Tag Archives: репрессии в Беларуси

В. Рубінчык. КАТЛЕТЫ & МУХІ (53)

Сайт belisrael.info неабыякавы да кур’ёзаў… Бабруйская фірма «Чырвоны харчавік» выпусціла разрэкламаваную навінку – зефір з мацовай абсыпкай, 15 штук у каробцы на 249 грамаў, з надпісамі на іўрыце. Чаму б не на ідышы?

Мо варта было б падскочыць у Бабруйск, забраць у фірмы грошы за піяр… Ну ды ладна, матстановішча там і так наўрад ці бліскучае – не было каму падказаць, што 28 красавіка ўжо позна рэкламаваць гэты «ўнікальны прадукт» як «падарунак да Песаха». Хіба што да Пэйсаха-2018? Аднак чаму тады тэрмін захоўвання зефіру толькі 4 месяцы? 🙂

На вул. Дуніна-Марцінкевіча ў Мінску. Гаспадар адмывальні яўна не без гумару…

* * *

Cкора праграма «Вольная Беларусь» (згаданая ў мінулай серыі) адпусціць мяне і тутэйшую палітбагему, ды пакуль не адпусціла. Адзін з аўтараў дакумента, калега Усаў, расхваліў сваё дзецішча ў інтэрв’ю 28.04.2017: «гэтая праграма стала такой папулярнай… праграмы іншых палітычных рухаў былі прывязаныя да канкрэтных палітычных партыяў, а палітычныя партыі ня вельмі папулярныя ў краіне». Падкрэсліў, што «Вольная Беларусь» – «адкрыты праект, і крытычныя моманты, заўвагі будуць улічаныя ў наступнай рэдакцыі праграмы».

Цягне паспрачацца з тым, што праграма «такая папулярная». Сумняюся, што большасць беларусаў за апошнюю дэкаду красавіка нават даведалася пра ініцыятыву Пазняка і яго памочнікаў, не кажучы аб падтрымцы апошняй. Інтэрнэт-хвалі прыходзяць, сыходзяць; масавы «вірусны» прагляд не гарантуе таго, што праз месяц-два віртуальны праект не садзьмецца. Перасцярогай служыць, напрыклад, лёс расійскай спявачкі Алісы В., выканаўцы песні «пра лабутэны», мегапапулярнай на прасторах СНД у пачатку 2016 г. Ужо ў лістападзе на яе канцэрт у Мінску не ламіліся.

Магчыма, разважаючы пра «адкрыты праект», д-р паліталогіі выдае пажаданае за сапраўднае, бо нішто не паказвае на тое, што ён упаўнаважаны выступаць ад імя ўсяго аўтарскага калектыву (амаль 10 чалавек). Паўтаруся – магчыма… Бо наступная заява паказвае, што выдае-такі: «Калі раней… беларусы ня бачылі альтэрнатывы сёньняшняй сыстэме, то гэтая праграма на тэарэтычным узроўні паказвае, што ёсьць альтэрнатыва, шлях і мэханізмы яе дасягнуць».

Чаму праграма не з’яўляецца – і наўрад ці з’явіцца – эфектыўным мабілізацыйным рычагом, крыху пісаў ужо. Асноўная праблема, аднак, не ў «тарашкевіцы» і памылках друку (што паддаецца карэкцыі), дый не ў тым, што першая прэзентацыя кніжачкі прайшла ў Польшчы заміж Беларусі. Праблема ў іншым.

Лейтматыў пераважнай часткі тэксту – змаганне «супраць», а не «за», г. зн. аўтары наступаюць на тыя ж граблі, што і апазіцыя БНФ у Вярхоўным Савеце 25 год таму (тады многім здавалася, што дастаткова скінуць Вячаслава Кебіча, «чырвоных дырэктароў» – і зажывем…) Пачаць з уводзін: «Сельская гаспадарка – калгасная, эканоміка – стратная, тэхналягічна састарэлая, спынілася на савецкім узроўні». «Энэргетычнае забесьпячэньне эканомікі штучна прывязана толькі да рэсурсаў чужой дзяржавы (Расеі)». Нават калі б гэта было на 100% праўдай, лозунгі без канкрэтыкі выклікаюць адштурхоўванне… Аднак ярлык «калгасная» і несправядлівы ў дачыненні да фермераў, якія ўносяць важкі ўклад у беларускую сельгасвытворчасць, і здатны пакрыўдзіць саміх «калгаснікаў» – работнікаў сельскіх унітарных прадпрыемстваў і акцыянерных таварыстваў – бо ў кантэксце яўна паказвае на нешта другараднае… Энергетычнае ж забяспечэнне «прывязана» не толькі да расійскіх рэсурсаў – былі пастаўкі нафты і з Азербайджана, а электраэнергію Беларусь у асноўным вырабляе сама. І г. д.

Досыць рэзкую крытыку ад добразычлівага, у прынцыпе, каардынатара супольнасці хрысціянскіх журналістаў на адрас «рэлігійнага» раздзела праграмы можна пачытаць тут. Максім Г. канстатуе дыскрымінацыйнае стаўленне «Вольнай Беларусі» да праваслаўнай епархіі, і цяжка не згадзіцца з тым, што «вынікам можа стаць рост міжканфесійнай і ўвогуле сацыяльнай напружанасці ў краіне, калі дзясяткі, калі не сотні прыходаў будуць пазбаўленыя сваіх храмаў».

Той «канструктыў», што фігуруе ў праграме (адмова ад «царскіх» паўнамоцтваў прэзідэнта ў Канстытуцыі, узмацненне ролі парламента), істотна псуецца праз агаворкі і спробы тлумачэнняў, «як яно павінна быць насамрэч». На думку аўтараў, у заканадаўчым органе маюць засесці 360 народных прадстаўнікоў, як на пачатку 1990-х. Вядома, у парламенце Францыі аж 577 дэпутатаў (+348 сенатараў), але ж на радзіме Заля і Дэ Голя трохі больш насельнікаў, чым у нас, усяго-та ў сем разоў 🙂 У Ізраілі, з колькасна блізкім да беларускага насельніцтвам (перавысіла 8,65 млн), заканадаўчы орган складаецца са 120 членаў Кнэсета. Мяркую, і ў Беларусі хапіла б 120 дэпутатаў, ну, максімум 150.

Аўтары спасылаюцца на «слабасьць і вынішчэньне палітычнага клясу за часы аўтарытарнай дыктатуры», што нібыта вымагае сфармаваць вялікі «народны парлямант». Між тым іхні довад працуе акурат супраць іх. У Беларусі небагаты вопыт парламентарызму. Да 1991 г. большасць у Вярхоўным Савеце кантралявалася з ЦК КПБ, з 1992 г., пасля некалькіх месяцаў разгубленасці, ёю пачаў апекавацца ўрад Кебіча. «Непаслухмянасць» многіх дэпутатаў да 1996 г. не варта перабольшваць: лік самастойных палітыкаў у Вярхоўным Савеце ніколі не перавышаў 100. Так што і 110 прафесійных дэпутатаў, якія б аргументавана баранілі свае погляды, умелі ісці на кампрамісы etc., у бліжэйшы час нялёгка будзе знайсці. І трэба ж эканоміць рэсурсы… (пагаджуся з планамі скасавання верхняй палаты, амаль бяздзейнага «Савета рэспублікі»).

«Фішка» праекта – адмова ад абласнога і раённага падзелу Беларусі, пераход на ваяводствы і паветы cа зменай межаў. Ідэя, мякка кажучы, няўчасная… Зараз сілы, альтэрнатыўныя лукашэнкаўскай «вертыкалі»,  расцярушаны; у Мінску, іншых буйных гарадах яшчэ можна казаць пра «грамадзянскую супольнасць», а шмат дзе «на месцах» – на жаль… У райцэнтрах ды невялікіх паселішчах актывістаў лягчэй маргіналізаваць… Карацей, ёсць у Беларусі раёны, дзе даўно не бачылі жывога «бээнэфаўца». У гэткіх умовах новая ўлада сутыкнецца з тым, што ў рэгіянальныя органы ўлады пасля «люстрацый» праточацца людзі малакампетэнтныя, і на нейкі час узнікне крызіс кіравання. Калі ж яшчэ памяняць межы адміністратыўных адзінак, то верагоднасць хаосу павялічыцца ў разы. І каму тое выгадна?..

Дэкларатыўным і занадта сціслым – на адну старонку – выйшаў параграф «Навука, культура». Мала ў наш прагматычны час паабяцаць: «Прыярытэт акадэмічных дасьледваньняў будзе скіраваны на разьвіцьцё фундамэнтальнай навукі і новых тэхналёгіяў», варта ўдакладніць, якія сферы маюцца на ўвазе… І няма ў гэтым параграфе разлікаў, худа-бедна зробленых у раздзелах «Адукацыя», «Палажэнні сацыяльнай палітыкі», «Войска. Абарона». Колькі ж працэнтаў ад ВУП/бюджэту пойдзе на навуковыя даследаванні? Ужо і акадэмік, старшыня рэспубліканскага фонда адзначае, што «ў Беларусі невялікая навукаёмістасць ВУП. Так, у краінах з развітай эканомікай гэтая доля перавышае 3%. У Беларусі ж гэтая лічба звыш 20 гадоў не перасягае 1%. У такіх умовах, лічыцца, навука не можа ўплываць на эканоміку». Няўжо Зянон П. следам за загадчыкам кафедры ў Акадэміі кіравання Сяргеем К. (хутчэй ідэолагам, чым навукоўцам) верыць, што маладых даследчыкаў можна ўтрымаць у краіне і навуцы дзякуючы «патрыятычным» пропаведзям?

* * *

Хто радуе, дык гэта Беларуская чыгунка, дакладней, яе мінскае аддзяленне. Летась некаторыя надпісы на дэкаратыўнай канструкцыі (уваход у залу чакання сталічнага вакзала) былі выкладзены з памылкамі. Пасля зваротаў у канцы сакавіка – пачатку красавіка 2017 г. усе дзесяць памылак тыпу «КарЕлічы» і «ФаніпОль» выправіліся цягам месяца – а гэта ж не папяровую раздрукоўку памяняць, там мастацкая праца… Павага майстрам-скульптарам і іхняму куратару Грыбанаву Івану Іванавічу, намесніку начальніка аддзялення.

Як было 25.04.2017 і стала 30.04.2017

Вось тое, што 24.04.2017 сфоткаў на выездзе са Шчучына Гродзенскай вобласці (і ўездзе на вул. Пушкіна):

Можа, гэтую недарэчнасць (у беларускай мове няма літары «Щ») адпаведныя службы прыбяруць яшчэ да афіцыйнага звароту?

А тут – «усяго» тры памылкі на афіцыйным бланку. Хіба толькі ў асобна ўзятым раёне такое? Хацелася б верыць.

Нямала прыкладаў чынавенскай непісьменнасці сабраў і апублікаваў гомельскі актывіст Ігар С. Каб даць рады, ён прапануе заснаваць у Беларусі «моўную інспекцыю» пад дахам міністэрства адукацыі. Помню, з аналагічнай ідэяй на пачатку 1990-х насіўся дэпутат Яўген Цумараў, а Сямён Букчын кпіў з яго. Дарма што далёка не Букчын, лічу прапанову… не тое што бессэнсоўнай або звышнебяспечнай, а рызыкоўнай. Кантрольныя органы ў сучаснай Беларусі імкнуцца да пашырэння сваіх паўнамоцтваў за кошт правоў чалавека, да ператварэння ў карныя – раз. З цяперашняй сістэмай падбору кадраў у інспекцыю трапілі б, хутчэй за ўсё, «знаёмыя знаёмых», а не кваліфікаваныя юрысты і лінгвісты – два. Аб’ектыўна, дзяржава, змагаючыся за пісьменнасць, мусіць найперш звяртаць увагу не на цэтлікі, а на дзіцячыя садкі/школы/універсітэты – тры.

Іншымі словамі, я аддаю перавагу дэцэнтралізаваным рухам: канструктыўнай крытыцы, калі гэта магчыма (як у выпадку з чыгункай), або высмейванню малапісьменных «слуг народа». А таксама самадасканаленню, бо маральна цяжка патрабаваць пісьменнасці ад іншых, калі сам усцяж прапускаеш «ляпы».

Практычна не сачу за тым, што кажа/піша Ірына Хакамада (усё ж яна ў сваёй краіне, мы ў сваёй), але надоечы натрапіў на інтэрв’ю, насычанае цікавосткамі. Прынамсі высвятліў для сябе, чаму вострая на язык Ірына сышла з палітыкі… Калі Святлана Алексіевіч запросіць яе ў свой «інтэлектуальны клуб», як мерылася, то можна будзе падтрымаць суму маналогаў дыялог.

Я не хаджу туды, дзе няма перспектыў, калі ад цябе нічога не залежыць.

Лібералы – не тыя, хто супраць дзяржавы. Лібералы тыя, хто лічыць, што мусіць быць акрэсленае функцыянальнае раздзяленне ролі дзяржавы ў эканоміцы (мабыць, мела на ўвазе, што дзяржава павінна ведаць межы ўмяшання ў эканоміку. – В. Р.)

Большасць расійцаў – побытавыя лібералы. Таму што адсутнасць дзяржаўнай дапамогі пачала рабіць вельмі незалежнымі, схільнымі да рызыкі і адказнымі… Што да палітычнага лібералізму, то іх [лібералаў] вельмі мала, гэта проста 0,2%… Там, наверсе, арыентуюцца толькі на большасць.

Пэўны песімізм прасочваецца ў І. Х. – дама дагэтуль перажывае, што была толькі «маленькім міністрам», а не віцэ-прэм’ерам. Адчуваю, што ў Беларусі прыхільнікаў ліберальнай мадэлі не 0,2% – можа, у сто разоў больш. Іх і ў Расіі не бракуе. Пытанне ў тым, як канвертаваць прагу побытавых выгад у дасягненне палітычных свабод…

Свежая прычына для ўцехі – беларускі суд, самы гуманны ў свеце. 27 красавіка суддзя Аляксандр Петраш адмовіўся караць турмой (нават і «хіміяй») мясцовага перформера ад анархізму Вячку Касінерава. За пятлю на статуі гарадавога – 5 базавых, або каля 60 USD, яшчэ прымальна. Ці не?.. З падсудным не знаёмы, сам са скульптурамі не ваюю, ды матывы яго ўчынку зразумець няцяжка. Дапраўды, абышлася б сталіца без гэткага «сімвала стабільнасці».

Вольф Рубінчык, г. Мінск

30.04.2017

wrubinchyk[at]gmail.com

Апублiкавана 30.04.2017  18:58

Рубінчык. КАТЛЕТЫ & МУХІ (51)

Калі паважаныя чытачы (не называю «сябрамі», бо далёка не ўсе мне сябры, а ў давер, як асобныя прадстаўніцы клана Ч., уцірацца не люблю і не ўмею) заўважылі, то лейтматывам амаль усіх папярэдніх серый быў заклік жыць сваім розумам. Па-мойму, заклік актуальны, і доўга такім застанецца. У 1930-х Марына Цвятаева кпіла з чытачоў газет, параўноўвала апошнія з «экземай». У 1990-х, прыпамінаю, Гірш Рэлес у адным сваім вершы выказаўся пра «тэлесоску» для гледачоў. Ну, а зараз ад інтэрнэтнай інфы ды пустой балбатні паратунку няма. У нечым меў рацыю расійскі філосаф Аляксандр Зіноўеў: «Інфармацыяй свет завалены… Свет увогуле, з інтэлектуальнага гледзішча, засмечаны настолькі, што спатрэбіцца стагоддзе для яго ачысткі».

Вось і госць № 4 «клуба Алексіевіч» вяшчае: «Сацыяльныя сеткі расчынілі дзверы для папулізму». Праблема яшчэ ў тым, што, дэманструючы маніпулятыўную сутнасць «сучасных тэхналогій», паняволі мусіш карыстацца гэтымі самымі тэхналогіямі… Зрэшты, чаго-чаго, а мабільнага тэлефона ў мяне ніколі не было. Як і акаўнтаў у пэйсбуках.

З надыходам вясны заняўся інвентарызацыяй і «поглядам акінуў шлях» (як не ўспомніць файны зборнік вершаў Фелікса Баторына «Паглядам акідваю шлях» – Мінск, 2001). Вылушчыў з пяцідзесяці папярэдніх серый «Катлет і мух» фразачкі, якія патэнцыйна могуць зачапіць і зараз, а ў цэлым пакідаюць пэўнае ўражанне пра серыял. Да афарызмаў Ларашфуко – і нават Сальвадора Далі – ім далёка, але да рэфлексій кагосьці падштурхнулі ўжо. Ці не?..

  1. «Можа быць, справа ў эпосе, якая высоўвае на першы план людзей з недысцыплінаваным, кліпавым мысленнем» (10.10.2015).
  2. «Трывожыць пашырэнне ў Беларусі паганскіх каштоўнасцей (не блытаць з атэізмам савецкага ўзору)» (22.10.2015).
  3. «Жыццё ў сучаснай Беларусі такое, што кожны – ці амаль кожны – час ад часу мусіць займацца не сваёй справай» (06.11.2015).
  4. «2016 год хацелася б сустрэць без агрэсіі, якую жывіць падманлівая прапаганда з розных бакоў… Ідэі “дэсаветызацыі” беларусаў, выціскання на задні план “чырвонага чалавека” спазніліся – калі не на 15, то на 10 гадоў» (22.12.2015).
  5. «У Беларусі назіраецца сумная заканамернасць – чым горш становішча ў гаспадарцы, тым больш актыўна сябе паводзяць прапагандысты» (18.01.2016).
  6. «Ёсць і ў дзяржаўных установах людзі, якія прафесійна выконваюць сваю працу ды кажуць, што думаюць (асцярожна, але кажуць)… Ад стрыжня ў чалавеку многае залежыць – калі не ўсё» (03.04.2016).
  7. «Не паглядзеўшы ў мінулае без ружовых акуляраў, не прааналізаваўшы памылкі папярэднікаў, не “закрыўшы гештальт”, нікуды мы не прыйдзем. Гэта разумеў украінскі літаратар і журналіст Алесь Бузіна» (24.04.2016).
  8. «Дзякуй Б-гу, нямала шчэ ў нашай краіне прыстойных ды кваліфікаваных людзей. Не ўсё страчана ў бізнэсе, літаратуры, мастацтве, сістэме адукацыі, аховы здароўя… ды нават судовай сістэме» (20.05.2016).
  9. «Аксіёма: без ведання ідыша немагчыма ніякае сур’ёзнае вывучэнне гісторыі і культуры ўсходнееўрапейскіх (у прыватнасці, беларускіх) яўрэяў» (12.06.2016).
  10. «Што да вышэйшых чыноўнікаў РБ – яны з 1990-х гадоў прызвычаіліся ўдаваць з сябе дурнаватых. Магчыма, так ім лягчэй існаваць у гэтым складаным свеце; улічваючы тое, што сеанс “калектыўнай тупаватасці” доўжыцца трэці дзясятак гадоў, не такая дурная тая верхавіна, як часам хоча падавацца» (24.06.2016).
  11. «Не дзяржава павінна кантраляваць інфармацыйныя плыні ў сям’і; стагоддзямі гэтым займаліся бацькі і апекуны, якія неяк давалі рады з выхаваннем дзяцей без цэтлікаў “0+”, “6+”, “12+” і г. д. Збыткоўная паліткарэктнасць, спалучаная з аўтарытарызмам, здольная адно выгадаваць пакаленне прыстасаванцаў і забіць ахвоту да творчасці ў дарослых» (27.06.2016).
  12. «Бяда многіх расійскіх (i беларускіх…) дэмакратаў – ім фатальна не стае глыбіні, і яны, бы тыя “strangers in the night”, блукаюць у прыцемках» (17.07.2016).
  13. «Ёсць прадчуванне, што сёлета і ў “палаце № 6” (сур’ёзна – палата прадстаўнікоў шостага склікання!) з’явіцца кволае прадстаўніцтва «альтэрнатыўных сіл» (15.08.2016).
  14. «Баязліўцаў-перастрахоўшчыкаў замнога ў Беларусі, і не заўсёды яны тояцца ў дзяржаўных установах» (05.09.2016).
  15. «Украінска-яўрэйскія і, шырэй, украінска-ізраільскія адносіны заўсёды былі… не тое што канфліктнымі, а непрадказальнымі. Можа, справа ў тэмпераменце двух народаў. Пры ўсіх глупствах і пераходах на асобы добра тое, што дыскусія па гістарычных пытаннях у нашай паўднёвай суседцы cяк-так вядзецца… У Беларусі ж, выглядае, не так многа людзей, якіх цікавіць мінулае» (07.10.2016).
  16. «Як крыніцай улады з’яўляецца народ, так і крыніцай варожасці да “іншых” з’яўляецца ўсімі любімае грамадства. Калі б з боку апошняга не было запыту на “hate speech”, то мова нянавісці і не вылазіла б на публіку. Што не здымае адказнасці з канкрэтных “-фобаў”» (19.10.2016).
  17. «Беларусі нагвалт патрэбен самавіты Інстытут псіхалогіі, а не адна кафедра пры БДУ. А вось інстытутам журналістыкі (экс-журфак) лёгка можна ахвяраваць: гэта праект познесталінскага часу, калі ўсе газетчыкі лічыліся важнымі ідэалагічнымі работнікамі, таму іх і рыхтавалі ажно пяць гадоў» (06.11.2016).
  18. «Тутэйшым працоўным трэба ўжо адмовіцца ад арыентацыі на сярэднемесячныя паказчыкі, а дабівацца падвышэння мінімальнага заробку за гадзіну працы» (18.11.2016).
  19. «Дастаткова крыху пажыць у Беларусі, каб дазнацца, што ў нас мнагавата службоўцаў, якія дублююць функцыі адно аднаго» (22.11.2016).
  20. «Стаміўся ўжо валтузіцца з прымаўкай “Рыба гніе з галавы”, аднак нічога лепшага пра беладукацыю на розум не прыходзіць» (04.12.2016).
  21. «Cам па сабе клуб “Святлана Алексіевіч запрашае” не вытруціць шэрасць з мінскай публікі, але дае шанс на тое, што нехта з наведнікаў уздымецца над сабою… Зразумела, праблемы ліха і дабра ў рэшце рэшт вырашае кожны для сябе сам, не ў масе» (13.12.2016).
  22. «Ахвяры і пакутнікі не заўсёды становяцца героямі, дарма што з іх раз-пораз лепяць герояў. Папраўдзе, дужа рэдка становяцца» (16.12.2016).
  23. «20 год таму ўмоўны «Захад» мог адносна лёгка стаць на шляху спаўзання Беларусі ў аўтарытарызм, ды не пажадаў… Пара б кандыдатам на ролю “беларускага Гаўла” ўцяміць, што, перш чым ісці “бацьку біць”, трэба хоць міжсобку дамовіцца» (19.12.2016).
  24. «Зараз Беларусі нагвалт патрэбная інтэграцыя з Літвой і Украінай, утварэнне федэрацыі тыпу Злучаных штатаў. Тры названыя краіны маюць розныя сістэмы кіравання, даходы, клімат, але многае іх яднае» (22.01.2017).
  25. «Завабліваць на пяць дзён у Беларусь лепей бы не толькі і не столькі ролікамі, а нiзкiмі цэнамі на жытло» (05.02.2017).
  26. «Людзі, якіх залічваюць у апазіцыю (лепей бы называць іх альтэрнатыўнымі або дэмакратычнымі сіламі), не настолькі бязглуздыя, як часам выглядае. Адсотак “разумнікаў” сярод іх не меншы, а нават большы, чым сярод чыноўнікаў» (15.02.2017).
  27. «Адна з канстант беларускага жыцця – мазахізм, які ў побыце выражаецца формуламі “чым горш, тым лепш”, “мышы плакалі, калоліся, але працягвалі жэрці кактус”… Ахвяра мазахізму, якая імкнецца вылезці з яго цянётаў, часцяком кідаецца ў садызм» (17.02.2017).
  28. «Часцей за ўсё неправавыя рашэнні – на першы погляд, простыя і эфектыўныя – вядуць да ўскладненняў у эканоміцы, дый невыгадныя палітычна» (27.02.2017).
  29. «Любы п’янтос часу дзеяння «антыалкагольнага закона» ахвотна перанёсся б у нашу эпоху… Няхай бы замежнікі паціху ўсю нашу акавіту выпілі або з сабой забралі – дальбог, цвярозым беларусам лягчэй бы жылося» (06.03.2017).
  30. «Заб’еш аднаго чалавека – атрымаеш працяглы тэрмін зняволення. На роўным месцы падпсуеш жыццё тысячам сваіх суграмадзян, забраўшы ў кожнага, магчыма, год-два жыцця – і нічога…» (12.03.2017).
  31. «Жыццё нярэдка імітуе літаратуру. Магчыма, тыя, хто чытаў правільныя мастацкія кнігі, уладаюць перавагай, бо здагадваюцца, чым усё скончыцца – а можа, і не… Дзе шмат ведаў, там шмат смутку» (27.03.2017).
  32. «Без грамадскіх абаронцаў, голасу якіх у Беларусі праз інфармацыйны шум амаль не чуваць, дзяржава захлынецца ў таннай канспіралогіі» (12.04.2017).

А зараз спусцімся ад абстрактнага да канкрэтнага, да інтэрв’ю з чалавекам, якога «Радыё Свабода» пару дзён таму прэзентавала так: «Адзін з самых аўтарытэтных экспэртаў па Беларусі ў сьвеце, аўтар некалькіх манаграфій і прафэсар Альбэрцкага ўнівэрсытэту». Забаўна-сумная выйшла гутарка… Знаны беларусіст скарыстаўся пяцідзённым бязвізавым рэжымам, прагуляўся па Мінску з адной з самых гнуткіх асоб тутэйшай журналістыкі, і выдаў нешта дужа павярхоўнае.

Летась нобелеўская лаўрэатка рэйдала пра агульнае «народнае цела», якое нібыта гойсае па Мінску. Заакіянскі госць Дэйвід Марплз так нас не трактуе, аднак і яму здаецца, што беларусы збольшага – «Эйсавы», якія за ежу гатовыя прадаць «першародства» (дэмакратыю, правы чалавека…) Паблажліва кінуў: «Яны дбаюць пра свой дабрабыт, і калі б я быў на іх месцы, я рабіў бы гэтаксама».

Мала што дзядзька і яго калегі тыпу францужанкі Віржыніі С., якая таксама малявала жыхароў Беларусі ХХІ ст. у вобразе дзікуноў, зразумелі ў нас. Так, апісаны Марплзам псіхатып – не рэдкасць; магчыма, 20-25% тутэйшых яму адпавядаюць, аднак астатнія – людзі з годнасцю, якіх не трэба «цывілізаваць». Дапамагчы паразумецца – іншая справа, ды тое складана. Куды лягчэй даць параду: прыбярыце Леніна з грошай помнікі Леніну і Калініну.

Ці во яшчэ: «Калі гэты дурны дэкрэт аб дармаедзтве будзе спынены, тады можна будзе пазьбегнуць пратэстаў». Чалавек дзесяцігоддзямі вывучаў (?) становішча ў Беларусі, а не сцяміў, што дэкрэт № 3 – толькі вяршыня айсбергу… Не ў ім, па сутнасці, справа, а ў тым, што людзі не бачаць перспектыў пад камандзёрствам «недыктатара». Добра, што ВУП і золатавалютныя рэзервы нарэшце сталі марудна павялічвацца, але даходы пераважнай большасці работнікаў на фоне росту цэн застаюцца ганебна нізкімі. Ліквідацыя беспрацоўя к 1 мая, заробак «па 500» к канцу 2017 г. – хімеры ды ўтопіі, затое для прафесара важна, што развіваюцца сацыяльныя сеткі, якія «даюць людзям усё больш магчымасьцяў выказвацца, атрымліваць інфармацыю. І ніхто ня можа гэтым кіраваць». Нават спрачацца ўжо няма ахвоты.

 

На мінскім вакзале: было і стала (пасля пісьма да Беларускай чыгункі 29.03.2017)

Канспектыўна – добрыя навіны: палітзняволенага, які «пасварыўся» са статуяй гарадавога ў Мінску, нарэшце адпусцілі з СІЗА; 22.04.2017 пройдзе бясплатная экскурсія выпускніцы ЕГУ Марыі Неабердзінай па тэрыторыі былога Мінскага гета (за дзень не было месцаў!) Кіраўнік музычнага партала tuzin.fm задумаў праект «(Не)расстраляная паэзія», у рамках якога Святлана Бень мае заспяваць на словы Ізі Харыка, а Аляксандр Памідораў – на словы Майсея Кульбака: «Усяго паўстане 12 новых кампазыцый ад 12 выканаўцаў… на восень запланавана зладзіць 12 адкрытых лекцый». Гомельскі гісторык Юрый Глушакоў (друкаваўся і ў нас), падрыхтаваў змястоўны артыкул пра землякоў-яўрэяў – праўда, у асобных імёнах дапусціў памылкі, якія tut.by чамусьці не пажадаў выправіць. Гэта ж не Белчыгунка…

Вольф Рубінчык, г. Мінск

21.04.2017

wrubinchyk[at]gmail.com

Ад belisrael.info:

Нагадваем, што ў сваёй аўтарскай серыі В. Рубінчык выказвае асабістае меркаванне, якое не абавязкова ва ўсім супадае з рэдакцыйным.

Апублiкавана 21.04.2017  15:52

Зміцер Дзядзенка. Паўсюль падман!

Крымінальная гісторыя літаратуры

Паўсюль падман! І дзе шукаць ратунак?

Падай мне, Божа, хоць якісьці знак…

Казалі, кніга — лепшы падарунак,

Але напраўду ўсё зусім не так.

Усё пераацэнена,

Усё агнём гары!

Бандзюкі ўсе пісьменнікі,

А з імі й кнігары.

У іх літаратурным пантэоне

На ўсё ідуць для ўзлёту тыражоў.

Згадайце, скажам, Франсуа Віёна –

Павешаны, пардон, з-за крадзяжоў.

Усё пераацэнена,

Усё агнём гары!

Бандзюкі ўсе пісьменнікі,

А з імі й кнігары.

Яны рассаднік рознае халеры,

Між іх знайсці магчыма наркату…

А прыгадаць Верлена ці Бадлера –

Яны пілі абсэнт, нібы ваду.

Усё пераацэнена,

Усё агнём гары!

Бандзюкі ўсе пісьменнікі,

А з імі й кнігары.

А можна прыгадаць і нашу школу…

Ну што ты стаў зялёным, як агрэст?

За што ў турме сядзеў, напрыклад, Колас?

За нелегальны, бляха-муха, з’езд!

Артыкулаў у кодэксе –

Хоць сракаю жары,

Каб селі (і надоўга!) ўсе

Навокал кнігары!

Зміцер Дзядзенка, г. Мінск, для belisrael.info

Іншыя вершы Змітра на нашым сайце тут (унізе) і тут.

Апублiкавана 02.04.2017  20:50

В. Рубінчык. КАТЛЕТЫ & МУХІ (49)

Пасля бурапенных тыдняў сакавіка «калектыўны мозг нацыі» выгрузіў у сеціва гігабайты, калі не тэрабайты, (дэз)інфармацыі. Адныя праходжваюцца па свядомасці ахвяр, як псіхолаг Павел З., які яўна прымітывізуе партрэт пратэстоўцаў, іншыя сумленна спрабуюць разабрацца, што адбылося і куды мы ідзем… Я сам канчаткова не разабраўся, таму разглядайце гэтую серыю як накід. Зрэшты, у мяне амаль усе серыі такія 🙂

Наўрад ці «сілавікі» праявілі пры папярэдніх затрыманнях і ў час разгону больш жорсткасці, чым гэта было ў 2006 і 2010 гадах, аднак на фоне адноснай «адлігі» апошніх гадоў усё ўжо выглядае анахранізмам. Нават міністр замежных спраў РБ як бы намякнуў, што не ўсе ўчынкі «доблеснай міліцыі» ён ухваляе.

Разумеючы пачуцці назіральнікаў (асабліва тых, хто сам прыняў дозу дубіналу), я не магу згадзіцца з тымі, хто крычыць «усё прапала». Вось гэтыя заявы Уладзіміра М.: «Рэжым перайшоў у новы стан… З 25 сакавіка краіна знаходзіцца пад кантролем АЗГ – аб’яднанай злачыннай групоўкі… У краіне БОЛЬШ НЯМА дзяржавы. Яе адмянілі 25 сакавіка 2017 года… Усе дзеянні, якія зыходзяць з апрыёрных дапушчэнняў таго, што мы маем у краіне дзяржаву, дыктатуру, што мы вядзем палітычную барацьбу – нонсэнс» даволі тыповыя для ныцікаў і «недапечаных палітолагаў», якія імі маніпулююць. Натуральная выснова пасля такіх разваг – трэба накрыцца прасцірадлам і паўзці ў бок могілак… Або з’ехаць з краіны, або нічога не рабіць, чакаючы, пакуль усё само абрынецца?

Не блізкія мне і віншаванні тыпу «З новым 1937-м годам вас, беларусы». Праўда, гэтак пісаў не даследчык, а папулярны блогер, да таго ж у дзень разгону асноўнай часткі дэманстрантаў, 25.03.2017: яму – можна. Я ж амаль на 100% упэўнены, што краіну чакае не 1937-ы і нават не 1938-ы, а, хутчэй за ўсё, 1990-ы. Карацей, наперадзе – светла. І наша аўтарка Людміла Мірзаянава (маці былога палітзняволенага), якая не была ў краіне паўгода, сцвярджае пра цяперашніх беларусаў:

Гэта іншыя людзі! Змянілася стаўленне да рэчаіснасці, да ўлады. Вера ў тое, што поспех магчымы, вельмі ўмацавалася. Трывожнасць знізілася… І гэты стан упэўненасці пашыраецца, ён «заразны». Нават момант застрашвання напярэдадні 25 сакавіка з пасадкамі прывёў толькі да аднаго ― яшчэ больш смеху, іроніі, сарказму… Гэта таксама пра многае сведчыць: перад распадам Савецкага Саюза было столькі анекдотаў, як ніколі.

Філолаг і гісторык Валер Б., які цікавіцца філасофіяй і палітыкай, выказаўся так: «Рэжым робіць неацэнную паслугу грамадзянскай супольнасьці, кансалідуючы яе, умацоўваючы гарызантальныя міжчалавечыя сувязі, нарошчваючы чалавечы капітал, адсейваючы выпадковых людзей, спрыяючы масавай салідарнасьці са зьняволенымі і іх сем’ямі». Гэта было напісана 23 сакавіка, калі «хапуны» ішлі поўным ходам. Валер пастуляваў таксама: «Ніякія рэпрэсіі не дадуць вынікаў, калі будзе падаць ВУП». Ну, я-та мяркую, што валавы ўнутраны прадукт – не той паказчык, які (дэ)мабілізуе людзей («вал», і нават золатавалютныя рэзервы, на хлеб не намажаш; куды важнейшы рэальны ўзровень даходаў і размеркаванне апошніх), але ў цэлым думка слушная, час даўно працуе супраць «сістэмы», як бы яна ні агрызалася.

Вось і небезвядомы літаратар Андрэй Горват заяўляе «таварышу» з Чырвонага дома, што ў Прудку Калінкавіцкага раёна яго ўжо не баяцца (што «нават за 300 кіламетраў ад МКАДа ніхто не верыць тэлевізару», гэта аўтар загнуў, канешне; нехта-такі верыць). Ну, а як шаноўным чытачам такі штрышок: сатырычная налепка на афіцыйным стэндзе з наказам правільна плаціць падаткі… Фота зроблена ў адзін з апошніх дзён сакавіка ў Мінску, ля станцыі метро «Пушкінская». Паперку было лёгка адарваць – прылеплена, здаецца, толькі скотчам – аднак правісела мінімум 6 гадзін, з 7.45 да 13.45.

Надоечы апублікаваныя дадзеныя афіцыйнага даследавання (ад нацыянальнага статыстычнага камітэта), хоць і выбарачнага. Пра зніжэнне даходаў у 2016 г. паведамілі прадстаўнікі 37,8% хатніх гаспадарак, пра рост – толькі 8,6%. Амаль 40% кажуць, што не маюць «на чорны дзень» і 90 рублёў, г. зн. 50$! Раззлавала многіх чытачоў навіна пра тое, што выхавальніцам дзіцячых садкоў у Пінску прафсаюз раздаў падарункавыя сертыфікаты на 3 рублі, то бок на 1,5 еўра. Напэўна, тыя, хто раздаваў, моцна ганарыліся сваёй шчодрасцю. Зараз тры рублі – дзве пляшкі малаякаснага піва або шэсць паездак на аўтобусе…

Невялікае адступленне з жыцця беларускіх сувязістаў 2010 г. Так склалася, што ў канцы траўня ініцыяваў петыцыю да кіраўніцтва «Мінскай пошты» аб павелічэнні заробку на 30% – яе падпісалі ўсе паштальёны аддзялення, за выняткам пенсіянеркі, якая ляжала ў бальніцы з хворымі нагамі (потым адміністрацыя пашкадавала грошай адправіць яе ў санаторый). На вул. Жудро, 59 прыехала «аўтарытэтная» камісія на чале з намесніцай дырэктаркі, якая даказвала, што ў «сярэднім па бальніцы» тэмпература заробак у нас нармальны. Хтосьці выплюхваў эмоцыі, я трымаўся патрабаванняў, заяўленых у петыцыі… Дадаў, што работнікам аддзялення патрэбная дастаўка пітной вады; калегі нясмела, але падтрымалі. Прадстаўніцы «паштамта» слухалі з вылупленымі вачыма (няўжо вада гэткая важная для тых, хто за дзень мусіў адольваць з сумкай па 10 км?) У выніку грузная дама з паштовага прафсаюза, якая таксама ўваходзіла ў дэлегацыю, нешта сабе запісала, паабяцаўшы вырашыць пытанне… Ці трэба дадаваць, што яно «вырашаецца» дагэтуль, дарма што ліпень 2010 г. пабіў рэкорды па спёцы? У той месяц, дарэчы, з інтэрвалам у тыдзень памерлі двое маіх знаёмых шашыстаў з Мінска: Юрый Вульфавіч Файнберг (16.02.1937 – 17.07.2010) і Георгій Іосіфавіч Пятровіч (15.02.1940 – 24.07.2010). Маладзейшым таксама было нясоладка.

Пачытаў пра каралеўскую кобру, якая сёлета праз засуху прыцягнулася да індусаў, і яны «па-каралеўску» напаілі яе з бутэлькі, паглядзеў адпаведнае відэа. Што тут скажаш: часам у Індыі лепей ставяцца да змей, чым у Беларусі – да людзей…

Падобна, экзатычныя крокі ўладаў РБ кшталту публічнага адмаўлення доўгу за газ скора давядуць да таго, што сучаснаму «пралетарыяту» не будзе чаго губляць, апрача ланцугоў. І некаторыя асабліва прасунутыя энтузіясты (Кастусь, 29.03.2017) зазіраюць у будучыню, задаючы urbi et orbi важныя пытанні: «Некалькі пакаленьняў беларусаў назіраюць за гвалтоўнымі дзеяньнямі ВЧК, МГБ, НКУС, КДБ. Нас прымусілі прывыкнуць да іх гвалту, іх хлусьні, як да непазьбежнага зла. Вось пішуць пра люстрацыю – якая люстрацыя, панове? Па закону іх усіх да аднаго трэба падвяргаць люстрацыі, але куды іх потым падзець? Яны ж нічога ня ўмеюць рабіць рукамі, акрамя як махаць гумовым дручком! Яны ж запоўняць падваротні нашых гарадоў, яны ж будуць красьці і рабаваць нас… 140 тысяч патэнцыяльных злачынцаў! Шчыра кажучы, я ня ведаю, што рабіць з усім гэтым».

З тым, што люстрацыя, хутчэй за ўсё, неабходная, я згодзен (калі толькі ў Беларусь не прыляцяць жоўтыя іншапланетныя прыяцелі Кірсана Мікалаевіча Ілюмжынава і не забяруць тутэйшы АМАП да сябе), як і з тым, што яна будзе балючая: не ўсе «140 тысяч», але значная частка «сілавікоў» насамрэч сябе запляміла, і з сотнямі, калі не тысячамі, прыйдзецца развітацца… Дзмітрый Шчыгельскі дасціпнічаў у фэйсбуку 29.03.2017: «Тут інтэлігенты пішуць многа разумных і гуманістычных слоў пра АМАП, пра байцоў спецпадраздзяленняў, спрабуюць іх зразумець, прабачыць і знайсці дарогу да іх сэрцаў. Панове, гэта наіўны і дзіцячы лепет. Байцам спецпадраздзяленняў прамывалі мазгі і фармавалі іх светапогляд амаль дваццаць год прафесіяналы,… кожны дзень, распрацоўваючы і дасканалячы праграмы, адсочваючы вынік, уводзілі крытэрыі якасці і эфектыўнасці».

Ісціна недзе побач, і ўсё ж я не маю намеру агулам «расчалавечваць» непрыяцельскі лагер (Альгерд Б., 29.03.2017: «А яшчэ праз гадзіну мне пашчасьціла ўцячы ад гэтых бязтварых робатаў, якія высыпалі на праспэкт»; Настасся З., 30.03.2017: «Так, гэтыя людзі спакойна спяць па начах і зусім не пакутуюць праз згрызоты сумлення з прычыны яго адсутнасці»). Больш за тое, дагэтуль веру ў мажлівасць знайсці «дарогу да сэрцаў» прынамсі некаторых суайчыннікаў-«касманаўтаў». Што з імі будзе далей? Тут на помач можа прыйсці класіка… «Былы сляпы» Панікоўскі гаворыць у Ільфа і Пятрова: «Гарадавы сачыў нават, каб мяне не крыўдзілі… Прозвішча яму было Нябаба, Сямён Васільевіч. Я яго нядаўна сустрэў. Ён цяпер музычны крытык».

Можа быць, творчым саюзам – якіх з 25.03.2017 афіцыйна 16, міністэрства культуры фактычна прызнала, што 30.01.2017 села ў калюжыну – загадзя паклапаціцца пра будучых беспрацоўных? Наладзіць для іх курсы перакваліфікацыі, пагатоў існуе версія, што байцы АМАПа «вывучаюць замежныя мовы, некаторыя вольна гавораць на некалькіх. Ёсць заўзятыя тэатралы, гісторыкі, знатакі выяўленчага мастацтва, напрыклад, акадэмічнага жывапісу ХІХ стагоддзя». Атрымаўся ж з футбаліста і начальніка раённага аддзела ўнутраных спраў «Сустаршыня Міжнароднага літаратурнага фонду» і старшыня грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі»… Пішучы гэтыя радкі на зыходзе 1 красавіка, трохі жартую, а трохі не. Калі нават гэта жарцік, то ён, пагадзіцеся, больш аптымістычны, чым змрачнаваты «свабодаўскі» са спасылкай на агенцтва «БелКА», маўляў, «у сілавых структурах Беларусі за месяц будзе створана больш за 350 тысяч новых працоўных месцаў» (на якія «працаўладкуюць» усіх дармаедаў).

А тым часам… 29 cакавіка ў мінскім офісе партала TUT.by – які па дзіўным супадзенні знаходзіцца зусім побач з турмой на завулку Акрэсціна – адбылася прэзентацыя новай, сёлетняй кнігі паэткі Людмілы Паўлікавай-Хейдаравай (Людміла да таго ж і шахматыстка). Яе «касмічныя» вершы няпроста ўспрымаюцца на слых, а пераказваць паэзію ўвогуле няма сэнсу. Занатаваў тое, што лягло на душу: «Ад гвалту ісцін безаблічных…», «Не гутаркі, а Слова прагнуць людзі».

Людміла слухае Алеся Камоцкага; без аўтографа ніяк…

Парадаваўся, што ў Мінску так многа бардаў і бардынь (бардэс?), што культурка нікуды не дзелася нават пасля асноўнай часткі імпрэзы, калі госці ўпускалі ў сябе чырвоны і белы напоі. Наліваючы, я слухаў паэта Васіля Зуёнка, які ў 1980 г. даў Людміле, выпускніцы факультэта прыкладной матэматыкі БДУ, «пуцёўку ў літаратуру», надрукаваўшы падборку яе вершаў у часопісе «Маладосць». І сум мой светлы быў.

Тут яшчэ 72 дэпутаты Еўрапарламента падпісалі пісьмо з заклікам змяніць палітыку ў дачыненні да вышэйшых службоўцаў РБ. Наіўна гучыць сказ «ЕС не можа пакінуць без увагі спадзевы тысяч беларускіх грамадзян, якія вераць у дэмакратычную і еўрапейскую Беларусь» – практыка паказвае, што яшчэ як можа, дый неабавязкова злучаць паняткі «дэмакратыя» і «Еўропа», надта часта яны разыходзіліся – і ўсё ж гэтая дзясятая частка дэпутацкага корпуса часткова ўратавала ў маіх вачах рэпутацыю суседзяў па кантыненце. Можа, і ў ізраільскіх дэпутатаў (або нават міністраў!) калі-небудзь прарэжацца голас…

* * *

Перад «юбілейным», 50-м выпускам, ласкава прашу чытачоў больш актыўна слаць водгукі на серыял – што падабаецца, што не, і г. д. Будзе багата водгукаў – скарэктую свае паводзіны 🙂

Вольф Рубінчык, г. Мінск

02.04.2017

wrubinchyk[at]gmail.com

Апублiкавана 02.04.2017  08:19

Как Марина отсидела 12 суток

«Мы вели Instagram в тетради и мяукали». Минчанка рассказывает, как отсидела 12 суток

Жизнь – это кайф
Марина отсидела 12 суток за то, что присутствовала на несанкционированном «Марше не-тунеядцев» 17 февраля. Приехали за ней 14 марта: машина с ОМОНом ждала недалеко от дома. В 9:30 утра девушку задержали, в 16:00 привезли в суд.
_______________________________________________________________________________________________________
МАРИНА
22 года, активистка анархистского движения

– После приговора суда меня отправили в центр изоляции правонарушителей (ЦИП). А после досмотра отправили в камеру. Камеры рассчитаны на 2-4 человека. В них есть кровати, тумбочки, туалет за перегородкой, стол и две скамейки. Там же висят две камеры и кнопка экстренного вызова. Душ предусмотрен раз в неделю, но лично меня не выводили девять дней. Об этом я говорила адвокату, писала жалобу. Нам объясняли, что не водят в душ, потому что он сломан или затоплен, каждый раз по-разному. То же самое было с прогулками: они предусмотрены каждый день по часу, но меня не выводили 5 суток, а тех, кто сидел в изоляторе временного содержания (ИВС), – десять суток.

Все эти вещи очень сильно давят на психику, особенно сложно их вынести тем, кто попал туда неподготовленным. Я же как активистка понимала, что меня рано или поздно могут забрать, и предполагала, к чему это может привести. Только не ожидала, что все случится 14 марта.

В первый вечер я оказалась вместе со своей знакомой, которую задержали в этот же день. Помимо нас в камере находились еще две женщины. Одна попрошайничала на улице – за это дали 15 суток. Но в самой камере ей не разрешили спать на кровати – просто дали матрац и сказали спать на полу. Вторая сидела за распитие в общественном месте. Такие люди там постоянные клиенты. С ними я толком не успела пообщаться, на следующее утро мне сказали «с вещами на выход».

Меня перевели в другую камеру, там уже сидели три женщины, которые ждали депортации в Российскую Федерацию. Но самое грустное в том, что они находятся в ЦИПе бессрочно. В Россию направлен запрос, но никто не знает, когда придет ответ. Некоторые ждут ответа неделю, кто-то несколько месяцев, а некоторые – годы. Три девушки, с которыми оказалась я, провели там несколько месяцев. Они мне рассказали, что с ними до этого находилась девушка, которая провела в ЦИПе, ожидая депортации, полтора года.

Когда меня перевели в третий раз, я оказалась с Ксюшей Малюковой и Мариной Дубиной, девочками из «Зеленой сети». С ними я была знакома заочно, вместе нам было весело. Меня хотели перевести еще раз, потому  что сказали собрать вещи, но, видимо, не смогли. После 15 марта начали поступать новые люди, и мест уже не хватало. В камерах, рассчитанных на четверых, сидело по 5-6 человек.

«С Ксюшей и Мариной мы вели Instagram в тетради. “Фотографировали” события, которые с нами происходили. А еще “красивую” еду и напитки».

С девочками мы развлекались как могли. Когда нас не выводили на прогулку, мы устраивали мини-бунты: стучали в двери и кричали: «На прогулку!» Из соседних камер знакомые активисты тоже нас поддерживали, и мы кричали все вместе. У нас грозились забрать матрацы или пересадить, как они говорили, «к бомжихам». Так, не стесняясь, они откровенно унижали других людей. Но в итоге нас так и не наказали.

Времени там достаточно, поэтому мы успели написать статью «Как отдыхать на ЦИПе», которую хотели отправить в 34mag. В статье мы расписали, чем заниматься в свободное время, что можно поесть и как развлекаться. Иногда, чтобы не было совсем скучно, мы мяукали в кормушку (отверстие, через которое дают еду). Так мы веселили и поддерживали своих соседей – становилось не так грустно. А еще пели песни и читали стихи. Из соседних камер иногда тоже были слышны песни. После исполнения мы всегда хлопали своим соседям.

Чтобы жизнь там не казалась совсем отрешенной, мы вели Instagram в тетрадке, а каждое утро начинали со слов: «Жизнь – это кайф».

23 марта мы поняли, что все готовятся к новым задержаниям: нам в камеру принесли счет за питание – он составил 10 рублей в день. Хотя наш срок еще не закончился, нам сказали подписать счет – нас собирались переводить в Жодино. По идее мы должны оплатить счет, но подписывать его мы не стали. Потому что считаем, что наше нахождение в ЦИП незаконно.

Среди задержанных были ребята с особенностями питания: веганы и вегетарианцы, поэтому есть они могли не все, что давали. Жили мы практически на передачках. Еду, которой нас кормили, можно было есть только наполовину. В супе иногда попадалась нечищеная картошка, и он был совершенно не соленый. А, например, в рассольнике плавала рыба и брокколи. Было странно и то, что из жидкости нам приносили только чай рано утром. После этого в течение дня – ни воды, ни чая. Пили мы только то, что нам передавали в передачах.

А потом передачи от знакомых, друзей и коллег прекратились – разрешили передавать только родственникам. Начальник ЦИПа объяснил это тем, что мы «не нуждаемся, а они устали передавать по три раза на день передачи от кого не лень». Нам передавали много еды, поэтому мы действительно не нуждались. Даже думали с кем-то поделиться, но это делать запрещено.

С Ксюшей и Мариной мы сидели в Минске, а потом вместе в Жодино. Там камеры были по 4-8 человек, и я познакомилась еще с тремя сокамерниками, которые еще на суде объявили голодовку в честь несправедливого правосудия. Камеры в Жодино уже были подготовлены к нашему приезду: новое постельное белье и посуда, только было жутко холодно. Первую ночь спали в куртках.

Среди тех, с кем я сидела, никогда конфликтов не возникало. Даже наоборот: мы все подружились, старались поддерживать друг друга, помогали. Все делились своими историями, какой-то новой информацией. Нас это только сплачивало.

Я даже заметила, что, если в жизни между людьми конфликт, он мгновенно исчезает в стенах камеры. Возникает большое чувство солидарности, и забываются обиды на личной почве. Для каждого была важна поддержка, в том числе извне. Приятно было получать письма и открытки из разных регионов Беларуси. Жаль только, на протяжении всех суток, что мы находились в Минске, нам не передавали эти письма. Говорили, что нам никто не пишет. А часть писем отдали только 23 марта, перед отъездом в Жодино.

Оригинал

Опубликовано 29.03.2017  17:25

В. Рубiнчык. Катлеты & мухi (48)

От ред. belisrael
.

Когда весной 2017 напросился приехать ко мне в июне с жонкой на 3 недели из Минска на свое 40-летие борец с лукой, я никак не мог предполагать, что столкнусь с циничным подлецом.

Хотя уже тогда можно было заметить его  хитрые заходы. В дальнейшем все более проявлялась патологическая трусость того, кто спрятавшись за израильским сайтом, сидя в минской квартирке, «боролся» с диктатором и его опричниками, гордо заявляя, что никто его не заставит уехать, при этом жаловался на тяжесть жизни и годами занимался вымогательством, вытащив огромные финансы. Засыпав сайт бесконечными опусами, украл тысячи часов времени на публикацию, да еще и кроме своих присылал массу др, отысканного в сети, в большинстве своем заумного и интересного только самому «политологу». Когда же окончательно достал переустройством своей любимой Синеокой, услышав, что принес много вреда, то ответил: «у такім выпадку сайт мяне не цікавіць».

А после израильской трагедии 7 октября, эта нечисть на своем канальчике с тремя десятками подписчиков, чем« гордится!, хотя среди них никто не обращает внимание на полнстью съехавшего с катушек,  уже 2 года показывает себя как защитника «бедных газоватов». Как он шел к этому в материале Хронология бесконечной подлости Вольфа Рубинчика

*

Минский паразит, живущий заа счет смародеренного бабла и квартирок, прикупленных после дефолта дядькой-одиночкой, вернувшимся из Израиля в конце 90-х,  где в Ерушалайме около 10 лет перебивался на разных черных работах, экономя на всем,  продолжает следить за режимом  Синеокой,  вспоминая свои опусы.

Предобеденный постик 22 декабря:

Нарэшце адставiлiся такія верныя афарміцелі судовых рашэнняў, як В. Сукала і П. Міклашэвіч. Не тое каб верыў, што цяпер у Вярхоўным і Канстытуцыйным судах справы наладзяцца, але…сяджу-думаю: чакаў адставак гэтых чыноў (а раней – “тэфлонавых” Л. Ярмошынай, У. Андрэйчанка…), можа дачакаюся і іншых?

В конце концов подали в отставку такие верные оформители судовых решений, как В. Сукало и П. Миклошевич. Не то чтоб верил, что сейчас в Верховном и Конституционном судах дела наладятся, но…сижу-думаю: ожидал отставок этих чинов (а ранее – “тефлоновых” Л. Ермошиной, В. Андрейченко…), может дождусь и других?

*

А в то время, как 48-летний минский “смельчак”  занят своей обычной “работой”, в ночь на 21 декабря в Варшаве умер 37-летний известный белорусский журналист Никита Мелкозеров.

Родился в Хабаровске, еще в детстве переехал в Минск, где поступил на журфак БГУ и в 2012 году окончил обучение.

Начинал карьеру как спортивный журналист, работал в изданиях “Все о футболе” и Goals.by/Tribuna.com., затем перешел на Onliner.by, где и завоевал популярность как колумнист.

В 2020-м начал проект “Жизнь-малина”. Из-за преследований в Беларуси Никита Мелкозеров, как и сотни других журналистов, был вынужден эмигрировать  и с 2021-го жил и работал в Польше. 

На YouTube-канале “Жизнь-Малина”размещал интервью с известными людьми на самые разные темы, включая политику и спорт.

Мелкозеров также был популяризатором белорусского языка и автором YouTube-проекта об истории Беларуси “Загляне сонца”. Вот что он писал о себе в аннотации к нему: “До 2020 года я был довольно равнодушен к происходившему в стране. Сейчас я открываю в себе способность гордиться белорусским языком и получать удовольствие от его звучания. А также чувствовать некоторую силу от новых знаний об истории моей страны”.

Скороспостижный уход  Никиты Мелкозёрова вызвал немало вопросов, следствием чего появились обращения в польские правоохранительные органы провести всестороннюю и независимую экспертизу, чтобы установить причины смерти.  

Белорусские пропагандисты Григорий Азарёнок и Кирилл Казаков в своем эфире 28 ноября 2024 года призывали к физической ликвидации Никиты Мелкозёрова.

22  декабря 2025    13:53  

***

зноў чалом-шалом! Асобам, каторыя на волі, і тым, хто яшчэ не… Праўда, рыса паміж «воляй» і «няволяй» у нашым гаспадарстве істотна сцертая: шчасны той, хто гэтага не разумее.

Даўно прыкмечана: жыццё нярэдка імітуе літаратуру. Магчыма, тыя, хто чытаў правільныя мастацкія кнігі, уладаюць перавагай, бо здагадваюцца, чым усё скончыцца – а можа, і не… Дзе шмат ведаў, там шмат смутку.

Трывожным свістком для мяне 20 год таму сталася тое, што першы прэзідэнт фактычна паўтарыў словы обер-бандыта з п’есы Бертальта Брэхта «Кар’ера Артура Уі, якой магло не быць». Калі хто не помніць, А. У. там вымаўляе на адрас пажылога ўплывовага канкурэнта (меўся на ўвазе Гіндэнбург): «Мне сорок лет, вам – восемьдесят. Значит, Я с божьей помощью переживу вас». Дарэчы, пастаноўку п’есы – пад крыху іншай назвай, тыпу «Узлёт Артура Уі» – я паглядзеў у тэатры беларускай драматургіі, тады яшчэ сапраўднай «Вольнай сцэны» пад кіраўніцтвам рэжысёра Валера Мазынскага. Праз некалькі тыдняў пасля майго паходу ў тэатр на вул. Крапоткіна Лукашэнка сказаў пра Ельцына: «Я – малады прэзідэнт. Мне – сорак, а яму – восемдзесят». Рыгоравічу тады было 43, Мікалаевічу – 66. Кур’ёзна, што супер-пупер філолаг Ф. нават праз некалькі гадоў не «прасёк фішку», абмежаваўшыся ў сваім фаліянце пра Лукашэнку бяззубай, па сутнасці, заўвагай: «так няўрымслівы нашчадачак прагаворваецца пра тое, што чакае не дачакаецца скону горача любімага татулі».

Свядомы або несвядомы парафраз Брэхта сам па сабе дазваляў зразумець, куды мы коцімся. Прыкладна з таго часу праваахоўная сістэма РБ паскоранымі тэмпамі пачала ператварацца ў леваахоўную, і ейныя ахвяры не раз прыпаміналі творы Франца Кафкі, у прыватнасці, знакаміты «Працэс» (1914-1915). Вось у тэму нешта зусім новенькае… Пра стаўленне ў сучаснай Беларусі да спецыялістаў, пра тое, як выпадае прыніжацца і прасіць дазволу, каб зрабіць што-небудзь карыснае, ёсць іншы твор Ф. К. – «Замак» (1922). Нездарма ж калісьці жартуны спявалі: «Мы рождены, чтоб Кафку сделать былью».

Надоечы перакладаў на беларускую Канстытуцыю вольнага горада Кракава (1815) – дальбог, праз 200 гадоў тутэйшым заканадаўцам/правазнаўцам ёсць чаго павучыцца. Узяць хаця б артыкул ХVІІ: «Усе цывільныя і крымінальныя справы будуць разглядацца публічна. У вядзенні судовых спраў увогуле (асабліва тых, якія належаць найперш да крымінальнага права) будзе прымяняцца інстытут прысяжных, адаптаваны да мясцовых абставін, культуры і характару жыхароў». І «наш адказ Чэмберлену» – адносна свежая (05.12.2016) навіна з беларускіх парламенцкіх палёў: «Як паведаміла кіраўніца парламенцкай камісіі [па заканадаўстве] Наталля Гуйвік, у Беларусі не плануецца ўводзіць суд прысяжных». Дзіва што: не пасаромеўся ж старшыня Вярхоўнага суда РБ у лютым 2017 г. сказаць, што канцэпцыя судова-прававой рэформы, прынятая ў красавіку 1992 г., дзе прапаноўвалася ўвесці інстытуты міравых судоў і прысяжных засядацеляў, была «нежыццёвая», «супраць яе выказваліся юрысты-практыкі».

Канцэпцыю забілі і пахавалі ў 1997 г. – акурат тады, калі Валянцін Сукала быў прызначаны на сваю «хлебную» пасаду (многа цікавага пра гэтага «юрыста-практыка» можна даведацца тут, дарма што не гарантую праўдзівасці ўсіх звестак). Пазней быў чысты папулізм: абяцанка кандыдата ў прэзідэнты гр-на Лукашэнкі А. Р. у 2010 г. «будзе забяспечаны паўнавартасны спаборны судовы працэс, сфармаваны суд прысяжных…» – і прызнанне ў жніўні 2015 г.: «Нават калі я і казаў [пра суд прысяжных], то не казаў, што мы заўтра вырашым гэтую праблему». Гаспадар свайго слова – сам даў, сам забраў. Гэта ж ясна, што, раз узяўся, павінен быў вырашыць да чарговых сваіх «перавыбараў» (кастрычнік 2015 г.)…

Кафка, Лаа Шэ – колькі заўгодна, а параўнанне сучаснай Беларусі з экранізацыяй Оруэла мне неяк не даспадобы, «не каціць» яно. Чамусьці ў масавай свядомасці павялося: раз бамбізы з дубінкамі і аўтазакамі – значыць, Джордж Оруэл. Між тым вялікі брытанец маляваў раздушанае, цалкам падкантрольнае грамадства, дзе бунтаваць асмельваюцца адзінкі. У нас жа не так, і так не будзе – рот усім нязгодным заткнуць ніколі не ўдавалася, на вуліцы выходзяць тысячы. Я б сказаў, адбываецца вялацякучая (адрозна ад незабыўнай казкі Яўгена Шварца) барацьба калектыўнага Ланцэлота з калектыўным жа Драконам. Так, у сакавіку 2017 года «лепшыя людзі горада» прыбеглі прасіць Ланцэлота, каб ён «сышоў прэч». «Асабісты сакратар пана дракона» па меры неабходнасці выпускае камюніке, якія потым выдаляюцца… Усё, як паложана ў казцы. Нават жывёлы адыгрываюць сваю ролю ў гэтай фантасмагорыі. У Шварца кот – першая істота, якую Ланцэлот бачыць у горадзе, і яна моцна памагае рыцару. Можа быць, гэтым тлумачыцца знікненне коціка з кватэры Дашкевічаў падчас ператрусу напярэдадні 25 сакавіка? 🙂 Усё прагрэсіўнае чалавецтва хвалявалася за Леапольда, які вярнуўся да гаспадароў 26-га…

Чаму барацьба млявая? Мо таму, што абодва бакі харчуюцца бульбай, а там крухмал, які зніжае агрэсіўнасць. Праўда, гэта не зашкодзіла «праваахоўнікам» пад сцягам барацьбы з тэрарызмам цягам гэтага месяца прэвентыўна затрымаць дзясяткі актывістаў (палітолагу Алесю Лагвінцу, выхадцу з ЕГУ і руху «За свабоду», 23.03.2017 зламалі нос і збілі так, што нават рахманая Алена Анісім абурылася), а 25-26 сакавіка «ўпакаваць» сотні пратэстоўцаў.

Перад чарговым раўндам барацьбы – і нават пасля аднаўлення маштабных рэпрэсій – нейкія людзі з АБСЕ вялі актыўны дыялог з беларускімі чыноўнікамі, адзначалі «збліжэнне пазіцый». Асабліва зачапілі фразачкі італьянца, дэпутаціка Еўрапарламента Андрэа Р.: «Мы, вядома ж, адзначылі нашу пільную ўвагу адносна гэтых затрыманняў, тым больш напярэдадні заўтрашняй дэманстрацыі. Нам сказалі, што затрыманні зьяўляюцца чыста адміністрацыйнымі і цалкам адпавядаюць дзейнаму заканадаўству». Асоба кшталту былога пасла Ізраіля – «нам сказалі», мы рэтранслюем, а хто не схаваўся, сам вінаваты. 27 сакавіка для прыліку прапанаваў уладам «заставацца засяроджанымі на дыялогу… і неадкладна вызваліць усіх, хто быў затрыманы ў сувязі з дэманстрацыямі з нагоды Дня Волі 25 сакавіка». Няма даверу да гэтага слізкага спецдакладчыка, у свой час пакаранага ў Італіі за нейкае махлярства. «Еўропа» ведала, каго нам «сватаць», пачынаючы з канца 2000-х гадоў…

Мала хто цяпер у «дэмакратычным лагеры» cпадзяецца на рэальную помач з боку Захаду – усё ж на дварэ 2017 год, а не 1997-ы. Жыццё паказвае, што рэзалюцыі і справы ў пераважнай большасці заходніх палітыкаў дужа разыходзяцца (версію, чаму так адбываецца ў дачыненні да Беларусі, чытайце тут). A наш пільны аўтар Анатоль Сідарэвіч заўважыў, што «на вуліцах беларускай сталіцы з’явіліся аўтаматчыкі. Яны ўзброеныя нямецкімі аўтаматамі МР5. Нямецкімі аўтаматамі жыхарам нашай сталіцы не пагражалі вось ужо 72 гады – ад таго часу, як Менск пакінулі апошнія нацысцкія акупанты… Падзякуем Нямеччыне за чарговы клопат пра Ordnung у Беларусі?»

Патруль са «шмайсерамі», Мінск, 24.03.2017

Да Ізраіля некаторыя ставяцца лепей – прынамсі ставіліся да нядаўняга часу… Як пісала Маргарыта Акуліч у фэйсбуку (13.03.2017): «Ізраіль беларусы лічаць дэмакратычнай краінай. Калі ўжо ў Ізраілі няма [нармальных палітыкаў], то на каго спадзявацца?» Гэтак яна адрэагавала на чарговы візіт у Беларусь Софы Ландвер – міністаркі абсорбцыі, сустаршыні ізраільска-беларускага камітэта па эканамічным і гандлёвым супрацоўніцтве. Софа ў сябе расказала, напрыклад: «У час змястоўнай сустрэчы з міністрам Макеем я вынесла на парадак дня шэраг пытанняў. Перш за ўсё, пытанне пра выплату пенсій беларускім бокам сваім былым грамадзянам, якія жывуць у Ізраілі. Кіраўнік МЗС Макей адзначыў, што Беларусь гатовая аднавіць кансультацыі з ізраільскім бокам неадкладна, бо ў краіне назіраюцца прыкметы эканамічнай стабільнасці… Што ж, з’явілася надзея!».

Пра Софу ўсё даўно вядома – не тое што з яе мінулага візіту ў чэрвені 2016 г., а нават з ранейшых гадоў. Калі дыпламаваныя лагапеды і масавікі-зацейнікі займаюцца эканамічным супрацоўніцтвам, то потым і выходзіць, што «за студзень-лістапад 2016 года беларуска-ізраільскі тавараабарот склаў 83 мільёны долараў, знізіўшыся ў параўнанні з такім жа перыядам 2015 года на 30,8%».

Крытыкі гора-міністаркі апублікавалі з’едлівы артыкул на «Беларускай праўдзе», а ў фэйсбуку дабіліся таго, што С. Л. прыбрала свой «вясёлкавы» пост пра «надзею» і «прыкметы эканамічнай стабільнасці» – невялікая, але перамога. Насамрэч ВУП Беларусі за студзень-люты 2017 г., паводле афіцыйных звестак, скараціўся на 1% у параўнанні з аналагічным перыядам 2016 г. Сярэдні заробак у лютым знізіўся і склаў 716,5 рублёў, што менш за 400 USD (трэба дадаць, што безліч работнікаў нават у Мінску толькі марыць пра такі заробак). К 13 сакавіка «сілавікі» пачалі ўжо хапаць актывістаў – карацей, горшы час для паездкі ў Беларусь і размоў пра пенсіі цяжка было прыдумаць.

Іерусалім, Кнэсет. Галоўны рабін пасылае С. Ландвер у «сінявокую» (насамрэч не).

Затое! Беларусы збіраюць тысячы долараў на дапамогу арыштаваным. Няма сумневаў, што пратэсты прадоўжацца. Чаго б мне хацелася на наступны Дзень Волі, калі раптам ён будзе праходзіць прыкладна ў гэткіх жа ўмовах, як у 2017-м – каб шаноўныя арганізатары мелі запасны план. Неабавязкова гуртом крочыць на галоўны праспект, дзе збольшага адміністрацыйныя будынкі; гэта зручна для журналістаў, але таксама і для ўладаў. 25.03.2017 апошнія падрыхтаваліся загадзя, нагналі «касманаўтаў»-амапаўцаў, рассеклі натоўп. Чаму б не «парваць шаблон», не сабрацца адносна невялікімі (150–200) групамі ў мікрараёнах тыпу Серабранкі, Уручча, Грушаўкі, Малінаўкі? Пакуль «сілы непрыяцеля» будуць засяроджаны ў цэнтры горада, ёсць сэнс арганізаваць шэсці пад нацыянальнымі колерамі ў «спальных раёнах», не просячы ні ў кога дазволу. Так свята закране больш абывацеляў, а нехта, бадай, і далучыцца да калон.

Безумоўна, падрыхтоўка такіх міні-шэсцяў вымагае пэўнай канспірацыі, і тут вопыт яўрэяў мог бы прыгадзіцца. Гірш Смоляр у кнізе «Менскае гета» пісаў пра 1941 г.: «Маёй галоўнай задачай было выбудаваць агульную структуру арганізацыі, асноўным ядром якой была б ячэйка, кожная – з дзесяці чалавек; на чале “дзясятак” мусілі стаяць надзейныя людзі, здольныя самастойна прымаць рашэнні ў крытычных сітуацыях».

Тое, што я бачыў на «Маршы недармаедаў» 15.03.2017, пакінула змяшаныя ўражанні. Людзей ішло даволі шмат – 2 тысячы, а мо і болей – аднак згуртаванасці яўна бракавала. Кожны крочыў, як хацеў, нёс, што хацеў, і крычаў, што жадаў. Свабода свабодай, але… Я выставіў наперад плакацік з надпісам супраць пастановы міністэрства культуры ад 30.01.2017 (неўключэнне Саюза беларускіх пісьменнікаў у спіс творчых суполак), амаль ніякай рэакцыі ад суседзяў не паступіла. Правяраць, вядома, не стану, але дапускаю, што, напрыклад, лозунг па матывах выказванняў «украінскай Жанны д’Арк» Надзі С. «Не жыдам ва ўрадзе!» таксама пакінуў бы натоўп абыякавым. Карацей, атамізаванасць пратэстоўцаў можа згуляць з імі кепскі жарт.

Прагнозы? Калі далей усё пойдзе па Шварцу, то Дракона мае змяніць Бургамістр… Добра гэта ці так сабе, вырашайце самі.

PS. Дзень Волі, у які 99 гадоў таму была прынятая Трэцяя Устаўная грамата БНР, сёлета адзначалі і ў Ізраілі – сціпла, але не без пафасу, з бел-чырвона-белым сцягам на ашдодскім помніку Янку Купалу, з чытаннем вершаў па-беларуску і на іўрыце.

Вольф Рубінчык, г. Мінск 

27.03.2017

wrubinchyk[at]gmail.com

Апублiкавана 27.03.2017  21:36

 

 

А. Санотенко и «еврейский вопрос»

Сегодня, 26 марта, в Бобруйске задержали нашего коллегу Анатолия Санотенко (на снимке), редактора газеты «Бобруйский курьер», который пришёл освещать народную акцию протеста.

Надеемся, беспредел последних недель прекратится в Беларуси, и Анатолия выпустят, как и всех других незаконно задержанных. А пока предлагаем его текст о «еврейском вопросе», опубликованный здесь в 2016 г.

Принцип и еврейский вопрос

(Девятая глава из романа-трансформера)

Все проблемы в Бобруйске начались с того, что из него уехали евреи.

– Таки уехали? – спросите вы.

– Таки – да, – ответим мы.

Уехали… Когда-то было более 80 процентов (при русских царях ещё, которые ввели «черту оседлости»), стало – меньше одного. Процента. (Но пока мы это писали – может, и ещё уменьшилось…).

В общем, дебет с кредитом не сводится. Нет, не сводится.

А ведь было, было! Сотни лавочек, 42 синагоги, свои типографии, где печатали Тору. Выходила газета – «Предпоследние новости» (возглавить которую, в возобновленном виде, через 90 лет угораздило Вацлава Сигизмундовича Принципа). Был свой театр, свои синема.

Даже цирк свой был, бобруйский.

Бизнес – процветал, государство тогдашнее в него не вмешивалось: плати подати – и работай.

Весь старый «кирпичный» Бобруйск и был построен именно в те времена. За десять лет с небольшим. С 1902 по 1914 год.

Ну, а потом… Потом – Первая мировая, и всё такое…

За ней – явилась (не запылилась) советская власть.

Оставшиеся (в смысле – не эмигрировавшие) граждане еврейской национальности в первое время даже были рады: все вокруг – свои, революционно или просто – по-доброму настроенные. Это те так думали (уточним), которые «встроились» в новые порядки. Ну а другие…

Другим (тем, которые не эмигрировали) было совсем нехорошо: синагоги, еврейские общины, – закрыли, имущество – забрали. Обучение в хедерах и иешивах – запретили. Даже иврит был запрещён! Что уж тут (и на чём!) говорить…

Большевики – чтоб им света белого больше никогда не видеть и такого же хлеба – разрушили хозяйственную структуру в местечках; еврейские ремесленники и торговцы потеряли работу, их лишили гражданских прав, приклеили (задолго до бесноватого Адольфа) бирку: «лишенец»…

«Лишенцам» нельзя было всё! И то, и то, и ещё – вот это…

Правда, чуть позже случился краткий передых – НЭП, Новая экономическая политика… Кто был посмелее, поопытнее в коммерческих вопросах, открыл свое дело – мастерскую, лавочку, магазин…

Но – ненадолго, потому что потом…

Потом наступили вообще «райские» времена.

ЧК-ОГПУ… Ну, вы поняли.

«Репрессии, репрессии – живут евреи весело», – грустно шутили в Бобруйске его «коренные жители».

«Тварь я дрожащая или право имею?» – между тем грозно размышляло молодое советское государство, плотоядно облизываясь на своих ничего не подозревающих граждан.

И решило – что имеет.

А в «твари дрожащие», стало быть, «занесло» всех его граждан, без разбору на национальности.

Отступление – касательно «права». Вот, скажем, убил кто-то человека – как мы его назовем? Правильно – убийцей.

А если государство убило 200000 из девяти миллионов жителей республики и ещё около 700000 – в лагеря отправило (многие там сами умерли, без «подсказки»), причём, невинных людей – просто под руку подвернувшихся, в общем-то…

Как это назвать?

Подвигом во имя будущих поколений?

Чтобы, так сказать, будущие поколения могли вкусно кушать и сладко спать, заложим в государственный «бюджет», – на уничтожение, – десять процентов населения? Почистим, проредим, на всякий случай, доставшийся нам от царей народец?

Так вот, называется это, если быть юридически точным, геноцидом, преступлением против человечности.

Евреев тогда тоже изрядно «почистили». Особенно – интеллигенцию, купечество. Чтоб не высовывалась и т. д.

И это ещё до немецких национал-социалистов. Свои постарались. Со-граждане! Как говорится, из Торы слов не выкинешь: что есть – то и есть.

Ну, а уж потом… Вот потом и пришли фашиствующие «немецкие товарищи», с которыми до того, до самого, последнего момента, Ёся Сталин шибко дружил – аж до не могу… Составление списков еврейского народа… жёлтую звезду на одежду… массовые расстрелы в Каменке, что под Бобруйском…

После войны евреев репрессировать вроде перестали (рассказывают, Сталин собирался, но «скоропостижно» не дожил). А вот «пятая графа», всякого рода тайные ограничения по национальному признаку, бытовой антисемитизм – никуда ни делись.

В общем, им – хватило. И как только приоткрылось окошко – они поехали… Кто – в Америку, кто в Австралию, кто – в Израиль. Так сказать, спасибо за всё, но больше – не надо.

Лет пятнадцать уезжали из Бобруйска евреи. С 70-х до начала 90-х. И – таки уехали…

Между тем Вацлав Сигизмундович всегда с ними ладил. С теми, кто остался. И они с ним – тоже.

В те недавние ещё времена, когда коммунисты не только коммунитствовали, но и антисемитствовали от души (хоть и исподтишка), Принцип – тогда совсем ещё молодой человек – сделал «граду и миру» «официальное заявление» (было это в другом населенном пункте – не в Бобруйске): раз вы так, – считайте, мол, и меня евреем.

Но – не вышло. Принципа продолжали считать Вацлавом Сигизмундовичем.

Наступили другие времена. На белых конях пронеслась Перестройка. Пятую графу отменили, границы – открыли, антисемитизм как идеологию (с временно свернутых знамен коммунистического режима) – убрали. И, как уже было сказано, «коренные жители» Бобруйска воспользовались «исторической возможностью» – поехали, поехали, поехали…

Сотнями, тысячами!

Но! – и в этом загадка Бобруйска – численность города при этом «исходе» еврейского народа не уменьшилась. А – если по арифметике, то должна бы.

Нет, как было 220 тысяч – так и осталось. Что за чудеса?

Ну, в общем, признаемся мы, в чём тут дело: место еврейских граждан в городе заняли окрестные жители, из деревень и прочих там сёл.

И тут «дебет с кредитом» тоже не сходится: было великое множество культурных, образованных, вежливых людей – приехало такое же количество сельских жителей. Горожан в первом, так сказать, поколении.

Ну, теперь вы понимаете, с чего начались все проблемы в Бобруйске?.. Так и мы об этом!

Санаценка Анатоль Казіміравіч, нар. 2.10.1969 г. у Бабруйску. У 1985-1989 гг. вучыўся ў Мастацкай вучэльні, з 1992 г. працуе ў журналістыцы, на цяперашні час выдавец і галоўны рэдактар газеты “Бабруйскі кур’ер”. Аўтар кніг вершаў “Пранізлівае быццё” (2001), “Праклятыя вершы” (2007), “Постскрыптум” (2013). Як паэт, празаік і драматург публікаваўся ў мясцовым, рэспубліканскім, а таксама расійскім друку.

Апублiкавана 26.03.2017  22:29

UPD. Пасля гутаркі ў міліцыі Святлану Галоўкіну, Аляксандра Чугуева, Змітра Суслава, а потым і Анатоля Санаценку адпусцілі без складання пратаколаў.

Дапоўнена 27.03.2017  10:37

***

Еще одна статья Анатолия, Бобруйск – дело тонкое… (28.03.2017)

Добавлено 28 марта в 20:12