Да 85-годдзя Сямёна Гафштэйна. ТРЫ ВЕРШЫ

Чытачы belisrael.info ўжо знаёмыя з творчасцю С. Гафштэйна, ураджэнца Мазыра (1934), настаўніка, выдатніка асветы БССР, які з 1997 г. жыве ў Ізраілі. Пазалетась мы друкавалі вялікую падборку яго рускамоўных вершаў, а зараз прапаноўваем беларускамоўныя. Пятага лютага 2019 г. аўтару спаўняецца 85 – да 120, дарагі Сямён.

С. Гафштэйн каля сваёй кватэры ў хостэлi ў Ерусалiме. 26 студзеня 2019. Фота рэдактара belisrael.info

* * *

ЗДАРЭННЕ Ў ПУШЧЫ

(гумарэска)

Узяў Шушкевіч дубальтоўку,

А гэта шчэ было зімой,

Ды паляваць пайшоў на воўка,

Мароз трашчаў аж божа ж мой…

Куды падзецца Станіславу,

Ад холаду яму капут,

Тут, можа, выпіць бы на славу,

Ды дзе у лесе крама тут?

Пячэ мароз праз цела тлушчу,

Не чуе ног, не чуе рук,

Ды бачыць, як брыдуць па пушчы

Два хлопцы — Ельцын і Краўчук…

Вось падыйшлі бліжэй, пытаюць:

«Ты трэцім будзеш?» — Ну але ж!

— Гарэлку, мабыць, хлопцы маюць,

Як ім адмовіш, грэцца трэ’ ж…

У леснiковую хаціну

Зайшлi тры бравых хлапчукi,

I мемарандум праз хвіліну

Падпісан імі вось такі:

Жылі мы ўсе ў вялікай згодзе,

За стол адзін нас не ўсадзіць,

Дык хай у кожным агародзе

Свой прэзідэнт цяпер сядзіць…

Няхай сядзіць і грэе пуза,

І радуе рабочы клас,

Садружнасць хай замест Саюза

Навекі будзе тут у нас…

* * *

І расчынілі ў пекла дзверы,

Бо стала не жыццё, а – гэ…

Жылі мы ўсе ў СССРы,

Пакутуем у СНД…

1991 г.

Карыкатура з часопіса «Вожык»

З САЛДАЦКАГА СШЫТКУ

* * *

Сонцам азарыліся палеткі,

Конікаў званы ў траве чуваць,

З маладой настаўніцаю дзеткі

Зранку выйшлі ў поле пагуляць…

Радасць іх, іx смех вясёлы гэты,

Зазвінелі ў палявой цішы,

І той шчыры смех, такі прыветны,

Вельмі мне прыйшоўся па душы…

Хай жа радасць будзе іх бясконцай,

Хай ім воч не сцеліць смутку цень,

Каб заўсёды ім свяціла сонца,

Як і ў гэты ясны летні дзень…

І таму да болю я сціскаю

На пасту сталёвы аўтамат,

Каб дзіцячы смех не абрывалі

Ворагавы куля ці снарад…

1957 г.

* * *

Беларусь, як я цяпер далёка,

Ад цябе, радзіма ты мая…

Хоць i тут цудоўна ўсё навокал,

Па табе адной сумую я…

Калi б толькi на адно iмгненне

Апынуцца зноў я дома мог,

Ведай, што я стаў бы на каленi,

Цалаваў бы пыл тваіх дарог…

Птушак спеў тады б я слухаў звонкi,

Захапляўся б водaрам палёў…

Дарагая, любая старонка,

Ой, калi ж цябе я ўбачу зноў…

1957 г.

От редактора belisrael.info

После моей более годичной давности просьбы и неоднократных напоминаний, Семен начал писать книгу о своей жизни, где будет много историй.

Опубликовано 04.02.2019  20:59

***

Поддержать сайт