Tag Archives: Антон Жебрак

В. Рубинчик. Как эпистолярить?

«Если хочешь в чём-то убедить человека (пусть даже чиновника), поговори с ним лично», – с этим правилом я скорее согласен, чем нет. Но! Не всегда есть время напроситься на приём; кто-то из «важных людей» вообще не ведёт личных приёмов; часть вопросов можно выяснить/решить и «путём взаимной переписки».

Cейчас, в разгар сами-знаете-чего, личные встречи вообще cтановятся рискованными, а зачастую просто отменяются (отменился даже скромный турнир по шахматам среди членов Союза белорусских писателей, намеченный было на 22.03.2020). И вот на этом не очень весёлом фоне захотелось поделиться своим эпистолярным опытом – теми примерами, когда удавалось кое-чего достичь.

Возможно, среди читателей найдутся те, кто упрекнёт меня в «гордыне» – мол, добился малого, а хвалится! На самом-то деле я не считаю полученные результаты великим успехом, о котором следует звонить на всех перекрёстках, не претендую на гранты под проекты типа «Рубинчик-помоги», «языковая инспекция» и т. п. Это, по большому счёту, приватная публикация для приватных людей – за исключением одного эпизода, о котором ниже (в нём я всё ещё надеюсь на поддержку «гражданского общества»).

В языке идиш есть такая поговорка: «а litvak tut tshuve nokh far der avejre» («литвак кается, ещё не согрешив»). Дабы дополнительно укрепить собственные позиции, сошлюсь на п. 19 из военного билета – «наименование воинской должности и военно-учётной специальности». Там у меня красивым почерком написано: «Писарь делопроизводства».

Кто-то летит в космос, кто-то строит бизнес, а положение писаря-политолога обязывало писать и записывать… Поймите и простите 🙂

  1. Железная дорога

В конце 2016 г. перед отправлением по маршруту «Минск – Рожанка» приметил в зале ожидания столичного ж/д вокзала нечто необычное… С 2013 г. пассажиры проходят в зал через арку, на которой изображены гербы и выписаны названия городов Беларуси (вот здесь можно посмотреть).

Вместо правильного «Шчучын» я узрел на арке надпись «Шучын». Рассказал миру об этой ошибке – и не только об этой – в одной из серий своих «Катлет & мух». Ничего не изменилось. Тогда решил обратиться к руководству минского отделения БЖД, что и произошло весной 2017 г. Обращений по моей невнимательности было 2 (два) – привожу первое:

Паважанае спадарства!

Летась маю ўвагу прыцягнула дэкаратыўная канструкцыя на ўваходзе ў залу чакання вакзала станцыі «Мінск-Пасажырскі». Парадавала, што на гэтай своеасаблівай арцы пазначаны назвы найбуйнейшых населеных пунктаў Беларусі, дый сама ідэя добрая. Але, на жаль, некаторыя назвы паказаны з памылкамі. Вось тое, што я разгледзеў, у алфавітным парадку:

Гольшаны (трэба: Гальшаны)

Жіровіцы (трэба: Жыровіцы)

Карелічы (трэба: Карэлічы)

Чаусы (трэба: Чавусы)

Шучын (трэба: Шчучын)

Для ілюстрацыі дасылаю файл з выявай («Шучын»). Нарматыўнае напісанне прапануецца ў адпаведнасці з даведкавым выданнем «Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь».

Мяркую, калі памылкі заўважыў я, то іх заўважылі і сотні іншых наведвальнікаў галоўнага вакзала краіны. Буду ўсцешаны, калі сёлета вы паправіце згаданыя надпісы.

З найлепшымі зычэннямі…

Довольно скоро пришёл весьма позитивный ответ от зам. начальника отделения Ивана Ивановича Грибанова:

И, главное, в апреле 2017 г. надписи с ошибками действительно были исправлены.

  1. Министерство культуры

Летом 2017 г., во время «литературной» экскурсии «по еврейским местам Минска», меня слегка удивило, что никто из участников (в том числе и экскурсовод) не знал, где в довоенной столице БССР находилась редакция идишского журнала «Штерн». А ведь дом на улице Революционной, 2 пережил войну – и даже адресация не изменилась.

Осенью 2017 г., когда в рамках «(Не)расстралянай паэзіі» выпало читать лекции о Моисее Кульбаке и Изи Харике, поделился со слушателями идеей: «установить бы мемориальную доску на здании, где находилась редакция, в которой работали оба писателя». Никто не возражал, и я подготовил обращение в два министерства: культуры и информации.

Добры дзень, паважаныя міністры!

Звяртаюся да вас з прапановай – магчыма, не зусім звычайнай. На маю думку, заслугоўваюць увекавечання ў Мінску літаратурны часопіс «Штэрн», які выходзіў у нашым горадзе на мове ідыш у 1925–1941 гг., а таксама вядомыя паэты і празаікі, якія працавалі ў рэдакцыі часопіса «Штэрн».

Прапаную павесіць памятную дошку на будынку, дзе звыш 10 гадоў знаходзілася рэдакцыя названага часопіса, і згадаць на ёй некаторых творцаў. Ідэя гэтая не новая, на пачатку 2000-х гадоў у гутарцы з Аркадзем Шульманам яе выказваў пісьменнік Рыгор Львовіч Рэлес (1913–2004) – гл. дадаткі 1-2. Тэкст на дошцы мог бы выглядаць так:

SHTERN

Па гэтым адрасе (або: У гэтым будынку) ў 1930–1941 гг. знаходзілася

рэдакцыя ідышамоўнага часопіса «Штэрн» («Зорка»), у якой працавалі

Зэлік Аксельрод (1904–1941) ZELIK AKSELROD

Майсей Кульбак (1896–1937) MOJSHE KULBAK

Ізі Харык (1896–1937) IZI KHARYK

ды іншыя знакамітыя пісьменнікі.

Сем словаў, якія тут падкрэслены, варта перадаць квадратнымі літарамі. Як вы ведаеце, мова ідыш мела афіцыйны статус у БССР 1920–1930-х, і надпісы на ёй дапамогуць выявіць «дух часу». Калі будзе патрэба, то я падрыхтую надпісы на ідышы квадратнымі літарамі. Маю сертыфікат, які пацвярджае гэтае ўменне (гл. дадатак 3).

Чаму іменна Аксельрод, Кульбак, Харык? Вышэйзгаданы Р. Л. Рэлес, які сам друкаваўся ў часопісе «Штэрн», аргументавана пісаў пра іх як пра вядучых майстроў краснага пісьменства на ідышы ў БССР 1930-х гадоў – напрыклад, у сваёй кнізе 1997 г. («В краю светлых берез», Мінск, выдавец Э. С. Гальперын; с. 315–320). Дадам, што многія творы Аксельрода, Кульбака і Харыка актуальныя ў ХХІ ст. Некалькі фактаў:

У 2006 г. у маскоўскім музеі асабістых калекцый пры Дзяржаўным музеі выяўленчага мастацтва імя А. С. Пушкіна была праведзена выстаўка з выкарыстаннем вершаў Зэліка Аксельрода: гл. www.lechaim.ru/ARHIV/168/palitra.htm

Песні на словы Ізі Харыка ў арыгінале і ў перакладах сёлета з поспехам выконвалі народная артыстка Грузіі і Расіі Тамара Гвердцытэлі, беларуская спявачка Святлана Бень…

Раман Майсея Кульбака «Зельманцы», створаны ў Мінску ў 1930–1935 гг. (упершыню публікаваўся акурат у часопісе «Штэрн»), дагэтуль карыстаецца папулярнасцю, пра што сведчыць і яго нядаўняе перавыданне на беларускай мове (Мінск, 2015, пераклад з ідыша Віталя Вольскага; выдавецтва «Папуры», серыя «Мая беларуская кніга»).

Выснова: дошка з імёнамі трох літаратараў у цэнтры горада прыцягне дадатковую ўвагу да айчыннай літаратуры і павялічыць каштоўнасць сталічнага будынка па вул. Рэвалюцыйнай, 2 як турыстычнага аб’екта. Апрача таго, такая дошка была б данінай памяці асобам, якія загінулі ад куль НКУС.

У выпадку, калі прапанова зацікавіць вас (або аднаго з вас), гатовы перадаць у падначаленыя вам міністэрствы (ці ў адно з іх) доказы таго, што: а) рэдакцыя часопіса «Штэрн» у вышэйпазначаны перыяд знаходзілася іменна па адрасе Рэвалюцыйная, 2; б) трое названых літаратараў сапраўды ў ёй працавалі. Гатовы таксама абмеркаваць далейшыя крокі, у тым ліку звязаныя з фінансаваннем праекта.

Звярнуўся менавіта да вас, бо міністэрства культуры ў пэўнай ступені курыруе літаратараў, а міністэрства інфармацыі – перыядычныя выданні. Хочацца стаць сведкам вашых высілкаў, скаардынаваных для добрай справы.

Приложения 1-3, упомянутые в письме

* * *

Мининформ, возглавляемый «большим любителем» еврейской культуры, прислал отписку. Более конструктивной была реакция минкульта РБ, сотрудница которого даже позвонила мне домой и кое-что объяснила (в частности, откуда в письме замминистра взялась таинственная «Бярозаўка» :))

В результате я подготовил нечто вроде научного обоснования. Увы, с конца 2017 г. по обстоятельствам личного характера я не мог в полную силу заниматься продвижением идеи. Оно было доверено Белорусскому фонду культуры, и летом 2018 г. БФК получил копию решения Мингорисполкома…

Итак, позволение на установку доски, хоть и с «обрезанной» надписью, дано уже почти 2 года назад. Мне не известно об усилиях еврейских организаций, направленных на реализацию проекта. Зато минский художник Андрей Дубинин ещё в 2018 г. сделал эскиз доски:

Если кто-либо из общественных активистов захочет довести дело до конца (здесь основной вопрос, по-видимому, финансовый) – милости прошу.  (Когда закончатся все коронавирусные пертурбации, ясное дело.)

  1. Администрация Фрунзенского района

В декабре 2017 г. побеспокоил руководство крупнейшего района столицы (предварительно, как и в первом случае, обозначил проблему в «Катлетах & мухах» – и тоже без толку):

Добры дзень! На тэрыторыі Фрунзенскага раёна сёння бачыў два паказальнікі з памылкамі. Адзін з іх, змешчаны на вул. Прытыцкага (трэці слуп перад паваротам на вул. Нёманскую, насупраць будынка па адрасе «вул. Нёманская, 2»), мае надпіс «вул. Жабрака», а між тым правільна «ВУЛ. ЖЭБРАКА». На маю думку, акадэмік, кіраўнік беларускай Акадэміі навук у 1940-х гг. Антон Раманавіч Жэбрак заслугоўвае, каб яго прозвішча пісалі правільна.

На другім паказальніку (таксама вул. Прытыцкага, прыпынак «вул. Альшэўскага» ля «BonHotel», насупраць Кальварыйскіх могілак) пазначана «Beiruta st.», але ж правілы транскрыпцыі патрабуюць, каб «вул. Берута» перадавалася так: «BIERUTA ST.»

Калі б памылкі назіраліся ў глухім завулку, я б, можа, і не стаў вас турбаваць. Але ў дадзеным выпадку яны зафіксаваныя на ажыўленай магістралі, дзе паказальнікі штодзённа бачаць тысячы людзей. Прашу паправіць…

Зробленыя мною фатаграфіі дадаюцца.

Ответ пришёл в январе 2018 г… Не без опечаток, но такова жизнь:

Главное, что в начале 2018 г. поменяли указатель возле «BonHotel», а несколько месяцев спустя – и тот, что отсылал на «вул. Жабрака» (его вообще убрали от греха подальше :)).

  1. «Минсктранс»

В январе 2019 г. обратился в «Минсктранс», предложив исправить при объявлении остановки 33-го троллейбуса «вуліца Альшанская» на правильное «вуліца Альшэўскага». Руководство оперативно откликнулось…

Счёл нужным ответить «целый гендиректор» – Леонтий Трифонович Папенок. Любопытно, что в Минске таки есть улица Ольшанская, но в другой части города…

Л. Т. Папенок (фото отсюда)

* * *

Сделаю пару довольно банальных, но небесполезных выводов:

1) В 2010-х годах сотрудники государственных организаций склонны были отвечать на белорусскоязычные обращения по-белорусски. Вопросики от «перспективного», по мнению А. Шрайбмана, политика вроде «Почему ни один документ в госучреждении не дублируется по-белорусски? Почему ни один чиновник не разговаривает со мной по-белорусски, когда я к нему на этом языке обращаюсь?» (февраль 2018 г.) представлялись мне демагогичными два года назад, да и до сих пор так представляются.

2) Трудно изменить Конституцию, избирательную систему и т. п., тем не менее частные, локальные успехи достижимы и в нашем авторитарном царстве-государстве.

Вольф Рубинчик, г. Минск

wrubinchyk[at]gmail.com

Опубликовано 26.03.2020  07:15

В. Рубінчык. КАТЛЕТЫ & МУХІ (39)

Шолам-алэйхем (не аўтар «Блукаючых зорак», а вітанне)! Што супольнага ў ксенафобіі, навукі і рэкламнага роліка для турыстаў? Хаця б тое, што яны трапілі ў найноўшы выпуск беларуска-яўрэйска-забаўляльна-брутальнага серыяла.

Ксенафобія ў апошнюю пяцігодку робіцца трэндам у «цывілізаваным свеце», а апошнія пару гадоў – і ў нашых краях, і на поўдні, і на ўсходзе… Брыдка выказаўся новы віцэ-спікер дзярждуры дзярждумы на Ахотным радзе пра выхадцаў з «рысы аселасці» (23.01.2017), але, да яго гонару, ужо 26 студзеня адрэагаваў на шматлікія пратэсты, стаў тлумачыць, што яго не так зразумелі… Калі ўвосень 2007 г. адзін беларускі дзеяч празрыста намякнуў, што яўрэі брудзілі ў Бабруйску, а ўвесну 2015-га ён жа прызнаўся, што даручыў яўрэяў «узяць пад кантроль/нармалізаваць», нават спробы неяк апраўдацца (не тое што прынесці прабачэнні) ад гэтага «спікера Беларусі» не было. Герменеўтыкай выпала займацца «прыдворным», П. І. Якубовічу і С. Б. Шапіру. Сэнс іхніх тлумачэнняў: «цар у нас харошы, гэта ён так жартуе».

Раз ужо ўспомніўся П. Я., які дагэтуль кіруе «галоўнай газетай»… У лістападзе 2007 г. ён нібыта ўзяў інтэрв’ю ў тагачаснага прэзідэнта Ізраіля Шымона Перэса і абяцаў апублікаваць гутарку ў «бліжэйшых нумарах» «СБ». У студзені 2009 г. я ўжо задаў пытаннечка праз бюлетэнь «Мы яшчэ тут!» – «Дзе інтэрв’ю?» – і засумняваўся, што Якубовіч увогуле размаўляў з Перэсам. Любы журналіст, які сябе крыху паважае, апублікаваў бы гутарку з кіраўніком дзяржавы (дзеля якой П. Я. і ляцеў у Ізраіль – за дзяржаўныя, дарэчы, грошы) у першы месяц пасля вяртання. І, вы не паверыце, некаторыя публічныя асобы нават трымаюць сваё слова! Думаю, к канцу 2017 г., да 10-годдзя візіта, інтэрв’ю-такі будзе прыдумана надрукавана: дзядуля Перэс памёр, абвергнуць нічога не здолее…

Ёсць у Мінску Андрэй Л., чалавек малады, але амбітны: пазіцыянуе сябе як камуніст і працуе ў адпаведнай газетцы, ахвотна «тусуецца» з «Нашай Нівай» і «Радыё Свабода», лупцуе «шкоднікаў дзяржавы» на рускамоўных афіцыёзных сайтах… Заўважыў яго нястомныя спробы асацыяваць з яўрэйствам то аўтара фотак з дзяўчынай, якая летась паказалася ў паўаголеным выглядзе ў цэнтры Мінска: «публіцыст Чайчыц зрабіў нечаканы вывад – раз помнік на плошчы не адлюстроўвае ні тэму халакоста, ні барацьбу Арміі Краёвай, дый увогуле – яўрэі ў Беларусі пацярпелі больш, чым самі беларусы – то фотаграфаваць можна што заўгодна і як заўгодна, маўляў, ты не на плошчы Перамогі, а ў сябе ў кібуцы» (16.01.2017), то калабарантаў: «штораз здзіўляюся, як наша ліберальная журналістыка (часта яшчэ і яўрэйская па нацыянальнасці) не цураецца рыторыкі, якую выкарыстоўвалі нацысты» (25.01.2017). У лукашэнкаўскай РБ такія далёка ідуць… Яго старэйшы калега Вадзім Г. з падобнымі поглядамі год таму адхапіў партфель дэкана «вядучага беларускага ўніверсітэта».

У 2012 г. мне цікава было жыць у Беларусі, зараз – не ўпэўнены. Жыццё вырастае з дробных рэчаў, а надакучлівай драбязы, намёкаў на тое, што такія, як я, тут чужыя, набіраецца ўсё болей. Зрэшты, разумею Арцёма Шрайбмана, які знаходзіць адхлань у працы на tut.by (палітычным аглядальнікам), піша папулярныя тэксты… Апошні з іх – пра магчымую выдачу Азербайджану Аляксандра Лапшына, выйшаў 22.01.2017 – набраў звыш 1000 каментаў, але якіх? Пару прыкладаў (перакладу на беларускую):

«Калі б Лапшын не быў яўрэйскай нацыянальнасці – ніхто б і пальцам не паварушыў. Аўтар артыкула – Шрайбман. ОК, але пры чым тут расійска-беларускія адносіны?» Па стане на 17.45 29.01.2017 дзве трэці чытачоў падтрымалі камент… (-48+97)

«Ну як жа так, Шрайбман? Быццам бы грамадзянін Беларусі і заўсёды падтрымліваў яе нацыянальныя інтарэсы нават у канфрантацыі з Расіяй. Але як толькі справа дайшла да іншага яўрэя і Ізраіля, то бывайце, прынцыпы» (-3+20) (!)

А ў Ізраілі шмат хто, наадварот, лічыць Лапшына рускім і з гэтай прычыны не хацеў за яго заступацца… Ігаль Шн-н, 05.01.2017: «Мне ён не свой – звычайны эмігрант і нават не частка майго народу» 🙁

Карацей, не здзіўлюся, калі і мяне пасля папярэдняй серыі, дзе прапаноўваліся «Злучаныя штаты» Беларусі, Літвы і Украіны, палічаць агентам «Масада», cусветнага яўрэйскага кангрэса або літоўскім/украінскім запраданцам 🙂 Хаця ідэя «Міжмор’я» не новая, ёй амаль сто гадоў. Як выявілася, у маі 2012 г. яе даволі шырока абмяркоўвалі ў беларускай інтэрнэт-супольнасці, і варыянт «Балта-Чарнаморскі калектар без Польшчы» апынуўся на 2-м месцы з 39,2% (113 з 288). Цікава, што і тут ідэю падтрымала прыкладна 40% актывістаў – 13 з 30… Можна зрабіць выснову, што яна не пустая; калі б палітычныя партыі ўключылі яе ў «парадак дня», то павялічылі б колькасць сімпатыкаў у 1,5-2 разы. І, верагодна, выйгралі б адпаведны(я) рэферэндум(ы).

Неабходнасць дамаўляцца з ужо сфармаванымі элітамі дзвюх дзяржаў, выпрацоўваць агульныя «правілы гульні» разрэдзіла б ксенафобію асобных беларускіх дзеячаў. Былы палітзняволены Мікалай Дзядок небеспадстаўна разважае пра збліжэнне часткі «апазіцыі» з Лукашэнкам на глебе нелюбові да пуцінскай Расіі ды сіндрому «асаджанай крэпасці» (любым коштам бараніць сінявокую Беларусь…) Яўрэям ды іншым меншасцям гэты сіндром можа выйсці бокам.

Адзін тутэйшы палітызаваны літаратар яшчэ ў красавіку 2015 г. вяшчаў на ТV: «нашым войскам кіруюць расейцы, а сілавымі структурамі жыды» (хіба запісаў у «жыды» Віктара Шэймана, ніякага не яўрэя). Няма звестак пра тое, што за 2 гады Н. змяніў сваю пазіцыю; больш за тое, у 2016 г. спадар «нечакана» ўспомніў словы Ларысы Александроўскай пачатку 1970-х пра Айзіка Кучара, што «ён Купалу і забіў… Ён напісаў данос, праз які Купалы не стала».

Літаратуразнавец Кучар сапраўды быў нягоднікам, як і многія іншыя ў сталінскую эпоху, але доказаў яго датычнасці да смерці Янкі Купалы 28.06.1942 няма (зрэшты, яшчэ не даказана і тое, што ў гатэлі «Масква» адбылося наўмыснае забойства). Былы камсамольскі актывіст зрабіў агаворку («Не маем на руках ніякіх дакументаў, таму нічога сцвярджаць не можам»), аднак, мяркую, пасля яго інтэрв’ю ў свядомасці слухачоў асадачак-такі застаўся… Па-мойму, тут працуюць тыя ж паліттэхналогіі, што і ў Расіі (дадзена: факты сервілізму асобных савецкіх яўрэяў + ксенафобныя стэрэатыпы ў грамадстве; задача: перакласці адказнасць за рэпрэсіі, а ўскосна і за гаротны стан сучаснай культуры, на тых, хто жыў «за рысай аселасці»; мэта: умацаваць свае пазіцыі). І вось папулярны сайт выдае 23.01.2017: «На думку даследчыкаў, галоўную ролю ў знішчэнні Купалы сыграў вядомы пагромшчык беларускай літаратуры Айзік Кучар»…

У масавай свядомасці ўсё менш элементаў рацыяналізму, і гэта часам проста палохае. Напэўна, адна з прычын – хранічнае недафінансаванне навуковай сферы, заўважанае нават у афіцыйных установах. Прадстаўнікі Інстытута эканомікі Акадэміі навук адзначылі ў верасні 2016 г.: «Кадравы патэнцыял беларускай навукі за апошнія пяць гадоў скараціўся на 17,5% супрацоўнікаў і 14,7% даследчыкаў, скарацілася і колькасць спецыялістаў вышэйшай кваліфікацыі: дактароў навук – на 13,1% і кандыдатаў навук – на 10,2%». Ну, дзіва што… Параўнаем долю выдаткаў на навукова-даследчую дзейнасць (R&D) у валавым унутраным прадукце дзвюх краін за Лукашэнкам і Нетаньягу. Дакладных звестак пра Ізраіль 2015-2016 гг. я не знайшоў, але таблічка і так гаварушчая. Лічбы азначаюць працэнты ад ВУП:

Краіны/гады 2010 2011 2012 2013 2014 2015 2016
Беларусь 0,69 0,7 0,67 0,69 0,69 0,52 0,52
Ізраіль 3,93 4,01 4,13 4,09 4,11 ~4,1 4,214,4

Заўважана: калі доля выдаткаў «на навуку» ў ВУП меншая за 1%, то даследчыкі разбягаюцца, як тыя грыбы ў чарнобыльскім лесе… Думаю, тупы кантроль ідэолагаў над навукоўцамі быў другой па значнасці прычынай «скарачэння кадравага патэнцыялу», а мо і першай. Ад таго, што 2017-ы спецыяльным рашэннем абвешчаны ў Беларусі «Годам навукі», наўрад ці нешта істотна зменіцца. Навуцы, мяркуючы па наказах «лідара», надалей наканавана быць служанкай ідэалогіі… Ну, «апорай» – якая, урэшце, розніца? І якой павагі да юрыдычнай навукі з яе прэзумпцыяй невінаватасці можна чакаць у краіне, дзе в. а. прэзідэнта прабівае дно, да суда абвяшчаючы арыштаванага прадпрымальніка К-ча злодзеем? Тут і ціск на суддзяў, па-мойму.

Як самі да сябе ставімся, так, у прынцыпе, да нас. На пасяджэнне № 2 «інтэлектуальнага клуба Святланы Алексіевіч» (26.01.2017) з Масквы запрасілі Станіслава Бялкоўскага, які ўважае сябе за «фэйкавага палітолага». У Мінску, пішуць, ён дагаварыўся да таго, што паліталогіі як навукі агулам не існуе. Дзякуй, дзядзечка, расплюшчыў вочы – восем гадоў ва ўніверсітэце і аспірантуры я займаўся «абы-чым». Не так крыўдна за сябе, як за калег, паспяховых выпускнікоў беларускага ЕГУ, якія зараз працуюць у Францыі, Вялікабрытаніі, Польшчы, Літве…

Яшчэ пару штрышкоў, якія сведчаць пра стаўленне да навукоўцаў, жывых і памерлых. 24 лістапада 2016 г. мелася адбыцца міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Максім Багдановіч: дыялог з часам», аднак за некалькі тыдняў арганізатары (міністэрства культуры, музей імя Багдановіча) перанеслі яе на 21.12.2016. Тым не менш у передавіцы афіцыйнага выдання, разлічанага на суайчыннікаў за межамі Беларусі («Голас Радзімы», № 46, 08.12.2016) чорным па белым напісана, што канферэнцыя прайшла… Браво, рэдактар Харкоў – годны вучань Паўла Ізотавіча!

Канферэнцыя 21.12.2016, дарэчы, была даволі змястоўная: каторы раз паказала, што Багдановічам цікавяцца не толькі ў Беларусі, а і ў Балгарыі, Расіі, Украіне… нават у Кітаі. З Ізраіля чамусьці ніхто не завітаў 🙁

А вo які дарожны паказальнік вісіць на заходнім выездзе з Мінска (вул. Прытыцкага). Яго там штодзённа бачаць тысячы людзей.

Мінск, 29.01.2017

І мала каго абыходзіць, што «ажабрачылі», сказілі прозвішча выдатнага чалавека – акадэміка Антона Раманавіча Жэбрака, 115-годдзе якога нядаўна адзначалася біёлагамі. У 1940-х прэзідэнт Акадэміі навук БССР нямала ваяваў з лысенкаўцамі – мо яны і «ўзялі рэванш»? Не хочацца ў гэта верыць, тым болей што на самой вуліцы, дзе ўсцяж прыватны сектар, прозвішча напісана правільна.

Мінск, 29.01.2017

Аднак не дужа веру і ў тое, што памылку хутка выправяць: «Кансцітуцыйны суд», «Шучын» і «Beiruta st.» пакуль застаюцца там, дзе былі.

З улікам адзначанага не магло здзівіць, што назоў роліка «Belarus. Above expectations» ад Нацыянальнага агенцтва па турызму (НАТ), пераклалі з англійскай як «Беларусь. Звыш за чаканне». НАТ – гэта нешта накшталт PR-аддзела тутэйшага міністэрства спорту і турызму, на ролік выдаткавалі каля 15 тыс. USD. Можна было выбраць граматычна слушны варыянт: «больш за чаканні» або «звыш чаканняў». На жаль…

Музыка, спецыяліст па рэкламе Фёдар Жывалеўскі рагоча з роліка НАТ (Мінск, 26.01.2017)

Змест гэтай прадукцыі – асобная песня. Многія недахопы ўжо былі адзначаны ў каментах пад ролікам, які я ацэньваю на тры з мінусам па пяцібальнай шкале; наўрад ці ён завабіць масу турыстаў у Беларусь. Крыху лепшы крэатыў выдала НАТ, апелюючы да англамоўных іудзеяў («Belarus. Following the Shtettle roads») – тут, бадай, тройка з вялікім плюсам або чацвёрка з маленькім мінусам. Прэтэнзія на філасафічнасць заслугоўвае ўхвалы 🙂

Вольф Рубінчык, г. Мінск

29.01.2017

wrubinchyk[at]gmail.com

Апублiкавана 30.01.2017  07.00

***

Водгук: 
Пра Алеся Кучара
Айзіка Евелевіча я ведаў з 1964 г. (мне тады было 16 гадкоў). Вельмі цікавы суразмоўца ён быў, але па ўмовах таго – савецкага – часу шмат што ўтойваў, не мог агучыць. І паперы, пэўна, не даверыўся.
Нехта назваў Айзіка Евелевіча пагромшчыкам нашай літаратуры. Але на гэтага пагромшчыка таксама былі пагромшчыкі. Тут трэба ўспомніць хоць бы 1932-гі.
У 1932-м бальшавікі не хацелі і не давалі адзначыць 50-годдзе Янкі Купалы ў БССР. І толькі тое, што ў Заходняй Беларусі Антон Луцкевіч з нумара ў нумар “Беларускага Звону” друкаваў сваю працу “Янка Купала як прарок Адраджэння”, тое, што на восень 1932-га была анансавана ўрачыстасць у гонар Купалы і Коласа ў Вільні, змусіла бальшавікоў наладзіць вечарыну і ў Менску.
50-годдзе Купалы адзначылі ў верасні. 10 верасня газета “Савецкая Беларусь” паведаміла сваім чытачам, што на гэты дзень (а не на 7 ліпеня, як запісана ў Купалавай метрыцы) прыпадае дзень нараджэння Паэта. У гэты ж дзень у Менску адбылася вечарына ў гонар Купалы. Адбылася, прашу заўважыць, у Габрэйскім тэатры. А дакладчыкам быў габрэй Алесь Кучар. Гэты яго даклад надрукавалі і ў газеце “Літаратура і мастацтва”, і ў часопісе “Полымя рэвалюцыі”. Аднак неўзабаве ў друку з’явіўся артыкул Лукаша Бэндэ, у якім пільны камісар літаратуры ўказаў на ідэйна-палітычныя памылкі ў дакладзе таварыша Кучара. Справа дайшла да Цэнтральнага Камітэта КП(б)Б, але з тае прачыны, што Айзік Кучар быў яшчэ камсамольцам, ЦК партыі даручыў разабрацца з ім Цэнтральнаму Камітэту камсамола Беларусі.
Той, хто нешта ведае пра маральна-палітычную атмасферу 1930-х, можа здагадацца, якія перажыванні напаткалі камсамольца Кучара. А яшчэ лепш было б паназіраць, як бы паводзілі сябе ў той атмасферы сучасныя крытыкі Кучара.
Шкада, што ўсяго гэтага я не ведаў у тыя гады, калі мог размаўляць з Айзікам Евелевічам. Цікава, пачуў бы я ад яго падрабязны каментар ці Айзік Евелевіч, як ён гэта ўмеў, перавёў бы гаворку на нешта іншае?
І яшчэ з прачытанага. На Кучара пісалі ў інстанцыі. Што-колечы ўжо апублікавана. Не помню ўжо, хто з гэтых пісакаў назваў быў Айзіка Евелевіча ці то кішаньковым, ці то набліжаным Купалавым крытыкам. Вось як! Блізкі да Купалы крытык. Шкада, што і гэтага я не ведаў у той час, калі мог размаўляць з “пагромшчыкам” Кучарам.
Анатоль Сідарэвіч, г. Мінск
Апублiкавана 01.02.2017  17:52