Tag Archives: Алесь Гарун

Пра шахматы і арыстакратызм / О шахматах и аристократизме

(перевод на русский ниже)

Не толькі арыстакраты…

«Узрост» шахматных фігурак, якія час ад часу выкопваюць археолагі ў розных мясцінах Беларусі, сягае да 1000 гадоў. У гісторыі шахмат на беларускіх землях яшчэ нямала прагалаў. Вядома, што гульнёй у Сярэднявеччы захапляліся асобы з прывілеяваных саслоўяў; у іх, як адзначала гісторык Аляксандра Кілбас, «валоданне навыкамі гульні ў шахматы ўваходзіла ў абавязковую “адукацыйную праграму”». Аднак многае гаворыць за тое, што цікавасць да шахмат выходзіла далёка за межы княскіх і магнацкіх двароў.

Cкульптура, усталяваная ля Замкавай гары ў Гродна як напамін пра шахматную фігурку ХІІ cт. (тая ладдзя-«насада» была знойдзена ў 1932 г., захоўваецца ў Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі). Аўтар ідэі – Сяргей Каляда, скульптар – Уладзімір Панцялееў. 2016 г.

* * *

Паводле манаграфіі Вольгі Мядзведзевай «Сярэдневяковыя шахматы Беларусі» (2005), «У ХІІ-XIII cтст. гульня ў шахматы на беларускіх землях атрымала шырокае распаўсюджанне… У яе гулялі не толькі прадстаўнікі знаці, але і жыхары гарадскіх пасадаў, і дружыннікі». Пазней з шахматамі пазнаёміліся «рамеснікі, гандлёвыя і служылыя людзі». Тое, што ў час раскопак знаходзяцца шахматныя фігуркі з дрэва, пацвярджае «дэмакратычнасць» гульні: «Драўляныя шахматы ад рукі для сябе рабілі тыя, хто не мог набываць іх у рамесніка-прафесіянала».

На карысць версіі пра шырокае распаўсюджванне шахмат сведчаць і запіскі вандроўніка з Памераніі Паўля Одэрборна. Пра палачан канца ХVI стагоддзя ён адгукнуўся так: «У шахматах яны такія майстры, што не ведаю, ці зможа які іншы народ зраўняцца з імі!»

Дапушчальна разважаць пра сціпласць старажытнабеларускіх аматараў шахаў: калі гульцы з Іспаніі ды Італіі выдавалі кнігі, ладзілі спаборніцтвы (першы міжнародны турнір адбыўся ў 1575 годзе пад эгідай іспанскага караля), то нашы суайчыннікі, верагодна, задавальняліся тым, што гулялі ў вольны час. Алег Трусаў дапускаў, што ў старажытнай беларускай дзяржаве ладзіліся чэмпіянаты па шахматах, аднак пакуль гэта застаецца непацверджанай гіпотэзай. Нават з адносна блізкага ХVIІІ стагоддзя дайшлі да нас толькі звесткі пра наяўнасць шахмат – і шашак – у шматлікіх інвентарах маёмасці магнацкіх рэзідэнцый. Пакуль на тэрыторыі Беларусі не выяўлена запісаў шахматных партый (або задач ці адметных пазіцый) таго часу. Застаецца толькі здагадвацца і пра тое, якімі былі асаблівасці гульні беларускіх шахматыстаў, наколькі іх правілы адрозніваліся ад заходнееўрапейскіх. Варта заўважыць, што сучасныя, міжнародна прынятыя правілы шахмат склаліся толькі к пачатку ХІХ стагоддзя.

Прафесар Адам Мальдзіс у адным з эсэ пра захапленні шляхты ў XVIII стагоддзі пісаў: «Павольна ўваходзілі ў моду шахматы, шашкі, більярд». Пасля далучэння беларускіх зямель да Расійскай імперыі многім мясцовым жыхарам было не да гульняў. Але ж вядома, што на пачатку ХІХ стагоддзя гуляў у шахматы з гасцямі князь Міхал Клеофас Агінскі (у сваім маёнтку Залессе пад Смаргонню). Кампазітар Станіслаў Манюшка пакінуў успаміны пра вечары на вуліцы Валоскай у Мінску (цяперашні музей «Дом Ваньковічаў»), дзе карты ў канцы 1820-х гадоў саступалі месца шахматам, музыцы і літаратуры. Сярод асабістых рэчаў, канфіскаваных у паўстанца Вікенція (Кастуся) Каліноўскага ў 1864 годзе, была і скрынка з шахматамі.

У другой палове ХІХ стагоддзя шахматы ў Расійскай імперыі заваявалі сабе месца пад сонцам, з’явіліся афіцыйна прызнаныя гурткі і перыядычныя выданні. Гэта дало імпэт і шахматнаму жыццю ў Беларусі, асабліва з 1870-х гадоў. Некаторыя аматары засталіся ў аналах праз тое, што рашалі заданні ў часопісах (Казакоў з Віцебска, Мысоўскі з Брэст-Літоўска, Міхальчы, Пісараў і Скрыпчынскі з Барысава высылалі адказы ў пецярбургскi часопіс «Всемирная иллюстрация»). У студзені 1877 г. часопіс «Шахматный листок» надрукаваў пісьмо нейкага Л. Р. з Мінска, які не без досціпу апісаў эпізоды шахматнага жыцця ў правінцыі (гледзячы па ўсім, у тым жа Мінску) і патлумачыў, чаму мясцовыя шахматысты не хочуць дасылаць свае партыі ў часопіс: яны гуляюць «для ўласнага задавальнення, а не для задавальнення іншых».

Так выглядала кавярня Ф. Вянгржэцкага.

* * *

Мінскія шахматысты ў канцы ХІХ стагоддзя пачалі збірацца ў кавярні Франца Вянгржэцкага (будынак не захаваўся; ён стаяў паміж Кастрычніцкай плошчай і ГУМам). Гэты своеасаблівы «клуб» праіснаваў да 1910-х гадоў; ён, як і таварыствы шахматнай гульні, заснаваныя на пачатку ХХ ст. у Мінску і Віцебску, прыцягваў аматараў рознага паходжання і маёмаснага стану. Аднак на шахматах, якія дагэтуль часам называюцца каралеўскай гульнёй, усё ж ляжаў адбітак арыстакратызму. Характэрна, што газета «Наша Ніва», звернутая найперш да сялянства, на сваіх старонках не аддавала ўвагі шахматнай гульні, дарма што ў шахматы ўмелі гуляць некалькі яе аўтараў (Змітрок Бядуля, Алесь Гарун, Якуб Колас, Янка Купала…). У апавяданні «Бывалы Юр у Менску» (1902) Каруся Каганца два селяніны трапляюць у «Губернатарскі сад» і перамаўляюцца так: «Ага, тут у невашта іграюць… у шашкі, чы што? – Не, гэта не шашкі; у шашкі – так усе хвігуры аднакай формы, толькі адны белыя, другія чорныя, а тут, бачыце, усякія: і малыя, і вялікія, то як бы вежы, то як коні, а гэта сама вышша то караля азначае, трошкі меншая – то каралева…» Відавочна, шахматы інтрыгавалі герояў, але не настолькі, каб гуляць самім.

Грамадскі попыт на шахматы ў пэўнай ступені адлюстроўваюць адмысловыя рубрыкі (аддзелы) ў масавых выданнях. Першы такі аддзел на тэрыторыі сучаснай Беларусі праіснаваў у газеце «Минский листок» восем месяцаў (1902–1903), у ім друкаваліся і партыі мясцовых гульцоў. Падмурак быў закладзены.

Кур’ёзная партыя-мініяцюра з выпуску № 3 (3 жніўня 1902 года)

А. П. – М. Крайчык. 1.f4 e5 2.fe d6 3.Kf3 de 4.K:e5 Cd6 5.Kf3 h6 6.h3?? Cg3X.

Вольф Рубінчык.

Крыніца: часопіс «Роднае слова», № 6, 2018.

***

Папярэдні матэрыял В. Рубінчыка з серыі «Беларускія шахматы», распачатай летась у «Родным слове», можна знайсці тут 

Перевод на русский:

Не только аристократы…

«Возраст» шахматных фигурок, которые время от времени выкапывают археологи в разных местах Беларуси, достигает до 1000 лет. В истории шахмат на белорусских землях ещё немало пробелов. Известно, что игрой в Средневековье увлекались люди из привилегированных сословий; у них, как отмечала историк Александра Килбас, «владение навыками игры в шахматы входило в обязательную “образовательную программу”». Но многое говорит за то, что интерес к шахматам выходил далеко за пределы княжеских и магнатских дворов.

Cкульптура, установленная у Замковой горы в Гродно как напоминание о шахматной фигурке ХІІ века (та ладья-«насада» была найдена в 1932 г., хранится в Гродненском государственном историко-археологическом музее). Автор идеи – Сергей Коляда, скульптор – Владимир Пантелеев. 2016 г.

* * *

Согласно монографии Ольги Медведевой «Средневековые шахматы Беларуси» (2005), «В ХІІ-XIII вв. игра в шахматы на белорусских землях получила широкое распространение… В неё играли не только представители знати, но и жители городских посадов и дружинники». Позже с шахматами познакомились «ремесленники, торговые и служилые люди». То, что во время раскопок находятся шахматные фигурки из дерева, подтверджает «демократичность» игры: «Деревянные шахматы ручной работы для себя делали те, кто не мог приобретать их у ремесленника-профессионала».

В пользу версии о широком распространении шахмат свидетельствуют и записки путешественника из Померании Пауля Одерборна. О полочанах конца ХVI века он отозвался так: «В шахматах они такие мастера, что не знаю, сможет ли какой-либо иной народ сравняться с ними!»

Допустимо рассуждать о скромности древнебелорусских любителей шахов: если игроки из Испании и Италии издавали книги, устраивали соревнования (первый международный турнир состоялся в 1575 г. под эгидой испанского короля), то наши соотечественники, вероятно, довольствовались тем, что играли в свободное время. Олег Трусов предполагал, что в древнем белорусском государстве организовывались чемпионаты по шахматам, но пока это остаётся неподтверждённой гипотезой. Даже из относительно близкого ХVIІІ века дошли до нас только сведения о наличии шахмат – и шашек – в многочисленных инвентарных книгах имущества магнатских резиденций. Пока на территории Беларуси не выявлено записей шахматных партий (или задач, или примечательных позиций) того времени. Остаётся лишь догадываться и о том, какими были особенности игры белорусских шахматистов, насколько их правила отличались от западноевропейских. Стоит отметить, что современные, международно принятые правила шахмат сложились лишь к началу ХІХ века.

Профессор Адам Мальдис в одном из эссе об увлечениях шляхты в XVIII веке писал: «Постепенно входили в моду шахматы, шашки, бильярд». После присоединения белорусских земель к Российской империи многим местным жителям было не до игр. Однако же известно, что в начале ХІХ века играл в шахматы с гостями князь Михаил Клеофас Огинский (в своём поместье Залесье под Сморгонью). Композитор Станислав Монюшко оставил воспоминания о вечерах на улице Волосской в Минске (теперешний музей «Дом Ваньковичей»), где карты в конце 1820-х гг. уступали место шахматам, музыке и литературе. Среди личных вещей, конфискованных у повстанца Викентия (Кастуся) Калиновского в 1864 г., был и ящичек с шахматами.

Во второй половине ХІХ века шахматы в Российской империи завоевали себе место под солнцем, появились официально признанные кружки и периодические издания. Это дало импульс и шахматной жизни в Беларуси, особенно с 1870-х гг. Некоторые любители остались в анналах благодаря тому, что решали задания в журналах (Казаков из Витебска, Мысовский из Брест-Литовска, Михальчи, Писарев и Скрипчинский из Борисова высылали ответы в петербургский журнал «Всемирная иллюстрация»). В январе 1877 г. журнал «Шахматный листок» опубликовал письмо некоего Л. Р. из Минска, который не без иронии описал эпизоды шахматной жизни в провинции (судя по всему, в том же Минске) и пояснил, почему местные шахматисты не хотят отправлять свои партии в журнал: они играют «для собственного удовольствия, а не для удовольствия других».

Так выглядела кофейня Ф. Венгржецкого.

* * *

Минские шахматисты в конце ХІХ века начали собираться в кофейне Франца Венгржецкого (здание не сохранилось; оно стояло между нынешними Октябрьской площадью и ГУМом). Этот своеобразный «клуб» просуществовал до 1910-х годов; он, как и общества шахматной игры, основанные в начале ХХ в. в Минске и Витебске, привлекал любителей разного происхождения и имущественного состояния. Однако на шахматах, которые до сих пор иногда называются королевской игрой, всё же лежал отпечаток аристократизма. Характерно, что газета «Наша Ніва», обращённая прежде всего к крестьянству, на своих страницах не уделяла внимания шахматной игре, хотя в шахматы умели играть несколько её авторов (Змитрок Бядуля, Алесь Гарун, Якуб Колас, Янка Купала…). В рассказе «Бывалый Юр в Минске» (1902) Каруся Каганца два крестьянина попадают в «Губернаторский сад» и переговариваются так: «Ага, тут во что-то играют… в шашки, что ли? – Нет, это не шашки; в шашки – так все фигуры одинаковой формы, только одни белые, другие чёрные, а тут, видите, всякие: и маленькие, и большие, те как бы башни, те как бы кони, а эта, самая высокая, обозначает короля, немного меншая – то королева…». Очевидно, шахматы интриговали героев, но не настолько, чтобы играть самим.

Общественный спрос на шахматы в некоторой степени отражают специальные рубрики (отделы) в массовых изданиях. Первый такой отдел на территории современной Беларуси просуществовал в газете «Минский листок» восемь месяцев (1902–1903), в нём печатались и партии местных игроков. Фундамент был заложен.

Курьёзная партия-миниатюра из выпуска № 3 (3 августа 1902 года)

А. П. – М. Крайчик. 1.f4 e5 2.fe d6 3.Kf3 de 4.K:e5 Cd6 5.Kf3 h6 6.h3?? Cg3X.

Вольф Рубинчик.

Источник: журнал «Роднае слова», № 6, 2018.

* * *

Предыдущий материал В. Рубинчика из серии «Белорусские шахматы», начатой в журнале «Роднае слова» в прошлом году, можно найти здесь.

Опубликовано 03.01.2019  22:31

Рубінчык пра шахматы і літаратуру/ Рубинчик о шахматах и литературе

Шахматы і беларуская літаратура: што супольнага?

(перевод на русский ниже)

Шахматы – зразумела, калі займацца імі ў меру, – як і высокая літаратура, будзяць у чалавеку добрае, удасканальваюць ягоны розум, заахвочваюць да шляхетных паводзінаў. Тут я не адкрываю Амерыкі, яшчэ Бенджамін Франклін, адзін з айцоў-заснавальнікаў Злучаных Штатаў, адзначаў у сваім эсэ «Мараль шахмат» (1779): «Гуляючы ў шахматы, мы можам навучыцца прадбачлівасці, уменню зазіраць у будучыню і ўзважваць наступствы пэўнага кроку… Праз шахматы мы набываем звычку спадзявацца на спрыяльныя змены і настойліва шукаць рэсурсы, каб гэтыя змены адбыліся».

Цешыць той факт, што ў апошнія гады людзі беларускай мовы і культуры ўсё часцей цікавяцца як самой гульнёй, так і ейнай гісторыяй. У 2007 г. аднавіліся рэгулярныя спаборніцтвы па шахматах сярод літаратараў Беларусі, што нефармальна ладзіліся ў БССР у 1930-я гг. Адкрываюцца групы для навучання гульні ў шахматы па-беларуску, а ў 2017 г. у Мінску з’явіўся клуб «Шахматны дом», дзе ў якасці асноўнай мовы была выбрана беларуская.

Амаль усё мінулае стагоддзе сярод шахматыстаў нашага краю панавалі іншыя мовы; мабыць, таму беларускамоўны падручнік па шахматах дагэтуль не ўбачыў свет. Аднак ужо ў 1924 г. у газеце «Савецкая Беларусь» друкавалася першая шахматная рубрыка на роднай мове (вёў яе шматразовы чэмпіён Менска Антон Касперскі). У 1927 г. у той жа газеце можна было прачытаць, што «беларуская шахматная тэрміналёгія ўжо распрацавана і ўнесена т. Шукевічам у Інстытут Беларускае Культуры. Пытаньне будзе абгаворвацца на адкрытым сходзе слоўнікавае камісіі Інбелкульту». Радзівон Шукевіч-Траццякоў – рэдактар шэрагу беларускіх выданняў, першы старшыня ўсебеларускай шахматнай секцыі (з 1924 г.), у 1930-х гг. – метадыст шахматна-шашачнага клуба ў сталіцы. Ягоную працу падхапілі нашы сучаснікі: нашмат пазней малады шахматыст Павел Ламака прынёс у рэдакцыю мінскага часопіса «Шахматы», створанага ў 2003 г., уласную версію руска-беларускага шахматнага слоўніка.

Шахматы ўспрымаліся як неад’емная частка культуры многімі майстрамі слова першай паловы ХХ ст. Ахвотна сядалі за дошку, напрыклад, паэты Альберт Паўловіч, Алесь Гарун… З розных крыніц, у прыватнасці з эсэ Алеся Бельскага «Іх цуд згаснуць духу не дае…» (2003), нямала вядома пра шахматную актыўнасць Янкі Купалы, Якуба Коласа, Кандрата Крапівы, Аркадзя Куляшова, а таксама мовазнаўцаў Мікалая Бірылы, Міхася Судніка ды іншых. Сярод беларускіх літаратараў, якія пісалі на мове ідыш, вылучаліся як аматары шахмат Зэлік Аксельрод, Майсей Кульбак, Эля Савікоўскі.

Напэўна, самыя драматычныя шахматныя партыі ў беларускай літаратуры былі выяўлены дзякуючы Уладзіміру Караткевічу, які надзяліў галоўнага героя «Ладдзі роспачы» і дошкай з фігурамі, і дарам гульца. Твор пра змаганне Вылівахі са Смерцю – не толькі алегорыя, ён мае пад сабою пэўны гістарычны грунт. Даследчыца Аляксандра Кілбас пісала пра старажытнабеларускія землі, што «апрача ўдзелу ў прыёмах або паляванні сапраўдны рыцар павінен быў умець гуляць у шахматы і шашкі (“варцабы”)… Уменне гуляць у арыстакратычныя гульні (шахматы і шашкі) з’яўлялася неабходным элементам культуры і для мужчын, і для жанчын». Такім чынам, шахматныя партыі дадаткова падкрэсліваюць арыстакратызм Гервасія Вылівахі, і сумотна было назіраць, як стваральнік мультфільма паводле «Ладдзі Роспачы» замяніў іх на гульню ў косці.

І пасля Караткевіча многія пісьменнікі скарыстоўвалі шахматы ў сваіх сюжэтах. Яркі прыклад – апавяданне «Цугцванг» (1995) Андрэя Федарэнкі, твор з дэтэктыўным прысмакам. Знайшоўшы рашэнне шахматнай задачы, герой мог бы атрымаць прыхаванае золата: «Пешка ў белых знаходзіцца акурат за два хады да апошняй лініі… тут патлумачу крыху, калі Вы не ведаеце, грамадзянін следчы. Справа ў тым, што калі пешка ступіць на апошнюю лінію, яна мае права ператварыцца ў любую фігуру. Вядома, звычайна шахматысты выбіраюць самую моцную ферзя. У гэтым і быў парадокс мініяцюры Адамавіча: пешка, дасягнуўшы апошняй лініі, ператваралася не ў моцную фігуру, а ў лёгкую у каня, і чорныя аўтаматычна атрымлівалі мат». Амаль гэткую ж задачу я склаў у 1990 г., калі вучыўся ў школе, а надоечы паказаў самому А. Федарэнку… Натуральна, аўтар «Цугцвангу» адразу развязаў яе. Прапаную чытачам «Роднага слова» зрабіць тое самае.

Белыя: Крh4, Kh5, пп: f7, g7 (4)

Чорныя: Крh6, па2 (2)

Мат за 2 хады.

Вольф Рубінчык, г. Мінск

(Крыніца: часопіс «Роднае слова», Мінск, № 4, 2018)

PS. У № 6, 2018 «Роднага слова» – працяг роздумаў В. Рубінчыка пра шахматы ўвогуле і ў Беларусі ў прыватнасці.

Радзівон Шукевіч-Траццякоў гуляе ў шахматы з жонкай (назірае Ф. Дуз-Хацімірскі) / Родион Шукевич-Третьяков играет в шахматы с женой (наблюдает Ф. Дуз-Хотимирский)

* * *

Перевод на русский язык, специально для belisrael.info:

Шахматы и белорусская литература: что общего?

Шахматы – понятно, если заниматься ими в меру – как и высокая литература, будят в человеке доброе, совершенствуют его ум, поощряют к благородному поведению. Здесь я не открываю Америку, еще Бенджамин Франклин, один из отцов-основателей Соединенных Штатов, отмечал в эссе «Нравственность игры в шахматы» (1779): «Играя в шахматы, вы можете научиться предвидению, осмотрительности и осторожности, умению делать ходы не слишком поспешно… Мы приобретаем привычку не падать духом при данном состоянии наших дел, надеяться на благоприятное изменение и упорно продолжать поиски новых возможностей».

Радует тот факт, что в последние годы люди белорусского языка и культуры всё чаще интересуются как самой игрой, так и её историей. В 2007 г. возобновились регулярные соревнования по шахматам среди литераторов Беларуси, которые неформально устраивались в БССР 1930-х годов. Открываются группы для обучения шахматам по-белорусски, а в 2017 г. в Минске появился клуб «Шахматный дом», где в качестве основного языка был выбран белорусский.

Почти всё минувшее столетие среди шахматистов нашего края доминировали иные языки; возможно, по этой причине белорусскоязычный учебник по шахматам до сих пор не увидел свет. Однако уже в 1924 г. в газете «Савецкая Беларусь» печаталась первая шахматная рубрика на родном языке (вёл её многократный чемпион Минска Антон Касперский). В 1927 г. в той же газете можно было прочесть, что «белорусская шахматная терминология уже разработана и внесена т. Шукевичем в Институт Белорусской Культуры. Вопрос будет обсуждаться на открытом собрании словарной комиссии Инбелкульта». Родион Шукевич-Третьяков – редактор ряда белорусских изданий, первый председатель Всебелорусской шахматной секции (с 1924 г.), в 1930-х – методист шахматного клуба в столице. Его труд подхватили наши современники; значительно позже молодой шахматист Павел Ломако принёс в редакцию минского журнала «Шахматы», созданного в 2003 г., собственную версию русско-белорусского шахматного словаря.

Шахматы воспринимались как неотъемлемая часть культуры многими мастерами слова первой половины ХХ в. Охотно садились за доску, например, поэты Альберт Павлович, Алесь Гарун… Из разных источников, в частности из эссе «Их чудо угаснуть духу не дает…» (2003) Алеся Бельского, немало известно о шахматной активности Янки Купалы, Якуба Коласа, Кондрата Крапивы, Аркадия Кулешова, а также языковедов Николая Бирилло, Михаила Судника и других. Среди белорусских литераторов, писавших на языке идиш, выделялись как любители шахмат Зелик Аксельрод, Моисей Кульбак, Эля Савиковский.

Наверное, самые драматические шахматные партии в белорусской литературе были показаны благодаря Владимиру Короткевичу, который наделил главного героя «Ладьи отчаяния» и доской с фигурами, и даром игрока. Произведение о борьбе Выливахи со Смертью – не только аллегория, оно имеет под собой некоторую историческую основу. Исследовательница Александра Килбас писала о древнебелорусских землях, что «помимо участия в приёмах и охоте настоящий рыцарь должен был уметь играть в шахматы и шашки («варцабы»)… Умение играть в аристократические игры (шахматы и шашки) являлось необходимым элементом культуры и для мужчин, и для женщин». Таким образом, шахматные партии дополнительно подчёркивают аристократизм Гервасия Выливахи, и грустно было наблюдать, как создатель мультфильма по мотивам «Ладьи Отчаяния» (1987) заменил их игрой в кости.

И после Короткевича многие писатели использовали шахматы в сюжетах. Яркий пример – рассказ «Цугцванг» (1995) Андрея Федаренко, произведение с детективным привкусом. Найдя решение шахматной задачи, герой мог бы получить припрятанное золото: «Пешка у белых находится аккурат за два хода до последней линии… тут объясню немного, если Вы не знаете, гражданин следователь. Дело в том, что если пешка ступит на последнюю линию, она может превратиться в любую фигуру. Конечно, обычно шахматисты выбирают самую сильную – ферзя. В этом и был парадокс миниатюры Адамовича: пешка, достигнув последней линии, превращалась не в сильную фигуру, а в лёгкую – коня, и чёрные автоматически получали мат». Почти такую же задачу я составил в 1990 г., когда учился в школе, а недавно показал самому А. Федаренко… Естественно, автор «Цугцванга» сразу решил её. Предлагаю читателям «Роднага слова» сделать то же самое.

Белые: Крh4, Kh5, пп: f7, g7 (4)

Черные: Крh6, па2 (2)

Мат в 2 хода

Вольф Рубинчик, г. Минск

(Источник: журнал «Роднае слова», Минск, № 4, 2018)

PS. В № 6, 2018 «Роднага слова» – продолжение раздумий В. Рубинчика о шахматах в Беларуси вообще и в белорусской литературе в частности. Написать автору можно на e-mail: wrubinchyk@gmail.com 

Опубликовано 12.06.2018  23:35

***

Уладзь Рымша 15.06.2018  11:53 Тое, што робіць пан Вольф – унікальна для Беларусі.
Мая шчырая павага такому Чалавеку.