Category Archives: Материалы о жизни евреев других городов Беларуси

Зіновій Герт: «Дабро павінна быць ананімным»

  • 18-11-2016 Сяргей Шапран

Я ўдзячны лёсу за шматлікія знаёмствы і сустрэчы, сярод якіх многія, нягледзячы на вялікую адлегласць у часе, прыгадваюцца дасюль. Адны з такіх незабыўных сустрэчаў — з Зіновіем Яфімавічам Гертам.

zinovi_gerdt

Фота Сяргея Шапрана

Тым больш, што ўзгадаць вялікага акцёра — між іншым, ураджэнца Віцебскай губерні, — нагода ў гэтую восень надарылася нават падвойная: у верасні Зіновію Яфімавічу было б 100, у лістападзе — 20 гадоў з дня яго смерці…

Маё знаёмства з Гертам было даволі кароткім — я толькі пачынаў займацца журналістыкай, і адны з першых маіх інтэрв’ю былі якраз з Зіновіем Яфімавічам: упершыню мы гутарылі ў верасні 1991 года, калі ён быў на гастролях у Мінску, і двойчы потым у Маскве. Вядома, некаторыя гістарычныя рэаліі, якія тады былі агульнавядомыя, сёння патрабуюць удакладнення. Вось, напрыклад, Герт кажа пра 21 жніўня 1991 года, «калі мы перамаглі гэтых нягоднікаў»: гаворка ішла пра ГК ЧП, калі прэзідэнт СССР Міхаіл Гарбачоў быў незаконна адхілены ад улады, і ў краіне ледзь не здарыўся дзяржаўны пераварот…

Варта таксама сказаць, што Герт валодаў незвычайным пачуццём гумару. Таму калі, напрыклад, адказваючы на пытанне, як яму ўдаецца быць такім абаяльным, казаў: «Аба-аяльнаму? Ну, па-першае, я — высокі стройны бландын з блакітнымі вачыма. І я проста прыгожы. Фізічна прыгожы, разумееце? Гэта, вядома, не можа не прыцягнуць увагу дам. А, па-другое, я куру, я п’ю, я — усё! Увесь джэнтльменскі набор! І ўсе разумеюць: ён жыве няправільна. Значыць, у ім ёсць нешта цікавае», — не варта, вядома, прымаць гэта за чыстую манету: маўляў, Герт быў занадта высокай думкі пра сябе — усё гэта прамаўлялася з іроніяй у адносінах да самога сябе і без намёку на снабізм. Менавіта ў такім ракурсе і варта ўспрымаць адно з тых даўніх інтэрв’ю, у якім, па-мойму, шмат ад Герта. Ад таго Герта, з якім мне і пашчасціла быць знаёмым.

— …Як пачынаўся мой шлях у мастацтве? Па адукацыі я слесар-электрык. Скончыў Фабрычна-завадское вучылішча, у якім быў ТРАМ — Тэатр рабочай моладзі. Мяне паклікалі ў ТРАМ, і я прыняў гэтае запрашэнне. У якасці кіраўнікоў туды прыйшлі двое дарослых людзей: Аляксей Мікалаевіч Арбузаў і Валянцін Мікалаевіч Плучак. Потым ужо была тэатральная студыя, сумесна напісаная п’еса «Город на заре». І ўсё было выдатна, але пачалася вайна… Мы пайшлі на фронт. Мяне параніла, і пра тэатральную ніву трэба было забыцца. Гэта было вельмі сумна. Але аднойчы ў шпіталі я ўбачыў выступ лялечнага тэатра. Я падумаў: там ёсць шырма, а за ёй не відаць, як ходзяць акцёры. І пасля шпіталя я прыйшоў у лялечны тэатр да Абразцова. Тут я праслужыў трыццаць шэсць гадоў. У якасці канферансье выходзіў пяць тысяч разоў… М-да, гэта ашаламляльная лічба, з аднаго боку, а з іншага, магу запэўніць вас і публіку, што ніколі мне не было сумна іграць канферансье. Ніколі! Таму што кожны дзень знаходзілася нейкая новая рысачка, фразачка. Там была маса адсябяціны, свавольства, імправізацыі. Нешта замацоўвалася, штосьці сыходзіла ў сувязі з надзённасцю і з часам, які змяняўся…

— І ніколі не было сумна іграць?

— Не, гэтага я не магу сказаць. Заўсёды хацелася іграць! Гэта яшчэ ад таго, што ў мяне былі таксама кіно, радыё і тэлебачанне — я быў задзейнічаны досыць шчыльна. Я неяк вырваўся з-за шырмы. Але назаўжды шырму не пакідаў — гэта было святое! І кіназдымкі — заўсёды ў вольны ад спектакляў і рэпетыцый час. У тэатры ж і раўнавалі, і не адпускалі! Але я не займаўся справай, якая магла стаць аднастайнай. Да таго ж да кіно я ставіўся вельмі строга, таму што — магу вам сказаць гэта, бо цяпер надыходзіць час, калі трэба казаць праўду, але не заўсёды мы гэта рабілі раней, — ужо было імя, якое кожны дзень трэба падтрымліваць і апраўдваць. Апраўдваць нейкую прыхільнасць публікі, каб не засмучаць яе…

Калі я люблю чалавека, напрыклад, нейкага палітычнага дзеяча, мне бывае прыкра, калі ў яго здараюцца памылкі, прамашкі, але я яго апраўдваю, таму што я — неаб’ектыўны, небесстаронні чалавек. Аднак калі гэта доўжыцца і доўжыцца, я пачынаю яго разлюбліваць. І магу разлюбіць канчаткова! Я засмучаюся…

— Зіновій Яфімавіч, а як вы паставіліся да жнівеньскіх падзей, калі Міхаіл Гарбачоў ледзь не быў адхілены ад улады?

— Гэты няўдалы пераварот зноў надзвычай павярнуў мяне да Гарбачова, таму што ён апынуўся ў няшчасным становішчы, а ўсялякае няшчасце выклікае спачуванне. Тым не менш, я быў жудасна засмучаны тым, што яго першыя словы былі не «дзякуй хлопцы!», бо першыя яго словы павінны былі быць словамі падзякі! Падзякі людзям, якія паставілі сваё жыццё пад абсалютную пагрозу, і тым не менш усё-такі выручылі свайго прэзідэнта, як бы яны да яго ні ставіліся… Я не ўпэўнены, што Ельцын так ужо палюбіў Гарбачова пасля ўсяго таго, што той з ім зрабіў. Але Ельцын зразумеў: чалавек у няшчасці, і яго трэба ратаваць…

Ёсць простыя чалавечыя тлумачэнні кожнаму складанаму працэсу. І я — менавіта за такія тлумачэнні народу яшчэ і таму, што я — таксама народ, я — публіка. Я павінен ведаць праўду. Я павінен ведаць простыя рэчы. Дык вось, па-простаму я хацеў бы, каб Гарбачоў сказаў: «Дзякуй. Вы мяне выручылі. Я памыляўся. Я падабраў сабе вельмі дурную кампанію»…

Спадзяванняў жа на лепшае жыццё цяпер становіцца ўсё менш і менш. Культура стаіць на самым апошнім месцы! А гэта пагібельна для грамадства. Зараз такі час, што людзі маглі б змірыцца з адсутнасцю каўбасы, калі б былі закранутыя за жывое духоўным… Але трэба закрануць за жывое! А час ужо ўпушчаны. Гэтыя шэсць гадоў мы займаліся не тым…

— А вы таксама былі на барыкадах?

— Не, мяне не пусцілі. Я рваўся, але я не выстаяў бы там — у мяне ўжо і сэрца не тое, і ногі… Усё было жахліва — нібы жыццё канчаецца. І я думаў пра самагубства. Хоць я не маю на тое права: ад мяне залежыць даволі вялікая колькасць людзей. Не ў эканамічным сэнсе нават (хоць і гэта таксама прысутнічае), а ў душэўным.

— У жніўні гэтым разам абышлося, але што яшчэ чакае Расію?

— Сапраўды — «розумам Расію не зразумець», а з іншага боку, хопіць ужо — «таямнічая руская душа»! Глупства! Непарадак ва ўсім. Няма чалавека, якога нельга было б купіць. Няма!.. Хоць я ведаю нармальных рускіх людзей, якіх купіць проста немагчыма! Нічым! І няўжо Гарбачоў не разумеў, што перад ім Сахараў стаіць?! У якога было тры прэміі, і ён аддаў іх на будаўніцтва анкалагічнага цэнтра. Але Гарбачоў не мог зразумець гэта! Хоць сам, зарабіўшы велізарныя мільёны на выданні сваёй кніжкі, даў справаздачу перад народам: вось сюды пяцьдзясят мільёнаў, сюды і сюды. Да капейкі разлічыў, як ён усё аддаў! І выдатна, што раздаў свае мільёны. Але добра было б, калі б я даведаўся пра гэта вакольнымі шляхамі, са шпіёнскіх крыніц. Гэта было б у дзесяць разоў каштоўней! Таму што гэта зноў жа клопат пра сябе…

Аднойчы адзін мой былы калега распавёў, як ён падарыў беднай замежнай перакладчыцы, якая вельмі хацела патрапіць у Маскву, тысячу лей. Я яму сказаў: «Па-мойму, вы зрабілі выдатную рэч. Адзінае, што дрэнна — вы мне пра гэта распавялі». Дабро павінна быць ананімным. Чалавек павінен рабіць дабро гэтак жа, як есць, як спіць. Рабіць дабро — эгаістычнае пачуццё: табе добра ад таго, што ты камусьці зрабіў добра.

— Зіновій Яфімавіч, жыццё падаравала вам знаёмства са многімі выбітнымі людзьмі, прычым вядомасць — далёка не галоўнае. Мо распаведзяце пра кагосьці са сваіх блізкіх сяброў?

— У мяне ёсць такі сябар — Уладзімір Іванавіч Зянкоў. У Валодзі і яго жонкі Эмачкі проста прыроджаны кодэкс гонару, прыстойнасці! Які звычайна ў нас крытэрый? — я б з ім пайшоў у разведку! А я б з Валодзем не пайшоў, таму што ён будзе мала думаць пра справу, а больш пра тое, каб мне было зручна ў гэтай разведцы! Ён усе свае душэўныя высілкі выдаткуе на мяне. І гэта пры тым, што ад мяне ніякім чынам не залежыць! Вядома, ён можа на мяне разлічваць — я разаб’юся, але зраблю! Аднак Валодзя ж не папросіць. І я не папрашу, але ён прадугадае мае патрэбы… Вядома, у старасці трэба мець такіх абаронцаў. Гэта дзіўны аплот у маім жыцці! Выдатныя людзі без адзінай плямкі.

— Але за што мы цэнім сяброў?

— Я думаю, гэта карысталюбна. Вельмі добрыя людзі пакідаюць непрыемны асадак у тваёй душы — мо таму, што ты такім не можаш быць. Заўсёды перад табой прадмет бачнай недаступнасці! Дый прафесія ў мяне такая, што натуральнасць — самая цяжкадасягальная грань маіх паводзін.

— А шчасце, на вашу думку, у чым?

— А калі змяніць пытанне: ці шчаслівы я? — не. Хоць гэта, вядома, гучыць нахабна і какетліва, але чыстая праўда. Я глыбока нешчаслівы, таму што я адзін ведаю прорву паміж тым, кім я лічуся, і тым, што ёсць на самай справе. І гэта мяне грызе, з’ядае, не дае заснуць. Хоць нібыта хто яшчэ адбыўся, як ні я?! Усё ў мяне ёсць: званні — любыя, прыманне публікі — паўсюднае! Чаго я ірвуся? На што яшчэ скарджуся?.. На вуліцы людзі кланяюцца. Самыя галоўныя канфлікты ў чарзе па гарэлку: я стаю, а мне прапануюць прайсці без чаргі. Але я не магу гэтак паступіць!.. Так, бываюць учынкі, за якія я выдатна да сябе стаўлюся. Але так, каб сябе палюбіць, я не пацягну. Я не пацягну на ўсенародную любоў да мяне. Вось гэта і робіць мяне глыбока няшчасным. Я разумею сваю недасканаласць. Хоць, увогуле, я нічога благога спецыяльна не раблю… Біяграфія нармальная. Вялікі дом. Аўтамабіль. І дача з зімовым домам у трыццаці хвілінах язды. Усё ёсць, але не ў гэтым справа. Бо нават тое, што вы прыехалі за інтэрв’ю — яшчэ адно сведчанне знешняга майго дабрабыту. І пярэчыць гэтаму нялёгка… Я лічуся кімсьці такім цудоўным, хоць зусім не цудоўны ні на справе, ні ў жыцці…

Арыгiнал

Апублiкавана 18.11.2016  23:51

ЯЎРЭІ ШЧУЧЫНА

Мястэчка Шчучын, якое раней называлася Літоўскім (каб адрозніць ад Шчучына Мазавецкага), з 1919 г. – Лідскім, потым Шчучынaм каля Ліды, зараз Наваградскім, знаходзіцца за 6 км ад станцыі Ражанка чыгуначнай дарогі Маладзечна–Ваўкавыск і за 2,5 км ад шашы Ліда–Гародня. Раней у Шчучыне скрыжоўваліся два старажытныя гасцінцы: Вільня–Кракаў і Смаленск–Крулявец. Шчучын – вёска і двор, знаходзіліся на зямлі маёнтка Шчучын, вядомыя з XV ст. Касцёл рыма-каталіцкі пабудаваны ў 1436 г. У 1719 г. уладальнік Шчучына Юры Глябіцкі-Юзафовіч фундаваў тут піярскі калегіюм. У візіце шчучынскага касцёла ад 1783 г. пазначана, што драўляны касцёл Св. Юрыя таго часу, быў перададзены піярам і да яго ў 1719 г. была далучана парафія ранейшага касцёла ў Ятвеску. У 1742 г. Тарэса Сцыпіён з Глябіцкіх-Юзафовічаў, кашталянша смаленская з сынам Юзафам і нявесткай, фундавала канвент Сясцёр міласэрнасці, якія адкрылі тут шпіталь, што існаваў да 1865 г.

Шчучын першапачаткова быў вёскай і маёнткам, праз час, калі тут быў пабудаваны касцёл, стаў мястэчкам, а потым нават і горадам. У дэкрэце караля Жыгімонта ІІІ, выдадзеным на вальным сойме ў Варшаве 12 чэрвеня 1593 г. у справе па зыску інстыгатара (абвінаваўцы – Л.Л.) ВКЛ з Лімантамі аб давойнаўскай маёмасці напісана: «Шчучын з мястэчкам, якое яму належыць, у тым жа павеце (Лідскім) знаходзіцца».

Першы раз яўрэі ў Шчучыне ўзгадваюцца ў люстрацыі Шчучына ад 1613 г.: «Горад Шчучын. Згодна з рэгістрам Пана Гладавіцкага мае 57 дамоў. З мястэчка, з дамоў, з пляцаў, з агародаў, моргаў і з валок чыншу гатовага – коп 42. Арэнды з таго горада ад яўрэя – коп 80». Далей ідзе падлік шчучынскіх месцічаў, пачынаючы «ад броду» і пад пад нумарам 10 запісана: «Яўрэй, арандатар». Відавочна, гэта быў арандатар шчучынскай прапінацыі. У справах Шчучына 1665 г. знаходзіцца ўспамін пра яўрэйскі пляц, на якім, праўдападобна, стаяла карчма. З ліквідацыі 1766 г. даведваемся, што ў той час Шчучын быў ужо асяродкам малога яўрэйскага кагалу, які налічваў 401 чалавека яўрэйскай нацыянальнасці і па ўсіх справах падлягаў вярхоўнай уладзе гарадзенскага кагалу. Люстрацыя 1796 г. паказала наяўнасць у самім Шчучыне 58 мужчын-яўрэяў і 72 жанчыны-яўрэйкі – разам 130. Пасля некалькіх зменаў, статутам ад 19 снежня 1844 г., кагал тут быў ліквідаваны, і ўсе яўрэі падпарадкаваны магістрату горада Ліда. Пастановай губернскай управы ў Вільні ад 21 кастрычніка 1846 г. мястэчка Шчучын было залічана да ліку тых мястэчак, у якіх пакінута права вольнага пасялення для яўрэяў. Рэвізія 1847 г. зарэгістравала тут 327 яўрэяў. Для сувязі з магістратам Ліды шчучынская яўрэйская гміна мела дэлегатаў ці дэпутатаў, а прадстаўнік магістрата ў гміне зваўся «зборшчык» – зборшчык падаткаў. У 1875 г. яўрэйская супольнасць была аддзелена ад улады Лідскага магістрата і стала гарадскім кагалам Шчучына. На чале яго стаяў стараста, якога абіралі. Сярод абавязкаў старасты было вядзенне спісаў сямей, выданне асабістых дакументаў і г.д. Гарадская гміна ў Шчучыне ў 1897 г. налічвала 1204 мужчыны і 1198 жанчын. Каля паловы гэтых людзей не жыло ў мястэчку. У тым жа 1897 г. у Шчучыне зарэгістравана 1742 жыхары, з іх яўрэяў 1356, ці 77,84%. Кіравалі горадам тут з 1885 г. Антон Іляковіч, з 1889 г. Самуэль Ясіноўскі, з 1897 г. Казімір Жыжэмскі, з 1905 г., паўторна, Самуэль Ясіноўскі.

Сродкі для жыцця яўрэйскаму насельніцтву даваў, у асноўным, дробны лакальны гандаль і рамесніцтва.

Рынак у Шчучыне ўжо з паловы XVIII ст. збіраўся па нядзелях, але, зразумела, што рынкавыя дні існавалі ад пачатку мястэчка. Пра тыя нядзельныя кірмашы Ігнацы Лахніцкі пісаў у сваёй «Статыстыцы губерні Літоўска-Гарадзенскай 1817 г.». У 1895 г. нядзельныя кірмашы перанесены на чацвер. Абарот кожнага такога рынкавага дня ў 1868 г. не перавышаў 800 рублёў.

Спіс кірмашоў, змешчаны ў выдадзеным у Супраслі «Календары…» на 1722 год, падае ў Шчучыне Літоўскім два кірмашы: «на Св. Якуба і на Св. Міхала Рымскага». Інфармацыі пра абарот гэтых кірмашоў не маем. Тыя таргі і кірмашы па просьбе ўладальніка Шчучына Ігнацыя Сцыпіёна дэ Кампа кароль Аўгуст ІІІ пацвердзіў прывілеем ад 18 сакавіка 1761 г. Ігнацы Лахніцкі ў той жа «Статыстыцы…» апроч штонядзельнага кірмашу, успамінае таксама пра два дадатковых кірмашы 24 ліпеня і 29 кастрычніка – па два дні кожны. Міхал Балінскі (Starozytna Polska, III, 1848 r.) адзначае, што Шчучын Лідскі ёсць гандлёвым месцам. У апісанні Віленскай губерні Карэвы, у Шчучыне ў 1858 г. адбыліся два кірмашы: на Св. Марыю Магдалену – з 15 ліпеня па 15 жніўня і на Св. Сымона – з 16 кастрычніка да 16 лістапада, усе па нядзельных днях. На першы з тых кірмашоў прывезена тавараў на 2 200 рублёў і прададзена на 1 850 рублёў, на другі – прывезена на 2 200 рублёў і прададзена на 950 рублёў. «Географическо-статистический словарь Российской империи» П. Сямёнава (1886 г., ІІІ.) падаў у Шчучыне чатыры аднадзённыя кірмашы: 12 траўня, 15 ліпеня, 15 жніўня і 16 кастрычніка. Верагодна, гэтыя даты не былі выгоднымі для мясцовых жыхароў, бо хутка былі вернуты ранейшыя тэрміны шчучынскіх кірмашоў. У 1879 г. тут, як і ў ранейшыя часы, адбыліся два кірмашы ў нядзельныя дні паміж 12 ліпенем і 15 жніўнем і таксама паміж 15 кастрычнікам і 16 лістападам. Першапачаткова ў дзяржаўных дакументах тыя кірмашы было забаронена зваць па імёнах святых з рыма-каталіцкага календара – «Марыі Магдалены» і «Сымона Юды», аднак потым усё вярнулася да ранейшага. Тыя два кірмашы «Магдаленскі» і «Сымонаюдскі» адбыліся ў 1889 г. пад гэтымі назвамі, пра што сведчыць «Памятная книжка Виленской губернии на 1891 г.». На першы з гэтых кірмашоў было прывезена тавараў на 4 900 рублёў і прададзена на 2 830 рублёў, на другі прывезена на 5 300 рублёў і прададзена на 3 025 рублёў. У 1895 г. на кожным з кірмашоў (перанесеных на чацвер) прывозілася тавараў на 3000 рублёў і прадавалася на 2000 рублёў. У 1896 г. абодва кірмашы зноў адбыліся ў нядзелю, прычым на першы з іх было прывезена тавараў на 3500 рублёў і прададзена на 2 000 рублёў, а на другі – прывезена на 4000 рублёў і прададзена на 2500 рублёў. З 1900 г. кірмашы стала адбываліся ў чацвер. Галоўнымі артыкуламі гандлю былі коні, быдла, свінні, палатно і іншыя вырабы сельскай гаспадаркі.

У 1868 г. у Шчучын меў 938 жыхароў, у асноўным яўрэяў. З гэтай лічбы жыхароў, 636 душ сродкі для жыцця здабывалі гандлем, 51 сям’я (плюс-мінус 250 душ) – рамесніцтвам. У мястэчку меўся 121 дом, 24 крамы, 11 карчом і заезджых дамоў, 1 гарбарня і 1 вінакурня, 1 млын (утрымліваў яўрэй). У 1896 г. тут жыло 1648 месцічаў і 16 сялян, разам 1664. У мястэчку было 40 крам, 2 гарбарні і 1 млын.

Вялікі пажар 1896 г. знішчыў амаль што ўсё мястэчка.

Яўрэі Шчучына, як і яўрэі іншых мястэчак, мелі тут з даўніх часоў некалькі хэдараў для дзяцей, невялікую талмуд-тору, сінагогу (бэйс-мідрэш), уласнае кола дапамогі хворым (бікур-холім) і пахавальнае брацтва (хеўрэ-кадыша), якое ўтрымлівала могілкі. На чале рэлігійнага жыцця стаяў так званы рабін (няясна, чаму «так званы» – belisrael.info), якога абіралі. Каля 1900 г. тут была заснавана іешыва – рэлігійная школа вышэйшай ступені, колькасць вучняў іешывы дасягала 250 чалавек, за навучанне яны плацілі па 10 рублёў у год, таксама на яе ўтрыманне ішла дапамога яўрэйскай эміграцыі з Амерыкі. Існавала да 1915 г.

sam_1664

У шчучынскай сінагозе. Пачатак ХХ ст.

З дазволу губернскага камітэта па справах дробнага крэдыту з 30 чэрвеня 1908 г. у Шчучыне быў заснаваны пазыкава-ашчадны кааператыў па стандартным статуце, зацверджаным міністрам скарбу 14 верасня 1905 г. Узнос сябра складаў 10 рублёў, максімальная квота крэдыту – 150 рублёў. Кааператыў праіснаваў да 1915 г. і абслугоўваў дробную мясцовую яўрэйскую прамысловасць і гандаль.

Каля мястэчка Шчучын знаходзілася яўрэйская вёска Тур’я, якая калісьці, разам з фальваркамі Макееўцы, Доўклеўшчына, Заполле, Багушоўшчына і Дзеражна, уваходзіла ў склад маёнтка Пацаў Ражанка. Пасля эміграцыі генерала Людвіка Паца гэтая маёмасць у 1832 г. была секвестравана і потым сканфіскавана. У 1840-х гг. з зямлі фальварка Тур’я выдзелілі 16 дзялак (разам 192 дзесяціны ворнай зямлі і 32 дзесяціны лугоў); яны былі перададзены яўрэям, якія пажадалі стаць сялянамі. З 1 студзеня 1848 г. гэтыя дзялкі расійскі урад перадаў 26 яўрэям. У 1865 г. частка гэтай зямлі перададзена асаднікам з Расіі, якія стварылі новую вёску Туроўку. У 1907 г. яўрэйская вёска складалася з 4 першапачаткова нададзеных дзялак, на якіх гаспадарыла 11 яўрэйскіх сем’яў (агулам 57 чалавек). (вось што пра гэта піша кніга «Памяць. Шчучынскі раён» 2001 г.: «У 1861 г. Тур’я – казённы маёнтак Шчучынскай воласці Лідскага павета. У 1865 г. аднайменныя фальварак, засценак і сельскагаспадарчая калонія налічвалі 26 рэвізскіх душ. У 1893 г. – 59 жыхароў, 71 дзесяціна зямлі; у яўрэйскай калоніі – 79 жыхароў, 103 дзесяціны зямлі». – belisrael.info). Вёска мела (…) 2 коней і 14 галоў быдла.

Міхал Шымялевіч

Пераклад з польскай Леаніда Лаўрэша паводле: Szymielewicz Michal. Zydzi w Szczuczynie Nowogrodzkim // Ziemia Lidzka № 1, 1938. S. 13-14. Крыніца: газета «Наша слова» (Ліда), 19.10.2016.

З успамінаў Я. Мазавецкага, былога вязня яўрэйскага гета ў г. Шчучыне

У чэрвені 1941 г. у Шчучыне пражывала 5000 чалавек, з якіх 3000 – яўрэі. Першае падраздзяленне нямецкай арміі ўвайшло ў Шчучын у чэрвені 1941 г., на чацвёрты дзень пасля ўварвання Германіі на тэрыторыю Савецкага Саюза. Немцы прыйшлі з боку мястэчка Ражанка, дзе знішчылі 80 яўрэяў, абвінаваціўшы іх ва ўзброеным супраціўленні. У Шчучыне абмежаваліся тым, што затрымалі некалькі дзясяткаў яўрэяў, але праз тры дні іх вызвалілі. Нацысты сфарміравалі мясцовыя савет і паліцыю з польскага насельніцтва: браты Коцат, стрыечныя браты Новік, Іжэўскі і Навумчык, Пілецкі і іншыя. На працягу ўсяго перыяду акупацыі яны старанна служылі фашыстам.

У пачатку ліпеня 1941 г. гітлераўцы сфарміравалі юдэнрат (яўрэйскі савет) у наступным складзе: Парэцкі, Мойша Ілутовіч, Левін, Леў Ліцкі, Іосіф Лістоўскі, Зосл Левіт, Цві Маршынскі. У састаў яўрэйскай паліцыі ўвайшлі Рафаэль Фрышман (начальнік), Алтэр Ратман, Сімха Маршынскі і Арон Камянецкі.

На гэтыя органы была ўскладзена адказнасць за хуткае і дакладнае забеспячэнне ўсіх патрэбнасцяў немцаў: у грошах, харчаванні, адзенні. Кожная жанчына і мужчына павінны былі дармова працаваць на карысць фашыстаў. Яўрэям забаранялася знаходзіцца на вуліцы ў неўстаноўленыя гадзіны, яны павінны былі нашываць на адзенне жоўтыя латы, забаранялася таксама ўступаць у кантакты з неяўрэйскім насельніцтвам. Аднак, нягледзячы на забарону, кантакты ўстанаўліваліся, яўрэі абменьвалі адзенне і каштоўныя рэчы на хлеб.

У сярэдзіне жніўня 1941 г. гітлераўцы адабралі 40 яўрэяў, якія працавалі недалёка ад «палаца», расстралялі іх у лесе і там жа закапалі. Затым быў адданы загад мясцовай паліцыі сабраць усю яўрэйскую інтэлігенцыю разам з іх сем’ямі – усяго 50 чалавек. Іх прывялі да в. Тапілішкі і расстралялі ў лесе.

На працягу чатырох першых месяцаў 1942 г. фашысты ўзмацнілі эканамічны і псіхалагічны націск, каб падавіць волю і ўсе чалавечыя пачуцці.

Гітлераўцы разам з паліцаямі дзень за днём прыходзілі ў юдэнрат з патрабаваннямі забяспечыцць рабочую сілу і прэтэнзіямі на маёмасць. Неабходна адзначыць, што сярод яўрэяў агульнапрызнанай была думка: юдэнрат рабіў усё магчымае, каб аблегчыць долю яўрэяў і дапамагчы ім: арганізоўваў медыцынскае абслугоўванне, забяспечваў хворых гарачым супам, стварыў грамадскую кухню для тых, хто жыў у нястачы.

Немцы ўрываліся ў гета, выяўлялі мнагадзетныя сем’і і расстрэльвалі бацькоў разам з дзецьмі. Так была забіта сям’я Сары Рабавай. У адну з субот было расстраляна 20 чалавек, сярод якіх былі Бецалель Купельман, Фейгл Мекель і Давід Злачоўскі.

Апошні расстрэл адбыўся ў суботу 9 мая 1942 г. За два дні да гэтага юдэнрату быў аддадзены загад забараніць яўрэям пакідаць гета і прымусіць іх здаць каштоўныя рэчы і грошы. Раніцай у суботу 9 мая ўлады паведамілі аб зборы насельніцтва гета на плошчы каля сінагогі. Калі ўсе сабраліся, да месца збора прыбылі штабслетэр Вандзіш і паляк Васюкевіч, з акруговага камісарыята Ліды, начальнік мясцовай паліцыі Коцат, глава мясцовага савета Іжэўскі і група немцаў з СД. Калі рады сабраўшыхся самкнуліся (а яны ішлі ў адпаведнасці з указаннем раздзяліўшыся на сем’і), Коцат заявіў, што мэта акцыі – адабраць 500 працаздольных і тых, хто валодае рамяством, каб даставіць іх у Ліду. Вайндзіш выбраў 500 чалавек, іх завялі на рыначную плошчу і загадалі легчы на зямлю тварам уніз. Астатнім была дадзена каманда рухацца па накірунку да новых могілкаў, дзе ўжо былі выкапаны ямы. Там яўрэяў чакалі латышы і літоўцы, якія раней праводзілі падобныя акцыі ў другіх мястэчках і аколіцах Ліды. Людзям, прыведзеным да ямаў, загадалі распрануцца, адкласці адзенне ўбок, а затым спусціцца ў ямы. Забойцы стралялі па людзях з вінтовак, закідвалі ямы гранатамі, засыпалі трупы слоем хлору, а затым рыхтавалі да расстрэлу наступную партыю.

Пасля гэтага Вайндзіш прыбыў на рыначную плошчу, дзе прымушаны былі ляжаць тварам уніз 500 чалавек, і паведамў, што яўрэі Ліды ўкралі ў немцаў зброю, за што ўсё яўрэйскае насельніцтва акругі будзе расстраляна. Ім жа будзе даравана жыццё, калі яны будуць добра працаваць і весці сябе належным чынам.

На другі дзень нацысты загадалі яўрэям зняць целы павешаных, якія знаходзіліся ўздоўж усёй дарогі і пахаваць іх каля магілы, у якой гітлераўцы расстралялі 2060 яўрэяў Шчучына. 500 яўрэяў, застаўшыхся ў жывых, вярнуліся ў гета. 17 верасня 1943 г. іх пагрузілі ў закрытыя вагоны цягніка і адправілі ў лагер смерці. Па дарозе толькі некалькім маладым людзям удалося ўцячы.

З 2500 яўрэяў Шчучына і яго аколіц у жывых засталіся толькі 13 чалавек. Усе яны, у тым ліку Моўша Шнайцэр, Мелех Вітоўскі, Эліэзер Цві, Іешута Царнік, Яша Мазовій (Мазавецкі), знаходзіліся ў баявых часцях партызан. Лідскі Мір’ям і Ірхміель, Камянецкі Арон і Мордэхай загінулі пад час баёў партызан з фашыстамі.

Крыніца: «Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Шчучынскага раёна». Мінск: БелЭН, 2001.

 

НЕКАЛЬКІ ЗДЫМКАЎ

sam_1690 sam_1691

sam_1692

Помнік на месцы забойства тысяч яўрэяў ля аэрадрома (недалёка ад вул. Кірава і Акадэмічнай). Як напісана тут, ён устаноўлены ў 1965 г., абноўлены ў 2001 г. Фота В. Рубінчыка, 31.10.2016.

sam_1694

Тое самае – від здаля. Справа, за калючым дротам, – не канцлагер, дзякуй Б-гу, а тэрыторыя новай сонечнай электрастанцыі.

sam_1708

Закінутыя яўрэйскія могілкі ў Шчучыне (раён вул. Акадэмічнай). Чамусьці тут яны толькі згадваюцца, а здымкаў няма. Могілкі займаюць адносна невялікую плошчу (мяркую, менш за гектар), многія камяні даўно ўпалі і ўраслі ў зямлю, аднак некалькі помнікаў яшчэ можна ўбачыць. Дзе-нідзе нават чытаюцца надпісы…

sam_1707 sam_1706

sam_1704 sam_1705

Фота В. Рубінчыка, 02.11.2016.

Апублiкавана 10.11.2016  19:37

Хасиды. Здесь они жили…

Путешествуя по Беларуси, Владимир Короткевич записал: «Милый городок Столин, который был некогда столицей наиболее почитаемого хасидами цадика, а теперь – столица района». Московский исследователь Полесья Юрий Лабынцев отмечает, что «Столинские цадики были едва ли не самыми главными… Жили они в большом деревянном доме-дворце, который не сохранился. Бывшая синагога, построенная из кирпича в 1792 году, подвергалась значительным переделкам. Это прямоугольное в плане здание по своим контурам несколько тяготеет к сооружениям эпохи позднего барокко».

В каждой мировой религии существуют различные течения, ортодоксальные настроения, секты. Хасидизм как раз и есть одно из крупных религиозных движений в иудаизме.

«Пусть человек постоянно пребывает в радостном расположении духа, думает и верует, что в Боге источник всех благ и страданий, что во всяком предмете есть частица Божественной жизненной силы. Творцу надо служить не печалью, но радостью…» Эти слова были произнесены устами раввина из Межирича Баал Шем Това около трехсот лет тому назад среди несчастий, выпавших соплеменникам на их пути изгнания. Народ Авраама, казалось бы, обретший в ХV – XVI веках покой в Великом княжестве Литовском, Речи Посполитой, в XVIII столетии после жестоких войн и казацких набегов оказался здесь на грани выживания. Особенно страдали евреи южных, западных пределов государства. Учение благочестия Баал Шем Това внесло в сердца людей Торы радость бытия. Со временем и пригород Пинска Каролин (по-еврейски – Карлин, территория восточней современной улицы Советской), и местечко Столин стали влиятельным центром хасидизма, существование которого прервалось уничтожением еврейского населения фашистскими захватчиками в годы Великой Отечественной войны.

Но возвратимся в более отдаленное прошлое.

…У хасидизма уже было много последователей на Волыни, в Подолии, Галиции и Польше, но в Литве и Белоруссии поначалу о нем почти ничего не знали. Во второй половине XVIII века новое учение в Каролине стал проповедовать Аарон Перлов (род. в 1736 г.), прозванный Великим. Этот раввин занимал видное место в хасидской традиции, придерживаясь господствующего среди учеников Баал Шем Това мистического течения, положившего в основание культа мистический экстаз и энтузиазм (В. Лавский). Он говорил: «Всё можно у меня отобрать – кроме Бога, живущего в душе моей».

Аарон Великий скончался молодым, как утверждают, «сгорел от внутреннего Божественного огня» (Ф. Кандель). Его сын Ошер утвердил хасидизм в Столине и долгое время жил в городе над Горынью, однако вернулся в Пинск, где и умер.

Каролинские и столинские хасиды действовали как единая организация. Она так и называется до сих пор «Карлин-Столин». Хотя не всегда духовные лидеры постоянно находились в Столине, отдавая предпочтение Пинску.

Первенство строго передавалось по мужской линии фамилии. Ошера сменил сын Аарон. Чтобы не путать с Великим, его дедушкой, говорили: Аарон Второй. (По некоторым сведениям, столинская община «начала свое существование с того момента, когда Аарон, сын Ошера, жившего в Карлине, преследуемый недоброжелателями, в 1767 году переселился в Столин»). Наследник Аарона Второго имел имя Ошер или Ошер младший. Ему пришлось пережить отца только на один год. Хасидское предание говорит, что он остановил страшную эпидемию на Украине, как бы принеся себя в жертву. Ошер выехал в зараженную местность, где умирало много евреев, страстно молился, прося искупить своей смертью ниспосланную свыше беду. После этой кончины болезнь отступила. Когда осмотрели дорожные вещи раввина, в поклаже оказался только один погребальный саван.

Пятое поколение Перловых представлял Исроил. Он-то, не в пример предшественникам, чаще всего находился в Столине, оставил здесь жить детей Ошера и Моше.

В годы последующего лихолетья погибли или умерли пятеро сыновей раввина Исроила. Община могла возобновить существование только за рубежом, где проживали выходцы с Полесья, где не было религиозных притеснений. Этой работой занялся младший сын Исроила Йохонон (ум. в 1956 г.), признавший своим последователем внука ныне здравствующего раввина Боруха Меира Якова.

Община «Карлин-Столин» представлена практически во всем еврейском мире. Имеет синагоги, школы, ведет большую религиозно-просветительскую деятельность. Но вернуться на землю цадиков – руководителей паствы, праведников – «каролинцам» выпало относительно недавно. Возродить, казалось бы, навсегда утраченные традиции иудаизма и хасидизма на Полесье взялся с 1992 года молодой раввин Йохонон Берман. Американец по месту рождения, подвижник по духу, он своими родословными корнями связан с Беларусью, Украиной и Прибалтикой. Так, в Воложине его далекий предок возглавлял известную еврейскую школу. Незадолго до приезда к нам Йохонон служил в синагогах на Украине, покуда не был призван своим главным раввином Борухом восстановить общину в городе над Пиной. Дело пошло на лад. Появилась хоть и небольшая, но сплоченная религиозная организация. Удалось вернуть и обустроить синагогу Перловых.

В Столине же религиозную еврейскую жизнь еще предстоит воссоздать. И будет очень стыдно, если к тому времени исчезнут надгробия последнего иудейского кладбища, рухнут обветшавшие стены сохранившейся постройки синагоги – уникального для Беларуси памятника архитектуры XVIII столетия. Его состояние просто позорит город.

Скоро наступит иудейская Пасха, и раввин проведет праздничный ужин. «Рабами были мы фараону в Египте», – начнет он свой ответ на просьбу ребенка рассказать об исходе евреев. Тысячелетняя история народа, ставшего первым молиться единому Богу, словно оживет в этот вечер в неспешном повествовании учителя. Без малого пять веков из них принадлежит и прошлому края полей и лесов. Половина этих лет непременно была связана с летописью хасидского движения.

Вячеслав ИЛЬЕНКОВ

Последователей хасидизма отличает большая религиозность. Раввины славились не только глубоким знанием Закона иудейского, каббалы, но и блистательной мудростью. Вот несколько примеров.

* * *

Баал Шем Тов как-то сказал: «Забвение – это, по существу, изгнание, а память о пройденном пути – избавление».

* * *

Про Аарона из Карлина рассказывали, что однажды ночью постучался его друг, которого он не видел несколько лет. «Кто там?» – спросил рабби Аарон. «Я», – ответил друг, полагая, что его тут же узнают. «Один Бог имеет право говорить «Я», – ответил на это рабби Аарон. – Земля слишком мала, чтобы вместить два «я»».

* * *

Существует много преданий о пребывании рабби Шнеура Залмана в Петропавловской крепости. Рассказывают, что однажды к нему в камеру зашел комендант крепости и спросил: «Как следует понимать, что Бог говорит Адаму: «Где ты?» Ведь Бог вездесущ – разве Он не знает, где в этот момент находится Адам?» Рабби ответил на это так: «В любой момент Всевышний взывает к человеку: «Где ты? Чего ты достиг за свою жизнь? Как далеко ты продвинулся в своем мире? Бог спрашивает человека: «Ты прожил сорок шесть лет, – так где же ты находишься теперь?..» Услышав, что рабби назвал его возраст, комендант крепости положил ему руку на плечо и воскликнул: «Браво!» Но сердце его затрепетало.

(газета «Вечерний Столин», весна 2000 г.)

* * *

От belisrael.info: Увы, 16 с половиной лет, прошедшие с момента выхода статьи известного пинского краеведа В. Ильенкова, не принесли столинским евреям возрождения. В начале 2000-х делались попытки воссоздать общину, было зарегистрировано общество «Мост» во главе с энергичным Михаилом Чернявским. Он занимался бизнесом, записал диск с песнями на идише в своем исполнении…

vokladka2-1

Делались попытки организовать реставрацию синагоги – евреи переводили деньги на счет в райисполкоме. Ничего не вышло. М. Чернявский уехал за границу, общество «Мост» фактически распалось, Большая синагога выглядит сейчас примерно так, как здесь. Или здесь (фото прислано Р. Циперштейном из Пинска):

synag_stolin1

Отчасти утешает, что «в настоящее время поездка в Столин включена в большинство туристических программ, нацеленных не только на обычный отдых в Беларуси, но и таких как «Экотуризм в Беларуси», «Отдых выходного дня в Беларуси» (или «Отдых в Беларуси на выходные»), «Активный отдых в Белоруссии», «Детский отдых в Белоруссии» и во многие другие». Здесь одна из наших корреспонденток М. Коженевская (в соавторстве с Т. Вершицкой) рассказала о евреях Столина в контексте общебелорусской истории. А здесь материал «Беларусь глазами новозеландца: Столин» с любопытной подборкой фотографий и комментарием: «Да, в Столине евреев совсем мало осталось, но каждый год летом стекается большое количество наследников столинских евреев. В этом году [2013], мама рассказывала, их было около 400 человек!! Они молились рядом с синагогой…»

***

От редактора. На иврите, как правило, говорят Бааль Шем Тов, и имя Йохонон, как Йоханан

Опубликовано 2.10.2016 17:26

Еврейской общине Пинска 510 лет

Заметка У Пінску адзначаюць 510-годдзе заснавання габрэйскай грамады

                                                                * * *

О 1-м Президенте Израиля (17.2.1949 – 9.11.1952) Хаиме Вейцмане (27.11. 1874 – 9.11.1952),

родившемся в селении Мотоль (Мотыли) около Пинска в Российской империи, ныне

Республика Беларусь.

***

Успомнім, як адзначалі ў Пінску 500-годдзе яўрэйскай абшчыны 10 год таму (паводле матэрыялаў газеты «Карлин»):

1 (7) 2 (6) 3 (5)

Некаторыя віншаванкі

4 (4)

«Из рыбалки сделали торжество», або 500 юбілейных рыб 😉

5 (4)

Дні яўрэйскай кухні ў цэнтры Пінска

6 (4) 7 (5)

«Уімблдон» на фоне Піны

8 (2)

Імпрэза ў Палескім драмтэатры – ужо ў 2007 г. (11 лютага)

9 (1)

Канверт са спецгашэннем

10 (1)

Cкахаграфічныя задачы, якія В. Рубінчык у 2006 г. прысвяціў пінскім яўрэям (публікацыя ў бюлетэні «Мы яшчэ тут!», № 20). «П» – мат за 2 хады, «Я» – кааператыўны мат за 2 хады. Рашаюцца так: «П»: 1.Фg8. «Я» (2 рашэнні): 1.Kf8 gfФ 2.Kpg6 Фf7X i 1.Фg6 g8Ф 2.Фe8 Ф:h7X.

Апублiкавана 20.08.2016 12:26

Кровавые земли

Лев Симкин, профессор в Российская Государственная Академия Интеллектуальной Собственности, 29 июля 2016  13:54

По пути в Ляды. Проехали Катынь и Козьи горы, где в 1940 году расстреляли 20 тысяч польских офицеров. Остановились на границе с Белоруссией. На памятнике, поставленном в 1912 году в честь Отечественной войны 1812 года, остались следы пуль или осколков времён Великой Отечественной. Рядом противотанковый ров, где в 1941 году полегли красноармейцы, а в 1942 году ставший могилой двух тысяч ляднянских евреев. А ведь ещё была Первая мировая, где воевал мой дед, а брат бабушки погиб.

Лев_Симкин1_Ляды_Кровавыеземли Лев_Симкин2_Ляды_Кровавыеземли Лев_Симкин3_Ляды_Кровавыеземли

29 июля 19:22

Кровавые земли – 2

Здесь птицы не поют, деревья… Нет, березы, посаженные полвека назад, растут. Но, представьте, не растёт трава. За оградой растёт, а здесь – нет.

Возведённый на народные деньги в 1966 году памятник стоит на месте расстрела более двух тысяч евреев из Лядов (и в их числе 11 моих родственников, трое из которых в 1942 году были детьми).

Лев_Симкин4_Ляды_Кровавыеземли Лев_Симкин5_Ляды_Кровавыеземли Лев_Симкин6_Ляды_Кровавыеземли Лев_Симкин7_Ляды_Кровавыеземли

Из комм. в Фб:

Alexander Grodskij о евреях никакого упоминания

Лев Симкин Ну разумеется. Это эвфемизм.

Trubetskoy Andrey Открою секрет: мы познакомились со Львом Семёновичем после передачи на эхо москвы, где он рассказывал о местечке Ляды. По зловещей иронии судьбы все мои родственники, кроме деда и его брата, погибли здесь же. Вечная память жертвам нацизмам. К убийству стариков и детей приложили руку не только немцы, но и россияне, полицаи. Не будем забыть, что зло не имеет национальности.

Ольга Буторина Очень правильно, что вы приехали и написали об этом месте. Память живет в умах и сердцах людей. Страшную правду надо сохранять, а не отмахиваться, как кому то хочется. Низкий поклон всем, кто остался в этом месте.

Tatyana T. Jishiashvili Еще одна печальная точка на карте. Еще одна душевная боль.

***

29 июля 21:48

С 1772 года местечко Ляды – в составе Российской империи. В то время там жил Старый ребе – основатель хасидского движения Хабад – Шнеур-Залман. В 1812 году он призвал хасидов поддержать русского царя, хотя и признавал, что “если победит Бонапарт, положение евреев улучшится”.

Сейчас тут никаких следов евреев, за исключением нескольких фото в школьном музее. На них есть и те, кто остались там навсегда. В июле 41-го Ляды заняли части вермахта, вскоре значительную часть мужчин расстреляли, а стариков, женщин и детей (многие приехали к бабушкам на каникулы) загнали в гетто, закончилось все 2 апреля 42-го.

Не осталось даже кладбищ (их было два), ничего. Отец показал место, где стоял их дом.

Лев_Симкин8_Ляды_Кровавыеземли Лев_Симкин9_Ляды_Кровавыеземли Лев_Симкин10_Ляды_Кровавыеземли Лев_Симкин11_Ляды_Кровавыеземли Лев_Симкин12_Ляды_Кровавыеземли Лев_Симкин13_Ляды_Кровавыеземли Лев_Симкин14_Ляды_Кровавыеземли

Irina Kissel Мой дедушка из Бывалек , а бабушка из Лоева, а другие родственники из Речицы. И тоже никого и ничего не осталось. Только природа таже. Можно представить, что они это все видели. А Ляды это какая обоасть ?

***

30 июля 10:20

Товарищ Соня 

Ещё один уроженец местечка Ляды – Михаил Семенович Лазуркин известен тем, что в 37-м году, будучи ректором ЛГУ, восстановил на истфаке освобождённого из лагеря Льва Гумилева. Вскоре он сам был арестован и застрелен во время допроса.

Тогда же была арестована его жена Дора (партийная кличка товарищ Соня). Но её звёздный час наступил в 1961 году. Вот выдержка из её выступления на 22 съезде КПСС:

“Вчера я советовалась с Ильичем, будто бы он передо мной как живой стоял и сказал: мне неприятно быть рядом со Сталиным, который столько бед принес партии. (Бурные, продолжительные аплодисменты)”.

Представьте, следующей ночью Сталина вынесли из Мавзолея и похоронили у Кремлёвской стены рядом с Дзержинским. Главный чекист, согласно анекдоту, поинтересовался: “Ты сюда на время или насовсем?” – “Не знаю, – ответил Сталин, – подожду до следующего съезда: куда партия прикажет, туда и лягу”.

Молотов обругал Дору старой ведьмой, а Хрущёве наградил орденом Ленина.

Лев_Симкин15_Ляды_Кровавыеземли

Опубликовано 30 июля 2016 10:41

 

Обучение еврейских девушек в Гродненской губернии …

Маргарыта Кажанеўская

АДУКАЦЫЯ ЯЎРЭЙСКІХ ДЗЯЎЧЫН У ЖАНОЧЫХ ДЗЯРЖАЎНЫХ СЯРЭДНІХ НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОВАХ ГРОДЗЕНСКАЙ ГУБЕРНІ Ў ДРУГОЙ ПАЛОВЕ ХІХ – ПАЧАТКУ ХХ СТСТ.

У другой палове ХІХ – пачатку ХХ ст. на беларускіх землях інтэнсіўна развівалася жаночая сярэдняя адукацыя, што стала вынікам поспеху эмансіпатарскага руху. Пад уплывам дэмакратычнай грамадзкасці Міністэрства Народнай Асветы вымушана было прызнаць неабходнасць адкрыцця хаця б у губернскіх гарадах такіх жаночых навучальных устаноў, якія б па сваім характары і ўзроўні адукацыі набліжаліся да гімназій. Такое рашэнне канчаткова было прынята ў 1858 г., калі ў некаторых гарадах Паўночна-Заходняга краю пачалі адкрывацца Марыінскія вучылішчы, пазней перайменаваныя ў гімназіі. Першае Марыінскае вучылішча на тэрыторыі Гродзенскай губерні адчыніла свае дзверы 7 студзеня 1860 г. у губернскім горадзе Гродна, яно была перайменавана ў гімназію ў 1862 г. і стала першай дзяржаўнай жаночай навучальнай установай на тэрыторыі Беларусі [12, с. 31-33].

6 кастрычніка 1861 г. было дазволена прымаць ў гімназіі яўрэек [12, с. 33]. Паколькі ў сярэдзіне ХІХ ст. сярэдняй яўрэйскай адукацыі не існавала, яўрэйскія хлопцы і дзяўчаты ішлі вучыцца ў агульныя гімназіі і прагімназіі. Для яўрэяў жаночыя гімназіі з’яўляліся адзінымі навучальнымі ўстановамі, дзе іх дочкі маглі атрымаць сярэднюю адукацыю, якая знаходзілася на ўзроўні сучасных на той час патрабаванняў [4]. Трэба адзначыць тое, што па яўрэйскай традыцыі жанчыны былі вызваленыя ад пачатковай адукацыі, якая была абавязковая для мужчын, а імкненне жанчыны да навукі ўвогуле ўспрымалася з падазронасцю, лічылася адступленнем ад жаноцкасці. Аднак, час дыктаваў іншыя ўмовы, што выклікала змяненне стаўлення да жаночай адукацыі ў яўрэйскім асяроддзі.

Згодна з зацверджаным 9 студзеня 1862 г. уставам вучэбны курс жаночых гімназій быў разлічаны на 7 класаў, які ўключаў у сябе Закон Божы, рускую мову і славеснасць, гісторыю, геаграфію, прыродазнаўства, арыфметыку, геаметрыю, фізіку і касмаграфію, чыстапісанне і рукадзелле. Гэтыя прадметы лічыліся абавязковымі. За асобную аплату жадаючыя маглі навучацца мовам, маляванню, спевам, танцам і музыцы. У пачатку ХХ ст. у жаночых гімназіях была ўведзена лацінская мова, дамаводства, гімнастыка і гігіена [12, с. 33].

Жаночыя гімназіі з’яўляліся ўстановамі, накіраванымі на тое, каб даць гуманітарную адукацыю. Аднак, у жаночых гімназіях прыродазнаўчым навукам надавалася больш увагі, чым у мужчынскіх, дзе гуманітарныя прадметы складалі 81 %. На выкладанне геаграфіі ў жаночых гімназіях адводзілася на 2 урокі больш, гісторыі – на 2 урокі менш, матэматыкі – на ўрок больш, чым у мужчынскіх гімназіях. 26 мая 1872 г. было дазволена ўвесці ў жаночых гімназіях выкладанне закона іудзейскай веры (на рускай мове) [12, с. 102].

Значная колькасць яўрэйскіх дзяўчат у гімназіях уплывала на прыняцце пэўных рашэнняў у адносінах да прадметаў. У канцы ХІХ ст. прапанавалася выкладаць дамаводства ў гімназіях. Пытанне аб гэтым уздымалася неаднаразова. У пачатку ХХ ст. прадмет дамаводства быў уведзены ў якасці эксперымента ў абмежаванай колькасці гімназій. Камісія, абраная педагагічным саветам Слонімскай жаночай гімназіі, лічыла пажаданым увядзенне дамаводства, але цяжкім з прычыны таго, што большасць вучаніц складаюць яўрэйкі, для якіх веды па вядзенні нашай кухні непатрэбныя [10, л. 145].

Асобная ўвага ў жаночых гімназіях была звернута на вывучэнне рускай мовы і літаратуры. Афіцыйна гэта тлумачылася нізкай паспяховасцю вучаніц па прадмету. Як сведчаць дакументы, большая колькасць гімназістак былі яўрэйкамі і на рускай мове размаўлялі толькі ў сценах навучальнай установы [9, л. 154].

Яркім прыкладам таго, што яўрэйкі складалі значную частку вучаніц гімназій, з’яўляецца Гродзенская жаночая гімназія. У 1875 г. з 237 вучаніц было 98 яўрэек (41%) [2, л. 63], 1905 г. – з 501 вучаніцы 184 яўрэйкі (36 %) [8, л. 46]. У 1914 г. на паседжанні педагагічнай канферэнцыі з мэтай вывучэння вучэбнай, выхаваўчай дзейнасці настаўнікаў і навучэнцаў было адзначана, што яўрэйкі дастаткова паспяхова вучыліся ў гімназіі. Так, за 1914 г. залаты медаль атрымалі 3 дзяўчыны-яўрэйкі з чатырох, сярэбраны медаль атрымалі 3 вучаніцы, з якіх 2 былі яўрэйкі. Аднак не ўсе вучаніцы яўрэйскай нацыянальнасці вучыліся добра і мелі добрыя паводзіны. Вучаніца трэцяга класа Гельгор Рэвэка засталася на другі год, таму што не паспявала больш, чым па трох прадметах, а вучаніцы трэцяга класа Абрамскай Рахіль была зніжана адзнака за паводзіны за прагулку па вуліцы з вучнем рэальнага вучылішча [6, л. 54, 59]. У 1913 г. вучаніцам Гродзенскай гімназіі іудзейскага веравызнання былі зніжаны адзнакі па паводзінах з прычыны няўважлівасці ў час урока, за нясціплыя паводзіны ў тэатры, за падробку подпісу маці ў вучнёўскім журнале, за тое, што засталіся на вечары звыш дазволенага часу ў асяроддзі маладых людзей [7, л. 53].

Што тычыцца праграмы навучання дзяўчат у Гродзенскай жаночай гімназіі, то ў дадзенай навучальнай установе выкладаліся такія прадметы як руская славеснасць, матэматыка і касмаграфія, французская і нямецкая мовы, геаграфія, руская мова, арыфметыка, прыродазнаўчая гісторыя, чыстапісанне, гісторыя, маляванне, рукадзелле, танцы, Маісееў закон (у 1890 г. яго выкладаў Аарон Рэвес) [5].

У жаночых гімназіях існавалі спецыяльныя ўнутраныя правілы паводзін для вучаніц, якія былі зацверджаны 4 мая 1874 г. і распаўсюджваліся на гімназіі Гродзенскай губерні. Правілы датычыліся ўсяго навучальна-выхаваўчага працэсу ў гімназіі. Згодна з імі, вучаніцы, што не з’явіліся ці спазніліся на заняткі, павінны былі прадставіць ад бацькоў ці родных спраўку аб хваробе ці іншай уважлівай прычыне. Гімназісткі павінны былі насіць сукенкі вызначанай формы цёмна-карычневага колеру з чорным фартухом. Прычоска павінна быць простай і ахайнай, валасы заплецены ў косы, забаранялася насіць банты і стужкі. Выключалася нашэнне ўпрыгожванняў: бранзалетаў, гадзіннікаў, пярсцёнкаў [12, c. 119].

У пачатку ХХ ст. колькасць жаночых гімназій у Віленскай навучальнай акрузе павялічылася. Да адчыненых у гэты перыяд гімназій адносяцца Брэсцкая (1906 г.), Ваўкавыская (1909 г.), Слонімская (1910 г.).

Слонімская жаночая гімназія была адчынена 24 верасня 1910 г. На момант адкрыцця ў гімназіі было 375 вучаніц, з якіх яўрэек было 269 (72%) [3, л. 4]. У гімназіі выкладаліся такія прадметы, як руская мова, Закон Божы, закон яўрэйскай веры, гісторыя, прыродазнаўчая гісторыя, матэматыка, маляванне, арыфметыка, геаграфія, французская і нямецкая мовы, рукадзелле, чыстапісанне, танцы разам з гімнастыкай, у некаторых класах свецкія спевы [3, л. 5; 10, л. 34].

Гімназія складалася з 7 асноўных класаў і двух паралельных (5 “б”, 6 “б”). Сярод вучаніц былі прадстаўнікі розных саслоўяў і веравызнанняў. Дзейнасць кіраўніцтва гімназіі была накіравана на тое, каб выхаваць вучаніц фізічна і духоўна правільна, звяртаючы ўвагу на іх індывідуальныя здольнасці.

Сярод абавязковых прадметаў значная ўвага надавалася рускай мове, таму што вынікі працы настаўнікаў хаця і былі задавальняючыя, аднак, дасягненню пажаданых поспехаў перашкаджаў склад вучаніц, сярод якіх 60 % былі яўрэйкі. Для такіх гімназістак руская мова з’яўлялася толькі мовай школы, у хаце яны пераважна ўжывалі яўрэйскую [10, л. 153].

Замест Закона Божага як абавязковага прадмета прадстаўніцы іудзейскага веравызнання вучылі асновы яўрэйскай веры. У Слонімскай жаночай гімназіі дадзены прадмет выкладалі Ізраіль Ільіч Штейнман, які ў свой час скончыў Віленскі яўрэйскі настаўніцкі інстытут, і Рувім Барысавіч Шумах, які меў званне настаўніка пачатковых вучылішч. На ўроках па дадзеным прадмеце, напрыклад, у 7 класе вывучалася гісторыя яўрэйскага народа ў сярэднія вякі, становішча народа ў дадзены перыяд. Становішча яўрэяў у Італіі, Францыі, Германіі, на Русі і ў Хазарскім каганаце. Вывучаліся перыяды крыжовых паходаў, выгнанне яўрэяў з Англіі, Францыі, Іспаніі, Партугаліі, Германіі ў гета, ілжывыя абвінавачванні, становішча яўрэяў у Польшчы. Шмат увагі было нададзена яўрэйскай літаратуры, біяграфіі яўрэйскіх мудрацоў і пісьменнікаў [6, л. 22-24].

З мастацкіх прадметаў вучаніцы навучаліся маляванню, спевам і танцам разам з гімнастыкай. Рукадзеллю як абавязковаму прадмету навучаліся вучаніцы ўсіх класаў (1-6). Музыка не выкладалася ў гімназіі з-за адсутнасці інструмента [9, л. 15].

З неабавязковых прадметаў гімназісткі вывучалі французскую і нямецкую мовы. Пастаноўка выкладання моў была тэарэтычна-практычнай, пры гэтым перавага аддавалася натуральнаму метаду: пры паслядоўным вывучэнні тэорыі мовы паступова ўводзяцца размоўныя яго элементы. Да неабавязковых прадметаў адносілася таксама гігіена, аднак у Слонімскай жаночай гімназіі яе вывучалі ўсе вучаніцы 7 класа [9, л. 17].

Нягледзячы на тое, што Слонімская жаночая гімназія была дзяржаўная і ўсесаслоўная, былі класы, дзе вучыліся толькі яўрэйкі. Прыкладам тут могуць быць класы 5 “Б” і 6 “Б”, а таксама сюды можна ўключыць 7 клас, дзе з 43 выпускніц толькі адна была каталіцкага веравызнання.

Вучаніцы 5 “Б” класа найбольш паспяхова вучыліся па такіх прадметах як алгебра, французская мова, руская мова, закон яўрэйскай веры. Па ўсіх прадметах паспявалі 25 з 37 гімназістак (67,57 %). Па выніках экзамену ў канцы навучальнага 1910/1911 гг. пераведзены ў 6 клас 23 вучаніцы, 11 вучаніц пераздавалі экзамены пасля канікул, а 3 былі пакінутыя на другі год [11, л. 25].

Вучаніцы 6 “Б” класа найбольш паспяхова вучыліся па прадметах: закон яўрэйскай веры, руская мова, алгебра, геаметрыя, фізіка, гісторыя, рукадзелле. Усяго ў класе вучылася 37 вучаніц, з якіх па ўсіх прадметах паспявалі 33 (89,19%) [11, л.28].

У 1910/1911 навучальным годзе ў 7 класе было 47 вучаніц (46 з іх былі іудзейскага веравызнання), з іх скончылі сямікласны курс гімназіі 43. Усе яны прыналежалі да гарадскога саслоўя. Найбольш паспяхова ішлі такія прадметы як Закон Божы (для пераважнай большасці закон яўрэйскай веры), руская мова, касмаграфія, геаграфія, французская мова, маляванне і педагогіка. Па ўсіх прадметах паспявалі 30 вучаніц (70,21%). Па выніках года 45 вучаніц былі дапушчаны да выпускных экзаменаў, з якіх 43 паспяхова здалі іспыты і атрымалі атэстаты. 8 вучаніц атрымалі медалі: 2 залатыя і 6 сярэбраных. Усе медалісткі былі яўрэйкамі [11, л. 32].

І гэта далёка не ўсе прыклады таго, што пераважная большасць вучаніц жаночых дзяржаўных сярэдніх навучальных устаноў Гродзенскай губерні, як правіла, былі іудзейскага веравызнання. У 1914 г. у Ваўкавыскай жаночай гімназіі з 252 вучаніц было 112 яўрэек (44%), ў Беластоцкай Мікалаева-Аляксандраўскай гімназіі з 664 вучаніц – 401 яўрэйка (60%) [1, л. 5,6]

Такім чынам, у другой палове ХІХ – пачатку ХХ стст. расійскі ўрад адчыняе яўрэям дзверы ва ўсесаслоўныя школы. У выніку прадстаўнікі гэтага народа, часам насуперак шматгадовым традыцыям, сталі пераважаць у сярэдніх навучальных установах, што яскрава бачна на прыкладах жаночых гімназій Гродзенскай губерні.

Спіс выкарыстаных крыніц і літаратуры:

1. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў Гродна (НГАБ у г. Гродна). – Фонд 14. – Воп. 1. – Спр. 460.

2. НГАБ у г. Гродна. – Фонд 1. – Воп. 15. – Спр. 531.

3. НГАБ у Гродна. – Фонд 370. – Воп. 1. – Спр. 160.

4. Іванчык, А.А. Развіццё сярэдняй яўрэйскай адукацыі ў Гродзенскай губерніі в ХІХ – начале ХХ в. / А.А. Іванчык // Навука-2008: зб. навук. арт. / Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы; рэд.кал.: А.І. Борка (адк. рэд). – Гродна: ГрДУ, 2008. – С. 146–150.

5. Памятная кніжка Гродзенскай губерні на 1890 г. / Выд-ва Гродзенскага статыстычнага камітэта. – Гродна: Тыпаграфія губернскага праўлення, 1891.

6. НГАБ у г. Гродна. – Фонд 370. – Воп. 1. – Спр. 11.

7. НГАБ у г. Гродна. – Фонд 39. – Воп. 1. – Спр. 588.

8. НГАБ у г. Гродна. – Фонд 39. – Воп. 1. – Спр. 2– 10.

9. НГАБ у г. Гродна. – Фонд 370. – Воп. 1. – Спр. 22.

10. НГАБ у г. Гродна. – Фонд 370. – Воп. 1. – Спр. 21.

11. НГАБ у г. Гродна. – Фонд 370. – Воп. 1. – Спр. 20.

12. Ступакевіч, М.А. Жаночая адукацыя ў Беларусі (другая палова ХІХ – 1917 г.) / М.А. Ступакевіч. – Гродна: ГрДУ, 2006. – 170 с.

Апублiкавана ў зборнiку матэрыялаў канферэнцыi (Шлях да ўзаемнасці – Droga ku wzajemności: матэрыялы XVIII міжнар. Навук. Канф. (Гродна, 15-16 лістапада 2012 г.) / рэдкал.: Я. Панькоў, І. Папоў, Э. Ярмусік. – Ліда: Лідская друкарня, 2014. – С. 177-181. )

Глядзi таксама ранейшы матэрыял

Начальное женское еврейское образование в Гродненской губернии

Размешчана 1 лiпеня 2016  02:44

Леонид Лавреш. Евреи Лиды (на белорусском)

Яўрэі Ліды

 

  Аўтар: Лаўрэш Леанід,
Дадана: 26-04-2016,
Крыніца: Лаўрэш Леанід. Яўрэі Ліды // Маладосць №4 – 2016. С. 141-154.

Яўрэі пасяліліся ў Лідзе ў XVІ стагоддзі.

Кароль Стафан Баторый у 1579 годзе выдаў лідскім яўрэям прывілей на права пабудовы новай сінагогі і рамонт старой, аднак з умовай, каб новая сінагога не была вышэйшай за касцёл і цэрквы.

Упершыню лідскі кагал згадваецца ў 1623 годзе, у гэты год ён быў падпарадкаваны гродзенскаму. Да таго ж часу належыць і перапіска паміж лідскім кагалам і суседнімі яўрэйскімі супольнасцямі.

З дазволу караля Уладзіслава ІV у 1630 годзе лідская сінагога была зноў перабудавана і павялічана ў памерах.

Мясцовая яўрэйская абшчына першапачаткова была малалікая, у часы караля Яна-Казіміра яна налічвала толькі каля 160 чалавек. Гэта абшчына, так званы кагал, адрознівалася крайняй беднатой, што бачна з дакументаў пра яе абавязкі. Так напрыклад, сярод фундушаў Жырмунскага касцёла меўся відэркаф (форма пазыкі пад заклад маёмасці) лідскага харунжага і чашніка Канстанціна-Казіміра Кунцэвіча ад 7 ліпеня 1692 года на 4 350 злотых, забяспечаных лідскім кагалам. Па іншым відэркафе ад 11 лістапада 1688 года прадстаўнікі мясцовага кагалу занялі ў лідскага дэкана Відзіноўскага 500 злотых і да 1707 года не маглі выплаціць нават 6% ад гэтай сумы.

У пачатку XVIII стагоддзя большасць лідскіх яўрэяў займаліся дробным гандлем ці сельскай гаспадаркай. У 1766 годзе плацілі падаткі 1 167 яўрэяў, у 1897 годзе ў Лідзе жылі ўжо 5 166 яўрэяў (68% насельніцтва горада), а ў павеце – 24 813 (12%).

У 1867 годзе ў Лідзе дзейнічала 4 сінагогі, з 1881 года – аднакласнае пачатковае яўрэйскае вучылішча з падрыхтоўчым класам.

У 1879 годзе ў горадзе зарэгістравана 189 майстроў-рамеснікаў, большасць з якіх – яўрэі. На пачатку 1885 года сярод лідскіх яўрэяў былі сабраны грошы, якія пайшлі на заснаванне паселішча Мазкерэт Бація (Mazkeret Batiya) у Палесціне. З канца XIX стагоддзя значнай з’явай становіцца эміграцыя ў ЗША.

Новая мураваная лідская сінагога была пабудавана ў 1896 годзе, у 1941 годзе яна згарэла, у 1942 годзе ўзарвана і разабрана на цэглу. Як толькі ў горадзе з’явілася яўрэйскае насельніцтва, акрамя сінагогі з’явіліся і яўрэйскія могілкі. Да 1960-х гадоў яны месціліся каля сучаснай вуліцы Фрунзэ. На плане горада 1842 года гэтыя могілкі займаюць каля двух гектараў і відаць, што плануецца іх пашырэнне. На яўрэйскіх могілках меліся надмагільныя помнікі рознай вышыні, сустракаліся там таксама і наземныя вялікія цагляныя пахавальні, з трохвугольным дахам і плітамі з эпітафіяй, якія прымацоўваліся да сцяны. Зараз на тэрыторыі гэтых могілак пабудаваны жылыя дамы, могілкі сталі часткай вадасховішча. І сёння па вуліцы Свярдлова, тратуар якой выбрукаваны, можна ўбачыць сколкі надмагілляў з надпісамі на іўрыце.

Пачатак ХХ стагоддзя.

У пачатку ХХ стагоддзя ў Лідзе было 20 малельных дамоў (у т. л. хасідскія), яўрэйскія могілкі, дзейнічалі талмуд-тора, пачатковае казённае яўрэйскае мужчынскае вучылішча, два прыватныя жаночыя вучылішчы і ешыбот, створаны ў 1905 рабінам Рэйнесам.

Змяніліся ўмовы жыцця – і яўрэйскія супольнасці пачалі імкнуцца да таго, каб адукацыя прыносіла сродкі. Таму рабінам Рэйнесам у Лідзе быў адкрыты ешыбот новага тыпу. Праграма новага ешыбота стала шасцігадовай і апрача Талмуда і яўрэйскай граматыкі складалася з усіх прадметаў па курсе павятовага вучылішча. Але традыцыі былі захаваны: вывучэнне Торы засталося галоўнай мэтай навучання. Рэйнес упершыню ўвёў у ешыбоце вызначаную праграму заняткаў, падзяліў яе на класы, наладзіў перыядычныя іспыты вучням. Першыя чатыры гады прысвячаліся вывучэнню Талмуда і яго каментатараў, апошнія два – выключна азнаямленню з дзейснымі рэлігійнымі кодэксамі. Лідскі ешыбот неўзабаве стаў вельмі папулярным. У 1908 годзе ён атрымаў зацверджаны статут. Грашовыя ўнёскі дасягнулі 20 000 руб., а колькасць вучняў перавысіла 300. Лідскі ешыбот павінен быў выпускаць не толькі рабінаў і настаўнікаў, але і «купцоў, дасведчаных у яўрэйскіх навуках», таму з 1909 года ў апошнім падрыхтоўчым класе сталі выкладаць вучням некаторыя камерцыйныя навукі. Адным з галоўных фундатараў лідскага ешыбота быў барон Д. Г. Гінцбург. Ешыбот Рэйнеса ў пачатку Першай сусветнай вайны быў зачынены. Навучанне адноўлена ў 1923 годзе з удзелам камітэта дапамогі ешыботам у Вільні.

Прыкладна з 1902 года ў горадзе з’яўляюцца арганізацыі Бунд, Паалей Цыён і Сацыялісты-сіяністы. Партыйцы праводзілі таемныя сходкі ў лясах вакол горада, агітавалі ў сінагозе і сярод яўрэйскіх працоўных. Так, напрыклад, прэса пісала, што ў канцы снежня 1906 года яўрэйская арганізацыя Бунд распаўсюдзіла ў Лідзе і Ашмянах пракламацыі, якія заклікалі не ўдзельнічаць у выбарах, бо «паліцыя без тлумачэння прычын выкінула з спісаў вялікую колькасць выбаршчыкаў. Напрыклад у Лідзе з 400 чалавек, якія маюць права голасу, выкінутыя 150…»[1].

Ішла рэвалюцыя 1905-1907 гадоў. У студзені 1906 года «Кур’ер літэўскі» паведаміў: «У мясцовай бальніцы здзейснена страшнае забойства. А 3-й гадзіне ночы забіты нямы шляхціц Кулеша, які знаходзіўся там на лячэнні. Абставіны забойства наступныя. З канца лістапада па горадзе пачала хадзіць невядома кім пушчаная гаворка пра тое, што нейкі пан Боландзь збіраецца арганізаваць яўрэйскі пагром. Гаворка гэтая не мела ніякіх падстаў, але моцна закранула яўрэйскае насельніцтва горада. Панічны страх дайшоў да вышэйшага напружання 5 снежня. Падаваліся сігналы трывогі, былі зачынены ўсе яўрэйскія крамы». Увечары таго ж дня 20 яўрэяў напала на Боландзя і збілі яго сталёвымі прутамі, потым паранілі стрэламі з рэвальвера (у нагу, руку і бок). Боландзь страціў прытомнасць, а нападаючыя, вырашыўшы, што ён забіты, паклалі яго ў дрожкі і загадалі фурману завезці дадому. Аднак ён выжыў, і яго адвезлі ў гарадскую бальніцу, дзе пацярпелы стаў хутка папраўляцца. Наведвальнікі паведамілі Боландзю, што сябры «Бунда» пастанавілі яго забіць. «Боландзь насцярожыўся… У сярэдзіне снежня ў бальніцу з маёнтка Мікянцы прывезлі нямога шляхціца Л. Кулешу, ён ляжаў ў той жа палаце… Увечары 19 снежня, з дазволу адміністрацыі, Боландзь памяняў ложак, але застаўся ў той жа палаце. Каля 3-х гадзін ночы ён пачуў крокі трох мужчын. Незнаёмцы падышлі да ложка, на якім ён раней ляжаў, і, убачыўшы, што ложак пусты, падышлі да ложка на якім, накрыўшыся з галавой, спаў Кулеша. Нападаючыя нанеслі Кулешу 9 ран стылетам, Боландзь ўсё бачыў і ляжаў ні жывы не мёртвы. Здзейсніўшы забойства, мужчыны хутка пакінулі шпіталь… пачаўся перапалох. Праз гадзіну ў бальніцы з’явілася паліцыя. Вядзецца следства»[2].

Першае лідскае перыядычнае выданне з’явілася на свет 17 лістапада 1912 года. Памочнік прысяжнага паверанага І.Д. Камёнскі (И.Д. Камионский) разам з С.А. Капланам пачаў выдаваць на рускай мове штотыднёвую грамадска-палітычную газету памяркоўна-ліберальнага кірунку «Лидское слово». З №19 газеты Каплан перастаў падтрымліваць газету, і Камёнскі выдаваў яе аднаасобна. У першым нумары рэдактар пісаў: «Аб’яўляючы сваю газету незалежнай і беспартыйнай, мы перакананы ў тым, што ў сусветным сужыцці ўсіх без выключэння нацый і гарманічным злучэнні культурных каштоўнасцяў асобных нацыянальнасцяў ляжыць залог развіцця кожнага горада». Газета выдавалася на 4 старонках, у 1912 годзе выйшла 7 нумароў [№ 1 (17-XI) – № 7 (28-XII)], у 1913 годзе яшчэ 20 [№ 8 (4-I) – № 28 (31-V)]. У газеце публікаваліся справаздачы аб пасяджэннях Дзяржаўнай Думы, асвятлялася дзейнасць гарадскога самакіравання, культурныя падзеі ў горадзе (адкрыццё гімназіі, канцэрты, лекцыі, аматарскія спектаклі). Выдавалася газета да 31 траўня 1913 года [3].

Каля 1912 года ў Лідзе пачало працаваць яўрэйскае пазыкова-ашчаднае таварыства.

Перад Першай сусветнай вайной у Лідзе жыло каля 16 000 чалавек. У горадзе працавалі аддзяленні Бунда і Паалей Цыёна, існаваў яўрэйскі шпіталь. У 1914 годзе яўрэям належалі аптэка, 6 аптэчных складоў, 10 гасцініц і рэстаранаў, 2 хлебныя крамы, 3 кнігарні, цырульня, пральня, гадзіннікавая майстэрня, 3 ювелірныя крамы і 136 розных крам (у тым ліку 20 бакалейных і 13 мануфактурных). Горад меў два бровары – Папірмайстра і Пупко, спіртзавод Стругача, тартак Палячака, ліцейны завод братоў Шапіраў, тытунёвую фабрыку Віленчыка, фабрыку па вырабе мыла Ківяловіча, фабрыку разліву манапольнага алкаголю, шмат крам і аптовых складаў. З фінансавых устаноў у горадзе меліся: Таварыства ўзаемнага крэдыту, Яўрэйскі супольны банк, Банкаўская кантора Янушкевіча і інш. Большасць уладальнікаў – яўрэі.

Першая сусветная і польска-савецкая войны

Немцы ўвайшлі ў Ліду 22 верасня 1915 года.

Падчас нямецкай акупацыі у горадзе час ад часу адбываліся «… яўрэйскія спектаклі, канцэрты і іншыя забавы»[4]. Дзейнічаў прафсаюз яўрэйскіх працоўных «Арбейтэр Гейм», які ў канцы 1918 года налічваў каля 300 чалавек. Дарэчы, за гады акупацыі фактычна не спынялася дзейнасць мясцовых аддзяленняў яўрэйскіх палітычных партый і арганізацый [5].

Восенню 1916 года яўрэйская грамада горада арганізавала сталовую для сваёй беднаты, так званую Народную кухню: «Ліда. Тут з дапамогай нямецкай улады яўрэйская грамада адкрыла страўню, каторая выдае 700 абедаў у дзень. Палову абедаў выдаюць дарма, за другую бяруць па 10 пфенігаў»[6]. «Народная кухня» знаходзілася на рынкавай плошчы горада, захавалася некалькі паштовак з яе выявамі.

Да моманту адыходу немцаў з акупаваных тэрыторый яўрэйскае насельніцтва горада знаходзілася пад уплывам левых арганізацый, у справаздачы для ЦК КП(б)Б загадчык інфармацыйнага аддзела ЦК Вінаградаў пісаў: «Падчас знаходжання ў краі немцаў, у канцы 1918 г., стварылася падпольная арганізацыя. Яўрэйскія працоўныя г. Ліды ў той час знаходзіліся пад уплывам меншавіцкіх дзеячаў з П[аалей]-Ц[ыёна] і Бунда, мелі сваю працоўную арганізацыю – клуб»[7].

17 красавіка 1919 года польскае войска ўзяло Ліду [8]. Пры канцы траўня «Тыгоднік ілюстраваны» надрукаваў артыкул з фотаздымкамі і тэкстам пра ўзяцце Ліды. «Тыгоднік…» паведамляў, што бой за горад ішоў два дні, «…а 6-й раніцы прыходзіць навіна, што Ліда ўзята. … Абмінаем бальшавіцкія акопы і ўязджаем у горад. Не сціхаюць стрэлы: гэта расстрэльваюць тых, якія віталі нашых жаўнераў агнём з карабінаў і ручнымі гранатамі. Дзе-нідзе ляжаць трупы нашых ці бальшавікоў з яўрэямі»[9]. Як і паведамляў рэпарцёр «Тыгодніка ілюстраванага», пасля ўзяцця горада дайшло да пагрому яўрэйскага насельніцтва часткай польскіх жаўнераў. Польскія гісторыкі вывучылі гэты эпізод, напрыклад, Лех Вышчэльскі лічыў што самасуд адбыўся над яўрэямі, якія падчас баёў за Ліду ваявалі на баку бальшавікоў. Згодна з афіцыйнымі дакументамі расследавання гэтай справы, было забіта 39 яўрэяў (34 былі апазнаныя, 5 – не, верагодна яны былі не з Ліды) [10]. Пра гэты і іншыя пагромы шмат пісала міжнародная прэса (напрыклад «New York Times» 01.06.1919). Польскі сейм разам з брытанска-амерыканскай следчай камісіяй, якую ўзначальваў Генры Маргентаў, праводзіў расследаванне справы. Некалькі гадоў высоўваліся розныя версіі і шырыліся дыскусіі, у выніку вінаватыя былі аддадзены пад трыбунал [11].

17 ліпеня чырвоныя прарвалі польскую абарону на рацэ Гаўя. Горад Ліда польскія часткі ўтрымлівалі да таго часу, пакуль не былі вывезены ўсе армейскія запасы. Пасля гэтага, у ноч з 17 на 18 ліпеня палякі пакінулі Ліду [12]. Лідскі ксёндз-дэкан Гіпаліт Баярунец потым успамінаў: «Апошні аддзел Войска Польскага адышоў з Ліды ўглыб Польшчы 17 ліпеня 1920 г. а 16 гадзіне, а бальшавікі ўступілі ў Ліду а 17 гадзіне, радасна сустрэтыя лідскімі яўрэямі. “Какая радость. Какое счастье. Наши пришли!” – крычалі яўрэйкі на вуліцах Ліды і, схапіўшы бальшавіцкага салдата, шпацыравалі па вуліцы Сувальскай (тады яшчэ Віленскай. – Л.Л.), я сам гэта чуў і бачыў. … Пасля выхаду нашай улады з Ліды лідскія мяшчане, якія засталіся, сабралі гарадскую раду (савет) і ў тую раду ўключылі і мяне, большасць радцаў была яўрэйская. Калі бальшавікі набліжаліся да Ліды, рада сабралася ў магістраце і вырашыла ісці з хлебам-соллю на спатканне бальшавікоў. На той нарадзе я не быў асабіста, але да мяне прыслалі дэлегацыю, ці я згаджаюся з такой ухвалай. Я ўхвалу адхіліў, зазначыўшы, што рада сустракаць бальшавікоў не можа, а размаўляць з бальшавікамі можа толькі ў зале магістрата»[13].

У кастрычніку 1920 года абодва бакі польска-расійскага канфлікту, знясіленыя цяжкімі баямі, падпісалі дамову аб перамір’і.

Міжваенны перыяд

З 1921 года на Лідчыне пачалося аднаўленне мірнага жыцця.

Па Рыжскай дамове паміж Польшчай і Савецкай Расіяй Ліда стала часткай адроджанай польскай дзяржавы. Лiдчына ўвайшла ў склад зноў створанага Навагрудскага ваяводства. Наваградчына пасля 120 гадоў знаходжання ў Расійскай імперыі і пасля Першай сусветнай вайны была ў стане небывалага гаспадарчага заняпаду. Гэта быў адзін з найбольш занядбаных рэгіёнаў адноўленай Польшчы. На Наваградчыне не было вялікіх гарадоў i значных прамысловых устаноў, а малыя гарады мелі ў асноўным гістарычную каштоўнасць. Да 1927 года найбольш развітым горадам Наваградскага ваяводства быў Слонiм. Лiда стаяла на 3-м месцы пасля Баранавiч, і ў тыя часы на Лідчыне ў прамысловасці працавала ўсяго 338 чалавек. З другой паловы 1927 года пачалося ажыўленне гаспадарчага жыцця, якое працягвалася да канца 1929 года. У гэтыя часы ў Лiдзе знайшліся ініцыятыўныя людзі, здольныя прыцягнуць неабходны капітал. Гэта былі пераважна прамыслоўцы i гандляры-яўрэi, прыватныя капіталы якіх дазвалялі пашыраць справу. Вырашальную ролю адыгрывалі прыватная ініцыятыва i прыватны капітал. У 1927-1929 гадах у Лiдзе пачалі работу новыя прадпрыемствы: млыны, тартакi, кафлярнi, хімічная фабрыка «Карона» i фабрыка гумавых ботаў «Ардаль». Таннай, некваліфікаванай працоўнай сілы было дастаткова. Дзякуючы свайму становішчу на шляху чыгуначных камунікацый, Лiда ў адрозненне ад большасці гарадоў Наваградскага ваяводства, мела больш спрыяльныя ўмовы для развіцця. У гэтыя гады па прамысловасці Лiда выйшла на першае месца ў Наваградскiм ваяводстве [14]. Яўрэі займалі вельмі важнае месца ў эканамічным жыцці горада. У 1921 годзе палова з 302 яўрэйскіх крам былі сямейнымі прадпрыемствамі, У 1920-1930-я вялікая частка яўрэяў з’яўляліся камерсантамі, рамеснікамі ці былі заняты ў прамысловасці, але 37 яўрэяў займаліся земляробствам. 18 з 23 гарадскіх банкаў і фінансавых устаноў былі яўрэйскімі.

Немагчыма не сказаць некалькі слоў пра найвялікшае прамысловае прадпрыемства ў Лiдзе таго часу – Акцыянернае таварыства гумавай вытворчасці «Ардаль» па вуліцы Фабрычнай, 8. Слова «Ардаль» на яўрэйскай мове азначае «бот, галёш». «Ардаль» вырабляў галёшы, снягоўцы (зімовы абутак), абутак гумавы летні. Вытворчасць была распачата ў 1929 годзе. Акцыянерны капітал у гэтым годзе складаў 750 000 злотых, да 1939 года павялічыўся да 1 830 000 злотых. Вясной 1938 года на фабрыцы «Ардаль» працавала 800 чалавек. Старшынёй акцыянернага таварыства ад пачатку працы фабрыкі заставаўся Саламон Мелуп.

Грамадска-палітычнае жыццё

У 1920-1930-я гады на Лідчыне актыўна працавалі беларускія, польскія і яўрэйскія грамадска-палітычныя арганізацыі.

Адну з самых шматлікіх этнічных груп на Лідчыне складала яўрэйскае насельніцтва. Прытрымліваючыся шматвяковай традыцыі, яўрэі жылі адасоблена ад хрысціян па сваіх законах, размаўлялі на сваёй мове, бераглі і захоўвалі сваю духоўную культуру. Меліся розныя яўрэйскія палітычныя партыі, але найвялікшым аўтарытэтам і падтрымкай яўрэйскай грамадскасці карысталіся сіяністы, якія імкнуліся да стварэння ў Палесціне яўрэйскай дзяржавы, і таму знаходжанне яўрэяў у Заходняй Беларусі разглядалася імі як часовае.

На выбарах радных лідскага магістрата яўрэйская супольнасць заўжды займала каля паловы месцаў, і такім чынам ёй была гарантавана пасада намесніка бургамістра горада. Напрыклад, на выбарах у гарадскую раду 1928 года з 24 мандатаў розныя яўрэйскія групоўкі атрымалі 11 [15]. 12 мандатаў узяў народны яўрэйскі блок на выбарах 1930 года (Чарток, Канопка, Карчмар, Вісманцкі, Грышпан, Шмуйловіч, Гершон, Ілютовіч, Стукатар, Сакалоўскі, Дагуцкі, Пупко) [16].

Падчас выбараў у Сейм Польшчы 1928 года частка беларускіх груповак аб’ядналася з яўрэямі ў Блок нацыянальных меншасцяў. Гэты блок у Лідзе стварыў Акруговы выбарчы камітэт, які пачаў інтэнсіўную агітацыю на вёсцы [17]. На пачатку лютага 1928 года стала вядома, што ад Блока нацыянальных меншасцяў (спіс № 18) па Лідскай акрузе будуць удзельнічаць у выбарах А. Більдзюкевіч, Я. Пазняк, Чэрніхаў, Я. Яковіч [18]. Аднак пры канцы лютага Акруговая выбарная камісія ў Лідзе прызнала несапраўдным выбарчы спіс № 18. Беларускі аб’яднаны выбарчы камітэт падаў скаргу ў Найвышэйшы суд у Варшаве, але нічога не дабіўся [19].

Ліда не мела агульнай яўрэйскай рады. Першая такая рада была створана ў пачатку 1920-х пры дапамозе Амерыканскага яўрэйскага камітэта. Польскі ўрад лічыў гэту раду (яўрэйскую гміну) законным прадстаўніцтвам яўрэйскай супольнасці. На пачатку ліпеня 1932 года ў Лідзе адбыліся першыя выбары ў яўрэйскую гміну (самакіраванне). Удзел прынялі 100 працэнтаў выбаршчыкаў. Найвялікшую колькасць галасоў і тым самым мандатаў атрымаў спіс № 2 (Рамеснікі) на чале з Шыманам Гуталеўскім, Якавам Пупко і Гдалія Файнштэйнам. Другое месца было ў спіса № 1 (Дробныя купцы), на трэцім месцы спіс № 8 (Сіяністы). Падчас перадвыбарных мітынгаў адбываліся крывавыя бойкі і «найбольш агрэсіўнымі былі сіяністы»[20]. Другія выбары ў яўрэйскае гарадское самакіраванне прайшлі 6 верасня 1936 года. Яўрэйская гміна мела рэальны ўплыў у горадзе, напрыклад у 1937 годзе па вуліцы Школьнай гарадскія ўлады арганізавалі работы па мантажы каналізацыі для новага будынка пошты. Быў выкапаны роў даўжынёй у 25 метраў на тэрыторыі, якая належала яўрэйскай гміне, прытым ніхто не прасіў дазволу ў яўрэйскага самакіравання. Таму з-за пратэсту яўрэйскай грамады работы на нейкі час былі прыпынены [21].

Актыўным быў сіянісцкі рух у горадзе. Яго рэпрэзентавалі арганізацыі «Hechalutz» (заснавана ў 1923 годзе з мэтай дапамогі ў пераездзе ў Палесціну) і «Ha-Shomer ha-Za’ir». Колькасць чальцоў гэтых арганізацый дасягала 500 чалавек. Актыўна працавала ліга яўрэйскіх працоўных. У 1933 годзе была заснавана федэрацыя маладых рамеснікаў «Histadrut ha-Oved», якая рыхтавала сваіх сяброў для перасялення ў Палесціну. Такія вядомыя дзеячы і тэарэтыкі сіянізму як Зееў Жабацінскі, Натан Быстрыцкі, Ісак Цукерман у той час неаднаразова наведвалі Ліду.

Культура, адукацыя, ахова здароўя

У 1930-я ў Лідзе былі 4 розныя яўрэйскія школы, 3 яўрэйскія бібліятэкі, 5 драматычных груп, вячэрняя школа для дарослых, 3 яўрэйскія спартыўныя арганізацыі, сінагога і 12 малельных дамоў, шпіталь на 18 ложкаў. У ешыбоце вучылася каля 80 вучняў.

Таварыства ўзаемнай дапамогі арганізоўвала дзённыя лагеры для дзяцей з бедных сем’яў, цэнтр лекавання немаўлятаў і малочную кухню, праводзіла медагляды дзяцей.

У 1937 годзе было вырашана на яшчэ спраўных старых падмурках яўрэйскага шпіталя дабудаваць другі паверх і такім чынам значна павялічыць колькасць шпітальных ложкаў [22]. Пасля дабудовы, на пачатку 1939 года ў Лідскім яўрэйскім шпіталі пачаў працаваць аддзел гінекалогіі на 20 ложкаў [23].

У 1926 годзе прэса пісала пра ліквідацыю прыватнай яўрэйскай гімназіі Дварэцкага і адкрыццё Гарадской гімназіі, ці гімназіі магістрата [24]. Але гімназія Дварэцкага працавала яшчэ да 1929 года. Гэта яўрэйская каадукацыйная навучальная ўстанова паўстала ў Лідзе пры канцы 1921 года. Гімназія арандавала памяшканне па адрасу Крывая, 16. У гэтым памяшканні былі толькі 4 пакоі пад класы, і таму навучанне ішло ў дзве змены. Але ніякага лепшага памяшкання ў горадзе знайсці было немагчыма. Уладальнік гімназіі – Мойша Дварэцкі [25], першы дырэктар – Эдвард Вахмут, у 1923 годзе дырэктарам стаў інжынер Фронкель, у 1925 годзе – Максыміліян Грынберг. Пры гімназіі дзейнічалі вучнёўскія аб’яднанні – «Братняя дапамога» (дапамагала бедным вучням), літаратурны гурток, школьная гміна (самакіраванне) існавала ў кожным класе. У розныя часы гімназію наведвала ад 300 да 350 вучняў [26]. Па вуліцы Садовай знаходзілася адкрытая Тарбутам [27] школа другой ступені, так званая «Тарбут-школа». Ад гэтай школы да нашага часу захавалася бакавая сцяна, да якой пасля вайны была зроблена дабудова (гэтая велічная фасадная сцяна знаходзіцца зараз за гарадской бібліятэкай [28], сцяна – адзінае, што засталося ад пабудоў старога цэнтра горада). Гэтую Тарбут-школу, дырэктарам якой быў Ханан Ілютовіч, наведвала 500 вучняў, у канцы 1930-х стары будынак стаў замалы і яўрэйская грамада пачала будаваць трохпавярховую новую Тарбут-школу [29].

У канцы мая 1933 года была ўхвалена пастанова аб выдзяленні яўрэйскаму культурна-асветнаму таварыству «Тарбут» пляца для будаўніцтва 7-гадовай яўрэйскай агульнаадукацыйнай школы і «Звязу настаўнікаў» для будаўніцтва свайго дома. «Як стала вядома, “Тарбут” набудзе пляц пры вуліцы Касцюшкі па ільготным кошце ў 50 гр.».

Але будоўля гэтай школы пачнецца толькі ў 1939 годзе [30]. Прэса паведаміла: «Новая школа ў Лідзе. Па вуліцы Касцюшкі адбылася ўрачыстая закладка каменя пад гмах яўрэйскай школы, якую будуе Аб’яднанне яўрэйскіх школ у Лідзе»[31].

Былы жыхар Ліды Якаў Ілютовіч пісаў: «Будаўнічы камітэт быў абраны, з прадстаўнікоў «Тарбуту» і бацькоў. … Будаўнічая пляцоўка набыта бясплатна ў магістрата недалёка ад дзяржаўнай польскай школы. Яўрэйскае насельніцтва Ліды давала грошай, колькі магло. Сегал даваў цэглу з сваёй фабрыкі, тартакі давалі дрэва, а жалеза дала фабрыка Чартка-Штэйнберга. Мецэнаты-купцы Шыман Пупко і Пінхас Рабіновіч далі цэмент. … З вялікім напружаннем была пабудавана трохпавярховая школа з залай для гімнастыкі і цёплым туалетам. Адбылося вялікае наваселле, на якое было запрошаны шмат гасцей, асобна для бацькоў зрабілі пасядзелкі з «тортам і каньяком». … Гэта было вялікае свята. … Школа перажыла вайну … і адразу пасля вайны тут была нейкая савецкая ўстанова. Гэта разбіла мне сэрца»[32]. Гэта школа была дабудавана яшчэ да Другой сусветнай вайны, магчыма, нават за Саветамі. Цяпер тут знаходзіцца Дзіцячая школа мастацтваў.

Інфармацыі пра яўрэйскае культурнае жыццё ў польскай прэсе таго часу няшмат.

Яўрэйская свецкая Тарбут-школа ў горадзе стала выконвала ролю культурнага цэнтра. У канцы кастрычніка 1931 года ў «яўрэйскай школе “Тарбут” па вуліцы Садовай лектарам з Вільні быў зачытаны рэферат на тэму гісторыі сіянізму за апошнія 50 гадоў. Падчас дыскусіі абмяркоўваліся яўрэйска-арабскія стасункі ў Палесціне і справы каланізацыі. Прысутнічалі 60 чалавек – у большасці яўрэйская моладзь з сіянісцкіх арганізацый»[33].

Праз некалькі дзён, «25 кастрычніка адбыўся першы выступ яўрэйскага драматычнага гуртка ў кінатэатры «Нірвана», рэжысёр тэатра Бузган»[34]. У канцы 1931 года «інжынер Любес з Палесціны ў кінатэатры “Нірвана” распавёў яўрэям Ліды пра жыццё ў Палесціне. Сабралася каля 200 чалавек»[35].

26 ліпеня 1932 года ў зале Тарбут-школы (вуліца Садовая, 11) адбыўся сход навуковага яўрэйскага таварыства горада Ліда. Была абрана новая ўправа таварыства ў складзе: Гірша Палячака, Абрама Гурвіча, Адольфа Левінсона, Гірша Альперовіча і Ільі Зайгера, і рэвізійная камісія [36]. У 1933 годзе заснаваны гістарычны камітэт, які збіраў матэрыялы па гісторыі лідскіх яўрэяў для выдання манаграфіі, аднак гэта праца не была выканана да канца.

У Лідзе друкаваліся некалькі яўрэйскіх газет. У 1929 годзе Якуб Пупко засноўвае газету «Lider Wochenblat» на яўрэйскай мове, у 1932 годзе «Lider Woch», у 1936 годзе «Lider Leben». Газета «Unser Ruf» выйшла толькі адным нумарам ад 13.04.1937 года [37].

24 чэрвеня 1932 года памёр чалавек, які пакінуў след у гісторыі нашага горада: «Сёння а 13-й гадзіне ўласнік адной з друкарань Ліды Зяльдовіч пасля таго як выйшаў з свайго дама, памёр ад сардэчнага прыступу. Нябожчык карыстаўся вялікай павагай грамадства»[38]. У прэсе тых часоў неаднаразова з’яўлялася рэклама друкарні Зяльдовіча (Сувальская, 70). Шыман Зяльдовіч меў друкарню, майстэрню штэмпеляў і пераплётаў. Тут друкаваліся газеты «Лідскія ведамасці», «Лідская зямля», кнігі «Вясковы лірнік», «Кароткі турыстычны праваднік па Лідскім і Шчучынскім паветах» А. Гржымалы-Прыбыткі, «Прыпавесці» лідскага паэта І. Альбірта, а таксама выданні на мове ідыш [39].

У 1937 годзе знаны лідскі паэт Іосіф Альбірт [40], «аўтар трох томікаў паэзіі, падрыхтаваў да друку новую кнігу сваёй паэзіі “Звычайныя людзі”. У кнізе сабраны навелы, якія часткова ўжо друкаваліся ў віленскіх часопісах»[41]. Лістападаўскі нумар «Лідскай зямлі» ў бібліяграфічным раздзеле змяшчае водгук на «старанна выдадзеную брашуру лідскага паэта і пісьменніка Юзафа Альбірта (Józef Albirt. Ludzie hory i pracy. Lida, 1937)» [42]. У канцы гэтага ж года Альбірт пачаў выдаваць ў Лідзе яўрэйскую штотыднёвую газету «Lider Folksfrajnd» (Лідскі сябар народа) [43].

16 верасня 1933 года а 7-15 ад запалення лёгкіх ва ўзросце 95 гадоў у Радуні памёр знаны рабін, цадзік Ізраіль Каган (Хафец-Хаім) [44]. У пахаванні прыняло ўдзел 5 000 асоб з Польшчы і замежжа. На пахаванне радунскага цадзіка на самалёце прыбыў галоўны лонданскі рабін Васерман, вучань Хафец-Хаіма. Таксама ў Радунь прыехаў галоўны рабін Берліна Мідлсчэрнер. У Радунь прыехаў лідскі стараста з аддзелам паліцыі для падтрымання парадку. «Шаша на Радунь перапоўнена аўтобусамі і легкавікамі. З Вільні акрамя рабіната, выехала дэлегацыя яўрэйскага самакіравання на чале з старшынёй Крукам. Учора адбылося ўрачыстае пахаванне памерлага. У пахаванні прынялі ўдзел шматтысячныя тлумы яўрэйскага насельніцтва. … Перад труной цадзіка неслі каля 30 ягоных кніг. Над магілай сказана 15 прамоў. Малітвы над труной нябожчыка чытаў ягоны 70-гадовы сын. Цадзіка Кагана пахавалі разам з лавачкай, перад якой ён усё жыццё маліўся»[45].

У канцы 1937 года «Кур’ер Віленьскі» паведаміў пра смерць доктара медыцыны Саламона Каплана, які быў « шматгадовым старшынёй Аб’яднання яўрэйскіх школ, лідскім радным і знаным грамадскім дзеячам. Перад вайной (Першай сусветнай. – Л.Л.) др. Каплан рэдагаваў і выдаваў першую ў Лідзе штотыднёвую газету “Лідскае cлова”. Нябожчык карыстаўся ў Лідзе вялікай павагай»[46].

Міжнацыянальныя адносіны

У сярэдзіне лістапада 1931 года газета «Слова» пісала: «Антысеміцкія эксцэсы, якія мелі месца ва ўніверсітэцкіх гарадах, прыйшлі і ў правінцыю. Пра гэта кажа ўчарашні дзень у Лідзе, дзе былі выбіты дзве шыбы ў яўрэйскіх крамах: на складзе тавараў для пісьма па вуліцы 3-га Мая, Дварэцкага і ў самай вялікай і якаснай краме спажывецкіх тавараў Вінаградава, па вуліцы Сувальскай. Гэта адбылося а 18-45, за некалькі хвілін да закрыцця, калі на вуліцах панаваў моцны рух людзей і транспарту. Як і ў першым так і другім выпадку шыбы былі выбіты каменем, кінутым з вялікай адлегласці. Пасля гэта ў горадзе пануе напружаная атмасфера, зачынена шмат крам. Усю ноч па горадзе хадзілі ўзмоцненыя патрулі паліцыі. Як падазроны, быў затрыманы 18-гадовы вучань 5-га класа гарадской гімназіі Усевалад Малеўскі. На наступны дзень яго адлічылі з гімназіі. Ягоным паплечнікам у гэтай справе быў 15-гадовы Ежы Ромер. Зараз у горадзе спакойна. Горад патрулюе паліцыя разам з грамадзянамі – сябрамі Звязу Стральцоў»[47].

Неспакойна стала і ў мястэчках Лідчыны. «Кур’ер Навагрудскі» паведамляў, што «ў гуце Нёман не было ніводнага яўрэя, покуль яўрэй Астроўскі не адчыніў тут краму. У ноч з 26 на 27 лістапада па пасёлку былі расклеены ўлёткі з патрабаваннямі, каб Астроўскі з’ехаў адсюль да 1 снежня. Паліцыя пачала следства»[48].

Каб спыніць хвалю антысемітызму, якая імкліва ўздымалася, «Кола студэнтаў-лідзян» (куды ўваходзілі студэнты, які вучыліся не толькі ў Польшчы, але і за мяжой) правяло канферэнцыю з вучнямі лідскіх школ і гімназій, на якой тлумачыла вучням неабходнасць устрымлівацца ад удзелу ў такіх акцыях як вулічныя пагромы, біццё шыбаў «і іншых антысеміцкіх выбрыкаў»[49].

Прычым колькасць яўрэйскага насельніцтва была настолькі высокай, што падчас яўрэйскіх свят жыццё ў горадзе спынялася [50]. Цяжка выбудоўваліся адносіны яўрэйскага насельніцтва Польшчы з уладамі краіны, тым не менш на яўрэйскіх могілках у Лідзе ў 1936 годзе быў устаноўлены помнік невядомаму жаўнеру-яўрэю, загінуламу ў баях з бальшавікамі пад Лідай у 1920-м. Потым, да 1939 года кожны год у лістападзе «Камітэт камбатантаў-яўрэяў» збіраў каля помніка жалобныя мітынгі [51].

Але ў канцы 1930-х гадоў пачаў узмацняцца дзяржаўны антысемітызм. Пасля смерці Пілсудскага прыхільнікі ўлады «моцнай рукі» ў кіраўнічым лагеры згуртаваліся вакол Рыдз-Сміглага і ў 1937 годзе стварылі новую палітычную групоўку – «Лагер нацыянальнага аб’яднання» (Obóz Zjednoczenia Narodowego, у прастамоўі – OZN ці OZON). Гэтая арганізацыя ў 1937-1939 гадах дзейнічала і на тэрыторыі Заходняй Беларусі. На пачатку 1938 года ў Лідзе прайшоў з’езд гмінных аддзелаў гэтай арганізацыі [52]. Прынятая з’ездам ухвала настолькі характэрная для разумення гэтай арганізацыі, што мае сэнс прывесці яе фрагмент:

«Жадаем:

1) Адзяржаўлення ўсіх фабрык і заводаў, звязаных з ваеннай прамысловасцю, у гаспадарчай праграме галоўным павінна стаць узмацненне абараназдольнасці

2) Пераходу ў польскія рукі (unarodowienie) гандлю, прамысловасці, рамёстваў, а перад усім жадаем, каб як найхутчэй быў выдадзены закон, які забараняе яўрэям гандаль сельскагаспадарчымі таварамі, а менавіта: збожжам, буйной рагатай жывёлай і свіннямі, сельскагаспадарчымі машынамі і абсталяваннем, лесам, цэментам, вапнай, а таксама манапольнымі таварамі, такімі як соль, алкаголь, тытунь, запалкі і г. д.

3) Жадаем рэвізіі грамадзянства яўрэяў, якія жывуць у Польшчы…» [53].

У лютым 1938 года «Кур’ер Віленьскі» піша: «Заўсёды спакойную Ліду наведала дастаткова вялікая група пікетоўцаў з Вільні. Група падлеткаў, стаўшы на вуліцах горада, старалася перашкаджаць гараджанам рабіць пакупкі ў яўрэйскіх крамах. Улёткі, якія яны раздавалі, былі канфіскаваныя паліцыяй. Праз парушэнне грамадскага спакою паліцыя склала на пікетоўцаў некалькі пратаколаў»[54]. Праз некалькі нумароў тая ж газета пісала, што лідскі стараста вырашыў спыніць пікетаванне крамаў, якое пачалося 31 студзеня, «некалькі пікетоўцаў арыштавана паліцыяй, сярод арыштаваных пікетоўцаў былі злодзеі-рэцыдывісты»[55].

У вышэй прыведзенай ухвале, прынятай у Лідзе на пачатку лютага 1938 года на з’ездзе гмінных арганізацый «Лагера нацыянальнага аб’яднання» (OZN), пералічаны накіраваныя супраць яўрэяў пункты. У лістападзе таго ж года прэса паведамляе, што Гарадская ўправа дзеля адсоткавага павелічэння неяўрэйскага гандлю (unarodowienia) вырашыла перарабіць існы на рынку мясны павільён у крамы: «З боку галоўнай вуліцы горада паўстануць тры новыя крамы, якія Таварыства сяброў горада Ліды плануе перадаць купцам з заходніх ваяводстваў Польшчы. Зараз у горадзе ўжо існуюць 4 вялікія крамы, адчыненыя купцамі з Познанскага ваяводства»[56]. Ужо праз некалькі тыдняў замест мяснога павільёна адчыняцца новыя крамы па вуліцы Сувальскай, тут жа, месца, дзе стаялі дрожкі перароблена ў скверык, і так «вырашана найвялікшая праблема цэнтра горада, бо тут раней было галоўнае месца сцёку нечыстотаў. Новыя крамы будуць прыносіць гораду прыбытак, хрысціянскі гандаль у цэнтры горада хутка павялічваецца»[57]. Хутка Народны кааператыўны банк у Лідзе выдзеліў 6 000 злотых у якасці льготных крэдытаў для «хрысціянскага рамесніцтва і гандлю»[58].

На пачатку жніўня 1938 года віленская газета «Слова» паведаміла пра змяншэнне адсоткавай колькасці яўрэяў у лідскіх мястэчках і ў самой Лідзе: «У Лідзе ў 1921 года было 48% яўрэяў ад агульнай колькасці гараджан, а цяпер толькі 33%»[59].

Нягледзячы ні на што, летам 1938 года лідскія яўрэі-рамеснікі пачынаюць збіраць грошы, каб купіць для войска санітарны аўтамабіль [60]. Тады ж уладальнік «Ардаля» Саламон Мелуп вырашае купіць для гарнізона горада Грудзенж (у якім, як і ў Лідзе, «Ардаль» меў фабрыку) цяжкі кулямёт [61].

6 верасня 1938 года віленская газета «Слова» праінфармавала, што ў нядзелю, 4 верасня, у Лідзе дайшло да антыяўрэйскіх хваляванняў. Прычынай эксцэсаў было збіццё каля 8 гадзін вечара некалькіх жаўнераў. «Пасля гэтага ў некаторых яўрэйскіх дамах па вуліцах 3-га Мая, Сувальскай і суседніх з імі вуліцах былі выбіты шыбы. Таксама выбіты шыбы ў рэстаране яўрэя Савіцкага, у цукерні “Амерыканка” і ў кватэры адваката Кернера. У часе хваляванняў некалькі яўрэяў былі збітыя. Паліцыя, каб не дапусціць паўтору канфлікту, стаіць на вуліцах горада. Шэраг асоб, якія прымалі ўдзел у хваляваннях, затрыманы»[62].

На пачатку верасня 1938 года адбыліся чарговыя хваляванні. З гэтай нагоды 8 верасня 1938 года «Кур’ер Віленьскі» абвяргае інфармацыю пра збіццё жаўнераў лідскімі яўрэям[63], а газета «Слова» паведамляе, што непасрэднай прычынай нядзельных антыяўрэйскіх хваляванняў у Лідзе былі «няправільныя паводзіны ўладальніка крамы гародніны па вуліцы Сувальскай Хаіма Цвайфуса. Гандляр аблаяў жаўнера, а аднаго з хрысціян, які ўмяшаўся, – ледзь не выцяў. Калі падышоўшы паліцыянт хацеў затрымаць жаўнера, натоўп, які сабраўся на вуліцы, адбіў арыштаванага і з крыкамі рушыў наперад, выбіваючы па дарозе шыбы ў яўрэйскіх дамах і крамах. Яўрэяў, якія патрапілі ў натоўп, – збівалі. Толькі вялікі аддзел паліцыі разагнаў натоўп»[64]. Акрамя таго ў гэтым нумары газета «Слова» піша пра бойку паміж жыхарамі вёскі Сялец і яўрэямі з-за таго, што адзін з вяскоўцаў наехаў на яўрэя роварам.

Далей «Слова» інфармавала, што «стан узрушэння, які на працягу апошніх трох дзён віраваў у Лідзе, павольна ападае. Усе яўрэйскія крамы адчынены, толькі яшчэ дзе-нідзе бачны выбітыя шыбы. … паліцыя праводзіць расследаванне, шукае тых, хто браў удзел у хваляваннях. Тым не менш сітуацыя ў горадзе застаецца напружанай. Раз-пораз узнікаюць бойкі і інцыдэнты. Некалькі дзён таму група яўрэяў атакавала некалькі хрысціян, якія праводзілі ў горадзе акцыю «ўсведамлення». У часе нядзельных хваляванняў быў пабіты паліцыянт і паранены яўрэй. У сувязі з хваляваннямі дэлегацыя яўрэяў пайшла да ўладаў горада, каб даказаць, што не яўрэі справакавалі хваляванні»[65].

Гэтыя падзеі ў Лідзе патрапілі на першыя старонкі польскіх газет, а нумар газеты «Варшаўскі вечар» быў нават канфіскаваны «за інфармацыю з Ліды»[66].

У канцы 1938 года «Слова» падрахоўвала вынікі: «У апошні час заўважаны значны зыход яўрэйскага насельніцтва з Ліды. Сталая акцыя байкоту прывяла да таго, што шэраг яўрэйскіх прадпрыемстваў ліквідаваны, а іх уладальнікі ці пайшлі працаваць у іншыя фірмы, ці выехалі з горада. Адначасова шмат яўрэяў – уладальнікаў дамоў пазбаўляюцца нерухомасці, прычым пакупнікі гэтых дамоў – хрысціяне. Цэны на нерухомасць панізіліся. У цэнтры горада паўстаюць новыя хрысціянскія прадпрыемствы. На працягу аднаго толькі лістапада ў цэнтры горада адчыніліся 5 хрысціянскіх крамаў, і ў бліжэйшыя дні яшчэ адчыняцца некалькі вялікіх крамаў»[67].

Лідскія яўрэі ў той час выдатна ведалі пра цяжкі лёс яўрэяў Германіі, і восенню 1938 года пад кіраўніцтвам лідскага рабіна А. Рабіновіча ў горадзе паўстаў камітэт дапамогі яўрэям, выгнаным з Германіі [68]. Менш чым за паўгода было сабрана 11 315 злотых [69].

Былая лідзянка Тэафанія Юрэка пісала пра тыя часы: «Яўрэі ў горадзе пераважна жылі ў цэнтры, гэта вынікала з таго, што яны ўтрымлівалі крамы і рамесныя майстэрні. … Яны ўтваралі групу, сцісла звязаную паміж сабой традыцыяй, рэлігіяй, а таксама гандлёвымі і прамысловымі інтарэсамі. Гараджане-хрысціяне трактавалі іх як народ, які адвеку жыў у горадзе. Часамі мясцовыя хуліганы, часцей падчас свята Кучак [70] рабілі ім усялякія псоты, аднак гэта былі спарадычныя выпадкі. Лідскія яўрэі апраналіся па-еўрапейску, не насілі пейсаў – за выняткам рабінаў. Гараджане прывыклі да таго, што ў суботу ўсе яўрэйскія крамы зачынены, а яўрэйскае насельніцтва не выконвае ніякай працы. … Яўрэйскае насельніцтва з іншымі гараджанамі ўжывала розныя мовы – усё залежала ад таго, на якой мове размаўляе кліент … гандаль быў цалкам у іх руках. Была група заможных яўрэяў, але хапала сярод іх і сапраўдных беднякоў, частка якіх падтрымлівала камуністычныя ідэі. Яўрэйскія купцы дыктавалі цэны, завышаючы ці заніжаючы іх у залежнасці ад кан’юнктуры. Найчасцей праз нізкія цэны закупаў падманваліся вясковыя людзі, што ўзбуджала іх супраць яўрэяў. Выбухнула гэта ў 1938-39 гг. Тады ж з’явіліся лозунгі: “Не купляў у яўрэя, ён цябе падмане”, “Ідзі па тавар да сваіх”. Пачалі з’яўляцца крамы, якія адкрылі хрысціяне. Адначасова з’явілася ўзаемная падазронасць паміж яўрэямі і хрысціянамі, якая дрэнна адбілася падчас вайны. Не датычылася гэта ўсіх – было шмат прыкладаў узаемнай дапамогі, але гэта іншая тэма»[71].

Пра тое ж пісала і Яўгенія Ярмант: «Пра яўрэяў мая мама выказвалася з павагай. Казала, што ў іх дружныя клапатлівыя сем’і. П’яны яўрэй на вуліцы – немагчымая з’ява. Мы ніколі не чулі, каб яўрэй кінуў сваю сям’ю і дзяцей. … Яўрэі заўсёды вельмі рэлігійныя і пабожныя. Перад вайной шматлікія лозунгі заклікалі байкатаваць яўрэяў і рабіць пакупкі толькі ў польскіх крамах і кааператывах. Натхнёныя патрыятызмам, мы вырашылі байкатаваць нашых суседзяў. Некалькі разоў я нават хадзіла ў кааператыўную краму ў канцы вуліцы Лётнай. Але з часам усё вярнулася на свае месцы. Яхка (суседка-гаспадыня крамы. – Л.Л.) была пад бокам. Яна адпускала тавары ў крэдыт. Мы ліквідавалі запазычанасць адзін раз у месяц. Яўрэі не баяліся гандлёвай рызыкі. Калі грошы своечасова не паступалі, то сур’ёзных канфліктаў не ўзнікала. Яўрэй тады сам наведваў кватэру даўжніка і паважліва прасіў разлічыцца»[72].

1939 год пачаўся з суда над камуністамі: «Прыгавор камуністам. Тры дні ў Акруговым судзе ў Лідзе слухалася справа камуністаў. 17 снежня вынесены прыгавор: Перэс Левін і Лейба Кашчанскі атрымалі па 6 гадоў турмы, Даніэль Карасін – 4 гады, Шыман Ілютовіч і Генах Баран – па 3 гады турмы, акрамя турэмных тэрмінаў усе былі пазбаўлены грамадзянскіх правоў на 10 гадоў»[73]. У сувязі з гэтым працэсам лідскі стараста забараніў павятовыя аддзелы трох яўрэйскіх таварыстваў: «Frejchejt», «Haszemer Hacair», «Hehaluc pienier» «за тое, што ў гэтых арганізацыях працавалі элементы шкодныя для польскай дзяржаўнасці, і яны пагражалі грамадскай бяспецы»[74]. Праз тыдзень нават забараняецца дзейнасць знакамітага лідскага яўрэйскага спартыўнага клуба «Макабі», не даецца дазволу на рэгістрацыю моладзевага яўрэйскага таварыства «Histadrut Academenoim Zionim» [75].

А ў лютым на пасяджэнні Гарадской рады Ліды, на якім разглядаліся фінансавыя выдаткі на 1939 год, была выкраслена фінансавая субсідыя, якая да гэтага заўжды выдзялялася з бюджэту для дзейнасці яўрэйскіх грамадскіх арганізацый [76].

18 сакавіка 1939 года а 1-30 у Лідзе невядомыя выбілі вокны ў сінагозе па вуліцы Школьнай [77].

Хутка пачалася Другая сусветная вайна.

Лідскія яўрэі добра ведалі пра становішча яўрэяў у Германіі і чакалі ад Гітлера самага дрэннага. Не мелі яны вялікіх сантыментаў і да Польскай дзяржавы. Таму, калі замест фашыстаў у горад ўвайшла Чырвоная Армія, лідскія яўрэі сустракалі яе кветкамі – для іх гэта было сапраўднае вызваленне ад фашысцкага лагера. Ярмант пісала: «Аднойчы раніцай горад абляцела вестка, што ў Ліду ўступілі рускія войскі, і на ўскраіне горада яўрэі сустрэлі іх хлебам-соллю. Мама сцісла пракаментавала: “Яўрэі гатовыя хоць чорта вітаць, абы не прыйшлі немцы”»[78].

19 верасня 1939 года ў Ліду ўвайшла Чырвоная Армія. Недалёка ад Ліды прайшла новая мяжа з Літвой, і наш горад стаў месцам збору польскіх яўрэяў, якія планавалі бегчы праз Вільню ў Еўропу і ЗША. Таму яўрэйскае насельніцтва Ліды значна вырасла і дасягнула 15 000 чалавек. У горадзе падпольна працавала яўрэйская сіянісцкая арганізацыя. Пасля серыі арыштаў у снежні 1939 года сіянісцкія арганізацыі былі ліквідаваны. Савецкая ўлада зачыніла ўсе яўрэйскія арганізацыі. Улетку 1940 года яўрэяў – уцекачоў з заходняй Польшчы пачалі высяляць у глыб Расіі, галоўным чынам у раён Рыбінска.

Па падліках, летам 1941 года колькасць яўрэйскага насельніцтва ў Лідзе дасягала 8 500 чалавек. Пасля бамбёжак 22-23 чэрвеня даваенная Ліда знікла назаўжды. Цалкам згарэў яўрэйскі раён, згарэла сінагога.

Халакост перажылі каля 300 лідскіх яўрэяў.

Помнікі яўрэйскай гісторыі

Помнікаў яўрэйскай гісторыі да 1939 года ў Лідзе, акрамя сцяны былой Тарбут-школы, не засталося. Ніжэй пералічу помнікі ахвярам халакосту.

Мемарыяльны комплекс на брацкай магіле 6 700 яўрэяў, расстраляных 8 мая 1942 года. Помнік уяўляе сабой бетонную пліту на брацкай магіле. Знаходзіцца ў лесе, на захад ад акруговай дарогі. Агароджаны металічным ланцугом. Надпіс на пліце: «Вечная памяць жыхарам г. Ліды закатаваным нямецкімі катамі 8 траўня 1942 г.».

Яшчэ адзін Мемарыяльны комплекс на брацкай магіле 6 700 яўрэяў, у лесе, на захад ад акруговай дарогі. Мемарыяльны комплекс на брацкай магіле расстраляных 8 мая 1942 года. Пабудаваны ў 1992 годзе па праекце скульптара Аляксандра Тухто на сродкі Б.М. Галубовіча. Скульптурная кампазіцыя з металу, дзве пліты і два блока, прыступкі з мармуровых плітак, металічная агароджа. На блоках надпісы на рускай мове і іўрыце: «1942-1992. У гэтай брацкай магіле пахаваны закатаваныя нямецка-фашысцкімі захопнікамі 6 700 жыхароў г. Ліды».

Гранітная стэла на брацкай магіле яўрэяў, расстраляных у сакавіку 1943 года. Знаходзіцца на вул. Чырвонаармейскай. Помнік адкрыты 13 жніўня 2003 года. Выкананы па праекце лідскага скульптара Рычарда Грушы. Стэла з чырвонага граніту, падстаўка бетонная. На паліраванай грані стэлы на іўрыце і рускай мове выгравіраваны тэкст: «Вечная памяць яўрэям Ліды і Вільнюса, па-зверску знішчаным нямецкімі нацыстамі і іх памагатымі за прыналежнасць да яўрэйскага народа». У цэнтры Зорка Давыда і даты 1942-1943 (5702-5703).

Лідскія рабіны

Давід Бэн Арье Лейб (1650-1696, Davіd ben Aryeh Leіb). Равін Давыд Бэн Арье Лейб з Ліды напісаў шмат рэлігійных прац, у тым ліку «Сефер Шомер Шабат» (Sefer Shomer Shabbat), кнігу пра 613 запаведзяў (613 Mіtzvot), кнігу пра «брыс міла» (абрадзе абразання), кнігу пра Шулхан Арух, пра Кнігу Руф і кнігу пра яўрэйскую этыку (Dіvreі Davіd, 1671).

Ён быў абвінавачаны ў «Сабатэізме» (прыхільнасці да месіянскага руху ў юдаізме XVII стагоддзя, створаным – Сабатаем Цві ў 1664 годзе, калі ён абвясціў сябе Месіяй) і плагіяце, але падобна, абвінавачванні з яго былі зняты. Памёр у Львове.
Яго дзядзька (брат маці) – Мошэ Рыўкес (Moses Rіvkes), аўтар кнігі «Беэр-ха-Гала» (Be’er ha-Golah). Акрамя Ліды служыў рабінам у Зволіне (Zwolin) і Майнцы (Maіnz). У 1682 г. ён быў прызначаны рабінам у Амстэрдаме
З сярэдзіны XIX стагоддзя лідскім рабінам быў Эліях Шык (1809-1876). Ён атрымаў шырокую вядомасць як выдатны прапаведнік. Расказвалі нават, што ён мог рабіць цуды на вачах людзей. Кніга рабіна Эліяха Шыка «Эйн Эліахі» каментавала збор талмудысцкіх легенд (вядомых як «Эйн Якаў») і была выдадзена ў Вільні. Пасля яго лідскім рабінам стаў цадзік Беньямін Ліда.
З 1882 па 1899 год лідскім рабінам быў Маісей Крамнік.
Кельмскі Магід (Мошэ Іцхак Даршан). Нарадзіўся ў 1828 годзе каля Слоніма, памёр у Лідзе ў 1899 годзе, «Магід» у перакладзе з іўрыта – апавядальнік, «Даршан» – прапаведнік. Ён быў лідарам і галоўным прапаведнікам рэлігійнай плыні «Мусар».

Першую пропаведзь Кельмскі Магід прамовіў у Слоніме ва ўзросце 15 гадоў. Не жадаючы ператвараць рэлігійную дзейнасць у крыніцу прыбытку, Кельмскі Магід адмовіўся ад мноства прапаноў заняць пост прапаведніка ў буйных абшчынах, аднак урэшце пагадзіўся стаць прапаведнікам у слонімскай сінагозе. Ва ўзросце 21 года ён пакінуў пасаду і адправіўся ў Коўна, каб вучыцца ў знакамітага рабіна Ізраэля Ліпкіна Саланцера, заснавальніка руху Мусар («Мусар» на іўрыце – «мараль», рух у юдаізме «літоўскага» паходжання, паўстаў у XIX стагоддзі, супрацьстаяў хасідызму). Ацаніўшы талент юнака і яго прапаведніцкія здольнасці, Саланцер усклаў на Кельмскага Магіда місію прапаганды сваіх ідэй, гэтаму той прысвяціў больш за паўвека. Кельмскі Магід займаў пасаду прапаведніка ў Кельмі Ковенскай губерні (адгэтуль Кельмскі Магід), у Жагары, Ашмяне і Мінску, але галоўным чынам ён заставаўся вандроўным прапаведнікам і падарожнічаў ад кагалу да кагалу, прапаведуючы строгія маральныя нормы ў паўсядзённым жыцці.

Каб узняць маральны ўзровень яўрэйскіх абшчын, Кельмскі Магід, прыбываючы на новае месца, наведваў рабіна і высвятляў заганы, на якія пакутуе абшчына, а затым казаў пра іх у сваіх публічных выступах. Асабліва рэзка Кельмскі Магід асуджаў жульніцтва ў гандлі, эксплуатацыю беднякоў і нявартыя паводзіны ў адносінах да неяўрэяў. Пропаведзі Кельмскага Магіда былі прасякнуты эмацыянальным пафасам і часам пераходзілі ў спеў. Нягледзячы на насмешкі, асабліва з боку «маскілім» (яўрэйскі асветны рух), ідэі якіх Кельмскі Магід крытыкаваў, яго пропаведзі аказвалі на слухачоў моцнае ўздзеянне. Газеты пісалі, што пры наведванні Кельмскага Магіда, пасля яго пропаведзі, гандляры мясцовага рынка знішчалі фальшывыя гіры і меры.

Кельмскі Магід не раз станавіўся ахвярай паклёпу і даносаў з боку зачэпленых яго крытыкай і нават бываў за турэмнымі кратамі. У 1884 годзе Кельмскі Магід пабываў у Лондане, дзе зрабіў глыбокае ўражанне на вярхоўнага рабіна Англіі Натана Адлера і Самуэля Мантэгю (лорд Свэйслінг).

У Лідзе Кельмскі Магід пасяліўся ў 1898 годзе разам з сынам Бэнцыёнам Даршаном і праз год памёр.
Рабін, заснавальнік руху Мізрахі Іцхак Якаў Рэйнес (1839-1915) нарадзіўся недалёка ад Пінска. Бацька Рэйнеса, рабін Шлом Нафталі, у 1830-х жыў у Палесціне, валодаў друкарняй у Цфаце і пакінуў гэты горад, страціўшы падчас землятрусу 1837 года сям’ю і маёмасць.

Адукацыю Рэйнес атрымаў у ешыботах мястэчка Эйшышкі, якое знаходзілася ў Лідскім павеце, і ў Валожыне. У 1867 годзе Рэйнес заняў пасаду рабіна ў мястэчку Шаўкяны Ковенскай губерні, у 1869 годзе быў абраны рабінам у Свянцянах, а ў 1885-1915 гадах узначальваў яўрэйскую абшчыну горада Ліда.

У 1882 годзе Рэйнес прыняў удзел у з’ездзе прадстаўнікоў яўрэйскіх абшчын у Пецярбургу, на якім прадставіў выпрацаваны ім план рэарганізацыі сістэмы выкладання ў ешыботах, які аднак не сустрэў падтрымкі з боку большасці дэлегатаў. Свае погляды на рэформу традыцыйнай яўрэйскай адукацыі, мэтай якой было ўтрымаць яўрэйскую моладзь у рамках артадоксіі, а таксама прапанаваную ім новую метадалогію вывучэння Талмуда, якую ён супрацьпастаўляў старой сістэме выкладання, Рэйнес выказаў у працах «Хотэм тохніт» («Завяршальны план», тт. 1-2, 1880-81), «Урым гдолім» («Вялікія агні», 1887) і іншых кнігах. Метадалогія Рэйнеса пабудавана на лагічна-аналітычным падыходзе да крыніц, яна была створана пад уплывам працы Маймоніда «Міллот ха-хіггайон» («Тэрміны логікі»). Нягледзячы на тое, што Пецярбургскі з’езд не прыняў яго план, Рэйнес адкрыў у Свянцянах узорны ешыбот, разлічаны на дзесяцігадовы курс навучання, які нароўні з традыцыйнымі ўключаў і агульнаадукацыйныя дысцыпліны. Аднак з-за процідзеянні вельмі артадаксальных кругоў ешыбот праз чатыры гады быў зачынены. Неўзабаве Рэйнесу было прапанавана месца рабіна ў Манчэстары, але пасля трохмесячнага знаходжання ў Англіі ён вярнуўся на радзіму.

У сваёй грамадскай дзейнасці Рэйнес спрабаваў спалучаць сучасныя павевы з яўрэйскай традыцыяй. Рэйнес далучыўся да Ховевей Цыён (літаральна – «любячыя Сіён», сіянісцкі рух) з моманту ўзнікнення руху. Разам з рабінам Ш. Магілеверам Рэйнес высунуў праграму засялення Палесціны, якая прадугледжвала спалучэнне сельскагаспадарчай працы пасяленцаў з вывучэннем Торы. Рэйнес быў у ліку нешматлікіх рабінаў, якія адразу адгукнуліся на заклік Тэадора Герцля і якія падтрымалі сіянісцкі рух, удзельнічаў у першых Сіянісцкіх кангрэсах. У 1898 годзе Рэйнес выпусціў кнігу «Ора ве-сімха» («Святло і радасць») пра значэнне свята Пурым з прадмовай «пра сіянізм з артадаксальнага пункту гледжання», а ў 1902 годзе апублікаваў апалогію сіянізму «Ор хадаш ал Цыён» («Новае святло над Сіёнам»), у якой аспрэчваў антысіянісцкія сцвярджэнні некаторых прадстаўнікоў рабінскіх кругоў. У сваіх працах Рэйнес заклікаў рэлігійных і нерэлігійных сіяністаў да сумеснай працы. У сакавіку 1902 года ў Вільні па яго ініцыятыве была склікана канферэнцыя рабінаў і іншых прадстаўнікоў артадаксальных кругоў, якая абвясціла пра стварэнне рэлігійнай фракцыі (Мізрахі) у сусветнай Сіянісцкай арганізацыі. На Мінскай канферэнцыі (верасень 1902 года) падчас дыскусіі «па культурнай працы» Рэйнес ад імя фракцыі пярэчыў супраць дзейнасці сіянісцкай арганізацыі ў вобласці культуры і патрабаваў перайсці да практычнай працы ў Палесціне, бо лічыў, што яўрэйская культура можа быць толькі рэлігійнай. У жніўні 1904 года ў Браціславе на 1-м Сусветным з’ездзе Мізрахі Рэйнес быў аднадушна прызнаны лідарам руху.

У 1905 годзе пры садзейнічанні буйных дзеячаў Мізрахі і фінансавай дапамозе барона Д. Гінцбурга Рэйнес адкрыў у Лідзе ўмерана рэфармаваны ешыбот, разлічаны на шэсць гадоў навучання. Нароўні з Талмудам у праграму былі ўключаны Біблія, іўрыт з граматыкай, а таксама агульныя прадметы ў аб’ёме павятовага вучылішча, да якіх пазней дадалі асновы камерцыі. Педагагічныя прынцыпы, закладзеныя ў сістэму выкладання Лідскага ешыбота, Рэйнес выказаў у працах «Кол Я’аков» («Голас Якава», 1908) і «Мішкенот Я’аков» («Мясціна Якава», 1910). Рабін надрукаваў яшчэ шмат кніг, але каля 100 вялікіх тэкстаў засталося ў рукапісах.

Рэйнес паклаў пачатак адной з дзвюх асноўных плыняў рэлігійнага сіянізму. У адрозненне ад А.І. Кука [Аўраам Іцхак Кук (1865-1935), рабін, кабаліст і грамадскі дзеяч пачатку XX стагоддзя, стваральнік філасофскай канцэпцыі рэлігійнага сіянізму, паводле якой, стварэнне дзяржавы Ізраіль з’яўляецца пачаткам месіянскага збавення] месіянізм Рэйнеса быў хутчэй палітычным – неадкладнае выратаванне яўрэйскага народа з галута (галут – выгнанне), а не эсхаталагічным.

У гонар Рэйнеса ў 1924 годзе былі названы заснаваныя селішча Няве-Я’аков (праіснавала да 1948 года, на яго месцы з 1972 года – аднайменны раён Іерусаліма) і ў 1927 годзе Сдэ-Я’аков у Палесціне.
Ісраэль Меір Коэн (Акоэн) (Хафец-Хаім; сапраўднае прозвішча Пупко; 1839-1933) – рабін, галахіст і мараліст.

Нарадзіўся ў Дзятлаве ў 1839 годзе. Пачынаючы з 10 гадоў вучыўся ў віленскай Бейт мідрашэ Хаіма Нахмана Парнаса, а потым заняўся самаадукацыяй. У 11 гадоў страціў бацьку. Маці яшчэ раз выйшла замуж. Ужо ў маладосці праславіўся шырокай эрудыцыяй і богабаязнасцю. Згодна са звычаем ажаніўся ў 16 гадоў і ў 1855 годзе асеў у Радуні, дзе жонка мела гандаль. Жыў на сродкі небагатага цесця і працягваў вывучаць Талмуд і рабіністычную літаратуру. У 1868 годзе ўзначальваў ешыбот у Васілішках, але ў 1869 годзе вярнуўся ў Радунь, куды да яго пачалі сцякацца шматлікія вучні, і дзе ў тым жа годзе адчыніўся ешыбот, які вырас у адзін з найбуйнейшых у акрузе і стаў вядомы пад назвай Радунскі, ці ешыбот «Хафец-Хаім». Праз некалькі гадоў пасля жаніцьбы пачаў пісаць свае кнігі, першапачаткова ананімна, і выдаваць навуковыя працы, якія і прынеслі яму славу сярод яўрэйскіх вернікаў. Стаў вядомы ў свеце па назве сваёй самай папулярнай кнігі, прысвечанай законам пра забарону зласлоўя – «Хафец Хаім» (Які прагне жыцця).

Кіраваў ешыботам у Радуні каля 70 гадоў, прычым да Першай сусветнай вайны ўтрымліваў яго з даходаў ад продажу сваіх кніг. Падчас гэтай вайны разам з вучнямі ратаваўся ў Расіі і, з цяжкасцю перажыўшы рэвалюцыю, вярнуўся у Радунь у 1921 годзе.

Большасць кніг Хафец-Хаіма (а іх каля 30) разглядалі пытанні галахі і датычыліся штодзённага жыцця яўрэя-верніка, краналі пытанні адносін чалавека да чалавека, вызначалі нормы паводзін згодна з рэлігійнымі догматамі. Усе кнігі Хафец-Хаіма атрымалі шырокі распаўсюджанне ва ўсіх яўрэйскіх абшчынах. Яны сотні разоў перавыдаваліся ў розным фармаце, былі падзелены на гадавыя цыклы вывучэння па днях тыдня, да іх напісаны новыя каментарыі.

Усё жыццё быў надзвычай сціплым чалавекам, жыў ва ўбогай хатцы, хаваўся ад публічнасці. Праз яго рукі праходзілі дзясяткі тысяч долараў ахвяраванняў на ўтрыманне ешыбота і філантрапічныя мэты, – сам ён ніколі не узяў сабе ні цэнта з тых ахвяраванняў, з-за чаго меў найвялікшую павагу не толькі ў сваіх адзінаверцаў, але нават і ў яўрэйскіх радыкалаў, якія бачылі ў радунскім рабіне апору рэакцыі і клерыкалізму.

Найлепш пра яго могуць расказаць кароткія павучальныя гісторыі з жыцця радунскага рабіна. Радунскі войт расказваў такую гісторыю. Войт ішоў разам з радунскі рабінам адной дарогай. У адным месцы над ровам была пакладзена новая кладка. Войт перайшоў кладкай, а рабін ХафецХаім збочыў з дарогі і перайшоў цераз роў. На пытанне войта, адказаў:«Я не упэўнены ў тым, што дошкі гэтай кладкі не крадзеныя».

Радунскі рабін быў найвялікшым аўтарытэтам яўрэяў усяго свету. Дом Хафец-Хаіма ў Радуні ў 2001-2002 гадах быў разабраны і як святыня вывезены ў ЗША.
У 1930-я пасаду рабіна займаў Арон Рабіновіч (?-1942) – апошні лідскі рабін. Ён загінуў падчас халакосту, знаходзячыся сярод тысяч лідскіх яўрэяў, дзе да апошняй хвіліны маліўся і супакойваў людзей.


[1] Kuryer Litewski. № 291. 23 grudnia (5 stycznia 1907) 1906.

[2] Kuryer Litewski. № 3. 4(17) stycznia 1906.

[3] Конан У. «Лидское слово» // ЭГБ. Т. 4. Мiнск, 1997. C. 367.

[4] Гоман. № 68. 24 жніўня 1917.

[5] Федоров И.О. Город Лида в годы установления советской власти (1919-1920) // Ліда і Лідчына: да 685-годдзя з дня заснавання горада : матэрыялы рэспуб. навук.-практ. канф., (Ліда, 3 кастр. 2008 г.). Ліда, 2008. С. 129.

[6] Гоман. № 61. 11 верасня 1916.

[7] Борьба за Советскую власть в Белоруссии 1918 – 1920 гг. Т. 2. Минск, 1971. С. 529.

[8] Там жа. С. 73.

[9] Tygodnik Illustrowany. № 22. 31 maja 1919. S. 340-341.

[10] Wyszczelski Lech. Wojna polsko-rosyjska 1919-1920. T. 1. Warszawa, 2010. S. 89-90.

[11] Kapiszewski Andrzej. Controversial Reports on the Situation of the Jews in Poland in the Aftermath of World War Studia Judaica 7. 2004. №2(14). S. 257-304.

[12] Там жа. С. 248.

[13] Баярунец Гіпаліт. Ліда ва ўспамінах ксяндза Гіпаліта Баярунца // Лідскі Летапісец. № 2(54) – 2011. С. 31.2

[14] Lech Ciehanowicz. Przemysł lidzki w dwudziestoleciu międzywojennym // Zemia Lidzka. № 41. 2000.

[15] Наша Праўда. №34. 30 ліпеня 1927 г.

[16] Słowo. №173(2383). 31 lipca 1930.; Życie Nowogródzkie. №179(863). 5 sierpnia 1930.

[17] Słowo. №17(1628). 21 stycznia 1928.

[18] Сялянская Ніва. № 14(161). 8 лютага 1928.

[19] Сялянская Ніва. № 19(166). 25 лютага 1928.

[20] Kurier Nowogródzki. № 157(242). 5 lipca 1932.

[21] Kurjer Wilenski. № 144(4106). 28 maja 1937.

[22] Kurjer Wilenski. № 233(4196). 25 sierpnia 1937.

[23] Kurjer Wilenski. № 11(4687). 11 stycznia 1939.

[24] Słowo. № 161(1171). 14 lipca 1926.

[25] Дварэцкі Мойша нарадзіўся ў Лідзе 1 снежня 1891 г. Закончыў гімназію і два семестры педагагічнага інстытута і тры семестры медыцынскага факультэта. Выкладаў лацінскую мову.

[26] Dowlaszewicz Irena. Gimnazjum żydowskie // Ziemia Lidzka. № 2(49) – 2002.

[27] Тарбут (яўр. – культура) – яўрэйская свецкая асветніцкая-культурная арганізацыя, пад эгідай якой у перыяд паміж дзвюма сусветнымі войнамі была створана сетка свецкіх адукацыйных устаноў на іўрыце.

[28] Я больш за 10 гадоў не мог даведацца, якому будынку належала гэтая сцяна. Пад час аналізу пабудоў старога цэнтра горада пры стварэнні 3D мадэлі, гэтую загадку праясніў мой добры знаёмы Віталь Бурак, за што аўтар выказвае яму шчырую падзяку.

[29] http://www.jewishgen.org/yizkor/lida/lid137.html

[30] Słowo. №139(3277). 23 maja 1933.

[31] Kurjer Wilenski. № 176(4852). 28 czerwca 1939.

[32] http://www.jewishgen.org/yizkor/lida/lid137.html

[33] Kurier Nowogródzki. № 30. 22 października 1931.

[34] Kurier Nowogródzki. № 35. 28 października 1931.

[35] Kurier Nowogródzki. № 79. 19 grudnia 1931.

[36] Słowo. № 181(2988). 29 lipca 1932.

[37] Ciechanowicz Lech. Czasopiśmiennictwo w województwie Nowogródzkim w latach Drugiej Rzeczypospolitej // Ziemia Lidzka. №4(47). 2001.

[38] Kurier Nowogródzki. №146(232). 24 czerwca 1932.

[39] Цехановіч Лех. Незабыўная вуліца Сувальская 30-х гадоў ХХ стагоддзя // Лідскі Летапісец № 4(32). 2005. С. 33.

[40] Альбірт Іосіф Мацвеевіч (нарадзіўся ў 1907 г. у Лідзе) – паэт, пісьменнік, пасля 1950-х гг. быў членам Саюза пісьменнікаў, жыў у Маскве. Аўтар кніг «Зорка майго пакалення», «Іскры», «Сэрца маёй зямлі». З 1970 г. жыў у Ізраілі. Больш падрабязнай інфармацыі пра гэтага цікавага чалавека ў мяне, на жаль, няма.

[41] Ziemia Lidzka. № 6-7. 1937.

[42] Ziemia Lidzka. № 11. 1937.

[43] Ziemia Lidzka. № 12. 1937.

[44] Kurjer Wilenski. № 248(2789). 16 września 1933.

[45] Słowo. № 255(3393). 18 września 1933.

[46] Słowo. № 317(4277). 18 listopada 1937.

[47] Słowo. № 266(2774). 18 listopada 1931.

[48] Kurier Nowogródzki. № 56. 21 listopada 1931.

[49] Kurier Nowogródzki. № 56. 21 listopada 1931.

[50] Kurjer Wilenski. № 248(4211). 9 września 1937.

[51] Kurjer Wilenski. № 325(4285). 26 listopada 1937.

[52] Kurjer Wilenski. № 34(4352). 4 lutego 1938.

[53] Kurjer Wilenski. № 35(4350). 5 lutego 1938.

[54] Kurjer Wilenski. № 32(4350). 2 lutego 1938.

[55] Kurjer Wilenski. № 35(4350). 5 lutego 1938.

[56] Kurjer Wilenski. № 306(4623). 7 listopada 1938.

[57] Kurjer Wilenski. № 329(4647). 30 listopada 1938.

[58] Kurjer Wilenski. № 349(4667). 20 grudnia 1938.

[59] Słowo. № 212(5136). 4 sierpnia 1938.

[60] Kurjer Wilenski. № 201(4519). 24 lipca 1938.

[61] Kurjer Wilenski. № 314(4632). 15 listopada 1938.

[62] Słowo. № 245(5169). 6 września 1938.

[63] Kurjer Wilenski. № 246(4564). 8 września 1938.

[64] Słowo. № 246(5170). 8 września 1938.

[65] Słowo. № 247(5171). 8 września 1938.

[66] Słowo. № 248(5172). 9 września 1938.

[67] Słowo. № 333(5257). 3 grudnia 1938.

[68] Kurjer Wilenski. № 321(4639). 22 listopada 1938.

[69] Kurjer Wilenski. № 13(4689). 13 stycznia 1939.

[70] Яўрэйскія кучкі – у Беларусі і Украіне так называюць перыяд, які пачынаецца за 2-3 дні да наступу Жарснага тыдня і супадае з яўрэйскім Вялікаднем, які пачынаецца на 15-ы дзень месяца нісана. Гэты дзень заўсёды выпадае на першую поўню пасля вясновага раўнадзенства, бо яўрэйскі каляндар вядзецца па месяцавых цыклах.

[71] JurekoTeofani. Stosunki narodowościowe i wyznaniowe w Lidzie w latach 1925-1939 // Ziemia Lidzka. №12. 1993.

[72] Ярмонт Е. В тени замка Гедемина. Лида. 1995. С. 50.

[73] Kurjer Wilenski. № 19(4695). 19 stycznia 1939.

[74] Kurjer Wilenski. № 20(4696). 20 stycznia 1939.

[75] Kurjer Wilenski. № 28(4704). 28 stycznia 1939.

[76] Kurjer Wilenski. № 42(4718). 11 lutego 1939.

[77] Kurjer Wilenski. № 80(4756). 21 marca 1939.

[78] Ярмонт Е. В тени замка Гедемина. Лида. 1995. С. 50.

***

 Апублiкавана 28.06.2016 13:47

Начальное женское еврейское образование в Гродненской губернии

М. Г. КОЖЕНЕВСКАЯ

НАЧАЛЬНОЕ ЖЕНСКОЕ ЕВРЕЙСКОЕ ОБРАЗОВАНИЕ В ГРОДНЕНСКОЙ ГУБЕРНИИ

ВО ВТОРОЙ ПОЛОВИНЕ ХІХ – НАЧАЛЕ ХХ В.

Статья посвящена проблеме развития начального женского еврейского образования в Гродненской губернии во второй половине ХІХ – начале ХХ в. Показаны основные этапы возникновения и развития начального женского еврейского образования в данном регионе на протяжении изучаемого периода. На основе мемуаров и архивных данных, автор рассматривает деятельность различных видов еврейских учебных заведений на территории губернии, где девочки могли получить начальное образование. Выявленные процессы трансформации сферы традиционного еврейского образования наиболее ярко отразили изменения в еврейском обществе.

Образование играло важнейшую роль при определении места, которое человек занимал в еврейском обществе, так как высокий социальный статус обеспечивался не знатностью происхождения, а ученостью. Общество долгое время не придавало особенного значения образованию девочек и лишь в мужчине видело человека, достойного изучать Закон. Воспитание же дочерей преследовало узкие цели – вырастить добродетельных девушек, умеющих молиться и хорошо знающих те заповеди, выполнение которых обязательно для женщины.

XIX – начало XX в. внесли много нового в сложившуюся веками систему традиционного еврейского образования. Именно в трансформации сферы образования наиболее ярко отразились социально-экономические и политические изменения еврейского общества.

С первых лет жизни девочка усваивала нормы поведения, моральные и религиозные ценности в лоне своей семья. Воспитанием и обучением занимались матери, которые служили объектом подражания для своих дочерей. От нее девочка узнавала, как зажигать свечи, произносить над ними благословение, у неё же училась выполнять домашнюю работу. Конечно, девочка разглядывала вместе с братьями иллюстрации в книгах, имевшихся в доме, и просила объяснить увиденное [1, с. 37].

Нанять специального учителя могли лишь в богатых семьях. На раннем этапе развития женского образования в состоятельных семьях обучение дочерей часто ограничивалось молитвой и религиозными темами. Девочкам часто нанимали домашнего учителя, который учил их читать и писать на идише [2].

О таком домашнем учителе, вспоминает в своих мемуарах Белла Шагал: «Старый учитель, который приходит давать нам уроки, скользит по двору как тень. Маленький, короткий, он прижимается к стене, как будто боится, что его кто-то тронет. – Басенька, – улыбается он. – Ты запомнила алфавит? Иди, позови Аврамеле. Сегодня мы будем учиться, правда? Он такой смиренный человек, хочет научить нас хотя бы алфавиту, подвести к страницам Библии, как он говорит. Почему же он боится быть с нами твердым? В конце концов, не мы, а родители наняли его. Мы злые. Только когда он спит, мы его жалеем. Мне хочется сказать ему, что с сегодняшнего дня я буду хорошо учиться» [3].

Начальное образование еврейский мальчик получал в хедере или в Талмуд-Торе. В 1894 г. в Гродненской губернии воспитанниками хедера было 64 % от всего контингента детей школьного возраста. Главным учителем в хедере был меламед, который учил детей закону веры и еврейской грамоте. В хедерах получали образование почти 90 % всего еврейского населения Беларуси, что было обусловлено религиозными соображениями родителей [4, с. 77].

Среди белорусского еврейства традиционный хедер для девочек стал популярен в середине XIX в. Однако стоит отметить, что число девочек, по сравнению с числом мальчиков, было незначительным. Девочек могли отправить учиться в хедер вместе с мальчиками, для них также существовали специальные хедеры, иногда находившиеся по соседству с помещением для мальчиков. Девочек обучала образованная женщина или жена раввина – «ребецин». В программу входила арифметика, обучение чтению и письму на идише, также изучение молитв. Учебниками служили Tekhinot и Zeena ureena (молитвы на идише, предназначенные для женщин). Девочки проводили большинство времени за играми, по очереди читая вслух, в некоторых случаях их также обучали шитью [2].

Согласно ведомости об учебных заведениях Гродненской губернии за 1914 г., наибольшее количество хедеров, где обучались девочки, находилось в Белостоке. В 113 хедерах воспитывались до 3000 мальчиков и до 400 девочек. На территории губернского Гродно насчитывалось 34 хедера, в которых училось 769 мальчиков и 61 девочка[5].

Полина Венгерова в своих мемуарах описывает хедер, которые посещала в Бресте. «В один прекрасный день мама вдруг позвала меня в столовую. Там уже сидел, реб Лейзер, меламед, и мать, обращаясь к нему, сказала: «Вот моя Песселе, завтра она вместе с Хавелебен (моя сестра) придет к вам в хедер». … Теперь мне нужно было проститься с веселыми играми. … Правда, меня немного утешал интерес к месту действия моей новой жизни» [6, c. 61].

Автор весьма подробно описала свое пребывание в хедере в первый день: «Страх, смущение, множество незнакомых лиц, духота помещения, низкий потолок, на который я все время боязливо взглядывала – все это встало комом в горле, и я не нашла ничего лучшего, как вдруг заплакать во весь голос. Реб Лейзер пытался меня успокоить, обещая, что сегодня учение ещё не начнется, что я смогу на перемене поиграть с девочками … Я немного успокоилась, но не решалась сдвинуться с места. Сестра прочла один абзац с учителем, повторила его со старшим помощником и собралась идти на улицу, взяв меня с собой. Но я не согласилась. … После обеда в хедере, сестра взяла меня за руку, потом одна из учениц за другую, и я очутилась на улице и приняла участие в играх. Это продолжалось до семи вечера. Потом нас созвали в помещение хедера на вечернюю молитву. Помощник учителя стоял посредине, а мы толпились вокруг, не сводя с него глаз и повторяя за ним каждое слово. Потом все быстро разошлись по домам» [6, c. 65, 66].

Исходя из описаний мемуаристки, можно говорить и о том, что в хедере девочки получали не только навыки чтения и письма, но и определенные знания по ведению домашнего хозяйства. «Каждый день жена ребе выбирала одну из учениц, чтобы та помогала ей в домашних обязанностях. Во мне она тоже нашла послушную и услужливую помощницу. Иногда я качала в колыбели ее дочку, иногда помогала ей посыпать мукой противень, когда она собиралась ставить хлеб в печь» [6, c. 68].

Многие девочки покидали хедер из-за различных социальных факторов – начинали учиться дома или переходили в новый тип школ, государственных и частных.

В конце ХIХ – начале ХХ в. повсеместно начали открываться еврейские частные школы, в которых девочки получали начальное образование. В Гродненской губернии подобные школы появились в 50-60-е годы ХІХ века. Наиболее активно этот процесс проявляется в конце 70-80-х годов ХІХ века. Тогда были созданы Гродненское трехклассное женское училище (1852 г.), Брестское одноклассное женское училище (1885 г) [7]. В Гродно у 1884 г. было открыто частное одноклассное женское училище Бейлы Гальперн, в котором в 1885/1886 учебном году обучались 63 девочки [8].

Согласно «Памятной книжки Гродненской губернии» за 1910 г. в Гродно действовали два частных женских еврейских училища: одно из них находилось на ул. Замковой (в доме Шилингова), а другое – на ул. Тюремной (в доме Яновского) [8].

По предписанию Министерства Народного Просвещения от 10 декабря 1885 г. открывать частные еврейские училища могли лишь еврейки [9]. Архивные источники позволяют назвать имена организаторов начального еврейского образования для девочек в Гродно во второй половине ХIХ – начале ХХ в.: Теофания Острогорская, Бейла Гальперн, Тамарина, Погребецкая, Гиршкохун и др. [8].

Каким образом происходил процесс обучения в частных еврейских женских училищах, мы можем проследить на примере Пружанского частного одноклассного женского еврейского училища.

Данное учебное заведение было разрешено открыть Управлением Виленского учебного округа 23 марта 1910 г. начальной учительнице Годес Липштейн. Это решение объяснялось тем, что 2/3 населения г. Пружаны на начало ХХ в. составляли евреи. Поскольку женского еврейского училища ранее не существовало, то обучение еврейских девочек русской грамоте осуществлялось совершенно неподготовленными лицами. Новое учебное заведение имело целью давать еврейским девочкам школьного возраста правильное элементарное образование. Училище состояло из одного основного и приготовительного класса, при этом приготовительный класс мог быть разделён на два отделения с годичным курсом в каждом. Содержалось училище за счёт платы за обучение [10].

В училище обучались только приходящие еврейские девочки не моложе 7 и не старше 13 лет. Приём учащихся в училище совершался в начале года, а по соответствующим испытаниям допускались и в течение всего года. В начале учебного года учащиеся приготовительного класса поступали без предварительных испытаний. Число учащихся в каждом классе не должно было превышать 50 человек [10].

В училище преподавались такие предметы, как закон еврейской веры, русский язык, арифметика, чистописание, рукоделие и пение. Русский язык, арифметика и чистописание преподавались по программам, утверждённым для одноклассных еврейских народных училищ Виленского учебного округа. На уроках объяснительного чтения в основном классе должны были прочитываться статьи по истории и географии России. Занятие по закону еврейской веры в приготовительном классе подразумевало чтение молитв с переводом и объяснением их на русский язык, ознакомление с важнейшими религиозными обрядами, а в основном же классе – Библейская история в рассказах, объяснение 10 заповедей, праздников и постов. На уроках пения изучались гимны «Коль славен», «Боже, Царя храни!», а также соответствующие детскому возрасту русские народные песни [10].

Все предметы в училище преподавались на русском языке и по учебникам, допущенным Министерством Народного Просвещения к употреблению в начальных учебных заведениях.

Обучение начиналось с 20 августа по 1 июня ежедневно, кроме дней субботних, табельных и высокоторжественных, а также еврейских праздников. Уроки начинались в 9 часов утра и продолжались по 50 минут каждый, перемены между уроками были 10 минут. Прошедшим полный курс обучения в училище и сдавшим испытания, выдавалось свидетельство согласно установленной для частных училищ форме [10].

Таким образом, на примере Пружанского частного еврейского женского училища можно говорить о том, что в частных женских еврейских учебных заведениях наблюдалось сочетании еврейской традиции (к примеру, преподавание закона еврейской веры) и светского образования (обучение на русском языке).

К началу ХХ века стали появляться начальные еврейские школы, где вместе обучались мальчики и девочки. Российские власти, содействуя открытию подобных школ, видели в дальнейшем определенные результаты. Происходило нравственное взаимодействие: мальчики становились более мягкими в манерах и обращении, девочки утрачивали излишнюю сентиментальность и изнеженность, становились более самостоятельные. Практическая польза проявлялась в том, что соревнования с девочками заставляло мальчиков усерднее заниматься. Смешанные школы должны были благотворно влиять на общий уровень нравственности юношества [11].

В 1888 г. в Гродненской дирекции народных училищ насчитывалось 17 частных мужских еврейских училищ с отделением для девочек, где обучалось 602 мальчика и 286 девочек [12].

Примером смешанного еврейского начального учебного заведения может служить Ружанское двухклассное еврейское училище. На 1 января 1914 г. тут обучались 55 мальчиков и 57 девочек [13].

В 1915 г. женское еврейское начальное образование в г. Гродно было представлено тремя двухклассными училищами для девочек, и одним двухклассным училищем, в котором обучались и мальчики, и девочки [8].

Таким образом, во второй половине XIX – начале XX века происходило возникновение и развитие начального женского еврейского образования. Появились женские начальные учебные заведения, широкое распространение получила практика смешенного обучения детей в начальных школах различного типа и уровня. Выявленные процессы трансформации сферы традиционного еврейского образования наиболее ярко отразили изменения в еврейском обществе.

The article is devoted to the problem of the development of female Jewish primary school in Grodno province in the second half of the XIX – early XX centuries. Main stages of the development of primary female Jewish education during the period studied. Based on the memoirs and archival data, the author examines the activities of the various types of Jewish schools in the province, where the girls are able to complete their primary education.

Список литературы

1. Главы из истории и культуры евреев Восточной Европы: в 10 частях. Часть 5-6. – Тель-Авив: Изд-во Открытого ун-та Израиля, 1995. – 308 с.

2. Архипецкая, А. Еврейское женское образование в Российской империи в конце XIX – начале XX века / А. Архипецкая // Проблемы еврейской истории: материалы научных конференций Центра «Сэфер» по иудаике. Часть 1. – Москва, 2008. – С. 333-344.

3. Шагал, Б. Горящие огни / Б. Шагал. – М.: Текст, 2006. – 380 с. [электронный ресурс] – Режим доступа: www. webreading.ru/sci_/sci_history/bella-shagal-goryaschie-ogni.html.: Дата доступа: 10.03.2010.

4. Баранава, А. Да пытання аб гісторыі адукацыі яўрэяў у Беларусі ў ХІХ – пачатку ХХ ст // Беларусіка. – Кн.4: Яўрэйская культура і яе ўзаемаадносіны з беларускай і іншымі культурамі. – Мн.: Навука і тэхніка, 1995. – 382 с.

5. Ведомость об учебных заведениях в Гродненской губернии за 1914 г. // Национальный исторический архив Беларуси в г. Гродно (НИАБ в г. Гродно). Фонд 14. – Оп. 1. – Д. 460. – Л. 5– 11.

6. Венгерова, П. Воспоминания бабушки: Очерки культуры истории евреев России в ХІХ века / П. Венгерова. – М.: Мосты культуры, 2003. – 350 с.

7. Иванчик, А.О. Еврейские учебные заведения в Гродно в ХІХ – начале ХХ века / А. Иванчик // Гродна і гродзенцы: дзевяць стагоддзяў гісторыі (да 880-годдзя горада): матэрыяды міжнар. навук. канфер., Гродна, 10-11 красавіка 2008 г. / Гродз. дзярж. ун-т; рэдкал. А.І. Антоненка [і інш.]. – Гродно, 2008. – С. 495– 498.

8. Соркіна, І. Навучальныя ўстановы, настаўнікі і вучні Гродна ў 60-я гады ХІХ – пачатку ХХ ст. / І. Соркіна // Гарадзенскі палімпсест. 2010. Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры XVI – XX ст. / Пад рэд. А.Ф.Смаленчука, Н.У.Сліж. – Мінск: Зміцер Колас, 2011. – С.357.

9. Скир, А.Я. Еврейская духовная культура в Беларуси / А.Я. Скир. – Мн.: Маст. літ., 1995. – 144 с.

10. Дело об открытии еврейского женского училища в г. Пружаны в 1910 г. // НИАБ в г. Гродно. Фонд 840. – Оп. 1. – Д. 109. – Л. 4– 11.

11. Совместное обучение мальчиков и девочек // Еврейская школа. – 1904 г. – февраль. – С. 63– 64.

12. Ведомость о числе учебных заведений и учащихся состоящих в ведении Гродненской дирекции народных училищ за 1888 г. // НИАБ в г. Гродно. Фонд 14. – Оп. 3. – Д. 69. – Л. 3– 25.

13. Отчётная ведомость о Ружанском двухклассном еврейском училище // НИАБ в г. Гродно. Фонд 839. – Оп. 1. – Д. 220. – Л. 2– 15.

Коженевская Маргарита

Коженевская Маргарита

Об авторе:  магистр исторических наук и аспирантка Гродненского государственного университета им. Янки Купалы. Сфера научных интересов связана с историей еврейской общины Беларуси. Неоднократный участник экспедиций по изучению истории и культуры евреев Беларуси и автор ряда статей, которые опубликованы не только в сборниках, вышедших по итогам конференций (продолжительный период времени занималась изучением женского еврейского образования в Гродненской губернии во второй половине ХІХ – начале ХХ вв), а также есть в книге о еврейском местечке Лепель, которая вышла по итогам экспедиции Центра Сэфер.

“Мне бы хотелось поделиться некоторыми статьями с читателями сайта belisrael.info. (к примеру, статья «Начальное женское еврейское образование в Гродненской губернии во второй половине ХІХ-начале ХХ вв.», которая была опубликована в сборнике научных статей «Наука-2013».)

Опубликовано 3 июня 2016  23:46

Вице-чемпион по Торе из Гродно

Ад рэдакцыі. Па меры сіл мы адсочваем тое, што адбываецца ў розных рэгіёнах Беларусі – не толькі на Гомельшчыне. Парадавала навіна ад гродзенскіх калег, якую і прапануем ніжэй. Запрашаем чытачоў belisrael.info дасылаць інфармацыю пра цікавыя падзеі, звязаныя з беларускімі яўрэямі ва ўсім свеце.

СТЫЛЬ ЖЫЦЦЯ

Гарадзенец заняў другое месца на чэмпіянаце свету па веданні Торы

01 чэрвеня 2016 | Руслан Кулевіч

знаток_торы_гродненец1

Міхаілу 16 гадоў, ён выхоўваецца ў шматдзетнай габрэйскай сям’і. Свой адзіны шанец адправіцца ў Ізраіль на чэмпіянат свету па веданні Торы гарадзенец не выпусціў. У выніку – вярнуўся дадому з ганаровым другім месцам.   Усяго ў спаборніцтвах, якія праходзілі ў сярэдзіне мая ў Ізраілі, было 65 удзельнікаў з 36 краін свету. Першы адборачны тур Міхаіл прайшоў удала і трапіў у другі.   Некалькі гадоў таму на гэтыя спаборніцтвы ездзіў яго брат, але тады ён выступіў няўдала. Міхаіл жа пастараўся за сябе і за брата, бо паўдзельнічаць у падобным конкурсе ёсць толькі адна магчымасць у жыцці. “Гэта конкурс на веданне Торы і Танаха. Я туды паехаў як прадстаўнік ад гарадзенскай абшчыны. І як адзін з двух прадстаўнікоў ад Беларусі”, – кажа Мiша.   Другі тур праходзіў наступным чынам: на сцэне было 16 удзельнікаў, пасля першага этапу заставалася 8 лепшых, потым 4, а ў канцы толькі 2. Два апошнія ўдзельнікі выходзілі за стойкі і журы задавала пытанні, для кожнага на яго роднай мове. Дзякуючы веданню пісання, Міхаіл змог дабрацца ажно да другога месца, пераможцам жа стаў прадстаўнік ЗША.

знаток_торы_гродненец3

Перад конкурсам Міхаіл дзве гадзіны ў дзень надаваў чытанню адмысловых кніг. У сярэднім жа Тору ён чытае па 30 хвілін у дзень. Хлопец упэўнены, што ў гэтай кнізе запісаны асноўныя запаветы жыцця, якія актуальныя і сёння. “Я ведаю і вывучаю Тору з самага дзяцінства. Тора і Танах – гэта Стары Запавет з Бібліі. Як рэлігійны чалавек, я лічу сваім абавязкам ведаць гэтыя кнігі. Лічу, што не толькі габрэі павінны ведаць іх, але і кожны хрысціянін павінен іх вывучаць, таму што яны частка Бібліі. Не ведаючы гэтых кніг, а толькі Новы запавет, чалавек не даведаецца да канца сваёй веры, яе вытокаў і гісторыі”.

знаток_торы_гродненец4

Пакуль Міхаіл вучыцца ў Гродне ў Палітэхнічным каледжы, а ў будучыні хоча адкрыць сваю будаўнічую фірму. Але разважае і пра магчымасць з’ехаць у Ізраіль.   “Я лічу, што габрэі, калі ёсць магчымасць, павінны жыць у Ізраілі. Габрэі жылі ў Гродне, як і ў многіх іншых гарадах, толькі таму, што не было дзяржавы Ізраіль. А паколькі ў Торы і Танах ёсць запаведзь пра тое, каб жыць на зямлі, якую Бог даў габрэям, то жыццё абшчын губляе сэнс”.

Апублiкавана 2.06.2016  11:27

 

 

Лепель: память о еврейском местечке / The Shtetl of Lepel

English below

Для открытия и прочтения, кликнуть на lepel_sbornik.compressed

Лепель: память о еврейском местечке / Отв. ред. C. Амосова – М., 2015. – 496 с.

Сборник представляет собой очередной выпуск серии «Память о еврейском местечке», посвященной истории и культуре евреев различных регионов Восточной Европы. Основой для книги стали материалы, собранные во время и по следам школы-экспедиции 2014 г. в г. Лепель Витебской области Республики Беларусь, организованной Центром научных работников и преподавателей иудаики в вузах «Сэфер» и центром славяно-иудаики Института славяноведения РАН. Задача экспедиции состояла в том, чтобы на основе устных свидетельств и исторических документов реконструировать «еврейскую историю» города Лепеля, а также соседних местечек Чашники и Ушачи. Важнейшей задачей экспедиции было также выявление, изучение и документирование объектов материального культурного наследия евреев региона (в первую очередь – каталогизация еврейских кладбищ). В сборник вошли статьи и публикации об отдельных периодах истории еврейской общины Лепеля, о культовых памятниках и местах, значимых для еврейской истории города, рассказы старожилов о повседневной жизни многонационального Лепеля, а также городов Чашники и Ушачи. Отдельный раздел книги составляет каталог еврейского кладбища. В Приложении публикуются архивные документы по истории лепельской еврейской общины и фрагменты воспоминаний уроженцев Лепеля и окрестностей.

 

2014 НАУКА  Здесь пара статей Ганны Базарэвіч на еврейскую тему, и в книге есть ее небольшая статья. Также на нашем сайте публиковался материал Анны Базаревич О сионистах 1920-х гг.

Опубликовано 30 мая 2016 20:19

***

To open and read, click on lepel_sbornik.compressed

The Shtetl of Lepel in Contemporary Cultural Memory / Editor-in-chief Svetlana Amosova. Moscow, 2015. 496 p.

The book is the new issue of the series “The Shtetl in Contemporary Cultural Memory”, dedicated to the history and culture of Jews in various regions of Belarus. The research presented in this book is based on material collected during and following the 2014 field school in Lepel (Vitebsk region, Republic of Belarus), organized by Moscow Centre for University Teaching of Jewish Civilization “Sefer” and the Center of Slavic and Jewish Studies (Institute of Slavic studies of the Russian Academy of Sciences). The objective of the field school was to reveal the Jewish history of the city of Lepel and its neighbouring towns Chashniki and Ushachi using oral testimonies and historical documents. The most important task of the field school was also the finding, investigation and documenting of Jewish cultural heritage objects of the region (primarily cataloguing of Jewish cemeteries). The book includes articles about various periods in the history of the Jewish community of Lepel, its places of worship, monuments and sites that are significant to Jewish history of the city, and publications of local old residents’ stories about the everyday life in the polyethnic Lepel, as well as in the settlements Chashniki and Ushachi. A separate part of the book is the catalogue of the Jewish cemetery. The Appendix includes archival documents on the history of Lepel Jewish community and the fragments of memoires by natives of Lepel and the surrounding area.

Published May 30, 2016 20:19