Tag Archives: местечки Беларуси

А. Астраух о еврейском фольклоре

“Саветы загадалі нам быць вясёлымі і шчаслівымі…”

***

Di sovetn hobn gehejsn frejlix zajn,

Di sovetn hobn gehejsn lustig zajn,

Di sovetn hobn gehejsn gliklix zajn.

 

Di sovetn hobn gehejsn frejlix zajn,

Iz lomir, brider, frejlix zajn.

Di sovetn hobn gehejsn gliklix zajn —

Iz lomir, švester, frejlix zajn.

 

Di sovetn hobn gehejsn frejlix zajn,

Iz lomir ale gliklix zajn.

Di sovetn hobn gehejsn lustig zajn,

Iz lomir nemen a bisl vajn.

 

Di sovetn hobn gehejsn lustig zajn,

Iz lomir gejn a tencl fajn.

Di sovetn hobn gehejsn frejlix zajn,

Iz lomir zingen a frejlixs fajn.

 

Di sovetn hobn gehejsn lebedik zajn,

Iz lomir ale frejlix zajn.

Di sovetn hobn gehejsn lustig zajn,

Iz lomir gejn a tencl fajn.

 

Lebn zoln di sovetn.

Lebn zol di partej.

Di sovetn hobn gehejsn lustig zajn,

Iz lomir ale gliklix zajn.

(…)

Jankev Šejnin, Moskve, 01.02.1959.

Менавіта ў зіму 59-га года, калі мая матуля, цяжарная мною, ужо жыла з маім бацькам і гадавалым старэйшым братам Ляксеем на ўскрайку Вузды, у Закрэўшчыне, Якаў Абелевіч Шэйнін у далёкай Маскве запісаў гэтую, напэўна, народную песню. Але ж Масква не была такой далёкай для маёй сям’і, таму што ў Падмаскоўі, у Моніна, у 1956 годзе тэхнік лётнай часткі Міхась Астравух і працаўніца прадзільна-ткацкай хвабрыкі Маруся Шчадрывая пазнаёміліся і вырашылі пабрацца…

Але пра песню:

«Саветы загадалі нам быць вясёлымі і шчаслівымі, а як загадалі, дык мы, браты, сёстры, гараджане, усе…, мусім быць вясёлымі і шчаслівымі… Мы будзем танчыць файныя танцы і спяваць файныя песні… Хай жывуць саветы, хай жыве кампартыя!..»

Хто жыў “за саветамі”, таму не патрэбны пэўныя тлумачэнні сэнсу гэтых слоў, а хто ня жыў, таму гэтага нельга патлумачыць. Зусім невялікая меншасць люду магла сабе дазволіць кроплю іроніі, сарказму альбо цынізму ў бок “будаўніцтва камунізму ў асобна ўзятай краіне”, большасць жа шчыра і самааддана ў нешта спрабавала паверыць…

Ды ў словах гэтай песні ёсць і невялікае адхіленне: Як саветы загадалі нам быць вясёлымі, дык мы вып’ем па чарцы віна… Гэты радок ужо меў пах “крамолы”, надта ён нагадваў традыцыйную абрадавую вясельную песню “Lomir ale inejnem… trinken a bisele vajn”, у якой якраз названыя тыя, за якіх усё ж варта выпіць чарку віна: Бацька, Маці, Малады, Маладая, Сват, Госці… але якія нічога агульнага ня маюць з “кампартыяй”.

Трэба адзначыць, што згаданую вясельную песню разам з іншымі 111 народнымі песнямі Якаў Шэйнін запісаў яшчэ ў 1910-11 гадох, але не ў Маскве, а на ўскраіне Віцебска, у “Рабочых Слабодках”. Гаворка ідзе аб песнях на ідышы, на мове аднэй з “нацменшасцяў”, тады яшчэ ў Расейскай Імперыі званай па-тутэйшаму “жыдамі”, а пасля 1917 года ў “Савецкай Імперыі” пераўтворанай у “яўрэяў”. А ў апошнія 20-25 год узнік яшчэ адзін нэалагізм — “габрэі”.

Безумоўна, Якаў (у 1910 годзе ён быў яшчэ Янкеў) Шэйнін у той час ня мог прадбачыць, што Віцебск будзе ў складзе Савецкай Беларусі, аднэй з рэспублік СССР, а ідыш будзе ў БССР аднэй з дзяржаўных моваў з 1920 аж па 1938 гг. Насамрэч гэта была няўдалая спроба ўзвесці паняцце “нацменшасці” ў ранг “раўнапраўя”… У былым Саюзе ўсё скончылася лютым дзяржаўным антысемітызмам, шматступенчатымі рэпрэсіямі і спробамі татальнага вынішчэння спярша іўрыту разам з юдаізмам, а пасля і ідышу разам з юдэямі, з жыдоўскай інтэлігенцыяй ад паэтаў да лекараў… Ня мог таксама прадбачыць Янкеў Шэйнін, што пагромы ў Расейскай Імперыі канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя — гэта толькі малая кропля чалавечае крыві, якая ў ХХ стагоддзі залье гіганцкую прастору ад Атлантыкі да Ціхага акіяну, ад Гішпаніі да Японіі… Больш паловы стагоддзя фашызм, нацызм, камунізм, сталінізм будуць сінонімамі антысемітызму, шавінізму, генацыду… Будзе зроблена ўсё, каб паняцці юдаізм, Тора, габрэй, хасід, іўрыт, ідыш, школа (сінагога), хедар, ешыва… цалкам былі сцёртыя з чалавечай свядомасці. Але… Бог не папусціў…

З упэўненасцю можна казаць пра тое, што зусім ня будучае “ўдзяржаўленне” мовы ідыш сталася “матывацыяй” цікавасці Янкева Шэйніна да фальклору на ідышы — за сем год да рэвалюцыі гэтага прадбачыць яшчэ было нельга. Можа, каб зразумець, чаму гэты чалавеча задаўся мэтаю занатаваць тады яшчэ паўсюдна гучаўшыя спевы, трэба ўзгадаць прыклад яшчэ аднаго жыда — Нэяха (Паўлы) Шэйна, фалькларыста-піянэра, які сваё цяжкае жыццё ахвяраваў на збіранне нават не жыдоўскага, але беларускага фальклору… “Нямоглы калечка” на мыліцах прыскакаў з Магілёва ў Маскву, пасябраваўся з паэтамі Хведарам Мілерам, Хведарам Глінкам і нават з… Львом Талстым, мусіў зьмяніць рэлігійную прыналежнасць, з юдаізму ў лютэранства, перакінуўся з Нэйяха ў Паўлы, выцураўшыся свае магілёўскае сям’і, правалэндаўшыся ментарам па Цверскай губерні, з Масквы трапіў у Берлін, дзе й пазнаўся з братамі Грым, нарэшце трапіў у Віцебск настаўнікам нямецкай мовы ў гімназіі… Паўла Шэйн быў аб’ехаўшы ў фальклорных экспедыцыях пяць беларускіх паветаў. Трэба дадаць, што Паўла Шэйн за сваю этнаграфічную дзейнасць атрымаў Увараўскую прэмію Акадэміі навук і залатога медаля, але Якаў Шэйнін за тое самае мог атрымаць толькі “Сталінскую пуцёўку ў ГУЛАГ”… Stalins feste, libe hant iz undz alemen bakant (прыказка на ідышы: “Сталінская цвёрдая, любая рука ўсім нам добра вядомая”). Насамрэч, справа тут ня столькі ў сугучнасці прозвішчаў і прыналежнасці да акрэсленай меншасці, колькі ў агульным прадчуванні пэўных гістарычных зменаў, беззваротнай страты ўсталяванага жыццёвага ладу, чалавечых і моўных катастрофаў XX стагоддзя.

Гэтай працы спрычыніліся шмат хто ў ХІХ-ХХ стст., цэлая чалавечая чарада: браты Грым у Германіі, Уладзімер Даль, Аляксандар Афанасьеў у Расеі, Володымыр Гнатюк, Клымэнт Квітка ва Ўкраіне, Іван Насовіч, Напалеон Орда, Ян Федароўскі, Яўхім Карскі, Бенедыкт Тышкевіч, Ісак Сербаў, Ян Булгак, Рыгор Шырма… ў Польшчы і Беларусі… ці мала хто яшчэ — фалькларысты, пісьменнікі, музыкi, мастакі, фатографы…

Каб запісаць ідышныя песні, Янкеву Шэйніну спатрэбілася два гады, але ўсё астатняе жыццё гэтай Асобы беззваротна было патрачана на марныя спробы надаць гэтым тэкстам належны выгляд, выдаць іх асобнай кніжкай, давесці да грамадзкай свядомасці іх надзвычайную каштоўнасць.

На жаль, мы ня маем поўнага збору песень, зробленага Шэйніным. Да таго ж мы ня ведаем усяе гісторыі, звязанай са спробамі выдаць гэтыя песні асобным зборнікам. І толькі па існуючых разрозненых тэкстах і вырваных з кантэксту дакументах, нібыта па шкельцах разбітага люстэрка, мы паспрабуем рэканструяваць гэтую вартую ўвагі гістарычную выяву.

Першае, што кідаецца ў вочы ў архіўным зборы Якава Шэйніна, гэта тое, што старонкі рукапісаў, якія былі зроблены ў Віцебскіх Слабодках, маюць даты — 1910-1911 гг. Таксама датаваныя два лісты: 4 красавіка 1958 г. — у Дом Народнай Творчасці ў Маскве, і 18.03.1959 г. — у Міністэрства Культуры СССР; і артыкул “Шолом-Алейхем в Витебске в 1908 году (к 100-летию со дня рождения 2 марта 1959 года)” — 20.03.1959 г.; і ўжо цытаваная песня “Di sovetn hobn gehejsn frejlix zajn” — 01.02.1959. Можна з упэўненасцю казаць пра тое, што і артыкул О еврейском фольклоре быў напісаны разам з ягонымі лістамі ў Міністэрства культуры ў 1959 г. У артыкуле з глыбіні, праз састарэлую “савецкую” патэтыку, зерыць твар сапраўднага знаўцы фальклору, самаадданага Чалавека, які праз крывавае ліхалецце здолеў захаваць у сабе чысціню народных спеваў.

Паміж першай і апошняй датамі бяз году паўстагоддзя і вялікая колькасць рукапісных і машынапісных тэкстаў — песні некалькі разоў перапісваліся, была зроблена кірыліцай і лацінкай транскрыпцыя асобных тэкстаў, было некалькі спробаў зрабіць і пераклады. Напэўна, у розныя часы аўтар спрабаваў зрабіць і класіфікацыю сабраных твораў:

 

  1. Песни любви
  2. Песни нужды
  3. Бытовые песни
  4. Свадебные песни
  5. Танцы
  6. Песни без слов «А нигн»
  7. Легенда «История одного мотива» и др.

 

  1. Революционные песни
  2. Песни 1905 года
  3. Песни нужды
  4. Бытовые песни
  5. Свадебные песни
  6. Песни любви
  7. Танцы
  8. Песни без слов, «А нигн» и др.

 

  1. Песни нужды
  2. Песни революционные
  3. Песни подпольные
  4. Песни 1905 г.
  5. Свадебные песни
  6. Песни любви
  7. Бытовые народные песни

Трэба зазначыць, што ў саміх песенных тэкстах Якаў Шэйнiн часам класіфікацыю пашырае: Их гоб зих фарлибт (Еврейская лирическая народная песня), Магабай (Юмористическая песня), Гоб их мир а вайбеле (еврейская юмористическая песня), Гот гот башафн (Бог создал небо и землю) (юмористическая), але ў другім перакладзе той жа песні — (народн. песня-легенда)

Нават простае супастаўленне гэтых трох спісаў дае магчымасць убачыць, як няпроста было Якаву Шэйніну знайсці нішу свайму твору… Ён мусіў штораз змяняць тэматычную паслядоўнасць сабраных ім твораў, ператасоўваў песні, ахвярна пазбаўляўся рэлігійнай часткі збору песень, спрабаваў увесці новую “пострэвалюцыйную” тэрміналогію: “царь-кровопийца”, “богач-кровопийца”, “буржуйчик-пиявка”, “национально-торгашеская буржуазия”… — усё ў адпаведнасці з запатрабаваннямі часу… 1920-я, 1930-я, 1950-я гг. Ягоны збор песень так і ня быў апублікаваны ў СССР. Не падтрымала Міністэрства культуры СССР і ідэю стварэння хора еврейской народной песни, марным было спадзяванне Якава Шэйніна на тое, каб “еврейский фольклёр [sic] вошёл в общую всесоюзную семью фольклёров всех национальностей Советского Союза”. Хаця ў 1961 г. у Маскве з’явіўся ідышны часопіс “Саветыш Геймланд” (“Савецкая Радзіма”), які ўсё ж друкаваў сёе-тое з яўрэйскай спадчыны.

Але вернемся да песні Гот гот башафн (Бог создал небо и землю). На гэтай песне, на аўтарскіх спробах яе перакладу і яе адпаведнай класіфікацыі варта было б спыніцца. Відавочна, што крыніцай гэтага тэксту з’яўляецца зусім не “народны гумар”, і нават не “народная легенда”. Гэта тэкст Торы (Пяцікніжжа Майсея) — асноўнай законатворчай кнігі кожнага пабожнага габрэя, сутнасці светапогляду юдаізму. Безумоўна, гэтая песня мае належаць да рэлігійных альбо рытуальна-абрадавых спеваў:

איז גאָט אַראָפּגעקומען

…צום שלאַנג מיט גרייס קימען

,אַך, דו בייזער שלאַנג

?וואָס טוסטו דאָ געפינען

אַף דייַן בלייזן בוּיך

.זאָלסטו שווימען

Бог снизошел на змею с гневом…

— Ах, ты злая гадюка,

Кого ты здесь нашла?

На животе ты будешь ползать,

На животе плавать…

У перакладзе другой песні “Mit di reder” аўтарам рэвалюцыйна-рашуча выразана сярэдзіна тэксту, якая раскрывае сутнасць паняцця “Idiškajt” — “Габрэйства”, зразумела, што гэты тэкст не пасаваў ідэалагічным устаноўкам “саветаў”:

,האַלט זשע שטאַרק דעם נאָמען ייִד

,און היט די צען געבאָטן

,דו לערן זיך און לערן זיך, און זייַ ניט מיד

.און האָף, מייַן קינד, צו גאָט

,דו האָסט, מייַן קינד

,סאָנים אַ סאַכן

וואָס קענען זיי

?!מיט דיר מאַכן

,אַז אָן גאָט ווערט קייַן זאַך ניט געטאָן

,ווער טוט וואָס אָן זייַן יעדיִע

,צי האָט איר געזען דעם סאָף פון האָמענען

?!געגאַנגען אַף דער טליִע

,די הייכע לייטער מיט די ווילדע טרעפּ

,וווּ מען גיט נאָר אַ קוק בליק

און דער מענטש וואָס שטייט דיר אונטן

.מיינט, אַז דאָרטן איז דער גליק

,דאָס ווייסט ער ניט, אַז מען שטייט הייך

,פאַרשווינדלט זיך אין קאָפּ

,עס פאַלט אַ מוט אַפן האַרצן

…און ער פאַלט פון די טרעפּ אַראָפּ

צו פיל דייַגעס, צו פיל זאָרג

,איז מיט דיר, מייַן לעבן

.ווער ווייס, וואָס מאָרגן וועט זייַן

,וואָס גאָט וועט אונדז געבן

,סייַ סטאָליאַרעס, סייַ מאָליאַרעס

,פּאָדיאָניקעס אייך דערבייַ

,סייַ סטאָליאַרעס, סייַ מאָליאַרעס

…שוסטער, בלעכער

З гонарам насі сваё імя — габрэй,

Трымайся дзесяці запаветаў,

Вучыся й вучыся, і не стамляйся,

І спадзявайся, маё дзіця, на Бога.

У цябе, маё дзіця, шмат ворагаў,

Што толькі яны з табой ня змогуць зрабіць?!

Калі бяз Бога нічога ня зробіцца,

Ці здолее хто зрабіць што-небудзь без яго,

Ці бачылі вы Гамана,

Які сканаў на шыбеніцы?!

Высокая лесвіца з дзікімі прыступкамі,

Куды толькі дастане вока,

А чалавек, які стаіць над табой,

Лічыць, што там і ёсць шчасце.

А таго ён ня ведае, хто стаіць высока,

У таго пойдзе галава кругам, знібее ягонае сэрца,

І ён паляціць з прыступкаў долу.

Зашмат турботаў, зашмат клопату

З табою, маё жыццё,

Хто ведае, што будзе заўтра,

Што Бог нам гатуе.

І сталяры, і маляры,

І падзённікі таксама

І сталяры, і маляры,

Шаўцы, бляхары…

(пераклад А. Астравуха)

     

    

Частка матэрыялаў з калекцыі Я. А. Шэйніна (апублікавана ў акадэмічным зборніку «Беларускі фальклор. Матэрыялы і даследаванні». Вып. 4. Мінск, 2017)

 

Асобна хацелася б сказаць пра ўжо названую песню “Магабай”. Безумоўна, гэта гумарыстычная альбо жартоўная песня, але і ў гэтым азначэнні была зроблена “ідэалагічная купюра” — гэта хасідская жартоўная песня (зразумела, ні пра якіх там хасідаў “за саветамі” нельга было ўзгадваць). А між іншым, віцебскія хасіды — гэта і Менахэм-Мэндэль Віцебскі, і любавіцкія Шнэерсоны (цяперашні “Хабад Любавіч”), і сям’я Марка Шагала (“Уся ягоная творчасць прасякнута вопытам жыцця ў хасідскім асяроддзі і народнай ідышысцкай культурай”, д-р Клер Ле Фоль).

Мой тата жыве 84 годам — “biz hundert un cvancik” (хай жыве да 120 год)! — раз-пораз ён раскрывае для мяне скарбонку свайго кухценскага фальклору… ну й даў жа ты, як жыд перцу! хапт мэн торбэчкэ, форн кайн Магілнэ (Магільна — былое мястэчка блізу Кухціч); Лэйба з аднае ныркі два расольніка зварыць (гэта байка пра Лейбу Еля з Узды, які ўжо пасьля вайны працаваў на складзе лесаматэрыялаў); разлажыўся як Шмуйла з абразамі; жыд б’е сына: “Каб у цябе было тое спераду, што ў мужыка ззаду” (гэта пра розум)…

З бацькавых ўспамінаў, а часам мне падаецца, што яшчэ зусім малым я на свае вочы бачыў і чуў голас Мэндэля-анучніка з Узды, які на калёсах праязджаў праз Кухцічы: “Бабы, бабы, хуйсты на старызна!” З адвіслай губой, ён кепска валодаў тутэйшай гаворкай. Мэндэль збіраў старызну і косткі, а за гэта даваў бабам хусткі і розную драбязу, голкі-ніткі…у дзяцей выменьваў яйкі на цукеркі. У 50-я гады Мэндэль нарэшце прыстаў у Кухцічах у прымы да Ліды Яськавай і Ліда стала ў вёсцы звацца Мэндэлева… А з успамінаў маёй бабы Анюты і дзеда Петруся, абодва нарадзіліся ў 1907 годзе, я ведаю, што некалі ў Кухцічах на пагоне жыў жыд Шынкарык, і ці ні трымаў ён шынок…

Ад колішняга жыцця засталіся толькі дробныя шкельцы… як напісаў дзядзька Рыгор: “Гэта яшчэ тады дзеялася, калі ў нашых рэчках было шмат рыбы, а ў местах ды мястэчках шмат жыдоў”…

Аляксандар Астравух,

 жнівень 2016, Пірэй.

Апублiкавана 17.05.2017  18:32

 

 

Я. Шейнин о еврейском фольклоре

Яков Шейнин

О еврейском фольклоре

Еврейский народ, как и все народы Советского Союза, имеет свой специфический фольклор, тесно связанный с его бытовой исторической жизнью.

В городах и местечках Белоруссии, Латвии и Литвы, в бывшей «черте еврейской оседлости», где в нищете, бесправии царизм угнетал еврейскую бедноту, трудовые массы, сапожников, портных, белошвеек, чулочниц и мелких ремесленников – там и родился богатый своеобразный еврейский фольклор.

Еврейский местечковый портной, заложив ноги на столе, с иголкой в руке, запевал песенку:

От азей нейт а шнайдер,

От азей нейт эр алц,

Эр нейт ун нейт, нейт ун нейт,

Ун гот фар зих кайн штикл брейт…

 

Вот так шьёт портной,

Вот так он всё шьёт,

Он шьёт и шьёт, шьёт и шьёт,

А для себя не имеет куска хлеба…

Вязальщица примитивным ручным способом вяжет джемперы и поёт:

Ределех, ир дрейт зих!

Ноделе, ду ней зих!

Сакелех, ир нейт зих!

Сакелех ир, сакелех!

Вейст ир ден вифл трерн

С’фаргист зих, вен ир нейт зих…

 

Колёсики, вертитесь!

Шей, шей, иголочка!

Джемперы, вы шейтесь!

Джемперы, вы джемперы!

Знаете ли вы, сколько слёз

Проливается, когда вы шьётесь!?.

Или поёт возка, сидя на облучке, — этот еврейский транспортник на трескучем тарантасе, погоняя захудалых лошадок по немощённым, болотистым, с песками и ухабами дорогам царской России от местечка к местечку, от городишка до городишка:

Их бин а балаголе,

Их арбет он ан эк.

Их шпил мир оп майн клейне ролэ

Ун их фор авек!

 

 Их фор ин але цайтн,

Ин гицен ун ин келт,

Их фор арум аф але вегн,

Арум, арум ди велт.

 

Арумгефорн, арумгефорн!

 

Их зух майн клейнем штерн,

Их гоб им нит гефунен.

Ахуц майн фердл ун майн байц –

Гоб их нит гевунен…

 

Авекгефорн, авекгефорн, вьё, вьё!

 

Я – возка,

Я работаю без конца,

Я спою мою песню

И я уезжаю…

 

Я еду во всякое время,

В жару и в холод.

Я еду по всем дорогам

Кругом, кругом света.

 

Объехал, объехал!

 

Я ищу мою маленькую звёздочку,

Я её не нашел.

Кроме кнута и лошадки

У меня ничего нет!..

 

В еврейском фольклоре, как в зеркале, отразился быт еврейских трудящихся. Вот поёт еврейская бедная девушка, лишённая счастья, потому что она не может дать «надан» (выкуп/калым).

 

Их гоб зих фарлибт ин а шейнем бохер,

Лайт гобн гезогт, аз эр из гор шейн.

Ой, цум соф гот эр хароте гегат,

Ун их бин геблибн алейн…

 

Припев:

Ой, маме, маме, их гоб зих фарлибт,

Их гоб зих гор нит батрахт:

Их гоб гемейнт, аз эс из тог –

Цум соф из гор нахт!..

 

Их гоб зих фарлибт ин а шейнем бохер,

Шейн из эр гевен от ви гинголт.

Их халеш нох зайн поним,

Их гоб им зеер голт.

 

Ой, маме, маме… и т.д.

 

Их гоб зих фарлибт ин а шейнем бохер,

Их гоб аф им зеер гегофт…

Аз мен фолгт нит кайн элтерн –

Лозт зих уйс а шлехтер соф!…

 

Ой, маме, маме…

 

Их гоб зих фарлибт ин а шейнем бохер,

Их гоб им геглейбт, геглейбт глайх:

Аз мен фолгт нит кайн элтерн

Лозт зих уйсет а тайх…

 

Ой, маме, маме…

 

Возникновение еврейского рабочего движения в России тесно связано с фольклором. Именно она, народная песня, подчёркивала безысходное положение, бесправие и нужду еврейских трудящихся масс и толкала их на борьбу со своей национально-торгашеской буржуазией, с царизмом.

Народная песня «Завещание рабочего» сыграла свою историческую роль как агитационное средство. Эту песню пели в мастерских, на конспиративных квартирах, на сходках:

 

Дорт ин а винкл, ин а насн келер,

Гарт цум ванд, аф а бисл штрей,

Лигт ан арбетер, мит а бруст фелер,

Эр лигт ун крехцет, ун шрайт ой, вей!…

— Гер цу, майн кинд, майне лецте рейд,

Гер мих уйс, мит грейс фарштанд,

Эйдер их гей фун дер велт авек –

Гиб мир дайн гант ун швер мир цу,

Аз ду вест нит швайгн фар майн лебн,

Вос гейт фун дер велт, фун дер велт юнгергейт,

Ун ду вест тон цилн ун штребн

Цу немен рахе фар майн фрицайтигн тейт…

Адьё, адьё, майн либес кинд!

Адьё, адьё имер ди ганце велт.

Орим блинд, кранк ун швах

Гей их авек фун дер велт.

Ди бандитн, ди тиран ибер зей гей фун дер велт.

Ду золст нор тон цилн ун штребн

Цу немен рахе фар майн фрицайтигн тейт!

 

В этой народной песне умирающий больной рабочий в сыром подвале, на соломе завещает своему сыну мстить за свою преждевременную смерть:

 

Бандиты, тираны, из-за них я ухожу со свету.

Чтоб ты боролся и мстил за меня.

 

В другой песне, с царской ссылки, из далёкой Сибири закованный в кандалы к тачке, сосланный на каторгу революционер посылает письмо сыну:

 

Фун Сибирн шикт дайн тате дир а герус, майн кинд!

Дортн штейт эр, а лопате галт эр ин зайн гант!

 

— Аз ду, майн кинд, вест элтер верн –

Весту дан фарштейн.

Мих гешмит гот ин кейтн

Дей кейсер, дер тиран!…

 

Ун их гроб алц тифер ун тифер,

Их варф ди эрд аруйс,

Фарн кейсер гроб их зихер

А кейвер, а кейвер уйс!

 

Ун а гелд весту уйсваксен,

Шлоф зе айн ацинд,

Зорг нит, кинд майн, дих геборн

Гот а грейсер гелд!

 

В этой песне после 1905 года сосланный в Сибирь каторжанин-революционер посылает привет сыну. Он говорит, что роет лопатой могилу царю. Он утешает сына, что сын вырастет героем, борцом за свободу.

Столыпинский галстук по указке Николая Кровавого душил рабочий класс, лучших его сынов посадил в тюрьмы, вешал, расстреливал по приговорам военно-полевых судов, и народ в песне иронизирует над Царем-самодержавцем, поет с иронией о нём:

 

Шлоф ду клейнер, шлоф ду брекл,

Мах дайне эйгелех цу.

Ду вест нох гобн а революцие,

А-ле-лю лю лю!…

и т. д.

 

В этой песне народ смеётся над царём, предсказывая ему, маленькому крошке, что народный гнев грянет, что у него ещё будет революция, которая сметёт его с лица земли.

Так в унисон с тяжким гнётом царя-кровопийцы и буржуйчика, пиявки, народ в песнях тоскует о человеческой жизни, он верит в свое освобождение, в победу над царизмом.

Еврейская народная песня вошла в быт еврейских трудящихся. Как в зеркале, она отражает все его чаяния, и надежда, то плакучая, душу раздирающая, то привольно саркастическая над ортодоксом, то залихватская песня балаголе (возка), то девичья печаль о любимом друге, который сдан в николаевскую солдатчину, то песня бедняка-отца, обремененного дочерьми, у которого гроша в кармане нет, а выдать дочерей замуж надо, а кто их возьмет, бесприданниц, все они сидят на шее бедняка отца, как «гешвир», т. е. как гноящаяся рана на шее, — «Безетцн ан ориме кале» (песня о бедной невесте), то песня-призыв:

 

Киндер, кумт! Дер фрилинг гейт.

Фрай дер гимл, фриш ди луфт,

Ун ди велдер блиен,

Ун ди фейгелех зинген.

Фрилинг вет дох кумен балд!…

 

(Дети, идемте! Весна стучится в двери. Леса зеленеют, птицы песни поют. На волю, на свободу, к весне!)

Обездоленные дети-оборвыши, томящиеся в душных училищах (хейдере), в затхлом подвальном помещении, с прутом наставника – «ребе», когда они вырываются на воздух к солнцу – они поют свою детскую песенку:

 

Митн пекл

Афн флекл

Геен мир цузамен,

Лейфн мир,

Ви дер руах –

Фун дем ребнс канцик!…

 

(С клумочком за плечами, верхом на палке, мы несёмся ветром прочь от плеток ребе-учителя.)

Закруженные в житейской безысходной нужде, еврейская трудовая беднота, все эти сапожники-латутники, о которых в пословице говорится «але шустер геен ум борвес» (все сапожники ходят босые), дают волю издёвке над богачем (гвир) и с удалым сарказмом поют в весёлый праздник, схватив «капельку»:

 

Вос мер капцн – мер гуляка.

Вос мер ногид – мер собаке!..

 

(Чем беднее – тем больше гуляка, чем богаче – тем больше собака).

И когда разойдётся еврейская трудовая беднота, тогда идёт удалая песня «Аф тишн ун аф бейнк» (на столах и скамейках), ну тогда пошла беспечная пляска, «аз дер гимл трейслт зих» (что небо трясётся), в этом танце, в этой дикой пляске он забывает своё горе, нужду, бесправие, всю эту затхлую «царскую черту оседлости» и всё трын-трава еврейскому ремесленнику, сапожнику, портному, ну тогда и попадёт и царю, и царскому сатрапу, и буржую – еврейскому богачу-кровопийце, нет пощады за горькую бедную долю…

Столетие живет еврейская народная песня. Она передаётся из уст в уста, она радует, плачет, тоскует, но и верит, верит от чистоты «усталого» сердца и надеется, надеется на лучшее будущее, на человеческую жизнь без «балабесл», без хозяйчика (пиявки).

Еврейская песня – спутник еврейского народа, на всех исторических этапах его существования, его борьбы с царизмом и со своим национальным торгашом (гвир). Еврейский фольклор отражает его борьбу, его чаяния, его надежды.

Особенно сильна его песня без слов («нигн»), где в музыкальном созвучии песня отражает своё измученное и исстрадавшееся сердце от царского произвола в черте еврейской оседлости; в песне без слов звучит народная тоска по человеческой жизни, песня-протест, песня-печаль и тоска, и песня глубокой веры в Завтра, в свободную от царизма жизнь, за сытый кусок хлеба, против голода и нужды.

Почётное место в еврейском фольклоре занимают свадебные песни.

 

Ломир але, але инейнем

Дем хосн мекабл-поним зайн

Ломир але инейнем, ломир але инейнем

Немен а биселе вайн! и т.д.

 

Давайте все вместе, давайте все вместе

Жениха приветствовать

Давайте все вместе, давайте все вместе

Выпьем немного вина, и т.д.

 

Извечное чаяние еврейского народа «Кол гоамим тику каф» (Все народы протянут друг другу руки) ярко выражено в песне мира: «Ломир зих ибербетн» (Давайте помиримся):

 

Ломир зих ибербетн, ибербетн,

Штел дем самовар!

Ломир зих ибербетн –

Зай же нит кайн нар!

 

Ломир зих ибербетн, ибербетн,

Брейгез из гор шлехт…

Ломир зих ибербетн –

Эс гефилте гехт!…

 

Ломир зих ибербетн, ибербетн,

Зай же нит кайн нар.

Ломир зих иберкушн –

Гоб же нит кайн цар.

 

Ломир зих ибербетн, ибербетн,

Ломир шолем махн.

Ломир зих ибербетн – 2 р.

Ломир бесер лахн!..

 

Построчный перевод:

 

Давайте мириться, давайте мириться,

Ставь самовар!

Давайте мириться,

Не будь же дураком!

 

Давайте мириться, давайте мириться,

Сердиться вообще плохо…

Давайте мириться,

Кушайте лучше фаршированную щуку!

 

Давайте мириться, давайте мириться,

Не будь дураком.

Давайте перецелуемся,

Не печалься!

 

Давайте помиримся, помиримся,

Давайте заключим мир.

Давайте не ссориться,

Давайте лучше смеяться!

 

К великому сожалению, до наших дней очень мало дошло из еврейского фольклора. Гнусный фашизм уничтожил вместе с миллионами жизней и культуру еврейского народа, уничтожены библиотеки, где были некоторые издания. Ощущается большая необходимость издать сборник еврейских народных песен, чтобы и еврейский фольклор вошел в общую всесоюзную семью фольклоров всех национальностей Советского Союза.

Пишущий эти строки в своё время сохранил 112 еврейских народных песен. Они делятся на:

 

Песни нужды

Песни революционные

Песни подпольные

Песни 1905 года

Свадебные песни

Песни любви

Бытовые народные песни.

 

С текстами и нотами.

Их необходимо издать. В Великой семье народов СССР еврейский фольклор входит в культурное сокровище всех национальностей Советского Союза.

Яков ШЕЙНИН

Москва Ж-33, Тулинская 18/2, кв. №1

1959 г. (?)

От редакции belisrael.info. Cтатья И. Смирновой о Я. Шейнине в 2016 г. увидела свет в журнале «Мишпоха», там же цитируется очерк «О еврейском фольклоре», но целиком этот очерк (с минимальными редакторскими правками – например, автор повсюду писал «фольклёр», что не соответствует современным нормам) печатается впервые.

 

В 2017 г. в Минске под эгидой Института этнографии, искусствоведения и фольклора Национальной Академии наук тиражом 200 экз. вышел сборник «Беларускі фальклор. Матэрыялы і даследаванні» (вып. 4), где опубликована статья И. Смирновой и А. Астрауха, посвящённая Я. Шейнину, а также десятки собранных им песен. Кроме того, редакция сборника представила еврейские песни, записанные белорусскими художниками-реставраторами в Мстиславле (1980-е гг.). Надеемся со временем более полно познакомить наших читателей с этими публикациями, а пока вы можете видеть абзацы из введения к сборнику.

Опубликовано 17.05.2017  17:11

Продолжение темы здесь

Синагоги белорусских местечек

Чужыя «рускаму жыццю»

14-03-2017 Ігар Іваноў

Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай разам з беларускімі тэрыторыямі імперскаму ўраду дасталіся ў спадчыну адметнасці былога права. Новай з’явай для расійскага заканадаўства стала мястэчка — не вядомы да таго тып паселішча, які лічыўся чужым «рускаму жыццю».

Давыд-Гарадок. Сінагога

Мястэчка

За стагоддзі гісторыі большасць мястэчак увабралі ў сябе рысы мінулых эпох, занатаваных у абліччы культавай архітэктуры, планіроўцы гандлёвай плошчы, шараговай грамадскай забудове. Яны арганічна злучылі элементы гарадскога і сельскага асяроддзя, што праяўлялася ў планіроўцы ды забудове паселішча і гаспадарчых занятках насельніцтва.

У часы ВКЛ многія мястэчкі былі прыватнаўласніцкімі. Яны ўтвараліся яшчэ з XV–XVI стагоддзяў як месцы правядзення таргоў. Каб садзейнічаць эканамічнаму росту на сваіх землях, уладары запрашалі на іх яўрэяў, ведаючы пра іх досвед у гандлі і грашовых аперацыях. Яўрэі са старажытных часоў насялялі беларускія, літоўскія, украінскія мястэчкі, яўрэйская культура і традыцыі з’яўляюцца адметнай старонкай гарадской гісторыі, што на стагоддзі прадвызначыла знешні выгляд паселішчаў і местачковы каларыт.

Мястэчкі з’яўляліся і рэлігійнымі цэнтрамі акругі. У іх структуры абавязкова існавалі культавыя пабудовы: царква, касцёл, мячэць, сінагога, якія адыгрывалі важную ролю ў фарміраванні прасторы паселішча. Найбольш распаўсюджаным для беларускіх мястэчак быў «трохкутнік»: царква — касцёл — сінагога. І сёння, калі набліжаешся да мястэчка, здалёк можна пабачыць сілуэты шпіляў касцёла і царквы, зрэдку — рэшткі сінагогі, апошняга напаміну пра выкраслены з гісторыі народ, чужы і адначасова блізкі нашым продкам.

Сінагога ў Волпе

Сінагога: дом сустрэч

Сінагога была важным будынкам для яўрэйскай грамады, выкарыстоўвалася не толькі для адпраўлення культу, але і ў якасці месца збору і абмеркавання важных пытанняў, што стаялі на парадку дня, навін і проста чутак. У залежнасці ад колькасці яўрэяў, сінагог у мястэчку магло налічвацца да дзясятка і больш.

І цяпер на тэрыторыі Беларусі захавалася каля сотні будынкаў сінагог, з якіх толькі шостая частка мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Амаль усе захаваныя сінагогі каменныя. Але яшчэ да Другой сусветнай вайны ў Беларусі існавалі драўляныя сінагогі — унікальныя архітэктурныя аб’екты, што былі распаўсюджаныя ва Усходняй Еўропе.

Драўляныя сінагогі будаваліся па ўсёй тэрыторыі Рэчы Паспалітай, а пасля далучэння да Расійскай імперыі — у раёнах мяжы яўрэйскай аселасці. У XIX стагоддзя яўрэі ўжо заходніх губерняў Расійскай імперыі выступалі за выкарыстанне на патрэбы будаўніцтва дрэва як больш таннага і даступнага ў параўнанні з цэглай матэрыялу. Варыятыўнасць архітэктуры сінагог была досыць вялікай: яны вылучаліся сярод іншых пабудоў формай дахаў, масіўнасцю, якая вынікала з вялікага аб’ёму галоўнай залі, складанасцю дахавай сістэмы. Многія з іх былі сапраўднымі творамі мастацтва.

Сінагога ў Азёрах

Ваенныя разбурэнні, шматлікія пажары прывялі да таго, што найбольш раннія з вядомых драўляных сінагог датуюцца XVII стагоддзем. Галоўныя залі ў іх мелі квадратную форму, часцей за ўсё абмяжоўваліся памерамі 10–12 метраў (без уліку сенцаў і знешніх прыбудоў). Адметнай рысай у будаўніцтве драўляных сінагог было аб’яднанне залі і дахавай сістэмы ў адзіны канструкцыйны ўклад. Шмат’ярусныя, ламаныя дахі драўляных сінагог XVII–XVIII стагоддзяў нагадвалі сваім знешнім выглядам старазапаветную Скінію.

Раннія драўляныя сінагогі, найчасцей, мелі адну залю, якая аддзялялася ад галоўнага ўваходу невялікім пакойчыкам — накшталт сенцаў — з-за патрабаванняў Талмуда, які сцвярджаў, што ўваход у сінагогу ажыццяўляўся праз двое дзвярэй. Жаночыя галерэі і іншыя элементы, неабходныя яўрэйскай абшчыне, з’явіліся пазней, на мяжы XVII–XVIII стагоддзяў. Галоўная вось будынка праходзіла ў кірунку «ўсход-захад». Усходняя сцяна, дзе знаходзіўся Каўчэг Запавету (арон-кадэш), не абцяжарвалася ніякімі прыбудовамі, а ўваход у сінагогу быў з заходняга боку.

Сінагога ў Сапоцкіне

Архітэктура сінагог XVII–XVIII стагоддзя развівалася пад уплывам барока, што праглядалася, у асноўным, у пластыцы формаў (крывалінейныя франтоны, пілястры, карнізы). Найбольш яскравым прыкладам з’яўлялася сінагога ў мястэчку Воўпа. Для сінагог таго часу было характэрна дамінаванне галоўнай залі, пакрытай шматузроўневай ламанай страхой, над іншымі прыбудовамі. На тэрыторыі Беларусі гэта сінагогі ў мястэчку Нароўля, Кажан-Гарадок, Мсціслаў, Пінск. У гэтых будынках вылучаўся галоўны фасад, жаночыя галерэі працягваліся ўздоўж паўднёвай і паўночнай сцен, у іх можна было патрапіць праз маленькія дзверы. Сенцы і бабінец прыкрывалі шэрагі невялікіх двухсхільных або аднасхільных дахаў. Заходнія куты ў найбольш архітэктурна развітых сінагогах былі аддзелены ў двухпавярховыя алькежы разнастайных формаў. Хутчэй за ўсё, з’яўленне алькежаў у сінагогах — гэта запазычанне з архітэктуры шляхецкіх маёнткаў, дзе, у сваю чаргу, яны з’явіліся пад уплывам барока.

Сінагога ў Жлобіне

Уплыў імперыі на архітэктуру

Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай яўрэйскае насельніцтва далучаных да Расійскай імперыі тэрыторый апынулася пад новай уладай, дзе панавалі іншыя падыходы ў будаўніцтве. У адносінах да грамадскіх будынкаў адной з дамінуючых умоў станавілася пажарная бяспека, як вынік — павялічваецца колькасць мураваных сінагог. Для новых будынкаў складаўся шэраг правілаў, замацаваных у Будаўнічым і Пажарным статутах Расійскай імперыі. Сінагогу дазвалялася будаваць на адлегласці не менш за 50 сажняў ад хрысціянскай царквы, калі будынкі знаходзіліся на розных вуліцах, і 100 сажняў — калі на адной. План сінагогі замаўлялі ў архітэктара, пасля ён зацвярджаўся будаўнічай камісіяй.

Сінагогі мусілі адпавядаць і агульным патрабаванням, якіятычыліся грамадскай і прыватнай забудовы: будаўніцтва не менш чым у 4 сажнях ад суседняга будынка, пакрыццё страхі дазволеным матэрыялам — дранка, гонта, дахоўка. Увага надавалася пажарнай бяспецы і пры складанні печы, заўвагі на гэты конт можна сустрэць у дакументах губернскіх праўленняў.

Сінагога ў Баранавічах

У перыяд Расійскай імперыі адміністрацыяй здзяйсняліся захады па абмежаванні свабодаў у адносінах да яўрэяў — гэта адбілася на матэрыяльным узроўні абшчыны. Перавага ў архітэктуры сінагог пачала аддавацца больш танным, тыповым рашэнням. Панаванне складаных барочных формаў саступае класічным простакутным залам з сенцамі і бабінцам над імі, дахі пазбаўляюцца зводаў, іх будаўніцтва пераходзіць на звычайную кроквенную сістэму з двухсхільнай, вальмавай, або мансарднай, страхой. Вялікія ламаныя аб’ёмы замяняюцца простымі аднаўзроўневымі. Зала, сенцы і бабінец будаваліся на аднолькавай вышыні ў адным аб’ёме, перакрытым агульным дахам. Найбольш бедныя сінагогі ўвогуле архітэктурна не выдзяляліся з шараговай местачковай забудовы.

Архітэктура сінагог ХІХ — пачатку ХХ стагоддзяў звычайна мае шэраг вызначальных рысаў: будынак простакутны або квадратны ў плане, з добра прагляданай з заходняга боку жаночай часткай і з асобным уваходам у яе. Калі жаночая частка месцілася над мужчынскім пярэднім пакоем, у яе вяла асобная лесвіца, якая, у сваю чаргу, магла быць адкрытай з вуліцы ці размяшчацца ўнутры будынка. У абодвух выпадках уваходы ў мужчынскую і жаночую часткі падзяляліся.

Сінагога ў Вілейцы

Сінагога = школа

У справаводстве Расійскай імперыі тэрміны «школа» і «сінагога» часта былі сінанімічныя. Невялікі малітоўны дом з двухсхільнай страхой называлі «малітоўная школа», ці проста «школа». Такая назва магла паходзіць ад «shul» — так на ідыш называлі сінагогу. Адсюль і назва сінагальнага двара — «школьны», і «школьных» вуліц у мястэчках.

У архіўных дакументах будаўнічых аддзяленняў губернскіх камісій можна сустрэць прашэнні мяшчан аб арганізацыі малітоўных школ у сваіх прыватных будынках. Цікавасць прадстаўляе прашэнне гарадоцкага мешчаніна Хазанава аб уладкаванні ў сваім доме малітоўнай школы ў 1879 годзе. Падобны зварот мешчаніна Гінзбурга меў месца ў Віцебску ў 1885-м. У Полацку мешчанін Давід Вігдэргаўз прасіў аб аднаўленні старой і будаўніцтве новай малітоўнай школы на тэрыторыі, што належала Богаяўленскаму манастыру і здавалася ў арэнду. Прычым, адну школу меркавалася адкрыць у доме, гаспадаром якога быў протаіерэй Юркевіч.

Сінагога ў Гродна

Не вайна, дык час…

Падзеі Другой сусветнай вайны прадвызначылі лёс драўляных сінагог — яны былі знішчаны падчас акупацыі. Тыя, што перажылі вайну, трапілі пад бульдозеры ў часы інтэнсіўнай перабудовы паселішчаў гарадскога тыпу. Некалькі драўляных будынкаў выратавала перадача ў жылы фонд ці выкарыстанне ў грамадскай сферы.

У Лепелі напачатку XX стагоддзя існавала некалькі сінагог. Той будынак, што захаваўся да нашага часу, быў узведзены, па розных дадзеных, у 1918 годзе (па інфармацыі Лепельскага гарвыканкама) ці ў 1924-м (згодна з артыкулам Аркадзя Шульмана). Архітэктура сінагогі тыповая для XIX — пачатку XX стагоддзяў: падобныя рашэнні можна ўбачыць на фотаздымках сінагог у Бярозе, Докшыцах, Магілёве, Жлобіне.

Сінагога ў Івянцы

У Любані яшчэ да 2009 года стаялі побач дзве драўляныя былыя сінагогі. З адной з іх звязана імя рабіна Мошэ Файнштэйна — вядомага даследчыка іудзейскага права. У 1996 годзе на сцяне адной з іх з’явілася мемарыяльная дошка, якая прысвечана жыццю і дзейнасці гэтага чалавека, але ў 2009-м сінагога была знішчана, а дошка перанесена на суседні будынак, у якім зараз знаходзіцца музычная школа.

Сінагога ў Лепелі. Фота Андрэя Дыбоўскага, 2005 г.

Ніводны з гэтых будынкаў не ахоўваецца дзяржавай. Таму лёс іх, напэўна, залежыць ад зацікаўленасці патэнцыйнага інвестара ці зменаў у новым горадабудаўнічым праекце мясцовага гарвыканкама.

Сінагога ў Любані. Фота Аляксея Друпава, 2015 г

Арыгiнал

Апублiкавана  14.03.2017  10:25

А. АСТРАВУХ ПРА Р. БАРАДУЛІНА

Сьпелая (бз)дуліна на вушацкім здубавецьці, або юбілей дзедзі Інькі вачыма ўнучкі Дамінічкі

На маім стале ляжаць чатыры кніжкі Рыгора Іванавіча Барадуліна: “Як воўк калядаваў”, “Збор твораў” (4-ты том), “Здубавецьця” і “Дуліна ад Барадуліна”.

Пільна ўглядаюся ў кожнае слова Дзядзькі Рыгора, дзедзі Інькі, у кожны фотаздымак, у кожны малюнак. Марна спрабую азначыць, акрэсьліць, сфармуляваць для сябе гэтую зьяву.

Ля маіх ног гуляецца і гэтак жа пільна сочыць за маімі рухамі мой, блізу трох гадоў, сын Радзім. Ён спрабуе паўтарыць мае рухі, грымзоліць адабранай у мяне ручкай па сьцягнутай са стала паперы:

– Тата, я ўжо напісаў!

– Малпа! – адгукаюся я й зноў і ўздоўж і ўпоперак, як той кнур, рыю барадулінскую бульбу…

Шукаю “фармулёвачкі”: з аднаго боку – Народны паэта Беларусі, “Купала нашых дзён, паэт-лірык, жывы клясык, Чарадзей Слова” (Л. Баршчэўскі), “сівабароды Сымон-музыка” (А. Пашкевіч), “Ляўша” (А. Шатэрнік), “Намесьнік Быкава на зямлі” (Р. Сітніца), “талент, пацалаваны Богам” (А. Уліцёнак), з другога – “калі вы выганіце гэтага Барадуліна?! Ён гаворыць абы-што!”, “сэксуальна, гм-м, заклапочаны”, “барадулініцца – абнечаканьваць, зьдзіўляць” (А. Пашкевіч), “языком голіцца, на слова моліцца” (С. Законьнікаў), “сьмеханоша” (М. Арочка), знаўца паганскіх багоў і сучасных гараскопаў

Хто дасьць рады разгрэбці гэты сьметнік? Дзе ж Янак, а дзе ж Франак?

Пачнем з паэзіі.

Мой малы сын Радзім з насалодаю рыфмуе сваю яшчэ няправільную й словатворную мову, пры гэтым выдатна трымаючы паэтычны рытм. Я ж ведаю, што і прымітыўная, і архаічная сьвядомасьць скрозь і суцэльна рыфма- і рытмазаваная (ад Гамэра да афрыканскіх плямёнаў), гэта зьява захоўваецца дагэтуль і ў словах: барбар, пурпур…, гэта відавочна й на дзецях, і на рэабілітацыі хворых пасьля траўмы мозгу…

Рыгор Барадулін прыводзіць у сваім 4-ым томе пачутую ад Гіршы Рэлеса размову паэты Цодзіка Даўгапольскага зь местачковым яўрэям:

– А што такое паэзія?

– Ну як вас завуць?

– Мота.

– Ну вось: Мота, сюкай у балота.

– І гэта паэзія? Дык і я так сумею. Ну, а як вас завуць?

– Цодзік.

– Цодзік, сюкай у лазьні.

– Дык не гучыць.

– А ты падстаў тазік.

Буду казаць, як ёсьць. Страх і сумна, як казала мая бабуля, чуць такое: “Купала нашых дзён” – нікому не пажадаеш Купалаўскага жудаснага лёсу, ня вяжацца ў маёй сьвядомасьці зь дзедзем Інькам і “Намесьнік Быкава”, “Сымон-музыка”, “Ляўша”, “талент, пацалаваны богам”... Нешта тут ёсьць ад бронзы з гранітам. “Бронзы звон, гранита грань” значна больш выразныя ў Ясенінскім паэтычным радку, чымся ў натуральным матэрыяле. Старажытнагрэцкая дэмакратыя ставіла мармуровыя помнікі толькі багам, гэта ўжо аўтакратыя Рымскай імпэрыі спачатку адліла грэцкіх багоў з бронзы, а пасьля й перайшла на тыранаў і балванаў, чым і дала добры ўзор усім наступным тыраніям.

Словы самога Дзядзькі Рыгора: “Прарыў” (спараджэньне савецкай гігантаманіі)”, “Люблю нізрынутых куміраў – яны на сьвет глядзяць нанова…”

На маю думку, нават з “народным паэтам” і “жывым клясыкам” далёка не зусім усё ладна. “Народны паэта” патрабуе, па-першае: гучнага імя, псэўданіму: Якуб Колас, Янка Купала, Зьмітрок Бядуля, Максім Танк…, па-другое: адметнай біяграфіі, жыцьцёвых мітаў, лучэньня з кіруючай уладай, пэўнай партыйнасьці, ордэнаў, дзяржаўных прэміяў…, па-трэцяе: адпаведных манумэнтальна-трыумфальных ліраэпічных твораў…

Што ж мы маем? Рыгор Барадулін… імя Рыгор – Бугор, Багор, Вугор…: стромкі як бугор, учэпісты як багор, вёрткі й няўлоўны як вугор… аб прозьвішчы й казаць сорам – Бара-(бз)дулін (па-жыдоўску ‘bar’ – ‘сын’): нешта казьлінае, гострае, зьедлівае, калючае, рагатае, чарцінае, сівое… ды яшчэ й з пахнонцамі… мянушка дый толькі!

“Рагадатая каза”, “а ты – авечк (пасьля ўдакладняе), авек, казёл-барадзёл!” – адказвае дзедзю ўнучка Дамінічка. І дачушка Ілонка з захапленьнем малюе тату чорцікаў.

Дарэчы й першаснае значэньне слова ‘юбілей’ – ‘баранаў рог’ (са старажытна-габрэйскай мовы), праўда, ня ў якасьці культавай рэчы (фалічнага або барана-казьлінага культу), але як музычны інструмэнт, якім абвяшчаўся час пачатку юбілею, час вяртаньня арэндаванай зямлі й вызваленьня парабкаў. Аж сапраўдным юбілеем лічыўся 25-ты, 50-ты, 70-ты, 100-ты год.

Што ж у жыцьцёвых мітах: “крыху нападпітку”, “мяне, маладога й часьцяком п’янаватага, цягнула на рыфмаваныя заклікі: Аюсь, аюсь, /Усе ў Саюзь!”

Як тут не згадаць Адама Міцкевіча: “паэты нараджаюцца ў карчме”. Бясконцыя “п’янкі ды гулянкі”, а які найбагацейшы слоўнік: гарэлка, акавітая, вогненная вада, сьпірытус віні, зялёны змій, пітво, бражка, паравая ці катлянка-самагонка, саматужка, самаробка, шчабятуха, весялуха, кустоўка, пяршак, вадкі даляр, сырэц, адгон, перагонка, сівуха, чарніла; зельле, што робіць вясельле; дзьве авоські чацьвяртушак, чвырка; заечая норма: сто пяцьдзесят і капусны ліст; кірнуць, начокацца, зьмікіціць на трох, чарку асушыць, бавіць час за поўнай чаркай, спорная чарка… Як тут ня ўставіць словы сябры У. Караткевіча: “Ты ўжо друкуешся ў разьдзеле “Кулінарыя”. Расьцеш!”

Лепш будзем казаць: “Народны пііт”, “пііт” аднаго кораню зь “піяка”! Можна скалямбурыць і барадулінскую лаціну: poema loguenspituraest (паэзія – пітво, якое гаворыць) (замест pictura’ ‘жывапіс’)! Што й казаць, па-грэцку сьвятое месца “садружнасьці паэтаў” завецца ня йнакш як Парнасос (з націскам на апошні склад), пар-насос, – “насосам” заўжды называлі добрага п’янюгу.

Ведама ж, нападпітку так і цягне на вершаспусканьне. Як тутака ні апарнасіцца або апегасіцца новым ліраэпічным творам, а ў выніку дыягназ – вершанетрыманьне.

Р. Барадулін: “Чалавек, які набраўся нахабнасьці назваць сябе паэтам, – вятрак, што думае, нібыта ён вецер трымае за бараду. Тым і жыве.”

Прызнаюся шчыра, кнігі Р. Барадуліна зусім нядаўна зьявіліся на маім стале. Прычынай таму некалькі сутыкненьняў зь ягонымі перакладамі. Яшчэ напачатку 90-х да мяне трапіў ягоны пераклад вядомай нямецкай калядкі “Stille Nacht” (мы з інстытуцкіх часоў захапляліся сьпевамі на розных мовах і шукалі адпаведных перакладаў на беларускую мову), але прасьпяваць гэты верш было немагчыма, ён ня клаўся на музыку. Другім разам ужо ўзімку 95-96 гг. рэжысэр Юры Гарулёў рабіў дакумэнтальную стужку “Дзеці кавалера Джамбатысты Піранэзі” пра рэстаўрацыйную майстэрню “Басталія”, у якой гучаў верш Івана Буніна “Новый храм” па-расейску. На загад рэжысэра Дзядзька Рыгор імгненна пераклаў гэты верш і начытаў яго ўголас. Зьдзівіла хуткасьць, цягне сказаць “лёгкасьць”, зь якой паэта ўзяўся зьдзейсьніць гэту замову. Але я й дагэтуль лічу немагчымым перакласьці рускую мову І. Буніна на беларускую (найцяжэйшай працай ёсьць перакладаньне з блізкіх моваў!).

На слыху была яшчэ й цьвялілка, у якой распавядалася, зь якім захапленьнем малады ліраэпік усхваляў магутную раку Дзьвіну, “адліваючую” вясёлкавымі колерамі ад нафтапрадуктаў Наваполацкага камбінату. Апупея новага жыцьця, апупеоз сацыялістычнага будаўніцтва!?.. Сюды ж і цалінны байкар-мэдаліст і пясьняр салігорскіх саляных адвалаў…

Зноў У. Караткевіч: “Не фігуруйся, Грышачка!” – “найвялікшаму беларускаму хунвэйбіну (гэтак і цягне памяняць месцамі літары ‘н’ і ‘й’) і маодзэдуністу Рыгору Барадуліну.”

Але ўсё-ж дзе мой Барадулін? Чым ёсьць сёньня для мяне Дзядзька Рыгор? У чым для мяне фэномэн ягонай творчасьці? Які ягоны жанр усё-ж і мой?

Вось ужо зь месяц мой малы сын Радзім бяз стомы далдоніць:

– Дуліна-барадуліна, дуліна-барадуліна… Тата, пакажы, як дуліна-барадуліна?

І я мушу паказваць…

Альбо:

– Бо б да неба вырас бо-о-о-об! Тата, пакажы, дзе боб?

Гэта я вельмі танна, усяго за нейкую тысячу зь нечым, у мэтадычнай кнігарні на Берута колькі тыдняў таму набыў кніжку “Як воўк калядаваў” і цяпер спрабую яе на маладых сыновых зубох.

Купіўся я ня столькі на таннасьць, колькі на прысьвячэньне: “казкі-пераказкі небылічкі для ўнучкі Дамінічкі”. Ужо пазьней я чытаю ў 4-м томе: “калі я пачаў пісаць вершы для маленькай сваёй Ілонкі…

Гэта ўжо зусім ня цягне на “нятленку”.

Спрабую, як з тае бульбы, павыкалупліваць казлоў ды абчысьціць ацяробчыну зь дзядзькавых “Узгадак”.

Адкуль такая ахвяраванасьць дачцы і ўнучцы?

Ну, канешне: “адзін сын у сям’і – бліньнічак, сьмятаньнічак”, але яшчэ й “бязбацькавіч”!

Гэтага проста нельга не заўважыць:

“І я рос мамнікам. У нас пра малога, які дужа гнаўся за маці, хвастом хадзіў за ёй, казалі – мамнік. Дужа хацеў вырасьці, каб не быць кату па пяту, сабаку па сраку.”

“І аднекуль, зь першага напаўсьвядомага ўспрыняцьця навакольля, плывуць гукі матчынага голасу.”

“Песьні, казкі, прыбабунькі – усяго гэтага найдаражэйшага скарбу мог я пачэрпнуць удосыць і ад мамы, і ад бабулі Маланьні Несьцераўны.”

“Словы матчыны з Вушаччыны.”

“Бо прыбабунькі ў мамы маёй былі на кожным кроку, на першым прыскоку.”

“З матчынай хаты яны (словы) пайшлі са мной, каб грэць, бадзёрыць, надзеіць мяне ў халоднай дарозе жыцьця.”

“Усё ад маці.”

“Ён жа заўсёды: “Куліна, мама…”

“Кулінчык.”

“Божа, Кулінін хлопец прыехаў, Кулінін малец!”

“Гэта ж мая мама, заходзячы ў хату зь лютага марозу, выгуквала, выхуквала: “Егіпет!”

“Прыязджаю дамоў. А мама пытаецца ў мяне, калі ўжо Броўка сышчыць прэмію.”

“Я нічога не заўважыў, а маме кінулася ў вочы: пацалаваў, выцягнуў насоўку і акуратна выцерся.”

“Заўсягды паўтарала мама, як трэба…”

Мама распавядала, як…”

Мама неяк тлумачыла мне, што…”

Мама вучыла…”

Мама любіла вясёла казаць…”

“А мама раіла мне, калі я дужа ўлягаў у акавітую: – Трэба табе, сынок, пітушку перавязаць…”

“А мне гучыць крывіцкае, маміна…”

“А мама кажа…”

“Некалі мама мая пыталася ў Ілонкі…”

“Я навастрыўся да мамы ў Вушачу.”

“Вясёла ехаць было да мамы, сумна ад’язджаць.”

“Адчуваньне непазьбежнага разьвітаньня з мамай – са сьветам неапуджанай радасьці й бесьперапыннай бясконцасьці:

Калі б мая матулька жыла,

Я ж бы ёй ножкі мыла.

І тую ваду піла… (сірочая песьня)”

“Мова тады родная, калі яна пачута ад маці, калі кожнае слова сагрэта сэрцам матчыным, калі кожны гук матчынай мовы з-пад матулінага сэрца.”

Мама перадала мне найвялікшы дар – мову нашую крывіцкую з вушацкай падсьветкай, з вушацкім прысмакам.”

“Калі запрашаў вушацкія словы на паперу, мне чуўся голас мамы Куліны.”

“Мова перадаецца разам з дыханьнем матчыным, разам са сьпевам і плачам, разам з усім укладам, ладам жыцьця.”

“Калі што-небудзь і зраблю, дык гэта дзякуючы роднай мове, матчынай песьні, дзякуючы той, ад каго з калыскі чуў непераўзыдзеныя па сваёй ранішняй чысьціні, да скону дарагія сэрцу напевы, – маме Акуліне Андрэеўне.”

“Самым чыстым зернем, самым адборным засталіся маміны словы. Зь іх хлеб для душы мае…”

“Да гэтага часу чую мамін голас.”

“Сьветлае памяці мамы Куліны.”

“Дзякуй табе, мама!”

”Евангельле ад мамы.”

“З усяе маёй негустой радні / Словы маміны / І засталіся жывымі.”

Мама – / Мая небадарная Біблія, / Якая мяне да жыцьця прыручала.”

“Жыве ўва мне / Кожнае слова маміна.”

“Затое колькі перамераў я дзявочых сукенак. Працаваў манекенам у маці.”

Да таго ж маміна смуглата, маміны цёмныя вочы (бацька быў сінявокі, русявы)”.

Не на ноч узгадваючы Зыгмунда Фройда, ён тут без работы б не застаўся, – “эдзіпаўская” любоў!

Выкажу крамольную думку: сапраўдным талентам, пацалаваным богам, валодала мама, сыночку-мамніку ж дасталіся толькі рэшткі гэтага таленту, да таго ж яшчэ й расцалаванага чортам. (“Потомки бывают умнее чем предки, / Но случаи эти сравнительно редки.” Р. Муха)

Мне знаёма такое стаўленьне да маці: мой бацька заўжды зьвяртаўся да сваіх вясковых бацькоў толькі на “вы”, яшчэ й у школе са мной разам вучыўся Віктар Бондар, і ён, і ягоны брат Васіль з бацькамі размаўляў такім жа чынам (яны родам зь вёскі Літва, што на Вузьдзеншчыне, як і вёска майго бацькі, Кухцічы).

      

Аўтографы Р. Барадуліна 2011 г.: “Вяльможнаму спадару Алесю Астравуху – шалом!”, “Алесю Астравуху –а грэйсн данк! (на ідыш “вялікі дзякуй”)”

Безумоўна, тутака ўвесь местачковец Барадулін, у сваёй маме, у сваім мястэчку, толькі гэтай сваёй малай радзімай ён і жывы (як, дарэчы, і багацькавіч Максім Гарэцкі непадзельны са сваёй маці Просяй, як і Марк Шагал непадзельны са сваім снулап’яным мястэчкам), жывы сваімі вушацкімі жыдамі, цыганамі ў роўнай ступені, як і сваёй каровай і сваім настаўнікам літаратуры на мыліцах, жывы сваім балотам і сваім лесам (“Мой лес – мой лёс.” Лес нейкім чынам трымае ўзровень грунтовых вод нашай паэзіі, паэзіі, чые карані глыбока народныя), жывы й сваімі словамі з гутарковай, побытнай, хатняй мовы, жывы й сваімі показкамі, цьвялілкамі, досьціпамі, папеўкамі, пацешкамі, прасьмішкамі, бязглузьдзіцамі, прыклёпамі, рагатушкамі, прыбабунькамі, пад’ялдычкамі, небылічкамі, казкамі-пераказкамі, хуткамоўкамі, прыказкамі, прымаўкамі, мянушкамі, заўвагамі, сподумкамі, узгадкамі…

Словы для яго жывейшыя, натуральнейшыя, чым жывыя істоты й сапраўдныя рэчы: скаромнае, гарэзьлівае, вострае, калючае, непрычасанае слова; нішто і нешта, праставатае і хітраватае, вясёлае й сумнаватае – адным словам “здубавецьця” (ятрылі сябе словам моцным, як пяршак).

Каб упэўніцца, дастаткова адных назоваў (далей можна й не чытаць!): Рунець, красаваць, налівацца (напівацца), Роднае – народнае, Згоду звада счубіць рада, Мех шэрых, мех белых, Бо б да неба вырас боб, Неслухаў бяда паслухмяніць, Хто сабраў сяброў? Мы зь дзедам, а бацька сьледам, На таку майго веку, Здубавецьця, Дуліна ад Барадуліна… Але й пачытаўшы тое ж: прошласьць і прышласьць Беларусі; трэба гэтак адпачываць, каб далёка было чуваць; рачок і ўхопіцца за стручок; аднаасобнікі, хутаранцы, а не калектыўныя засранцы; сакавітая ды іскрыстая, самавітая ды чыстая (мова); злосьці ня ходзяць у госьці; ягамосьці госьці – шчыруны весялосьці; голас, які стаўся мне родным і неабходным, спагадлівым і дарадлівым, дакорлівым і празорлівым; ды ў бронзе не забранзавеў…

Новасловы й ідыёмы робяцца натуральна, так, як робяць дзяцей: “Вёслакрылы. Вёснакрылы” (човен).

Паганскае стаўленьне да слова й да мовы.

Таму й пасуюць яму імёны дванаццаці братоў з паганскага Пантэону: Лапатун, Балбатун, Балабон, Балака, Болбат, Байкар, Гаварок, Дабара, Пустабрэх, Ілгун, Хлус, Манюка… альбо: Лясун, Вужака-Вушака, Піяка, Півак, Блазен, Брахун, Жартаўнік, Сьмяхун, Шабуня, Забаўнік, Штукар, Баламут.

Па-жыдоўску гэта завецца: Бадхэн (шут на вясельлі, дэкляматар, імправізатар), Маршалак.

Кеп, дурань, блазен – тры штукі разам.

Таму і натуральны ў процілегласьць штучнаму (польскае ‘sztuka’, ‘мастацтва’). За штуку й за штукі яшчэ зь дзяцінства расплочваўся то гузаком на лбе, то зламаным носам, то падломленай рабрыной…

Паганскі радавод не папсаваў нават дзед – рыжанін Андрэй Гальвіньш – мэханік па млынох, які ведаў шэсьць замежных моваў.

Таму й жанр мамэнтальны, але не манумэнтальны, які, пэўна, ужо самавызначыўся: пры-клёп, пры-бабунька, “пры-язычнінка”, “пры-паганька”-небылічка для ўнучкі Дамінічкі:

“Лапка кропу, пер’іна часныку, каліва бульбы, вочка парэчкі, вянок цыбулі, хвост морквы. Бульба ўжо як галубінае яечка. Бульба вырасла ў аглоблі.”

На маю думку, гэты верш у прозе сваёй паэтычнасьцю і сканцэнтраванасьцю культуры (таксама і ў першасным значэньні гэтага слова як ‘агракультура’) можа пацягацца зь любой “ліраэпічнай” (М. Арочка) Барадулінскай паэмай.

Дзякуй Табе, Дзядзька Рыгор, што не зламіўся, што праз усё жыцьцё не саромеўся заставацца “деревенщиной, вахлаком”!

Дзякуй, што Ты ня ўзьбіўся на шлях пабытовай юдафобіі, бо й ідыш для Цябе жывая мова (колькі перакладаў зь ідыш: Марк Шагал, Ізі Харык, Сара Каган, Гэнэх Швэдзік, Леў Талалай, Захар Барсук, Рува Рэйзін, Гірш Рэлес, Хаім Мальцінскі, Айзік Платнер…)!

Цягне сказаць Вашымі ж словамі, перанятымі ад Гіршы Бярозкіна:Банзай гезунт, Дзедзя Інька!, – і дадаць: iber hundert un cvancik! добрага здароўя на доўгія гады!”

І апошняе: “Вушацкія людзі надта ўжо любілі перакручваць казённа-напышлівыя словы, каб апусьціць іх з ідэалягічнага зааблочча.”

Выцягнуўшы Дзядзьку Рыгора за рогі з рэю “клясыкаў”, хочацца напрыканцы ўсё-ж схапіць “народнага піяку” за “хвост” і вярнуць назад, але ўжо ў новай якасьці. Некалі яшчэ ў інстытуце мы бавіліся мянушкамі, таксама й для “народных”: Ябук Локас, Кунка Япала, Міздрок Ябуля… ну й дадамо – Вугор Дзеўчалюб-Рагатулін-Бабаюрын-Балаболін-Балбатулін!

* * *

“І надзею маю, што ўнучцы маёй Дамінічцы перадасца яшчэ ад мамы маёй празь мяне адчуваньне мовы.”

І надзею маю, што й сыну майму Радзіму нешта перападзе ад дзедзі Інькі празь мяне, хіба якіх ваўкоў ці бабоў…

Нарэшце Радзіму надакучыла крэмзаць на сваёй паперы, ён лезе на мой стол:

– Тата, давай кропку, ну, давай! – і, сапучы, старанна выводзіць тлустую кропку . на маім аркушы.

Дзякуй Табе, Паэта, за самагіранічнае стаўленьне й да ўласных садухоў, якое йдзе вобак зь Віёнаўскім Я Франсуа – чему не рад… ды з Багдановічавым Ў краіне сьветлай, дзе я ўміраю…

“Як сьмерць рукой мяне кране

І сьвету белага не ўбачу.

Не стаўце толькі помнік мне,

Не стаўце помнік мне ў Вушачы.”

Для belisrael.info Аляксандар Астравух, г. Менск

***

13/02/2005

Ад рэд.: 12 год таму, пры жыцці Р. Барадуліна, праз недахоп месца ўдалося надрукаваць толькі дзясятую частку тэкста (гл. “Мы яшчэ тут!”, № 6, 2005 – “Барадуліну – 70!”). Аднак галоўнае, мабыць, што паэт застаўся тады задаволены.

Апублiкавана 21.02.2017  09:51