Tag Archives: «Kyiv Klezmer Fest»

В. Рубінчык. КАТЛЕТЫ & МУХІ (126)

Шулем-алейхем! Вітанне ляціць у бок стваральнікаў расійскага фільма «Адэса», які мы з жонкай паглядзелі ў мінскім кінатэатры «Аўрора» 05.09.2019. Cтужка на аматара (шчырая, аднак зацягнутая, як на мой густ), але ў ёй можна пачуць ідыш, ды яшчэ ў паўднёвым варыянце, што нячаста бывае ў кінематографе. Цікава, што не ўсе выразы суправаджаюцца тытрамі па-руску – хіба каб гледачы самі здагадаліся, напрыклад, хто такі «а фрумер ід». Магу ахвяраваць рэжысёру Валеру Тадароўскаму і прадзюсеру/выканаўцу галоўнай ролі Леаніду Ярмольніку ўсю гэтую серыю «Катлет & мух», мне не шкада 🙂

Агулам, калі хто хоча ў 2019 г. пазнаёміцца з яўрэйскай культурай у розных яе праявах, той пазнаёміцца, прынамсі ў Мінску. Во перадаюць, што «ў Музеі гісторыі і культуры габрэяў Беларусі прэзентавалі фотавыставу Альфрэда Мікуса “Сезоны мястэчка Ленін”, прысвечаную ўнікальным драўляным надмагіллям на мясцовых габрэйскіх могілках». Ленін – гэта не той шахматны конь, пра якога вы падумалі, а мястэчка ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці…

Добра, што музей пры «Саюзе беларускіх яўрэйскіх абшчын» фіксуе такія з’явы і заахвочвае фотамастакоў. Горай тое, што дырэктар гэтага самага музея, ён жа віцэ-прэзідэнт названага Саюза, сёлета апалчыўся на барысаўскі жаночы (нават фемінісцкі) аматарскі музычны гурт «Жыдовачка». Не прыдумаў нічога лепшага, чым рэкамендацыя для наведвальніц фэйсбука: «Іх трэба троліць і байкатаваць. І людзям тлумачыць – асабліва яўрэям, якія элементарных рэчаў у дачыненні да сябе не разумеюць».

Няйначай наслухаўшыся сп. Вадзіма, двое ізраільцаў, сп. Марк і спн. Керэн (экс-мінчанка Алена), зляпілі крэатыў «Жыдовачка гэта ў Беларусі камплімент або абраза?» Як быццам няма трэцяга варыянту: слова, якое з «песні не выкінеш» (трапная заўвага экс-мінчаніна Зісла ў фб).

Лідарка гурта Ната Голава, aka Anna Avota, тлумачыла, што «Жыдовачка» існуе з 2018 г. і назва гурта паходзіць ад беларускага танца, запісанага ў Барысаўскім раёне гадоў 30 таму. Але «змагары з антысемітызмам» не дужа хацелі яе слухаць… Дзеля справядлівасці, у артыкуле на сайце «Дэталяў» намёкі на альтэрнатыўны погляд ёсць: маскоўскі (!) рэлігіязнавец Юрый Табак кажа, што «да назвы… у кантэксце рэпертуару не прычэпішся – ні юрыдычна, ні па сэнсу». Потым сказана, што «і сярод яўрэяў знайшліся тыя, хто лічыць, што ў назве “Жыдовачка” няма нічога страшнага». Гэтым «дысідэнтам» К. Вольман & М. Катлярскі слова не далі, затое працытавалі шэраг паэтаў-філолагаў i «простую гамяльчанку», ствараючы ўражанне, што «народ супраць» (вядомы журналісцкі прыём) і падводзячы да думкі, што існаванне «Жыдовачкі» – «абраза-абраза». Прыплялі звесткі з афіцыёзнага зборніка «Рэспубліка Беларусь у люстэрку сацыялогіі», паводле якіх у штодзённым жыцці па-беларуску размаўляюць усяго 3% жыхароў РБ… І што?

У 2018 г. (а папраўдзе, яшчэ ў 2000 г. – у часопісе «Arche», «Яўрэйскі погляд на “жыдоўскі нумар”») я выказаўся наконт ужывання слова «жыд» у беларускай мове. Тая памяркоўная пазіцыя па сутнасці не змянілася.

Адміністратарка суполкі «Беларускія яўрэі» можа ўпікнуць тым, што я не філолаг (як упікала таго самага музыказнаўцу Зісла Сляповіча з яго рэплікай «раздзьмулі з мухі слана» – маўляў, «у артыкуле прыведзены высновы прафесіяналаў… гаварыце пра музыку, не лезьце ў філалогію»). ОК, вось меркаванне кандыдата філалагічных навук Надзеі Шакун, апублікаванае ў навуковым і метадычным часопісе «Роднае слова», № 12, 2005 (артыкул «Яўрэй, жыд»): «Форма жыд – больш старая ў параўнанні з лексемамі яўрэй і габрэй (габрай, гэбрай), але, як ужо адзначалася, не фіксуецца ў нашых нарматыўных слоўніках… Безумоўна, што паралельнае раўнапраўнае існаванне некалькіх сінанімічных антрапонімаў (жыд, яўрэй, габрэй, гэбрай, габрай) – толькі на карысць сучаснай беларускай мове, бо разнастаіць яе лексічны склад і ў той самы час нагадвае пра даўнюю гісторыю і багатыя кантакты нашай мовы».

Апошні сказ, па-мойму, занадта смелы; празмерная сінанімічнасць можа стацца праблемай для жывой мовы, дый цяжка рэалізаваць на практыцы «раўнапраўнае існаванне» лексем. Так ці іначай, не думаю, што Надзея Шакун – меншы «прафесіянал» у мовазнаўстве, чым журналістка Керэн Вольман. Гэтаксама і Фелікс Хаймовіч, які з дзяцінства чуў беларускую і дзясяткі гадоў піша на ёй вершы пад псеўданімам Баторын, напэўна, лепей знаецца на нюансах мовы (дый міжэтнічных адносін у Беларусі), чым рускамоўны паэт Рыгор Трэстман, які з пачатку 1990-х бывае ў нашых палестынах наездамі. Зноўку працытую верш Ф. Баторына 2010 г. з кнігі «Яблычны пах цішыні» (Мінск, 2018): «Перш чым сцвярджаць: Антысеміт! – / Cпадар хай зразумее, – / Не ў тым бяда, што кажуць жыд, / Бяда, што б’юць габрэя!»

Мяркую, надыходзіць час падзяліцца сваімі думкамі пра «жыда»/«Жыдовачку» і па-руску. Bli neder, скора такі артыкул паявіцца (агораў жа дзве часткі пра фэйкі – тут і тут), сачыце за рэкламай 🙂 Пакуль суд ды справа, катэгарычна рэкамендую праціўнікам барысаўскага гурта стварыць уласны, назваць яго «Габрэечка», «Яўрэечка» або нават «A yidishke»/«Bas-Yisroel», i перамагчы несамавітых дзяўчат у чэснай барацьбе… Крыху абалдзеў ад фэйсбучных інвектыў кшталту «Вы зусім нічога не кеміце ў ідышкайт» на адрас «Жыдовачкі», да таго ж кінутых асобамі, якія раней неяк не былі заўважаны ў пашырэнні тутака ідышнай культуры ¯\_(ツ)_/¯

Голава, удзельніца замежных клезмерскіх імпрэзаў, выпускніца тутэйшага ўніверсітэта культуры і ўвогуле дама рашучая, здольная «у бубен даць» (на фота), па слова ў кішэнь не лезе. Яшчэ ў ліпені паспрабавала прааналізаваць настроі розных пластоў беларускага яўрэйства…

Выйшла грубавата-карыкатурна, але доля ісціны ў гэтай карыкатуры ёсць. Лепшага сацыялагічна-культуралагічнага аналізу, на жаль, ніхто пакуль што не прапанаваў… Напрыклад, літаратар П. Касцюкевіч трактуе суайчыннікаў яшчэ больш суб’ектыўна. Голаўская трыяда нагадвае тую, на якую я абапіраўся ў сваёй дыпломнай працы (ЕГУ-1999) пра рускамоўных імігрантаў у Ізраілі. Для той «уяўнай супольнасці» былі характэрныя ваганні паміж гетаізацыяй, інтэграцыяй і асіміляцыяй.

Тым часам абяцаюць, што ў лістападзе 2019 г. (так, 102 гады вялікаму кастрычніцкаму перавароту!) у Мінску на вул. Кастрычніцкай пройдзе вялікі фестываль яўрэйскай народнай музыкі Litvak Klezmer Fest. Будуць урокі танцаў, выстаўка, бясплатныя канцэрты і многае іншае. Сярод партнёраў – прадказальна – тутэйшых яўрэйскіх суполак няма, а ёсць пасольства ЗША і Інстытут польскі.

Фоты з klezmerfest.by; справа – месца для маючага-адбыцца літвацкага клезмер-фэсту.

Прыляплю тут сваё ж выказванне ад 21.05.2018: «малаверагодна, што ў Мінску адбудзецца фестываль такога ж размаху, як «Kyiv Klezmer Fest» (12-13 мая 2018 г.)». Разам з тым цешыць, што ідэі вольна перасякаюць межы. Вось і маю прапанову ад 11.03.2019 – наконт таго, што генеральны пракурор мусіць прызначацца выключна з ліку асоб, якія маюць вышэйшую юрыдычную адукацыю – збіраюцца прыняць… Праўда, ва Ўкраіне. Не выключана, што, калі так пойдзе далей, то знакаміты кіеўскі заапарк неўзабаве атрымае імя Роберта Мугабэ (1924–2019), а мінчукі зноў правароняць свой шанс залучыць у горад новых турыстаў.

У канцы жніўня ўставіў шпільку расійскаму інфармагенцтву, ды так, што брахлівы аўтар надоўга за… ціх. Але, па завядзёнцы, маю дадатковы, «лесвічны» аргумент: шыльды з назвамі вуліц па-беларуску неабходныя не толькі для ўтрымання моўнага балансу ў горадзе (асноўная маса рэкламы ў Мінску – рускамоўная), а і для выканання прававых норм. Гаворка пра Закон РБ № 190-З ад 16.11.2010, паводле якога (арт. 17) «У Рэспубліцы Беларусь найменні геаграфічным аб’ектам прысвойваюцца на беларускай мове». Г. зн. яна абавязковая на паказальніках, а транслітарацыя на іншых мовах – права мясцовых органаў улады.

У сталіцы Беларусі не толькі не «вынішчаецца» руская мова – яна з’яўляецца нават там, дзе яе раней не было…

Побач са станцыяй метро «Пушкінская». Рускамоўныя шыльды былі павешаны год-два таму.

А тут прыкол у тым, што аншлаг злева – на рускай, справа – на беларускай. Адзін Фрунзенскі раён, адна фірма рабіла. «Плюралізм у адной галаве».

*

Ну што, малята, праз тры тыдні адкрыецца чарговая сесія палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ. Планы склікання пазачарговай сесіі для аспрэчвання лукашэнскага ўказа аб датэрміновым спыненні паўнамоцтваў дэпутатаў канчаткова ляснулі… 🙁 У тым ліку праз паводзіны такіх «прыгажуноў», як былы камсамольскі газетчык Алекс К-скі, цяпер нібы «вялікі дэмакрат» і палітычны аналітык. 26.08.2019 заявіў, што «Выбары ўжо прызначаныя, цягнік ужо пайшоў, яго не спыніш», і ўвогуле аднаўленне канстытуцыйных норм – «пабочнае пытанне». Яшчэ і пакпіў з пратэстоўцаў кшталту сойму БНФ: «ганілі гэтую Палату [прадстаўнікоў], „палаткай” называлі, а тут раптам упісваецеся за яе». Аналітык не цяміць, што ў краіне можна (і трэба) абараняць канстытуцыйнасць незалежна ад стаўлення да «палаткі»? Ды ладна Алекс К. – больш пытанняў да тых, хто яго наймае і запрашае, да розных «Еўрапейскіх дыялогаў», дзе нават назоў спісаны з расійскіх аналагаў… Вой, no more comments, а то пачнецца нецэнзуршчына.

У ліпені раіў замежнікам, якім карціць дабіцца адмены ў РБ смяротнага пакарання, спадзявацца на перамены ў грамадскай думцы Сінявокай, а не на літасць «сонцападобнага». Супадзенне або не, але цяпер, пасля семінару 27.08.2019, вось чаго прапануюць: «правесці новае даследаванне для вывучэння грамадскай думкі», «разгарнуць шырокую камунікацыйную кампанію з удзелам беларускіх СМІ з мэтай інфармавання насельніцтва па пытанні прымянення смяротнай кары». Маўляў, «чым больш людзі ведаюць пра смяротнае пакаранне, тым менш яго падтрымліваюць». Спрэчна, але хай так, будзем паглядзець.

На мяжы лета і восені прайшоў «чэмпіянат Еўропы па шахматах сярод карпарацый», другі па ліку. Арганізатарка заяўляла, што праект паслужыць «масавасці і павышэнню прэстыжу шахмат у Беларусі» – гм… Калі пазалетась пад Парыжам сабралося 33 каманды, то цяпер у Мінску – толькі 14. Змагаліся на 4-х дошках. Наколькі гэта было цікава з «турыстычнага пункту гледжання», таксама няясна: дзевяць каманд прадстаўлялі Беларусь, тры – Расію (у адной з іх засвяціліся два гульцы з Францыі), адна – Грузію, адна – Нідэрланды. Атрымаўся, па сутнасці, «адкрыты чэмпіянат Беларусі», не заўважаны ні «Прессболом», ні «Трибуной», ні нават «Спортивной панорамой».

Ну, а выраб рэкламных шчытоў для «раскруткі» шахмат як дзіцячай гульні – хутчэй за ўсё, крок у слушным кірунку.

Мінск, прасп. Пушкіна, жнівень 2019 г.

I вось яшчэ што. Серыял «Катлеты & мухі» трывае пяты год. Апошнім часам не магу не думаць пра тое, што ён топчацца на месцы. З аднаго боку, калега з Вільнюса піша: «Вельмі палюбляю тваю жвавую аналітыку і даю спасылкі на твае тэксты сваім студэнтам-палітолягам». З другога, не калега, але «тожа харошы чалавек» з Мінска заўважае: «Фармат “усё да кучы” абсалютна не працуе ў цяперашні час. Прытым, што вы закранаеце даволі важныя пытаньні, яны не заўжды ствараюць дыскусію і могуць проста не даходзіць да тых, каму ёсьць што сказаць (і зрабіць)». Карацей, чакаю ад чытачоў меркаванняў на тэму, як нам абустроіць Расію засмажыць «Катлеты…»

Цытатнік

«Я заўсёды вучуся на памылках людзей, якія слухалі мае парады» (як бы анекдот адсюль)

«Калі ты проста разважаеш над палітычнымі пытаннямі і сам да чагосьці дадумваешся, гэта вельмі цікава, прывабна, узбуджальна, усё гэта цудоўна. Але калі ўсе гэтыя развагі прыводзяць да сваёй лагічнай высновы, г. зн. да неабходнасці якіх-небудзь дзеянняў, адразу ж з’яўляецца пачуццё жахлівага расчаравання, і ўсё гэта робіцца так маркотна» (Іосіф Бродскі, 1972)

«Яўрэям ХХІ стагоддзя пашанцавала. Нацыяналісты нашага часу радыя разбавіць свой антысемітызм дозай юдафіліі, бо яны сапраўды ненавідзяць не ўсіх яўрэяў, а толькі тых, хто з імі не згодзен, або па тактычных прычынах» (Аншэль Пфефер, жнівень 2019)

Вольф Рубінчык, г. Мінск

11.09.2019

wrubinchyk[at]gmail.com

Апублiкавана 11.09.2019  18:53

Водгукі ад чытачоў з Мінска

*

Не трэба закрываць ваш e-zine. Заўсёды чакаю, калі ў rss сайта ён з’явіцца. Можна наладзіць яшчэ і рассылку па e-mail. Дзякуй за працу. (Віктар Сяргейчык, 11.09.2019)
*

Выхад «КіМ» – Ваша справа. Вар’етэ = «усё да кучы» – жанр складаны, час ад часу і я мог бы сказаць, што лепш з аднаго артыкула зрабіць два-тры, але нельга ўсяго патрабаваць ад аднаго чалавека!.. Дарэчы, калі б не Ваша «ўсё да кучы», я б, можа, і не даведаўся бы пра http://klezmerfest.by!

І яшчэ раз пра «аднаўленне канстытуцыйных норм». Ну, дапусцім: скаардынуецца народ і кагосьці вельмі дрэннага не выберуць у «палатку». Выберуць іншага, але што далей?.. Чым (акрамя «кармушкі») з’яўляецца палатка? Адзін разбэсціўся – разбэшчваць іншых?! Пакуль што нічога, акрамя пафігізму (ад байкота да галасавання за каго прыйдзецца) гэтыя выбары не выклікаюць. (Пётр Рэзванаў12.09.2019)

*
Я не прыхільнік назову «Жыдовачка», але ж і змагацца з ім не лічу патрэбным. Бадай, праціўнікі яго сапраўды, як напісаў Зісл Сляповіч, «раздзьмулі з мухі слана». (Юрый Тэпер, 15.09.2019)

Страсти по клезмерфесту в Киеве

Рейдерский захват – Митя Герасимов объясняет ситуацию с Клезмерфест 2019

фото с сайта 

На днях мне позвонил председатель Меджлиса крымскотатарского народа Рефат Чубаров. К нему обращаются люди, возмущенные анонсом фестиваля еврейской свадебной музыки, который должен пройти в Киеве 18-19 мая. Как глава Меджлиса Рефат агъа обязан реагировать на такие сигналы и обратился ко мне за разъяснениями. Он знает, что именно я был организатором первого Киевского клезмерфеста год назад.

Дело в том, что 18 мая – день геноцида крымских татар. Именно в этот день 75 лет назад началась депортация коренного народа Крыма. 200 000 человек загнали в общие вагоны и отправили в Среднюю Азию. В основном это были старики, женщины и дети (все дееспособные мужчины были на фронте). Около половины депортированных погибли от голода и болезней по дороге и в первые недели и месяцы на чужбине. В Украине это официальный день траура – в 2015 году Верховная Рада приняла соответствующий законопроект..

Для крымских татар это такая же дата, как День Катастрофы, который отмечают завтра в Израиле. С той разницей, что депортация не осталась черной страницей украинской истории, она переметнулась в ХХI век. Сегодня преследование крымских татар продолжается в аннексированном Крыму.

То, что украинские евреи веселятся и танцуют в этот день, выглядит примерно так же дико, как массовые гуляния в День Голодомора. Тем более дико, что это делается при участии городских властей и еврейских организаций. По словам организаторов, фестиваль поддержали: Киевская городская еврейская община, Институт иудаики, Французский институт в Украине, Община традиционного иудаизма “Масорет”. Главный спонсор – Департамент культуры КГГА. Официальные медиапартнеры – телеканал UA:Культура и радио Культура. Интересно, что среди участников заявлены, в том числе, крымскотатарские музыканты: Lenara Osmanova и ансамбль “Мусафир”.

В этом посте я постараюсь ответить на вопросы, которые мне теперь постоянно задают по поводу фестиваля.

Да, я был организатором первого феста. Я разработал его концепцию, сформировал лайн-ап и программу, вел переговоры с музыкантами, находил спонсорские деньги, вместе с Ирой Заднипряной мы разработали дизайн и занимались рекламой и пиаром. Менеджером и соорганизатором была Наталья Склярская. Инициатором проведения выступила Диана Попова.

Нет, я не имею отношения к нынешнему фесту. Kyiv Klezmer Fest у меня забрали, произошел банальный рейдерский захват успешного кейса.

Да, люди, которые это сделали – Наталья Склярская и Дмитрий Коровин – используют мои тексты, деловые контакты, используют успех и репутацию первого феста. Все, что нам удалось, это заставить их отказаться от нашего дизайна (слава Б-гу, успели защитить права на логотип и графику).

Да, название придумал я, но защитить его невозможно: оно описательное. Может быть десять киевклезмерфестов, юридически все они будут иметь право на существование.

Нет, я не присваивал спонсорские деньги (об этом писали рейдеры). Средства, выделенные Израильским посольством, пошли на рекламу и организацию концерта в Малой опере.

Нет, я не получал зарплату как директор фестиваля. Четыре месяца мы с Ирой работали бесплатно, даже не имея доступа к фестивальному бюджету. Несмотря на то, что четверть этого бюджета была добыта мной. Рекламная кампания была практически провалена Натальей Склярской и стартовала в последний момент. Кампанию удалось частично спасти только моими усилиями и благодаря помощи друзей – журналистов, галеристов, волонтеров.

Нет, мне не компенсировали затраты на рекламу в фейсбуке и организацию пресс-конференции и других фестивальных событий, сделанных за мой счет.

Нет, Pushkin Klezmer Band не получил гонорар, музыкантам я платил из своего кармана.

Да, Ирина Заднипряная получила часть денег за свою работу, меньше трети от требуемой суммы.

Нет, присоединившийся к рейдерам Дима Коровин не имел отношения к организации первого фестиваля. Он, действительно, помогал мне с технической частью концерта в Малой опере и консультировал.

Нет, меня не приглашали ни на какие организационные встречи по проведению второго фестиваля. В сети было много откровенного вранья со стороны рейдеров.

Да, я собираюсь дальше делать свой фестиваль с новой командой.

Созданный нами в прошлом году Kyiv Klezmer Fest был делом моей жизни. Результатом и продолжением того, чем я занимаюсь последние 10 лет в Украине. Это популяризация еврейской музыки как части украинской культуры, и вообще реабилитация народной музыки, скомпроментированной и частично уничтоженной за десятилетия советской власти. А еще – позиционирование Украины в мире как колыбели клезмерской (и не только) музыки, нахождение связей и общих корней украинской, крымскотатарской, еврейской, ромской культур. Для людей, которые забрали у нас фестиваль это всего лишь красивые рекламные тексты, они их скопипейстили, не вникая.

Позорная история с 18 мая – всего лишь логичное следствие. Эти люди умудрились организовать клезмерский фестиваль без еврейских музыкантов. Единственный клезмербэнд в их лайнапе – это ансамбль харьковского кларнетиста Гены Фомина, собранный специально под этот фест. Достаточно погуглить остальных участников, чтобы это увидеть. Кларнетно-аккордеонный дуэт Барто и Маринковича играет, в основном, балканщину. Хотя у них есть в репертуаре Хава нагила и даже, наверное, несколько фрейлехсов, представителями клезмерской сцены я бы их назвал с натяжкой. Музыкальная программа нынешнего фестиваля не имеет, в общем, никакого отношения к ашкеназской культуре. Это такой музыкальный “Абибас”, халтурный циничный фейк.

Я долго не писал об этом. Не хотел вдаваться в обсуждение “конфликта внутри организаторов”. Потому что “конфликт” между грабителем и ограбленным – это никакой не конфликт. Но звонок Рефата Чубарова заставляет меня объясниться – многие (в т. ч. крымские татары) до сих пор думают, что нынешний клезмерфест организую тоже я. И я хочу публично от этого отмежеваться.

У фестиваля, который мы придумали, не было цели поссорить украинских евреев и крымских татар. У него были совсем другие, прямо противоположные задачи. Для меня самое болезненное в этой истории – не деньги (хотя $10 000 – это серьезные долги для музыканта-фрилансера). И даже не узурпация как таковая. А самое обидное – профанация идеи. Эти троечники просто сводят на нет многолетнюю работу. У нас с людьми, которые устраивают фестиваль 18 мая совсем разные цели и задачи. Для них это очередная коррупционная схема. В этом очень просто убедиться, пролистав официальные документы, в которых расписано, на что конкретно расходуются средства, выделенные в прошлом году Киевсоветом. То есть, деньги киевлян.

На сайте КМДА и на Прозорро можно найти смету Фестиваля, подписанную директором Департамента культуры КМДА Дианой Поповой и главой ГО Социальный капитал. В этой смете есть такие пункты, например, как написание текстов и пресс-релизов, создание дизайна, создание и ведение сайта и страниц в соцсетях, проведение PR-кампании – то есть то, чем занимались как раз мы с Ирой. Только по этой смете получается сто с лишним тысяч гривен, которые кто-то, видимо, получил вместо нас (всего мы недополучили 280 000 грн).

Еще более красноречивый момент – затраты на аренду аппаратуры. Например, за сцену с подиумом подрядчик просит 183 000 (ее настоящая цена 65 000), а аренда звукового пульта ALLEN HEATH DM64 выросла с 4 500 до 40 000 гривен. Денис ЯмборKonstantin PonomarevOleksii Chekh, ребята, подскажите, полторы тысячи долларов за аренду миксрэка – это нормальная конкурентная цена? Можете прокомментировать прайс на оборудование? Вот ссылка на прошлогодний кошторис: , а вот новый, этого года: 

Но кто будет разбираться в этих цифрах и специфических названиях. У меня на компьютере лежит исходник кошториса в экселевском файле. Он скомпилирован из смет реальных субподрядчиков, которые обеспечивали фестиваль оборудованием. Так получилось, что все эти оригинальные сметы у меня есть. Когда я пытался понять логику ценообразования, выяснилось, что те, кто составлял официальный кошторис (очевидно, Склярская), даже не потрудились вбить вручную новые, завышенные прайсы. В ячейках с цифрами просто добавлен коэффициент: *4, *3,5… То есть реальные цены просто умножались в три-четыре раза. Или в 9 раз, как с этим микшерским пультом. Кстати, на Прозорро указано, что все оборудование предоставляет ГО Социальный капитал, субподрядчики отсутствуют. То есть фирмы Алвис (предоставляли сцену и конструкции) и Гинза (предоставляли звуковую и световую аппаратуру) в официальных документах не фигурируют. Действительно, зачем нам тендеры?

Думаю, схемы эти придуманы не вчера – и с отжимом фестивалей, и с распределением городских денег. Похоже, это обычная практика чиновников, использующих свой административный ресурс. Мне было бы очень интересно услышать комментарии коллег, у которых был похожий опыт, а также журналистов и общественных деятелей, которые расследовали подобные схемы.

Я призываю общественные, дипломатические и религиозные организации, а также музыкальные коллективы бойкотировать краденный фестиваль и не сотрудничать с мошенниками. Мне грустно, что музыканты – Геннадий ФоминDed Sidor, Shevket Zmorka, Said SagitovСергей Криворучко, которым прекрасно известна история отжима фестиваля, соглашаются за небольшие деньги участвовать в этой некрасивой истории. Leonid FinbergИосиф ЗисельсМихаль СтамоваAnatoliy Shengait – хочу, чтобы вы были в курсе (если вы не в курсе). Albert TsukrenkoВова Пахолюк – я приглашал вас вести фестиваль в прошлом году, это была моя идея и моя мечта. Тогда у вас не получилось. Будет печально, если получится в этот раз. Просто знайте, что это совсем другой фестиваль. У его нынешних организаторов нет собственных придумок, у них совсем другая сфера забот и интересов. И если они так поступили со мной, значит, поступят точно так же с вами при первой возможности.

Вопрос про 18-е мая мы поднимали, когда встречались с Дианой Поповой еще осенью. Ее реакция меня поразила. Она нам ответила: даты утверждены, переносить фестиваль мы не будем. Можем сказать со сцены про депортацию, фестиваль – это еще одна возможность лишний рассказать про трагедию крымских татар. В общем, эти люди перешагнут через вас, если вы станете у них на пути. И не через таких перешагивали.

Мне мало верится, что я смогу вернуть деньги, присвоенные бывшими “партнерами”. Но мне важно защитить свою репутацию и доброе имя. Это мой единственный капитал – социальный. Думаю, его отжать не так просто. Я буду благодарен за распространение этой информации. Думаю, есть смысл перевести этот текст на английский. Документы предоставлю по первому требованию, все они лежат на моем гугл-диске.

P.S. Знакомые рассказали, что будто бы Наталья Склярская обещала привлечь некие связи в СБУ, чтобы меня депортировали из Украины (интересно, на каком основании?), если я буду что-то говорить вслух про фестиваль. Не знаю уж, действительно она это говорила, или нет, но в общую картину вписывается. Например, рейдеры рассылали потенциальным партнерам и спонсорам презентации фестиваля с нашим логотипом и текстами, моей физиономией и “Пушкиным” в лайнапе, чтобы никто не заподозрил неладное. Такой стиль у них, воровской. Неклезмерский.

Митя Герасимов

Взято отсюда

Опубликовано 03.05.2019  12:44

В. Рубінчык. КАТЛЕТЫ & МУХІ (74)

Супершалом! Пакуль Нета Барзілай камічна кудахтала й махала стальнымі рукамі-крыламі ў Лісабоне, у Шанхаі за шахматнай дошкай змагаліся дзве дзяўчыны яе пакалення – Тань Чжун’і і Цзюй Вэньцзюн. Апошняя, прэтэндэнтка, 18.05.2018 і стала чэмпіёнкай свету… Сярод ізраільцянак зараз няма нікога, хто мог бы даць ёй рады, і ў бліжэйшы час наўрад ці будзе (Юлія Швайгер-Найдзіч, 1994 г. нар., – 57-я ў рэйтынг-спісе). Ды што казаць, нават у мужчын Барыс Гельфанд у 2014 г. пакінуў першую дзясятку паводле рэйтынгу ЭЛА, а замены яму не відно. Між тым кітаец Дзін Ліжэнь, 1992 г. нар., ужо год у дзясятцы і, мяркуючы па выніках турніру прэтэндэнтаў 2018 г., спакваля падбіраецца да «галоўнай кароны».

Нездарма тым разам я параўнаў рост валавага ўнутранага прадукта ў Ізраілі і Кітаі (дзе ён куды больш імклівы). Баюся, у ХХІ ст. Ізраіль (і яўрэйскі народ увогуле) будуць страчваць свае пазіцыі ў сусветнай эканоміцы, а КНР & кітайцы прадоўжаць экспансію. Прынамсі ў Беларусі гэта ўжо адчуваецца. У першыя гады нашай незалежнасці Ізраіль яўна лічыўся тутака больш перспектыўным партнёрам, і падаецца, што колькасць людзей, якія вывучалі іўрыт, нашмат перавышала колькасць аматараў кітайшчыны; цяпер – наадварот. Вядома, на разварот паўплывалі і майсы з закрыццём-адкрыццём пасольства, і асобныя альтэрнатыўна адораныя паслы Ізраіля ў Мінску, і інцыдэнты ў аэрапорце «Бен-Гурыён» накшталт гэтага і гэтага.

Вынік: ізраільцы яшчэ толькі плануюць запусціць узорна-паказальны аграпрамысловы праект у Віцебскім раёне, кітайцы ж фактычна ўжо кантралююць зусім не малы па плошчы індустрыяльны парк «Вялікі камень», які «раскручваецца» і на міжнародным узроўні, у тым ліку праз «Forbes». Кагадзе ў парку створаны кітайска-беларускі (іменна так; доля беларусаў – 40%) праектны інстытут. Дарэчы, пра інстытуты: калі ўмоўна-яўрэйскі МГІ – міжнародны гуманітарны, створаны ў 1999 г. пры БДУ – накрыўся медным тазам к 2004 г., то інстытут Канфуцыя, які дзейнічае там жа з 2006 г., цвіце і пахне. Ужо ёсць аналагі ў лінгвістычным універсітэце, тэхнічным, нават у Горацкай сельгасакадэміі… Нядаўна адкрыўся «паднябесны» інстытут і ў Гомелі.

Мае памяркоўна-песімістычныя назіранні абапіраюцца і на статыстыку, праўда, ужо не зусім свежую. За 1999–2009 гг. вага кітайцаў у пастаянным насельніцтве Беларусі вырасла ў 22 (да 1642 чал.), a вага яўрэяў зменшылася ў 2,2 разы (да 12926 чал.). У кастрычніку 2019 г. у РБ мусіць прайсці новы перапіс: ніхто не здзівіцца, калі кітайцаў у выніку акажацца яшчэ болей, а яўрэяў – меней, калі «яны» і «мы» зраўнуемся тут па колькасці.

Прачытаў выказванне Юрыя Зісера ў перадачы карэспандэнта «Радыё С.»: «Я ня бачу катастрофы ў нашэсьці кітайцаў ці тых, хто будзе да нас прыяжджаць на працу. Яны ўсе будуць асымілявацца і станавіцца грамадзянамі». А вось што ў студзені пісаў Уладзімір Бараніч, які летась давёў, што не баіцца нязручнай праўды (і яму давяраю неяк болей, чым кручанаму супляменніку-бізнэсоўцу): «Кітайцы, аднойчы прыехаўшы ў якасці часовых рабочых, у адпаведнасці са сваёй традыцыйнай стратэгіяй асваення і захопу чужых тэрыторый могуць паступова ператварыцца ў гаспадароў».

Мо на сёння асцярогі выглядаюць перабольшанымі: паведамляюць, напрыклад, што «Беларусь страчвае прыцягальнасць для замежных мігрантаў», што кітайцы, якія скончылі працу ў Светлагорскім і Добрушскім раёнах Гомельскай вобласці ў 2017 г., з’ехалі на радзіму. Аднак, калі казаць пра Сінявокую, то агульная тэндэнцыя ўсё адно не на карысць яўрэйскай прысутнасці, тым болей што «рэзка павялічыўся іміграцыйны адток у Ізраіль. За перыяд з 2012 года туды з’ехала на 1214 чалавек больш, чым прыехала ў Беларусь, у тым ліку 589 чалавек — толькі за 2017 год».

Дамінаванне кітайскіх фірм у сусветнай эканоміцы, у рэшце рэшт, адаб’ецца і на палітыцы – у прынцыпе, ужо адбіваецца. Ізраілю і яўрэям, якія належаць усё ж (збольшага) да іудзеахрысціянскай цывілізацыі з адметным маральным ядром, прыйдзецца нялёгка: фактычна, з падачы самай масавай кампартыі свет запаланяецца неапаганствам. У трэнд упісваецца і аднагалоснае рашэнне перавыбраць Сі старшынём КНР у сакавіку 2018 г., ды яшчэ дазволіць яму заставацца на пасадзе хоць да скону. Яго думкі летась зрабіліся неабходнымі для вывучэння ўсімі кітайскімі камуністамі, а заадно і школьнікамі…

Ізраіль з Кітаем актыўна гандлююць, ды асаблівай дружбы ў іх ніколі не было; цяпер, пасля галасавання КНР у савеце па правах чалавека ААН (за «незалежнае расследаванне» сутыкнення дэманстрантаў і ахоўнікаў на мяжы сектара Газа), пэўна, i не будзе. Карацей, тым, хто мяне чытае, прапаную задумацца… і схамянуцца, прынамсі ўспомніць пра ўласную годнасць. Вось чаму не пакаралі Саўдаўскую Аравію за парушэнне статута ФІДЭ, нядопуск ізраільскіх шахматыстаў на афіцыйны чэмпіянат свету ў снежні 2017 г.?

Шаную вялікі кітайскі народ – хаця б за тое, што ён даў свету Канфуцыя, Лао Шэ (з манчжураў, але ж лічыў Кітай сваім), Лю Сяабо… У той жа час надта не хочацца разбудовы новых сусветных імперый. Ізраільцам, якія мысляць не ў катэгорыях шука, патрэбная кансалідацыя. Дый беларусам таксама, хіба не?..

Ужо цяпер, у маі 2018 г. зразумела, што ў бліжэйшы час ні Кітай, ні Беларусь не перанясуць пасольствы ў Іерусалім, хоць і па розных прычынах. Кітайцы свядома канкуруюць з ЗША, у тым ліку на Блізкім Усходзе, а РБ, можа, і пайшла б на саступку, ды эканамічна больш залежыць ад мусульманскіх дзяржаў, чым ад Ізраіля. Неабавязкова гэта «арабскія краіны», «арабскі свет», як павярхоўна піша «Белпартызан»: Бахрэйн, напрыклад, далёка не такі агрэсіўны, як неарабскі Іран.

…Прэм’ер-міністр Ізраіля прыняў Нету Б., расцалаваў і каліва патанчыў з ёй. Пры ўсёй павазе да яе перамогі, «Toy» – песня-падзёнка, прыкол на раз. Можа, раблюся старым буркуном, але 20 год таму, калі ў Мінск прыязджаў ансамбль ЦАХАЛу, іхнія спевы і танцы выклікалі ў мяне больш энтузіязму. У тым маі 1998 г. нават схадзіў у канцэртную залу «Мінск» другі раз, балазе пад канец першага выступу абяцалі іншую праграму (да жалю, паўтарылі тую самую). Некаторыя мелодыі помню дагэтуль.

Дзе ж вы цяпер, друзья-однополчане хлопцы і дзяўчаты? Газета «Вечерний Минск» адгукнулася на канцэрты не без іроніі… Мела права.

* * *

Спытаўся ў бахаіста, меламана і чытача belisrael.info пра новы альбом «Толькі б яўрэі былі…», згаданы ў мінулай серыі. Вось жа, Пётр Рэзванаў адказаў: «Ну, на пэўным бязрыб’і і гэты альбом мае права называцца з’явайкалі разглядаць не сучасную Сінявокую, а глядзець больш шырока (і храналагічна, і гістарычна), то пісаць пра яго няма чаго». Агулам ён паставіў Беларусі такі «дыягназ»: «цікавасць да яўрэйскай культуры шмат дзе захоўваецца, але амаль не паказваецца: маю на ўвазе тую меншасць, якая можа не толькі спажываць, але і нешта ствараць». П. Р. тужыць па 2000-х гадах, калі «Польскі інстытут і Інстытут імя Гётэ запрашалі Андрэ Аходла (яго выкананне, канечне, далёкае да таго, што дэманстравала сям’я Лін Ялдаці, але…), быў Дзмітры Сляповіч, які арганізоўваў не толькі камерныя “Жыдовішчы”, але і “Клезмер-шок” у Палацы культуры прафсаюзаў (з-за нашай бюракратыі гэтую спробу ён больш не паўтараў)».

З панам Рэзванавым неабавязкова згаджацца, у сваім блогу ён-такі схільны да максімалізму, але меркаванні яго, дальбог, заслугоўваюць увагі.

Запрашаю паважаную аўдыторыю да дыскусіі на тэму «перспектывы развіцця (каля)яўрэйскай культуры ў Беларусі» – музычнай і не толькі. Я ж магу папярэдне выказаць некалькі тэзісаў:

ад’езд у ЗША (2008) пана Сляповіча, які ў 2006 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю акурат па клезмерскай музыцы, безумоўна, збядніў нацыянальную культуру;

разам з тым у апошняе дзесяцігоддзе на авансцэну выйшлі іншыя адмыслоўцы, якія таксама дэманструюць цікавасць да яўрэйскага музіцыравання;

агулам, іменна ў 2010-х гадах адбылася маштабная рэцэпцыя яўрэйскіх матываў тутэйшымі культуртрэгерамі, афіцыйнымі і не. Напрыклад, склаўся ансамбль «Гілель» пад кіраўніцтвам Максіма Расохі, які ў лістападзе 2017 г. даў канцэрт «Мелодыі яўрэйскага мястэчка» ў самым цэнтры Мінска (мяне там не было, і якасць не ацэньваю; цешыць сам факт). Пра песню на ідышы ў спектаклі «Местачковае кабарэ» Купалаўскага тэатра ўжо выпадала пісаць у 2015 г. Бачу таксама рост цікавасці да вершаў, перакладзеных з ідыша: грамада рэагуе і ў рамках праекта «(Не)расстраляная паэзія», і па-за рамкамі, напрыклад, тут і тут. Прычым Майсей Кульбак ды Ізі Харык трактуюцца як беларуска-яўрэйскія або проста беларускія паэты;

малаверагодна, што ў Мінску адбудзецца фестываль такога ж размаху, як «Kyiv Klezmer Fest» (12-13 мая 2018 г.). Аднак у плане разняволенасці Беларусь увогуле – і яе «яўрэйская вуліца» ў прыватнасці – саступала Украіне як у 2014 г., так і 10, і 20 гадоў таму, хоць там, кажуць, паўсюдна гойсаюць «злыя бЕндэраўцы». У нас затое з 2016 г. ладзяцца «Дні яўрэйскай культуры» з самадзейнасцю ад «Хэсэда» і выявай гангстэра Ланскага як архетыповага яўрэя;

будучыня (амаль) непрадказальная, таму лепей заставацца аптымістамі і верыць, што ўсё (ну, многае) ў нашых руках.

«Цытатнік ад Вольфа»

Салідарызацыя людзей прыводзіць да падзення даверу да фармальных інстытутаў… У краінах, дзе высокі ўзровень абагуленага даверу…, значна больш эфектыўныя эканамічныя транзакцыі, менш патрабуецца высілкаў на падтрыманне сацыяльнага парадку; там людзі зыходзяць з дапушчэння, што чалавек, у прынцыпе, не такая мярзотная істота, якой здаецца на першы погляд (Віктар Вахштайн, 27.03.2018).

Ідэя аб тым, што мэта камунікацый – кагосьці перамагчы, гэта жудасна падлеткавая ідэя. На жаль, інфантылізм парадаксальным чынам з’яўляецца адной з базавых уласцівасцей палітычных эліт. Яны жывуць у інфармацыйнай ізаляцыі. У іх амаль няма магчымасці падвышаць уласны адукацыйны ўзровень. У іх вельмі абмежаванае кола зносінаў і, як ведаюць усе, хто працаваў у бюракратычных структурах, чым вышэй чалавек стаіць у іерархіі, тым больш яго час заняты рытуальнай лухтой (Кацярына Шульман, 24.04.2018).

У свеце мноства цудоўна адукаваных, матэрыяльна забяспечаных, але нездаволеных жыццём інтэлектуалаў, якія пакутуюць ад дэпрэсіі, неўрозаў, страха і іншага негатыву. Іх ніхто ніколі не вучыў даследаваць уласную свядомасць, працаваць са сваімі эмоцыямі, разумець паходжанне сваіх комплексаў. Гігіена эмоцый не менш важная, чым гігіена цела. Вывучаць унутраны свет чалавека не менш важна, чым вывучаць знешні (Далай-лама XIV, 15.05.2018).

Верагодна, колішняя гандлёвая плошча [Слуцка] была месцам старажытных пахаванняў. На гэтым месцы, на галоўнай плошчы горада каля райвыканкаму побач з тэрыторыяй яўрэйскага гета цяпер адбываюцца розныя дзяржаўныя святы, падчас якіх спяваюць і танчаць.

Запыталася ў мінакоў, ці ведаюць яны што-небудзь пра гісторыю плошчы і пра месца габрэйскага гета. Ніводзін з апытаных дакладнай інфармацыяй не валодаў. Нягледзячы на тое, што мясцовыя газеты неаднаразова змяшчалі краязнаўчыя артыкулы пра гісторыю Слуцка, пра трагедыю слуцкага гета (Зінаіда Цімошак, 16.05.2018).

Вольф Рубінчык, г. Мінск

21.05.2018

wrubinchyk[at]gmail.com

Апублiкавана 22.05.2018  01:39