Tag Archives: Вячеслав Дашкевич

Вспомним шашиста Бельского

(Ниже перевод на русский)

ІЗРАІЛЬ БЕЛЬСКІ: ШАШЫСТ, БАЕЦ, ПЕДАГОГ, ВЫНАХОДНІК…(10.06.1923-15.12.2014)

Экс-чэмпіён свету па шашках Анатоль Гантварг так звярнуўся да Ізраіля Бельскага: «Мой першы і галоўны трэнер, якому я абавязаны ўсім у сваім спартыўным жыцці…» Ганаровы член Беларускай федэрацыі шашак майстар Бельскі (часам яго называюць Ісакам) даўно на пенсіі, але можа многае расказаць і пра сваіх настаўнікаў, і пра вучняў, якія дагэтуль выступаюць у чэмпіянатах Беларусі і Ізраіля, і пра вайну, на якой выжыў ледзь не цудам.

«Жил мальчишка, слегка картавил» (радок з верша Ю. Файнберга да 75-годдзя І. Бельскага)

Да вайны жылі мы ў халупе на Рэспубліканскай – там, дзе цяпер пачынаецца Гарадскі вал. Бацька, кравец-саматужнік, каб не ісці ў цэх, не парушаць суботы, браў заказы дамоў. У нас на кухні быў кошык для кашэрнага посуду. Бацька хадзіў у сінагогу і маліўся, але з дзяцей ужо ніхто не маліўся. У той час ішла моцная антырэлігійная прапаганда. Я вучыўся ў яўрэйскай школе № 18, на Абутковай. Праўда, мой бацька казаў, што «ды ідышэ шул із аройсгеворфн» – «школа на ідышы – змарнаваны час». Інтэлігентныя сем’і часцей аддавалі дзяцей у рускія школы.

Сусед Хацка Ідэльсон, на год маладзейшы за мяне (я нарадзіўся ў 1923-м), аднойчы пераказаў мне словы Лёні Кантаровіча, аўтарытэтнага для нас хлопца-старшакласніка, які гуляў за зборную БССР па валейболе, што «самая цікавая гульня – шашкі». І мы пайшлі ў Палац піянераў запісвацца ў гурток. Гэта быў 1936 год. Мне здавалася, што мы добра гуляем, але хутка высвятлілася, што не ведалі элементарных рэчаў, гулялі «па кутках». Кіраўнік, майстар Ілья Гардон, адразу стаў для мяне асобай для пераймання: эрудзіраваны, культурны. Помню, мяне здзівіла, што ён дыктаваў хады без дошкі.

У пакоі, дзе мы займаліся, стаялі восем шашачных столікаў і на кожным надпіс: «подарок мастера Орлова». Пазней я даведаўся пра незвычайны лёс гэтага майстра сталярных спраў: напярэдадні вайны ён рыхтаваў столік з інкрустацыямі для Сталіна. Эвакуіравацца не паспеў. Немцы заявілі: ты скончыш гэты столік, і мы пашлем яго Гітлеру. Але партызаны вызвалілі Арлова (ён, здаецца, таксама быў яўрэй) і перадалі-такі столік у Маскву.

Гардон, калі пачалася вайна, удзельнічаў у паўфінале чэмпіянату СССР. Турнір распусцілі. Я сустрэў яго ў Куйбышаве. Потым стала вядома, што ён быў узяты ў армію. І, натуральна, загінуў.

У нашым двары было 14 хлопцаў, з іх вайну перажылі двое. Дванаццаць загінулі на фронце. І Хацка Ідэльсон загінуў. А ён падаваў вялікія надзеі, быў чэмпіёнам БССР па шашках сярод школьнікаў. Аднойчы мы ўдзельнічалі ў таварыскім матчы па шахматах і шашках з камандай Кіева. За кіеўскіх шашыстаў на 1-й дошцы выступаў Куперман, на другой – Коган. За мінчан на першай Ідэльсон, на другой я. Куперман, будучы чэмпіён свету, ужо тады«грымеў», а Ідэльсону ўдалося звесці з ім абедзве партыі ўнічыю. Хацка быў і чэмпіёнам Мінска па гімнастыцы сярод школьнікаў, выдатна гуляў у футбол…

Вайна забрала жыцці многіх таленавітых людзей. Прыязджаў у Мінск легендарны Васіль Сокаў – выступаў па-за конкурсам у чэмпіянаце БССР. Гуляў у «бліц» з Ільёй Гардонам, і, відаць, перамагаў. Я запомніў рэпліку Сокава: «Илья, пора тебя уже из мастеров выгнать». Сокаў загінуў у 1944 г.

Ззяючыя прасторы

Як пачалася вайна, папаў я ў вучэльню ў Кургане. Вучылі нас на сапёраў. Чыталі нам газеты: нямецкія войскі разбітыя, паўсюль перамогі. А потым, калі вучэльню расфармавалі, я зразумеў, што не настолькі добрыя нашы справы, калі пацаноў адпраўляюць на фронт… Я трапіў у запасны полк: нас там трохі падвучылі мініраванню, размініраванню, стралянню… На перадавую скіравалі ў пачатку кастрычніка 1942 г., а наступленне пачалося 19 кастрычніка. Дзён 10-20 мы жылі пад Сталінградам, там раўніна, ноччу відаць было, як снарады ляцяць. Мяне, як самага маладога, пасылалі да Волгі па ваду. Вада побач, у яры, была непрыдатная для піцця, з вапнай.

Я ахоўваў боепрыпасы ў складзе сапёрнага ўзводу. На вайне ўсё было страшнае… Найбольш урэзалася ў памяць, як ноччу выходзілі на перадавую, ставілі агароджу з дроту. Адзін салдат – яму было гадоў 50 – баязліва сябе паводзіў. А я думаў: «Чаго яму баяцца, ён-то многа пражыў».

Колькі разоў за вайну мне даводзілася бачыць ззяючыя прасторы… Калі не было ні нашых, ні ворага: пустая зямля. За баі на Міусфронце атрымаў Ордэн Славы. Удзельнічаў у Арлоўска-Курскай бітве.

Цікава, што і на фронце часам удавалася згуляць у шашкі. Калі стаялі ў абароне, адзін каўказец, прайграўшы мне некалькі партый, казаў: «у мяне ёсць знаёмы, які Вас пераможа». Я не паверыў, бо меў 1-ю катэгорыю… А яго знаёмым аказаўся старшы пісар палка, вядомы маскоўскі майстар Данілін. Ён быў моцным сапернікам. Потым званіў мне са штаба, каб я згуляў з ім.

…Пасля шпіталя мяне зноў накіравалі на перадавую, дзе я атрымаў другое раненне. Тады, у 1944 г., мяне камісавалі. І я паехаў да сястры, якая працавала ўрачом, у Камянец-Уральскі. А потым вярнуўся ў Мінск, ужо вызвалены на той час. Мог і не вярнуцца. Калі ахоўваў склад, мусіў быў замяніць палітрука ў акопе. Прыходжу – а акоп засыпаны выбухам, толькі нага тырчыць.

Пасля вайны

Сустрэў мяне Аба Шагаловіч, з якім да вайны мы займаліся ў Палацы піянераў, і расказаў, што Аркадзь Ракітніцкі пакідае працу ў шашачным гуртку. Мне прапанавалі весці шашкі, і я працаваў на працягу 16 гадоў. Падрыхтаваў Беляеўскага, Гелера, Каца, Соркіну, Файнберга і інш. Найбольшы мой трэнерскі поспех – 1-е месца каманды БССР (Гелер, Граковіч, Прыяткін, Дашкевіч, Сямёнаў) на чэмпіянаце СССР у 1956 г.

Я дбаў, каб вытрымлівалася норма – 15 чалавек у групе. Дзеці пастаянна гулялі ў «бліц», пасябравалі. Вучыў іх на сваіх партыях. Ставіў на дэманстрацыйную дошку пазіцыю – «думайце». Найчасцей Толік Гантварг першым знаходзіў адказ. Лічу яго найлепшым сваім вучнем.

Сам я выйграў восем чэмпіянатаў Мінска, быў срэбраным прызёрам першынства БССР. У 1960-х адчуў, што цяжка супернічаць з моладдзю ў практычнай гульні. Аднак за навінамі шашачнага жыцця сачу дагэтуль.

Працаваў на «Белгіпрадоры», у аддзеле афармлення праектаў. Унёс 40 рацпрапаноў, прыняты былі хіба 10, і ў рэшце рэшт я перастаў змагацца з валакітай. Цяпер свае рацпрапановы ажыццяўляю ў сябе на кухні. Фотамастацтва люблю, розную тэхніку. Доўгі час рамантаваў гадзіннікі ў Палацы шахмат і шашак. Мяне цанілі аматары-наведвальнікі. Але з прыходам новага дырэктара працаваць стала цяжка. Гады тры таму прыйшлося сысці.

Пра яўрэйства, Беларусь, Ізраіль

Адчуваў сябе яўрэем усё жыццё, вядома: не давалі мне забыць… Ідыш памятаю – дома да вайны толькі на ім і гаварылі. У сінагогу хадзіў час ад часу, і ў Абшчынным доме бываў на шабатах, а зараз ужо ногі не тыя, каб хадзіць. Мне падабаецца, што на стале добрыя пачастункі, дый самадзейны хор у «Хэсэдзе» прыемна паслухаць, але ж там усе пажылыя… Ведаю, што ў адным нашым раёне па мацу да Пейсаха не прыйшлі 160 чалавек, якіх запрашалі. Яўрэйскае жыццё ў Беларусі вялікіх перспектыў не мае. Я наведваў Ізраіль, сустракаўся там з шашыстамі (Плоткіным, Шавелем, Соркінай) і знаёмымі па «Гіпрадору». Калі б у Ізраілі было ціха, без выбухаў – лепш бы яўрэям жыць там.

Запісаў Вольф

І. Бельскі – А. Гантварг, чэмпіянат БССР, 1967. Ход белых.

Белыя: a3, b6, c1, d2, e1, f2, g1, g3, g5, h2 (10). Чорныя: a5, a7, c7, d8, e7, f6, f8, g7, h4 (9).

Рашэнне: 1. dc3! a:c5 2.cb4! a:c3 3.fe3 h:d4 4.cd2 f:h4 5.d:b8.

Паводле «Мы яшчэ тут!», № 35, 2008.

* * *

Пасляслоўе 2016 г. Інтэрв’ю было запісана ў красавіку 2008 г. Зрэшты, няпроста было назваць дыялог з І. Бельскім «інтэрв’ю»: проста мы гутарылі ў яго аднапакаёвай кватэры каля плошчы Перамогі (вул. Кісялёва, д. 7, кв. 50), у прысутнасці Юрыя Файнберга, які мяне да Бельскага і прывёў. Мой суразмоўца ўжо не вельмі добра чуў, і калі адказваў на пытанні, то часта адхіляўся ад тэмы. Майстар дужа ганарыўся жэтонам, які атрымаў за перамогу ў адным з юнацкіх турніраў да вайны, і пад канец паказаў мне той невялікі металічны жэтон з гравіроўкай.

Недзе праз месяц мы з Алесем Астравухам і Клер Ле Фоль ненадоўга зайшлі да старога (французскую даследчыцу цікавілі нейкія звесткі пра ідышныя школы ў Беларусі). Тады яна па маёй просьбе сфоткала самога Бельскага і ягоны жэтон, крыху пазней прыслала здымкі. Яны, верагодна, публікуюцца ўпершыню.

  

Гэта была другая і апошняя мая сустрэча са знакамітым педагогам. Дапоўніць тэкст гутаркі з І. Б. (у публікацыю 2008 г. увайшло не ўсё) магу толькі па ўрыўках, зафіксаваных у сшытку:

«У нас была вялікая сям’я. Адна сястра жыла ў Ленінградзе, муж – начальнік цэха Іжорскага завода. Адзін брат жыў у Расіі – відаць, загінуў. Дзве сястры памерлі. Застаўся я адзін».

«Заняткі ў Палацы піянераў праходзілі вельмі цікава, я кожны раз чакаў гэтага дня і наведваў гурток да 17 гадоў».

«У 1937 г. быў чэмпіянат рэспублікі (каманднае першынство гарадоў у Віцебску). Для мяне гэта быў урачысты дзень, калі мяне запрасілі… А яшчэ была паездка ў Варонеж, недзе ў 1938-м. Час быў вельмі галодны. Перасадка ў Маскве. Я быў здзіўлены высачэзнымі будынкамі. У Варонежы я гуляў з Агафонавым – і выйграў. Гэта быў таварыскі матч, лік не помню».

«Шахматыст Сіліч – моцны мужчына, светла-русы – прыязджаў да нас на першынство рэспублікі сярод школьнікаў, якое ладзілася пад Гомелем».

«Пасля матчу з кіеўскімі школьнікамі нас запрасілі адзначыць сустрэчу ў гасцініцы «Еўропа» – запомнілася, што суп падаваў мужчына-афіцыянт у алюмініевых місах… Майстар Рам быў здзіўлены, што Хацка Ідэльсон абедзве партыі звёў унічыю».

«У 1940-м годзе (насамрэч у 1941-м – В. Р.) прайшоў апошні даваенны чэмпіянат БССР па шашках. Берлінкоў быў суддзёй, але не помніў гэтага [пасля вайны]. Чэмпіянат гэты скончыўся вельмі сумна для Гардона – Ілья Сямёнавіч цягам 11 год быў чэмпіёнам рэспублікі. У першым туры я ў яго выйграў. Падзялілі першыя месцы 4 чалавекі, павінен быў адбыцца матч… Я заняў 6-е месца».

«Пад Сталінградам [у 1942 г.] мы жылі ў балаганах такіх – блохі нас заядалі (іх былі там тысячы, мільёны)».

«Я хадзіў да Волгі па тры кіламетры, з вёдрамі ў абедзвюх руках».

«У сястры ў Каменцы-Уральскім – яна працавала ўрачом, хаця дыплом да вайны не паспела атрымаць – я жыў дзён 10. Калі Мінск вызвалілі, я ўжо быў у Маскве».

Цікавы артыкул, дзе біяграфія слыннага шашыста раскрыта больш падрабязна, апублікаваны тут у 2013 г. На жаль, 15.12.2014 Ізраіль Бельскі ў 91 год завяршыў сваё зямное жыццё. «Светлая памяць вялікаму ТРЭНЕРУ», – напісаў тады беларускі гросмайстар Андрэй Валюк у некралогу.

Падрыхтаваў В. Рубінчык

***

Израиль Бельский: шашист, боец, педагог, изобретатель…(10.06.1923-15.12.2014)

Экс-чемпион мира по шашкам Анатолий Гантварг так обратился к Израилю Бельскому: «Моему первому и главному педагогу, которому я обязан всем в своей спортивной жизни…» Почетный член Белорусской федерации шашек мастер Бельский (иногда его называют Исааком) давно на пенсии, но может многое рассказать и о своих учителях, и об учениках, которые до сих пор выступают в чемпионатах Беларуси и Израиля, и о войне, на которой выжил чуть ли не чудом.

«Жил мальчишка, слегка картавил» (из стихотворения Ю. Файнбергa к 75-летию И. Бельского)

До войны мы жили в халупе на Республиканской – там, где сейчас начинается Городской вал. Отец, портной-кустарь, чтобы не идти в цех, не нарушать субботу, брал заказы домой. У нас на кухне была корзина для кошерной посуды. Отец ходил в синагогу и молился, но из детей уже никто не молился. В то время шла сильная антирелигиозная пропаганда. Я учился в еврейской школе № 18, на Обувной. Правда, мой отец говорил, что «ды идишэ шул из аройсгеворфн» («школа на идише – потраченное впустую время»). Интеллигентные семьи чаще отдавали детей в русские школы.

Сосед Хацка Идельсон, на год младше меня (я родился в 1923-м), однажды пересказал мне слова Лёни Кантаровича, авторитетного для нас парня-старшеклассника, который играл за сборную БССР по волейболу, что «самая интересная игра шашки». И мы пошли во Дворец пионеров записываться в кружок. Это был 1936 год. Мне казалось, что мы хорошо играем, но быстро выяснилось, что не знали элементарных вещей, играли «по уголкам». Руководитель, мастер Илья Гордон, сразу стал для меня личностью для подражания: эрудированный, культурный. Помню, меня удивило, что он диктовал ходы без доски.

В комнате, где мы занимались, стояли восемь шашечных столиков и на каждом надпись: «подарок мастера Орлова». Позже я узнал о необычной судьбе этого мастера столярных дел: накануне войны он готовил столик с инкрустациями для Сталина. Эвакуироваться не успел. Немцы заявили: ты закончишь этот столик, и мы пошлем его Гитлеру. Но партизаны освободили Орлова (он, кажется, тоже был еврей) и передали-таки столик в Москву.

Гордон, когда началась война, участвовал в полуфинале чемпионата СССР. Турнир распустили. Я встретил его в Куйбышеве. Потом стало известно, что он был взят в армию. И, естественно, погиб.

В нашем дворе было 14 парней, из них войну пережили двое. Двенадцать погибли на фронте. И Хацка Идельсон погиб. А он подавал большие надежды, был чемпионом БССР по шашкам среди школьников. Однажды мы участвовали в товарищеском матче по шахматам и шашкам с командой Киева. За киевских шашистов на 1-й доске выступал Куперман, на другой – Коган. За минчан на первой Идельсон, на второй я. Куперман, будущий чемпион мира, уже тогда «гремел», а Идельсону удалось свести с ним обе партии вничью. Хацка был и чемпионом Минска по гимнастике среди школьников, прекрасно играл в футбол…

Война унесла жизни многих талантливых людей. Приезжал в Минск легендарный Василий Соков – выступал вне конкурса в чемпионате БССР. Играл в «блиц» с Ильей Гордоном, и, видимо, побеждал. Я запомнил реплику Сокова: «Илья, пора тебя уже из мастеров выгнать». Соков погиб в 1944 г.

Зияющие просторы

Когда началась война, попал я в училище в Кургане. Учили нас на саперов. Читали нам газеты: немецкие войска разбиты, всюду одни победы. А потом, когда расформировали училище, я понял, что не настолько хороши наши дела, если пацанов отправляют на фронт… Я попал в запасной полк: нас там немного подучили минированию, разминированию, стрельбе… На передовую направили в начале октября 1942 г., а наступление началось 19 октября. Дней 10-20 мы жили под Сталинградом, там равнина, ночью видно было, как снаряды летят. Меня, как самого молодого, посылали к Волге за водой. Вода рядом, в балке, была непригодной для питья, с известью.

Я охранял боеприпасы в составе саперного взвода. На войне всё было страшно… Более всего врезалось в память, как ночью выходили на передовую, ставили проволочные заграждения («козлы»). Один солдат – ему было лет 50 – боязливо себя держал. А я думал: «Чего ему бояться, он-то много прожил».

Сколько раз за войну мне приходилось видеть зияющие просторы… Когда не было ни наших, ни врага: пустая земля. За бои на Миус-фронте получил Орден Славы. Участвовал в Орловско-Курской битве.

Интересно, что и на фронте иногда удавалось сыграть в шашки. Когда стояли в обороне, один кавказец, проиграв мне несколько партий, говорил: «у меня есть знакомый, который Вас победит». Я не поверил, так как имел 1-ю категорию… А его знакомым оказался старший писарь полка, известный московский мастер Данилин. Он был сильным соперником. Потом звонил мне из штаба, чтобы я сыграл с ним.

…После госпиталя меня снова отправили на передовую, где я получил второе ранение. Тогда, в 1944 г., меня комиссовали. И я поехал к сестре, которая работала врачом, в Каменец-Уральский. А потом вернулся в Минск, уже освобожденный в то время. Мог и не вернуться. Когда охранял склад, должен был заменить политрука в окопе. Прихожу – а окоп засыпан взрывом, только нога торчит.

После войны

Встретил меня Або Шагалович, с которым до войны мы занимались во Дворце пионеров, и рассказал, что Аркадий Рокитницкий оставляет работу в шашечном кружке. Мне предложили вести шашки, и я работал в течение 16 лет. Подготовил Беляевского, Геллера, Каца, Соркину, Файнберга и др. Наибольший мой тренерский успех – 1-е место команды БССР (Геллер, Гракович, Прияткин, Дашкевич, Семенов) на чемпионате СССР в 1956 г.

Я старался, чтобы выдерживалась норма – 15 человек в группе. Дети постоянно играли в «блиц», подружились. Учил их на своих партиях. Ставил на демонстрационную доску позицию – «думайте». Чаще Толик Гантварг первым находил ответ. Считаю его лучшим своим учеником.

Сам я выиграл восемь чемпионатов Минска, был серебряным призером первенства БССР. В 1960-х почувствовал, что трудно соперничать с молодежью в практической игре. Однако за новостями шашечной жизни слежу до сих пор.

 

Работал на «Белгипродоре», в отделе оформления проектов. Внес 40 рацпредложений, приняты были разве что 10, и в конце концов я перестал бороться с волокитой. Теперь свои рацпредложения осуществляю у себя на кухне. Фотоискусство люблю, различную технику. Долгое время ремонтировал часы во Дворце шахмат и шашек. Меня ценили любители игр. Но с приходом нового директора работать стало трудно. Года три назад пришлось уйти.

О еврействе, Беларуси, Израиле

Чувствовал себя евреем всю жизнь, конечно: не давали мне забыть… Идиш помню – дома до войны только на нем и говорили. В синагогу ходил время от времени, и в общинном доме бывал на шабат, а теперь уже ноги не те, чтобы ходить. Мне нравится, что на столе хорошие угощения, да и самодеятельный хор в «Хэсэде» приятно послушать, но там все пожилые… Знаю, что в одном нашем районе за мацой к Песаху не пришли 160 человек, которых приглашали. Еврейская жизнь в Беларуси больших перспектив не имеет. Я посещал Израиль, встречался там с шашистами (Плоткиным, Шавелем, Соркиной) и знакомыми по «Гипродору». Если было бы в Израиле тихо, без взрывов – лучше бы евреям жить там.

Записал Вольф

И. Бельский – А. Гантварг, чемпионат БССР, 1967. Ход белых.

Белые: a3, b6, c1, d2, e1, f2, g1, g3, g5, h2 (10). Черные: a5, a7, c7, d8, e7, f6, f8, g7, h4 (9).

Решение: 1.dc3! a:c5 2.cb4! a:c3 3.fe3 h:d4 4.cd2 f:h4 5.d:b8.

По «Мы яшчэ тут!», № 35, 2008.

Послесловие 2016 года. Интервью было записано в апреле 2008 г. Впрочем, непросто было назвать диалог с И. Бельским «интервью»: просто мы беседовали в его однокомнатной квартире возле площади Победы (ул. Киселева, д. 7, кв. 50), в присутствии Юрия Файнберга, который меня к Бельскому и привел. Мой собеседник уже не очень хорошо слышал, и когда отвечал на вопросы, то часто отклонялся от темы. Мастер очень гордился жетоном, который получил за победу в одном из юношеских турниров до войны, и под конец показал мне тот небольшой металлический жетон с гравировкой.

Где-то через месяц мы с Александром Астраухом и Клер Ле Фоль ненадолго зашли к И. Б. (французскую исследовательницу интересовали какие-то сведения про идишистские школы в Беларуси). Тогда она по моей просьбе сфотографировала самого Бельского и его жетон, чуть позже прислала снимки. Они, вероятно, публикуются впервые.

  

Это была вторая и последняя моя встреча со знаменитым педагогом – то, что я видел его во Дворце шахмат и шашек в 1990-х годах за починкой часов, можно сказать, не в счёт. Дополнить текст беседы с И. Б. (в публикацию 2008 г. вошло не всё) могу лишь по отрывкам, зафиксированным в тетради:

«У нас была большая семья. Одна сестра жила в Ленинграде, муж начальник цеха Ижорского завода. Один брат жил в России по-видимому, погиб. Две сестры умерли. Остался я один».

«Занятия во Дворце пионеров проходили очень интересно, я каждый раз ждал этого дня и посещал кружок до 17 лет. Слово «Дворец» было подходящим; там, например, стояли кресла, обтянутые кожей».

«В 1937 году был чемпионат республики (командное первенство городов в Витебске). Для меня это был торжественный день, когда меня пригласили… А еще была поездка в Воронеж, где-то в 1938-м. Время было очень голодное. Пересадка в Москве. Я был удивлен высотными домами. В Воронеже я играл с Агафоновым и выиграл. Это был товарищеский матч, счёт не помню».

«У Ильи Гордона долго не было детей, потом появилась дочь».

«Шахматист Силич – крепкий мужчина, светло-русый приезжал к нам на первенство республики среди школьников, которое проводилось под Гомелем то ли в Чонках, то ли в Клёнках».

«После матча с киевскими школьниками нас пригласили отметить встречу в гостинице «Европа» запомнилось, что суп в алюминиевых мисках подавал мужчина-официант… Мастер Рамм был удивлен, что Хацка Идельсон обе партии свел вничью».

«В 1940-м году (на самом деле в 1941-м В. Р.) прошел последний довоенный чемпионат БССР по шашкам. Берлинков был судьей, но не помнил этого [после войны]. Чемпионат этот закончился очень печально для Гордона – ведь Илья Семенович на протяжении 11 лет был чемпионом республики. В первом туре я у него выиграл. Разделили первые места 4 человека, должен был состояться матч… Я занял 6-е место».

«Под Сталинградом [в 1942 году] мы жили в балаганах таких блохи нас заедали (их были там тысячи, миллионы)».

«Я ходил к Волге по три километра, с ведрами в обеих руках».

«У сестры в Каменце-Уральском она работала врачом, хотя диплом до войны не успела получить я жил дней 10. Когда Минск освободили, я уже был в Москве».

Интересная статья, где биография известного шашиста раскрыта более подробно, опубликована здесь в 2013 г.

Увы, 15.12.2014 Израиль Бельский в 91 год завершил свой земной путь. «Светлая память великому ТРЕНЕРУ», – написал тогда белорусский гроссмейстер Андрей Валюк в некрологе.

Подготовил В. Рубинчик

Опубликовано 15.12.2016  05:39