Category Archives: Беларусь

На Камароўцы даруюць толькі раз

Жыцьцё з тачкай, ці На Камароўцы даруюць толькі раз. Там сьлёз няма. Там жорстка і дакладна

28.12.2021

 

Здараюцца моманты, калі музыкам не да песень, а шоўмэнам – не да жартаў. Калі летась напаўзла цьмяная аблачына, што неўзабаве сталася чорнай паласой для вельмі шмат каго з нас, Аляксандар Памідораў ужо меў досьвед выжываньня. Пра ўчорашні немузычны бэкграўнд змаганьня за сябе і тое, як скарыстаўся ім зараз, ён расказвае чытачам СНплюс.

Ёсьць жарцікі, што часам для некага становяцца рэальнасьцю. Вось вам прыклад…

Быў стары вайсковы анекдот – такі, савецкі яшчэ.

Штурхае па тэрыторыі вайсковай часткі прапаршчык (ці, як хочаце, харунжы) тачку са сьмецьцем. Да КПП штурхае. А там акурат праверка, капітан цэлы стаіць. І пытаецца:

– А што ты, таварыш прапаршчык, сьп… стырыў?

– Таварыш капітан, нічога!

– Брэшаш, падла! Абавязкова нешта ты сьп… стырыў!

– Як можна! Ну нічога, во гляньце: сьмецьце, лайно з казармаў…

– Што – я вас, прапаршыкаў, ня ведаю?! Выкідай усё на асфальт, гядзець буду!

Той цяжка ўздыхнуў, перакуліў тачку. Давай капітан калупацца ў сьмецьці. Ледзь не па какарду ў бруд закапаўся, з паўгадзіны прайшло. Вылез, паабтрэсься, фуражку паправіў і кажа:

– Сапраўды, таварыш прапаршчык, нічога. Дзякую за службу. Грузіце сьмецьце і вывозьце за тэрыторыю.

– Ёсць!

Пазьбіраў усё з падлогі, працягнуўся праз браму КПП, даштурхаў да памыйкі. Зваліў непатрэбы да купы, прыпаліў “Столичную”, зыркнуў у бок плота часткі, сьплюнуў:

– Што сьп… стырыў, што сьп… стырыў… Дзябіл малагадовы, цьху! Тачку ж (ці, калі хочаце, воз)!

…І я разумею таварыша прапаршчыка (ці, як хочаце, харунжага): тачка – штуковіна ў жцьці шмат каго вельмі важная. Часамі – проста стратэгічна важная! Ва ўсялякім разе для мяне.

Слухайце далей і зразумееце, што тут да чаго, як ды чаму.

Ленінграда-Пецярбург, Балтыйскі вакзал, тачка першая

…Неяк у годзе 1994-м я адчуў сябе непатрэбным у сваёй краіне, у горадзе сваім.

Чэрвень, здалі дзяржэкзамены, дыплёмы-значкі, малады сьпецыяліст, рэжысура драмы…

– Авой, як здорава, малады рэжысэр! Нічога сабе, аж з курсу самога Валерыя Раеўскага! Мы ж разам пачыналі, канешне, мы ж знаёмыя і з вамі!

Ой, і матэрыял вы маеце? І сучаснае нешта, і Гогаля хочаце ўзяць… І аж на Бабеля погляды ёсьць?

Ну выдатна, вы менавіта той, хто нам патрэбны. А хто вашыя спонсары?

– Спонсары?

– Ну так! Без спонсараў зараз нічога не выходзіць.

– А дзяржаўная палітыка? У сэнсе заробкі…

– Даражэнькі, тут ледзьве хапае на туалетную паперу… А дэкарацыі? А каньяк у буфет набыць? А касьцюмы дарамантаваць? Не кажу, каб новыя пашыць… Авой, ця-а-а-ажка-а-а… Дык што са спонсарамі?

– Дык няма… Я ж толькі во, месяц, як скончыў…

– Шкада. Шкааада. Але ў вас у працы вельмі добры матэрыял, нам цікавы. Літаратурнай частцы тут нават няма над чым працаваць. Так што прыходзьце, як спонсары будуць.

А цяперака прабачце. У нас ад заўтра ў залі канферэнцыя Хербалайфу на тры дні, потым два выходных, потым семінар Белага Братэрства, а потым тыдзень архітэктараў.

– А спектаклі?

– Зараз пакуль не. Хіба на малой сцэне. Аб’ядналі яе з буфетам – такі, знаеце, выйшаў прыбытак!

Вось я і разгубіўся… Гэтага чалавека, вялікага, насамрэч, цяпер з намі няма.

А тады, пачуўшы такое, я ў выніку атрымаў адукацыю экстэрнам.

Пра жыцьцё ў гэтай краіне. І тады я зьехаў першы раз.

Пазьней. Увосень. Унікуды.

Гандляваць сьвінымі ды курынымі каўбаскамі, касэтамі ды папіросамі і півам у шапіку на Балтыйскім вакзале, аграндаваць “мяшэчнікаў” на тым жа сваім жа Віцебскім…

Так, Ленінграда-Пецярбург, восень 1994. І падхапіць тачку (прабачце хто, воз) у напаўп’янага грузчыка, каб не зваліў валізкі на торы, дагнаць яе да таксоўкі, злавіць свае рублікі з паветра, кінуць: “Дзякуй/Спасіба!”, ды ізноў на платформу.

І гэтаму Віцьку ягоную тачку аддаць, і пагладзець, каб кантралёр не заўважыў, што пьяны, бо адбярэ бляху. Нармальна, весела, маладзёва…

Ды гэта ж, бляха, 1994 год!

Песня на ідышы ў выкананні А. Памідорава

Праз 27 гадкоў, Мінск, Камароўка, тачка другая. Апошняя?

А без аніякай працы апынуцца ў 2021-м…

Складаеш “сямейны (сам і дзве коткі) бюджэт”, і разумееш – трэба рабіць, а рабіць няма дзе…

У краме пад домам ужо гатовыя ўзяць грузчыкам на працу: 10 гадзінаў, два праз два. Ды да адміністратаркі падбягае прадавачка, і ты чуеш яе шэпт: “Андрэеўна, ты ж глядзі. Гэта ж гэты, вядомы… Ну, побач жыве тут. Глядзі, у яго ж сьцяг на руцэ!”

І далей дыпламатычны прысуд: “Добра, мы вам пазванім…”…)))))

Хлопчык з ітэлігентнай сям’і заўсёды мае стасункі з бандытамі. Гэта аксіёма.

Мы цягнемся адзін да аднаго. Бо мы – і тыя, і тыя – маем эстэтыку і культуру стасункаў, любім прыгожае ў найлепшым і найвышшым яго праяўленьні.

Я быў слюсарам, кантралёрам АТК, вахцёрам…

А тут пры нецьвярозай размове, кажу

– Патрэбна праца. Ну, я знаёмы з тачкамі (ці для каго, прабачце, вазамі)…

Сябра, што прыглядае за раёнам на Камароўцы, кажа:

– Саня, ня суйся.

– Не, трэба!

Тады ён вядзе мяне на шэрагі садавіны адкрытага Камароўскага базару і проста ў першага з гандляроў пытаецца:

– Возьмеш хлопчыка на грузчыка?

– Піешь?

– Ты дзяўбень? Я перад табою ўжо пьяны, толькі з бару выйшаў!

– У аўторак каб а восьмай рана быў.

А восьмай рана мусіш быць на базары. І гэта ты прымеркаваны да дакладнай кропкі гандлёвай. Працуеш “на чорна” – тобок, няма ў цябе ані санітарнай кніжкі, няма цябе ў рэестры.

Фота аўтара

 

Грузіш і цягнеш на кропку з падвалу, з халадзільніку яблыкі, потым выстаўляеш вітрыну на кропцы, потым па гарызанталі ўжо едзеш на склад, адтуль забіраеш на кропку яшчэ колькі скрыняў яблык.

Потым вяртаешся да машыны і адтуль перакідваеш на склад агульным лікам ад паўтоны да дзьвюх з паловай гэтыя яблыкі.

Частку вязеш потым на ніз, на халадос. Увечар забіраеш з адной-дзьвюх гандлёвых кропак непрададзенае – і туды ж, на ніз.

А назаўтра разгрузі да дзявятай рана машыну/фуру яблык, закінь на кропкі.

Пачакай, пакуль кантралёры ня сыйдуць ад брамы гаспадарчай, і абачліва туды ж, на склад, адвязі ў два прыйманьні пад тону яблык.

А потым перакідай паўтары тоны сьлівы на халадзільнік.

Ну так: здольныя ўразіць, але вельмі капрызныя, з такімі прыгажунамі – і клопатаў адпаведна па самае “не хачу”! Фота аўтара

Сьліва і журавіны — сэзонны і вельмі адказны прадукт. Сьліва вельмі хутка псуецца, яе прывозяць у невялікіх пластыкавых палетах. Але яны з поліэтылену, сьліва цяжкая, поліэтылен драпае рукі, пальцы. Сок зацякае ў трэскі скуры. Даволі непрыемна з кропкі погляду касьметалагічнага. Журавіна — рэч дробная. «Бананка» журавіны важыць на пару-тройку кіло цяжей за яблыкі. Насыпаюць «з горкай». Прасыпаць ня маеш права — тавар жа ж!)))

Тачка хоць старая, паслухмяная, але колы ўжо ня тыя. І мусіш пільнаваць, каб не нахілілася. Бо нахілісься – тваё зь яе абрынецца.

А на Камароўцы даруюць толькі адзін раз. Гэта нават не Масква зь яе сьлязьмі. Там сьлёз няма. Там жорстка і дакладна.

тачка. максімальная вага для перавозкі 300 кг. ясна, што цягаем болей. але праз паўтара месяцы маёй зь ёй працы, на яе паставілі новыя заднія паваротныя колы. з гамульцамі.)))

“Кіроўцы” тачак – гэта хлопакі-забіякі: мент, артыст і два ваякі

Во дзе і з чым я і адчуў сапраўдную працу. Бо так я ніколі не пацеў, і ніхто так не пацеў – прабачце, ды паспрабуйце! – ані на адной прабежцы, ані ў адным фітнэсе, ані на якай велавандроўцы.

Дзякуй хэўры, у якую трапіў: вайскоўцы ў мінулым – пастаўшчык Азіз, былы проціпаветраны абаронца з Азэрбайджану, гандляр Вова, мажны былы “аўганец”, і гаспадар гандлю, у далёкім мінулым аператыўны супрацоўца Маскоўскага РУУС Менску, Коля, ну і я, музыка…

А тачка (ці, як хочаце, воз. Хіці – што гэта за воз?) хоць і кладзецца ручкамі ў рукі, але можа ня дацца.

Як перагрузіў, ды не зразумеў, як – можа цябе назад пацягнуць.

Ці з пандусу, як яе за сабою цягнеш, накаціць, і тады бяжы-бяжы, хлопец, ногі-тулава беражы…))) Але і тавар таксама ня мусіш кінуць.

Ну і яшчэ пра тачку.

А вось і мая Тачка, на якой столькі тон усяго рознага перавезена… Фота аўтара

Максімальная вага для перавозкі ў яе 300 кг. Ясна, аднак, што цягаем болей. Праз паўтара месяцы маёй зь ёй працы на тачку паставілі нарэшце новыя заднія паваротныя колы. З гамульцамі.)))

А зараз – пра таго, хто за “стырном”. Дык вось, як новы грузчык на базары – увесь базар ва ўвазе. Усе прыглядаюцца: як цягнеш, колькі “бананак” грузіш, як ходзіш, як з мясцовымі размаўляеш…

Ну, мяне за тры дні “праламілі”, у сэнсе, высьветлілі, хто да іх працаваць прыйшоў. І падмургваньні на рампе, і пытаньні “ці ня крыўдзяць?”, і як цягнеш з 20 “бананак” яблык на гару на пандусе…

Побач такі ж, зь мясам, штурхае сваё, але кажа: “Жыве Беларусь!”

Нават неяк падумаў, што дурная мая галава, трэба было раней да сябра камароўскага зьвярнуцца па гэтую працу. Больш бы карысьці было.

Шмат можна распавядаць.

І пра амаль бунт з раніцы. Калі пасьля вядомага выказваньня вядома каго па тэлебачаньні, пра тое, што маскі – гэта бздура, і можна іх не насіць, палова прадаўцоў на Камароўцы выйшла без масак/экранаў на тварах, пакупнікі а дзявятай таксама без масак…

І толькі кантралёры бегаюць, ня ведаюць, што рабіць. Крыкам крычаць на пакупнікоў, на прадаўцоў… А ім усе сьпярша сьмяяліся, а потым ледзь не да бойкі дайшло. Абыйшлося.

Памяркоўны народ. Нават на Камароўцы. Толькі не са сваімі.

Трэці “касяк” не прабачаюць. Калі ад цябе адмовіліся – аб працы на базары забудзься. Ніхто ня возьме.

Мне можа ізноў пашчасьціла. Я толькі два разы накасячыў. І тое так, дробна.)))

Сэзон скончыўся ў апошні дзень лістапада. Разьлічыліся, усё шчыра.

І потым зьбіраю рэчы ўжо павольна – Коля тэлефануе:

– Саня, дапамажы, трэба выйсьці пару дней.

Ну, пацяплела, можна працаваць. І кажа, што пазахварэлі амаль усе грузчыкі на базары. Кавідка, яці яго.

Выйшаў апошнія два дні. Ну і што? Зь пятнаццаці грузчыкаў на працы было толькі пяць. Здаровая краіна, што…)))

Але ёсьць там такія людзі, што я дагэтуль дзіўлюся, як пад 50 палетаў садавіны цягне чалавек малады па гарызанталі і потым на ніз, у халадзільнік. Адна палета 12 кіло важыць. Я так і не спрабаваў.)))

Мы сябе называлі наступным чынам: хлопакі-забіякі: мент, артыст і два ваякі. Кланяюся за навуку.

Жартую часам, наконт: а што яшчэ мог прыдумаць менскі жыд у крызісны час?

Пайсьці грузчыкам на сэзон на базар працаваць. На садавіну.

Вітаміны, тое, сёе…)))))

Навука жыцьця…

Вам стала сумна ад гэтага расповеду? Тады трошкі сьвяточнай музыкі ад Аляксандра Памідорава — ён пажыцьцёвы аптыміст! Верым у лепшае, сябры!

Аляксандар Памідораў

Крынiца

Апублiкавана 16.01.2022  00:10

«Пахнет застарелой бедой»

Шалом! Продолжаю беззастенчиво юзать творчество лучезарного БГ (ср. «Бредёт приблизительный воин», август 2021). Впрочем, связи Борис-Борисыча с Беларусью крепче, нежели многие думают: по некоторым сведениям, он не только выступал в подземном переходе г. Минска вместе с Брайаном Финнеганом (декабрь 2015), не только предоставлял свои картины для выставки в Национальном художественном музее (январь 2019), но и посещал примкнувшую к г. Борисову деревню Пчельник, встретил в ней архетип мудрого старца и побеседовал с ним. Так родилась феминистская песня «Слово Паисия Пчельника» 🙂

Кроме шуток, возмущён тем, что в конце декабря 2021 г. упомянутого Финнегана не пустили в Россию, продержавши в каталажке несколько часов перед высылкой восвояси. Допустим, кремлёвской братве ныне везде мерещатся иностранные агенты, но чем помешал флейтист, acь? Футляр для флейты мал, там даже инструкции от ЦРУ толком не спрячешь… 😉 Теперь обиженный Брайан может и в Беларусь больше не приехать – у нас же с Путинлэндом вроде как «союзное государство».

Б. Г. и Б. Ф. в Минске-2015

Хорошо ещё, что Анжелику Агурбаш, певицу ртом и обладательницу российского паспорта, не выслали из Москвы в Минск, где на неё в июле 2021 г. были заведены уголовные дела… зато, с подачи «Белкоопсоюза», до неё доколупываются приставы по делу «экономическому» (вроде как индивидуальная предпринимательница Агурбаш не вернула особо ценные шубы, взятые на реализацию).

Ещё разик процитирую Гребенщикова: «Сначала ты надежда и гордость, потом о спину ломают аршин». То москвичку Агурбаш делегировали от Беларуси на «Евровидение», а куплеты с нехитрой рифмой «Белая Русь – молюсь» в её исполнении транслировались по каждому чайнику. То вдруг тутэйшыя пытаются опозорить даму, выступившую в 2020 г. против насилия, на весь мир… Анжеликины перипетии чем-то напоминают историю с Анастасией Сорокиной, экс-председательницей Белорусской федерации шахмат (см. здесь).

А. Агурбаш, А. Сорокина. Фото из открытых источников

Прошло полтора месяца со дня утверждения новой администрации БФШ, сопровождавшегося втаптыванием в грязь старой (Сорокина, её первый зам Шамко, редактор сайта Смелянский) – сильно лучше стало? В декабре 2021 г. шла уже речь о несоблюдении представителями БФШ и РЦОПа правил «первой лиги» чемпионата РБ, что могло нанести вред здоровью участников. Регламент высшей лиги, которая сейчас проходит в Минске, тоже не особо соблюдается.

Исходя из официального списка заплативших членские взносы за 2021–2022 гг., к турниру следовало не допустить минимум 5 участников из 12 (называть фамилии не хочу). Наблюдаем нечто вроде нормотворчества местной «конституционной комиссии»: в документ вписывается то, что наполовину не будет выполнено.

Почти из той же оперетты. В декабре министр спорта и туризма РБ приказом № 372 утвердил «Республиканский календарный план проведения спортивных мероприятий на 2022 год», имеющий странный вид, по крайней мере в шахматной части. Тренер из Бреста Владислав Каташук не мог не возмутить спокойствие на своём сайте (06.01.2022): «В группе тренеров [Брестской] области была просьба подать турниры для плана по образцу. Было сделано. Но “Зимней сказки” (Барановичи) в плане всё равно нет, а “Полесская горизонталь” (Пинск), которая уже несколько лет не проводится и в этом году не подавалась, есть. Отсюда логичный вопрос: кто составлял документ? Фамилия?»

Предположу, документ готовили прожжённые демагоги из исполкома БФШ, занявшие по 2-3 «хлебныe» должности. А что им? Председатель – человек новый и, вероятнее всего, временный (читаните здесь рассуждения о «временщиках»), всерьёз разбираться не будет.

Небезынтересен и вопрос, почему планом предусмотрено выступление в женском чемпионате Беларуси 12 участниц, а реально играют лишь 10. Вообще, состав «взрослого» чемпионата курьёзен: никого старше 2005 г. р., три перворазрядницы… Подробнее у могилёвского гроссмейстера Сергея Каспарова (08.01.2022).

Вот ещё эпизодик, немало говорящий о «плодотворной» работе федерации под усиленным контролем госорганов. 16 декабря поместили анонс белорусско-израильского онлайн-турнира, намеченного на 10.01.2022:

Минул месяц – ни турнира, ни объяснений. Эпизод очень в духе нынешней власти и её же средств массовой манипуляции – см. казусы Дороховича, Караника, Лукашенко и Турчина, БелТА, прочих «Советских Б.».

Между тем Беларусь в страновом рейтинге ФИДЕ скатилась даже не на 37-е место (36-й она была в прошлом году), а на 41-е, с дележом 42-го.

Припоминаю: когда в конце 2003 г. взялся редактировать журнал «Шахматы-плюс», Синеокая находилась выше строк на 20.

Отчасти даже удивительно, что на интернет-ресурсе БФШ до сих пор не опубликован отчёт об обсуждении проекта Конституции, а также не видно призывов голосовать за этот проект на референдуме 😉 Видно, разработчики всё же микитят, что шахматисты (не все, но большинство, пусть оно и слабо представлено в исполкоме федерации) относятся к идеологическим заморочкам властей… без энтузиазма. Люди шахмат, склонные мыслить на несколько ходов вперёд, способны проанализировать «сырой» текст и обнаружить в нём изъяны.

Спросите: «Если такой умный, чего ж сам не обратился в одну из многочисленных инстанций, собирающих мнения граждан о проекте?» На мой взгляд, опубликованное в конце прошлого года является продуктом третьего сорта, который не исправить частными предложениями, тем более в авральном режиме… Объясняя на грибах: проект – не боровик и не рыжик, а нечто из разряда условно-съедобных (строчок?). К тому же в октябре 2020 г., как только заработала «диалоговая площадка» при палате представителей, обращался к одной из её аниматорок Светлане Любецкой со своими безобидными предложениями по реформе Основного закона… Пять из семи были проигнорированы, а два «реализованы» в декабре 2021 г. с точностью до наоборот.

М. Я. Финберг (1947–2021), сказавший в августе 2020 г., что на улицы выходят «безответственные», добавил тогда:

Я удивлен нынешними молодыми людьми: куда они лезут? Они еще ничего не знают в этой жизни, как они могут делать какие-то выводы? Сначала надо окончить высшее учебное заведение, потом аспирантуру, чтобы что-то постичь в своем деле и своей профессии и только после этого получить право высказываться как профессионал и гражданин своей страны

Ну, окончил я аспирантуру (ещё в 2002 г.), написал два десятка научных работ, в т. ч. о политсистеме Беларуси, преподавал в вузе… послушали меня? Власть предержащим не угодишь: неучёный – куда лезешь поперёд идеологов и прочих лекторов общества «Знание»? Учёный – «ботан», оторвался от народа, «а ещё шляпу надел!» Всё, как в стихотворении Гирша Релеса, которое воспроизведу и в оригинале на идише, и в переводе на белорусский Феликса Баторина:

Из сборника Г. Релеса «Ицтэр азэй… / Цяпер так…» (Минск: Шах-плюс, 2013)

Мнение о проекте белорусской конституции от российского политолога-законоведа Екатерины Шульман (28.12.2021):

Очевидно, что следовали за российскими образцами во многом… Почему-то теперь написано отдельно, что Беларусь развивает ядерную энергетику, причем в той главе, которая про природу. Про поддержание исторической памяти – это долг каждого белоруса. Что родители должны готовить детей к общественно-полезному труду. И другие такого рода «пионерские зорьки».

Из сущностного, что обращает на себя внимание? Была фраза о том, что Беларусь является нейтральной страной, она ушла. Но появилась фраза о том, что Беларусь не допускает со своей территории военной агрессии по отношению к другим странам… Внесена оригинальная идея Всебелорусского народного собрания, нового представительного органа, который собирается раз в году. Который формируется непонятным образом (как он формируется, будет разъяснено в законе). Туда входит целый список людей по должности. Президент является членом этого Всебелорусского собрания, бывший президент, представители законодательной, судебной, исполнительной власти, представители местных советов депутатов, представители гражданского общества.

Предельная численность 1200 человек. Формируется на 5 лет. Дальше такая загадочная история: «Всебелорусское народное собрание созывается на первое заседание Центральной избирательной комиссии не позднее 60 дней после выборов депутатов». Кажется, что всё понятно, на самом деле нет.

Дело в том, что, согласно предыдущим фразам, в этом собрании не депутаты, а делегаты. Помните, у нас в «азбуке понятий» была разница между депутатом и делегатом? Вот там делегаты. Депутаты – это в двухпалатном белорусском парламенте.

Что делает это собрание. Оно утверждает основные направления внутренней и внешней политики, программу развития, премьер-министра заслушивает. Оно может Конституцию менять, предлагать референдумы, рассматривать вопросы о легитимности выборов, а также смещать президента с должности. То есть право импичмента передается этому собранию. А также можно вводить чрезвычайное положение.

Они судей избирают, между прочим, высших судов, и председателя, членов ЦИК. То есть тут полномочия, в том числе и кадровые. А также могут награждать президента государственными наградами.

Не реже раза в год собирается это загадочное собрание. Коллега мой Григорий Юдин назвал это «штатами». Как Генеральные Штаты во Франции, то есть институт сословного представительства, который забирает часть полномочий у парламента. Это несколько похоже на российский Госсовет и одновременно на российский Совет безопасности, только с кадровыми полномочиями.

Игорь Борисов, социал-демократ из партии «Грамада», на днях сравнил «Всебелорусское народное собрание» с «Всекитайским собранием народных представителей». Мне же пунктирно очерченный в проекте «хурал» напомнил, скорее, о Верховном Совете СССР доперестроечных времён – многочисленном (9-й созыв 1974 г. – 1556 депутатов) и недееспособном. Он тоже создавал иллюзию народовластия: раз в году фрезеровщик или доярка могли взять микрофон и рассказать о своей жизни всем-всем-всем… Что призвано было утешить десятки тысяч других фрезеровщиков и доярок.

И. Борисов, Е. Шульман

Г-жа Шульман сказала, что ей неясно, какое гражданское общество будет представлено в ВНС. Я-то догадываюсь: БРСМ, cоюз жэншчын, самые чэсныя профсоюзы из ФПБ и, конечно, объединение ветеранов. В случае принятия проекта несколько мест наверняка отжалеют руководству инвалидных организаций – тоже привычное с позднесоветских времён дело. Что-то перепадёт «конструктивно настроенным» партийцам (КПБ, ЛДПБ…) И лояльным бизнес-ассоциациям планируют, видимо, слово давать.

Забавно читать панегирики вроде: «В целом проект Конституции даже, наверное, сложно назвать апгрейдом. Это, я бы сказал, бриллиант, выточенный из алмаза» (Дмитрий Шевцов, генеральный секретарь Белорусского общества Красного Креста, sb.by, 12.01.2022). Мне казалось, что чуть ли не главный принцип «Красного Креста» – дистанцирование от всяких политических проектов. Ошибался, енто значить…

Вольф Рубинчик, г. Минск

15.01.2022

w2rubinchyk[at]gmail.com

Опубликовано 15.01.2022  23:15

Зміцер Дзядзенка. ЗВАНКОВЫ КАРОЛЬ, ВІНОВАЯ ПАНЯ (3)

(працяг; першыя дзве часткі там і тут)

Віновая Паня

Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы

У ціхую сінюю ноч.

Джэк-вантробшчык

Адной рукой можна штурхаць перад сабой дзіцячы вазок, а другой — гартаць фотачкі ў Інстаграме. Скажы, багіня Дурга, як ты спраўлялася пры такой колькасці рук толькі з двума вачыма?

Марыя давала рады не толькі везці вазок, у якім спала Хрысця, ды зазіраць у смартфон, але яшчэ весці няспешную гутарку з сяброўкай Букай Лоскай.

У пашпарце Бука была запісаная як Вольга. “Аскабалкі мінулага жыцця”, — махала рукой яна.

Як і Марыя, Бука была пісьменніцай і сябрай ТЭНа. Як належыць моднай постмадэрновай творцы, псеўданім, які яна ўзяла сабе, быў амаль поўнай анаграмай аднаго з класікаў. Перастаўляеш літары — і атрымліваецца, што ты Бука Лоская! Як той казаў, сачыце за рукамі — і ніякага махлярства…

Цяпер яны няспешна ішлі па дарожцы парку і гэтак жа павольна, з доўгімі тэатральнымі паўзамі, размаўлялі. Інстаграм жа сам сябе не паглядзіць! А калі глядзіш Інстаграм, хутка адказваць проста не паспяваеш.

— І што ты надумала? Будзеш пераязджаць? — Марыя адарвала позірк ад смартфона, бо вазочак аб нешта зачапіўся. А, нічога страшнага — з-пад разбітай пліткі на дарожку вызірнуў корань дрэва.

Бука пераступіла перашкоду, якая прыпыніла Марыю з вазком, і задуменна прамовіла, бы снайпер, які вядзе ў скрыжаванні прыцэла абраную мішэнь:

— Я яшчэ ў роздуме. Вагаюся.

Выносістая, бы хваіна, Бука некалькі месяцаў таму выявіла, што стала лесбіянкай. Гэтае радаснае адкрыццё было ёй пасланае падчас міжнароднага літаратурнага фэсту ў Польшчы: пасля гарачай паэтычнай ночы з чытаннем вершаў, спяваннем песень і спажываннем неймаверна складаных кактэйляў Бука прачнулася ў адным ложку з чарнаскурай Трэмбі.

Па вяртанні дадому Бука пачала насіць замест ранейшых сукенак невыразныя шырокія штаны і віслыя швэдры. Яна пахудзела, і на раней круглым твары цяпер драпежна тырчаў нос.

Бука не магла дазволіць чалавецтву надалей жыць у няведанні таго ашаламляльнага здарэння, што адбылося з ёй. Таму яна напісала раман пра сваё новае каханне — сапраўднае, жаночае.

За жыццём Трэмбі Бука сачыла праз інтэрнэт — ва ўсіх сацыяльных сетках. Тая рабіла тое самае і ўжо некалькі разоў клікала Буку пераехаць да яе — удваіх ім, маўляў, будзе лепш, бо што гэта за адносіны на такой адлегласці, ды яшчэ з перашкодай у выглядзе дзяржаўных межаў…

Марыя ведала ад сяброўкі пра ўсе перыпетыі ейнага складанага міждзяржаўнага рамана.

— Правільна, не спяшайся, — працягнула яна размову пра пераезд. — Я на цябе разлічваю, на тваю падтрымку. Ты на з’ездзе ТЭНа павінна абавязкова выступіць.

Сяброўка працягвала ісці побач моўчкі. Потым, марудна выдзіраючыся з сіропу інтэрнэт-мэсэнджара, выціснула з сябе пытанне:

— А што, нешта здарылася хіба?

— А ты хіба не ведаеш? — у голасе Марыі гучала такое непрыхаванае здзіўленне, што Бука адарвала позірк ад смартфона і ўважліва паглядзела на яе. Потым адмоўна пакруціла галавой.

— Белазорца аднавілі ў ТЭНе, бо ён заплаціў усе запазычанасці. Цяпер ён плануе прыйсці на з’езд, каб там наладзіць бучу!

Звычайна непрыемныя навіны паведамляюць не такім трыўмфальным тонам, якім спартовыя каментатары крычаць “Го-о-ол!”, але Марыя не магла стрымацца. Яна першая даведалася такую сенсацыйную навіну і першая расказала пра яе сяброўцы!

Бука ўявіла, як Белазорац на з’ездзе стане кіраўніком ТЭНа і пачне змяняць арганізацыю пад сябе. На яе твары адлюстраваўся жах ад такой перспектывы, а нос нібыта яшчэ больш выцягнуўся, ператвараючыся ў ваяўнічую дзюбу.

— Не, не дапусцім! Толькі бой! — яна рашуча ўскінула галаву.

…На паркавую дарожку з бліжэйшага ясеня саскочыла вавёрка і паглядзела ўслед дзвюм паненкам з дзіцячым вазком, якія працягвалі свой няспешны шпацыр. Праўда, цяпер яны ішлі, горда ўзняўшы галовы, быццам над імі развінаўся нябачны баявы штандар. Але вавёрку гэта мала абыходзіла: ёй было важней, каб яны не надумалі вяртацца і перашкаджаць ёй, вавёрцы, скакаць па сваіх вавёрчыных справах.

Жалудовы Валет

Нас падзялілі — хто? Чужаніцы…

Містэр Хайд

Медзведзяватаму, мажному Георгію Варштацкаму было цеснавата ў кабінеце старшыні Саюза пісьменнікаў: тры працоўныя сталы на дваццаці квадратных метрах! Ды яшчэ сюды ж уплішчылі дзве шафы з дакументацыяй і кнігамі.

Неакуратна паварушы плячыма — і ўтворыцца тут апошні дзень Пампеі, загрувасціўшы падлогу бланкамі ды кніжкамі. Але без кніг ніяк нельга — пісьменнікі ж!

От раней у Саюза пісьменнікаў быў свой Дом — вялікі трохпавярховы будынак. Там хапала месца і на залы, і на рэстаран, і на прасторныя кабінеты для старшыні ды сакратароў… У такім кабінеце можна было танчыць, не пасоўваючы стол старшыні!

Вось толькі цяперашняя ўлада пісьменнікаў незалюбіла. Моцна незалюбіла. Таму забрала ў іх Дом з тымі самымі танцавальна-прасторнымі кабінетамі.

І даводзіцца цяпер кіраўніку пісьменніцкага Саюза туліцца ў гэтым нішчымным пакойчыку, дзелячы яго і з намеснікам, і з сакратаром.

Сюды ж прыходзяць і пісьменнікі. Хтосьці па старой памяці зазірае пагаманіць з калегамі пра сваё, літаратарскае — свае новыя кнігі, чужыя новыя машыны… Кагосьці ж прыносіць іншы вецер — заходзяць, каб абмеркаваць падрыхтоўку свайго твора для публікацыі ў часопісе. Бо старшыня Саюза пісьменнікаў Якуб Александровіч — яшчэ і галоўны рэдактар літаратурнага часопіса “Коска”.

Варштацкі зайшоў акурат для таго, каб абмеркаваць будучую публікацыю рамана ў “Косцы”. Раман насіў кароткую, але ёмістую назву — “Юр”.

— Гэта вельмі правільна, што вы ўзяліся друкаваць мой раман, — басавітым чмялём гудзеў ён. — У наш час усеагульнай страты шкалы каштоўнасцяў павінна быць нешта нармальнае — тое, што вяртае ўсіх да разумення, хто мы і дзе нашае месца ў гэтым свеце.

Александровіч правёў рукой па лысай галаве ад ілба да патыліцы, нібы адкрываючы ў мазгу нябачны словапрыёмнік для выказванняў Варштацкага.

— Што мы бачым цяпер? — працягваў наведнік, патэтычна ўздымаючы цяжкую руку жэстам, які скульптары любілі надаваць правадыру сусветнага пралетарыяту. — Разбэшчанасць, непераборлівасць… Нашыя дзяўчаты самі ідуць у ложак да гэтых чарназадых азіятаў, да брудных неграў! Але ж прыроду не падманеш. Навука ўжо даўно ўсё даказала: калі першы мужчына ў такой дзявулі быў негр ці азіят, то і дзеці яе будуць мець рысы таго самага негра або азіята. Тэлегонія — не прыдумка ілжэвучоных, а самы сапраўдны факт!

Варштацкі памахаў у паветры пальцам, пагражаючы нябачным ілжэвучоным, якія насмеліліся сумнявацца ў тэлегоніі. Потым прыгадаў, як мала вольнага месца ў кабінеце Александровіча, і троху сумеўся, працягваў ужо прыцішаным голасам:

— Я гэта ўсё паказаў, вядома ж, у мастацкай форме, але зрабіў устаўкі, дзе разважаю пра гэтую праблему. Наш народ губляе сваё спаконвечнае аблічча гэтак жа імкліва, як губляе мову. Але калі пра мову ёсць каму біць у званы, то пра небяспеку ператварыцца ў нацыю неграазіятаў акрамя мяне ніхто не піша. Быццам усім ці то мову заняло, ці то вочы заляпіла!

Александровіч не пярэчыў госцю і не спыняў яго. За гады кіравання пісьменніцкай арганізацыяй ён цвёрда засвоіў: калі пісьменнік пачынае выказвацца, яму трэба даць дагаварыць, бо ў гэтыя моманты творца прыпадабняецца да цецерука, які не чуе нічога, апроч уласнай песні.

Але Варштацкі сам спыніў хваласпевы свайму раману і здзіўлена паглядзеў на дзверы кабінета. Там паказалася маладзенькая сакратарка, чыё з’яўленне кожны раз шакавала прыхільніка тэлегоніі: валасы ў дзяўчыны былі пафарбаваныя ў ружовы і сіні колеры.

— Спадар Якуб, — праспявала яна мядовым галаском, — вы моцна заняты? Там прыйшоў хлопец, кажа, што хоча падаць заяву на ўступленне ў наш Саюз. Клічуць Андрэй Таксін…

Імя Александровічу нешта нагадала. Але! Гэта ж той хлопец, які напісаў скандальны раман пра ТЭН.

Кіраўнік Саюза пісьменнікаў зларадна пасміхнуўся: ён не любіў ТЭН, як дварняк не любіць канкурэнтаў, якія прыходзяць на ягоную тэрыторыю. Ну, навошта прыдумалі гэты ТЭН — было ж так добра, калі ўсе пісьменнікі сабраныя ў адным Саюзе…

І вось гэты Таксін адпомсціў канкурэнтам, паказаў усю іх нікчэмнасць і дробязнасць.

— Папрасі пачакаць пару хвілінак, калі ласка, — сказаў ён сакратарцы. — Мы хутка завершым гутарку, і я яго прыму…

Званковы Кароль

Калі ідуць на абардаж

І поўніць полымя прасцяг,

Да верху мачты экіпаж

Цвікамі прыбівае сцяг.

Джон Сільвер

З’езд ТЭНа набліжаўся няўхільна, як Армагедон.

Павел Белазорац рыхтаваўся да яго, адчуваючы сябе Напалеонам перад Тулонам: усё, што было дагэтуль — толькі падрыхтоўка, а наперадзе чакае светлы шлях да вяршыняў, бліскучыя перамогі і ззянне славы.

Калі рашучы дзень наступіў, Белазорац сустрэў яго ў белай кашулі, антрацытавым касцюме і барвовым гальштуку. Гама была падабраная з глыбокім сэнсам: каб было ўрачыста і каб падкрэслівала два асноўныя колеры — белы і чырвоны. Алюзія на сцяг і на колеры народных строяў.

Ён мусіў прыгожа і імпазантна выглядаць на трыбуне падчас выступу.

Белазорац крытычным вокам ацаніў сябе ў люстэрку, паправіў пасмачку, якая легла няроўна, і выйшаў на вуліцу. Там яго чакаў Барыс Крозін — паплечнік, аднапартыец, рэдактар сайта chrystos.by. Белазорац ведаў яго як чалавека не толькі крэатыўнага, але і надзейнага. Такога можна весці за сабой, не баючыся ўдару ў спіну.

Крозіна Павел планаваў таксама ўцягнуць у ТЭН, каб лягчэй было авалодваць свавольным пісьменніцкім аб’яднаннем. Далучэнне навічка да шэрагаў ТЭНа мусіла адбыцца акурат на з’ездзе.

— Ну што, пойдзем разам — на вялікі сход, па Бацькаўшчыну? — прывітаўся Белазорац цытатай з класіка.

Крозін маўкліва пагадзіўся: начальства сказала “па Бацькаўшчыну” — значыць, па яе і пойдзем.

Для з’езду ТЭН арандаваў залу ў Саюзе мастакоў. Іх вялікі будынак у цэнтры горада быў прыстасаваны пад правядзенне выставаў, таму меў велічэзныя залы. Прыемным бонусам быў рэстаранчык з ціхай інструментальнай музыкай, які ненавязліва прытуліўся за будынкам. “Няблага-няблага, — падумаў Крозін. — Пасля прыняцця ў ТЭН можна будзе зазірнуць, каб адзначыць падзею”.

Барыс агледзеўся: вакол іх з Белазорцам утварылася пустая прастора, якую іншыя нібыта баяліся парушыць. Крозіну адразу прыгадалася вока тайфуна, у якім гаспадаруе поўны штыль і спакой у той час, як па-за гэтым колам усё раве, становіцца старчма, узлятае да нябёсаў і ападае ў прадонне.

На іх глядзелі з падазрэннем, з насцярожанасцю, з недаверлівым здзіўленнем… Ад нейкай дзяўчыны ў віслым швэдры проста выпраменьвала абурэнне, быццам ад АЭС. Твар маладзёна з мушкецёрскай бародкай, які глядзеў на іх з пагардай, падаўся Крозіну знаёмым. Праз нейкі час ён успомніў — гэта быў Стас Жыткевіч, музыка і паэт, лідар гурта “Сэр Вантуз”. Побач з ім ганарыста ўздымаў галаву Вітаўт Шабаневіч, які дэманстрацыйна ігнараваў прысутнасць Белазорца.

Раптам да іх падляцеў жыццярадасны паэт Недасекаў — колішні апявальнік камсамолу, потым палітык, а цяпер пенсіянер-франдзёр:

— Павел! Рады цябе бачыць! А то тут пра цябе такое абы-што пішуць… Я за цябе, за цябе! І патрабаваў, каб ТЭН аднавіў цябе ў сваіх шэрагах.

Белазорац засяроджана паціснуў працягнутую руку і дапытліва зазірнуў у твар паэту:

— І вас рады бачыць, спадар Мікалай! Асабліва цяпер. Вашая падтрымка мне надзвычай дарагая і каштоўная, бо я планую вылучацца ў прэзідэнты. Хачу вас запрасіць у сваю каманду: ваш досвед і інтэлект будуць неацэнным унёскам у нашу агульную перамогу!

Твар Недасекава працягваў ззяць шчасцем ад сустрэчы, але, абаяльна ўсміхнуўшыся, франдзёр прасакатаў:

— Гэта ты малайчына! Трэба высока трымаць наш штандар і не здавацца. Толькі наперад, не зважаючы на ўсе перашкоды і бар’еры!.. Прабач, мне адысці трэба, яшчэ хачу тут аднаго чалавечка знайсці.

І Недасекаў знік у навакольным віры, быццам сом, які, вільнуўшы хвастом, залягае на дно. Але ён прарваў негалосную блакаду вакол Белазорца і Крозіна — цяпер і іншыя сябры ТЭНа не баяліся падысці і звярнуцца да скандальнага выкрывальніка “марксісцкага гей-лобі”.

Першым падышоў раманіст Паперскі з шырокай барадой на круглым твары і з такой жа неагляднай лысінай. Паперскі працаваў на замежнае радыё, атрымліваў добрыя ганарары, і на іх штогод выдаваў сваім коштам новую кнігу, якую ніхто акрамя ягоных сяброў не чытаў. Тым не менш ён упарта грукаўся ў дзверы літаратуры і цаніў такую ж упартасць у іншых. Белазорца ён стаў хваліць за прынцыповасць і за бязмежную любоў да радзімы.

“Павел усё ж тонка адчувае момант, — думаў Барыс, назіраючы, як новыя і новыя людзі падыходзяць парукацца з ягоным прыяцелем. — Ён выказаў тое, што многія думаюць, але асцерагаюцца сказаць. На гэта патрэбнае не толькі чуйка, але і адвага”.

Нечакана ў холе быццам пранёсся парыў ледзянога ветру. Праз купкі людзей ледаколам пёр невысокі кучаравы маладзён, і пісьменнікі расступаліся, бесперашкодна прапускаючы яго.

— Хто гэта? — ціха спытаўся Барыс.

На твары Белазорца праскочыла неўразумелая грымаса:

— А гэта і ёсць наш галоўны апанент — Андрэй Таксін, шэры кардынал гей-марксісцкага лобі.

Крозін прыгледзеўся, і яму падалося, што прысутныя проста не хочуць дакранацца да Таксіна. Так баяцца дакранацца да хворага, каб самому не падчапіць гэтую хворасць.

Ён падзяліўся сваім назіраннем з прыяцелем, і Белазорац павесялеў:

— Значыць, нашыя шанцы выраслі!.. Таксін нядаўна ўляпаўся ў скандал — напісаў раман “Прэмія”, дзе абліў памыямі сваіх жа калег. Вось гэтага яму не могуць дараваць.

І ў гэты момант міма Белазорца і Крозіна пранеслася, як цеплавоз, нейкая мажная фігура. З пранізлівым “А-а-а-а!” трэцяй актавы фігура падляцела да Таксіна і ўчапілася яму ў валасы.

— Э-э-э! — абурана, але ва ўнісон далучыўся Таксін, галава якога тузалася ва ўсе бакі, рызыкуючы адваліцца.

Некалькі чалавек кінуліся раздымаць гэты шумны дуэт. Атрымалася далёка не адразу, і Таксін відавочна не мог паручыцца за цэласнасць усіх сваіх органаў. Прынамсі, Барыс разабраў галасы, якія цікавіліся медпунктам, бінтам і зялёнкай.

— Хто гэта быў? — твар Крозіна ад здзіўлення выцягнуўся.

— Марыя Саматыя. Не зважай, яна заўжды такая — б’ецца з тымі, хто яе пакрыўдзіў, — Белазорца, здавалася, нішто не выводзіла з раўнавагі. — Кажуць, Таксін пра яе напісаў у сваім апошнім рамане, і яна гэтага не змагла яму дараваць.

— Значыць, мы можам разлічваць, што яна будзе на нашым баку?

— Не, яна абавязкова будзе супраць мяне.

Крозін асцярожліва агледзеў Саматыю, якая, яшчэ не астыўшы ад бойкі, цяжкімі крокамі баксёра-пераможцы ішла ў залу…

Нарэшце ўсіх запрасілі праходзіць, бо трэба ж пачынаць з’езд.

Чырвовы Кароль

Біце ў сэрцы іх, біце мячамі…

Дэвід Бэкхэм

Назіральнік, які мог бы агледзець залу з вышыні, скажам, столі, заўважыў бы, што ў гэтым памяшканні ёсць цэнтр сілы. Быццам прыцягнутыя магутным магнітам, згуртаваліся вакол Шабаневіча пара дзясяткаў хлопцаў і дзяўчат, гатовых, як той казаў, каменя на камені не пакінуць дзеля міру. У сэнсе, дзеля светлай будучыні, дзе ўсе будуць браты і сёстры, усе будуць паважаць адзін аднаго і, вядома ж, ніяк не будуць паважаць такога цемрашала, як Белазорац. Ды што там паважаць — такім абскурантам і месца-то не будзе!

Але пакуль што Белазорац таксама сядзеў у гэтай жа зале, на гэтых жа мяккіх крэслах з фіялетавымі спінкамі. І вакол яго таксама сабраліся свае прыхільнікі — Крозін, раманіст Паперскі ды яшчэ пара-тройка немаладых пісьменнікаў.

Колькасная перавага была яўна на баку Шабаневіча і яго групы. Але і Белазорац здавацца відавочна не збіраўся: ён памятаў, што з ім Бог, а значыць, будзе і перамога.

Шабаневіч ацаніў гэтае шаленства храбрых: будзе нялёгка. Прыйдзецца перацягнуць на свой бок “балота” — тых, хто не вызначыўся, хто прыйшоў на сход, каб назіраць, а не ўдзельнічаць у змаганні. А яны могуць заняць як адзін, так і другі бок.

З трыбуны тым часам даносіўся нізкі голас старшыні ТЭНа Тодара Тумбая:

— За справаздачны перыяд колькасць сябраў нашай арганізацыі змянілася наступным чынам: уступілі ў ТЭН…

Крозін адчуў сябе гледачом тэленавінаў: там таксама лічбы надояў ды ўраджайнасці ў цэнтнерах з гектара даўно з’елі чалавека з ягонымі прыватнымі радасцямі і смуткам. “Няўжо гэта з’езд пісьменнікаў — тых, хто піша пра чалавечую душу?” — глядзеў ён з недаверам то на выступоўцу, то на прысутных.

Адна за адной з трыбуны гучалі лічбы — пра колькасць новых чальцоў, выдадзеных кніг, праведзеных семінараў. Шабаневіч, як і большасць прысутных, не ўслухоўваўся: усе ведалі, што самае важнае будзе пазней.

І нарэшце дачакаліся.

— Асобна хацелася б спыніцца на асобе Паўла Белазорца, якога мы выключылі з шэрагаў ТЭНа за нявыплату ўнёскаў, але нядаўна ён пагасіў запазычанасць і хоча, каб яго аднавілі ў нашай арганізацыі.

Зала ўхвальна зашумела.

— Я не адзін, — крыкнуў з месца Белазорац. — Вы шмат вартых людзей выключылі, не разабраўшыся.

— Павел, не парушайце парадак, калі ласка, — Тумбай строга паглядзеў у яго бок. — Так, мы выключылі каля пяці чалавек за нясплату ўнёскаў, але апошнім часам гучаць абвінавачанні, што зрабілі гэта, не разабраўшыся ў сітуацыі. Таму прагучала прапанова аднавіць у складзе ТЭНа выключаных, у тым ліку Белазорца. Якія ёсць прапановы? Хто хоча выказацца?

У задніх шэрагах пачулася бадзёрае ажыўленне. Падскокваючы як мячык, да сцэны міма Шабаневіча пасунуўся немалады таўставаты мужчына. Пінжак ён купляў яўна ў тыя часы, калі быў худзейшы — цяпер вопратка на жываце не сыходзілася.

— Я лічу самым важным і надзённым на сёння пытанне выпраўлення імёнаў. Мы як літаратары мусім гэта разумець найбольш востра, — пачаў ён, адсопваючыся ад хуткай хады. — Мы забыліся на сваё гордае найменне “літвіны” і называемся нейкімі “белымі рускімі”. Гэта каланіяльная назва, якой мы павінны пагарджаць і пазбягаць яе. Мы літвіны, і дзяржава нашых продкаў Вялікае Княства Літоўскае. Каб забіць нашую памяць пра гонар продкаў, расейскія цары ад Кацярыны да Мікалая Палкіна забаранялі называць наш край Літвой і прыдумалі нейкую Белую Русь. Гэтым яны хацелі прывязаць нашую зямлю да сваіх уладанняў — бач ты, Вялікая, Малая і Белая Расія. Не! Скулля! Сапраўдны нашчадак ВКЛ ніколі не пагодзіцца называцца “белым рускім”, бо гэта кактэйль, а не назва нацыі.

— Прабачце, вы па тэме штосьці можаце сказаць? — уклініўся ў паўзу Тумбай.

— Не перапыняйце, калі ласка! Я вас не перапыняў, — з апломбам адказаў прыхільнік літвінства і працягнуў: — Ніякіх “белых рускіх”, ніякіх прыдуманых “спадароў”! Нашым сапраўдным спаконвечным зваротам было і будзе толькі “пан” і “пані”. Мы не павінны паддавацца на русіфікатарскія правакацыі. Не павінны шанаваць усіх гэтых псеўдапісьменнікаў, якіх хвалілі ў савецкія часы, — усіх гэтых Брылёў, Караткевічаў і Бураўкіных. Бо мы разумеем, у якую бездань яны нас усіх вялі… Так пераможам, бо з намі Бог і святы Казімір!

Таўстун узняў кулак у ротфронтаўскім вітанні і з выглядам трыумфатара вярнуўся ў свой задні шэраг. Здзіўленыя позіркі прысутных ён высакамерна ігнараваў.

— Так, — перапыніў няёмкую паўзу Тумбай. — Можа, хтосьці хоча выказацца па парадку дня?

Званковы Кароль

Ой у нядзельку параненька

Узышло сонца хмарненька,

Узышло сонца над борам,

Па-над Селецкім таборам…

Прагноз надвор’я ад Настрадамуса

Белазорац быў сабраны і гатовы даць бой сваім праціўнікам. Ён засяроджана і неадрыўна глядзеў на трыбуну, дзе выступала Бука Лоская, быццам гіпнатызуючы яе. Але гіпнатычных здольнасцяў Белазорцу, відаць, бракавала: выступоўца працягвала пляжыць яго пазіцыю.

Бука разлівалася салаўём:

— Мы абараняем правы ўсіх людзей, незалежна ад іх палітычных поглядаў, сэксуальных пераваг, гендэрных самавызначэнняў. Гэта пазіцыя міжнароднага аб’яднання, куды ўваходзіць наш ТЭН, і яна была прынятая на міжнародным з’ездзе. Калі парушаць правы Белазорца, мы будзем абараняць і іх… Але пакуль што мы бачым процілеглую сітуацыю: чалавек, які хоча стаць сябрам ТЭНа, не пагаджаецца з тымі пастулатамі, на якіх грунтуецца наша аб’яднанне. Таму я хачу спытацца: Белазорац, вы не паблыталі арганізацыю? Як кажуць у народзе, у чужую парафію са сваім звычаем не ходзяць!

Азірнуўшыся, Белазорац пабачыў, як група вакол Шабаневіча радасна запляскала ў ладкі. Ён абвёў вачыма залу: сёй-той далучыўся, але без вялікага энтузіязму. Большасць быццам чакала, што і як адкажа сам Белазорац.

Заўважылі гэта і ў кампаніі Шабаневіча. І на трыбуну, як на амбразуру, кінуўся Стас Жыткевіч, ваяўніча выставіўшы наперад сваю мушкецёрскую бародку.

— Прашу слова, прашу слова! — гучна казаў ён па дарозе да трыбуны. Тодар Тумбай паблажліва-лагодна ківаў: “Анягож”.

Белазорац насцярожыўся, але, пачуўшы словы Стаса, расслабіўся: такога аратара можна было не баяцца. Музыка прывык прамаўляць перад сваімі прыхільнікамі, выкарыстоўваючы слэнгавыя слоўкі. Адно з іх зараз і зачапілася за язык Жыткевіча, улазячы, дзе трэба і не трэба.

— Мы з’яўляемся тупа дэмакратычнай арганізацыяй, гэта значыць, меншасць падпарадкоўваецца рашэнню большасці, так? Акрамя таго, мы тупа бярэм на сябе абавязкі перад міжнароднай супольнасцю, так? А калі нехта тупа з гэтым не пагаджаецца, то мы тупа выключаем яго са сваіх шэрагаў. Таму мая пазіцыя такая: давайце будзем рабіць тупа прыгожа і правільна.

Белазорац прыклаў рукі да рота, зрабіўшы імправізаваны рупар, і голасна абвясціў:

— Тупа падтрымліваю аратара!

Пад агульны рогат Жыткевіч, сумеўшыся, сышоў з трыбуны. А яго месца заняў сам Белазорац, якому старшыня даў слова з яўнай неахвотай.

— Сябры! — пачаў сваю прамову скандальны хрысціянін-літаратар. — Вы чулі маіх апанентаў: яны лічаць, што мне не месца ў шэрагах ТЭНа. Я не настолькі крыважэрны і не стаўлю пытанне рубам: альбо яны, альбо я… На маю думку, ТЭН апошнім часам займаецца не тое каб другаснымі, а хутчэй — неактуальнымі для нас праблемамі. У той час, калі востра стаіць пытанне пра выжыванне нацыі, пра захаванне культуры, ТЭН заклапочаны субкультурамі, якія сведчаць хутчэй пра дэкаданс, чым пра культурны ўзлёт. Прыгадайце Залаты век нашай культуры — шаснаццатае стагоддзе: кнігадрукары, асветнікі, перакладчыкі… Францішак Скарына, Васіль Цяпінскі, Сымон Будны, браты Мамонічы — вось хто нёс і пашыраў у нас еўрапейскую культуру. І ўсе яны звязаныя з хрысціянствам, з верай у Госпада нашага. І ўся нашая культура грунтуецца на Бібліі — без гэтай кнігі яе ўявіць проста немагчыма. А што нам прапануюць узамен?

Задаўшы пытанне, Белазорац агледзеў залу, але адказваць яму ніхто не спяшаўся. Аднак ён трымаў паўзу, пакуль не пабачыў, што Шабаневіч штосьці прашаптаў суседу і той, з гатоўнасцю кіўнуўшы, хацеў нешта крыкнуць. Апярэджваючы саперніка, Белазорац працягнуў:

— Пад выглядам еўрапейскіх каштоўнасцяў нам прапаноўваюць брыдкую і непрыхаваную распусту! Не трэба рабіць выгляд, што нашы еўрапейскія продкі аддавалі свае жыцці ў шматлікіх войнах за гендар і фемінізм — гэтымі рэчамі яны пагідзіліся б займацца… Я заклікаю ўзгадаць, што ТЭН — гэта найперш аб’яднанне літаратараў. Таму давайце вернем арганізацыю да абароны культуры, а не да апраўдання грахоў. Творчасць, Энергія, На-ра-тыў! Творчасць, Энергія, На-pа-тыў! Творчасць, Энергія, На-ра-тыў!

Апладысменты засведчылі, што зала яўна сімпатызавала Белазорцу. Пенсіянер-франдзёр Недасекаў нават падняўся, каб Павел мог пабачыць, як ён апладуе.

(заканчэнне будзе)

Апублiкавана 14.01.2022  18:00

В. Рубинчик. О наведении мостов

От ред. belisrael
.

Когда весной 2017 напросился приехать ко мне в июне с жонкой на 3 недели из Минска на свое 40-летие борец с лукой, я никак не мог предполагать, что столкнусь с циничным подлецом.

Хотя уже тогда можно было заметить его  хитрые заходы. В дальнейшем все более проявлялась патологическая трусость того, кто спрятавшись за израильским сайтом, сидя в минской квартирке, «боролся» с диктатором и его опричниками, гордо заявляя, что никто его не заставит уехать, при этом жаловался на тяжесть жизни и годами занимался вымогательством, вытащив огромные финансы. Засыпав сайт бесконечными опусами, украл тысячи часов времени на публикацию, да еще и кроме своих присылал массу др, отысканного в сети, в большинстве своем заумного и интересного только самому «политологу». Когда же окончательно достал переустройством своей любимой Синеокой, услышав, что принес много вреда, то ответил: «у такім выпадку сайт мяне не цікавіць».

А после израильской трагедии 7 октября, эта нечисть на своем канальчике с тремя десятками подписчиков, чем« гордится!, хотя среди них никто не обращает внимание на полнстью съехавшего с катушек,  уже 2 года показывает себя как защитника «бедных газоватов». Как он шел к этому в материале Хронология бесконечной подлости Вольфа Рубинчика

*

Предполуденный постик 31 декабря о том, как  радостно от праздничных огоньков не только на тролейбусах, а также трамваях и автобусах.

Минский паразит, живущий заа счет смародеренного бабла и квартирок, прикупленных после дефолта дядькой-одиночкой, вернувшимся из Израиля в конце 90-х,  где в Ерушалайме около 10 лет перебивался на разных черных работах, экономя на всем,  продолжает вспоминать свои опусы “смелой” борьбы с хозяином Синеокой и его помогатыми. В этом, 3-летней давности, в конце о тех же самых празднично украшенных троллейбусах.

31 декабря 2025    20:22

***

Шалом, дорогие, недорогие, всякие. Сегодня хотелось бы порассуждать об инциденте, которому немало внимания уже было уделено в сети – о разрушении части путепровода (можно сказать, моста) в Минске. Но и не только о нём.

Это произошло 08.01.2022 в четвёртом часу ночи (можно сказать, утра). По счастью, никого не убило и даже не ранило, хотя в этом месте и ночью, как видно, ездили машины, прохаживались люди.

Чтобы вы, кто не сильно связан с Минском, понимали: речь идёт об автомобильно-пешеходной «артерии нации» над Немигой, в самом сердце белорусской столицы. История сравнима с тем, как если бы обрушилась кремлёвская стена у Красной площади в Москве. Или Стена Плача в Иерусалиме.

Мост на карте примерно там, где буква «М» в слове «Мінск». На территории Центрального района

Скрыть ЧП, как в своё время скрыли статистику по смертности в Беларуси, власти не могли. Что ж, умники из горисполкома объяснили ситуацию «усталостью конструкций» (мосту почти 60 лет), вибрацией от метро и перепадами температур (словно для минских зим это нечто неслыханное). Всё-таки следственный комитет завёл ряд уголовных дел, объединённых производством. К 11 января путепровод над Немигой разобрали.

Грустно думать, но драма соглашусь, что не трагедия в чём-то была закономерной. Ряд факторов сплелись в один узел, и то был отнюдь не «узел жизни» из еврейского пожелания.

Пожилой художник Адам Глобус припомнил май 1999 г. и ударился в мистику (пер. с бел.): «Удивительно то, что на этот раз проклятое место столицы обошлось без человеческих жертв. Прошлая трагедия на Немиге забрала в небытие аж 53 жизни… Рассуждения опроклятом месте”, непригодном для стройки, я услышал впервые на лекциях [Олега] Ходыко, за что ему страшно благодарен». Гм, а как же метрах в двадцати-тридцати от рухнувших конструкций (и в пятидесяти от места трагедии 1999 г.) века простояла Холодная синагога, снесенная лишь в середине 1960-х?

Предпочёл бы вынести мистику за скобки. Растущее пренебрежение рациональностью, неуважение к институту экспертизы и научным знаниям (по большому счёту, к знаниям вообще), столь характерное для последних десятилетий, как раз и ведёт к тому, что ломаются всякого рода сооружения. 19 мая 2021 г., как уже говорилось, рухнул мост через реку Рова на трассе национального значения Борисов-Березино-Бобруйск, 26 мая – его товарищ в Пружанском районе. И рубрика «Проблемные мосты Беларуси» на осторожном, но зорком портале по-прежнему не «ржавеет»…

Уж сколько раз твердили миру, что учёных, инноваторов нужно лучше «кормить» – тогда, во всяком случае, будет шанс, что они не утекут за кордон и блеснут идеями, в т. ч. в сфере капитального строительства. Однако доля расходов на R&D, несмотря на «соловьиные басни» вроде «года науки» (2017), по-прежнему близка к 0,5% от ВВП, это даже не российский 1%. А тут ещё и преследования инакомыслящих, и ликвидация остатков академической автономии (чего стоит назначение в президиум Академии наук экс-зампреда КГБ, совершённое в октябре 2021 г.).

Справедливости ради, в Израиле, с его массой компетентных учёных и инженеров, где финансирование научных разработок в разы более щедрое, тоже нашумело падение моста (во время Маккабиады в Тель-Авиве, над грязнющей речкой Яркон, с человеческими жертвами). Но всё-таки это случилось четверть века назад – в июле 1997 г., кое-какие уроки были извлечены… Трагедия на горе Мерон под Цфатом 30.04.2021 имела, судя по всему, несколько иные причины, нежели непрочность конструкций (правда, пострадавшим от этого не легче).

«Здесь не политика, здесь [не]добросовестное исполнение своих служебных обязанностей. В рамках этого и надо разбираться соответствующим структурам, в том числе Горисполкому, прокуратуре», – молвил один бойкий депутатик из «палатки» о ситуации на Немиге. И свалил всё на вечного «кого-то»: «Александр Лукашенко поставил четкие задачи и поручил разобраться с каждым мостом в стране, это было несколько лет назад, но кто-то эту команду недобросовестно исполнил».

Да уж, никакой «политики» в, мягко говоря, своеобразном подборе кадров «первым лицом», засевшим во власти на 20+ лет (лояльность юбер аллес, профессионализм на третьем плане либо вообще побоку) не усматривается! То, что руководящие кадры тасуются, будто игральные карты, также явление ни разу не политическое, кто бы сомневался 😉

Интересна статья, где упоминается зампред Мингорисполкома Александр Дорохович, 1977 г. р., сформировавшийся как «большая шишка» около 2010 г., т. е. в разгар лукашизма. Не утверждаю, что всё в этой статье, пересказанной в видеоролике, безукоризненно; главное, что я из неё почерпнул – инфу о совмещении Дороховичем двух ответственных должностей (он ещё и глава Белорусской федерации лыжных гонок). Давно комментировались подобные случаи: «совместители, как правило, нигде не работают с полной самоотдачей, к тому же теряется сам смысл общественной деятельности».

Должность зампреда сей господин занял в январе 2019 г. – уже три года «курирует» в Минске вопросы развития, содержания и реконструкции транспортной инфраструктуры. Что характерно, в конце 2010-х «провалил» два публично данных обещания – начать строительство в Шабанах подземных приёмников для мусора, запустить составы метро производства «Штадлер-Минск» – и всё равно остался на плаву. Есть вероятность, что вскоре из него сделают козла отпущения, но, скорее всего, не сделают; из-за такой «ерунды», как происшествие без жертв, система своих не сдаёт. Нынешнего вице-премьера Анатолия Сивака, министра транспорта и коммуникаций в 2012–2018 гг., при котором в 2017 г. над Немигой был устроен «капитальный ремонт с модернизацией», в 2022 г. внезапно оказавшийся «косметическим», это ещё более касается. Когда Сивак служил председателем Мингорисполкома (2018–2020), несколько районов на время остались без чистой воды. Может быть, «красавцы» даже на повышение пойдут…

А. Дорохович, А. Сивак. Фото с promise.by

То, что режим плодит временщиков, склонных бежать ответственности, особенно хорошо заметно, если спуститься на уровень ниже и взглянуть на чехарду глав администрации Центрального района (кстати, злополучный мост находится в шаговой доступности от здания администрации). 2009–2012 – Владимир Кухарев, нынешний глава Мингорисполкома; 2012–2015 – Олег Поскробко, позже работавший в Солигорске и задержанный по уголовному делу; 2015–2017 – Анна Мательская; 2017–2018 – Игорь Бузовский, «пониженный» после должности замглавы администрации президента; 2018–2021 – Дмитрий Петруша, борец с «Переменами» и муралами, переброшенный на «Керамин»… И вот теперь, с лета 2021 г. – Николай Поляков. Не район, а проходной двор какой-то.

Бассейн на Каховской (на карте выше цифра 1), о котором упоминал в августе 2021 г., не готов и в январе 2022 г. Спустя 3,5 года после начала реконструкции

Cморговский тракт (на картецифра 2). Ограждение убрано осенью, но детскую стоматологическую поликлинику (см. здесь) после затянувшегося «капитального ремонта с модернизацией» так и не открылини к 7 ноября, ни даже к новому году. Фото 11.01.2022

Похоже, дела в строительной отрасли Беларуси обстоят как-то не очень, да и в госуправлении, причём в госуправлении особенно… Теперь пропаганда вещает, что мост на Немиге будет «ещё лучше прежнего», а председатель Мингорисполкома 10 января заявил о планах «в течение месяца закончить все строительные работы и запустить движение как по новому путепроводу, так и под ним». Понятно желание «мэра» к «референдуму» поскорее сдать объект и сделать приятное высокому начальству, которое тоже курсировало по мосту, да лучше уж обойтись без спешки.

Суровые реалисты в «Шахматном дворике» почти полтора года отвели на переоборудование крыла общежития под гостиничные номера… Зачем нужна ещё одна гостиница, когда в Минске не загружены уже готовые другая тема

В. Е. Кухарев – выпускник Могилёвского пединститута (1993), где учили многим интересным вещам, но явно не мостостроению. Почему чиновнику (было) не послушать какого-никакого специалиста, гендиректора «Горремавтодора» Дениса Глинского, прогнозировавшего в день обвала, что параллельное проектирование и строительство займёт несколько месяцев? Вопрос риторический – по причинам, изложенным в середине этого текста.

А тем временем где-то… Какая жизнь, такая «молодёжь»?

Финал требует хоть какого-то позитива. Что, если считать таковым любительский репортажик из Каштановки – с «домом Короткевича» и «домом Рязанова»? Тоже, кстати, в Центральном районе (цифра 3 на карте).

Ну, и порадовали нас с женой троллейбусы, украшенные праздничными гирляндами…

Фото с бульварa Шевченко, 11.01.2022

Таких троллейбусов, пущенных в декабре, в городе немного, но настроение они поднимают. Где придумали новинку, я не знаю – то ли в «Минсктрансе», то ли в Мингорисполкоме, то ли в «глубинном народе»… Так или иначе, отлично придумано.

Напоследок – симпатичная дворовая ёлка во дворе дома 5а на том же бульваре (цифра 4 на карте), запечатлённая 30.12.2021. В указанном доме, по сообщению Андрея Федаренко, до переезда в Украину жил Алесь Асташонак – рано умерший прозаик, сценарист, переводчик. Приятно, что дух творчества не покинул квартал.

Минск, 13 января 2022 г.

Опубликовано 14.01.2022  17:07

Памяці А. І. Мальдзіса (1932-2022)

Фрагменты гутаркі Юрася Залоскі з Адамам Мальдзісам (гутарка 1992 г. была апублікавана ў кнізе Ю. Залоскі «Версіі», Мінск, 1995). Прафесар, доктар навук Адам Іосіфавіч Мальдзіс — менавіта «Адамам Іосіфавічам» нябожчыка называлі ў час развітання 05.01.2022 — узначальваў цэнтр імя Скарыны з пачатку і да канца 1990-х.

На развітанне з Адамам Мальдзісам у мінскі Чырвоны касцёл прыйшлі дзясяткі людзей

* * *

— Праца Нацыянальнага навукова-асветнага цэнтра імя Ф. Скарыны, рух вакол яго ствараюць уражанне нейкай засакрэчанасці i таямніцы… Пра Цэнтр ходзяць легенды. Па-першае, легенда «гераічная»: Цэнтр — мозг Адраджэння; па-другое, легенда «лірычная»: што Скарынаўскі цэнтр — збор паэтаў… Ды легенды, вядома, нараджаюцца людзьмі i вакол людзей. Людзі, асобы — душа кожнай установы, тым больш культурнай. Раскажыце, калі ласка, пра калектыў Цэнтра, адносіны паміж супрацоўнікамі, ну i, канешне, ваша стаўленне да «легенд»?

— Што ж, як казаў Караткевіч, чалавек, а тым больш нетрадыцыйная ўстанова павінны абрастаць міфамі, нібы карабель — ракавінкамі. Легенды дапамагаюць у будзённым жыцці, калі яны вырастаюць з рэальнасці. Але міфы пра «мозг Адраджэння» i «збор паэтаў», гаворачы словамі Марка Твэна, яўна перабольшаны. Мы хацелі б стаць «мозгам», але пакуль што, хутчэй, з’яўляемся пальцамі на рабочай, мазольнай руцэ.

Што ж датычыцца паэтаў, дык ix у нас толькі двое — Алесь Разанаў i Алег Бембель (Зьніч). Але плату яны атрымоўваюць (ці, прынамсі, павінны атрымоўваць) не за літаратурную, а за навуковую творчасць. Алесь Разанаў — яшчэ i ўдумлівы даследчык, кваліфікаваны рэдактар. Мецэнацтвам за кошт кволага дзяржбюджэту мы не маем права займацца. Гэта, мабыць, зразумела Галіна Дубянецкая, чые паэтычныя здольнасці я стаўлю вельмі высока, — i падала заяву на звальненне. Для мяне гэта было трагедыяй, але непазбежнай. Як i паступленне ў аспірантуру Iгapa Бабкова.

— Хто цяпер складае ядро калектыву, рэалізоўвае навуковыя праграмы?

— Што датычыцца калектыву, то, я лічу, ён сапраўды складаецца ў сваёй большасці з Асоб. Адны з ix, да прыкладу Уладзімір Анічэнка, Генадзь Каханоўскі, Уладзімір Конан, Вячаслаў Рагойша, Алесь Разанаў, Мая Яніцкая, ужо рэалізаваліся як творцы, як даследчыкі. Іншыя (Алесь Анціпенка, Эдуард Дубянецкі, Лідзія Кулажанка, Сяргей Купцоў, Захар Шыбека) актыўна выяўляюць сваё індывідуальнае «я». Прыходзяць неардынарныя людзі, якія пачынаюць новыя напрамкі: Юрка Вашкевіч — «польскі», Янка Войніч — «літоўскі», Віталь Зайка, які цяпер знаходзіцца на гадавой стажыроўцы ў Оксфардзе, — «габрэйскі», Мікола Матрунчык — «праваслаўны», Святлана Грачухіна, якая атрымала трохгадовую стажыроўку ў Рыме, — «каталіцкі», Сяргей Абламейка — «уніяцкі». А чым не індывідуальнасці Вольга Гапоненка i Марыя Міцкевіч, што працуюць на паграніччы «фізікі» i «лірыкі», ці Юрась Жалезка, які вывучыў з дзесятак замежных моў, перакладае на кожную з ix i да таго пачаў пісаць вершы?!

Ёсць у нас i нямала «непрыкметных» у друку людзей (Валянціна Грышкевіч, Браніслава Котава, Уладзімір Ларчанка, Таццяна Махнач, Наталля Пятровіч, Галіна Урупіна), якія любяць «чарнавую» работу: запаўняюць бібліяграфічныя карткі для Банка інфармацыі, сістэматызуюць архіўныя крыніцы, складаюць даведнік «Літаратурныя мясціны Беларусі». Але гэта якраз — тая глеба, без якой нельга ўзрасціць ураджай нацыянальнага адраджэння.

— Непаразуменне між старэйшымі i малодшымі ў грамадстве ўвогуле, a ў гуманітарнай навуцы i пагатоў, існавала заўжды. Наколькі гэтая праблема актуальная для калектыву «скарынаўцаў»?

— Сваім малодшым калегам я хацеў бы пажадаць толькі аднаго: пераўзысці нас. Пераўзысці найперш сваёй працавітасцю, павагаю да Факта. I больш смела, у параўнанні з нашым, усё ж закамплексаваным пакаленнем уваходзіць у Еўропу, лепш ведаць мовы, здабыткі заходняй культуры. А яшчэ ніколі не зведаць таго, што зведалі мы ў часы таталітарызму. Каўбаса (прынамсі, ліверная) тады нібыта i была. Але быў i страх.

— Што ж, ваша пажаданне каб Богу ў вушы… Але, на маю думку, будзе справядлівым прызнаць, што маладое пакаленне застаецца заложнікам спадчыннага страху старэйшага пакалення. Прыклады? Не была адзначана дзяржаўнай прэміяй за 1992 год фундаментальная праца па скарыназнаўстве з-за таго, што ўзніклі рознатлумачэнні (падкінутыя збоку) імя i вераспавядання Скарыны: ці то «Францыск», ці то «Францішак», ці то «Георгій»; ці то праваслаўны, ці то католік… Дзе тут ісціна, урэшце?

— Імя Скарыны — не прадмет для спекуляцый, тым больш у лістах, адрасаваных Камітэту па дзяржпрэміях, які на дзве трэці складаецца з прадстаўнікоў дакладных навук i таму не змог адразу разабрацца, адкуль i чаму пайшлі сумненні. Скарыну трэба называць толькі так, як ён называў (у прадмовах i пасляслоўях да перакладу Бібліі) сябе сам: Францыскам (часцей) ці Францішкам (радзей). Безумоўна, да каталіцкага хрышчэння (для мяне гэта несумненны факт) у яго было праваслаўнае імя. Можа — i Георгій. Але гэта трэба яшчэ даказаць — абапіраючыся на дакументы, а не на магчымую апіску каралеўскага канцылярыста.

Што датычыцца веравызнання Скарыны, дык для мяне бясспрэчна, што, будучы католікам i адрасуючы свае выданні праваслаўнаму люду «посполитому», паядноўваючы ўсходні i заходні абрады, ён найперш адчуваў сябе хрысціянінам, чым паказвае прыклад i нам. Абапіраўся на старажытнахрысціянскія традыцыі. Прадбачыў, што рэлігійнае супрацьстаянне фатальна адаб’ецца на лёсе яго народа, яго нацыянальнай самасвядомасці. Тут Скарына блізкі да ідэй сучаснага экуменізму. Як i полацкія бернардзінцы (паводле Я. Кантака, у ix, паслядоўнікаў св. Францішка, сям’я Скарынаў прыняла хрост), што, хрысцячы ў каталіцкую веру, прызнавалі важным i першы, праваслаўны хрост.

Адсюль — i «надканфесійнасць» Скарыны, адчуванне належнасці i да праваслаўнага, i да каталіцкага светаў. Найперш Скарына — Асоба, пачынальнік беларускага Адраджэння. Яго веліч (асабліва як перастваральніка Бібліі) мы, як паказвае практыка, цяпер толькі пачынаем усведамляць…

— Быў Скарына i ці не першым беларускім прадпрымальнікам, што сам шукаў сродкі на выданне сваіх кніг, займаўся камерцыяй. Выдае, Скарынаўскі цэнтр не пазбег долі свайго патрона: вядома пра вашыя сувязі з фондам амерыканскага капіталіста Дж. Сораса. Па-ранейшаму за мяжой лягчэй знайсці паразуменне ў культурных патрэбах, чым у роднай дзяржаве?

— З фондам «Сорас-Беларусь» у нас сапраўды ўсталёўваюцца добрыя адносіны. Яго кіраўнік, спадарыня Элізабет Смэдлі, прапанавала мне ўвайсці ў лік яго заснавальнікаў (вядома, сімвалічных, бо ўклад тут магчымы толькі ў выглядзе ідэй). Але да якога канкрэтнага фінансавання яшчэ далекавата. Таму спадзяёмся найперш на свае сілы. Пры ўдзеле Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў створаны навукова-вытворчы цэнтр «Аднова», на чале якога стаў вопытны i ініцыятыўны прадпрымальнік Аляксей Кудрэйка. Зоймецца ён i выдавецкай дзейнасцю. А пры нашым Цэнтры ствараецца дабрачынны фонд «Скарынія».

Адчуваем мы дапамогу i ад вядомай беларускай фірмы «Дайнова». Верыцца, нашы мамантавы, траццяковы i марозавы на падыходзе.

— У комплексе праблем, звязаных з будоўляй Усебеларускага Дому ёсць i зусім канкрэтныя. Напрыклад, працэс вяртання твораў матэрыяльнай і духоўнай культуры беларусаў, што «шляхамі няправеднымі» апынуліся за мяжою. Вы, як вядома, уваходзіце ў абедзве «камісіі вяртання» — Беларускага фонду культуры i Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Можаце сёння параўнаць, які аб’ём культурнай спадчыны беларусаў знаходзіцца тут, дома, a які — па-за межамі краіны? I ці мажліва неяк храналагічна ўзнавіць працэс вывазу культурных каштоўнасцяў з тэрыторыі сучаснай Беларусі, калі ён пачаўся i ў якім кірунку вывезена больш на Захад ці на Усход?

— Вываз каштоўнасцяў пачаўся яшчэ ў XVI стагоддзі: прыгадаем паход Івана Грознага, калі ў Маскву трапілі зборы з Полацка. Дарэчы, у друку прамільгнула вестка, што ў Аляксандраве выяўлена бібліятэка Івана Грознага. Калі гэта так, то трэба пацікавіцца, што там ёсць з полацкіх кніг — рукапісных i друкаваных.

Што ж датычыцца накірункаў, дык на ўсход трапіла больш, чым на захад. У пасляваенныя гады многае з таго, што было вывезена ў Германію, праследавала «транзітам» праз Беларусь — у Расію. Да прыкладу — каменныя «бабы» з Мінскага музея i інш.

Над праблемай пошукаў, фіксавання i вяртання нашых скарбаў сёння ў нашым Цэнтры працуе цэлы аддзел. Выдадзены зборнік «Вяртанне». З апублікаваных там дакументаў вынікае, што толькі ў Маскве i Пецярбурзе ці толькі ў Варшаве i Кракаве беларускіх матэрыяльных каштоўнасцяў болей, чым ва ўсіх зборах Беларусі, разам узятых. Усё гэта, у сілу сваіх магчымасцей, мы імкнёмся выявіць i вярнуць. Не заўсёды, на жаль, для гэтага ёсць юрыдычныя падставы. У такім выпадку вяртанне — гэта публікацыя, мікрафільмаванне або дэманстрацыя на абменных выставах.

— Ці існуе нейкая дзейсная працэдура вяртання духоўнай спадчыны — хаця б у межах СНД, i чаго можна чакаць у гэтай справе ў бліжэйшы час?

— Дзеля гэтага створана спецыяльная міждзяржаўная камісія. Нядаўна ў Мінску адбылося яе першае пасяджэнне. Мы распрацавалі праект адпаведнага пагаднення паміж краінамі СНД, палажэнне аб дзейнасці камісіі. Але… прадстаўнікі Расійскай Федэрацыі на пасяджэнне не з’явіліся i нічым сваю адсутнасць не растлумачылі…

Больш перспектыўна, на мой погляд, выглядаюць нашы двухбаковыя беларуска-украінскія, беларуска-літоўскія i беларуска-польскія ўзаемадачыненні. Перамовы, афіцыйныя i напаўафіцыйныя, тут ужо вядуцца, i яны могуць даць добры плён. Прынамсі, новы міністр культуры i адукацыі Літвы спадар Д. Трынкунас у час візіту ў Мінск прыхільна аднёсся да ідэі аднаўлення Віленскага беларускага музея, украінскія калегі — да вяртання ў Гродна бібліятэкі Храптовічаў. У Наваградскі краязнаўчы музей перададзены архіў ураджэнца Беларусі, аднаго з пачынальнікаў амерыканскай астранаўтыкі прафесара Барыса Кіта, што цяпер жыве ў Германіі. Трэба думаць, працэс гэты будзе развівацца.

— Мне здаецца, наша грамадскасць яшчэ не ўсвядоміла як след, што гэта значыць — не мець у сябе дома большую частку спадчыны… Дык на што, на якія рэаліі спадзявацца беларусам у такім становішчы? Вы, наколькі мне вядома, прыхільнік беларуска-літоўскага геапалітычнага паяднання?

— У будучыню гляджу аптымістычна. Бо ўнутраны, духоўны патэнцыял беларускай нацыі на сёння яшчэ далека не рэалізаваны. I рэалізуецца ён, відаць, не раней, як у новым тысячагоддзі. Што ж датычыцца беларуска-літоўскай супольнасці, то само жыццё, эканамічны i палітычны крызіс падштурхоўваюць нас (як бы мы таму ні супраціўляліся) да такога з’яднання. Гэта адпавядала б нашай гістарычнай традыцыі (залаты век у Вялікім княстве Літоўскім), інтарэсам абодвух народаў. Тая граніца, на якую цяпер затрачваецца столькі сродкаў, была праведзена адвольна, «па жывому», i тое, што творыцца на гэтай граніцы (да прыкладу, у маіх Гудагаях), нагадвае змрочны фарс, патрэбны хіба што прыхільнікам новых карабахаў ці босній…

Беларуска-літоўская супольнасць павінна стаць часткай цэнтральна-еўрапейскай супольнасці. Нездарма географы сцвярджаюць, што цэнтр Еўропы знаходзіцца недалёка ад Мінска…

— Дзякуй, Адам Восіпавіч, за гутарку, i хай зладжваецца надалей праца Цэнтра імя Ф. Скарыны.

А. Мальдзіс. Фота з «Рэгіянальнай газеты»

Піша філолаг, кандыдат навук Сяргей Запрудскі (Siarhiej Zaprudski), 04.01.2022:

Адам Мальдзіс пражыў доўгае і шчаслівае жыццё.

Ён быў чалавекам-інстытутам, чалавекам-міністэрствам, чалавекам-аркестрам. Яму было наканавана адкрываць мацерыкі беларускай літаратуры і культуры XVII-XIX стагоддзяў і жыць у цэнтры беларускай літаратуры і культуры ХХ-ХХІ стагоддзяў. Ён вывучаў і песціў беларускую дыяспару і замежную беларусістыку, рупіўся пра беларускія каштоўнасці за мяжой.

Адам Іосіфавіч быў гісторыкам літаратуры і культуры, літаратуразнаўцам і літаратурным крытыкам, журналістам і навукоўцам, бібліёграфам і біёграфам, празаікам і публіцыстам, рэдактарам і публікатарам, стваральнікам навуковых напрамкаў і трэндаў, скарына- і караткевічазнаўцам, дыпламатам і адміністратарам, акадэмікам і «прафесійным беларусам», паланістам, літуаністам, украіністам, русістам, германістам. Ён гасцінна прымаў у Мінску шведаў і чэхаў, ізраільцян і венграў, японцаў і карэйцаў, славакаў і фінаў, амерыканцаў і французаў, брытанцаў і балгараў, нарвежцаў і індыйцаў, шматлікіх гасцей з беларускіх рэгіёнаў, усім служыў сваімі энцыклапедычнымі ведамі ў беларушчыне. Мальдзіс быў таленавітым арганізатарам і выдатным грамадскім дзеячом. За часамі Нацыянальнага навукова-асветнага цэнтра ў рамках Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў да яго шырокай плынню сцякаліся ўсе сусветныя беларусістычныя ініцыятывы, ён быў цэнтрам прыцягнення соцен неабыякавых людзей і аб’яднаў вакол сябе выдатных прафесіяналаў з усяго свету. З 1991 па 2005 гады ён арганізаваў чатыры міжнародныя кангрэсы беларусістаў і шэраг міжнародных канферэнцый, увекавечаных у выдадзеных 30 тамах серыі «Беларусіка Albaruthenica».

Лёс суліў мне ў 2005 годзе пераняць у Адама Мальдзіса пасаду старшыні Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў. У гэты час арганізацыя магла дзейнічаць у значнай ступені таму, што мы стаялі на плячах тытана. Мальдзісава школа жыцця і служэння беларусістыцы, яго вялікае шчодрае сэрца, дасціпнасць і такт, прыхільнасць і далікатнасць застануцца ў памяці соцен беларусістаў ва ўсім свеце.

Бывай, дарагі Адам Іосіфавіч!

Пухам табе родная астравецкая зямля…

***

Вольф Рубінчык, 09.01.2022:

Не сказаць, каб выдатна быў знаёмы з А. І. Мальдзісам, але нябожчык, здаецца, няблага да мяне ставіўся, таму пішу…

Першы раз пачуў Адама Іосіфавіча, калі ён выступаў на «свяце яўрэйскай кнігі» (ладзіліся такія ў Мінску пад канец 1990-х). Запомнілася, што прафесар агітаваў за ўжыванне слова «габрэі» замест «яўрэяў» і «жыдоў».

Потым, у 2000-м, заходзілі мы з Алесем Астравухам у Скарынаўскі цэнтр на вул. Рэвалюцыйнай, 15, каб даведацца, што ў іх ёсць з ідышнай літаратуры. Прафесар к таму часу ўжо страціў пасаду дырэктара, але меў свой кабінецік як загадчык аддзела (спадзяюся, не памыляюся з яго тагачасным статусам). Прыняў нас ветліва, паказваў «кнігі памяці», выдадзеныя за мяжой яўрэямі-выхадцамі з Беларусі, пінскую помню дакладна. Перад гэтым у мяне доўга збіраліся ўдакладненні-заўвагі да шасцітомнага даведніка «Беларускія пісьменнікі» (19921995), рэдагаванага Мальдзісам, і я палічыў дарэчным сёе-тое выказаць. Адам Іосіфавіч аджартаваўся прыкладна так: «О, зараз можаце ўсім казаць, што самога Мальдзіса паправілі!» Мяркую, разумеў ён, што перавыдання даведніка не прадбачыцца.

Будынак Скарынаўскага цэнтра ў колішнім «доме Каплана» (цяпер тут пасольства Швецыі). Фота з вікіпедыі

У 2001 г., калі збіраў подпісы ў абарону сінагогі на вул. Дзімітрава, 3, апынуўся на нейкай імпрэзе, дзе прысутнічаў і А. Мальдзіс. Прапанаваў яму (тагачаснаму намесніку прэзідэнта беларускага ПЭН-цэнтра) падпісаць зварот… атрымаў рэзкаватую адмову. Здалося, што прафесара ўвогуле напружваюць падобныя прапановы.

У 2002 г. павіншавалі мы Адама Іосіфавіча з 70-годдзем у газеце «Анахну кан». Там было ўсяго некалькі радкоў, але юбіляру яны спадабаліся, і неўзабаве я знайшоў у паштовай скрыні канверт з кніжкай пра Ігнацага Дамейку, падпісанай аўтарам (спецвыпуск часопіса «Кантакты і дыялогі», №№7-8, 2002). Потым А. Мальдзіс адправіў мне колькі паштовак з віншаваннямі. У 2000-х не раз пісаў і казаў, што выданні кшталту «Анахну кан»/«Мы яшчэ тут!» цікавяць яго, што ён выкарыстоўвае іх у працы. А ў 2011-м ласкава падзякаваў па тэлефоне за кніжку «На ізраільскія тэмы». І паскардзіўся: «Мы адзіная краіна ў свеце, якая недаацэньвае навуковую бібліяграфію!» Я не стаў спрачацца, але падумаў, што не толькі бібліяграфію ў нас недаацэньваюць.

Адна з паштовак віншаванне з 2010-м годам

Апошні раз гутарыў з прафесарам, каторы ўжо не выходзіў з кватэры, у ліпені 2020 г. пры дапамозе яго сына Яраслава. Задаў я «Мальдзісевічу» шэраг пытанняў пра яго сябра Уладзіміра Караткевіча, і даволі змястоўныя адказы ўставіў у сваю публікацыю.

Мальдзісаў пад’езд

Нярэдка бываю каля дома № 18 па мінскай вул. Чарвякова, дзе з канца 1960-х жыў (карцела напісаць «жыве») А. І. Мальдзіс. Гэта харошы раён; даследчык атабарыўся тут на паўстагоддзя з гакам, пакуль, памерлы 3 студзеня, не вярнуўся ў Астравеччыну… Светлая Вам памяць, Адам Іосіфавіч, і даруйце, калі што не так.

***

Зміцер Дзядзенка, 09.01.2022:

З Адамам Мальдзісам я пазнаёміўся ў 1989-м. Мяне, студэнта-першакурсніка, папрасілі запрасіць Адама Восіпавіча на святкаванне дня нараджэння Караткевіча. Акурат тым часам ён пачаў публікацыю ў часопісах сваіх успамінаў пра славутага сябра-пісьменніка.

Тая першая сустрэча адбылася ў кабінеце навукоўца ў Акадэміі навук, дзе акрамя яго сядзелі яшчэ два супрацоўнікі (на жаль, не магу сказаць, хто менавіта). Мальдзіс прыветна выслухаў і — адмовіўся: сказаў, што яго ўжо запрасілі на гэтую дату іншыя, і прапанаваў запрасіць Рыгора Барадуліна — яшчэ аднаго сябра Караткевіча…

Затое для аршанскіх музейшчыкаў Адам Восіпавіч перадаў тады свой каштоўны падарунак — перадрукаваныя ім беларускія песні з «Аршанскага сшытку», зборніка вершаў XVII стагоддзя. Гэты сшытак навуковец выявіў у адной з польскіх бібліятэк.

Калі згадваюць Адама Мальдзіса, кажуць пра ягоныя энцыклапедычныя веды. І сапраўды, гэта была хадзячая энцыклапедыя беларусістыкі. Веды пра жыццё і побыт шляхты ў XVII стагоддзі, пра беларускіх літаратараў ХІХ стагоддзя, пра беларуска-літоўскія літаратурныя повязі, пра літаратараў ХХ стагоддзя…

Ён быў хіба што адным з апошніх волатаў Беларушчыны ХХ стагоддзя, чыю ролю цяжка пераацаніць.

Апублiкавана 10.01.2022  23:58

Зміцер Дзядзенка. ЗВАНКОВЫ КАРОЛЬ, ВІНОВАЯ ПАНЯ (2)

(працяг; пачатак тут)

Званковы Кароль

Не глядзі на мяне сумным позіркам,

Прыпыніўшы затоены крык.

Кат сталічнага места Вільні

Анжаліна прагаварыла:

— Я ў душ схаджу, а то ўся мокрая, а ты паляжы пакуль.

Павел згодна прамычаў, адсопваючыся пасля любошчаў.

Дзяўчына паднялася з канапы і, грацыёзна круцячы клубамі, выйшла з пакоя.

Калі б тут быў Крозін, ён бы наўрад ці пазнаў у гэтай спакушальнай Евінай спадкаемцы тую акулярыстую дзяўчыну з куртатым хвосцікам, якая на сходзе прапаноўвала назву для партыі. Надта вялікі быў кантраст паміж той невыразнай дзяўчынай і гэтай — толькі што не мадэллю са старонак “Плэйбоя”.

Аднак Крозіна ў кватэры не было. Тут увогуле былі толькі Павел і Анжаліна. Свае адносіны яны ад іншых хавалі, сустракаліся цішком, на партыйных сходах трымалі дыстанцыю.

Аддыхаўшыся, Белазорац перабраўся да камп’ютара і пачаў перачытваць на маніторы тэкст, раз-пораз уносячы праўкі. Апранацца пры гэтым ён і не падумаў.

Анжаліна вярталася пасля душу, весела напяваючы песеньку:

А ў Канстанцінопалі

Патрыярх сярдзіт.

Ад яго хаваецца

Ў кустах мітрапаліт,

Думае, што ў баці

Паехалі глузды —

Як спаймае ў хаце,

Можа даць…

— Зноў блюзнерыш, кашчунніца? — Павел адарваўся ад манітора і паглядзеў на яе з дакорам. — І не сорамна табе? Дзе ты гэтую лухту падчапіла?

— Ай, не памятаю, дзе. Лічы, што гэта сучасны фальклёр.

— Фальклёр — гэта народная памяць, у якой хаваецца мудрасць стагоддзяў. А ў тваіх гігіканьках ніякай мудрасці няма, лухта… Да таго ж, там яшчэ і маскальскі мат! Ты хіба не ведаеш, што ў нашай мове мату няма, а нам яго навязалі ўсходнія суседзі? — Белазорац запытальна ўперыў погляд у сяброўку.

— Лухту ты, Паўлік, вярзеш — гэта я табе кажу як філолаг. Усё ў нашай мове ёсць: і мат, і кленічы, і назвы для самых саромных органаў і дзеянняў.

Белазорац цяжка ўздыхнуў. Ну, як можна спрачацца з жанчынай? Ты ёй кажаш сваё важкое слова, а яна табе ў адказ — тры!

— Ідзі лепш глянь, які я тэкст падрыхтаваў, — паспрабаваў ён пераключыць увагу.

— Ты мне яго пачытай, — дзяўчына пакорпалася ў сваёй касметычцы, шукаючы грабеньчык, і занялася расчэсваннем валасоў.

— Увесь? — у голасе Паўла мяшаліся сумнеў і надзея.

— Выбраныя месцы, самыя моцныя, як ты лічыш.

— “На Беларусі Бог жыве”, — сказаў паэт і не памыліўся. Менавіта ў нас, на нашай зямлі сёння вырашаецца, бадай што, лёс усяго чалавецтва. Па нашай зямлі праходзіць сёння францір — пярэдні край барацьбы за мараль, за чалавечую душу.

І гэта не таму, што мы, беларусы, нейкія асаблівыя людзі. Не таму, што Беларусь — нейкая асаблівая зямля. Але гэты пярэдні край заўсёды праходзіць праз душу сапраўднага хрысціяніна.

Узорам такога краю стала пісьменніцкая арганізацыя — ТЭН, дзе рэй захапілі і вядуць сілы амаральныя. Гэта гей-марксісцкая групоўка, лабістам якой з’яўляецца Андрэй Таксін. Яго брат Мікалай — вядомая ў гей-колах асоба. З падачы Таксіна гей-групоўка атабарылася ў памяшканні ТЭНа, выдае там свой амаральны часопіс, праводзіць абуральныя для хрысціян фотавыставы.

Як і належыць хрысціяніну, я шкадую грэшнікаў, але не магу пагадзіцца з прапагандай граху, што я і выказаў кіраўніцтву ТЭНа — нагадаю, пісьменніцкай (!) арганізацыі.

Нагадаю, што ТЭН расшыфроўваецца вельмі проста і ясна — Творчасць, Энэргія, Наратыў. Нідзе, ні ў адным з гэтых словаў няма нават драбнюткага намёку на амаральнасць і абарону граху.

Набліжаецца справаздачна-выбарны сход ТЭНа, і я лічу неабходным абраць на ім новага старшыню арганізацыі. Гэта павінен быць чалавек, які памятае, што пісьменнікі заўжды былі сумленнем нацыі, што яны стаялі на пярэднім краі барацьбы за чалавечую годнасць, а не прапагандавалі амаральныя паводзіны”.

Павел настолькі захапіўся чытаннем, што не заўважыў, як Анжаліна ціхенька падышла ззаду. Гарачы шэпт апёк яго левае вуха:

— Бачу, што ТЭН і гей-лобі цябе ўзбуджае прынамсі не менш, чым я — ты ўжо ўвесь у боегатоўнасці. Працягнем?

Яе рука ахапіла напяты мужчынскі чэлес, быццам узнятае дзяржальна пераможнага сцяга.

Белазорац павольна павярнуўся, адводзячы яе руку, і пацягнуў дзяўчыну на канапу, дзе скамечаная прасціна яшчэ захоўвала памяць пра іх блізкасць.

Ён не стаў тлумачыць, што ўзбуджае яго зусім не ТЭН ці нейкае там геймарксісцкае лобі. Яго ўзбуджаў уласны тэкст — востры, адточаны, стылёвы, геніяльны. Бо толькі ў безумоўна геніяльнага аўтара можа нарадзіцца такі геніяльны тэкст…

Калі яны чарговы раз перасталі збіваць і камечыць прасціну, Анжаліна запыталася:

— Нашто ён табе?

— Хто? — не адразу дапяў Белазорац.

— Ды гэты ТЭН. Ты ж не проста так пайшоў у атаку…

Павел памаўчаў, узважваючы, колькі і чаго можна агучыць. Урэшце павольна загаварыў, быццам пацягнуў заслону, паступова адкрываючы перад тэатральным гледачом сцэну:

— У наступным годзе будуць прэзідэнцкія выбары, ты ж памятаеш? Але пачынаць выбарчую кампанію трэба чым раней — можна ўжо нават цяпер. Лічы, што я сваю выбарчую кампанію пачаў.

Чырвовы Кароль

Ты не чакай — сюрпрызаў не будзе…

Невядомы цыркавы фокуснік

У пустой тэатральнай зале панаваў таямнічы паўзмрок. На асветленай сцэне былі двое — маладая жанчына ў белай блузцы і джынсах і мужчына ў джынсах і чырвонай футболцы з малюнкам электрагітары і надпісам Rock Cafe.

— Што ж мы цяпер будзем рабіць, Пятро? — патэтычна завывала жанчына.

— Няма цяпер ніякіх “мы”, — гучна ўздыхаў у адказ яе партнёр.

Акторы рэпетавалі спектакль па п’есе Вітаўта Шабаневіча. Аўтара запрасіў на рэпетыцыю пастаноўшчык — малады актор тэатра, які спрабаваў свае сілы ў рэжысуры. Цяпер ён сядзеў побач, раз-пораз раўніва пераводзячы позірк са сцэны на Вітаўта: ці бачыць аўтар, як далікатна абышліся з творам, перакладаючы яго на мову тэатра?

Шабаневіч не меў аніякіх заўваг, яму ўсё падабалася. Ён не адчуваў, што сядзіць у пустой зале. Яму здавалася, што крэслы навокал запоўненыя самай патрабавальнай публікай — тэатральнымі прывідамі, ценямі актораў папярэдніх пакаленняў, якія гралі на гэтай сцэне і дваццаць, і пяцьдзясят, і сто гадоў таму. Гэтая публіка таксама з прыхільнасцю сачыла за дзеяй, якая разгортвалася перад ёй.

Аўтар схіліў галаву да рэжысёра і шэптам спытаўся:

— А ў гэтай саколцы артыст і ў самім спектаклі будзе граць? Мне падабаецца — яна вельмі пасуе вобразу, які я задумваў.

Рэжысёр крытычна паглядзеў на мужчыну на сцэне і паважна прагаварыў:

— Я яшчэ абмяркую з мастаком, але думаю, што будзе калі не гэтая футболка, дык штосьці падобнае.

Шабаневіч падзякаваў рэжысёру і, спаслаўшыся на важную сустрэчу, развітаўся.

У фае ён нечакана нос у нос ледзь не сутыкнуўся з Валянцінай — загадчыцай літаратурна-драматычнай часткі тэатра. Вітаўт расплыўся ў радаснай усмешцы: яна была адной з яго музаў. Менавіта яна калісьці прывяла яго ў тэатральны свет: прапанавала перарабіць адну з яго аповесцяў і паставіць на сцэне.

“Мая Мельпамена”, — называў яе Вітаўт у хвіліны блізкасці. Так, бліскучы тэатральны свет хутка зблізіў іх: Валянціна апекавалася маладым творцам — і даапекавалася да ложка.

У адказ на фразу пра Мельпамену яна праводзіла рукамі па сваіх баках і казала: “Не Мельпамена, а Талія”. І радасна смяялася са свайго жарціка.

Першы раз Вітаўт не зразумеў, пра што ідзе гаворка, і каханка патлумачыла яму: “Мельпамена — муза трагедыі, Талія — муза камедыі. Няўжо ты не ведаеш, што жанчыны больш любяць павесяліцца і пасмяяцца?”

Так, Валянціна была хроснай маці яго першай п’есы. Другую і трэцюю Вітаўт прапаноўваў тэатрам ужо сам: у Валянціны на той час з’явіліся іншыя ўлюбёнцы, з якімі яна бегала гэтаксама, як раней з ім.

— Віця! — радасна ўскрыкнула колішняя каханка і падставіла шчаку для пацалунку. Схіліўшыся, Вітаўт дзюбнуў яе шчаку, якая салодка пахла нейкімі парфумамі.

— А гэта Сяржук, знаёмцеся! Ён вельмі таленавіты, будзем у тэатры ставіць п’есу па яго кнізе, — Валянціна працягвала шчабятаць, аніколькі не бянтэжачыся, што знаёміць колішняга каханка з цяперашнім. Маўляў, было — і было, не замарочвацца ж цяпер з гэтай нагоды…

Сяржук быў невысокім шчуплым брунэтам з багемнай трохдзённай шчацінай на твары. Яго круглыя вочы глядзелі на свет з нязводнай цікаўнасцю, быццам у галчаняці.

Творцы кісла паціснулі адзін аднаму рукі, пасля чаго Вітаўт зноў цалкам перанёс сваю ўвагу на Валянціну. Сяргей, здавалася, не меў нічога супраць таго, што яго пакінулі ў спакоі: ён моўчкі працягваў назіраць.

— Ну, як ты? Я ведаю, што ў нас ставяць тваю новую п’есу, — Валянціна не спынялася, гаворачы адначасова за ўсіх траіх прысутных. Яна нібыта не заўважала напружанасці, якая вібравала паміж мужчынамі. Або наадварот — заўважыла, таму і здымала гэтае напружанне сваім чыгірыканнем. — У Сержука таксама цудоўны твор — думаю, сцэнічны поспех нам гарантаваны… А ў цябе ўсё нармальна? Я чытала, што ў вашым ТЭНе нейкія сваркі пачаліся — камусьці не спадабалася, што там геі ёсць. Дзіўныя людзі! Яны думаюць, быццам можна прыняць нейкую пастанову — і геяў не будзе. Куды яны падзенуцца! Ды сярод тэатральных, можа, кожны трэці гей. І гэта ніякімі пастановамі ды артыкуламі не адменіш!

Вітаўт пагадзіўся:

— Вядома, не адменіш. Гэты скандал хутчэй выкліканы тым, што ў нас перавыбары кіраўніцтва набліжаюцца. Вось некаторым крыкунам і карціць узляцець на Алімп на скандальнай хвалі… Але прабач — не маю зараз часу: спяшаюся на важную сустрэчу. Вельмі рад быў пабачыцца, сустрэнемся на разе.

І пасля Валянціны звярнуўся да яе новай улюбёнай цацкі:

— Рады быў пазнаёміцца. Думаю, нам будзе што абмеркаваць. Але як-небудзь пазней.

У Сержука ад пачутага недаўменна паплыло ўверх брыво, але Шабаневіч не стаў сачыць за яго мімікай, а хутка пайшоў да выхаду.

Віновая Паня

Павінна ж быць і ў зайца радасць!

Крыштап Радзівіл пасля няўдалага палявання

У індусаў ёсць вельмі шанаваная багіня Дурга — яе малююць з дзесяццю, а то і з дваццаццю рукамі.

Паненка гэтая, трэба сказаць шчыра, вельмі своеасаблівая. З аднаго боку, яна жорсткая і патрабуе крывавых ахвяраў, у тым ліку чалавечых.

З другога — апякуецца парадзіхамі і прыходзіць, каб усталяваць раўнавагу і гармонію. Інструменты для ўсталявання міру і спакою дзесяцірукая Дурга заўжды мае пры сабе: трызуб Шывы, баявы дыск Вішну, лук Ваю, паліцу Індры і гэтак далей. Каб ніхто не сумняваўся ў яе здольнасці ўсталяваць гармонію, багіня прыязджае на гімалайскім тыгру.

Карацей, сапраўдная жанчына, у якой разгон ад мілай кіскі да тыгрыцы такі, што без мікраскопа і не ўгледзіш.

І самае галоўнае, паўтаруся, дзесяць рук, каб усё можна было паспець і з усім справіцца.

Марыя часам адчувала сябе новым зямным увасабленнем індыйскай багіні — хіба што рук у яе было ў разы менш. Але ж нават з парай рук яна неяк давала рады і згатаваць абед на ўсю сям’ю, і дагледзець Хрысцю, і папрасаваць мужаву вопратку… А таксама — пісаць вершы, займацца перакладамі, выданнем кніг, арганізацыяй прэзентацый і літаратурных вечароў, шчыраваць у ТЭНе…

Ці дала б з гэтым усім рады Дурга без лішніх пар рук? Вялікае пытанне.

Калі зазвінеў мабільнік, Марыя акурат мяняла Хрысці абгаджаны падгузнік. Ад скарыстанага памперса пах стаяў такі, што хоць сякеру завесь.

Зірнуўшы на мабільнік, жанчына пабачыла на экране імя абанента — “Радыё Вольнасць”.

“Умеюць журналісты выбраць правільны час”, — падумала яна, згортваючы смярдзючы падгузнік. Вырашыла, што журналісты цяпер не самае важнае — пачакаюць або ператэлефануюць.

І сапраўды ператэлефанавалі, калі Марыя ўжо пераапранула дачку і рукі яе былі вызваленыя. (Дзе ты, Дурга?)

— Марыя, вас турбуюць з Радыё “Вольнасць”. Мы хочам звярнуцца да вас як да прадстаўніцы кіраўніцтва ТЭНа. Вы ж, пэўна, чыталі тэкст Белазорца пра сітуацыю ў вашай арганізацыі. Што вы пра яго думаеце? — голас журналіста гучаў адстаронена, быццам марсіянін цікавіўся ў яе, што азначае тое ці іншае незразумелае яму слова.

— Гэта абуральнае сярэднявечнае цемрашальства. Дзіўна, што ў наша ХХІ стагоддзе ў Еўропе знаходзяцца публічныя асобы, якія выказваюць такія думкі.

— Але Белазорац лічыць неабходным змяніць кіраўніцтва ТЭНа на бліжэйшых выбарах…

Гэтая непрыемная фраза абудзіла ў душы Марыі мацярынскі інстынкт. Так, ТЭН быў гэткім самым яе дзіцем, як і Хрысця. З iм яна ладзіла вечарыны, праз ТЭН ішлі гранты на выданне кніг. Пару гадоў таму Марыя займалася рамонтам у тэнаўскім офісе: сама выбірала і ўнітаз, і кафлю ў прыбіральню, сама сачыла за будаўнікамі, якія расказвалі ёй пра “фронт работ”.

Усе гэтыя ўспаміны і пачуцці падняліся з глыбіні яе душы і памяці, быццам неасцярожнае пытанне ўскаламуціла дагэтуль спакойную ваду размовы.

— Вядома, кожны лепш ведае, як яму рэарганізаваць ТЭН. Усе лезуць са сваімі парадамі — і жук і жаба. Толькі меркаваннем саміх тэнаўцаў ніхто не цікавіцца. І вам, журналістам, таксама цікавей паслухаць Белазорца, якога выключылі з ТЭНа за нясплату сяброўскіх складак! Не яму вырашаць, якім будзе ТЭН!

— Дзякую вам за размову, — журналіст захоўваў халодную закансерваваную карэктнасць.

Жалудовы Валет

Ад прадзедаў спакон вякоў

Мне засталася спадчына.

Караль Станіслаў Радзівіл — “Пане Каханку” 

“Грошы любяць цішыню”, — гэтую нескладаную максіму Андрэй Таксін любіў паўтараць у размове з братам.

— Якая ж цішыня, калі ты лезеш раздаваць інтэрв’ю? — Коля гарачыўся і павышаў голас.

Ён патэтычна ўскідваў рукі, нібы Лаакаон, які спрабуе скінуць з сябе нябачных змей. Пры гэтым Коля ў адрозненне ад атлетычнага траянца быў худым і высокім. Дый наконт сыноў перспектыва была ніякая…

Коля працягваў хадзіць па пакоі, мітусліва мяняючы напрамкі каля аднаму яму зразумелых рэперных кропак: стол — акно — дзверы — люстэрка — канапа… Дзякуй богу, у студыі, дзе яны з братам вялі размову, ставала месца для такога маршруту.

Гэтую студыю здымала арганізацыя, якая займалася абаронай правоў людзей з гендэрна неадназначнай ідэнтычнасцю. (“Нельга казаць — сэксуальныя меншасці, бо гэта непаліткарэктна і гучыць абразліва: быццам нас мала, і на нас можна не зважаць”, — тлумачыў Коля брату). Зарэгістраваць такое грамадскае аб’яднанне было нерэальна, таму фармальна студыю здымаў грамадзянін Мікалай Таксін, то бок — Коля.

На правах фармальнага арандатара Коля часам выкарыстоўваў студыю для сваіх прыватных мэтаў. Цяпер ён выцягнуў сюды брата, каб пагаварыць сам-насам на сваёй тэрыторыі.

Андрэй уладкаваўся на канапе зручней, закінуў нагу на нагу і запаліў цыгарэту. На Колю ён, здавалася, не звяртаў аніякай увагі.

— Гэта іншае, — нарэшце спакойна прагаварыў ён, задуменна гледзячы на высокую столь.

— Як жа іншае? — брат тэатральна пляснуў у далоні. — Мы з табой запланавалі адкрываць кавярню, а ты тут займаешся нейкімі асабістымі разборкамі, друкуеш раман. А потым з’яўляецца гэты артыкул Белазорца, дзе нас з табой увогуле мяшаюць з гаўном!

Андрэй з насмешкай зірнуў: яго заўсёды забаўляла гэтая патэтычнасць брата, але выказваць услых свае адносіны ён не хацеў — брат ужо дарослы чалавек, хай сам разбіраецца са сваімі прусакамі.

— Вядома, гэта іншае, — у яго тоне з’явілася паблажлівасць, быццам дарослы тлумачыў неразумнаму дзіцяці нешта агульнавядомае. — Гэта рэклама, да таго ж дармовая.

— Табе?

— Нам, бізнэсу. Нашай кавярні. Няма лепшай рэкламы, чым скандал — пра гэта ўсе напішуць і раскажуць. А потым мы гэтую папулярнасць і скандальнасць яшчэ падагрэем чуткамі пра кавярню, калі яе адкрыем.

Кавярня была блакітнай, запаветнай марай Колі. Для яго гэта быў не толькі бізнэс: ён марыў стварыць з “Дэ Квінсі” (так яна мелася называцца) нешта накшталт парыжскага кафэ-шантана. Там збіралася б прагрэсіўная вольналюбная публіка, там ніхто не касавурыўся б на пацалункі двух хлопцаў, там маглі б выступаць літаратары і музыкі…

Цяпер да ажыццяўлення гэтай мары заставаўся адзін крок. Саноўную дапамогу мусіў аказаць Андрэй. Як сябра ТЭНа ён падаў заяўку на грант для стварэння арт-прасторы: браты вырашылі, што замежныя фонды не абяднеюць, калі прафінансуюць пачатак дзейнасці кавярні. Заяўка яшчэ не была ўзгодненая, але Андрэй не сумняваўся ў поспеху.

І Коля вельмі разлічваў, што прагнозы ягонага старэйшага брата не падвядуць.

Аднак цяпер нейкае глыбіннае пачуццё сігналізавала яму, што апошнія дзеянні Андрэя пагражаюць аддаліць увасабленне гэтай мары. Штосьці тут было не так.

— А артыкул Белазорца не пашкодзіць?

— Ты што! — у голасе Андрэя не было ні ценю сумневу. — Наадварот, дапаможа. Мы зможам з доказамі ў руках тлумачыць, што арт-прастора нам неабходная для таго, каб прапагандаваць нормы талерантнасці ў грамадстве, дзе яшчэ дзейнічаюць такія рэакцыянеры, як Белазорац. Гэта нават нам плюс! Мы пакажам, што нас ціснуць з двух бакоў — гамафобная ўлада і гамафобныя апазіцыянеры.

Коля няўпэўнена пасміхнуўся.

Чырвовы Кароль

Павінна ж быць і ў зайца радасць.

Усяслаў Чарадзей

Раніца — гэта кава і цыгарэты. Джармуш у назве свайго фільма вельмі ўдала сфармуляваў шторанкавую патрэбу кожнага мыслячага чалавека.

Шабаневіч залічваў сябе да мыслячых. Значыць, кава і цыгарэты ўваходзілі ў яго абавязковы рацыён.

Апошнім часам да іх дадаўся ранішні маніторынг сацсетак — вядома, гэтым маніторынгам не наясіся, але бадзёрыць не горш. Вітаўт загружаў у пашуковік сваё прозвішча і чытаў, што пра яго пішуць.

Пісалі часта. Каб пра яго не забывалі, Шабаневіч узяўся весці блог на адным з інфармацыйных сайтаў, назваў “Нью-Шабанюкі” — весела і з налётам інтэлектуалізму. Словам, постмадэрн.

Чытачы адгукаліся — і на яго кнігі, і на калонкі. У блогу водгукаў было больш — дык калонкі і выходзілі часцей за кнігі.

Але цяпер Шабаневіч шукаў водгукі на свой нядаўні раман. Твор быў пра адвечны боль кожнага мясцовага літаратара на працягу апошняга паўстагоддзя — пра мову.

Гэтая тэма была своеасаблівым знакам ініцыяцыі, маркерам даросласці. Напісаў твор пра тое, як табе баліць за мову, — прайшоў ініцыяцыю, можаш лічыцца Сапраўдным Пісьменнікам. Не напісаў — значыць, не адчуваеш, дружа, галоўны нерв эпохі.

Шабаневіч ганарыўся тым, што вытрымаў іспыт на званне Сапраўднага Пісьменніка. Уласны раман яму вельмі падабаўся.

А вось сярод чытачоў раман даспадобы прыйшоўся далёка не ўсім. Знайшлася такая падступная гадзюка нават сярод тых літаратараў і крытыкаў, якім Шабаневіч даслаў раман напярэдадні выхаду. Ён-то думаў, што ўсе будуць у захапленні ад падачы тэмы, ад таго, колькі рэмінісцэнцый і схаваных цытат з класікі ён “зашыў” у свой твор.

І большасць першых чытачоў насамрэч усё гэта адзначылі ў сваіх водгуках, якія суправаджалі выхад кнігі ў свет.

Аднак крытык і журналіст Антон Ляшчынскі ў сваім водгуку раскатаў раман, нібы асфальтаўкладчык. Вялізную колькасць цытат і адсылак параўнаў з энтамалагічнай калекцыяй мёртвых мятлікаў: усе нібыта прыгожыя, а — не лятаюць.

Знайшоўся тут аматар мятлікаў! Псеўда-Набокаў… Ты спярша напішы хаця б “Лаліту”, а потым будзеш пра мятлікаў размандыкваць.

Пісьменнік забаніў у сацсетках гэтую “падробку пад Набокава” і напісаў пра сваё здзіўленне тым, што яго раман яшчэ да выхаду хтосьці зліваў у інтэрнэт. Тарсіда абурылася падступнымі піратамі, але адначасова захапілася папулярнасцю ўлюбёнага аўтара: бач ты, нехта наймае хакераў, каб скрасці раман яшчэ да выхаду з друку.

Праўда, Ляшчынскі выявіўся ў сваіх закідах не самотным. І цяпер Шабаневіч пераглядаў сацсеткі, адсейваючы на далёкіх подступах усіх, хто ішоў слядамі ненавіснага крытыкана.

“Аўтар настолькі кепска валодае мовай, што ўзнікае ўражанне, быццам перакладалі праз машынны перакладчык”. Бан!

“Герояў цяжка разрозніць міжсобку. Калі б не розныя імёны, я б падумала, што гэта адзін і той самы персанаж”. Бан!

“Шабаневічу не зашкодзіў бы нармальны рэдактар, які пачысціў бы гэтую аўгіеву стайню”. Бан!

Што там трэба рабіць, каб супакоіцца? Жанчыны для рэлаксацыі зазвычай ідуць на шопінг або ў цырульню. Пайсці ў цырульню, ці што? Але цяперашняя фрызура Вітаўту падабалася, стрыгчыся ён не хацеў.

Адчуваючы разлад у душы і не ведаючы, як яго заспакоіць, Шабаневіч адкрыў навіны культуры. Першы загаловак, што кінуўся яму ў вочы, паведамляў: “Стала вядома пра выключэнне шэрагу пісьменнікаў з ТЭНа”.

Пад ім ішоў другі: “Андрэя Таксіна выключылі з ТЭНа з фармулёўкай “страта даверу кіраўніцтва””.

Шабаневіч адкрыў у суседніх укладках абедзве навіны і пачаў чытаць, адчуваючы, як паляпшаецца яго настрой.

Радыё “Вольнасць”

Пахне чабор.

Жан-Батыст Грэнуй

Працягвае разгарацца скандал вакол ТЭНа, распачаты артыкулам Паўла Белазорца. Нагадаем, што ён заклікаў змяніць кіраўніцтва творчай арганізацыі, назваўшы яго “гей-марксісцкім лобі”. Палітык і пісьменнік, Белазорац выступае з кансерватыўных пазіцыяў і лічыць няправільным цяперашні курс кіраўніцтва ТЭНа.

Каментуючы ягоныя закіды, прадстаўніца ТЭНа Марыя Саматыя заявіла, што Белазорац выключаны са складу арганізацыі за адмову плаціць сяброўскія складкі. Гэта адбылося пасля таго, як на офісе арганізацыі адбылася выстава ў абарону правоў ЛГБТ-супольнасці. Па яе словах, Белазорац не зможа сарваць будучы з’езд арганізацыі, бо яго не дапусцяць да ўдзелу.

Таксама на сайце ТЭНа з’явілася экспертыза артыкула Белазорца, зробленая незалежнай эксперткай Віялетай Сібіраковай. Яна адзначае, што Белазорац у сваім тэксце “праектуе на апанентаў вобраз ворага і дыскрымінуе ЛГБТК+”.

Аднак ёсць і галасы ў падтрымку Белазорца і яго пазіцыі. Шэф-рэдактар газеты “Наша Нядоля” Антон Мэлён заявіў, што пакінуў шэрагі ТЭНа пасля выключэння Белазорца. “Я лічыў прынцыпова няправільным гэтае выключэнне, таму не мог заставацца ў арганізацыі. Аднак афішаваць свой выхад таксама не бачыў неабходнасці”, — напісаў ён у сацсетках.

Таксама ў сацсетках напісаў пра свой выхад з арганізацыі журналіст і грамадскі дзеяч Барыс Лабас.

Журналіст Сяргей Пянко, аўтар біяграфічных кніг пра трох кіраўнікоў ТЭНа, выпадкова даведаўся пра сваё выключэнне, калі затэлефанаваў у арганізацыю. “Аказваецца, мяне выключылі паўгода таму і нават не папярэдзілі, — напісаў ён. — Заявілі, што я не плаціў сяброўскія складкі. Аніхто з кіраўніцтва не спытаўся, ці маю я за што жыць. Ніводзін прадстаўнік ТЭНа не прапанаваў ніякай дапамогі, калі я за свае грошы выдаваў кнігі пра былых кіраўнікоў. Ад мяне арганізацыі патрэбныя толькі грошы”.

“Наша Нядоля”

…І ад яго на вачах у людзей

Ты адрачыся…

Ліст змоўшчыкаў да Марка Юнія Брута

Карэспандэнт нашага выдання затэлефанаваў Віялеце Сібіраковай, каб даведацца, на чым яна грунтавалася ў сваёй экспертызе артыкула Паўла Белазорца.

Размова здзівіла нас настолькі, што мы проста прывядзем яе цалкам:

— Віялета, мы прачыталі экспертызу, якую вы напісалі на артыкул Белазорца…

— Якую экспертызу? Я не пісала экспертнае заключэнне.

— Пачакайце, як жа так? На сайце ТЭНа размешчаны тэкст экспертызы за вашым подпісам. Гэта падман? Не ваш тэкст?

— Тэкст мой. Але гэта не экспертыза. Прадстаўнікі ТЭНа звярнуліся да мяне прыватна і спыталіся маё меркаванне пра гэты артыкул. Я прыватна напісала свае першыя ўражанні — тое, што кідаецца ў вочы. Але гэта ні ў якім разе не экспертнае заключэнне, яго нельга так называць. Калі хочаце, гэта мой водгук на прапанаваны тэкст.

— То бок, ТЭН увёў чытачоў у зман, назваўшы ваш водгук экспертызай?

— Ммм… Скажам так, яны некарэктна падалі інфармацыю.

* * *

Як кажуць, каментары тут залішнія…

(працяг будзе)

Апублiкавана 08.01.2022  23:39

Интересная попытка, но нет (В. Р.)

Перед «референдумом», намеченным на февраль 2022 г., заметно усилился накал госпропаганды. Её заказчики не без оснований полагают, что виртуально пинать «беглых», а также правительства Польши, Литвы, Речи Посполитой, etc. – этого мало, это не всегда работает в отношениях с «народцем» (или «человечками», как они нередко аттестуют нашего брата). Оттого пытаются подчёркивать позитив, ищут новые формы, что выглядит… отчасти комично.

Затрагивал я в прошедшем месяце тему агрогородков – именно затрагивал, а не анализировал, потому что по жизни больше занимался другими темами. Всё же повторю сказанное 16.12.2021:

На Щучинщине есть крупные деревни, переназванные в агрогородки, но многие цветут не совсемИли совсем не цветут, учитывая то, что население района последние 10 лет постоянно снижалось. В 2019 г. оно оценивалось в 38,5 тыс. человек, по состоянию на 1 августа 2021 г. – в 34,6 тыс. человек. Падение на 10% за 2 года – так себе свидетельство расцвета.

Вернулся к агрогородкам пять дней спустя:

Этот вид поселений (особым образом благоустроенные деревни) появился в Беларуси лет 15 назад, сейчас их более тысячи. Развитие агрогородков, где возводилось льготное жильё, было призвано остановить отток людей из сельской местности, но обезлюживание Щучинского района в 2010-х продолжилось. Может быть, другим районам повезло больше? Но после «узаконивания» агрогородков в 2007 г. демографический профиль сельских районов Гродненской области всё ухудшался

Таблицу с данными по семи районам, основанную на данных Белстата, легко найти по ссылке. Впрочем, не только в отдельных местностях Гродненщины значительно сократилось число сельчан – последних убыло во всей Беларуси, хотя статистическая убыль чуть компенсировалась за счёт развития «элитных» деревень и посёлков на Минщине. Посмотрим, как было без агрогородков и как стало с ними (сознательно взят период «зрелого лукашизма»):

Депопуляция сельской местности РБ в 19962006 гг. и в 20082021 гг.

Годы Население, жителей Убыль за 10 лет, % Доля сельчан в населении РБ, %
1996 3242556 31,86
2006 2673687 17,54 27,76
2008 2553213 26,76
2018 2164033 15,24 22,9
2021 2069325

22,13

Итак, регресс в последние 12-13 лет чуть замедлился, но темпы депопуляции остались высокими – и в абсолютном, и в относительном выражении.

Теперь идеологи пытаются показать, что не всё плохо с поселениями, которые, судя по речи 15.07.2020, остаются одной из любимых игрушек «лидера»: «Нам надо поднять регионы, сделать так, чтобы люди чувствовали себя в агрогородке так же, как в Минске, и желания у них было больше жить в агрогородке, нежели в Минске». Правда, сам оратор и многие (если не все) члены его правительства почему-то до сих пор обитают в фешенебельных кварталах столицы типа Дроздов… да что министры, и районное начальство нечасто селится в агрогородках.

Зато в ход идёт креативная агитация. Повтыкайте, например, в игривый тест «А вы готовы к жизни в агрогородке?» от режимной вувузелы («СБ», 05.01.2022). Я-то думал, что видел всё…

Вопрос к потенциальному переселенцу: «Мебелью первой необходимости вы обзавелись, а что с коммуникациями? Есть ли в вашем доме вода?» Варианты: 1. «Есть водопровод». 2. «Вода из колодца». И выясняется, что первый – правильный!

Аргументация, правда, очень специфическая… Даже 10 домов без водопровода из 100 возможных – не столь малая величина, чтоб ею пренебречь. Да и вот как «рост цифр» иной раз выглядит на практике (сообщение КГК, 05.08.2021):

Под программой «Жилищно-коммунальные услуги» комплекса мер по реализации Программы развития Оршанского района на период до 2023 года установлена норма обеспечения питьевой водой граждан, проживающих в агрогородках, через систему централизованного водоснабжения, в том числе на 2019 год – 88%, 2020 – 90%, 2021 – 92%.

Вместе с тем в агрогородке Смольяны установленная норма не достигнута. Питьевой водой через систему централизованного водоснабжения обеспечивалось в 2019 году 86,8% проживающих в агрогородке граждан, [в] 2020 году и первом полугодии 2021 года – 87,6%.

«Чистая вода из крана» тоже может оказаться… чем-то иным – даже в «богатом» Минске, а в глубинке подавно. Лишь один примерчик из очередного официального источника (август 2021), без комментариев:

Жителя агрогородка Тимковичи Копыльского района… волновал вопрос наличия железа в питьевой воде. Минский облисполком в ситуации разобрался: отобранные пробы из артезианской скважины и водоразборного крана по ул. Слуцкой в агрогородке Тимковичи не соответствуют гигиеническим требованиям СанПиН по содержанию железа (2,7 мг/дм3 при норме 0,3 мг/дм3). Мужчине оплату за воду в период перерывов ее подачи пересчитали и предоставили скидку 15% за пользование услугами водоснабжения.

Тем временем Татьяна Гук из «СБ» продолжила свой катехизис тест: «А как у жителей агрогородков с медобслуживанием? Надо ли ехать в город, чтобы обратиться за медпомощью?» Снова два варианта ответа: 1. «Да, придется ехать за медпомощью в райцентр». 2. «Нет, в агрогородке обязательно есть фельдшерско-акушерский пункт». И оба, строго говоря, неверны (ложная альтернатива…), как и уточнение: «В агрогородках за медпомощью можно обратиться в ФАП, а в крупных есть даже свои амбулатории».

Азохунвэй, обещают целую серию идеологически выдержанных тестов! 😉 Разумеется, забравшись в карман потребителя («СБ» и в этом году финансируется из госбюджета)

A правильный ответ «по-разному», или «как повезёт». Он отсылает к такого рода новостям Гродненщины (из обычной «районки», 15.12.2021):

В [Зельвенский] районный исполнительный комитет поступило обращение от жителей агрогородка Кошели с просьбой не закрывать местный фельдшерско-акушерский пункт.

На основе распоряжения райисполкома и облисполкома на Зельвенщине в сельской местности прекращают работу стационарные ФАПы.

– На территории района планируется закрытие 9 фельдшерско-акушерских пунктов, – отметил заместитель председателя райисполкома Сергей Лойко

Теперь медицинское обслуживание людям будут предоставлять передвижной мобильный комплекс и специалисты выездных бригад амбулаторий. Автобус, укомплектованный всем необходимым для осмотра пациентов, работает в районе с начала ноября. График передвижения ежемесячно корректируется и основывается на возможностях его посещения гражданами.

Тем не менее жители Кошелей настроены категорично к данному нововведению.

– В агрогородке сегодня проживает 166 человек, в большей степени это пенсионеры и глубоко пожилые люди. Нам в силу здоровья и возраста просто необходим свой врач, который будет оказывать оперативную помощь на месте и в любое время, как это происходит на данный момент. Мы всем довольны и не хотим никаких перемен, – практически в один голос утверждали жители агрогородка. К слову, на встречу пришло более 30 человек.

– Мы перенимали опыт в Щучинском районе. Коллеги рассказывали, что и у них поначалу люди также отвергали такую медицинскую новинку, а оценив все возможности, теперь не могут ей нарадоваться. Поэтому предлагаю и вам всё же воспользоваться всеми опциями нашего передвижного ФАПа, а уже потом делать какие-либо выводы, – резюмировал Сергей Лойко.

В материале Дианы Бебех о чём-то было написано (чересчур) откровенно, потому вскоре его заменила «приглаженная» заметка от «службы информации газеты “Праца”». Однако из исправленного тоже следует, что в агрогородок Кошели мобильный ФАП сможет приезжать «еженедельно» – надо полагать, остальные агрогородки района чудо-автобус планирует посещать не чаще.

В общем, «оптимизация», экономия на фельдшерах… Вспоминается песня Кости Кинчева конца 1980-х: «тоталитарный рэп это абстрактный пряник, или совершенно конкретный кулак».

Мнение главврача логойской райбольницы Юрия Будько (февраль 2018):

Мы стремимся сохранять ФАПы и при небольшом количестве обслуживаемого населения. Даже если не укладываются в социальный стандарт – обслуживают 500 человек, а по норме должно быть 900. Их не закрываем, а всячески поддерживаем. Главная цель – улучшить доступность медпомощи на селе. В районе насчитывается более 35 тысяч жителей. Половина – сельские. Сейчас на Логойщине 15 ФАПов, они подчиняются 7 амбулаториям.

Некоторые регионы теперь создают передвижные ФАПы. Но Логойщина не поддерживает эту модную инициативу. Медицинский работник должен быть доступен людям всегда! Ветераны мне как-то сказали: если они знают, что фельдшер есть в деревне, то им жить спокойнее.

Однако не от хорошей жизни врачебные и местные власти запустили «эконом-вариант» ФАПов (сначала, в 2017-м, в Крупском районе Минской области). Не только и не столько минздрав отвечает за депопуляцию 20002010-х, спровоцировавшую отказ от постоянного присутствия медработников во многих деревнях и даже о, небо! в некоторых агрогородках. А кто должен отвечать? Вероятно, «специалист по всем вопросам», которого в 1994 г. и позже поддерживали своими голосами наивные сельчане, да и горожане… Да и не только наивные, циничные тоже.

Есть альтернативные мнения? Делитесь можно и в фейсбуке, даром что никогда не любил его и вряд ли полюблю.

Вольф Рубинчик, г. Минск

07.01.2022

w2rubinchyk[at]gmail.com

PS. Похоже, не зря в ноябре 2021 г. написан был триптих «Шалом, тоталитаризм», ещё и с послесловьицем. В конце декабря кандидат исторических наук Валерий Карбалевич заговорил о том, что «Власти пытаются вернуть страну во времена тоталитаризма», а в начале января и Светлана Калинкина подтянулась:

Современные общества всё-таки живут, исходя из научного мировоззрения, даже несмотря на то, что наука как вид человеческой деятельности появилась относительно недавно.

Так вот есть такая наука – политология. И она не видит Беларусь демократическим государством.

В. Карбалевич, С. Калинкина. Фото из открытых источников

Поразительный инсайт есть такая наука, кто бы мог подумать! Остаётся надеяться, что не чуждые Светлане «Белсат» и «Народная воля» наконец-то начнут «отличать музыку от грибов». Прежде эти, с позволения сказать, независимые СМИ годами («НВ» даже десятилетиями) за политологов выдавали историков, филологов… Уподобляясь своим оппонентам и девальвируя особо ценную науку в глазах своей аудитории.

Опубликовано 07.01.2022  17:03

Строительная вместо политической

Добрый день! Если кто-то ещё не вкурил, я о революции, объявленной на 2022 г. И готовит её… недавно упомянутый в моём же комментарии министр архитектуры и строительства Руслан Пархамович (04.01.2022):

Обсуждение отрасли было подробным, предметным, детальным. Глава государства по итогам поручил отдельно и внимательно рассмотреть вопросы упрощения абсолютно во всех сферах строительства. Это касается и градостроительной документации, разрешительной документации, вопросы сопровождения строительства. Мы должны сделать таким образом, чтобы человек, который принял решение строиться, меньше ходил по кабинетам, меньше получал согласований…

Министр относительно молод, ему 41 годик (напомню: средний возраст членов правительства РБ давно превышает 50). Ну, а «крамольное» выражение подсказал старший товарищ, который пытается перехватить дискурс у оппонентов режима: «По словам Пархамовича, главное поручение Александра Лукашенко – за полгода произвести революционные изменения в сфере строительства».

Не очень ясно, кто на такое купится. Во-первых, даже сторонники нынешнего курса, хотя бы отчасти сохранившие способность мыслить, понимают: сейчас бессмысленно совершать революцию в отдельно взятой отрасли. Если уж совершать, то во всей экономике, а условием такой революции (необходимым, но, по-видимому, недостаточным) является смена «правил игры» в политике.

Во-вторых, в строительстве уже ведь, кажись, пытались что-то радикально изменить в 2010-х гг. Догадайтесь, кто сказал:

Мы тогда изучили опыт работы Беларуси, жалобы и предложения граждан Беларуси, выявили все недостатки, которые у нас случались или процветали в отдельных местах в строительном комплексе, и попытались создать единую и окончательную нормативно-правовую базу. Чтобы раз и навсегда искоренить бюрократию в этом плане. Чтобы и гражданин, и юридическое лицо, и застройщик, и подрядчик, и прочие проектанты могли увидеть свои права и обязанности и действовать в этом направлении.

Всё это было заявлено в ноябре 2018 г. – и что, искоренили «бюрократию» «раз и навсегда»? Этот самый «кто-то» (подсказка: бывший президент Национального олимпийского комитета) в январе 2022 г. по-прежнему «недоволен состоянием дел в строительной отрасли». Наверное, не так искореняли, как надо. Или не те. Или вообще у оратора не было намерения что-то там искоренять. В любом случае, слушать сказку про белого бычка и повторно разевать рот, играя в напёрстки с любителями щедрых обещаний, немного найдётся желающих…

Кстати, вот ещё штрих к рассказу о том, чего стоит «высочайшее слово». Из того же отчёта-2018:

Неоднократно давались поручения реанимировать передвижные механизированные колонны – эти важные для районов предприятия. Однако большинство из них сегодня работают убыточно, а в отдельных регионах их вообще нет.

Так, в Витебской и Гомельской областях по восемь районов без ПМК, в Гродненской пять, в Могилевской два, в Брестской и Минской по одному. При этом в Гродненской области 13 из 19 ПМК убыточные, в Минской 10 из 21.

«Что вы за хозяева, если у вас нет хотя бы в 20 человек строительной организации? Что вы можете там решать и строить? Вы же даже сарай не сможете отремонтировать, обратился глава государства к председателям райисполкомов. Есть примеры, когда ПМК работают прибыльно и решают большие вопросы».

«Поэтому в очередной раз требую от губернаторов в течение 2019 года возродить ПМК в каждом районе и сделать всё, чтобы они были эффективными…»

2019-й год был довольно спокойным, без ковида и великих «ператрахиваний кадров». И что же, после грозного требования «первого лица» ПМК появились в каждом из 118 районов Беларуси? Даже три года спустя – нет. Если вновь обратиться к Гродненской области, то, к примеру, Ивьевская межхозяйственная передвижная механизированная колонна № 149, основанная в самую «разруху» (август 1991 г.) и ликвидированная в 2014-м, так и не возрождена. Похожая история с Вороновской МПМК-144, а Ошмянскую АПМК-160 прикрыли ещё в 1996-м.

Может, ПМК на самом-то деле и не нужны в каждом районе, может, сараи худо-бедно починяют без них, но зачем тогда было… языком молотить? Так, по-моему, девальвируется авторитет не только отдельно взятого политика (оно бы ничего), но и государства. И страны, вероятно, тоже.

Не в оправдание здешних порядков, но для полноты картины: у соседей, представляемых нам как «надёжа и опора», тоже любят швырять слова на ветер. После ареста 67-летнего ректора Московской высшей школы социальных и экономических наук Сергея Зуева, которого Путин вроде бы намеревался отпустить из СИЗО, политолог Екатерина Шульман уточнила на «Эхе Москвы» (21.12.2021):

Не только публичные декларации, но и поручения президента, письменные документы игнорируются систематически. Было специальное исследование, заказанное председателем правительства, по-моему, как раз в конце 2019-го года относительно того, какие ведомства как соблюдают исполнительскую дисциплину применительно к поручениям президента. Чемпионом по неисполнению оказался Минфин. До 70% президентских поручений не выполняется. Это Минфин, это вам не суд, который формально независим. Остальные экономические ведомства тоже президента любят игнорировать. И опять же поручения по итогам публичных мероприятий… Более того, когда коллективными усилиями гражданского общества, отдельных сословий или цехов удавалось выцарапывать какого-нибудь человека или даже группу людей и челюстей системы, это происходило безо всяких отдельных президентских разговоров.

«Какие попы, такие и приходы». Ccылался в середине декабря на обещание председателя Минского облисполкома от 08.07.2020: «Сегодня [в Борисове] строится детская больница. Как бы не было сложно, в следующем году мы ее обязательно введем в эксплуатацию». Подразумевался детский многопрофильный корпус районной больницы, начатый в 2019-м. Сроки в который раз «подвинулись», и вот уже «депутат палаты представителей» А. Шипуло со слов главврача райбольницы А. Дрозда сообщил, что ввод комплекса в эксплуатацию запланирован на 2022 год. Начальник области А. Турчин переживает? Мне об этом неизвестно.

Упоминал я также о строительстве онкоцентра (он же – онкодиспансер) в Гродно. Оказывается, председатель Гродненского облисполкома ещё 06.04.2021 в фейсбуке заявлял пафосно: «Первая очередь в составе радиологического корпуса и всех необходимых объектов инфраструктуры будет введена в эксплуатацию уже в этом году».

Даже не «ожидается», а – «будет»! И в том же месяце В. Караник повторил: «Стройка идет по плану, финансирование обеспечено в полном объеме. Первая очередь, радиологический корпус, будет введена в эксплуатацию уже в этом году». Но во время визита в Гродно «государевых людей» из Минска (05.11.2021) «неожиданно» выяснилось, что «Первую очередь нового в регионе учреждения здравоохранения, в которую входит строительство радиологического корпуса, кислородной станции, трансформаторной подстанции, планируют сдать уже в июне 2022 года». Некоторая разница между 2021-м годом и серединой 2022-го есть – ну, меня так учили люди, заслуживающие доверия. Мнение же казённой «Гродзенскай праўды» о том, что «Сегодня возведение медицинского объекта идет согласно плану», пусть останется на совести редакции.

За работягами всегда есть кому присмотреть. Фото grodnonews.by

Не иначе как «революционные изменения» в строительной сфере администрация РБ планирует устроить и для того, чтобы разъяснить/оправдать срыв прежних своих планов. Раньше, мол, бюрократия & лишние нормативные акты мешали плохим танцорам, зато уж через полгода никто и ничто мешать не будет! Поверим? 🙂

П. Недбайло

…Хлопцы при министерских и «губернаторских» должностях, достучитесь до своего биг-босса, чтобы он помиловал хотя бы политзэков Алексея Стерликова (инженер-строитель), Павла Недбайло и Кирилла Павловца (строители «просто»). Как знать, возможно, с ними что-нибудь толковое и возведёте. Смотрите, я даже не призываю, чтобы вы отправились на их место!

Вольф Рубинчик, г. Минск

05.01.2022

w2rubinchyk[at]gmail.com

Опубликовано 05.01.2022  23:03

Зміцер Дзядзенка. ЗВАНКОВЫ КАРОЛЬ, ВІНОВАЯ ПАНЯ (1)

Джокер

Што было, што будзе, чым сэрца супакоіцца — гэта ўсё без мяне, без мяне.

Я джокер — іначай кажучы, блазан. І асоба несамавітая, і карта ненадзейная. Нездарма мяне з калоды выкідаюць пры гаданні.

Ну, а як іначай скажаце абыходзіцца з картай, якая нібыта азначае мілага, наіўнага, нявіннага аптыміста, а ў перавернутым выглядзе — ветранага, бесталковага, безадказнага эксцэнтрыка, які вядзе двайное жыццё? Толькі выкінуць з калоды, каб не псаваў расклад…

Я джокер. І гэта значыць, што ў гульні я магу нечакана змяніць увесь расклад, выратаваўшы свайго ўладальніка з самай безнадзейнай сітуацыі. Толькі што ў вас быў казырны туз, і ўяўлены выйгрыш у кішэні грэў вам рукі… І раптам на сцэне з’яўляюся я — вуаля!

Гульня ў карты — заўжды інтрыга і спроба надурыць праціўніка. І няважна, пра якую гульню ідзе гаворка — выкшталцоны покер або праставатага “дурня”.

Гісторыя, якую я вам раскажу, — пра карты і толькі пра карты. Пра карты і… І пра адну фота-картку.

Бачыце? Вось гэтая фатаграфія.

Расчараваная жанчына з заплаканым тварам. Яе падтрымлівае і прыабдымае мужчына, чый твар выяўляе стрыманую мужнасць і жаданне ісці насупор несправядліваму лёсу…

Фота адначасова трагічнае і мужнае, праўда?

P. S. Калі вам падалося, што вы пазналі кагосьці з персанажаў, то… Магчыма, вам не падалося. 

P. P. S. Апісаныя падзеі адбыліся, вядома ж, не ў нас, а ў адной еўрапейскай краіне, якая ўпарта спрабуе шукаць сваю нацыянальную ідэнтычнасць — нібы тое Герадотава мора, якое суседзі-зайздроснікі гразюкаю закідалі.

Чырвовы Кароль

Не люблю я места (па-расейску — горад).

Надта там цяснота і вялікі сморад.

Цэзар

Доўгі званок уварваўся ў сон, не раўнуючы, як тая пчала на карціне Сальвадора Далі. Будзік граў жыццесцвярджальную “Маленькую начную серэнаду” Моцарта, але абуджацца ўсё адно было цяжка і непрыемна.

Вітаўт Шабаневіч разляпіў вочы і націснуў кнопку на тэлефоне —нябачныя музыканты сціхлі.

Ён выпаўз з ложку і пацягнуўся ў прыбіральню.

— Так-так, магу, магу гаварыць. А якое ў вас пытанне? — нечаканае тэлефанаванне адарвала Вітаўта ад прагляду сацсетак на экране смартфона. Спярша Шабаневіч раззлаваўся і няветліва буркнуў у слухаўку “Алё”. Аднак тон яго адразу змяніўся, калі суразмоўца на тым баку паведаміў, што ён журналіст і хоча пацікавіцца меркаваннем вядомага пісьменніка.

— Вы маеце рэпутацыю бадай што самага еўрапейскага з беларускіх пісьменнікаў, таму мы хацелі б пацікавіцца вашым меркаваннем: далёка нам яшчэ да Еўропы ці недалёка?

— Ведаеце, — Вітаўт самавіта адкашляўся і надаў свайму голасу задуменнасці, — апошнім часам я бачу ўсё больш вонкавых прыкметаў таго, што збліжае Менск з Еўропай. І, вядома, гэта зусім не толькі вялізныя гандлёвыя цэнтры з сусветнымі брэндамі і сезоннымі распродажамі… Гэта ў першую чаргу тое, што надае своеасаблівую атмасферу гораду. Тое, што з часоў Рыму носіць назву genius loci, дух горада. Гэта і музычныя вечары каля Ратушы, і разнастайныя маленькія кавярні, і нават улюбёны мінчукамі савецкі мастадонт — універсам “Цэнтральны”…

Пісьменнік гучна ўздыхнуў.

— Вось акурат цяпер я іду па невялічкай вуліцы Маркса ў цэнтры Менску, і тут за апошнія гады адчынілася шмат кавярняў і рэстаранаў — на любы густ і ўсялякія, як кажуць, фінансавыя магчымасці. І я ведаю, што зараз я зайду тут у кавярню, замоўлю сабе ўлюбёнае латэ макіята — і яно не будзе адрознівацца ад таго, якое я піў у Парыжы ці Празе. А круасаны, пададзеныя да яго… Ведаеце, вось гэтае храбусценне запечанай корачкі, якая потым літаральна растае на языку, пакідаючы па сабе тонкі саладкаваты паслясмак!.. У гэтым сэнсе мы ўжо мала чым адрозніваемся ад заходнееўрапейскіх гарадоў, я ўпэўнены.

Яго голас біўся ў кафлянай клетцы, якая мала нагадвала вуліцу Карла Маркса, затое была вельмі падобная да мільёнаў іншых падобных аскетычных келляў.

— Дзякуй, дзякуй вялікі за вашае меркаванне, — прагучаў бадзёры голас журналіста, і тэлефон адключыўся.

— Няма за што, — буркнуў Вітаўт, націснуў спуск унітаза і выйшаў з прыбіральні.

Ён здавён абгаблёўваў сябе, ствараючы вобраз самавітага еўрапейскага літаратара: калі ўсё залежыць ад драбязы, гэта значыць, што драбязы папросту не існуе. На яго выносістай, самаўпэўненай, быццам клічнік, фігуры пастаянна вісела тога рымскага патрыцыя, не бачная іншым.

Працу над сабой Шабаневіч пачаў з таго моманту, калі вырашыў памяняць банальнае імя Віктар на летапісна-княжае — Вітаўт. Высакароднае імя немінуча патрабавала арыстакратычнага іміджу. Таму да нябачнай тогі з цягам часу дадаліся мяккія замшавыя пінжакі, шыйныя хусткі і акуляры-хамелеоны — бачныя нават няўзброенаму воку сведчанні асобы, якая вядзе небанальна-багемны лад жыцця.

У гэты лад жыцця ўваходзілі абавязковы доўгі (да абеду) сон і няспешны туалет пасля прачынання, які больш нагадваў падрыхтоўку да выхаду ў свет лонданскага дэндзі пачатку ХІХ стагоддзя.

Пазней дадалася азнака брутальнасці — модная кароткая шчаціна, як у лацінаамерыканскіх мача.

А яшчэ пазней брунэт Шабаневіч нечакана стаў залацістым бландынам, пакінуўшы пры гэтым чорную шчаціну на шчоках — гэткі падмалоджаны Брыгела з камедыі дэль-артэ.

У інтэрв’ю ён падкрэсліваў, што ў свае сорак гадоў жыве толькі з літаратуры — з ганарараў за кнігі, артыкулы, чытанне лекцыяў: “Я пішу кнігі. Пакуль прадаецца адна кніга, я атрымліваю грошы на жыццё і пішу другую”.

Плюс да таго — пісьменніцкія стыпендыі ад замежных літаратурных і гуманітарных фондаў.

Навошта камусьці пабочнаму ведаць, што самы еўрапейскі з беларускіх пісьменнікаў піша для расійскага сайта гісторыі з жыцця поп- і рок-зорак? Зрэшты, хіба ж гэта не літаратура? Нон-фікшн, як кажуць выдаўцы, сёння прадаецца лепш за фікшн.

Фікшн, экшн і прадакшн…

Экшну, здаецца, і ў рэальным жыцці хапае. Прадакшнам хай займаюцца выдаўцы і прадаўцы.

А сапраўдны творца (нават так, з вялікай літары — Творца) павінен займацца толькі літаратурай. Жыць з яе, жыць дзеля яе, жыць ёй. Як казаў стары мізантроп і арыгінал Уладзімір Набокаў, так званае жыццё пераймае літаратуру.

Усе гэтыя думкі Шабаневіча поўзалі ціхуткімі змеямі дзесьці на заднім плане свядомасці, пакуль ён піў першую каву пад цыгарэту. Сёння яму трэба было здаць тры тэксты пра расійскіх поп-зорак. Тэксты былі амаль гатовыя, бракавала толькі кідкіх загалоўкаў, і Вітаўт спадзяваўся на ранішняе натхненне, узбадзёранае кафеінам.

І ў гэты момант, быццам у кепскім шаблонным фільме, раздалося яшчэ адно тэлефанаванне.

Шабаневіч з цяжкім уздыхам паглядзеў, хто тэлефануе — аказалася, даўняя знаёмая Марыя Саматыя. Таксама пісьменніца. Цікава, чаго ёй раптам спатрэбілася? Можа, хоча запрапанаваць дзесьці выступіць? Было б няблага, ён ссумаваўся па публічных выступах.

— Прывітанне! Ты ў інтэрнэт сёння зазіраў? — таропка загаварыла яна. — Там Белазорац такі артыкул напісаў, што проста — аёй!

— Прывітанне, Марыя, — Шабаневіч гаварыў няспешна, як належыць імпазантнаму літаратару, які пачуваецца духоўным спадкаемцам рымскіх патрыцыяў. — У інтэрнэт я, вядома, зазіраў, але пра артыкул Белазорца толькі ад цябе чую. Ты ж ведаеш — я не вельмі сачу за падзеямі, не звязанымі з літаратурай.

— А ты пасачы, пасачы. Зайдзі на сайт chrystos.by, — навязліва сакатала яму ў вушы Марыя. — Там пра наш ТЭН, сябрам якога з’яўляешся і ты, між іншага.

Шабаневіч уздыхнуў і пачаў набіраць у акенцы браўзэра адрас chrystos.by.

Званковы Кароль

Прыдбаць свой кут,

Каб з панскіх выпутацца пут.

Ангельскі кароль Джон Беззямельны

“О вялікі і ўсёхвальны Апостале і евангелісце Яне Багаслове, наперснік Хрыстовы, цёплы наш заступнік і хуткі ў жалях памочнік! Вымалі ў Госпада Бога дараваць нам усе грахі нашыя, бо грэшым ад юнацтва нашага ва ўсім жыцці нашай справай, словам, думкай і ўсімі нашымі пачуццямі. На сыходзе ж душ нашых памажы нам, грэшным, пазбавіцца ад вечнай пакуты. І праз тваё міласцівае прадстаўніцтва праслаўляем Айца і Сына і Святога Духа, цяпер і заўсёды і на вякі вякоў. Амін”.

Як заўсёды перад пачаткам працы, Барыс Крозін спярша прачытаў малітву праваслаўнаму апекуну сеціва Яну Багаслову, і толькі тады ўключыў камп’ютар.

Звонку Барыс нагадваў мульцяшнага ката, шарахнутага токам: вусы і валасы тырчаць ва ўсе бакі, вочы бесталкова шукаюць арыенцір, на якім можна сфакусавацца. Зараз яго позірк засяродзіўся на маніторы, што ніяк не перашкодзіла вусам і валасам нагадваць выбух на макароннай фабрыцы.

У гэтым месяцы фонам камп’ютарнага стала ў Крозіна было фота з Каложскай царквой у Гродне. Не толькі таму, што прыгожа, духоўна і патрыятычна. Барыс адчуваў нейкую крэўную повязь з гэтым амаль тысячагадовым храмам, бо царква была ўзведзеная ў імя князёў Барыса і Глеба. Барыса!

У адрозненне ад большасці Крозін карыстаўся інтэрнэтам не толькі для сядзення ў сацсетках і адпачынку — ён быў адміністратарам і рэдактарам сайта chrystos.by. Самому пісаць хрысціянскія навіны для сайта ды выстаўляць тэксты іншых аўтараў — такі быў яго абавязак.

Сёння зранку ён атрымаў тэкст ад Паўла Белазорца з настойлівай просьбай выставіць яго чым хутчэй. “Тэкст вельмі важны (у тым ліку для мяне), таму вельмі прашу яго не рэдагаваць”, — пісаў аўтар. Не рэдагаваць — дык не рэдагаваць, перасмыкнуў плячыма Барыс і стаў чытаць.

З Белазорцам яны пазнаёміліся на адным сходзе: вернікі розных канфесіяў сабраліся, каб заснаваць палітычную хрысціянскую партыю. Крозін і Белазорац раней чулі адзін пра аднаго, бо абодва мелі схільнасць да літаратуры і друкаваліся ў адных выданнях. Аднак асабіста знаёмыя яны да таго не былі.

Барыс са здзіўленнем канстатаваў, што гэты невысокі стрункі мужчына здатны быць не толькі палымяным прамоўцам, але і менеджарам. Менавіта Белазорац узяўся распараджацца, што куды паставіць у памяшканні і каму чым займацца — і ўсе яго чамусьці слухаліся. “Прыроджаны лідар!” — падумаў Крозін.

Нарэшце ўсе сталы былі састаўленыя разам, крэслы расстаўленыя ўкруг — і пачалося абмеркаванне, каго варта абавязкова запрасіць у сябры партыі, дзе правесці агітацыйныя сходы, якой будзе сімволіка…

Самыя гарачыя спрэчкі завязаліся вакол назвы будучай партыі.

— Прапаную назву простую — “Хрысціянскія дэмакраты Беларусі”, — упэўнена вяшчаў праваслаўны бландын, які нібыта сышоў з плаката пра чысціню арыйскай расы.

— Не дазволяць. Закон у нас не дазваляе браць слова “Беларусь” у назву партыі, — прабубнеў католік, які мог бы здымацца ў фільмах як двайнік Леха Валэнсы. — Таму я прапаную ўзяць за прыклад немцаў і назваць партыю “Хрысціянска-дэмакратычны саюз”.

— Яшчэ прапановы? — Белазорац агледзеў прысутных.

Акулярыстая дзяўчына з валасамі, сабранымі ў куртаты хвосцік, паднялася і загаварыла хутка, нібыта баючыся, што яе перапыняць:

— Думаю, нам трэба абазначыць не толькі нашую хрысціянскую веру, але і гістарычныя карані нашай партыі, якія палягаюць яшчэ ў міжваеннай эпосе. Таму прапаную назвацца “Хрысціянская злучнасць” або “Хрысціянскі звяз”.

Прапанова не спадабалася двайніку Валэнсы.

— Ага, так і бачу, што будуць нас пісаць “партыя ХЗ”, — прагаварыў ён.

Прысутныя радасна загігікалі — скарачэнне “х… знае” ўсім было добра знаёмае.

Барыс нясмела падняў руку, і Белазорац кіўнуў яму, запрашаючы выказвацца.

— Мне здаецца, — няўпэўнена прагаварыў Крозін, — што мы трошку кружляем на адным месцы. Магчыма, патрэбны нейкі паэтычны прарыў, позірк збоку… Я б хацеў прапанаваць такую назву — “Хрысціянскае ўваскрошанне — яднальная крэпасць”.

Белазорац з павагай паглядзеў на Барыса: ну ты, маўляў, і завярнуў… Адразу адчуваецца — паэт!

— Яшчэ лепш! Не трэба так, — абурана забубнеў двайнік Валэнсы. — Гэта нам не проста не дазволяць зарэгістраваць, а яшчэ і раструбяць, што мы займаліся правакацыямі… Ну, што вы так на мяне вылупіліся? Самі паспрабуйце абрэвіятуру агучыць. Толькі не тут — сярод нас жанчыны ёсць.

Так правалілася прапанова Крозіна. Але Белазорац яго запрыкмеціў і неўзабаве прапанаваў стаць прэс-сакратаром будучай хрысціянскай партыі, а таксама весці партыйны сайт.

Менавіта для гэтага сайта лідар і даслаў артыкул, які Барыс павінен быў абнародаваць urbi et orbi праз сайт chrystos.by.

Барыс пачаў чытаць — і адразу зразумеў: гэта будзе бомба!

Віновая Паня

Чаму так горка — не магу я зразумець.

Барбара Радзівіл на абедзе ў Боны Сфорцы

Жаночы дзень заўсёды пачынаецца раней за мужчынскі. Падняцца, згатаваць сняданак, прасачыць, каб усё з’елі, прыбраць… Асабліва, калі даглядаць даводзіцца адразу дваіх малакемных і бездапаможных — мужа і дачку. Адной трэба падагрэтае малако і сырнікі, другому — кава і цыгарэты. Дзякуй богу, што цыгарэты хаця б гатаваць не трэба.

Словам, жанчыне зранку клопатаў хапае, нават калі ты творчы чалавек, якому не трэба на злом галавы несціся да восьмай на завод ці ў офіс.

Марыя была творчай асобай — яна пісала вершы і падавала заяўкі на гранты.

І не трэба вось гэтай паблажлівай усмешачкі, не трэба. Выбіць гранты ў еўрабюракратаў — той яшчэ квэст! Асабліва, калі грошы пойдуць не на экалогію, адукацыю і падтрымку сэксуальных меншасцяў, а на культуру — на паэтычныя фэсты, літаратурныя конкурсы…

Зрэшты, чалавек, які ўпершыню бачыў Марыю, ніколі не прыняў бы яе за пісьменніцу. Пагатоў — за аўтарку вершаў. Не было ў ёй ні легкакрылай багемнасці, ні прыкметаў жанчыны-вамп — звычайная шэранькая мышка з рэдзенькім хвосцікам валасоў таго ж мышастага колеру. Жанчына нават думала неяк пагаліць галаву дзеля мастацкай эпатажнасці, але рэзка супраць выступіў муж.

Адвёўшы дачку ў садок, а мужа на працу, Марыя села за камп’ютар: ёй трэ’ было распрацаваць заяўку на правядзенне круглага стала “Фемінізм і сучасная літаратура”. Тэма перспектыўная, пад такую бясспрэчна дадуць грант. Нават больш за тое — варта будзе падумаць пра асобны фемінісцкі праект, у якім гэты круглы стол будзе толькі часткай. Можна, да прыкладу, запачаткаваць яшчэ фемінісцкае выдавецтва, якое будзе друкаваць кнігі толькі аўтарак — і ніякіх мужчын!

Такая грандыёзная ідэя Марыі спадабалася. Галоўнае, што ўсё будзе ў самых прагрэсіўных трэндах — самы піск цяперашняга сезону.

Жанчыны выходзяць з-пад кантролю, жанчыны бяруць парадак дня ў свае рукі… Ды жанчыны выходзяць увогуле з-пад усяго! І што вы будзеце рабіць без жанчын? Нават яечню сабе пасмажыць не здолееце!

Пальцы Марыі з бліскучым вішнёвым манікюрам лёталі па клавіятуры, беспамылкова цаляючы ў патрэбныя клавішы. Ні памылак, ні абдруковак…

Трэба прыдумаць “апякунку” для гэтага фемінісцкага праекта — аўтарку, чыё імя ён будзе насіць.

Святая Еўфрасіння Полацкая? Гэта, вядома, грунтоўны падыход, якія сягае ў тысячагоддзі. Але ж мае выразныя хрысціянскія канатацыі, дый кантэкст у яе нейкі не фемінісцкі.

Францішка Уршуля Радзівіл? Гэта ўжо бліжэй. Бедная жанчына, занядбаная мужам, які цягаўся па іншых бабах. Кінулася пісаць п’есы, каб хаця чым звярнуць на сябе мужаву ўвагу.

Не, тут праглядаецца віктымнасць — комплекс ахвяры…

Цётка? Тая, што Алаіза Пашкевіч… Занадта зашмальцаваны персанаж.

Зоська Верас? Паўліна Мядзёлка?

Добра было б знайсці кагосьці накшталт Соф’і “Сонкі” Шамардзіной — каханкі Уладзіміра Маякоўскага і жонкі аднаго з народных камісараў БССР. Вось ужо дзе была жанчына-вамп і сэлфмэйд-вумэн! Шкада, што не пісала сама нічога — была толькі музай.

Трэба пашукаць у інтэрнэце, хто ў нас там яшчэ можа прэтэндаваць на вакантную пасаду апякункі праекта.

Паэтка паскакала з аднаго сайта на другі, выбіраючы кандыдатуры выбітных жанчын. На адным з сайтаў узбоч тэксту яна пабачыла загаловак, які прыцягнуў яе ўвагу: “Павел Белазорац рэзка раскрытыкаваў ТЭН”.

Марыя навяла на яго курсор і клікнула мышкай.

Жалудовы Валет

Крыжавалі крумкача за колер чорны…

Тарквемада

Ці бралі ў вас інтэрв’ю для паказу па тэлевізары?

Як здавалася Андрэю Таксіну, на такіх здымках павінныя быць пару нейкіх аператараў з відэакамерамі, якія то круцяцца вакол журналіста і яго госця, то падыходзяць, каб камера зняла гэтага самага госця буйным планам. Нейкія памочніцы рэжысёра ці аператара тлумачаць неабазнанаму чалавеку, куды глядзець, каб камера зняла не ўніклівы, а прамы погляд. Нейкія грымёры наносяць пудру на твар, каб ён не моцна блішчэў у кадры…

Аказалася, што ўсё не так. Прынамсі, на тых здымках, куды запрасілі яго.

У студыі, як адчуў Андрэй, было гарачавата. Асвятляльныя лямпы (як іх? сатурны? а, не — юпітары!) грэлі вельмі моцна, давялося амаль адразу зняць пінжак.

Так нават лепей, падумаў Андрэй: ён жа не які-небудзь офісны клерк, а прадстаўнік творчай прафесіі, пісьменнік — значыць, можа сабе дазволіць не быць зашпіленым на ўсе гузікі, а крыху разняволіцца.

На здымках ён быў упершыню, таму зацікаўлена азіраўся па баках, прыкмячаючы: уздоўж сцен стаяць ці то шырмы, ці то шчыты, па-над імі вытыркнулі лысыя галовы юпітары, а ў ценях хаваюцца тры ці чатыры камеры, каб глядач мог пабачыць карцінку з розных ракурсаў.

Карацей, ні грымёраў, ні паўтузіна аператараў, ні тым больш — іхных памочніцаў, якія тлумачаць, куды глядзець. Бо куды ні паглядзіш, камеры, расстаўленыя з усіх бакоў, усё адно цябе здымуць…

— Кавы, гарбаты, вады? — каля Андрэя з’явіўся журналіст. Клікалі яго Міхаіл Саронак.

Некалькі дзён таму ён затэлефанаваў Андрэю і сказаў, што хоча зняць гутарку наконт ягонага рамана. Па тэлефоне ў Саронка быў густы бас, і пісьменнік паспеў уявіць сабе таўсматага дзядзечку, унутры якога, нібы ў бочцы, рэзануе гэты нізкі голас.

Насамрэч Саронак выявіўся высокім мужчынам з драпежным носам і віслымі шляхецкімі вусамі — хоць сёння бяры яго ў экранізацыю раманаў Генрыка Сянкевіча.

Невысокі Таксін побач з ім нагадваў падлетка, якога паблажліва дапусцілі ў дарослую кампанію, каб было каго ганяць па піва і цыгарэты. Аднак нечакана ролі памяняліся, і ўжо “дарослы” Саронак быў гатовы зганяць па каву дзеля “падлетка”.

Андрэй папрасіў вады, бо не ўяўляў, як можна піць штосьці цёплае пад гэтымі лямпачкамі, пякучымі як нянавісць.

— Ваш раман “Прэмія” выклікаў фурор у літаратурных колах. Вы чакалі такую рэакцыю? — журналіст глядзеў на Андрэя так, быццам перад ім сядзеў іншапланетнік, які адкрые чалавецтву невядомыя таямніцы прыроды.

— Вядома, я чакаў, што рэакцыя на яго будзе, але наколькі бурная — нават не прагназаваў. Нашыя літаратурныя колы скутыя безліччу ўмоўнасцяў, якія я хацеў парваць, парушыць.

— Вы лічыце, што гэтыя ўмоўнасці перашкаджаюць творчасці?

— Ведаеце, у мяне асноўная адукацыя — эканамічная. І я паспеў папрацаваць у розных сферах: быў бухгалтарам у адной фірме, справаводам у другой, працаваў нават прадаўцом у шапіку… Паўсюль ёсць нейкія ўмовы, умоўнасці, абмежаванні. Аднак мне здавалася, што людзі, найбольш свабодныя ад такіх умоўнасцяў, — гэта прадстаўнікі творчай сферы: мастакі, скульптары, пісьменнікі. І што я пабачыў, калі сутыкнуўся з пісьменніцкімі коламі? Тут таксама поўна сваіх абмежаванняў, хаця яны, безумоўна, адрозніваюцца ад тых, што ёсць у бізнэсе або ў офіснай працы.

— У вашым рамане раскрываецца заслона над уручэннем літаратурнай прэміі. Прычым ён напісаны ў жанры нон-фікшн, і многія персоны там фігуруюць пад уласнымі імёнамі.

— Так, гэта была мая прынцыповая пазіцыя: трэба называць рэчы, падзеі, герояў іх уласнымі імёнамі. Я лічыў адной са сваіх задач максімальна зблізіць мастацкую праўду тэксту і праўду жыцця. Лічу, што гэта мне ўдалося.

— А не баіцёся, што цяпер героі вашага твору пададуць на вас у суд — напрыклад, за паклёп. Вам жа давядзецца даказваць, што вы напісалі праўду, калі згадвалі таго ці іншага чалавека.

— Персанажа! Прашу заўважыць: у мастацкім творы дзейнічаюць персанажы, а вось іх прататыпамі могуць быць канкрэтныя жывыя людзі.

— Дык як, не баіцёся?

— Я разважаў над гэтым пытаннем яшчэ тады, як пісаў раман. І потым — калі рыхтаваў яго да выдання. Як бачыце, імёны персанажаў я не памяняў. Гэта дастатковы адказ на вашае пытанне?

Журналіст пакруціў галавой, быццам ганчак, які ўнюхаў здабычу:

— А вы бачыліся з героямі свайго рамана пасля выхаду кнігі? Якой была іх рэакцыя?

Андрэй крыва пасміхнуўся:

— Асабіста ні з кім не бачыўся, але рэакцыю некаторых ведаю. Адзін з персанажаў абяцаўся мне рукі пераламаць пры сустрэчы.

— Во як!

— Але ад звычайных чытачоў твора я атрымліваю выключна станоўчыя водгукі. Кажуць, што даўно трэба было ўскрыць гэты грамадскі нарыў.

Усмешка Саронка была поўная разумення і спагады:

— Наша апошняе пытанне будзе, бадай што, традыцыйным: што вы пішаце цяпер? Ці будзе раман “Прэмія” мець працяг?

Пісьменнік задуменна зрабіў глыток, наўмысна зацягваючы паўзу. Ён адчуваў, як нарастае напружанне і паветра пачынае ледзь заўважна вібраваць. Урэшце выдыхнуў:

— Не, працягу “Прэміі” не будзе. А твор, над якім я працую цяпер, — таксама нешта на мяжы фікшн і нон-фікшн: гэта будуць мае ўспаміны пра дзяцінства…

Паглядзеўшы пасля здымак на тэлефон, Андрэй пабачыў восем неадказаных выклікаў. Усе — ад брата Колі. Толькі Таксін сабраўся ператэлефанаваць, як Коля сам набраў яго дзявяты раз:

— Дзе ты быў? Чаму не адказваў?

— А што, гарыць што-небудзь? — няўдала зыранізаваў Андрэй.

— У цябе зараз будзе падгараць, братэла! — істэрыка ў голасе Колі набірала абароты, як карусель у парку Горкага. — Там Белазорац напісаў артыкул, дзе прайшоўся па мне і па табе. Я спасылку табе скінуў ужо.

(працяг будзе)

Апублiкавана 04.01.2022  23:19