From Israel to Australia. About Jews and everything else / מישראל לאוסטרליה. על היהודים ועל כל דבר אחר / От Израиля до Австралии. О евреях и обо всем на свете / Ад Iзраiля да Аўстралii. Аб яўрэях i ўсiм на свеце / Від Ізраїлю до Австралії. Про євреїв і все на світі
The history, culture and heritage of Jews in Belarus across the ages
23-25 June 2020, Minsk
The Belarusian-Jewish Cultural Heritage Center and The Parkes Institute for the Study of Jewish/non-Jewish Relations are delighted to announce a major international conference on the history and culture of Jews in Belarus across the ages to be held in Minsk, 23-25 June 2020.
A specific conference on the history and cultural heritage of Belarusian Jews is overdue. Belarus is crucial to the scholarship on many aspects of Jewish Eastern-Europe history (including religious thought and life, the emergence of modern political parties or the creation of a modern literature). Building on the significant research published in the last decade on different aspects of the history of Belarusian Jews, we want to provide a platform to understand what is special about the history of Jews in Belarus.
The conference will bring together specialists from Eastern Europe and other parts of the world to discuss the latest findings on all aspects of the history, culture and heritage of Jews in Belarus. We particularly encourage contributions that will look at the interactions between Jews and Belarusians and at the emergence of a distinctive Belarusian-Jewish identity and culture.
Topics can include, but are not limited to:
Political, social and economic history (from early modern to contemporary period).
Ethnography and anthropology
Culture: literature, music, art, theatre, cinema and language
Family, gender, community life and education
Antisemitism and Holocaust
Heritage, archives and museum
We are particularly keen to welcome young researchers and PhD students and will embed ‘early career sections’ in each panel. We have a limited number of bursaries available for PhD and postgraduate students as well as early career researchers. If you would like to be considered, please state this as part of your proposal and send your CV (maximum 2 pages). We are also hoping to cover for accommodation and meals.
The working languages will be English and Russian. Paper proposals should include an abstract of no more than 250 words and a speaker biography of maximum 100 words.
Deadline to submit proposals: 1 February 2020. We will send notifications of acceptance/rejection by the end of February 2020.
Confirmed keynote speakers: Dr Inna Gerasimova; Professor Mikhail Krutikov.
Scientific committee: Mikhail Krutikov, Claire Le Foll, Elissa Bemporad, Shaul Stampfer, Maria Kaspina, Aleksandr Ivanov, Magdalena Waligórska.
Информационное письмо
Международная конференция
Историческое и культурное наследие евреев Беларуси сквозь века
23-25 июня 2020 года, Минск
Центр белорусско-еврейского культурного наследия (Беларусь) и Институт Паркса по изучению еврейских/нееврейских отношений (Саутгемптонский университет, Великобритания) рады объявить о проведении масштабной международной конференции, посвящённой истории и культуре евреев Беларуси в различные эпохи. Конференция пройдёт в Минске 23-25 июня 2020 года.
Необходимость конференции, посвящённой истории и культурному наследию белорусских евреев, очевидна. Беларусь играет определяющую роль в формировании многих аспектов истории восточноевропейского еврейства (в частности, белорусские евреи оказали большое влияние на религиозную мысль и религиозную жизнь, на возникновение современных политических партий, на создание современной литературы). Чтобы содействовать более глубокому пониманию особенностей еврейской истории Беларуси, мы хотим предоставить платформу для обсуждения уже опубликованных исследований и появления новых.
Цель конференции – объединение специалистов из Восточной Европы и других стран мира для обсуждения последних результатов исследований по всем аспектам истории и культуры евреев Беларуси. Нам особенно интересны статьи и доклады, рассматривающие взаимодействие между евреями и белорусами, анализирующие возникновение особой белорусско-еврейской идентичности и культуры.
Темы могут включать следующее (но не ограничиваются перечисленным):
– Политическая, социальная и экономическая история (с эпохи раннего модерна по настоящее время)
– Этнография и антропология
– Культура: литература, музыка, живопись, театр, кино и язык
– Семья, гендерная проблематика, общественная жизнь и образование
– Антисемитизм и Холокост
– Наследие, архивы и музеи
Мы будем особенно рады получить материалы от молодых исследователей и аспирантов, и с этой целью предусматриваем «молодёжные секции» в каждой из панелей. У нас есть некоторое количество стипендий для студентов докторантуры и аспирантов, а также для молодых исследователей. Если вы заинтересованы в рассмотрении вашей кандидатуры, укажите это в заявке и пришлите своё резюме (максимум 2 страницы). Мы также надеемся, что сумеем покрыть ваши расходы на проживание и питание.
Рабочие языки конференции – английский и русский. Заявки должны включать реферат объёмом не более 250 слов и биографию докладчика объёмом не более 100 слов.
Крайний срок подачи заявок: 1 февраля 2020 г. Подтверждения приёма/отказа будут отправлены до конца февраля 2020 г.
Основные докладчики: д-р Инна Герасимова; проф. Михаил Крутиков.
Научный комитет: Михаил Крутиков, Клер Ле Фоль, Элисса Бемпорад, Шауль Штампфер, Мария Каспина, Александр Иванов, Магдалена Валигорска.
* * *
Claire Le Foll & Maya Katznelson / На снимках: Клер Ле Фоль и Майя Кацнельсон, руководительницы, соответственно, института Паркса и центра белорусско-еврейского культурного наследия.
* * *
NB: Belisrael.info does not engage responsibility of any possible changes in the above-stated call for papers. Any questions? Please contact the organisers directly.
Примечание. Редакция belisrael.info не несёт ответственности за возможные отклонения от заявленного в информационном письме.Есть вопросы? Пожалуйста, задавайте их непосредственно организаторам.
Ці не галоўнае, чым хваліцца Саюз беларускіх яўрэйскіх абшчын у апошнія месяцы, – выстава «Эмі Уайнхаус. Сямейны партрэт», што праходзіць у мінскай галерэі Міхаіла Савіцкага з 15 чэрвеня (скончыцца 31.08.2019). Дазнаўшыся пра месца правядзення, я ўсміхнуўся: больш зацятага змагара з «буржуазнай мас-культурай», чым той Савіцкі (які да таго ж не палюбляў «яўрэйскі дух» – ну, можа, паглядзеўшы на бедную, дачасна памерлую брытанку, зрабіў бы выключэнне), і ўявіць сабе цяжка. Ды лёс і не такія досціпы ўчыняе.
Саарганізатар «Сямейнага партрэта» – «Цэнтр беларуска-яўрэйскай культурнай спадчыны», нядаўна створаны ў Мінску (заснавальніца – арт-куратар Мая Кацнельсон). Я не разумеў, пры чым беларуска-яўрэйская спадчына да творчасці Уайнхаус, ды архівісты падказалі: прадзед спявачкі, Біньямін Вайнгауз, сын Яўсея, жыў у Астрашыцкім Гарадку, адтуль у канцы ХІХ ст. эміграваў… Сям’я апынулася ў Брытаніі. Здаецца, ніхто з нашчадкаў да Беларусі дачынення больш не меў, але сама па сабе знаходка цікавая. Ці дастаткова яе, каб запісваць Эмі Джэйд Уайнхаус (1983–2011), шматразовую лаўрэатку прэміі «Грэмі», у «нашы», – рашайце самі.
Выставу разрэкламавалі тутэйшыя фастфудныя СМІ – тутбаі і сіцідогі. Я нават паслухаў колькі песень «віноўніцы ўрачыстасці» (амаль не зачапілі; у катэгорыі надрыўных англамоўных спеваў аддаю перавагу Ціне Цёрнер або Барбры Стрэйзанд) і пазнаёміўся з жыццяпісам праўнучкі беларускага яўрэя. Калі коратка – дзяўчына рабіла ўсё, каб НЕ адпавядаць ідэалу «ідышэ мэйдл» 120-цігадовай даўніны (у якім, прызнайма, было нямала слушнага). У пяшчотным узросце Эмі падсела на наркотыкі; спярша лёгкія, потым цяжэйшыя. Жлукціла спіртное, дыміла як паравоз, памяняла мноства… гм… партнёраў. Ладна б нейкая адна загана – а там была д’ябальская сумесь. У выніку пяюха проста знішчыла сябе на радасць таму цынічнаму сектару шоў-бізнэса і медыяў, які вымагае «мёртвых герояў».
Цяпер у цэнтры Мінска з падачы лонданскага яўрэйскага музея паказваюць генеалагічнае дрэва Э. Уайнхаус, некаторыя яе дакументы, рэчы. Па-мойму, усё гэта для найвялікшых фанатаў, і сумняюся, што тысячы іх у горадзе. Кошт квітка – 10 руб.; калі б мне заплацілі тую самую дзясятку, то наведаў бы.
У згаданым беларуска-яўрэйскім цэнтры ведаюць, што робяць (прынамсі, хочацца ў гэта верыць), і ўсё ж. Я не супраць выставак, прысвечаных брытанскай поп-зорцы яўрэйскага паходжання ды іншым цікавым асобам. Аднак ісці б такім імпрэзам на дзясятым месцы… Найперш паказаць бы аўдыторыі таленты, якія насамрэч mit lajb un lebn звязаныя з Беларуссю, хай сабе яны не супервядомыя за мяжой.
Першае імя, што прыходзіць у голаў, – Якаў (Янкель) Кругер, жывапісец і вандроўнік, які нязменна вяртаўся ў родны горад. Пагатоў сёлета ў Кругера (14.05.1869 – 19.03.1940), заснавальніка першай у Мінску мастацкай школы (1906), быў 150-гадовы юбілей. Мастак пахаваны на Вайсковых могілках.
Так, выдаваліся ў Мінску альбом-каталог з біяграфічным нарысам і рэпрадукцыямі работ Кругера, кнігаНадзеі Усавай (вышэй паказана вокладка), ды з 2000–2013 гг. шмат вады сцякло. Працы яго нячаста экспануюцца… Тое самае можна сказаць і пра карціны Натана Воранава, «другапланнага» мастака з Магілёва.
Калі верыць сайту «Саюза бел. яўр. абшчын», юбілей Кругера суполка ніяк не адзначыла.
Заслугоўваюць выстаў Міхл Рафальскі (1889–1937) – ідэолаг і першы кіраўнік Беларускага дзяржаўнага яўрэйскага тэатра, заслужаны кінадзеяч Майсей Бераў (1909–2003)… Апошні нарадзіўся ў снежні, так што 110-годдзе наперадзе, матайце на вус.
Што ў «галоўнага яўрэйскага саюза» своеасаблівы погляд на культурную спадчыну, ведаю даўно. А як з сучаснасцю і будучыняй? У красавіку 2017 г. я спадзяваўся на перамены да лепшага – пасля таго, як да стырна ў выніку канкурэнтных выбараў прыйшоў увішны бізнэсовец Уладзімір Чарніцкі… Надоечы ў арганізацыі змянілася і прэс-сакратарка; новай (Ангеліне Галкінай) – 20 год, яна студэнтка БДУ. І вось заснавальнік рэсурса, які вы зараз чытаеце, 26.07.2019 звярнуўся да яе:
Добры дзень, Ангеліна!
Будзьце ласкавы, адкажыце на пытанні, звязаныя з урочышчам Курапаты, пра якое не раз былі згадкі на нашым сайце.
Ці нясе Ваш Саюз адказнасць за помнік у Курапатах, пастаўлены ахвярам сталінізму ад імя беларускіх яўрэяў? (Выяву гэтага помніка можна бачыць, напрыклад, тут: https://belisrael.info/?p=9919)
Як вядома, у лістападзе 2018 г. у Курапатах быў узведзены “афіцыйны” помнік з надпісамі на чатырох мовах, у т. л. і на мове ідыш. Ці звярталіся стваральнікі гэтага помніка па дапамогу да Вашай арганізацыі?
З павагай,
Арон Шусцін,
галоўны рэдактар незалежнага ізраільскага сайта belisrael.info.
*
Неўзабаве з «афіцыйнага» адрасу быў атрыманы адказ: «Здравствуйте! У Вас не будет возможности отправить это же письмо на русском языке?» Крыху пазней – і сустрэчнае пытанне: «Могу ли я уточнить причину вашего обращения в Союз еврейских общин, чтобы понять суть вашего вопроса?».
А. Галкіна, інстаграмнае фота (2019)
Абодва сказы сведчаць, па-мойму, пра «жэстачайшы прафесіяналізм»… не столькі самой «лапулі» з крыжыкам, колькі тых, хто наняў яе. Так, сайт belisrael, у прынцыпе, можа пайсці насустрач і перафармуляваць запыт па-руску… Дапусцім, ад «Краязнаўчай газеты», што дыхае на ладан, ад «ЛіМ»а і «Нашага слова» яшчэ можна «адмахнуцца». Але як прэс-сакратар(-ка) без ведання абедзвюх дзяржаўных моў будзе сачыць за публікацыямі, пісаць прэс-рэлізы, дый паўнавартасна кантактаваць з такімі мастадонтамі тутэйшай прэсы, як «Звязда», «Настаўніцкая газета», «Наша Ніва», «Новы час»? І няўжо няздатнасць разумець пытанні белмоўных карэспандэнтаў тэле- і радыёпраграм (а іх нямала, найперш у культурніцкіх рэдакцыях) падвысіць аўтарытэт Саюза? ¯\_(ツ)_/¯
Або, напрыклад, 16.09.2018 ладзіўся чарговы «Дзень яўрэйскай культуры»… Афішку выдалі пераважна па-беларуску, хоць і з памылкамі:
Многія засумуюць, калі суполка зробіць крок назад, у бок «татальнага рускамоўя». Паводле перапісу 2009 г., блізу паловы ўсіх жыхароў (і амаль 10% яўрэяў) Беларусі ўважалі беларускую мову за родную, не хухры-мухры. Нават у Ізраілі зямляцтва кліча на «вечар беларускай песні і паэзіі» (15.08.2019, па папярэднім запісе).
Ну і наконт сустрэчных пытанняў… Адпачатку гэта было яўрэйскай «фішкай», якую перанялі кашчаніты і звычайныя сеціўныя тролі. Цяпер яе часцей выкарыстоўваюць чыноўнікі, каб «запусціць дурачку» або зусім ухіліцца ад адказу. Пытацца пра патаемнуюпрычыну, з якой СМІ/сайт задае пытанне, крыху мавэтон, але для «чарніцкага» Саюза, можа, і норма… З цікавасцю чакаю, як дыялог пойдзе далей: перарасце ў «такідатую дуэль»? 😉
Дзейныя ў ліпені 2019 г. паблікі «самай прадстаўнічай» яўрэйскай арганізацыі. «Выходзіць, у вас два мужы старшыні?» O_о
Начальнікі мяняюцца, а сутнасць суполкі – наўрад ці… Ну, або дужа марудна. Дарэчы, дама, якая намагалася здаць мяне ў міліцыю на «Яме» ў сакавіку 2006 г., дагэтуль гендырэктар(-ка) Саюза. Пераседзела двух старшыняў, Л. Левіна й Б. Герстэна, – малойца! От толькі яўрэяў у Беларусі ўсё меней 🙁
*
У мінскім супермаркеце набыў пакунак з семкамі, made in Тамбоўская вобласць:
Маркетолагі файна абыгралі вобраз, які асацыюецца з Тамбоўшчынай 😉 Як можна было б раскруціць тутэйшыя семкі? Адзін сталы чытач прапанаваў намаляваць на абгортцы крэсла з цвіком, назваўшы прадукт «А можа, так і трэба» 😉
Яшчэ больш упадабаў бы я афармленне з гіганцкай семкай у вышыванцы. І каб яе «твар» нечым нагадваў аблічча міністра замежных спраў, які стараецца апранаць замежных дыпламатаў у кашулі з беларускім арнаментам. Гэта ж весела – абрагочашся!
Чэрвень 2019 г., Мінск
Злева – Уладзімір Макей, справа – немка Андрэа Віктарын, прадстаўніца ЕС у РБ (2015–2019), якая не разабяшчала, што візы «ў Еўропу» звычайным грамадзянам Беларусі будзе прасцей атрымаць, што цана пытання знізіцца. Зараз яна вяртаецца на радзіму, і абяшчаць будуць іншыя. А вось пасол Ізраіля Іосіф Шагал (2012–2015), пры ўсіх закідонах, пакінуў нашу краіну, калі пагадненне пра «бязвіз» паміж Беларуссю і Ізраілем было падпісана (у лістападзе 2015 г. запрацавала).
Пакуль суд ды справа, паслухайце песенькуЗмітра Дзядзенкі, якая пачынаецца так: «Сёння кожная засранка чула: ў модзе вышыванка».
*
У мінулай серыі гаварылася пра стаўленне Івана Шамякіна да яўрэяў, пра фальш у яго дзённіках. І пахаванне пісьменніка ў 2004 г. адбылося не без фальшу – «для масавасці» да Дома афіцэраў нагналі школьнікаў…
Яшчэ адзін штрышок да біяграфіі Івана Пятровіча з мемуараў Валянціна Тараса: «Наконт 1987-га году… якраз тады разгарнулася шалёная з антысеміцкім прысмакам кампанія супраць творчасьці Марка Шагала: цкавалі супрацоўніцу рэдакцыі Беларускай Савецкай Энцыклапедыі Ірыну Шэлянкову, якая падрыхтавала для чарговага томуБСЭартыкулпраШагала,заштояезвольнілізпрацы.Маўляў,якгэтаты,славянка,маглаўчыніцьсіянісцкуюдыверсію?ЦягнуцьнастаронкіБСЭгэтагазацятагасіяніста,незразумелаганародумадэрніста?Штозтаго,штоённарадзіўсяўБеларусі?Ёнсамсябеадяеадарваў,калізьбегуэміграцыю,ідаўноўжонямаезнашайБацькаўшчынайнічогаагульнага.Іягонаегэтакзванаемастацтватаксама!..Сёньнядзівудаешся,штогэтыяінвектывыўадрасШэлянковайгучалізвуснаўтакіхпаважаныхасобаў,яктагачасныгалоўнырэдактарБСЭІ.ШамякініягонынамесьнікА.Петрашкевіч».
Зачапіўся вокам за нядаўні тэкст дачкі пісьменніка, доктаркі філалагічных навук, прафесаркі БДУ Таццяны Шамякінай. Бывае, што дзеці каюцца за нягожыя ўчынкі бацькоў, але тут іншы выпадак. Якая паранаідальнасць у мысленні, з якім шэрым (не блытаць з чорным) гумарком распавядаецца пра цкаванне Барыса Пастарнака!.. 🙁
На думку Т. Ш., у час барацьбы з «касмапалітызмам» «пострадавшие отделались легким испугом — “никого ведь из критиков-космополитов не расстреляли и в лагеря не сослали. Даже из Союза писателей никого не исключили” (Ст.Куняев)». Гэта горш, чым мацюкі на адрас вучня шчучынскага ліцэя з вуснаў дырэктара і сацыяльнага педагога (якіх усё-такі зволілі) – тут падман чытачоў, а значыць, і сваіх студэнтаў-філолагаў, тут поўная маральная дэградацыя. Пачытайце хаця б пра лёсы Ёгана Альтмана (1900–1955) і Рыгора Гукоўскага (1902–1950). Нават стары дзівун Куняеў згадаў выключэнне Альтмана з Саюза пісьменнікаў (Шамякіна абарвала куняеўскую цытату). Дый бацька Т. Ш. пісаў пра той час: «Не пасадзілі нікога, акрамя чалавек пяцярых яўрэйскіх пісьменнікаў у час барацьбы з касмапалітызмам…» (25.10.1990). Для кагосьці, вядома, гэтыя людзі – «ніхто»…
Сведчыць Зміцер Дзядзенка, які ў 1990-х вучыўся на філфаку: «Таццяна Шамякіна – яскравы прадукт свайго асяроддзя, “залатое дзіця” бээсэсэраўскай эліты. У мяне ад яе лекцый заставалася дваістае ўражанне: яна даволі шмат чытала, была эрудзіраванай, давала ў лекцыях тое, чаго не было тады ў падручніках, але “габрэйскі пункцік” перыядычна атручваў усё» (30.07.2019).
«Бі ў мінулым цяперашняе, і ў двайную сілу ўбярэцца тваё слова» (Мікалай Гогаль, 1844)
«Назіраючы за хворымі, ён [галоўны ўрач дома-інтэрната] заўважыў, што для большасці з іх “жартам” быў злосны і жорсткі здзек з бліжняга, са слабейшага – гэта выклікала ў іх неўтаймоўны смех. А ўласна гумару яны не разумелі і з бяскрыўднага анекдота маглі не зарагатаць, а накінуцца на расказчыка з кулакамі…» (Барыс Пятровіч, 2011)
«Людзі ва ўладзе занадта самазакаханыя і празмерна ўпіваюцца ўладай і грашыма. На жаль, інтэлігентныя і сумленныя людзі не жадаюць рабіцца палітыкамі…Я ж не магу дыктаваць іншым, што ім рабіць і як жыць. Мне застаецца верыць у свядомасць людзей, у тое, што яны, нарэшце, абразумяцца» (Джым Джармуш, ліпень 2019).
Вольф Рубінчык, г. Мінск
31.07.2019
wrubinchyk[at]gmail.com
Апублiкавана 31.07.2019 18:30
Наўздагон
“Пра пахаванне І.Шамякіна. Тое, што школьнікаў туды нагналі, было не самае прыкрае. Самае гідкае было, што для цырымоніі развітання нікога не пускалі ў Дом афіцэраў, пакуль не прывезлі школьнікаў. Невялічкая чарга, здаецца, хвілінаў 40 мерзла на вуліцы, пакуль тых школьнікаў не прывезлі, каб стварыць масавасць. Я тады акурат быў ад “Нашай Нівы” і натрапіў на Лявона Баршчэўскага, які прыйшоў развітацца з Шамякіным” (Зміцер Дзядзенка, 31.07.2019) Дадана 31 ліпеня ў 22:44
Водгук
«…калі б мне заплацілі тую самую дзясятку, то наведаў бы...» – цаню. Такое ці прыблізна такое, шолам-алейхемаўскае, я чуў у Капылі ад Рыгора Навумавіча Швеца (па-нашаму, па-рэдакцыйнаму – Гірш Нохумавіч), вясёлага чалавека, бацькі ці не шасцёх дзяцей («што гадок, то жыдок»). Варты цэлага апавядання.
У Саюзе пісьменнікаў БССР была цэлая кагорта бытавых антысемітаў. Пра іх хораша напісаў Алесь Асташонак, якога яны таксама былі занеслі ў жыды. Алесь, трохі наіўнаваты, пытаўся ў мяне: няўжо, каб ведаць замежныя мовы і быць начытаным, трэба быць яўрэем? Вось за веданне моваў і за начытанасць, і за тое, што піша не пра даярак і жнеяў, а пра Дуніна-Марцінкевіча і іншых, яго і былі залічылі ў жыды. Пра гэта ён, памятаю, сам пісаў, але дзе тое друкавалася – не ўспомню.