О послевоенных чемпионатах Минска по шахматам (1946-1960)

(Русский текст внизу)

Пра пасляваенныя чэмпіянаты Мінска па шахматах (1946-1960)

Гэтая старонка шахматнага жыцця Беларусі асветлена ў гістарыяграфіі слаба, як і многія іншыя. Пра чэмпіянаты рэспублікі яшчэ больш-менш падрабязна пісалі, а першынствы сталіцы лічыліся нечым другарадным, хоць паводле складу яны не саступалі некаторым усебеларускім. Абрам Ройзман прыпамінаў канец 1940-х – пачатак 1950-х: «У чэмпіянатах рэспублікі не было нават нормы кандыдата ў майстры. Адным з пацярпелых быў я… К 1954 г., калі я ўсё-такі выканаў норму, кандыдацкіх балаў у мяне набралося звыш дзясятка». («Шахматы», № 4, 2004).

У гарадскіх спаборніцтвах гулялі майстры і нават гросмайстар (Ісак Яфрэмавіч Баляслаўскі). Выхаванец яго Альберт Капенгут у газеце «Шахматный мир» (№ 1, люты 1993) біў на літасць: «Цяжка сабе ўявіць пераможцу нядаўняга турніра прэтэндэнтаў у адным спаборніцтве з першаразраднікамі». А мне якраз лёгка ўявіць, і я паважаю выбар мэтра, які, магчыма, жадаў знайсці сабе таленавітых вучняў – гл. успамін Дзмітрыя Ноя ніжэй. Не будзем выключаць і таго, што І. Баляслаўскі, які пераехаў у Мінск увосень 1951 г. (атрымаўшы добрую кватэру праз ЦК), хацеў аддзячыць гаспадарам за прыём і згаджаўся на ўсе прапановы, асабліва на раннім этапе.

Найперш, відаць, варта пералічыць чэмпіёнаў. Няхай мне даруюць жанчыны, у гэтым артыкуле гаворка пойдзе толькі пра мужчынскія турніры. Пра тое, што першынство 1946 г. выйгралі Гаўрыла Верасаў і Рафаіл Гарэнштэйн, пісаў ужо. Перагледзеўшы прэсу за наступныя паўтара дзесяцігоддзя, магу сцвярджаць, што да ісціны блізкі наступны спіс (калі 1-2-е месцы дзяліліся, пазначаю абодва прозвішчы):

1947 – Чамярыкін, Аба Шагаловіч

1948 – Якаў Камянецкі, Аба Шагаловіч

1949 – Аляксандр Любошыц, Абрам Ройзман

1950 – Анатоль Парнас, Абрам Ройзман

1951 – Ісак Баляслаўскі

1952 – Абрам Ройзман

1953/54 – Ісак Баляслаўскі

1954 – Аба Шагаловіч

1955/56 – Аба Шагаловіч

1956 – Абрам Ройзман

1957 – Навум Левін, Аляксандр Любошыц

1958 – Леанід Стругач

1959 – Уладзімір Літвінаў

1960 – Аба Шагаловіч

Як бачым, тон задавалі адносна маладыя людзі: здаецца, нікому з чэмпіёнаў не споўнілася 40. Відавочна, загартоўка ў чэмпіянатах Мінска пайшла на карысць Абе Шагаловічу (1922-2009) і Абраму Ройзману (1932-2015): першаразраднікі ў канцы 1940-х гадоў, яны выконвалі кандыдацкія балы… Без удзелу ў гэтых турнірах яны наўрад ці сталі б кандыдатамі ў майстры, а з 1957 г. – і майстрамі.

Кожны з чэмпіянатаў, вядома, заслугоўвае асобнай гаворкі. Як правіла, да фіналаў арганізоўваўся папярэдні адбор. Агульным было тое, што фіналы ладзіліся пад канец года і часам расцягваліся на месяц-паўтара, «напаўзалі» на год наступны – у спісе гэта дзе-нідзе адзначана.

Навум Левін, Уладзімір Літвінаў, Аляксандр Любошыц пасля сваіх перамог у гэтых «лакальных турнірах» таксама ў рэшце рэшт прабіліся ў майстры (як, дарэчы, і Альберт Капенгут – чэмпіён Мінска 1961 г., і Міхаіл Шарашэўскі – чэмпіён 1968 г., і Леанід Басін – чэмпіён 1982 г., і Уладзімір Палей – чэмпіён 1989 г.). Усе трое даволі паспяхова ўдзельнічалі і ў чэмпіянатах БССР, а міжнародны майстар Ул. Літвінаў, з 1941 г., які быў чэмпіёнам Мінска і ў 1965 г., дагэтуль выступае, напрыклад, у мемарыялах Верасава (нават сёлета).

Н. Левін, 1933 г. нар., у другой палове 1950-х вучыўся ў мінскім інстытуце фізкультуры, потым пераехаў на Украіну… Можа, і застаўся б у нас, але, паводле ўспамінаў Дз. Ноя, меў няпростыя дачыненні з кіраўніцтвам беларускай шахматнай федэрацыі.

Ustauka1

На фота з «Фізкультурніка Беларусі» 1958 г. – Ісак Баляслаўскі (злева) і Навум Левін падчас навагодняга бліцтурніра ў мінскім шахматна-шашачным клубе.

Пра такіх гульцоў, як Чамярыкін (часам пісалі «Чымерыкін»), Парнас, Стругач, за межамі Беларусі вядома менш, асабліва пра першага. Як паведамлялася ўжо, капітан Чамярыкін быў сярод тых, хто аднаўляў працу шахматна-шашачнай секцыі ў разбуранай вайной Беларусі (у 1946 г.); ён далучыўся да яе кіраўніцтва разам з паэтам Аркадзем Куляшовым і іншымі вядомымі асобамі. Тады ж ён, прадстаўнік Акружнога дома афіцэраў, згуляў у першынстве Мінска – 3-4-е месцы з навукоўцам Барысаглебскім. «Звязда» 14.12.1949 паведамляла аб тым, што першаразраднік Чамярыкін, набраўшы 8 з 10, выйграў другі чэмпіянат Беларускай вайсковай акругі. Аднак ужо ў 1950 г. ён не згадваецца сярод удзельнікаў чэмпіянату БВА (у тым годзе перамог Уладзімір Аляксееў) – магчыма, афіцэра перакінулі ў іншую акругу.

Анатоль Парнас, дайшоўшы ў вочнай гульні да пачэснага тытула «кандыдат у майстры», пераключыўся на завочныя шахматы і калекцыянаванне (значкі, маркі з шахматнай тэматыкай). Стаў міжнародным майстрам ІКЧФ, перамог у 30-м чэмпіянаце Еўропы (канец 1980-х – пачатак 1990-х). Ён з 1932 года, у 1990-х эміграваў у ЗША.

У Амерыцы пад канец стагоддзя апынуўся і Леанід Стругач (1937 г. нар.), які таксама ў 1950-х стаў кандыдатам у майстры і спыніўся на гэтым званні. Праўда, ён не раз удзельнічаў у чэмпіянатах Беларусі, у пачатку 1967 г. стаў яшчэ другім прызёрам у чэмпіянаце Мінска-1966 (пасля нястомнага Шагаловіча), але ў 1968 г., напрыклад, заняў 9-е месца… Відаць, прафесійная занятасць уплывала на якасць гульні. У сярэдзіне 1960-х Л. Стругач працаваў інжынерам у Дзяржплане БССР.

Ісак Баляслаўскі ў рэкамендацыях не мае патрэбы. Ён пераехаў у Мінск – і адразу ж «кінуўся ў бой». Дзмітрый Ной успамінае пра гэта так: «Выдатны гросмайстар Ісак Яфрэмавіч Баляслаўскі згадзіўся ўзяць удзел у чэмпіянаце Мінска 1951 года. Я гуляў чорнымі. К 20-му ходу мае фігуры былі цалкам паралізаваны. Гэткае скрышальнае паражэнне так на мяне паўплывала, што я вырашыў пасля турніра пакінуць гульню. Тым не менш гросмайстар запрасіў мяне і яшчэ 5-6 маладых шахматыстаў займацца ў яго дома. Я наведаў два заняткі. Глыбіня аналізу пазіцый, разбор дэбютных варыянтаў, іх разлік паказваў мне, што я займаюся не сваёй справай. Я папрасіў прабачэння і больш заняткаў не наведваў».

І. Б. не толькі сам гуляў у турніры 1951 г., а і каментаваў партыі яго ўдзельнікаў у газеце «Звязда», дзе з падачы Якава Камянецкага ўзяўся весці шахматны аддзел. Вось невялікі фрагмент:

Ustauka2

Майстар Барыс Гальдэнаў (1913-1996) пераехаў у Мінск прыкладна праз год пасля Баляслаўскага і згуляў, наколькі я ведаю, толькі ў чэмпіянаце 1953-54 гг., дзе на паўачка адстаў ад вышэйшага па званні. Трэцім у той раз быў А. Шагаловіч.

Цяжка згадзіцца з ананімным артыкулам, што цэліў у Я. Камянецкага,  у газеце «Сталинская молодежь» (25.01.1953), дзе гаварылася: «нават чэмпіянаты Мінска праводзяцца неарганізавана, без удзелу мацнейшых спартсменаў». Наўрад ці яшчэ ў якім першынстве сталіцы саюзнай рэспублікі – за выняткам РСФСР – ахвотна выступалі майстры і гросмайстар. Што да неарганізаванасці… Так, і ў канцы 1953 – пачатку 1954 гг. не ўсё ішло гладка: «З турніра выбылі Шулькін, Гарэльчык, Вапнярскі – студэнты мінскіх ВНУ у сувязі з экзаменацыйнай сесіяй. У друку неаднаразова ўказвалася, што правядзенне шахматных пяршынстваў Мінска ў лістападзе-снежні вядзе да зрыву спаборніцтваў, але ў гарадскім аддзеле аховы здароўя да крытыкі чамусьці не прыслухоўваюцца» («Фізкультурнік Беларусі», 26.01.1954).

У некаторых удзельнікаў дысцыпліна магла кульгаць таму, што чэмпіянаты Мінска не мелі высокага статусу (нават у ХХІ ст. мне на гэта скардзіўся чэмпіён 2003-2004 гг. Мікалай Аляўдзін!). Праўда, у 1955-1956 гг. чэмпіянат лічыўся паўфіналам ХХІІ першынства рэспублікі, таму, паводле «Фізкультурніка Беларусі» 27.01.1956, «барацьба была вострай і напружанай». Аднак шмат у якіх выпадках – 1952, 1953 гады… – ён служыў адно «чвэрцьфіналам».

І ўсё-такі сэнс гуляць у чэмпіянатах Мінска быў. Звярніце ўвагу на апошнюю фразу з паведамлення пра першынство ў «Звяздзе» 16.11.1951:

Ustauka3

«Пераможцы ўзнагароджаны дыпломамі і каштоўнымі падарункамі». Няйначай лыжнымі касцюмамі 🙂

Вольф Рубінчык,

г. Мінск, 30.06.2016

PS. Буду ўдзячны за дапаўненні і ўдакладненні, просьба слаць іх на адрас: wrubinchyk@gmail.com

Апублiкавана 1 лiпеня 2016 4:29

***

Эта страница шахматной жизни Беларуси освещена в историографии слабо, как и многие иные. О чемпионатах республики ещё более-менее подробно писали, а первенства столицы считались чем-то второразрядным, хотя по составу они не уступали некоторым всебелорусским. Абрам Ройзман припоминал конец 1940-х – начало 1950-х гг.: «В чемпионатах республики не было даже нормы кандидата в мастера. Одним из пострадавших был я. К 1954 году, когда я всё-таки выполнил норму…, кандидатских баллов у меня набралось свыше десятка» («Шахматы», № 4, 2004).

В городских соревнованиях играли мастера и даже гроссмейстер (Исаак Ефремович Болеславский). Его воспитанник Альберт Капенгут в газете «Шахматный мир» (№ 1, февраль 1993) бил на жалость: «Трудно представить победителя недавнего турнира претендентов в одном состязании с перворазрядниками». А мне как раз легко представить, и я уважаю выбор мэтра, который, возможно, желал найти себе талантливых учеников – см. воспоминание Дмитрия Ноя ниже. Не будем исключать и того, что И. Болеславский, который переехал в Минск осенью 1951 г. (получив хорошую квартиру через ЦК), хотел отблагодарить хозяев за приём и соглашался на все предложения, особенно на раннем этапе.

Прежде всего, видимо, имеет смысл перечислить чемпионов. Да простят меня женщины, в этой статье разговор пойдёт лишь о мужских турнирах. О том, что первенство 1946 г. выиграли Гавриил Вересов и Рафаил Горенштейн, писал уже. Пересмотрев прессу за следующие полтора десятилетия, могу утверждать, что к истине близок следующий список (если 1-2-е места делились, отмечаю обе фамилии).

1947 – Чемерикин, Або Шагалович

1948 – Яков Каменецкий, Або Шагалович

1949 – Александр Любошиц, Абрам Ройзман

1950 – Анатолий Парнас, Абрам Ройзман

1951 – Исаак Болеславский

1952 – Абрам Ройзман

1953/54 – Исаак Болеславский

1954 – Або Шагалович

1955/56 – Або Шагалович

1956 – Абрам Ройзман

1957 – Наум Левин, Александр Любошиц

1958 – Леонид Стругач

1959 – Владимир Литвинов

1960 – Або Шагалович

Как видим, тон задавали относительно молодые люди: кажется, никому из чемпионов не исполнилось 40. Похоже, закалка в чемпионатах Минска пошла на пользу Або Шагаловичу (1922-2009) и Абраму Ройзману (1932-2015): перворазрядники в конце 1940-х гг., они выполняли нормы кандидатских баллов… Без участия в этих турнирах они вряд ли стали бы кандидатами в мастера, а с 1957 г. – и мастерами.

Каждый из чемпионатов, конечно, заслуживает отдельного разговора. Как правило, к финалам организовывался предварительный отбор. Общим было то, что финалы устраивались в конце года и иногда растягивались на месяц-полтора, «наползали» на следующий год – в списке это кое-где отмечено.

Наум Левин, Владимир Литвинов, Александр Любошиц после своих побед в этих «локальных» турнирах тоже в конце концов пробились в мастера (как, кстати, и Альберт Капенгут – чемпион Минска 1961 г., и Михаил Шерешевский – чемпион 1968 г., и Леонид Басин – чемпион 1982 г., и Владимир Полей – чемпион 1989 г…). Все трое довольно успешно участвовали в чемпионатах БССР, а международный мастер В. Литвинов, 1941 г. р., который был чемпионом Минска и в 1965 г., до сих пор выступает, например, в мемориалах Вересова (даже в этом году).

Н. Левин, 1933 г. р., во второй половине 1950-х гг. учился в минском институте физкультуры, затем переехал в Украину… Может, и остался бы у нас, но, по воспоминаниям Д. Ноя, у Левина были непростые отношения с руководством белорусской шахматной федерации.

Ustauka1

На фото из «Физкультурника Белоруссии» 1958 г. – Исаак Болеславский (слева) и Наум Левин во время новогоднего блицтурнира в минском шахматно-шашечном клубе.

О таких игроках, как Чемерикин (иногда писали «Чимерикин»), Парнас, Стругач, за пределами Беларуси известно меньше, особенно о первом. Как уже сообщалось, капитан Чемерикин был среди тех, кто восстанавливал работу шахматно-шашечной секции в разрушенной войной Беларуси (в 1946 г.); он присоединился к её руководству вместе с поэтом Аркадием Кулешовым и иными известными личностями. Тогда же он, представитель Окружного дома офицеров, сыграл в первенстве Минска – 3-4-е места с учёным Борисоглебским. «Звязда» 14.12.1949 рассказывала о том, что перворазрядник Чемерикин, набрав 8 из 10, выиграл второй чемпионат Белорусского военного округа. Но уже в 1950 г. он не упоминается среди участников чемпионата БВО (в том году победил Владимир Алексеев) – возможно, офицера перебросили в другой округ.

Анатолий Парнас, дойдя в очной игре до почётного титула «кандидат в мастера», переключился на заочные шахматы и коллекционирование (значки, марки с шахматной тематикой). Став международным мастером ИКЧФ, выиграл 30-й чемпионат Европы (конец 1980-х – начало 1990-х гг.). Он 1932 г. р., в 1990-х эмигрировал в США.

В Америке под конец ХХ в. оказался и Леонид Стругач (1937 г. р.), который также в 1950-х стал кандидатом в мастера и остановился на этом звании. Правда, он не раз участвовал в чемпионатах Беларуси, в начале 1967 г. стал ещё вторым призёром в чемпионате Минска-1966 (после неутомимого Шагаловича), но в 1968 г., к примеру, занял 9-е место… Видимо, профессиональная занятость влияла на качество игры. В середине 1960-х гг. Л. Стругач работал инженером в Госплане БССР.

Исаак Болеславский в рекомендациях нужды не имеет. Он переехал в Минск – и сразу же «бросился в бой». Дмитрий Ной вспоминает об этом так: «выдающийся гроссмейстер Исаак Ефремович Болеславский согласился принять участие в чемпионате Минска 1951 года. Я играл чёрными. К 20-му ходу мои фигуры были полностью парализованы. Такое сокрушительное поражение так повлияло на меня, что я решил оставить после турнира игру. Тем не менее гроссмейстер пригласил меня и ещё 5-6 молодых шахматистов заниматься у него на дому. Я посетил 2 занятия. Глубина анализа позиций, разбор дебютных вариантов, их расчёт показывал мне, что я занимаюсь не своим делом. Я извинился и больше занятия не посещал».

И. Б. не только сам играл в турнире 1951 г., но и комментировал партии его участников в газете «Звязда», где с подачи Якова Каменецкого взялся вести шахматный отдел. Вот небольшой фрагмент:

Ustauka2

Мастер Борис Гольденов (1913-1996) переехал в Минске примерно через год после Болеславского и сыграл, насколько я знаю, только в чемпионате 1953-1954 гг., где на полочка отстал от высшего по званию. Третьим в тот раз был А. Шагалович.

Трудно согласиться с анонимной статьёй, метившей в Я. Каменецкого, в газете «Сталинская молодежь» (25.01.1953), где говорилось: «даже чемпионаты Минска проводятся неорганизованно, без участия сильнейших спортсменов». Вряд ли ещё в каком-нибудь первенстве столицы союзной республики – за исключением РСФСР – охотно выступали мастера и гроссмейстер. Что касается неорганизованности… Да, и в конце 1953 – начале 1954 гг. не всё шло гладко: «Из турнира выбыли Шулькин, Горельчик, Вапнярский – студенты минских вузов в связи с экзаменационной сессией. В печати не раз указывалось, что проведение шахматных первенств Минска в ноябре-декабре ведёт к срыву соревнований, но в городском отделе здравоохранения почему-то не прислушиваются к критике» («Фізкультурнік Беларусі», 26.01.1954).

У некоторых участников дисциплина могла хромать потому, что чемпионаты Минска не имели высокого статуса (даже в ХХІ в. мне на это жаловался чемпион 2003-2004 гг. Николай Алявдин!). Правда, в 1955-1956 гг. чемпионат считался полуфиналом ХХІІ первенства республики, поэтому, по «Фізкультурніку Беларусі» 27.01.1956, «борьба была острой и напряжённой». Но во многих случаях – 1952, 1953годы… – он служил лишь «четвертьфиналом».

И всё-таки смысл играть в чемпионатах Минска был. Обратите внимание на последнюю фразу с сообщением о первенстве из «Звязды» 16.11.1951:

Ustauka3

«Победители награждены дипломами и ценными подарками». Не иначе как лыжными костюмами 🙂

Вольф Рубинчик,

г. Минск, 30.06.2016

PS. Буду благодарен за дополнения и уточнения, просьба слать их по адресу: wrubinchyk@gmail.com

Опубликовано 1 июля 2016 4:29

Leave a Reply