Tag Archives: Купаловский театр

Андрэй Горват. «Я не хачу быць знакамітым беларускім пісьменнікам»

«Я не хачу быць знакамітым беларускім пісьменнікам». Як Горват жыве пасля хайпу, ваюе з чыноўнікамі за палац і займаецца самазнішчэннем

3 октября 2019  08:00  Источник: Аляксандр Чарнуха. Фото: Максім Маліноўскі

Аднойчы Андрэй убачыў палац. Гэта было ў 2006 годзе ў Нароўлі — паблізу ад Чарнобыльскай зоны, на беразе буйной ракі, стаяла былая сядзіба Горватаў і вабіла сваёй містычнай постаццю. З тых часоў шмат чаго змянілася — Андрэй пасталеў, папрацаваў дворнікам у Купалаўскім, з’ехаў з Мінска ў палескую вёску і стаў знакамітым беларускім пісьменнікам (прабач, Андрэй). Адно засталося нязменным: палац разбураецца, а разам з тынкоўкай, цэглай і абяцаннямі паступова губляецца вера ў тое, што чалавек можа спыніць час. Ці хаця б адваяваць яго ў прыроды і іншых людзей. Мы паехалі разам з Андрэем Горватам у Нароўлю, каб пагаварыць пра ўсё на свеце — пра «Радзіва Прудок» і жыццё пасля хайпу, бацьку-палкоўніка і яго прынцыповасць, самазнішчэнне і адказнасць.

Частка 1. Нароўля. Будучыня і мінулае

Восеньская Нароўля — не самае аптымістычнае месца на карце краіны. Ідзе паскудны дробны дождж, шэрае неба цісне на свядомасць і пакідае ў ім адбітак асэнсавання: сонца вернецца не хутка. Андрэй хаваецца пад капялюш і ідзе праз вялікі парк да палаца — месца, якое гэты чалавек называе сваім домам і лічыць гэтую сувязь паміж пабудовай сярэдзіны пазамінулага стагоддзя і сабой містычнай з’явай.

«Палац выглядваў з-за галін, і было адчуванне, што ён жывы і дыхае»

— Я даўно ведаў, што ў Нароўлі ёсць палац Горватаў, а паколькі я Горват, мне было цікава, ці маю я да гэтага нейкае дачыненне. У 2006 годзе я ўбачыў у інтэрнэце артыкул пра Нараўлянскі палац, загарэўся гэтым і прыехаў сюды ў першы раз. Гэта было вельмі містычна: я трапіў сюды вечарам, ужо цямнела… Я ішоў па парку, у якім тады было больш дрэваў, і палац выглядваў з-за галін — было адчуванне, што ён жывы і дыхае, — мы падыходзім да палаца, і Андрэй робіць паўзу. Ён разглядвае двухпавярховы будынак, які зараз перажывае далёка не лепшыя часы, і глядзіць на свой «дом», быццам нешта згадвае. — Я не з першага раза змог да яго падысці, таму што гэта быў вялікі згустак энергіі, якую цяжка было вытрымаць. Унутр я патрапіў толькі падчас другой ці трэцяй паездкі: мяне проста разрывала на часткі, і я дагэтуль не магу патлумачыць гэтую з’яву. Як я наважыўся? Хацелася вельмі…

Аўтар кніг «Радзіва Прудок» і «Прэм’ера» зараз цалкам засяродзіўся на тым, каб выратаваць палац, які разбураецца ад часу, вады і іншых фактараў, якія прынята называць чалавечымі. Яшчэ трынаццаць гадоў таму па палацы можна было спакойна хадзіць — так кажа Андрэй. Але час ішоў, нічога не мянялася — будынак проста парахнеў на вачах.

— З таго часу як я ўпершыню ўбачыў палац, тут шмат чаго змянілася. Знік дах, а раней ён быў амаль цэлы і пачаў разбурацца толькі ў адным месцы — можна было ўкласці якую $1000 і яго адрамантаваць. Фасад быў увесь патынкаваны, белы, а зараз тынкоўка шмат дзе адвалілася, — гаворыць Андрэй.

Гэты чалавек стаў знакамітым пасля таго, як пачаў публікаваць у Facebook допісы пра жыццё ў палескай вёсцы Прудок: пра яе жыхароў, пра дзедаву хату, пра асабісты космас і, зразумела, казу, якая зрабілася адным з галоўных персанажаў гэтых гісторый. Потым Андрэй выдаў кнігу «Радзіва Прудок», у якой былі сабраны ўсе гэтыя гісторыі і шмат чаго яшчэ, і ператварыўся ў самага хайпавага беларускага пісьменніка, хоць ён і не любіць, калі яго так называюць. Потым была яшчэ адна кніга — «Прэм’ера», у якой Горват быў зусім іншы, нашмат больш сур’ёзны. Цяпер Андрэй па-ранейшаму жыве ў Прудку, але максімальна абмежаваў свае стасункі са знешнім светам і канчаткова сышоў у так званы апшыфтынг — гэта Горват так жартуе: «Даўншыфтынг — гэта паніжэнне сацыяльнай актыўнасці, а ў мяне, наадварот, атрымалася павышэнне».

Адзін з пунктаў гэтага павышэння — спроба выратаваць палац. Ёсць план, ёсць рэсурсы, ёсць падтрымка, няма толькі аднаго: дазволу мясцовага чынавенства.

— Гэта месца, дзе застаўся нейкі след майго прозвішча. Мне было цікава вывучыць яго з гэтага пункту гледжання… — Андрэй спрабуе распавесці гісторыю сваіх стасункаў з гэтым месцам, але гэта вельмі інтымны момант. Ён шмат разоў прыпыняецца, каб падабраць трапныя словы, разглядае сцены сядзібы і нібыта пракручвае ў галаве нейкія ўспаміны. — Але я палюбіў гэты палац не таму, што ён належаў Горватам. Абсалютна. Напэўна, у той момант мне не хапала пачуцця дому, і я шукаў такое месца на планеце. Можа быць, тады штосьці сышлося, і я захацеў, каб гэты будынак быў маім домам. Дзяцінства…

Гэта такія рэчы, якім не надаеш увагі. Калі я з’ехаў з бацькоўскага дому вучыцца ў Мінск, шмат гадоў жыў у здымных кватэрах і інтэрнатах, з’явілася патрэба назваць нейкае месца сваім. Менавіта тады я прыехаў у Нароўлю, і гэтае жаданне мець дом і наведванне палаца супалі.

У першы год маіх падарожжаў у Нароўлю я бываў тут літаральна кожны тыдзень і аднойчы доўга блукаў па гэтых мясцінах днём. Мне захацелася адчуць нейкую еднасць з гэтым домам, аб’яднацца з ім, і я здзейсніў вось такі наіўны акт: у мяне з сабой быў кішэнны нож, я зрабіў надрэз на руцэ і прыклаў яе да сцяны… Але гэтага не трэба было нават рабіць, таму што я і так адчуваю сябе часткай палаца. Гэта для мяне не пытанне захавання, а пытанне самазахавання. Адмеціны на руцэ ў мяне не засталося: я ж не рабіў там нейкі брутальны надрэз. Гэта быў акт наіўнасці і рамантызму.

«Бацька ніколі не браў хабар: гэта быў для яго вельмі прынцыповы момант»

Нараўлянцы не ведаюць пра сядзібу Горватаў. У іх ля ракі за паркам ёсць «панскі дом» — так яны называюць гэтае месца і распавядаюць пра яго легенду, нібыта тут праз няшчаснае каханне скончыла жыццё самагубствам прынцэса. Адна са шматлікіх прыгожых гісторый, якія пачынаюць круціцца вакол няведання сапраўдных падзей.

Горват робіць абход вакол сядзібы і прыгадвае гісторыю сапраўдную.

— Тут не трэба нічога выдумваць, таму што цікавага і без таго было шмат. Аднойчы ў гэтым палацы праводзілі спірытычны сеанс, падчас якога ў паветра падняўся стол і пачаў лятаць па ўсіх пакоях, а потым разбіўся аб сцяну. Было шмат сведкаў, і яны апісвалі гэты выпадак у сваіх успамінах.

Зараз Андрэй дасканала ведае ўсё, што адбывалася ў гэтым месцы. Можа расказаць пра гаспадароў, іх характар, інтарэсы, лёс…

— Я сядзеў у бібліятэках, архівах, інтэрнэце, вывучаў, перакладаў шмат рознай літаратуры. А потым пераключыўся непасрэдна на сваіх продкаў, пачаў вывучаць свой радавод і дайшоў да чатырнаццатага калена…

— Ты размаўляў пра гэта з бацькам?

— Не больш, чым гэта адбываецца ў іншых сем’ях. Так, з бацькам у мяне былі пэўныя складанасці, але гэта не перашкаджала размаўляць з ім на розныя тэмы. Складанасці… Магчыма, яны былі ў тым, што я недастаткова адчуваў прысутнасць бацькі ў маім жыцці. Ён быў палкоўнікам і працаваў начальнікам міліцыі — быў увесь час заняты. Я рэдка яго бачыў, таму што ён рана сыходзіў, позна прыходзіў, часта быў у камандзіроўках. Гэта быў голад, дэфіцыт з майго боку.

Бацька быў чалавекам з моцнай воляй, але адначасова даволі добрым. Ён мог падабраць на вуліцы кацяня і прынесці дамоў. Пры гэтым ён быў прынцыповы і бескампрамісны ў сваіх рашэннях. Напрыклад, у нас не было прынята браць хабар. Бацька займаў высокую пасаду, і людзі спрабавалі як-небудзь яго падкупіць, Памятаю, аднойчы нейкая жанчына прынесла нам чайны сервіз… Бацька абедаў на кухні, а маці ўзяла гэты сервіз. Жанчына спусцілася, выйшла з пад’езда і ўбачыла, як усё гэтае багацце ляціць уніз ёй пад ногі. Для бацькі гэта быў прынцыповы момант…

Сын у палкоўніка міліцыі вырас таксама прынцыповы. Яго перапіска з нараўлянскімі чыноўнікамі працягваецца ўжо дзясяты год і, падаецца, не скончыцца ніколі. Упершыню Горват пабачыў нейкія словы пра будучыню палаца ў 2006-м: тады быў прадстаўлены план, па якім у 2007 годзе павінна была пачацца рэканструкцыя, а да 2010-га гэтае месца ўвайшло б у «залатое кальцо Гомельшчыны».

— Да 2010 года я нічога не рабіў, каб паўплываць на гэты будынак. Тады сапраўды выдзяляліся бюджэтныя сродкі, рабілася праектна-сметная дакументацыя. А ў 2010-м я ўпершыню напісаў заяву ў Нараўлянскі выканкам з просьбай перадаць гэты палац мне ва ўласнасць, таму што нічога з абяцанага зроблена не было, — Андрэй пераказвае гісторыю, якую распавядаў ужо шмат разоў, — на гэтую і іншыя спробы выратаваць палац ён зараз накіраваў усю сваю энергію. — Тады якраз выйшла пастанова Савета Міністраў аб перадачы сядзіб, якія не выкарыстоўваюцца, пад аграэкатурызм — у спісе аб’ектаў знаходзіўся і Нараўлянскі палац. У выканкаме мне адказалі, што ў іх саміх ёсць план наконт гэтага будынка, што яны не губляюць надзеі на ўзнаўленне фінансавання і будуць рэалізоўваць тут сваю праграму. На той момант у мяне ўжо не было асаблівага даверу да гэтых адказаў, таму я вырашыў спраўдзіць інфармацыю і напісаў заяву на імя прэм’ер-міністра і ў Мінкульт. З Мінкульта мне адказалі, што не маюць нічога супраць перадачы мне ва ўласнасць гэтага палаца, але гэтае пытанне не ўваходзіць у іх кампетэнцыю. Савет Міністраў пераслаў маю заяву ў Мінаблвыканкам, а адтуль яна трапіла ў Гомельскі аблвыканкам. З Гомеля прыйшоў адказ, што нічога перадаваць мне не будуць, таму што яны хочуць дачакацца фінансавання і рэалізаваць сваю задуму — зрабіць тут «центр досуга» для нараўлянцаў. Было заяўлена, што да 2015 года тут ужо дакладна наступіць шчаслівы час.

«Калі не я, то ніхто»

Вярнуўся Горват да гэтай тэмы ў 2016 годзе — у фармаце асабістых размоў з нараўлянскім ідэолагам. Той сказаў, што выканкам не супраць перадачы палаца ва ўласнасць Андрэю. Пачаліся спробы гэта аформіць, але працэс быў вельмі марудны. Горват аформіў юрыдычную асобу, звяртаўся да чыноўнікаў праз СМІ — яго запэўнівалі, што ўсё будзе добра. А потым нараўлянскі ідэолаг скончыў жыццё самагубствам, на яго месца прыйшоў іншы чалавек. Працэс спыніўся, і з таго часу палац выстаўляецца на аўкцыён.

— …па высокім кошце, — кажа Андрэй. — Паступова ён зніжаўся, але ўсё адно заставаўся дастаткова высокім: гэта непрымальныя ўмовы, хаця мы дамаўляліся, што зможам знізіць гэтую лічбу да адной базавай велічыні. Я напісаў цяперашняму ідэолагу, стварыў петыцыю ў інтэрнэце, якая за чатыры дні сабрала больш за тысячу подпісаў. З выканкама адказалі нешта кшталту «мы не губляем надзеі знайсці інвестара, мы збіраемся і надалей выстаўляць палац на аўкцыён». Фактычна чыноўнікі проста хочуць зарабіць грошы для дзяржаўнага бюджэту і не разглядаюць варыянт продажу за адну базавую велічыню.

Інвестар пакуль не знаходзіцца. У прынцыпе, гэтую міфічную істоту зразумець можна: тут малапрывабнае месца для бізнесу, Чарнобыльская зона, няма ніякіх вялікіх турыстычных маршрутаў, а сіл і грошай трэба ўкласці вельмі шмат.

— Калі не я, то ніхто, — Андрэй дрыжыць ад халоднага восеньскага дажджу і мусіць скончыць свой стандартны абход сядзібы. — Гэта не танны папулізм, а проста факт. Трэба быць вар’ятам ці мець нейкі сантымент, каб пагадзіцца на гэта.

Містычны палац застаецца за нашымі спінамі. Наперадзе шлях у Мазыр і складаная размова пра асабістае — тое, пра што размаўляць інтраверту Горвату даволі складана.

Частка 2. Асабістае

Наш суразмовец ужо пяць гадоў жыве ў палескім Прудку — звычайнай вёсцы са звычайнымі жыхарамі, якіх Андрэй паступова пераўтварыў у незвычайных. Зараз ён абмежаваў свае стасункі з навакольным светам і даводзіць да ладу другую хату (паблізу той, дзе нарадзіўся ягоны бацька) — Дэдалеву. Горват амаль не дае інтэрв’ю і толькі зрэдку з’яўляецца ў публічнай прасторы. Мы сядзім з ім у мазырскай кавярні-баржы і глядзім на Прыпяць. Андрэй замовіў піва і падрыхтаваны да размовы.

«Я абсалютна спакойна ўспрымаю любую крытыку і кпіны»

— У цябе ёсць адчуванне, што Прудок нейкім чынам змяніўся з таго часу, як ты пра яго напісаў?

— Напэўна, не. Палессе — гэта тэрыторыя, якую цяжка змяніць. Калі адбываецца штосьці новае, яно хутка знікае. Звыклае жыццё, якое было да майго пераезду, у Прудку засталося. Яно мяне пераварыла і выплюнула.

— Але ў мясцовых з’явілася свая легенда — пісьменнік, які жыве ў іх вёсцы, да якога прыязджаюць нейкія дзіўныя людзі.

— Гэта не большы статус, чым мясцовы алкаголік, які нешта зрабіў. То-бок гэта падзея, якая нічога не мяняе. Вось у той хаце жыве пісьменнік, а ў гэтай — алкаголік. Аднолькавай важнасці падзея.

— Табе ніколі не было страшна, што зараз ландшафт зменіцца? Што зараз сюды прыедуць хіпстары, даўншыфтары…

— У мяне такі страх толькі адносна сябе. Што для мяне зменіцца Прудок. Што я прыцягваю ўвагу і тут будзе прахадны двор, у якім мне будзе некамфортна. Што Прудок перастане быць для мяне домам і стане публічнай прасторай.

Такі час быў адразу пасля выхаду першай кнігі: першыя паўгода-год Прудок ператварыўся ў сапраўдны прахадны двор. Я рабіў вёску публічнай прасторай не толькі праз кнігу, але і праз свае допісы ў Facebook, і тое, што адбывалася са мной, адбывалася ўсюды. Плюс увага журналістаў, іншых людзей. З аднаго боку, я ж сам гэтых людзей запрашаю часта, а з іншага — ёсць пытанне перадозу: калі ўжо зашмат наведнікаў, мне некамфортна. Я люблю людзей, цікавых, новых, але калі іх становіцца шмат, гэта ўжо пакута для мяне-інтраверта.

— Ты адчуваеш, што зрабіўся закладнікам вобраза, які стварыў праз «Радзіва Прудок»?

— Гэтыя праблемы былі ўжо так даўно, што я і не памятаю па праўдзе. Так, напачатку я вельмі часта чуў ад людзей, з якімі знаёміўся, што мяне ўяўлялі неяк інакш. Для мяне гэта было праблемнае пытанне: людзі ўспрымалі мяне не такім, які я ёсць, а толькі праз вобраз, якім я ў нейкі момант перастаў карыстацца. Вобраз стаў архіўным, а людзі працягвалі мець зносіны не са мной, а з ім.

— Табе было крыўдна?

— Не. Проста гэта не з разраду псіхалагічных праблем. Гэта тое, што перашкаджае зносінам, надакучвае калі-небудзь. Хочацца трошкі закрыцца ад такіх стасункаў. А зрабіць гэта абсалютна няцяжка: я часта сыходзіў з публічнай прасторы, з Facebook і абсалютна нармальна існаваў у гэтыя перыяды.

— Табе не было смешна, калі ўсё гэта ўспрымалася як нейкая піяр-акцыя?

— Праблема ў тым, што людзі мяркуюць па сабе. Праз свой досвед, праз свае ідэалы яны ацэньваюць учынкі іншых людзей. Настолькі шмат было такіх скажоных уяўленняў пра мае паводзіны, што я ўжо не звяртаю ўвагу на гэта. Я проста бачу, што чалавек піша пра сябе, а не пра мяне, пра свой светапогляд.

— Былі рэчы, якія цябе па-сапраўднаму зачапілі?

— Гэта пытанне часу. На самым пачатку мяне ўсё чапляла: у мяне быў свой мэсыдж, і калі яго не разумелі, мяне гэта напружвала і расстройвала часта. Але на дадзены момант я абсалютна спакойна ўспрымаю любую крытыку, любыя кпіны. Мне гэта можа быць смешна ці проста пофігу.

Я не магу змяніць тое, што людзі пішуць пра мяне няпраўду. То-бок нейкі час я спрабаваў апраўдвацца, расказваць, як гэта на самой справе. А потым зразумеў, што гэта бессэнсоўна. Я не магу кантраляваць такія рэчы, гэта трэба проста адпусціць і не звяртаць увагу.

— Ёсць зараз рэчы, за якія ты перажываеш?

— Гэта тое, што тычыцца Нараўлянскага палаца. На гэтым зараз засяроджана ўся мая ўвага. Наогул, мне ў любы прамежак часу клёва. Гэта адно з маіх правілаў — атрымліваць асалоду ад жыцця. Я ніколі не бяру на сябе ролю пакутніка, таму што мне гэта непрыемна. Я стараюся атрымліваць асалоду ад таго, што раблю. А калі штосьці гэтаму перашкаджае, мяняю правілы.

«У Мінску я люблю толькі Купалаўскі»

— Можна сказаць, што Прудок — гэта ўвасабленне беларускай вёскі?

— Той Прудок, што ў маіх тэкстах? Ці сапраўдны?

— Сапраўдны Прудок.

— Я думаю, што сімвалам беларускай вёскі быў літаратурны Прудок, які стварыў я. А той, які ёсць, ён — сімвал Прудка ў Калінкавіцкім раёне. Вёскі розныя вельмі. Я б нават не сказаў, што гэта ўзор палескай вёскі… Гэта проста вёска, у ёй жывуць людзі, якія ходзяць на працу ў калгас, купляюць прадукты ў краме, увечары прыходзяць дадому і глядзяць тэлевізар, дояць карову. Вось і ўсё. Усе працэсы цыклічныя і паўтараюцца ў залежнасці ад сезону. Гэта такі спальны раён — месца, дзе жыццё ідзе ціха і спакойна.

— Мне падаецца, што ты апісваеш і жыццё значнай часткі сталічных жыхароў.

— Мінск розны. То-бок у Мінску магчымае такое ж жыццё, як і ў Прудку. Але там магчымае і іншае жыццё. А вось у Прудку няма выбару: тут ёсць свае правілы, свой набор магчымасцей — вельмі сціплы, мінімальны. Гэта не дрэнна, проста факт.

— У цябе часта бывае патрэба быць у Мінску?

— Апошнім часам не. Пупавіна, якая звязвала мяне з Мінскам, ужо даўно адарвалася. Адзінае там месца, якое я люблю, гэта Купалаўскі тэатр. Калі ў мяне да цягніка тры-чатыры гадзіны, няма ніякіх запланаваных сустрэч і я не ведаю, што рабіць, то проста іду ў Купалаўскі. Гэта адзінае месца, дзе я адчуваю сябе камфортна, дома. Астатні Мінск у прынцыпе не патрэбны для майго жыцця. Я не адразу гэта зразумеў, усведамленне прыходзіла паступова. Я жыву ў Прудку амаль пяць гадоў, і ў першы, другі год я не ўяўляў сябе без Мінска.

— Табе складана жыць пад шыльдай «знакаміты беларускі пісьменнік»?

— Я не звяртаю ўвагу на гэтую шыльду.

— Але цябе намагаюцца прыцягнуць у беларускі літаратурны свет.

— Першапачаткова я сам сябе туды зацягнуў. То-бок я выдаў кнігу, падаў яе на конкурс «Дэбют», даў некалькі інтэрв’ю і не супраціўляўся таму, каб прысутнічаць у літаратурных працэсах. У нейкі момант мне гэта стала непатрэбна: гэта не той дыялог, які я хачу весці. Калі на мяне чапляюць шыльду «знакаміты беларускі пісьменнік»… Няхай. Мне гэта не перашкаджае, я проста ў гэтым не ўдзельнічаю.

Часта, калі, напрыклад, я прымаю ўдзел у нейкім мерапрыемстве і мне дасылаюць тэкст з інфармацыяй пра мяне, якую трэба павесіць на сайце, словы «знакаміты беларускі пісьменнік» я прашу выкінуць. Проста гэта не мая асноўная роля і не тое, што характарызуе мяне цалкам, Я лічу, што гэта мяне вельмі звужае.

Традыцыйна слова «пісьменнік» у нас абавязвае да нейкіх паводзінаў, да нейкага прафесійнага этыкету, да тэм, якія мусяць хваляваць, да адказнасці… Мяне гэта не цікавіць. Я не хачу звязваць сябе абавязкамі, ды і ўвогуле роля пісьменніцкай прафесіі мне нецікавая.

Так, напэўна, пакуль я пішу кнігу, я пісьменнік. Гэта такі Present Continuous — працэс, які адбываецца ў дадзены момант. Але калі напісаў — я ўжо не пісьменнік.

— Але менавіта гэтая роля зараз робіць цябе ўплывовым. Ты адчуваеш сябе чалавекам, які мае ўплыў на іншых?

— Па шчырасці, не адчуваю. Ну які ўплыў?

— Ты можаш зрабіць допіс у Facebook, і табе патэлефануюць з МЗС…

— Гэта проста публічнасць. Не больш за тое.

— Якія, дарэчы, стасункі ў цябе складваюцца з мясцовымі, калінкавіцкімі, чыноўнікамі?

— У мяне не было ніякіх праблем ці пытанняў, якія я б вырашаў праз чыноўнікаў. Пры мясцовай уладзе ёсць некалькі людзей, з якімі мне прыемна мець зносіны. Яны чыталі мае кнігі, і ў мяне з імі склаліся сяброўскія адносіны. Ніякіх прэтэнзій да калінкавіцкіх чыноўнікаў я ў прынцыпе не маю.

— А як выглядаюць сяброўскія адносіны?

— Я маю на ўвазе «фрэндоўскія», «фэйсбучныя» адносіны. Ёсць, напрыклад, у выканкаме адна жанчына-начальніца, якая прачытала маю кнігу, потым схадзіла на спектакль, калі ён прыязджаў у Калінкавічы, і папрасіла пазнаёміць яе са мной пасля прагляду. Мы паразмаўлялі, яна выказала падзяку. Гэта прыемна — вось такім чынам сутыкацца з чыноўнікамі, таму што для мяне гэта новы досвед. Я ўжо прывучаны да войнаў з райвыканкамамі, а тут проста прыязныя адносіны.

З іншага боку, у нас з калінкавіцкім чынавенствам не было сутыкнення інтарэсаў. Яны мяне не чапаюць, а я — іх. Пакуль што так.

— Ты ніколі не хацеў выкарыстаць свой статус уплывовага чалавека і заняцца актывізмам?

— Я не бяру на сябе ніякіх глабальных роляў і місій. Калі з’яўляецца штосьці, што я хачу і магу вырашыць, я выкарыстоўваю ўсе свае рэсурсы і сацыяльны капітал, але спецыяльна рабіць з гэтага праект мне ніколі не прыходзіла ў галаву.

«Я хадзіў на магілу Дэдаля і прасіў прабачэння за тое, што фіговы гаспадар»

— У цябе ёсць расклад, па якім ты жывеш?

— Няма.

— Усё адбываецца стыхійна?

— Усё залежыць ад таго, над чым я ў дадзены момант працую. У мяне заўсёды ёсць праект, які дамінуе і якому я, максімаліст, адразу ўсяго сябе аддаю, падпарадкоўваю яму ўсё сваё жыццё. Гэта і праўда даходзіць да дзікага максімалізму — я так уцягваюся, што забываю паесці.

— Гэта нагадвае самазнішчэнне.

— Так, абсалютна. Гэтак было з «Прэм’ерай». Калі я працаваў над кнігай, то цалкам растварыўся ў ёй і ўсё змяшалася. Усё, што адбывалася вакол мяне ў рэальным жыцці, у кнізе — усё гэта перамяшалася ў кашу.

— Табе праз гэта бывае дрэнна фізічна?

— Так, на этапе «Прэм’еры» я рэальна разбураў сябе па ўсіх магчымых параметрах, таму што мне ўсю сваю энергію, усе рэсурсы трэба было аддаць гэтай кнізе. Мне было шкада аддаваць нешта ў нейкіх іншых кірунках, то-бок я разумеў, што калі дазволю сабе адпачынак і проста расслаблюся, то потым спатрэбіцца шмат часу, каб трапіць унутр тэксту. Калі ты не знаходзішся ўнутры і не пачынаеш там жыць, то нічога не атрымліваецца. Гэта складана патлумачыць, але калі туды трапляеш, гэта вельмі каштоўна і трэба паспець зрабіць усё магчымае, каб там усё пабудаваць.

— Паспець да чаго?

— Паспець зрабіць твор, таму што калі выкіне адтуль… Можна перарасці гэта ці згубіць цікаўнасць. Можна не скончыць. А калі знаходзішся ўнутры, трэба зрабіць максімум. Калі я пісаў, у мяне сыходзіла па тры-чатыры пачкі цыгарэт на дзень — гэта мяне самога пужала, таму што натуральна балелі лёгкія, галава. Я мала еў, таму што не хацеў губляць на гэта час, у мяне не было ніякага графіка. Паспаў, адпачыў некалькі гадзін — і зноў за працу. Я пасварыўся з усімі блізкімі людзьмі, з якімі толькі можна было, таму што не мог эмацыйна прысутнічаць у якіх-небудзь адносінах… Так, гэта самазнішчэнне.

— Мне падаецца, пасля такога цяжка пачынаць нешта новае.

— Таму зараз я нічога не пішу.

— А плануеш?

— У мяне зараз няма такой патрэбы. Гэта немагчыма запланаваць. Спачатку з’яўляецца нейкі паралельны свет: я жыву, хаджу, займаюся нейкімі справамі, знаёмлюся з людзьмі, а паралельна ў мяне выбудоўваецца іншы свет з зусім іншымі законамі гравітацыі, зусім іншым тэмпам, зусім іншымі гукамі. Спачатку гэта проста эскізы і рысы, а потым адтуль пачынае проста вывальвацца. Гэты свет пачынае ўплываць на падзеі ў рэальным жыцці, і тады з’яўляецца патрэба ўсё гэта сфармуляваць, выбухнуць гэтым. То-бок гаворка пра натуральную і незапланаваную патрэбу, таму я не магу спецыяльна вырашыць, што зараз напішу кнігу. Маўляў, у мяне скончыліся грошы і трэба зараз напісаць. У мяне была такая думка, але я сеў, падумаў і праз пяць хвілін зразумеў, што гэта не працуе. Тое, што я пішу і выдаю, таксама многія назавуць фігнёй, але для мяне гэта важна. Штучнае і ненатуральнае не прынясе мне кайфу.

— Але што рабіць, калі грошы сапраўды скончацца?

— Не ведаю. Атрымліваць кайф… Яны не сканчаюцца, аднекуль увесь час бяруцца, хоць я апошнія тры гады нідзе не працаваў і не пісаў ніякіх платных тэкстаў. Атрымаў толькі 50 долараў за ўдзел у роліку для «Агульнай дыктоўкі». Гэта мой адзіны заробак за тры гады, які не звязаны з кнігамі. Кнігі і спектаклі — ад іх мне таксама ідзе працэнт.

— Гэта вялікія грошы?

— Гледзячы чым мерыць.

— Сярэднім заробкам па краіне.

— Тады не.

— Ты зараз дабудоўваеш другую хату. Табе на гэта хапае рэсурсаў?

— Я не магу зрабіць усё адразу, але ў мяне і мэты такой няма. Працэс — гэта таксама жыццё. Калі я прыехаў сюды, у мяне была адна карціна, як я хачу гэтую хату аднавіць, але праз пяць гадоў гэтая карціна ўжо ні ў адным месцы не супадае з тым, што атрымліваецца. Таму мне патрэбны час, каб трошкі прызвычаіцца. Калі я прыехаў у Прудок, у мяне не было ідэі, што ў мяне будзе туалет, вадаправод — я хацеў ладу жыцця дзядоў. Але год пагуляўся з гэтым ладам і зразумеў, што я іншы і што ў мяне іншыя патрэбы. У мяне зараз адбываецца такая эклектыка, калі я сумяшчаю тое, што магу захаваць, з нечым новым, да чаго я прызвычаіўся. Цяпер я не баюся сябе ў гэтай прасторы і рэдка кажу «дзедава хата» Я кажу «мой дом» — для мяне гэта стала важна.

— Цяжка рабіць усё самому?

— Гэта нешта новае. Я ніколі раней не пракладваў электраправодку, не тынкаваў сцены, не займаўся разьбой па дрэве, а вучыцца гэтаму і рабіць пасля— гэта прыемна і цікава. Я люблю займацца інтэр’ернымі справамі, люблю шукаць якія-небудзь рэчы на барахолках. Я доўга шукаю, пакуль не знайду тое, што мне рэальна патрэбна. Я не буду пагаджацца на кампрамісы.

— Дзве хаты для аднаго чалавека зашмат?

— Другая хата не для мяне, а для маіх гасцей. Але так — адказнасці зашмат. У другой хаце быў гаспадар, мой дзед па мянушцы Дэдаль, і я называю гэта месца Дэдалева хата. Я доўга не мог распачаць там што-небудзь, і мяне мучыла сумленне. Калі я быў на могілках, то хадзіў на магілу Дэдаля і прасіў прабачэння за тое, што я такі фіговы гаспадар у дадзены момант. Таму для мяне пытанне ўласнасці — гэта пытанне адказнасці перш за ўсё.

— Але ты гэтую адказнасць зараз ні з кім дзяліць не гатовы?

— Гатовы абсалютна. Проста побач са мной цяпер няма чалавека, з якім я гатовы дзяліць гэтую прастору. Але для мяне гэтае пытанне не стаіць востра. Гэта як дзвярныя ручкі — пакуль я не знайду тое, што мне патрэбна, я не хачу абы-якую ўстаўляць у дзверы.

— А што табе патрэбна?

— Не ведаю. Гэта трэба ўбачыць адзін раз, каб зразумець.

Арыгiнал

Апублiкавана 04.10.2019  15:28

В. Рубінчык. КАТЛЕТЫ & МУХІ (89)

Чарговы шалом (прахадны, калі хочаце)! Падвесці б рысу пад тэмай шахматных Алімпіяд, бо, як адчуваю, развагі пра гулі вакол 64-х клетак не блізкія чытачам… Але яна звязана з іншымі, больш «сацыяльна значнымі», у тым ліку з тэмай маніпулявання гістарычнай памяццю.

У мінулай серыі згадвалася пра апытанне, паводле якога большая частка наведвальнікаў pressball.by не разумела, навошта Беларусі шахалімпіяда 2022 г. Высветлілася, што кіраўнічка Беларускай федэрацыі шахмат таксама бачыла тую апытанку. Адрэагавала тыдзень таму: «Усё лагічна, людзі вельмі мала ведаюць пра шахматы, іх папулярызацыя пакідала жадаць лепшага. Хаця беларуская зямля была вядомая моцнымі шахматнымі традыцыямі, былі ў нас моцныя ігракі, асабліва ў 80-я гады. Аматары шахмат прыходзілі глядзець матчы, як зараз балельшчыкі ходзяць на футбол. Але потым прыйшлі ліхія 90-я, такія часы былі, што было не да шахмат дакладна. Наш старажытны спорт заняпаў».

Цяжка сказаць, матчы якіх беларускіх ігракоў так ужо наведвалі аматары?! Агулам, уяўленне пра 1980-я гады як пра «залаты век» беларускіх шахмат перабольшана: ззялі асобныя «зоркі» (як і цяпер), а сярэдні ўзровень і папулярызацыя іменна што пакідалі жадаць лепшага. Прыпамінаю, шахматная перадача на беларускім тэлебачанні, пры ўсіх яе станоўчых якасцях, была нуднаватая нават для тых часоў, калі багатага выбару не было; маскоўская «Шахматная школа» з’яўлялася куды больш імпэтнай. Гаваркое і зніжэнне накладу «Шахмат, шашек в БССР»: ад 10000 экз. у першы год выдання (1980) да 2000 у 1986 г. і 1000 экз. у апошнім 1990-м. Не радуюся знікненню таго зборніка-бюлетэня, там-такі было што пачытаць, але, па вялікім рахунку, «отряд не заметил потери бойца». Дый у 1990-х яго змянілі ў Мінску спярша часопіс «Игротека», потым газета «Шахматный мир»… Па-ранейшаму выходзілі публікацыі пра шахматыстаў і ў газетах «Физкультурник Беларуси», «Звязда», шмат дзе яшчэ.

У Беларусі «ліхіх 90-х» працягваў дзейнасць Палац шахмат і шашак, не зачыняліся спартшколы з шахматнымі аддзяленнямі. З 1993 г. у Мінску ці не штогод – дзякуючы Уладзіміру Палею – ладзіліся міжнародныя оўпэн-турніры, даступныя і для аматараў («гуляў калісьці там і я», запомнілася партыя з чэмпіёнам свету сярод невідушчых, міжнародным майстрам Міколам Рудзенскім, якую я прайграў белымі ў дэбюце Сакольскага; «сляпы» заўважаў усе мае памылкі!). Карацей, познесавецкі і ранні постсавецкі перыяд у цэлым не быў фатальным для шахматыстаў Беларусі, асабліва юных. Апошнія атрымалі магчымасць удзельнічаць у чэмпіянатах Еўропы і свету «напрасткі», без пакутлівага адбору на ўсесаюзных турнірах, і ўжо ўлетку 1992 г. мінчук Юрый Ціханаў заваяваў у Германіі першынство свету сярод падлеткаў U-14 (да 14 гадоў). Нямала гойсала па свеце ў 1990-я і чэмпіёнка Беларусі сярод дзяўчат Наста Сарокіна, закладваючы падмурак для свайго цяперашняга віцэ-прэзідэнцтва ў ФІДЭ 🙂

Адзіны факап пачатку 1990-х, які прыгадваю, – зрыў выправы беларускай зборнай на шахматную Алімпіяду ў 1992 г. І тое, здаецца, асноўнай прычынай сталіся памылкі дзяржтрэнера ды іншых дробных чыноў, а не ўсеагульны развал. Грошай на «іміджавыя» паездкі, як правіла, не бракавала: нездарма ж прэзідэнтам тутэйшай шахфедэрацыі ў першай палове 1990-х быў уплывовы бізнэсовец Уладзімір Карагін.

Аўтограф, узяты ў гросмайстра Марка Тайманава падчас міжнароднага турніру. Мінск, 02.03.1995.

Паводле маіх адчуванняў, «заняпад» у сэнсе недафінансавання надышоў у самым канцы 1990-х, пасля таго (можа, і ў выніку таго), як Віктар Купрэйчык прагаласаваў супраць кандыдатуры Лукашэнкі на пасаду прэзідэнта НАК РБ, а Кірсан Ілюмжынаў стаў ладзіць фэйкавыя трэшавыя чэмпіянаты ФІДЭ. У 2003 г. я спрабаваў прыслаць падмацаванне, ініцыяваўшы выпуск двух шахматных часопісаў, але «на ўшчэрбе» многага чакаць ад гэтых выданняў не выпадала. I ўсё ж…

Ланіта Сцяцко на вокладцы № 1 часопіса «Шахматы» 2003 г.; яна ж – лідэр(ка) беларускай каманды ў Батумі-2018 (справа на фота з twitter.com)

З аднаго боку, прыемна, што ў 2010-х гадах, асабліва з 2017 г., дзяржава зноў цікавіцца шахматамі як чыннікам адукацыйнага працэсу і відам спорту. З другога, залішняе «адзяржаўліванне» нам таксама ні к чаму, яно вядзе да марнаслоўя накшталт: «Толькі ўявіце сабе збор у Мінску ўсёй планетарнай інтэлектуальнай эліты!» (і гросмайстры далёка не заўсёды належаць да «інтэлектуальнай эліты»; што казаць пра гульцоў з рэйтынгам Elo блізу 2000, касцяк большасці зборных), «У маім разуменні ў Мінску і беларусы, і беларускі павінны змагацца за прызавую тройку» (рэальна толькі ў тым выпадку, калі на Алімпіяду не трапяць каманды КНР, Расіі, Украіны, ЗША, Польшчы, Арменіі, Грузіі…). «Будзем працаваць» – файная абяцанка, але за 4 гады наўрад ці мажліва падрыхтаваць зборную экстра-класа, пагатоў што, напрыклад, перспектыўны майстар Міхаіл Нікіценка 2000 г. нар., знаходка сярэдзіны 2010-х гг., прытармазіў свой рост, а 12-гадовыя чэмпіёны (Дзяніс Лазавік, Максім Іваннікаў…) яшчэ не «разагналіся» для Алімпіяды. Няўжо амбразуру закрыюць «супергросы» ва ўзросце пад 50? ¯\_(ツ)_/¯

Калі настроіцца на больш сур’ёзны лад, то Беларусі (у тым ліку і шахматнай) не варта спаборнічаць з усходняй суседкай у амбітнасці ды марнаваць рэсурсы на мэты «планетарнага» маштабу. Найперш вырашыць бы ўнутраныя праблемы: нецярпімасць да іншадумства & прававы нігілізм, няўвага/непавага да ўласнай мінуўшчыны, дакучлівае памкненне ўсё кантраляваць… Так, правілы выканання разрадаў, зацверджаныя пастановай мінспорту РБ 31.08.2018 пры ўдзеле БФШ, яўна шкодзяць развіццю масавых шахмат, перадусім на перыферыі. Вось урывачак з захаваннем арфаграфіі арыгіналу:

«Лбюые шахматные разряды, включая IV, могут выполняться только в турнирах по классическим шахматам с контролем времени не менее 60 минут на партию каждому сопернику (или в предоставленное время плюс дополнительное время, умноженное на 60, составляющее не менее 60 минут). При этом в турнире должны быть сыграны не менее 9 партий (в день играется не более 2-х партий)».

Адзін з найлепшых сродкаў адпужаць навічкоў – прымусіць іх гуляць на вынік не менш за 9 партый з кантролем звыш гадзіны кожнаму… Чаго-чаго, а гэткіх правілаў у 1980-х не існавала: сур’ёзная барацьба за выкананне пачыналася хіба з 2-га разраду, а чацвёрты прысуджаўся ў гуртках ледзь не аўтаматычна кожнаму, хто ўмеў соваць фігуры 😉 І гэта вабіла пачаткоўцаў.

З падобнымі нормамі верхавіна белшахмат у перспектыве рызыкуе застацца «генштабам без войска». Баюся дапускаць, што ўсё так і задумана, – але ж дапушчэнне напрошваецца… 🙁

Каментарый ад шахматысткі з беларускага Светлагорска, якая цяпер жыве ў ЗША (пачатак жніўня 2018 г., FB-акаўнт Уладзіслава Каташука). Падтрымалi некаторыя вядомыя шахдзеячы РБ.

“РЦОП” – гэта Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі (па шахматах і шашках)

Калі б мне зараз было 11-12 гадоў, то, напэўна, будаваў бы жыццё не «па Гельфанду», а «па Бадзякоўскаму», які своечасова перайшоў з шахмат на прафесійную гульню ў покер… Мікіта з Мазыра без усялякіх федэрацый і мінспорту зарабіў не адзін мільён зялёных.

* * *

Запрашаю наведваць сустрэчы з цыклу «(Не)расстраляныя», у якіх сцвярджаецца перамога жывога над мёртвым. Не толькі таму, што «я там быў»: праект насамрэч каштоўны, хоць і не ахапіў ён «масы». Я назваў бы працу Сяргея Будкіна «камернай», ды слоўца гэтае ў кантэксце расповеду пра забітых пісьменнікаў адгукаецца двухсэнсоўна.

Выдатна прайшла, напрыклад, 16 кастрычніка лекцыя Віктара Жыбуля пра забытага паэта Сяргея Мурзо (1912–1937); трансляцыя ў сеціве не дае поўнага эфекту прысутнасці 🙁 Пасля лекцыі і прыгожых спеваў Веры Бурлак, якая ні на хвілю не расставалася з малым сынком, Віктар па просьбе госця з Украіны прачытаў колькі сваіх вершаў. Слухачы не хацелі адпускаць аўтара…

Вера з сынам Эрыкам (ззаду – клавішніца Вольга Падгайская) і Віктар

А вось Сяргея Румаса, хоць дэпутацікі і зацвердзілі яго прэм’ер-міністрам (05.10.2018, лік 105:1 на яго карысць, супраць галасавала Ганна Канапацкая), слухаць аніяк няма ахвоты. Обер-чыноўнік са сваёй заявай пра інфляцыю, якая ў 2018 г. «захаваецца ў калідоры да 6%» і пра тое, што налета «ў нашых прагнозных дакументах зніжэнне інфляцыі да 5%», – першы (зразумела, пасля каго ;)) кандыдат на высмейванне тут. Паводле маіх назіранняў, ад студзеня 2018 г. цэны ў Мінску на асноўныя харчы/тавары выраслі працэнтаў на 10-15. Але несуцяшальную статыстыку заўсёды можна разбавіць, умоўна кажучы, хамутамі і церассядзёлкамі, цэны на якія стабілізаваліся ў мінулым стагоддзі… PROFIT.

Пакуль Першая Нобелеўская не можа вызначыцца, працягваць працу інтэлектуальнага клуба ці не («З верасня, спадзяюся, пачнем зноў», – праказала яна ў красавіку 2018 г., але мудра не ўдакладніла, з верасня якога года :)), разумныя людзі прыязджаюць у Беларусь без запрашэння пісьменніцы. Ірына Хакамада наведае Мінск у лістападзе г. г., Дзмітрый Быкаў – у снежні. А ўжо саўсім скора, 25.10.2018, у канцэртнай зале «Мінск», – творчая сустрэча з Віктарам Шэндэровічам. Перад гэтым ён плануе наведаць і Гомель, дзе некалі жылі яго «бабулі-дзядулі».

Да 21 кастрычніка не позна наведаць «біблійную» выставу ў Нацыянальнай бібліятэцы. Нават скапірую двухбаковы флаер:

Рэклама – бы ў той песеньцы: «Завтра вы увидите / То, что никогда не видели» 🙂

Напэўна, меламанам быў бы сэнс 27.10.2018 наведаць шоу-канцэрт «Сімфанічнае КІНО» з удзелам Юрыя Каспарана (я хадзіў на аналагічную імпрэзу ў кастрычніку 2014 г., спадабалася). Але не магу сцяміць, нашто ў 2018-м прымяркоўваць шоу да 55-годдзя Віктара Цоя? В. Ц. нарадзіўся ў чэрвені 1962 г., значыць, яму ўжо за 56…

Афішка з tut.by, такія вісяць і ў горадзе; аўтар гэтых радкоў «пад Віктарам» у Піцеры (чэрвень 2014 г.)

Ахвотных афіцыйна адзначыць 75-годдзе знішчэння мінскага гета запрашаю на гэтую старонку. Дарэчы, успомніў-такі, што ўвосень 1993 г., падчас юбілейна-жалобных мерапрыемстваў, хадзіў на «Памінальную малітву» ў Купалаўскі тэатр. Уразіў не сам спектакль – я бачыў яго раней – як тое, што сярод гледачоў, недалёка ад мяне, сядзеў тагачасны кіраўнік дзяржавы Станіслаў Шушкевіч, практычна без аховы. На ўваходзе ў залу нікога не «шманалі». Праўда, к таму часу да Шушкевіча ўжо мала хто ставіўся ўсур’ёз – апупея з (не)падпісаннем дамовы аб калектыўнай бяспецы ў СНД падарвала яго пазіцыі, што адчуваў і я, 16-гадовы школьнік.

«Вольфаў цытатнік»

«Калі беларусы апусціліся на самае дно, зверху скінулі каменне» (skarnik.by)

«Я лічу, што вершы 1920–1930-х гг. не састараваюць: так, яны адбітак свайго часу, але актуальнасці не страчваюць... Досвед імкнення да ўласнай ініцыятыўнасці, свабоды, адказнасці за будучыню надзённы і сёння» (Вера Бурлак (Жыбуль), 14.10.2018).

«Там добра, дзе нас няма: у мінулым нас ужо няма, і яно здаецца прыўкрасным» (Антон Палыч Чэхаў, «однажды заметил»)

«Мы прадаўжаем спяваць, / Хоць нас ужо і няма» (БГ)

Вольф Рубінчык,

17.10.2018

wrubinchyk[at]gmail.com

Апублiкавана 17.10.2018  23:08

В. Рубінчык. КАТЛЕТЫ & МУХІ (80)

Ізноў-такі шалом! Час бяжыць, нештачкі мяняецца да лепшага, нешта – да горшага, нешта зусім не мяняецца. Вось і серыял у 2015–2018 гг. прэтэндаваў быў на тое, каб быць выспачкай стабільнасці. Удала ці не, вырашаць чытачам-гледачам.

Бянтэжыць апошнім часам раз… гільдзяйства па-ізраільску, калі левая рука не ведае, што робіць правая. У сакавіку свет абляцела навіна пра тое, што загадчыца гаспадаркі ізраільскага пасольства ў Паўднёва-Афрыканскай рэспубліцы пазбавілася ад металічнай скульптуры, якая каштавала мінімум 100 тыс. долараў, без згоды кіраўніцтва… Шмат у чым расчароўвае і якасць працы пасольства ў Мінску: Алон Шогам, які працуе тут паўтара года, наўрад ці горшы за свайго папярэдніка Шагала (цяжкавата быць горшым…), аднак і ён дапусціў нямала, мякка кажучы, спрэчнага.

Сёлета, дый летась, нямала беларусаў, ахвотных трапіць у Ізраіль, каб наведаць сваякоў ці проста пабачыць блізкаўсходнія цікавосткі, атрымалі «халодны душ». Некаторыя нават сядзелі ў «малпоўніку» аэрапорта Бен-Гурыёна не адны суткі, перш чым іх адправілі назад. Гэта ценявы бок бязвізавага рэжыму: зараз рашэнне, пускаць або не пускаць турыстаў у краіну, спехам прымаецца афіцэрамі пагранічнай службы.

У маі беларускія дыпламаты мелі, здаецца, сур’ёзную размову з ізраільскімі, нейкі пратэст быў заяўлены на ўзроўні віцэ-прэм’ера РБ… І вось надоечы пасол Ізраіля ў Мінску вымушаны быў даць тлумачэнне: «У Ізраіль едзе нямала людзей, зацікаўленых там працаваць. Таму ізраільская памежная служба часам забараняе ўезд. Нават, прызнаюся, памылкова, людзям, якія не хацелі туды ехаць працаваць. Але што рабіць… Падалося службоўцам, што так і было» (tut.by, 09.07.2018). Натуральна, такія меланхалічна-адстароненыя развагі не задаволілі ні дэпартаваных, ні большасць патэнцыйных турыстаў. Наведвальнікі пачалі кідаць кпіны кшталту: «Трэба і нам пры ўездзе кожнага другога яўрэя на Акрэсціна завозіць, правяраць на тэрарызм» (рэйтынг камента: +106-10), «Што значыць падалося? Калі падаецца – маліцца трэба. На такіх пасадах павінны працаваць прафесіяналы» (+74-1). Рэзюмаваў «Цар» з Беларусі: «Заўсёды лічыў Ізраіль разумнай дзяржавай, з развітай прававой сістэмай, а тут такое. Ну дык трэба туды і не ездзіць…» (+72-1).

Міжведамасныя канфлікты (у гэтым выпадку – паміж міністэрствамі замежных спраў і турызму, з аднаго боку, і ўнутраных спраў, з другога) – звычайная справа ў Ізраілі. І падобна, што нават прэм’ер-міністр не мае паўнамоцтваў, а мо жадання, каб іх развязаць. Свежая інфа пра кіраванасць краіны: 9 ліпеня Нетаньягу заяўляе, што разам з Ліберманам вырашыў неадкладна закрыць КПП «Керэм Шалом» (паміж Ізраілем і сектарам Газа); назаўтра пункт працуе, як нічога ніякага.

Няўзгодненасць дзеянняў, што вынікае з не(да)кампетэнтнасці службовых асоб, можа мець і трагічныя вынікі. Адна з трагедый адбылася не ў сутычках з палесцінцамі, а ў «мірнай» пустыні Арава. Нагадаю: інструктар курсаў перадармейскай падрыхтоўкі не меў ліцэнзіі, і кіраўніцтва пра гэта ведала. Старшакласнікаў, пераважна дзяўчат, не папярэдзілі пра рэальную небяспеку паходу па рэчышчы Нахаль-Цафіт і пра зменлівае надвор’е, 26.04.2018 яны трапілі ў пастку… Паводка ўнесла 10 маладых жыццяў.

17-гадовы Цур Альфі мог бы выбрацца са смяротнага рэчышча, аднак ратаваў іншых і спазніўся… Ён загінуў як герой; зрэшты, краіну, якая «на роўным месцы» мае патрэбу ў героях, шчаснай не назавеш.

Звонку выглядае, што Біньямін Нетаньягу, 1949 г. нар., пры ўсіх яго станоўчых якасцях, усё ж «заседзеўся» на сваёй пасадзе, якую займае з сакавіка 2009 г. Тое, што ён не толькі прэм’ер-міністр, а і міністр замежных спраў (з 2015 г.), наўрад ці ідзе на карысць тым самым справам. Гэтая георгіеўская стужка 9 мая, «вась-вась» з Пуціным… Ужо даўнавата, відаць, дзейнічае прынцып Пітэра.

Іншы палітычны доўгажыхар нядаўна адзначыў 24 гады ва ўладзе. Дакладней, «Рыгорыч» у ёй акурат чвэрць стагоддзя: калі дэпутата Лукашэнку з падачы старшыні Вярхоўнага Савета ў чэрвені 1993 г. выбралі старшынёй часовай камісіі, ён атрымаў рэальныя рычагі ўплыву на чыноўнікаў, да яго пацягнуліся актывісты з КДБ, МУС… Задачай той камісіі было змаганне з карупцыяй, пад гэтым жа сцягам яе старшыня выйграў выбары 1994 г. Наколькі паспяхова змаганне вялося ўвесь гэты час, можна скеміць нават з апошніх навін. Бяруцца пад варту кіраўнікі сярэдняга звяна і «крыху вышэйшага за сярэдняе» (дырэктар Палаца спорту, старшыня райвыканкама, намеснік міністра, а то і экс-міністр), не кажучы пра бізнэсоўцаў, і канца-краю гэтаму не відаць. Напрошваецца выснова – у Беларусі, нягледзячы на ўсе пагрозлівыя варушэнні вусамі, за 20 з гакам гадоў так і не створана сістэма эфектыўнага падбору кадраў ды іхняга стымулявання.

Рыба псуецца з галавы. Калі Канстытуцыя перапісваецца пад аднаго чалавека, калі дзеці адной службовай асобы заранёў маюць прывілеi ды лезуць шпунтамі пад усе бочкі, то цяжка чакаць самаадданасці ад падначаленых. Які сэнс потым жаліцца, што нават у адміністрацыі прэзідэнта нейкі начальнік аддзела «злоўжываў службовым становішчам»… У 2005 г. я атрымаў паперку аб заканчэнні першых «антыкарупцыйных» курсаў у Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы, так што ведаю, пра што разважаю 🙂

Калі сур’ёзна, то не пераацэньваю вартасці тых сумбурных курсаў. І без іх наступствы адмоўнага адбору ў дзяржаўнай сістэме – а таксама ў «трэцім сектары» – кідаліся б у вочы.

…Некаторыя будуць дзівіцца, адкуль «растуць ногі» ў падвышэння(ў) пенсійнага ўзросту і ў «антыдармаедскіх» дэкрэтаў. Ну, трэба ж кімсьці заткнуць дзіркі, якія вылазяць у бюджэтах, не? 🙁 Дапускаю, нехта даўмеўся ўжо і да хітрай схемы: падштурхнуць сотні тысяч беспрацоўных – пад пагрозай занясення ў спіс «дармаедаў» – да рэгістрацыі ў якасці індывідуальных прадпрымальнікаў. Потым можна паказаць графік з ростам долі малога бізнэсу ў Беларусі экспертам з МВФ і Сусветнага банка, дастаць новыя крэдыты… Няўжо забугорныя эксперты пойдуць правяраць, працуюць насамрэч тыя ІП або не? 😉

Нямала ў свеце й пазітываў. Кітайскія ўлады выпусцілі з-пад хатняга арышту ўдаву нобелеўскага лаўрэата Лю Сяабо, якую зваць Лю Ся, і дазволілі ёй выехаць за мяжу (у час арышту бедная Люся зарабіла сабе масу хваробаў). Яе вершы – «сумесь шоўка і жалеза» (С).

У Віцебску па вуліцы Шагала, 5а, адкрылі выставу «Осіп Цадкін. Вяртанне», якая прадоўжыцца да 18 ліпеня, у Барысаве, як нагадвае Аляксандр Розенблюм з Ізраіля, пяць год ужо дзейнічае экспазіцыя «Барысаў яўрэйскі» (арганізатар – мецэнат Уладзімір Слесараў). У Бабруйску пенсіянеры вывучаюць – або ўспамінаюць – ідыш, а рабін Шауль гатуе макарону і ратуе сцены старой сінагогі.

Памяркоўны гумар: «Пагонi» з макароны і бульбы, створаныя нейрасецівам. Фота адсюль.

Ёсць неблагія шансы на тое, што ў кастрычніку 2018 г. на будынку музея ў Мсціславе за кошт фундатараў будзе ўсталявана мемарыяльная дошка ў гонар земляка, мастака Ізраіля Басава (1918–1994). Калі за справу ўзяўся сам дырэктар Магілёўскага абласнога мастацкага музея Аляксандр Хахракоў, яна, дальбог, проста не можа не скончыцца поспехам!

Праславіліся і Калінкавічы – у горад на Гомельшчыне завітала група акцёраў з Купалаўскага тэатра, паказалі спектакль па кнізе «Радзіва “Прудок”» Андруся Горвата. Між іншага, у гэтай кнізе ёсць і «яўрэйскія» згадкі: «У 1920 годзе Прудок быў уцягнуты ў савецка-польскую вайну, і мой прадзед схаваў у пограбе сям’ю габрэяў… Каб даведацца, што габрэяў, якіх хаваў у пограбе мой прадзед, звалі Зэльдай і Ізыкам, мне давялося сёння выпіць сто грам самагонкі з інфарматарам», etc.

У Мінску Андрэй Хадановіч апублікаваў новы пераклад з Мойшэ Кульбака – гэты верш даступны ў «Нашай Ніве» (дадам, за саветамі яго перакладаў Генадзь Кляўко). Выдавец Раман Цымбераў задумаў «габрэйскую серыю», дзе першым пунктам – Кульбакавы «Зельманцы» ў новым, завершаным ужо перакладзе Андрэя Дубініна.

А вось мінская прэзентацыя кнігі французска-брытанскай даследчыцы Клер Ле Фоль у канцы чэрвеня 2018 г., лекцыя гэтай доктаркі навук пад эгідай пасольства Францыі, яе інтэрв’ю выклікаюць змяшаныя пачуцці. З аднаго боку, кажуць, кніга 2017 г. напісаная паводле дысертацыі, якую я чытаў у 2006 г. і збольшага ўпадабаў. З другога… бясспрэчна таленавітая аўтарка, нягледзячы на мае з ёй дыскусіі (напрыклад, тут), так і не пазбавілася ад фанабэрліва-паблажлівага стаўлення да калегаў, і гэта псуе ўвесь «кампот». У інтэрв’ю: «Беларусь проста ігнаруе праблему [датычнасці беларусаў да Катастрофы яўрэяў], нібыта яе няма. Гэта яшчэ савецкі падыход. Былі і праведнікі, якія ратавалі габрэяў падчас вайны, і былі калябаранты — і ў Беларусі, і ў Літве, і ў Польшчы. У Беларусі, напэўна, у меншай ступені, але ніхто гэтага не вывучаў». Так ужо і «ніхто»? Таксама не спецыяліст у гісторыі Другой сусветнай вайны, з ходу (à brûle-pourpoint) згадаю, аднак, тутэйшых гісторыкаў Аляксея Літвіна, Ігара Сервачынскага, Алеся Белага… Шчэ ў пачатку 1990-х гадоў падрабязна распавядаў пра юдафобію ў калабаранцкіх выданнях Сяргей Жумар.

Даволі павярхоўна трактуе даследчыца з Саўтгемптана і больш знаёмыя ёй праблемы: «Я вывучала спадчыну Зьмітрака Бядулі, гэта клясык, і гэта ён стварыў ідэю дружбы паміж габрэямі і беларусамі, міт аб талерантнасьці беларусаў». Можа быць, тут цяжкасці перакладу або наўмыснае спрашчэнне ад «Радыё Свабоды»… Насамрэч ідэя «дружбы народаў» закладвалася ў беларускіх нацыянальных колах перад першай расійскай рэвалюцыяй – сярод іншага, з мэтай больш эфектыўна процістаяць імперскаму ўціску. З першых выпускаў газета «Наша Ніва» (заснаваная ў 1906 г.) усцяж прапагандавала, калі ўжываць сучасную тэрміналогію, талерантнасць беларусаў да яўрэяў, пра што пісалі Іна Соркіна… і мая жонка Святлана Рубінчык. Змітрок Бядуля, пры ўсёй да яго павазе, пазнаёміўся з газетай толькі ў 1909 г., пачаў жа рэальна ўплываць на грамадскую думку прыкладна ў 1912 г. – так што не стварыў ён ідэю, а падтрымаў і зрабіўся ейным «жывым увасабленнем».

На жаль, для К. Ле Фоль, як і для многіх іншых замежных госцяў, сімвалы/жэсты часцяком апынаюцца важнейшымі за рэальнасць («грамадства спектаклю» руліць 🙁 ). Іначай мне цяжка сабе патлумачыць, чаму яна лічыць «самым высокім момантам у беларуска-габрэйскіх стасунках» пачатку ХХ ст. дэкларацыі Самуіла Жытлоўскага 1921 г. На той час міністр нацыянальных меншасцей Беларускай народнай рэспублікі прадстаўляў хіба купку сваіх знаёмцаў, дый сама БНР перайшла ў разрад эмігранцкіх летуценняў. Рэальна пік названых стасункаў выпаў на перыяд з лета 1917 г. да вясны 1918 г., калі яўрэі і беларусы стварылі адзін спіс перад выбарамі ў Менскую думу, калі ва Усебеларускім сходзе ўдзельнічалі і яўрэйскія дэлегаты, калі ў протаўрад БНР (Народны сакратарыят) увайшлі даволі ўплывовыя прадстаўнікі «абшчыны», Белкінд і Гутман, калі ўстаўныя граматы БНР рэдагаваліся і па-беларуску, і на ідышы…

Няма сувязі паміж малапаспяховымі міжнароднымі захадамі Жытлоўскага (1921–1923 гг.) і тым, што «ідыш быў прызнаны дзяржаўнай мовай у БССР». Калі каму і дзячыць за афіцыйнае прызнанне ідыша ў 1920–30-х гадах, дык падпісантам Дэкларацыі аб абвяшчэнні незалежнасці ССРБ (31 ліпеня 1920 г.), дзе гаварылася пра роўнасць чатырох моў, – у прыватнасці, бундаўцу Арону Вайнштэйну, старшыні Менскай гарадской думы ў 1917–1918 гг.

«Вольфаў цытатнік»

«Гламурызацыя вайны часта правакуе яе пачатак, таму што людзі не вельмі разумеюць, што такое на самай справе вайна» (Ірына Прохарава, 11.04.2018)

«Бясконцая множнасць крыніц абясцэньвае інфармацыю як такую, а таксама абнуляе маральнае ўздзеянне любой падзеі». (Дзмітрый Быкаў, 10.07.2018)

 

Вольф Рубінчык, г. Мінск

11.07.2018

wrubinchyk[at]gmail.com

Апублiкавана 11.07.2018  15:49

Водгук д-ра Ю. Гарбінскага (12.07.2018):
Чарговы выдатны тэкст. З глыбокай – і таму «жывой»  аналітыкай. 

 

В. Рубінчык. КАТЛЕТЫ & МУХІ (74)

Супершалом! Пакуль Нета Барзілай камічна кудахтала й махала стальнымі рукамі-крыламі ў Лісабоне, у Шанхаі за шахматнай дошкай змагаліся дзве дзяўчыны яе пакалення – Тань Чжун’і і Цзюй Вэньцзюн. Апошняя, прэтэндэнтка, 18.05.2018 і стала чэмпіёнкай свету… Сярод ізраільцянак зараз няма нікога, хто мог бы даць ёй рады, і ў бліжэйшы час наўрад ці будзе (Юлія Швайгер-Найдзіч, 1994 г. нар., – 57-я ў рэйтынг-спісе). Ды што казаць, нават у мужчын Барыс Гельфанд у 2014 г. пакінуў першую дзясятку паводле рэйтынгу ЭЛА, а замены яму не відно. Між тым кітаец Дзін Ліжэнь, 1992 г. нар., ужо год у дзясятцы і, мяркуючы па выніках турніру прэтэндэнтаў 2018 г., спакваля падбіраецца да «галоўнай кароны».

Нездарма тым разам я параўнаў рост валавага ўнутранага прадукта ў Ізраілі і Кітаі (дзе ён куды больш імклівы). Баюся, у ХХІ ст. Ізраіль (і яўрэйскі народ увогуле) будуць страчваць свае пазіцыі ў сусветнай эканоміцы, а КНР & кітайцы прадоўжаць экспансію. Прынамсі ў Беларусі гэта ўжо адчуваецца. У першыя гады нашай незалежнасці Ізраіль яўна лічыўся тутака больш перспектыўным партнёрам, і падаецца, што колькасць людзей, якія вывучалі іўрыт, нашмат перавышала колькасць аматараў кітайшчыны; цяпер – наадварот. Вядома, на разварот паўплывалі і майсы з закрыццём-адкрыццём пасольства, і асобныя альтэрнатыўна адораныя паслы Ізраіля ў Мінску, і інцыдэнты ў аэрапорце «Бен-Гурыён» накшталт гэтага і гэтага.

Вынік: ізраільцы яшчэ толькі плануюць запусціць узорна-паказальны аграпрамысловы праект у Віцебскім раёне, кітайцы ж фактычна ўжо кантралююць зусім не малы па плошчы індустрыяльны парк «Вялікі камень», які «раскручваецца» і на міжнародным узроўні, у тым ліку праз «Forbes». Кагадзе ў парку створаны кітайска-беларускі (іменна так; доля беларусаў – 40%) праектны інстытут. Дарэчы, пра інстытуты: калі ўмоўна-яўрэйскі МГІ – міжнародны гуманітарны, створаны ў 1999 г. пры БДУ – накрыўся медным тазам к 2004 г., то інстытут Канфуцыя, які дзейнічае там жа з 2006 г., цвіце і пахне. Ужо ёсць аналагі ў лінгвістычным універсітэце, тэхнічным, нават у Горацкай сельгасакадэміі… Нядаўна адкрыўся «паднябесны» інстытут і ў Гомелі.

Мае памяркоўна-песімістычныя назіранні абапіраюцца і на статыстыку, праўда, ужо не зусім свежую. За 1999–2009 гг. вага кітайцаў у пастаянным насельніцтве Беларусі вырасла ў 22 (да 1642 чал.), a вага яўрэяў зменшылася ў 2,2 разы (да 12926 чал.). У кастрычніку 2019 г. у РБ мусіць прайсці новы перапіс: ніхто не здзівіцца, калі кітайцаў у выніку акажацца яшчэ болей, а яўрэяў – меней, калі «яны» і «мы» зраўнуемся тут па колькасці.

Прачытаў выказванне Юрыя Зісера ў перадачы карэспандэнта «Радыё С.»: «Я ня бачу катастрофы ў нашэсьці кітайцаў ці тых, хто будзе да нас прыяжджаць на працу. Яны ўсе будуць асымілявацца і станавіцца грамадзянамі». А вось што ў студзені пісаў Уладзімір Бараніч, які летась давёў, што не баіцца нязручнай праўды (і яму давяраю неяк болей, чым кручанаму супляменніку-бізнэсоўцу): «Кітайцы, аднойчы прыехаўшы ў якасці часовых рабочых, у адпаведнасці са сваёй традыцыйнай стратэгіяй асваення і захопу чужых тэрыторый могуць паступова ператварыцца ў гаспадароў».

Мо на сёння асцярогі выглядаюць перабольшанымі: паведамляюць, напрыклад, што «Беларусь страчвае прыцягальнасць для замежных мігрантаў», што кітайцы, якія скончылі працу ў Светлагорскім і Добрушскім раёнах Гомельскай вобласці ў 2017 г., з’ехалі на радзіму. Аднак, калі казаць пра Сінявокую, то агульная тэндэнцыя ўсё адно не на карысць яўрэйскай прысутнасці, тым болей што «рэзка павялічыўся іміграцыйны адток у Ізраіль. За перыяд з 2012 года туды з’ехала на 1214 чалавек больш, чым прыехала ў Беларусь, у тым ліку 589 чалавек — толькі за 2017 год».

Дамінаванне кітайскіх фірм у сусветнай эканоміцы, у рэшце рэшт, адаб’ецца і на палітыцы – у прынцыпе, ужо адбіваецца. Ізраілю і яўрэям, якія належаць усё ж (збольшага) да іудзеахрысціянскай цывілізацыі з адметным маральным ядром, прыйдзецца нялёгка: фактычна, з падачы самай масавай кампартыі свет запаланяецца неапаганствам. У трэнд упісваецца і аднагалоснае рашэнне перавыбраць Сі старшынём КНР у сакавіку 2018 г., ды яшчэ дазволіць яму заставацца на пасадзе хоць да скону. Яго думкі летась зрабіліся неабходнымі для вывучэння ўсімі кітайскімі камуністамі, а заадно і школьнікамі…

Ізраіль з Кітаем актыўна гандлююць, ды асаблівай дружбы ў іх ніколі не было; цяпер, пасля галасавання КНР у савеце па правах чалавека ААН (за «незалежнае расследаванне» сутыкнення дэманстрантаў і ахоўнікаў на мяжы сектара Газа), пэўна, i не будзе. Карацей, тым, хто мяне чытае, прапаную задумацца… і схамянуцца, прынамсі ўспомніць пра ўласную годнасць. Вось чаму не пакаралі Саўдаўскую Аравію за парушэнне статута ФІДЭ, нядопуск ізраільскіх шахматыстаў на афіцыйны чэмпіянат свету ў снежні 2017 г.?

Шаную вялікі кітайскі народ – хаця б за тое, што ён даў свету Канфуцыя, Лао Шэ (з манчжураў, але ж лічыў Кітай сваім), Лю Сяабо… У той жа час надта не хочацца разбудовы новых сусветных імперый. Ізраільцам, якія мысляць не ў катэгорыях шука, патрэбная кансалідацыя. Дый беларусам таксама, хіба не?..

Ужо цяпер, у маі 2018 г. зразумела, што ў бліжэйшы час ні Кітай, ні Беларусь не перанясуць пасольствы ў Іерусалім, хоць і па розных прычынах. Кітайцы свядома канкуруюць з ЗША, у тым ліку на Блізкім Усходзе, а РБ, можа, і пайшла б на саступку, ды эканамічна больш залежыць ад мусульманскіх дзяржаў, чым ад Ізраіля. Неабавязкова гэта «арабскія краіны», «арабскі свет», як павярхоўна піша «Белпартызан»: Бахрэйн, напрыклад, далёка не такі агрэсіўны, як неарабскі Іран.

…Прэм’ер-міністр Ізраіля прыняў Нету Б., расцалаваў і каліва патанчыў з ёй. Пры ўсёй павазе да яе перамогі, «Toy» – песня-падзёнка, прыкол на раз. Можа, раблюся старым буркуном, але 20 год таму, калі ў Мінск прыязджаў ансамбль ЦАХАЛу, іхнія спевы і танцы выклікалі ў мяне больш энтузіязму. У тым маі 1998 г. нават схадзіў у канцэртную залу «Мінск» другі раз, балазе пад канец першага выступу абяцалі іншую праграму (да жалю, паўтарылі тую самую). Некаторыя мелодыі помню дагэтуль.

Дзе ж вы цяпер, друзья-однополчане хлопцы і дзяўчаты? Газета «Вечерний Минск» адгукнулася на канцэрты не без іроніі… Мела права.

* * *

Спытаўся ў бахаіста, меламана і чытача belisrael.info пра новы альбом «Толькі б яўрэі былі…», згаданы ў мінулай серыі. Вось жа, Пётр Рэзванаў адказаў: «Ну, на пэўным бязрыб’і і гэты альбом мае права называцца з’явайкалі разглядаць не сучасную Сінявокую, а глядзець больш шырока (і храналагічна, і гістарычна), то пісаць пра яго няма чаго». Агулам ён паставіў Беларусі такі «дыягназ»: «цікавасць да яўрэйскай культуры шмат дзе захоўваецца, але амаль не паказваецца: маю на ўвазе тую меншасць, якая можа не толькі спажываць, але і нешта ствараць». П. Р. тужыць па 2000-х гадах, калі «Польскі інстытут і Інстытут імя Гётэ запрашалі Андрэ Аходла (яго выкананне, канечне, далёкае да таго, што дэманстравала сям’я Лін Ялдаці, але…), быў Дзмітры Сляповіч, які арганізоўваў не толькі камерныя “Жыдовішчы”, але і “Клезмер-шок” у Палацы культуры прафсаюзаў (з-за нашай бюракратыі гэтую спробу ён больш не паўтараў)».

З панам Рэзванавым неабавязкова згаджацца, у сваім блогу ён-такі схільны да максімалізму, але меркаванні яго, дальбог, заслугоўваюць увагі.

Запрашаю паважаную аўдыторыю да дыскусіі на тэму «перспектывы развіцця (каля)яўрэйскай культуры ў Беларусі» – музычнай і не толькі. Я ж магу папярэдне выказаць некалькі тэзісаў:

ад’езд у ЗША (2008) пана Сляповіча, які ў 2006 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю акурат па клезмерскай музыцы, безумоўна, збядніў нацыянальную культуру;

разам з тым у апошняе дзесяцігоддзе на авансцэну выйшлі іншыя адмыслоўцы, якія таксама дэманструюць цікавасць да яўрэйскага музіцыравання;

агулам, іменна ў 2010-х гадах адбылася маштабная рэцэпцыя яўрэйскіх матываў тутэйшымі культуртрэгерамі, афіцыйнымі і не. Напрыклад, склаўся ансамбль «Гілель» пад кіраўніцтвам Максіма Расохі, які ў лістападзе 2017 г. даў канцэрт «Мелодыі яўрэйскага мястэчка» ў самым цэнтры Мінска (мяне там не было, і якасць не ацэньваю; цешыць сам факт). Пра песню на ідышы ў спектаклі «Местачковае кабарэ» Купалаўскага тэатра ўжо выпадала пісаць у 2015 г. Бачу таксама рост цікавасці да вершаў, перакладзеных з ідыша: грамада рэагуе і ў рамках праекта «(Не)расстраляная паэзія», і па-за рамкамі, напрыклад, тут і тут. Прычым Майсей Кульбак ды Ізі Харык трактуюцца як беларуска-яўрэйскія або проста беларускія паэты;

малаверагодна, што ў Мінску адбудзецца фестываль такога ж размаху, як «Kyiv Klezmer Fest» (12-13 мая 2018 г.). Аднак у плане разняволенасці Беларусь увогуле – і яе «яўрэйская вуліца» ў прыватнасці – саступала Украіне як у 2014 г., так і 10, і 20 гадоў таму, хоць там, кажуць, паўсюдна гойсаюць «злыя бЕндэраўцы». У нас затое з 2016 г. ладзяцца «Дні яўрэйскай культуры» з самадзейнасцю ад «Хэсэда» і выявай гангстэра Ланскага як архетыповага яўрэя;

будучыня (амаль) непрадказальная, таму лепей заставацца аптымістамі і верыць, што ўсё (ну, многае) ў нашых руках.

«Цытатнік ад Вольфа»

Салідарызацыя людзей прыводзіць да падзення даверу да фармальных інстытутаў… У краінах, дзе высокі ўзровень абагуленага даверу…, значна больш эфектыўныя эканамічныя транзакцыі, менш патрабуецца высілкаў на падтрыманне сацыяльнага парадку; там людзі зыходзяць з дапушчэння, што чалавек, у прынцыпе, не такая мярзотная істота, якой здаецца на першы погляд (Віктар Вахштайн, 27.03.2018).

Ідэя аб тым, што мэта камунікацый – кагосьці перамагчы, гэта жудасна падлеткавая ідэя. На жаль, інфантылізм парадаксальным чынам з’яўляецца адной з базавых уласцівасцей палітычных эліт. Яны жывуць у інфармацыйнай ізаляцыі. У іх амаль няма магчымасці падвышаць уласны адукацыйны ўзровень. У іх вельмі абмежаванае кола зносінаў і, як ведаюць усе, хто працаваў у бюракратычных структурах, чым вышэй чалавек стаіць у іерархіі, тым больш яго час заняты рытуальнай лухтой (Кацярына Шульман, 24.04.2018).

У свеце мноства цудоўна адукаваных, матэрыяльна забяспечаных, але нездаволеных жыццём інтэлектуалаў, якія пакутуюць ад дэпрэсіі, неўрозаў, страха і іншага негатыву. Іх ніхто ніколі не вучыў даследаваць уласную свядомасць, працаваць са сваімі эмоцыямі, разумець паходжанне сваіх комплексаў. Гігіена эмоцый не менш важная, чым гігіена цела. Вывучаць унутраны свет чалавека не менш важна, чым вывучаць знешні (Далай-лама XIV, 15.05.2018).

Верагодна, колішняя гандлёвая плошча [Слуцка] была месцам старажытных пахаванняў. На гэтым месцы, на галоўнай плошчы горада каля райвыканкаму побач з тэрыторыяй яўрэйскага гета цяпер адбываюцца розныя дзяржаўныя святы, падчас якіх спяваюць і танчаць.

Запыталася ў мінакоў, ці ведаюць яны што-небудзь пра гісторыю плошчы і пра месца габрэйскага гета. Ніводзін з апытаных дакладнай інфармацыяй не валодаў. Нягледзячы на тое, што мясцовыя газеты неаднаразова змяшчалі краязнаўчыя артыкулы пра гісторыю Слуцка, пра трагедыю слуцкага гета (Зінаіда Цімошак, 16.05.2018).

Вольф Рубінчык, г. Мінск

21.05.2018

wrubinchyk[at]gmail.com

Апублiкавана 22.05.2018  01:39

Вольф Рубінчык пра часопіс «Штэрн»

Даведка пра мінскі часопіс «Штэрн» (для аднаго з міністэрстваў РБ)

«ШТЭРН» («Зорка»), літаратурна-мастацкі і навукова-палітычны часопіс. Выдаваўся з мая 1925 да крас. 1941 у Мінску на яўр. мове. З 1932 орган Аргкамітэта ССП БССР, з 1934 – ССП БССР. Друкаваў творы яўр. і бел. (у перакладзе на яўр. мову) сав. пісьменнікаў, артыкулы па пытаннях л-ры і мастацтва, хроніку культ. жыцця Беларусі і саюзных рэспублік (…) У часопісе ўдзельнічалі яўр. сав. пісьменнікі З. Аксельрод, Ц. Даўгапольскі, Э. Каган, Г. Камянецкі, М. Кульбак, А. Платнер, Р. Рэлес, І. Харык, Г. Шведзік і інш.

(«Беларуская савецкая энцыклапедыя», т. XI. Футбол – Яя. Мінск: БелСЭ, 1974. С. 364)

* * *

У Савецкім Саюзе 1920–1930-х гадоў, у тым ліку і ў БССР, значная ўвага надавалася перыядычнаму друку на яўрэйскай мове (ідыш). Напрыклад, у Маскве выходзіла масавая штодзённая газета «Дэр Эмес» («Праўда»), у Мінску – газета «Акцябр» («Кастрычнік»).

З 1924 да 1937 гг. ідыш з’яўляўся адной з афіцыйных моў савецкай Беларусі[1]. Працавалі шматлікія школы і тэхнікумы з навучаннем на гэтай мове, на ёй нярэдка вялося справаводства і г. д. Паводле перапісу насельніцтва 1926 г., у БССР налічвалася каля 5 мільёнаў жыхароў, з іх 407 тысяч складалі яўрэі. Большасць яўрэяў Беларусі (звыш 80%), некаторая частка беларусаў і прадстаўнікоў іншых народаў у міжваенны перыяд валодалі мовай ідыш.

«Тоўсты» часопіс «Штэрн», які выдаваўся ў 1925–1941 гг. (спачатку раз на два месяцы, з 1926 г. – раз на месяц), быў спробай адказаць на запыты той часткі жыхароў БССР, што чытала на ідышы і цікавілася навінамі культуры. Гэта значыць, адрасаваўся ён, умоўна кажучы, інтэлігенцыі, аднак рэдакцыя заклікала падпісвацца на «Штэрн» і рабочых, і калгаснікаў.

На фота 1–2 – вокладкі часопіса ў 1926 і 1927 гг.

Тыраж часопіса «Штэрн» у розныя гады складаў ад 1000 да 3500 экз. Звычайны аб’ём адной кніжкі часопіса ў першай палове 1930-х гадоў сягаў 100 старонак (пры памеры 16 на 21,5 см); часам выходзілі здвоеныя нумары, аб’ём якіх перавышаў 200 старонак. Найбліжэйшы беларускамоўны аналаг «Штэрна» – часопіс «Полымя», заснаваны ў 1922 г. (у 1932–1941 гг. меў назву «Полымя рэвалюцыі»). З 1930-х гадоў «Штэрн» выпускаўся з беларускамоўнай анатацыяй зместу.

Рэдакцыя часопіса «Штэрн» у 1925–1927 гг. знаходзілася ў Мінску па адрасе вул. Ленінская, 26, у 1927–1930 гг. – на вул. Ленінскай, 22, а з № 9, 1930, г. зн. з восені 1930 г. і да канца існавання часопіса, звыш 10 гадоў, – па вул. Рэвалюцыйнай, 2 (гл. звесткі на вокладках; фота 3–5). Сучасны адрас у Мінску – такі самы.

Літаратурна-мастацкія выданні на ідышы меліся ў 1920–1930-х гг. і ў іншых рэспубліках СССР, асабліва ва Украіне: «Праліт» (1928–1932), «Фармэст» (1932–1937), «Ды ройтэ велт» (1924–1933), «Саветышэ літэратур» (1938–1941). У 1936–1940 гг. у РСФСР выдаваўся штоквартальнік «Фарпост». Тым не менш, як можна бачыць, мінскі часопіс «Штэрн» стаў «доўгажыхаром» сярод даваенных савецкіх часопісаў на ідышы. Ён праіснаваў больш за 15 гадоў, нягледзячы на тое, што да 1917 г. тэрыторыя Беларусі не лічылася найлепшым месцам для яўрэйскіх пісьменнікаў[2]. Відавочна, заслуга ў гэткім працяглым захаванні «Штэрна» належыць перадусім яго аўтарам, членам рэдкалегіі і выдаўцам.

Аўтарамі часопіса «Штэрн» былі практычна ўсе літаратары БССР, якія ў міжваенны перыяд пісалі на мове ідыш. Да таго ж у ім актыўна публікаваліся вядомыя ідышамоўныя пісьменнікі СССР (Давід Гафштэйн, Леў Квітко, Перац Маркіш, Іцык Фефер…), асобныя замежныя літаратары (Аўрам Рэйзен, Меінке Кац, Мойша Надзір…). Крытэрыем адбору твораў была «прагрэсіўнасць» замежнікаў, г. зн. іхняя прыхільнасць да левых ідэй, тым не менш на старонках часопіса дасягаўся і вытрымліваўся даволі высокі мастацкі ўзровень.

Фігуравалі сярод аўтараў «Штэрна» і беларускамоўныя пісьменнікі – ад прызнаных класікаў (Якуб Колас, Янка Купала) да маладзейшых аўтараў (Андрэй Александровіч, Пятрусь Броўка, Міхась Чарот…). Іх перакладалі на ідыш Зэлік Аксельрод, Майсей Кульбак, Мендл Ліфшыц, Ізі Харык і інш.

Аналізуючы змест біябібліяграфічнага даведніка «Беларускія пісьменнікі» (6 тамоў, Мінск: БелЭН, 1992–1995), можна заўважыць, што звыш дзясятка літаратараў пачыналі свой творчы шлях, друкуючыся ў «Штэрне». Сярод гэтых літаратараў – Рыгор Бярозкін, Мацвей Грубіян, Мота Дзягцяр, Эля Каган, Сара Каган, Гірш Камянецкі, Сямён Ляльчук, Рыўка Рубіна, Рыгор Рэлес, Рува Рэйзін, Леў Талалай, Майсей Тэйф, Генадзь Шведзік.

Сярод тых, хто мае дачыненне да Беларусі і атрымаў «пуцёўку ў жыццё» дзякуючы часопісу «Штэрн», назаву таксама паэта Мендла Ліфшыца (нарадзіўся і жыў у Беларусі да вайны), сужэнцаў Рахіль Баўмволь і Зяму Цялесіна (у 1930-х жылі ў Мінску, пазней аказаліся ў Расіі, дзе сталі вядомымі паэтамі; у пачатку 1970-х эмігравалі ў Ізраіль).

Варта дадаць, што, паводле газеты «Літаратура і мастацтва» (4 жніўня 1932 г.), пры рэдакцыі часопіса была створана пастаянная літаратурная кансультацыя, у склад якой трапілі Зэлік Аксельрод, Якаў Бранштэйн, А. Дамэсек (поўнае імя гэтага крытыка, які пэўны час уваходзіў у рэдкалегію часопіса, мне не вядома), Ізі Харык, Майсей Кульбак, Лейб Царт і Арон Юдэльсон. На старонках «Штэрна» аглядаліся і пытанні тэатральнага жыцця, у прыватнасці, са сваімі нарысамі не раз выступаў Міхаіл Рафальскі, у 1926–1937 гг. – мастацкі кіраўнік Дзяржаўнага яўрэйскага тэатра БССР.

Склад рэдкалегіі часопіса «Штэрн» не адрозніваўся стабільнасцю. Да таго ж у многіх выпусках часопіса проста пералічваюцца члены рэдкалегіі без удакладнення іх службовых абавязкаў, а ў некаторыя гады (1938–1939 гг.) нумары падпісвала «рэдкалегія», і зараз няпроста адказаць на пытанне, хто працаваў у ёй найбольш плённа. Аднак, прагледзеўшы дзясяткі выпускаў «Штэрна», якія захоўваюцца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, прааналізаваўшы іншыя даступныя мне крыніцы, у тым ліку артыкулы з «Беларускай энцыклапедыі», я прыйшоў да высновы, што ключавымі асобамі ў рэдакцыі былі:

Самуіл Агурскі (1884–1947) – член рэдкалегіі ў 1925–1929 гг. Грамадскі дзеяч, аўтар прац па гісторыі рэвалюцыйнага руху ў Беларусі, член-карэспандэнт Акадэміі навук БССР (1936). Арыштаваны ў 1938 г., рэабілітаваны ў 1956 г.

Зэлік Аксельрод (1904–1941, расстраляны) – член рэдкалегіі ў 1931–1941 гг. Паэт. У 1931–1937 гг. адказны сакратар часопіса; паводле некаторых звестак, выконваў абавязкі галоўнага рэдактара пасля арышту І. Харыка. Арыштаваны ў 1941 г., рэабілітаваны ў 1957 г. «Гэта быў паэт ясенінскага складу. Тонка ўспрымаў прыроду. Шмат месца ў яго вершах займалі матывы кахання і дружбы (…) За надта інтымную лірыку, за апалітычнасць яго часта лаялі крытыкі і партыйныя інструктары, што стаялі на варце чысціні ленінска-сталінскіх ідэй у мастацкай літаратуры» (Рыгор Рэлес. Праз скрыжаваны агонь // Полымя. 1995. № 8. С. 242).

Эля Ашаровіч (1879–1938, расстраляны) – член рэдкалегіі ў 1925–1930 гг. Шматгадовы рэдактар штодзённай газеты «Акцябр», пад эгідай якой выдаваўся часопіс «Штэрн». Арыштаваны ў 1937 г., рэабілітаваны ў 1957 г.

Якаў Бранштэйн (1897–1937, расстраляны) – член рэдкалегіі ў 1930–1937 гг. Літаратурны крытык, педагог, прафесар педінстытута (з 1932 г.), член-карэспандэнт Акадэміі навук БССР (1936). Арыштаваны ў 1937 г., рэабілітаваны ў 1956 г.

Арон Валабрынскі (1900–1938, расстраляны) – член рэдкалегіі ў 1928–1934 гг. Публіцыст, педагог. Дакладных звестак пра год рэабілітацыі не маю.

Хацкель Дунец (1897–1937, расстраляны) – член рэдкалегіі ў 1928–1934 гг. Літаратурны крытык, у пачатку 1930-х – намеснік наркома асветы БССР, адказны рэдактар газеты «Літаратура і мастацтва» ў 1932–1935 гг. арыштаваны ў 1936 г., паўторна ў 1937 г., рэабілітаваны ў 1967 г.

Сара Каган (1885–1941, загінула ў гета) – член рэдкалегіі ў 1940–1941 гг. Паэтэса, празаік.

Эля Каган (1909–1944, загінуў на фронце) – паэт, празаік, драматург, у 1936–1939 гг. – літаратурны рэдактар часопіса «Штэрн».

Майсей Кульбак (1896–1937, расстраляны) – член рэдкалегіі ў 1934–1937 гг. Сусветна вядомы паэт і празаік, аўтар аднаго з першых раманаў пра Мінск «Зэлменянер» («Зельманцы»; раман друкаваўся ў часопісе «Штэрн» з № 5, 1930, пазней быў перакладзены на беларускую, рускую, англійскую, нямецкую, французскую і іншыя мовы). Арыштаваны ў 1937 г., рэабілітаваны ў 1956 г.

Лэйме Разенгойз (1895–1962) – член рэдкалегіі ў 1930–1937 гг. Грамадскі дзеяч, публіцыст, гісторык.

Ізі Харык (1896–1937, расстраляны) – сакратар рэдакцыі і член рэдкалегіі з 1928 г., галоўны рэдактар з 1930 г. (паводле звестак у часопісе, з 1932 г.). Сусветна вядомы паэт. Член-карэспандэнт Акадэміі навук БССР (1936). Арыштаваны ў 1937 г., рэабілітаваны ў 1956 г. «Ізі Харык шмат зрабіў для з’яўлення новых талентаў. Ён даў ім магчымасць развінуць крылы на старонках часопіса…» (Рыгор Рэлес. Праз скрыжаваны агонь // Полымя. 1995. № 8. С. 237).

Усе гэтыя асобы, незалежна ад магчымых да іх прэтэнзій (многія з іх разам з беларускамоўнымі літаратарамі ўсхвалялі Сталіна і падтрымлівалі пераслед «ворагаў народу», у тым ліку пасродкам «Штэрна»), на мой погляд, заслугоўваюць памяці за іхні ўклад у развіццё культуры Беларусі. Але ж наўрад ці мэтазгодна пералічваць усе 11 прозвішчаў на мемарыяльнай дошцы ў цэнтры Мінска. Тэкст на дошцы, які я прапанаваў у лісце ад 10.10.2017 і прапаную зараз, мог бы выглядаць так:

SHTERN (назва яўрэйскім пісьмом)[3]

Па гэтым адрасе (або: У гэтым будынку) ў 1930–1941 гг. знаходзілася

рэдакцыя ідышамоўнага часопіса «Штэрн» («Зорка»), у якой працавалі

Зэлік Аксельрод (1904–1941) ZELIK AKSELROD (імя і прозвішча яўрэйскім пісьмом)

Майсей Кульбак (1896–1937) MOJSHE KULBAK (імя і прозвішча яўрэйскім пісьмом)

Ізі Харык (1896–1937) IZI KHARYK (імя і прозвішча яўрэйскім пісьмом)

ды іншыя знакамітыя пісьменнікі.

Пад іншымі знакамітымі пісьменнікамі я маю на ўвазе перадусім вышэйзгаданых Элю Кагана і Сару Каган – іхнія жыццёвыя шляхі ды літаратурная спадчына дагэтуль выклікаюць цікавасць[4]. Варта прызнаць, што, напрыклад, крытычныя творы Я. Бранштэйна, Х. Дунца занадта прасякнуты «духам часу» і маюць меншую вартасць для сучасных чытачоў; адпаведна, і прозвішчы гэтых літаратурных крытыкаў не такія вядомыя ў свеце.

Вялікая частка супрацоўнікаў рэдакцыі была рэпрэсаваная і трагічна загінула. Дошка на вул. Рэвалюцыйнай стане для іх, як мне бачыцца, своеасаблівым «калектыўным помнікам». У сувязі з гэтым не зашкодзіла было б выявіць на ёй які-небудзь сімвал зняволення (напрыклад, краты або калючы дрот), аднак настойваць на гэтым я не маю права.

У якасці выдаўца часопіса «Штэрн» у 1925–1927 гг. выступала беларускае аддзяленне ўсесаюзнага выдавецтва «Шул ун бух» («Школа і кніга»), а ў 1927–1941 гг. – рэдакцыя мінскай газеты «Акцябр» («Кастрычнік»).

РЭЗЮМЭ

Штомесячны літаратурна-мастацкі часопіс «Штэрн» цягам 15 гадоў быў важнай з’явай культурнага жыцця горада Мінска, Беларускай ССР, дый усяго Савецкага Саюза. Мемарыялізацыя часопіса шляхам устанаўлення памятнай дошкі па месцы знаходжання рэдакцыі (Рэвалюцыйная, 2) будзе разумным і справядлівым учынкам.

Дадатак, або Навошта на памятнай дошцы яўрэйскае пісьмо

Тыя, хто працаваў у рэдакцыі часопіса «Штэрн», карысталіся збольшага мовай ідыш, таму яе прысутнасць, няхай фрагментарная, будзе зусім дарэчнай. З другога боку, ідыш сам па сабе заслугоўвае ўвагі і павагі ў нашай краіне як адна з традыцыйных моў мясцовага насельніцтва. Так, у другой палове ХХ ст. колькасць носьбітаў ідыша ў Беларусі паступова зніжалася з розных прычын (асіміляцыя, выезд яўрэяў за мяжу). Аднак у XXI cт. назіраецца павышэнне цікавасці да гэтай мовы, асабліва пасля выхаду вялікага ідыш-беларускага слоўніка (складальнік Алесь Астравух; Мінск: Медысонт, 2008). Песні на ідышы ёсць у рэпертуары многіх беларускіх выканаўцаў; ідыш гучыць, сярод іншага, у «Местачковым кабарэ», папулярным спектаклі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Магчыма, прысутнасць яўрэйскіх літар на памятнай дошцы дадаткова заахвоціць жыхароў Беларусі да вывучэння багатай (і пакуль маладаследаванай) культурнай спадчыны, створанай на ідышы.

Яшчэ адзін аргумент звязаны з тым, што з сярэдзіны 2010-х гг. актывізуецца прыцягненне замежных турыстаў у Беларусь. Сярод гэтых турыстаў нямала зацікаўленых «яўрэйскай тэмай», а між тым у Мінску візуальна мала што сведчыць пра даваеннае культурнае жыццё беларускіх яўрэяў, якое было даволі разнастайным, хоць і супярэчлівым. На сённяшні дзень у горадзе прадстаўлена перадусім гісторыя знішчэння вязняў гета (мемарыяльны комплекс «Яма», помнікі на Юбілейнай плошчы, на вул. Сухой і г. д.), што вельмі важна, але не дастаткова. Дошка з яўрэйскім пісьмом, на маю думку, стане адной з цікавостак, дзеля якой прыедуць у Мінск турысты з «далёкага замежжа», асабліва калі аб’ект па Рэвалюцыйнай, 2 будзе ўключаны ў адпаведныя экскурсійныя маршруты.

Падрыхтаваў Вольф Рубінчык

PS. Як выявілася ў ходзе кантактаў з міністэрствам (пакуль не буду пісаць, якім…), па стане на кастрычнік 2017 г. інстытут гісторыі НАН «не меў інфармацыі» пра мінскі часопіс «Штэрн». Што нямала гаворыць пра наш гістарычны «афіцыёз» 🙁

[1] Паводле пастановы ЦК КПБ(б) 1924 г. і Канстытуцыі БССР 1927 г. Фактычна афіцыйны статус мовы ідыш быў прызнаны з 1920 г. – Дэкларацыя аб абвяшчэнні незалежнасці Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь прадугледжвала роўны статус чатырох моў (беларускай, рускай, ідыша, польскай).

[2] «На Беларусі не было традыцый яўрэйскай літаратурна-творчай працы… У Менску ня было амаль і яўрэйскага друку. Менск, зразумела, ня мог быць літаратурным асяродзішчам, у ім нават ня было вызначаных кадраў культурна-творчай інтэлігенцыі» (Б. Аршанскі. Яўрэйская літаратура на Беларусі // Маладняк. 1929. № 10. С. 100).

[3] Ніжэй у дадатку абгрунтоўваецца, чаму пажадана ўжыць іменна яўрэйскае пісьмо.

[4] Асобныя вершы Сары Каган перакладаў на беларускую народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін; шэраг яе твораў, гэтаксама як і твораў Элі Кагана, быў змешчаны ў зборніку «Скрыжалі памяці», укладзеным праф. Алесем Бельскім (Мінск: Беларускі кнігазбор, 2005. Кн. 1. С. 499–522; 523–561).

Апублiкавана 16.11.2017  14:14

Беседа с актрисой Анной Хитрик

Хитрик: Говорили: «Надо валить», когда получали зарплату в театре, и привыкали

(материал Маши Колесниковой на euroradio.by, 07.09.2017; см. также более полную аудиозапись здесь)

Анна Хитрик, актриса Купаловского театра и лидер группы «Sounduk», переезжает жить в Израиль. Переезжает ради сына Стёпы. У мальчика аутизм, а в Израиле для детей с таким диагнозом созданы все условия для благополучной жизни.

Идея переехать появилась у семьи после того, как в 2015 году Стёпа проходил коррекционное лечение в одном из израильских центров. Лечение помогло. Аня поискала и нашла еврейские корни. Поэтому было решено подать документы на переезд. Ожидание ответа тянулось два года.

Фото «Еврорадио»

Анна Хитрик: Когда ты подумал: «Всё, отказали», Бог улыбнулся и сказал: «Подожди». И нам позвонили. Я стояла в коридоре, собирала мужа на работу, отдавала ему пакет с мусором и не могла понять, что от меня хотят. Мне повторили: «Добро пожаловать в Израиль». Я растерялась: «Когда?». А они говорят: «Уже. Можете приходить оформлять документы».

Я стала бегать из комнаты в комнату. Раньше я представляла себе, что звоню маме, гордая и счастливая, и говорю: «Мы переезжаем». А дальше американский фильм, яркие краски, я продаю свою жизнь как лот, включая книжки и мисочки, и уезжаю с красивым багажом. А происходит всё по-белорусски, по-нашенски, по-советски: я плачу над любимыми книжками, цветочками, но продолжаю собираться.

Хочу стать мегаспецом, приехать в Беларусь и помогать аутистам здесь

Еврорадио: Ты придумала, чем будешь заниматься в Израиле? Или пока вы едете в никуда?

Анна Хитрик: Не совсем в никуда. Мы выбрали город. В нем есть друзья. Это люди, к которым мы в 2015 году приехали с нашим сыном, как к специалистам. Мы с ними познакомились, они прочистили нам мозг, мы их называли на «вы», и они нас на «вы» и между нами были рыночно-денежные отношения. Мы получили результат, были им очень благодарны. Они меня «заразили», и я стала благодаря увиденному результату менять профессию – училась и занималась с детками в нашем городе. Пошли результаты, я стала делиться с ними, советоваться, получила обратную связь. И так рабочие отношения перешли в теплые, а теперь они дружеские. Эти ребята замечательные готовы нас принять, кормить, одевать. С другой стороны, мы не едем работать актерами в какой-либо крутецкий театр. В этом смысле мы едем в никуда. Но мы едем в город, в страну, в которой можно бесплатно учить язык и она всячески помогает своим жителям.

А вообще, планирую работать с детьми с аутизмом. Хочу стать мегаспецом, приехать в Беларусь и помогать таким детям здесь.

Пинигин уникальный человек, я его боюсь. Он сказал мне нужные вещи

Еврорадио: Не жаль карьеры актрисы? Ты же ведущая актриса!

Анна Хитрик: Так любят говорить, но мы обе знаем, что это не так (смеётся). Когда-то я много играла. Благодаря тому, что происходит с нашей семьёй, руководство театра пошло мне навстречу. Разрешили что-то не играть, где-то заменили. Время всё изменило, я стала просто актрисой, не ведущей, и совершенно не парюсь по этому поводу. Работаю в театре 17 лет, но у меня никогда не было каких-то корон на голове, что все падут у моих ног и скажут: «О, великая покорительница Мельпомены, Аня Хитрик» (смеётся).

Еврорадио: Окей, у тебя есть новая профессия, а чем будет заниматься твой муж, актёр?

Анна Хитрик: Я не знаю. Но знаю, что у меня хороший муж, который является очень хорошим отцом нашему ребёнку. Уверена, что он не будет просто лежать на диване, и уверена, что всё будет просто хорошо. Ведь сейчас что угодно можно придумать! Хотя, когда мы приедем туда, надо будет собирать бумажки, будет незнакомый язык и незнакомые люди, Стёпа ничего не поймёт. И мы не знаем, как это будет. Может, он будет плакать, а может, раз, и заговорит на иврите через три дня! Я не люблю долгосрочные планы.

Еврорадио: Стёпа знает о переезде? Как он к нему относится?

Анна Хитрик: Прекрасно! Потому что Стёпа не понимает, что он поедет «пахать». Он был в Израиле, все ему улыбались, дарили всякие штуки. Плюс, когда с ним там занимались, мы не работали, всегда были с ним. А для него это самая большая награда. Я говорю: «Стёпа, ты понимаешь, что ты будешь ходить там в садик?». «Мама, ты шутишь», — отвечает. Он ненавидит одевать куртки, так что ему там будет хорошо.

Еврорадио: Как восприняли коллеги из театра новость о вашем отъезде?

Анна Хитрик: Предполагаю, что коллегам из театра глубоко не всё равно, что с нами происходит (смеётся). Не знаю. Мне никто не звонил и ничего не говорил. Николай Николаевич Пинигин принял всё так, как я этого хотела в мечтах. Не обрадовался, но и не сказал: «Блин». Меня пару человек обвиняли, что я специально говорю хорошести о нём, чтобы выслужиться. Но сейчас-то мне это не нужно, я практически не работаю в театре, и скоро уже не буду работать там вообще. Это уникальный человек, он для меня был всегда важен, я его дико боюсь. Он сказал нужные вещи, сказал, как мне кажется, по-отечески.

https://www.youtube.com/watch?v=RmDnifxb6w8

Песня группы «Sounduk» «Мир»

Понимаю, что пройдёт время, и никто не будет помнить, кто такая Аня Хитрик

Еврорадио: С твоим театром всё более-менее ясно. Что будет с группой, с музыкой?

Анна Хитрик: Недавно я пила какой-то алкоголь по «Скайпу» с Юлей Глушицкой, нашей виолончелисткой. Мы дружим очень много лет, она живёт в Москве, у Юли самой ребёнок с особенностями, и мой отъезд для нас обеих — это серьёзный удар. Мы обе импульсивные, обе плаксухи… Мы чокались в «Скайп», напились, и решили, что я обязательно приеду на концерт. Обязательно. Я не знаю, кому это будет нужно на тот момент, кроме меня и Юли. Но почему нет? Не в смысле, что я приеду как «звезда из Израиля». Я прекрасно понимаю, что пройдёт время и вообще никто не будет помнить, кто такая Аня Хитрик… Я надеюсь, что кто-то будет меня ждать, очень надеюсь. Сделаем маленький зал уютный.

Буду работать с особенными детьми и буду писать особенные песни

Еврорадио: Второго октября будет последний концерт, и вы приостанавливаете деятельность. Не собираешься продолжить музыкальную деятельность в Израиле с новыми музыкантами?

Анна Хитрик: Я не думала о новых музыкантах, но думала о том, что музыка может мне помочь в работе с детьми, где я, как терапист, использую свои песенки. Детям чаще всего это нравится. Я говорила мужу о том, что мы можем придумать музыкальную сказку для детей, идея понравилась… Я не смогу жить без музыки, это просто невозможно! Дело не в том, что я какая-то «звезда» и на меня ходят люди, а в том, что я не могу. Детки будут слушать, их родители будут слушать — это большое счастье, когда ты попадаешь в человека. Окей, я буду работать с особенными детьми, я буду писать особенные песни.

Еврорадио: Ты говоришь, что со временем в Беларуси появятся специалисты, которые помогут детям с аутизмом. Но какие шаги делаются сейчас, чтобы этим детям было проще жить?

Анна Хитрик: У нас замечательные родители. Есть мастерская Тани Голубович, сделаная родителями, подчёркиваю. Есть Центр помощи аутичным детям, в котором я работала, и он тоже сделан родителями. Вот когда всё это срастётся с инициативой государственной власти, когда будет исходить инициатива от них, а не мы, как дятлики, будем ходить и долбить эту стену, тогда всё будет хорошо. Пока же девчонки и ребята копят деньги для того, чтобы поехать учиться (например, в Москву) и работать с такими детьми. Я таким людям кланяюсь, потому что не все они столкнулись с этой проблемой, как я, чтобы болело и плакало. Они просто добрые и хорошие люди. Но очень нужны мощные финансовые вливания. Нужно всё перевернуть и поменять. Это не решит какая-то важная тётя или какой-то важный дядя, а круглый стол во главе с королём Артуром. Это трудный шаг, но его необходимо сделать. Потому что [иначе] дальше будет только хуже. Но я знаю, что всё равно сделаю очень много в этом плане для наших детей.

Семья Анны Хитрик. Фото Tut.by

Мы говорили, что надо валить, когда получали зарплату в театре

Еврорадио: Если бы Стёпа был обычным ребёнком, вы бы собрались уезжать из Беларуси?

Анна Хитрик: Я бы не узнала о своих израильских корнях! Я и об аутизме не знала-то. Я бы была из тех тёть, которые читают об аутизме, потому что о нём все пишут, и делала бы пожертвования. Вряд ли бы углубилась в проблему и изменила свою жизнь. И конечно, мы бы никуда не переехали. Такая мысль в голову не приходила. Мы говорили, что надо валить, когда получали зарплату в театре. А потом, как любой белорусский человек, ко всему привыкали.

Еврорадио: Ощущать то, что через месяц всё изменится, больно?

Анна Хитрик: Страшно. Прямо по-детски… Обижаюсь, когда кто-нибудь говорит: «Ты подумала о том, что ты теряешь!?» А я думаю: «А вы не подумали, что я могу приобрести?». Для меня странно, когда люди держатся за всё на свете, даже если у них, по сути, особо не за что держаться. Может быть, нас так научили, что лучше синица в руке?

Еврорадио: Что ты обязательно с собой берёшь в Израиль?

Анна Хитрик: Несколько любимых книжек, которые нужны в работе с детьми, несколько книг для Стёпки. Серёжа берёт гитару, я — микрофон, маленькую коробку с дисками, чтобы дарить, кеды и ещё велик. Разрешено 120 килограммов везти (смеётся). А ещё вилки-ложки.

Еврорадио: Анна Бонд спрашивает: «Что для вас патриотизм и любовь к родине?»

Анна Хитрик: Только люди. Больше ничего. Если есть люди, которые верят в людей, для меня это патриотизм и страна. Я живу здесь, я белоруска, и мне нравится Маша не потому, что кудрявая, а потому что я знаю, что у неё красивая душа. Это проявление моего патриотизма. Знаете почему? Потому что Маша — белоруска. Только поэтому. Не из-за дорог, не из-за домиков, рыбок в воде, не из-за лесов и бусликов (аистов). Для меня патриотизм и любовь к своей родине — это уважение к людям, которые здесь работают и хотят сделать свою страну лучше, возможность «заразиться» этим желанием сделать лучше. Люди, которые говорят на белорусском языке, когда говорят на нём от души, а не чтобы заработать бабла, для меня — гордость и мой народ. Я не могу сейчас говорить по-белорусски, потому что волнуюсь и говорю на очень болезненные для себя темы. Я улыбаюсь, но, надеюсь, вы настолько умны, что понимаете, как для меня это тяжело. Но если бы мы говорили о Купаловском и о ролях, я бы заливалась песней.

Опубликовано 10.09.2017  01:02