Tag Archives: белорусы и евреи

Холокост. Исповедь Аси Цейтлин (Шклов)

(перевод на русский ниже)

«Чатыры гады паміж жыцьцём і сьмерцю». Споведзь жанчыны, якая выжыла ў шклоўскім Галакосьце


Стэла з зоркай Давіда на габрэйскіх могілках у Шклове

Стэла з зоркай Давіда на габрэйскіх могілках у Шклове

Сёньня Міжнародны дзень ахвяраў Галакосту. У Другую ўсясьветную вайну гітлераўцы зьнішчылі 6 мільёнаў габрэяў. У Беларусі, паводле дасьледнікаў, было забіта ад 75 да 80 працэнтаў габрэйскага насельніцтва. Ацэнкі колькасьці зьнішчаных габрэяў вагаюцца ад 600 ды 800 тысяч. У Савецкім Саюзе падзеі Галакосту замоўчваліся з ідэалягічных прычын. Сыстэматычная праца ўвекавечаньня ахвяраў катастрофы пачалася, калі Беларусь стала незалежнай.

У Шклове, які лічыўся буйным асяродкам габрэйскай культуры, нацысты расстралялі больш як 5 тысяч чалавек. У памяць пра загінулых на мясцовых могілках уладкаваны мэмарыял. Да нашых дзён дажылі толькі двое сьведак мясцовага Галакосту.

Зямля дыхала на месцы расстрэлу

Жыхарцы Шклова Асі Барысаўне Цэйтлін наканавана было ўратавацца ад расстрэлу і перажыць сіратою чатыры гады нацысцкай акупацыі. Галакост забраў у яе маці, бацьку, адну зь сясьцёр і амаль усю радзіну.

У 1941 годзе Асі было адзінаццаць. Дзень 3 кастрычніка стаў для на ўсё жыцьцё днём смутку. Бацька выштурхнуў дачку з натоўпу, які вялі на расстрэл. Разгубленае дзяўчо спрабавала выглядзець у калёне сваіх родных, але не змагла. Спадзявалася, што бацькі вернуцца да хаты, якую ўжо пасьпелі разрабаваць.

Мэмарыял на габрэйскіх могілках у Шклове

Мэмарыял на габрэйскіх могілках у Шклове

«Калёну павялі пад аховай карнікаў у бок вёскі Путнікі. Нейкая сіла мяне выштурхнула з таго натоўпу, і я пабегла да сваёй хаты ў Зарэчча. Як прыйшла, то ўсё было ў ёй ужо разрабавана. Толькі ў печы, у якой запаліла маці, яшчэ цяплілася», — згадвала Ася Барысаўна.

Маці, бацьку, сястру, дваццаць родзічаў суразмоўцы і яшчэ некалькі соцень габрэяў нацысты расстралялі ля вёскі Путнікі.

«Калі яны былі ўжо расстраляныя, я з Зарэчча пабегла на тое месца. Зямля там дыхала. Падыходзіць было страшна. Я пастаяла, паплакала ды й вярнулася ў Зарэчча. Што мне было рабіць тады?» — са сьлязьмі на вачах запыталася кабета. Гэтае пытаньне для яе ўсе мінулыя з вайны гады застаецца без адказу.

Чатыры гады Ася хадзіла зь вёскі ў вёску, баючыся выкрыцьця, што яна габрэйка. Дзіўна, як ёй удалося наагул выжыць. Адлегласьць між пералічанымі ёю паселішчамі дасягае дзясяткаў кілямэтраў. Яна начавала ў скляпах, хаваючыся ад паліцаяў. Пасьвіла кароў, даглядала дзяцей гаспадароў, якія наважваліся яе прыняць у сябе. З гэтага жыла.

Ася Барысаўна Цэйтлін

Ася Барысаўна Цэйтлін

«Неяк пасьвіла каровы ў Плешчыцах ды мяне ўбачылі паліцаі. Прыгледзеліся, пазналі ўва мне габрэйку, але ня сталі забіраць, зьлітаваліся, бо я ж дзіця. Пайшоўшы да хаты, пра здарэньне расказала гаспадыні, і яна адмовіла мне ў прытулку. Пабаялася. Я пайшла ў сваё роднае Зарэчча, а там жа ўсе ведалі, хто я. Мяне і там баяліся», — апавядала кабета.

Хату абрабавала «мясцовае насельніцтва»

Аднойчы яе арыштавалі, але паліцай, знаёмы бацькі па мірным часе, наўмысна не замкнуў хляўчук, у які кінулі дзіця. Зь яго нявольніца ўцякла.

«Пасьля доўгіх бадзяньняў мяне прыняла жанчына, у якой двое дзяцей хварэлі на рахіт. Іх я і глядзела, пакуль мой дзядзька-партызан ня стаў шукаць мяне. Выпытваў пра мяне ў сялян. Таямніца пра маё паходжаньне адкрылася акурат у той час, калі немцы, разумеючы, што ім давядзецца адступаць, пачалі лютаваць. Тады мая гаспадыня са мною разьвіталася. Мне давялося хавацца па падвалах да тае пары, пакуль не прыйшлі партызаны і мяне не адшукала сястра. Дзядзька ж мой у партызанах загінуў», — казала Ася Барысаўна.

Дарога сьмерці. Цяперашняя вуліца Вішнёвая вядзе да могілак і месца масавых расстрэлаў

Дарога сьмерці. Цяперашняя вуліца Вішнёвая вядзе да могілак і месца масавых расстрэлаў

Суразмоўца часта наведвае габрэйскія могілкі, якія на ўскрайку Шклова, каб памянуць забітых родзічаў. Яна з удзячнасьцю згадвае тых, хто дапамагаў ёй выжыць. З разуменьнем ставіцца і да тых, хто адмаўляў ёй у дапамозе. На пытаньне, хто ж абабраў ейную хату, калі бацькоў павялі расстрэльваць, жанчына, апусьціўшы вочы, сказала, што гэта было «мясцовае насельніцтва».

«Наша хата ацалела. У ёй, аднак, нічога не засталося. Толькі сьцены. Партызаны хадзілі па дварах і выпытвалі, хто што браў зь яе. Нешта нам прынесьлі. Шафу, ложак вярнулі. З адзежы нічога не вярнулі. Пасьля вайны мы зьбіралі па сьвеце сабе маёмасьць. А вось дом майго дзядзькі сяляне разабралі на свае патрэбы, пакуль гаспадар партызаніў», — прыгадала суразмоўца.

Замеценая дарога да могілак і мэмарыялу

Замеценая дарога да могілак і мэмарыялу

Што да паліцаяў, якія яе арыштоўвалі, то іх судзілі ў Магілёве. Далі па 25 гадоў.

«Адзін паліцай мяне хаваў у сябе месяц, хоць і ведаў, хто я», — адзначыла Ася Барысаўна.

Цяпер ёй 87 гадоў. У Шклове яна паважаны чалавек. Усё жыцьцё адпрацавала пэдагогам. На сустрэчах часта апавядае тое, праз што давялося ёй прайсьці ў вайну.

Сьцяна плачу на могілках і пампэзны мэмарыял

У ваколіцах Шклова, паводле мясцовага краязнаўцы Аляксандра Грудзіны, нацысты расстралялі блізу шасьці тысяч габрэяў. Акрамя шклоўцаў, забіваць сюды прывозілі і магілёўцаў. У некалькіх месцах гораду былі арганізаваныя гета. Зь іх партыямі і вялі калёнамі на расстрэл людзей. Стралялі ля габрэйскіх могілак.

«Найбольшым па колькасьці забітых фашыстамі былі ваколіцы вёскі Путнікі. Людзей закопвалі ў супрацьтанкавыя равы. Там за адзін дзень было расстраляна больш за чатырыста чалавек. Іх прысыпалі грунтам, але зямля „дыхала“, бо шмат было параненых», — казаў Аляксандар Грудзіна.

Адно гета нацысты арганізавалі на беразе Дняпра ў вёсцы Рыжкавічы. Цяперашняй вуліцай Вішнёвай нявольнікаў вялі да могілак, ля якіх расстрэльвалі. Гэтай дарогай сьмерці Аляксандар Пятровіч правёў журналіста.

Аляксандар Грудзіна

Аляксандар Грудзіна

Бісхайм (сымбалічны «чысьцец»; калідор, празь які нябожчыка праносілі ў апошні шлях. — РС), як мясцовыя называюць габрэйскія могілкі, знаходзіцца на гары, што ўзвышаецца над прыгарадным шклоўскім паселішчам. Узімку да мясцовага мэмарыялу ахвярам Галакосту рэдка хто наважыцца прыйсьці. Дарога замеценая. Сумёты па калена. Зь цяжкасьцю адольваем некалькі соцень мэтраў. Праходзім старажытны габрэйскі «чысьцец». Гэты помнік даўніны, паводле Грудзіны, адзіны ўцалеў у Беларусі.

«Муры гэтага збудаваньня я называю сьцяною плачу, — кажа пра „чысьцец“ краязнаўца. — Можна толькі сабе ўявіць, колькі было празь яго пранесена нябожчыкаў. Гэтыя сьцены — маўклівыя сьведкі таго, што рабілася ў навакольлі ў 1941 годзе».

Нягледзячы на пампэзнасьць мэмарыялу на могілках, не пакідае адчуваньне, што ён забыты. Ловіш сябе на думцы: калі яго і наведваюць, то зь нейкай нагоды. Разумееш, што ў дзень памяці ахвяраў Галакосту да мэмарыялу наўрад ці хто прыйдзе, каб пакласьці ля яго каменьчык і запаліць шэсьць сьвечак у памяць пра шэсьць мільёнаў забітых нацыстамі габрэяў.

«Пасьля вайны, калі вярнуліся з эвакуацыі і франтоў мясцовыя габрэі, яны з месцаў масавых расстрэлаў адкапалі парэшткі сваіх суродзічаў і перазахавалі іх на гэтых кладах, — працягваў аповед ля мэмарыялу Аляксандар Грудзіна. — Тут зь дзясятак брацкіх магілаў. З таго рову, што ля вёскі Путнікі, таксама парэшткі захавалі тут».

Побач з мэмарыялам магілы, у якіх пахаваныя тыя з расстраляных, парэшткі якіх апазналі сваякі. У гэтых магілах знайшлі вечны спачын цэлыя роды.

Сьцяна плачу. Шклоўскі чысьцец

Сьцяна плачу. Шклоўскі чысьцец

«Пра падзеі, зьвязаныя з Галакостам, ня раз пісала наша раённая газэта і паказвала сюжэты мясцовае тэлебачаньне. Два гады таму гэтыя могілкі наведала вялікая дэлегацыя габрэяў. Тут нават быў мітынг. Наагул жа, хто цікавіцца гісторыяй, той ведае тыя жахлівыя часы. Гаварыць жа, што вялікая колькасьць мясцовых жыхароў райцэнтру ведае пра Галакост, складана», — адказвае Аляксандар Грудзіна на пытаньне пра дасьведчанасьць жыхароў райцэнтру пра Галакост.

Другая ўсясьветная вайна цалкам зьмяніла этнаграфічны склад насельніцтва Шклова. Ад былога габрэйскага мястэчка засталіся толькі ўспаміны ды ацалелыя будынкі культавых установаў. Саміх габрэяў не набярэцца і трох дзясяткаў.

Ці ўсьвядомілі за мінулы з вайны час беларусы маштаб трагедыі пад назвай Галакост?

Стараста магілёўскай сынагогі Сымон Глазштэйн, адказваючы на гэтае пытаньне, адзначае, што ў бальшыні сваёй катастрофа габрэйскага народу застаецца для беларусаў невядомай падзеяй. Ён пагаджаецца зь думкай, што самі беларусы не адно стагодзьдзе жывуць у сваім Галакосьце і адчуваньне маштабу трагедыі ў іх прытупленае.

«Безумоўна, тыя, хто абазнаны ў гэтым пытаньні, разумеюць, што Галакост закрануў у Беларусі ня толькі габрэяў, але і саміх беларусаў. Таму гэта ня толькі адных габрэяў трагедыя», — заўважае суразмоўца.

Месца масавых расстрэлаў

Месца масавых расстрэлаў

Разам з тым, працягвае ён, ёсьць значна большая частка беларусаў, якія ўзгадаваныя на тым, што была толькі гераічная гісторыя Вялікай Перамогі, а ўсё астатняе нібыта адсутнічала.

«Таму гэтая частка беларусаў прайшла міма трагедыі Галакосту. А гэтая праблема накладаецца на тое, што тых, хто перажыў тую трагедыю, застаецца ўсё меней, а для маладзейшых пакаленьняў яна — ужо далёкая гісторыя. На жаль, як мне здаецца, гісторыя Галакосту ня стала ўрокам, які зьмяніў грамадзтва».

Былы дом рабіна ў Шклове

Былы дом рабіна ў Шклове

Будынак габрэйскай школы

Будынак габрэйскай школы

***

«Радыё Свабода», 27 января 2017, 10:15

«Четыре года между жизнью и смертью». Исповедь женщины, которая выжила в шкловском Холокосте

Стела со звездой Давида на еврейском кладбище в Шклове

Сегодня Международный день жертв Холокоста. Во Вторую мировую войну гитлеровцы уничтожили 6 миллионов евреев. В Беларуси, согласно исследователям, было убито от 75 до 80 процентов еврейского населения. Оценки количества уничтоженных евреев колеблются от 600 до 800 тысяч. В Советском Союзе события Холокоста замалчивались по идеологическим причинам. Систематическая работа увековечения жертв Катастрофы началась, когда Беларусь стала независимой.

В Шклове, который считался крупным центром еврейской культуры, нацисты расстреляли более 5 тысяч человек. В память о погибших на местном кладбище создан мемориал. До наших дней дожили только двое свидетелей местного Холокоста.

Земля дышала на месте расстрела

Жительнице Шклова Асе Борисовне Цейтлин суждено было спастись от расстрела и пережить сиротой четыре года нацистской оккупации. Холокост отнял у нее мать, отца, одну из сестер и почти всю родню.

В 1941 году Асе было одиннадцать. День 3 октября стал для неё на всю жизнь днём скорби. Отец вытолкнул дочь из толпы, которую вели на расстрел. Растерянная девочка пыталась высмотреть в колонне своих родных, но не смогла. Надеялась, что родители вернутся к дому, который уже успели разграбить.

Мемориал на еврейском кладбище в Шклове

«Колонну повели под охраной карателей в сторону деревни Путники. Какая-то сила меня вытолкнула из той толпы, и я побежала к своему дому в Заречье. Как пришла, то все было в нем уже разграблено. Только в печи, которую зажгла мать, еще теплилось», – вспоминает Ася Борисовна.

Мать, отца, сестру, двадцать родственников собеседницы и еще несколько сотен евреев нацисты расстреляли возле деревни Путники.

«Когда они были уже расстреляны, я из Заречья побежала на то место. Земля там дышала. Подходить было страшно. Я постояла, поплакала да и вернулась в Заречье. Что мне было делать тогда?» – со слезами на глазах спросила женщина. Этот вопрос для нее все прошедшие с войны годы остается без ответа.

Четыре года Ася ходила из деревни в деревню, боясь разоблачения, что она еврейка. Удивительно, как ей удалось вообще выжить. Расстояние между перечисленными ею селениями достигает десятков километров. Она ночевала в подвалах, прячась от полицаев. Пасла коров, ухаживала за детьми хозяев, которые решались ее принять к себе. С этого жила.

Ася Борисовна Цейтлин

«Как-то пасла коров в Плещицах и меня увидели полицаи. Присмотрелись, узнали во мне еврейку, но не стали забирать, сжалились, ведь я же ребенок. Пойдя к дому, о происшедшем рассказала хозяйке, и она отказала мне в приюте. Побоялась. Я пошла в свое родное Заречье, а там же все знали, кто я. Меня и там боялись», – рассказывала женщина.

Дом ограбило «местное население»

Однажды ее арестовали, но полицай, знакомый отца по мирному времени, намеренно не запер сарай, в который бросили ребенка. Из него пленница убежала.

«После долгих скитаний меня приняла женщина, у которой двое детей болели рахитом. Их я и смотрела, пока мой дядя-партизан не стал искать меня. Расспрашивал обо мне у крестьян. Тайна о моем происхождении открылась как раз в то время, когда немцы, понимая, что им придется отступать, начали свирепствовать. Тогда моя хозяйка со мной простилась. Мне пришлось прятаться по подвалам до тех пор, пока не пришли партизаны и меня не разыскала сестра. Дядя мой в партизанах погиб», – говорила Ася Борисовна.

Дорога смерти. Нынешняя улица Вишнёвая ведет к кладбищу и месту массовых расстрелов

Собеседница часто посещает еврейское кладбище на окраине Шклова, чтобы помянуть убитых родственников. Она с благодарностью вспоминает тех, кто помогал ей выжить. С пониманием относится и к тем, кто отказывал ей в помощи. На вопрос, кто же обобрал ее дом, когда родителей повели расстреливать, женщина, опустив глаза, сказала, что это было «местное население».

«Наш дом уцелел. В нем, однако, ничего не осталось. Только стены. Партизаны ходили по дворам и выпытывали, кто что брал из него. Что-то нам принесли. Шкаф, кровать вернули. Из одежды ничего не вернули. После войны мы собирали по миру себе имущество. А вот дом моего дяди крестьяне разобрали на свои нужды, пока хозяин партизанил», – вспомнила собеседница.

Заметенная дорога к кладбищу и мемориалу

Что касается полицаев, которые ее арестовывали, то их судили в Могилеве. Дали по 25 лет.

«Один полицай меня прятал у себя месяц, хотя и знал, кто я», – отметила Ася Борисовна.

Сейчас ей 87 лет. В Шклове она уважаемый человек. Всю жизнь отработала педагогом. На встречах часто рассказывает о том, через что пришлось ей пройти в войну.

Стена плача на кладбище и помпезный мемориал

В окрестностях Шклова, по данным краеведа Александра Грудины, нацисты расстреляли около шести тысяч евреев. Кроме шкловцев, убивать сюда привозили и могилевчан. В нескольких местах города были организованы гетто. Из них партиями и вели колоннами на расстрел людей. Стреляли у еврейского кладбища.

«Наибольшими по количеству убитых фашистами были окрестности деревни Путники. Людей закапывали в противотанковые рвы. Там за один день было расстреляно более четырехсот человек. Их присыпали грунтом, но земля “дышала”, так как много было раненых», – говорит Александр Грудина.

Одно гетто нацисты организовали на берегу Днепра в селе Рыжковичи. Нынешней улицей Вишнёвой узников вели к кладбищу, у которого расстреливали. Этой дорогой смерти Александр Петрович провел журналиста.

Александр Грудина

Бисхайм (символическое «чистилище»; коридор, через который покойного проносили в последний путь. – РС), как местные называют еврейское кладбище, находится на горе, что возвышается над пригородным шкловским поселением. Зимой к местному мемориалу жертвам Холокоста редко кто отважится прийти. Дорога заметена. Сугробы по колено. С трудом одолеваем несколько сотен метров. Проходим древнее еврейское «чистилище». Этот памятник старины, согласно Грудине, единственный уцелел в Беларуси.

«Это сооружение я называю стеной плача, – говорит о “чистилище” краевед. – Можно только себе представить, сколько было через него пронесено покойников. Эти стены – молчаливые свидетели того, что творилось вокруг в 1941 году».

Несмотря на помпезность мемориала на кладбище, не оставляет ощущение, что он забыт. Ловишь себя на мысли: если его и посещают, то по какому-то поводу. Понимаешь, что в день памяти жертв Холокоста к мемориалу вряд ли кто-то придет, чтобы положить возле него камушек и зажечь шесть свечей в память о шести миллионах убитых нацистами евреев.

«После войны, когда вернулись из эвакуации и фронтов местные евреи, они из мест массовых расстрелов откопали останки своих сородичей и перезахоронили на этом кладбище, – продолжил рассказ у мемориала Александр Грудина. – Здесь с десяток братских могил. С того рва, что у деревни Путники, также останки захоронили здесь».

Рядом с мемориалом могилы, в которых похоронены те из расстрелянных, останки которых опознали родственники. В этих могилах нашли вечный покой целые роды.

Стена плача. Шкловское «чистилище»

«О событиях, связанные с Холокостом, не раз писала наша районная газета и показывало сюжеты местное телевидение. Два года назад это кладбище посетила большая делегация евреев. Здесь даже был митинг. Вообще же, кто интересуется историей, тот знает те ужасные времена. Говорить же, что большое количество местных жителей райцентра знает о Холокосте, сложно», – отвечает Александр Грудина на вопрос об осведомленности жителей райцентра о Холокосте.

Вторая мировая война полностью изменила этнографический состав населения Шклова. От бывшего еврейского местечка остались лишь воспоминания да уцелевшие здания культовых учреждений. Самих евреев не наберется и трех десятков.

Осознали ли за прошедшее с войны время белорусы масштаб трагедии под названием Холокост?

Староста могилевской синагоги Семён Глазштейн, отвечая на этот вопрос, отмечает, что в большинстве своем катастрофа еврейского народа остается для белорусов неизвестным событием. Он соглашается с мыслью, что сами белорусы не одно столетие живут в своем Холокосте и ощущение масштаба трагедии у них притуплено.

«Безусловно, те, кто сведущ в этом вопросе, понимают, что Холокост коснулся в Беларуси не только евреев, но и самих белорусов. Поэтому это не только одних евреев трагедия», – замечает собеседник.

Место массовых расстрелов

Вместе с тем, продолжает он, есть гораздо большая часть белорусов, взращенных на том, что была только героическая история Великой Победы, а все остальное якобы отсутствовало.

«Поэтому эта часть белорусов прошла мимо трагедии Холокоста. А эта проблема накладывается на то, что тех, кто пережил ту трагедию, остается все меньше, а для более молодых поколений она – уже далекая история. К сожалению, как мне кажется, история Холокоста не стала уроком, который изменил общество».

Бывший дом раввина в Шклове

Здание еврейской школы

Опубликовано 29.01.2017  11:08

(Перевод с оригинала на белорусском сделан редакцией belisrael специально для размещения на сайте . Без разрешения запрещено публиковать на др. ресурсах)

 ***
Коммент к оригиналу материала на “Р.С.”
Геннадий Винница, PhD 30.01.2017 14:51
 
С Асей Борисовной Цейтлиной познакомился в 1997 году, когда приезжал в Шклов для проведения полевых исследований. После беседы с ней и ее сестрой Александрой Борисовной инициировал награждение трех человек, принимавших участие в спасении Аси Цейтлиной, о которых, к сожалению, ничего в материале не сказано. Это А. Деревяго, Е. Шутиков, Н. Шутикова, которым в 1999 году присвоено звание Праведник народов мира.

Впервые. Белорусы узнают Израиль

В следующем 2018 году исполняется 10 лет сайту, а 19 апреля – 70 лет Независимости Израиля. В связи с этими датами в день Старого Нового года объявляю старт мероприятия. В большинстве своем оно будет для жителей Беларуси и тех, кто имеет там корни, но живет в др. странах, помимо Израиля. Об израильтянах, а также живущих в иных странах, но пожелающих принять участие, разговор отдельный, и о нем ниже.

Итак, в августе 2018, можно будет приехать на 16 дней в Израиль для поездок по стране и реального знакомства друг с другом. Это совсем не дешевое удовольствие и для многих не осуществимо. Но я хотел бы, чтоб именно те, кто не могут себе этого позволить, оказались здесь. Да и кто иногда могли бы – тоже приехали, потратив значительно меньше того, во что обойдется поездка. И чтоб таких было не несколько десятков, а значительно больше, например, чел. 100.

Это не просто туристическая поездка группы совершенно незнакомых людей, а тех, кто объединены общими интересами сейчас и будут делать немало в будущем по сохранению памяти, восстановлению того, что еще окончательно не исчезло, и воспрепятствованию нынешнему бредовому чиновничьему произволу, что привлечет в Беларусь туристов, а не будет отталкивать.

Что для этого надо сделать?

В течение нынешнего года необходимо создать фонд. Каждый должен не только читать материалы сайта, но и, непременно, лайкать понравившиеся, оставлять комменты и обязательно распространять, и не только в фейсбуке. Привлекать компании, будь-то белорусские, израильские, или еще какие-то, которые могли бы заинтересоваться и стать спонсорами. Желающие приехать должны быть заинтересованы, чтоб как можно больше их знакомых узнали о сайте и внесли свой вклад в создание фонда, необходимого для финансирования всего мероприятия, различных организационных расходов, а также серьезного развития и продвижения сайта, да и не только.

Каждое пожертвование должно быть отправлено с указанием для кого (Ф.И. конкретного человека) и, естественно, от кого и где проживает, а также, желательно, указать возраст отправителя, предварительно написав на amigosh4@gmail.com и обсудив, как лучше осуществить перевод. Те, кто привлекут серьезных спонсоров, получат дополнительные места. Примерная минимальная стоимость участия одного чел. – 1500 долл. Несомненно, сумма немалая, но если на этот раз приедут одни, которым помогли осуществить мечту, то в следующий раз окажутся те, кто жертвовал, а потому интерес в успехе должен быть у очень многих. Наиболее активные авторы сайта получат персональные приглашения.

Предстоит провести большую подготовительную работу, для чего необходимы, по меньшей мере, 5 серьезных людей, живущих в Израиле, и несколько на высоком уровне знающих иврит и англ., при этом хорошо бы, чтоб и белорусский. Каждый из них в дальнейшем будет участником всех поездок по стране, встреч и т.д., естественно, бесплатно, а кто-то получит и не одно место, исходя из личного вклада. Необходимо будет также привлечь группу волонтеров из учащихся старших классов и студентов, в том числе живущих в Беларуси.

Еще в процессе подготовки мероприятие может стать хорошей рекламой для различных белорусских, да и израильских компаний. После же его окончания, когда о нем появятся материалы в различных белорусских и израильских СМИ, оно даст серьезный толчок сближению простых людей наших стран, сохранению исторической памяти и организации самых различных совместных мероприятий, как в Израиле, так и Беларуси. Итак, попадут только активные, а таких, не сомневаюсь, окажется много.

Ежели чел. живет в Америке, Канаде, Австралии, Германии и т.д., то за исключением билетов, все экскурсии, проживание в отеле и т.д. будут по особо льготным ценам. 

Что касается израильтян, то и для них возможны бесплатные экскурсии по стране вместе с приехавшими, но для этого надо будет проявить не меньшую активность, что поможет оказаться в Израиле и их добрым друзьям и знакомым, как живущим в Беларуси, так и др. странах.

С помощью волонтеров мы найдем как иврито-англоговорящие, так и русско-белорусские семьи, которые в один из дней пригласят к себе каждого из приехавших. 

Незадолго до отъезда, скорее всего в субботу, в лесу Бен-Шемен, недалеко от Тель-Авива, будет проведена встреча-пикник, на которую смогут приехать и многие израильтяне. В заключение там же в амфитеатре состоится концерт.

Думаю, что среди приехавших окажутся и некоторые белорусские музгруппы, хотя могут быть и живущие в др. странах, но имеющие в своем репертуаре песни на белорусском, идиш, иврите, украинском, англ. Будут также привлечены израильские музыканты с белорусскими корнями. 

Если же будут желающие присоединиться к участникам, оплатив полностью поездку, то отказа не будет.

Обсуждения вопросов подготовки и проведения будут исключительно в израильско-белорусской группе в фейсбуке, потому в нее приглашаются все, кого еще в ней нет, и кто будет делать всё необходимое, о чем говорилось выше. Не сомневаюсь, что при всей необычности задумки, она будет осуществлена.

Но поскольку работы достаточно много, то надо начинать без раскачки и долгого раздумывания. 

Я нисколько не сомневаюсь, что все получится, по ряду причин:

  1. Старт дан в День моего рождения и Старого Нового года, а доброжелательность и уважение огромного количества людей особо почувствовал именно в этом году.
  2. Никогда не привык отступать, такой уж характер.
  3. Никто не может сказать, что в жизни кого-то подвел, не сделал обещанного, как бы тяжело ни было.
  4. Никто подобного не делал, вряд ли у кого-то даже зарождалась мысль, что еще больше заставит добиться результата.
  5. Успех мероприятия как раз в интересах очень многих, не говоря о том, что каждый из нас будет способствовать улучшению отношений между простыми людьми, независимо от национальности, живущими как в одной стране, так и в разных, Особенно это важно в нынешнее неспокойное время, при тех правителях, которые десятилетиями упорно цепляются за власть и считают себя незаменимыми.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

   

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Просьба присылать для размещения на сайте отдельные интересные снимки, а еще лучше вместе с  рассказами о поездках по стране. 

Опубликовано 13.01.2017  16:56

Обновлено 1.09.2017 09.59

Раман Абрамчук пра Ізраіль

27.12.2016
Рубрика Ну, как съездил

Ну, як з’ездзіў у Ізраіль – нататкі пра арабаў, габрэйскіх дзяўчат і пэйсы

Шалом
Краязнаўца і паэт Раман Абрамчук увосень ездзіў у Ізраіль і прывёз адтуль неверагодна рамантычныя нататкі.
________________________________________________________________________________________________________

Адпраўляючыся ў Ізраіль, забудзьце, калі ласка, што першыя прэзідэнты ды прэм’еры гэтай краіны – вашы землякі. Гэта не тыя ключы. Ключоў у вас няма, калі вы не гэбраіст, не мясцовы прафесар юдаікі. Вучыць іўрыцкі алфавіт перад вандроўкай, каб хоць што-небудзь цяміць? Паважна, але мала рэальна. І хоць вабіць, што і ў іх, і ў нас ёсць фрыкатыўны “г”, усё адно пачынайце не з гэтага. Апроч прыветнай усмешкі – гэтай міжнароднай мовы людскасці – няхай гэты лексікон будзе вам у падтрымку падчас арыентавання на мясцовасці.

Пастух у Ерусаліме.

 

АРАБЫ

Мара мая была пабываць у арабскім квартале. Дамарыўся: жылі ў арабскім квартале, елі пераважна ў арабскіх шапіках. Што ўжо казаць пра сувеніры – габрэі такім проста не займаюцца. Крамы – без коштаў. У арабаў проста не прынята. Нават у фудкорце сучаснага гандлёвага цэнтра арабскі сектар гандлюе як Алах на душу паклаў. Вучышся таргавацца. Зразумела, бяздарна. Гэтак жа бяздарна каштуеш тое, што шчодра прапануюць арабы: асцярожна, недаверліва.

І ў той жа час іншая палова арабскага мозга ўжо падлічвае, колькі з вас можна садраць як з замежнага турыста. Але, узгадаўшы нашу айчынную турыстычную набрыдзь з яе метадамі працы з замежнікамі, адмаўляюся ад выстаўлення якіхсьці рахункаў арабам, хоць не раз бачылі прыклады несумленнага абыходжання.

Я згадваю прыклады невытлумачальнай шчодрасці ды шчырасці сустрэтых арабаў – і зноў паважна ўслухваюся ў чароўны спеў муэдзіна з мінарэта. Арабы – хітрыя? Я б сказаў, што яны здзяйсняюць сваё зло там і так, дзе і як яго не здзяйсняюць габрэі і, быць можа, беларусы. Але істотнай розніцы паміж намі… яна танчэй, чым мы думаем.

На арабскіх вуліцах Ерусаліма.

Пастух у арабскім квартале Ерусаліма, пасля прасіў 5 шэкеляў за фотку.

У арабскім квартале Ерусаліма.

 

АРМЯНЕ

Доўга намагаліся трапіць у армянскі квартал і дужа цікавіліся гісторыяй такога асобнага паважнага статусу армян у Ерусаліме. Ды ўсё ніяк. Але дзесь між магілай Давіда і Сцяной плачу армяне самі прыходзяць да нас: добразычлівая Жасмін на слабой рускай дапамагае нам не памыліцца з выбарам прадуктаў у краме, бо надпісы на іх – выключна на тамтэйшых алфавітах.

Далей нечакана апынаемся на армянскіх вечаровых вуліцах: замест хаосу арабскіх сувенірных шапікаў – арт-майстэрні, замест шавермаў – армянская таверна. Чысціня і інтэлігентнасць. Мастак Вікен прадае нам свае распісаныя керамічныя вырабы – і язык не паварочваецца запытаць яго “адкуль вы родам?”, бо па рухах і няспешнай гаворцы можна нават без “Вікіпедыі” здагадацца, што армяне тут – мясцовыя з наймясцовых.

Армянская арт-майстэрня, здымаць творы ўнутры забаронена.

 

ПЭЙСЫ

Розныя. У спалучэнні з дзівоснымі шапачкамі ці каробачкамі на галаве. Як потым высветлілася – увесь Ізраіль такі, а не толькі духоўныя асобы. Ізраіль габрэйскі.

Строгі чорны касцюм з белай кашуляй, чорны капялюш (можа быць розных відаў) і белыя матузкі на поясе (адзін з матузкоў – блакітны, каб на світанні, распазнаўшы яго колер, пачаць малітву) – гэта надзвычай распаўсюджаны штодзённы від вопраткі габрэяў, у тым ліку дзяцей.

На Шабат жа габрэі апранаюцца шыкоўна. Выпешчаныя дзеці, якіх цяжка ўявіць з працягнутай да турыста рукой. Яны любяць сябе. І з боку гэта выглядае як здаровая самапавага і жаданне быць далучаным да сваіх, богаабраных. І ў мяне няма сумневу,  што гэта так і было. І арабы, што ў пятніцу цягнуцца ў мячэці працоўнай масай, выглядаюць на іх фоне рабочым класам са сваёй гнеўнай пралетарскай праўдай.

Можа, і ў гэтым корань іх канфлікту? І прычына нашай большай блізкасці да арабскага свету, а не да яўрэяў?

Перад Шабатам ля Сцяны плачу.

Сцяна плачу на Шабат.

 

СМЕЦЦЕ

Паўсюль на арабскіх вуліцах. Нідзе на габрэйскіх. У той жа час мясцовыя запэўніваюць, што ўнутры арабскіх дамоў чысціня. Кажуць яшчэ, што так арабы выражаюць сваё стаўленне да ўладаў Ізраіля.

А яшчэ адзін з габрэяў, пачуўшы, адкуль я, усклікнуў: “О, адна з самых чыстых краін у свеце!” Пасля гэтага адчуў сябе экспертам па чысціні з правам пісаць вось такія зацемкі.

У арабскім квартале перад амерыканскай царквой.

 

СМАКІ

Вострыя, казачна салодкія, размаітыя – арабы любяць паказытаць рэцэптары ў роце. Але можна і апячыся.

І толькі хумус, ацэнены намі ад першых дзён – культуралагічна блізкі нашай бульбе, пакліканы ўсярэдніваць амплітуды смакаў і несці ў арганізм здаровыя калорыі.

Сваяк мінскага «Сытага таты”.

 

МАЛІТВА

Арабскай вяззю-дымкай разліваецца вакол вежаў мячэцяў. Або індывідуальна шапочацца богаабранымі там, дзе Яхвэ захацеў (хоць у залі чакання самалёта, хоць на закутку вуліцы). Або супольна і пранікнёна спяваецца на ўсіх мовах гуртамі паломнікаў з усяго свету – ціхім спевам ці ў мегафоны пад гітару, ідучы шляхамі Прапаведніка з Галілеі.

Ізраіль з Палесцінай моляцца. Па-рознаму. Але Адзінаму. І цяжка знайсці больш малітоўнае месца на планеце. Надта вялікая плынь сігналаў наверх. І немагчыма не адчуць зваротнай рэакцыі.

Сцяна плачу на фоне мячэці.

Шабат, Сцяна плачу.

Пятніца ў Ерусаліме, арабы ідуць у мячэць.

 

ЕРУСАЛІМ

Горад гарадоў. І ўсходне-сарацынскі. І рамантычна-сярэднявечны, так што чутно пошчак крокаў Радзівіла Сіроткі. І сучасны габрэйскі. І занадта турыстычны. Сакральны стокроць.

Паветра – спрэсаваная газа, што можа выбухнуць ад любога габрэйскага слова, неасцярожна чыркнутага аб шурпатую серу арабскай годнасці. Гурты паліцэйскіх ад чатырох да дзесяці чалавек на кожным рагу вуліцы. Увечары – яшчэ больш. Смялей. Ідзі праз іх кардоны і загарадкі. Спрабуй прабрацца тупіковымі вуліцамі. Залазь на дахі і дабірайся да купалоў. І, быць можа, сцены ўпадуць.

Распаласаваны на армянскі, габрэйскі, хрысціянскі, арабскі кварталы, стары Ерусалім належыць і табе, звычайнаму турысту. Па што прыйшоў – тое і атрымаеш. Дотык або шаверму. І не заліпні на сувенірах, крамы з якімі цягнуцца бадай да самага неба.

Паліцыя ў Ерусаліме.

Дахі Ерусаліма, вежы храмаў розных рэлігій.

 

МОРЫ

Удалося паплаваць у пляжна-рэлаксовым Чырвоным, павыбрыквацца ў Мёртвым, паскакаць разам з хвалямі сівога Міжземнага. А яшчэ пасядзець на беражку Галілейскага, як колісь Хрыстос з сябрамі.

Чырвонае апраўдвае назву безліччу яркіх фарбаў, што выпраменьваюць з крыштальна-празрыстай вады дзівосныя каралы. А таксама безлічнай разнастайнасцю рыбін, у якіх пасля ерусалімскіх рэалій пазнаю рыб-хрысціян (стрымана і паважна здабываюць хлеб надзённы), рыб-арабаў (спрытна шныкаюць вузкімі міжкаралавымі вулкамі па дробных справах), рыб-юдэяў (экстатычна завісаюць у малітве перад камянём-Сцяной плачу).

Жонка штуршком выводзіць мяне з падводна-культуралагічных летуценняў з нагадкай, што падводная абсерваторыя зачыняецца а 18-й. Мёртвае – анічым не ўразіла, акрамя як здаровым самаадчуваннем пасля купання і магчымасцю танчыць балет на вадзе без кармічнага сыходу на дно.

Міжземнае – пахне старажытнагрэцкімі міфамі, і, як ні дзіўна, толькі яно пахне морам. Раніцай стала дужа хвалістым, бераг акупавалі сёрфінгісты. Блазнуем, скочам на хрыбет хваляў, каб пракаціла пару метраў, і шчаслівыя без усялякіх адмысловых дошак. Магія Міжземнага так засмоктвае, што ў аэрапорце нас чакае мардабойная фраза: “Вы спазніліся на самалёт”.

У акіянарыуме (Эйлат).

 

ГАЛІЛЕЯ

Няцяжка ўявіць “язычнікаў” з евангельскіх аповедаў. Вось, іх нашчадкі дагэтуль гандлююць шавермай ці разводзяць авечак. Ці не тыя гэта самыя, што не маглі па вызначэнні быць юдэямі, але ў свой час сталі хрысціянамі або мусульманамі?

Няцяжка зразумець і скептычнае стаўленне ерусалімскіх да Галілеяніна, што раптам выдаў: “Я – Спрадвечны”. Гэта як хтось бы з Хоцімску прыпёрся ў Мінск, цэлячы ў духоўныя лідэры нацыі. “З Хоцімска – ці можа быць што добрае?” – пыталіся б мы адзін у аднаго, як колісь юдэі пра нейкага Ешуа Га-Ноцры (Ісуса з Назарэта).

Галілея – паўночная правінцыя Ізраіля, дзе юдэі змяшаліся з нявернымі, не карысталася павагай у тыя часы. Але менавіта ваколіцамі Галілейскага возера збольшага і абмяжоўваліся вандроўныя маршруты Хрыста. Што гэта – любоў да малой радзімы?

Мазаіка V ст. у царкве на беразе Галілейскага мора на месцы памнажэння Хрыстом рыбы і хлябоў.

 

ЮДЭІ

Амаль усе ведаюць англійскую (нават кіроўцы). Адкрытыя і гатовыя дапамагчы. Патыхаюць дабрабытам і інтэлігентнасцю. Стары патрыярхальны Ізраіль – як утульна і цёпла ў гэтым космасе! Так і хочацца быць адным з іх, ведаць і іх дзіўнаватае пісьмо і таямніцы Талмуда.

Ды Хаім, наш вулічны знаёмы, адной фразай перабівае хрыбет майму нованароджанаму юдалюбству: “Так, быў такі з Галілеі, рабіў цуды праз забароненыя замовы, ды нашы прыбралі Яго рукамі рымлян, бо перашкаджаў усім са сваёй сектай”.

Хм, калі твая богаабранасць, дабрабыт і нацыянальная ідэя становяцца насуперак праўдзе, як ты сябе павядзеш? Што б сказалі нашыя свядомыя змагары, калі б нейкі правінцыял-прапаведнік у час, калі гібее айчына, раптам стаў іх грузіць казанямі пра людскасць ды сумленне?..

Габрэйскі квартал у Ерусаліме.

Гефсіманскі сад, старажытнае аліўкавае дрэва.

 

ЭМІГРАНТЫ

Часта сустракалі ўкраінцаў і беларусаў, якія, відаць, знайшлі-такі габрэйскія карані ў сваім славянскім дрэве. Мне падказваюць, што Абрамчук таксама мае ўсе шанцы.

Рэпатрыянты не любяць размаўляць пра мінулае. Але ў цеплыні ім не адмовіш: нашы частыя праваднікі і памочнікі ў вандроўцы – рускамоўныя мігранты. Габрэі і не. Хаім з Навасібірска, Жэня з Гомеля, Ігар «ды няважна адкуль». Дапамагаюць і ставяцца прыязна. Проста так. Таму што нейкая сувязь. Ну і Бог з імі.

Не адмовіш ім і ў любові да новай радзімы: усе аповеды пра поспехі дзяржавы Ізраіль вядуцца ад першай асобы множнага ліку. Ганарацца, не хаваючы, чаго не сустракаў у Заходняй Еўропе (з якой Ізраіль параўнальны па ўзроўню жыцця), дзе здаровыя дзяржаўныя механізмы ўспрымаюцца як належнае.

Помнік ізраільскім салдатам у Эйлаце.

 

ПАЛЕСЦІНА

Нікуды і не знікала. Мясцовыя, неяўрэі, па-ранейшаму называюць сябе палесцінцамі. На арабскіх вуліцах – шапікі з паўстанцкай сімволікай, антыізраільскімі майкамі ў адкрытым продажы. І тут жа побач адзінаверныя партызаны прадаюць кіпы з зоркай Давіда, увесь набор хрысціянскіх сувеніраў.

І толькі здагадвацца можна, пра што гамоняць мужыкі ды маладзёны ў сваіх кальянных пад партрэтам Арафата ў поўнай адсутнасці паненак ды што там накрэмзана па-арабску на сценах задворкаў побач з графіці нейкіх экстрэмістаў…

Антыізраільскія майкі ў арабскім шапіку.

Указальнік у габрэйскім квартале, надпісы па-арабску закрэслены.

 

ДЗЯЎЧАТЫ

Здзіўляліся бліскучай красе і макіяжу жыдовачак на Шабаце, цягнуліся ўслед за дужымі ізраільскімі школьніцамі на гару Саламона – школьніцы выйшлі ў апошні паход перад сыходам у войска.

А вось арабчанак проста не бачылі – ні ў крамах, ні яшчэ дзе на працоўным месцы. Толькі дзесь прамільгнулі чародкі паненак у чадрах – ці то са школы, ці то ў мячэць. Як жа тут арабу ўпусціць магчымасць пазаляцацца да светласкурых – адзін такі прама на маіх вачах выпрошвае тэлефон у маёй жонкі, міла мне пасміхаючыся з бяспечнай адлегласці.

Ільвіная брама (Ерусалім), чародка арабскіх жанчын ідзе ў мячэць, у якую не пускаюць турыстаў.

На подступах да гары Саламона, злева група ізраільскіх школьніц у апошнім паходзе перад сыходам у войска.

 

БЕЛАРУСЬ

Землякі і блізкія суседзі пазнавалі па вышымайцы. Хоць вочы нікому не мазолілі. Усяму былі рады.

Адзін раз толькі паскандалілі ў хостэле, які раптам вырашыў узяць за пражыванне па завышаным курсе. Яшчэ адна паненка на вакзальчыку ў Тэль-Авіве, калі двое здарожаных беларусаў вырашылі даесці на лавачцы маміны катлеты, падсела да нас і цішком стала рабіць сэлфі.

Ды турыстычную групу ў Назарэце трохі прытармазілі, пакуль не дазналіся, дзе дакладна вісіць абраз Маці Божай Будслаўскай.

Будслаўскі абраз Божай Маці на падворку царквы Дабравесця ў Назарэце.

 

НЕ

У апошні дзень падарожжа з-за спазнення на чэк-ін мы пачулі гэтае слова ці не з дзесятак разоў: ад розных супрацоўнікаў тэль-авіўскага і затым кіеўскага аэрапортаў і напаследак – ад кіроўцы беларускай маршруткі…

Напэўна, гэта хваля Міжземнага мора надала нам паскарэнне, якім прабілі ўсе кардоны. А быць можа, і наш экстравагантны выгляд – сумесь пляжных гарнітураў з вышымайкамі, асеннімі ботамі і паліто – абяззброіў адну з наймацнейшых сістэм бяспекі ў свеце.

А мо і сапраўды, адчуванне Велікоднай ночы ў пачатку лістапада ў Храме Труны Гасподняй было не проста вынікам удыхання духмянага каджэння…

Урэшце мы трапілі на самалёт. Толькі ўжо з нашай памежніцай у родным аэрапорце я зразумеў: ніякіх “не” і быць не можа. І не страшна спазніцца – на пачатак зімы на радзіме на 10 дзён. Пасля хвіліны строгага агляду і безвыніковага допыту, чаму мой пашпарт мокры, прыгожыя вусны беларускі расплываюцца ва ўсмешцы, прызнаюць за свайго.

Арыгiнал

Апублiкавана 28.12.2016  12:34

Израиль Серебряный – литературный критик и библиограф

24 декабря 1900 года в Калинковичах, Речицкого уезда, Минской губернии, родился еврейский литературный критик и библиограф Израиль Серебряный. Участник гражданской войны. Сотрудничал в типографии газеты “Дер коммунистишер вег” (коммунистический путь) в Гомеле. Учился в Еврейском педагогическом техникуме. Избран секретарем литературной группы “Октябер-дор”. С 1925 г. – в Минске, работал наборщиком газеты “Октябер”, член литературного кружка “Юнгер арбетер” (юный рабочий). В 1930 Израиль Айзикович Серебряный окончил педагогический факультет Белорусского университета. Работал в Институте еврейской культуры при Академии наук Белоруссии. Печататься начал в 1924-м. Писал статьи для научных изданий газет на идише, русском и белорусском о классической и современной еврейской литературе. Он – автор серьезных исследований о жизни и творчестве Менделе Мойхер-Сфорима, Шолом-Алейхема. В 1939 в Минске на языке идиш вышла книга И. Серебряного «Шолэм Алейхем ун фолклор», а в 1948-м в Москве (тоже на идиш) – «Менделэ Мойхер Сфорим» (на эту книгу обстоятельной рецензией «Цвэй бихэр вэгн Менделен» откликнулся еврейский писатель Ирма Друкер в газете «Эйникайт» за 26 августа 1948). Занимался составлением библиографии произведений еврейских писателей: “Переводы с идиша на русский в 1941- 48 гг.” (“Паризер цайтшрифт”, 1956-57, № 15 (16); “Хроника еврейской советской литературы” (“Советиш геймланд”, 1966-67). Израиль Серебряный также перевел на идиш романы «Накануне», «Отцы и дети» И. С. Тургенева, «Герой нашего времени» М. Ю. Лермонтова. В 1959 на русском издана книга “Шолом-Алейхем и народное творчество”. В 1971 в издательстве «Советском писателе» вышла в переводе на русский язык его книга «Современники и классики» – о творчестве тех же Менделе и Шолом-Алейхема, а также Давида Бергельсона, Изи Харика, Мойше Тейфа, Шмуэла Галкина, Натана Забары, Мойше Кульбака, Иосифа Рабина. В середине 70-х И. Серебряный по командировке журнала «Советиш геймланд» побывал в Биробиджане, несколько дней провел в редакции «Биробиджанер штерн», встречался с местными писателями и журналистами, посетил ряд предприятий областного центра, и по возвращении с Дальнего Востока написал и опубликовал в «Советиш геймланд» большой очерк о своей поездке. Умер Израиль Серебряный 8 августа 1978 года в Москве.

23 декабря 2013  10:19

Другие материалы об известных еврейских выходцах из Беларуси, здесь: Писатели, поэты, музыканты

Обновлено 27.03.2017  09:15