Tag Archives: Светлана Алексиевич

В. Рубінчык. КАТЛЕТЫ & МУХІ (29)

Ізноў шалом, бай! Новы доказ таго, што нашу беларуска-яўрэйскую «Санту-Барбару» чытаюць і да нас прыслухоўваюцца… Мы напісалі, што пара б выконваць абяцанку і прызначыць пасла Ізраіля ў Беларусь, і шо вы думаеце? Маем адпаведную cупернавіну: былы часовы павераны ў Мінску (з вопытам працы тутака аж некалькі тыдняў!) Alon Shoham/Алон Шогам – ці Шохам  – прызначаны паслом! Няхай нават Шахам, абы не хам… «Тэрмін яго прыезду ў Мінск пакуль невядомы». Затое!

З 2 па 15 лістапада ў Беларусі, кажуць пэўныя крыніцы паводле пэўных звестак, працавала місія МВФ. Іншыя эксперты даводзілі нам, што «з пункту гледжання прынятых у міжнароднай практыцы крытэрыяў, памер знешняга доўгу Беларусі не перавышае ўстаноўленых норм… Верагодна, галоўныя пагрозы для эканомікі краіны ляжаць не ў гэтай сферы». Хацелася б верыць, аднак, калі валавы знешні доўг падбіраецца да 40 мільярдаў $ (на кожнага жыхара – звыш 4 тыс. долараў), то міжволі пачухаеш рэпу…

Што рэкамендуюць «сінявокай» зараз: «перадаць усе дзяржпрадпрыемствы ад міністэрстваў і канцэрнаў пад кіраванне адзінага органа Дзяржаўнага камітэта па маёмасціпрыняць комплексны закон, у якім будуць прапісаныя адзіныя прынцыпы кіравання дзяржсектарам». Адным словам – празрыстасць.

Ужо тое, што праблема пазначана, сведчыць пра яе вастрыню: кожны «маленькі начальнік» занадта доўга цягнуў коўдру на сябе, і цяпер эканоміка выходзіць з-пад кантролю. Не стану запэўніваць, што «МВФ кепскага не параіць» (з яго добрымі намерамі часам можна і ў пекле апынуцца), але дыягназ паставіць спецыялісты фонду здольныя. Дый не трэба ў гэтым выпадку быць звышкампетэнтным – дастаткова крыху пажыць у Беларусі, каб дазнацца, што ў нас мнагавата службоўцаў, якія дублююць функцыі адно аднаго.

Ясна, белчыноўнікі будуць у розныя спосабы супраціўляцца, кусацца… Нават дзіўна, колькі сярод іх ды іхняга атачэння людзей, якія даюць няпрошаныя парады і чытаюць натацыі. Ладна я, шчырую за свой кошт, дый становішча ў нейкай ступені абавязвае (дыплом палітолага)… А некаторыя – за кошт дзяржаўны, і вярзуць такую пякельную лухту… Бадай, прысвячу гэтаму некалькі абзацаў – раптам у кагосьці мазгі прачысцяцца.

dyplomchyk

Пенсіянерка, якая называе сябе старшынёй цэнтрвыбаркама, «апякуецца» новым пакаленнем: «Я ўвогуле лічу, што рабіць няма чаго моладзі ў дэпутацкім корпусе. Калі мы толькі хочам атрымаць распешчанага чалавека, які нічога не ўмее, але ўжо мае велізарныя амбіцыі (і часта потым ён – няшчасны), то давайце запускаць гэты працэс… Чалавек у 20 гадоў прыходзіць у парламент, ён яшчэ нічога не ўмее, толькі чытаць і пісаць і, магчыма, мае нейкія элементарныя веды ў той ці іншай сферы. У той жа час ён ужо набывае важкі дэпутацкі статус. Праз чатыры гады дзе мы яго выкарыстоўваць будзем?.. Вось так атрымліваецца апазіцыя…»

Бабруйская юрыстка 20 год таму прысабечыла чужую пасаду і не шманае, ды загваздка нават не ў гэтым. Афіцыйна моладдзю ў Беларусі лічацца асобы ва ўзросце ад 14 да 31 года. Паводле канстытуцыі, быць выбранымі ў палату прадстаўнікоў могуць быць асобы, якім споўніўся 21 год (не 20). Такім чынам, асоба, неабачліва ўзятая ў цэнтрвыбаркам у 1992 г. (галасавалі і прадстаўнікі апазіцыі ў Вярхоўным Савеце ХІІ склікання, выбраныя, дарэчы, у 1990-м, а не ў 1989-м), сумняецца ў дзеяздольнасці/грамадскай значнасці цэлай кагорты беларусаў… Ну, дзівіцца тут няма чаго: прынцып «падзяляй і пануй» ніхто не адмяняў. У пандан да заяў пра няўмелую моладзь «правераных» юнакоў у Беларусі нацкоўваюць на «старыя кадры», які «заседзеліся» на сваіх месцах (ясная рэч, 62-гадовaга в. а. прэзідэнта «хунвэйбіны» не чапаюць).

Куды конь з капытом, туды і рак з клюшняй… Днямі прэс-служба міністэрства адукацыі зрабіла прачуханку «маладому дэпутату» Ганне Канапацкай (ёй 40 год), якая спрабавала дамовіцца на 18.11.2016 аб сустрэчы з міністрам, але рандэву сарвалося праз «занятасць» апошняга. Хутчэй за ўсё, Міхаіл Жураўкоў спалохаўся, калі яму далажылі, што адразу па сустрэчы Канапацкая са сваім партыйным «шэфам» плануе даць «прэс-канферэнцыю» проста ля ўваходу ў будынак. Дый тэма была для чыноўніка малапрыемная: смерць 13-гадовай школьніцы Вікторыі падчас сельгасработ у Маладзечанскім раёне (29.09.2016).

Вувузела беларускай адукацыі паблажліва падвучыла жыццю ўчорашнюю ўладальніцу юрыдычнай фірмы, прадстаўніцу тысяч выбаршчыкаў. Прэс-рэліз edu.gov.by ад 18.11.2016 нават не наважуся перакладаць, курыце «шэдэўр» у арыгінале: «Надеемся, что в дальнейшем депутат изучит правила делового этикета и, как народный избранник, будет более ответственно подходить к подготовке деловых встреч, анализу и изучению волнующей ее проблемы для дальнейшего успешного ее решения». Што тут бачым:

а) асабістую недавыхаванасць дамы, адказнай за работу прэс-цэнтра. Нават калі дэпутатка – асоба ў рангу міністра – парушыла звычаі, прынятыя сярод сакратарак, ці гэта прычына, каб тыцкаць яе «фэйсам у тэйбл»?

б) няўменне пісаць чытэльныя тэксты – рабіць тое, дзеля чаго, уласна, існуе прэс-цэнтр. Чаго вартае карава-бюракратычнае «Ситуация о причине переноса встречи депутату понятна».

в) альтэрнатыўную інфармацыю пра парадак дзён: «Во вторник секретарь министерства позвонила депутату… Депутат пообещала, что «перезвоню завтра (четверг)»»…

На гэтым фоне ўжо не так ідыятычна выглядаюць пагрозы прадстаўніцы Мінгарвыканкама ў адрас невядомага, які ў кастрычніку падправіў «дысцыплінарна-санаторнае» графіці ля вакзала, дамаляваўшы калючы дрот (гл. кветкі ў руках хлопчыка і вянок на галаве дзяўчынкі).

mural

Фота 22.11.2016

Алена Мохар 25.10.2016 «падкрэсліла, што малюнак у любым выпадку адновяць у першапачатковым варыянце, а асоба аўтара «калючага дроту» будзе высветлена ў бліжэйшы час. «Мы прапануем мастаку да канца гэтага тыдня выправіць малюнак самастойна. У адваротным выпадку панесеныя горадам выдаткі будуць выстаўлены яму ў судовым парадку»». Ні за тыдзень, ні за месяц, падаецца, асобу так і не высветлілі – і добра, тым болей што расійскі аўтар Артур К. не аспрэчваў правак… На думку большасці экспертаў (і на маю), яны толькі палепшылі ягоны опус. Рэспект табе, невядомы жаўнер мастак. Міліцыя ж мудра не палезла ў спрэчку творцаў: хапае больш важных спраў. Напрыклад, у Магілёве на мінулым тыдні рэальна апаганілі помнік ахвярам нацысцкага генацыду.

Яшчэ адзін неразумны чынавенскі крок увосень 2016 г. – забарона на канцэрт гродзенскага гурта «Dzieciuki» ў Мінску, ад «упраўлення па ідэалагічнай рабоце, культуры і справах моладзі». Летась дужа спадабалася мне варыяцыя «Дзецюкоў» на тэму «Ладдзі роспачы». Праўда, бразганне зброяй у кліпе «Хлопцы-балахоўцы» (2014) і сама гераізацыя гэтых ваякаў у процівагу «чырвоным пачварам» сімпатый не выклікаюць, аднак які там «экстрэмізм» або прапаганда вайны – нават кроў не ліецца на экране… Ідэям трэба процістаўляць іншыя ідэі, а не забароны. Засмуціла таксама колькасць памылак у адказе чыноўніка, Скалабана-малодшага – я налічыў 7. Карацей, калі меркаваны арганізатар канцэрта Сяргей Будкін звернецца ў суд, як абяцаў, то, найхутчэй, даб’ецца свайго.

Актывізаваўся рэсурс «Спадарожнік» (мэты яго няясныя) са сваімі лонгрыдамі. Цікава было ў каторы раз пачытаць пра партызанаў, братоў Бельскіх… А вось пасля матэрыялу пра Хатынь я паціснуў плячыма… Юрыст Віктар Глазкоў кажа: «зусім нядаўна ў Канадзе памёр апошні кат Хатыні Уладзімір Катрук… Канада яго так і не выдала. Праўда, калі мясцовыя журналісты пачалі пісаць пра яго фашысцкае мінулае, яго пазбавілі грамадзянства». Насамрэч-та не пазбавілі, хоць і канстатавалі, што набыў яго Катрук падманным шляхам. І версія пра тое, што масакру ў Хатыні справакавалі партызаны-адзінцы, да таго ж яўрэі (Рудэрман і Шпарберг), нічым не падмацавана, апрача слоў Глазкова. Гісторыкі абвяргаюць…

Сумна было ад папярэджання ў пачатку артыкула, як і ад грыфа «18+»: «У публікацыі прысутнічаюць матэрыялы, якія могуць шакаваць частку чытачоў». Іменна ва ўзросце да 18 гадоў трэба людзям даведвацца пра трагедыю Хатыні, потым позна. І як гэта міла з боку рэдакцыі – паведаміць, што факты, датычныя да вайны, могуць шакаваць!

Летась мы з жонкай хадзілі ў Купалаўскі тэатр на «Другую сусветную» – тое быў адзін з прэм’ерных паказаў, хіба ў пачатку чэрвеня. Спектакль успрымаўся на адным подыху, аднак гледачоў трэба вабіць, і дырэкцыя сёлета памяняла назву. 19.11.2016 Ірына Халіп адгукнулася на абноўлены «Вельтмайстар-акардэон»: «песні, акцёры, вайна, боль – усё гэта засталося». Захацелася мне пахваліць аўтарку, напісаў камент… і як у г… ўступіў. Замест «Даўно не чытаў на “Хартыі” разумных артыкулаў. Ну вось, нарэшце, прачытаў. Дзякуй!» пакінулі «Даўно не чытаў на разумных артыкулаў. Ну вось, нарэшце, прачытаў. Дзякуй!» Цэнзурка – як некалі на сайце газеты «Звязда», дзе выкінулі маю сентэнцыю «Рыба гніе з галавы». Усім жа вядома, што ў лукашэнкаўскай Беларусі рыба гніе з хваста! Зараз вядома і тое, што не бывае на «Хартыі-97» неразумных артыкулаў – гэта ж не «Newsweek» які-небудзь.

І ўсё-такі СМІ як СМІ, а стан адукацыі баліць больш. Калі ў 2003 г. за сувязь з грамадскасцю ў міністэрстве адказваў больш-менш пісьменны чалавек, доктар філалагічных навук Віктар Іўчанкаў, то ў 2016 г. – Юлія В., гл. вышэй…

Праз «крэатыў» прэс-цэнтра пазнаёміўся я і з сайтам мінадукацыі. У біяграфіі міністра – звыш 10 памылак, у рускамоўным і белмоўным варыянтах на сёння, 22.11.2016, істотныя разыходжанні. Так, паводле версіі на рускай, праф. Жураўкоў падрыхтаваў двух дактароў навук і 14 кандыдатаў, а калі чытаць па-беларуску, то аднаго доктара і 13 кандыдатаў. Калі ў бліжэйшыя 10 дзён клеркі выправяць памылкі, то мы прыбярэм папярэднія 2 сказы, дый той, што вы чытаеце, аднак моцна сумняюся, што камусьці гэта трэба… На вул. Савецкай са зваротнай сувяззю бяда; помню, як у другой палове 2000-х Георгій Пятровіч, фізік cа шматгадовым вопытам працы ў БДУ і школе, бамбаваў міністэрства дэпешамі пра нізкую якасць падручнікаў і тэставых заданняў, прыводзіў канкрэтныя прыклады, а яму слалі адпіскі. Зараз, як падкрэслівае дасведчаная педагагіня, «настаўнік у нас, калі ў ім няма ўнутранай сілы і ўпэўненасці ў сабе, вельмі забіты чалавек». Мала каго абурыў, напрыклад, халтурны падручнік па грамадазнаўстве, «заточаны» пад акадэміка Рубінава (не Рубінчыка! :)) – добра, што знайшоўся Пётр Садоўскі, 75-гадовы кандыдат навук, якому няма чаго баяцца…

Сёмага снежня мае адкрыцца «клуб Святланы Алексіевіч» – раптам яго мікраклімат паўплывае-такі на агульны расклад у грамадстве, дасць імпэт да станоўчых перамен… Прынамсі даўняя лекцыя першай госці, Вольгі Седаковай, можа паслужыць люстэркам і для многіх тутэйшых. Яна прысвечана пасрэднасці – чаго-чаго, а гэтага дабра ў нас хапае. Слушна кажу, прэс-сакратаркі ды «папялушкі» з цэнтрвыбаркамаў?

Вялікаразумныя развагі двух тутэйшых «экспертаў» пра Трампа і Ле Пэна: «Дарэчы, існуе верагоднасць, што прэзідэнтам Францыі можа стаць Жан-Мары Ле Пэн. Таксама палітычны маверык». Пасля 2007 г. названы палітык, 1928 г. нар., адмовіўся ад прэтэнзій на прэзідэнцкі фатэль… Яраслаў Р., які ў снежні 2010 г. паблутаў паход на «Чырвоны дом» з лыжнай прагулкай, у лістападзе 2016 г. блытае Жана-Мары з ягонай дачкой Марын Ле Пэн? 🙂 І суразмоўца яго харош: Беларусі, маўляў, патрэбен свой Трамп, каб разварушыць «пенсіянерскую эліту». Хіба не разумее Леанід З., 1948 г. нар., што сячэ сук, на якім сядзіць…

Вольф Рубінчык, г. Мінск

22.11.2016

wrubinchyk[at]gmail.com

Апублiкавана 23.11.2016  9:25

***

Па слядах нашых публiкацый:

В столице закрашивают колючую проволоку на мурале о дружбе Москвы и Минска

Магілёўская міліцыя: «Помнік ахвярам Галакосту апаганілі скінгэды» 

23.11.2016 14:05

В. Рубінчык. КАТЛЕТЫ & МУХІ (27)

Апошнія тыдні ў Беларусі прайшлі пад знакам сінема. Абсурдны закон пра абавязковую маркіроўку прадукцыі («6+», «12+» і г. д.), дарма што не ўступіў яшчэ ў сілу, выклікае істэрыкі ў затуканых супрацоўніц сферы адукацыі. Асобныя з іх спалохаліся бацькоўскага (чынавенскага?) гневу і сарвалі паказ стужкі «14+» сваім выхаванцам-пяцікласнікам – а заадно і пабочным гледачам – у мінскім кінатэатры «Піянер». Скандальчык з «цэрберамі» выбухнуў 11.11.2016.

Аўтарытэтны рэжысёр Андрэй Кудзіненка, альманах якога фактычна забаранілі на «Бульбамуві» і на «круцейшым» мінкультаўскім кінафэсце «Лістапад» (у інтэрнэце круціцца дакумент, датычны адной з навел альманаха – «Яечня па-беларуску» – падпісаны цэнзаркамі, доктаркай навук Фральцовай і нейкай Гурынай), выказаўся пра Беларусь як пра «дысцыплінарны санаторый». Праўда, ён ці то забыўся, ці то наўмысна не згадаў, адкуль узяты выраз. «Дысцыплінарны санаторый» завецца кніга Эдуарда Лімонава пачатку 1990-х – «самая чорная кніга стагоддзя», якую я прачытаў надоечы. Трэба прызнаць, што «Эдзічка» сказаў нямала трапнага, і некаторыя ягоныя думкі дапамагаюць, між іншага, зразумець, чаму выбары ў ЗША і Беларусі адбываліся так, як адбываліся. Наўскідку:

Каб яны не забыліся, што жывуць у найлепшым з грамадстваў, уціхаміраным масам дэманструюць з вялікім задавальненнем дыстрафічных афрыканскіх дзяцей, аблепленых мухамі. Або шкілеты Аўшвіца… Мараль гэтых дэманстрацый такая: марна спрабаваць наладзіць нейкае іншае грамадства. Паглядзіце, да чаго прыводзяць спробы. Што нарабіў марксізм у Эфіопіі і гітлераўскі фашызм… І напалоханыя масы сядзяць ціха. Тыя, хто ўзбуджаецца, вымушана падаўляюцца ў санаторыі – і гэта надзвычай небяспечна для яго.

Мяркую, быў бы сэнс перакласці на беларускую не толькі «поўны збор твораў» набелянткі-філантропкі (дужа сумняюся, што ён будзе насамрэч поўны, што ў яго ўвойдуць кампілятыўна-апалагетычны артыкул пра Дзяржынскага 1977 г., раннія вершы…), а і колькі твораў Лімонава. З ім можна не згаджацца, але ён пісаў і піша са смакам. І слушна ацэньваў шансы Трампа, вось хаця б тут. Дый што хаваць, пры ўсёй рознасці маіх поглядаў з лімонаўскімі, я таксама люблю «вывальваць праўды так, як яны ёсць, а не займацца візантызмам…» Спадзяюся, чытачы «Катлет…» за 15 месяцаў звярнулі ўвагу.

У гэтым месяцы – нешта накшталт юбілею, 110 гадоў газеце «Наша Ніва». Вядома, яна не «першая» (да яе па-беларуску выдаваліся «Наша доля», «Мужыцкая праўда»…), але ў свой час нарабіла шуму-тлуму. Маю на ўвазе перадусім перыяд 1906-1915 гг.: многія з нумароў «гістарычнай» «НН» я чытаў, гэта і ў ХХІ стагоддзі памысна. Там друкаваліся ўсе «зоркі» беларускай літаратуры…

Кандыдатка гістарычных навук Іна Соркіна з Гродна падрыхтавала артыкул пра адносіны «НН» і яўрэяў. Варыянт на англійскай з’явіўся сёлета ў амбівалентным «яўрэйскім выпуску» навукова-забаўляльнага часопіса «Belarusian Review». Зараз да юбілею дамо колькі ўрыўкаў (дзякуй І. С. за тое, што прыслала белмоўную версію – не прыйшлося вазюкацца з адваротным перакладам).

ina_sorkina  dubavetz

На фота з be.wikipedia.org i lit-bel.org: І. Соркіна і С. Дубавец.

Працэсу фармавання нацыянальнай самаідэнтыфікацыі сярод беларусаў садзейнічала суседства з «іншымі» – габрэямі, якія былі супольнасцю з ярка выражанай нацыянальнай сутнасцю, з усведамленнем уласных інтарэсаў і мэтанакіраваным іх адстойваннем… уплыў габрэяў на развіццё беларускага нацыянальнага Адраджэння не выклікае сумнення.

На працягу ўсяго перыяду выхаду «Нашай Нівы» на яе старонках прысутнічалі матэрыялы, звязаныя са становішчам габрэяў, іх узаемаадносінамі з беларусамі. Аналітычныя публікацыі «Нашай Нівы», спецыяльна прысвечаныя габрэйскай тэме, – гэта чатыры вялікія артыкулы «Аб жыдох», «Абмежаванні ў законах для жыдоў», «Валасное земства і жыды», «”Нацыянальная” палітыка і гандаль», а таксама невялікі артыкул «Жыды і рэкрутчына». Усе гэтыя матэрыялы патрэбна разглядаць, як выступленні ў абарону габрэяў у перыяд узмацнення антысемітызму і ўзвядзення яго ў ранг афіцыйнай дзяржаўнай палітыкі.

З Радашковічаў Вілейскага павета карэспандэнт пад псеўданімам «Вецер» [у 1908 г.] паведаміў, што «на рынку нейкі чалавек заклікаў біць жыдоў, але Радашкоўскія мужыкі, не маючы на тое ніякага жадання, не падтрымалі. У нас, у Беларусі, пагромаў не было, як на Кіеўшчыне, у Кішынёве. Беларус лічыць жыда такім жа бедным чалавекам, як і ён сам, да таго ж і правоў жыд мае меньш за хрысціяніна».

Непрыемны эпізод, які негатыўна характарызуе адносіны хрысціянаў да іудзеяў адбыўся ў м. Краснае Вілейскага павета: «У мястэчку хрысціяне такія, што за іх сорамна. Каля Школы бралі шлюб маладыя жыды. Навокал сабралося шмат католікаў і праваслаўных, і пачалі яны здзеквацца з жыдоўскага шлюбу, перашкаджаць шумам чытаць рабіну малітвы. Кожны чалавек паважае сваю веру і хоча, каб яе паважалі іншыя… І чаму яны лічаць сябе хрысціянамі?» («Наша Ніва», № 17, 1908).

Як правіла, негатыўныя паведамленні, якія друкаваліся ў «Нашай Ніве», падсумоўваліся мараллю, г.зн. былі накіраваны на тое, каб «навучыць» паводзінам у адносінах з габрэямі і паказаць адэкватныя прыклады для пераймання. Газета не пазбягала апісання непрыемных эпізодаў у адносінах паміж хрысціянамі і іудзеямі, але пры гэтым старалася расстаўляць маральныя акцэнты…

Сёе-тое было ў маім жыцці звязана і з адноўленай «Нашай Нівай» (з 1991 г. дбаннем мазыраніна Сяргея Дубаўца яна выходзіла ў Вільні, потым – у Мінску). Бачыў я гэтую газету, калі вучыўся ў школе і ў ЕГУ, даволі рэдка, С. Дубаўца дык увогуле ніколі не сустракаў. Тое, што ён чалавек не без гумару, даказвае гісторыя, уключаная ім у кнігу «Як?» (2009):

У 1995 годзе, калі «Наша Ніва» пераяжджала ў Менск, нехта параіў мне знайсьці «круцяля», які б дапамог газэце разьвівацца. Газэта мелася з элітарнага месячніка ператварыцца ў папулярны тыднёвік. І таму быў патрэбны таленавіты прадусар-выдавец, які б, дзякуючы прыроднай інтуіцыі й сувязям, прывёў наша прадпрыемства да посьпеху. «Круцяля» я знайшоў. Патомны менскі габрэй узяўся за справу і… зьнік. Выйшла так, як часта выходзіць у Менску — стандартныя ўяўленьні не спрацоўваюць, а стэрэатыпы аказваюцца падманлівымі. Мой габрэй аказаўся запойным п’яніцам і адправіўся ў нірвану свайго менскага шчасьця. Спачатку, здавалася, ненадоўга, але выйшла — назаўжды.

У канцы 1999 г. даволі моцнае ўражанне пакінуў у мяне «жыдоўскі выпуск» «НН», а ў пачатку 2000 г. я ўпершыню выступіў у часопісе «Аrche» – з водгукам «Яўрэйскі погляд на “жыдоўскі нумар”». Артыкул, здаецца, трапіў у «струмень» – маладыя журналісты мелі патрэбу ў розгаласе і ў тым, каб паказаць фундатарам сваю прыязнасць да яўрэяў. У тым жа годзе дырэктар «Аrche» Андрэй Дынько зрабіўся фактычным гаспадаром «Нашай Нівы» і застаецца ім дагэтуль. Як ён тлумачыў мне пазней, «у “Нашай Ніве” ёсць грошы, у “Аrche” – свабода мыслення».

Мая супраца з «НН» прыпала на 2001-2007 гг. (у маі 2000 г. напісаў туды толькі некалькі радкоў – некралог па Соф’і Рохкінд) і выяўлялася ў актуальных заметках (нячаста), у кароткіх допісах на яўрэйскія тэмы. Яшчэ былі рубрыкі «Каіса» ды «Нашы шашкі», крыжаванкі, эпізадычна – агляды кніг і пераклады з англійскай. У 2006 г., калі газету выкінулі з дзяржаўнай сістэмы распаўсюду, пабываў і кур’ерам – развозіў па розных раёнах г. Мінска да 90 асобнікаў за дзень.

У першыя гады рэдактар час ад часу раіўся са мною, а ў 2001 г. нават прасіў помачы ў пошуку аўтараў… Прыпамінаю, падказаў яму карыкатурыста Яўгена Царкова (у «НН» фігураваў пад псеўданімамі «Яцар», «Зуеў»), які, аднак, скора з’ехаў з сям’ёй у ЗША. Калі Я. Ц. друкаваўся ў «НН», то не быў нездаволены.

За вышэйназваныя рубрыкі я адказваў у 2004-2007 гг.: удалося апублікаваць пад сотню матэрыялаў пра шахматы і шахматыстаў, каля двух тузінаў – пра шашыстаў. Не ўсё ішло гладка, але ў цэлым мае ініцыятывы прымаліся… Нейкі час «Каіса» была адзінай у краіне шахматнай рубрыкай, якая выходзіла рэгулярна – штотыдзень.

Цаню тое, што «Наша Ніва» пісала і пра мае «прыгоды»: сядзенне на Акрэсціна з маладафронтаўцамі (кастрычнік 2001 г.), змаганне за часопіс «Шахматы» (2003-2004 гг.). А допіс пра разбурэнне сінагогі на Дзімітрава, 3 у канцы 2001 г. адкаментаваў «сам» Зянон Пазняк. У 2002 г. «НН» адгукнулася на выхад пілотнага нумару незалежнай яўрэйскай газеты і колькі разоў брала матэрыялы з самвыдатаўскай «Анахну кан» (напрыклад, тут), а калі я вырашыў спыніць выхад «АК», А. Дынько ласкава прапанаваў прадоўжыць праект на старонках «НН». Але 14 год таму галоўным мне здавалася захаваць незалежнасць.

К сярэдзіне 2000-х я ў значнай ступені расчараваўся ў рэдакцыйнай палітыцы «НН». Газета выйграла ў аб’ёме, але прайграла ў якасці: усё менш было аналітыкі, усё больш занудства ды палітычна ангажаваных матэрыялаў. Прыкладна ў тую пару паступалі іншыя «спакуслівыя» прапановы: напрыклад, узяць на сябе міжнародны аддзел. Адмовіўся, і думаю, што меў рацыю.

afisha

Афіша 2005 г. – пакуль разам… Сеанс паабяцалі без майго ведама, давялося неяк выкручвацца.

У канцы 2005 г. інтэлектуальныя рубрыкі былі закрыты (праз пару тыдняў адноўлены), а ў студзені 2007 г. я аказаўся лішнім у «дружным калектыве», які к таму часу ўжо раскалоўся па прынцыповых пытаннях. Увогуле кур’ёзна атрымалася: пасля таго, як «НН» ачоліў Андрэй Дынько, аўтар юдафільскіх тэкстаў, у газету паступова перасталі пісаць яўрэі: Сымон Глазштэйн, Ганна Штэйнман… Сышла і безліч іншых аўтараў. Як выявілася, розум і вынаходлівасць кіраўнікоў мелі адваротныя бакі: інтрыганства, празмерную (на мой одум) любоў да грошай.

Пару гадоў зусім не чытаў «НН». У 2009-2011 г., бывала, праглядаў раніцамі, калі рыхтаваўся ісці ў дастаўку, а потым зволіўся з пошты… З сярэдзіны 2010-х зноў пачытваю – трэба ж, працуючы над серыялам, быць у курсе. На жаль, «Наша Ніва» ператварылася ў нешта сярэдняе паміж «Звяздой» і «Комсомольской правдой». Адзін прыклад: цяперашнюю «НН» займае той факт, што экс-дэпутатка Віцебскага гарсавета Вольга Карач «пахуліганіла» – змяніла колер валасоў… Таму і стаўлюся да газеты 2016 г., па вялікім рахунку, абыякава: існуе – няхай сабе. Часам цытую, аднак я і шчучынскую «раёнку» цытую…

І свежы анекдот. Выкладчык геаграфіі Рыгор Іофе, які прэзентуе сябе як адзін з галоўных спецыялістаў па нашай краіне ў Амерыцы, упершыню прыехаў у Рэспубліку Беларусь больш чым на 10 дзён для выкладання ў БДУ. Атабарыўся ў студэнцкім інтэрнаце, і нарэшце да яго, аўтара «аб’ектыўных» кніг пра Лукашэнку, штосьці пачало даходзіць: «Я здзіўлены, наколькі тут нізкая аплата працы!» Думаю, трэба і іншых аматараў беларускай стабільнасці (некаторых мы згадвалі год таму; яшчэ адзін, імем Майк, выявіўся ўлетку, другі, з гандлёвай палаты «Ізраіль-Беларусь», толькі што) запускаць сюды для працы на аднолькавых умовах з «сярэднімі» грамадзянамі Беларусі… Іх (нас) зноў кормяць абяцанкамі пра зарплату «папіццот»; калі хто забыўся, ужо к канцу 2015 г. яна павінна была дасягнуць 1000$ у эквіваленце… Кур’ёзная дыяграма паказана тутака: ні разу ў 2016 г. сярэдні заробак па краіне – калі паказчык «у сярэднім» наагул мае сэнс – не дасягаў 400$.

Вольф Рубінчык, г. Мінск

16.11.2016.

wrubinchyk[at]gmail.com

 

Апублiкавана 17.11.2016  06:46

 

***

ВОДГУК

Анатоль Сідарэвіч прачытаў публікацыю і задаўся пытаннем: «хто быў той “круцель”, які спіўся?». Прыпомніў: «І мне змоладу даводзілі, што сярод жыдоў п’яніц не бывае…». А яшчэ паважаны даследчык прыслаў нам гісторыю з жыцця:

На вуліцы 14 партызанаў на пачатку 1960-х жыло нямала габрэяў, у тым ліку, калі не памыляюся, і сям’я мастака Цэслера. Калі сайт наведваюць тыя, хто памятае 1960-я, ім будзе прыемна згадаць стары Слуцак.

Так здарылася, што я колькі год (мо шэсць) не быў у Слуцку. І вось недзе на пачатку 1980-х прыехаў у горад. З галоўнай вуліцы, якая і сёння носіць імя Леніна, іду да свайго дзядзькі, які жыве на Мінскай. Іду па вуліцы 14 партызанаў. Каб скараціць шлях, іду праз старыя гарадскія могілкі: спачатку праваслаўныя, потым каталіцкія, за імі (участак асвойвалі пазней, бо ў лагчыне) савецкія (і праваслаўныя, і каталікі разам), а ўжо за савецкімі – на грудку – справа запушчаныя кальвінскія, а злева – новыя іудзейскія (старыя закансервавалі, а потым, як і ў Пінску, забудавалі). Іду я і дзіўлюся: на магілах іудзеяў кветкі, стограмоўкі… У мяне вочы на лоб. Прыходжу ў дзядзькаў дом. Дома цётка, дзядзіна, старая і непахісная пратэстантка, якая Стары Запавет (Танах) ведала лепш за якога іудзея. Пытаюся: што гэта робіцца? На магілах іудзеяў стограмоўкі… Цётка з адчаем кажа: «А цяпер і жыды язычнікамі парабіліся». І ледзь не плача. Каго-каго, а габрэяў яна лічыла цвёрдымі ў веры, у адмаўленні паганства, у непакланенні кумірам (ідалам). А тут такое…

Стандартныя ўяўленні не спрацоўваюць.

Дабаўлена 21.11.2016  21:11

 

В. Рубінчык. КАТЛЕТЫ & МУХІ (26)

Лістапад, «галоўнае пудзіла» амерыканскай палітыкі перамагло-такі на агульных выбарах пудзіла негалоўнае. Усё як у песні Віктара Цоя: «И вот кто-то плачет, а кто-то молчит, а кто-то так рад, кто-то так рад». Нехта па-дзіцячы цешыцца і спяшаецца павіншаваць, нехта лямантуе або пратэстуе, а хтосьці (як імпэтная Тамара Вяршыцкая з Навагрудка, якая прыклала тамака руку да Музея яўрэйскага супраціву) запрашае мільярдэра ў госці, бо зяць ягоны Джарэд Кушнер мае «навагрудскія карані».

Калі верыць апытанням (ці заўсёды абавязкова ім верыць?), то звыш 70% яўрэяў ЗША галасавалі за Клінтан. Праўда, напрыклад, Якаў Гутман, прэзідэнт «Сусветнага згуртавання беларускіх яўрэяў», зарэгістраванага ў Нью-Ёрку, 10.11.2016 адказаў так: «З майго пункту гледжання Трамп лепшы. Але мы ведаем ператварэнне Саўла ў Паўла. Хацелася б спадзявацца, што пераход у іудаізм дачкі (Іванкі Трамп. – В. Р.) быў зразуметы татам». Наконт «ператварэння» сп. Якаву дапраўды ёсць што ўспомніць: у канцы 1994 г. ён адрэагаваў у ізраільскім часопісе «Алеф» на крытычны артыкул тагачаснага старшыні аб’яднання выхадцаў з Беларусі ў Ізраілі. Няхемія Макабі меркаваў, што яўрэям Беларусі ад Лукашэнкі з яго выбрыкамі а-ля Жырыноўскі не трэба чакаць нічога добрага: Я. Гутман спрачаўся, маўляў, усё не так страшна. Аднак праз пару год, а асабліва на рубяжы стагоддзяў, ён стаў адным з самых зацятых крытыкаў лукашэнкаўскага рэжыму.

У ліпені 2016 г. Гары Каспараў выказаўся ў тым духу, што кандыдат ад рэспубліканцаў даўно пераймае тэзісы з «Майн кампф», іншымі словамі, гітлерападобны ён. Cур’ёзны папрок, хоць і не ад вельмі сур’ёзнага аналітыка, – але ў чым праблема з Трампам? Чэл амаль усё свядомае жыццё займаўся бізнэсам; ён, вядома, не «сэлф-мэйд» у класічным разуменні, але павялічыў тое, што яму дасталося ад заможнага бацькі, у n разоў. Выкшталцоных манер у яго па вызначэнні быць не можа, аднак – і гэта добрая навіна – не можа быць і пэўнай экстрэмісцкай ідэалогіі. Прынцып гульні з нулявой сумай – «Балівар дваіх не вывезе» – паступова змяніўся ў заходніх бізнэс-колах на «жыві і давай жыць іншым», што выціскае расізм у сферу побытавых забабонаў… Што-што, а роля фашыста нью-прэзідэнту наўрад ці патрэбная, хіба каб папалохаць занадта пільных антыфашыстаў і/або каб адцягнуць увагу ад нейкіх сваіх далёкасяжных эканамічных планаў.

З Беларуссю будучы «начальнік фарфоравай вежы» (толькі такі альтэрнатыўна адораны міжнароднік, як Андрэй Ф., мог заявіць, што Трамп ужо стаў прэзідэнтам; калегія выбарцаў ЗША прагаласуе ў снежні 2016 г., а пераход пасады ад Барака мае адбыцца ў студзені 2017 г.) звязаны не толькі праз зяця. Некалькі год таму ў Мінску даволі актыўна выдаваліся кнігі з удзелам Д. Т… Спадзяюся, выдавец не запярэчыць, калі працытую ў перакладзе на мову родных бяроз – а раптам хтосьці прачытае і зможа лепей паразумецца з «клёвунам»:

«Рука Мідаса можа служыць ідэальнай метафарай паспяховага прадпрымальніцтва. Навучыцеся па-майстарску валодаць кожным пальцам – і зразумееце, чаму адным прадпрымальнікам заўсёды спрыяе ўдача, а большасці іншых – не.

Вялікі палец сімвалізуе сілу характару. Без яе прадпрымальнік не зможа перажыць падзенні і расчараванні, якія непазбежна суправаджаюць працэс нараджэння новага з нічога…

Указальны палец сімвалізуе канцэнтрацыю. Каб дасягнуць поспеху, прадпрымальнік павінен на ім засяродзіцца.

Сярэдні — самы доўгі — палец сімвалізуе ваш брэнд. Стварыце сабе моцны брэнд і прыкладзіце ўсе намаганні для таго, каб пра яго даведаўся ўвесь свет. Без гэтага вам не стаць Мідасам…» (з кнігі Д. Трампа і Р. Кіясакі «Дар Мідаса»).

«У мяне часта пытаюцца, у чым сакрэт майго поспеху. Адказ просты: засяроджанасць, цяжкая праца і ўпартасць. Удача некалькі разоў усміхалася мне, але яна спрыяе толькі ўпартым. Неабходна таксама дзелавая хватка – не абавязкова навуковая ступень у галіне эканомікі, але вы павінны валодаць цярпеннем і жаданнем пастаянна вучыцца. Я заснаваў «Універсітэт Трампа», каб зацікаўленыя дзелавыя людзі маглі атрымаць веды, неабходныя для дасягнення ўстойлівага поспеху» (з прадмовы Д. Трампа да кнігі Д. Сэкстана «Універсітэт Трампа. Брэндынг 101»).

Як адаб’ецца прыход сям’іскі Трампаў у Белы дом на беларускіх справах? Калі верыць словам кандыдата, то ЗША пабудуюць плот на мяжы і ўвогуле засяродзяцца на сваёй дзялцы, а значыць, «кінуць» Беларусь (як і Украіну) ў абдымкі Расіі. Аднак абяцанкі палітыкаў варта дзяліць на «шашнаццаць». Інэрцыя дзяржаўнай адміністрацыі такая, што Амерыка, хутчэй за ўсё, прадоўжыць «памагаць станаўленню дэмакратыі» ў нашых краях, а там і прэзідэнцкі тэрмін Дональда скончыцца. Карацей, пікейныя жылеты з «Радыё Свабода» могуць не хвалявацца, наўрад ці іх разгоняць (хаця ёсць за што – адзін ідыёцкі або правакацыйны сказ «Вядома, што Ізраіль усе арабы лічаць ворагам» у вуснах «палітолага» чаго варты), і псеўдаапазіцыя, што атрымлівае фінансаванне праз розныя NEDы, – таксама.

Не пацерпіць і Грыша Ё. – шанавальнік беларускай «стабільнасці», прафесар кіслых шчэй геаграфіі, які даўно выдае сябе за эксперта ў палітычнай сферы. У дзень галасавання ён глыбокадумна абяцаў перамогу Клінтан: «На адным адпрэчванні палітычнай карэктнасці выбары не выйграеш». І як такіх запрашаюць у пасольства? А можа, толькі такіх цяпер і запрашаюць?.. Вось яшчэ адзін ыксперд – рэдактар «Радыё Свабода», які ў той жа дзень выказаўся з Амерыкі: «Давайце глядзець праўдзе ў вочы, верагоднасць перамогі Трампа на гэтых выбарах вельмі нізкая…» Ну, і досыць пакуль пра комікаў.

Не выявіўся клоўнам Юрый Зісер, гаспадар тутбая; ён хітра маўчаў перад выбарамі, а потым заявіў, што спачуваў Трампу, якога «цкавалі» (ці то паўтарыў словы Лукашэнкі, ці то Лукашэнка паўтарае следам за славутым маркетолагам…) Звычайна я не шмат увагі аддаю асобным аўтарам, але зараз крыху даўжэй спынюся на артыкуле «галоўнага інтэрнэтчыка» Беларусі, апублікаваным 10.11.2016, тым болей што загаловак «Інавацыйная Беларусь: думкі ўслых» гучыць як маніфест. Крыху пазней Ю. З. зрабіў яшчэ пару мабілізуючых заяў: напрыклад, «Беларусь павінна стаць трэцяй у свеце ІТ-дзяржавай пасля ЗША і Ізраілю». Быццам бы ён гатовы весці за сабою калі не народ, то «яйкагаловых» калегаў…

З аднаго боку, аўтар недаацэньвае, прымітывізуе «ўладу»: «Што сёння ўлада можа зрабіць для паскарэння ўкаранення інавацый? У першую чаргу, на словах дабраславіць людзей на прадпрымальніцтва, самазанятасць і змену прафесіі. Зрэшты, яна не зможа гэта зрабіць праз каштоўнасныя перакананні. Я вельмі здзіўлюся, калі раптам у нашых школах пачнуць выкладаць калі не прадпрымальніцтва, то хаця б элементарную фінансавую пісьменнасць».

Спадар нібыта не ў курсе, што «ўлада» за 20+ год навучылася лоўка мімікраваць, і «на словах» здольная зрабіць што заўгодна. Дабраславіць на прадпрымальніцтва, змену прафесіі? Лёгка! Казала ж адна чыноўніца, што «трэба круціцца», а другі, што «трэба варушыцца», не спадзявацца на ўрад… Райвыканкамы абяцаюць грошы беспрацоўным на «падтрымку малога бізнэсу і прадпрымальніцтва», а міністэрства па падатках і зборах лічыць, што ўрокі «фінансавай пісьменнасці» патрэбныя. А яшчэ я помню, колькі траскатні было вакол «дырэктывы № 4 пра развіццё прадпрымальніцкай ініцыятывы» ад 31.12.2010. Нехта ў пачатку 2011 г. нават рэкламаваў Беларусь як новы Сінгапур… Карацей, аўтар артыкула ломіцца ў адчыненыя дзверы: з самага «верху» шматкроць гучалі словы пра лібералізацыю, разняволенне грамадзян еtc. Горы неадменна спараджалі мышак; няма прычын меркаваць, што нешта зменіцца ў бліжэйшы час.

«Пара спрасціць падатковае адміністраванне і дакументаабарот»… З гледзішча прадстаўніка бізнэс-сектара – безумоўна, пара; з гледзішча даследчыка – змаганне з «бюракратызмам» без моцнай і зацікаўленай грамадзянскай супольнасці непазбежна мае адваротны эфект, бо для развязання праблем ствараюцца новыя камісіі, якія пішуць свае пратаколы і пастановы…

Адмена шэрагу артыкулаў крымінальнага кодэкса, хутчэй за ўсё, наспела. Аднак праблема куды глыбей, чым у рэгулярных наездах некаторых «сілавікоў» на «бізнэс», пра якія са скрухай гаворыць сп. Зісер: «кожны арышт бізнэсмена дэмаралізуе мільёны шараговых беларусаў…» Яна – у (не)даверы грамадзян да ўлады і «апазіцыі», у атамізацыі грамадства.

Між іншага, куды больш якасны аналіз сітуацыі ў РБ быў змешчаны ў кнізе былога палітвязня Ігара Аліневіча «Еду ў Магадан», асабліва ў раздзеле «Карпарацыя». Прынамсі Аліневіч куды больш паслядоўны, чым Зісер, які ў адным абзацы сцвярджае: «наша дзяржава канчаткова захрасла ў мінулым стагоддзі. Яе абсалютна не цікавіць, што пра яе думаюць. Яна адгарадзілася помнікамі Леніну…» А ў другім вырашае «падпусціць лёстачак»: «Пры гэтым наша дзяржава стварыла някепскія стартавыя ўмовы для бізнэсу. Сёння можна свабодна адкрываць новыя прадпрыемствы, ствараць працоўныя месцы, наймаць патрэбных спецыялістаў, знаходзіць рынкі збыту, прадаваць тавары і паслугі… Перспектывы развіцця айчыннага прадпрымальніцтва не абмежаваны». Уражанне, як ад кнігі Смілавіцкага, агледжанай у мінулай серыі: нібыта два розных чалавекі пісалі…

«Нармалізаваны» мінскі яўрэй-бізнэсовец, выглядае, так і не ўцяміў, што няможна аддзяліць «эканамічную будучыню» краіны ад палітычнай будучыні: «у Беларусі з’яўляецца ўсё больш стартапаў, іхні патэнцыял не абмежаваны нічым. Бо калі прадукты будуць прадавацца – гэта могуць быць дзясяткі і сотні мільярдаў. Гэта не прыйдзе за год-два, гэта зойме 15-20 гадоў… Гадоў за 15 мы павінны стаць трэцяй у свеце IT-дзяржавай пасля ЗША і Ізраілю па праграмным забеспячэнні».

Можа, мяне запішуць у песімісты і «ныцікі», але верагоднасць таго, што «беларуская мадэль» ляснецца не тое што праз 10, а цягам 5 гадоў, ацэньваю даволі высока. Праўладны доктар эканамічных навук яшчэ летась, у бытнасць памочнікам Лукашэнкі, прапаноўваў перавесці беларусаў на «фінансавую дыету», што паступова і робіцца… Пенсійны ўзрост павышаны, але даходы насельніцтва і валавы ўнутраны прадукт падалі як у 2015, так і ў 2016 гг. Яшчэ пару гадоў з гэткім жа трэндам – і вынікі для «Чырвонага дома» будуць непрадказальныя. Тады не дапамогуць ані танная гарэлка, ані пераводы «стрэлак» на Расію (дзе, дарэчы, так пакуль і не наважыліся агулам узняць пенсійны ўзрост і заняцца пошукам «дармаедаў»). І няўжо маленькі ды горды ІТ-cектар бура не накрые?!

З іншага боку, разумею пахудзелага Зісера, якому трэба паказаць, што збольшага ўсё ў яго (а значыць, і вакол яго) ціп-топ, што ён можа дазволіць сабе пабудову планаў на 15 гадоў – такі сабе брэндынг у стылі таварыша Трампа… Вось толькі прэзідэнтам Беларусі Юрый Анатольевіч ніколі не стане, хаця б таму, што такая канстытуцыя… (нарадзіўся на тэрыторыі Украіны).

І апошняе. Год таму Ю. З., разважаючы пра «Нобелеўку» Алексіевіч, прадказаў «рост экспарту праз узмацненне брэнда краіны». Сёлета ў студзені-верасні экспарт з Беларусі ў параўнанні з аналагічным перыядам 2015 г. склаў 84,3%. «Прасеў» ён нават ніжэй, чым агульны абарот (апошні дасягнуў 86,3%). Ці лаўрэатка не спраўдзіла чаканняў, ці з прагнозамі «што-та ня так»?.. Тут я не радуюся, не сумую, а спыняюся, каб лепей зразумець. Запрашаю чытачоў самастойна асэнсаваць сітуацыю і падзяліцца меркаваннямі 🙂

Вольф Рубінчык, г. Мінск

11.11.2016

wrubinchyk[at]gmail.com

 

Апублiкавана 11.11.2016 22;16

В. Рубінчык. КАТЛЕТЫ & МУХІ (24)

Добры вечар прыхільнікам кулінарна-бульварна-нямарнага серыялу! Спачатку пагаворым пра «hate speech», мову (ці то нават цэлы «дыскурс») нянавісці, балазе апошні месяц даў для гэтага шматлікія нагоды. Днямі я зрабіў для сябе адкрыццё: у Беларусі ўжо летась дзейнічала ініцыятыва «Журналісты за талерантнасць» на чале з Алегам Ражковым! Паводле сп. Ражкова (больш пра яго нічога не знаю, і не пытайцеся), «мову варожасці» ў Беларусі прадукуюць перадусім журналісты, а не палітыкі і не культурныя дзеячы. Па-мойму, гэта надзвычай павярхоўны падыход… Як крыніцай улады з’яўляецца народ, так і крыніцай варожасці да «іншых» з’яўляецца ўсімі любімае грамадства. Калі б з боку апошняга не было запыту на «hate speech», то мова нянавісці і не вылазіла б на публіку. Што не здымае адказнасці з канкрэтных «-фобаў» (ксена-, гома-, гетэра-…). Асабліва брыдка яны выглядаюць, калі належаць да «эліты». Ці мяркуюць, што належаць.

Канкрэтна, у Расіі з пастом супраць сірыйцаў выступіў небезвядомы інтэрнэт-прадпрымальнік, досыць папулярны маскоўскі блогер Антон Носік. У яго, здаецца, захаваўся ізраільскі пашпарт з 1990-х гадоў (помню ягоныя інтэрв’ю ў рускамоўных газетах Блізкага Усходу…), і ў кастрычніку 2015 г. ён запрасіў Пуціна бамбаваць варожую Ізраілю краіну, забіваючы ўсіх запар – Б-г, маўляў, разбярэцца, хто вінаваты, хто не. Чалавек, на мінутачку, адносіць сябе да рэлігійных яўрэяў і прапануе Пуціну пераходзіць у іудаізм 🙂

Сёлета расійцы ўзялі Носіка за носік за каўнер і прысудзілі яму штраф. З фармальнага пункту гледжання суд спрацаваў кепска (паблытаў ініцыял падсуднага, не ўлічыў, які памер штрафу можна было выпісаць паводле заканадаўства, дзейнага на момант правапарушэння…), і я не здзіўлюся, калі вышэйшая інстанцыя скасуе вырак. Па сутнасці ж цяжка не ўгледзець у пісаніне «dolboeb’a» (самахарактарыстыка блогера) складу злачынства, прадугледжанага… ну і г. д. Заклік да масавых забойстваў мусіць карацца незалежна ад рэжыму ў краіне, дзе жыве носьбіт нянавісці. Калі ты такі «смелы», як табе карціць паваяваць, то ідзі на поле бою сам, а не кліч іншых з тылу – мараль, асабліва даступная пасля «На Заходнім фронце без перамен» Эрыха-Марыі Рэмарка.

Чаму так шмат месца аддаю расійска-сірыйскім справам? Хіба таму, што ў Беларусі прарэзаўся свой Носік, толькі без ізраільскага пашпарту, – Эдуард Пальчыс са слаўнага горада Ліды. Ён таксама быў не супраць чужымі рукамі жар паграбаць: асабліва паказальны артыкул пра рускага нацыяналіста «П-н павінен памерці» (у арыгінале прозвішча напісана поўнасцю). Там П-с у 2015 г. віційстваваў: «Наш сайт заклікае КДБ і іншыя спецслужбы выслаць спецыяльную групу для ліквідацыі Ягора П., а таксама арышту яго вернага сабачкі Кірыла А.-М. Сілы і магчымасці ў вас для гэтага ёсць… Калі КДБ лянуецца, заклікаем усіх беларусаў, якія жывуць у Расіі, паспрабаваць вывесці са строю нашых ворагаў. Можна падаваць у суд, можна наймаць кілераў, можна дубасіць іх бітамі ў пад’ездзе». Іначай, як дыскурс нянавісці (які, бадай, толькі падкормлівае ўпёртыхъ расійскіхъ імперцаў), кваліфікаваць падобныя заклікі надзвычай цяжка.

Улетку раённы суд прад’явіў Пальчысу 9 «экстрэмісцкіх» артыкулаў з яго сайта, цяпер справа разглядаецца ў мінскім гарадскім. Cудовы пераслед блогера сам па сабе мяне не радуе; напэўна, не варта было трымаць чалавека ў СІЗА так доўга (яго словы не перараслі ва ўчынкі), дый пасяджэнні лепей бы зрабіць адкрытымі. Выклікае павагу, што абаронцы Пальчыса не баяцца затрыманняў, штодня стаяць ля будынку «на такой халадэчы». З іншага боку, непрыемна ўражваюць спробы зляпіць з падсуднага героя, палітвязня (да гонару Пальчыса, сам ён сябе «палітычным» не абвяшчаў), змагара за свабоду слова. I не, я не падпішуся ў рамках «кампаніі па абароне Джона Сільвера» пад ягоным артыкулам-улёткай 2015 г. з камланнямі тыпу: «Расія… жыве толькі прапагандай і смагай крыві. Рашка напала на Украіну ў самы цяжкі момант…» – хаця б таму, што не меў і не маю страху перад Расійскай Федэрацыяй. Яшчэ раз і марудна: тым грамадзянам Беларусі, якія рэальна прагнуць пазмагацца за Украіну/супраць Расіі (на Данбасе ці недзе яшчэ), ніякі КДБ не перашкодзіць, а віртуальнае «кіданне какахамі» – хутчэй дэманстрацыя нягегласці. Яно можа мець адно адваротны эфект, збіваючы з тропу моладзь і пагражаючы паглыбленнем медыяфрэніі… І так, ва ўзросце пад 40 мне бліжэй не заклёны-праклёны, а арганічная праца – удзел у паступовай адбудове такой Беларусі, у якую не сунуцца захопнікі ні з Усходу, ні з Захаду. Моцнай, а ўвадначас дэмакратычнай ды ліберальнай: як тыя казалі, «Беларусі без крайнасцей».

Адпаведна, не патрэбен самасуд над мінчанінам Г., які летась абразіў народнага паэта Рыгора Барадуліна (я не адзін год ведаў і паважаў дзядзьку Рыгора), памерлага ў 2014 г., дый на Васіля Быкава наехаў за іхняе членства ў БНФ. Нядаўна Г. папрасіў прабачэння ў родзічаў паэта – з майго пункту гледжання, у стылі заезджанай показкі «Рабіновіч – не злодзей? Я ізвіняюсь!» – баязліва пачысціў свой фэйсбук і заявіў, маўляў, калі яго хочуць дастаць праз праваахоўныя органы, то ён гатовы. Я перакананы, што суд РБ на цяперашнім этапе – адзінае месца, каб даць чосу такім «героям». Другая паводле значнасці мера – байкот фірмы… Будзе дужа крыўдна, калі пара грамадскага абурэння сыйдзе ў свісток, як сышла ў выпадку з іншым бізнэсоўцам, Дзянісам Б. Нагадаю, гэты дзеяч у ходзе канфлікта з журналістам публічна паслаў усіх «змагароў» на х.. (у арыгінале слова было напісана без кропак). Потым таксама перапрашаў, ды асадачак-та застаўся. Гэта здарылася ў 2013-м, а ў 2016-м пра хуліганскі ўчынак мала хто помніць, і Б. па-ранейшаму лічыцца аўтарытэтам у медыясферы. Яго барадаты твар красуецца на сацыяльна-рэкламных шчытах горада Мінска – юнакам ёсць з каго браць прыклад 🙁

Увогуле, памяць у многіх жыхароў Беларусі, у тым ліку яўрэяў, дужа кароткая (засілле гаджэтаў? кліпавае мысленне?), што і дазваляе адносна лёгка імі маніпуляваць. Ну вось як можна пасля вынікаў галасавання 11.10.2016 за кандыдатуру спікера палаты прадстаўнікоў, навязаную адміністрацыяй Лукашэнкі (109 «за», 1 «супраць») працягваць рабіць выгляд, што ў «палаце № 6» дзве апазіцыянеркі? Чаму за паўмесяца журналісты не прыпомнілі, што Вялікая Лаўрэатка абяцала адкрыць у Мінску інтэлектуальны клуб у верасні 2016 г., ды так і не адкрыла, не папрасілі ў Алексіевіч тлумачэнняў? Эх, рытарычныя запыты…

Падобна, ва ўсходняй суседцы ўжо адкрыта, «зверху» навязваюць абсурдныя версіі мінулага: акурат паводле старых жартаў «калі тэорыя не адпавядае фактам, тым горш для фактаў» і «няважна, што гэта не працуе – магчыма, гэта добра выглядае…» Казус міністра культуры з яго высокаразумнай дысертацыяй не намякае, а проста крычыць. Дзіва што губернатар Арлоўшчыны днямі вёрз такое: «Іван Жахлівы своечасова не аддаў свайго сына лекарам, калі той захварэў у дарозе, яны ехалі з Масквы ў Пецярбург» (ехалі няйначай да Францыска Скарыны; праўда, у апошнія гады Лукашэнка ўжо не «ляпаў» пра Скарыну Піцерскага)… Далучыўся рэктар Маскоўскага дзяржуніверсітэта: «У гісторыі дзяржавы Расійскай іменна Іван IV з’яўляецца адным з сімвалаў расійскай дзяржаўнасці, а час яго кіравання ўпісаны залатымі старонкамі ў гісторыю нашай Радзімы». Дзякуй гэтаму былому актывісту КПСС, акадэміку-мехматаўцу (яму пад 80) за тое, што расплюшчыў некаторым «тутэйшым» вочы на аксіёму: дзяржаўнасць у нас з ім розная. Народная памяць і ў пачатку мінулага стагоддзя захоўвала звесткі пра жудкі пагром пасля захопу царом І. Жахлівым беларускага Полацка (1563 г.).

Эпідэмія падпарадкавання гістарычных фактаў палітычнай мэтазгоднасці перакінулася на ЮНЭСКА, якое 13.10.2016 аддзяліла мух ад катлет яўрэйскую гісторыю ад Храмавай гары – нават не хочацца нешта абвяргаць следам за «самім» Нетаньягу (хіба прэм’ерская тое справа?). Былі шанцы, што здаровы глузд возьме рэванш, тым болей што генеральная сакратарка арганізацыі не адобрыла рэзалюцыю, але – не. Што ж, не будучы прыхільнікам ізраільскага ўраду з яго Софамі ды Эвікамі, мяркую, што ў Іерусаліме правільна зрабілі, прыпыніўшы супрацу з юнэскай.

Ну, а зараз пра добрае і светлае. Прысуджэнне Нобелеўскай прэміі па літаратуры барду Бобу Дылану (не блытаць з Дзімам Біланам) ускалыхнула масы ўдзячных слухачоў; увішныя журналісты адразу ж выявілі ў амерыканскага песняра яўрэйскія карані. Мне ж імпануе, што да Боба – ён мянуе сябе «паштальён, які дастаўляе песні» – цягам некалькіх дзён не маглі дазваніцца прадстаўнікі Нобелеўскага камітэта (і нават перасталі спрабаваць)… Усё правільна, паштальёнаў у час працы лепей не турбаваць, інфа 100%! А можа, Дылан – насамрэч нашчадак Рыгора Скаварады, украінца, які праславіўся фразай «Свет лавіў мяне, ды не спаймаў»? Ці нават… баюся вымавіць… беларуса Язэпа Драздовіча з яго крэда «Мяне яшчэ пашукаюць»?

Беларусізацыя культурных герояў – шлях не тое каб шматабяцальны, аднак заканамерны. Культурка, яна такая: лепей крочыць у няясным напрамку, чым стаяць на месцы. М. Шагала амаль прысабечылі ўжо журналісты і педагогі – цяпер ён «беларускі мастак» самы настаяшчы!.. У Малдове дадумаліся ўшанаваць на адной вечарыне Марка Шагала і Міхаіла Савіцкага, якія на адным полі с..ць бы не селі. Што тут скажаш, апрача класічнага: «А можа, так і трэба»? Калі нават бойкая гросмайстарка Наста Зязюлькіна дала слабіну і заявіла, што надзела б хіджаб дзеля ўдзелу ў чэмпіянаце свету па шахматах на тэрыторыі Ірана (плануецца ў лютым 2017 г.), то што замінае нам прызнаць унёсак юдафоба Савіцкага ў сусветнае мастацтва і папулярызацыю творчасці віцебскага яўрэя?..

Тым часам улады Шчучына і раёна робяць усё, каб беларусізаваць Шарля дэ Голя, каб на пытанне «Дзе Голь?» кожны гараджанін здолеў бы адказаць: «А фіг яго ведае» «Ля палаца Друцкіх-Любецкіх!» Вось-вось маюць павесіць мемарыяльную шыльду там, дзе 100 гадоў таму немцы жэстачайшэ трымалі будучага кіраўніка «Вольнай Францыі» ў палоне. Трэба на вырабе шыльды не спыняцца, а пусціць чуткі пра тое, што ўночы па тэрыторыі завода «Аўтапровад» блукае прывід генерала і блытае дрот… Ваба для турыстаў і някепская «адмазка» для кліентаў завода, калі яны раптам пажадаюць паскардзіцца на якасць прадукцыі.

Да кучы, парадавала прадпрыемства «Барысаўдрэў». Як можна пабачыць тут, каробкі з барысаўскімі запалкамі выглядалі зухавата і ў дарэвалюцыйныя, і ў савецкія часіны. У 1990-2000-х гадах на афармленні эканомілі: абмяжоўваліся то прымітыўным арнаментам, то несамавітым сілуэтам спрадвечна беларускага звера – вярблюда… Сёлета сітуацыя змянілася да лепшага.

zapalki1 zapalki2

Сярэдняя колькасць запалак у каробцы яўна ўпала ў параўнанні з познесавецкім часам, затое выпускаюцца пазнавальныя мастацкія серыі з беларускай геральдыкай і помнікамі архітэктуры. Хто ведае, можа, новае пакаленне хітра «падсаджваюць» на калекцыянерства, абараняючы ад бязбожнай лоўлі пакемонаў? 🙂 Так ці іначай, за выявы гербаў і замкаў – рэспект!

Вольф Рубінчык, г. Мінск

19.10.2016

wrubinchyk[at]gmail.com

Апублiкавана 19.10.2016  22:02

***

119 из 149 членов нижней палаты депутатов Чешской Республики осудили резолюцию UNESCO, проголосовав за документ, в котором говорится, что принятая UNESCO резолюция, отрицающая связь еврейского народа с Иерусалимом и Стеной плача, подпитывает антисемитизм в мире и дискредитирует эту международную организацию.

“Палата депутатов Чешской Республики отвергает резолюцию, которая пропитана духом антисемитизма и игнорирует не только связь евреев, но и христиан со святыми местами в Иерусалиме. Формулировки резолюции противоречат мирному характеру Организации Объединенных Наций, которую дискредитирует UNESCO, и, в конечном счете, подпитывает антисемитские тенденции на международном уровне”.

Как известно, Мексика настаивала на повторном голосовании, однако эта просьба была проигнорирована и 18 октября Совет UNESCO одобрил резолюцию исполкома о статусе святых мест.

Напомню, что в исполнительный комитет UNESCO входят представители 58 стран, однако лишь шесть из них проголосовали против резолюции – США, Великобритания, Литва, Нидерланды, Эстония и Германия. Еще 26 государств воздержались и 24, включая Россию, поддержали резолюцию в редакции, предложенной рядом арабских стран и ПНА. Представители 2-х стран вышли из зала во время голосования.

Добавлено 20 окт, 8:34

***

Премьер-министр Италии Маттео Ренци резко осудил резолюцию UNESCO о иерусалимских святынях и заявил, что в следующий раз итальянский представитель будет голосовать против подобного предложения.

Маттео Ренци вызвал к себе министра иностранных дел Италии Джентильони и потребовал от него объяснить причины, по которым Рим воздержался при голосовании, а не выступил против.

По словам итальянского премьера, заявить, что евреи не имеют отношения к Иерусалиму – это все равно, что сказать, будто солнце излучает темноту. Ренци сказал, что Италия теперь будет голосовать против таких инициатив, даже если остальные европейские государства предпочтут занять иную позицию.

Ренци добавил, что желающие критиковать Израиль имеют на это полное право, но не должны использовать UNESCO в своих целях, пишет Барак Равид в “Гаарец”.

Перед Италией об изменении своей позиции заявили Мексика и Бразилия, первоначально поддержавшие антиизраильскую резолюцию, но затем выразившие сожаление в связи с этим.

***

19 представителей парламентов 17 государств подписали декларацию с призывом признать Иерусалим столицей государства Израиль, сообщает NRG. Декларация осуждает резолюцию исполкома UNESCO о святынях Иерусалима.

Декларацию подписали представители международных парламентских лобби в поддержку Израиля, включая депутатов из Италии, Нидерландов, ЮАР и других государств Европы, Африки и Америки.

Они передали подписанную декларацию замминистру Майклу Орену, а он вручил ее премьер-министру Биньямину Нетаниягу.

Добавлено 21 окт. 14:17

***

Петиция с требованием отменить чемпионат мира по шахматам среди женщин в Иране набрала более 15 тысяч голосов. В поддержку этой петиции выступили некоторые известные шахматисты мира.

Петицию подала Нази Паикидзе, чемпионка США. Причиной стало требование иранских властей по поводу обязательного ношения хиджабов участницами турнира. Она заявила, что не собирается участвовать в чемпионате мира в стране, где женщины лишены основных прав и считаются гражданами второго сорта.

Ее позицию поддержал бывший чемпион мира Гарри Каспаров, написавший в своем Twitter, что “даже для такой коррумпированной администрации, как ФИДЕ”, решение проводить чемпионат в теократическом Иране выглядит чрезмерным.

Каролина Лухан, гроссмейстер из Аргентины, тоже выразила недоумение в связи с проведением женского чемпионата в Иране, стране, где часто нарушаются права человека, особенно права женщин. Лухан сказал, что не хочет бойкотировать чемпионат, но считает для себя небезопасным ехать в Иран, и написала письмо в ФИДЕ, выразив свои опасения, передает CNS.

Иранские шахматистки, напротив, резко осудили призывы бойкотировать чемпионат мира, и заявили, что ношение хиджабов не является угнетением и нарушением прав женщин.

11.10.2016

Мнение Владимира Гинзбурга (член исполкома Белорусской федерации шахмат), 23.10.2016:

“Хиджабы не увязываются с античитерскими мероприятиями (в сентябре на шахматной олимпиаде в Баку при входе в игровой зал отбирали ручки, зажигалки и даже механические часы). Если кто-нибудь из женщин откажется одеть хиджаб, а организаторы не пустят в игровой зал и засчитают поражение, может быть скандал. Не завидую членам апелляционного комитета, если игрок подаст протест.

Я тоже подписал петицию. Возможно, тот, кто давал деньги на этот турнир, поставил условие, и кто не хочет, не обязан участвовать. Не удивлюсь, если какой-нибудь чудик даст денег для проведения чемпионата на космодроме может заставить всех играть в скафандрах.”

Добавлено 23 окт. 22:54

В. Рубінчык. КАТЛЕТЫ & МУХІ (22)

Адгрымеў яўрэйскі фэст у сэрцы Мінска, паміж праваслаўнай царквой і каталіцкім касцёлам, – надышла пара асэнсаваць падзею, не абмяжоўваючыся cерыяй фотаздымкаў… Месца для прэзентацыі восеньскіх святаў (Рош Гашонэ, Ём-Кіпер, Сімхэс-Тойрэ, Сукес) было не самае дарэчнае, тым болей што па суседстве якраз бомкалі званы, аднак пляцоўка вызначалася гарадскімі ўладамі. Мінгарвыканкам, побач з Саюзам бел. яўр. аб’яднанняў і абшчын, пасольствам Ізраіля ды інш., выступаў і ў якасці саарганізатара. Рабін з Крапоткіна, 22 (Шнеўр Дайч) пракаментаваў у пэйсбуку не без скепсісу: «Месца правядзення вызначана Мінгарвыканкамам. Апрача таго, ён жа забяспечвае камунальную інфраструктуру плошчы, што важна. Да кашэрнасці гэта ніякага дачынення не мае. І да палажэнняў Торы таксама». Паводле прадстаўніка «прагрэсіўнага іудаізму», была ажыццёўлена хітрамудрая камбінацыя: гарвыканкам перанёс «мерапрыемства» з суботы на нядзелю, а «мы згадзіліся на прапанаваную пляцоўку».

Улады, якія заахвочваюць джазавыя сэйшны ды «святы нацыянальных культур» (грузінскай, малдаўскай, італьянскай, нават бразільскай), натуральна, маюць свой інтарэс. Валавы ўнутраны прадукт краіны «прасеў», паводле афіцыйных (!) звестак, на 2,5%. Сярэдні заробак у Беларусі сёлета ўпаў прыкладна на 4%, а рэальныя даходы ў першым паўгоддзі 2016 г. у параўнанні з 2015 г. – аж на 7%. За 2015 год колькасць звольненых перавысіла колькасць нанятых на 83,5 тыс., за першыя восем месяцаў 2016 г. – ужо больш чым на 90 тыс. чалавек. У судах краіны ляжыць звыш 3000 спраў аб банкруцтве. Відовішчы здольныя на нейкі час адцягнуць увагу ад эканамічнай палітыкі, праз якую становіцца менш «хлеба», ад квазівыбараў 2015-16 гг., ад cістэмных здзекаў з людзей у месцах зняволення (можа, у нечым і перабольшвае Ірына Халіп, калі піша, што «турмы і калоніі даўно ператварыліся ў канцлагеры», але зразумець яе можна – сама ж сядзела, муж сядзеў)… Нарэшце, ад упартага будаўніцтва АЭС у памежным з Літвой раёне, якое ўжо забрала – ізноў паводле афіцыйнай інфы! – жыцці мінімум трох чалавек… Гэй, там, наверсе – не можаце спыніць будоўлю, дык хоць даручыце кантроль над ёй Сямёну Шапіру, які ў 2011 г. ганарыўся: «Вось узначальваў я калісь аграпрадпрыемства “Маяк”, магчыма, быў жорсткім кіраўніком, але ні адзін чалавек у мяне на рабоце не загінуў, нікому ніводзін палец не адарвала на вытворчасці». Наўрад ці Шапіра зманіў – пры жаданні яго заявы адносна лёгка праверыць.

Мне зразумелая, а ў нечым блізкая лінія суполак, што карыстаюцца момантам і дэманструюць свае дасягненні, рэальныя і ўяўныя, як мага большай колькасці людзей… Выжываць жа неяк трэба. Так, фестывалі яўрэйскай культуры ладзіліся ў Мінску і раней, але, як правіла, у закрытых памяшканнях з платай за ўваход і/або фэйс-кантролем. На адной з цэнтральных плошчаў, без бар’ераў – дапраўды, упершыню, і гэта прываблівала само па сабе. Праўда, людзей у мінулую нядзелю сцяклося не так ужо і багата – на «грузінскім» фэсце ў канцы жніўня «яўка» зашкальвала. Магчыма, справа і ў надвор’і (25 верасня было даволі пахмурна, каля +10).

Выглядае, старое «на яўрэйскай вуліцы» змагаецца з новым… Новае – тая самая адкрытасць, рознастайнасць культурніцкіх прапаноў у палатках і побач з палаткамі, увага да наведвальнікаў з боку валанцёраў (на фота з tut.by – у белых маечках; іх на свяце гойсала цэлая рота:).

valantery

Старое – памылкі на стэндзе, жаданне ўпхнуць у асноўную праграму «ўсё і ўсіх» (без некаторых нумароў «мастацкай самадзейнасці» імпрэза нічога не прайграла б), раздача малаактуальных матэрыялаў… Паказаны ніжэй буклецік пачатку 2000-х устарэў к восені 2016 г. працэнтаў на 50, пачынаючы ад спасылкі на meod.by (сайт пару гадоў не працуе) і тэлефонаў. Ну, адрас яўрэйскага абшчыннага дома на В. Харужай, 28 не змяніўся, і тое добра.

buklet

Кідалася ў вочы i непераборлівасць у кулінарных прапановах – не толькі мне, шмат каму з гасцёў. Як з’едліва заўважыў каментатар артыкула на тутбаі, «што павесяліла, дык гэта ўсюдыіснасць свінога шашлыка! Пах яго проста лунаў над натоўпам».

Як бы там ні было, «унзэрэ ідышэ гас» жывая, і дзякуй Б-гу. А вось яшчэ някепская навіна пра рэальныя, а не фігуральныя вуліцы горада Мінска: сям-там пад сучаснымі з’явіліся шыльды з гістарычнымі назвамі (такое даўно практыкуецца ў Магілёве, а таксама, як паведаміла «РС», у Баранавічах і Клецку). Варта спадзявацца, што чарга дойдзе таксама да Калектарнай, перад 1934 г. – Яўрэйскай. У канцы 1980-х – пачатку 1990-х мінскія актывісты настойвалі, каб вярнулі ранейшую назву, ім даваліся абяцанкі… У рэшце рэшт, адказны за культуру ў гарсавеце Ігар Чарняўскі (дарэчы, выхадзец з БНФ) заблакаваў справу. Цяпер ён даслужыўся ажно да начальніка ўпраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры – з такім начальнікам за спадчыну можна не перажываць, вось і ў Брэсце гэта ведаюць

Ад уключэння дома з «калоніі Варбурга» ў «ахоўны спіс» напярэдадні зносу патыхае гэткім жа цынізмам, як ад гісторыі, што здарылася на Дзімітрава-тры ў Мінску акурат 15 год таму. Праўда, у другой гісторыі І. Чарняўскі ні пры чым – ну, амаль… Там прыклалі ручкі старшыня Мінгарвыканкама Паўлаў і галоўны архітэктар сталіцы Чадовіч, «галоўны мастак» Буралкін (усе памерлі ўжо), міністр культуры Гуляка і «галоўны культур-ахоўнік» Бубноўскі, якія перайшлі на іншыя пасады, «галоўны яўрэй» Левін (25.09.2016 на пл. Свабоды яго творчасці была прысвечана асобная экспазіцыя).

Трудна забыцца, як баязліва трымаў сябе ў 2001-2002 гг. рэдактар газеты «Авив», які па смерці Л. М. Левіна ў 2014 г. заняў яго пасаду. Не была ўзорам смеласці і яго прамова са сцэны на пл. Свабоды ў 2016 г.: «Мінск заўсёды быў крышачку яўрэйскім горадам… Як і крышачку польскім, крышачку рускім». Гэтае «крышачку» (у арыгінале прагучала «немножко») таксама сталася адной з лыжачак дзёгцю. Нагадаю: 120 год таму нашы продкі ў Мінску пераважалі, сягаючы 52% насельніцтва, і шчэ не адно дзесяцігоддзе былі асноўнай этнічнай групай у горадзе.

Аднак няможна адмаўляць наяўнасць арганізатарскіх жылак ані ў самога Барыса Ізідоравіча, ані ў яго баявой намесніцы (правялі ж «Лімуд-2014» у Віцебску, «Лімуд-2016» у Мінску…). Сваю ролю ў актывізацыі яўрэйскага жыцця адыграла, безумоўна, і ўвядзенне ў лістападзе 2015 г. бязвізавага рэжыму паміж Ізраілем і Беларуссю: ізраільцаў сёлета бачыў у Мінску больш, чым у ранейшыя гады. А што ж будзе, калі ў краіну пачнуць без віз пускаць амерыканцаў і «разных прочих шведов» (адпаведны дакумент абяцаюць зацвердзіць яшчэ ў 2016 г.)? На яўрэяў Беларусі, дый усіх грамадзян «сінявокай», абрынецца проста-такі залатое дно залаты дождж!

Забаўна чытаць, як намеснік міністра спорту і турызму шкадуе пра «адсутнасць інфраструктуры»: ці то «сусветны крызіс» вінаваты, што ў Беларусі не хапае хостэлаў, кемпінгаў і эфектыўных менеджараў, ці тое была шпілька ўраду, на які працуе пан Партной?.. Ясна адно: могілкі і сінагогі аднаўляць прыйдзецца – калі прыйдзецца – збольшага самім яўрэйскім суполкам Беларусі (падказка, з якіх сінагог пачынаць – тут, а могілкі вымагаюць догляду амаль у кожным былым мястэчку). Калі «Дзень яўрэйскай культуры» гэтаму паспрыяе, то я рукамі і нагамі за такія «дні».

У чэрвені высоўвалася ідэя – правесці сярод беларускіх яўрэяў сацыялагічнае апытанне, каб ведаць, якія ў іх (нас) прыярытэты. За тры месяцы ніхто, наколькі ведаю, не зацікавіўся. Зрэшты, чаго дзівіцца: як казаў абазнаны даследчык яшчэ ў 2008 г., «у Расіі сацыялогіі няма» (абвяшчэнне «Аналітычнага цэнтра Юрыя Лявады» у пачатку верасня 2016 г. «замежным агентам» намякае, што не дужа яна там і патрэбна). Сумневы ёсць і ў тым, што навуковая сацыялогія – не папса а-ля «Экаом» – запатрабавана ў Беларусі… Наступную «вясёлую карцінку» адмін сайта Інстытута сацыялогіі Нацыянальнай Акадэміі навук змясціў, як запэўнівае, выпадкова (ёсць падазрэнні, што проста хацеў раскруціць свой сціплы рэсурс).

matrix

У чымсьці гэтая «матрыца» добра сімвалізуе стан навуковай супольнасці ў Беларусі. Асобы ў «супольнасці» не самакаштоўныя, іх лёгка замяніць; начальства ж (на фотках – намесніца дырэктара інстытута) вольнае «падгрэсці» пад сябе ўсё і ўсіх.

Шэфа названай установы ў 2009 г. злавілі былі на «смажаным» (гл. допіс з гаваркой назвай «Партыі, афіцыйная паліталёгія і плагіят» у часопісе «Аrche» № 11-12, 2009), а ён і ў вус не дзьме. Наадварот, улетку 2016 г. побач з іншым «чэсным» сацыёлагам Давідам Ротманам у фільміку БТ «Примат НИСЭПИ» абрынуўся з крытыкай на недзяржаўную структуру – інстытут пад кіраўніцтвам д-ра Манаева. Апошні даўно зарэгістраваў сваю кантору ў Літве, аднак пасля абвінавачванняў у тым, што адно імітуе працу, вырашыў спыніць працу на тэрыторыі Беларусі. Пагарачыўся, на маю думку…

Якім бы ні быў Алег Манаеў (адзін з яго аўтарытэтных калег, якога я папрасіў ацаніць верагоднасць фактаў, прыведзеных «тэлеследчымі», намаляваў партрэцік адоранага кар’ерыста: пад канец існавання СССР пішчом лез у партыю, дужа палюбляў грошы…), дзейнасць НІСЭПД захоўвала ў тутэйшай сацыялогіі пэўны баланс. Каб жа зараз «вада Кубань-ракі» не пацякла выключненька туды, куды скажуць «бальшавікі»… Нават калі б я меў грошы на сур’ёзнае апытанне, то не звярнуўся б з замовай ні да былога інструктара абкама КПБ Катлярова з Інстытута сацыялогіі, ні да праф. Ротмана з БДУ. Слова тав. Кебічу, які пагарэў на выбарах 1994 г.: «Сацыёлагі падклалі мне свінчо. Ці то баючыся, што праўдзівыя вынікі могуць мяне стурбаваць і я адмоўлюся ад далейшых іх паслуг, ці то па парадзе кагосьці з маёй каманды Давід Ротман пачаў выдаваць падкарэктаваныя, вясёлкавыя прагнозы, то бок кіраваўся кан’юнктурнымі меркаваннямі. А шкада. Ён – высокапрафесійны сацыёлаг… Калі б ён заняў прынцыповую пазіцыю, то, можа быць, я змог бы ўнесці ў дзейнасць майго штаба істотныя карэктывы…» («Искушение властью», 2008). Незалежная ад экс-прэм’ер-міністра крыніца пацвердзіла мне, што прагнозы Д. Р. напярэдадні выбараў 1994 г. выявіліся некарэктнымі, так што звіняйце, дзядзьку, коль туў улегітраот.

Зірнуць бы на новае пакаленне сацыёлагаў ды іншых разумнікаў у сценах інтэлектуальнага клуба пад эгідай Адзінага Нобелеўскага Лаўрэата… Аднак інаўгурацыя, пра якую гаварылася з канца 2015 г. (8 мая г. г. яе меркавалі зладзіць у верасні 2016 г.), яўна адкладваецца. А гучала ўсё шматабяцальна: «я вырашыла [стварыць] інтэлектуальны клуб. Там будуць выступленні сапраўды вельмі вядомых у свеце, у Расіі, Беларусі інтэлектуалаў… Я буду весці і ўтрымліваць гэты клуб, за ўсё ж трэба плаціць… Кожны чалавек зможа наведаць яго, ніякіх закрытых клубаў».

Пакуль суд ды справа, у Мінску – на базе адной з пратэстанцкіх цэркваў – колькі гадоў дзейнічае «Ліцвінскі клуб». Не сказаў бы, што ён cамы «адкрыты», яго і адшукаць не так-та лёгка, але дзясяткі людзей (кандыдатаў навук у тым ліку) частуюцца за сталамі, абменьваюцца думкамі… Паўгода таму выпала выступіць тамака мне, дарма што не пратэстант і не кандыдат навук: у рамках тэмы «кніганошы ў Беларусі» згадаў распаўсюднікаў яўрэйскай літаратуры 1920-х гг. А зараз у клубе – #Скарынавечарыны! Рассылка тлумачыць іх памыснасць так: «500 год таму наша краіна спазнала тэхналягічны і культурны прарыў – па навейшых тэхналёгіях была надрукаваная першая беларуская Біблія». Вучыцеся, шаноўныя Святлана Аляксандраўна і Юлія Вісарыёнаўна

Вольф Рубінчык, г. Мінск

27.09.2016

wrubinchyk[at]gmail.com

Ад рэдакцыі. Мы не заўсёды згодныя з суб’ектыўнымі ацэнкамі нашых аўтараў, у тым ліку і В. Рубінчыка.

Апублiкавана 27.09.2016  21:36

 

 

В. Рубінчык. КАТЛЕТЫ & МУХІ (21)

Неадменны шалом.by усім прыхільнікам бульварна-кулінарнага серыялу! Калі пачынаў (страшна сказаць, 13 жніўня 2015 г.!), то меркаваў, што давядзецца больш пісаць «пра культуру», а выпадае – «пра палітыку». Праўда, сёлета і восень такая – то выбары-дурабары ў Беларусі ды Расіі, то мітынг(i) у сэрцы Мінска, у ЗША нешта булькаціць… Дый ніхто не абверг пастулата Анатоля Кузняцова з «Бабінага Яра»: «ГОРА СЁННЯ ТАМУ, ХТО ЗАБЫВАЕЦЦА НА ПАЛІТЫКУ».

Тым, каму не падабаецца форма або змест «палітінфармацый», задам простае пытаннечка: «а вам слабо?» Ну, прышліце свае думкі пра Беларусь і/або яўрэйства, няхай не адпаведныя маім, няхай з жорсткай крытыкай, няхай не на мой мэйл, а на мэйл рэдакцыі… Калі без абраз, то ўсё будзе апублікавана. Не так ужо шмат цяпер рэсурсаў, дзе можна вольна выказацца: у Беларусі іх – кот наплакаў… Адрасаваныя майму колу сайты друкуюць або нешта занадта мудрагелістае, або гоняць трэш, папулізм, маралізатарства і прымітыў (значна часцей…). Ва ўсіх выпадках рэдакцыі схільныя ганарыцца сваім кантэнтам і, як правіла, не зацікаўлены ў альтэрнатыўных поглядах. «Спявайце ў хоры або не спявайце ўвогуле» – прыкладна так, здаецца. Ну, часам яшчэ дазволена ставіць пад чужымі матэрыяламі лайк/дызлайк 🙂

Парадавала, што на сайце 1863x.com арыштаванага Эдуарда Пальчыса ёсць каму замяніць: сам сайт не дужа мяне ўражвае, аднак салідарнасць – вялікая справа. Ну, а я пакуль цягну лямку без асістэнтаў, бяруся за трэці дзясятак серый. Найперш – колькі слоў пра «парламенцкія выбары» 11 верасня.

У адрозненне ад некаторых гора-журналістаў і «палітолагаў», мы на belisrael.info за месяц да дня галасавання разумелі, што сітуацыя ў краіне сёлета не такая, як у 2008-м і 2012-м, і прадчувалі, што ў «палаце № 6» з’явіцца кволае прадстаўніцтва «альтэрнатыўных сіл». Прабіліся дзве дамы – Алена Анісім з Таварыства беларускай мовы і Ганна Канапацкая з Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Абедзьве дэпутаткі прадстаўляюць агульнанацыянальныя па ахопу, але другарадныя па сутнасці арганізацыі, да якіх дэ-факта належаць хіба па тысячы-дзве беларусаў, і граюць у іх не галоўныя ролі: Анісім – другі чалавек у ТБМ, Канапацкая ў АГП – пяты-дзясяты. Мяркую, чаканні фанатаў Алены і Ганны неўзабаве акажуцца завышанымі: наўрад ці новыя абранніцы лёсу здолеюць больш, чым у свой час здолелі Вольга Абрамава і Надзея Цыркун. Дарэчы, у 2002-2003 гг. дэпутатка-псіхолаг Цыркун слала звароты ў абарону помнікаў архітэктуры (у т. л. мінскіх сінагог) – ёй прыходзілі адпіскі ад высокіх чыноўнікаў.

alena_hanna

А. Анісім і Г. Канапацкая (фота: svaboda.org

Тым не менш пазбаўленне беларускага парламента стэрыльнасці – падзея для нашых палестын… Я б ставіў на Канапацкую як на прадстаўніцу нязводнага прыватнага сектара. Нічога асабістага супраць Анісім не маю, але 25 год у «мовазнаўчым» інстытуце Акадэміі навук здольныя адбіць ахвоту да ініцыятывы ў каго заўгодна. У першым жа інтэрв’ю пасля перамогі спадарыня вымавіла глупства: «Жанчыны ня больш лагодныя, а больш настойлівыя, больш перакананыя. Жанчыны не адступаюць. Яны заўжды дамагаюцца свайго». Калі б такое сказала феміністка, то я б зразумеў, але, паводле А. А., яна «ні ў якім разе не феміністка». Ладна, зробім скідку на час правядзення інтэрв’ю (другая гадзіна ночы…)

Цяжка назваць вялікім поспехам тое, што ТБМ выдае газету «Наша слова» (наклад 2000 ас.; нават не ўсе актывісты суполкі хочуць яе выпісваць, на што рэдакцыя, у якую ўваходзіць і А. Анісім, час ад часу наракае). «Пшыкам» абярнулася задума «Усебеларускага Кангрэса за незалежнасць», скліканага ў снежні 2014 г. пры чынным удзеле А. А., сабраць мільён подпісаў «у абарону беларускай дзяржаўнасці».

Калі капнуць крыху глыбей, то Алена Анісім разам са сваім шэфам па ТБМ нядаўна адзначылася ў распрацоўцы спрэчнай «Стратэгіі развіцця беларускай нацыі». Такія тэзісы, як «Нішто ў сучасных умовах не можа так спрыяць будаўніцтву дзяржавы як прыналежнасць большасці грамадзян да аднаго этнасу (83.7% насельніцтва краіны адчуваюць сябе беларусамі, 2009)» і скараспелы вывад «Сярод шэрагу мадэляў будаўніцтва дзяржавы (грамадзянская/цывільная, культурная, уяўная) выбар мадэлі этнанацыянальнай дзяржавы ў найбольшай ступені адпавядае рэальнай сітуацыі ў Беларусі» не з’яўляюцца навуковымі, і гэта шчэ лагодна сказана. У практычным вымярэнні яны могуць прывесці толькі да этнакратыі, падзелу грамадзян Беларусі на «першы гатунак» (этнічныя беларусы) і «другі/трэці гатункі» (астатнія…), дарма што аўтары абяцалі «роўныя правы грамадзянам меншасцяў».

Карацей, пакуль не ўважаю навуковую супрацоўніцу Акадэміі за сваю апору ў парламенце. Уласна ж на выбарчы ўчастак 11-га я схадзіў, бюлетэнь у празрыстую ўрну апусціў… Людзей было вобмаль – зважаючы на подпісы ў табліцах, прагаласавала ў той дзень хіба працэнтаў 20-25 (пра датэрміновае галасаванне не ведаю). Не парадавала сумная атмасфера ні на ўчастку, ні ў маёй «роднай» школе, дзе гэты ўчастак атабарыўся. Школу перарабілі ў гімназію, а казёншчына нікуды не падзелася. Са скрухай таропіўся я і ў «піянерскі» стэнд, і ў інструкцыю класным кіраўнікам – забяспечыць збор 20-25 працэнтаў мяхоў палай лістоты…

Пацешыла, што трохі актывізаваліся палітычныя партыі. На Дамброўскай акрузе балатаваліся 6 кандыдатаў, і ўсе ад розных партый, прычым прадстаўнік БНФ, прадпрымальнік Васіль Астроўскі, меў найбольшы гадавы даход: пад 400 мільёнаў рублёў. А яшчэ кажуць, што апазіцыю ў Беларусі прыціскаюць 🙂 Ды прайграў Васіль шэранькаму праўладнаму кандыдату…

У кастрычніку маюць адбыцца – хто б мог прадбачыць? – выбары новага Старшыні Руху «За свабоду»! Пэўна, «долгоиграющий проигрыватель» на чале суполкі ў рэшце рэшт надакучыў не толькі фундатарам, а і сам сабе. Нездарма ж надоечы ў «За свабоду» было прынята аж 87 новых членаў – камусьці на канферэнцыі патрэбна масоўка… Сярод актывістаў руху ёсць і мае знаёмыя, неблагія рабяты-дзяўчаты. З думкай пра іх далейшыя перспектывы і закранаю сюжэт канкурэнцыі між першым намеснікам Губарэвічам ды проста намеснікам Лагвінцом, а так бы прамаўчаў («што мне Гекуба?..»)

ales_juras

А. Лагвінец, Ю. Губарэвіч (фота: pyx.by)

Алеся Лагвінца я ведаю (дакладней – ведаў; даўненька не бачыліся) асабіста, Юрася Губарэвіча – не. Усё ж аддаў бы голас за другога, які валодае больш каштоўным бэкграўндам у палітыцы: у 2003 г. Юрась быў выбраны ў Белаазёрскі гарсавет Брэсцкай вобласці і, як ні дзіўна, некалькі месяцаў нат выконваў функцыі намесніка старшыні савета. За былым жа выкладчыкам ЕГУ цягнецца паласа няўдач… Успомніўся эпізод 9 мая 2007 г., калі Алесь разам з «босам» і сынам-школьнікам прыходзіў на мінскую «Яму» (яму трэ было зрабіць серыю здымкаў для «свабодаўскага» сайта, паказаць, як «прэзідэнт незалежнага грамадства» дбае пра яўрэяў). Лагвінец папрасіў мяне коратка расказаць сыну пра «Яму»; я выканаў яго просьбу, як умеў. Гаварыў па-беларуску, але тата «перакладаў» мае сентэнцыі на… беларускую мову. Мы з жонкай пераглянуліся, настолькі забаўна ўсё гучала. Рыхтык «пераклад з рускай на маскоўскую» пры сустрэчы пісьменніка ў Маскарэпе (Вайновіч, «Масква-2042»). Там персанаж паясняў: «Мы сапраўды карыстаемся прыкладна адным і тым жа слоўным складам, але кожная мова, як вядома (мне гэта якраз не было вядома), мае не толькі слоўны, але і ідэалагічны змест, і перакладчыца для таго і патрэбна, каб перакладаць размову з адной ідэалагічнай сістэмы ў другую».

Смех смехам, а насцярожыла мяне сёлета «паслядоўнасць» кандыдата ў кандыдаты. У пачатку жніўня ён пацвердзіў, што дарыў газеты тым, хто падпісваўся за яго. А ў канцы месяца ўжо казаў у інтэрв’ю, што «Народную волю» на яго пікеце «раздавала рэдакцыя дзеля рэкламы выдання». Нестыковачка, на якую акулы пяра не пажадалі звярнуць увагі… Мо зараз, пасля заяўкі прэтэндэнта на лідэрства («я шчыры і сумленны… гатовы быць кандыдатам нумар 1 ва ўсіх бліжэйшых выбарчых кампаніях»), правядуць-такі «допыт маладога Вертэра палітыка»? 🙂

УВАГА, канструктыўная ідэйка для Беларускай асацыяцыі журналістаў, да якой ніколі не меў гонару належаць, і ў бліжэйшы час наўрад ці. Прыняла БАЖ да сябе ў ганаровыя сябры С. А. Алексіевіч – не бачу праблем, хаця для нобелеўскай лаўрэаткі гэтага замала, для былой савецкай журналісткі, якая і ў 30 год (не ў 20…) «тапырылася» ад Фелікса Дзяржынскага – мо і замнога. А чаму б не прыняць таксама Віктара Купрэйчыка – міжнароднага гросмайстра па шахматах, адзінага беларуса ў «Зале славы» ФІДЭ, экс-рэдактара зборніка «Шахматы, шашки в БССР» і, апошняе па ліку, але не па важнасці, гадаванца журфака БДУ? Многія памятаюць і смелы ўчынак Віктара Давыдавіча; у 1997 г. ён (у кампаніі з гімнасткай Аленай Ваўчэцкай) галасаваў супраць зацвярджэння Аляксандра Лукашэнкі прэзідэнтам Нацыянальнага алімпійскага камітэта, дарма што звыш сотні членаў НАК галасавалі «за». Не змяніў ён сваіх перакананняў і ў 2010-я гады.

Так, хочацца, каб ганаровым членам БАЖ быў і аўтар belisrael.info Дзмітрый Ной, які жыве ў ЗША, не парываючы сувязей з Беларуссю. Зразумела, ён не такі вядомы ў свеце, як Алексіевіч або Купрэйчык, аднак ужо тое, што сп. Дзмітрый, дыпламаваны ўрач, загружаны напоўніцу, у 1960-90-х вёў шахматныя аддзелы ў некалькіх выданнях (а ў «Физкультурнике Белоруссии» 50 год таму – цэлую старонку «64»), заслугоўвае ўвагі. Пачаў жа ён друкавацца яшчэ ў 1950-х гадах, таму зараз, пасля сыходу А. Я. Ройзмана, мае лічыцца найстарэйшым працаўніком беларускай шахматнай журналістыкі. Безумоўна, я не стану бегаць за кіраўнікамі БАЖ так, як яны бегалі за Алексіевіч. Упэўнены, калі cуполцы спатрэбіцца мая дапамога ў зносінах з Купрэйчыкам і Ноем, то мяне знойдуць… Дый яшчэ пытанне, ці захочуць набыць новае званне Віктар К. і Дзмітрый Н. – не пытаўся ў іх пра гэта 🙂

І пра культурку. Палюбляў і палюбляю творы як Ільфа і Пятрова, так і Міхаіла Булгакава. Наткнуўся колькі дзён таму на эсэ з працягам, дзе аўтар даводзіў, што «12 крэслаў», як і «Залатое цяля», напісаў Булгакаў, якому карцела падзарабіць і ўставіць «шпільку» савецкай уладзе. Прозвішча аўтара (Галкоўскі) я чуў з 1990-х, некалі зазіраў і ў яго «Бясконцы тупік». Во, думаю, свежыя думкі, дый падагнаныя дэталі не без досціпу… Пры другім прачытанні блога выявілася, што многае шыта белымі ніткамі, а Ільф і Пятроў – небязгрэшныя, хто б спрачаўся – занадта прыніжаны («рэдкія лайдакі»). Не помню, каб «яўрэйская нацыяналістычная прапаганда» надавала нейкую асаблівую важнасць запісным кніжкам Ільфа (мабыць, Галкоўскі паблытаў Ільфа з Герцлем або Жабацінскім?). На трэцім заходзе зрабілася проста брыдка, таму што дабрыў да запісу ад 14.03.2016, дзе Галкоўскі разважае следам за сваім кумірчыкам: «што б яўрэй ні рабіў, на ўсім ляжыць пячатка недарэчнасці, а любая яўрэйская “справа” няўхільна валіцца ў кепскі анекдот». Выходзіць, і літаратуразнаўчым аналізам з дамешкам псіхалогіі папулярны блогер заняўся, каб «ачысціць» Вялікую Рускую Літаратуру ад розных там Ільфаў-Файнзільбергаў… Такія цяпер у Расіі інтэлектуалы – не ўсе, але шмат іх. Зрэшты, невядома, хто горшы: русафіл-юдафоб ці «юдафіл-русафоб», які запрашаў нас захапляцца пагромшчыкам Булак-Балаховічам? Абодва горшыя, інфа 100%.

I показка пра шахматны «усенавуч» ды воз, пастаўлены перад канём (няшахматным). Брэсцкі трэнер Уладзіслаў Каташук сёння гукаў на сваім сайце: «узяў 2 гадзіны факультатыва ў суседняй школе (для інтарэсу і разумення тэмы), сёння мне давялося пісаць каляндарна-тэматычнае планаванне. Чарговае беларускае ноў-хаў: хады фігур у 1-м классе вывучаюць на 5-8 занятках, а тэмы «шах, мат, пат, вечны шах, ракіроўка, план у шахматнай партыі» і да т. п. – на 1-4 занятках. О, жах! Хто гэта складаў? Падкажыце мне прозвішча!»

Вольф Рубінчык, г. Мінск

13.09.2016

wrubinchyk[at]gmail.com

Апублiкавана 14.09.2016  11:41

 

 

В. Рубинчик. КОТЛЕТЫ & МУХИ (18)

(Перевод на русский под оригиналом на белорусском)

В. Рубінчык. КАТЛЕТЫ & МУХІ (18)

Бульварна-кулінарны серыял жахаў «Катлеты & мухі» працягвае сваю падрыўную дзейнасць! Амаль год мы грузім шырокае кола абмежаваных людзей (палітыкаў, чыноўнікаў, «маральных аўтарытэтаў»…) сваімі заўвагамі і кпінамі – у спадзеве, што камусьці гэта дапаможа разгарнуцца, а потым згарнуцца. Каэфіцыент карыснага дзеяння невысокі, але расце, расце… Нас з Толем Карпавым ужо цытуе цэлы Намеснік Галоўнай Рэдактаркі газеты «Новы час»! Праўда, без спасылкі на belisrael.info – можа, усё наперадзе?

У разгар лета, натуральна, няма ахвоты абмяркоўваць сур’ёзныя тэмы. То спёка, то брутальныя залевы з навальніцамі… Але як ад гэтых тэм адбіцца, калі наша любімая персанажка (персанажыха?) зноў адзначылася, цяпер у Брукліне:

«Карнікі, якія працавалі на тэрыторыі Беларусі, яны былі ўсе з Украіны… Не толькі ў Літве, Латвіі знішчылі яўрэяў яшчэ да таго, як паспелі прыйсці немцы, – і на Украіне… І вы ведаеце, што рабіла Польшча з яўрэямі… Ксяндзы прама пропаведзі чыталі “Забі яўрэя”».

От жа слова «працавалі» тут дарэчнае-дарэчнае, і што ўсе былі з Украіны – ідыёцтва а-ля Кісялёў-Лукашэнка-Эскін… Ды тое фігня параўнальна з далейшым трэшам пра Польшчу, які расчараваў шматлікіх прыхільнікаў Святланы Алексіевіч. Як і гэтае інтэрв’ю, дзе на пытанне «Ці не маглі б вы падаць канкрэтныя прыклады? Якія ксяндзы і дзе так казалі?» адказ быў такі: «[Ян Томаш] Грос даводзіць, што ксяндзы [у Польшчы 1940-х гг.] не стрымвалі крывавых нападаў [на яўрэяў]». Што, бадай, у большасці выпадкаў – праўда, але пасля пустой балбатні пра ксяндзоўскае «Забі яўрэя» не стане гэтая праўда ўспрымацца з вуснаў лаўрэаткі…

Пра Міхаіла Батвінніка (а потым пра Гары Каспарава, да якога яшчэ звярнуся ў гэтай серыі) казалі: «Ён чэмпіён свету па шахматах, а думае, што чэмпіён свету і па ўсяму астатняму!» Так, на жаль, і ў выпадку з С. Алексіевіч: «дзяжурная па літаратуры» ўпарта, несамавіта лезе ва «ўсё астатняе». І папярэджвалі ж яе добразычліва настроеныя таварышы летась: асцярожней трэба з прамовамі на тэмы палітыкі і гісторыі, аднак… «Чым далей у лес – тым болей партызан».

Гарачы пратэст медыяэксперта Ляксея Лявончыка зразумець можна, і шмат у чым з ім я згодзен: трэба перастаць ляпіць ярлыкі (гэта ўвогуле аксіёма…), не варта «фармаваць знешнепалітычную дактрыну на падставе падзей 70-гадовай даўніны» (праўда, Алексіевіч і не заклікае фармаваць), пажадана «адпусціць вайну»… Разам з тым аўтара кінула ў іншую крайнасць: адмаўляючы калектыўную віну асобных народаў, ён дагаварыўся да таго, што «ў той вайне ўсе забівалі ўсіх». Выходзіць, дурныя былі немцы другой паловы ХХ ст., што каяліся за генацыд… Калі ўсе – забойцы, ва ўсіх рукі ў крыві, то і вінаватыя ўсе, а значыць, не вінаваты ніхто. Гэткі іншапланетна-адстаронены падыход да Другой сусветнай вайны і генацыду практыкуецца даўно; напрыклад, у ЗША і Германіі. Ён пашыраецца, у прыватнасці, праз працы д-ра Тымаці Снайдэра. Некаторыя з яго кніг перакладаліся на беларускую, і сам д-р Снайдэр выступаў у Мінску шэсць год таму (я быў прамоўцам на «яўрэйскай секцыі» Міжнароднага кангрэса беларусістаў з яго ўдзелам). Годны адлуп яго канцэпцыі зрабіў Даніэль Лазар: ні дадаць, ні адняць. Хібы ж снайдэравай метадалогіі, перанятай у Ізраілі асобнымі гісторыкамі, паказаныя тутака. Зрэшты, яго метады збольшага вядомы з савецкай эпохі: «Калі факты не ўпісваюцца ў канцэпцыю – тым горш для фактаў»…

Усё ж за рэнамэ амерыканскага гісторыка не так крыўдна, як за рэпутацыю тутэйшай пісьменніцы, якую прэзідэнт Расійскага яўрэйскага кангрэса 13.07.2016 міла назваў «публіцыстам» (ну, ён-та «на сваёй хвалі», яму і пра культ ва Ўкраіне «Сямёна Бандэры» (!) дазволена паразважаць – такое во прафесійнае «Рэха Масквы»). У адпаведнасці з паводзінамі лаўрэаткі будуць трактаваць нелукашэнкаўскую Беларусь, дый ужо трактуюць. Дзіва што нават апалагеты з «БелГазеты» паціху адграбаюць ад Святланы Аляксандраўны…

Зараз хочацца расказаць пра нешта добрае і светлае. У летнія месяцы на мяне абрынуўся зоркапад: пяцёра аўтараў па ўласнай ініцыятыве падпісалі мне свае кнігі. Дзякуй ім, хаця помню словы Міхася Шавыркіна (1947-2016, вечная яму памяць), калі ўлетку 2007 г. мерыўся падарыць яму сваю першую кніжку: «Надыходзіць дзень, калі кнігі выціскаюць цябе з кватэры…».

М. Шуканаў жыве ў Жлобіне, Д. Шульман, як спадарства ведае, у Эйлаце, Зм. Дзядзенка – у Мінску, І. Бердзічэўскі і Г. Піліеў – у Маскве. Не сумняюся, што кожная з кніг заслугоўвае асобнага аналізу, аднак зараз не маю магчымасці яго зрабіць, таму абмяжуюся сціслым аглядам.

Shukanau

Зборнік журналіста і краязнаўцы М. Шуканава – «духоўна-асветнае выданне» (126 с., 100 экз.), выйшаў ён пад эгідай праваслаўнага сабора, таму не дзіўна, што ладная частка матэрыялу – нарысы пра святароў і іншых дзеячаў царквы. Іх жыццяпісы – карыснае чытво, але мяне больш зацікавілі нарысы пра літаратараў. З імі (С. Грахоўскі, Хв. Жычка, І. Ласкоў, В. Рагаўцоў) аўтар перапісваўся, а з некаторымі і сустракаўся. Адразу прачытаў я і артыкул пра самабытнага шахматыста Георгія Ішу – айсора, ураджэнца Ірана (!), які стаў чэмпіёнам Жлобіна ў 1947 г. і захоўваў тытул да смерці ў 1968 г.: «быў ад Бога таленавітым», «сапраўдны настаўнік не толькі ў шахматах, але і ў жыцці».

Shulman

Пра кнігу Д. Шульмана (292 с., 150 экз.) чытачы belisrael.info ведаюць ужо амаль месяц. Скажу шчыра: апавяданні не для ўсіх. Да мовы аўтара (часам недастаткова адшліфаванай) могуць быць прэтэнзіі, тым не менш чытаюцца яго гісторыі даволі лёгка, а сюжэты ён выбірае рэдкія для беларускай літаратуры. Чаго вартая аповесць з ідышнай назвай «Амол із гевэн а майсэ» («Была аднойчы гісторыя»), дзе ўсё круціцца вакол яўрэйскага бардэля… У «Вікулі» – падрабязнае апісанне дэфларацыі, не раз у кнізе мільгаюць сцэны аральнага сэксу. Няхітры рэпартаж пра ЗША і Канаду ў канцы кнігі («Амерыка – гэта не монстр. Гэта лад жыцця») крыху дысануе…

Dziadzienka

Cамае моцнае з усяго прачытанага – кніга «Гісторыі ў прыцемках» (148 с., 250 экз.) ад кандыдата ў члены Саюза беларускіх пісьменнікаў, былога супрацоўніка «Нашай Нівы»… Як былы аўтар гэтай газеты, магу засведчыць: пра яе «норавы» Зм. Дзядзенка піша з веданнем справы. Але не для гэтага, вядома, выпусціў ён зборнік містычна-гістарычных дэтэктываў («Яйкі птушкі Рух», «Голем з Малой Мар’ямпольскай», «Вуаерыст») – усё гэта «очень и очень», варта ўнікнуць. Зміцер працягвае лінію (свайго земляка-аршанца) Уладзіміра Караткевіча, а яшчэ адчувальныя ў яго ўплывы Умберта Эка і Хорхе Луіса Борхеса. Жудкаваты кактэйль.

Berdi1

«Играйте 1…Кс6!» (248 с., тыр. невядомы) – кніга пра ўніверсальны адказ за чорных… І. Бердзічэўскі аналізуе партыі кваліфікаваных шахматыстаў, у тым ліку гросмайстраў (ён і сам «грос»), даказвае, што ферзевага каня можна высоўваць на першым ходзе, што гэта поўнавартасная дэбютная сістэма… Не ўсе доказы падаліся мне пераканаўчымі, і я даўно аддаю перавагу «вольным шахматам», аднак з сімпатыяй стаўлюся да «нетрывіяльных» пачаткаў кшталту 1.b4 і 1.g4, таму далёка хаваць кнігу не стану.

Piliev

Ну і «Русский детектив» (656 с., 300 экз., у супервокладцы). Гэта праца даследчыка, даведкавае выданне, якое мае бясспрэчную каштоўнасць для бібліёграфаў і фанатаў жанру. Зрэшты, і такім прафанам, як я, ёсць за што зачапіцца вокам: аўтар-укладальнік мяркуе, што «ніякі жанравы сінтэз (пры спробе «скрыжаваць» дэтэктыў з фантастыкай) не магчымы, таму што ў сілу сваёй спецыфікі жанр фантастыкі «паглынае» любы іншы жанр».

Пачытаў я ў сеціве і нашумелы раман Уладзіміра Вайновіча «Малінавы пелікан» (2016). Калі коратка – займальна, ды не шэдэўр. Бывае ў пісьменнікаў спакуса ісці шляхам найменшага супраціву, і Вайновіч, якому за 80, ёй паддаўся. Фантасмагорыя пра ўладу ў Расіі, сталіцу гэтай няшчаснай краіны, жыхароў сталіцы і прысталічча не тое каб зусім не ўдалася, але замнога ў ёй прыёмаў з рамана 30-гадовай даўніны «Масква-2042» (які, у сваю чаргу, наследаваў аповесці 1924 г. «Ленінград» аўтарства «рускага Свіфта» – падзабытага цяпер Міхаіла Козырава). Мяркуйце самі: у «Маскве-2042» Ул. Вайновіч выводзіць крывадушніка-славянафіла Карнавалава, у «Пелікане» – Сямігудзілава. У рамане 1980-х гадоў высмейваюцца спецслужбоўцы, якія самі не ведаюць, каму служаць, расійскай уладзе ці ЦРУ, і ў рамане 2010-х гг. таксама. Нарэшце, у абодвух творах аўтар дэкларуе свае намеры паправіць жыццё сатырай; праўда, ў 1986 г. тое гучала куды больш пераканаўча… У новым опусе хапае «недаператраўленай» публіцыстыкі – ну хто б спрачаўся, пры пэўных умовах яна здатная мабілізаваць масы на подзвігі… Аднак студэнтка-філалагіня ў водгуку на раман пісьменніка-ветэрана слушна згадала выказванне Барыса Эйхенбаўма: «Надзённасць добрая тады, калі яе трэба вышукаць, прыдумаць, а не тады, калі яна з кожнай вадасцёкавай трубы струіць… Тады не трэба ніякага рамана чытаць – дастаткова прайсціся па Неўскім праспекце».

Бяда многіх расійскіх (i беларускіх…) дэмакратаў – ім фатальна не стае глыбіні, і яны, бы тыя «strangers in the night», блукаюць у прыцемках. Гары Каспараў не вынятак, на жаль. Калі 10 год таму ён стрымгалоў кінуўся ў расійскую палітыку, многія спадзяваліся, што з другой спробы (першая была ў 1990-х) у яго нешта-такі атрымаецца. Прэс-канферэнцыі, рухі і мітынгі з удзелам Г. К. у канцы 2000-х ішлі цугам, і… на гросмайстра імклівым дамкратам падалі паражэнне за паражэннем. Псіхалагічна гэта цяжка было перанесці. У 2013 г. ён з’ехаў за мяжу, расчараваўшы паплечнікаў і пакінуўшы ў паветры пытанне: як быць тым, хто не можа з’ехаць?

Не ўсе ведаюць (я да апошняга часу не ведаў), што Г. Каспараў, апрача ўсяго, яшчэ і прэзідэнт Фонда правоў чалавека. На сваім сайце 11.07.2016 ён патлумачыў, чаму гэты Фонд адклікаў прэмію імя Гавела, прысуджаную ў маі 2016 г. расійскаму мастаку-перформеру Пятру Паўленскаму за такія вясёлыя фокусы, як падпал дзвярэй ФСБ у Маскве etc. Аказваецца, пасля весткі аб прысуджэнні і ўручэння статуэткі мастак i яго прадстаўніца выказаліся ў падтрымку «прыморскіх партызан», а «партызаны» (асуджаныя судом РФ на доўгія тэрміны зняволення як бандыты) не грэбавалі насіллем. Таму, маўляў, камітэт быў вымушаны забраць прэмію ў Паўленскага: яна прысуджаецца толькі тым, хто выступае за негвалтоўныя перамены.

«Антыпаўленскае» рашэнне Фонда, апраўданае вялікім шахматыстам, парушае прынцып юрыспрудэнцыі («пастанова зваротнай сілы не мае»). Чымсьці яно нагадвае сёлетняе рашэнне журы прэміі «Дэбют» – па-мойму, ганебнае (гл. тут). Дый па сутнасці, як вынікае з артыкула, да якога прычапіўся Гары Кімавіч, П. Паўленскі сам не збіраўся паўтараць крокі далёкаўсходніх «Робін Гудаў» («іх учынак быў жэстам адчаю») і наўпроста не заклікаў іншых аднаўляць атакі на паліцыю, дарма што не асудзіў напады 2010 г. Яго падтрымка «інсургентаў» – хутчэй маральная, сітуацыйная (у тым жа ключы сам Г. К. у 2000-х падтрымліваў Эдуарда Лімонава)… Грошы ж мастак планаваў выдаткаваць не на куплю зброі дзеля штурму «зоны», а на юрыдычную падтрымку зняволеных. Нават ФСБ не палічыла яго выказванні экстрэмісцкімі – «праваабаронцы» выявіліся большымі каталікамі, чым Папа…

Ясна, зараз Г. К. Каспараву лепей было б не смяшыць народ і адмовіцца ад адказных пасад або ад грамадска-палітычнай дзейнасці ўвогуле, засяродзіцца на тым, што ён умее… Але ж многія асобы чапляюцца за заслугі 25-гадовай даўніны, не жадаючы заўважаць, што час перамяніўся. Выглядае, беларускім «змагарам з Лукашэнкам» названая поза ўласціва не меней за Г. К., калі не болей.

Вольф Рубінчык, г. Мінск

17.07.2016

wrubinchyk@gmail.com

 

Апублiкавана 17 лiпеня 2016  19:39

***

Бульварно-кулинарный сериал ужасов «Котлеты & мухи» продолжает свою подрывную деятельность! Почти год мы грузим широкий круг ограниченных людей (политиков, чиновников, «моральных авторитетов»…) своими замечаниями и насмешками – в надежде, что кому-то это поможет развернуться, а потом свернуться. Коэффициент полезного действия невысок, но растёт, растёт… Нас с Толей Карповым уже цитирует целый Заместитель Главной Редакторки газеты «Новы Час»! Правда, без ссылки на belisrael.info –  может, всё впереди?

В разгар лета, естественно, нет желания обсуждать серьёзные темы. То жара, то брутальные ливни с грозами… Но как от этих тем отбиться, когда наша любимая персонажка (персонажиха?) снова отметилась, на сей раз в Бруклине:

«Каратели, которые работали на территории Беларуси, они были все из Украины… Не только в Литве, Латвии уничтожили евреев еще до того, как успели придти немцы, но это было и на Украине… И вы знаете, что делала Польша с евреями… Ксендзы прямо проповеди произносили “Убей еврея”».

Вот уж слово «работали» здесь уместно-уместно, и что все были из Украины – идиотство а-ля Киселёв-Лукашенко-Эскин… Да то ещё фигня в сравнении с дальнейшим трэшем про Польшу, который разочаровал многих поклонников Светланы Алексиевич. Как и это интервью, где на вопрос «Не могли бы вы предоставить конкретные примеры? Какие ксендзы и где так говорили?» Ответ был таков:«[Ян Томаш] Гросс доказывает, что священники [в Польше 1940-х гг.] не сдерживали кровавых атак [на евреев]». Что, пожалуй, в большинстве случаев – правда, но после пустой болтовни о ксендзовских «Убей еврея» не станет эта правда восприниматься из уст лауреатки…

О Михаиле Ботвиннике (а потом о Гарри Каспарове, к которому еще вернусь в этой серии) говорили: «Он чемпион мира по шахматам, а думает, что чемпион мира и по всему остальному!» Увы, таков и случай С. Алексиевич: «дежурная по литературе» упорно, неистово лезет во «всё остальное». И предупреждали же её доброжелательно настроенные товарищи в прошлом году: осторожнее надо с речами на темы политики и истории, однако… «Чем дальше в лес – тем больше партизан».

Горячий протест медиаэксперта Ляксея Лявончика понять можно, и во многом я с ним согласен: нужно перестать клеить ярлыки (это вообще аксиома…), не стоит «формировать внешнеполитическую доктрину на основании событий 70-летней давности» (правда, Алексиевич и не призывает формировать), желательно «отпустить войну»… Вместе с тем автора бросило в другую крайность: отрицая коллективную вину отдельных народов, он договорился до того, что «в той войне все убивали всех». Выходит, глупые были немцы второй половины ХХ в., что каялись за геноцид… Если все – убийцы, у всех руки в крови, то и виноваты все, а значит, не виноват никто. Такой инопланетно-отстранённый подход ко Второй мировой войне и геноциду практикуется давно; например, в США и Германии. Он распространяется, в частности, через работы д-ра Тимоти Снайдера. Некоторые из его книг переводились на белорусский, и сам д-р Снайдер выступал в Минске шесть лет назад (я был дискутантом на «еврейской секции» Международного конгресса белорусистов с его участием). Достойный отпор его концепции дал Даниэль Лазар: ни добавить, ни отнять. Упущения же снайдеровой методологии, перенятой в Израиле отдельными историками, показаны здесь. Впрочем, его методы отчасти известны из советской эпохи: «Если факты не вписываются в концепцию тем хуже для фактов»…

Все же за реноме американского историка не так обидно, как за репутацию здешней писательницы, которую президент Российского еврейского конгресса 13.07.2016 мило назвал «публицистом» (ну, он-то «на своей волне», ему и о культе в Украине «Семёна Бандеры» (!) разрешено поразмышлять – такое вот профессиональное «Эхо Москвы»). В соответствии с поведением лауреатки будут трактовать нелукашенковскую Беларусь, да и уже трактуют. Неудивительно, что даже апологеты из «БелГазеты» потихоньку отгребают от Светланы Александровны…

Теперь хочется рассказать о чем-то хорошем и светлом. В летние месяцы на меня обрушился звездопад: пятеро авторов по собственной инициативе подписали свои книги. Спасибо им, хотя помню слова Михася Шавыркина (1947-2016, вечная ему память), когда летом 2007 г. намеревался подарить ему свою первую книжку: «Наступает день, когда книги выдавливают тебя из квартиры…».

Н. Шуканов живёт в Жлобине, Д. Шульман, как многим известно, в Эйлате, Зм. Дяденко – в Минске, И. Бердичевский и Г. Пилиев – в Москве. Не сомневаюсь, что каждая из книг заслуживает отдельного анализа, однако сейчас не имею возможности его сделать, поэтому ограничусь кратким обзором.

Shukanau

Сборник журналиста и краеведа Н. Шуканова – «духовно-просветительное издание» (126 с., 100 экз.), Вышел он под эгидой православного собора, поэтому не удивительно, что изрядная часть материала – очерки о священниках и других деятелях церкви. Их жизнеописания – полезное чтение, но меня больше заинтересовали очерки о литераторах. С ними (С. Граховский, Хв. Жичко, И. Ласков, В. Роговцов) автор переписывался, а с некоторыми и встречался. Сразу прочитал я и статью о самобытном шахматисте Георгие Ишу – айсоре, уроженце Ирана (!), который стал чемпионом Жлобина в 1947 году и сохранял титул до смерти в 1968 г.: «был от Бога талантливым», «настоящий учитель не только в шахматах, но и в жизни».

Shulman

О книге Д. Шульмана (292 с., 150 экз.) читатели belisrael.info знают уже почти месяц. Скажу откровенно: рассказы не для всех. К языку автора (иногда недостаточно отшлифованному) могут быть претензии, тем не менее читаются его истории довольно легко, а сюжеты он выбирает редкие для белорусской литературы. Чего стоит повесть с идишским названием «А мол из гевен а майсе» ( «Однажды была история»), где все вращается вокруг еврейского борделя… В «Викуле» – подробное описание дефлорации, не раз в книге мелькают сцены орального секса. Нехитрый репортаж о США и Канаде в конце книги ( «Америка это не монстр. Это образ жизни») немного диссонирует…

Dziadzienka

Cамое сильное из всего прочитанного – книга «Истории в сумерках» (148 с., 250 экз.) от кандидата в члены Союза белорусских писателей, бывшего сотрудника «Нашай Нівы» … Как бывший автор этой газеты, могу засвидетельствовать: про ее «нравы» Зм. Дяденко пишет со знанием дела. Но не для этого, конечно, выпустил он сборник мистическо-исторических детективов ( «Яйца птицы Рух», «Голем с Малой Марьямпольской», «Вуайерист») – все это «очень и очень», следует вникнуть. Дмитрий продолжает линию (своего земляка-оршанца) Владимира Короткевича, а еще ощутимы влияния Умберто Эко и Хорхе Луиса Борхеса. Жутковатый коктейль.

Berdi1

«Играйте 1 … Кс6!» (248 с., тир. неизвестен) – книга об универсальном ответе за чёрных… И. Бердичевский анализирует партии квалифицированных шахматистов, в том числе гроссмейстеров (он и сам «гросс»), доказывает, что ферзевого коня можно выдвигать на первом ходу, что это самодостаточная дебютная система… Не все доказательства показались мне убедительными, и я давно предпочитаю «вольные шахматы», однако с симпатией отношусь к «нетривиальным» началам вроде 1.b4 и 1.g4, поэтому далеко прятать книгу не стану.

Piliev

Ну и «Русский детектив» (656 с., 300 экз., в суперобложке). Это работа исследователя, справочное издание, которое имеет неоспоримое значение для библиографов и фанатов жанра. Впрочем, и таким профанам, как я, есть за что зацепиться глазом: автор-составитель полагает, что «никакой жанровый синтез (при попытке скрестить детектив с фантастикой) не возможен, поскольку в силу своей специфики жанр фантастики поглощает любой другой “прививаемый” ему жанр».

Почитал я в интернете и нашумевший роман Владимира Войновича «Малиновый пеликан» (2016). Если коротко – чтиво увлекательное, но не шедевр. Бывает у писателей соблазн идти путём наименьшего сопротивления, и Войнович, которому за 80, ему поддался. Фантасмагория о власти в России, о столице этой несчастной страны, жителях столицы и Подмосковья не то чтобы совсем не удалась, но слишком уж много в ней приемов из романа 30-летней давности «Москва-2042» (который, в свою очередь, наследовал повести 1924 г. «Ленинград» авторства «русского Свифта» – подзабытого ныне Михаила Козырева). Судите сами: в «Москве-2042» В. Войнович выводит лицемера-славянофила Карнавалова, в «Пеликане» – Семигудилова. В романе 1980-х годов высмеиваются спецслужбы, которые сами не знают, кому служат, российской власти или ЦРУ, и в романе 2010-х гг. тоже. Наконец, в обоих произведениях автор декларирует свои намерения исправить жизнь сатирой; правда, в 1986 г. это звучало куда убедительнее… В новом опусе хватает «недопереваренной» публицистики – ну кто бы спорил, при определенных условиях она способна мобилизовать массы на подвиги… Однако студентка-филологиня в отзыве на роман писателя-ветерана резонно упомянула высказывание Бориса Эйхенбаума: «Злободневность хороша тогда, когда ее нужно выискать, придумать, а не тогда, когда она из каждой водосточной трубы целым потоком льётся. Тогда не надо никакого романа читать достаточно пройтись по Невскому проспекту».

Беда многих российских (и белорусских…) демократов – им фатально не хватает глубины, и они, как те «strangers in the night», блуждают в потемках. Гарри Каспаров не исключение, к сожалению. Когда 10 лет назад он стремглав бросился в российскую политику, многие надеялись, что со второй попытки (первая была в 1990-х) у него что-то таки получится. Пресс-конференции, движения и митинги с участием Г. К. в конце 2000-х шли чередой, и… на гроссмейстера стремительным домкратом обрушивались поражение за поражением. Психологически это трудно было перенести. В 2013 году он уехал за границу, разочаровав соратников и оставив в воздухе вопрос: как быть тем, кто не может уехать?

Не все знают (я до последнего времени не знал), что Г. Каспаров, кроме всего прочего, ещё и президент Фонда прав человека. На своём сайте 11.07.2016 он объяснил, почему этот Фонд отозвал премию имени Гавела, присужденную в мае 2016 г. российскому художнику-перформеру Петру Павленскому за такие весёлые фокусы, как поджог дверей ФСБ в Москве etc. Оказывается, после известия о присуждении, после вручения статуэтки, художник и его представитель высказались в поддержку «приморских партизан», а «партизаны» (осужденные судом РФ на длительные сроки заключения как бандиты) не брезговали насилием. Поэтому, мол, комитет был вынужден забрать премию у Павленского: она присуждается только тем, кто выступает за ненасильственные перемены.

«Антипавленское» решение Фонда, оправданное великим шахматистом, нарушает принцип юриспруденции («постановление обратной силы не имеет»). Чем-то оно напоминает решение жюри премии «Дебют» в этом году – по-моему, позорное (см. здесь). Да и по сути, как следует из статьи, к которой привязался Гарри Кимович, П. Павленский сам не собирался повторять шаги дальневосточных «Робин Гудов» («их поступок был жестом отчаяния») и непосредственно не призывал других возобновлять атаки на полицию, хотя и не осудил нападения 2010 г. Его поддержка «инсургентов» – скорее моральная, ситуационная (в том же ключе сам Г. К. в 2000-х поддерживал Эдуарда Лимонова)… Деньги же художник планировал потратить не на закупку оружия для штурма «зоны», а на юридическую поддержку заключённых. Даже ФСБ не сочла его высказывания экстремистскими – «правозащитники» оказались большими католиками, чем Папа…

Ясно, сейчас Г. К. Каспарову лучше было бы не смешить народ и отказаться от ответственных должностей или от общественно-политической деятельности вообще, сосредоточиться на том, что он умеет… Но многие личности цепляются за заслуги 25-летней давности, не желая замечать, что эпоха сменилась. Похоже, белорусским «борцам с Лукашенко» указанная поза свойственна не меньше, чем Г. К., а то и больше.

Вольф Рубинчик, г. Минск

17.07.2016

wrubinchyk@gmail.com

Опубликовано 17 июля 19:39

Неделя в Москве

От ред. belisrael

Уже давно превратившийся в подлеца, “политолог”, годами засиравший сайт разной фигней и намародеривший вагон бабла,  в конце июня, на сколько не рассказывает,  возможно на неделю, вместе с жонкой прогулялся в Браслав.

Приведу несколько его постиков, последний был сегодня.

Упоминая в постике от 5 июля 2026, как редактировал начавший выходить в 2003 журнал Шахматы, скрывает, что после 1-го номера, оказавшемся безобразным, выгнали за профнепригодность. Но подлец не успокоился и пошел в суд.  Об этом 30 июня вспомнил минский мастер Дмитрий Новицкий:

Пробил Рубинчик издание журнала “Шахматы” в 2003г. через издательство “АiВ”, но первый номер журнала вышел настолько плохим, что главред был немедленно уволен. Потом он долго судился с издательством, но проиграл все суды.
Журнал пришлось срочно спасать, предложили мне – но это уже другая история.
.
*
.
.
А здесь паразит показал себя сегодня 7 июля в заключение браславской прогулочки, где вспомнил этот матеральчик 10-летней давности.
.
7 июля 2026,  23:54
.
***
.

(Русский текст под оригиналом на белорусском)

Нястрашная Масква

У 2013 г. мы з жонкай выбіраліся ў Смаленск, у 2014 г. – у Піцер. Трэцім буйным расійскім горадам, які трапіў у поле зроку, была, што вытлумачальна, сталіца… На тыдзень спыніліся побач са станцыяй метро «Сухараўская», у адным з ціхіх – па маскоўскіх мерках – завулкаў. Між іншага, для непадрыхтаванага вуха іхнія назовы гучаць дзіўнавата: «Последний», «Ащеулов»… Нічога, мы звыкліся.

Нягледзячы на дэвальвацыі і крызісы – а можа, і «дзякуючы» ім – цэны ў Маскве істотна вышэйшыя, чым у Мінску (не кажучы пра Чарнігаў), а якасць сэрвісу пакідае жадаць лепшага. Ценявыя бакі гэтага самага сэрвісу праявіліся адразу па прыездзе на Шчолкаўскі аўтавакзал і пазней, у напышлівым ГУМе на Краснай плошчы, ды развіваць тэму я не стану. Як любіў казаць нейкі пуцінскі ідэолаг, «усе жывыя засталіся», так што нястрашна. Зафіксуем хіба, што буйны горад поўны нечаканасцяў.

У параўнанні з восенню 1995 г. – калі я таксама некалькі дзён соўгаўся па цэнтры Масквы – турыстаў не паменела, наадварот. Ля Крамля і на прылеглых вуліцах віруе стракаты тлум з англа-франка-нямецкімі інтанацыямі. Яшчэ здалося, што ў пачатку ліпеня 2016 г. пабачыў я больш турыстаў з усходніх краін (Кітай, Японія, Індыя…), чым за ўсё жыццё. Каб ім не губляцца, гіды выстаўляюць угору адпаведныя сцяжкі. Пара маладых кітайцаў атабарылася і ў «нашым» хостэлі на Сухараўскай, паводзіла сябе дужа ветліва.

Цэлыя дэлегацыі ад «вялікага ўсходняга суседа» стаялі ў даўжэзнай чарзе дзеля ўражанняў ад паўмінутнага агляду муміі… У 1990-х такога і блізка не было. Дайшло да таго, што супрацоўнік аховы на ўваходзе ў Маўзалей умела перакідваецца з візіцёрамі рэплікамі па-кітайску.

Курс «на Еўразію» ў Маскве ўвогуле даволі выразны: дублююцца на ўсходніх мовах турыстычныя праспекты ў Крамлі, меню ў некаторых сталоўках і рэстарацыях. Зрэшты, хапае ў Маскве адмысловых устаноў пад назвай «Китай Чи», і прапанова іх выглядае загадкава: «Еда & лапша». Хіба намёк на тое, што локшыны гасцям вешаюць на вушы? 🙂 Амаль на кожным кроку можна паесці грузінскія хінкалі і сярэднеазіяцкія манты, многа шыльдаў кшталту «Чайхона № 1», а вось яўрэйскую кухню трэба яшчэ пашукаць.

У цэлым не сказаў бы я, што Масква – прывабны горад для турыстаў з сярэднім узроўнем запытаў. Кропкі харчавання трапляюцца адносна рэдка; дзе-нідзе ў межах Садовага кальца (Малая Нікіцкая…) можна прайсці пяць кварталаў і застацца галодным. Вітрыны почасту схаваныя праз перманентны рамонт фасадаў і ходнікаў. Нам, аматарам прагулак, не прынеслі асалоды візіты на вуліцы Махавую, Цвярскую, Пятроўскі і Срэценскі бульвары, Смаленскую, Трубную плошчы… Штопраўда, пэўнай кампенсацыяй сталіся шпацыры па Нікольскай, Вялікай Дзмітраўцы, Кузнецкім Мосце. Усе гэтыя вуліцы часткова або цалкам ператвораны ў пешаходныя зоны на манер Старога Арбата. Нагадваюць яны ці то Вавілон, ці то «глабальны чалавейнік», як каму падабаецца. Ліхтарыкі надаюць ім увечары своеасаблівы шарм.

Парадавалі: задорны выступ джаз-бэнду на Сталешнікавым завулку 9 ліпеня, міні-канцэрт іншых джазмэнаў у Зялёным тэатры ВДНХ на другі дзень (трубой руліў Трубнікаў!), дый нават вясёлыя рабяты з гітарай і песняй «Пусть всё будет так, как ты захочешь» у пераходзе пад Ахотным Радам. Аднак астраўкі творчай свабоды не засцілі галоўнага: не хапае ў расійскай сталіцы разняволенай атмасферы. Паветра мегаполіса патыхае зараз вялікімі грашыма, страхам перад тэрарыстамі (шмоны на ўваходах – «фішка» цяперашняй Масквы), трывожным чаканнем перамен… Чым заўгодна, але не весялосцю пазалеташняга – дый нават леташняга – Хрышчаціка ў Кіеве.

1 (6)

Джаз-бэнд на Сталешнікавым

Аднак не было мне страшна, бо масквічы і госці сталіцы не давалі прычын. Казакі з нагайкамі, злыя праваслаўныя бацюшкі, «ветлівыя зялёныя» або «чырвоныя» чалавечкі – нікога з іх за тыдзень так і не спаткаў, як не прыкмеціў на вуліцах Масквы нейкага адзінага «народнага цела», пра якое баяла Святлана Алексіевіч. Бадай, кантрасты паміж мінакамі былі занадта ўжо рэзкія. Гэта банальна, сцвярджаць, што Масква (Парыж, Нью-Ёрк…) – «горад кантрастаў», але што паробіш, калі праўда? Карцінка з Вялікай Лубянкі – жывы доказ… З аднаго боку – прыёмная ФСБ, абкладзеная стэндамі з цытатамі кшталту: «Мы – русские, какой восторг!» і заклікамі мацаваць «народныя нізы», з другога – чарада жабракоў ля царквы. Сёння знайшоў у часопісе «Огонёк» за 04.07.2016 такія канстатацыі ад «Лявада-цэнтра»: «Расійскае грамадства падзелена найперш па матэрыяльнай прыкмеце… Сацыёлагі адзначаюць як высокі градус напружанасці ў грамадстве, так і настрой расійцаў на яго рост».

Што яднае масквічоў, апрача мовы і тэрытарыяльнай прывязкі? Нейкага асаблівага расійскага патрыятызму, кваснога ці іншага, я не адчуў; гонар за «крымнаш» калі і цыркуляваў у шырокай публіцы, то сышоў кудысьці далёка ў падсвядомасць. Для многіх больш актуальныя праблемы працы, выплат па крэдытах, пробак на дарогах… Бізнэс яўна не настроены на канфрантацыю з Захадам: палова шыльдаў у цэнтры пададзена лацінкай, усялякія «Тыфані» ды «Івы Рашэ» надалей аперуюць у сталіцы. Нечакана паядналі расійцаў спаборніцтвы замежных каманд: калі ішоў «дахаты» 7 ліпеня, назіраў, як натоўпы сачылі за футбольным матчам «Германія – Францыя» (прамая трансляцыя «Еўра-2016» вялася ў многіх рэстаранах і барах).

Сімвалам Масквы-2016 стала для мяне дзяўчына з Нікольскай вуліцы, дзеля фатаграфавання з турыстамі пераапранутая ў даму кацярынінскай эпохі (а мо і ў саму імператрыцу). З-пад шыкоўнай сукенкі яна свяцілаcя нагамі ў джынсах і патаптаных кедах… Смешным было і відовішча змены каравула ля адной з вежаў: начальнік папраўляў на хлопцах, якія нерухома стаялі на сваіх месцах пад расійскім гербам, гальштук і фуражку. Эх, не было відэакамеры… Далёка яшчэ да Масквы-2042, апісанай Уладзімірам Вайновічам (рубінавая зорка на Спаскай вежы заменена ў «Маскварэпе» на бляшаную…), але замнога, як на мой густ, у горадзе імітацый і эрзацаў. Нават у Піцеры-2014 яны так не раздражнялі. Муляж сцяны пабудаваны і ў Крамлі – каб заблытаць шпіёнаў NATO?

2 (5)

За пяць мінут хады ад Краснай Плошчы у дворыку аднаго з завулкаў ёсць рэстаран з прыемнай воку шахматыстаў назвай «Гамбіт», я зняўся на фоне:

3 (3)

Але будынкі вакол рэстарана навяваюць думкі пра безгаспадарчасць і антысанітарыю. З іх сыплецца тынк, а можа, і цэлыя цагліны.

Многія ў Маскве заняты не сваёй справай. Вядома, і ў Беларусі так часта бывае, і ў Ізраілі, і ва Ўкраіне, але ў Расіі – проста-такі скача ў вочы. Музыканты займаюцца бізнэсам, бізнэсмены – журналістыкай, журналісты – прапагандай, і г. д., г. д. Мабыць, пагэтаму не хапае «сваіх» рабочых рук: амаль усе будаўнікі, якіх я бачыў на вуліцах, прыехалі з паўднёвых рэспублік. Не хачу нікога асабіста пакрыўдзіць, тым не менш наўрад ці можна спадзявацца, што «Раўшаны і Джамшуты» будуць дбаць пра захаванне расійскай культурнай спадчыны. Тым болей – Вялікай Рускай Культуры з яе «духоўнымі скрэпамі», што б гэта ні значыла.

Непрафесіяналізм – адна з прычын, чаму агрэсіўны «рускі мір» церпіць паразы. Другая прычына – усё ж у Расіі захаваўся даволі шырокі пласт людзей, якім дарагія ліберальныя каштоўнасці, не абавязкова заўзятых «заходнікаў». Лічыцца, што Масква – іхні аплот, нездарма ж пратэстны кандыдат Аляксей Навальны сабраў на выбарах мэра ў 2013 г. амаль 30% галасоў. Газета «РБК» 08.07.2016 (узяў задарма ў нейкай рэстарацыі) апублікавала карту акругаў, дзе будуць балатавацца ў Дзярждуму апазіцыянеры. Такіх акругаў шмат, але раён ад раёна розніцца: на поўдні Масквы канкурэнцыі ў праўладных кандыдатаў чамусьці няма. Яна ёсць у цэнтры і на поўначы: там і Дзмітрый Гудкоў, і Андрэй Зубаў, і Сяргей Мітрохін… Аднак палітолаг Ігар Бунін лічыць, што галасаваць за «Яблык» і «ПАРНАС» у верасні 2016 г. будзе значна менш людзей, чым тры гады таму: «апазіцыйна настроеная частка масквічоў адчувае цяпер моцны псіхалагічны ціск».

Насамрэч не заўважыў я, каб у Маскве нехта ладзіў антыпуцінскія мітынгі або шэсці (у 1995 г. ці не адразу з цягніка выйшаў на антыельцынскі мітынг). У той жа час кампартыя, як умее, дэманструе сваю прысутнасць. Знята на Арбаце; мяркую, піва цікавіць масквічоў трохі больш, чым «грамадская прыёмная»:

4 (2)

Вялізны барэльеф з выявай Леніна вісіць у Малым Сухараўскім завулку, ля штаб-кватэры КПРФ. Агулам, настальгія па СССР у Маскве актыўна эксплуатуецца – значыцца, попыт на яе існуе. Каліва ісціны ў развагах Святланы Аляксандраўны пра адраджэнне «чырвонага чалавека» ў Расіі пры жаданні знайсці магчыма. Праўда, выглядае тая «чырвоная настальгія» хутчэй гратэскна, чым страшна, прыкладна так, як на рэкламным флаеры:

5 (2)

Андрэй Архангельскі слушна заўважае: «Расійская ўлада даўно гуляецца з савецкай рыторыкай». Іначай у краіне-правапераемніцы СССР, напэўна, і быць не можа. Нават дапаможнік для экскурсаводаў у музеі касманаўтыкі рэкамендуе асаблівую ўвагу звяртаць на дасягненні савецкай і расійскай касмічнай індустрыі… Аднак наколькі небяспечныя гэтыя гульні? А. А. дапускае, што вельмі небяспечныя: «У нас гандаль дагэтуль паўафіцыйна лічыцца амаральным заняткам… Рытарычны антылібералізм перарастае ўжо ў непрыкрытае адмаўленне капіталізму. Паддобрываючыся да мас, улада трапляе ў пастку: сёння даводзіцца апраўдваць само права на капіталізм». Можа, недзе на перыферыі РФ капіталізм і мае патрэбу ў апраўданні, але ў Маскве ён па-ранейшаму, як у «ліхія 90-я», крычыць з усіх шчылінаў (хіба што прыбраны гандлёвыя палаткі з прысадаў ВДНХ). Падобна, абараняцца мусяць хутчэй прыхільнікі левых ідэй…

Шмат гадоў таму здагадаўся, чаму 7 лістапада ў Беларусі лічыцца «чырвоным днём календара» – гэтак беларуская мадэль лепей «прадаецца» ў Расіі. У Маскве дагэтуль многія ўпэўнены, што ў нас «сацыялізм», хаця дэмантаж яго адбыўся фактычна гадоў 10 таму. Папулярнасць «бацькі» ў Расіі нічым канкрэтным уладзе Пуціна не пагражае, але дазваляе Лукашэнку адхапіць свой кавалак пірага на мясцовым рынку. Зразумела, пра якасць гэтага «пірага» можна паспрачацца. Так, беларускія малочныя прадукты прадаюцца паўсюдна, і ў беларускі павільён на ВДНХ (УВЦ) людзі ахвотна завітваюць. З іншага боку, што прапануюць ім у тым павільёне, які сустракае стэндамі пра коцікаў і карнікаў?

6-1 (1)  6-2

«Беларускі лён», «Беларускія хлебабулачныя вырабы», «Беларускі абутак»… Па завядзёнцы – чысценька і бедненька. І на будынку пасольства Беларусі (Армянскі завулак) вісіць рэклама абутку. А маглі б рабіць стаўку на «Інтэграл», «Гарызонт», велазавод… Калі б гэтыя навукаёмістыя прадпрыемствы, перадавыя ў савецкі час, былі своечасова перазагружаны разам з сістэмай.

* * *

Не трэба сябе падманваць: Расія мае запас трываласці і наўрад ці распадзецца ў бліжэйшы час – насупор таму, што прагназавалі асобныя гарачыя голавы. Масква была і будзе важным цэнтрам прыцягнення. Беларусь шмат у якіх сферах адстае ад усходняй суседкі: напрыклад, нашаму музычнаму тэатру не зашкодзіла б пераняць вопыт маскоўскай аперэты ў афармленні спектакляў, і ў мінскім заапарку (які вапіюшчы недахоп!) няма ні сланоў, ні жырафаў, ні пінгвінаў… Аднак масквацэнтрычнае мысленне ў Беларусі паціху адыходзіць у мінулае, і дзякуй Б-гу. Працаваць з масквічамі ніколі не адмаўляўся, а жыць у іхнім горадзе, напэўна, не здолеў бы.

Вольф Рубінчык, г. Мінск

wrubinchyk@gmail.com

12.07.2016

Апублiкавана 13 лiпеня 2016  12:27

***

Нестрашная Москва

В 2013 году мы с женой выбирались в Смоленск, в 2014 г. – в Питер. Третьим крупным российским городом, который попал в поле зрения, была, что объяснимо, столица… На неделю остановились рядом со станцией метро «Сухаревская», в одном из тихих – по московским меркам – переулков. Между прочим, для неподготовленного уха их названия звучат странно: «Последний», «Ащеулов»… Ничего, мы привыкли.

Несмотря на девальвации и кризисы – а может, и «благодаря» им – цены в Москве существенно выше, чем в Минске (не говоря о Чернигове), а качество сервиса оставляет желать лучшего. Теневые стороны этого самого сервиса проявились сразу по приезде на Щелковский автовокзал и позже, в напыщенном ГУМе на Красной площади, но развивать тему я не стану. Как любил говорить какой-то путинский идеолог, «все живы остались», так что не страшно. Зафиксируем разве что: крупный город полон неожиданностей.

По сравнению с осенью 1995 г. – когда я тоже несколько дней бродил по центру Москвы – туристов не стало меньше, наоборот. У Кремля и на прилегающих улицах бурлит пёстрая суматоха с англо-франко-немецкими интонациями. Ещё показалось, что в начале июля 2016 г. увидел я больше туристов из восточных стран (Китай, Япония, Индия…), чем за всю жизнь. Чтобы им не теряться, гиды выставляют вверх соответствующие флажки. Пара молодых китайцев обосновалась и в «нашем» хостеле на Сухаревской, вела себя очень вежливо.

Целые делегации от «большого восточного соседа» стояли в длиннющей очереди ради впечатлений от полуминутного осмотра мумии… В 1990-х такого и близко не было. Дошло до того, что сотрудник охраны на входе в Мавзолей умело перебрасывается с визитерами репликами по-китайски.

Курс «на Евразию» в Москве вообще довольно четкий: дублируются на восточных языках туристические проспекты в Кремле, меню в некоторых столовых и ресторанах. Впрочем, хватает в Москве специальных учреждений под названием «Китай Чи», и предложение их выглядит загадочно: «Еда & лапша». Неужели намек на то, что лапшу гостям вешают на уши? 🙂 Почти на каждом шагу можно поесть грузинские хинкали и среднеазиатские манты, много вывесок типа «Чайхона № 1», а вот еврейскую кухню надо еще поискать.

В целом не сказал бы я, что Москва – привлекательный город для туристов со средним уровнем запросов. Точки питания попадаются относительно редко; кое-где в пределах Садового кольца (Малая Никитская…) можно пройти пять кварталов и остаться голодным. Витрины зачастую скрыты из-за перманентного ремонта фасадов и тротуаров. Нам, любителям прогулок, не принесли наслаждения визиты на улицы Моховую, Тверскую, Петровский и Сретенский бульвары, Смоленскую, Трубную площади… Правда, определенной компенсацией стали прогулки по Никольской, Большой Дмитровке, Кузнецкому мосту. Все эти улицы частично или полностью превращены в пешеходные зоны на манер Старого Арбата. Напоминают они то ли Вавилон, то ли «глобальный человейник», как кому нравится. Фонарики придают им вечером своеобразный шарм.

Порадовали: задорное выступление джаз-бэнда на Столешниковом переулке 9 июля, мини-концерт других джазменов в Зеленом театре ВДНХ на следующий день (трубой рулил Трубников!), да и веселые ребята с гитарой и песней «Пусть всё будет так, как ты захочешь» в переходе под Охотным Рядом. Однако островки творческой свободы не заслоняли главного: не хватает в российской столице раскрепощенной атмосферы. Воздух мегаполиса пахнет сейчас большими деньгами, страхом перед террористами (шмоны на входах – «фишка» нынешней Москвы), тревожным ожиданием перемен… Чем угодно, но не весельем позапрошлогоднего – даже и прошлогоднего – Крещатика в Киеве.

1 (6)

Джаз-бэнд на Столешниковом

Однако не было мне страшно, ведь москвичи и гости столицы не давали причин. Казаки с нагайками, злые православные батюшки, «вежливые зелёные» или «красные» человечки – никого из них за неделю так и не встретил, как не заметил на улицах Москвы некоего единого «народного тела», о котором баяла Светлана Алексиевич. Пожалуй, контрасты между прохожими были слишком уж резкими. Это банально, утверждать, что Москва (Париж, Нью-Йорк…) – «город контрастов», но что поделаешь, если правда? Картинка с Большой Лубянки – живое доказательство… С одной стороны – приёмная ФСБ, обложенная стендами с цитатами вроде: «Мы – русские, какой восторг!» и призывами крепить «народные низы», с другой – череда нищих возле церкви. Сегодня нашел в журнале «Огонек» за 04.07.2016 такие констатации от «Левада-центра»: «Российское общество разделено прежде всего по материальному признаку… Социологи отмечают как высокий градус напряженности в обществе, так и настрой россиян на его рост».

Что единит москвичей, помимо языка и территориальной привязки? Какого-то особого российского патриотизма, квасного или иного, я не почувствовал: гордость за «крымнаш» если и циркулировала у широкой публики, то ушла куда-то далеко в подсознание. Для многих более актуальны проблемы работы, выплат по кредитам, пробок на дорогах… Бизнес явно не настроен на конфронтацию с Западом: половина вывесок в центре дана латинским шрифтом, всякие «Тиффани» и «Ивы Роше» по-прежнему оперируют в столице. Неожиданно объединили россиян соревнования зарубежных команд: когда шёл «домой» 7 июля, наблюдал, как толпы следили за футбольным матчем «Германия – Франция» (прямая трансляция «Евро-2016» велась во многих ресторанах и барах).

Символом Москвы-2016 стала для меня девушка с Никольской улицы, ради фотографирования с туристами переодетая в даму екатерининской эпохи (а может, и в саму императрицу). Из-под шикарного платья она светила ногами в джинсах и стоптанных кедах… Смешным было и зрелище смены караула у одной из башен: начальник поправлял на парнях, которые неподвижно стояли на своих местах под российским гербом, галстук и фуражку. Эх, не было видеокамеры… Далеко еще до Москвы-2042, описанной Владимиром Войновичем (рубиновая звезда на Спасской башне заменена в «Москворепе» на жестяную…), но слишком уж много, на мой вкус, в городе имитаций и эрзаца. Даже в Питере-2014 они так не раздражали. Муляж стены построен и в Кремле – никак чтобы запутать шпионов НATO?

2 (5)

За пять минут ходьбы от Красной площади в дворике одного из переулков есть ресторан с приятным глазу шахматистов названием «Гамбит», я снялся на фоне:

3 (3)

Но здания вокруг ресторана навевают мысли о бесхозяйственности и антисанитарии. С них сыплется штукатурка, а может, и целые кирпичи.

Многие в Москве заняты не своим делом. Конечно, и в Беларуси так часто бывает, и в Израиле, и в Украине, но в России это просто-таки скачет в глаза. Музыканты занимаются бизнесом, бизнесмены – журналистикой, журналисты – пропагандой, и т. д. Видимо, поэтому не хватает «своих» рабочих рук: почти все строители, которых я видел на улицах, приехали из южных республик. Не хочу никого лично обидеть, но вряд ли можно надеяться, что «Равшан и Джамшут» позаботятся о сохранении российского культурного наследия. Тем более – Великой Русской Культуры с ее «духовными скрепами», что бы это ни значило.

Непрофессионализм – одна из причин, по которой агрессивный «русский мир» терпит поражения. Вторая причина – всё же в России сохранился довольно широкий слой людей, которым дороги либеральные ценности, не обязательно убеждённых «западников». Считается, что Москва – их оплот, не зря же протестный кандидат Алексей Навальный собрал на выборах мэра в 2013 г. почти 30% голосов. Газета «РБК» 08.07.2016 (взял бесплатно в каком-то ресторане) опубликовала карту округов, где будут баллотироваться в Госдуму оппозиционеры. Таких округов много, но район району рознь: на юге Москвы конкуренции у провластных кандидатов почему-то нет. Она есть в центре и на севере: там и Дмитрий Гудков, и Андрей Зубов, и Сергей Митрохин… Однако политолог Игорь Бунин считает, что голосовать за «Яблоко» и «ПАРНАС» в сентябре 2016 г. будет значительно меньше людей, чем три года назад: «оппозиционно настроенная часть москвичей испытывает сильное психологическое давление».

И на самом деле не заметил я, чтобы в Москве кто-то устраивал антипутинские митинги или шествия (в 1995 г. почти сразу с поезда вышел на антиельцинский митинг). В то же время компартия, как умеет, демонстрирует свое присутствие. Снято на Арбате; полагаю, пиво интересует москвичей немного больше, чем «общественная приёмная».

4 (2)

Огромный барельеф с изображением Ленина висит в Малом Сухаревском переулке, у штаб-квартиры КПРФ. В общем, ностальгия по СССР в Москве активно эксплуатируется – значит, спрос на неё существует. Зерно истины в рассуждениях Светланы Александровны о возрождении «красного человека» в России при желании найти можно. Правда, выглядит та «красная ностальгия» скорее гротескно, чем страшно, примерно так, как на рекламном флаере:

5 (2)

Андрей Архангельский резонно замечает: «Российская власть давно заигрывает с советской риторикой». Иначе в стране-правопреемнице СССР, наверное, и быть не может. Даже пособие для экскурсоводов в музее космонавтики рекомендует особое внимание обращать на достижения советской и российской космической индустрии… Однако насколько опасны эти игры? А. А. полагает, что очень опасны: «У нас торговля до сих пор полуофициально считается аморальным занятием… Риторический антилиберализм перерастает уже в откровенное отрицание капитализма. Потакая массам, власть попадает в ловушку: сегодня приходится уже оправдывать само право на капитализм». Может, где-то на периферии РФ капитализм и нуждается в оправдании, но в Москве он по-прежнему, как в «лихие 90-е», кричит изо всех щелей (разве что убраны торговые палатки с аллей ВДНХ). Похоже, защищаться должны скорее сторонники левых идей…

Много лет назад догадался, почему 7 ноября в Беларуси считается «красным днем календаря» – так белорусская модель лучше «продается» в России. В Москве до сих пор многие уверены, что у нас «социализм», хотя демонтаж его произошел фактически лет 10 назад. Популярность «батьки» в России ничем конкретным власти Путина не угрожает, но позволяет Лукашенко отхватить свой кусок пирога на местном рынке. Разумеется, о качестве этого «пирога» можно поспорить. Так, белорусские молочные продукты продаются повсеместно, и в белорусский павильон на ВДНХ (ВВЦ) люди охотно заглядывают. С другой стороны, что предлагают им в том павильоне, который встречает стендами о котиках и карателях?

6-1 (1)  6-2

«Белорусский лен», «Белорусские хлебобулочные изделия», «Белорусская обувь»… По обыкновению – чистенько и бедненько. И на здании посольства Беларуси (Армянский переулок) висит реклама обуви. А могли бы делать ставку на «Интеграл», «Горизонт», велозавод… Если бы эти наукоемкие предприятия, передовые в советское время, были своевременно перезагружены вместе с системой.

* * *

Не надо себя обманывать: Россия имеет запас прочности и вряд ли распадётся в ближайшее время – вопреки тому, что прогнозировали отдельные горячие головы. Москва была и будет важным центром притяжения. Беларусь во многих сферах отстаёт от восточной соседки: например, нашему музыкальному театру не помешало бы перенять опыт московской оперетты в оформлении спектаклей, и в минском зоопарке (какой вопиющий недостаток!) нет ни слонов, ни жирафов, ни пингвинов… Однако москвоцентристское мышление в Беларуси постепенно уходит в прошлое, и слава Б-гу. Работать с москвичами никогда не отказывался, а жить в их городе, наверное, не смог бы.

Вольф Рубинчик, г. Минск

wrubinchyk@gmail.com

12.07.2016

Опубликовано 13 июля 12:27

В. Рубінчык. КАТЛЕТЫ & МУХІ (16)

Спякотны чэрвень… Юбілейная, пятая тусоўка «чэсных» дэлегатаў у Мінску. Учора ў метро гэтак навязліва гукалі праз рэпрадуктар: «Сёння адбываецца адзін з найважнейшых форумаў у жыцці нашай краіны…» Ніякі ён не найважнейшы, зразумела: арганізатары ўсё пастанавілі заранёў. Да жыхароў Беларусі ў чарговы раз залезлі ў кішэню; ну, кладучы руку на сэрца, выдаткі адносна невялікія (усё ж не зацягнулася імпрэза, і дарылі дэлегатам не «Мерседэсы», не трактары, а «ўсяго толькі» самсунгаўскія планшэты). У параўнанні з грашыма, выкінутымі на геапалітычныя праекты – дружбу з Венесуэлай, будоўлю АЭС – капейкі, можна сказаць.

Галоўны аратар па-фрэйдаўску прагаварыўся, якое месца адводзіць народу: «І запомніце простую народную ісціну: “Не сена ідзе да каровы, а карова да сена”. І трэба навучыць наш народ рухацца туды, дзе ёсць працоўнае месца». Зрэшты, амаль гэтак сама бачыць сваіх любімых бедненькіх беларусікаў Святлана Алексіевіч: па Мінску, аказваецца, ходзіць нейкае безаблічнае «агульнае народнае цела». Магчыма, у наступны раз адзін проста будзе казаць пра «быдла» («У Заходняй Беларусі пад Польшчай нацыянальна-моўныя правы беларусаў тапталіся, іх таксама абзывалі і выстаўлялі быдлам і хамамі», адзначаў лінгвіст Віталь Станішэўскі), а другая пра «біямасу»: кепскія прыклады заразлівыя.

Ах, у Беларусі невысокая аддача ад працы і не расце ўжо тры гады, таму ўсім трэба «распрануцца і працаваць»!.. Кінарэжысёр Юрый Хашчавацкі – не дужа мне сімпатычны, бо сам у многім адстаў ад жыцця – трапна заўважыў пра Лукашэнку: «спыніўся, захрас у той матрыцы, якую стварыў для сябе». Дзіва што: чалавек 22 гады кіруе, даўно пераседзеў на пасадзе кіраўніка дзяржавы Брэжнева (той толькі 18 год пратрымаўся), а многія памятаюць, ува што ператварыўся Леанід Ільіч пад канец 1970-х – пачатак 1980-х гг…

Я б мо і не стаў згадваць шоў у цэнтры Мінска, калі б не «ізраільскі аспект». Прыехала Софа Ландвер, якая ўсё ж не ком з гары, а міністарка абсорбцыі Ізраіля (у каторы раз?), старшынька ізраільска-беларускага камітэта па эканамічнай супрацы і г. д. І пачалося! «Усебеларускі народны сход – гэта вельмі значнае мерапрыемства для краіны, дзе абмяркоўваюцца планы на бліжэйшую пяцігодку і падводзяцца вынікі папярэдніх гадоў. Прыкметны той факт, што сход склікаецца раз на пяць гадоў і будучыня краіны вызначаецца сапраўды ўсенародна». Адразу відаць, што 30 год, пражытых у СССР (1949-1979), наклалі на Софіну свядомасць невыдаляльны адбітак: мабыць, дагэтуль тужыць па пяцігодках і камунізме, што меўся быць пабудаваны праз год пасля яе ад’езду… І ясная рэч, візіцёрка лепей за мільёны грамадзян Беларусі, недатычных да сходу, ведае, што такое «ўсенароднасць»…

У справаздачы 24.06.2016 для ізраільскіх чытачоў С. Л. як бы намякае, што не зусім верыць у сваю прапаганду (ціпа займалася дыпламатыяй і паскарала алію беларускіх яўрэяў :)). На трыбуну сходу яе не пусцілі, але «ў час сустрэчы з міністрам сацабароны і працы Марыянай Шчоткінай я ўзняла, натуральна, пытанне аб вяртанні пенсій ізраільцянам, былым грамадзянам Беларусі. На жаль, пытанне гэтае вырашаецца значна больш марудна, чым нам бы хацелася. Галоўнай прычынай з’яўляецца эканамічны спад у краіне, Беларусь знаходзіцца ў няпростай сітуацыі. Але разуменне і жаданне беларускага боку вырашыць гэтую праблему існуе».

Каб даведацца, колькі ў беларускага боку «разумення і жадання», успомнім: у чэрвені дакрызіснага 2007 г. у Беларусь прыязджала дэлегацыя Кнэсэта на чале з Марынай Салодкінай (1952-2013). Марына паведамляла: «асноўная мэта вiзiту iзраiльскай дэлегацыi вяртанне пенсiй выхадцам з Беларусiгэта для Iзраiля не фiнансавае пытанне, а пытанне гонару: людзям павiнны быць вернуты грошы, якiя яны зарабiлi. Добры прыклад у гэтым плане падае Расiя. Яна без усялякiх перагавораў вяртае пенсii ўсiм тым, хто пакiнуў яе тэрыторыю пасля 1992 года». Тая ж Ландвер сустракалася з той жа Шчоткінай у лютым 2012 г.: «Паводле ізраільскага боку, афіцыйны Мінск выказаў прынцыповую згоду выплачваць пенсіі выхадцам з Беларусі. Як і ў выпадку з Расіяй, ад ізраільцян патрабуецца прадаставіць цэлы шэраг звестак… Ландвер заявіла Шчоткінай, што праца над падрыхтоўкай адпаведных дакументаў будзе пачата адразу ж па яе вяртанні ў Ізраіль». Прынцыповая згода, такая прынцыповая…

Не маю сумневаў: Ландвер даўно зразумела, што яе (і папярэднікаў – ізраільцяне прасілі ўлады РБ выплачваць пенсіі задоўга да Салодкінай) водзяць за нос, але працэс для яе важнейшы за вынік, які нібыта «будзе дасягнуты ў бліжэйшай перспектыве». Ну і перападаюць, пэўна, нейкія крыхі з панскага стала: іначай трудна вытлумачыць хадульны аптымізм і паўтарэнне мантры «Калі ў суседніх краінах крызіс, то яго наступствы закрануць і Беларусь». Паказальна, што нават пасольства Ізраіля пасаромелася ў сябе (сайт, фэйсбук) асвятліць «лёсаносны» візіт міністаркі.

Што да вышэйшых чыноўнікаў РБ – яны з 1990-х гадоў прызвычаіліся ўдаваць з сябе дурнаватых. Магчыма, так ім лягчэй існаваць у гэтым складаным свеце; улічваючы тое, што сеанс «калектыўнай тупаватасці» доўжыцца трэці дзясятак гадоў, не такая дурная тая верхавіна, як часам хоча падавацца. Між тым вышэйзгаданая лаўрэатка ўключылася ў піяр-кампанію гаспадароў «Чырвонага дома»: «Калі б Лукашэнка ведаў, што такое Нобелеўская прэмія, я была б шчаслівая». Гы-гы, які ёлупень! Падвяла і «гістарычны» грунт: маўляў, Гітлер знішчыў яўрэяў, і цяпер беларусы – сялянскае насельніцтва, дзе ёсць толькі сялянскія веды… Глупства, канешне, але не адна яна так разважае. Небезвядомы «гаон» Андрэй Шуман пісаў улетку 2011 г.: «Парадак у Беларусі будзе магчымы толькі ў тым выпадку, калі ў нас адбудзецца змена палітычнага класа, калі нашай элітай зноў стануць яўрэі-гараджане, а не напорыстыя вясковыя хлопцы». У яго спыталіся – дзе ўзяць яўрэяў? «Запрасіць іх сюды з Манхэтэна і Брукліна назад»… Потым, праўда, патлумачыў: «“яўрэй” – метафара страчанага інтэлігента… Арыйскасць або яўрэйскасць не мае ніякага значэння. Увогуле этнічнае паходжанне вельмі ўскосна звязана з інтэлігентнасцю». Ну, дзякуй і за тое: па-мойму, ясна, што нешматлікім ужо яўрэям Беларусі не патрэбна ні юдафобія (якую, безумоўна, правакуюць развагі пра «элітнасць»), ні бязглуздая юдафілія, абапертая на міф пра нейкую нашу асаблівую інтэлігентнасць. Дайце жыць спакойна…

У бліжэйшы час, падобна, спакою не будзе нікому, ці амаль нікому – праз няздатнасць большай часткі кіраўнікоў (у тым ліку і яўрэйскага паходжання) да рацыянальных крокаў, не кажучы пра маральныя. Даволі павучальная гісторыя пра тое, як наіўны і шчыры (?) бізнэсмен-яўрэй, зарабіўшы мільёны долараў у Мінску, паверыў закліку і ў сярэдзіне 2000-х уклаў іх ва «ўздым сельскай гаспадаркі» пад кіраўніцтвам тав. Шапіры. «З 2012 года Шурым спрабуе вярнуць свае каровы», – бядуе фельетаніст і дадае: «Міхаіл Шурым – унікальны. Яго мама выкладала беларускую мову і ідыш у школе. І выхавала яго патрыётам Беларусі. Больш патрыятычнага для Беларусі чалавека я не сустракаў нават сярод членаў БНФ».

Ці значыць гэта, што патрыётам – або проста сумленным асобам – няможна выяўляць у краіне ніякай актыўнасці? Не, не значыць, але ж асцярогі неабходныя… Аркадзь Ізраілевіч з групы будаўнічых кампаній канстатаваў у часопісе «Бизнес-ревю» (сакавік 2016): «прынцыпы і стыль беларускай норматворчасці ў лепшы бок не мяняюцца». Прыблізна пра тое самае гаварылася ў папярэдняй серыі «Катлет & мух». На яе, між іншага, адгукнуўся не адзін мастак Андрэй Дубінін. Гісторык Анатоль Сідарэвіч піша: «Цікавы артыкул! Прытча пра цыбулю наводзіць на роздум, а падказка пра тое, як стаць мільянерам, выклікае смех, але не вясёлы. Пра ідыш проста выдатна». Праўда, знайшліся і чытачы, якім не да душы быў мой скепсіс у дачыненні да сучаснага БДУ. Мне нагадалі пра канферэнцыю «Беларуска-яўрэйскі дыялог у кантэксце сусветнай культуры», адбытую ў 2008 г. Аднак, па-мойму, факт яе правядзення не супярэчыць таму, што я спрабаваў давесці. Канферэнцыя не стала нечым звышістотным для навуковага свету і фактычна прайшла незаўважанай нават у Мінску. Характэрна і тое, што зборнік яе матэрыялаў выйшаў праз тры гады (у Магілёве-2014 паспелі надрукаваць у першы дзень). Усё ж ён варты прачытання і кароткага аналізу.

Многія выступоўцы не сказалі нічога новага ні пра беларусаў, ні пра яўрэяў, ні пра дыялог: той жа змагар з «амерыканізаваным глабалізмам» акадэмік Яўген Бабосаў, чый пленарны даклад ішоў, аднак, першым нумарам… Больш парадавала прафесарка Марына Мажэйка з паведамленнем пра філасофію Маймона (Хеймана; жыў у другой палове XVIII cт.) і прапановай: у «г. [п.] Мір можа быць адкрыта мемарыяльная дошка, прысвечаная нашаму земляку, знанаму прадстаўніку кантыянства – Саламону Маймону». Дошкі, здаецца, дагэтуль няма, але гэта ўжо не праблема навукоўцаў…

Няблага паказаў сябе і Віктар Пічукоў з Гомеля: яго тэкст «Сацыяльны вобраз яўрэя ў асяроддзі сельскіх немцаў БССР міжваеннага перыяду» быў заснаваны на архіўных дакументах і ўтрымліваў масу нечаканых паваротаў. Цікавыя падрабязнасці ёсць у артыкуле Станіслава Рудовіча «Стаўленне яўрэйскай грамадскасці Беларусі да абвяшчэння БНР (1918 г.)». Заслугоўвае ўвагі агляд Анатоля Кержнера з украінскай Вінніцы «Адраджэнне яўрэйскага жыцця ў краінах СНД: дасягненні і праблемы»: у ім, між іншага, паказана, з якімі цяжкасцямі сутыкнуліся вытворцы кашэрнага хлеба «Блюмінскі» ў беларускім Магілёве 10 год таму. А вось «Беларуска-яўрэйскі дыялог у позняй прозе Змітрака Бядулі» Паліны Лявонавай выглядае досыць павярхоўным – мо таму, што аўтарка, засяродзіўшыся на такіх творах Бядулі, як «Салавей», «Язэп Крушынскі», «У дрымучых лясах», забылася на аповесць «Набліжэнне» (і апавяданні кшталту «Свінарка Фрэйда»), а мо праз тое, што замнога было ў артыкуле банальнасцей.

Напэўна, час ад часу варта праводзіць такія канферэнцыі. І помнік Эфраіму Севеле ў Бабруйску (урачыстае адкрыццё плануецца правесці 1 ліпеня) патрэбен. Але заўсёды хочацца большага. Найлепшым помнікам для Севелы, мяркую, было б адраджэнне ў Беларусі мовы яго герояў з Інваліднай вуліцы, а менавіта ідыша. Прынамсі частковае.

І раз ужо ў пачатку загаварылася пра чыноўнікаў. Дзейнасць прэм’ер-міністра Уладзіміра Гройсмана ва Украіне мне цяжка ацэньваць, да таго ж не мінула яшчэ 100 дзён з яго прызначэння. Аднак адзін «мінус» ён ужо зарабіў: не выціснуў з ураду чалавека, які гэты ўрад яўна дыскрэдытуе. Маю на ўвазе «адказнага» за ўнутраныя справы… Вядома, што год таму Арсен Авакаў бадзёра адрапартаваў у фэйсбуку: «Забойства А. Бузіны раскрыта. Сёння раніцай [18 чэрвеня 2015 г.] злачынцы былі затрыманы». Насамрэч за злачынства – здзейсненае, нагадаю, у Кіеве ўдзень 16 красавіка 2015 г. – ніхто дагэтуль не асуджаны. Суд у 2016 г. не прадоўжыў арышт падазраваных, якіх «цэлы міністр» у парушэнне прэзумпцыі невінаватасці летась назваў злачынцамі. Недалёка заедзе ненька-Украіна з такімі службоўцамі…

Вольф Рубінчык, г. Мінск

24.06.2016

wrubinchyk@gmail.com

Апублiкавана 25.06.2016    8:32

Беседа с писателем Давидом Шульманом – ч. 2-я (на белорусском)

ГУТАРКА З ДАВІДАМ ШУЛЬМАНАМ

(заканчэнне, пачатак тут).

  1. Барысаў, ідыш, продкі, кампартыя…

У Вас многія творы пра Барысаў, Ваша юнацтва…

– Натуральна – кожны літаратар піша пра сябе і тое, што перажыў.

Калі прыязджаеце ў Беларусь, то Барысаў штораз наведваеце?

– Вядома, там жа пахаваны бацька, дзед з бабуляй, цётка… Учора я там быў, прывёў магілы ў парадак. Гэта галоўнае, дзеля чаго я прыязджаю сюды: наведаць бацьку, «адчытацца» перад ім. Маці ж пахавана ў Эйлаце. Сем гадоў таму…

У Барысаве засталіся яшчэ родзічы?

– Нікога. Некалькі чалавек ёсць знаёмых… Летась была прэзентацыя ў барысаўскім доме-музеі Каладзеева маёй кніжкі «З вялікай літары Б.», дарэчы, там пра маю былую суседку. Вялікая літара «Б» – гэта Беларусь, Барысаў, Берагавая… і Бенянсон Блюма Беркаўна.

Дзе зараз сябе лепей адчуваеце – у Барысаве ці ў Эйлаце?

– У Эйлаце. Мне і Мінск цяпер бліжэй, чым Барысаў. А Барысава мне малавата: пасля Эйлата – такая правінцыя з нізкім небам… Хаця горад і вялікі, ехалі ўчора доўга на машыне па вуліцы Гагарына, мясціны знаёмыя. Але гэта ўжо не маё. Маё – мінулае, а пра сённяшні Барысаў я не змог бы напісаць. Штораз, калі наведваю яго, дзіўлюся, як я тут жыў… Гэта ўжо не той горад.

За беларускімі навінамі сочыце?

– Кожны раз, як вяртаюся з работы, гляджу ў аўтобусе. Маю доступ у інтэрнэт праз тэлефон. Праглядаю некалькі недзяржаўных сайтаў, яны больш цікавыя, разняволеныя… Мяне не цікавіць афіцыёз – ні беларускі, ні расейскі. Я не гляджу расейскае тэлебачанне, усе гэтыя шоў пра лідэраў, байкі пра палітыку… Мне цікавейшае жыццё звычайнага чалавека.

– Ізраільскай палітыкай, пэўна, таксама ніколі не цікавіліся?

– Чаму, нейкі час нават сам займаўся палітыкай у Ізраілі. Гэта было ў першыя гады, калі мы прыехалі: стваралася партыя на чале са Шчаранскім («Ісраэль ба-алія»), дык я быў у горадзе лідэрам… Гады два. Мяне ў той час віншавалі з днём народзінаў вядомыя палітыкі, зараз адзін з іх – старшыня Кнэсету (Юлій Эдэльштэйн). Маю шмат фотак, дзе зняты з ім, са Шчаранскім, з іншымі… Я ўдзельнічаў у з’ездах, ездзіў на іх з Эйлата. Але зразумеў: палітыкай павінны займацца людзі, для якіх гэта сэнс жыцця. У мяне ж было проста жаданне дапамагчы расейскамоўнай абшчыне ўзняцца, пісаў у мясцовыя выданні пра гэта. А потым шкада стала часу… Мне лягчэй сесці, напісаць кнігу.

– Вы ж былі і старшынёй аб’яднання выхадцаў з Беларусі ў Эйлаце?

– Быў гадоў 8-10, а цяпер суполка распалася… Прымаў дэлегацыі з Беларусі. З Мінска прыязджалі – два чалавекі, чатыры, шэсць… Я іх сустракаў, паказваў горад. Звычайна гэта былі чыноўнікі, якія займалі добрыя пасады. Дарэчы, мы пасябравалі, сябруем дагэтуль з некаторымі. Мяне і сям’ю сястры не цікавяць пасады – яны былі ў нас, прыязджалі як чыноўнікі, але сустракаліся як звычайныя людзі. Мяне цікавіць, які ён побач са мной, а не на працы.

У суполку ўваходзіла чалавек 80. Мы ўздымалі чарку… Адзначалі яўрэйскія святы з беларускім прысмакам… Размаўлялі пра Беларусь, хто адкуль, хто чым займаецца. Збіраліся звычайна ў якой-небудзь рэстарацыі… Мелі патрэбу ў «абшчэнні».

– Як жа суполка распалася?

– Сама сабой. Людзі сталі жыць лепей, але шмат часу працаваць, іх ужо цягнула дахаты, больш часу пабыць са сваёй сям’ёй…

– Калі цяпер захоча прыехаць госць з Беларусі, які пра Вас не ведае, як яму знайсці «ізраільскіх беларусаў» у Эйлаце?

– Трэба зайсці ў сеціва, там ёсць адрасы кіраўніцтва… Калі трэба, мы прымем. Займаюся гэтым ужо не як лідэр, а як ватык, чалавек, які даўно жыве ў Ізраілі. 25 год прамільгнулі хутка, як, зрэшты, хутка праходзіць усё жыццё.

– Вы адчуваеце сябе часткай Ізраіля?

– Канешне.

– І прэзентацыі Вашых кніг у Ізраілі адбываліся?

– Былі. Але не на Іерусалімскім кніжным кірмашы – гэта далёка. Эйлат ад Іерусаліма – мінімум 4 гадзіны язды. У мясцовых установах, у кнігарні былі сустрэчы…

– Каго чытаеце з ізраільскіх пісьменнікаў?

– Меіра Шалева – у цудоўных перакладах.

– У перакладах нешта губляецца… Вы маглі б і на іўрыце?

– Можа, і губляецца, але Шалева перакладаюць шмат гадоў, вядомыя перакладчыкі… У арыгінале я магу не зразумець усіх нюансаў. Цяжкавата ўсё ж – на іўрыце я магу невялікае апавяданне прачытаць, ну а раманы… Не ў мае гады!

– А што б вы параілі ў Шалева?

– Усё, што тут даступна.

– Падазраю, што Этгара Керэта на беларускую больш перакладалі…

– Так, бо ў яго пераважна кароткія апавяданні. Ён – іншы пісьменнік, не зусім мой, а вось Шалеў – мой пісьменнік. І ў яго шмат раманаў, амаль усе звязаны з Расіяй, Беларуссю, Украінай…

– Апошнім часам культурныя сувязі, выглядае, мацнеюць: прыязджалі Ёнатан Барг, той жа Керэт… Відавочна, з дапамогай пасольства Ізраіля. Вас запрашалі?

– Не.

– А хацелі б, каб Вас пасольства запрасіла?

– Звычайна на маіх прэзентацыях прысутнічаюць людзі з пасольства. Мінулым разам, дый раней, былі адказныя за культуру, я дарыў ім кніжкі свае… Але пакуль, напэўна, я не такі вядомы. Можа, справа і ў тым, што яны зацікаўлены прадстаўляць тут карэнных ізраільцян.

Дык і Вы ўжо, бадай, «карэнны» – 25 год у Ізраілі. Што прапанавалі б для публікацыі ў інтэрнэце з новай кнігі «Особое женское состояние»? Можа, кароткія дыялогі?

– Там ёсць і эратычныя…

259 260

– Мы ж не цэнзурны орган! А ці прадаюцца зараз вашы кнігі ў Беларусі?

– Патрошкі, «а бісэлэ».

– Мая настаўніца Пніна Мелер любіць паўтараць: «а бісэлэ, а бісэлэ – вэрт а фулэ шысэлэ!» У кнігах Вашых многа слоў і выразаў на ідышы – як з гэтай мовай у аўтара?

– Разумею амаль усё. Ужываю мову на працы – ёсць там некалькі чалавек, з якімі я размаўляю на ідышы. Гэта не выхадцы з нашых краёў – з Румыніі…

– То бок ідыш яшчэ даволі папулярны ў Ізраілі… Ці не «яшчэ», а «ўжо»?

– Так, «ужо»… З кожным годам становіцца больш папулярным. Пасля шматгадовага занядбання многія зноў пачалі размаўляць на ім, ладзяцца курсы…

– А ў Вас ідыш ад маці? «Мамэ-лошн»?

– Ад бацькоў. У нас гаварылі дома, так што і я, і сястра вывучылі мову. Размаўляем мы зараз няшмат, але калі трэба, каб ніхто не «паняў», то мы з сястрой гутарым на ідышы! Ні дзеці, ні яе муж нічога не разумеюць… Або калі па тэлефоне трэба нешта сказаць, каб не падслухалі…

– У Барысаве Вашага юнацтва былі месцы, дзе размаўлялі на ідышы?

– Паўсюдна! Усе размаўлялі, не баяліся. На вуліцах ішлі, у парках сядзелі, размаўлялі. Праўда, у аўтобусах – не. Тыя, з кім я жыў побач, прыходзілі да нас, да бацькоў, размаўлялі… Гэта былі людзі, якія нарадзіліся яшчэ ў 20-я, 30-я гады, у якіх ідыш быў карэнны, мова, з якой яны нарадзіліся. А вось большая частка пасляваеннага пакалення – ужо не гаварыла.

– У Вас ідыш такі застаўся…

– Правільна, таму што побач былі дзед з бабуляй, суседзі… Мы круціліся ў гэтай атмасферы ідышскай. Бацькі выпісвалі часопіс «Савеціш Геймланд», чыталі. Я нават прывёз тры нумары ў Ізраіль, яны ляжаць у маёй кладоўцы.

– Дзед з бабуляй – яны з Барысава?

– Не, дзядуля са Свіслачы, гэта Магілёўская вобласць, Асіповіцкі раён, пад Бабруйскам. Бабуля – з Лапіч.

Якое жыццё яны пражылі?

– Вельмі кахалі адно аднаго. Дзядуля быў сплаўшчыкам – такая габрэйская спецыяльнасць. А бабуля дома, займалася дзецьмі. Раней-та жанчыны не працавалі.

А бацька мой – з Бабра, маці – са Свіслачы. Бацька ваяваў у фінскую, вызваляў Заходнюю Беларусь у 39-м годзе. Усё на зборы яго цягалі. Казаў: «Толькі валасы адрастуць – зноў на зборы!» Так ён папаў на фінскую, а потым – на Вялікую айчынную. Медалі яго ў мяне, я цішком вывез, тады цяжка было вывозіць узнагароды…

Сам я не служыў у арміі, але быў на зборах – 4 месяцы. Але я іх добра адбыў – сакратаром партыйнай арганізацыі гэтай часці. Партыйны чалавек… Уступіў у КПСС у 1970 г. – да 100-годдзя нараджэння Леніна.

– Верылі ў ідэі ці кар’еру хацелі зрабіць?

– Не тое што кар’еру, а быў заідэалагізаваны, як усё грамадства.

– То бок усё-такі верылі?

– Мне здавалася, што з партыяй можна лепей зрабіць… Вядома, расчараваўся. Хутка? Не, не вельмі. Жыў звычайным жыццём… Калі ад’язджалі мы, выходзіў з партыі, дык парторг сказаў: «ты не хадзі на сход, каб табе не было непрыемна, давай сюды білет».

– У 1991-м было яшчэ так строга? Ужо ж нібы развальвалася ўсё…

– Я ж выязджаў з Савецкага Саюза. Развальвалася, але была партыйная арганізацыя, яшчэ людзі карміліся з КПСС. Здаў я білет, інакш мяне не выпусцілі б…

– Вы ж і бізнэсам у СССР займаліся?

– Так, меў кааператыў, ён называўся «Время», гэта быў шоў-бізнэс у Барысаве… Тое, што апісаў у кнігах, – усё праўда.

Ад’ехаў – усё скончылася. Нейкі час я хацеў у Ізраілі бізнэс прадоўжыць, але потым падумаў, што мне будзе цяжка, іўрыта яшчэ не было…

– Што б Вы пажадалі нашым чытачам?

– Каб прыйшлі на прэзентацыю 27 чэрвеня ў Мінску!

– Добра, а як наконт больш глабальных зычэнняў?

– Я чалавек не глабальны, хутчэй «лакальны». Што называецца, «не чапайце мяне – і я вас чапаць не буду».

– Усё ж нямала ведаеце, бачыліШто можна зрабіць, каб наш свет стаў лепшым?

– Кожны хай займаецца сваёй справай, добра робіць гэтую справу, думае пра сваіх, дбае ў першую чаргу пра сваю сям’ю. Больш увагі сваім родным, таму што ўсё мінае, яны зыходзяць, і тады адчуваеш сябе вельмі кепска.

– А менавіта ў Беларусі – што можна змяніць?

– Я зацікаўлены, каб людзі жылі добра, каб у іх усё было…

– І «мірнага неба над галавой»?

– Якраз мне здаецца, што не трэба грамадзян палохаць канфліктамі, што вакол ворагі: маўляў, яны вінаваты, што чагосьці не хапае… Ворагі наўкол толькі ў Ізраілі, і гэта дужа непрыемна, але тым не менш мы жывем, працуем…

– Вы прыязджаеце ў Беларусь з 1994 г. – нешта змянілася да лепшага?

– Ну, вядома, новыя будынкі з’явіліся прыгожыя. Потым, мне здаецца, людзі сталі больш упэўненыя ў сабе.

– Але вы не хацелі б тут жыць…

– Не, я ўжо проста не змагу. Я чалавек вольны, незалежны.

– У Беларусі не зусім вольна?

– Не хацеў бы ўлазіць у гэтыя праблемы. Але Алексіевіч мудра выказалася наконт дыктатуры… У яе быў добры настаўнік – Алесь Адамовіч. Не заўсёды я з ёй згодзен, але кожны мае права на памылкі, на іншы пункт гледжання.

– Пасля таго, як Святлане Аляксандраўне прысудзілі Нобеля, у Ізраілі сталі лепей ведаць пра Беларусь?

– Так, лепей. Я прыйшоў на работу, а мне кажуць: «Твая ўзяла прэмію». Да таго ж яна прыязджала ў Ізраіль пасля гэтага, я чытаў інтэрв’ю з Алексіевіч у нашай газеце.

* * *

У Лявона Баршчэўскага, які год таму ўзяў слова падчас прэзентацыі кнігі Давіда Шульмана, творчасць Давіда выклікала асацыяцыі са Змітраком Бядулем ды Ісакам Бабелем. На мой густ, Д. Шульман усё ж бліжэй да Бядулі: сентыментальнасцю, самавызначэннем «габрэйскі беларус», практычнасцю ў асабістых справах ды некаторай наіўнасцю ў грамадскіх… У нечым яго няхітрыя гісторыі нагадваюць творы Эфраіма Севелы. Шкада, што ў літаратуры Ізраіля мой суразмоўца, носьбіт беларускай мовы і культуры, застаецца адзінцом. Пакуль?

Падрыхтаваў Вольф Рубінчык для belisrael.info

Мінск, 22.06.2016.

Апублiкавана 23 чэрвеня 2016  11:17

Водгук ад нашага пастаяннага мінскага чытача Алеся Рэзнікава (24.06.2016):

Упершыню пазнаёміўся з Давідам Шульманам на прэзeнтацыі 11 чэрвеня 2013 г. у Кнігарні логвінаЎ. Ён прэзентаваў кнігі прозы “Баскетболистка з улицы Жданова” і “Дзе ўзяць крыху шчасця”. Прыйшоў крыху раней, нават трошку паразмаўлялі, як быццам бы даўно былі знаёмыя. На прэзентацыі былі пісьменнікі Уладзімір Арлоў і Уладзімір Някляеў. Атмасфера была вельмі цёплая і хатняя. Кніжкі я набыў і даваў пачытаць розным людзям. Расказы філасофска-іранічныя з элементамі лёгкага эратызму. Разам з тым ёсць грамадзянская пазіцыя і любоў як да Беларусі, Барысава, так і да Ізраіля і Эйлата… Другі раз быў на прэзентацыі 17 чэрвеня 2015 г., Давід Шульман мяне адразу пазнаў. Я падзяліўся уражаннямі з маёй паездкі ў Ізраіль (быў у каталіцкай пілігрымцы ў верасні 2013 г., нават 2 дні былі ў Эйлаце – праўда, не ведаў, што пісьменнік таксама там жыве). Набыў кніжку “З вялікай літары Б”, прачытаў, потым падарыў Адзе Эльеўне Райчонак. Дзякуй за ўвагу. Алесь.