Tag Archives: Максим Богданович

В. Рубінчык. КАТЛЕТЫ & МУХІ (39)

Шолам-алэйхем (не аўтар «Блукаючых зорак», а вітанне)! Што супольнага ў ксенафобіі, навукі і рэкламнага роліка для турыстаў? Хаця б тое, што яны трапілі ў найноўшы выпуск беларуска-яўрэйска-забаўляльна-брутальнага серыяла.

Ксенафобія ў апошнюю пяцігодку робіцца трэндам у «цывілізаваным свеце», а апошнія пару гадоў – і ў нашых краях, і на поўдні, і на ўсходзе… Брыдка выказаўся новы віцэ-спікер дзярждуры дзярждумы на Ахотным радзе пра выхадцаў з «рысы аселасці» (23.01.2017), але, да яго гонару, ужо 26 студзеня адрэагаваў на шматлікія пратэсты, стаў тлумачыць, што яго не так зразумелі… Калі ўвосень 2007 г. адзін беларускі дзеяч празрыста намякнуў, што яўрэі брудзілі ў Бабруйску, а ўвесну 2015-га ён жа прызнаўся, што даручыў яўрэяў «узяць пад кантроль/нармалізаваць», нават спробы неяк апраўдацца (не тое што прынесці прабачэнні) ад гэтага «спікера Беларусі» не было. Герменеўтыкай выпала займацца «прыдворным», П. І. Якубовічу і С. Б. Шапіру. Сэнс іхніх тлумачэнняў: «цар у нас харошы, гэта ён так жартуе».

Раз ужо ўспомніўся П. Я., які дагэтуль кіруе «галоўнай газетай»… У лістападзе 2007 г. ён нібыта ўзяў інтэрв’ю ў тагачаснага прэзідэнта Ізраіля Шымона Перэса і абяцаў апублікаваць гутарку ў «бліжэйшых нумарах» «СБ». У студзені 2009 г. я ўжо задаў пытаннечка праз бюлетэнь «Мы яшчэ тут!» – «Дзе інтэрв’ю?» – і засумняваўся, што Якубовіч увогуле размаўляў з Перэсам. Любы журналіст, які сябе крыху паважае, апублікаваў бы гутарку з кіраўніком дзяржавы (дзеля якой П. Я. і ляцеў у Ізраіль – за дзяржаўныя, дарэчы, грошы) у першы месяц пасля вяртання. І, вы не паверыце, некаторыя публічныя асобы нават трымаюць сваё слова! Думаю, к канцу 2017 г., да 10-годдзя візіта, інтэрв’ю-такі будзе прыдумана надрукавана: дзядуля Перэс памёр, абвергнуць нічога не здолее…

Ёсць у Мінску Андрэй Л., чалавек малады, але амбітны: пазіцыянуе сябе як камуніст і працуе ў адпаведнай газетцы, ахвотна «тусуецца» з «Нашай Нівай» і «Радыё Свабода», лупцуе «шкоднікаў дзяржавы» на рускамоўных афіцыёзных сайтах… Заўважыў яго нястомныя спробы асацыяваць з яўрэйствам то аўтара фотак з дзяўчынай, якая летась паказалася ў паўаголеным выглядзе ў цэнтры Мінска: «публіцыст Чайчыц зрабіў нечаканы вывад – раз помнік на плошчы не адлюстроўвае ні тэму халакоста, ні барацьбу Арміі Краёвай, дый увогуле – яўрэі ў Беларусі пацярпелі больш, чым самі беларусы – то фотаграфаваць можна што заўгодна і як заўгодна, маўляў, ты не на плошчы Перамогі, а ў сябе ў кібуцы» (16.01.2017), то калабарантаў: «штораз здзіўляюся, як наша ліберальная журналістыка (часта яшчэ і яўрэйская па нацыянальнасці) не цураецца рыторыкі, якую выкарыстоўвалі нацысты» (25.01.2017). У лукашэнкаўскай РБ такія далёка ідуць… Яго старэйшы калега Вадзім Г. з падобнымі поглядамі год таму адхапіў партфель дэкана «вядучага беларускага ўніверсітэта».

У 2012 г. мне цікава было жыць у Беларусі, зараз – не ўпэўнены. Жыццё вырастае з дробных рэчаў, а надакучлівай драбязы, намёкаў на тое, што такія, як я, тут чужыя, набіраецца ўсё болей. Зрэшты, разумею Арцёма Шрайбмана, які знаходзіць адхлань у працы на tut.by (палітычным аглядальнікам), піша папулярныя тэксты… Апошні з іх – пра магчымую выдачу Азербайджану Аляксандра Лапшына, выйшаў 22.01.2017 – набраў звыш 1000 каментаў, але якіх? Пару прыкладаў (перакладу на беларускую):

«Калі б Лапшын не быў яўрэйскай нацыянальнасці – ніхто б і пальцам не паварушыў. Аўтар артыкула – Шрайбман. ОК, але пры чым тут расійска-беларускія адносіны?» Па стане на 17.45 29.01.2017 дзве трэці чытачоў падтрымалі камент… (-48+97)

«Ну як жа так, Шрайбман? Быццам бы грамадзянін Беларусі і заўсёды падтрымліваў яе нацыянальныя інтарэсы нават у канфрантацыі з Расіяй. Але як толькі справа дайшла да іншага яўрэя і Ізраіля, то бывайце, прынцыпы» (-3+20) (!)

А ў Ізраілі шмат хто, наадварот, лічыць Лапшына рускім і з гэтай прычыны не хацеў за яго заступацца… Ігаль Шн-н, 05.01.2017: «Мне ён не свой – звычайны эмігрант і нават не частка майго народу» 🙁

Карацей, не здзіўлюся, калі і мяне пасля папярэдняй серыі, дзе прапаноўваліся «Злучаныя штаты» Беларусі, Літвы і Украіны, палічаць агентам «Масада», cусветнага яўрэйскага кангрэса або літоўскім/украінскім запраданцам 🙂 Хаця ідэя «Міжмор’я» не новая, ёй амаль сто гадоў. Як выявілася, у маі 2012 г. яе даволі шырока абмяркоўвалі ў беларускай інтэрнэт-супольнасці, і варыянт «Балта-Чарнаморскі калектар без Польшчы» апынуўся на 2-м месцы з 39,2% (113 з 288). Цікава, што і тут ідэю падтрымала прыкладна 40% актывістаў – 13 з 30… Можна зрабіць выснову, што яна не пустая; калі б палітычныя партыі ўключылі яе ў «парадак дня», то павялічылі б колькасць сімпатыкаў у 1,5-2 разы. І, верагодна, выйгралі б адпаведны(я) рэферэндум(ы).

Неабходнасць дамаўляцца з ужо сфармаванымі элітамі дзвюх дзяржаў, выпрацоўваць агульныя «правілы гульні» разрэдзіла б ксенафобію асобных беларускіх дзеячаў. Былы палітзняволены Мікалай Дзядок небеспадстаўна разважае пра збліжэнне часткі «апазіцыі» з Лукашэнкам на глебе нелюбові да пуцінскай Расіі ды сіндрому «асаджанай крэпасці» (любым коштам бараніць сінявокую Беларусь…) Яўрэям ды іншым меншасцям гэты сіндром можа выйсці бокам.

Адзін тутэйшы палітызаваны літаратар яшчэ ў красавіку 2015 г. вяшчаў на ТV: «нашым войскам кіруюць расейцы, а сілавымі структурамі жыды» (хіба запісаў у «жыды» Віктара Шэймана, ніякага не яўрэя). Няма звестак пра тое, што за 2 гады Н. змяніў сваю пазіцыю; больш за тое, у 2016 г. спадар «нечакана» ўспомніў словы Ларысы Александроўскай пачатку 1970-х пра Айзіка Кучара, што «ён Купалу і забіў… Ён напісаў данос, праз які Купалы не стала».

Літаратуразнавец Кучар сапраўды быў нягоднікам, як і многія іншыя ў сталінскую эпоху, але доказаў яго датычнасці да смерці Янкі Купалы 28.06.1942 няма (зрэшты, яшчэ не даказана і тое, што ў гатэлі «Масква» адбылося наўмыснае забойства). Былы камсамольскі актывіст зрабіў агаворку («Не маем на руках ніякіх дакументаў, таму нічога сцвярджаць не можам»), аднак, мяркую, пасля яго інтэрв’ю ў свядомасці слухачоў асадачак-такі застаўся… Па-мойму, тут працуюць тыя ж паліттэхналогіі, што і ў Расіі (дадзена: факты сервілізму асобных савецкіх яўрэяў + ксенафобныя стэрэатыпы ў грамадстве; задача: перакласці адказнасць за рэпрэсіі, а ўскосна і за гаротны стан сучаснай культуры, на тых, хто жыў «за рысай аселасці»; мэта: умацаваць свае пазіцыі). І вось папулярны сайт выдае 23.01.2017: «На думку даследчыкаў, галоўную ролю ў знішчэнні Купалы сыграў вядомы пагромшчык беларускай літаратуры Айзік Кучар»…

У масавай свядомасці ўсё менш элементаў рацыяналізму, і гэта часам проста палохае. Напэўна, адна з прычын – хранічнае недафінансаванне навуковай сферы, заўважанае нават у афіцыйных установах. Прадстаўнікі Інстытута эканомікі Акадэміі навук адзначылі ў верасні 2016 г.: «Кадравы патэнцыял беларускай навукі за апошнія пяць гадоў скараціўся на 17,5% супрацоўнікаў і 14,7% даследчыкаў, скарацілася і колькасць спецыялістаў вышэйшай кваліфікацыі: дактароў навук – на 13,1% і кандыдатаў навук – на 10,2%». Ну, дзіва што… Параўнаем долю выдаткаў на навукова-даследчую дзейнасць (R&D) у валавым унутраным прадукце дзвюх краін за Лукашэнкам і Нетаньягу. Дакладных звестак пра Ізраіль 2015-2016 гг. я не знайшоў, але таблічка і так гаварушчая. Лічбы азначаюць працэнты ад ВУП:

Краіны/гады 2010 2011 2012 2013 2014 2015 2016
Беларусь 0,69 0,7 0,67 0,69 0,69 0,52 0,52
Ізраіль 3,93 4,01 4,13 4,09 4,11 ~4,1 4,214,4

Заўважана: калі доля выдаткаў «на навуку» ў ВУП меншая за 1%, то даследчыкі разбягаюцца, як тыя грыбы ў чарнобыльскім лесе… Думаю, тупы кантроль ідэолагаў над навукоўцамі быў другой па значнасці прычынай «скарачэння кадравага патэнцыялу», а мо і першай. Ад таго, што 2017-ы спецыяльным рашэннем абвешчаны ў Беларусі «Годам навукі», наўрад ці нешта істотна зменіцца. Навуцы, мяркуючы па наказах «лідара», надалей наканавана быць служанкай ідэалогіі… Ну, «апорай» – якая, урэшце, розніца? І якой павагі да юрыдычнай навукі з яе прэзумпцыяй невінаватасці можна чакаць у краіне, дзе в. а. прэзідэнта прабівае дно, да суда абвяшчаючы арыштаванага прадпрымальніка К-ча злодзеем? Тут і ціск на суддзяў, па-мойму.

Як самі да сябе ставімся, так, у прынцыпе, да нас. На пасяджэнне № 2 «інтэлектуальнага клуба Святланы Алексіевіч» (26.01.2017) з Масквы запрасілі Станіслава Бялкоўскага, які ўважае сябе за «фэйкавага палітолага». У Мінску, пішуць, ён дагаварыўся да таго, што паліталогіі як навукі агулам не існуе. Дзякуй, дзядзечка, расплюшчыў вочы – восем гадоў ва ўніверсітэце і аспірантуры я займаўся «абы-чым». Не так крыўдна за сябе, як за калег, паспяховых выпускнікоў беларускага ЕГУ, якія зараз працуюць у Францыі, Вялікабрытаніі, Польшчы, Літве…

Яшчэ пару штрышкоў, якія сведчаць пра стаўленне да навукоўцаў, жывых і памерлых. 24 лістапада 2016 г. мелася адбыцца міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Максім Багдановіч: дыялог з часам», аднак за некалькі тыдняў арганізатары (міністэрства культуры, музей імя Багдановіча) перанеслі яе на 21.12.2016. Тым не менш у передавіцы афіцыйнага выдання, разлічанага на суайчыннікаў за межамі Беларусі («Голас Радзімы», № 46, 08.12.2016) чорным па белым напісана, што канферэнцыя прайшла… Браво, рэдактар Харкоў – годны вучань Паўла Ізотавіча!

Канферэнцыя 21.12.2016, дарэчы, была даволі змястоўная: каторы раз паказала, што Багдановічам цікавяцца не толькі ў Беларусі, а і ў Балгарыі, Расіі, Украіне… нават у Кітаі. З Ізраіля чамусьці ніхто не завітаў 🙁

А вo які дарожны паказальнік вісіць на заходнім выездзе з Мінска (вул. Прытыцкага). Яго там штодзённа бачаць тысячы людзей.

Мінск, 29.01.2017

І мала каго абыходзіць, што «ажабрачылі», сказілі прозвішча выдатнага чалавека – акадэміка Антона Раманавіча Жэбрака, 115-годдзе якога нядаўна адзначалася біёлагамі. У 1940-х прэзідэнт Акадэміі навук БССР нямала ваяваў з лысенкаўцамі – мо яны і «ўзялі рэванш»? Не хочацца ў гэта верыць, тым болей што на самой вуліцы, дзе ўсцяж прыватны сектар, прозвішча напісана правільна.

Мінск, 29.01.2017

Аднак не дужа веру і ў тое, што памылку хутка выправяць: «Кансцітуцыйны суд», «Шучын» і «Beiruta st.» пакуль застаюцца там, дзе былі.

З улікам адзначанага не магло здзівіць, што назоў роліка «Belarus. Above expectations» ад Нацыянальнага агенцтва па турызму (НАТ), пераклалі з англійскай як «Беларусь. Звыш за чаканне». НАТ – гэта нешта накшталт PR-аддзела тутэйшага міністэрства спорту і турызму, на ролік выдаткавалі каля 15 тыс. USD. Можна было выбраць граматычна слушны варыянт: «больш за чаканні» або «звыш чаканняў». На жаль…

Музыка, спецыяліст па рэкламе Фёдар Жывалеўскі рагоча з роліка НАТ (Мінск, 26.01.2017)

Змест гэтай прадукцыі – асобная песня. Многія недахопы ўжо былі адзначаны ў каментах пад ролікам, які я ацэньваю на тры з мінусам па пяцібальнай шкале; наўрад ці ён завабіць масу турыстаў у Беларусь. Крыху лепшы крэатыў выдала НАТ, апелюючы да англамоўных іудзеяў («Belarus. Following the Shtettle roads») – тут, бадай, тройка з вялікім плюсам або чацвёрка з маленькім мінусам. Прэтэнзія на філасафічнасць заслугоўвае ўхвалы 🙂

Вольф Рубінчык, г. Мінск

29.01.2017

wrubinchyk[at]gmail.com

Апублiкавана 30.01.2017  07.00

***

Водгук: 
Пра Алеся Кучара
Айзіка Евелевіча я ведаў з 1964 г. (мне тады было 16 гадкоў). Вельмі цікавы суразмоўца ён быў, але па ўмовах таго – савецкага – часу шмат што ўтойваў, не мог агучыць. І паперы, пэўна, не даверыўся.
Нехта назваў Айзіка Евелевіча пагромшчыкам нашай літаратуры. Але на гэтага пагромшчыка таксама былі пагромшчыкі. Тут трэба ўспомніць хоць бы 1932-гі.
У 1932-м бальшавікі не хацелі і не давалі адзначыць 50-годдзе Янкі Купалы ў БССР. І толькі тое, што ў Заходняй Беларусі Антон Луцкевіч з нумара ў нумар “Беларускага Звону” друкаваў сваю працу “Янка Купала як прарок Адраджэння”, тое, што на восень 1932-га была анансавана ўрачыстасць у гонар Купалы і Коласа ў Вільні, змусіла бальшавікоў наладзіць вечарыну і ў Менску.
50-годдзе Купалы адзначылі ў верасні. 10 верасня газета “Савецкая Беларусь” паведаміла сваім чытачам, што на гэты дзень (а не на 7 ліпеня, як запісана ў Купалавай метрыцы) прыпадае дзень нараджэння Паэта. У гэты ж дзень у Менску адбылася вечарына ў гонар Купалы. Адбылася, прашу заўважыць, у Габрэйскім тэатры. А дакладчыкам быў габрэй Алесь Кучар. Гэты яго даклад надрукавалі і ў газеце “Літаратура і мастацтва”, і ў часопісе “Полымя рэвалюцыі”. Аднак неўзабаве ў друку з’явіўся артыкул Лукаша Бэндэ, у якім пільны камісар літаратуры ўказаў на ідэйна-палітычныя памылкі ў дакладзе таварыша Кучара. Справа дайшла да Цэнтральнага Камітэта КП(б)Б, але з тае прачыны, што Айзік Кучар быў яшчэ камсамольцам, ЦК партыі даручыў разабрацца з ім Цэнтральнаму Камітэту камсамола Беларусі.
Той, хто нешта ведае пра маральна-палітычную атмасферу 1930-х, можа здагадацца, якія перажыванні напаткалі камсамольца Кучара. А яшчэ лепш было б паназіраць, як бы паводзілі сябе ў той атмасферы сучасныя крытыкі Кучара.
Шкада, што ўсяго гэтага я не ведаў у тыя гады, калі мог размаўляць з Айзікам Евелевічам. Цікава, пачуў бы я ад яго падрабязны каментар ці Айзік Евелевіч, як ён гэта ўмеў, перавёў бы гаворку на нешта іншае?
І яшчэ з прачытанага. На Кучара пісалі ў інстанцыі. Што-колечы ўжо апублікавана. Не помню ўжо, хто з гэтых пісакаў назваў быў Айзіка Евелевіча ці то кішаньковым, ці то набліжаным Купалавым крытыкам. Вось як! Блізкі да Купалы крытык. Шкада, што і гэтага я не ведаў у той час, калі мог размаўляць з “пагромшчыкам” Кучарам.
Анатоль Сідарэвіч, г. Мінск
Апублiкавана 01.02.2017  17:52

В. Рубінчык. КАТЛЕТЫ & МУХІ (35)

Жыццё ўсё больш і больш дзівоснае… «Всё чудесатее и чудесатее», як сказала б кэралаўская Аліса (ёсць верагоднасць, што яе прыгоды ў Залюстроўі выйдуць асобнай белмоўнай кнігай у 2017 г.) або «всё тот же анекдот», паводле глускага газетчыка Навума Сандамірскага. Так ці іначай, каб тут існаваць, патрэбна жалезабетоннае пачуццё гумару.

Міністр адукацыі Жураўкоў, які хаваўся ад Ганны Канапацкай, а заадно ад нашых заўваг, 15.12.2016 зволены (ну, для яго сям’і гэта не так смешна, тым болей усё адбылося па-хамску, без папярэджання). На яго месца прызначылі чыноўніка 1964 г. нар., і таксама з юбілейным медалём, толькі не «70 год Перамогі ў вайне», а «60 год». От цікава, а ў чэргах іх пускаюць уперад, як франтавікоў?.. Нейкі час у міністэрстве, калі меркаваць паводле афіцыйнага сайта, увогуле панавала двоеўладдзе. Рускамоўная версія прадстаўляла аднаго таварыша, белмоўная – другога (cкрын ад 16.12.2016, 17:59).

Ну Гайдай жа самы настаяшчы: «Так што, выходзіць, у вас два міністры?» – «Выходзіць, два… І цябе вылечаць, і цябе вылечаць, і мяне вылечаць».

Дзіўна, што кудысьці падзяваліся аўтары сайта «Навінкі сёння», іх пляцоўка не абнаўляецца з канца верасня. Праўда, кіслотная атмасфера не спрыяе развіццю «сатырычна-парапалітычных» блогаў – у нас і праставатыя жарты па завядзёнцы не дужа цэняцца. Во натрапіў на рэцэнзію Міколы Хведаровіча, які ў 1958 г. адгукнуўся на дэбютны зборнік Уладзіміра Караткевіча:

«Верш “Вадарод”, цікавы па зместу і па-майстэрску выкананы, не задавальняе завяршэннем развагі. Вядома, што атамная энергія вынайдзена нашай навукай (! – В. Р.) не для знішчэння, а для росквіту чалавечага шчасця, але гэтая вынаходка выкарыстоўваецца капіталістамі супраць прагрэсу і дэмакратыі, для імперыялістычных захопніцкіх мэт. Аб гэтым паэт мог сказаць проста і выразна, а ён піша (цытуем радкі па зборніку «Матчына душа»):

Бы сарваўся вар’ят утрапёны і злосны

Прах старых гарадоў дасягае нябёс,

З дзіркай ў чэрапе гінуць дваццатыя вёсны,

Плывуць горкія рэкі жаночых слёз.

Недарэчныя ў гэтым месцы і такія радкі:

У паэтаў дрэнных шпурлялі б бананамі,

(Эстэтычней, ніж яек пратухлых пах).

Такія жарты ў такім сур’ёзным месцы проста не да месца, бо гэты жарт сам па сабе знімае ўсю вастрыню выказанай думкі».

* * *

Пасля Чарнобыля і Фукусімы ведаем мы пра «росквіт чалавечага шчасця», і выходзіць, што Караткевіч востра прадчуваў бяду, а больш вопытны Хведаровіч – на жаль… Ды справа нават не ў гэтым, а ў шчырай перакананасці беларускага літаратара (не найгоршага, які да таго ж сам у 1932 г. досыць плённа жартаваў у зборніку «Ха»), што цноту з гарэзіяй вымешваць няможна…

У дадатак старэйшы калега, нядаўна выпушчаны з лагера, адлупцаваў «маладога» за жартаўлівы верш «Як размаўляюць звяры і птушкі»: «Чытаеш і дзіву даешся. Няўжо ў наш час гэта такая важная і вострая тэма, як размова жаб, вуркатанне галубоў і пеўня?»

Што б сказаў бедны Хведаровіч, пагартаўшы новы зборнік Віктара Жыбуля «Дзяцел і дупло», куды ўключаны, напрыклад, такія радкі пра дзённік Максіма Багдановіча:

Нацешымся дзівоснаю кабетаю,

Якой зачараваны быў Максім,

з Гагарыным узмыем над планетаю

і з Каліноўскім сумна павісім.

Напэўна, не паверыў бы анатацыі: «Іронія, гратэск, «чорны» гумар, давядзенне да абсурду, гульня словаў і сэнсаў здольныя не толькі выклікаць усмешку (у мяне дык і рогат – В. Р.), але нярэдка і задумацца над рознымі праявамі нашай зменліва-зманлівай рэчаіснасці (такі задумваўся – В. Р.)». Пайшоў бы шукаць печку-буржуйку…

Да чаго хілю – ахвяры і пакутнікі не заўсёды становяцца героямі, дарма што з іх раз-пораз лепяць герояў. Папраўдзе, дужа рэдка становяцца… Той жа Хведаровіч побач з іншым былым вязнем, Уладзімірам Дубоўкам, увосень 1958 г. у хоры з кіраўнікамі Саюза пісьменнікаў БССР Броўкам, Глебкам ды інш. ганіў Пастарнака, хоць мог бы, напэўна, і прамаўчаць.

«Літаратура і мастацтва», 01.11.1958

Нядаўна Ганна Севярынец, шанавальніца і даследчыца творчасці аўтара «маёй шыпшыны», патлумачыла паводзіны свайго ўлюбёнага паэта: «Дубоўку… прымусілі выступіць на адным з такіх сходаў. Ён толькі нядаўна быў рэабілітаваны, таму не мог адмовіцца… Што зрабіў Дубоўка? Ён расказаў кітайскую легенду: «Адзін мастак сказаў: я зраблю цуд. Ён працаваў некалькі гадоў і стварыў маленькую малпачку. Вось тое самае зрабіў Пастарнак». Ці асудзіў ён Пастарнака? Вялікае пытанне… Калі слухаць выступ Дубоўкі, ведаючы Кітай так, як ведаў яго паэт, пачуем: Пастарнак сказаў, што зробіць цуд, і – зрабіў яго. Ясная рэч, ніхто з прысутных гэтага не зразумеў – і дзякуй богу».

На мой сціплы одум, сказаць так, што ніхто нічога не зразумеў, – усё роўна што не сказаць. У «сухой рэшце» засталося наступнае: надломленага пісьменніка нацкавалі на калегу і зафіксавалі гэта для публікі на старонках газет (пазней той жа трук удаўся з Васілём Быкавым, калі яго подпіс у 1973 г. фігураваў пад калектыўным лістом з асуджэннем Аляксандра Салжаніцына і Андрэя Сахарава). Тут бачыцца найперш урок для моладзі ад партбосаў: калі нават такія «маманты», як Дубоўка і Быкаў, гнуцца, то загонім і вас у казіны рог – нават не спрабуйце «высоўвацца»…

У Беларусі тактыка выявілася паспяховай у тым сэнсе, што толькі адзінкі ў 1960-70-х наважваліся вольна выказвацца і дзейнічаць. Сярод іх быў ураджэнец Бабруйска Міхась Кукабака, якому нядаўна споўнілася 80. З іх каля 17 правёў у турмах, лагерах, вар’ятнях, так што яму ёсць што ўспомніць. Чалавек з няпростым характарам, як гэта вынікае з перапіскі на «Мы здесь» (не блытаць з «Мы яшчэ тут!») у 2005 г. Добра, што нарэшце выйшла і прэзентавана прысвечаная яму кніга. Цяпер Кукабака жыве ў Маскве і папярэджвае беларусаў пра небяспеку ад ворага, пуцінскай Расіі.

Cярод экс-сядзельцаў сучаснай Беларусі ёсць тыя, хто змагаецца, а ёсць тыя, хто піша кнігі пра сваё былое змаганне. Да апошніх, відаць, трэба аднесці і Андрэя Саннікава, згаданага ў 33-й серыі. Шэсць гадоў таму ён абяцаў «змяніць лысую гуму». Потым да вясны 2012 г. знаходзіўся за кратамі, адкуль у 2011 г. гукнуў, што ў снежні 2010 г. пры «чэсным» падліку галасоў мусіў выйсці ў другі тур з Лукашэнкам і па-ранейшаму лічыць сябе кандыдатам у прэзідэнты. Цяпер – недзе на Захадзе.

Я б, можа, не цікавіўся так паваротамі яго лёсу, каб не кніга Саннікава «Белорусская американка». Нейк сумна, калі чалавека, асноўным дасягненнем у палітыцы якога ёсць «Хартыя-97» (надоечы яна зноў папіярыла «Легендарнага генерала Булак-Балаховіча», акуратна адцэнзураваўшы арыгінал з «Гістарычнай праўды», дзе ёсць слова «погромщик», і заблакаваўшы мой камент пра ўдзел балахоўцаў у антыяўрэйскіх акцыях), прэзентуюць так: «Хочацца верыць, што калі-небудзь мой народ выбера іменна такога прэзідэнта. Выбера будучыню».

Пачытаў у бібліятэцы пісьмо 1949 г., падпісанае бацькам палітыка Алегам Саннікавым, і знік яшчэ адзін козыр Андрэя Алегавіча, 1954 г. нар. («патомны інтэлігент»). Газета «Сталинская молодежь», 23.03.1949:

Яшчэ былі заявы пра адну з найлепшых беларускіх п’ес («Тутэйшыя» Янкі Купалы) тыпу «камедыя гэта супярэчлівая і ідэйна невыразная», спасылкі на такіх аўтарытэтаў у галіне тэатразнаўства, як Сталін і Маа Цзэдун (ужо ў кнізе 1961 г.). На даволі хісткім падмурку быў пабудаваны дабрабыт сям’і С. у савецкую эпоху. Ясная рэч, нашчадкі не абавязаны крочыць сцяжынамі продкаў, і дэ-юрэ прэтэнзій быць не можа, але мне блізкая думка Дзмітрыя Быкава аб тым, што «мы адказваем за грахі бацькоў», прынамсі ў маральным плане. Падобна, «творчую спадчыну» бацькі былы лукашэнкаўскі чыноўнік не адрэфлексаваў, без чаго цяжка было спадзявацца на прагрэс у палітыцы. Можа, зараз?..

Дапраўды, што замінае папрасіць прабачэння ў нашчадкаў сусветна вядомага фалькларыста Льва Барага (ён не загінуў, аднак пасля 1949 г. быў вымушаны з’ехаць у Башкірыю)? Калі гэты акт будзе шчырым, то я ўпэўнены, што Андрэй Саннікаў яшчэ здолее «ўскочыць у цягнік», рэальна вярнуцца ў палітыку.

* * *

Набліжаецца Новы год, карціць падвесці вынікі. Стрэлка сімвалічнага «гадзінніка Суднага дня», прыдуманага ў 1947 г. навукоўцамі з Чыкагскага ўніверсітэта (блізіня да 12 сімвалізуе небяспеку), стаіць усяго ў трох мінутах ад крытычнага моманту… Так блізка яна не знаходзілася з 1984 г. На гэтым фоне мясцовая мітусня, асабліва перастаноўкі чыноўнікаў, істотна блякне. I ўсё ж выкажу сваё стаўленне да кампаніі за адстаўку міністра ўнутраных спраў, якога папракаюць, сярод іншага, і тым, што «засвяціўся» на парадзе 9 мая 2015 г. у форме камісара НКУС. Ён і канспіролаг – лічыць, што супраць міністэрства, як самай моцнай галіны ўлады, вядзецца мэтаскіраваная кампанія дыскрэдытацыі (звычайна, дадам ад сябе, удары наносяцца якраз па слабейшых кропках). Каментатары, пачынаючы ад Юрыя Зісера, небеспадстаўна заўважылі, што дыскрэдытуюць сябе «органы аховы парадку» перадусім самі.

Ужо не адзін месяц збіраюцца подпісы пад петыцыяй да Лукашэнкі, каб зволіў міністра… Не набралося і 1500. Там, дзе людзі звяртаюцца да міністра і пералічваюць вапіюшчыя факты, прапануючы яму «навесці парадак» або добраахвотна пайсці ў адстаўку, справы крыху лепшыя – лік падпісантаў набліжаецца да 5000.

Шансаў, што петыцыі спрацуюць, няшмат, мо 0,01%. Зараз я рэдка ўдзельнічаю ў справах, пра якія загадзя ведаю, што поспеху не будзе. Дый міністры ў цяперашняй сістэме – пешкі, не кажучы пра большасць чыноўнікаў ніжэйшага рангу (тыя – проста клеткі на шахматнай дошцы). Вопыт як бы намякае, што асноўныя рычагі кіравання крэпка трымае адміністрацыя, а пры ёй – Савет бяспекі, дзе куды большую вагу мае чалавек з імем Віктар. Тое, што Віктар Аляксандравіч у 30 гадоў стаў памочнікам прэзідэнта па нацыянальнай бяспецы і застаецца ім дасёння, нягледзячы на сумневы ў яго кампетэнтнасці (асабліва пасля выбуху ў мінскім метро ўвесну 2011 г.), ёсць куды большай праблемай, чым «касякі» асобных службоўцаў. Зацята змагацца з аматарам святочных маскарадаў – значыць не глядзець у корань.

Што да партыйца, які ўзяў міністэрства адукацыі – на першы погляд ён выглядае цемрашалам (напрыклад, 07.11.2016 у якасці «віцэ-мэра» адкрываў помнік Леніну ля Трактарнага завода), аднак наўрад ці здолее абваліць сістэму больш, чым ужо абвалена. Хіба стане больш камуністычных суботнікаў, будзе вернута абавязковая школьная форма (таварыш К. пра гэта даўно марыў). З іншага боку, прасочваецца заканамернасць: чыноўнічкі – за выняткам аднаго-двух – займаюцца ў нашай краіне зусім не тым, што любяць і ўмеюць. «Лібералаў» шэф прымушае (ладна, самі згаджаюцца) «біць па штабах», а цемрашалаў – гуляць у лібералізм. Карацей, не ўсе страхі ад прыходу першага сакратара ЦК КПБ ва ўрад цалкам абгрунтаваны. І я застаюся на сваёй пазіцыі канца 2015 г.: Беларусь ужо шмат гадоў аб’ектыўна не савецкая краіна. Восем дэпутатаў ад кампартыі ў палаце прадстаўнікоў узору 2016 г. (са 110), нават са сваім хлопцам ва ўрадзе, не вернуць нас ні ў сталінскі, ні ў брэжнеўскі «сацыялізм»: дзікі капіталізм у нас у асноўным пабудаваны. Ура, таварышы?..

Вольф Рубінчык, г. Мінск

16.12.2016

wrubinchyk[at]gmail.com

Ад рэдакцыі. Мы не заўсёды згодныя з суб’ектыўнымі ацэнкамі нашых аўтараў, у тым ліку і В. Рубінчыка.

Апублiкавана 16.12.2016  20:38

В. Рубінчык. КАТЛЕТЫ & МУХІ (34)

Меркаваў ужо прыпыніць серыял, прынамсі да Новага года, але падзеі разгортваюцца ў такім рэчышчы, што «не магу маўчаць» (С). На мінулым тыдні па падазрэнні ў «распальванні варожасці» і г. д. былі арыштаваны трое грамадзян Беларусі, «праімперскіх» публіцыстаў: мінчукі Юрый П., Сяргей Ш., брэстаўчанін Дзмітрый А. Супраць іх знаходжання пад вартай маю довады маральныя, юрыдычныя і палітычныя.

Маральны аспект палягае на тым, што, завёўшыся, рэпрэсіўная машына патрабуе паліва і зазвычай імкнецца караць вінаватых ды невінаватых. Гора-прагназіст Сяргей П. (ён жа намрэдактара не абы-якой беларускай газеты) не без іроніі прыгадаў «шматпавярховае» выказванне пастара Німёлера: «Калі прыйшлі па камуністаў, я маўчаў, бо не быў камуністам. Калі прыйшлі па яўрэяў, я маўчаў…» і г. д. Насампраўдзе наіўна думаць, што наступнымі «вярблюдамі» не будуць тыя, хто цяпер цешыцца: «Далі чосу “рускаму міру”!» Зрэшты, гэта добра сфармуляваў Віталь Цыганкоў, з якім я разыходжуся ў многіх пытаннях, але сёння пагаджуся: «у найлепшым выпадку будзе раўнавага — і “нам” пры цяперашнім рэжыме па-ранейшаму будзе даставацца».

І тут мы павольна пераходзім да юрыдычнага аспекту. Насцярожвае цьмянасць канкрэтных абвінавачванняў, што, зрэшты, характэрна для прадукцыі органаў правапарадку і не толькі (узгадаем нядаўні «прысуд» 77-гадоваму майстру з Разані, вынесены тутэйшай федэрацыяй шахмат). Няясна, што паказала экспертыза і хто выступаў у ролі экспертаў. Ведаючы, як ацэньваўся ў судах змест часопіса «Шахматы» ў 2003 г. і альбома «Belarus Press Photo 2011» у 2013 г., я не збіраюся давяраць экспертнаму заключэнню, не прачытаўшы яго. Тым не менш следчыя органы палохаюць, што арыштаваным пагражае ад 5 да 12 гадоў.

У сеціве блукаюць асобныя цытаты з падазраваных аўтараў, тыпу: «Беларусь – звар’яцелая недадзяржава, якая імкнецца звярнуць сабе шыю на Майдане паводле прыкладу суседзяў» (Дзмітрый А.), «беларусы ссумаваліся па “ветлівых людзях” (Сяргей Ш.; маюцца на ўвазе інтэрвенты з РФ)». Безумоўна, я, дый большасць суайчыннікаў, пад гэтым ніколі не падпішуся. Аднак выглядае, што у тых допісах больш суб’ектыўных меркаванняў, чым заклікаў… Прыніжэнне нацыянальнага гонару таксама трэба яшчэ даказаць – здаецца, наўпрост нідзе не гаворыцца, што адзін народ горшы за другі. Карацей, шкода ад гэтых тэкстаў – з якімі можна і трэба спрачацца ў СМІ, а лепей бы прапанаваць дыхтоўную альтэрнатыву – для беларускай дзяржавы невідавочная. І нават многія прыхільнікі судовага пераследу, заўзятыя змагары з «рускім светам» кажуць: «Лепей бы гэтым пісакам далі штраф, чым садзіць». Ізноў жа, не лічу старшыню Беларускай асацыяцыі журналістаў аўтарытэтным адмыслоўцам, ды ён заўважыў слушна: «Калі ёсць рэальная пагроза — так, трэба «садзіць». Калі не, то не. Ці была ў дадзеным выпадку ад “адэптаў рускага свету” рэальная пагроза? – Я яе не бачу”».

І аспект палітычны. Зусім не падобна, што «смелы» крок (атака на карэспандэнтаў расійскага інфармагенцтва, афіцыёзнага, але фармальна недзяржаўнага) палепшыць аўтарытэт беларускай улады ў свеце, асабліва ў Расіі. Цень жа ад крокаў дзяржаўных службоўцаў падае на многіх з нас. Калі ў выпадку з Уладзіславам Баўмгертнерам – нагадаю, расійскага бізнэсоўца, шэфа «Уралкалія», арыштавалі ў Мінску ў жніўні 2013 г. пасля сустрэчы з прэм’ер-міністрам РБ – справа мела палітычнае адценне, але яе яшчэ можна было замаскаваць пад «спрэчку гаспадарчых суб’ектаў», то тут – непасрэдны ўдар па «балявых кропках» расійцаў.

Не выключаю нават варыянту са «шматхадовай» правакацыяй, мэта якой – дыскрэдытаваць беларускія ўлады і, калі не замяніць на стаўленікаў Масквы, то зрабіць больш згаворлівымі. Праўда, фактар банальнага глупства больш верагодны… Наўрад ці «наверсе» пралічвалі хады на манер Карлсена з Каракіным; гуляць у шахматы там умеюць пераважна дошкай. Няўжо ў «Чырвоным доме» спадзяюцца, што ў абмен на вызваленне траіх грамадзян у РБ нехта ў Крамлі дасць адмашку купляць больш беларускага сыру і творагу ці знізіць цану на газ для «сінявокай»?.. Няўжо так можна пабудаваць трывалыя эканамічныя стасункі?

Міністарка інфармацыі РБ – асоба, мякка кажучы, абмежаваных здольнасцей – заявіла 09.12.2016, што «пачасціліся факты з’яўлення ў шэрагу СМІ і інтэрнэт-рэсурсаў матэрыялаў тэндэнцыйнага, а часам і непрыхавана дэструктыўнага характару ў дачыненні да Беларусі, дзяржаўнай улады нашай краіны, беларускага народа… Найбольшую актыўнасць у публікацыі такога кшталту матэрыялаў выяўляе інфармагенцтва… (не хачу лішні раз піярыць – В. Р.), падаючы ў тэндэнцыйным ключы дзейнасць кіраўніка беларускай дзяржавы, уладных структур у розных сферах – палітыцы, эканоміцы, культуры», прызнаўшы палітычную падаплёку скандала. Адлупцаванае агенцтва, спрабуючы абараніць сябе і сваіх людзей – жаданне ў гэтай сітуацыі цалкам легітымнае – ужо «паставіла на вушы» частку расійскай эліты, у т. л. Леаніда Левіна (не, не той, што памёр, а старшыня камітэта Дзярждумы).

Усё гэта насцярожвае, аднак ёсць у гісторыі і «пазітыў»: высвятляецца, з кім не варта мець справу. Дзесяць год таму актывістка «Маладога фронту» Наста Палажанка выглядала годна, схадзіла на мінскую «Яму» разам з іншымі: «Моладзь запаліла сьвечкі і ўшанавала хвілінай маўчаньня ахвяраў фашызму». Пра гэты паход я даведаўся постфактум і адзначыў у «Мы яшчэ тут!» Днямі ж блогерка Наста, па мужу Дашкевіч, з’едліва, каб не сказаць зласліва, звярнулася да аднаго з арыштаваных карэспандэнтаў расійскага інфармагенцтва: «Ну што, Сярога, спадзяюся, табе цяпер ня сумна». І далей да сваіх чытачоў: «Абараняючы іх (арыштаваных), вы абараняеце Кісялёва зь ягоным “ядзерным попелам”, Салаўёва зь “беларускімі нацыстамі”, расейскае ТВ з укрыжаванымі хлопчыкамі і зьбітымі боінгамі». No comments.

Лаяльна я ставіўся да Андрэя П., адказнага за «Belarus Security Blog». Яго выступы рэдка затрымлівалі маю ўвагу, аднак апрыёры я не меў прэтэнзій, ну калега і калега. Не турбавала, што, паводле thinktanks.by, яго кантора ўпэўнена займала месца ў «хвасце» рэйтынгу аналітычных цэнтраў… Пасля шквалу дэмагогіі а-ля Наста Д., які ён абрынуў на мазгі чытачоў тут і тут, пасля заяў тыпу «Таццяна Караткевіч і Вольга Карач пахавалі сябе як палітыкі» (бо ўстрымаліся ад ухвалення арыштаў) не ўважаю Андрэя П. за аналітыка, адно за прапагандыста. Дадатковы доказ – яго «пужалкі» пра Беларусь у 2030 г., якая, маўляў, будзе даведзена ўладай да стану аграрнай дзяржавы, дзе зброя акажацца ў вольным доступе і г. д.

Наўрад ці ў далейшым стану марнаваць час і на многапісучага публіцыста Аляксандра Т., які на сайце «Беларуская праўда» (!) 09.12.2016 выказаўся так: «Паводзіны людзей, якія жывуць у краіне і яе абражаюць, недапушчальныя… Абодвух (на той час журналіст хіба не ведаў пра арышт Сяргея Ш. – В. Р.) трэба адназначна судзіць. Мне вельмі шкада і Караткевіч, і Карач… Разумею, што ім трэба дэманстраваць аб’ектыўнасць, выказаць сваё стаўленне да падзеі, трэба трымаць справаздачу перад грантадаўцамі…» Тожа мне Міхаіл Шолахаў пасля працэсу Сіняўскага і Даніэля!

Апошні раз я чуў падобныя довады («вы ж не проста так выйшлі на вуліцу, вам за гэта добра плацяць») у раённым аддзеле міліцыі 15 год таму, калі разам з маладафронтаўцамі чакаў, ці адпусцяць нас пасля антыфашысцкага шэсця, якое фактычна і не пачалося. Аматарам лічыць чужыя грошы, відаць, было без нас сумна, таму васьмярых адвезлі на Акрэсціна, аднаго ці дваіх вызвалілі. Не стану сцвярджаць, што Т. пераняў мянтоўскую аргументацыю – проста шэрасць, нічога не паробіш. Cведчыць пра стан тутэйшай журналістыкі тое, хто для яе з’яўляецца «Асобай года» (і варта згадаць, хто быў такой асобай сто год таму). У канцы 1916 г., умоўна кажучы, – 25-гадовы Максім Багдановіч, у канцы 2016 г. – 26-гадовы Эдуард Пальчыс… Адчуйце розніцу.

Cам па сабе клуб «Святлана Алексіевіч запрашае» не вытруціць шэрасць з мінскай публікі, але дае шанс на тое, што нехта з наведнікаў уздымецца над сабою… Крытыкаваць фармат («“разумныя” пасядзелкі чалавек на 200 з дакладам і абмеркаваннем»), як зрабіў на-ўсе-рукі-майстар пасля дэбютнай сустрэчы 7 снежня, я б не стаў, а тым болей недарэчна вешаць ярлыкі на ўдзельнікаў («траўматычныя разумнікі з комплексам сацыяльнай непаўнавартасці, які пераходзіць у манію вербальнай велічы») – тут больш аўтапартрэт былога выкладчыка ЕГУ і РІВШа, з якім я некалі нават быў знаёмы. Але, зразумела, праблемы ліха і дабра ў рэшце рэшт вырашае кожны для сябе сам, не ў масе.

Віншуючы ўсіх з доўгачаканым адкрыццём клуба (хоць планавалася яно на верасень, і ў лістападзе арганізатары абяцалі, што пускаць будуць усіх ахвотных, а не толькі «лідэраў думак» па запрашэннях), спытаюся… Ці надоўга хопіць запалу заснавальніцы? Мяркую, скора ёй надакучыць-такі новая цацка «грамадская дзейнасць», пісьменнiца вернецца да свайго opus magnum – кнігi, прысвечанай каханню. Між іншага, у адным інтэрв’ю 1992 г. Святлана Аляксандраўна разважала аб тым, што напіша значна больш, чым ёсць у яе «актыве» на 2016 г.: «Дзевяць кніг, якія я хачу напісаць, я ўжо ведаю, а больш, напэўна, не буду… Ведаю дзевяць тэм і нават дзевяць загалоўкаў. Пятая кніга будзе пра Чарнобыль, а шостая – пра мужчын і жанчын». Вядома, не папракаю С. А. у распыленні сіл – у кожнага творцы свае прыёмы, і выхад шасці добрых кніг лепей, чым дзевяці тысяч пасрэдных 🙂

Яшчэ на тэму «сабакі, які фарбуе будку», закранутую ў мінулай серыі. Беларускае міністэрства аховы здароўя ўзялося за пытанні дрэс-коду і этыкі зносін дактароў з пацыентамі. Не рэкамендаваны будуць высокія абцасы, міні-халаты, макіяж і… перабрэхі (я-та думаў, што дарослым людзям не трэба чытаць натацыі). Тое ж пытанне: «Няўжо ўсе астатнія праблемы ў сістэме вырашаны?»

Зноў параўнаем сітуацыю ў Ізраілі і Беларусі на пачатку 2010-х гг., пры Нетаньягу і Лукашэнку. Як мы бачылі, коштам вялікіх страт кіраўніцтва РБ за два дзесяцігоддзі скараціла адставанне па такім паказчыку, як ВУП на жыхара: на 2015 г. у Ізраілі прыпадаў 31671$, у Беларусі – 16621$. Некалі разрыў быў чатырохкротны, цяпер – двухкротны (? – вынікаў за 2016 г. яшчэ няма). Аднак, калі паглядзець на ахову здароўя, то ўсё не так проста…

Выдаткі на ахову здароўя ў пераліку на жыхара, USD Прырост
Гады 2010 2011 2012 2013 2014 2010-2014
Беларусь 323 293 336 465 450 +39,3%
Ізраіль 2248 2460,5 2515 2854 2910 +29,4%

Табліца як бы намякае на недафінансаванне сістэмы ў «сінявокай», – а ў нас жа насельніцтва старэйшае, чым у Ізраілі, дый Чарнобыль дае знаць… Разрыў скараціўся, але не нашмат, і стабільнасці няма. Няхай бы ў міністэрскіх начальнікаў пра гэта галава балела, не пра дрэс-код падначаленых.

Можа, хоць у такой звышістотнай галіне, як лячэнне сухотаў, белмедыцына робіць цуды? Не зусім…

Колькасць выпадкаў туберкулёзу на 100 тыс. жыхароў
Гады 2010 2011 2012 2013 2014
Беларусь 69 67 64 61 58
Ізраіль 5,6 5,5 5,6 5,6 5,8

Добра, што колькасць зніжаецца, але адзначым, што ў БССР 1990 г. яна раўнялася 35, да чаго пакуль далёка. У Ізраілі паказнік дзесяцігоддзямі не перавышае 10; слабое «суцяшэнне», што ў Расіі ён сягае 80, а зашкальваў і за 130 (на пачатку 2000-х).

Ну, нарэшце, добрая навіна: тое, пра што я марыў у 2003-2004 гг., здзейснілася, шахматны турнір у Гродне рэкламуецца пасродкам белмоўнай афішы.

Жыве Беларусь шахматная!

Вольф Рубінчык, г. Мінск,

13.12.2016.

wrubinchyk[at]gmail.com

Апублiкавана 13.12.2016 15:15

Maksim Bahdanovič & the Jews / Багдановіч і яўрэі (паэту – 125)

pomnik_bahdanovichu_minsk

Помнік М. Багдановічу. Фота з tut.by

  1. М. Багдановіч пра яўрэяў

ЧЕРВОННАЯ РУСЬ

…Однако, хотя Львов стоит на русинской земле, русинского в нем очень мало. Здесь, как и в большинстве городов Червонной Руси, население состоит главным образом из евреев и поляков. Евреи сильно поддаются влиянию польской культуры, так что многие из них начинают считать себя «поляками моисеева вероисповедания». Все они в общественных делах употребляют польский язык. Вот почему Львов имеет вид польского города. То же самое следует сказать и о других значительных галицких городах – Перемышле и Коломый, а отчасти и о Станиславове, Стрые, Дрогобыче, Тарнополе, Бродах. Из украинских городов Буковины назовем Черновицы, в котором есть университет; в Венгрии упомянем Мармарош. Все они не слишком велики, но зато очень благоустроены и отличаются большим оживлением просветительской деятельности как польской, так и русинской, а иной раз и еврейской. Есть в городах и немного немцев, по большей части военных.

Что касается сельского населения Червонной Руси, то оно почти сплошь русинское. Однако и здесь всё же немало евреев. Занимаются они торговлею, шинкарством, ростовщичеством, изредка – ремеслами. В большинстве это очень загнанные и бедные люди, небесполезные тем, что они хорошо наладили в крае торговлю. Однако их тут слишком много, и это тяжелым камнем ложится на плечи русинского крестьянина…

1914

Впервые опубликовано в брошюре «Червонная Русь. Австрийские украинцы» в серии «Библиотека войны» № 8-9 (Москва, 1914). Печатается по изданию: Максім Багдановіч. Поўны збор твораў. Т. ІІІ. Мінск: Белорусская наука, 2001. С. 31–32.

МЫТАРСТВА БЕЖЕНЦЕВ

У нас своевременно сообщалось о прибытии в Ярославль большой партии беженцев-евреев, численностью около 800 чел. Беженцы были направлены в Ярославль, разместить их в других городах не представлялось возможности (только Пошехонье выразило согласие приютить человек 80 из них), в сельские местности доступ для них, как для евреев, был воспрещен, – а между тем город ничего не делал для приема этой партии и не отводил никакого помещения. Дни проходили за днями, беженцы жались в вагонах на ст. Всполье, не имея долгое время ничего горячего, и хлопоты местного еврейского комитета не приводили ни к чему.

Наконец вступилась администрация. Губернатором было предписано городу отвести для беженцев помещение. В результате для беженцев устроили два убежища: одно на Власьевской ул., где раньше помещались немцы-колонисты, другое – по Борисоглебской, в помещении, занимаемом до этого столярной мастерской. Оба помещения плохи и не удовлетворяют минимальным требованиям, предъявляемым к жилью, особенно власьевское; достаточно указать, что благодаря этому в свое время из него были взяты немцы.

Теснота, кухня отсутствует, за горячей пищей приходится идти на Борисоглебскую ул. Но все же хорошо хоть то, что оторванные от насиженного места, измученные дорогой люди осели, наконец, и имеют над головой кров.

Но, оказывается, мытарства беженцев еще не закончены. Город предлагает еврейскому комитету очистить к 15 августа помещение, потребовавшееся для других нужд. А между тем что может снять комитет? Свободных помещений в городе совсем не имеется. И встает вопрос: что же делать с сотнями людей, которые очутятся 15-го августа на городской мостовой?

Думается, что если комитет в данном случае не находит выхода, то у города он есть. В Ярославле имеется довольно много обширных публичных помещений, служащих целям, во всяком случае, довольно безразличным. Как пример можно взять хотя бы дом Соболева. Почему бы городу не предпринять нужных шагов, чтобы это помещение (или иное) было передано в городское пользование? Мы не настаиваем на данном решении. Быть может, оно неудачно. Но закрывать глаза на этот вопрос нельзя; и, прежде всего, именно городу нельзя.

1916

Впервые опубликовано в газете «Голосъ» 31.07.1916 под псевдонимом «Ив. Февралевъ». Печатается по изданию: Максім Багдановіч. Поўны збор твораў. Т. ІІІ. Мінск: Белорусская наука, 2001. С. 182–183.

Прим. belisrael.info: увы, и 100 лет спустя проблемы, описанные классиком, не всегда разрешаются. См. хотя бы материал от 24.10.2016, с названием почти по Богдановичу: «Беды беженцев».

ДЕТСКАЯ КОЛОНИЯ

Возвратился в город детский очаг еврейского беженского комитета, два летних месяца пробывший в Тверицах на Монастырской даче. В очаге – дети дошкольного возраста, малыши, от 3 до 6 лет. Жило их на даче человек 40, всё больше девочки (мальчиков было только около дюжины), да еще насчитывалось с десяток приходящих, проводивших весь день на даче, но ночевать возвращавшихся домой. Дача – в сосновом бору, так что было где поиграть и погулять. Устраивались подвижные игры, были занятия по лепке, рисованию, резьбе и т. п. Руководили детями г. Рубашева, присланная центр.(альным) к.(омите)том, и ее помощница г. Пескина, наладившие вместе жизнь очага.

Кормили детей пять раз на день: утром в 8 час. чай, в 11 ч. – завтрак, в 2 ч. – обед, в 5 ч. – вечерний чай, в 7 ч. – ужин, после которого дети вскоре укладывались спать.

Очаг может похвалиться тем, что дети заметно прибыли в весе, приблизительно от 5 до 14 фунтов, а в среднем – фунтов 8-10. Убыли не наблюдалось ни у одного ребенка. Расход на стол разложился по 14 руб. в месяц на каждого питомца, а весь расход на содержание очага – 22 р.

1916

Впервые опубликовано в газете «Голосъ» 26.08.1916 под псевдонимом «Ив. Ф.». Печатается по изданию: Максім Багдановіч. Поўны збор твораў. Т. ІІІ. Мінск: Белорусская наука, 2001. С. 184.

* * *

manaszon1916

Рэпрадукцыя карціны Монаса Манасзона «Максім Багдановіч і Змітрок Бядуля ў 1916 г. у Мінску» (1974)

  1. Яўрэі пра М. Багдановіча

«Плач, бедная Беларусь… Ты страціла аднаго з найлепшых сыноў тваіх… Асірацелі вы, нівы нашыя, бары і пушчы… Той, каторы апяваў вас у сваіх цудоўных лірычных песнях, пайшоў ад нас… Шмат ты ад яго спадзявалася, бедная Беларусь… Праўда, шмат ён зрабіў, але мог яшчэ зрабіць болей. З таго часу, як «упалі з грудзей Пана Бога, парваўшыся, пацеркі зор», што «так маркотна і пільна на край мой радзімы глядзяць», з таго часу ўжо восем гадоў, як пачаў свае першыя вершы ў газеце «Наша ніва», – кожны з нас нецярпліва чакаў усё новых і новых твораў яго… Багдановіч даў нам багатую паэзію роднай Беларусі. «Быццам тысяча крэпка нацягнутых струн» звінела яго паэзія… Да апошніх дзён сваіх ён дбаў не аб сабе, але аб долі гаротнага народу свайго… пісаў яшчэ апавяданні, крытыку літаратуры беларускай, публіцыстычныя артыкулы па-расейску ў розных журналах аб беларускім руху. Цікавіўся ён і роднай сястрой Беларусі – Украінай і вельмі важныя працы друкаваў у журнале «Украинская жизнь» аб рытміцы вершаў розных украінскіх паэтаў…» (Змітрок Бядуля, некралог у газеце «Вольная Беларусь», 1917)

«Максім Багдановіч – майстар невялікага лірычнага верша. Верш яго заўсёды, бадай, лірычны – г. з. напісаны ад імя самога паэта і гаворыць пра пачуцці самога паэта… М. Багдановіч часта выступаў з сімвалічнымі творамі. Гэта значыць, што ён пісаў творы, у якіх звяртаўся да вобразаў-сімвалаў, у якіх часта ўцякаў ад рэчаіснасці свайго часу ў свет надзорных вышынь, паэтычных абстракцый… М. Багдановіч быў незвычайна добра знаёмы з выдатнейшымі творамі рускай і заходне-еўрапейскай літаратуры і сам пісаў на рускай мове. Стыхійнае цягненне да культуры, створанай іншымі народамі, і ў першую чаргу да вялікай рускай культуры, рабіла тое, што паэт вельмі часта вырываўся з абмяжаваных нацыянальных рамак. У гэтым ён на многа стаіць вышэй многіх нашаніўскіх пісьменнікаў, якія вясковую абмяжованасць і шавінізм ставілі за прынцып свае творчасці». (Айзік Кучар, брашура, 1939)

«Як паэт, М. Багдановіч складваўся пад уплывам В. Брусава і А. Блока. Яго творчая дзейнасць мела месца ў перыяд ад паражэння рэвалюцыі 1905 года да 1917 года – года ранняй смерці паэта. Творчасць М. Багдановіча поўная найглыбейшых унутраных супярэчнасцей. У лепшых сваіх творах ён уздымаўся да смелага пратэсту супраць капіталістычнай рэчаіснасці. Але колькасць вершаў з рэвалюцыйнымі матывамі ў Багдановіча невялікая. Побач з імі мы знойдзем шмат вершаў, адзначаных пячаткай песімізму і сузіральнасці, створаных пад уплывам тэорыі і практыкі сімвалізму. Асобныя творы Багдановіча навеяныя нацыяналістычнай рамантыкай» (Уладзімір Гальперын, «Литературная газета», 1948).

«Максім Багдановіч, як правіла, пісаў невялікія па размеру вершы, імкнучыся перадаць іх змест скупымі і лаканічнымі, але надзвычай ёмкімі паэтычнымі сродкамі. У вершах паэта сапраўды словам цесна, а думкам прасторна. Таленавіты паэт-рэаліст, Багдановіч у яркую і дасканалую паэтычную форму ўкладваў глыбокі змест. У гады першай сусветнай вайны Максім Багдановіч стварае рад паэтычных і публіцыстычных твораў, у якіх ён, асуджаючы вайну, выражае спачуванне яе ахвярам». (Навум Лапідус, рукапіс, 1957)

«Ва ўмовах соцыяльнай і нацыянальнай прыгнечанасці беларускага народа паэта востра хвалявала пытанне аб тым, якім шляхам будзе разгортвацца барацьба за нацыянальнае самавызначэнне і развіццё беларускай культуры… З абурэннем адгукаўся пісьменнік аб бессаромных спробах рэакцыянераў гандляваць беларускім народам… Палымяная абарона жыццёвых інтарэсаў свайго народа, яго справядлівых соцыяльных, нацыянальных і культурных патрабаванняў ніколі не вылівалася ў Багдановіча ў пачуццё непрыязнасці да рускага або якога-небудзь іншага народа. Наадварот, паэт, які выхоўваўся на лепшых традыцыях рускай культуры і прагна ўбіраў у сябе каштоўныя здабыткі ўсяго чалавецтва, быў прыхільнікам самых цесных і ўсебаковых сувязей паміж народамі. З асаблівай павагай ён ставіўся да вялікай спадчыны рускай культуры, да перадавых яе прадстаўнікоў». (Навум Перкін, прадмова да кнігі, 1957)

«Максіму Багдановічу давялося адыграць у развіцці беларускай паэзіі асаблівую ролю. З ім у беларускую літаратуру ўвайшла новая плынь – узоры рускай, грэчаскай, італьянскай, французскай, нямецкай, славянскіх літаратур. На беларускай мове загучалі вершы Гарацыя, Авідзія, Шылера, Гейнэ, Верлена, творы славянскіх паэтаў… Спелую паэзію Багдановіча адрознівае вялікі дыяпазон тэм і жанраў, гэта звязана з шырокім кругам творчых інтарэсаў, мастацкіх пошукаў паэта, а таксама з незвычайнай інтэнсіўнасцю ўнутранага жыцця героя яго лірыкі». (Рахіль Файнберг, прадмова да кнігі, 1963)

«Багдановіч не падзяляў праграмнага, філасофскага песімізму сімвалістаў, якія лічылі неадольнай, а ў нейкім сэнсе нават і адзіна спрыяльнай для мастацтва чалавечую адасобленасць і раз’яднанасць. Беларускі паэт абвострана, нервова ўспрымаў гэту адасобленасць чалавека ў сучасным яму грамадскім свеце, і ўсяляк шукаў выйсця з яе… Над паэзіяй Багдановіча чыстае зорнае неба. Зорка – высокая сведка гаротнага народнага жыцця, і яна ж, ва ўрыўку, што адносіцца да апошніх гадоў Багдановіча – увасабленне новай долі народа, якая – паэт шчыра верыў у гэта – ужо не за гарамі: «Ты не згаснеш, ясная зараначка, ты яшчэ асвеціш родны край!» Менавіта ў гэтай світальнай свежасці гучання і каларыту – адна з самых прывабных рыс паэзіі Багдановіча, які здолеў падняцца над усім, што скоўвала і абцяжарвала яго свабодны дух… Максім Багдановіч – першы беларускі паэт, які шырока звярнуўся да прыгожага не толькі ў жыцці, але і ў помніках матэрыяльнай культуры, у творах жывапісу і дойлідства». (Рыгор Бярозкін, кніга, 1970)

«Звычайна пасля работы Максім спяшаўся дамоў да Бядулі або, калі адчуваў сябе лепей, ішоў працаваць у Пушкінскую бібліятэку. Там ён праглядаў зборнікі Шэйна, Раманава, Афанасьева… Сёстры Бядулі – Рэня і Геня – слугавалі госцю, часта ён сядзеў з імі на ганку, чытаючы ім вершы або распавядаючы казкі. Дзяўчаты спявалі яму песні, паказвалі розныя сцэнкі, лоўка маніпулюючы лялькамі…

– Вось створым мы з вамі, дзяўчаты, тэатр і будзем вандраваць па ўсёй Беларусі, – марыў Максім.

– Дзіўна пазіраеце вы на свет, Максім Адамавіч, – казала Рэня. – У вашых пушчах жывуць лесавікі, пекныя русалкі купаюцца ў срэбраных водах вашых азёр, а вось зараз у промнях вечарніцы вы і самі падобны да лесуна…» (Леанід Зубараў, кніга, 1989)

Падрыхтаваў В. Р.

Меркаванне Яўгена Гучка: Змітрок Бядуля і Максім Багдановіч павінны вярнуцца на Радзіму

Апублiкавана 27.11.2016  18:52

75 ГОД БЕЗ БЯДУЛІ

Змітрок Бядуля

Жыдоўскія духоўнікі

(раздзел з кнігі «Вера, паншчына і воля ў беларускіх народных песьнях і казках», Менск, 1924)

У нашым краі ўжо некалькі сот гадоў жывуць жыды. Жывучы ня толькі па гарадох і мястэчках, але і ў самых глухіх беларускіх вёсках, яны давалі магчымасьць беларускаму селяніну прыглядацца ня толькі да іх звычайнага быту – дазорчы селянін прыкмячаў нават рысы талмудычнай казуістыкі жыдоўскіх духоўнікаў, якіх высьмейваў, як ксяндзоў і папоў, вельмі метка і дасьціпна. «Кошэр» і «трэф» і іншыя штодзённыя фокусы жыдоўскай рэлігіі давалі беларускім баечнікам шмат матар’ялу ў гэтым кірунку. Адносіны да жыдоўскіх рабінаў былі ў беларускага селяніна ня горшыя і ня лепшыя чымся да папоў і ксяндзоў. Вось, напр., у казцы са зборніка Сержпутоўскага «Сказки и разсказы бƀлоруссовъ-полƀшуковъ» пад назваю «Вельмі навучны» высьмейваецца жыдоўскі духоўнік, у якога вум за розум заходзіць. Байка надта орыгінальная, але дзеля грубасьці сюжэту мы яе тут не зьмяшчаем. Баечнік канчае так: «Ён (рабін) такі пісьменны, такі навучны, такі разумны, што за розумам і сьвету ня бачыць».

Сярод жыдоўскіх мас рабіны сыгралі тую самую ролю сейбітаў цемры, як хрысьціянскае духавенства сярод хрысьціян, г. з. прапагандзіравалі пакланеньне залатому цельцу – паважэньне багатых. Апрача гэтага жыдоўская рэлігія служыла адвечнай жалезнай сьцяною, якая моцна аддзяляла жыдоў ад усіх іншых народаў і давала повад антысэмітам сыпаць на гэты народ розныя дзікія нябыліцы. Разумеецца, галоўнай прычынай ненавісьці служыла экономічная падкладка, аднак гэтая адрозьненая рэлігія сыйграла тут сваю ганебную ролю.

Аслабіць законы жыдоўскай рэлігіі, зрабіць так, каб жыд глядзеў на акружаючае не праз акуляры дзікіх фанатыкаў-рабінаў – і ён зробіцца роўным паміж усімі народамі на зямлі. Адзіная дарога да гэтага – комунізм.

А што тычыцца беларускага сялянства ў адносінах да жыдоў, дык заўсёды гэтыя адносіны былі самымі шчырымі і лояльнымі. Беларускі «шабас-гой» (селянін, які ў субботу працаваў у жыдоўскай хаце) добра прыглядаўся да быту «нехрысцяў» і нічога там асобна нечалавечага ня бачыў, апрача таго, што ў іх «вум за розум заходзіць» у справах веры, так што ён – беларус у сваіх байках малюе гэтую рэлігію ў грубых, але ў дабрадушна-гуморыстычных фарбах, а рабінаў далучае да сваіх папоў і ксяндзоў – аднаго поля ягадкі.

zhydy vera

Вокладкі кніг З. Бядулі 1918 г. і 1924 г.

* * *

Владимир Агиевич

ЗМИТРОК БЯДУЛЯ (1886-1941)

Исполнилось пять лет со дня смерти З. Бядули. С чувством большой скорби воспринял белорусский народ безвременную кончину этого замечательного писателя.

Литературная судьба З. Бядули чрезвычайно интересна и поучительна. Увлечённый в начале своего творческого пути веяниями символизма, З. Бядуля в сравнительно короткий срок преодолел его влияние, навсегда связав своё творчество с народом, с его лучшими представителями революционно-демократического направления в литературе. Большинство его дореволюционных произведений рисует жизнь народа, изнывавшего под гнётом царизма.

«Змитрок Бядуля, – писал М. Богданович, – с душой чуткой и поэтической…» Горьким смехом полны его рассказы. Лучшие из них – «Гора ўдавы Сымоніхі», «Пяць лыжак заціркі», «Сон старога Анупрэя», где к известной теме Короленко, разработанной им в рассказе «Сон Макара» сделано неожиданное дополнение. Этим «неожиданным дополнением» было не только реалистически правдивое изображение молодым писателем картин нищеты, забитости и бесправия белорусской деревни, но и показ роста национального самосознания в народе, его ненависти и презрения к своим поработителям.

biadulia_sm

Тонко наблюдая жизнь, З. Бядуля создал немало прекраснейших психологических новелл, до сих пор не утративших своего познавательного значения. Однако дореволюционное творчество З. Бядули не исчерпывается только прозой. В его литературном наследии большое место занимает и поэзия.

Своего наибольшего расцвета достиг талант З. Бядули в годы советской власти. Пытливым умом и горячим сердцем патриота жил З. Бядуля в эти годы. Воодушевлённый событиями послеоктябрьского периода, он слагал песни во славу Родины:

Люблю цябе, край волатаў,

Край вечных сонц і зор.

Магутны ты, бо молад ты,

Імпэтны, як віхор!

Только в условиях социалистической действительности З. Бядуля смог написать свои наиболее зрелые произведения. Среди этих произведений самым крупным является повесть «Салавей», выдержавшая до Отечественной войны 14 изданий. В ней историческая тема жизни и борьбы крепостного крестьянина впервые в белорусской литературе нашла своё глубоко-реалистическое раскрытие. В основу этого произведения писатель положил идею борьбы белорусского народа с польскими помещиками, с их стремлениями подавить в народе всё то лучшее, чем он жил, что составляло основу его духовного развития. Могуче и грозно звучат мотивы протеста на страницах повести. Её центральный образ – Соловей, овеянный подлинным героизмом, жизнеутверждающей романтикой, по праву стал любимейшим героем советского читателя.

Вслед за повестью «Салавей» З. Бядуля написал роман «Язэп Крушынскі» (1929-1932), повести «У дрымучых лясах», «Дзесяць», «Набліжэнне», поэму о детях Западной Белоруссии «Хлопчык з-пад Гроднм», сказку «Сярэбраная табакерка» и много других.

За выдающиеся заслуги в области развития литературы советское правительство в 1939 году наградило З. Бядулю орденом Трудового Красного Знамени.

Полная творческих замыслов, кипучая литературная деятельность З. Бядули оборвалась 3-го ноября 1941 года. Искренне и преданно любя свою советскую Родину, её благородный, честный народ, З. Бядуля с полным правом мог сказать о себе:

Памру – не памрэ безупынная сіла,

Што думы пад неба да зорак насіла…

Наш народ навсегда сбережёт память о своем замечательном писателе.

(газета «Сталинская молодежь», Минск, 29.11.1946)

* * *

Уладзіслава Луцэвіч (Купаліха)

МАЕ ЎСПАМІНЫ ПРА ЗМІТРАКА БЯДУЛЮ

Калі стала вядомым, што Змітрок Бядуля са свайго маленькага Пасадца пераязджае на сталую працу ў Вільню, усе, каму была дарагой беларуская літаратура, а ў першую чаргу наша моладзь, сталі нецярпліва і радасна чакаць сустрэчы з пісьменнікам.

І вось разышлася вестка, што Змітрок Бядуля прыехаў. Я даведалася, што ён знаходзіцца ў беларускай кнігарні на вуліцы Завальнай 7 – звычайным месцы ўсіх нашых сустрэч і «лятучых» зборак у Вільні. Прыйшоўшы ў кнігарню, я ўбачыла маладога і вельмі сарамлівага хлопца, якога акружалі мае знаёмыя.

Ён быў апрануты ў вясковую куртачку, паверсе – пелярына, а на галаве – нейкі смешны капялюш. Гэта надавала яму поўвясковы, поўгарадскі выгляд. (…)

Сумесная праца ў «Нашай Ніве», асабліва ў суровыя ваенныя гады 1914–1915, вельмі зблізіла Купалу і Бядулю. Купала быў рэдактарам, Бядуля – сакратаром. На іх двух ляжала і напісанне матэрыялаў, і карэктура, і выпуск газеты, і ўся адказнасць за яее. Як асцярожна ні стараліся яны пісаць, як ні мянялі псеўдонімы – ваенная цэнзура ўсё-ж знаходзіла да чаго прычапіцца і ў выніку ледзь не кожны нумар «Нашай Нівы» выходзіў з белымі плямамі купюр (…) Купала вельмі паважаў Бядулю за яго таленавітасць і працаздольнасць, хоць індывідуальнасці аднаго і другога пісьменніка былі надзвычай розныя і на гэтым грунце часамі ўзнікалі невялікія разыходжанні. Купала дакараў Бядулю за мяккасць характару.

5 верасня 1915 г. Купала выехаў з Вільні ў Мінск, а з Мінска ў Маскву. Так мы разлучыліся са Змітраком Бядуляй.

За час нашага расстання мы ўсяго некалькі разоў абмяняліся лісткамі. Купала вельмі сумаваў па Беларусі і кожны ліст Бядулі прыносіў яму шмат радасці.

Наступная наша сустрэча з Бядуляй адбылася ў 1919 г., калі мы пасля абвяшчэння Совецкай Беларусі пераехалі са Смаленска ў Мінск. Мы сустрэліся з Бядуляй, як блізкія і родныя.

Першае, аб чым загаварыў Бядуля – гэта аб страце свайго вялікага друга Максіма Багдановіча, з якім ён частку 1916 і 1917 гг. пражыў на адной кватэры. Бядуля і яго сёстры Рэня і Геня былі сапраўднымі апекунамі хворага Багдановіча. Бядуля часта і пасля расказваў аб жыцці паэта, прыпамінаў розныя, нават дробныя факты, паўтараў словы нябожчыка. Смерць Багдановіча балюча адбілася на настроі Бядулі, ад кожнага ўспаміну веяла глыбокім сумам (…)

Калі ў 1920 г. Купала моцна захварэў і больш двух месяцаў ляжаў у больніцы, Бядуля і яго сёстры часта прыходзілі наведваць Купалу, дапамагалі, чым маглі.

(часопіс «Беларусь», № 11-12, 1946)

* * *

Заир Азгур

ЗМИТРОК БЯДУЛЯ

Когда я однажды предложил Змитроку Бядуле позировать мне, он с улыбкой сказал, что, во первых, на его лицо пойдет слишком много глины, а во-вторых, это очень сложная работа, так как лицо у него «вспахано морщинами», вроде того холмистого поля под Логойском. Я ответил, что это даже интересно, что в каждой выпуклости и вогнутости скрыто большое содержание.

– Значит, вы в форме видите содержание? Что ж, если так, то попробуйте. Может быть, кого-нибудь и напугает моя скульптура…

И Бядуля сослался на Пушкина, сказавшего о своем портрете:

Себя, как в зеркале, я вижу,

Но это зеркало мне льстит.

– Надеюсь, вы мне льстить не станете. Даже если бы вы и захотели, то моя очаровательная внешность будет и без всякой лести, безусловно, поражать многих…

При этом Бядуля долго и с удовольствием смеялся своим шуткам. (…)

Зачастил я к Змитроку Бядуле в гости. Случалось, мы выпивали и по рюмочке. Тогда Бядуля начинал петь старинные белорусские и еврейские песни. Глаза его становились крупными, более выразительными и всевидящими. Губы у него были толстые и какие-то очень добрые. Обращали на себя внимание и волосы – темные, курчавые, в мелких и крупных волнах. Они придавали его лицу поэтически-вдохновенный вид. Казалось, в этой голове, под копной курчавых волос, таится вся старая библия, сберегаются все сказки, легенды и сказания, живет всё молодое, голубоглазое и золотоволосое, что есть на Беларуси. Что-то удивительно цельное было в его внешнем облике, его речах и песнях, которые он так любил петь.

Певучесть его натуры чувствуется и в прозе.

Сравнительно недавно я пережил особое волнение: всё время мне казалось, что Змитрок Бядуля жив, что он в концертном зале в Минске слушает вместе со мной концерт одной исполнительницы еврейских народных песен…

(По книге «То, что помнится…» Минск, 1977)

Падрыхтаваў В. Р.

Апублiкавана 18.11.2016   23:35