(Русский текст под оригиналом на белорусском)
1936 – «год Верасава»
Сярэдзіна 1930-х для шахмат, нягледзячы на ўздым рэпрэсій, была насычана падзеямі, пагатоў з канца 1934 г. у Менску дзеяў адмысловы шахматна-шашачны клуб. Аднак у пачатку 1936 г. беларускіх шахматыстаў (і шашыстаў) агаломшыла сумная навіна: 18 студзеня ў 50 год памёр Антон Касперскі, адзін з наймацнейшых ігракоў Менска, неаднаразовы чэмпіён сталіцы і г. д. Першым у Беларусі яму, праўда, ніводнага разу не ўдалося быць – бліжэй за ўсё да чэмпіёнства стаяў ён у 1932 г. Найбольш праславіўся А. Касперскі як шахматны арганізатар і педагог, пра што і было cказана ў некралогах. Бачыў я іх мінімум два: у газеце «Віцебскі пролетарый» і ў маскоўскай «64». Пазней некаторыя газетныя звесткі – не без агрэхаў – перадрукаваў А. Ройзман у часопісе «Шахматы» (№ 4, 2006).
Вучнямі А. Касперскага былі майстар І. Мазель, першакатэгорнікі Л. Жыткевіч, Я. Камянецкі, Г. Кейлес, Ю. Насцюшонак і інш. Нейкі час вучыўся ў Касперскага і Гаўрыла Верасаў – у пачатку 1936 г. яшчэ першакатэгорнік і прэтэндэнт на званне мацнейшага шахматыста рэспублікі (чэмпіён Менска 1933 г., віцэ-чэмпіён БССР у 1934 г.). 1936 год быў для яго пераломным.
Разам з іншымі менскімі шахматыстамі Гаўрыла Мікалаевіч сустрэўся з Эмануілам Ласкерам; экс-чэмпіён свету наведаў Менск у канцы лютага, пабачыўся з беларускім кіраўніцтвам і даў сеанс у клубе партактыву (+16-3=6). Пазней Верасаў успамінаў: «Мне пашанцавала ў дні маладосці сустрэцца з Эм. Ласкерам і паўдзельнічаць у сумесным аналізе… я тады ведаў вывад тэорыі і таму мяне скрайне здзівіла ласкерава ацэнка «няясна, праблемна». У мяне нават мільганула непаважлівая думка пра Ласкера. Толькі пазней, калі я пасталеў, да мяне дайшло, што тады сустрэліся, з аднаго боку, юны ідалапаклоннік друкаванага слова…, і з другога – спелы думаннік».
Перад сустрэчай з Ласкерам Верасаў гучна заявіў пра сябе ў час вялікага бліцтурніру, адбытага ў клубе імя Сталіна 23 студзеня. Чыстае першае месца – 19,5 з 20! – прынесла студэнту БДУ прыз 100 рублёў, напэўна, зусім не лішні. Бліжэйшыя канкурэнты Я. Камянецкі і А. Іваноў адсталі на 5 (!) ачкоў і атрымалі па 75 руб. Пасля гэткага поспеху Г. Верасаў мог дазволіць сабе адпачынак: мабыць, гэтым тлумачыцца адсутнасць яго ў «трэніровачным турніры 1-й і 2-й катэгорыі», што цягнуўся цэлы месяц (25 студзеня – 25 лютага) пад эгідай шахсекцыі беларускіх прафсаюзаў. Цікавосткай гэтага менскага спаборніцтва было тое, што ў яго запрасілі гомельскіх шахматыстаў Брэйтмана і Грыгор’ева. Тым не менш, як сведчыў чэмпіён Менска 1934 г. Леанід Жыткевіч у сваім «шахматным» дзённіку, «турнір арганізацыйна прайшоў вельмі кепска, бо менскія ўдзельнікі не былі вызвалены ад працы. Так, Камянецкі пасля пройгрышу мне і Клімбоцкаму ўвогуле кінуў турнір без усялякіх для сябе наступстваў. Толькі праз недаацэнку сіл Брэйтмана магло атрымацца, што ён заняў першае месца, ды яшчэ з адрывам на 3 ачкі ад астатніх удзельнікаў. Усе гулялі з ім надта рызыкоўна…»
Не маю прычын аспрэчваць словы сведкі-сучасніка… Але, так ці іначай, Абрам Брэйтман быў даволі моцным іграком, а сярэдзіна 1930-х стала яго «зорным часам». У 1935 г. ён выйграў першынство Гомеля, у 1937 г. будзе ажно віцэ-чэмпіёнам БССР. Бадай, варта прывесці табліцу выйгранага ім у 1936 г. трэніровачнага турніра; бяру яе з «шахматнага» дзённіка Л. Жыткевіча.
Турнір паводле складу быў не абы-які. Звяртае на сябе ўвагу той факт, што чэмпіён Менска 1932 г. Шэвельман заняў апошняе месца.
Верасаў ужо тады ўваходзіў у склад беларускай шахсекцыі і аддаваў даніну «папулярызацыі» шахмат. Сакавіцкі сеанс адначасовай гульні ў менскім клубе «Медсанпраца» «скончыўся з лікам плюс 11, мінус 2. У Верасава выйгралі тав. Кац і тав. Фарбер (Клінічны гарадок)».
1936-ы быў не толькі «годам Верасава», а і «годам сеансаў», балазе шахматнае жыццё ў СССР істотна ажывілася ў сувязі з міжнароднымі турнірамі 1935 і 1936 гг., а Беларусь была «заходняй брамай» Саюза, праз якую ўязджалі моцныя ігракі. Пасля візіту ў лютым А. Ліліенталь зноў завітаў у Менск у красавіку і даў ажно тры сеансы – у шахматна-шашачным клубе, у клубе металістаў і ў Палітэхнічным інстытуце. Вынік першага Л. Жыткевіч (ён выйграў у сеансёра, гэтаксама як Бабіёр, Гарэлы, Ракавіцкі, Шэвельман, піянер Алесін, д-р Нісневіч і праф. Праскуракоў) лічыць «ганебным» для Ліліенталя (+8-8=4), але дадае, што ў двух астатніх Ліліенталь «адыграўся». 27 красавіка прайшоў і бліцтурнір з удзелам госця, і зноў бліснуў Г. Верасаў:
Яшчэ ў студзені 1935 г. Г. Верасаў у «сярэднім» бліцтурніры нічога асаблівага не паказаў, і Л. Жыткевіч не без іроніі пісаў: «Верасаў тэмпу “бліц” не вытрымлівае, любіць падумаць у складаным становішчы, і толькі ў выйграным для сябе становішчы гуляе хутка». Відавочна, к 1936 г. ён паверыў у сябе, хоць так і не пазбавіўся «цэйтнотнай хваробы»…
У ліпені Г. Верасаў перамог ва ўсебеларускім турніры ЦК Саюза сярэдняй і пачатковай школы (па-за конкурсам). Гэта стала для яго някепскай трэніроўкай: у жніўні Верасаў упершыню заваяваў званне чэмпіёна БССР, апярэдзіўшы прыкладна роўных па сіле першакатэгорнікаў, Абрама Маневіча (чэмпіён рэспублікі 1933 г. з Гомеля) і Уладзіслава Сіліча (пераможца 1934 г., Віцебск). Паводле слушнай заўвагі А. Ройзмана, «чэмпіянат прайшоў у апантанай барацьбе паміж вядучай тройкай». У выніку спартыўныя ўлады СССР «паставілі» ў Беларусі на Верасава; у 1937-м дазволілі яму згуляць матч з майстрам Пановым, то бок далі шанец самому выканаць званне, чым ён і скарыстаўся. Маневічу і Сілічу, пераведзенаму з майстроў у першакатэгорнікі ў 1935 г., прыйшлося «заняць чаргу», чакаць шансаў да 1939 г.
Імпэтна вялася ў 1936 г. падрыхтоўка да чэмпіянату рэспублікі. Якаў Камянецкі ў «Чырвонай змене», дзе вёў шахматны аддзел, 10.07 не прамінуў уставіць шпільку дробным чыноўнікам: «Сакратары советаў фізкультуры закінулі работу ў галіне шахматаў і шашак і пусцілі яе па волі хваль. Тыповым прадстаўніком такіх советаў фізкультуры з’яўляецца Крычаўскі… Трэці раённы турнір пачаўся 10 красавіка, а аб сканчэнні яго яшчэ не чутно».
Якаў Камянецкі (1-ы злева ўверсе) з родзічамі. Менск, сярэдзіна 1930-х гг. Фота з архіва В. Камянецкага.
У спецыяльным ілюстраваным шахбюлетэні «Чырвонай змены» (выходзіў у жніўні накладам 1000 экз.; былі выпускі № 1, №№ 2-3 і №№ 4-5, за копіі дзякуй Уладзіславу Новікаву з Масквы) Я. К., ужо пад псеўданімам Я. Шахаў, нахвальваў Верасава («Пяць год ён меў жаданне стаць чэмпіёнам рэспублікі. Пяць год ён дабіваўся гэтага… У яго не хапала баявых якасцяў і ён, добра пачынаючы, зусім дрэнна заканчваў. Сёння ён чэмпіён БССР і, відаць, не на адзін год») і даваў выспятка Камітэту па справах фізкультуры і спорту: «Шалаева, Купчынава, Красніцкага Камітэт… успамінае раз на год. Яны чэмпіёны гарадоў і раёнаў. Цэлы год яны самі па сабе, а камітэт сам па сабе».
І праз два месяцы пасля чэмпіянату («ЧЗ» 16.10.1936, «Расціць майстроў») няўрымслівы маладзён – Камянецкаму ішоў 22-гі год – выкрываў недахопы:
У Менску мы павінны былі мець узорную арганізацыю шахматна-шашачнай работы. Між тым, становішча сёння больш чым сумнае. І менскі гарком камсамола, і менскі гарадскі савет фізкультуры самаўхіліліся… У совеце фізкультуры нам сказалі, што ў Менску ёсць тры гурткі, аднак, пытанне – калі былі апошнія заняткі гэтых гурткоў – засталося без адказу… Віцебская шахматная арганізацыя больш займаецца разборам розных склочных спраў, чым арганізацыяй работы на прадпрыемствах. Не адстае і секцыя ў Бабруйску. Там шахматны работнік у дзесяты раз абяцае яе наладзіць, але далей абяцанняў не ідзе.
Стан спраў у шахсекцыі Віцебска крытыкаваўся таксама ў цэнтральнай прэсе (газета «64» № 55, артыкул Льва Гугеля «Абібокі», у якім перапала і Ул. Сілічу, і М. Жудро…) Праўда, ужо ў № 67 маскоўская газета канставатала ў Віцебску «ажыўленне».
Агулам, праз прэсу ў 1936 г. рабілася ўсё магчымае, каб паказаць, што ў Беларусі шахматы зрабіліся народнай гульнёй. Так, газета «Рабочий» 03.04.1936 рапартавала пра маючы адбыцца ўдзел шахматыстак у чэмпіянаце СССР (Ленінград): «у жаночым турніры гуляюць пераможніцы шахматнага жаночага першынства БССР тав. Шафраноўская з Гомеля, тав. Сілінг – выкладчыца з Бабруйска…» Замест Шафраноўскай у 5-й адборачнай групе выступіла будучая чэмпіёнка БССР Галіна Невідомская (4,5 з 9). Сілінг, на жаль, правалілася ў 4-й групе.
Агенцтва БелТА прапаноўвала ганарыцца таленавітым юнаком: «Вучань 9 класа 7-й жлобінскай школы Талкачоў Юрка – лепшы шахматыст раёна. Днямі Талкачоў у клубе «Кастрычнік» даў сеанс адначасовай гульні на 11 дошках. На сеансе прысутнічала больш 100 чалавек… Па ініцыятыве Талкачова арганізован шахматны гурток у школе» (паводле бабруйскай газеты «Комунар», 14 лютага). Пра іншага «вундэркінда» гаварылася ў «Чырвонай змене» 8 чэрвеня: «У Жлобінскі гарадскі клуб «Кастрычнік» часта прыходзіць сын чыгуначніка Лёва Гарэлік, каб пагуляць у шахматы. Ён тут гуляе з дарослымі. Нядаўна з чатырох партый Лёва выйграў тры. Гуляць у шахматы Лёву навучыў старэйшы брат».
Газета «Рабочий» бадзёра паведамляла пра Гомель: «28 сакавіка ў доме фізкультуры адкрыўся гарадскі шахматна-шашачны клуб. У клубе разгорнута вучэбна-метадычная работа пад кіраўніцтвам мацнейшых ігракоў Гомеля тт. Маневіча, Брэйтмана і Раманюка». Пазней (20.04) паведамлялася, што «на разгортванне шахматна-шашачнай работы гомельскі Савет фізкультуры вылучыў 4000 руб.». Ну і Слуцк… Пра гэты горад нават Я. Камянецкі пісаў пазітыўна-нейтральна: «З 7 па 12 ліпеня ў Слуцку праходзілі першыя акруговыя шахматна-шашачныя спаборніцтвы. У шахматным турніры прымалі ўдзел 10 чалавек… Спаборніцтвы выклікалі вялікую цікавасць у шахматыстаў і шашыстаў Слуцкай акругі» («Чырвоная змена», 15.07.1936).
Адным з улюбёных сюжэтаў для прэсы 1936 г. былі шахматныя гульні паміж дзецьмі. Так, адпаведныя здымкі друкаваліся ў «Рабочем» 15 красавіка (подпіс – «юныя наведвальнікі шахматна-шашачнага клуба ў Менску, вучні 4 класа першай школы»), у «Чырвонай змене» 26 чэрвеня («24 чэрвеня ў садзе «Профінтэрн». Дзеці іграюць у шахматы») і 9 ліпеня («Весела, разумна і культурна адпачываюць дзеці ў піонерскіх лагерах»).
Шмат распавядалася ў тагачасных СМІ пра ІІІ міжнародны турнір у Маскве. Цікава, што журналісты цікавіліся і меркаваннем беларускіх ігракоў («Рабочий», 22.05; 10.06). Першым у спісе экспертаў значыўся, вядома, «удзельнік некалькіх усесаюзных турніраў» Г. Верасаў, і выказаўся ён дужа патрыятычна:
На падставе першых тураў я маю ўражанне, што савецкія майстры не ўступаюць замежнікам у сіле гульні. Асабліва мне падабаецца прадпрымальная жывая гульня Руміна, Рагозіна і Левенфіша, якія ўхіляюцца ад шаблона, смела атакуюць пры найменшай магчымасці. Гульня Батвінніка больш салідная. Адчуваецца, што ён добра падрыхтаваны. Батвіннік, безумоўна, будзе адным з пераможцаў… Капабланка рыхтуецца да матчу за першынство ў свеце і знаходзіцца ў форме… Флор занадта асцярожны.
Апытваліся таксама Насцюшонак, Гаві, Геня Шапіра («работніца-стаханаўка фабрыкі «КІМ», удзельніца менскіх і ўсебеларускіх жаночых турніраў»), Шэвельман і Геда Алесін («вучань 24-й школы, 16 гадоў, падзяліў 1-2 месцы ва ўсебеларускім дзіцячым шахматным турніры»). Па заканчэнні «Рабочий» даў слова таксама Сілічу, Брэйтману і школьніцы Тамары Някрасавай, будучай чэмпіёнцы БССР. Кур’ёзны быў яе водгук… «Батвіннік і Рагозін заўсёды даюць цікавыя партыі. Я думаю, што яны ў наступных турнірах стануць яшчэ вышэй. Партыі Капабланкі і Флора адбываюцца без цікавых камбінацый і не захапляюць».
24 мая была змешчана гутарка з адказным сакратаром шахсекцыі ЦСПСБ Кейлесам, які вярнуўся з Масквы і падзяліўся навінамі пра турнір, перадаў прывітанне ад Ласкера «менскім шахматыстам». Але ж летуценне Кейлеса («Капабланка пасля турніра наведае Крым. На зваротным шляху ён дасць у Менску сеанс адначасовай гульні») засталося летуценнем.
Не прайшло і года пасля першынства работнікаў вышэйшай школы і навуковых устаноў СССР (Мінск, кастрычнік-лістапад 1935 г.; 1-2-е месцы падзялілі Верасаў і маскоўскі майстар Белавенец), як у Беларусі зноў адбыўся ўсесаюзны шахматны турнір – сярод работнікаў запалкавай і фанернай прамысловасці. На першы погляд крыху нечакана, што ён быў праведзены ў Барысаве, аднак, калі ўспомніць, што горад быў «запалкавым» цэнтрам не толькі Беларусі, то ўсё становіцца на свае месцы. 18 чэрвеня «Рабочий» анансаваў: «У турніры возьмуць удзел 35 лепшых шахматыстаў і шашыстаў – пераможцаў фабрычна-заводскіх турніраў».
Першае месца, як адсправаздачыўся той жа «Рабочий» 30.06.1936, заняў інжынер Яфімаў з Масквы, 2-е – барысаўчанін Чарняўскі. Трэцяе-пятае месцы падзялілі Астаф’еў, таварыш Чарняўскага па фабрыцы «Пралетарская перамога», Ізгур з горкаўскай фабрыкі «Чырвоная зорка», і Міраедаў з запалкавай фабрыкі імя Леніна (Ленінградская вобласць).
Гулялі ў Барысаве ў шахматы не толькі на запалкавай фабрыцы. Раённая газета «Большэвік Барысаўшчыны», 23.05.1936: «На каніфольным заводзе быў праведзен шахматны турнір. Турнір працягваўся 10 дзён, удзельнічала 8 чалавек. Першае месца занялі зменны тэхнік Шылёнак і рабочы бондарнага цэха Ізмайлаў. Другое месца [sic] заняў рабочы цэха шырспажыва Адзінцоў».
Чаму было не гуляць? Дзякуючы такім стаханаўкам, як Чарно з камбіната «Камінтэрн» («Увесь час перавыконваю новыя нормы. Замест чатырох комплексаў [sic] шахматных дошак даю 20 у змену»), шахмат, відаць, хапала. I прыпевак пра шчаслівае жыццё многа ў Беларусі назбіралі, і ліст народа тав. Сталіну надрукавалі… Вось з наяўнасцю хлеба ў тым годзе – і не толькі – былі «асобныя недахопы». У кожнай краме 80 год таму, як сведчыў аўтар «Рабочего», вісеў мінімальны асартымент, які прадугледжваў «белы хлеб – 4 р. 20 к. кіло, сітны – 1.50». Насамрэч жа «і чорны па 85 к. за кіло ў нашых крамах можна дастаць далёка не заўсёды» (23.06.1936).
На фота з газ. «Рабочий» 24.08.1936: Гаўрыла Верасаў і Ілья Гардон.
Але, як той спяваў, «нам хлеба не надо, работу давай». У жніўні 1936 г., толькі выйграўшы чэмпіянат рэспублікі, Г. Верасаў ужо мкнуўся ў бой. І пісаў у бюлетэні «Чырвонай змены»: «Для мацнейшых шахматыстаў БССР неабходна ў бліжэйшы-ж час арганізаваць спаборніцтва з лепшымі майстрамі СССР».
Падрыхтаваў Вольф Рубінчык, г. Мінск
wrubinchyk[at]gmail.com
***
1936 – «год Вересова»
Середина 1930-х для шахмат, несмотря на подъем репрессий, была насыщена событиями, тем более что с конца 1934 г. в Минске работал специальный шахматно-шашечный клуб. Однако в начале 1936 г. белорусских шахматистов (и шашистов) оглушила печальная новость: 18 января в 50 лет умер Антон Касперский, один из сильнейших игроков Минска, неоднократный чемпион столицы и т.д. Первым в Беларуси ему, правда, ни разу не удалось быть – ближе всего к чемпионству стоял он в 1932 году: Наиболее прославился А. Касперский как шахматный организатор и педагог, о чем и было cказано в некрологах. Видел я их минимум два: в газете «Віцебскі пролетарый» и в московской «64». Позже некоторые газетные сведения – не без огрехов – перепечатал А. Ройзман в журнале «Шахматы» (№ 4, 2006).
Учениками А. Касперского были мастер И. Мазель, первокатегорники Л. Житкевич, Я. Каменецкий, Г. Кейлес, Ю. Настюшёнок и др. Какое-то время учился у Касперского и Гавриил Вересов – в начале 1936 г. ещё первокатегорник и претендент на звание сильнейшего шахматиста республики (чемпион Минска 1933 года, вице-чемпион БССР в 1934 г.). 1936 год был для него переломным.
Вместе с другими минскими шахматистами Гавриил Николаевич встретился с Эмануилом Ласкером, который посетил Минск в конце февраля. Экс-чемпион мира повидался с белорусским руководством и дал сеанс в клубе партактива (+16-3=6). Позже Вересов вспоминал:
«Мне посчастливилось в дни молодости встретиться с Эм. Ласкером и участвовать в совместном анализе… Мне тогда был известен вывод теории, и поэтому меня крайне удивила ласкеровская оценка «неясно, проблемно». В моём сознании даже мелькнула неуважительная мысль о Ласкере… Лишь позднее, когда я стал более взрослым, до меня дошло, что в ту давнюю пору встретились, с одной стороны, юный идолопоклонник печатного слова…, и с другой стороны, – зрелый мыслитель».
Перед встречей с Ласкером Вересов громко заявил о себе во время большого блицтурнира, состоявшегося в клубе имени Сталина 23 января. Чистое первое место – 19,5 из 20! – принесло студенту Белгосуниверситета приз 100 рублей, наверное, вовсе не лишний. Ближайшие конкуренты Я. Каменецкий и А. Иванов отстали на 5 (!) очков и получили по 75 руб. После такого успеха Г. Вересов мог позволить себе отдых: видимо, этим объясняется отсутствие его в «тренировочном турнире 1-й и 2-й категории», который тянулся целый месяц (25 февраля – 25 февраля) под эгидой шахсекции белорусских профсоюзов. Интерес этого минского соревнования заключался ещё и в том, что в него пригласили гомельских шахматистов Брейтмана и Григорьева. Тем не менее, как свидетельствовал чемпион Минска 1934 г. Леонид Житкевич в своем «шахматном» дневнике, «турнир организационно прошел очень плохо, так как минские участники не были освобождены от работы. Так, Каменецкий после проигрыша мне и Климбоцкому вовсе бросил турнир без всяких для себя последствий. Только вследствие недооценки сил Брейтмана могло получиться, что он занял первое место, да еще с отрывом на 3 очка от остальных участников. Все участники играли с ним очень рискованно…»
Не имею причин оспаривать слова свидетеля-современника… Но, так или иначе, Абрам Брейтман был довольно сильным игроком, а середина 1930-х стала его «звёздным часом». В 1935 году он выиграл первенство Гомеля, в 1937 г. Брейтман станет аж вице-чемпионом БССР. Пожалуй, стоит привести таблицу выигранного им в 1936 г. тренировочного турнира; беру её из «шахматного» дневника Л. Житкевича.
Турнир по составу был нерядовой. Обращает на себя внимание тот факт, что чемпион Минска 1932 г. Шевельман занял последнее место.
Вересов уже тогда входил в состав белорусской шахсекции и отдавал дань «популяризации» шахмат. Мартовский сеанс одновременной игры в минском клубе «Медсантруда» «закончился со счётом плюс 11, минус 2. У Вересова выиграли тов. Кац и тов. Фарбер (Клинический городок)».
1936-й был не только «годом Вересова», а и «годом сеансов», благо шахматная жизнь в СССР существенно оживилась в связи с международными турнирами 1935 и 1936 гг. Беларусь же была «западными воротами» Союза, через которую въезжали сильные игроки. После визита в феврале А. Лилиенталь снова пожаловал в Минск в апреле и дал целых три сеанса – в шахматно-шашечном клубе, в клубе металлистов и в Политехническом институте. Результат первого Л. Житкевич (он выиграл у сеансёра, так же как Бабиор, Горелый, Раковицкий, Шевельман, пионер Алесин, д-р Нисневич и проф. Проскуряков) считает «позорным» для Лилиенталя (+8-8 = 4), но добавляет, что в двух остальных Лилиенталь «отыгрался». 27 апреля прошел и блицтурнир с участием гостя, где блеснул Г. Вересов:
Еще в январе 1935 г. Г. Вересов в «среднем» блицтурнире ничего особенного не показал, и Л. Житкевич не без иронии писал: «Вересов темпа “блитц” не выдерживает, любит подумать в сложном положении, и только в выигранном для себя положении играет быстро». Очевидно, к 1936 году он поверил в себя, хотя так и не избавился от «цейтнотной болезни»…
В июле Г. Вересов победил во всебелорусском турнире ЦК Союза средней и начальной школы (вне конкурса). Это стало для него неплохой тренировкой: в августе Вересов впервые завоевал звание чемпиона БССР, опередив примерно равных по силе первокатегорников, Абрама Маневича (чемпион республики 1933 года из Гомеля) и Владислава Силича (победитель 1934 г., Витебск). По резонному замечанию А. Ройзмана, чемпионат «прошёл в ожесточённом соперничестве между ведущей тройкой». В результате спортивные власти СССР «поставили» в Беларуси на Вересова; в 1937-м позволили ему сыграть матч с мастером Пановым, то есть дали шанс самому выполнить звание, чем он и воспользовался. Маневичу и Силичу, переведенному из мастеров в первокатегорники в 1935 г., пришлось «занять очередь», ждать шансов до 1939 г.
Энергично велась в 1936 г. подготовка к чемпионату республики. Яков Каменецкий в газете «Чырвоная змена», где вёл шахматный отдел, 10.07 не преминул вставить шпильку мелким чиновникам: «Секретари советов физкультуры забросили работу в области шахмат и шашек и пустили её по воле волн. Типичным представителем таких советов физкультуры является Кричевский… Третий районный турнир начался 10 апреля, а об окончании его ещё не слышно».
Яков Каменецкий (1-й слева в верхнем ряду) с родственниками. Минск, середина 1930-х гг. Фото из архива В. Каменецкого.
В специальном иллюстрированном шахбюллетене «Чырвонай змены» (выходил в августе тиражом 1000 экз.; были выпуски № 1, №№ 2-3 и №№ 4-5, за копии спасибо Владиславу Новикову из Москвы) Я. К., уже под псевдонимом Я. Шахов, нахваливал Вересова («Пять лет он имел желание стать чемпионом республики. Пять лет он добивался этого… У него не хватало боевых качеств и он, хорошо начиная, плохо заканчивал. Сегодня он – чемпион БССР и, видимо, не на один год») и давал пинка Комитету по делам физкультуры и спорта: «Шалаева, Купчинова, Красницкого Комитет… вспоминает раз в год. Они чемпионы городов и районов. Целый год они сами по себе, а комитет сам по себе».
И через два месяца после чемпионата («ЧЗ» 16.10.1936, статья «Растить мастеров») неугомонный молодой человек – Каменецкому шел 22-й год – вскрывал недостатки:
В Минске мы должны были иметь образцовую организацию шахматно-шашечной работы. Между тем положение сегодня более чем печальное. И минский горком комсомола, и минский городской совет физкультуры самоустранились… В совете физкультуры нам сказали, что в Минске есть три кружка, однако вопрос «когда были последние занятия этих кружков» остался без ответа… Витебская шахматная организация больше занимается разбором различных склок, чем организацией работы на предприятиях. Не отстает и секция в Бобруйске. Там шахматный работник в десятый раз обещает наладить дело, но дальше обещаний не идёт.
Состояние дел в шахсекции Витебска критиковалось также в центральной прессе (газета «64» № 55, статья Льва Гугеля «Бездельники», в которой досталось и Вл. Силичу, и М. Жудро…) Правда, уже в № 67 московская газета констатировала в Витебске «оживление».
В общем, через прессу в 1936 г. делалось всё возможное, чтобы показать, что в Беларуси шахматы стали народной игрой. Так, газета «Рабочий» 03.04.1936 рапортовала о предстоящем участии шахматисток в чемпионате СССР (Ленинград): «в женском турнире играют победительницы шахматного женского первенства БССР тов. Шафрановская из Гомеля, тов. Силинг – преподаватель из Бобруйска… » Вместо Шафрановской в 5-й отборочной группе выступила будущая чемпионка БССР Галина Невидомская (4,5 из 9). Силинг, увы, провалилась в 4-й группе.
Агентство БелТА предлагало гордиться талантливым юношей: «Ученик 9 класса 7-й жлобинской школы Толкачёв Юрка – лучший шахматист района. На днях Толкачев в клубе «Октябрь» дал сеанс одновременной игры на 11 досках. На сеансе присутствовало более 100 человек .. По инициативе Толкачева организован шахматный кружок в школе» (по бобруйской газете «Комунар», 14 февраля). Про другого «вундеркинда» говорилось в «Чырвонай змене» 8 июня: «В Жлобинский городской клуб «Октябрь» часто приходит сын железнодорожника Лёва Горелик, чтобы поиграть в шахматы. Он тут играет со взрослыми. Недавно из четырех партий Лёва выиграл три. Играть в шахматы Лёву научил старший брат».
Газета «Рабочий» бодро сообщала о Гомеле: «28 марта в доме физкультуры открылся городской шахматно-шашечный клуб. В клубе развернута учебно-методическая работа под руководством сильнейших игроков Гомеля тт. Маневича, Брейтмана и Романюка». Позже (20.04) сообщалось, что «на развёртывание шахматно-шашечной работы гомельский Совет физкультуры выделил 4000 руб.». Ну и Слуцк… Про этот город даже Я. Каменецкий писал позитивно-нейтрально: «С 7 по 12 июля в Слуцке проходили первые окружные шахматно-шашечные соревнования. В шахматном турнире принимали участие 10 человек... Соревнования вызвали большой интерес у шахматистов и шашистов Слуцкого округа» («Чырвоная змена», 15.07.1936).
Одним из любимых сюжетов для прессы 1936 года были шахматные игры между детьми. Так, соответствующие снимки печатались в «Рабочем» 15 апреля (подпись – «юные посетители шахматно-шашечного клуба в Минске, ученики 4 класса первой школы»), в «Чырвонай змене» 26 июня («24 июня в саду «Профинтерн». Дети играют в шахматы») и 9 июля («Весело, разумно и культурно отдыхают дети в пионерских лагерях»).
Много рассказывалось в тогдашних СМИ о III Международном турнире в Москве. Интересно, что журналисты интересовались и мнением белорусских игроков («Рабочий», 22.05; 10.06). Первым в списке экспертов значился, конечно, «участник нескольких всесоюзных турниров» Г. Вересов, и высказался он весьма патриотично:
На основании первых туров я вынес впечатление, что советские мастера не уступают иностранцам в силе игры. Особенно нравится мне предприимчивая живая игра Рюмина, Рагозина и Левенфиша, уклоняющихся от шаблона, смело атакующих при малейшей возможности. Игра Ботвинника солиднее. Чувствуется, что он хорошо подготовлен. Ботвинник, безусловно, будет одним из победителей … Капабланка готовится к матчу за первенство в мире и находится в форме… Флор чересчур осторожен.
Опрашивались также Настюшёнок, Гавви, Геня Шапиро («работница-стахановка фабрики «КИМ», участница минских и всебелорусских женских турниров»), Шевельман и Геда Алесин («ученик 24-й школы, 16 лет, разделил 1-2 место во всебелорусском детском шахматном турнире»). По окончании турнира «Рабочий» дал слово также Силичу, Брейтману и школьнице Тамаре Некрасовой, будущей чемпионке БССР. Курьёзным был ее отзыв… «Ботвинник и Рагозин всегда дают интересные партии. Я думаю, что они в следующих турнирах станут еще выше. Партии Капабланки и Флора происходят без интересных комбинаций и не увлекают».
24 мая в газете была помещена беседа с ответственным секретарем шахсекции ЦСПСБ Кейлесом, который вернулся из Москвы и поделился новостями о турнире, передал привет от Ласкера «минским шахматистам». Но мечты Кейлеса («Капабланка после турнира посетит Крым. На обратном пути он даст в Минске сеанс одновременной игры») остались мечтами.
Не прошло и года после первенства работников высшей школы и научных учреждений СССР (Минск, октябрь-ноябрь 1935 г.; 1-2-е места поделили Вересов и московский мастер Белавенец), как в Беларуси вновь состоялся всесоюзный шахматный турнир – среди работников спичечной и фанерной промышленности. На первый взгляд немного неожиданно, что он был проведен в Борисове, однако, если вспомнить, что город был «спичечным центром» не только Беларуси, то всё становится на свои места. 18 июня «Рабочий» анонсировал: «В турнире примут участие 35 лучших шахматистов и шашистов – победителей фабрично-заводских турниров».
Первое место, как отчитался тот же «Рабочий» 30.06.1936, занял инженер Ефимов из Москвы, 2-е – борисовчанин Чернявский. Третье-пятое места разделили Астафьев, товарищ Чернявского по фабрике «Пролетарская победа», Изгур с горьковской фабрики «Красная звезда», и Мироедов со спичечной фабрики имени Ленина (Ленинградская область).
Играли в Борисове в шахматы не только на спичфабрике. Районная газета «Большэвік Барысаўшчыны», 23.05.1936: «На канифольном заводе был проведен шахматный турнир. Турнир продолжался 10 дней, участвовало 8 человек. Первое место заняли сменный техник Шиленок и рабочий бочечного цеха Измайлов. Второе место [sic] занял рабочий цеха ширпотреба Одинцов».
Почему было не играть? Благодаря таким стахановкам, как Черно с комбината «Коминтерн» («Постоянно перевыполняю новые нормы. Вместо четырех комплексов [sic] шахматных досок даю 20 в смену»), шахмат, видимо, хватало. И частушек о счастливой жизни много в Беларуси насобирали, и письмо народа тов. Сталину напечатали… Вот с наличием хлеба в том году – и не только – были «отдельные перебои». В каждом магазине 80 лет назад, как свидетельствовал автор «Рабочего», висел минимальный ассортимент, который предусматривал «белый хлеб – 4.20 кило, пеклеваный – 1.50». На самом же деле «и чёрный по 85 к. кило в наших магазинах можно достать далеко не всегда» (23.06.1936).
На фото из газеты «Рабочий» 24.08.1936: Гавриил Вересов и Илья Гордон.
Но, как тогда пели, «нам хлеба не надо, работу давай». В августе 1936 года, только выиграв чемпионат республики, Г. Вересов уже стремился в бой. И писал в бюллетене «Чырвонай змены»: «Для сильнейших шахматистов БССР необходимо в ближайшее же время организовать соревнование с лучшими мастерами СССР».
Подготовил Вольф Рубинчик, г. Минск
wrubinchyk[at]gmail.com
Опубликовано 17.08.2016 9:24