Tag Archives: Беларусь и еврейская культура

Яшчэ пра габрэяў Гарадзеі (2)

Папярэдняя частка

КУЛЬТУРНА-АСВЕТНІЦКАЕ ЖЫЦЦЁ

Акрамя духоўнага росту, жыхары Гарадзеі атрымлівалі і культурнае развіццё. Так, у мястэчку дзейнічала асветна-культурная арганізацыя “Тарбут”.  Другая палова 1920-х — першая палова 1930-х гадоў сталі сапраўдным перыядам росквіту габрэйскай культуры Беларусі. Габрэйская культура Беларусі дала свету такіх вядомых мастакоў, як Марк Шагал, Хаім Суцін, Іягуда Пэн, Саламон Юдовін, Меір Аксельрод.
У мястэчку Гарадзея, габрэйскае жыццё кіпела як і ўсюль. Былі пабудаваны ў Гарадзее і дзіцячы садок, і школа. Трэба адзначыць, што ў 1930 годзе ў Гарадзеі пачала дзейнічаць габрэйская асветна-культурная арганізацыя “Тарбут”, яна была заснавана асацыяцыяй бацькоў. Гэта арганізацыя адыгрывала асноўную ролю ў габрэйскім культурным жыцці паміж дзвюма сусветнымі войнамі. У школах Тарбута  ўсе прадметы, апроч дзяржаўнай мовы, выкладаліся на іўрыце. Біблія, Мішна і часткова Гемара вывучаліся не як рэлігійныя тэксты, а як частка габрэйскай культуры; вялікая ўвага надавалася іўрыт-новай літаратуры.  У Гарадзеі ў 1934/35  навучальным годзе, школу Тарбута наведвалі (нягледзячы на фінансавыя цяжкасці) 17 дзяцей.  Больш дарослыя  падлеткі габрэйскіх сем’яў Гарадзеі, атрымлівалі адукацыю ў суседнім горадзе Нясвіжы. Падлеткі школьнага ўзросту хадзілі да мясцовай гародзейскай школкі. Захавалася некалькі фотаздымкаў адной габрэйскай настаўніцы – Рыўкі Закхейм, дзякуючы ім, мы можам уявіць сабе тыя часы, калі бесклапотнае дзяцінства яшчэ панавала ў мястэчку, і нічога не нагадвала аб пагрозах набліжаючай трагедыі Другой Сусветнай вайны.

Габрэйскі дзіцячы сад у Гарадзеі. Некаторыя з старэйшых дзяцей, сярод іх прымалі ўдзел у «mechinah» (падрыхтоўчыя курсы), каб падрыхтаваць малодшых да пачатковай школы.
Габрэйскі дзіцячы сад у Гарадзеі. Некаторыя з старэйшых дзяцей, сярод іх прымалі ўдзел у «mechinah» (падрыхтоўчыя курсы), каб падрыхтаваць малодшых да пачатковай школы.
На здымку: настаўнік дзіцячага сада Рыўка Закхейм. Знята падчас святкавання Пурыма ў сакавіку 1933 года. Усё той жа садок, год невядомы. Габрэйскі дзіцячы сад у Гарадзеі. Знята пад час святкавання Пурыма.
На здымку: настаўнік дзіцячага сада Рыўка Закхейм. Знята падчас святкавання Пурыма ў сакавіку 1933 года. Усё той жа садок, год невядомы. Габрэйскі дзіцячы сад у Гарадзеі. Знята пад час святкавання Пурыма.
Габрэйскі дзіцячы сад у Гарадзеі. Імя выхавальніцы, Рыўка Закхейм. Знята 10 студзеня 1933 года.
Габрэйскі дзіцячы сад у Гарадзеі. Імя выхавальніцы, Рыўка Закхейм. Знята 10 студзеня 1933 года.
Дзіцячы сад навучэнцы ў Гарадзеі. Знята 29 лютага 1936 года.
Дзіцячы сад навучэнцы ў Гарадзеі. Знята 29 лютага 1936 года.
Габрэйскі дзіцячы сад у Гарадзеі. Знята на свята Пурым, 23 Траўня 1932 года.
Габрэйскі дзіцячы сад у Гарадзеі. Знята на свята Пурым, 23 Траўня 1932 года.

У невялічкім артыкуле, некалі  быў знойдзены матэрыял, крыніцу якога зараз знайсці ўжо немагчыма: «У апошні тыдзень сакавіка 1932 года свята Пасхі (свята сямі хябоў, Пурым)  было адзначана ў мястэчку Гарадзея, усходняя Польшча. Дзеці аднаго з дзіцячых садоў выйшлі ў цёплым адзенні на снег для святочнай фатаграфіі. Праз тры месяцы, выпускнікі ідішскай школы ў суседнім горадзе Нясвіжы сабраліся для агульнага фотаздымка. У тыя дні газеты «Давар» у Тэль-Авіву і “Хейнт” у Варшаве паведамлялі пра рэзкія спрэчкі ў сіянісцкім руху, пра шыранне іміграцыйных сертыфікатаў у Эрэц Ісраэль. Падчас гэтых спрэчак рэвізіянісцкі рух выступаў за працяг дыскрымінацыі. Ніхто  з іх не мог здагадацца пра драматычныя наступствы тых жа дэбатаў – нават у дачыненні лёсу дзяцей з дзіцячых садоў і выпускнікоў школ у гэтых гарадах«. (с)

Выпускнікі ідішскай школы ў горадзе Нясвіжы. 1938 г.
Выпускнікі ідішскай школы ў горадзе Нясвіжы. 1938 г.

Як ужо было ўзгадана вышэй, у Гарадзеі былі адчынены габрэйская школа і дзіцячы садок. Аднак, трэба ўзгадаць месца знаходжання гэтых будынкаў.  Пачнем наша даследаванне з дзіцячага садка, куды наведваліся самыя маленькія жыхары Гарадзеі.

Дзіцячы сад навучэнцы ў Гарадзеі. Знята 29 лютага 1936 года.
Дзіцячы сад навучэнцы ў Гарадзеі. Знята 29 лютага 1936 года.

Навучэнцы дзіцячага садка ў Гарадзеі. Знята 29 лютага 1936 года.  На адным з фота выхавальніцы Рыўкі Закхейм, на заднім плане, з-за спін маленькіх гародзейцаў, выглядае цагляны будынак. Гэты будынак – падказка для даследніка. У Гарадзеі захавалася да нашага часу адна пабудова падобная на гэту і размешчана яна ў самым цэнтры нашага мястэчка, а менавіта на вуліцы Нясвіжская.

Дом па вуліцы Нясвіжская 22. Фота: gedymin, 2009 год
Дом па вуліцы Нясвіжская 22. Фота: gedymin, 2009 год

Дом па вуліцы Нясвіжская 22. Фота: gedymin, 2009 год.   Зараз гэта жылы мнагаквартэрны дом пад нумарам 22, у ім размешчаны тры сям’і. Афіцыйна, час пабудовы ўзгадваецца як 1930 год.
Што датычыцца габрэйскай дзіцячай школы, то дзякуючы фотаздымкам, знойдзеным мясцовым краяведам Аляксандрам Абрамовічам, можна выказаць здагадку, што дзеці габрэяў вучыліся разам з усімі гародзейскімі дзецьмі.

Антон Бочка з вучнямі 4-га класа, 1936-1937 г. Гарадзея. Здымак А.Абрамовіча.
Антон Бочка з вучнямі 4-га класа, 1936-1937 г. Гарадзея. Здымак А.Абрамовіча.

Але, былі і яшчэ некаторыя сходы, якія так сама насілі назву “школа”. 30 мая 1879 года,  дэрэктывай №5772, у Гарадзеі была заснавана Габрэйская школа, якая была размешчана,  хутчэй за ўсё, на школьным двары. Школьнымі дварамі ў нашых краях здаўна звалі гарадскія габрэйскія кварталы, дзе звычайна поруч з галоўнай сінагогай кампактна месцаваліся малельныя хаты, ці «школы». Найчасцей пад назвай «школы» разумеліся асобныя будынкі ці памяшканні, дзе ў іх габрэі супольна маліліся і атрымвалі рэлігійную адукацыю (у гістарычных дакументах — «малельныя школы»). У гарадах існавалі нават адмысловыя малітоўні для асобных рамесных з’яднанняў ці прафесій: фурманаў, мяснікоў, вадавозаў, краўцоў, шкляроў, пільнікаў, чаляднікаў і нават адстаўных салдатаў. У той жа час, у гарадах і мястэчках як: Навагрудак, Уселюб, Новая Мыш, Гарадышча, Карэлічы год заснавання габрэйскіх малітоўных дамоў і школ упамінаецца з 1882 па 1888 гады. Напрыкад, у Навагрудку толькі на Школьным двары размяшчалася шэсць габрэйскія малітоўных дамоў з назвамі #Большой#МалыйПортных#Сапожников#ХанАкинцы#Трегерь#Скакунов-Слонимский. Там жа, на вуліцы Іванаўскай мясціўся малітоўны дом #Ваневский. Усе гэтыя малітоўныя дамы былі заснаваны (Далей – г/з) ў 1888 годзе, акрамя дома #Резниковъ на вуліцы “Евреско”й, 1886 г. Некаторыя малітоўныя дамы / школы размяшчаліся ў грамадскіх дамах,  так было ў Нягневічах #Тёплая, г/з 1887; Уселюбь, г/з 1888; Репетічах 1888; У Гарадзішчах па Навагрудскай вуліцы былі размешчаны: сінагога ў грамадскім будынку, 1886 г/з; школа #Ремесленная, 1886 г/з; школа #Старая 1886 г/з; школа #Кайдаловская, 1886 г/з. Па Слонімскай вуліцы, у грамадскім будынку мясцілася школа #НоваяДеревянная, 1888 г/з. У мястэчку Цырын у 1886 годзе ў грамадскім будынку была заснавана габрэйская школа. У Мястэчку Новая Мыш на Еўрэйскай вуліцы, у грамадскіх дамах, былі заснаваны чатыры школы: #Бесь-Медрешь, 1885 г/з; #Ляховічская, 1882 г/з; #Ремесленная, 1885 г/з; школа без назвы, 1887 г/з; па вуліцы слонімскай – школа #Слонімская, 1885 г/з. У мястэчку Палонка, у грамадскім будынку, мясціўся малітоўны дом #Бейсь-Гамедрешь, 1888 г/з. У Міры на Школьным двары, ў грамадскім будынку мясціліся: школа #Ремесленная, 1886 г/з; школа #Каменная, 1886 г/з. Па за межамі Школьнага двара мясціліся школы: #Ремесленная, 1886 г/з; #Ешиботъ, 1886 г/з; #Виткунь, 1886 г/з; #Хабатъ, 1886 г/з; #Ляховичская. 1886 г/з. У грамадскім доме мясцілася сінагога, 1886 г/з. У Карэлічах  на Школьным двары, ў грамадскім будынку мясціліся: школа Новая, 1886 г/з; школа Старая, 1886 г/з; школа Койдоновская, 1886 г/з; сінагога, 1886 г/з. У мястэчку Турэц , у грамадскіх дамах, былі заснаваны дзве школы, 1886 г/з. У мястэчку Сноў, у грамадскім доме, была заснавана школы Бейсь-Гамедрешь, 1888 г/з.

Працяг будзе

Апублiкавана 20.11.2019  11:09

Day of Jewish Culture in Minsk, Sept. 25, 2016 / День еврейской культуры

«Дзень яўрэйскай культуры» ў Мінску, 25.09.2016

1

Рэкламны стэнд на плошчы Свабоды / Advertising stand at Svabody square

2

Майстар-клас па лепцы шарыкаў з мацы / Master-class in making rolls of matzo

3

А тут ляпілі халы / Here visitors are being taught how to cook challah

4

Вядучыя гукаюць, народ падцягваецца / DJs are gathering people

5

Выстаўка… / An exhibition…

6

Яшчэ адна / One more exhibition

7

Усё лепшае – дзецям! / Everything best for children!

8

Валянціна Слюнчанка распавядае пра выцінанкі-«рэйзэлэ» / Valiantsina Slunchanka tells about exquisite paper-patterns («rejzele»)

9

Рэдактар «Мишпохи» Аркадзь Шульман не баіцца кніг суполкі «Шах-плюс» 🙂 / Mishpoha”’s editor Arkadz’ Shulman is not afraid of his сompetitor, “Shakh-plus” publishing house 🙂

10

Скрыпачы граюць / Fiddlers are fiddling

11

Слухачы слухаюць / Listeners are listening

12

Ансамбль «Шалом» з Ліды радуе вока нязменнымі цыліндрамі / “Shalom” band from Lida always draws interest by their top-hats

13

Яўрэйская кухня па-за майстар-класамі: фаршмак, гефілтэ фіш… / Jewish kitchen behind master-classes: forshmak, gefilte fish…

14

…Кугель, штрудэль, бурэкасы – за беларускія рублі / Kugеl, strudеl, burekas – all of them are sold for Belarusian roubles

15

Чарга па дармавую мацу з яблыкамі ў мёдзе / Public queue for free matzoth and apples with honey

16

Шчаслівыя атрымальнікі «хлеба беднасці нашай» / Happy recipients of “our poverty’s bread”

17

Гісторык Аляксей Братачкін (у цэнтры) думае пра новы артыкул / Aliaksej Bratachkin, an historian (in the middle) is pondering a new article

18

Дамарослы Мур Лямантаў: па стрэлках можна апусціць цыдулкі… / Home-made “Wall of Lamentation”. Notes can be put into slots below the arrows…

19

 

… якія трапяць акурат у пластыкавыя пакеты / …and they fall exactly in plastic bags

20

Малыя і коні / Little children & horses

21

Паказальны двубой: краў-мага па-мінску / Demonstrative performance: Krav maga in the Minsk manner

22a

Плошча Свабоды – месца сустрэч / The Svabody square is also a place for meetings

22b

У джынсах – Ісай Каганер, вядомы яўрэйскі актывіст 1980-90-х гг. (працаваў на МТЗ) / The man in denim is Isaiah Kahaner, a well-known Jewish activist of the 1980-90s (by that time he worked at the Minsk Tractor Plant)

23

Праз дзве гадзіны плошча была напалову пустая (або напалову поўная) / After two hours the square was half-empty (or maybe half-full)

24

Супрацоўнікі міліцыі не перанапружваліся / The police officers were not too busy

25

Якое свята без рабінаў?  / What’s a feast without rabbis?

Яшчэ падборкі здымкаў: «Радыё Свабода», «Новы час» / Additional sets of photos: «Radio Liberty», «Novy chas», BelTA

Апублiкавана 25.09.2016 22:07 /   published 09/25/2016  22:07