Пскоў як куфар са старымі трантамі / Псков как сундук со старым барахлом

Чым радзей удаецца падарожнічаць, тым большую каштоўнасць набывае кожнае падарожжа. Сёлета з жонкай вырушылі ў расійскі Пскоў. Убачыў нямала новага, ну і старога таксама. Дзіва што: гораду вайсковай славы звыш 1100 гадоў, ён старэйшы за Маскву, Мінск, Віцебск… На беразе ракі Вялікай, што цячэ праз Пскоў, усталяваны велізарныя металічныя літары: «Россия начинается здесь» – дзяржава, значыць, пачынаецца з іхняй зямлі. Ды што там Расiя: «Всем известно, что земля начинается с кремля», пісаў нейкі прыдворны савецкі паэт. І хто возьмецца сцвярджаць, што ён меў на ўвазе не пскоўскі крэмль, aka Кром? 🙂

Вонкава горад даволі неахайны, што зусім скора будзе прадэманстравана. Таму спярша меркаваў назваць гэты матэрыял: «Пскоў як горад-хаос». Потым падумаў: а калі мясцовыя пакрыўдзяцца? Да чужых крыўдаў я нібыта ўжо і прызвычаіўся, але, праўду кажучы, няма ў мяне падстаў рабіць паспешлівыя вывады – знаходзіўся ў Пскове ўсяго два дні і адну ноч. Дый раптам хаос пануе не ва ўсім горадзе? Так што глыбокага аналізу тут не будзе; магу толькі падзяліцца ўражаннямі і адчуваннямі.

Першае адчуванне такое – рамонту ў Пскове падлягаюць не асобныя будынкі, як у нашых гарадах, а суцэльныя вуліцы. Напрыклад, вуліца Льва Талстога, дзе мы і атабарыліся…

У гэтым шэдэўры сучаснага дойлідства пад хостэлам доўгі час змяшчаўся і кантактны заапарк. Праўда, заапарк ужо не адзін месяц як зачынены, таму адпаведных водараў і гукаў у наш нумар не паступала (увогуле, гаспадары паводзілі сябе вельмі далікатна; цаню і самаiронію тых, хто ахрысцiў  хостэл «Алькатразам»).

Нярэдкія для Пскова карцінкі з іншых вуліц. Шыльда на правым здымку: «Пскоўская абласная кансалтынгавая кампанія» 🙂

Старажытная сцяна з «Баторавым праломам» і іншымі цікавосткамі, што атачала горад гадоў 500 таму, паціху рассыпаецца…

Затое зюганаўцы не спяць у шапку – выставілі каля сцяны свае стэнды. Апошні раз я бачыў вывешаную для публічнага чытання газету «Правда» гадоў 30 таму: было такое дзіва ў Мінску недалёка ад плошчы Якуба Коласа.

Карацей, калі камусьці ахвота ахутаць сябе настальгіяй – гэта ў горад на Пскаве і Вялікай. Тут, паглядзеўшы на аўтавакзал, дзе ўсцяж лупіцца тынкоўка, на старыя двух-трохпавярховыя будынкі на суседніх вуліцах, прагуляўшыся па кварталах з абцерханымі хрушчоўкамі ў гістарычным цэнтры, наша лаўрэатка пры жаданні магла б напісаць працяг «Часу сэканд-хэнд». А на ўездзе ў Пскоў перад вайсковай часцю (здаецца, там служаць небезвядомыя дэсантнікі) стаіць стэнд са словамі «начальніка зямлі рускай»: маўляў, граніцы Расіі нідзе не канчаюцца… Для кагосьці тое было б яшчэ адной нагодай паразважаць пра агрэсіўныя памкненні пуцінскай РФ; для мяне ж гэта – проста прычына, каб лішні раз пасмяяцца з ідэалагічнай бязглуздзіцы ў нашых суседзяў.

Аёй, дарагія расіяне, вы не можаце планетарый у абласным горадзе давесці да ладу (на фота бачныя далёка не ўсе расколіны ў падмурку і сценах), якая там тысячагадовая імперыя з «глыбінным народам»?

У гэтым падвальчыку месціцца «выставачная зала».

Па-мойму, і ў суворых пскавічоў-«скабароў» не бракуе пачуцця гумару…

Графiці ў розных раёнах горада. Дальбог, я ні пры чым!

Зрэшты, большасць людзей заклапочаная надзённымі праблемамі, і нават у дзень незалежнасці Расіі (мы трапілі ў Пскоў акурат 12 чэрвеня) народных гулянняў са сцягамі – або проста сцягоў на балконах – я не бачыў. Хіба што дзе-нідзе віселі афіцыёзныя палотнішчы… І рыхтаваліся канцэрты самадзейных калектываў.

А яшчэ ў абласным горадзе ёсць музей Леніна, да якога мы не дабраліся. Малады Ільіч жыў у Пскове тры месяцы ў 1900 годзе, займаўся падрыхтоўкай «Іскры»… Што-што, а гэты эпізод у яго жыццяпісе мне блізкі – сам жа выдаваў газетку ў пачатку 2000-х (з яе, аднак, не разгарэлася полымя).

«Я сябе пад Леніным чышчу».

Хіба дзеля той падпольнай газеты, задуманай у Пскове, адна з вуліц завецца «Пляханаўскі пасад» (чаму менавiта «Пляханаўскі», а не Ленінскі, лянота ўдакладняць; мо таму, што вуліца Леніна ў горадзе ёсць, і ганарлівы помнік правадыру на цэнтральнай плошчы, перад Пскоўскім універсітэтам, – таксама). Выглядае ж «пасад» прыкладна так:

Нарэшце, сэрца Пскова – Кром і прылеглы да яго старажытны Даўмонтаў горад. Паміж імі – не больш і не менш як захаб, іначай кажучы, захабень. Гэта ўмацаванне, што мае выгляд калідору, – хітрамудрая пастка для патэнцыйных агрэсараў. Усё гэта рэальна чапляе…

Паміж мурамі можна пасядзець на траўцы, забыць пра мітусню, пагрузіцца ў думкі пра былое і вечнае. Прыгожыя фоткі з розных ракурсаў – тут (вядома, не мае; аўтар зрабіў іх у 2013 г., але, здаецца, з таго часу мала што змянілася).

Спадабалася, што тлумачэнні да карты пададзены не адно па-руску і па-ангельску, а і шрыфтом Брайля. У маскоўскім Крамлі тры гады таму такога не было – тамака налягалі на кітайшчыну.

Ужо на выхадзе. Надакучыла летняя спякота? Абдымі снегавіка!

Звонку муры і вежы крамля чамусьці ўражваюць менш – яны не раз рэстаўраваліся, і нямала ў іх дэкаратыўнасці, штучнасці нейкай… Як пісаў Сяргей Даўлатаў пра 1970-я гады («Запаведнік»): «Наноў атынкаваныя муры крамля навявалі тугу… Крэмль нагадваў вялізных памераў макет». І яшчэ ўспомніўся анекдот, вычытаны ў «іранічнага назіральніка» Вадзіма Зелянкова: «Турыст: “Скажыце, ці праўда, што гэты замак – пятнаццатага стагоддзя?” Экскурсавод: “Не, замак шаснаццатага, а вось царква, якая будуецца побач, будзе пятнаццатага!”»

Блізу ракі Вялікай, даволі-такі бруднай і пахкай, трэба быць гатовым да таго, што разважаць пра вечнае прыйдзецца пад крыкі чаек. Не тое каб у Мінску іх не было, але ў Пскове іх проста безліч, і лямантуюць тыя кірлі на ўсё горла! Паспяхова канкуруючы з галубамі ды вераб’ямі.

Яшчэ адно прыемнае месца ў горадзе – парк Куопіа, нешта кшталту піцерскага Летняга саду, але без статуяў. Там я папросту адпачываў, зусім не думаючы пра фатаграфіі. Каму цікава даведацца пра гісторыю гэтага «фінскага» парка (Куопіа – першы горад-пабрацімец Пскова, ажно з 1966 г.), зазірніце сюды.

Пра адзін нязроблены здымак у раёне парка я-такі шкадую – на беразе Пскавы самотна пасміхалася Грамячая вежа пачатку ХVI ст. Вышыня амаль 30 метраў.

З іншага боку, 12.06.2019 сфоткаў пікет у падтрымку арыштаваных. За пікетоўцам – княгіня Вольга з унукам Уладзімірам (помнік 2003 г.) Пра Мілушкіных раней не чуў; чытайма пра іх тут.

Сталовых у Пскове быццам бы хапае, але тое, што мы там елі, пазітыўных эмоцый не выклікала.

Прынцып «навізны не ўводзіць, старызны не рушыць» у дзеянні.

Супермаркеты – у адрозненне ад цэркваў – трапляюцца не на кожным кроку, і паводле асартыменту саступаюць мінскім.

Аднойчы мы паснедалі ў кафэ з прыемным, як бы французскім антуражам…

Трымае яго чалавек з Вялікіх Лук – гэта райцэнтр Пскоўскай вобласці, як кажуць, адзін з найбольш заможных (В. Лукі выжываюць за кошт прадукцыі мясакамбіната). Агулам жа Пскоўшчына – традыцыйна бедны край, жыхары якога паціху перабіраюцца ў Піцер або яшчэ кудысьці.

Усё ж землякоў тут памятаюць, шануюць. Знаны фізік Ісак Кікоін вучыўся ў Пскове на пачатку 1920-х гадоў, і за гэта яму – бюст! (А на будынку школы ёсць і мемарыяльная дошка.) Пра пушкініста Гордзіна даведаўся ўпершыню, але таксама, напэўна, заслужаны чалавек.

Дэпрэсіўнасць рэгіёна выражаецца і ў тым, што на будынках нярэдка можна ўбачыць трафарэтныя надпісы з прапановамi замаўляць «спайсы» – часам так і пішуць, часам жа юзаюць эўфемізмы тыпу «солі». Тыя самыя людзі запрашаюць на працу «кур’ерам» (тысяча долараў за месяц; удвая вышэйшая за звычайны заробак). Як высвятляецца, упершыню гэтыя аб’яўкі ад наркадылераў з’явіліся ў Пскове пазалетась – з таго часу паліцыя ці то стамілася з імі змагацца, ці то ўвайшла ў долю… Не хацелася б верыць ні ў першае, ні, асабліва, у другое.

Спайсы ў горадзе ёсць, а вось ракаў у гэтым cпакуслівым бары не аказалася… 🙁

Пакідаў горад без асаблівай скрухі, з некаторай палёгкай. Нічога падобнага не адчуваў, калі з’язджаў з Гродна, Магілёва, Пінска, Чарнігава, дый нават Смаленска, які мы наведвалі ў 2013 г. Цяпер сяджу і думаю: так, у куфар са старымі трантамі зазірнуць бывае цікава… раз на пяць, дзесяць гадоў. Вобраз, вядома, не арыгінальны – належыць хіба Андрусю Горвату (праўда, ён параўноўваў з куфрам беларускую вёску, і шукаў там скарбы сярод парахні; я ж скептык, і на скарбы не разлічваю). Іншая асацыяцыя, звязаная ў мяне з Псковам, – святлафор, у якога гараць усе тры агні адразу. Гэта ўжо нешта з Жванецкага.

Яшчэ штрышок: на мяжы з Беларуссю, ля Езярышча, у аўтобус залазілі расійскія памежнікі, правяралі пашпарты пасажыраў. Беларусы ж ад пашпартнага кантролю ўстрымаліся, хаця з улікам распаведзенага вышэй лагічна было б, каб дакументы правяралі менавіта прадстаўнікі больш «дысцыплінаванай» краіны. А папраўдзе, мала сэнсу ў гэткім кантролі пасярод ночы; кантрабандысты й нелегалы ў фірмовых аўтобусах не ездзяць, прабіраюцца цераз мяжу «казінымі сцежкамі». Відаць, без імітацыі бурапеннай дзейнасці ў любімых дзяржорганах– аніяк.

Вольф Рубінчык, г. Мінск

18.06.2019

wrubinchyk[at]gmail.com

Здымкі аўтара і С. Рубінчык

********************************************************************************

Чем реже удается путешествовать, тем большую ценность приобретает каждое путешествие. В этом году с женой отправились в российский Псков. Увидел немало нового, ну и старого тоже. Еще бы: городу воинской славы свыше 1100 лет, он старше Москвы, Минска, Витебска… На берегу реки Великой, которая течет через Псков, установлены огромные металлические буквы: «Россия начинается здесь» – государство, значит, начинается с их земли. Да что там Россия: «Всем известно, что земля начинается с кремля», писал какой-то придворный советский поэт. И кто возьмется утверждать, что он имел в виду не псковский кремль, aka Кром? 🙂

Внешне город довольно неопрятный, что совсем скоро будет продемонстрировано. Поэтому сперва предполагал назвать этот материал: «Псков как город-хаос». Потом подумал: а если местные обидятся? К чужим обидам я вроде уже и привык, но, по правде говоря, нет у меня оснований делать скоропалительные выводы – находился в Пскове всего два дня и одну ночь. Да и вдруг хаос царит не во всём городе? Так что глубокого анализа здесь не будет; могу только поделиться впечатлениями и ощущениями.

Первое ощущение такое – ремонту в Пскове подлежат не отдельные здания, как в наших городах, а сплошные улицы. Например, улица Льва Толстого, где мы и кинули кости…

В этом шедевре современного зодчества под хостелем долгое время помещался и контактный зоопарк. Правда, зоопарк уже не один месяц как закрыт, поэтому соответствующих ароматов и звуков в наш номер не поступало (в общем, хозяева вели себя очень корректно; ценю и самоиронию тех, кто окрестил хостель «Алькатразом»).

Нередкие для Пскова картинки с других улиц. Вывеска на правом снимке: «Псковская областная консалтинговая компания» 🙂

Древняя стена с «Баториевым проломом» и другими интересными местами, что окружала город лет 500 назад, потихоньку рассыпается…

Зато зюгановцы держат руку на пульсе – выставили у стены свои стенды. Последний раз я видел вывешенную для публичного чтения газету «Правда» лет 30 назад: было такое чудо в Минске недалеко от площади Якуба Коласа.

Короче, если кому-то хочется погрузиться в ностальгию – это в город на Пскове и Великой. Здесь, посмотрев на автовокзал, где сплошь шелушится штукатурка, на старые двух-трехэтажные здания на соседних улицах, прогулявшись по кварталам с обшарпанными хрущевками в историческом центре, наша лауреатка при желании могла бы написать продолжение «Времени секонд-хэнд». А на въезде в Псков перед войсковой частью (кажется, там служат небезызвестные десантники) стоит стенд со словами «начальника земли русской»: мол, границы России нигде не заканчиваются… Для кого-то это было бы еще одним поводом поразмышлять о агрессивных устремлениях путинской РФ; для меня же это – просто причина, чтобы лишний раз посмеяться над идеологической несуразицей у наших соседей.

А-яй, дорогие россияне, вы не можете планетарий в областном городе привести в порядок (на фото видны далеко не все трещины в фундаменте и стенах), какая там тысячелетняя империя с «глубинным народом»?

В этом подвальчике располагается «выставочный зал».

По-моему, и у суровых псковичей-«скобарей» хватает чувства юмора…

Граффити в разных районах города. Честное слово, я ни при чем!

Впрочем, большинство людей озабочены насущными проблемами, и даже в день независимости России (мы попали в Псков как раз 12 июня) народных гуляний с флагами – или просто флагов на балконах – я не видел. Разве что кое-где висели официозные полотнища… И готовились концерты самодеятельных коллективов.

А еще в областном городе есть музей Ленина, до которого мы не добрались. Молодой Ильич жил в Пскове три месяца в 1900 году, занимался подготовкой «Искры»… Что-что, а этот эпизод в его жизнеописании мне близок – сам же издавал газетку в начале 2000-х (из нее, однако, не разгорелось пламя).

«Я себя под Лениным чищу».

Видимо, из-за той подпольной газеты, задуманной в Пскове, одна из улиц называется «Плехановский посад» (почему именно «Плехановский», а не Ленинский, лень уточнять; может, потому, что улица Ленина в городе есть, и гордый памятник вождю на центральной площади, перед Псковским университетом, – тоже). Выглядит же «посад» примерно так:

Наконец, сердце Пскова – Кром и прилегающий к нему древний Довмонтов город. Между ними – не больше и не меньше как захаб, иначе говоря, захабень. Это укрепление, что имеет вид коридора, – хитромудрая ловушка для потенциальных агрессоров.

Всё это реально цепляет… Между стенами можно посидеть на травке, забыть о суете, погрузиться в мысли о прошлом и вечном. Красивые фотки с разных ракурсов – здесь (конечно, не мои; автор сделал их в 2013 году, но, кажется, с тех пор мало что изменилось).

Понравилось, что пояснения к карте даны не только по-русски и по-английски, а и шрифтом Брайля. В московском Кремле три года назад такого не было – там налегали на китайщину.

Уже на выходе. Надоела летняя жара? Обними снеговика!

Снаружи стены и башни кремля почему-то впечатляют меньше – они не раз реставрировались, и немало в них декоративности, искусственности какой-то… Как писал Сергей Довлатов про 1970-е годы («Заповедник»): «Вновь оштукатуренные стены кремля наводили тоску… Кремль напоминал громадных размеров макет». И еще вспомнился анекдот, вычитанный у «иронического наблюдателя» Вадима Зеленкова: «Турист: “Скажите, правда ли, что этот замок – пятнадцатого века? Экскурсовод: “Нет, замок шестнадцатого, а вот церковь, которая строится рядом, будет пятнадцатого!”»

Близ реки Великой, довольно-таки грязной и пахучей, нужно быть готовым к тому, что рассуждать о вечном придется под крики чаек. Не то чтобы в Минске их не было, но в Пскове их просто множество, и вопят те птички во всё горло! Успешно конкурируя с голубями и воробьями.

Еще одно приятное место в городе – парк Куопио, что-то вроде питерского Летнего сада, но без статуй. Там я попросту отдыхал, совершенно не думая о фотографиях. Кому интересно узнать об истории этого «финского» парка (Куопио – первый город-побратим Пскова, аж с 1966 г.), загляните сюда.

Об одном несделанном снимке в районе парка я-таки жалею – на берегу Псковы одиноко усмихалась Гремячья башня начала XVI в. Высота около 30 метров.

 

С другой стороны, 12.06.2019 сфоткал пикет в поддержку арестованных. За пикетчиком –  княгиня Ольга с внуком Владимиром (памятник 2003 г.) Про Милушкиных раньше не слышал; читайте о них здесь.

Столовых в Пскове вроде бы хватает, но то, что мы там ели, позитивных эмоций не вызвало.

Принцип «новизны не вводить, старизны не рушить» в действии.

Супермаркеты – в отличие от церквей – попадаются не на каждом шагу, и по ассортименту уступают минским.

Однажды мы поели в кафе с приятным, как бы французским антуражем…

Держит его человек из Великих Лук – это райцентр Псковской области, как говорят, один из наиболее состоятельных (В. Луки выживают за счет продукции мясокомбината). В целом же Псковщина – традиционно бедный край, жители которого потихоньку перебираются в Питер или еще куда-то.

Все же земляков здесь помнят, ценят. Известный физик Исаак Кикоин учился в Пскове в начале 1920-х годов, и за это ему – бюст! (А на здании школы есть и мемориальная доска.) Про пушкиниста Гордина узнал впервые, но тоже, наверное, заслуженный человек.

Депрессивность региона выражается и в том, что на зданиях нередко можно увидеть трафаретные надписи с предложениями заказывать «спайс» – иногда так и пишут, иногда же юзают эвфемизмы типа «соли». Те самые люди приглашают на работу «курьером» (тысяча долларов в месяц; вдвое выше обычного заработка). Как выясняется, впервые эти объявки от наркодилеров появились в Пскове в позапрошлом году – с тех пор полиция то ли устала с ними бороться, то ли вошла в долю… Не хотелось бы верить ни в первое, ни, особенно, в другое.

Спайсы в городе есть, а вот раков в этом завлекательном баре не оказалось… 🙁

Покидал город без особой грусти, с некоторым облегчением. Ничего подобного не испытывал, когда уезжал из Гродно, Могилева, Пинска, Чернигова, да даже из Смоленска, который мы посещали в 2013 г. Сейчас сижу и думаю: да, в сундук со старым барахлом заглянуть бывает интересно… раз в пять, десять лет. Образ, конечно, не оригинальный – принадлежит вроде бы Андрею Горвату (правда, он сравнивал с сундуком белорусскую деревню, и искал там сокровища среди трухи, я же скептик, и на клады не рассчитываю). Другая ассоциация, связанная у меня с Псковом, – светофор, у которого горят все три огня сразу. Это уже что-то из Жванецкого.

Еще штришок: на границе с Беларусью, у Езерища, в автобус залезали российские пограничники, проверяли паспорта пассажиров. Белорусы же от паспортного контроля воздержались, хотя с учетом изложенного выше логично было бы, чтобы документы проверяли именно представители более «дисциплинированной» страны. Правду говоря, мало смысла в таком контроле посреди ночи; контрабандисты и нелегалы в фирменных автобусах не ездят, пробираются через границу «козьими тропами». Но, видимо, без имитации бурной деятельности в любимых госорганах – никак.

Вольф Рубинчик, г. Минск

Примечание переводчика: в русском тексте нет указаний на гиперлинки (на слове “здесь” и ряд др.). Если интересно, смотрите  в белорусском оригинале.

Опубликовано 18.06.2019  15:47

Leave a Reply