Рыгор Бярозкін. Вершы З. Цялесіна

Сёння, 3 ліпеня, спаўняецца сто гадоў з дня народзінаў знакамітага беларускага крытыка і перакладчыка Рыгора Саламонавіча Бярозкіна (1918, Магілёў, –1981, Мінск). Ён пачаў свой творчы шлях у сярэдзіне 1930-х гадоў з публікацый у часопісе «Штэрн» (на ідышы), потым, будучы студэнтам Менскага педінстытута, шмат займаўся вывучэннем і аналізам твораў на беларускай мове, загадваў аддзеламі крытыкі ў часопісе «Полымя рэвалюцыі» і газеце «Літаратура і мастацтва». Але, як паказвае наступная публікацыя з той самай газеты «ЛіМ» (03.10.1939), Бярозкін і далей цікавіўся даробкам ідышных літаратараў.

Такім чынам, прапаную ўвазе чытачоў belisrael.info рэцэнзію на кнігу Зямы Цялесіна (1909, Калінкавічы – 1996, Іерусалім) «Аф майн эйгенер эрд» («На маёй уласнай зямлі», выйшла ў 1939 г.). Падобна, што некаторыя назіранні ды развагі крытыка не губляюць вартасці дасёння.

Адметнасці даваеннай арфаграфіі захаваны. Каб пашырыць кола чытачоў, унізе даецца і мой пераклад рэцэнзіі Рыгора Бярозкіна на рускую. Трэба яшчэ дадаць, што ў 1941 г. і ледзь ацалелы ад куль НКВД Бярозкін, і Цялесін пайшлі добраахвотнікамі на фронт, адважна змагаліся супраць нацызму.

В. Рубінчык

Вершы З. Целесіна

У вышаўшай нядаўна першай кнізе вершаў З. Целесіна «На сваёй зямлі» прадстаўлены творы самых розных творчых узроўняў і самых процілеглых паэтычных імкненняў. І ўсё-ж кніга ў цэлым робіць радаснае ўражанне. Прычынай гэтага з’яўляецца незвычайная жыццёвасць вершаў Целесіна. Іх сапраўдная, а не пракламіраваная сувязь з рэальнай совецкай рэчаіснасцю. Вершы гэтыя маюць свой уласны свет, межы якога вельмі лёгка ўстанавіць.

З. Целесін піша пераважна аб старым і новым Палессі, аб адноўленым яўрэйскім мястэчку і яго жыхарах – простых і здаровых людзях, якія прызнаюць жыццё, даверанае іх уласным рукам, і адкідваюць усякую пабочную і прыніжаючую апеку над імі. Цяжкое жыццё цягнулі гэтыя людзі да набыцця сваёй роднай совецкай зямлі. Не ў плане агульных і сантыментальных лямантацый-скаргаў на невыноснасць жыцця ў мінулым, а ў плане дзейсных вобразаў, самастойна падгледжаных і вылучаных з жыцця, паэт здолеў перадаць усю жорсткую бессэнсоўнасць старога местачковага быцця. У выдатнай «Баладзе аб скрыгалаўскім тракце» сам па сабе сюжэт, без усякіх растлумачэнняў, дзякуючы сваёй нарачытай бязглуздзіцы (местачковая дзяўчына, якая едзе к свайму жаніху ў суседняе мястэчка, пагрузла ў непраходным балоце і тры гады не вылазіла з яго) паказвае на сапраўдную неразумнасць і бессэнсоўнасць старога местачковага ўкладу жыцця.

Вершы Целесіна лірычныя, у іх адчуваюцца зацікаўленыя і актыўныя адносіны паэта да жыцця. Прычым, лірызм паэта разнастайны ў сваіх формах, у залежнасці ад матэрыяла, ад тэмы і ад паэтычных адносін да тэмы. У той-жа «Баладзе аб скрыгалаўскім тракце» лірызм паэта адценен гумарам.

У вершы «З дзіцячых год» лірыка Целесіна набывае трагічна-напружаны характар, у ім адчуваецца сапраўдны боль. У вершы «Бабульчыны рукавічкі», у якім Целесін паэтызіруе пяшчотныя дзіцячыя ўспаміны, захаваўшыяся ў далёкім куточку памяці, лірычны пафас атрымлівае зусім новае гучанне незвычайнае дзіцячай чыстаты і непасрэднасці. Але і ў гэтым вершы трагічна-напружаная нота гучыць на супярэчлівым ёй агульным фоне дзіцячага апавядання, як указанне на глыбокую трагічнасць мінулага жыцця. Вось бабулька, робячы рукавічкі, апавядае ўнуку аб «птушцы-сіраце», чыім «адзінокім плачам заліваліся лясы», і гэта ўмела ўведзеная ў верш фальклорная рэмінісцэнцыя робіць бяскрыўднае, здавалася-б, дзіцячае апавяданне шматзначным і глыбокім. Раптам, як гаворыцца, зрабілася «далёка відаць ва ўсе канцы свету».

Адчуванне ўдачы і самастойнасці суправаджае тыя вершы Целесіна, у якіх асабістыя адносіны паэта к свету выражаюцца не ў нарачыта-стылізаванай форме, а проста, натуральна і вольна. Вось верш «Загад Варашылава», у якім паказана ўступленне Чырвонай Арміі ў яўрэйскае мястэчка, вызваленае ад польскіх акупантаў і рабаўнікоў. Тут сама па сабе выбраная паэтам песенная форма з’яўляецца выражэннем унутрана-святочнага стану, калі звычайнае, здавалася-б, слова не выгаварваецца, а спяваецца. І маткі, што плачуць ад радасці, на крывых парогах мястэчка, і стомленыя коннікі, і няхітрая песня з часта паўтараючыміся радкамі – усё тут зліваецца ў адным цэльным адчуванні ад паказанай паэтам карціны. Тое-ж самае можна сказаць і аб вершы «У радасці», у якім З. Целесін своеасабліва паэтызіруе сумную песеньку беларускай дзяўчыны аб «святочна прыбраным жарабку», аб жаніху «у новым картузе», аб уласным разбітым шчасці.

Целесіну добра ўдаецца нацюр-морт. Ён наглядальны і можа ў адной дэталі перадаць цэлую карціну. У вершы «Смага» адчуванне прадзельнай распаленасці, спёкі, смагі перадана адной выразнай дэталлю: «Здаецца, дакраніся да чаго-небудзь і выб’еш іскру ты…»

Усё гэта з’яўляецца, безумоўна, станоўчай якасцю паэта З. Целесіна.

Аднак, многае ў яго кніжцы «На сваёй зямлі» можа выклікаць сур’ёзныя супярэчанні. Нам здаецца зусім беспадстаўным жаданне паэта Целесіна цэлым радам штучных метадаў і сродкаў «захаваць» сваю ложна-зразумелую арыгінальнасць. Целесіну здаецца (а гэта вельмі моцна адчуваецца ў вершах), што своеасаблівасць паэтычнага голаса, першароднасць паэтычных адносін к свету ствараецца захаваннем сваёй сувязі з якім-небудзь бытавым ці нават этнаграфічным матэрыялам. Устойлівасць гэтага матэрыяла і ёсць устойлівасць творчай манеры паэта. Так прыкладна разважае Целесін (як гэта вынікае з яго вершаў), і жорстка памыляецца. Целесін вельмі моцна клапоціцца аб прыўнясенні ў свае вершы мясцовага «палескага» каларыта, характэрных слоўцаў, зразумелых толькі яму, бытавых прыватнасцей, вядомых толькі жыхарам яўрэйскага мястэчка Палесся. Не гэтымі шляхамі працякае паспяванне сапраўднай своеасаблівасці ў паэзіі. Яно больш глыбокае, і мяркуе ў якасці першачарговай сваёй умовы цэльнасць і самастойнасць паэтычнага мышлення, наяўнасць вялікай агульна-чалавечай, а не толькі вузка-краявой і этнаграфічнай тэмы. Асабліва добрыя тыя вершы Целесіна, у якіх паэт забывае аб сваіх пастаянных клопатах «захаваць» сваю манеру, «бараніць» свой голас, «зацвердзіць» сваю арыгінальнасць. Гэтыя вершы хвалююць сваёй вялікай праўдай і сапраўднай навізнай, якая адчуваецца ў іх. Але што сказаць аб тых вершах, у якіх Целесін займаецца непатрэбнай стылізацыяй, бясплодным вышукваннем характэрных слоўцаў? Гэтыя вершы дрэнныя ў самай сваёй сутнасці. Яны ўяўляюць сабою ложную творчую тэндэнцыю.

Трэба аддаць справядлівасць: Целесін добра адчувае прыроду. Гэтае пачуццё прыроды ўваходзіць, па яго думцы, слагаемым у агульную суму, якая называецца «творчай манерай» паэта Целесіна. І вось зноў-такі ўдалыя тыя прыродаапісальныя вершы Целесіна, у якіх паэт забываецца аб «слагаемых», і аб «суме», і аб «творчай манеры», і зусім няўдалыя тыя вершы з прадузятым і падкрэслена-«целесінскім» «пантэізмам». Там самі па сабе вычурныя вобразы пачынаюць паўтарацца з верша ў верш. Параўнанне сябе з дрэвам, якое павінна выразіць пантэістычную злітнасць паэта з прыродай, пачынае надакучваць у вершах Целесіна. «На мне, як на дрэве, блішчыць раса», «я ў зямлю-б тут укапаўся, як асіна», «я руку выцягнуў, як галінку», «я ў чорную зямлю-б тут дрэвам урос», «я спяваў-бы як сасна на ветры» і г. д. Паўтараюцца ў вершах Целесіна і паасобныя знешнія адзнакі фальклора. Усё гэта пакуль стварае ўражанне скаванасці паэтычнага голаса таленавітага паэта Целесіна.

Над многім трэба прызадумацца З. Целесіну. Далейшае яго развіццё павінна ісці ў напрамку к вялікай тэме, к вялікім чалавечым пачуццям і мыслям. У сэнсе магчымасцей і сіл для роста Целесіну дадзеных вельмі многа.

Г. Бярозкін

Выява на адным з экранаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, студзень 2018 г. Фота В. Р.

Cтихи З. Телесина

В недавно вышедшей первой книге З. Телесина «На своей земле» представлены произведения самых разных творческих уровней и самых противоположных поэтических устремлений. И всё же книга в целом оставляет радостное впечатление. Причиной этого является необычайная жизненность стихов Телесина, их реальная, а не прокламированная связь с советской действительностью. Стихи эти обладают своим собственным миром, границы которого очень легко установить.

З. Телесин пишет преимущественно о старом и новом Полесье, об обновленном еврейском местечке и его жителях – простых и здоровых людях, которые признают жизнь, доверенную их собственным рукам, и отбрасывают всякую постороннюю и унизительную опеку над ними. Тяжелую жизнь тянули эти люди до обретения своей родной советской земли. Не в плане общих и сентиментальных ламентаций-жалоб на невыносимость жизни в прошлом, а в плане деятельных образов, самостоятельно подсмотренных и выделенных из жизни, поэт сумел передать всю жестокую бессмысленность старого местечкового бытия. В отличной «Балладе о Скрыгаловском тракте» сам по себе сюжет, без всяких разъяснений, благодаря своей нарочитой бессмыслице (местечковая девушка, едущая к своему жениху в соседнее местечко, завязла в непроходимом болоте и три года не вылазила из него) показывает действительную неразумность и бессмысленность старого местечкового жизненного уклада.

Стихи Телесина лиричны, в них чувствуется заинтересованное и активное отношение поэта к жизни. Причем лиризм поэта разнообразен в своих формах, в зависимости от материала, от темы и от поэтического отношения к теме. В той же «Балладе о Скрыгаловском тракте» лиризм поэта оттенен юмором.

В стихотворении «Из детских лет» лирика Телесина приобретает трагически-напряженный характер, в нем ощущается настоящая боль. В стихотворении «Бабушкины рукавички», в котором Телесин поэтизирует нежные детские воспоминания, сохранившиеся в дальнем уголке памяти, лирический пафос получает совершенно новое звучание необычной детской чистоты и непосредственности. Но и в этом стихотворении трагически-напряженная нота звучит на противоречащем ей общем фоне детского рассказа, как указание на глубокую трагичность прошлой жизни. Вот бабушка, делая рукавички, рассказывает внуку о «птице-сироте», чьим «одиноким плачем заливались леса», и эта умело введенная в стихотворение фольклорная реминисценция превращает безобидный, казалось бы, детский рассказ, в многозначный и глубокий. Вдруг, как говорится, сделалось «далеко видно во все концы света».

Ощущение удачи и самостоятельности сопровождает те стихи Телесина, в которых личное отношение поэта к миру выражается не в нарочито-стилизованной форме, а просто, естественно и свободно. Вот стихотворение «Приказ Ворошилова», в котором показано вступление Красной Армии в еврейское местечко, освобожденное от польских оккупантов и грабителей. Тут сама по себе выбранная поэтом песенная форма является выражением внутренне-праздничного состояния, когда обычное, казалось бы, слово не выговаривается, а поется. И матери, которые плачут от радости, на кривых порогах местечка, и уставшие всадники, и нехитрая песня с часто повторяющимися строками – всё здесь сливается в одном цельном ощущении от показанной поэтом картины. То же самое можно сказать и о стихотворении «В радости», в котором З. Телесин своеобразно поэтизирует грустную песенку белорусской девушки о «празднично убранном жеребчике», о женихе «в новом картузе», о собственном разбитом счастье.

Телесину хорошо удается натюрморт. Он наблюдателен и может одной деталью передать целую картину. В стихотворении «Жажда» ощущение предельной раскаленности, жары, жажды передано одной выразительной деталью: «Кажется, дотронься до чего-нибудь – и выбьешь искру ты…»

Всё это является, безусловно, положительной стороной поэта З. Телесина. Однако многое в его книжке «На своей земле» может вызвать серьёзные возражения. Нам кажется совершенно необоснованным желание поэта Телесина целым рядом искусственных методов и средств «сохранить» свою ложно понятую оригинальность. Телесину кажется (а это очень сильно чувствуется в стихах), что своеобразие поэтического голоса, первородство поэтического отношения к миру создается сохранением своей связи с каким-нибудь бытовым или даже этнографическим материалом. Устойчивость этого материала и есть устойчивость творческой манеры поэта. Так примерно рассуждает Телесин (как это следует из его стихов), и жестоко ошибается. Телесин сильно хлопочет о привнесении в свои стихи местного «полесского» колорита, характерных словечек, понятных лишь ему, бытовых частностей, известных только жителям еврейского местечка Полесья. Не этими путями протекает выспевание настоящего своеобразия в поэзии. Оно более глубокое и предполагает в качестве первоочередного своего условия цельность и самостоятельность поэтического мышления, наличие большой общечеловеческой, а не только узко-краевой и этнографической темы. Особенно хороши те стихи Телесина, в которых поэт забывает о своих постоянных попытках «сохранить» свою манеру, «защищать» свой голос, «утвердить» свою оригинальность. Эти стихи волнуют своей большой правдой и настоящей новизной, которая ощущается в них. Но что сказать о тех стихах, в которых Телесин занимается ненужной стилизацией, бесплодным выискиванием характерных словечек? Эти стихи плохи в самом своем существе. Они представляют собой ложную творческую тенденцию.

Надо отдать должное: Телесин хорошо чувствует природу. Это ощущение природы входит, по его мысли, слагаемым в общую сумму, которая называется «творческой манерой» поэта Телесина. И вот ведь опять-таки удачны те природоописательные стихи Телесина, в которых поэт забывает о «слагаемых», и о «сумме», и о «творческой манере» – и совсем неудачны стихотворения с предвзятым и подчеркнуто-«телесинским» «пантеизмом». Там сами по себе вычурные образы начинают повторяться из стихотворения в стихотворение. Сравнение себя с деревом, призванное выразить пантеистическую слитность поэта с природой, начинает надоедать в стихах Телесина. «На мне, как на дереве, блестит роса», «я в землю бы здесь вкопался, как осина», «я руку вытянул, как ветку», «я в черную землю бы здесь деревом врос», «я пел бы, как сосна на ветру» и т. д. Повторяются в стихах Телесина и отдельные внешние признаки фольклора. Всё это пока создает впечатление скованности поэтического голоса талантливого поэта Телесина.

Над многим надо призадуматься З. Телесину. Дальнейшее его развитие должно идти в направлении к большой теме, к большим человеческим чувствам и мыслям. В смысле возможностей и сил для роста у Телесина данных очень много.

Г. Берёзкин

Опубликовано 03.07.2018  07:29

***

20 фактаў пра Рыгора Бярозкіна

Leave a Reply