Tag Archives: «дисциплинарный санаторий»

В. Рубінчык. КАТЛЕТЫ & МУХІ (71)

А зноў – шалом-здароў! Вечнае вяртанне да серыі № 70 скончылася вось чым. Я падумаў, што «Катлеты & мухі», серыял, які дэманструецца звыш 30 месяцаў (з жніўня 2015 года), трэба перафарматаваць. У ранейшых выпусках было (за)шмат усяго: успаміны, развагі пра мінулае і сучаснасць, анонсы, цытаткі, ідэйкі на грані ўтопій, жарцікі на грані сарказму, элементы палітычных даследаванняў і расследаванняў… Карацей, паліталагічныя скорагаворкі. Тое, што яны не ўсім чытачам падабаліся, – гэта натуральна, праблема ў тым, што і мне яны паступова надакучваюць. Ні Бялкоўскага, ні Навальнага, ні Гюнтэра Вальрафа, або, на крайні выпадак, Лёліка Ушкіна з мяне не выйшла (не вельмі-то хацелася :)). Між тым «праект» існуе і давёў сваё права на існаванне – кідаць яго шкада… Пакуль так: асноўную частку «Катлет…» будуць складаць мудрыя думкі розных прыкметных асоб, а палітсатыра і мае ўласныя меркаванні адступяць на задні план. Ну, сёння яшчэ трохі пазунзоню.

Then am I                                Жыву

A happy fly,                            ці паміраю я –

If I live,                                   Муха я

Or if I die.                                Шчаслівая.

(радкі з верша Уільяма Блэйка – я сам у шоку)

Тым часам зварот у адміністрацыю Фрунзенскага раёна сталіцы РБ даў нейкі плён…

 

Як было (у 2017 г.; гл. 38-ю серыю) і як стала (фота 17.04.2018). Слушна-такі «Bieruta».

Гуляючы па вуліцы Прытыцкага, жыццядайнай для Фрунзенскага раёна, агулам нямала цікавага можна пабачыць. Цешаць вока жыхароў і гасцей Каменнай Горкі рыбы, намаляваныя, няйначай, у чацвер.

Фота 2017 г.

Тут бы i наладзіць пікет у падтрымку Насці Рыбкі, якую крыўдзяць злыя чыноўнікі Тайланда, яны ж тайцы (не блытаць з Якавам Тайцам, слынным дзіцячым пісьменнікам, ураджэнцам нашай Смаргоні).

А вось абяцанкі-цацанкі 2014 года:

За плотам – дзялка плошчай звыш гектара, выглядае так:

Мінск, 17.04.2018

Няўжо і мы – «краіна фасадаў», як менаваў Расію маркіз Астольф дэ Кюстын? Рабяткі на казырным участку ля метро і самі не будуюць, і іншым каторы год не даюць – каму тое выгадна?

Дарэчы, звярніце ўвагу на вуліцу пад мілагучнай назвай «1-ая Раённая магістраль» – «скучно, девушки». Назвалі б у гонар Гервасія Вылівахі (героя славутай аповесці Уладзіміра Караткевіча «Ладдзя Роспачы»), як радзіў Саюз беларускіх пісьменнікаў!.. Дый ваш пакорлівы слуга ў 2015 г. прапанаваў два дзясяткі варыянтаў, каб увекавечыць у Мінску памяць знакамітых яўрэяў. Можа, ідэю і падтрымалі тутэйшыя гісторыкі з яўрэйскімі каранямі (адзін з іх пазіцыянуе сябе як «паўжыдак-паланафіл» :)), ды мне пра тое невядома.

Затое некаторым тутэйшым дужа спадабаўся дэмагагічны, a мо правакацыйны артыкул ізраільца Уладзіміра Бейдэра. Чаго варты наезд на «дзяржаўнага яўрэя» з Украіны, Іосіфа Зісельса: «яўрэй забіў Пятлюру – і вось вам усім Халакост… Зісельс падмацаваў хісткі тэзіс сваім сумленным яўрэйскім імем у сваім статусе на асабістай старонцы ў “Фэйсбуку”». Далей робіцца выснова, што такія, як Зісельс, дапамагаюць апраўдваць забойцаў з ліку ўкраінскіх нацыяналістаў.

І. З. мне, як кажуць, не сват і не брат, хоць аднойчы я паціскаў яму руку (не шкадую). На самай справе год таму ён напісаў наступнае: «Па заканчэнні сімпозіума “Шоа ва Ўкраіне” мы пагулялі па Парыжы і зайшлі павячэраць у рэстаран на вуліцы Расіна. На выхадзе з гэтага рэстарана звыш 90 гадоў таму Самуіл Шварцбард 25 мая 1926 года застрэліў Сімона Пятлюру. Калі мы кажам, што “ўсе яўрэі адказныя адзін за другога”, ці маем мы на ўвазе і гэты выпадак? А калі маем, то ці ўсведамляем, што ў шэрагу многіх іншых прычын гэтае забойства праклала гістарычны шлях да Шоа?»

Не прыкмеціў тут апраўдання забойстваў 1941-га і наступных гадоў, а бачу філасофскія развагі пра калектыўную адказнасць, з’яву, што існуе ў свеце, хочам таго або не. Насамрэч, самасуд, здзейснены Шварцбардам, пры знешняй «эфектнасці» і прывабнасці (яна дзейнічае дагэтуль – у 2013 г. некалькі ізраільцаў, выхадцаў з СССР, павесілі шыльду памяці «яўрэйскага героя» ў Гуш-Эцыёне), у рэшце рэшт паглыбіў раскол паміж яўрэямі і ўкраінцамі, выклікаў у некаторых паплечнікаў Пятлюры прагу помсты. Тым болей што Шварцбард, хоць і адседзеў не адзін месяц, фармальна пакараны французскім судом не быў. Яго баранілі многія яўрэйскія – і неяўрэйскія – грамадскія дзеячы.

Пра забойства Пятлюры ды яго наступствы я пісаў у далёкім ужо 2014-м. Крыху пазней Аляксандр Розенблюм – жыхар Арыэля, юрыст з велізарным стажам (працаваў у Барысаве) – прыслаў такі водгук: «Калі б судзіў Шварцбарда я і без удзелу прысяжных, то вынес бы абвінаваўчы прысуд, але ўлічыў бы, што ён заслугоўвае права на літасць… Самасуд – гэта бясспрэчнае злачынства (калі яно было здзейснена НЕ пад уплывам аффекту). Але пры ўдзеле прысяжных суд заўсёды звязаны вердыктам».

Тое, што Уладзімір Б. – вопытны журналіст, колішні намрэдактара газеты «Вести» і прадстаўнік часопіса «Огонёк» у Ізраілі – заняўся дэмагогіяй, абвінавачваючы людзей з іншымі поглядамі на мінулае ў баязлівасці ды здрадзе яўрэйству, не здзівіла. Усюдыісная вікіпедыя сведчыць, што ў жніўні 2014 г. ён «узначаліў аддзел тлумачальнай і агітацыйнай работы» партыі «Наш дом Ізраіль». Такім толькі й давяраць 🙂

Разам з тым шмат якія асаблівасці сітуацыі ва Украіне, у тым ліку няўменне (хутчэй, нежаданне) раскрыць забойствы Алеся Бузіны і Паўла Шарамета, ды не ў апошнюю чаргу – усхваленне адыёзных дзеячаў на дзяржаўным узроўні, дратуюць мяне. Бадай, згаджуся з расійскім даследчыкам Маркам Салоніным: «Калі б такія дзікія выбрыкі, як пераменаванне ў сталіцы Украіны праспекта Ватуціна ў праспект Шухевіча, адбываліся на фоне грандыёзнага дэмакратычнага абнаўлення грамадства, у “адным флаконе” з эканамічнай рэформай, люстрацыяй памагатых зрынутага крымінальна-карупцыйнага рэжыму, з ростам дабрабыту насельніцтва і чаргой з іншаземных буржуяў, якія спяшаюцца ўкласці мільярды ва ўкраінскую эканоміку, то можна было б казаць пра “непазбежныя перагіны ў ходзе рэвалюцыі”. Але нічога гэтага няма». Дзеля справядлівасці, валавы ўнутраны прадукт у суседзяў у 2016–2017 гг. стабільна рос на пару працэнтаў, ды пацешыліся з гэтага нямногія. Месца Украіны ў «Сусветным рэйтынгу шчасця» – у ніжняй частцы табліцы; то на 132-м, то на 138-м месцы. У 2018 г. на адзёр захварэла звыш 10000 украінцаў; міністэрства аховы здароўя канстатуе, што эпідэмія шчэ не пераможана.

У Беларусі праяў хваробы на парадкі меней, і ёсць доля здаровага глузду ў тым, што менавіта Мінск (своеасаблівая выспа бяспекі для замежнікаў) падаў заяўку на Сусветную шахматную алімпіяду. Праўда, прыняў паперы прадстаўнік групоўкі, што хацела б тэрміновай адстаўкі Ілюмжынава… Гэткая падача не гарантуе поспеху – а раптам хітрамудры Кірсан утрымаецца ў ФІДЭ на «троне», да якога прырос з сярэдзіны 1990-х, i «не знойдзе» тых папер?

Папраўдзе, мяне мерапрыемствы гэтай сусветнай арганізацыі ўжо інтрыгуюць мала, хто б ні апынуўся ля ейнага стырна. ФІДЭ канчаткова сябе дыскрэдытавала пасля чэмпіянатаў у Іране (люты 2017 г., з хіджабамі) і ў Саўдаўскай Аравіі (снежань 2017 г., без ізраільскіх шахматыстаў, якім у апошні момант адмовілі ва ўязных візах). Макропулас, намеснік і верагодны пераемнік Ілюмжынава, паведаміў у Мінску, што ў студзені 2018 г. правёў перамовы з ізраільскай шахматнай федэрацыяй, і яны пра-нешта-там дамовіліся. Выглядае, як і было прадказана, проста «забалбаталі» праблему, а пісьменна складзены іск мог бы пацягнуць за сабой кампенсацыю і/або штраф на мільёны долараў… І яшчэ кажуць, што яўрэі дужа практычныя 🙂

Першы віцэ-прэзідэнт ФІДЭ (трэці злева; побач з ім кароль саўдытаў) любіць блізкаўсходнія грошы не менш за Ілюмжынава. Фота з zimbio.com.

* * *

Цытаты, абяцаныя ў пачатку серыі. Гэтым разам пераклаў з рускай; калі камусьці ахвота cустрэць у «Катлетах & мухах» мудрыя і актуальныя думкі франка- або англамоўных аўтараў, дасылайце… Мяркую, з іх рэтрансляцыяй па-беларуску неяк спраўлюся.

* * *

Як і ўсе з’явы, дэмакратыя мае свае заганы. Урады, якія выбіраюцца на кароткі тэрмін, зацікаўлены ў здабыцці неадкладнай выгады. Так кароткатэрміновы арэндатар імкнецца выціснуць максімум сёння, не думаючы пра заўтрашні дзень. Усеагульнае выбарчае права забяспечвае такі ўрад, які задавальняе сярэдні інтэлектуальны ўзровень насельніцтва. Аднак натоўп у сярэднім неразумны і недальнабачны. Сёння дэмакратыям выгадна гандляваць з таталітарыстамі. Заўтра апошнія мабілізуюць усю набытую тэхналогію для вайны супраць дэмакратый. Але сённяшнія дэмакратычныя ўрады к таму часу ўжо зменяцца. Яны спяшаюцца развязваць свае праблемы, а не праблемы будучых урадаў…

Таталітарныя блокі маналітныя. Дэмакратычныя – пакутуюць на друзласць. І пачынаецца канкурэнцыя паміж заходнімі краінамі: хто раней паспее прадаць бальшавікам сучасныя камп’ютары.

Звесткі пра канцлагеры замінаюць перамагаць у такіх спаборніцтвах, і лепей за ўсё заплюшчыць на канцлагеры вочы, зрабіць выгляд, што глядзіш і не бачыш.

А не бачыць немагчыма (Юрый Вудка, «Маскоўшчына», 1984)

* * *

Дэмакратыя не гарантуе грамадзянам, што яны зажывуць лепей, але дазваляе знізіць рызыкі таго, што ва ўмовах аўтарытарных рэжымаў яны будуць цярпець ад свавольства карумпаваных кіраўнікоў, не маючы магчымасцей для мірнай змены ўлады. Але змена рэжыму з адмовай ад аўтарытарызму – складаны і балючы працэс. Праблемы і рызыкі, звязаныя са зменай палітычных рэжымаў, дастаткова сур’ёзныя, і яны звязаны не столькі з дэмакратызацыяй як такой, як з тым, што пабудова дэмакратыі – гэта толькі адзін з магчымых вынікаў працэса, і вынік далёка не абавязковы (Уладзімір Гельман, «З агню ды ў полымя», 2013)

* * *

Інфармацыяй свет завалены. Ад такога хлуду, як інфармацыя, на планеце проста няма куды дзявацца. 90% таго, што гаворыцца і пішацца – поўная бязглуздзіца (Аляксандр Зіноўеў, 03.04.2006)

* * *

Мы валодаем лішкам інфармацыі або, дакладней кажучы, валодаем тым узроўнем інфармаванасці, які ў ранейшыя эпохі быў прывілеем людзей, якія прымалі рашэнні… Калі зусім проста сфармуляваць, то мы з вамі валодаем ведамі, як арыстакратыя, а паўнамоцтваў яе не маем… Вы не адмовіцеся ад спажывання інфармацыі, вам прыйдзецца вучыцца з гэтай інфармацыяй працаваць (Кацярына Шульман, 17.04.2018).

* * *

Непрыемнае адрозненне сучасных грамадстваў ад санаторыяў для псіхічна хворых палягае ў тым, што з псіхсанаторыя ўсё ж можна аднойчы выйсці. Пакінуць жа грамадства можна, толькі ўцёкшы ў іншае, практычна ідэнтычнае грамадства (Эдуард Лімонаў, «Дысцыплінарны санаторый», 1986–1993)

* * *

Паняцце траўмы стала чымсьці, пра што ў ЗША гавораць кожны дзень ва ўніверсітэцкіх кампусах і газетах. Ідэя пра тое, што пачуць процілеглую пазіцыю – гэта не проста прыкра, а траўматычна, фізічна шкодна, зрабілася агульным месцам для многіх. Я б назваў гэты працэс медыкалізацыяй публічнай сферы. Калі раней можна было адкрыта разважаць пра некаторыя ідэі, прызнаючы пры гэтым, што яны небяспечныя, то цяпер іх трэба рэгуляваць у медычным ключы. І гэты фенамен я лічу насамрэч трывожным (Роджэр Беркавіц, сакавік 2018).

* * *

І пад канец – інфа пра ўдзел майго суразмоўцы і сааўтара ў мінскай выставе «Код: 25.03.18», прысвечанай, як няцяжка здагадацца, стагоддзю Беларускай народнай рэспублікі. Урывак з артыкула Пётры Васілеўскага (газета «Культура»): «Асобна хачу сказаць пра жывапіс Андрэя Дубініна. Гэты творца не захацеў выстаўляцца на такой выставе з чымсьці ўжо вядомым, і таму за кароткі час зрабіў паўнавартасны жывапісны твор (гл. вышэй – В. Р.). У сваім палатне “Звеставанне” мастак звярнуўся да біблійнай вобразнасці, якой вельмі пасуе ўпадабаная ім рэнесансная стылістыка…»

***

Вольф Рубінчык, г. Мінск

wrubinchyk[at]gmail.com

19.04.2018

Апублiкавана 20.04.2018  02:03

Кароткі змест папярэдніх дзесяці серый

№ 70j (10.04.2018). Пра тое, чаму варта ганарыцца заснаваннем БНР. Даследаванне цэнтра П’ю аб антысемітызме. Латэнтная юдафобія ў Беларусі. “Халодная вайна” як небяспечны для краіны і яўрэяў фактар. Лёс ізраільска-беларускага праекта ў Белаазёрску. Развіццё ідэі пра манархію ў Беларусі – яе можна абвясціць на частцы тэрыторыі Мінска. Заяўка Беларускай федэрацыі шахмат на правядзенне алімпіяды ў Мінску. Запрашэнне ў родны горад Б. Гельфанда. Пажаданні Р. Васілевіча, каб юрысты лепей ведалі беларускую мову (манілаўшчына). Збор інфармацыі пра “дармаедаў” як наступ на таямніцу прыватнага жыцця. Ідэя надання вуліцы ў Быцені імя Цыўі Любеткінай, падтрымка ідэі. Арганізацыя як больш эфектыўны спосаб бараніць свае інтарэсы.

№ 70i (03.04.2018). Паслясмак ад “Дня волі”. Думкі Змітра Сляповіча пра родную Беларусь. Святкаванне ў Нью-Ёрку. Правядзенне першага Сіянісцкага кангрэса як аналаг заснавання БНР. Сумнеўнасць праграмы свята ў Мінску. “Гістарычнае адкрыццё” ад tut.by. Пра тое, што ў палітыцы колькасць не пераходзіць у якасць. Затрыманне А. Карызны і думкі пра яго вартасць. Раздзьмуванне колькасці тых, хто прыйшоў на канцэрт 25 сакавіка. Графіці ў гонар БНР. Раздача аксесуараў. Замацаванне мяжы двух “апазіцыйных лагераў”. Зацягванне справы з мемарыяльнай дошкай на вул. Валадарскага, непрафесіяналізм “сіцідога”. Выхад кнігі купалаўскага верша “А хто там ідзе?” на розных мовах. Імпрэза ў музеі беларускай літаратуры, прысвечаная Т. Кляшторнаму і І. Харыку. Падрыхтоўка да рэферэндуму ў РБ, парада наўпрост спытацца ў народа, ці падтрымлівае ён ператварэнне рэспублікі ў манархію. Мемуары Ю. Бібілы. Скандал на сайце з “птушынай назвай”.

№ 70h (20.03.2018). “Выбары-дурыбары” ў Расіі. Непрадвызначанасць палітыкі ў Беларусі. Прапанова А. Кіштымава адмовіцца ад “расійскай лінейкі”. “Марш годнасці і волі” як варыянт святкавання 25 сакавіка. Заклікі М. Статкевіча і В. Сіўчыка. Скепсіс адносна “беларускіх нацыяналістаў”. Час апартуністаў у беларускім палітыкуме. Парада запрасіць на выступ у Дзень волі ідышамоўнага прамоўцу. Недаацэнка небяспекі ад Астравецкай АЭС. Прыклады таго, што этыка працы ў РБ кульгае. “Асобныя недахопы” на заводзе “БелДжы”. Няўменне дамовіцца з кітайскімі работнікамі ў Светлагорску. Прапанова скласці даклад пра беларускае кіраўніцтва накшталт расійскага “Путин. Итоги. 2018”. Беларусь у “рэйтынгу шчасця”. Асаблівасці сацыяльнай рэкламы ў Мінску. Кліп ад спявачкі Shuga. Пазітывы ад Беларускага фонда культуры і часопіса “ПрайдзіСвет”.

№ 70g (13.03.2018). Узаемадачыненні беларусаў і яўрэяў паводле З. Бядулі. Яўрэі ў БНР (1918 г.). Слабасць новай рэспублікі, нейтральна-чакальная пазіцыя большасці беларускіх яўрэяў. Сцэнарый развіцця БНР пры ўмове большай яе легітымнасці. Недарэчнасць рэваншу кансерватараў, якія прэтэндуюць на спадчыну БНР. Сектанцтва сучаснага БНФ. Рэакцыя В. Вячоркі на сцёбны кліп пра 8 сакавіка з удзелам Галыгіна і Шнурава, годныя адказы. Заклік зрабіць нешта лепшае. Расчараванне ў П. Усаве як аналітыку.

№ 70f (09.03.2018). Канфлікт у аргкамітэце “Дня Волі”. Неадэкватныя паводзіны “Белсату”, інсінуацыі “Нашай Нівы”. Прагнозы адносна 25 сакавіка. Параўнанне Статкевіча з Казуліным. Запланаванае святкаванне 100-гадовага юбілею БНР у Ашдодзе. Жаночы забег “Beauty Run” у Мінску, асвятленне яго ў СМІ, перабольшанне колькасці ўдзельніц. Як сілавікі трапілі ў палітбізнэс. Сустрэча Ул. Макея з прадстаўнікамі “Амерыканскага яўрэйскага камітэта”. Насця Рыбка як Саламея Пільштынова нашых дзён. Юбілей Э. Севелы, неразуменне ягонай сатыры Б. Камянавым. Ю. Абрамовіч, 50-гадовы рэдактар газеты “Берега”.

№ 70e (01.03.2018). Выбары і кулінарныя інсталяцыі. Панікёрства П. Усава. Пра тое, як рэжым дзеліцца сферамі ўплыву. Заявы бізнэсмена Уладзіміра Хейфеца, выбранага ў Мінгарсавет. Пра “Малады фронт” і З. Дашкевіча. “Этнацыд” як няслушны дыягназ. Прыклады афармлення беларускамоўных дакументаў і ўменне чыноўнікаў размаўляць па-беларуску. Перапіска з Нацыянальным агенцтвам па турызму. Дзіўны пераклад роліка пра Беларусь на англійскую. Прага свабоды і салідарнасць як фактары, больш істотныя за мову. Спрэчныя выказванні М. Статкевіча і С. Алексіевіч. Экзатычная выстава ізраільскіх тэнісных ракетак у Палацы рэспублікі. Крэатывы пінчука Р. Цыперштэйна.

№ 70d (19.02.2018). Прысуд па справе “рэгнумаўцаў”, каментарый С. Шыптэнкі. Пасыл грамадству ад “сістэмы”. Аналіз А. Шрайбмана. Нежаданне палітызаванай публікі вырашаць канфлікты шляхам перамоў. Дэградацыя старой ідэалагічнай сістэмы. Прарэхі ў беларускай цэнзурнай сетцы. Меркаванне пра фільм “Смерць Сталіна” і абазнанасць “заходнікаў” у савецкай гісторыі. Дэсакралізацыя і шахматызацыя палітыкі як пажаданне. Кейс М. Казлова як кандыдата ў дэпутаты Мінгарсавета. Слабасці яго перадвыбарчай кампаніі, АГП увогуле. Развагі пра рэальныя праблемы. Кампанія “Народны рэферэндум”, якая ў 2015 г. скончылася пшыкам. Невыкананая абяцанка Нацыянальнага агенцтва па турызму. Вечар яўрэйскай музыкі “Шалом” у Вялікім тэатры.

№ 70c (01.02.2018). Пра тое, што “Вожык” будзе жыць. Традыцыя часопіса – тлумачыць народу, як яму весела жывецца. Кампанія “Уключы мазгі” і “велописеды”. Іронія “БелГазеты” ў бок абаронцаў сінагогі на Дзімітрава (2001 г.). Спрэчкі вакол беларускай вышэйшай адукацыі. Нежаданне рабіць фетыш з мовы. Прапанова стварыць незалежны ўніверсітэт па-за межамі Беларусі. Наезд на “рэгнумаўцаў” з боку БТ. Зайздрасць як магчымы матыў пераследу “Хартыі-97”. “Кодэкс карпаратыўнай этыкі” Полацкага ўніверсітэта. Агрэсіўны артыкул М. Стральца. Тлумачэнні Л. Казлова і Г. Кур’яновіч з выдавецтва “Арты-фекс”. Вывад пра некарэктнасць паводзін рэктара Полацкага ўніверсітэта. Планы абмежаваць дастаўку рэкламы ў паштовыя скрыні беларусаў. Прапанова ўзнагародзіць ініцыятараў Шнобелеўскай прэміяй.

№ 70b (21.01.2018). Пра вёску Парэчча, дзе ратавалі яўрэйскіх дзяцей у вайну, і памятнае мерапрыемства, запланаванае на 24.01.2018. Няўменне партала tut.by карэктна прадказаць надвор’е. Пратэст супраВць планаў заснаваць беларускамоўны ўніверсітэт, рэакцыя на пратэст. Паводзіны П. Якубовіча. Рэгістрацыя ўніверсітэта і слабыя месцы ТБМ. Версія паходжання прозвішча Рубінчык у газеце “Наша слова” і іншая версія. “Чорны піяр” з боку сайта “Телескоп”, паклёп на Я. Лёсіка. Глупствы “першай беларускай газеты”. Інфармацыйны шчыт пра валожынскую ешыву. Мінскі “Мур лямантаў”. Гукаперайманне ад міністра замежных спраў РБ. Кур’ёз на сайце “Эхо Москвы”. Назіранні за працэсам “рэгнумаўцаў”.

№ 70 (09.01.2018). Cтаўленне беларускай моладзі да сітуацыі ў краіне. Гатэнтоцкая мараль, выказванні ў бок падсудных “рэгнумаўцаў”. Абнаўленне мэблі ў офісе ТБМ. Спрэчныя расповеды пра вынікі 2017 года. Фальсіфікацыя Ю. Баранчыкам пазіцыі Д. Рабянка. Кніга М. Вольфа “Агонь і лютасць”. Заявы А. Лукашэнкі пра пасаду “ўпаўнаважанага”. Зніжэнне фінансавання для часопіса “Вожык”. Меркаванне пра гэты часопіс, а таксама пра “Новый Крокодил”, гумар у “БелГазете”, газеце “15 суток”. Прапанова ўнесці “Вожык” у спіс культурнай спадчыны чалавецтва. Пра мінскі часопіс “Космопорт”. Канцэрты да дня памяці ахвяр Халакосту.

Змест ранейшых серый гл. у №№ 60, 50, 40, 30, 20, 10.

Рубiнчык. Катлеты & Мухi (40)

(Перевод на русский ниже)

Шалом.by, don’t worry, be happy! Меркаваў адправіць «Вялікую сустрэчу» ад 3 лютага г. г. у ігнор – мне ж не плацілі за яе асвятленне, і я не з тых увішных журналістаў, якія высмоктваюць з адной шараговай падзеі па дзясятку матэрыялаў. Але інфармацыйныя хвалі данеслі згадкі пра яўрэяў, судовую сістэму, таму крыху і зацікавіўся. Дый «сем гадзін харызмы» заслугоўваюць-такі сямі… не артыкулаў, дык абзацаў.

Па-першае, якой бы «адкрытай і чэснай» ні была размова з публікай, няможна зацягваць яе на 7 гадзін 20 мінут. Гэта парушэнне як агульнапрынятых санітарных норм, так і Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, а менавіта арт. 134: «Работнікам выдзяляецца на працягу працоўнага дня перапынак для адпачынку і харчавання даўжынёй не менш за 20 мінут і не больш за дзве гадзіны, які выкарыстоўваецца работнікам паводле яго меркавання». Фактычна журналістам і прэс-службе навязалі цэлы працоўны дзень без перапынку: à la guerre comme à la guerre, аднак іх «мабілізавалі» ў мірны час, у мірнай, здавалася б, краіне.

Карыкатура паводле demotos.ru

Па-другое, навошта было клікаць гасцей на сустрэчу, калі многія з іх апрыёры былі пазбаўлены права задаць пытанні – напрыклад, пра тое, чаму не праведзены рэферэндум наконт будоўлі АЭС пад Астраўцом? Не, паліттэхналагічную задумку я разумею: камусьці трэба, каб нехта лішні раз самасцвярдзіўся за кошт і на фоне «журналістаў беларускіх і замежных мас-медыя, экспертаў… прадстаўнікоў партый, грамадскіх аб’яднанняў…» А заадно ўнесці разлад у стан альтэрнатыўных сіл: «“Пятай калоны” тут няма… Тут ёсць людзі, якія мысляць апазіцыйна, не галасавалі за прэзідэнта, але гэта людзі, якія любяць сваю краіну». Цябе не запрасілі да Лукашэнкі, як Р-ка, экс-намесніка старшыні АГП, і П-ца, зіцрэдактара «першай беларускай газеты з рысункамі»? Ага, напэўна, ты кандыдат у «пятую калону», і родную краіну не любіш… З іншага боку, народ з пачатку 2010-х рэзка паразумнеў і на такія дзяшовыя трукі ў масе ўжо не вядзецца: занадта прымітыўны «падзел і панаванне».

Па-трэцяе, больш-менш нязручныя пытанні (пра «дармаедаў», зніклых Ганчара, Захаранку, Красоўскага) задавалі гэтым разам лукашэнкаўскія «шасцёркі». Тут мы назіраем адносна новую тактыку нейтралізацыі апанентаў у Беларусі – перахапіць іхнія «козыры», зрабіць выгляд, што і ў рамках сістэмы буяе плюралізьмъ. Насамрэч-та «смелыя» пытанні – блізу тое самае, што антысавецкія анекдоты, якімі грузіў кадэбіст падследнага Сусленскага ў 1970-х гг. Цытую па кнізе Я. Сусленскага «Перо мое – враг мой» (1999): «Не пойдзеце ж вы даносіць на мяне. І куды? У КДБ? Тут усе ведаюць гэтыя анекдоты і яшчэ мацнейшыя. У нашай адданасці савецкай уладзе ніхто не сумняваецца».

Па-чацвёртае, галоўны персанаж за «круглым сталом» агучыў тры пасланні: 1) усё ў яго схоплена «пад кантролем»; 2) калі што не так, вінаваты іншыя; 3) яго ўжо не пераробіш. У прынцыпе, тое, што гэтыя пасланні ў той ці іншай форме прагучаць, ясна было задоўга да сустрэчы, таму я і не бачыў у ёй вялікага сэнсу, і адмовіўся б прыйсці, нават калі б запрасілі. Аднойчы (у кастрычніку 2008 г.) слухаў Лукашэнку-старэйшага на «Яме», хапіла з каптуром.

Па-пятае, высветлілася, што нацыянальную ідэю «наверсе» сфармуляваць не ўмеюць (штатныя ідэолагі з 2003 г. дарэмна елі свой хлеб), а «беларуская мара», як яна бачыцца вышэйшым чыноўнікам, даволі прымітыўная: «Я быў бы рад, калі б у беларуса заўсёды ў кішэні былі грошы, каб ён мог задаволіць свае патрэбы. Што тычыць дзяржавы, я б вельмі хацеў, каб мая дзяржава, мая краіна… была ціхай, спакойнай і вельмі зручнай для жыцця людзей». Нешта накшталт дзіцячага садка ці «дысцыплінарнага санаторыя» для прыхільнікаў «чаркі, шкваркі, іншамаркі»… Або, магчыма, утульнага дома састарэлых.

Па-шостае (што вынікае з пятага), ніхто ў бліжэйшы час не будзе тут адмаўляцца ад лалітыкі, маніпулявання свядомасцю дарослых грамадзян у імя абстрактных дзяцей. Таварыш і сам сябе ў 38 гадоў, высвятляецца, лічыў «дзіцём». Пару цытат ад паслядоўніка Астапа Бендэра з яго прамовай перад «Саюзам мяча і арала»: «Было прынятае рашэнне: праграмы змяніць, а таксама прымусіць настаўніка працаваць у школе… Сёння даўбень жэніцца, ён жа не тое што карову ад казы не можа адрозніць, ён малаток ад сякеры не можа адрозніць». «Я хачу, каб мае дзеці, а іх мільёны, умелі трымаць клюшку, бегаць на каньках і катацца на лыжах хаця б з маленькай горкі». «Рабяты, хопіць дурэць» (рэпліка на адрас рэзідэнтаў Парка высокіх тэхналогій).

Па-сёмае, яўрэі ў элітах замежных дзяржаў па-ранейшаму не даюць спакою выхадцу з усходнебеларускай вёскі: «Трамп што, таксама кепскі?.. Не такі ён дурны, як некаторыя думаюць!.. Там жа [вакол яго] многа разумных людзей! 80 працэнтаў яўрэяў, і не скажаш, што гэта дурныя людзі. Нацыя далёка не дурная!» І не прычэпішся, і адразу не сцяміш: або спадар зайздросціць, або выкрывае сіянісцкі ўплыў у духу дасведчанага лектара таварыства «Веды».

Лейтматыў – або нават рэзюмэ – усёй імпрэзы? «Злая куля, вучы мяне жыць… Агітатар, вучы мяне думаць» (С). Можна прагназаваць, што з такім начальнікам на чале Беларусь па-ранейшаму будзе матляхацца паміж Захадам і Усходам, не знаходзячы сябе ў працэсе «мяккай беларусізацыі», слухаючы то МВФ, то расійскіх мудрацоў, абы сваіх не гадаваць… Прадоўжыцца гульня ў «добрага цара» і «кепскіх баяр», у «незалежны» суд, якi на кожным кроку сутыкаецца з заявамі тыпу: «Я ж вам даручыў – аддайце яго [Лапшына] па закону… Паводле ўсіх пагадненняў мы яго павінны перадаць Азербайджану. Ну вось там кажуцьабскардзіў” і іншае, я ўпэўнены, што суд усё адно падтрымае наша рашэнне» (о, вядома, ніякага ціску!)

Аляксандру Лапшыну не пазайздросціш – ён-такі зрабіўся прадметам гандлю для аматара «сусветнай справядлівасці»: «Таму што трэба быць сумленным – ёсць у вышуку чалавек, мы яго затрымалі, мы павінны аддаць. Але, улічваючы тое, што там не такое ўжо страшнае злачынства – я б думаў». З намёкаў на «няясную» пазіцыю Ізраіля («Ізраільцяне яго хочуць забраць? Быццам бы не») і на тое, што, «калі Ізраіль захоча – у гэтага чалавека з галавы ніводзін волас не ўпадзе» я зразумеў, што шансы на станоўчае рашэнне Вярхоўнага суда РБ яшчэ ёсць. Адчуваецца, што яны б істотна падвысіліся, калі б ізраільскія «аматары лапшы» замест Эліэзера Фішмана перавялі колькі дзясяткаў мільёнаў на рахункі «чэсных» беларускіх кампаній… Мільёнаў чаго? Як у Аверчанкі, няважна чаго, абы скарэй; тады забудзецца вышук блогера праз Інтэрпол, якога (вышуку), можа, і не існавала ў прыродзе.

Увогуле, затрымліваць турыстаў за нейкія іх даўнія правапарушэнні, якія не нясуць рэальнай пагрозы Беларусі, – усё адно што патрабаваць ад укладчыка ў банку даведкі аб тым, што ён сумленна зарабіў прынесеныя грошы. Калі Лапшына так не жадалі бачыць у «сінявокай», не трэба яго было пушчаць праз мяжу (нагадаю, Аляксандр уехаў да нас з Літвы 14.12.2016; не мінула і сутак, як ён быў затрыманы ў мінскай гасцініцы і адпраўлены ў СІЗА на вул. Валадарскага, дзе сядзіць дагэтуль).

I ўсё ж аптымістам быць хочацца, аж карціць… Суддзяў у Беларусі прызначае прэзідэнт (сам гулец, сам рэвізор), і дзейнічаюць яны адпаведна, аднак часам абсурд сітуацыі настолькі відавочны, што закрываюцца нават палітызаваныя справы. З нядаўніх цікавостак – «казус Губарэвіча». Юрась Г. 9 снежня 2016 г. чытаў вершы Максіма Багдановіча перад помнікам паэту ў кумпаніі іншых актывістаў. Іх затрымалі са складаннем пратаколаў, і многія (у т. л. сам аматар паэзіі) меркавалі, што прыйдзецца заплаціць чарговы штраф, але ж не… 28 снежня, пасля двух дзён «разбору палётаў», суддзя Вікторыя Шабуня вызваліла мінчаніна ад адказнасці, а ён падкрэсліў, што «ў Беларусі скрайне нізкі працэнт апраўдальных рашэнняў суда».

Гэта праўда, што ў пачатку 2010-х доля апраўдальных прысудаў у Беларусі складала 0,33%, а цяпер яна яшчэ знізілася (апраўдваюць толькі кожнага пяцісотага!). Праца адваката ў крымінальных справах фактычна абясцэнена. Але мудрыя голавы ў Ізраілі маглі б прыдумаць «абмен» Лапшына… на што-небудзь або каго-небудзь. Цікава, ці даўмеліся яны ціснуць на тое, што беларускія ўлады самі не без грахоў, калі ідзецца пра строгае выкананне прававых норм? Я пра выбар ганаровым консулам Беларусі ў Ізраілі Габрыэля (Габі) Магнезі, будаўніка з сумнеўнай рэпутацыяй. 29 лістапада 2016 г. яму ўрачыста выдалі консульскі патэнт, і без Софы Ландвер на пярэднім плане не абышлося… Пасол Беларусі не паглядзеў, што ў снежні 2015 г. Габі Магнезі затрымліваўся па падазрэнні ў махлярстве і подкупе муніцыпальных службоўцаў.. з мэтай атрымання будаўнічых падрадаў. У сакавіку 2016 г. ізраільская паліцыя арыштавала яго банкаўскія рахункі і маёмасць. Напэўна, больш важкім для дыпламатаў з’яўлялася тое, што бізнэсовец разам з Анатолем Моткіным падкінуў нейкія грошы на памятны знак Янку Купалу ў Ашдодзе (адкрыты 29.12.2015).

Магнезі (злева) і пасол Беларусі ў Ізраілі Скварцоў. Фота з vitebskcity.info

Па стане на 5 лютага 2017 г. на сайце пасольства РБ у Ізраілі (раздзел «Ганаровыя консулы») прозвішча Магнезі няма, ёсць толькі Моткін, што як бы намякае на прызнанне урадам Беларусі сваёй памылкі. 21.12.2016 прэс-служба паліцыі Ізраіля паведамляла, што доказаў для абвінавачання бізнэсоўца і яго браціі дастаткова. Схема «сваім – усё, чужым – закон» можа спрацаваць як бумеранг, і чыноўнікам розных рангаў варта часцей пра гэта нагадваць. А то Данкверт, Данкверт

* * *

Пасля выхаду мінулай серыі «Катлет…» сёй-той палічыў, што не варта было мне крытыкаваць афіцыйны ролік Нацыянальнага агенцтва па турызму: «Спярша дабіцеся» і г. д. Ну, для пачатку, заказ (як і недароблены «афіцыйны турыстычны партал Беларусі») быў выкананы за дзяржаўны кошт, выстаўлены на ўсеагульны прагляд, і крытыкаваць мае права кожны тутэйшы. Да таго ж мяркую, што сёе-тое зрабіў для развіцця падарожжаў па Беларусі, мо нават болей, чым некаторыя чыноўнічкі. І нарэшце, ёсць жа істотна лепшыя працы для турыстаў – хаця б аналагічны паводле задумы ролік Дзмітрыя Ласько «На дроне па Беларусі»… Падабаюцца і польскамоўны крэатыў «20 фактаў пра Беларусь» (на пяць з мінусам), і здымкі прыроды ад студыі «Аves».

Праўду кажучы, завабліваць на пяць дзён у Беларусь лепей бы не толькі і не столькі ролікамі, а нiзкiмі цэнамі на жытло. Заможныя асобы да нас ездзяць рэдка, і кошты ў гасцініцах у спалучэнні з ненавязлівым сэрвісам іх не заўжды задавальняюць. Хостэлаў жа ў Мінску мала, асабліва калі параўноўваць з Кіевам, Піцерам, Масквой… Былі б радыкальныя падатковыя паслабленні для гаспадароў хостэлаў (на рад гадоў) – павялічылася б колькасць, упалі б цэны, завіталі б з-за мяжы новыя госці. Але ўрад слаба зацікаўлены стымуляваць дробны бізнэс, будуючы доўгатэрміновыя планы: большасць у міністэрыях дрыжыць за свае фатэлі. Як той казаў, «ільготамі забяспечваць будзем толькі тое, што заўтра дасць вынік». Заўтра, Карлы! Успамінаецца показка: «Мы садзім бульбу 15 чэрвеня, а збіраем ураджай 16 чэрвеня» – «Чаму так рана?» – «Очань кушаць хочацца!».

Вольф Рубінчык, г. Мінск

wrubinchyk[at]gmail.com

05.02.2017

Кароткі змест папярэдніх дзесяці серый:

№ 39 (29.01.2017). Пра ксенафобію ў свеце, Расіі і Беларусі. Загадкавае інтэрв’ю П. Якубовіча з Ш. Перэсам (2007 г.). Спробы маладога ідэолага абвінаваціць яўрэяў у падтрымцы нацысцкіх калабарантаў. Рэакцыя чытачоў на артыкул А. Шрайбмана і арышт А. Лапшына. Папулярнасць ідэі “Балта-Чарнаморскага калектара”. Намёкі на датычнасць А. Кучара да забойства Янкі Купалы, іх бяздоказнасць. Праблемы навуковай сферы, параўнанне навукаёмістасці ВУП у Беларусі і Ізраілі. Навука як апора ідэалогіі. Другое пасяджэнне клуба С. Алексіевіч (з С. Бялкоўскім). Памылка газеты “Голас Радзімы” і канферэнцыя, прысвечаная М. Багдановічу. Як акадэміка Жэбрака перарабілі ў “Жабрака”. Ролікі Нацыянальнага агенцтва па турызму, іх слабыя бакі.

№ 38 (22.01.2017). Думкі пра інаўгурацыю Д. Трампа. Магчымыя праблемы для беларусаў і ізраільцаў. Прапановы стварыць федэрацыю Беларусі, Украіны і Літвы, выбраць у якасці афіцыйнай мовы англійскую, рускую, эсперанта або ідыш, назваць федэрацыю “Вялікім княствам” і г. д. Сітуацыя А. Лапшына. Ацэнка рашэння пра бязвізавы рэжым на 5 дзён з 80 краінамі. Няўдалая перапіска з В. Дарожка. Прапанова падправіць знак на вул. Прытыцкага, думкі пра перайменаванне вуліц у Беларусі і Украіне.

№ 37 (14.01.2017). Празмерная рэакцыя, абстрэл міліцыянтам жыхара Мінска 1 студзеня. Знерваванасць жыхароў Беларусі. Перайманне яўрэямі чужых ідэй. Крытычны погляд на інтэрв’ю віцэ-прэзідэнта Расійскага ПЭН-цэнтра А. Гарадніцкага. Рэакцыя на авіякатастрофу ў Расіі 25.12.2016 Я. Шыфрына і П. Шэхтмана, амаральная зласлівасць некаторых жыхароў Украіны. Цынізм “Шарлі Эбдо” і празмерны адказ расійскіх афіцыйных асоб. Арышт у Мінску чатырох блогераў, абарона іх замежнікамі. Неадэкватнае пакаранне жыхаркі Гродна за ўяўны распаўсюд парнаграфіі. Прага цэнзуры ва Украіне, закрыццё канала “Дождж” і інш. Зварот Г. Канапацкай супраць “антыдармаедскага” дэкрэта. Золатавалютныя рэзервы і аптымізм беларусаў. Забаўная рэклама цукру. М. Шаляговіч і яго згадкі пра ідыш у ваколіцах Кёнігсберга.

№ 36 (19.12.2016). Гадавіна “прэзідэнцкіх выбараў” 2010 г. Няясная ідэя “мірных пратэстаў” 19.12.2010. Беларусь як “жандар” (арышты Э. Зельцара, У. Баўмгертнера, А. Лапшына і інш.). Як Захад не пажадаў стаць на шляху спаўзання РБ у аўтарытарызм. Робленае здзіўленне заходніх палітыкаў у адказ на рэпрэсіі. Ідэя агульнай альтэрнатыўнай партыі ў Беларусі – “саюз дробнай буржуазіі з рабочым класам”. Кароткія ўспаміны пра П. Шарамета. Хамства міністра на адрас М. Статкевіча. Спадзеў на моладзь. “Сіці Ханука” ў Мінску (18.12.2016). Смерць Л. Маракова. Каляндар, выдадзены ў Слоніме. Абнаўленні “Інтэрактыўнай мапы Беларусі”. Нежаданне рэдакцыі актуалізаваць “беларускія” артыкулы “Электронной еврейской энциклопедии”.

№ 35 (16.12.2016). Звальненне міністра адукацыі – “два міністры ў адной лодцы” на афіцыйным сайце. Спыненне дзейнасці сайта “Навінкі сёння”. Крытычная рэцэнзія М. Хведаровіча (1958 г.) на першы зборнік У. Караткевіча. Што сказаў бы Хведаровіч на выхад кнігі В. Жыбуля “Дзяцел і дупло”? Пра тое, што ахвяры не заўсёды становяцца героямі. Удзел М. Хведаровіча і У. Дубоўкі ў цкаванні Б. Пастарнака. Спрэчка з Г. Севярынец. Кніга былога палітвязня М. Кукабакі і яго лёс. Кніга А. Саннікава “Белорусская американка”, паводзіны бацькі А. Саннікава ў сталінскі і паслясталінскі час. Стан “Гадзінніка Суднага дня”. Змаганне за адстаўку міністра ўнутраных спраў Беларусі. Стрыманая ацэнка новага міністра адукацыі РБ.

№ 34 (13.12.2016). Арышт траіх “праімперскіх” публіцыстаў у Беларусі. Маральныя, юрыдычныя і палітычныя довады супраць знаходжання іх пад вартай. Заява міністаркі інфармацыі РБ і “адлуп”. Непамысная зласлівасць некаторых прадстаўнікоў “дэмакратычнага лагеру”. Развагі пра першае пасяджэнне клуба С. Алексіевіч. Змаганне міністэрства аховы здароўя РБ за дрэс-код медработнікаў. Выдаткі на ахову здароўя ў Беларусі і Ізраілі, параўнанне колькасці хворых на сухоты ў дзвюх краінах. Шахматны турнір у Гродна, беларускамоўная афіша.

№ 33 (09.12.2016). Роля лібералаў у прыходзе А. Лукашэнкі да ўлады. Інтэрв’ю А. Лукашэнкі 1994 г. яўрэйскай газеце “Мабат”. Адмова ад ільгот і часткі заробку, параўнанне 1994 г. з 2016 г. Казусы А. Саннікава, А. Мілінкевіча, М. Марыніча. Зацятасць А. Лябедзькі і перамога 2016 г.: правядзенне ў дэпутаты ад АГП Г. Канапацкай. Дынаміка ВУП у Беларусі і Ізраілі, паралельнае павелічэнне золатавалютных рэзерваў у Ізраілі і змяншэнне ў Беларусі. Помнік Б. Нетаньягу ў Тэль-Авіве (знесены). Успамін пра Д. Бранштэйна да 10-годдзя яго смерці. Крытычная ацэнка рашэння Беларускай федэрацыі шахмат (лістапад 2016 г.) аб пажыццёвай дыскваліфікацыі расійскага майстра, заўвага пра ігнараванне “праблемы хіджабаў” для замежных шахматыстак у Іране.

№ 32 (04.12.2016). Канферэнцыя ў Мінску з удзелам Я. Прэйгермана. Юбілейныя даты 2017 г.: М. Іліер, Н. Берлін, А. Бразер, С. Галкін… Згадка пра чарнавы фрагмент з рамана “12 крэслаў”. Нізкі ўзровень падрыхтоўкі цяперашніх школьнікаў i студэнтаў, адзначэнне памылак нават на сайце міністэрства адукацыі РБ. Пранікненне культа крымінальнікаў у яўрэйскае асяроддзе. Пахаванне Ф. Кастра, спрэчная ацэнка, якую даў яго кіраванню Я. Кедмі. Памылкі ў ацэнцы асобы і перспектыў Б. Нетаньягу, якога ахоўваў П. Касцюкевіч. Параўнанне Беларусі за Лукашэнкам і Ізраіля за Нетаньягу. Зычэнне А. Лукашэнку – пацярпець паразу на рэферэндуме.

№ 31 (01.12.2016). Смерць Ф. Кастра – аднаго з чэмпіёнаў па дэмагогіі. Дэмагогія ў Беларусі, Расіі ды Украіне. Абяцанні і заявы П. Парашэнкі. Зніжэнне ВУП ва Украіне і Беларусі. “Вайна тэлевізара з халадзільнікам”. Погляд на А. Трусава і ўзначаленае ім Таварыства беларускай мовы. “Гістарычныя” таблічкі ў цэнтры Мінска. Канкурэнцыя “патрыётаў” і “касмапалітаў” у 1990-х гг. Павярхоўнае асуджэнне антысемітызму “касмапалітамі” на прыкладзе заяў А. Манаева і С. Алексіевіч. Штучнасць процістаўлення гараджан і вяскоўцаў, яўрэяў і беларусаў. Успамін пра цікавасць А. Лаўрухіна да ідыша, яго заклапочанасць вобразам Беларусі на расійскім тэлебачанні. Роздум пра зніжэнне вагі “лібералаў-касмапалітаў” у ХХІ ст. Коратка пра ход матчу Карлсена з Каракіным.

№ 30 (25.11.2016). Успамін пра візіты замежных інтэлектуалаў у Беларусь (1990-я гады і пачатак 2000-х): М. Гаспараў, Г. Сарман, Д. Кала, Р. Дарандо, Ж. Ніва… Вылучэнне ізраільскіх візіцёраў: Ф. Кандэль, І. Губерман, М. Хейфец. Думкі пра тое, каго варта было б запрашаць у інтэлектуальны клуб С. Алексіевіч. Развагі пра неабходнасць рэферэндуму ў Беларусі, вырашэнне праблемы АЭС. Назіранні за матчам на першынство свету паміж М. Карлсенам і С. Каракіным. Згадкі пра спробу распіярыць С. Каракіна ў Беларусі (2003 г.). Анонс спектакля “Паліто з Бабруйска” (Мінск, 08.12.2016). “Вайна правак” на Магілёўскай, 32 у Мінску – замазванне калючага дроту на графіці.

Змест ранейшых серый гл. у №№ 30, 20, 10 🙂

Апублiкавана 06.02.2017  22:30

***

В. Рубинчик. КОТЛЕТЫ & МУХИ (40)

Шалом.by, don’t worry, be happy! Собирался было отправить «Большую встречу» от 3 февраля с.г. в игнор – мне же не платили за её освещение, и я не из тех резвых журналистов, которые высасывают из одного рядового события по десятку материалов. Но информационные волны донесли упоминания о евреях, судебной системе, потому немного и заинтересовался. Да и «семь часов харизмы» заслуживают-таки семи… если не статей, то абзацев.

Во-первых, каким бы «открытым и честным» ни был разговор с публикой, нельзя затягивать его на 7 часов 20 минут. Это нарушение как общепринятых санитарных норм, так и Трудового кодекса Республики Беларусь, а именно ст. 134: «Работникам предоставляется в течение рабочего дня перерыв для отдыха и питания продолжительностью не менее 20 минут и не более двух часов, который используется работником по своему усмотрению». Фактически журналистам и пресс-службе навязали целый рабочий день без перерыва: à la guerre comme à la guerre, однако их «мобилизовали» в мирное время, в мирной, казалось бы, стране.

Карикатура с demotos.ru

Во-вторых, зачем было звать гостей на встречу, когда многие из них априори были лишены права задать вопросы – например, о том, почему не проведен референдум по поводу строительства АЭС под Островцом? Нет, политтехнологический замысел мне понятен: кому-то нужно, чтобы кое-кто лишний раз самоутвердился за счет и на фоне «журналистов белорусских и зарубежных масс-медиа, экспертов… представителей партий, общественных объединений…» А заодно внести разлад в альтернативные силы: «”Пятой колонны” тут нет… здесь есть люди, оппозиционно мыслящие, не голосовавшие за президента, но это люди, которые любят свою страну». Тебя не пригласили к Лукашенко, как Р-ка, экс-зампреда ОГП, и П-ца, зицредактора «первой белорусской газеты с рисунками»? Ага, наверное, ты кандидат в «пятую колонну», и родную страну не любишь… С другой стороны, народ с начала 2010-х резко поумнел и на такие дешёвые трюки в массе уже не ведется: слишком примитивная реализация принципа «разделяй и властвуй».

В-третьих, более-менее неудобные вопросы (о «тунеядцах», исчезнувших Гончаре, Захаренко, Красовском) задавали на этот раз лукашенковские «шестёрки». Здесь мы наблюдаем относительно новую тактику нейтрализации оппонентов в Беларуси – перехватить их «козыри», сделать вид, что и в рамках системы цветёт плюрализьмъ. На самом-то деле «смелые» вопросы – примерно то же самое, что антисоветские анекдоты, которыми грузил гебист подследственного Сусленского в 1970-х гг. Цитирую по книге Я. Сусленского «Перо моё – враг мой» (1999): «Не пойдете же вы доносить на меня. И куда? В КГБ? Здесь все знают эти анекдоты и ещё похлеще. В нашей преданности советской власти никто не сомневается».

В-четвертых, главный персонаж за «круглым столом» озвучил три послания: 1) всё у него схвачено «под контролем»; 2) если что не так, виноваты другие; 3) его уже не переделаешь. В принципе, то, что эти послания в той или иной форме прозвучат, ясно было задолго до встречи, поэтому я и не видел в ней большого смысла, и отказался бы прийти, даже если бы пригласили. Однажды (в октябре 2008 г.) слушал Лукашенко-старшего на «Яме», хватило с головой.

В-пятых, выяснилось, что национальную идею «наверху» сформулировать не умеют (штатные идеологи с 2003 г. зря ели свой хлеб), а «белорусская мечта», как она видится высшим чиновникам, довольно примитивна: «Я был бы рад, если бы у белоруса всегда в кармане были деньги, чтобы он мог удовлетворить свои потребности. Что касается государства, я бы очень хотел, чтобы мое государство, моя страна, была тихой, спокойной и очень удобной для жизни людей». Что-то вроде детского сада или «дисциплинарного санатория» для поклонников «чарки, шкварки, иномарки»… Или, возможно, уютного дома престарелых.

В-шестых (что следует из пятого), никто в ближайшее время не будет здесь отказываться от лолитики – манипулирования сознанием взрослых граждан во имя абстрактных детей. Товарищ и сам себя в 38 лет, выясняется, считал «ребёнком». Пару цитат от последователя Остапа Бендера с его речью перед «Союзом меча и орала»: «Было принято решение: программы изменить, а также заставить учителя работать в школе… Сегодня долбень женится, он же не может не только корову от козы отличить, он не может отличить молоток от топора». «Я хочу, чтобы мои дети, а их миллионы, умели держать клюшку, бегать на коньках и хотя бы с маленькой горки кататься на лыжах». «Ребята, прекратите шалить» (реплика в адрес резидентов Парка высоких технологий).

В-седьмых, евреи в элитах иностранных государств по-прежнему не дают покоя выходцу из восточнобелорусской деревни: «Трамп что, тоже плохой? … Он не так глуп, как многие думают!.. Там же [вокруг него] много умных людей! 80 процентов евреев, и не скажешь, что это глупые люди. Нация далеко не глупая И не придерешься, и сразу не сообразить: то ли господин завидует, то ли вскрывает сионистское влияние в духе опытного лектора общества «Знание».

Лейтмотив – или даже резюме – всего мероприятия? «Злая пуля, учи меня жить… агитатор, учи меня думать» (С). Можно прогнозировать, что с таким начальником Беларусь по-прежнему будет болтаться между Западом и Востоком, не находя себя в процессе «мягкой белорусизации», слушая то МВФ, то российских мудрецов, лишь бы своих не кормить… Продолжится игра в «доброго царя» и «плохих бояр», в «независимый» суд, на каждом шагу сталкивающийся с заявлениями типа: «Я же вам поручил отдайте его [Лапшина] по закону… по всем соглашениям мы его должны передать Азербайджану. Ну вот там говорят “обжаловал” и прочее, я уверен, что суд всё равно поддержит наше решение» (о, конечно, никакого давления!)

Александру Лапшину не позавидуешь – он-таки стал предметом торговли для любителя «всемирной справедливости»: «Потому что надо быть честным есть в розыске человек, мы его задержали, мы должны отдать. Но, учитывая то, что там не такое уж страшное преступление я бы думал». Из намеков на «неясную» позицию Израиля («Израильтяне его хотят забрать? Вроде нет») и на то, что, «если Израиль захочет у этого человека из головы ни один волос не упадет», я понял, что шансы на положительное решение Верховного суда РБ ещё есть. Чувствуется, что они бы существенно повысились, если бы израильские «любители лапши» вместо Элиэзера Фишмана перевели несколько десятков миллионов на счета «чэсных» белорусских компаний… Миллионов чего? Как у Аверченко, неважно чего, лишь бы скорее; тогда забудется розыск блогера через Интерпол, которого (розыска), может, и не существовало в природе.

Вообще же, задерживать туристов за какие-то их давние правонарушения, которые не несут реальной угрозы Беларуси, – всё равно что требовать от вкладчика в банке справки о том, что он честно заработал принесённые деньги. Если Лапшина так не хотели видеть в «синеокой», не надо его было пускать через границу (напомню, Александр въехал к нам из Литвы 14.12.2016; не прошло и суток, как он был задержан в минской гостинице и отправлен в СИЗО на ул. Володарского, где сидит до сих пор).

И всё же оптимистом быть хочется, аж свербит… Судей в Беларуси назначает президент (сам игрок, сам ревизор), и действуют они соответственно, однако иногда абсурд ситуации настолько очевиден, что закрываются даже политизированные дела. Из недавних любопытных случаев – «казус Губаревича». Юрась Г. 9 декабря 2016 г. читал стихи Максима Богдановича перед памятником поэту в компании других активистов. Их задержали с составлением протоколов, и многие (в т. ч. сам любитель поэзии) предполагали, что придётся заплатить очередной штраф, но нет… 28 декабря, после двух дней «разбора полетов», судья Виктория Шабуня освободила минчанина от ответственности, а он подчеркнул, что «в Беларуси крайне низкий процент оправдательных решений суда».

Это правда, что в начале 2010-х доля оправдательных приговоров в Беларуси составляла 0,33%, а сейчас она еще снизилась (оправдывают только каждого пятисотого!). Работа адвоката в уголовных делах фактически обесценена. Но мудрые головы в Израиле могли бы придумать «обмен» Лапшина… на что-либо или кого-либо. Интересно, додумались ли они давить на то, что белорусские власти сами не без грехов, когда речь идет о строгом соблюдении правовых норм? Я о выборе почётным консулом Беларуси в Израиле Габриэля (Габи) Магнези, строителя с сомнительной репутацией. 29 ноября 2016 г. ему торжественно выдали консульский патент, и без Софы Ландвер на переднем плане не обошлось… Посол Беларуси не посмотрел, что в декабре 2015 г. Габи Магнези задерживался по подозрению в мошенничестве и подкупе муниципальных служащих с целью получения строительных подрядов. В марте 2016 г. израильская полиция арестовала его банковские счета и имущество. Наверное, более весомым для дипломатов являлось то, что бизнесмен вместе с Анатолием Моткиным подкинул какую-то сумму на памятный знак Янке Купале в Ашдоде (открытый 29.12.2015).

Магнези (слева) и посол Беларуси Скворцов. Фото с vitebskcity.info

По состоянию на 5 февраля 2017 г. на сайте посольства РБ в Израиле (раздел «Почетные консулы») фамилии Магнези нет, есть только Моткин, что как бы намекает на признание правительством Беларуси своей ошибки. 21.12.2016 пресс-служба полиции Израиля сообщала, что доказательств для обвинения бизнесмена и его братии достаточно. Схема «своим – всё, чужим – закон» может сработать как бумеранг, и чиновникам разных рангов следует чаще об этом напоминать. А то Данкверт, Данкверт

* * *

После выхода прошлой серии «Котлет…» кое-кто посчитал, что не стоило мне критиковать официальный ролик Национального агентства по туризму: «Сперва добейтесь» и т.д. Ну, для начала, заказ (как и недоделанный «официальный туристический портал Беларуси») был выполнен за государственный счет, выставлен на всеобщий просмотр, и критиковать имеет право каждый местный. К тому же считаю, что кое-что сделал для развития путешествий по Беларуси, может, даже больше, чем некоторые чиновнички. И наконец, есть же существенно лучшие работы для потенциальных туристов – хотя бы аналогичный по замыслу ролик Дмитрия Ласько «На дроне по Беларуси»… Нравятся и польскоязычный креатив «20 фактов о Беларуси» (на пять с минусом), и съёмки природы от студии «Аves».

Откровенно говоря, заманивать на пять дней в Беларусь лучше бы не только и не столько роликами, а низкими ценами на жилье. Состоятельные лица к нам ездят редко, и цены в гостиницах в сочетании с ненавязчивым сервисом их не всегда устраивают. Хостелей же в Минске мало, особенно если сравнивать с Киевом, Питером, Москвой… Были бы радикальные налоговые послабления для хозяев хостелей (на ряд лет) – выросло бы количество, упали бы цены, заглянули б из-за рубежа новые гости. Но правительство слабо заинтересовано стимулировать мелкий бизнес, строя долгосрочные планы: большинство в министерствах дрожит за свои кресла. Как сказал кое-кто, «льготировать будем только то, что завтра даст результат». Завтра, Карлы! Вспоминается анекдот: «Мы сажаем картошку 15 июня, а собираем урожай 16 июня» – «Почему так рано?» – «Очень кушать хочется!».

Вольф Рубинчик, г. Минск

05.02.2017

wrubinchyk[at]gmail.com

Опубликовано 06.02.2017  22:30

В. Рубінчык. КАТЛЕТЫ & МУХІ (29)

Ізноў шалом, бай! Новы доказ таго, што нашу беларуска-яўрэйскую «Санту-Барбару» чытаюць і да нас прыслухоўваюцца… Мы напісалі, што пара б выконваць абяцанку і прызначыць пасла Ізраіля ў Беларусь, і шо вы думаеце? Маем адпаведную cупернавіну: былы часовы павераны ў Мінску (з вопытам працы тутака аж некалькі тыдняў!) Alon Shoham/Алон Шогам – ці Шохам  – прызначаны паслом! Няхай нават Шахам, абы не хам… «Тэрмін яго прыезду ў Мінск пакуль невядомы». Затое!

З 2 па 15 лістапада ў Беларусі, кажуць пэўныя крыніцы паводле пэўных звестак, працавала місія МВФ. Іншыя эксперты даводзілі нам, што «з пункту гледжання прынятых у міжнароднай практыцы крытэрыяў, памер знешняга доўгу Беларусі не перавышае ўстаноўленых норм… Верагодна, галоўныя пагрозы для эканомікі краіны ляжаць не ў гэтай сферы». Хацелася б верыць, аднак, калі валавы знешні доўг падбіраецца да 40 мільярдаў $ (на кожнага жыхара – звыш 4 тыс. долараў), то міжволі пачухаеш рэпу…

Што рэкамендуюць «сінявокай» зараз: «перадаць усе дзяржпрадпрыемствы ад міністэрстваў і канцэрнаў пад кіраванне адзінага органа Дзяржаўнага камітэта па маёмасціпрыняць комплексны закон, у якім будуць прапісаныя адзіныя прынцыпы кіравання дзяржсектарам». Адным словам – празрыстасць.

Ужо тое, што праблема пазначана, сведчыць пра яе вастрыню: кожны «маленькі начальнік» занадта доўга цягнуў коўдру на сябе, і цяпер эканоміка выходзіць з-пад кантролю. Не стану запэўніваць, што «МВФ кепскага не параіць» (з яго добрымі намерамі часам можна і ў пекле апынуцца), але дыягназ паставіць спецыялісты фонду здольныя. Дый не трэба ў гэтым выпадку быць звышкампетэнтным – дастаткова крыху пажыць у Беларусі, каб дазнацца, што ў нас мнагавата службоўцаў, якія дублююць функцыі адно аднаго.

Ясна, белчыноўнікі будуць у розныя спосабы супраціўляцца, кусацца… Нават дзіўна, колькі сярод іх ды іхняга атачэння людзей, якія даюць няпрошаныя парады і чытаюць натацыі. Ладна я, шчырую за свой кошт, дый становішча ў нейкай ступені абавязвае (дыплом палітолага)… А некаторыя – за кошт дзяржаўны, і вярзуць такую пякельную лухту… Бадай, прысвячу гэтаму некалькі абзацаў – раптам у кагосьці мазгі прачысцяцца.

dyplomchyk

Пенсіянерка, якая называе сябе старшынёй цэнтрвыбаркама, «апякуецца» новым пакаленнем: «Я ўвогуле лічу, што рабіць няма чаго моладзі ў дэпутацкім корпусе. Калі мы толькі хочам атрымаць распешчанага чалавека, які нічога не ўмее, але ўжо мае велізарныя амбіцыі (і часта потым ён – няшчасны), то давайце запускаць гэты працэс… Чалавек у 20 гадоў прыходзіць у парламент, ён яшчэ нічога не ўмее, толькі чытаць і пісаць і, магчыма, мае нейкія элементарныя веды ў той ці іншай сферы. У той жа час ён ужо набывае важкі дэпутацкі статус. Праз чатыры гады дзе мы яго выкарыстоўваць будзем?.. Вось так атрымліваецца апазіцыя…»

Бабруйская юрыстка 20 год таму прысабечыла чужую пасаду і не шманае, ды загваздка нават не ў гэтым. Афіцыйна моладдзю ў Беларусі лічацца асобы ва ўзросце ад 14 да 31 года. Паводле канстытуцыі, быць выбранымі ў палату прадстаўнікоў могуць быць асобы, якім споўніўся 21 год (не 20). Такім чынам, асоба, неабачліва ўзятая ў цэнтрвыбаркам у 1992 г. (галасавалі і прадстаўнікі апазіцыі ў Вярхоўным Савеце ХІІ склікання, выбраныя, дарэчы, у 1990-м, а не ў 1989-м), сумняецца ў дзеяздольнасці/грамадскай значнасці цэлай кагорты беларусаў… Ну, дзівіцца тут няма чаго: прынцып «падзяляй і пануй» ніхто не адмяняў. У пандан да заяў пра няўмелую моладзь «правераных» юнакоў у Беларусі нацкоўваюць на «старыя кадры», які «заседзеліся» на сваіх месцах (ясная рэч, 62-гадовaга в. а. прэзідэнта «хунвэйбіны» не чапаюць).

Куды конь з капытом, туды і рак з клюшняй… Днямі прэс-служба міністэрства адукацыі зрабіла прачуханку «маладому дэпутату» Ганне Канапацкай (ёй 40 год), якая спрабавала дамовіцца на 18.11.2016 аб сустрэчы з міністрам, але рандэву сарвалося праз «занятасць» апошняга. Хутчэй за ўсё, Міхаіл Жураўкоў спалохаўся, калі яму далажылі, што адразу па сустрэчы Канапацкая са сваім партыйным «шэфам» плануе даць «прэс-канферэнцыю» проста ля ўваходу ў будынак. Дый тэма была для чыноўніка малапрыемная: смерць 13-гадовай школьніцы Вікторыі падчас сельгасработ у Маладзечанскім раёне (29.09.2016).

Вувузела беларускай адукацыі паблажліва падвучыла жыццю ўчорашнюю ўладальніцу юрыдычнай фірмы, прадстаўніцу тысяч выбаршчыкаў. Прэс-рэліз edu.gov.by ад 18.11.2016 нават не наважуся перакладаць, курыце «шэдэўр» у арыгінале: «Надеемся, что в дальнейшем депутат изучит правила делового этикета и, как народный избранник, будет более ответственно подходить к подготовке деловых встреч, анализу и изучению волнующей ее проблемы для дальнейшего успешного ее решения». Што тут бачым:

а) асабістую недавыхаванасць дамы, адказнай за работу прэс-цэнтра. Нават калі дэпутатка – асоба ў рангу міністра – парушыла звычаі, прынятыя сярод сакратарак, ці гэта прычына, каб тыцкаць яе «фэйсам у тэйбл»?

б) няўменне пісаць чытэльныя тэксты – рабіць тое, дзеля чаго, уласна, існуе прэс-цэнтр. Чаго вартае карава-бюракратычнае «Ситуация о причине переноса встречи депутату понятна».

в) альтэрнатыўную інфармацыю пра парадак дзён: «Во вторник секретарь министерства позвонила депутату… Депутат пообещала, что «перезвоню завтра (четверг)»»…

На гэтым фоне ўжо не так ідыятычна выглядаюць пагрозы прадстаўніцы Мінгарвыканкама ў адрас невядомага, які ў кастрычніку падправіў «дысцыплінарна-санаторнае» графіці ля вакзала, дамаляваўшы калючы дрот (гл. кветкі ў руках хлопчыка і вянок на галаве дзяўчынкі).

mural

Фота 22.11.2016

Алена Мохар 25.10.2016 «падкрэсліла, што малюнак у любым выпадку адновяць у першапачатковым варыянце, а асоба аўтара «калючага дроту» будзе высветлена ў бліжэйшы час. «Мы прапануем мастаку да канца гэтага тыдня выправіць малюнак самастойна. У адваротным выпадку панесеныя горадам выдаткі будуць выстаўлены яму ў судовым парадку»». Ні за тыдзень, ні за месяц, падаецца, асобу так і не высветлілі – і добра, тым болей што расійскі аўтар Артур К. не аспрэчваў правак… На думку большасці экспертаў (і на маю), яны толькі палепшылі ягоны опус. Рэспект табе, невядомы жаўнер мастак. Міліцыя ж мудра не палезла ў спрэчку творцаў: хапае больш важных спраў. Напрыклад, у Магілёве на мінулым тыдні рэальна апаганілі помнік ахвярам нацысцкага генацыду.

Яшчэ адзін неразумны чынавенскі крок увосень 2016 г. – забарона на канцэрт гродзенскага гурта «Dzieciuki» ў Мінску, ад «упраўлення па ідэалагічнай рабоце, культуры і справах моладзі». Летась дужа спадабалася мне варыяцыя «Дзецюкоў» на тэму «Ладдзі роспачы». Праўда, бразганне зброяй у кліпе «Хлопцы-балахоўцы» (2014) і сама гераізацыя гэтых ваякаў у процівагу «чырвоным пачварам» сімпатый не выклікаюць, аднак які там «экстрэмізм» або прапаганда вайны – нават кроў не ліецца на экране… Ідэям трэба процістаўляць іншыя ідэі, а не забароны. Засмуціла таксама колькасць памылак у адказе чыноўніка, Скалабана-малодшага – я налічыў 7. Карацей, калі меркаваны арганізатар канцэрта Сяргей Будкін звернецца ў суд, як абяцаў, то, найхутчэй, даб’ецца свайго.

Актывізаваўся рэсурс «Спадарожнік» (мэты яго няясныя) са сваімі лонгрыдамі. Цікава было ў каторы раз пачытаць пра партызанаў, братоў Бельскіх… А вось пасля матэрыялу пра Хатынь я паціснуў плячыма… Юрыст Віктар Глазкоў кажа: «зусім нядаўна ў Канадзе памёр апошні кат Хатыні Уладзімір Катрук… Канада яго так і не выдала. Праўда, калі мясцовыя журналісты пачалі пісаць пра яго фашысцкае мінулае, яго пазбавілі грамадзянства». Насамрэч-та не пазбавілі, хоць і канстатавалі, што набыў яго Катрук падманным шляхам. І версія пра тое, што масакру ў Хатыні справакавалі партызаны-адзінцы, да таго ж яўрэі (Рудэрман і Шпарберг), нічым не падмацавана, апрача слоў Глазкова. Гісторыкі абвяргаюць…

Сумна было ад папярэджання ў пачатку артыкула, як і ад грыфа «18+»: «У публікацыі прысутнічаюць матэрыялы, якія могуць шакаваць частку чытачоў». Іменна ва ўзросце да 18 гадоў трэба людзям даведвацца пра трагедыю Хатыні, потым позна. І як гэта міла з боку рэдакцыі – паведаміць, што факты, датычныя да вайны, могуць шакаваць!

Летась мы з жонкай хадзілі ў Купалаўскі тэатр на «Другую сусветную» – тое быў адзін з прэм’ерных паказаў, хіба ў пачатку чэрвеня. Спектакль успрымаўся на адным подыху, аднак гледачоў трэба вабіць, і дырэкцыя сёлета памяняла назву. 19.11.2016 Ірына Халіп адгукнулася на абноўлены «Вельтмайстар-акардэон»: «песні, акцёры, вайна, боль – усё гэта засталося». Захацелася мне пахваліць аўтарку, напісаў камент… і як у г… ўступіў. Замест «Даўно не чытаў на “Хартыі” разумных артыкулаў. Ну вось, нарэшце, прачытаў. Дзякуй!» пакінулі «Даўно не чытаў на разумных артыкулаў. Ну вось, нарэшце, прачытаў. Дзякуй!» Цэнзурка – як некалі на сайце газеты «Звязда», дзе выкінулі маю сентэнцыю «Рыба гніе з галавы». Усім жа вядома, што ў лукашэнкаўскай Беларусі рыба гніе з хваста! Зараз вядома і тое, што не бывае на «Хартыі-97» неразумных артыкулаў – гэта ж не «Newsweek» які-небудзь.

І ўсё-такі СМІ як СМІ, а стан адукацыі баліць больш. Калі ў 2003 г. за сувязь з грамадскасцю ў міністэрстве адказваў больш-менш пісьменны чалавек, доктар філалагічных навук Віктар Іўчанкаў, то ў 2016 г. – Юлія В., гл. вышэй…

Праз «крэатыў» прэс-цэнтра пазнаёміўся я і з сайтам мінадукацыі. У біяграфіі міністра – звыш 10 памылак, у рускамоўным і белмоўным варыянтах на сёння, 22.11.2016, істотныя разыходжанні. Так, паводле версіі на рускай, праф. Жураўкоў падрыхтаваў двух дактароў навук і 14 кандыдатаў, а калі чытаць па-беларуску, то аднаго доктара і 13 кандыдатаў. Калі ў бліжэйшыя 10 дзён клеркі выправяць памылкі, то мы прыбярэм папярэднія 2 сказы, дый той, што вы чытаеце, аднак моцна сумняюся, што камусьці гэта трэба… На вул. Савецкай са зваротнай сувяззю бяда; помню, як у другой палове 2000-х Георгій Пятровіч, фізік cа шматгадовым вопытам працы ў БДУ і школе, бамбаваў міністэрства дэпешамі пра нізкую якасць падручнікаў і тэставых заданняў, прыводзіў канкрэтныя прыклады, а яму слалі адпіскі. Зараз, як падкрэслівае дасведчаная педагагіня, «настаўнік у нас, калі ў ім няма ўнутранай сілы і ўпэўненасці ў сабе, вельмі забіты чалавек». Мала каго абурыў, напрыклад, халтурны падручнік па грамадазнаўстве, «заточаны» пад акадэміка Рубінава (не Рубінчыка! :)) – добра, што знайшоўся Пётр Садоўскі, 75-гадовы кандыдат навук, якому няма чаго баяцца…

Сёмага снежня мае адкрыцца «клуб Святланы Алексіевіч» – раптам яго мікраклімат паўплывае-такі на агульны расклад у грамадстве, дасць імпэт да станоўчых перамен… Прынамсі даўняя лекцыя першай госці, Вольгі Седаковай, можа паслужыць люстэркам і для многіх тутэйшых. Яна прысвечана пасрэднасці – чаго-чаго, а гэтага дабра ў нас хапае. Слушна кажу, прэс-сакратаркі ды «папялушкі» з цэнтрвыбаркамаў?

Вялікаразумныя развагі двух тутэйшых «экспертаў» пра Трампа і Ле Пэна: «Дарэчы, існуе верагоднасць, што прэзідэнтам Францыі можа стаць Жан-Мары Ле Пэн. Таксама палітычны маверык». Пасля 2007 г. названы палітык, 1928 г. нар., адмовіўся ад прэтэнзій на прэзідэнцкі фатэль… Яраслаў Р., які ў снежні 2010 г. паблутаў паход на «Чырвоны дом» з лыжнай прагулкай, у лістападзе 2016 г. блытае Жана-Мары з ягонай дачкой Марын Ле Пэн? 🙂 І суразмоўца яго харош: Беларусі, маўляў, патрэбен свой Трамп, каб разварушыць «пенсіянерскую эліту». Хіба не разумее Леанід З., 1948 г. нар., што сячэ сук, на якім сядзіць…

Вольф Рубінчык, г. Мінск

22.11.2016

wrubinchyk[at]gmail.com

Апублiкавана 23.11.2016  9:25

***

Па слядах нашых публiкацый:

В столице закрашивают колючую проволоку на мурале о дружбе Москвы и Минска

Магілёўская міліцыя: «Помнік ахвярам Галакосту апаганілі скінгэды» 

23.11.2016 14:05

В. Рубінчык. КАТЛЕТЫ & МУХІ (27)

Апошнія тыдні ў Беларусі прайшлі пад знакам сінема. Абсурдны закон пра абавязковую маркіроўку прадукцыі («6+», «12+» і г. д.), дарма што не ўступіў яшчэ ў сілу, выклікае істэрыкі ў затуканых супрацоўніц сферы адукацыі. Асобныя з іх спалохаліся бацькоўскага (чынавенскага?) гневу і сарвалі паказ стужкі «14+» сваім выхаванцам-пяцікласнікам – а заадно і пабочным гледачам – у мінскім кінатэатры «Піянер». Скандальчык з «цэрберамі» выбухнуў 11.11.2016.

Аўтарытэтны рэжысёр Андрэй Кудзіненка, альманах якога фактычна забаранілі на «Бульбамуві» і на «круцейшым» мінкультаўскім кінафэсце «Лістапад» (у інтэрнэце круціцца дакумент, датычны адной з навел альманаха – «Яечня па-беларуску» – падпісаны цэнзаркамі, доктаркай навук Фральцовай і нейкай Гурынай), выказаўся пра Беларусь як пра «дысцыплінарны санаторый». Праўда, ён ці то забыўся, ці то наўмысна не згадаў, адкуль узяты выраз. «Дысцыплінарны санаторый» завецца кніга Эдуарда Лімонава пачатку 1990-х – «самая чорная кніга стагоддзя», якую я прачытаў надоечы. Трэба прызнаць, што «Эдзічка» сказаў нямала трапнага, і некаторыя ягоныя думкі дапамагаюць, між іншага, зразумець, чаму выбары ў ЗША і Беларусі адбываліся так, як адбываліся. Наўскідку:

Каб яны не забыліся, што жывуць у найлепшым з грамадстваў, уціхаміраным масам дэманструюць з вялікім задавальненнем дыстрафічных афрыканскіх дзяцей, аблепленых мухамі. Або шкілеты Аўшвіца… Мараль гэтых дэманстрацый такая: марна спрабаваць наладзіць нейкае іншае грамадства. Паглядзіце, да чаго прыводзяць спробы. Што нарабіў марксізм у Эфіопіі і гітлераўскі фашызм… І напалоханыя масы сядзяць ціха. Тыя, хто ўзбуджаецца, вымушана падаўляюцца ў санаторыі – і гэта надзвычай небяспечна для яго.

Мяркую, быў бы сэнс перакласці на беларускую не толькі «поўны збор твораў» набелянткі-філантропкі (дужа сумняюся, што ён будзе насамрэч поўны, што ў яго ўвойдуць кампілятыўна-апалагетычны артыкул пра Дзяржынскага 1977 г., раннія вершы…), а і колькі твораў Лімонава. З ім можна не згаджацца, але ён пісаў і піша са смакам. І слушна ацэньваў шансы Трампа, вось хаця б тут. Дый што хаваць, пры ўсёй рознасці маіх поглядаў з лімонаўскімі, я таксама люблю «вывальваць праўды так, як яны ёсць, а не займацца візантызмам…» Спадзяюся, чытачы «Катлет…» за 15 месяцаў звярнулі ўвагу.

У гэтым месяцы – нешта накшталт юбілею, 110 гадоў газеце «Наша Ніва». Вядома, яна не «першая» (да яе па-беларуску выдаваліся «Наша доля», «Мужыцкая праўда»…), але ў свой час нарабіла шуму-тлуму. Маю на ўвазе перадусім перыяд 1906-1915 гг.: многія з нумароў «гістарычнай» «НН» я чытаў, гэта і ў ХХІ стагоддзі памысна. Там друкаваліся ўсе «зоркі» беларускай літаратуры…

Кандыдатка гістарычных навук Іна Соркіна з Гродна падрыхтавала артыкул пра адносіны «НН» і яўрэяў. Варыянт на англійскай з’явіўся сёлета ў амбівалентным «яўрэйскім выпуску» навукова-забаўляльнага часопіса «Belarusian Review». Зараз да юбілею дамо колькі ўрыўкаў (дзякуй І. С. за тое, што прыслала белмоўную версію – не прыйшлося вазюкацца з адваротным перакладам).

ina_sorkina  dubavetz

На фота з be.wikipedia.org i lit-bel.org: І. Соркіна і С. Дубавец.

Працэсу фармавання нацыянальнай самаідэнтыфікацыі сярод беларусаў садзейнічала суседства з «іншымі» – габрэямі, якія былі супольнасцю з ярка выражанай нацыянальнай сутнасцю, з усведамленнем уласных інтарэсаў і мэтанакіраваным іх адстойваннем… уплыў габрэяў на развіццё беларускага нацыянальнага Адраджэння не выклікае сумнення.

На працягу ўсяго перыяду выхаду «Нашай Нівы» на яе старонках прысутнічалі матэрыялы, звязаныя са становішчам габрэяў, іх узаемаадносінамі з беларусамі. Аналітычныя публікацыі «Нашай Нівы», спецыяльна прысвечаныя габрэйскай тэме, – гэта чатыры вялікія артыкулы «Аб жыдох», «Абмежаванні ў законах для жыдоў», «Валасное земства і жыды», «”Нацыянальная” палітыка і гандаль», а таксама невялікі артыкул «Жыды і рэкрутчына». Усе гэтыя матэрыялы патрэбна разглядаць, як выступленні ў абарону габрэяў у перыяд узмацнення антысемітызму і ўзвядзення яго ў ранг афіцыйнай дзяржаўнай палітыкі.

З Радашковічаў Вілейскага павета карэспандэнт пад псеўданімам «Вецер» [у 1908 г.] паведаміў, што «на рынку нейкі чалавек заклікаў біць жыдоў, але Радашкоўскія мужыкі, не маючы на тое ніякага жадання, не падтрымалі. У нас, у Беларусі, пагромаў не было, як на Кіеўшчыне, у Кішынёве. Беларус лічыць жыда такім жа бедным чалавекам, як і ён сам, да таго ж і правоў жыд мае меньш за хрысціяніна».

Непрыемны эпізод, які негатыўна характарызуе адносіны хрысціянаў да іудзеяў адбыўся ў м. Краснае Вілейскага павета: «У мястэчку хрысціяне такія, што за іх сорамна. Каля Школы бралі шлюб маладыя жыды. Навокал сабралося шмат католікаў і праваслаўных, і пачалі яны здзеквацца з жыдоўскага шлюбу, перашкаджаць шумам чытаць рабіну малітвы. Кожны чалавек паважае сваю веру і хоча, каб яе паважалі іншыя… І чаму яны лічаць сябе хрысціянамі?» («Наша Ніва», № 17, 1908).

Як правіла, негатыўныя паведамленні, якія друкаваліся ў «Нашай Ніве», падсумоўваліся мараллю, г.зн. былі накіраваны на тое, каб «навучыць» паводзінам у адносінах з габрэямі і паказаць адэкватныя прыклады для пераймання. Газета не пазбягала апісання непрыемных эпізодаў у адносінах паміж хрысціянамі і іудзеямі, але пры гэтым старалася расстаўляць маральныя акцэнты…

Сёе-тое было ў маім жыцці звязана і з адноўленай «Нашай Нівай» (з 1991 г. дбаннем мазыраніна Сяргея Дубаўца яна выходзіла ў Вільні, потым – у Мінску). Бачыў я гэтую газету, калі вучыўся ў школе і ў ЕГУ, даволі рэдка, С. Дубаўца дык увогуле ніколі не сустракаў. Тое, што ён чалавек не без гумару, даказвае гісторыя, уключаная ім у кнігу «Як?» (2009):

У 1995 годзе, калі «Наша Ніва» пераяжджала ў Менск, нехта параіў мне знайсьці «круцяля», які б дапамог газэце разьвівацца. Газэта мелася з элітарнага месячніка ператварыцца ў папулярны тыднёвік. І таму быў патрэбны таленавіты прадусар-выдавец, які б, дзякуючы прыроднай інтуіцыі й сувязям, прывёў наша прадпрыемства да посьпеху. «Круцяля» я знайшоў. Патомны менскі габрэй узяўся за справу і… зьнік. Выйшла так, як часта выходзіць у Менску — стандартныя ўяўленьні не спрацоўваюць, а стэрэатыпы аказваюцца падманлівымі. Мой габрэй аказаўся запойным п’яніцам і адправіўся ў нірвану свайго менскага шчасьця. Спачатку, здавалася, ненадоўга, але выйшла — назаўжды.

У канцы 1999 г. даволі моцнае ўражанне пакінуў у мяне «жыдоўскі выпуск» «НН», а ў пачатку 2000 г. я ўпершыню выступіў у часопісе «Аrche» – з водгукам «Яўрэйскі погляд на “жыдоўскі нумар”». Артыкул, здаецца, трапіў у «струмень» – маладыя журналісты мелі патрэбу ў розгаласе і ў тым, каб паказаць фундатарам сваю прыязнасць да яўрэяў. У тым жа годзе дырэктар «Аrche» Андрэй Дынько зрабіўся фактычным гаспадаром «Нашай Нівы» і застаецца ім дагэтуль. Як ён тлумачыў мне пазней, «у “Нашай Ніве” ёсць грошы, у “Аrche” – свабода мыслення».

Мая супраца з «НН» прыпала на 2001-2007 гг. (у маі 2000 г. напісаў туды толькі некалькі радкоў – некралог па Соф’і Рохкінд) і выяўлялася ў актуальных заметках (нячаста), у кароткіх допісах на яўрэйскія тэмы. Яшчэ былі рубрыкі «Каіса» ды «Нашы шашкі», крыжаванкі, эпізадычна – агляды кніг і пераклады з англійскай. У 2006 г., калі газету выкінулі з дзяржаўнай сістэмы распаўсюду, пабываў і кур’ерам – развозіў па розных раёнах г. Мінска да 90 асобнікаў за дзень.

У першыя гады рэдактар час ад часу раіўся са мною, а ў 2001 г. нават прасіў помачы ў пошуку аўтараў… Прыпамінаю, падказаў яму карыкатурыста Яўгена Царкова (у «НН» фігураваў пад псеўданімамі «Яцар», «Зуеў»), які, аднак, скора з’ехаў з сям’ёй у ЗША. Калі Я. Ц. друкаваўся ў «НН», то не быў нездаволены.

За вышэйназваныя рубрыкі я адказваў у 2004-2007 гг.: удалося апублікаваць пад сотню матэрыялаў пра шахматы і шахматыстаў, каля двух тузінаў – пра шашыстаў. Не ўсё ішло гладка, але ў цэлым мае ініцыятывы прымаліся… Нейкі час «Каіса» была адзінай у краіне шахматнай рубрыкай, якая выходзіла рэгулярна – штотыдзень.

Цаню тое, што «Наша Ніва» пісала і пра мае «прыгоды»: сядзенне на Акрэсціна з маладафронтаўцамі (кастрычнік 2001 г.), змаганне за часопіс «Шахматы» (2003-2004 гг.). А допіс пра разбурэнне сінагогі на Дзімітрава, 3 у канцы 2001 г. адкаментаваў «сам» Зянон Пазняк. У 2002 г. «НН» адгукнулася на выхад пілотнага нумару незалежнай яўрэйскай газеты і колькі разоў брала матэрыялы з самвыдатаўскай «Анахну кан» (напрыклад, тут), а калі я вырашыў спыніць выхад «АК», А. Дынько ласкава прапанаваў прадоўжыць праект на старонках «НН». Але 14 год таму галоўным мне здавалася захаваць незалежнасць.

К сярэдзіне 2000-х я ў значнай ступені расчараваўся ў рэдакцыйнай палітыцы «НН». Газета выйграла ў аб’ёме, але прайграла ў якасці: усё менш было аналітыкі, усё больш занудства ды палітычна ангажаваных матэрыялаў. Прыкладна ў тую пару паступалі іншыя «спакуслівыя» прапановы: напрыклад, узяць на сябе міжнародны аддзел. Адмовіўся, і думаю, што меў рацыю.

afisha

Афіша 2005 г. – пакуль разам… Сеанс паабяцалі без майго ведама, давялося неяк выкручвацца.

У канцы 2005 г. інтэлектуальныя рубрыкі былі закрыты (праз пару тыдняў адноўлены), а ў студзені 2007 г. я аказаўся лішнім у «дружным калектыве», які к таму часу ўжо раскалоўся па прынцыповых пытаннях. Увогуле кур’ёзна атрымалася: пасля таго, як «НН» ачоліў Андрэй Дынько, аўтар юдафільскіх тэкстаў, у газету паступова перасталі пісаць яўрэі: Сымон Глазштэйн, Ганна Штэйнман… Сышла і безліч іншых аўтараў. Як выявілася, розум і вынаходлівасць кіраўнікоў мелі адваротныя бакі: інтрыганства, празмерную (на мой одум) любоў да грошай.

Пару гадоў зусім не чытаў «НН». У 2009-2011 г., бывала, праглядаў раніцамі, калі рыхтаваўся ісці ў дастаўку, а потым зволіўся з пошты… З сярэдзіны 2010-х зноў пачытваю – трэба ж, працуючы над серыялам, быць у курсе. На жаль, «Наша Ніва» ператварылася ў нешта сярэдняе паміж «Звяздой» і «Комсомольской правдой». Адзін прыклад: цяперашнюю «НН» займае той факт, што экс-дэпутатка Віцебскага гарсавета Вольга Карач «пахуліганіла» – змяніла колер валасоў… Таму і стаўлюся да газеты 2016 г., па вялікім рахунку, абыякава: існуе – няхай сабе. Часам цытую, аднак я і шчучынскую «раёнку» цытую…

І свежы анекдот. Выкладчык геаграфіі Рыгор Іофе, які прэзентуе сябе як адзін з галоўных спецыялістаў па нашай краіне ў Амерыцы, упершыню прыехаў у Рэспубліку Беларусь больш чым на 10 дзён для выкладання ў БДУ. Атабарыўся ў студэнцкім інтэрнаце, і нарэшце да яго, аўтара «аб’ектыўных» кніг пра Лукашэнку, штосьці пачало даходзіць: «Я здзіўлены, наколькі тут нізкая аплата працы!» Думаю, трэба і іншых аматараў беларускай стабільнасці (некаторых мы згадвалі год таму; яшчэ адзін, імем Майк, выявіўся ўлетку, другі, з гандлёвай палаты «Ізраіль-Беларусь», толькі што) запускаць сюды для працы на аднолькавых умовах з «сярэднімі» грамадзянамі Беларусі… Іх (нас) зноў кормяць абяцанкамі пра зарплату «папіццот»; калі хто забыўся, ужо к канцу 2015 г. яна павінна была дасягнуць 1000$ у эквіваленце… Кур’ёзная дыяграма паказана тутака: ні разу ў 2016 г. сярэдні заробак па краіне – калі паказчык «у сярэднім» наагул мае сэнс – не дасягаў 400$.

Вольф Рубінчык, г. Мінск

16.11.2016.

wrubinchyk[at]gmail.com

 

Апублiкавана 17.11.2016  06:46

 

***

ВОДГУК

Анатоль Сідарэвіч прачытаў публікацыю і задаўся пытаннем: «хто быў той “круцель”, які спіўся?». Прыпомніў: «І мне змоладу даводзілі, што сярод жыдоў п’яніц не бывае…». А яшчэ паважаны даследчык прыслаў нам гісторыю з жыцця:

На вуліцы 14 партызанаў на пачатку 1960-х жыло нямала габрэяў, у тым ліку, калі не памыляюся, і сям’я мастака Цэслера. Калі сайт наведваюць тыя, хто памятае 1960-я, ім будзе прыемна згадаць стары Слуцак.

Так здарылася, што я колькі год (мо шэсць) не быў у Слуцку. І вось недзе на пачатку 1980-х прыехаў у горад. З галоўнай вуліцы, якая і сёння носіць імя Леніна, іду да свайго дзядзькі, які жыве на Мінскай. Іду па вуліцы 14 партызанаў. Каб скараціць шлях, іду праз старыя гарадскія могілкі: спачатку праваслаўныя, потым каталіцкія, за імі (участак асвойвалі пазней, бо ў лагчыне) савецкія (і праваслаўныя, і каталікі разам), а ўжо за савецкімі – на грудку – справа запушчаныя кальвінскія, а злева – новыя іудзейскія (старыя закансервавалі, а потым, як і ў Пінску, забудавалі). Іду я і дзіўлюся: на магілах іудзеяў кветкі, стограмоўкі… У мяне вочы на лоб. Прыходжу ў дзядзькаў дом. Дома цётка, дзядзіна, старая і непахісная пратэстантка, якая Стары Запавет (Танах) ведала лепш за якога іудзея. Пытаюся: што гэта робіцца? На магілах іудзеяў стограмоўкі… Цётка з адчаем кажа: «А цяпер і жыды язычнікамі парабіліся». І ледзь не плача. Каго-каго, а габрэяў яна лічыла цвёрдымі ў веры, у адмаўленні паганства, у непакланенні кумірам (ідалам). А тут такое…

Стандартныя ўяўленні не спрацоўваюць.

Дабаўлена 21.11.2016  21:11