Яшчэ пра габрэяў Гарадзеі (4)

(заканчэнне; папярэднiя часткi 1, 2 i 3)

ХАЛАКОСТ У МЯСТЭЧКУ ГАРАДЗЕЯ

Як вядома,  у  паселку Гарадзея Нясвіжскага раёна Мінскай воблаці было створана гетта ў якім трымалі габрэяў, і што амаль усе габрэі гэтага мястэчка былі знішчаны. Але імёны тых людзей, палеглых у той час, нам не вядомыя. І таму ў вогуле і людзі нам незнаёмыя. Калі разабрацца, то для прыкладу, нам вядома адна габрэйская сям’я, якая была знішчана немцамі ў той жудасны час.

Сям’я – Зайчык #Zajczyk.

Эліяху (Ілля) Зайчык, нарадзіўся ў 1874 годзе ў Карэлічах, Навагрудскага павета. Яго бацька Рувім і маці Тулія, як і сам Эліяху былі гандлярамі, яны гандлявалі прадуктамі харчавання, вырошчвалі на продаж семя і зерне. Да вайны Эліяху пражываў у Гарадзеі, дзе займаўся гандлярствам, там жа ён ажаніўся на Дышку (Diskh),  якая нарадзіла яму трох сыноў і дачку.
У 1897 годзе, Наваградскі мешчанін-габрэй, Элья Беньямінавіч Зайчык, пражываючы пры ст. Гарадзея, намагаўся адчыніціць пры станцыі мылаварны завод. Згодна яго плану, мылаварня мела выгляд  сарая даўжынёй 7 сажань (15 метраў), шырынёй 4 сажані (8,64 метра), у адной частцы якога узвышалася каранная цагляная труба і да гэтай трубы прыбудавана печ з катлом для мылаварні.
Пасля ўз’яднання СССР з Заходняй Беларуссю (кастрычнік-лістапад 1939 года) ў Гарадзеі адбылася нацыяналізацыя. 16 лістапада 1940 года, Пастановай Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта, уласнасць сям’і Зайчыка, была перададзена Нясвіжскай Канторы ЗагатЛЁН.
“Выпіска.
ПОСТАНОВИЛИ:
Передать Несвижской конторе ЗаготЛЁН кирпичный склад бывшего владельца Зайчикова в м-ке Городея, для использования под склад.”
Жыла сям’я Зачыкаў па вуліцы Паштовай (зараз гэта вуліца Вакзальная) пры чыгуначнай станцыі, непадалёк ад свайго мылавараннага завода. Старэйшы сын Зайчыка, Лейб (Lowa) Зайчык нарадзіўся ў 1903 г. Як і ўся яго сям’я, ён займаўся гандлярствам і быў бухгалтарам. Сярэдні сын Эліяху – Барыс Зайчык нарадзіўся ў 1910 годзе, ён быў купцом і ажаніўся на дзяўчыне Рэвекке.  Рэвекка (Rywa) была 1910 году нараджэння, родам  са Стоўбцаў, працавала аптэкарам у Стоўбцах, яе бацьку звалі Йерухаме (Yeruham). Рэвекка у 1938 годзе нарадзіла Барысу дачку – Малку Зайчык,1939 г.н.  Сям’я Барыса была растраляна ў Стоўбцах, у 1941 г., калі яго дачцы на той момант было 3 гадкі.
Малодшы сын Маісей (Mojzesz) Зайчик нарадзіўся ў мястэчку Гарадзея ў 1912 годзе. Як і ўся яго сям’я ён займаўся гандлярствам. Старэйшая дачка Геня (Henia), нарадзілася ў 1905 годзе ў Гарадзеі. Дзяўчына выйшла замуж за Моше Драгічына (Mojsha #Dragichin) . У іх сям’і ў 1936 годзе нарадзілася дзяўчынка Пола (Pola). Другую дачку Эліяху звалі Рэвэкка (Rywka) Зайчык, яна нарадзілася ў 1913 г. Дзяўчына працавала фармацэўтам у Гарадзеі і была замужам, у яе быў сын Веніамін, 1938 г.н. У час Халакоста ўся сям’я Зайчыкаў была знішчана, як і іншыя габрэйскія сем’і другіх краін.
Гэтыя палеглыя жыхары Гарадзеі засталіся нагадваць нам аб жорсткасці асобных людей, ідэі якіх дайшлі і да нашага мястэчка, Гарадзеі, дзе ужо і нашы бабулі і дзядулі былі сведкамі тых падзей.

Шмат крыніц распавядаюць нам, аб тых жудасных часах Гародзейскага Халакосту.
Немцы прыйшлі ў Гарадзею 26 чэрвеня 1941 г. У ліпені яны арыштавалі 15 былых савецкіх працаўнікоў, траіх з якіх расстралялі на месцы (Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь, ф. 845, оп. 1, д. 6, лл. 54-56). Праз некалькі дзён была ўтворана паліцыя парадку, начальнікам якой прызначылі Баляслава Моцкало, а яго намеснікам Сяргея Усовіча. Паліцэйскі  «пастарунак» (польск. камендатура паліцыі) Гарадзеі і в. Сноў падначальваўся нямецкай жандармерыі ў Нясвіжы.  У Гарадзеі было ўладкавана габрэйскае гета і юдэнрат у частцы з Зыгмановичем. Працаздольных вязняў немцы выганялі на прымусовыя працы, якія суправаджаліся збіццём, здзекаваннямі і зневажэннямі. Вязняў трымалі ў поўнай недасведчанасці ў дачыненні іх будучыні. Кармілі толькі тых, каго выводзілі на працы, медычнага абслугоўвання не было.

 "Габрэйскія кабеты на працы". Аўтар - невядомы салдат Вермахта. 1941 г. Знаходка Д.Касцюкевіча.
“Габрэйскія кабеты на працы”. Аўтар – невядомы салдат Вермахта. 1941 г. Знаходка Д.Касцюкевіча.

 

У лютым 1942 г. у мястэчку немцы і іх паслугачы расстралялі групу цыган, якіх прывезлі ў Гарадзею на некалькіх грузавых машынах. 16 ліпеня 1942 г. у мястэчка прыбыў атрад з 50 чал. нямецкай паліцыі бяспекі і літоўскіх паліцыянтаў. На наступны дзень, па сведчанні Алены Васільеўны Бежанцавай, пасля таго, як гета ачапілі, вязням загадалі тэрмінова памкнуцца на плошчу. Некаторыя ж не павліся, і спрабавалі схавацца. Беларускія паліцыянты хадзілі па хатах і сілком выштурхвалі ўсіх да месца збору. Потым прыехалі немцы, габрэяў паклалі на зямлю тварам уніз. Хто спрабаваў устаць ці пратэставаць расстрэльвалі, дзяцей забівалі палкамі. Потым па людзях на зямлі пусцілі аўтамашыны, ацалелых пасадзілі ў грузавікі і павезлі на ўскраіну Гарадзеі, дзе іх і расстралялі. Мясцовыя жыхары ўспаміналі, што гукі выстралаў і кулямётнай стральбы раздаваліся на працягу чатырох гадзін. Зямля ў гэтым месцы яшчэ некалькі дзён варушылася. У той дзень загінула не менш за тысячу чалавек. З «рова смерці» атрымалася выратавацца толькі некалькім вязням і ў іх ліку Русе Рубінаўне Зайчык.

Памятная дошка сімвалічнага пахавання загінулай габрэйскай грамадзе ў Гарадзеі, усталяваная ў Ізраіле. #yadvashem
Памятная дошка сімвалічнага пахавання загінулай габрэйскай грамадзе ў Гарадзеі, усталяваная ў Ізраіле. #yadvashem

 

Актыўны ўдзел у масавым забойстве прымалі начальнік паліцыі Гарадзеі Баляслаў Моцкало і Аляксандр Кудлач. Апошні адрозніўся і ў іншых месцах, завошта быў прызначаны намеснікам начальніка Нясвіжскай гарадской турмы. Паліцыянт Кулакоўскі быў засланы немцамі ў адзін з партызанскіх атрадаў, дзе прабыў каля года. Вярнуўшыся, ён выдаў 30 чал., якія падтрымвалі сувязь з партызанамі. Гэтых людзей немцы арыштавалі і павезлі ў канцлагер Колдычава, дзе яны загінулі (Дзяржаўны архіў Расійскай Федэрацыі, ф. 7021, оп. 81, д. 102, лл. 95-98; копіі захоўваюцца ў Архіве Яд Вашым, М-33/1159). Неўзабаве пасля расправы над вязнямі гета Моцкало загадаў Зыгмановичу, якога пакінулі ў жывых, вярнуцца ў гета пад аховай двух паліцыянтаў. Там яны прымусілі яго паказаць схаваныя ў схове 25 руб. золатам царскага кляпання. Калі Моцкало забраў грошы, ён асабіста адвёў Зыгмановича да месца расстрэлу і выпрастаўся з ім. Паліцыянты мянялі на гарэлку пакінутае пасля знішчэння габрэяў адзенне, абутак, іншыя рэчы (Цэнтральны архіў КДБ Рэспублікі Беларусь у Мінску, фонд 92, крымінальная справа 35930, лл. 23-5, 45-56, 71-2, 126-7, 208-30 і 331-337).

Як было адзначана вышэй, з “рова смерці” атрымалася выратавацца толькі некалькім вязням і ў іх ліку Русе Рубінаўне Зайчык. Са звестак NARB, 845-1-6, pp. 54. 56. Гэты інцыдэнт быў апісаны таксама ў сведчаннях Іцхака Менахера; гл. AYIH, 301/2509. Так, з яго расповядаў з трох кабет, якія змаглі выратавацца з агульнай магілы, дзве былі пераследаваны ў мястэчку пастухамі і там растраляныя.

Вестка пра бойню ў Гарадзеі стала вядома ў Нясвіжы. Па сведчанні Давыда Фарфеля, гэта страшная навіна даканцова схіліла вязняў гетта да паўстання (David Farfel. In the Nesvizh Ghetto and Naliboki Forest. Tel Aviv 2018, pp. 70-71). “Пад канец кастрычніка 1941 года юдэнрату было загадана сабраць габрэяў на рынкавым пляцы. Д-р Сіма Хошін Sima #Choshin, стаматолаг, напісала у сваім дзённіку 30 кастрычніка 1941 года: «Падыміце габрэяў, ідзіце на рынкавы пляц, вялікі і маленькі. Людзі, апранутыя ў сваё лепшае адзенне, нават не ведалі, што ўсё скончана». 5 лістапада яна напісала: «Ціхая восеньская раніца. Снег тонкі, белы, пакрыў зямлю … Многія кнігі і малітоўныя хусткі лятаюць па вуліцах … Хаты пустыя, габрэяў там няма». У тыя дні 4000 габрэяў Нясвіжа былі забіты стральбой у ямах ненаўмыснага забойства. Гэта быў лёс доктара Хушины, якую да таго, як яе забілі, змагла перадаць дзённік знаёмаму хрысціяніну, а праз пяцьдзясят гадоў дзённік быў перададзены яе пляменніцы ў Ізраіль, якая перадала яго копію ў архіў у “Найвысокім судзе”.

У гэтым матэрыяле трэба ўзгадаць вёску Вужанку, якая прымыкае па вуліцы Шашэйнай да  мястэчка Гарадзея. У час Гародзейскага халакосту, адна габрэйская сям’я пакінула свайго дванаццацігадовага сына аднаму з жыхароў в.Вужанка. Яны далі яму шмат золата, і прасілі каб той схаваў іх сына ад немцаў. Аднак, праз нейкі час, мужчына прывёў іх дзіця ў гетта. Гэта гісторыя кранула шмат людскіх сардэц, таму і запомнілася мясцовым жыхарам. Хлопчык, як і ўсе астатнія быў знішчаны.

МЕМАРЫЯЛ

Кожнай магіле, дзе захоўваюцца людскія астанкі, патрэбен свой помнік, помнік, які б нагадваў сучасным людзям аб памылках людзей таго часу. У 1964 г. была зроблена спроба перапахаваць рэшткі расстраляных габрэяў Гарадзейскага гета. Магілы выкрылі, але змаглі перанесці не больш за сто чалавечых целаў. Вось што пиша аб гэтым часопис “Берега” №10 2003 г. “Калі ў шасцідзясятых гадах пачаліся працы па перапахаванні астанкаў, было вырашана перанесці прах загінулых людзей на гародзейскія могілкі. Сведкі тых падзей кажуць, што было адкапана толькі каля сотні трупаў, тыя, якія знаходзіліся зверху, а потым, калі пачалі адкопваць вядомыя рэшткі былых аднавяскоўцаў, праца спынілася. Ніхто не мог працягваць капаць. Асноўная маса рэштак засталася не кранутай. У 1997 годзе на месцы перапахавання быў пастаўлены мемарыяльны знак.”Перанеслі толькі чатыры труны, у якія сабралі косткі, чэрапы і фрагменты не больш за сто целаў, а ўсё іншае гэтак і засталося ляжаць на ранейшым месцы ў адкрытым полі, якое гэтак і засталося не абгароджаным і не пазначаным.

Помнік на месцы перапахавання вязняў гета. Здымак Н. Апацкай. 2018 г.
Помнік на месцы перапахавання вязняў гета. Здымак Н. Апацкай. 2018 г.

 

19 чэрвеня 2004 года,  габрэйскія лідары, мясцовыя службоўцы і заходнія дыпламаты, адчынілі помнік у памяць  загінуўшых габрэяў, жорстка забітых нацыстамі на ўскраіне мястэчка Гарадзея падчас Другой сусветнай вайны. На цырымоніі прысутнічалі амбасадары ЗША Джордж Кроль, яго калега з Великабрытаніі – Брайан Бэннет,  дыпламаты з Польшчы і Нямеччыны, старшыня Беларускага грамадскага з’яднання габрэяў, былых вязняў гета і нацысцкіх канцлагераў (БООУГК) і віцэ-прэзідэнт Міжнароднага звязу габрэяў  былых вязняў фашызму  Міхал Абрамавіч Трэйстер,  прадстаўнік Амерыканскага Габрэйскага З’яднанага размеркавальнага камітэта ў Беларусі Марына Фромер, старшыня звязу беларускіх габрэйскіх таварыстваў і грамад, ён жа і аўтар мемарыяльнага помніку Гарадзеі – Леанід Левін. Амбасадар ЗША Джордж Кроль, на беларускай мове прамовіў, што помнік “перасцерагае ад паўтору жудаснай трагедыі” Халакосту.  “Габрэі Гарадзеі падзялілі долю дзясяткаў гарадоў і вёсак знішчаных фашыстамі ў Беларусі”, дадаў Леанід Левін.  Трэба звярнуць увагу што, менавіта помнік  усталяваны на месцы забойства габрэяў у Гарадзеі, стаў першым помнікам усталяваным на сродкі фонду імя Саймана Марка Лазаруса. Першы помнік – гэта сімвалічны помнік, знайсці падобны яму сырод  помнікаў  іншых вёсак і мястэчкаў, неверагодна.

Мемарыяльны комплекс загінуўшым яўрэям у г.п. Гарадзея.
Мемарыяльны комплекс загінуўшым яўрэям у г.п. Гарадзея.

 

Як узнік фонд М.Лазаруса і якія яго мэты, мы зараз і даведаемся. Даяна Лазарус, грамадзянка Вялікабрытаніі, наведвала Беларусь з канца 1990-х гадоў па лініі World Jewish Reliefruen у рамках гуманітарнай чыннасці. Яна наладжвала сувязі з габрэйскімі грамадамі і дастаўляла гуманітарную дапамогу. Даведаўшыся, што на тэрыторыі Беларусі ёсць шмат непазначаных пахаванняў габрэяў, забітых падчас акупацыі Беларусі, Даяна Лазарус і яе муж Майкл захацелі ўкласці свае сродкі ў захаванне і ўшанаванне такіх месцаў. Сям’я Лазарусаў хацела, каб гэта ідэя згуртавала габрэйскія грамады Беларусі, і таму неадменнай умовай паставіла, каб рэалізацыяй праекта займалася камісія з прадстаўнікоў розных габрэйскіх арганізацый і грамад. Камісія была створана ў 2003 годзе. Пасля гэтага Лазарус заснавалі фонд імя Саймана Марка Лазаруса (у памяць іх сына).

Даяна і Майкл Лазарус. 2010 г.
Даяна і Майкл Лазарус. 2010 г.

 

Першы помнік на сродкі фонду быў усталяваны на месцы забойства габрэяў мястэчка Гарадзея Нясвіжскага раёна ў 2004 годзе. Праз некалькі гадоў да фонду далучыліся яшчэ дзве амерыканскія сям’і: сям’я Ўорэна Гейслера і сям’я Клеттеров — Майлз (памерлы ў 2011 годзе) з жонкай і яго дачка Джоні з мужам Дугласам. За кошт фонду да канца 2018 года былі ўсталяваны 114 помнікаў і мемарыяльных дошак.

Сярод людзей, якія ўнеслі свой наўпросты ўнёсак ў мемарыяльны помнік ёсць той, чыя задумка змагла ўвасобіцца ў рэальнасць, гэта аўтар мемарыяльнага помніку – Леанід Мендэлевіч Левін.
Леанід пайшоў з жыцця 1 сакавіка 2014 года, аднак пасля сябе для  Гарадзеі пакінуў сваю геніяльную задумку, якая створана не для таго каб людзі прыходзілі пакланіцца гэтаму месцу, а каб кожны чалавек які завітаў сюды, змог уявіць сабе той жудасны чэрвеньскі дзень, калі прыблізна 1137, ні ў чым непавінных людзей, былі лёгка аддадзены смерці. Каб людзі на хвілінку задумаліся аб падзеях таго часу і змаглі паразважаць аб пачуццях тых асоб, якія ішлі на сустрач сваёй смерці, якія ведалі, што ўжо нічога ім не дапаможа і застаецца толькі маліцца і запытваць Госпада.
Вось пакінутыя думкі Леаніда Левіна на тэму гародзейскага Халакосту, з іх дапамогай ён змог стварыць не проста помнік, а перадаць усю боль тых людзей, якім давялося прайсці праз неверагодныя выпрабаванні.
“17 чэрвеня 1942 года фашысты расстралялі пад Гарадзеяй (Мінская вобласць, Рэспубліка Беларусь) 1137 габрэяў. Зараз на месцы пакарання смерцю спачываюць 1137 камянёў у памяць пра загінулых. Камяні атачаюць згарэлую хату, што напамінае пра зверствы нямецкіх войскаў у Беларусі. Вокны вясковай хаты беларускай Гарадзеі, мястэчка паміж Мірам і Нясвежам глядзяць «вачамі», што бачылі ідучых на расстрэл. Вокны, праз якія ў апошні раз глядзелі на свет тыя, каго на гэты расстрэл гналі, робяцца знакам Халакосту – знакам бездані жаху і роспачы. Па сіле ўплыву яны не саступаюць рашотцы шталагского барака. Помнік збудаваны ў чыстым поле. Злавеснае чыстае поле 40-х гадоў ХХ стагоддзі, якое губляецца за гарызонтам. «Вадаспад» камянёў, як бы якія зрыньваюцца насустрач ідучых да месца смуткуй, адзначае тэрыторыю, дзе больш «не расце трава». Па абодва бакі мемарыяла – зялёныя палі, не кранутыя смерцю. Тады тут была яма, якую капалі сабе прысуджаныя да смерці габрэі Гарадзеі. Потым яма ператварылася ў частку поля – радаснага калгаснага поля, калі ўжо няма каму было помніць. Цяпер, праз аконныя рамы мы глядзім на вужы сучасны краявід, разважаючы.

Еще несколько километров и – Городея. Указатель направо – сахарный завод. Городея – прямо. Перед въездом в Городею – железнодорожный шлагбаум. И все останавливаются. Машины, велосипедисты, пешеходы. Минута молчания в память о тех, кто через этот переезд в последний раз прошел по направлению к своей могиле. Каждый день через этот переезд их выводили в поле. Каждый день они копали глубокую яму и мешки с землей уносили на себе. Все глубже и глубже. Последний раз эту работу они проделали 16 июля 1942 года. 17 июля 1942 года все до одного еврея городка прошли через переезд рано утром. Прошли 1137 человек. Мужчины, женщины, дети. А всего в городке все вместе веками жили 1719 человек. Длинная цепочка людей растянулась почти на километр. Первыми к краю ямы подвели мужчин. Расстреляли. Позже даже не тратили патроны. Рассекали головы лопатами. Они в последний раз видели вдали свои дома. Они в последний раз видели жизнь. Крики ужаса перекрыли все. Это самое высокое место на поле. А мир жил своей жизнью. Нацисты заполняли очередную яму своими жертвами. Городок не простился с теми, кто жил по соседству. Кого любили. С кем дружили. С кем собирали урожай. Городок опустел. Чтобы уничтожить поколение людей, нацистам в городке понадобился один день. К вечеру все засыпали землей. Опустошенный, разрушенный угол символического дома. Только три окна напоминают о жилье. К месту трагедии ведет узкая тропинка. Тропинка взбирается на холм. Рядом высажена аллея рябин. Красные ягоды рябины – как капельки крови. Как красный огонек на переезде, через который они проходили в последний раз. Это – Путь Памяти. А рядом – бесконечная гряда камней, Как окаменевшие сердца людей. Здесь и малые, и большие камни. Их собирали всем миром окружающие деревни.  Л.Левін  У артыкуле ўзгаданы не ўсе асобы, якія ўнеслі свой непамерны ўклад у стварэнне памятнага месца. Але гэтыя людзі першыя, каму трэба аддаць павагу за іх дасканалую працу.

Партызаны Шолом Холявскі і Хедва (Фрыдл) Лаховіцка-Айхенвальд, здымак зЯд Вашым Архівы 7636/100; два здымкі знойденыя ў в. Вужанка, здымак А.Абрамовіча; Міхал Вітушка, здымак "НН".
Партызаны Шолом Холявскі і Хедва (Фрыдл) Лаховіцка-Айхенвальд, здымак з Яд Вашым Архівы 7636/100; два здымкі знойденыя ў в. Вужанка, здымак А.Абрамовіча; Міхал Вітушка, здымак “НН”.

 

Партызаны Шолом Холявскі і Хедва (Фрыдл) Лаховіцка-Айхенвальд жылі з групай партызан у лёску з 22 ліпеня 1942 года па 22 ліпеня 1944 года. Міхал Вітушка, арганізатар пасьляваеннай антысавецкай партызанкі быў частым госцем Гарадзеі, вось ён стаіць на прыступках той жа жылой хаты ў Гарадзеі. Здымак датаваны 01.05.1944.

Аб людзях знішчаных пад час гародзейскага Халакосту можна шмат чаго распавесці. Вось, напрыклад, на старонцы Яд Вашем – Мемарыяльны комплекс гісторыі Халакосту,https://www.yadvashem.org/ru.html,  можна знайсці мноства звестак аб тых людзях, якія былі мясцовымі жыхарамі Гарадзеі:

Сям’я Шостак #SHOSTAK

НУТА ШОСТАК 1907-1942; АБРААМ ШОСТАК 1905-1942; ЯКОВЕЛЕ ШОСТАК 1935-1942 #yadvashem
НУТА ШОСТАК 1907-1942; АБРААМ ШОСТАК 1905-1942; ЯКОВЕЛЕ ШОСТАК 1935-1942 #yadvashem

 

Абраам Шостак (ABRAHAM SHOSTAK), сын Лібеля і Леі, нарадзіўся ў  1905 годзе ў Гарадзеі. Па адукацыі працаваў бухгалтарам. Яго бацька працаваў краўцом. Жонка – Нута Ліфшыц.  У час вайны ўся яго сям’я жыла ў Гарадзеі.  У 1942 годзе яны ўсе былі знішчаны ў Гарадзейскім гета. Нута Шостак (NIUTA SHOSTAK), дзявочае прозвішча Ліфшыц (Lifshitz), нарадзілася ў  1907 годзе ў Гарадзеі. Працавала клеркам. Была замужам за Абраамам Шостакам. Якаў Шостак, сын Абраама Шостака і Нюты Ліфшыц, нарадзіўся ў 1935 годзе ў Гарадзеі. Месца пражывання ў час вайны: Гарадзея. Разам са сваімі бацькамі быў знішчаны ў 1942 годзе ва ўзросце 7 год.

ШЛОМО ШОСТАК (SHLOMO SHOSTAK) 1910-1942 #yadvashem
ШЛОМО ШОСТАК (SHLOMO SHOSTAK) 1910-1942 #yadvashem

 

Шломо Шостак, брат Абраама, сын Лібеля і Леі, нарадзіўся ў 1910 годзе ў Гарадзеі. Па адукацыі працаваў бухгалтарам.  У час вайны ўся яго сям’я жыла ў Гарадзеі.

Зев-Велвел Шостак (SHOSTAK) 1902-1942,  брат Абраама і Шломо,  сын Лібеля і Леі, нарадзіўся ў  1902 годзе ў Гарадзее. Па адукацыі працаваў бухгалтарам. Да вайны жыў у Маскве. Пад час вайны перабраўся ў Гарадзею. У 1942 годзе яны ўсе былі знішчаны ў Гарадзейскім гета.

Сям’я Зеліков #ZELIKOV
Зеликов Ісай Майсеевіч (1898 – 1941). Нарадзіўся ў г.п. Гарадзея, Нясвіжскага р-на, Баранавічскай вобласці. Быў прызваны да савецкай арміі ў г. Мінску. Старэйшы лейтэнант (капітан), мажліва капельмайстар. Прапаў без звестак (СЕИВВ).

 1. ШАЯ ГЕРШОН ЗЕЛІКОВ 1897-1942; 2. ХАЯ ЗЕЛІКОВ (HAYA SYNE SEINA ZELIKOV) 1906 -1942; 3. ІТА ЗЕЛІКОВ (ETA ITA ZELIKOV) 1895-1942; 4. ЯКАЎ ЗЕЛІКОВ (YAACOV ZELIG ZELIKOV) 1908-1942.
1. ШАЯ ГЕРШОН ЗЕЛІКОВ 1897-1942; 2. ХАЯ ЗЕЛІКОВ (HAYA SYNE SEINA ZELIKOV) 1906 -1942; 3. ІТА ЗЕЛІКОВ (ETA ITA ZELIKOV) 1895-1942; 4. ЯКАЎ ЗЕЛІКОВ (YAACOV ZELIG ZELIKOV) 1908-1942.

 

Шая Зеліков, сын Моше і Фріды. Нарадзіўся ў 1897 годзе, ў Гарадзеі. Жонка, Маня. Да вайны жыў у Мінску. У час вайны пайшоў служыць ва Узброяныя сілы Савецкага Саюза. На падставе дадзеных крыніц загінуў на вайсковай службе. Хая Зеліков, дачка Моше і Фріды. Нарадзілася ў 1906 годде, ў Гарадзеі. Працавала швачкай. Іта Зеліков, дачка Моше і Фріды. Нарадзілася ў 1895 годде, ў Гарадзеі. Была ўладальніцай прадуктовай крамы. Якаў Зеліков, сын Моше і Фріды. Нарадзіўся ў 1908 годзе, ў Гарадзеі. Працаваў цырульнікам.  Разам з 2 гадовай дачкой быў знішчаны ў Гарадзейскім гета ў 1942 годзе. Якаў Зэлікаў быў камісарам ў Гарадзеі (чытайце працу Вітольда Кіезуна «Магдулка і цэлы свет»:”Камісарам Гарадзеі быў мясцовы русіфікаваны габрэй-цырульнік, Зэлікаў. Ён быў вядомым, выдатным адмыслоўцам). Зэлікаў дапамагаў габрэям уцякаць ад саветаў у 1939 годзе.
ФРІДА ФРАЙДЛА ЗЕЛІКОВ  (ZELIKOV) 1940-1942
Фріда Зеліков, дачка Якава. Нарадзілася ў 1940 годде, ў Гарадзеі. У 1942 годзе, усе яны была знішчана ў Гарадзейскім гета.

Сям’я Мішалоф
Яшчэ адна сям’я была адарванна ад жыцця ў Гарадзеі. Яны ўсе былі знішчаны, як дарослыя так і дзеці.

1. Іона Мішалоф (Jona #Mishaloff) , (1902-1942); 2. МАЛКА МІШАЛОФ (Malka Mishaloff); 3. СОНЯ МІШАЛОФ (Sonia Mishaloff); 4. ІЦХАК МІШАЛОФ (ITZCHAK MISHALOFF); 5. Іосеф Мішалоф (JOSEPH MISHALOFF).
1. Іона Мішалоф (Jona #Mishaloff) , (1902-1942); 2. МАЛКА МІШАЛОФ (Malka Mishaloff); 3. СОНЯ МІШАЛОФ (Sonia Mishaloff); 4. ІЦХАК МІШАЛОФ (ITZCHAK MISHALOFF); 5. Іосеф Мішалоф (JOSEPH MISHALOFF).

 

Іона Мішалоф, сын Іосіфа і Голды, нарадзіўся ў 1902 годзе ў Гарадеі. Па прафессіі быў прадпрымальнікам. Імя яго жонкі, Малка.  Уся яго сям’я была зняволена ў Гарадзейскім гета і знішчана немцамі ў ліпені 1942 года. Малка Мішалоф, нарадзілася ў 1910 годзе ў Ганцавічах.  Парацавала медсястрой. Была замужам за Іонам Мішалоф. Была знішчана разам з мужам і дзецьмі ў Гарадзейскім гета ў  1942 годзе. Соня Мішалоф, дачка Іона і Малкі, нарадзілася ў 1932 годзе ў Гарадзеі. Дзіця. Была знішчана разам з бацькамі ў  1942 годзе ва ўзросце 10 год.Іцхак Мішалоф, сын Іона і Малкі, нарадзіўся ў 1929 годзе ў Гарадзеі. Дзіця. Быў знішчаны разам з бацькамі ў 1942 годзе ва ўзросце 13 год. Іосеф Мішалоф , сын Іона і Малкі, нарадзіўся ў 1926 годзе ў Гарадзеі. Студэнт. У час вайны жыў у Гарадзеі. Быў знішчаны разам з бацькамі ў 1942 годзе ва ўзросце 16 год.

*** Сям’я Мазін #mazin

СОФЬЯ МАЗІН (SOFIA MAZIN) 1895-1942 і ІДА МАЗІН (IDA MAZIN) #MAZIN 1925-1942.
СОФЬЯ МАЗІН (SOFIA MAZIN) 1895-1942 і ІДА МАЗІН (IDA MAZIN) #MAZIN 1925-1942.

 

Софья Мазін, дзявочае прозвішча  Бродовка, дачка Мардахея Бродовка. Нарадзілfся ў 1895 годзе ў Латвіі. Хатняя гаспадыня. Муж, Вольф Мазін. У час вайны Софья пражывала разам з сям’ёй у Гарадзеі. Была знішчана ў Гарадзейскім гета разам са сваёй дачкой ў 1942 годзе. Іда Мазін, дачка Вольфа і Сафіі. Нарадзілася ў 1925 годзе ў Гарадзеі. Дзіця. Была знішчана ў Гарадзейскім гета разам са сваёй маці ў 1942 годзе.

***ПЕРНІКОВ

ЭСТЕР ПЕРНІКОВ (ESTER #PIERNICOW) 1920-1942 #yadvashem
ЭСТЕР ПЕРНІКОВ (ESTER #PIERNICOW) 1920-1942 #yadvashem

 

Перніков, дачка Аарона. Нарадзілася ў 1920 годзе ў Міры.  Яна працавала медсястрой.  У час вайны знаходзілася ў м. Мір і Стоўбцах. Была знішчана ў Гарадзейскім гета ў 1942 годзе.

Апублiкавана 03.12.2019  18:47