию? – Э-э-э, внучек, в армии нужна дисциплина!» («Знамя юности», 10.04.1966).

Для яўрэяў гэта быў, бадай, апошні год адноснага спакою. Шасцідзённая вайна 1967 г. прывяла да таго, што адныя адчайна кінуліся ў сіянізм, другія пачалі апраўдвацца за сваіх супляменнікаў у газетах і на прэс-канферэнцыях… У 1966 г. Савецкі Саюз яшчэ меў дыпламатычныя стасункі з Ізраілем, так што цікавіцца яўрэйшчынай было «можна, калі асцярожна».

Нядаўна памерлы ў ЗША журналіст-антыкамуніст Уладзімір Левін тады на ўсю моц прапагандаваў савецкі лад жыцця – у прыватнасці, праз газету «ЗЮ». Папісваў вершы, 12.04.1966 прапанаваў «Песенку минских болельщиков», якая пачыналася так: «Голубь сизыми крыльями машет, / он в футбол, словно в небо, влюблён. / Коль на поле динамовцы наши, / рукоплещет им весь стадион». Не горшае з таго, што ён напісаў… Газета аб’явіла конкурс на мелодыю і 1 мая 1966 г. падвяла вынікі: «Жюри под председательством заслуженного деятеля искусств республики, председателя Музфонда БССР Марка Эммануиловича Шнейдермана, объявляет победителем конкурса Ивана Ивановича Кузнецова».

Выпадкова ці не, але ў красавіку таго ж года Любан Ісак Ісакавіч (аўтар песні «Бывайце здаровы, жывіце багата», 1906–1975) атрымаў Ганаровую грамату Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. У тым жа месяцы Плакхін Аркадзь Міронавіч (нар. у 1940) упершыню заваяваў званне чэмпіёна Беларусі па міжнародных шашках. У 1966 г. званне майстра нарэшце атрымалі двое мінскіх шахматыстаў: кандыдат тэхнічных навук Любошыц Аляксандр Ісакавіч (нар. у 1929) і Галавей Тамара Ашэраўна (нар. у 1943). А Ройзман Абрам Якаўлевіч (1932–2015), майстар спорту СССР

з 1957 г., які штурмаваў мясцовыя «вышыні» ўжо на пачатку 1950-х, займаў 3-е месца ў 1960 г. і 2-е ў 1963 г., першы і адзіны раз стаў чэмпіёнам Беларусі па шахматах. Як гэта было 50 гадоў таму?

У шахматным аддзеле «Знамени юности» пад рэдакцыяй Аляксея Паўлавіча Сакольскага 7.04.1966 паведамлялася: «В Минске проходит розыгрыш первенства Беларуси по шахматам. Участвуют международный мастер Вересов, мастера Ройзман, Шагалович, Сокольский, чемпион Беларуси 1965 г. В. Дыдышко (все Минск), кандидаты в мастера». А 24 красавіка газета падвяла вынікі: «В Минске проходил чемпионат БССР по шахматам. Звание чемпиона республики завоевал мастер А. Ройзман, набравший 10 очков из 13. На одно очко отстал Вересов. По 8 очков у Сокольского и Крупского».

Газета «Физкультурник Белоруссии» апублікавала больш падрабязныя звесткі:

  1. А. Ройзман – 10 з 13; 2. Г. Верасаў – 9; 3-4. А. Сакольскі, Р. Крупскі – 8; 5-6. Р. Збароўскі, А. Шагаловіч – 7,5; 7-8. В. Дыдышка, Ф. Пятруша – 7; 9. Дземянцей – 6; 10. Л. Стругач – 5,5; 11. І. Рубенчык – 5; 12. І. Міхлін – 4,5; 13. А. Войцех – 4; 14. Біркан – 2.

На сайце al20102007.narod.ru калекцыя шахматных табліц увогуле добрая, але поўнай табліцы чэмпіянату БССР 1966 г. пакуль няма…

Ніжэй – урыўкі з публікацыі ў маскоўскім часопісе («Шахматы в СССР», № 8, 1966), дзе можна бачыць выяву пераможцы. Прыведзена і партыя-мініяцюра з каментарыямі аўтара заметкі, А. П. Сакольскага:

1966-1  1966-2

А гэтую мініяцюру Сакольскі пракаментаваў у рыжскім часопісе «Шахматы» (№ 24, 1966). Уступ да публікацыі гучаў так: «Уже своим пятым ходом Ройзман показал агрессивные намерения, готовя атаку на королевском фланге. В дальнейшем он предложил жертву ладьи. Его молодой противник соблазнился материальными приобретениями и был наказан». Напэўна, Абрам Якаўлевіч сам не чакаў, што так хутка ўдасца адолець чэмпіёна Беларусі 1965 года…

А. Ройзман – В. Дыдышка

1.c4 e5 2.g3 Кc6 3.Сg2 g6 4.Кc3 Сg7 5.h4!? Кf6 6.d3 d6 7.Сd2 0-0 8.Фc1 Кd4 9.Кf3 Сg4 10.Кg5! h6? 11.Кge4 c6 12.С:h6! С:h6 13.Ф:h6 Кc2+ 14.Kрd1 К:a1 15.h5! Сf5? 16.hg 1:0.

«Победитель ровно провел все соревнование. Правда, он потерпел одно поражение (проиграв И. Рубенчику), но нашел в себе силы и уверенно закончил турнир», – пісаў А. Шастакоў у тых жа «Шахматах» (№ 17, 1966).

Цікава, што ў свой зорны час А. Я. Ройзман – інжынер МТЗ – вёў шахматны аддзел у газеце «Мінская праўда», але практычна не пісаў пра чэмпіянат БССР, і нават сваю перамогу сціпла не згадаў. 20 красавіка 1966 г. ён паведаміў: «Пачынаем чарговы ХVIII конкурс па рашэнні задач, эцюдаў, камбінацый», а далей штотыдзень даваў заданні чытачам. Даволі шмат месца ён удзяляў матчу на першынство свету Петрасян – Спаскі, які «наклаўся» на мінскі турнір. Так, 11 мая Ройзман пісаў: «“Першы тайм“ закончыўся з яўнай перавагай чэмпіёна свету… І ўсё ж нельга лічыць вынік матча перадвырашаным. Спаскі вызначаецца ўпэўненасцю ў сваіх сілах, ён сапраўдны баец, і можна не сумнявацца, што ў другой палове матча прыкладзе ўсе намаганні, каб выправіць сваё становішча». Тады яшчэ не стары (няпоўных 34 гады) беларускі гулец яўрэйскага паходжання відавочна сімпатызаваў маладзейшаму Барысу Спаскаму.

Падрыхтаваў Вольф Рубінчык, г. Мінск

rubinczyk[at]yahoo.com

Дзякуй за садзеянне Дзмітрыю Маркіну (г. Днепрапятроўск)

1 мая 2016 г.

Раней апублiкаваны матэрыял аб Абраме Ройзмане 

Васіль Жуковіч. Балючая страта (Болезненная утрата)

 

По некоторым показателям, середина 1960-х была для нашего края, да и для всего Советского Союза, временем довольно благоприятным. В Союзе к власти в 1964 г. пришел Леонид Брежнев, в Беларуси в 1965 г. – Петр Машеров. Они, видимо, хотели сыграть на контрасте со своими предшественниками и строили далеко идущие планы. Из речи «премьер-министра» Алексея Косыгина на XXIII съезде партии (5 апреля 1966 г.) «Планируется строительство крупного комбината синтетического волокна в Могилёве… На Полоцком химическом комбинате будут введены мощности по производству 48 тыс. тонн полиэтилена и 50 тыс. тонн волокна нитрона в год». Из директив съезда, касающихся Беларуси: «Осушить 1,5—1,6 млн. гектаров переувлажненных земель, раскорчевать кустарники и мелколесье на площади примерно 900 тыс. гектаров».

«Косыгинская реформа», стройка новых опасных предприятий и варварская мелиорация только начинались, речи новых «вождей» еще не успели надоесть… Убийство в Минске молодого писателя Игоря Ходановича (январь 1966 г.), из-за которого так переживал Владимир Короткевич, процесс Андрея Синявского и Юлия Даниэля в Москве (февраль 1966 г.) многие попросту не заметили. Петрусь Бровка, правда, в докладе на съезде Союза писателей БССР не преминул дать пинка заключенным Синявскому и Даниэлю, а также политэмигранту Валерию Тарсису: «подонки, выродки» («Советская Белоруссия», 14.05.1966). Как будто мало было поэту 1930-х годов…

Советские люди радовались успехам в космосе, куда отправили станцию «Луна-9», которая сделала довольно качественные снимки спутника Земли, а потом и «Луну-10». Вылетали с Байконура и автоматические межпланетные станции «Венера-2», «Венера-3». Тем временем работницы Минского тракторного завода Кудрявцева и Эпштейн жаловались на недоброкачественную заправку шариковых ручек. Главная белорусская газета «Звязда» 14.02.1966 успокоила читательниц: Главное управление бытового обслуживания заказало у Минского завода имени Гастелло аппараты для заправки.

Похоже, общество было более патриархальное, чем теперь. Через полвека непросто представить в центральной газете такую шутку: «Дедушка, а почему женщин не берут в армию? – Э-э-э, внучек, в армии нужна дисциплина!» («Знамя юности», 10.04.1966).

Для евреев это был, пожалуй, последний год относительного спокойствия. Шестидневная война 1967 г. привела к тому, что одни отчаянно бросились в сионизм, другие начали оправдываться за своих соплеменников в газетах и на пресс-конференциях … В 1966 г. Советский Союз еще имел дипломатические отношения с Израилем, так что интересоваться еврейством было «можно, если осторожно».

Недавно умерший в США журналист-антикоммунист Владимир Левин тогда вовсю пропагандировал советский образ жизни – в частности, через газету «ЗЮ». Пописывал стихи, 12.04.1966 предложил «Песенку минских болельщиков», которая начиналась так: «Голубь сизыми крыльями машет, / он в футбол, словно в небо, влюблён. / Коль на поле динамовцы наши, / рукоплещет им весь стадион». Не худшее из того, что он написал … Газета объявила конкурс на мелодию и 1 мая 1966 г. подвела итоги: «Жюри под председательством заслуженного деятеля искусств республики, председателя Музфонда БССР Марка Эммануиловича Шнейдермана, объявляет победителем конкурса Ивана Ивановича Кузнецова».

Случайно или нет, но в апреле того же года Любан Исаак Исаакович (автор песни «Бывайце здаровы, жывіце багата», 1906-1975) получил Почетную грамоту Верховного Совета Белорусской ССР. В том же месяце Плакхин Аркадий Миронович (род. в 1940) впервые завоевал звание чемпиона Беларуси по международным шашкам. В 1966 г. звание мастера наконец-то получили двое минских шахматистов: кандидат технических наук Любошиц Александр Исаакович (род. в 1929) и Головей Тамара Ошеровна (род. в 1943). А Ройзман Абрам Яковлевич (1932-2015), мастер спорта СССР с 1957 года, который штурмовал местные «высоты» уже в начале 1950-х, занимал 3-е место в 1960-м и 2-е в 1963 годах, в первый и единственный раз стал чемпионом Беларуси по шахматам. Как это было 50 лет назад?

В шахматном отделе «Знамени юности» под редакцией Алексея Павловича Сокольского 7.04.1966 сообщалось: «В Минске проходит розыгрыш первенства Беларуси по шахматам. Участвуют международный мастер Вересов, мастера Ройзман, Шагалович, Сокольский, чемпион Беларуси 1965 г. В. Дыдышко (все Минск), кандидаты в мастера». А 24 апреля газета подвела итоги: «В Минске проходил чемпионат БССР по шахматам. Звание чемпиона республики завоевал мастер А. Ройзман, набравший 10 очков из 13. На одно очко отстал Вересов. По 8 очков у Сокольского и Крупского».

Газета «Физкультурник Белоруссии» опубликовала более подробные сведения:

  1. А. Ройзман – 10 из 13; 2. Г. Вересов – 9; 3-4. А. Сокольский, Р. Крупский – 8; 5-6. Р. Зборовский, А. Шагалович – 7,5; 7-8. В. Дыдышко, Ф. Петруша – 7; 9. В. Дементей – 6; 10. Л. Стругач – 5,5; 11. И. Рубенчик – 5; 12. И. Михлин – 4,5; 13. А. Войцех – 4; 14. Биркан – 2.

На сайте al20102007.narod.ru коллекция шахматных таблиц в общем хорошая, но полной таблицы чемпионата БССР 1966 г пока нету…

Ниже – отрывки из публикации в московском журнале («Шахматы в СССР», № 8, 1966), где можно увидеть изображение победителя. Приведена и партия-миниатюра с комментариями автора заметки, А. П. Сокольского:

1966-1   1966-2

А эту миниатюру Сокольский прокомментировал в рижском журнале «Шахматы» (№ 24, 1966). Вступление к публикации звучало так: «Уже своим пятым ходом Ройзман показал агрессивные намерения, готовя атаку на королевском фланге. В дальнейшем он предложил жертву ладьи. Его молодой противник соблазнился материальными приобретениями и был наказан». Наверное, Абрам Яковлевич сам не ожидал, что так быстро удастся одолеть чемпиона Беларуси 1965 года…

А. Ройзман – В. Дыдышко

1.c4 e5 2.g3 Кc6 3.Сg2 g6 4.Кc3 Сg7 5.h4!? Кf6 6.d3 d6 7.Сd2 0-0 8.Фc1 Кd4 9.Кf3 Сg4 10.Кg5! h6? 11.Кge4 c6 12.С:h6! С:h6 13.Ф:h6 Кc2+ 14.Kрd1 К:a1 15.h5! Сf5? 16.hg 1:0.

«Победитель ровно провел все соревнование. Правда, он потерпел одно поражение (проиграв И. Рубенчику), но нашел в себе силы и уверенно закончил турнир», – писал А. Шестаков в тех же «Шахматах» (№ 17, 1966).

Интересно, что в свой звездный час А. Я. Ройзман – инженер МТЗ – вел шахматный отдел в газете «Мінская праўда», но практически не писал о чемпионате БССР, и даже свою победу скромно не упомянул. 20 апреля 1966 года он сообщил: «Начинаем очередной ХVIII конкурс по решению задач, этюдов, комбинаций», а далее еженедельно давал задания читателям. Довольно много места он уделял матчу на первенство мира Петросян – Спасский, который «наложился» на минский турнир. Так, 11 мая Ройзман писал: «”Первый тайм” закончился с явным преимуществом чемпиона мира… И все же нельзя считать результат матча предрешенным. Спасский славится уверенностью в своих силах, он настоящий боец, и можно не сомневаться, что во второй половине матча приложит все усилия, чтобы исправить свое положение». Тогда еще не старый (неполных 34 года) белорусский игрок еврейского происхождения явно симпатизировал более молодому Борису Спасскому.

 

Подготовил Вольф Рубинчик, г. Минск

Спасибо за содействие Дмитрию Маркину (г. Днепропетровск)

Опубликовано 1 мая 2016

Читайте также ранее опубликованный материал об Абраме Ройзмане 

Васіль Жуковіч. Балючая страта (Болезненная утрата)