Tag Archives: Пётр Кузнецов

В. Рубінчык. Каляндар – не махляр!

Шалом. Тутэйшыя мудрацы баюць, што ў Беларусь прыйшла адно каляндарная вясна. Мяне ж першае сакавіка – сонечны, цёплы дзень – па-добраму ўзварухнула. І 2-е не расчаравала, дарма што дыхаць у нашай палітычнай атмасферы насамрэч нялёгка.

Любіў вясну Мойшэ Кульбак, чый 125-ы дзень народзінаў мы адзначым праз тры тыдні – ды нямала пісаў пра яе ў вершах і ў раманах. Як там у «Зельманцах» («Зэлмэнавічах»):

Вясна. Яна надышла з тлустымі начамі. Яна надышла як з павевам траў, так і з парай дзесяткаў чорных птушак на высокіх таполях каля электрастанцыі, так і з маладымі батанікамі, якія на дрэвах з гарадскога саду рэзалі адсохлае галлё…

Вясна. Яна надышла з новым пакаленнем маленькіх, вясёлых дзяўчынак, выспелых за гэтую зіму ў дамах. Яна прыйшла з хаткамі шпакоў на высокіх жэрдках, з яснымі водамі ў рэках, з коўдрамі на кіях і з першым белым цветам на яблынях.

Цёплая ноч. Чорная вясна, калі зямля яшчэ чорная, дрэвы – чорныя, напярэдадні ўзыходу першых зялёных колераў.

Перакладаў з ідыша Андрэй Дубінін. А я пад юбілей падзялюся мікразнаходкай: Майсей наш Саламоновіч аказаўся стыльрэдактарам «Лінгвістычных зборнікаў», якія выходзілі ў Менску на ідышы пад эгідай Акадэміі навук БССР (1933–1936 гг.). У выпусках 1 (1933) і 2 (1934) яго прозвішча пазначана, у вып. 3 – ужо не; мабыць, таму, што к 1936 г. М. Кульбак пакінуў АН з яе мізэрным (паводле Шпрынцы Рохкінд) заробкам і кінуў якар у часопісе «Штэрн».

Змест вып. 2 і звесткі пра людзей, якія рыхтавалі выданне да друку (адказныя рэдактары – Агурскі і Ашэровіч, стыльрэдактар – Кульбак, адказны карэктар – Душман)

Напрошваецца гіпотэза, што кульбакаўская «Зэльманіяда», напісаная ад імя «маладога навуковага работніка Цалела», асабліва ж раздзел «Філалогія», нарадзілася не без уплыву аўтараў «Lingvistishe zamlung». Мажліва, яна была пародыяй на іх (каля)навуковыя развагі, гумарыстычным (пера)асэнсаваннем «класавай барацьбы» і «савецкіх наватвораў» у ідышы. Зірнем на фрагменты «Зэльманіяды» ў перакладзе А. Дубініна:

Зэлмэнавічы замяняюць вінавальны склон другога роду на давальны склон. На Хайэлэву котку кажуць: выгані котцы з дому. Аб Тоньцы: я ёй ласку маю, як боль у вачох.

Асабліва навучальным ёсць факт, што зэлмэнавічы твораць наогул уласныя словы, на ўзор: нахабёл, фінціфлюш, трывалны, браджыдлэ і г.д.

Гэтая моўная дзейнасць шпарыць са двара з тупой упартасцю. Мова ёсць заразлівай справай і пашыраецца таксама па-за двору. Граніца зэлмэнавіцкай мовы цягнецца на сённяшні дзень ад Менску, Лагойску, Самахвалавіч, Смілавіч і Пагосту да Сяльца, што каля Молэва, і далей ва ўсходне-паўднёвым напрамку.

Але няможна выключаць і таго, што Кульбак быў знаёмы з п’есай Янкі Купалы «Тутэйшыя», дзе Янка Здольнік смешна адказвае «Усходняму Вучонаму» на пытанне пра тэрыторыю Беларусі: «О, наша тэрыторыя, пане вучоны, вельмі вялікая — і вокам не дастаць! Уся Менская Брахалка, на якой вы, як бачу, гэтай тэрыторыі шукаеце, ды яшчэ далей». Артыкул Міколы Хведаровіча «Шчыры сябра, самабытны пісьменнік» (1966 г.) ускосна пацвярджае гэткае гіпатэтычнае знаёмства.

Ёсць сэнс чытаць-перачытваць класікаў, але часам варта звярнуць увагу і на менш прыкметных пісьменнікаў. Адным з такіх быў ураджэнец Жлобіна Сямён Бытавой (сапраўднае прозвішча Каган; 1909–1985). Яго ў газеце «Літаратура і мастацтва» нядаўна па-добраму згадаў Алесь Сімакоў, краязнавец з Гомеля. Сямён пераехаў у Ленінград у 1925 г., потым нямала вандраваў… «Героі Бытавога-Кагана – орачы, удэге, ніўхі… Натуральна, што галоўны матыў – “савецкае будаўніцтва”, якое суправаджаецца прыездам да іх настаўнікаў і ўрачоў, стварэннем новых паселішчаў, барацьбой з шаманствам і “спіртаносамі”», – піша А. Сімакоў. І рэзюмуе сваю нататку пра Бытавога: «А пачалося ўсё яшчэ на Гомельшчыне, у Жлобіне і Рагачове, а таксама ў Бабруйску, дзе прайшло яго дзяцінства і пачатак сталення і пра якія ён чулліва ўспамінаў у “аповесці аб адным падарожжы” – “Ад снегу да снегу”».

Адна з кніг нашага земляка

Мінулае мінулым, але ж ад ХХІ cтагоддзя ніяк не ўцячэш. Нарабіла грукату гісторыйка з пераводам Віктара Ляксандрыча – старэйшага сына самі-ведаеце-каго – на пасаду прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта РБ. 26 лютага ён заняў месца бацькі, каторы грэў яго (месца) амаль 24 гады, з вясны 1997 г.

Чутак вакол матываў такога рашэння шмат, што не дзіўна ў закрытай сістэме, дзе «бульдогі» здаўна тузаюцца пад кілімамі. Дзве асноўныя версіі такія: 1) бацька адпрацоўвае пераход улады да сына ва ўсёй краіне; 2) рэжым пайшоў на дэманстратыўную саступку пад ціскам Міжнароднага алімпійскага камітэта (кіраўніцтву апошняга надакучыла, што палітыка мяшаецца ў справы НАК; таму новага прэзідэнта НАК пазбавілі пасады памочніка прэзідэнта РБ па нацыянальнай бяспецы).

Я схіляюся да другога варыянту. Больш за тое, цешуся, што Віктар адхілены ад вагароў рэальнай дзяржаўнай улады – прынамсі фармальна. Цяпер у іх з бацькам на дваіх усяго дзве кіраўнічыя пасады, а доўгі час было чатыры. Наступным крокам магло б стаць скарачэнне колькасці пасад яшчэ ўдвая, і…

Здаецца, развагі двухгадовай даўніны такі спрацавалі. Калі хто забыўся:

Маё пытанне да прамоўцы, адпраўленае 27.02.2019 («Чаму б Вам добраахвотна не сысці ў адстаўку з пасады прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта?»), агучана не было… Пытанне менш наіўнае, чым выглядае; калі «першая асоба» дэманструе кепскі прыклад сумяшчэння дзвюх адказных пасад, кожная з якіх вымагае пастаяннай працы, то іншым чыноўнікам таксама карціць… У выніку «сумяшчальнікі», як правіла, нідзе не працуюць з поўнай самааддачай, да таго ж губляецца сам сэнс грамадскай дзейнасці (калі яна – «даважак» да пасады, то пры чым тут грамадскасць?)

Кропля камень точыць 🙂

Зараз ва ўчорашняга памочніка па нацбяспецы паболее вольнага часу, адпаведна, можа ўзмацніцца ідэалагічны кантроль над федэрацыямі і вядучымі спартоўцамі. З другога боку, апошнія паўгода кантроль і так быў жэстачайшы… Што, калі сын першага прэзідэнта РБ, наадварот, вырашыць згуляць у «ліберала», проціставіўшы сябе нягнуткаму мінспорту? Дапусцім, спярша яго лібералізм будзе «пылам у вочы» для Міжнароднага алімпійскага камітэта, але няможна выключаць, што потым Віця прызвычаіцца да сваёй ролі 😉

Пакуль што зайшоў я на сайт Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па шахматах і шашках (РЦАП) – сумнае відовішча… Праўда, тут мяне згадваюць ажно двойчы, але ўражанні псуе галоўная старонка, дзе пра шахматы менш, чым пра ўсё во гэта:

Там, дзе ад імя «калектыву цэнтра» гаворыцца пра Міжнародны дзень шахмат, які адзначаецца 20 ліпеня «ва ўсім свеце», пафасна заяўлена, што «Ніводзін іншы від спорту такой прывілеі не мае!» Падкажу: ёсць Міжнародны дзень спартовай барацьбы (World Wrestling Day, 23 мая), а з 2016 г. адзначаецца і Сусветны дзень бегу (Global Running Day, у першую сераду чэрвеня). Увесну 2018 г. ААН ашчаслівіла нас «Міжнародным днём ровара» (World Bicycle Day, 3 чэрвеня). Таму прымітыўны «піяр» шахмат б’е міма цэлі…

Цэнтр, які да рэканструкцыі, завершанай у 2020 г., я наведваў даволі часта, зняў яшчэ «прома-ролік» – шэры ў прамым і пераносным сэнсах, з няўцямным расповедам пра поспехі выхаванцаў (аўтары прымудрыліся не паказаць буйным планам ніводнага трэнера, затое ўціснулі малачытэльную інфу пра трэнажорную залу і пад.).

У чым сэнс «навіны» ад 26.11.2020, дзе рэпрадукуецца небезвядомы зварот «дзеячаў беларускага спорту», я таксама не зразумеў. Да гонару супрацоўнікаў РЦАП, на сёння, выглядае (можаце спраўдзіць самі), ніхто з іх не падпісаў «добраахвотна-прымусовы» зварот. Нават начальнік аддзела Яўген Мачалаў, які раней, будучы дзяржтрэнерам, нярэдка падпісваў розную лухту. Нагадаю, што кваліфікаваныя шахматысты ў канцы 2020 г. апынуліся збольшага на баку прыхільнікаў перамен у Беларусі; шашысты, напэўна, таксама.

Пасля таго як у 2019 г. змянілася кіраўніцтва Беларускай федэрацыі шашак, на шашачных імпрэзах стала часцей ужывацца беларуская мова. З нядаўняга:

Сайту міністэрскага РЦАП, аднак, да дзвюхмоўнасці далекавата. Непадзельна пануе бюракратычная руская.

Канец зімы стаўся часам наездаў на журналістаў і актывістаў, якія каардынавалі журналісцкую дзейнасць: «кропкавыя ўдары» не спыняюцца, месцамі пераходзячы ў дывановыя бамбардзіроўкі. Навіна, якая мяне крыху сагрэла: пасля 15-дзённай адседкі з турмы ў Жодзіна выпусцілі музыкаў (нават на пару гадзін раней, чым «па закону»). Увечары 28.02.2021 выйшлі ўдзельнікі гурта «Разбітае сэрца пацана» – Павел Гарадніцкі, Дзяніс Тарасенка, Андрэй Осіпчык, Аляксандр Кавалёў. Скончыўся тэрмін арышту таксама ў спявачкі Валерыі Суравіцкай, aka Lear (у верасні 2020 г. выступала ў наскім «Шахматным дворыку») і ў музменеджара Ўладзіслава Лепяшынскага. Дарэчы, быў такі рэвалюцыянер – Панцеляймон Лепяшынскі (1868–1944), з-пад беларускіх Клімавіч, гуляў у шахматы з Леніным. Няйначай «сілавікі» з ідэолагамі палічылі, што Ўлада можна арыштаваць за адно прозвішча… ¯\_(ツ)_/¯

Пакуль «пацаны» сядзелі, іх канцэрт, запісаны заранёў, быў паказаны ў межах анлайн-фэсту «Артысты Перамогі». Сам яшчэ толкам не слухаў, але – рэкамендую. Абедзве імпрэзы «РСП», на якіх прысутнічаў у кастрычніку 2020 г. (у згаданым дворыку і на «Плошчы Перамен»), былі для нашага раёна адметнай з’явай.

Тым часам у Беларусі прарэзаўся свой «Кунгураў» – блогер з Гомеля Віктар Нікіценка. Напрыклад, іранізаваў ён 21.02.2021: «Праз паўгода пасля пратэстаў “нацыянальны лідар” Беларусі Святлана Ціханоўская зразумела, што ў Лукашэнкі ёсць зброя. “Я павінна прызнаць, што мы прайгралі вуліцу”, – заявіла яна напярэдадні…» І далей гамельчанін піша: «Памахаць сцяжком – мала. Трэба ісці ва ўладу! Браць у рукі ўладу! Захопліваць уладу! Купляць уладу! Гінуць за ўладу! Трэба быць уладай ва ўсіх сферах дзейнасці дзяржавы!» Не дужа і запярэчыш 33-гадоваму блогеру, для якога Ціханоўская – «сімвал павярхоўнага фальшу», але што далей?

Згаджуся з Пятром Кузняцовым у тым, што «ў нас у глабальным сэнсе палітычная паўза». Ды сённяшні абвінаваўчы прысуд для супрацоўніцы тутбая Кацярыны Барысевіч і ўрача Арцёма Сарокіна даказвае, што дэградацыя працягваецца. Пракурорка Людміла Іваненка распавяла (0:12-0:17) пра вырак суда Маскоўскага раёна г. Мінска «2 марта 2020 года» – добра, што не «акцябра 45-чысла», як у «Пінскай шляхце». Мала што змянілася за паўтара стагоддзя ў тутэйшых судах… Кручкоў у Дуніна-Марцінкевіча падаецца нават больш сімпатычным за цяперашніх «праваахоўнікаў».

Аб’ектыўна, cілы пратэстоўцаў і адміністрацыі няроўныя, шансаў на тое, што ў бліжэйшы час (увесну 2021 г.) яны хаця б зраўнуюцца, няшмат. І як тут адкажаш? Можна займацца ўмацаваннем зубрызму, таемныя прыхільнікі якога дабраліся да Нацыянальнай бібліятэкі 😉

Або шукаць золата, якое нават у сталіцы часам валяецца літаральна пад нагамі: гісторык Павел Каралёў не дасць схлусіць.

Вольф Рубінчык, г. Мінск

02.03.2021

wrubinchyk[at]gmail.com

Апублiкавана 02.03.2021  21:49

Татьяна Лисиченко. «Дело Румаса» как вызов для «вертикали»

Газета «Новы час», 12.02.2021

Государственный Уроборос: «дело Румаса» как вызов для вертикали

Информация об аресте экс-премьера Беларуси Сергея Румаса не подтвердилась. Он уехал из страны к сыновьям, один из которых живёт в Италии, а второй в Великобритании. Правда, не факт, что на экс-чиновника не наденут наручники по возвращенииразумеется, если он вернётся. Вокруг «дела Румаса» сразу же возникло несколько трактовок.

Версий возможной опалы экс-премьера довольно много. Однако сам факт наличия этой информации — серьёзный повод задуматься прежде всего для тех, кого в Беларуси принято называть «элитами».

Политика?

Первое, что вспомнили комментаторы в связи со слухами об аресте Румаса, — это фото, которое выложила в соцсеть его жена Жанна. Чета Румасов сделала селфи на наблюдательной площадке здания Банка Развития (именно этим банком когда-то руководил Румас). С этой площадки отлично видна стела, и фото было сделано в один из дней, когда там проходил масштабный марш, — понятно, не «ябатек». Позже эта фотография была удалена, но всё равно замечена. В сентябре Лукашенко, говоря о чиновниках, поддержавших протест, отметил, что были и такие, кого «вовремя рассмотрели» и «отправили кого на покой, кому просто предложили заниматься бизнесом».

Это был явный намёк на Румаса, т. к. именно его отставка была принята со словами: «Больших претензий у меня к нему нет, но человек хочет заниматься бизнесом».

Претензий не было в июне, когда Лукашенко заменил Румаса на представителя «силовиков» Головченко — нынешний премьер пришёл из ВПК. А вот после августовских событий они появились.

Ещё до августа российский эксперт, замдекана факультета мировой экономики и мировой политики НИУ ВШЭ Андрей Суздальцев (стоит отметить, что сам Суздальцев в марте 2006 года был лишён вида на жительство в Беларуси и депортирован в Россию) заявил, что Румас «в свободном полёте» может присоединиться к оппозиции. Фото с крыши Банка Развития это как бы подтверждало.

Но таких шагов от Румаса не дождались. Впрочем, всё ещё может измениться, — в том случае, если путь на родину Румасу будет закрыт.

Сильно нужны деньги?

На самом деле всё может быть проще и банальнее. Режиму очень нужны деньги. Причём желательно наличными.

Эксперты, особенно в сфере экономики, не раз говорили: полицейское государство легко построить, но очень трудно удерживать. Силовые структуры могут весьма эффективно тратить ресурсы, но не могут их создавать.

Не прошло и полгода с начала белорусских протестов, а режим уже поднял налоги особо «денежным» отраслям экономики — Парку высоких технологий и операторам мобильной связи. Причём для последних налог на прибыль запредельный — аж 30%. Специалисты предупреждали, что такие налоги ведут лишь к созданию разных инструментов ухода от них и к «серым схемам» ведения бизнеса. И вместо роста сбора налогов мы увидим уменьшение собранных средств. Возможно, так и происходит.

В начале недели даже появилась новость, что кое-где (а конкретно — в Ганцевичском районе Брестской области) часть зарплаты на двух предприятиях выдали рыбными консервами. И это уже может быть первым звоночком, что денег не хватает катастрофически. Одно дело — читать, что в очередной раз снилизись золотовалютные резервы в Нацбанке, а другое — получить вместо денег ящик кильки в томате.

Как сообщали СМИ, по гипотетическому «делу Румаса» задержаны некоторые топ-менеджеры «Белагропромбанка», которым Румас руководил с 2005 по 2010 год. Некоторые телеграм-каналы сообщили, что допросы сотрудников банка были связаны именно с деятельностью Румаса — в частности, с выдачей кредитов Туровскому молочному комбинату.

Параллельно с «делом Румаса» стало известно о задержании директора столичного ГУМа Александра Крепака — якобы за взятку. А ещё раньше Следственный комитет сообщил, что расследует коррупционное дело в отношении должностных лиц сразу нескольких крупных предприятий — Минского завода колёсных тягачей, БелАЗа, Минского тракторнага завода и [Кузнечного] завода тяжёлых штамповок.

«Коррупционные» статьи белорусского Уголовного кодекса имеют одну характерную особенность: по ним всегда можно «договориться», выплатить «ущерб государству» в трёхкратном размере, и – свободен. Об этом неоднократно заявлял и сам Лукашенко. Вероятно, именно таким немудрёным способом власти решили «постричь» бизнесменов и топ-менеджеров банков, – чтобы как-то подлатать огромные дыры в бюджете.

Сколько можно «состричь с топов» – другой вопрос. Очевидно, не миллиарды долларов. Но в сложившейся ситуации даже сотня тысяч долларов будет кстати. Как минимум, этого хватит, чтобы выплатить зарплату в рыбхозе «Локтыши», где часть зарплаты выдают консервами аж с мая 2020 года.

Передел рынка?

Ещё одно объяснение «дела Румаса» предложил в своём телеграм-канале аналитик Пётр Кузнецов. Он предполагает, что «громкие дела» — это не что иное, как «передел сфер влияния» на фоне нестабильности власти. «Ситуация, в которой силовики получают чрезмерное влияние, а верховный правитель, наоборот, всё больше попадает от них в зависимость, — идеальна для того, чтобы или они сами, или кто-то, но их руками, начал внутреннюю войну за передел влияния в экономической и бизнес-сферах. Вот Румас не так сфоткался: “шепнуть”, согласовать, накатить — проще простого», — пишет Кузнецов.

П. Кузнецов. Фото из ВК

Следует отметить, что «Белагропромбанк», через который проходят огромнейшие деньги для агропромышленного комплекса, а также МЗКТ и БелАЗ (при всей стагнации последнего, загибающегося не из-за неумения производить продукцию, а из-за неумения её продавать) являются довольно весомыми кусками для такого передела. Или для «расчистки территории» под приход нового собственника.

Почти одновременно с «коррупционными арестами» исполнительный директор Creative Politics Hub Николай Халезин поделился в своём телеграм-канале информацией о том, что режим начал подготовку к большой распродаже флагманских активов в экономике. По его словам, начались переговоры по трём структурам, которые для Беларуси являются бюджетообразующими: БМЗ, «Беларуськалий» и «Гродно-Азот».

А там, где могут пойти на продажу «бюджетообразующие», могут «сменить собственника» и другие, пусть не такие крупные. Тот же МЗКТ обеспечивает тягачами «ядерный щит» России. БелАЗ — тоже может быть «золотым дном», если обеспечить ему соответствующий менеджмент. Так что версия Кузнецова имеет право на существование.

При этом большой вопрос, как отнесутся к «переделу рынка» те, кто этим бизнесом распоряжается теперь. Вряд ли они сдадут позиции без боя.

История ничему не учит?

Впрочем, какими бы ни были реальные или мнимые предпосылки для «дела Румаса», всё получается так, как предупреждали историки. Репрессивная машина не может остановиться в своём развитии, и, разочек попробовав вседозволенности и крови, она будет требовать всё новых и новых жертв.

Уроборос — это мифический змей (или дракон), скрученный в кольцо, который поедает свой хвост. Ему приписывают разные значения, но в нашей ситуации нынешняя белорусская власть начинает напоминать именно этого змея. «Полицейское государство» не может без репрессий, и власть начинает пожирать сама себя — голова ест хвост.

О том и говорили сведущие люди: те, кто поддерживал переворот и «полицейское государство», в конце концов сами оказываются жертвами этого силового государства. Так было в гитлеровской Германии, когда Гитлер расправился со своими же соратниками в «Ночь длинных ножей». Или в СССР, когда Ягоду расстрелял Ежов, вынудив перед этим признаться в «подготовке государственного переворота», а затем Ежова расстрелял Берия — по тому же обвинению.

Конечно, сейчас не сталинские времена: чиновникам есть что терять и есть куда бежать — пример Румаса тому наглядное подтверждение. Но именно логику и поведение сталинизма стремится навязать обществу Лукашенко. При этом он не может дать «пряник» хотя бы в виде надежды на «светлое будущее» и «коммунизм». У него осталось, фактически, лишь два орудия для сохранения управляемости «вертикали». Первая – это страх. Страх, что за тобой «придут», как за Румасом, например. И второе – попытка «повязать ответственностью», тем же участием чиновников во «Всебелорусском народном собрании». И вы, мол, ответственны за то, что натворили силовики в августе 2020-го.

Насколько это сработает в новых условиях? Особенно когда «силовики» приходят к чиновникам независимо от того, боятся они или нет? И когда каждый из «вертикальщиков» может стать «наглядным пособием» для своих коллег? Так же, как и каждого могут запятнать поддержкой самопровозглашённого руководителя страны. При этом предложить вертикали равноценный «пряник» Лукашенко уже не может. Более того, вероятно, намеревается забрать последнее.

Все три сценария симптоматичного «дела Румаса» не обещают властной вертикали ничего хорошего. При любом раскладе чиновники остаются в проигрыше. Тот же Пётр Кузнецов считает, что это как раз и станет основой для раскола элит и распада властной вертикали. Ибо сохранить если не своё положение, то хотя бы свободу она может лишь одним способом – отмежевавшись от Лукашенко.

А для этого надо всего лишь преодолеть страх, как это в массе своей уже сделал народ. Лишь в таком случае нынешние чиновники смогут как-то выгрести из этой непростой ситуации. Причём с наименьшими потерями.

Перевод с белорусского: belisrael.info

Оригинал

Примечание политолога

К опусу Т. Лисиченко где-то можно придраться – мне не хватает в нём аналитической глубины – тем не менее как журналистский материал статья приемлема. Добавил бы, что А. Лукашенко, как показал первый день «Всебелорусского народного собрания», пытается особо прочно «повязать» глав областей Беларуси, поведав об их участии в фальсификации итогов «президентских выборов»: «У наших же губернаторов есть привычка — показать, у кого лучше. И кто-то там полпроцента-процент-два мог дописать. Ну нельзя же нарисовать 80%. Ну хорошо, не 80%, пусть будет 76%. Пусть даже будет 68%, как в среднем сейчас по анкетам, или 74,5% по опросам. Пускай. Но всё равно мы победители».

Весьма сомнительно, что люди, руководившие облисполкомами 9-14 августа 2020 г. (напомню, Брестским руководил Анатолий Лис, Гродненским – Владимир Кравцов, Витебским – Николай Шерстнёв, Могилёвским – Леонид Заяц, Гомельским – Геннадий Соловей, Минским – Александр Турчин, первые двое уже заменены), в ближайшее время отреагируют на то, что их делают «крайними». Старожилы помнят, что в 2004 г. председатель Минского облисполкома Николай Домашкевич резко ответил «шефу» на претензии по поводу приобретения импортных комбайнов: «Я честный человек, и нечего меня на всю страну полоскать». Но многолетняя отрицательная селекция сыграла свою роль… В 2021 г. бывший топ-чиновник, чьи дети находятся за рубежом, даже спустя 8 месяцев после отставки боится публично высказаться в поддержку своих бывших коллег.

Возможно, С. Румас, уходя в начале июня 2020 г. (а не в августе, как cообщило 10.02.2021 великоразумное «Радыё Свабода»), дал «подписку о неразглашении» того, что наблюдал в правительстве и администрации президента. Но правил элементарной человеческой порядочности вроде как никто не отменял…

Вольф Рубинчик, г. Минск

12.02.2021

wrubinchyk[at]gmail.com

Опубликовано 12.02.2021  14:12

В. Рубінчык. Выбары-выбары…

Прадоўжу аглядаць «перадвыбарную кумпанію» у краіне Тутэйшыі са сваёй званіцы, нізэнькай-нізэнькай. Потым будзе жменя прабачэнняў, ідэй і кур’ёзаў.

Забаўная выйшла дыскусія паміж двума дыпламаванымі гісторыкамі: гомельскім Пятром Кузняцовым і мінскім Аляксандрам Кур’яновічам. Вялося пра палітычную вагу фінансіста Віктара Бабарыкі. Калі коратка: Пётр, паслухаўшы прэс-канферэнцыю В. Б., заяўляе, што прэтэндэнт «рызыкуе і свядома адсякае ад сябе пратэстны электарат, але, у той жа час, спрабуе гуляць на куды большым і шырокім электаральным полі… Аперуе не каштоўнаснымі і ідэйнымі рэчамі, а цалкам практычнымі і зразумелымі простаму абывацелю», г. зн. мае шансы ў жніўні 2020 г. Аляксандр – кандыдат навук, даследчык парламентарызму ў Беларусі – упарта пярэчыць: «Палітычныя лідары, здольныя захапіць уладу, не з’яўляюцца на палітычнай сцэне за два-тры месяцы да гэтага “захопу”. Бальшавікі і нацысты ішлі да ўлады пятнаццаць-дваццаць гадоў, лідары аксамітавых рэвалюцый Вацлаў Гавел і Лех Валенса з’явіліся не за адзін дзень. А што Бабарыка? Ён запомніўся хіба што некалькімі крытычнымі інтэрв’ю ды прыватнымі пастамі ў сацыяльных сеткахКалі дапусціць фантастычны варыянт, што дзясяткі тысячаў прыхільнікаў Віктара Бабарыкі выйдуць на пратэсты, каб абараніць свой выбар, то Бабарыку на чале іх уявіць проста немагчыма. Ён не вулічны палітык».

Папраўдзе, пакуль што гэткія дыскусіі нагадваюць дыялог гогалеўскіх персанажаў з «Мёртвых душ»: «Даедзе тое кола ў Маскву або не даедзе?» Працэдура выбараў у класічным іх разуменні даўно пахаваная ў/на нашых землях, і тыя маніпуляцыі для напаўнення «парламента» або перапрызначэння «прэзідэнта», што ладзяцца ў РБ два дзясяткі гадоў, выбарамі па сутнасці не з’яўляюцца. Тым не менш яны залежаць ад стану «эліт», і вось тут крыецца «фортка магчымасцей», пра якую даводзілася пісаць летась. Эліты ў Беларусі не гамагенныя, ужо даволі чотка вымалёўваюцца «партыя Мао» і «партыя Лінь Бяо» 🙂 Далёка не ўсе ключавыя чыноўнікі палюбляюць клан Лукашэнак. На фоне каранакрызісу – ролю якога сп. Кур’яновіч, падобна, недаацэньвае – галасы дзе-нідзе ў нас парой могуць падлічыць без фальсіфікацый, як тое было ў 1994 г… А каб тады не спрацаваў «эфект даміно»?

Так, на сёння Бабарыка – малавядомая ў грамадстве асоба, дарма што ў яго ініцыятыўную групу запісалася каля 10 тыс. чалавек (болей толькі ў Лукашэнкі). Але цяпер зусім не тая эпоха, калі папулярнасць набывалася цягам 10-15 гадоў. У «грамадстве спектаклю» умелы PR важыць болей за паступовае карасканне «угору па лесвіцы, што ідзе ўніз». Гісторыя ператварэння масажыста ў губернатара хораша паказана ў расійскім фільме «Дзень выбараў» (2007).

Сінема – фабрыка кроз, але хуткія ўзлёты магчымыя наяве, што не далей як у 2019 г. даказаў прыклад нашых паўднёвых суседзяў. Калі комік за тры месяцы здолеў раскруціцца да прэзідэнта, чаму шматвопытны банкір не здольны паўтарыць яго шлях? (Дадам, што з В. Бабарыкам я не знаёмы, дый не дужа цягне; разважаю абстрактна.) Да таго ж уклад чэла ў самараскрутку, як ужо адзначалася, не зводзіцца да «некалькіх крытычных інтэрв’ю ды прыватных пастоў у сацыяльных сетках». Падобна, што да выбараў В. Б. пачаў рыхтавацца загадзя, у тым ліку з дапамогай вядомай краўдфандынгавай платформы, дзе рэй вядзе яго сын Эдуард (ён жа – «правая рука» ў палітычнай кумпаніі). Не «вулічны палітык»? Але ці мог нехта дапусціць увосень 2003 г., што Аляксандр Казулін, які-ніякі доктар навук, рэктар універсітэта і без пяці хвіляў пасол Беларусі ў ААН, праз два з паловай гады паспрабуе сілай прабіцца на «Усебеларускі сход», а потым павядзе пратэстны марш на фалангі АМАПаўцаў?

Карацей, краіна ўступае ў перыяд палітычнай непрадвызначанасці; многае будзе залежаць ад паводзін вышэйшых дзяржчыноўнікаў у барацьбе з COVID-19 (колькасць ахвяр у РБ пераваліла за 200). І ад чынавенскай рэакцыі на сусветны эканамічны крызіс, выкліканы як самім вірусам, так і няўмелым з ім змаганнем… Пра «кавіданоміку» ў Беларусі можна пачытаць тут. Наказ ад самі-ведаеце-каго «давайце пасадзім больш бульбы, яна нас уратуе» у 2020 г. усё ж выглядае праставата, як і прапанова былога дырэктара Парка высокіх тэхналогій бясплатна раздаць усім грамадзянам Беларусі зямельныя надзелы (калі б у канцы 1980-х БНФ выступіў з такой праграмай, апанентаў «рэжыму» на руках бы насілі, а цяпер позна).

Валерый Вільямавіч спасылаецца на досвед Фінляндыі, дзе працаваў у 1991 г.; маўляў, дзякуючы валоданню надзеламі «фіны так адчайна змагаліся за сваю зямлю ў перыяд Зімовай вайны 1938–1939 года, супрацьстоячы агромністаму Савецкаму Саюзу». Чарговы раз дэманструючы, што мінуўшчына для яго – поле маніпуляцый; хто-хто, а спецыяліст па міжнародных адносінах з кандыдацкай ступенню мусіў бы ведаць, што вайну з СССР Фінляндыя вяла ў канцы 1939 – пачатку 1940 гг.

Людзям уласціва памыляцца. Во даў я маху з песняй «Шпілт а фрэйлэхс», якую выконвае Тамара Гвердцытэлі; следам за амерыканскім ідышыстам Юрыем Ведзяняпіным прыпісаў словы той песні Ізі Харыку, а музыку – Мотлу Палянскаму. Насамрэч гэта песня Самуіла Палонскага на верш паэта з Украіны Іцыка Фефера (прыяцеля Ізі Харыка).

Раней я падаваў прозвішча прэтэндэнта як «Цапкала»; цяпер аказваецца, што паводле пашпарту ён Цэпкала. Прыняў да ведама… каб яшчэ ўсяведная газета «Звязда» прыняла (у 2015–2017 гг. не менш за 10 разоў друкавала прозвішча дзяржаўнага дзеяча з трыма «а»).

Мог бы і пан Цэпкала прызнаць свoй ляпсус, але не прызнаў, і мой камент пра час Зімовай вайны чамусь не з’явіўся на яго старонцы. Якая, будзьма шчырымі, больш нагадвае аматарскі блог, чым сайт кандыдата ў прэзідэнты. Штопраўда… ці не паліттэхналагічны гэта ход з боку В. Ц. – спроба падлабуніцца да «звычайных блогераў», выглядаючы як адзін з іх?

Яшчэ адна інцярэсная навіна з тутэйшага сайта… Аказваецца, Кім Чэн Ын захапіў уладу ў Кітаі! Крочыць на Мінск 🙂

Існуе меркаванне, што партал tut.by, дзецішча нядаўна спачылага Юрыя Зісера, не такі, што ён – «сярод лідараў медыйнай прасторы Беларусі не толькі ў статыстычных паказчыках, але і ў якасці журналісцкага прадукту» («Радыё Свабода», 21.05.2020). Густы розняцца, і я не хацеў бы прыніжаць «партал № 1», вышукваючы ў яго «блохі» – пагатове ў 2008 г. і 2010 г. tut.by перадрукоўваў гутаркі са мною. Разам з тым не адмаўляюся ад таго, што пісаў пра гэты камерцыйны праект у «Катлетах & мухах» (2016–2019), і дадам яшчэ пару абзацаў.

Курс на самацэнзуру, узяты на партале пасля снежаньскіх падзей 2010 г., не быў мне блізкі. Асабліва прыкра было даведацца пра адзін эпізод: у кастрычніку 2011 г. рэдакцыя перапыніла трансляцыю сустрэчы з Лявонам Вольскім, калі той заспяваў сатырычную песню пра выбарчую кампанію… Лявон не пакрыўдзіўся, і праз нейкі час песня ўсё ж зрабілася даступная слухачам, але «асадачак астаўся». Тады ж выявілася, што Ю. З. такі мяшаўся ў бягучыя рэдакцыйныя справы: «У нас былі падставы прыпыніць трансляцыю, калі Лявон пачаў непрыхавана здзеквацца з дзяржаўных асоб». Заснавальнік дадаў: «Песня стане хітом, бо ўсім будзе цікава, што ж мы не прапусцілі ў эфір. Лявон павінен быць нам удзячны за паспяховую правакацыю…». Потым (у cакавіку 2018 г.) дзіўна было чытаць словы Зісера: «Многія ўвогуле не ведаюць, што я праграміст, а не журналіст, і ніколі не меў адносінаў да працы рэдакцыі».

Зміцер Дзядзенка ў гутарцы са мной падкрэсліў: «Зісер, безумоўна, значная фігура на нашым полі і за ім шмат заслуг». Але нагадаў, што партал tut.by дапамог міліцыянтам «вылічыць» карыстальніка ў 2013 г., г. зн. задоўга да таго, як дзяржава ўвяла ідэнтыфікацыю каментатараў (справа Андрэя Карэліна). Улічваючы эпізоды з Вольскім і Карэліным (падобных «прагінаў», на жаль, было больш), я скептычна стаўлюся да ідэі з «вуліцай Зісера» ў Мінску. І прэзентую urbi et orbi больш перспектыўную ідэю…

Як ужо выпадала пісаць, медыяменеджары – заснавальнікі і рэдактары СМІ – у Беларусі XXI ст. з’яўляюцца групай рызыкі. Нярэдка яны дачасна пакідалі гэты свет, «згарэўшы на працы». Пералічу некаторых (зразумела, спіс можа быць даўжэйшы):

Юрый Базан (заснавальнік і галоўны рэдактар «Аўтарадыё») – пражыў 53 гады.

Віктар Валадашчук (заснавальнік і галоўны рэдактар «Газеты Слонімскай») – 61.

Ігар Гермянчук (рэдактар газет «Свабода» і «Навіны», заснавальнік і рэдактар часопіса «Кур’ер») – 41.

Юрый Зісер (заснавальнік tut.by) – 59.

Аляксей Кароль (галоўны рэдактар газеты «Новы час») – 70.

Алесь Ліпай (сузаснавальнік і дырэктар інфармагенцтва БелАПАН) – 52.

Юрый Шырокі (намдырэктара агенцтва БелАПАН) – 36.

Кожны з іх зрабіў унёсак у развіццё неказённай сістэмы распаўсюду інфармацыі. Думаю, не варта высвятляць, хто з гэтых людзей большы герой, хто меншы: можна проста паставіць ім агульны помнік і назваць яго, да прыкладу, «Бой з ценем». Дэ-юрэ няхай бы гэта быў нават не «помнік» (каб абысці бюракратычныя працэдуры – узгадненні ва ўрадзе і пад.), а скульптура, якую варта было б усталяваць на прыватнай – але бачнай гараджанам – тэрыторыі. Такіх пляцовак цяпер нямала ў сталіцы Беларусі.

Файна зрабіла кіраўніцтва фірмы «Амкадор»: не чакаючы, пакуль дзяржава адшкадуе для мінчукоў помнік Уладзіміру Караткевічу, у 2017 г. паставіла перад цэнтрам «Спамаш» скульптуру…

Хтосьці лічыць, што гэта малады Караткевіч (балазе падабенства ёсць, дый радок з твора У. К. ля ног змешчаны), афіцыйна ж тут паказаны «збіральны вобраз маладога паэта». Скульптар Уладзімір Слабодчыкаў будзе казаць: «Калі людзі пазнаюць у ім Караткевіча – слава богу».

І новыя кур’ёзы. Няможна не бачыць прыкметаў таго, што жыццё імітуе краснае пісьменства… Пэўная частка інтэрнэт-аўдыторыі распалілася праз тое, што ў сеціва трапіў здымак медсястры ў паўпразрыстым ахоўным касцюме, пад якім… было няшмат адзення. Успомнілася кніга «Так, пане міністр!» з калекцыяй бюракратычных пісулек…

No comment.

Калі ж чытаеш «Ужо ў гэтым годзе гарадскія газоны ў Мінску плануюць апрацаваць хімікатам, які прыгнятае рост і развіццё дзьмухаўца», то мазгі апаноўвае апавяданне Паўла Касцюкевіча «Вайна з дзьмухаўцамі» (2011; увайшло ў зборнічак, уганараваны прэміяй Гедройца). Што характэрна, гарадскія ўлады апалчыліся на дзьмухаўцы менавіта сёлета, пасля таго як апавяданне было перакладзена на рускую і апублікавана на belisrael.info (!) Супадзенне? 🙂

I вось яшчэ ўскосны доказ папулярнасці ізраільскага сайта ў Мінску. Мой леташні артыкул змяшчаў шэраг фотак, дзе вулічныя назовы былі пададзены толькі па-руску… У верасні 2019 г. я заўважыў, што такое афармленне шыльдаў супярэчыць закону пра найменні геаграфічных аб’ектаў (2010). Выпадкова ці не, адна таблічка ўжо беларусізавалася (трымціце, рэгнумаўскія клікушы :))

Было ў жніўні 2019 г. і стала ў траўні 2020 г.

Шчасце прыходзіць гамеапатычнымі дозамі, але дзякуй і за тое.

Вольф Рубінчык, г. Мінск

wrubinchyk[at]gmail.com

25.05.2020

Апублiкавана 25.05.2020  22:55

Водгук
Пасмяяўся, калі прачытаў, што таварыш Кім з Паўночнай Карэі кіруе Кітаем.
Дзьмухаўцы песцяць вока. Кепска толькі тое, што яны экспансіўныя і ў сваёй экспансіі не даюць жыцця іншым раслінам. Вось тут і патрэбны граматны чалавек-рэгулятар.
Важна, каб, змагаючыся з дзьмухаўцамі, мы не паўтарылі кітайскую вайну з вераб’ямі, што вялася ў канцы 1950-х гадоў. Але думаю, што дзьмухаўцам доля кітайскіх вераб’ёў не пагражае. (Анатоль Сідарэвіч, г. Мінск)
29.05.2020  12:26