Tag Archives: Купалиха

75 ГОД БЕЗ БЯДУЛІ

Змітрок Бядуля

Жыдоўскія духоўнікі

(раздзел з кнігі «Вера, паншчына і воля ў беларускіх народных песьнях і казках», Менск, 1924)

У нашым краі ўжо некалькі сот гадоў жывуць жыды. Жывучы ня толькі па гарадох і мястэчках, але і ў самых глухіх беларускіх вёсках, яны давалі магчымасьць беларускаму селяніну прыглядацца ня толькі да іх звычайнага быту – дазорчы селянін прыкмячаў нават рысы талмудычнай казуістыкі жыдоўскіх духоўнікаў, якіх высьмейваў, як ксяндзоў і папоў, вельмі метка і дасьціпна. «Кошэр» і «трэф» і іншыя штодзённыя фокусы жыдоўскай рэлігіі давалі беларускім баечнікам шмат матар’ялу ў гэтым кірунку. Адносіны да жыдоўскіх рабінаў былі ў беларускага селяніна ня горшыя і ня лепшыя чымся да папоў і ксяндзоў. Вось, напр., у казцы са зборніка Сержпутоўскага «Сказки и разсказы бƀлоруссовъ-полƀшуковъ» пад назваю «Вельмі навучны» высьмейваецца жыдоўскі духоўнік, у якога вум за розум заходзіць. Байка надта орыгінальная, але дзеля грубасьці сюжэту мы яе тут не зьмяшчаем. Баечнік канчае так: «Ён (рабін) такі пісьменны, такі навучны, такі разумны, што за розумам і сьвету ня бачыць».

Сярод жыдоўскіх мас рабіны сыгралі тую самую ролю сейбітаў цемры, як хрысьціянскае духавенства сярод хрысьціян, г. з. прапагандзіравалі пакланеньне залатому цельцу – паважэньне багатых. Апрача гэтага жыдоўская рэлігія служыла адвечнай жалезнай сьцяною, якая моцна аддзяляла жыдоў ад усіх іншых народаў і давала повад антысэмітам сыпаць на гэты народ розныя дзікія нябыліцы. Разумеецца, галоўнай прычынай ненавісьці служыла экономічная падкладка, аднак гэтая адрозьненая рэлігія сыйграла тут сваю ганебную ролю.

Аслабіць законы жыдоўскай рэлігіі, зрабіць так, каб жыд глядзеў на акружаючае не праз акуляры дзікіх фанатыкаў-рабінаў – і ён зробіцца роўным паміж усімі народамі на зямлі. Адзіная дарога да гэтага – комунізм.

А што тычыцца беларускага сялянства ў адносінах да жыдоў, дык заўсёды гэтыя адносіны былі самымі шчырымі і лояльнымі. Беларускі «шабас-гой» (селянін, які ў субботу працаваў у жыдоўскай хаце) добра прыглядаўся да быту «нехрысцяў» і нічога там асобна нечалавечага ня бачыў, апрача таго, што ў іх «вум за розум заходзіць» у справах веры, так што ён – беларус у сваіх байках малюе гэтую рэлігію ў грубых, але ў дабрадушна-гуморыстычных фарбах, а рабінаў далучае да сваіх папоў і ксяндзоў – аднаго поля ягадкі.

zhydy vera

Вокладкі кніг З. Бядулі 1918 г. і 1924 г.

* * *

Владимир Агиевич

ЗМИТРОК БЯДУЛЯ (1886-1941)

Исполнилось пять лет со дня смерти З. Бядули. С чувством большой скорби воспринял белорусский народ безвременную кончину этого замечательного писателя.

Литературная судьба З. Бядули чрезвычайно интересна и поучительна. Увлечённый в начале своего творческого пути веяниями символизма, З. Бядуля в сравнительно короткий срок преодолел его влияние, навсегда связав своё творчество с народом, с его лучшими представителями революционно-демократического направления в литературе. Большинство его дореволюционных произведений рисует жизнь народа, изнывавшего под гнётом царизма.

«Змитрок Бядуля, – писал М. Богданович, – с душой чуткой и поэтической…» Горьким смехом полны его рассказы. Лучшие из них – «Гора ўдавы Сымоніхі», «Пяць лыжак заціркі», «Сон старога Анупрэя», где к известной теме Короленко, разработанной им в рассказе «Сон Макара» сделано неожиданное дополнение. Этим «неожиданным дополнением» было не только реалистически правдивое изображение молодым писателем картин нищеты, забитости и бесправия белорусской деревни, но и показ роста национального самосознания в народе, его ненависти и презрения к своим поработителям.

biadulia_sm

Тонко наблюдая жизнь, З. Бядуля создал немало прекраснейших психологических новелл, до сих пор не утративших своего познавательного значения. Однако дореволюционное творчество З. Бядули не исчерпывается только прозой. В его литературном наследии большое место занимает и поэзия.

Своего наибольшего расцвета достиг талант З. Бядули в годы советской власти. Пытливым умом и горячим сердцем патриота жил З. Бядуля в эти годы. Воодушевлённый событиями послеоктябрьского периода, он слагал песни во славу Родины:

Люблю цябе, край волатаў,

Край вечных сонц і зор.

Магутны ты, бо молад ты,

Імпэтны, як віхор!

Только в условиях социалистической действительности З. Бядуля смог написать свои наиболее зрелые произведения. Среди этих произведений самым крупным является повесть «Салавей», выдержавшая до Отечественной войны 14 изданий. В ней историческая тема жизни и борьбы крепостного крестьянина впервые в белорусской литературе нашла своё глубоко-реалистическое раскрытие. В основу этого произведения писатель положил идею борьбы белорусского народа с польскими помещиками, с их стремлениями подавить в народе всё то лучшее, чем он жил, что составляло основу его духовного развития. Могуче и грозно звучат мотивы протеста на страницах повести. Её центральный образ – Соловей, овеянный подлинным героизмом, жизнеутверждающей романтикой, по праву стал любимейшим героем советского читателя.

Вслед за повестью «Салавей» З. Бядуля написал роман «Язэп Крушынскі» (1929-1932), повести «У дрымучых лясах», «Дзесяць», «Набліжэнне», поэму о детях Западной Белоруссии «Хлопчык з-пад Гроднм», сказку «Сярэбраная табакерка» и много других.

За выдающиеся заслуги в области развития литературы советское правительство в 1939 году наградило З. Бядулю орденом Трудового Красного Знамени.

Полная творческих замыслов, кипучая литературная деятельность З. Бядули оборвалась 3-го ноября 1941 года. Искренне и преданно любя свою советскую Родину, её благородный, честный народ, З. Бядуля с полным правом мог сказать о себе:

Памру – не памрэ безупынная сіла,

Што думы пад неба да зорак насіла…

Наш народ навсегда сбережёт память о своем замечательном писателе.

(газета «Сталинская молодежь», Минск, 29.11.1946)

* * *

Уладзіслава Луцэвіч (Купаліха)

МАЕ ЎСПАМІНЫ ПРА ЗМІТРАКА БЯДУЛЮ

Калі стала вядомым, што Змітрок Бядуля са свайго маленькага Пасадца пераязджае на сталую працу ў Вільню, усе, каму была дарагой беларуская літаратура, а ў першую чаргу наша моладзь, сталі нецярпліва і радасна чакаць сустрэчы з пісьменнікам.

І вось разышлася вестка, што Змітрок Бядуля прыехаў. Я даведалася, што ён знаходзіцца ў беларускай кнігарні на вуліцы Завальнай 7 – звычайным месцы ўсіх нашых сустрэч і «лятучых» зборак у Вільні. Прыйшоўшы ў кнігарню, я ўбачыла маладога і вельмі сарамлівага хлопца, якога акружалі мае знаёмыя.

Ён быў апрануты ў вясковую куртачку, паверсе – пелярына, а на галаве – нейкі смешны капялюш. Гэта надавала яму поўвясковы, поўгарадскі выгляд. (…)

Сумесная праца ў «Нашай Ніве», асабліва ў суровыя ваенныя гады 1914–1915, вельмі зблізіла Купалу і Бядулю. Купала быў рэдактарам, Бядуля – сакратаром. На іх двух ляжала і напісанне матэрыялаў, і карэктура, і выпуск газеты, і ўся адказнасць за яее. Як асцярожна ні стараліся яны пісаць, як ні мянялі псеўдонімы – ваенная цэнзура ўсё-ж знаходзіла да чаго прычапіцца і ў выніку ледзь не кожны нумар «Нашай Нівы» выходзіў з белымі плямамі купюр (…) Купала вельмі паважаў Бядулю за яго таленавітасць і працаздольнасць, хоць індывідуальнасці аднаго і другога пісьменніка былі надзвычай розныя і на гэтым грунце часамі ўзнікалі невялікія разыходжанні. Купала дакараў Бядулю за мяккасць характару.

5 верасня 1915 г. Купала выехаў з Вільні ў Мінск, а з Мінска ў Маскву. Так мы разлучыліся са Змітраком Бядуляй.

За час нашага расстання мы ўсяго некалькі разоў абмяняліся лісткамі. Купала вельмі сумаваў па Беларусі і кожны ліст Бядулі прыносіў яму шмат радасці.

Наступная наша сустрэча з Бядуляй адбылася ў 1919 г., калі мы пасля абвяшчэння Совецкай Беларусі пераехалі са Смаленска ў Мінск. Мы сустрэліся з Бядуляй, як блізкія і родныя.

Першае, аб чым загаварыў Бядуля – гэта аб страце свайго вялікага друга Максіма Багдановіча, з якім ён частку 1916 і 1917 гг. пражыў на адной кватэры. Бядуля і яго сёстры Рэня і Геня былі сапраўднымі апекунамі хворага Багдановіча. Бядуля часта і пасля расказваў аб жыцці паэта, прыпамінаў розныя, нават дробныя факты, паўтараў словы нябожчыка. Смерць Багдановіча балюча адбілася на настроі Бядулі, ад кожнага ўспаміну веяла глыбокім сумам (…)

Калі ў 1920 г. Купала моцна захварэў і больш двух месяцаў ляжаў у больніцы, Бядуля і яго сёстры часта прыходзілі наведваць Купалу, дапамагалі, чым маглі.

(часопіс «Беларусь», № 11-12, 1946)

* * *

Заир Азгур

ЗМИТРОК БЯДУЛЯ

Когда я однажды предложил Змитроку Бядуле позировать мне, он с улыбкой сказал, что, во первых, на его лицо пойдет слишком много глины, а во-вторых, это очень сложная работа, так как лицо у него «вспахано морщинами», вроде того холмистого поля под Логойском. Я ответил, что это даже интересно, что в каждой выпуклости и вогнутости скрыто большое содержание.

– Значит, вы в форме видите содержание? Что ж, если так, то попробуйте. Может быть, кого-нибудь и напугает моя скульптура…

И Бядуля сослался на Пушкина, сказавшего о своем портрете:

Себя, как в зеркале, я вижу,

Но это зеркало мне льстит.

– Надеюсь, вы мне льстить не станете. Даже если бы вы и захотели, то моя очаровательная внешность будет и без всякой лести, безусловно, поражать многих…

При этом Бядуля долго и с удовольствием смеялся своим шуткам. (…)

Зачастил я к Змитроку Бядуле в гости. Случалось, мы выпивали и по рюмочке. Тогда Бядуля начинал петь старинные белорусские и еврейские песни. Глаза его становились крупными, более выразительными и всевидящими. Губы у него были толстые и какие-то очень добрые. Обращали на себя внимание и волосы – темные, курчавые, в мелких и крупных волнах. Они придавали его лицу поэтически-вдохновенный вид. Казалось, в этой голове, под копной курчавых волос, таится вся старая библия, сберегаются все сказки, легенды и сказания, живет всё молодое, голубоглазое и золотоволосое, что есть на Беларуси. Что-то удивительно цельное было в его внешнем облике, его речах и песнях, которые он так любил петь.

Певучесть его натуры чувствуется и в прозе.

Сравнительно недавно я пережил особое волнение: всё время мне казалось, что Змитрок Бядуля жив, что он в концертном зале в Минске слушает вместе со мной концерт одной исполнительницы еврейских народных песен…

(По книге «То, что помнится…» Минск, 1977)

Падрыхтаваў В. Р.

Апублiкавана 18.11.2016   23:35

В. ЖИБУЛЬ О БЯДУЛИХЕ

Перевод на русский, с белорусского оригинала, ниже.

Віктар ЖЫБУЛЬ

БЯДУЛІХА

Марыя Плаўнік – жонка Змітрака Бядулі

Раскажам пра спадарожніцу жыцця класіка беларускай літаратуры Змітрака Бядулі (Самуіла Яфімавіча Плаўніка, 1886–1941) – Марыю Ісакаўну Плаўнік, якая часта падпісвалася падвойным прозвішчам: Плаўнік-Бядуля альбо Бядуля-Плаўнік.

biadulia1

Марыя Ісакаўна Плаўнік-Бядуля

Дзявочае прозвішча жонкі пісьменніка – Шыркес. Нарадзілася яна 15 сакавіка 1900 г. у Гродне. Яна была восьмым, перадапошнім, дзіцем у сям’і памочніка рабіна старой сінагогі. Усяго ж у сям’і Ісака і Рахілі Шыркесаў было чатыры сыны і пяць дачок. Жылі яны на вуліцы Маставой, на самым высокім беразе Нёмана. Гэтае месца называлася Фарштат (ад нямецкага Vorstadt – паселішча па-за горадам ці крэпасцю; прадмесце). Жылі сціпла: у доме быў толькі адзін ложак – для бацькоў, усе дзеці спалі на падлозе. З маленства навучыліся яны здабываць грошы на больш-менш прыстойнае існаванне. Побач па суседстве жыла сям’я наглядчыка выратавальнай станцыі. Дочкі наглядчыка былі Марыінымі аднагодкамі, а адна з іх мела такое самае імя. Суседзі так і казалі: “Маша-беленькая” і “Маша-чорненькая”. Сяброўкі разам вучыліся плаваць – “надзявалі пробкавыя выратавальныя паясы, шторазу ўсё лягчэйшыя, і да канца лета на спрэчку пераплывалі Нёман” [1, с. 13]. “…Якія гэта былі цудоўныя часіны, калі мы гурмой прыходзілі на… узгорысты бераг, калі са смехам і крыкам скакалі ў ваду” [2, с. 13], – прыгадвала Марыя Ісакаўна.

У той час Марыя і яе сёстры вучыліся ў жаночай яўрэйскай гімназіі. Раней яўрэйскія школы-хедары існавалі толькі для хлопчыкаў, а з канца ХІХ ст. і дзяўчаткі атрымалі магчымасць навучацца ў так званых казённых вучылішчах, дзе штудыявалі не толькі гісторыю і мовы свайго народа (ідыш і іўрыт), але і поўны курс рускай гімназіі [1, с. 13]. Ад маці, добрай гаспадыні і вельмі працавітай жанчыны, Марыя навучылася няблага шыць. Акрамя ўсяго, яна, як і шмат хто з мясцовай моладзі, любіла опернае мастацтва, цікавілася польскай літаратурай, асабліва творамі Элізы Ажэшкі, якая таксама жыла ў Гародні.

У 1905 г. па горадзе прайшлі чуткі пра яўрэйскі пагром. Але сям’ю Шыркесаў выратавалі суседзі – яны прыйшлі да Ісака і Рахілі і сказалі: “Начальства загадала ўчыніць яўрэйскі пагром. Давайце ўсё ваша стар’ё – адзенне, падушкі, і мы пасячэм, разарвем усё на парозе вашага дома”. Такія пагромы – не сапраўдныя, а інсцэнізаваныя – суседзі ўчынялі восем разоў і ратавалі сям’ю ад пагібелі [1, с. 13].

З надыходам Першай сусветнай вайны і спадароджных ёй беспарадкаў сям’я Шыркесаў была вымушана ў 1914 г. пакінуць Гродна і пераехаць у Менск. Тут Марыя і пазнаёмілася з будучым мужам. Гэта адбылося ў 1916 г., калі абодва прывезлі на вайсковую базу здаваць бялізну для параненых франтавікоў. “…Я прыкмеціла там маладога чалавека з пышнай густой шавялюрай, яго кучаравыя валасы былі быццам толькі што пасля завіўкі, – прыгадвала Марыя Ісаакаўна. – […] Калі маю партыю прынялі без усялякіх затрымак, то ў маладога чалавека атрымалася больш складана. Штосьці бракавалі, штосьці прапаноўвалі скласці больш акуратна. Мне стала шкада бездапаможнага ў такіх справах чалавека, і я без яго просьбы, па сваёй ініцыятыве стала дапамагаць яму. Калі мы ўжо выходзілі з базы, ён горача падзякаваў мне і назваў сябе:

Будзем знаёмы. Бядуля, беларускі пісьменнік.

І, развітаўшыся, пайшоў” [2, с. 15].

Пасля гэтай выпадковай сустрэчы яны не бачыліся цэлых дзесяць гадоў. Вядома ж, Марыя нават не ўяўляла, што калі-небудзь стане жонкай Самуіла. Але ўважліва сачыла за яго творчасцю. Ёй падабаліся яго вобразныя, напеўныя вершы, асабліва дзіцячыя. Некаторыя з іх, напрыклад “Сняжыначкі-пушыначкі”, Марыя ведала на памяць і часта паўтарала сама сабе.

Шмат чаго адбылося за гэты час. У 1921 г. савецка-польская мяжа падзяліла Беларусь, і маці Марыі са старэйшымі дзецьмі вырашыла вярнуцца ў Гродна, бо “ёй не падабалася, што савецкая ўлада пазачыняла ўсе сінагогі і забараніла маліцца Богу” [1, с. 13]. Марыя ж, застаўшыся ў Менску, закончыла фельчарскія курсы і пачала працаваць тэрапеўтычнай медыцынскай сястрой у бальніцы. Дзяўчыне была вельмі даспадобы гэтая нялёгкая, але вельмі патрэбная праца. Аднойчы Марыя асіставала пры аперацыі па выдаленні апендыкса ў старшыні ЦВК і СНК БССР Аляксандра Чарвякова. “Калі яна распавяла яму пра развітанне з мамай, той смяяўся так, што ў яго разышліся аперацыйныя швы, і давялося аперыраваць яго яшчэ раз” [1, с. 13], – успамінаючы бабуліны аповеды, піша ўнучка Марыі і Самуіла Плаўнікаў Ганна.

Здараліся ў жыцці Марыі Шыркес і больш драматычныя падзеі. Пазней яна нейкі час працавала ў дзіцячым доме, дзе знаходзілі прытулак дзеці, чые бацькі загінулі падчас яўрэйскіх пагромаў. Аднаго з хлопчыкаў – прыгожага чатырохгадовага Мішу – Марыя вырашыла афіцыйна ўсынавіць, хоць сваякі і калегі адгаворвалі яе. Але ў 1925 г. Марыін прыёмны сын прыглянуўся адной заможнай бяздзетнай пары, якая таксама вельмі захацела ўсынавіць Мішу. Марыя вельмі расстроілася і не хацела аддаваць дзіця, але яе пераканалі, што ў новай – забяспечанай – сям’і яно будзе расці шчаслівым [1, с. 13]. Урэшце Марыя пагадзілася і са слязьмі на вачах развіталася з хлопчыкам…

Наступная сустрэча Марыі Шыркес са Змітраком Бядулем, можа, і не адбылася б, калі б не адна знаёмая жанчына, якая ў 1926 г. прыехала ў Менск. Яна мела даручэнне перадаць Змітраку Бядулю пісьмо і пачала распытваць Марыю, ці не ведае яна гэтага чалавека. Марыя адказала, што бачылася з ім толькі аднойчы ў жыцці і цяпер наўрад ці б пазнала – усё ж такі прайшло ажно дзесяць гадоў. Даведаўшыся, што З. Бядуля працуе ў Інстытуце беларускай культуры, жанчыны скіраваліся ў гэтую ўстанову – у старадаўні будынак па вуліцы Рэвалюцыйнай, які захаваўся і сёння. Пісьменнік не адразу пазнаў сваю госцю, але размаўляў шчыра, прыязна, “як сапраўдны джэнтльмен” [2, с. 17]. Развітваючыся, З. Бядуля прапанаваў Марыі сустрэцца праз два-тры дні, і гэта быў толькі пачатак іх рамана.

biadulia2

Змітрок Бядуля з жонкай Марыяй. 1927 г.

У 1927 г. Самуіл Яфімавіч і Марыя Ісакаўна пабраліся шлюбам. Гэтая сямейная пара была ў чымсьці незвычайнай. Вось што ўспамінала Марыя Клімковіч, жонка аўтара гімна БССР Міхася Клімковіча: «Жонка Змітрака Бядулі Мар’я Ісакаўна была “відная” жанчына. Статная, прыгожая, але вышэйшая на дзве галавы за мужа. Недзе за метр восемдзесят. [Па словах сына – усё ж ніжэй. – В. Ж.] Калі ёй і Бядулю даводзілася разам выходзіць на вуліцу, то стараліся ісці паасобку, так, каб розніца не кідалася людзям у вочы. Ну, і нага ў яе адпавядала росту саракавы памер. Таму калі Мар’я Ісакаўна купляла абутак, то спачатку прасіла даць ёй памераць трыццаць дзевяты, хоць загадзя ведала, што будзе замалы. І толькі потым, вяртаючы чаравік, прасіла прадаўшчыцу: Цяпер дайце, калі ласка, на памер больш. Ну не магла яна прымусіць сябе вымавіць на людзях: Дайце мне саракавы памер!» [3, с. 85 – 86].

І тым не менш розніца ў росце не замінала сямейнаму шчасцю. 27 верасня 1929 г. у Самуіла і Марыі нарадзілася дачка Зоя, а 8 сакавіка 1934 г. – сын Яфім, названы так у гонар дзеда – Бядулевага бацькі Яфіма (Хаіма) Плаўніка. “Ён [З. Бядуля] і сваіх дзяцей выхоўваў цярпліва, любоўна, душэўна і душэўна пісаў для дзяцей свае вершы, казкі. Іншы раз нашы дзеці былі яго першымі слухачамі, і ён па тым, як яны рэагавалі на яго новы твор, уяўляў, ці дойдзе ён да дзіцячых сэрцаў, ці трэба яшчэ папрацаваць над рукапісам. А сіл, энергіі, часу для творчай работы не шкадаваў, нярэдка забываючыся аб усім на свеце” [2, с. 20], – прыгадвала Марыя Плаўнік. Менавіта тады, калі сам стаў бацькам, Змітрок Бядуля напісаў свае найбуйнейшыя дзіцячыя творы: паэму-казку “Мурашка Палашка” (1939) і аповесць-казку “Сярэбраная табакерка” (1940).

Згадкі пра цёплую атмасферу ў сям’і Плаўнікаў пакінуў пісьменнік Барыс Мікуліч, які не аднойчы гасцяваў у іх кватэры на вуліцы Даўгабродскай: «Вечера у Бядули были чудесные. Его жена, прекрасная хозяйка, потчевала нас изделиями еврейской кухни, а сам хозяин был олицетворением отца – вечно или сын, или дочь Зорка на руках. Иногда открывался шкаф. Там был большой беспорядок, извлекались “Абразкі” и многие старые рукописи, книги, и начиналась бесконечная река воспоминаний. Здесь впервые я услышал о трагических днях Максима Богдановича…» [4, с. 25]. А вось якой запомнілася Б. Мікулічу гаспадыня, Марыя Ісакаўна: “Жена его великолепно дополняла этого человека, сообщала своей деловитостью и энергичностью его немного нерешительной натуре уверенность в его силах. Она не была ни красивой, ни очень образованной, но практичный ум и такт были свойственны этой женщине” [4, с. 30].

У 1935 г. сям’я З. Бядулі атрымала кватэру ў толькі што пабудаваным шматпавярховым Доме спецыялістаў па Савецкай вуліцы. Па тым часе гэта быў адзін з найлепшых жылых дамоў у Мінску [2, с. 18]. (Ён быў разбураны ў вайну, цяпер на гэтым месцы – будынак па праспекце Незалежнасці, 44.) Суседзямі Плаўнікаў сталі сем’і пісьменнікаў Андрэя Александровіча і Міхася Клімковіча, а таксама многія прадстаўнікі мінскай тэхнічнай інтэлігенцыі. Шчырае сяброўства звязвала сем’і Змітрака Бядулі і Янкі Купалы. Згодна з беларускай народнай традыцыяй, знаёмыя называлі жонак пісьменнікаў Купаліха і Бядуліха. У той час Марыя Ісакаўна працягвала працаваць тэрапеўтычнай сястрой у першай гарадской паліклініцы Мінска.

Гісторыя з хлопчыкам Мішам, якога некалі ўсынаўляла Марыя, раптам займела нечаканы працяг. Як засведчыла Ганна Плаўнік, адбылося гэта ўлетку 1940 г., калі яе дзед і бабуля збіраліся на курорт: “Ужо склалі рэчы, і праз гадзіну павінна была прысці па іх машына, каб адвезці іх на вакзал. Раптам пазванілі ў дзверы, і на парозе кватэры з’явіўся малады чалавек. Ён спытаў жонку Змітрака Бядулі:

Скажыце, Вы Марыя Шыркес?

Так, адказала бабуля. – Але цяпер у мяне прозвішча мужа – Плаўнік.

У дзіцячым доме мне далі ваш адрас. Скажыце, Вы мая мама?

Не, дзетка, адказала Марыя, я не твая родная мама, ты мой прыёмны сын.

Малады чалавек распавёў, што ён студэнт, вучыцца ў Кіеве. Пры ліквідацыі НЭПа ягонага бацьку выслалі ў Сібір, дзе той і памёр, а яго маці памерла ў гэтую вясну. І калі ён разбіраў дакументы, дык знайшоў даведку аб усынаўленні і вырашыў знайсці родную маму. Яго аповед усхваляваў усю сям’ю, усе яго абдымалі, цалавалі, запрашалі прыязджаць да іх яшчэ. Міша абяцаў прыехаць у наступным годзе, калі закончыць універсітэт. Наступным быў сорак першы, і ён болей не прыехаў…” [1, с. 13].

Вайна застала Марыю Ісакаўну з дзецьмі ў Пухавічах у Доме творчасці пісьменнікаў, адкуль яны тэрмінова выехалі ў эвакуацыю. Змітрок Бядуля ў гэты час знаходзіўся ў камандзіроўцы ў Хойніках. Вярнуўшыся ў Мінск, ён знайшоў сваю маці і разам з ёю дабраўся пехатой ажно да Барысава. Адтуль яны цягніком даехалі да расійскага горада Піжма Горкаўскай вобласці. “Тут ён уладкаваўся працаваць у рэдакцыі, далі яму асобны пакойчык для жылля. Доўгі час Самуіл не ведаў, дзе знаходзіцца яго жонка з дзецьмі, ці жывыя яны, і вельмі пакутаваў” [2, с. 7], – успамінаў брат З. Бядулі Мацвей Плаўнік.

Знайшоў іх З. Бядуля дзякуючы пісьменніку Мендэлю Ліфшыцу, які даведаўся і паведаміў калегу, што яго сям’я знаходзіцца ў сяле (цяпер пасёлак гарадскога тыпу) Новыя Бурасы Саратаўскай вобласці. “Бядуля напісаў жонцы ліст, а пасля таго як атрымаў адказ, разам з маці пераехаў да сваёй сям’і” [2, с. 7]. Тамсама спыніліся жонкі і дзеці іншых беларускіх пісьменнікаў: Васіля Барысенкі, Петруся Броўкі, Кандрата Крапівы, Аркадзя Куляшова, Алеся Кучара, Кузьмы Чорнага, а таксама дачка Міхася Клімковіча Мая. Там, у Новых Бурасах, Марыя Плаўнік зарабляла на ўборцы ўраджаю: жала жыта на калгасным полі, капала бульбу – працавала “не горш за сапраўдных калгасніц” [5, с. 464]. Часова ўладкаваўся на працу ў мясцовай газеце і Змітрок Бядуля. У Новых Бурасах сям’я пражыла да самага канца кастрычніка 1941 г. Паколькі ў эвакуяваных не было з сабой ніякіх цёплых рэчаў, дый прайшлі чуткі пра набліжэнне фронту, Плаўнікі разам з іншымі сем’ямі прынялі рашэнне перабрацца цягніком далей у Сярэднюю Азію – магчыма, у Алма-Ату. Прамежкавай кропкай у гэтым маршруце мусіў быць Уральск, але трагічныя абставіны склаліся так, што менавіта ў ім Змітрок Бядуля знайшоў свой апошні прыстанак.

Трэцяга лістапада 1941 г. на перадапошнім прыпынку перад Уральскам пісьменнік выйшаў з цягніка прагуляцца. Цягнік крануўся без папярэджання, і Змітрок Бядуля ледзьве паспеў заскочыць на падножку (нейкія мужчыны падхапілі і ўцягнулі яго ў вагон), а ў хуткім часе памёр у цягніку ад разрыву сэрца. Суайчыннікі, якія ехалі ў эвакуацыю, вырашылі не пакідаць у бядзе сям’ю класіка і высадзіліся ва Уральску, дзе ў будынку тэатра адбылася развітальная цырымонія, на якой акцёры чыталі Бядулевы творы. Там, ва Уральску, нябожчыка і пахавалі на гарадскіх могілках. (Неўзабаве, у канцы снежня, побач пахавалі і маці З. Бядулі, якая памерла ад запалення лёгкіх.)

Некалькі месяцаў сям’я Змітрака Бядулі разам з іншымі пісьменніцкімі сем’ямі жыла ў тэатральных памяшканнях, пакуль іх не рассялілі па розных кутах у горадзе. Сям’ю Плаўнікаў, а таксама жонку К. Крапівы, дачку М. Клімковіча і сына В. Барысенкі прытуліла дружная сям’я адной татарскай артысткі, якая вызваліла для бежанцаў самы вялікі – прахадны – пакой [6, с. 15; 7, с. 141]. Марыя Ісакаўна не вельмі любіла прыгадваць гэты час голаду, холаду, хваробаў, неўладкаванасці – час, калі засталася адна, без мужа, з двума дзецьмі. Але пра адзін забаўны эпізод з жыцця ў эвакуацыі яна ўсё ж такі распавяла ўнучцы Ганне, якая не паленавалася запісаць гэта: «Часы былі ваенныя, прадукты выдаваліся па картках. каб затапіць печ, патрэбна было атрымаць нарад на дровы. Але дровы трэба было прывезці самой бабулі. Ёй далі сані, запрэжаныя вярблюдам, і сказалі, куды ехаць. Ды бяда толькі ў тым, што вярблюд не разумеў ні слова па-руску. Колькі ні крычала “но”, “пошёл”, ён не кранаўся з месца. Казах, які праходзіў міма, агрэў вярблюда палкай і сказаў некалькі словаў па-казахску. І вярблюд паслухмяна пайшоў.

Але калі дровы былі ўкладзены ў павозку, вярблюд зноў заўпарціўся, як бабуля яго ні нокала, як ні лаяла яго. Міма праходзіла жанчына – казашка. Пабачыўшы ўсё гэта, яна навучыла бабулю нокаць вярблюда па-казахску. І дровы былі прывезены дахаты. Калі я была маленькая, мяне вельмі смяшыў гэты бабулін аповед» [1, с. 13]. Дадамо, што Марыя Плаўнік ехала па дровы разам з Ганнай Іванаўнай Барысенкай – жонкай літаратуразнаўцы і крытыка Васіля Барысенкі. Жанчыны вельмі намерзліся, чакаючы, пакуль вярблюд кранецца з месца.

biadulia3

Марыя Плаўнік з сынам Яфімам. 1959 г.

У 1943 г. сын Марыі Яфім захварэў на малярыю ў цяжкай форме, было неабходна змяніць клімат, і сям’я пераехала ў Запарожжа. Там вызвалілася шмат жыллёвай плошчы, гаспадары якой былі арыштаваныя з-за супрацоўніцтва з акупантамі. У адной з такіх кватэр Марыя Плаўнік з дзецьмі пражыла цэлы год, да самага вызвалення Беларусі [8, с. 12]. А ў ліпені 1945 г. яны вярнуліся з эвакуацыі ў Мінск.

Замест роднага дома іх там чакалі абгарэлыя руіны. Ужо не было ў жывых ні Бядулевага брата, паэта Ізраіля Плаўніка, ні Голды і Эфраіма – сястры і брата Марыі Ісакаўны, ні іх дзяцей: усе яны загінулі ад рук фашысцкіх акупантаў. Усяго ж вайна пазбавіла жыцця 35 сваякоў беларускага класіка і яго жонкі.

Сям’я была вымушана туліцца ў знаёмых і сваякоў, пакуль удава класіка не звярнулася асабіста да старшыні ўраду БССР П. Панамарэнкі з просьбаю выдзеліць ёй пакой ці часова прадаставіць нумар у гатэлі за кошт Літфонду рэспублікі. Нечакана хадайніцтва было задаволена [9, с. 171], і ў 1947 г. сям’я Змітрака Бядулі атрымала двухпакаёвую кватэру на самым верхнім паверсе дома № 183 па вуліцы Савецкай (цяпер праспект Незалежнасці, 43). Па словах сына Яфіма, паспрыяла гэтаму даўняя сяброўка сям’і – Купаліха, Уладзіслава Францаўна Луцэвіч.

biadulia4

Марыя Плаўнік у Кіславодску, 1949 г.

Невялікая, але гасцінная кватэра Марыі Плаўнік стала своеасаблівай “перавалачнай станцыяй” для тых, хто не меў шчасця атрымаць жыллё і каму такая перспектыва пакуль не ўсміхалася: гэта былі пераважна рэпрэсаваныя пісьменнікі і члены іх сем’яў, якія вярталіся на радзіму з месцаў зняволення. Сярод іх былі жонка расстралянага паэта Ізі Харыка Дзіна Харык, празаікі Цодзік Даўгапольскі і Барыс Мікуліч. З апошнім Марыя Плаўнік падтрымлівала адносіны і пасля яго ад’езду ў Бабруйск: у Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (БДАМЛМ) захоўваюцца тэлеграма-віншаванне Б. Мікулічу ад М. Плаўнік з новым 1948 годам [10, арк. 2], а таксама яе ліст, адпраўлены, калі меркаваць па штэмпелі, 7 студзеня 1948 г. Перапісваўся з ёю і даўні сябар Змітрака Бядулі Вульф Сосенскі [11, арк. 4; 12, арк. 1].

Па-ранейшаму сябравала Марыя Ісакаўна з сям’ёй Міхася Клімковіча, часта прыходзіла ў госці да яго ўдавы Марыі Язэпаўны. Разам з Бядуліхай прыходзіла і Кацовічыха – Яўгенія Барысаўна Кацовіч, удава пісьменніка Лазара Кацовіча. Жанчыны любілі згуляць у карты за круглым столікам і ўспомніць маладосць, даваенны Мінск, у тым ліку і забаўныя гісторыі з жыцця літаратурных класікаў [3, с. 85].

biadulia5

Марыя Ісакаўна Плаўнік з унучкай Ганнай. 1964 г.

10 жніўня 1975 г. у Марыі Плаўнік памерла дачка Зоя, і жанчына аформіла апякунства над яе дачкой-школьніцай – сваёй унучкай Ганнай [13, арк. 33]. У сувязі з матэрыяльнымі складанасцямі па хадайніцтве Саюза пісьменнікаў Марыі Ісакаўне была павялічана персанальная пенсія [13, арк. 30–31].

Марыя Плаўнік актыўна займалася папулярызацыяй творчай спадчыны мужа. Вельмі спадзявалася яна, што ў Мінску створаць літаратурны музей Змітрака Бядулі. Але зрабіць гэта не атрымалася, і Марыя Ісакаўна перадала ўсе дакументы з сямейнага архіва ва Уральск, дзе абяцалі арганізаваць музейную экспазіцыю, прысвечаную З. Бядулю. На вялікі жаль, лёс гэтых дакументаў застаецца невядомым [14, с. 11].

Памерла Марыя Бядуля-Плаўнік 10 красавіка 1984 г. Пахаваная на Паўночных могілках пад Мінскам.

 

Друкуецца паводле часопіса “Роднае слова” (№ 4, 2016). У публікацыі выкарыстаны фотаздымкі з асабістага архіва Яфіма Плаўніка.

 

Літаратура і крыніцы

  1. Плавник, А. Бабушкины рассказы // Берега. – 1999. – № 1 (июнь).
  2. Успаміны пра Змітрака Бядулю / склад. Я. І. Садоўскі, К. А. Цвірка; рэц. У. В. Гніламёдаў. – Мінск: Маст. літ., 1988.
  3. Клімковіч, М. Старыя людзі расказваюць, або Праўда ў дэталях // Маладосць. – 2010. – № 5.
  4. Мікуліч, Б. Аповесць для сябе / Б. Мікуліч; укл. і прадм. Л. С. Савік, паслясл. С. І. Грахоўскага. – Мінск: Маст. літ., 1993.
  5. Бядуля, З. Выбраныя творы / З. Бядуля; укл., прадм., камент. У. Казберука. – Мінск: Кнігазбор, 2006.
  6. Климкович, М. Так это было // Советская Белоруссия. 2010. – 1 июня.
  7. Плавник, Е. Воспоминания об отце // Пра час “Узвышша”: матэрыялы Узвышаўскіх чытанняў (Мінск. 2005–2006). – Вып. 3 / уклад. Г. В. Запартыка, Т. В. Кекелева, У. Г. Кулажанка; навук. рэд. М. І. Мушынскі. – Мінск: РІВШ, 2007.
  8. Рублевская, Л. Семейная сага соловья // Советская Белоруссия. – 2011. – 9 апр.
  9. Смиловицкий Л. Борьба евреев Беларуси за возврат своего имущества и жилищ в первое послевоенное десятилетие, 1944–1954 гг. // Беларусь у ХХ ст.: зборнік навуковых прац /навук. рэд. В. П. Андреев. – Мінск; Томск: Водолей, 2002. – Вып. 1.
  10. БДАМЛМ. – Фонд 334. – Воп. 1. – Адз. зах. 25 (Ліст і віншавальная тэлеграма М. І. Плаўнік да Б. М. Мікуліча, 1947, 1948 г.).
  11. БДАМЛМ. – Фонд 136. – Воп. 1. – Адз. зах. 14. – Арк. 4 (Паштоўка М. І. Плаўнік-Бядулі да В. А. Сосенскага, 8.11.1962 г.).
  12. БДАМЛМ. – Фонд 136. – Воп. 1. – Адз. зах. 12 (Віншавальная картка В. А. Сосенскага да М. І. Плаўнік, 28.12.1964 г.).
  13. БДАМЛМ. – Фонд 78. – Воп. 1. – Адз. зах. 439 (Пратаколы пасяджэнняў сакратарыята праўлення СП БССР, 3 студзеня – 28 снежня 1979 г.).
  14. Капкоў, М. Магіла Змітрака Бядулі можа знікнуць // Наша Ніва. – 2013. – 27 ліст.

Апублiкавана 14.11.2016  14:20

***

Виктор Жибуль

Бядулиха

Мария Плавник – жена Змитрока Бядули

Расскажем о спутнице жизни классика белорусской литературы Змитрока Бядули (Самуила Ефимовича Плавника, 1886-1941) – Марии Исааковне Плавник, которая часто подписывалась двойной фамилией: Плавник-Бядуля либо Бядуля-Плавник.

biadulia1

Мария Исааковна Плавник-Бядуля

Девичья фамилия жены писателя – Ширкес. Родилась она 15 марта 1900 г. в Гродно. Она была восьмым, предпоследним, ребенком в семье помощника раввина старой синагоги. Всего же в семье Исаака и Рахили Ширкесов было четыре сына и пять дочерей. Жили они на улице Мостовой, на самом высоком берегу Немана. Это место называлось Форштадт (от немецкого Vorstadt – поселение за городом или крепостью; предместье). Жили скромно: в доме была только одна кровать – для родителей, все дети спали на полу. С детства научились они добывать деньги на более-менее сносное существование. Рядом по соседству жила семья смотрителя спасательной станции. Дочери смотрителя были сверстницами Марии, а одна из них имела такое же имя. Соседи так и говорили: «Маша-беленькая» и «Маша-черненькая». Подруги вместе учились плавать – «надевали пробковые спасательные пояса, каждый раз всё более легкие, и к концу лета на спор переплывали Неман» [1, с. 13]. «…Какие это были чудесные времена, когда мы гурьбой приходили на… холмистый берег, когда со смехом и криком прыгали в воду» [2, с. 13], – вспоминала Мария Исааковна.

В то время Мария и ее сестры учились в женской еврейской гимназии. Ранее еврейские школы-хедеры существовали только для мальчиков, а с конца XIX в. и девочки получили возможность учиться в так называемых казенных училищах, где штудировали не только историю и языки своего народа (идиш и иврит), но и полный курс русской гимназии [1, с. 13]. От матери, хорошей хозяйки и очень трудолюбивой женщины, Мария научилась неплохо шить. Кроме того, она, как и многие из местной молодежи, любила оперное искусство, интересовалась польской литературой, особенно произведениями Элизы Ожешко, которая также жила в Гродно.

В 1905 г. по городу прошли слухи о еврейском погроме. Но семью Ширкесов спасли соседи – они пришли к Исааку и Рахили и сказали: «Начальство велело устроить еврейский погром. Давайте всё ваше старье одежду, подушки, и мы изрубим, разорвем всё на пороге вашего дома». Такие погромы – ненастоящие, инсценированные – соседи устраивали восемь раз, спасая семью от гибели [1, с. 13].

С наступлением Первой мировой войны и сопутствующих ей беспорядков семья Ширкесов была вынуждена в 1914 г. покинуть Гродно и переехать в Минск. Здесь Мария и познакомилась с будущим мужем. Это произошло в 1916 г., когда оба привезли на военную базу сдавать белье для раненых фронтовиков. «…Я заметила там молодого человека с пышной густой шевелюрой, курчавые волосы были будто только что после завивки, – вспоминала Мария Исааковна. – […] Если мою партию приняли без всяких проволочек, то у молодого человека складывалось сложнее. Что-то не подходило, другое предлагали сложить более аккуратно. Мне стало жаль беспомощного в таких делах человека, и я без его просьбы, по своей инициативе стала помогать ему. Когда мы уже выходили из базы, он горячо поблагодарил меня и назвал себя:

Будем знакомы. Бядуля, белорусский писатель.

И, попрощавшись, ушел» [2, с. 15].

После этой случайной встречи они не виделись целых десять лет. Конечно, Мария даже не представляла, что когда-нибудь станет женой Самуила. Но внимательно следила за его творчеством. Ей нравились его образные, напевные стихи, особенно детские. Некоторые из них, например «Сняжыначкі-пушыначкі», Мария знала наизусть и часто повторяла сама себе.

Много чего произошло за это время. В 1921 г. советско-польская граница разделила Беларусь, и мать Марии со старшими детьми решила вернуться в Гродно, поскольку «ей не нравилось, что советская власть закрыла все синагоги и запретила молиться Богу» [1, с. 13]. Мария же, оставшись в Минске, окончила фельдшерские курсы и начала работать терапевтической медицинской сестрой в больнице. Девушке нравилась эта нелегкая, но очень нужная работа. Однажды Мария ассистировала при операции по удалению аппендикса у председателя ЦИК и СНК БССР Александра Червякова. «Когда она рассказала ему о прощании с мамой, тот смеялся так, что у него разошлись операционные швы, и пришлось оперировать его еще раз» [1, с. 13], – вспоминая бабушкины рассказы, пишет внучка Марии и Самуила Плавника Анна.

Случались в жизни Марии Ширкес и более драматические события. Позже она какое-то время работала в детском доме, где находили приют дети, чьи родители погибли во время еврейских погромов. Одного из мальчиков – красивого четырехлетнего Мишу – Мария решила официально усыновить, хотя родственники и коллеги отговаривали ее. Но в 1925 г. приемный сын Марии приглянулся одной состоятельной бездетной паре, которая тоже очень захотела усыновить Мишу. Мария очень расстроилась и не хотела отдавать ребенка, но ее убедили, что в новой – обеспеченной – семье он будет расти счастливым [1, с. 13]. Наконец Мария согласилась и со слезами на глазах попрощалась с мальчиком…

Следующая встреча Марии Ширкес со Змитроком Бядулей, может, и не состоялась бы, если бы не одна знакомая женщина, которая в 1926 г. приехала в Минск. Она имела поручение передать Змитроку Бядуле письмо и начала расспрашивать Марию, не знает ли она этого человека. Мария ответила, что виделась с ним лишь однажды в жизни и сейчас вряд ли бы узнала – все-таки прошло целых десять лет. Узнав, что З. Бядуля работает в Институте белорусской культуры, женщины направились в это учреждение – в старинное здание по улице Революционной, которое сохранилось и поныне. Писатель не сразу узнал свою гостью, но разговаривал откровенно, дружелюбно, «как настоящий джентльмен» [2, с. 17]. Прощаясь, З. Бядуля предложил Марии встретиться через два-три дня, и это было только начало их романа.

biadulia2

Змитрок Бядуля с женой Марией. 1927 г

В 1927 г. Самуил Ефимович и Мария Исааковна поженились. Эта семейная пара была в чем-то необычной. Вот что вспоминала Мария Климкович, жена автора гимна БССР Михася Климковича: «Жена З. Бядули Мария Исааковна была “видная” женщина. Стройная, красивая, но выше на две головы за мужа. Где-то за метр восемьдесят. [По словам сына всё же ниже. В. Ж.] Когда ей и Бядуле приходилось вместе выходить на улицу, то старались идти поодиночке, так, чтобы разница не бросалась людям в глаза. Ну, и нога у нее соответствовала росту сороковой размер. Поэтому если Мария Исааковна покупала обувь, то сначала просила дать ей померить “тридцать девятый”, хотя заранее знала, что будет маловат. И только потом, возвращая ботинок, просила продавщицу: “Теперь дайте, пожалуйста, на размер больше”. Ну не могла она заставить себя произнести на людях: “Дайте мне сороковой размер”!» [3, с. 85-86].

И тем не менее разница в росте не мешала семейному счастью. 27 сентября 1929 г. у Самуила и Марии родилась дочь Зоя, а 8 марта 1934 г. – сын Ефим, названный так в честь деда – Бядулиного отца Ефима (Хаима) Плавника. «Он [З. Бядуля] и своих детей воспитывал терпеливо, с любовью, душевно, и душевно писал для детей свои стихи, сказки. Иногда наши дети были его первыми слушателями, и он по тому, как они реагировали на его новое произведение, представлял, дойдет ли он до детских сердец, нужно ли еще поработать над рукописью. А сил, энергии, времени для творческой работы не жалел, нередко забывая обо всем на свете» [2, с. 20], – вспоминала Мария Плавник. Именно тогда, когда сам стал отцом, Змитрок Бядуля написал свои крупнейшие детские произведения: поэму-сказку «Мурашка Палашка» (1939) и повесть-сказку «Серебряная табакерка» (1940).

Воспоминания о теплой атмосфере в семье Плавников оставил писатель Борис Микулич, который не однажды гостил в их квартире на улице Долгобродской: «Вечера у Бядули были чудесные. Его жена, прекрасная хозяйка, потчевала нас изделиями еврейской кухни, а сам хозяин был олицетворением отца вечно или сын, или дочь Зорка на руках. Иногда открывался шкаф. Там был большой беспорядок, извлекались “Абразкі” и многие старые рукописи, книги, и начиналась бесконечная река воспоминаний. Здесь впервые я услышал о трагических днях Максима Богдановича...» [4, с. 25]. А вот какой запомнилась Б. Микуличу хозяйка, Мария Исааковна: «Жена его великолепно дополняла этого человека, придавала своей деловитостью и энергичностью его немного нерешительной натуре уверенность в его силах. Она не была ни красивой, ни очень образованной, но практичный ум и такт были свойственны этой женщине» [4, с. 30].

В 1935 года семья З. Бядули получила квартиру в только что построенном многоэтажном Доме специалистов по Советской улице. По тому времени это был один из лучших жилых домов в Минске [2, с. 18]. (Он был разрушен в войну, сейчас на этом месте – здание по проспекту Независимости, 44.) Соседями Плавников стали семьи писателей Андрея Александровича и Михася Климковича, а также многие представители минской технической интеллигенции. Искренняя дружба связывала семьи З. Бядули и Янки Купалы. По белорусской народной традиции, знакомые называли жен писателей Купалиха и Бядулиха. В то время Мария Исааковна продолжала работать терапевтической сестрой в первой городской поликлинике Минска.

История с мальчиком Мишей, которого некогда усыновила Мария, вдруг обрела неожиданное продолжение. Как засвидетельствовала Анна Плавник, произошло это летом 1940 г., когда ее дед и бабушка собирались на курорт: «Уже собрали вещи, и через час должна была прийти машина, чтобы отвезти их на вокзал. Вдруг позвонили в дверь, и на пороге квартиры появился молодой человек. Он спросил жену З. Бядули:

Скажите, Вы Мария Ширкес?

Да, ответила бабушка. Но теперь у меня фамилия мужа Плавник.

В детском доме мне дали ваш адрес. Скажите, Вы моя мама?

Нет, детка, ответила Мария, я не твоя родная мама, ты мой приемный сын.

Молодой человек рассказал, что он студент, учится в Киеве. При ликвидации НЭПа его отца сослали в Сибирь, где тот и умер, а его мать умерла этой весной. И когда он разбирал документы, то нашел справку об усыновлении и решил найти родную маму. Его рассказ взволновал всю семью, все его обнимали, целовали, приглашали приезжать к ним еще. Миша обещал приехать в следующем году, когда закончит университет. Следующим был сорок первый, и он больше не приехал...» [1, с. 13].

Война застала Марию Исааковну с детьми в Пуховичах в Доме творчества писателей, откуда они срочно выехали в эвакуацию. Змитрок Бядуля в это время находился в командировке в Хойниках. Вернувшись в Минск, он нашел свою мать и вместе с ней добрался пешком аж до Борисова. Оттуда они поездом доехали до российского города Пижма Горьковской области. «Здесь он устроился работать в редакции, дали ему отдельную комнату для жилья. Долгое время Самуил не знал, где находится его жена с детьми, живы ли они, и очень страдал» [2, с. 7], – вспоминал брат З. Бядули Матвей Плавник.

Нашел их З. Бядуля благодаря писателю Менделю Лифшицу, который узнал и сообщил коллеге, что его семья находится в селе (ныне поселок городского типа) Новые Бурасы Саратовской области. «Бядуля написал жене письмо, а после того как получил ответ, вместе с матерью переехал к своей семье» [2, с. 7]. Там остановились жены и дети других белорусских писателей: Василия Борисенко, Петруся Бровки, Кондрата Крапивы, Аркадия Кулешова, Алеся Кучера, Кузьмы Чорного, а также дочь Михася Климковича Майя. Там, в Новых Бурасах, Мария Плавник зарабатывала на уборке урожая: жала рожь на колхозном поле, копала картофель – работала «не хуже настоящих колхозниц» [5, с. 464]. Временно устроился на работу в местной газете и Змитрок Бядуля. В Новых Бурасах семья прожила до самого конца октября 1941 г. Поскольку у эвакуированных не было с собой никаких теплых вещей, да и прошли слухи о приближении фронта, Плавники вместе с другими семьями приняли решение перебраться поездом далее в Среднюю Азию – возможно, в Алма-Ату. Промежуточной точкой в этом маршруте должен стать Уральск, но трагические обстоятельства сложились так, что именно в нем Змитрок Бядуля нашел свой последний приют.

Третьего ноября 1941 г. на предпоследней остановке перед Уральском писатель вышел из поезда прогуляться. Поезд тронулся без предупреждения, и Змитрок Бядуля едва успел заскочить на подножку (какие-то мужчины подхватили и втянули его в вагон). В скором времени умер в поезде от разрыва сердца. Соотечественники, ехавшие в эвакуацию, решили не оставлять в беде семью классика и высадились в Уральске, где в здании театра состоялась прощальная церемония, на которой актеры читали Бядулевы произведения. Там, в Уральске, покойного и похоронили на городском кладбище. (Вскоре, в конце декабря, рядом похоронили и мать З. Бядули, которая умерла от воспаления легких.)

Несколько месяцев семья З. Бядули вместе с другими писательскими семьями жила в театральных помещениях, пока их не расселили по разным углам в городе. Семью Плавников, а также жену К. Крапивы, дочь М. Климковича и сына В. Борисенко приютила дружная семья одной татарской артистки, которая освободила для беженцев самую большую – проходную – комнату [6, с. 15; 7, с. 141]. Мария Исааковна не очень любила вспоминать это время голода, холода, болезней, неустроенности – время, когда осталась одна, без мужа, с двумя детьми. Но об одном забавном эпизоде из жизни в эвакуации она все-таки рассказала внучке Анне, которая не поленилась записать это: «Времена были военные, продукты выдавались по карточкам. Чтобы затопить печь, нужно было получить наряд на дрова. Но дрова надо было привезти самой бабушке. Ей дали сани, запряженные верблюдами, и сказали, куда ехать. Но беда только в том, что верблюд не понимал ни слова по-русски. Сколько ни кричала “но”, “пошёл”, он не трогался с места. Проходивший мимо казах огрел верблюда палкой и сказал несколько слов по-казахски. И верблюд послушно пошел.

Но когда дрова были уложены в повозку, верблюд снова заупрямился, как бабушка его ни понукала, как ни ругала его. Мимо проходила женщина казашка. Увидев все это, она научила бабушку понукать верблюда по-казахски. И дрова были привезены домой. Когда я была маленькая, меня очень смешил этот бабушкин рассказ» [1, с. 13]. Добавим, что Мария Плавник ездила по дрова вместе с Анной Ивановной Борисенко – женой литературоведа и критика Василия Борисенко. Женщины очень намерзлись, ожидая, пока верблюд тронется с места.

biadulia3

Мария Плавник с сыном Ефимом. 1959 г.

В 1943 г. сын Марии Ефим заболел малярией в тяжелой форме, было необходимо поменять климат, и семья переехала в Запорожье. Там освободилось много жилой площади, хозяева которой были арестованы из-за сотрудничества с оккупантами. В одной из таких квартир Мария Плавник с детьми прожила целый год, до самого освобождения Беларуси [8, с. 12]. А в июле 1945 г. они вернулись из эвакуации в Минск.

Вместо родного дома их там ждали обгоревшие руины. Уже не было в живых ни Бядулевого брата, поэта Израиля Плавника, ни Голды и Эфраима – сестры и брата Марии Исааковны, ни их детей: все они погибли от рук фашистских оккупантов. Всего же война лишила жизни 35 родственников белорусского классика и его жены.

Семья была вынуждена ютиться у знакомых и родственников, пока вдова классика не обратилась лично к председателю правительства БССР П. Пономаренко с просьбой выделить ей комнату или временно предоставить номер в гостинице за счет Литфонда республики. Неожиданно ходатайство было удовлетворено [9, с. 171], и в 1947 г. семья З. Бядули получила двухкомнатную квартиру на самом верхнем этаже дома № 183 по улице Советской (ныне проспект Независимости, 43). По словам сына Ефима, поспособствовала этому давняя подруга семьи – Купалиха, Владислава Францевна Луцевич.

biadulia4

Мария Плавник в Кисловодске, 1949 г.

Небольшая, но гостеприимная квартира Марии Плавник стала своеобразной «перевалочной станцией» для тех, кто не имел счастья получить жилье и кому такая перспектива пока не улыбалась: это были преимущественно репрессированные писатели и члены их семей, которые возвращались на родину из мест заключения. Среди них были жена расстрелянного поэта Изи Харика Дина Харик, прозаики Цодик Долгопольский и Борис Микулич. С последним Мария Плавник поддерживала отношения и после его отъезда в Бобруйск: в Белорусском государственном архиве-музее литературы и искусства (БГАМЛМ) хранятся телеграмма-поздравление Б. Микулича от М. Плавник с новым 1948 годом [10, л. 2], а также ее письмо, отправленное, судя по штемпелю, 7 января 1948 г. Переписывался с ней и давний друг З. Бядули Вульф Сосенский [11, л. 4; 12, л. 1].

По-прежнему дружила Мария Исааковна с семьей Михася Климковича, часто приходила в гости к его вдове Марии Язеповне. Вместе с Бядулихой приходила и Кацовичиха – Евгения Борисовна Кацович, вдова писателя Лазаря Кацовича. Женщины любили сыграть в карты за круглым столиком и вспомнить молодость, довоенный Минск, в том числе и забавные истории из жизни литературных классиков [3, с. 85].

biadulia5

Мария Исааковна Плавник с внучкой Анной. 1964 г.

10 августа 1975 г. у Марии Плавник умерла дочь Зоя, и женщина оформила опекунство над ее дочерью-школьницей – своей внучкой Анной [13, л. 33]. В связи с материальными сложностями по ходатайству Союза писателей Марии Исааковне была увеличена персональная пенсия [13, лл. 30-31].

Мария Плавник активно занималась популяризацией творческого наследия мужа. Очень надеялась, что в Минске создадут литературный музей З. Бядули. Но сделать это не удалось, и Мария Исааковна передала все документы из семейного архива в Уральск, где обещали организовать музейную экспозицию, посвященную З. Бядуле. К сожалению, судьба этих документов остается неизвестной [14, с. 11].

Умерла Мария Бядуля-Плавник 10 апреля 1984 г. Похоронена на Северном кладбище под Минском.

Печатается по журналу «Роднае слова» (№ 4, 2016) в переводе с белорусского языка. В публикации использованы фотографии из личного архива Ефима Плавника.

Литература и источники

  1. Плавник, А. Бабушкины рассказы // Берега. – 1999. – № 1 (июнь).
  2. Успаміны пра Змітрака Бядулю / склад. Я. І. Садоўскі, К. А. Цвірка; рэц. У. В. Гніламёдаў. – Мінск: Маст. літ., 1988.
  3. Клімковіч, М. Старыя людзі расказваюць, або Праўда ў дэталях // Маладосць. – 2010. – № 5.
  4. Мікуліч, Б. Аповесць для сябе / Б. Мікуліч; укл. і прадм. Л. С. Савік, паслясл. С. І. Грахоўскага. – Мінск: Маст. літ., 1993.
  5. Бядуля, З. Выбраныя творы / З. Бядуля; укл., прадм., камент. У. Казберука. – Мінск: Кнігазбор, 2006.
  6. Климкович, М. Так это было // Советская Белоруссия. 2010. – 1 июня.
  7. Плавник, Е. Воспоминания об отце // Пра час “Узвышша”: матэрыялы Узвышаўскіх чытанняў (Мінск. 2005–2006). – Вып. 3 / уклад. Г. В. Запартыка, Т. В. Кекелева, У. Г. Кулажанка; навук. рэд. М. І. Мушынскі. – Мінск: РІВШ, 2007.
  8. Рублевская, Л. Семейная сага соловья // Советская Белоруссия. – 2011. – 9 апр.
  9. Смиловицкий Л. Борьба евреев Беларуси за возврат своего имущества и жилищ в первое послевоенное десятилетие, 1944–1954 гг. // Беларусь у ХХ ст.: зборнік навуковых прац /навук. рэд. В. П. Андреев. – Мінск; Томск: Водолей, 2002. – Вып. 1.
  10. БГАМЛИ. – Фонд 334. – Оп. 1. – Ед. хр. 25 (Письмо и поздравительная телеграмма М. И. Плавник Б. М. Микуличу, 1947, 1948 г.).
  11. БГАМЛИ. – Фонд 136. – Оп. 1. – Ед. хр. 14. – Л. 4 (Почтовая карточка М. И. Плавник-Бядули, адресованная В. А. Сосенскому, 8.11.1962 г.).
  12. БГАМЛИ. – Фонд 136. – Оп. 1. – Ед. хр. 12 (Поздравительная карточка В. А. Сосенского, адресованная М. И. Плавник, 28.12.1964 г.).
  13. БГАМЛИ. – Фонд 78. – Оп. 1. – Ед. хр. 439 (Протоколы заседаний секретариата правления СП БССР, 3 января – 28 декабря 1979 г.).
  14. Капкоў, М. Магіла Змітрака Бядулі можа знікнуць // Наша Ніва. – 2013. – 27 ліст.

Опубликовано 14.11.2016  14:20