Tag Archives: озеро Пастовис

МАЛЯТЫ, ХХІ СТАГОДДЗЕ

Малетай (літ.: Molėtai, традыцыйная беларуская назва — Маля́ты) — горад у паўночна-ўсходняй Літве, з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Малетайскага раёна Уцянскага павета.

Насельніцтва складае каля 7 тыс. чалавек. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёна Аўкштайція.

Малетай з’яўляецца адным з самых старажытных гарадоў Аўкштайціі. У пісьмовых крыніцах Малетай упершыню ўзгадваецца ў 1387 годзе, як паселішча, якое належала віленскаму біскупу.

У нашыя дні горад з’яўляецца папулярным месцам адпачынку, бо ён знаходзіцца ў прыгожым месцы, абкружаны з усіх бакоў сасновымі лясамі, а ў наваколлі ёсць некалькі невялікіх азёраў. У Малетаі знаходзіцца адзіная ў Літве астрафізічная абсерваторыя.

(Вікіпедыя)

Касцёл Пятра і Паўла, XVIII ст.

Купальны масток ці дэбаркадэр на возеры Паставіс (у цэнтры Малятаў)

 

Віды прыроды з возерам Паставіс

 

 

Cтарыя могілкі

Здымкі Уладзіслава Гарбацкага, 2020 г.

* * *

«Я – не яўрэй»

(урыўкі)

Прымаючы курс антыбіётыкаў, я зацікавіўся яўрэямі майго мястэчка, г. зн. іх лёсам у маім родным гарадку Маляты. І ў мяне валасы дуба сталі, жах мяне ахапіў, я зразумеў, што сорак гадоў пражыў, нічога не ведаючы, пад бокам у найвялікшай бяды, нават не здагадваючыся пра яе.

Я ведаў, што тут былі мясцовыя яўрэі, таму што ў Малятах засталіся іх старыя могілкі, захаваліся іх даўнія «чырвоныя муры» – доўгая, найстарэйшая гарадская пабудова з пазлепленых між сабою лавачак, сваеасаблівы гандлёвы цэнтр часоў, якіх больш няма. Я ведаў, што пэўная колькасць была забітая. «Напэўна, гэта тыя – апантаныя сталінцы», – думаў я. А куды дзяваліся іншыя? Не, я такога пытання, здаецца, увогуле сабе не задаваў. З’ехалі, эмігравалі ў свой Ізраіль. Была вайна, людзі ратаваліся, уцякалі куды каторы…

І раптам – усведамленне, што нікуды яны не з’ехалі, не ўцяклі, а былі пакладзены ў яму вось тут і застрэлены, а на іх былі пакладзены іншыя, жывыя, і таксама застрэлены, і зноў іншыя – дзеці і жанчыны на трупы сваіх толькі што забітых бацькоў, мужоў, старых…

І не «пэўная колькасць», а некалькі тысяч, дзве трэці майго горада знікла за адзін дзень, самы крывавы дзень у маляцкай гісторыі – 29 жніўня 1941-га.

Маляцкая гарадская ўлада зрабіла, што магла: навяла парадак на брацкай магіле, паставіла дарожныя паказальнікі. Ёсць добрыя планы на будучыню – расчысціць суседнія прамысловыя руіны і пасадзіць там парк. Па дрэву кожнаму нашаму яўрэйскаму немаўляці, якое нараджаецца дзесьці на сусветных прасторах. Каб дрэвах потым стала столькі, колькі ў ямах ляжыць людзей, іх загіблых продкаў.

Мар’юс Івашкявічус, 2016 г.

Крыніца (на рускай мове)

Апублiкавана 16.11.2020  22:41