Tag Archives: «граммар-наци»

Зміцер Дзядзенка. «Што ж ты дрыстануў, спадарок?» (бел./рус.)

«Што ж ты дрыстануў, спадарок?»

Зміцер Дзядзенка

Гога расплюшчыў вочы і пацягнуўся. Яркія сонечныя промні прабіваліся нават праз шчыльныя фіранкі, паказваючы, што ўжо даўно пачаўся дзень.

Нахабнае сонца Гогу не бянтэжыла: калі прачнуўся, тады і раніца. А зранку ён спяшацца не любіў, нават калі ранак пачынаўся пасля дванаццатай гадзіны. Прыняўшы душ, ён павольна, шоргаючы тапкамі, зайшоў на кухню і ўключыў апошні альбом Свідрыгайлы Докшыцкага — гэта быў яго ўлюбёны спявак. Мужны барытон хрыплавата завёў:

Я сам табе падставіў левы бок —

Дык што ж ты дрыстануў, спадарок?

Ах, якія гэта былі песні! У іх было ўсё: і рызыкоўны блатны фарт, і туга па маме, і вера ў сапраўдных карашоў… Свідрыгайла Докшыцкі быў зоркай блатной песні, ён бясконца мільгацеў на канцэртах і ў разнастайных тэлешоў. Яго новы альбом «Што ж ты дрыстануў, спадарок?» ужо месяц трымаўся на вяршынях музычных чартаў.

Падпяваючы, Гога стаў смажыць сабе яечню — надзейны мужчынскі сняданак. Спяваў ён фальшыва, але ж хіба гэта галоўнае ў песні? Галоўнае ж, каб настрой быў! А на якім месцы павінна быць “до” альбо “сі” — справа дзясятая.

У юнацтве Гога быў рафінаваным інтэлігентам. Ён нават закончыў прэстыжны гістарычны факультэт Гомельскага ўніверсітэта і адпрацаваў належныя два гады настаўнікам у школе, дзе вучыліся дзеці эліты Буда-Кашалёўскага раёна.

Аднак у душы кожнага рафінаванага інтэлігента і вытанчанага эстэта заўжды ёсць месца няголенаму басяку. У Гогі блатная рамантыка ўзяла верх над “Лебядзіным возерам”, пагатоў што ў Буда-Кашалёве на аматараў творчасці Чайкоўскага паглядалі насцярожана — як Мікалай Першы на дзекабрыстаў.

За гады настаўніцтва Гога навучыўся імгненна і беспамылкова адшукваць слабое месца ў ахвяры, калі аглядаў, каго з класа выклікаць адказваць хатняе заданне. Праводзячы пальцам па радках класнага журнала, ён навучыўся чакаць і трымаць паўзу. А выслухоўваючы прэтэнзіі ад бацькоў сваіх вучняў, ён канчаткова пераканаўся, што маса людзей не вартая павагі.

Урэшце Гога апынуўся на сцяжыне крыміналу і стаў кілерам. Не апошнюю ролю ў гэтым згулялі і папулярныя песні Свідрыгайлы Докшыцкага, якія несліся літаральна з кожнага кухоннага камбайна…

У гэтую раніцу ў кілера не было ніякіх пільных справаў. Седзячы за сталом у адных майтках, ён задуменна тыкаў відэльцам у яечню, палітую кетчупам, і шчасліва мычаў ва ўнісон з рытмічным матыўчыкам: “Для мяне шчэ не сабралі аўтазак”.

Раптоўны званок у дзверы прагучаў дысанансам. Гога нікога не чакаў, таму насцярожыўся і выключыў музыку.

Зірнуў у вочка — за дзвярыма стаялі два мужчыны пры парадзе: шэрыя італьянскія касцюмы, гальштукі — у аднаго чырвоны, у другога сіні. Тым не менш нават праз гэтую спецвопратку менеджараў у абодвух, быццам німбы, над плячамі праступалі пагоны з вялікімі зоркамі.

Яны цярпліва чакалі на лесвічнай пляцоўцы, пакуль Гога накідваў на сябе махровы халат. Баяцца яму не было чаго: слядоў пасля сябе ён не пакідаў. А калі б яго прыйшлі арыштоўваць, дык гэта яўна былі б не гэтыя госці — выглянцаваныя і дагледжаныя, як манекены ў вітрыне на цэнтральным праспекце.

Калі Гога адчыніў дзверы кватэры, наведнікі ветліва сказалі яму “дабрыдзень” і без дазволу зайшлі, уладна пасунуўшы яго з дарогі.

— Георгій Валянцінавіч, — звярнуўся да гаспадара сіні гальштук.

— Спадар Гога, — перапыніў яго напарнік. — Вы зразумелі, хто мы, таму не будзем марнаваць час, а паспрабуем дамовіцца. Не хочацца вам замінаць снедаць, таму давайце пройдзем на кухню: вы будзеце даядаць сваю яечню, а мы раскажам у двух словах, чаго мы хочам ад вас.

З гэтымі словамі абодва, як завадныя салдацікі, прайшлі на кухню, дзе ўжо астыў сняданак Гогі.

Есці ўжо не хацелася. Гаспадар пераставіў талерку ў ракавіну і запытальна зірнуў на няпрошаных гасцей:

— Ну?

— Мы ведаем, чым вы зарабляеце на жыццё, — зноў загаварыў сіні гальштук. — І ў нас ёсць для вас замова.

Гога раскрыў рот: пачутае настолькі не змяшчалася ў яго галаве, што яна пагражала раскалоцца, як спелы кавун.

Другі з гальштукаў тым часам падхапіў эстафету:

— Мы ведаем вашую біяграфію, спадар Гога, і разлічваем, што вы не згубілі тыя патрыятычныя ідэалы, якія прывялі вас у свой час на студэнцкую лаву гістфака. Вы, безумоўна, памятаеце, што сёлета наша краіна святкуе стагоддзе Вялікай Перамогі. І ў гэтую слаўную гадавіну асабліва непрыемна, што сярод нас застаюцца адшчапенцы, якія зневажаюць памяць продкаў і кладуць чорны цень на слаўнае імя нашага народу. У той вайне, як вядома, загінуў кожны другі жыхар нашага краю. І іхны попел грукае ў нашыя сэрцы, калі хтосьці добраахвотна называе сябе “нацы”. Такія людзі нявартыя таго, каб дыхаць адным з намі паветрам, нават калі яны спрабуюць падступна схавацца за нейкімі хітрымі прыстаўкамі — напрыклад, “грамар-нацы”… Вы згодны?

Гога не мог вымавіць ні слова і толькі пераводзіў позірк з аднаго свайго госця на другога. І замест дзвюх пар вачэй бачыў бязлітасна наведзеныя на яго чатыры рулі надзейнага пісталета “Глок”. Не было ў яго выбару — трэба было пагаджацца.

— Бачу, што згодны, — прагаварыў наведнік. — Вось тут грошы і партрэт чалавека, які ганьбіць нашу памяць.

Невядома адкуль у яго руках з’явіўся дыпламат, і мужчына асцярожна паклаў яго на стол — якраз на тое месца, дзе яшчэ нядаўна стаяла ў Гогі талерка з яечняй.

…Толькі пасля сыходу гасцей кілер адчыніў дыпламат і ўзяў фотку, якая ляжала паўзверх акуратна ўпакаваных пачкаў грошай. Хвіліну ён тупа узіраўся ў няголены мужчынскі твар, пасля чаго прамармытаў: “Што ж ты дрыстануў, спадарок?”

З фатаграфіі на яго глядзеў вядомы сотням тысяч і такі шанаваны Гогам Свідрыгайла Докшыцкі.

Зміцер Дзядзенка / Еўрарадыё

* * *

«Чего ж ты дристанул, мой панок?»

Змитер Дяденко

Гога открыл глаза и потянулся. Яркие солнечные лучи пробивались даже через плотные шторы, показывая, что уже давно начался день.

Нахальное солнце Гогу не смущало: когда проснулся, тогда и утро. А спозаранку он спешить не любил, даже если утро начиналось после двенадцати часов. Приняв душ, он медленно, шаркая тапками, зашёл на кухню и включил последний альбом Свидригайлы Докшицкого – это был его любимый певец. Мужественный баритон хрипловато завёл:

Я сам тебе подставил левый бок –

Так чего ж ты дристанул, мой панок?

Ах, какие это были песни! В них было всё: и рискованный блатной фарт, и тоска по маме, и вера в настоящих корешей… Свидригайло Докшицкий был звездой блатной песни, он бесконечно мелькал на концертах и в разнообразных телешоу. Его новый альбом «Чего ж ты дристанул, мой панок?» уже месяц держался на вершинах музыкальных чартов.

Подпевая, Гога стал жарить себе яичницу – надёжный мужской завтрак. Пел он фальшиво, но ведь разве это главное в песне? Главное же, чтобы настрой был! А на каком месте должно быть «до» или «си» – дело десятое.

В юности Гога был рафинированным интеллигентом. Он даже окончил престижный исторический факультет Гомельского университета и отработал надлежащие два года учителем в школе, где учились дети элиты Буда-Кошелёвского района.

Однако в душе каждого рафинированного интеллигента и утончённого эстета всегда есть место небритому босяку. У Гоги блатная романтика взяла верх над «Лебединым озером», тем более что в Буда-Кошелёве на любителей творчества Чайковского посматривали настороженно – как Николай Первый на декабристов.

За учительские годы Гога научился мгновенно и безошибочно отыскивать слабое место у жертвы, высматривая, кого из класса вызвать отвечать домашнее задание. Проводя пальцем по строкам классного журнала, он научился ждать и держать паузу. А выслушивая претензии от родителей своих учеников, он окончательно убедился, что масса людей не стоит уважения.

В конце концов Гога оказался на тропе криминала и стал киллером. Не последнюю роль в этом сыграли и популярные песни Свидригайлы Докшицкого, доносившиеся буквально из каждого кухонного комбайна…

В то утро у киллера не было никаких неотложных дел. Сидя за столом в одних трусах, он задумчиво тыкал вилкой в яичницу, политую кетчупом, и счастливо мычал в унисон с ритмичным мотивчиком: «Для меня ещё не собран автозак».

Внезапный звонок в дверь прозвучал диссонансом. Гога никого не ждал, а потому насторожился и выключил музыку.

Глянул в глазок – за дверью стояли двое мужчин при параде: серые итальянские костюмы, галстуки – у одного красный, у другого синий. Тем не менее даже через эту спецодежду менеджеров у обоих, словно нимбы, на плечах проступали погоны с большими звёздами.

Они терпеливо ждали на лестничной площадке, пока Гога накидывал на себя махровый халат. Бояться ему не было чего: следов после себя он не оставлял. А если бы его пришли арестовывать, это явно были бы не такие гости – отглянцованные и ухоженные, как манекены в витрине на центральном проспекте.

Когда Гога открыл дверь квартиры, посетители вежливо сказали «добрый день» и без разрешения вошли, властно оттеснив его с дороги.

– Георгий Валентинович, – обратился к хозяину синий галстук.

– Господин Гога, – прервал его напарник. – Вы поняли, кто мы, поэтому не будем терять время, а попробуем договориться. Не хочется вам мешать завтракать, поэтому давайте пройдём на кухню: вы будете доедать свою яичницу, а мы расскажем в двух словах, чего хотим от вас.

С этими словами оба, как заводные солдатики, прошли на кухню, где уже остыл завтрак Гоги.

Есть уже не хотелось. Хозяин переставил тарелку в раковину и вопросительно взглянул на непрошеных гостей:

– Ну?

– Мы знаем, чем вы зарабатываете на жизнь, – снова заговорил синий галстук. – И у нас есть для вас заказ.

Гога раскрыл рот: услышанное настолько не умещалось в его голове, что она угрожала расколоться, как спелый арбуз.

Второй из галстуков тем временем подхватил эстафету:

– Мы знаем вашу биографию, господин Гога, и рассчитываем, что вы не утратили те патриотические идеалы, которые в своё время привели вас на студенческую скамью истфака. Вы, безусловно, помните, что в этом году наша страна празднует столетие Великой Победы. И в эту славную годовщину особенно неприятно, что среди нас остаются отщепенцы, оскорбляющие память предков и бросающие чёрную тень на славное имя нашего народа. В той войне, как известно, погиб каждый второй житель нашего края. И их пепел стучит в наши сердца, когда кто-то добровольно называет себя «наци». Такие люди не заслуживают того, чтобы дышать с нами одним воздухом, даже если они пытаются коварно спрятаться за всякими хитрыми приставками – например, «граммар-наци»… Вы согласны?

Гога не мог произнести ни слова, лишь переводил взгляд с одного своего гостя на другого. И вместо двух пар глаз видел безжалостно наведённые на него четыре дула надёжного пистолета «Глок». Не было у него выбора – надо было соглашаться.

– Вижу, что согласны, – проговорил посетитель. – Вот здесь деньги и портрет человека, позорящего нашу память.

Неизвестно откуда в его руках появился дипломат, и мужчина осторожно положил его на стол – как раз на то место, где ещё недавно стояла у Гоги тарелка с яичницей.

…Лишь после ухода гостей киллер открыл дипломат и взял фотку, лежавшую поверх аккуратно упакованных пачек денег. Минуту он тупо вглядывался в небритое мужское лицо, после чего пробормотал: «Так чего ж ты дристанул, мой панок?»

С фотографии на него смотрел известный сотням тысяч, такой почитаемый Гогой Свидригайло Докшицкий.

Перевёл с белорусского WR по рукописи, предоставленной автором

Опубликовано 16.04.2020  06:50