Tag Archives: Антон Луцкевич

Выстава пра Курапаты ўжо ў Вілейцы

(перевод на русский см. внизу и под фотографиями)

Вілейка: выстава пра Курапаты, ушанаванне ахвяраў чырвонага тэрору і талака на габрэйскіх могілках

ГРАМАДСТВА 07-11-2017 (cайт газеты «Новы час»)

Марат Гаравы

У Грамадскім цэнтры Вілейкі з 3 лістапада экспануецца дакументальна-мастацкая выстава «Праўда пра Курапаты. Факты, дакументы, сведчанні».

На адкрыцці выставы / На открытии выставки

Выстава была падрыхтаваная грамадскай ініцыятывай «Эксперты ў абарону Курапатаў» разам з суполкай «Пагоня» Беларускага саюзу мастакоў пры падтрымцы шматлікіх структур грамадзянскай супольнасці краіны.

Жыхары Вілейшчыны пазнаёміліся з дакументальнай і мастацкай часткамі экспазіцыі, у якую, між іншым, увайшлі творы Уладзімера Анішчанкі, Лявона Грышука, Генадзя Драздова, Аляксея Марачкіна, Генадзя Мацура і Віктара Мікіты.

Выступае Генадзь Драздоў / Выступает Геннадий Дроздов

У адкрыцці выставы прынялі ўдзел дэмакратычныя актывісты Вілейшчыны, прадстаўнікі моладзі і мясцовай інтэлігенцыі, у тым ліку Дзяніс Канецкі, Уладзімер Малярчук, Эдуард Мацюшонак, Павал Хаванскі і Зміцер Хаценчык.

Прамаўляе айцец Ігар (Дражын) – святар праваслаўнага прыходу Усіх беларускіх святых з вёскі Любань, што на Вілейшчыне / Слово взял о. Игорь (Дражин) – священник православного прихода Всех белорусских святых из деревни Любань на Вилейщине

Напярэдадні 100-годдзя Кастрычніцкага перавароту яны разам з гасцямі з Мінску ўшанавалі памяць ахвяраў чырвонага тэрору на Вілейшчыне.

Спачатку ва ўрочышчы Красны Беражок у двух кіламетрах на паўднёвы захад ад Вялейкі былі ўскладзены кветкі і запалены знічкі ля крыжу, усталяванага ў 2009 годзе мясцовымі актывістамі на месцы расстрэлу 28 кастрычніка 1950 года Расціслава Лапіцкага — ахвярнага 22-хгадовага юнака, які адмовіўся ад прапановы прасіць памілаванне. Ён быў арганізатарам і кіраўніком антыкамуністычнага моладзевага падполля на Мядзельшчыне і Смаргоншчыне.

Аляксей Сюдак распавядае пра забойства Расціслава Лапіцкага ва ўрочышчы Красны Беражок / Алексей Сюдак рассказывает об убийстве Ростислава Лапицкого в урочище Красный Бережок

Затым была ўшанаваная памяць больш за 190 мужчын і жанчын, забітых у мясцовым астрозе НКУС у 1939–1941 гадах і перапахаваных на Лясныя могілкі горада ў 1995 годзе.

На гэтым месцы каля астрогу ў 1994 годзе былі знойдзеныя парэшткі ахвяраў чырвонага тэрору ў Вiлейцы / На этом месте у острога в 1994 г. были найдены останки жертв красного террора в Вилейке

Трэба ўзгадаць, што першымі вязнямі Вілейскага астрогу былі ўдзельнікі нацыянальна-вызвольнага паўстання супраць расейскага самаўладдзя 1863–1864 гадоў пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. Затым у вязніцы сядзелі матросы з мяцежнага браненосца “Пацёмкін”, выбітны дзеяч нацыянальнага Адраджэння Сымон Рак-Міхайлоўскі, заходнебеларускі паэт Валянцін Таўлай і сусветна вядомы навукоўца Барыс Кіт.

Будынак былой Вілейскай турмы, дзе зараз месціцца анкалагічны дыспансэр / Здание бывшей Вилейской тюрьмы, где сейчас размещается онкологический диспансер

А раніцай 23 чэрвеня 1941 году — на другі дзень германа-савецкай вайны, спачатку забіўшы тых арыштантаў, каго нельга было эвакуяваць, ад варот Вілейскай турмы ў дарогу смерці на Барысаў нкусаўцы павялі вялізную калону вязняў. За 12 сутак шляху да Разані калона зменшылася на 142 чалавекі. Сярод тых, чые сляды згубіліся ў эвакуацыі, былі адзін з кіраўнікоў Беларускай Народнай Рэспублікі Антон Луцкевіч і рэдактар “Нашай Нівы” ў 1906-1914 гг. Аляксандр Уласаў.

Ушанаванне забітых вязняў Вілейскай турмы на Лясных могілках горада / Воздание почестей убитым узникам Вилейской тюрьмы на Лесном кладбище города

Апроч таго, мы наведалі старадаўнія Вілейскія габрэйскія могілкі, дзе ляжыць не адно пакаленне мясцовых іудзеяў, якія 600 гадоў па-сяброўску жылі разам з беларусамі да той пары, пакуль выжыўшых у Халакосце ад немінучай дэпартацыі ў сталінскі ГУЛАГ выратавала смерць тырана 5 сакавіка 1953-га…

Так выглядаюць старадаўнія Вілейскія габрэйскія могілкі / Так выглядит старинное вилейское еврейское кладбище

7 лістапада гарадскія актывісты правялі талаку па ўпарадкаванню мясцовых габрэйскіх могілак.

Напрыканцы хацеў бы выказаць шчырую ўдзячнасць усім тым, хто цёпла прыняў нас і нашу выставу ў Вілейцы, у першую чаргу краязнаўцу і грамадска-палітычнаму дзеячу Аляксею Сюдаку і яго маці – таленавітай паэтцы Надзеі Далёкай.

Вандроўкі выставы па краіне і за яе межамі будуць працягвацца.

Фота аўтара 

Перевод

Марат Горевой

Вилейка: выставка о Куропатах, чествование жертв красного террора и толока на еврейском кладбище

В Общественном центре Вилейки с 3 ноября экспонируется документально-художественная выставка «Правда о Куропатах. Факты, документы, свидетельства».

Выставка была подготовлена общественной инициативой «Эксперты в защиту Куропат» совместно с объединением «Погоня» Белорусского союза художников при поддержке многочисленных структур гражданского общества страны.

Жители Вилейщины познакомились с документальной и художественной частями экспозиции, в которую, между прочим, вошли произведения Владимира Анищенко, Лявона Гришука, Геннадия Дроздова, Алексея Марочкина, Геннадия Мацура и Виктора Микиты.

В открытии выставки приняли участие демократические активисты Вилейщины, представители молодежи и местной интеллигенции, в том числе Денис Канецкий, Владимир Малярчук, Эдуард Матюшонок, Павел Хованский и Дмитрий Хотенчик.

Накануне 100-летия Октябрьского переворота они вместе с гостями из Минска почтили память жертв красного террора на Вилейщине.

Сначала в урочище Красный Бережок в двух километрах к юго-западу от Вилейки были возложены цветы и зажжены свечи возле креста, установленного в 2009 году местными активистами на месте расстрела 28 октября 1950 года Ростислава Лапицкого – самоотверженного 22-хлетнего юноши, который отказался от предложения просить помилование. Он был организатором и руководителем антикоммунистического молодежного подполья на Мядельщине и Сморгонщине.

Затем была увековечена память более 190 мужчин и женщин, убитых в местной тюрьме НКВД в 1939–1941 годах и перезахороненных на Лесном кладбище города в 1995 году.

Следует вспомнить, что первыми узниками Вилейского острога были участники национально-освободительного восстания против русского самодержавия 1863–1864 годов под руководством Кастуся Калиновского. Затем в темнице сидели матросы с мятежного броненосца «Потемкин», выдающийся деятель национального Возрождения Симон Рак-Михайловский, западнобелорусский поэт Валентин Тавлай и всемирно известный ученый Борис Кит.

А утром 23 июня 1941 года, на второй день германо-советской войны, убив тех арестантов, кого нельзя было эвакуировать, от ворот Вилейской тюрьмы в дорогу смерти на Борисов НКВДисты повели огромную колонну заключенных. За 12 суток пути до Рязани колонна уменьшилась на 142 человека. Среди тех, чьи следы затерялись в эвакуации, были один из руководителей Белорусской Народной Республики Антон Луцкевич и редактор “Нашай Нівы” в 1906-1914 гг. Александр Уласов.

Кроме того, мы посетили старинное вилейское еврейское кладбище, где лежит не одно поколение местных иудеев, которые 600 лет по-дружески жили вместе с белорусами. Тех евреев, кто выжил в Холокосте, от неминуемой депортации в сталинский ГУЛАГ спасла смерть тирана 5 марта 1953-го…

7 ноября городские активисты устроили толоку, прибрав местное еврейское кладбище.

В заключение хотел бы выразить искреннюю признательность всем тем, кто тепло принял нас и нашу выставку в Вилейке, в первую очередь краеведу и общественно-политическому деятелю Алексею Сюдаку, а также его матери – талантливой поэтессе Надежде Далёкой.

Путешествия выставки внутри страны и за ее пределы будут продолжаться.

Фото автора

(перевод с белорусского – belisrael.info, при использовании просьба оставлять эту ссылку)

От ред. Версия о депортации евреев СССР в ГУЛАГ и вообще на восток страны (считается, что депортация усиленно готовилась в начале 1953 г., после объявления о деле «врачей-вредителей», была сорвана лишь благодаря смерти Сталина), циркулирует давно. Между тем эта версия не является общепризнанной: историки выдвигали и достаточно серьёзные доводы в пользу того, что указанная депортация реально не планировалась. Кое-что на эту тему можно прочесть здесь и здесь.

Опубликовано 08.11.2017  12:07

В. Рубінчык. КАТЛЕТЫ & МУХІ (39)

Шолам-алэйхем (не аўтар «Блукаючых зорак», а вітанне)! Што супольнага ў ксенафобіі, навукі і рэкламнага роліка для турыстаў? Хаця б тое, што яны трапілі ў найноўшы выпуск беларуска-яўрэйска-забаўляльна-брутальнага серыяла.

Ксенафобія ў апошнюю пяцігодку робіцца трэндам у «цывілізаваным свеце», а апошнія пару гадоў – і ў нашых краях, і на поўдні, і на ўсходзе… Брыдка выказаўся новы віцэ-спікер дзярждуры дзярждумы на Ахотным радзе пра выхадцаў з «рысы аселасці» (23.01.2017), але, да яго гонару, ужо 26 студзеня адрэагаваў на шматлікія пратэсты, стаў тлумачыць, што яго не так зразумелі… Калі ўвосень 2007 г. адзін беларускі дзеяч празрыста намякнуў, што яўрэі брудзілі ў Бабруйску, а ўвесну 2015-га ён жа прызнаўся, што даручыў яўрэяў «узяць пад кантроль/нармалізаваць», нават спробы неяк апраўдацца (не тое што прынесці прабачэнні) ад гэтага «спікера Беларусі» не было. Герменеўтыкай выпала займацца «прыдворным», П. І. Якубовічу і С. Б. Шапіру. Сэнс іхніх тлумачэнняў: «цар у нас харошы, гэта ён так жартуе».

Раз ужо ўспомніўся П. Я., які дагэтуль кіруе «галоўнай газетай»… У лістападзе 2007 г. ён нібыта ўзяў інтэрв’ю ў тагачаснага прэзідэнта Ізраіля Шымона Перэса і абяцаў апублікаваць гутарку ў «бліжэйшых нумарах» «СБ». У студзені 2009 г. я ўжо задаў пытаннечка праз бюлетэнь «Мы яшчэ тут!» – «Дзе інтэрв’ю?» – і засумняваўся, што Якубовіч увогуле размаўляў з Перэсам. Любы журналіст, які сябе крыху паважае, апублікаваў бы гутарку з кіраўніком дзяржавы (дзеля якой П. Я. і ляцеў у Ізраіль – за дзяржаўныя, дарэчы, грошы) у першы месяц пасля вяртання. І, вы не паверыце, некаторыя публічныя асобы нават трымаюць сваё слова! Думаю, к канцу 2017 г., да 10-годдзя візіта, інтэрв’ю-такі будзе прыдумана надрукавана: дзядуля Перэс памёр, абвергнуць нічога не здолее…

Ёсць у Мінску Андрэй Л., чалавек малады, але амбітны: пазіцыянуе сябе як камуніст і працуе ў адпаведнай газетцы, ахвотна «тусуецца» з «Нашай Нівай» і «Радыё Свабода», лупцуе «шкоднікаў дзяржавы» на рускамоўных афіцыёзных сайтах… Заўважыў яго нястомныя спробы асацыяваць з яўрэйствам то аўтара фотак з дзяўчынай, якая летась паказалася ў паўаголеным выглядзе ў цэнтры Мінска: «публіцыст Чайчыц зрабіў нечаканы вывад – раз помнік на плошчы не адлюстроўвае ні тэму халакоста, ні барацьбу Арміі Краёвай, дый увогуле – яўрэі ў Беларусі пацярпелі больш, чым самі беларусы – то фотаграфаваць можна што заўгодна і як заўгодна, маўляў, ты не на плошчы Перамогі, а ў сябе ў кібуцы» (16.01.2017), то калабарантаў: «штораз здзіўляюся, як наша ліберальная журналістыка (часта яшчэ і яўрэйская па нацыянальнасці) не цураецца рыторыкі, якую выкарыстоўвалі нацысты» (25.01.2017). У лукашэнкаўскай РБ такія далёка ідуць… Яго старэйшы калега Вадзім Г. з падобнымі поглядамі год таму адхапіў партфель дэкана «вядучага беларускага ўніверсітэта».

У 2012 г. мне цікава было жыць у Беларусі, зараз – не ўпэўнены. Жыццё вырастае з дробных рэчаў, а надакучлівай драбязы, намёкаў на тое, што такія, як я, тут чужыя, набіраецца ўсё болей. Зрэшты, разумею Арцёма Шрайбмана, які знаходзіць адхлань у працы на tut.by (палітычным аглядальнікам), піша папулярныя тэксты… Апошні з іх – пра магчымую выдачу Азербайджану Аляксандра Лапшына, выйшаў 22.01.2017 – набраў звыш 1000 каментаў, але якіх? Пару прыкладаў (перакладу на беларускую):

«Калі б Лапшын не быў яўрэйскай нацыянальнасці – ніхто б і пальцам не паварушыў. Аўтар артыкула – Шрайбман. ОК, але пры чым тут расійска-беларускія адносіны?» Па стане на 17.45 29.01.2017 дзве трэці чытачоў падтрымалі камент… (-48+97)

«Ну як жа так, Шрайбман? Быццам бы грамадзянін Беларусі і заўсёды падтрымліваў яе нацыянальныя інтарэсы нават у канфрантацыі з Расіяй. Але як толькі справа дайшла да іншага яўрэя і Ізраіля, то бывайце, прынцыпы» (-3+20) (!)

А ў Ізраілі шмат хто, наадварот, лічыць Лапшына рускім і з гэтай прычыны не хацеў за яго заступацца… Ігаль Шн-н, 05.01.2017: «Мне ён не свой – звычайны эмігрант і нават не частка майго народу» 🙁

Карацей, не здзіўлюся, калі і мяне пасля папярэдняй серыі, дзе прапаноўваліся «Злучаныя штаты» Беларусі, Літвы і Украіны, палічаць агентам «Масада», cусветнага яўрэйскага кангрэса або літоўскім/украінскім запраданцам 🙂 Хаця ідэя «Міжмор’я» не новая, ёй амаль сто гадоў. Як выявілася, у маі 2012 г. яе даволі шырока абмяркоўвалі ў беларускай інтэрнэт-супольнасці, і варыянт «Балта-Чарнаморскі калектар без Польшчы» апынуўся на 2-м месцы з 39,2% (113 з 288). Цікава, што і тут ідэю падтрымала прыкладна 40% актывістаў – 13 з 30… Можна зрабіць выснову, што яна не пустая; калі б палітычныя партыі ўключылі яе ў «парадак дня», то павялічылі б колькасць сімпатыкаў у 1,5-2 разы. І, верагодна, выйгралі б адпаведны(я) рэферэндум(ы).

Неабходнасць дамаўляцца з ужо сфармаванымі элітамі дзвюх дзяржаў, выпрацоўваць агульныя «правілы гульні» разрэдзіла б ксенафобію асобных беларускіх дзеячаў. Былы палітзняволены Мікалай Дзядок небеспадстаўна разважае пра збліжэнне часткі «апазіцыі» з Лукашэнкам на глебе нелюбові да пуцінскай Расіі ды сіндрому «асаджанай крэпасці» (любым коштам бараніць сінявокую Беларусь…) Яўрэям ды іншым меншасцям гэты сіндром можа выйсці бокам.

Адзін тутэйшы палітызаваны літаратар яшчэ ў красавіку 2015 г. вяшчаў на ТV: «нашым войскам кіруюць расейцы, а сілавымі структурамі жыды» (хіба запісаў у «жыды» Віктара Шэймана, ніякага не яўрэя). Няма звестак пра тое, што за 2 гады Н. змяніў сваю пазіцыю; больш за тое, у 2016 г. спадар «нечакана» ўспомніў словы Ларысы Александроўскай пачатку 1970-х пра Айзіка Кучара, што «ён Купалу і забіў… Ён напісаў данос, праз які Купалы не стала».

Літаратуразнавец Кучар сапраўды быў нягоднікам, як і многія іншыя ў сталінскую эпоху, але доказаў яго датычнасці да смерці Янкі Купалы 28.06.1942 няма (зрэшты, яшчэ не даказана і тое, што ў гатэлі «Масква» адбылося наўмыснае забойства). Былы камсамольскі актывіст зрабіў агаворку («Не маем на руках ніякіх дакументаў, таму нічога сцвярджаць не можам»), аднак, мяркую, пасля яго інтэрв’ю ў свядомасці слухачоў асадачак-такі застаўся… Па-мойму, тут працуюць тыя ж паліттэхналогіі, што і ў Расіі (дадзена: факты сервілізму асобных савецкіх яўрэяў + ксенафобныя стэрэатыпы ў грамадстве; задача: перакласці адказнасць за рэпрэсіі, а ўскосна і за гаротны стан сучаснай культуры, на тых, хто жыў «за рысай аселасці»; мэта: умацаваць свае пазіцыі). І вось папулярны сайт выдае 23.01.2017: «На думку даследчыкаў, галоўную ролю ў знішчэнні Купалы сыграў вядомы пагромшчык беларускай літаратуры Айзік Кучар»…

У масавай свядомасці ўсё менш элементаў рацыяналізму, і гэта часам проста палохае. Напэўна, адна з прычын – хранічнае недафінансаванне навуковай сферы, заўважанае нават у афіцыйных установах. Прадстаўнікі Інстытута эканомікі Акадэміі навук адзначылі ў верасні 2016 г.: «Кадравы патэнцыял беларускай навукі за апошнія пяць гадоў скараціўся на 17,5% супрацоўнікаў і 14,7% даследчыкаў, скарацілася і колькасць спецыялістаў вышэйшай кваліфікацыі: дактароў навук – на 13,1% і кандыдатаў навук – на 10,2%». Ну, дзіва што… Параўнаем долю выдаткаў на навукова-даследчую дзейнасць (R&D) у валавым унутраным прадукце дзвюх краін за Лукашэнкам і Нетаньягу. Дакладных звестак пра Ізраіль 2015-2016 гг. я не знайшоў, але таблічка і так гаварушчая. Лічбы азначаюць працэнты ад ВУП:

Краіны/гады 2010 2011 2012 2013 2014 2015 2016
Беларусь 0,69 0,7 0,67 0,69 0,69 0,52 0,52
Ізраіль 3,93 4,01 4,13 4,09 4,11 ~4,1 4,214,4

Заўважана: калі доля выдаткаў «на навуку» ў ВУП меншая за 1%, то даследчыкі разбягаюцца, як тыя грыбы ў чарнобыльскім лесе… Думаю, тупы кантроль ідэолагаў над навукоўцамі быў другой па значнасці прычынай «скарачэння кадравага патэнцыялу», а мо і першай. Ад таго, што 2017-ы спецыяльным рашэннем абвешчаны ў Беларусі «Годам навукі», наўрад ці нешта істотна зменіцца. Навуцы, мяркуючы па наказах «лідара», надалей наканавана быць служанкай ідэалогіі… Ну, «апорай» – якая, урэшце, розніца? І якой павагі да юрыдычнай навукі з яе прэзумпцыяй невінаватасці можна чакаць у краіне, дзе в. а. прэзідэнта прабівае дно, да суда абвяшчаючы арыштаванага прадпрымальніка К-ча злодзеем? Тут і ціск на суддзяў, па-мойму.

Як самі да сябе ставімся, так, у прынцыпе, да нас. На пасяджэнне № 2 «інтэлектуальнага клуба Святланы Алексіевіч» (26.01.2017) з Масквы запрасілі Станіслава Бялкоўскага, які ўважае сябе за «фэйкавага палітолага». У Мінску, пішуць, ён дагаварыўся да таго, што паліталогіі як навукі агулам не існуе. Дзякуй, дзядзечка, расплюшчыў вочы – восем гадоў ва ўніверсітэце і аспірантуры я займаўся «абы-чым». Не так крыўдна за сябе, як за калег, паспяховых выпускнікоў беларускага ЕГУ, якія зараз працуюць у Францыі, Вялікабрытаніі, Польшчы, Літве…

Яшчэ пару штрышкоў, якія сведчаць пра стаўленне да навукоўцаў, жывых і памерлых. 24 лістапада 2016 г. мелася адбыцца міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Максім Багдановіч: дыялог з часам», аднак за некалькі тыдняў арганізатары (міністэрства культуры, музей імя Багдановіча) перанеслі яе на 21.12.2016. Тым не менш у передавіцы афіцыйнага выдання, разлічанага на суайчыннікаў за межамі Беларусі («Голас Радзімы», № 46, 08.12.2016) чорным па белым напісана, што канферэнцыя прайшла… Браво, рэдактар Харкоў – годны вучань Паўла Ізотавіча!

Канферэнцыя 21.12.2016, дарэчы, была даволі змястоўная: каторы раз паказала, што Багдановічам цікавяцца не толькі ў Беларусі, а і ў Балгарыі, Расіі, Украіне… нават у Кітаі. З Ізраіля чамусьці ніхто не завітаў 🙁

А вo які дарожны паказальнік вісіць на заходнім выездзе з Мінска (вул. Прытыцкага). Яго там штодзённа бачаць тысячы людзей.

Мінск, 29.01.2017

І мала каго абыходзіць, што «ажабрачылі», сказілі прозвішча выдатнага чалавека – акадэміка Антона Раманавіча Жэбрака, 115-годдзе якога нядаўна адзначалася біёлагамі. У 1940-х прэзідэнт Акадэміі навук БССР нямала ваяваў з лысенкаўцамі – мо яны і «ўзялі рэванш»? Не хочацца ў гэта верыць, тым болей што на самой вуліцы, дзе ўсцяж прыватны сектар, прозвішча напісана правільна.

Мінск, 29.01.2017

Аднак не дужа веру і ў тое, што памылку хутка выправяць: «Кансцітуцыйны суд», «Шучын» і «Beiruta st.» пакуль застаюцца там, дзе былі.

З улікам адзначанага не магло здзівіць, што назоў роліка «Belarus. Above expectations» ад Нацыянальнага агенцтва па турызму (НАТ), пераклалі з англійскай як «Беларусь. Звыш за чаканне». НАТ – гэта нешта накшталт PR-аддзела тутэйшага міністэрства спорту і турызму, на ролік выдаткавалі каля 15 тыс. USD. Можна было выбраць граматычна слушны варыянт: «больш за чаканні» або «звыш чаканняў». На жаль…

Музыка, спецыяліст па рэкламе Фёдар Жывалеўскі рагоча з роліка НАТ (Мінск, 26.01.2017)

Змест гэтай прадукцыі – асобная песня. Многія недахопы ўжо былі адзначаны ў каментах пад ролікам, які я ацэньваю на тры з мінусам па пяцібальнай шкале; наўрад ці ён завабіць масу турыстаў у Беларусь. Крыху лепшы крэатыў выдала НАТ, апелюючы да англамоўных іудзеяў («Belarus. Following the Shtettle roads») – тут, бадай, тройка з вялікім плюсам або чацвёрка з маленькім мінусам. Прэтэнзія на філасафічнасць заслугоўвае ўхвалы 🙂

Вольф Рубінчык, г. Мінск

29.01.2017

wrubinchyk[at]gmail.com

Апублiкавана 30.01.2017  07.00

***

Водгук: 
Пра Алеся Кучара
Айзіка Евелевіча я ведаў з 1964 г. (мне тады было 16 гадкоў). Вельмі цікавы суразмоўца ён быў, але па ўмовах таго – савецкага – часу шмат што ўтойваў, не мог агучыць. І паперы, пэўна, не даверыўся.
Нехта назваў Айзіка Евелевіча пагромшчыкам нашай літаратуры. Але на гэтага пагромшчыка таксама былі пагромшчыкі. Тут трэба ўспомніць хоць бы 1932-гі.
У 1932-м бальшавікі не хацелі і не давалі адзначыць 50-годдзе Янкі Купалы ў БССР. І толькі тое, што ў Заходняй Беларусі Антон Луцкевіч з нумара ў нумар “Беларускага Звону” друкаваў сваю працу “Янка Купала як прарок Адраджэння”, тое, што на восень 1932-га была анансавана ўрачыстасць у гонар Купалы і Коласа ў Вільні, змусіла бальшавікоў наладзіць вечарыну і ў Менску.
50-годдзе Купалы адзначылі ў верасні. 10 верасня газета “Савецкая Беларусь” паведаміла сваім чытачам, што на гэты дзень (а не на 7 ліпеня, як запісана ў Купалавай метрыцы) прыпадае дзень нараджэння Паэта. У гэты ж дзень у Менску адбылася вечарына ў гонар Купалы. Адбылася, прашу заўважыць, у Габрэйскім тэатры. А дакладчыкам быў габрэй Алесь Кучар. Гэты яго даклад надрукавалі і ў газеце “Літаратура і мастацтва”, і ў часопісе “Полымя рэвалюцыі”. Аднак неўзабаве ў друку з’явіўся артыкул Лукаша Бэндэ, у якім пільны камісар літаратуры ўказаў на ідэйна-палітычныя памылкі ў дакладзе таварыша Кучара. Справа дайшла да Цэнтральнага Камітэта КП(б)Б, але з тае прачыны, што Айзік Кучар быў яшчэ камсамольцам, ЦК партыі даручыў разабрацца з ім Цэнтральнаму Камітэту камсамола Беларусі.
Той, хто нешта ведае пра маральна-палітычную атмасферу 1930-х, можа здагадацца, якія перажыванні напаткалі камсамольца Кучара. А яшчэ лепш было б паназіраць, як бы паводзілі сябе ў той атмасферы сучасныя крытыкі Кучара.
Шкада, што ўсяго гэтага я не ведаў у тыя гады, калі мог размаўляць з Айзікам Евелевічам. Цікава, пачуў бы я ад яго падрабязны каментар ці Айзік Евелевіч, як ён гэта ўмеў, перавёў бы гаворку на нешта іншае?
І яшчэ з прачытанага. На Кучара пісалі ў інстанцыі. Што-колечы ўжо апублікавана. Не помню ўжо, хто з гэтых пісакаў назваў быў Айзіка Евелевіча ці то кішаньковым, ці то набліжаным Купалавым крытыкам. Вось як! Блізкі да Купалы крытык. Шкада, што і гэтага я не ведаў у той час, калі мог размаўляць з “пагромшчыкам” Кучарам.
Анатоль Сідарэвіч, г. Мінск
Апублiкавана 01.02.2017  17:52

А. СІДАРЭВІЧ. Яшчэ пра Агурскага / А. СИДОРЕВИЧ. Еще об Агурском

(Перевод на русский см. ниже)

А. СІДАРЭВІЧ. Яшчэ пра Агурскага

Прачытаў артыкул Васіля Герасімчыка пра Самуіла Агурскага – краўца, камісара, гісторыка (Новы час. 2016. № 43). Аўтар учыніў прынамсі дзве фактычныя памылкі.

1-я памылка. В. Герасімчык сцвярджае, што ў 1934–1938 гг. С. Агурскі быў дырэктарам Інстытута гісторыі АН БССР. Тым часам у артыкуле “Інстытут гісторыі Акадэміі навук Беларусі” (Энцыклапедыя гісторыі Беларусі, т. 3, с. 493) акадэмік Міхаіл Касцюк паведамляе, што ў 1931–1936 гг. дырэктарам гэтай установы быў П. Горын, у 1936–1937 гг. – В. Шчарбакоў, а з 1937 г. – М. Нікольскі.

2-я памылка. В. Герасімчык адзначае, што ў тыя ж гады (1934–1938) С. Агурскі быў таксама дырэктарам Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КП(б)Б. Аднак у артыкуле “Агурскі Самуіл Хаймавіч” (Энцыклапедыя гісторыі Беларусі, т. 1, с. 42) прафесар Міхась Біч пісаў, што з 1934 г. і да арышту ў сакавіку 1938 г. С. Агурскі быў дырэктарам Інстытута габрэйскай пралетарскай культуры (працаваў у Менску з 1932 г., закрыты ў 1935 г. – belisrael.info) і намеснікам дырэктара Інстытута нацыянальных меншасцяў АН БССР.

Як гісторык, які спецыялізуецца на паўстанні 1863–1864 гг., В. Герасімчык асноўную ўвагу надаў поглядам Агурскага на гэтую падзею. Больш шырока паказаў асвятленне Агурскім некаторых пытанняў нашай гісторыі М. Біч. Давялося пазнаёміцца з творамі Агурскага і мне. Мяне, натуральна, цікавіла, як у бальшавіцкім друку і, у прыватнасці, у працах Агурскага асвятлялася гісторыя Беларускай Сацыялістычнай Грамады (першая беларуская палітычная партыя, заснаваная ў 1902 г. – belisrael.info). Скажу коратка: С. Агурскі «колебался вместе с генеральной линией». Так, у артыкуле “Роля дробнабуржуазных партый на Беларусі ў кастрычнікавай рэвалюцыі” (Бальшавік Беларусі. 1927. №№ 5—6) Агурскі сцвярджаў, што БСГ “выяўляла сабой мешаніну розных кірункаў: сацыял-дэмакратычныя, эсэраўскія, народніцкія (быццам эсэры не народнікі. — А. С.) і нацыянал-дэмакратычныя”. Слова “нацыянал-дэмакратычныя” Агурскі, на маю думку, уставіў таму, што гэтак патрабавалася. І ён жа, Агурскі, пісаў, што пасля Петраградскай канферэнцыі 1917 г. БСГ злучала “дзве сацыялістычныя плыні: марксісцкую і народніцкую”. Цалкам слушная выснова, якая падзяляецца сучаснымі гісторыкамі. І за гэтую выснову Агурскаму “нагарыць”, бо першы, хто напісаў пра тое, што ў БСГ суіснавалі сацыял-дэмакратычная і народніцкая плыні, быў усё ж не Агурскі, а Антон Луцкевіч.

Каб больш-менш грунтоўна напісаць пра С. Агурскага, нашым гісторыкам недастаткова чытаць ягоныя беларуска- і расійскамоўныя працы. Трэба абавязкова ведаць ідыш, бо вялікая частка працаў Агурскага напісана на гэтай мове.

Дарэчы, пра ваганні Агурскага. У адной ідышскай кнізе на тытульным лісце сваё імя Агурскі падаў двума ініцыяламі: літарай самэх (у такім разе імя трэба чытаць як Самуіл, Самуэль) і літарай шын (у такім разе трэба чытаць як Шмуэл). Відаць, Агурскі настолькі баяўся ўчыніць якую палітычную памылку, што нават не заўсёды мог вырашыць, як яму пісаць уласнае імя. Зрэшты, боязь учыніць палітычную памылку была ўласцівая ў той час, бадай, усім гісторыкам. І гэта не залежала ад таго, пра што яны пісалі – пра Іудзейскую вайну ці пра падзеі рэвалюцыі 1905 года.

Анатоль Сідарэвіч, г. Мінск

Ад рэд. Цалкам згодныя з нашым аўтарам у тым, што ідыш беларускім даследчыкам ведаць вельмі пажадана, і не толькі для таго, каб пісаць пра С. Агурскага… Гісторыя Беларусі пачатку ХХ ст. неад’емна звязаная з Бундам, дзеячы якога звярталіся да публікі пераважна на ідышы. Без ведаў пра “ідышызацыю” ў БССР 1920-х гг. цяжка зразумець працэс беларусізацыі, і г. д.

gerasimchyk    sidar

На фота з адкрытых крыніц: В. Герасімчык, А. Сідарэвіч

Апублiкавана 25.11.2016   15:52

*** 

А. СИДОРЕВИЧ. Еще об Агурском

Прочитал статью Василя Герасимчика о Самуиле Агурском – портном, комиссаре, историке (Новы час. 2016. № 43). Автор допустил как минимум две фактические ошибки.

1-я ошибка. В. Герасимчик утверждает, что в 1934–1938 гг. С. Агурский был директором Института истории АН БССР. Между тем в статье «Інстытут гісторыі Акадэміі навук Беларусі» (Энцыклапедыя гісторыі Беларусі, т. 3, с. 493) академик Михаил Костюк сообщает, что в 1931–1936 гг. директором этого учреждения был П. Горин, в 1936–1937 гг. – В. Щербаков, а с 1937 г. – Н. Никольский.

2-я ошибка. В. Герасимчик отмечает, что в те же годы (1934–1938) С. Агурский был также директором Института истории партии при ЦК КП(б)Б. Однако в статье «Агурскі Самуіл Хаймавіч» (Энцыклапедыя гісторыі Беларусі, т. 1, с. 42) профессор Михась Бич писал, что с 1934 г. и до ареста в марте 1938 г. С. Агурский был директором Института еврейской пролетарской культуры (работал в Минске с 1932 г., закрыт в 1935 г. – belisrael.info) и заместителем директора Института национальных меньшинств АН БССР.

Как историк, специализирующийся на восстании 1863–1864 гг., В. Герасимчик основное внимание уделил взглядам Агурского на это событие. Более широко показал освещение Агурским некоторых вопросов нашей истории М. Бич. Довелось познакомиться с произведениями С. Агурского и мне. Меня, естественно, интересовало, как в большевистской печати и, в частности, в работах Агурского освещалась история Белорусской социалистической громады (первая белорусская политическая партия, основанная в 1902 г. – belisrael.info). Скажу кратко: С. Агурский «колебался вместе с генеральной линией». Так, в статье «Роль мелкобуржуазных партий на Беларуси в октябрьской революции» (Бальшавік Беларусі. 1927. №№ 5—6) Агурский утверждал, что БСГ «являла собой смесь разных направлений: социал-демократические, эсеровские, народнические (как будто эсеры не народники – А. С.) и национально-демократические». Слово «национально-демократические» Агурский, по моему мнению, вставил потому, что так требовалось. И он же, Агурский, писал, что после Петроградской конференции 1917 г. БСГ сочетала «два социалистических направления: марксистское и народническое». Вполне справедливый вывод, который разделяется современными историками. И за этот вывод Агурскому «нагорит», потому что первым, кто написал о том, что в БСГ сосуществовали социал-демократическое и народническое направление, был всё же не Агурский, а Антон Луцкевич.

Чтобы более-менее основательно написать о С. Агурском, нашим историкам недостаточно читать его белорусско- и русскоязычные работы. Нужно обязательно знать идиш, т. к. значительная часть работ Агурского написана на этом языке.

Кстати, о колебаниях Агурского. В одной книге на идише свое имя Агурский на титульном листе дал инициалами в двух вариантах: «самех» (в таком случае имя нужно читать как Самуил, Самуэль) и «шин» (тогда нужно читать как «Шмуэл»). Видимо, Агурский настолько боялся совершить какую-нибудь политическую ошибку, что даже не всегда мог решить, как ему писать собственное имя. Впрочем, боязнь совершить политическую ошибку была присуща в то время, пожалуй, всем историкам. И это не зависело от того, о чем они писали – об Иудейской войне или о событиях революции 1905 года.

Анатоль Сидоревич, г. Минск

От ред. Совершенно согласны с нашим автором в том, что идиш белорусским исследователям знать весьма желательно, и не только для того, чтобы писать о С. Агурском… История Беларуси начала ХХ в. неотъемлемо связана с Бундом, деятели которого обращались к публике преимущественно на идише. Без знаний об «идишизации» в БССР 1920-х гг. трудно понять процесс белорусизации, и т. д.

gerasimchyk       sidar

Фото из открытых источников: В. Герасимчик, А. Сидоревич

Опубликовано 25.11.2016   15:52