1946 – «год Холмова»

(Русский текст внизу)

1946 – «год Холмава»

1946-ы. Другі (для Беларусі) мірны год пасля вызвалення ў ліпені 1944-га. Жыццё быццам бы пакрысе вяртаецца ў даваенныя берагі, нягледзячы на тое, што антыбальшавіцкі супраціў у заходніх абласцях не ўтаймаваны. У сталіцы харчоў і жытла востра не хапае, аднак…

У лютым ужо ладзяцца выбары ў Вярхоўны Савет СССР. Як вяшчае часопіс «Вожык», «Разбіўшы фашысцкіх нягоднікаў зброд, / За Сталінскі блок галасуе народ!» Меўся на ўвазе «блок камуністаў і беспартыйных» – у БССР ён сабраў звыш 99% галасоў (для параўнання: у Літве – 95,4%, у Эстоніі – 94,36%, там людзі былі менш запалоханыя).

У Нюрнбергу судзяць галоўных качагараў нацызму, у Маскве – іх расійскіх памагатых (перадусім уласаўцаў), у Мінску – розную адносна дробную навалач, камендантаў, паліцаяў ды перакладчыкаў гестапа. Затое іменна дэлегат БССР (Кузьма Кісялёў) прапануе на І сесіі ААН у Лондане рэзалюцыю супраць ваенных злачынцаў і ўваходзіць у аналы… Тым часам Ілья Клаз піша шчымлівы верш пра Мінск: «Кто назвал тебя городом / Если остался / Только щебень, / Да пепел, / Да битый кирпич?..»

Узровень жыцця ў 1946 г. можна сабе ўявіць (ці праз 70 гадоў няможна?), але паэзію ў Беларусі шчыра вітаюць. Пад канец лютага ў Мінск прыязджае малады паэт Леў Ашанін са сваёй «Легендой о защитниках Бреста»: «В Минске враг, кругом паучий крест, / Но стоит, как прежде крепость Брест…» Дарэчы, тэма гераічнай абароны Брэсцкай крэпасці 1941 г. стала ў СССР папулярнай значна раней за 1950-я гады. Акурат у 1946 г. апублікаваў сваю баладу «У Брэсце» і Максім Танк:

У Брэсце, у Брэсце,

У слаўным месце

Бароняць крэпасць нашы салдаты,

А смерць над Бугам

Сядзіць, чакае,

Калі замоўкнуць грымець гранаты.

Увогуле М. Танк тварыў тады шмат: амаль у кожным нумары часопіса «Беларусь» пад кардоннай вокладкай таіліся яго вершы. На жаль, не ўцёк выдатны творца і ад прапагандных заданняў, груба напаўшы на польскага генерала Андэрса: «…спіс «заслуг» пана Андэрса нічым не адрозніваецца ад спісаў «заслуг» іншых фашысцкіх бандытаў» («Вожык», № 8, 1946). Ды што казаць, калі праз пару гадоў «фашыстам» для сталінцаў зробіцца і правадыр югаслаўскіх партызан Ёсіп Броз Ціта…

Як бы там ні было, у савецкай Беларусі не толькі шукалі ворагаў, а і будавалі, будавалі… Якраз у маі 1946 г. «на ўсю рэспубліку прагучаў голас маладых мінчан, якія заклікалі моладзь рэспублікі дапамагчы будаўніцтву аўтамабільнага і трактарнага завода» («Беларусь», № 7, 1946). У кастрычніку ў сталіцы была пушчана аўтаматычная тэлефонная станцыя. Паўставала з руін і перыферыя: так, пад канец года на Нараўлянскай суднабудаўнічай верфі запрацаваў новы лесапільны завод.

Ва ўрадзе помнілі, што «працоўным масам» апрача бізуноў патрэбныя моркаўкі. У чэрвені нейкі Лявонцьеў праз «Советскую Белоруссию» заклікаў «хутчэй аднаўляць паркі культуры і адпачынку». На парадзе ў Маскве (ліпень) беларуская дэлегацыя паказала свой каронны нумар – вялізную вазу, сплеценую з целаў фізкультурнікаў. Што характэрна, гэты нумар дажыў да ХХІ ст… У пачатку 1946 г. у Віцебску адкрылася крама для продажу кніг і культтавараў, улетку ў горад вярнулася карцінная галерэя Юдэля Пэна (звыш 200 работ), а ў верасні з Новасібірска ў Мінск прыехаў Дзяржаўны яўрэйскі тэатр БССР.

Знайшлося «месца пад Сонцам» і для шахматыстаў: сціплае, але ў пачатку 1946 г. беларускія гульцы аб’ектыўна не маглі разлічваць на многае. Як паведамляе газета «Вечерний Гродно»: «Пасля прыезду ў 1945 годзе… Ратміра Холмава пачалі адраджацца ў горадзе шахматы. Вялікай праблемай была практычна поўная адсутнасць у Гродна шахмат. У горадзе ў той час мелася толькі чатыры камплекты, тры з іх – у Доме афіцэраў». Тым не менш, працягвае аўтар, у пачатку 1946 г. быў праведзены гарадскі чэмпіянат і была створана гродзенская шахматна-шашачная секцыя.

У біяграфіях Р. Холмава «злёту» выйграны ім чэмпіянат Гродна чамусьці не згадваўся – толькі чэмпіянат Архангельска 1945 г. Дзякуючы свайму «статусу» чэмпіён двух гарадоў, ды яшчэ камсамолец, быў запрошаны ў Мінск на трэніровачны турнір першакатэгорнікаў. Дакладней, турнір адбыўся ў доме адпачынку ў Ждановічах, і зразумела, чаму. «Мне давялося ў 1946 г. быць у Мінску. Увесь цэнтр… быў разбураны», – сведчыў будучы майстар Абрам Ройзман у часопісе «Шахматы» (№ 3, 2008). Праўда, у тым жа годзе ён пабываў у парку Горкага і «ўбачыў там дзеючы шахматны павільён у форме круга. Столікі стаялі ўздоўж сцен, а пасярэдзіне была кветкавая клумба. Цікава, што шахматны павільён быў адбудаваны сярод першых. Запомніліся Шагаловіч… і Чэмерыкін, якія гулялі без гадзінніка». Але павільён, што працаваў і да вайны, быў адбудаваны ўжо ўлетку, пасля турніру першакатэгорнікаў, праведзенага ўвесну. Пра ход турніру можна даведацца, напрыклад, з наступных дзвюх заметак («Сталинская молодежь», 12 і 19 красавіка 1946):

1946-1 1946-2

Заслугоўваюць увагі прозвішчы Айзенштадт і Гарэнштэйн. Ісак Айзенштадт быў першым кандыдатам у майстры, якога перамог Ратмір Холмаў, і партыя з ім так запомнілася Холмаву, што ён уключыў яе ў зборнік выбранага 1982 г. (у гэтую кнігу ўвайшло ўсяго 63 партыі за 1946-1970 гг.). Насуперак сказанаму ў прадмове Яўгена Ільіна, Айзенштадт не быў на час турніру «ленінградцам» і «варагам»: тады ён жыў у Віцебску і гэтак сама прадстаўляў БССР, як Р. Холмаў. Прывядзем памятную партыю з каментарыямі самога Холмава:

Холмаў – Айзенштадт (Ждановічы, 1946)

1.е4 с5 2.Kс3 Kс6 3.g3 g6 4.Cg2 Cg7 5.d3 e6 6.Kge2 Kge7. План белых палягае ў тым, каб падрыхтаваць пешачны наступ на каралеўскім флангу. У процівагу гэтаму чорныя пры падтрымцы дальнабойнага слана g7 імкнуцца атакаваць ферзевы фланг. 7.Сf4. Звычайна гуляюць 7.Се3 і 8.Фd2. 7…е5. Верагодна, наймацнейшым пярэчаннем на 7.Сf4 быў ход 7…d5! Тут гэта больш выгадна, чым у звычайным варыянце 7.0-0 d5 8.еd еd 9.Кf4, дзе белыя вымушаюць рух чорнай пешкі на d4, у выніку чаго Cg7 страчвае сваю дальнабойнасць, а Cg2 атрымлівае больш прасторы для дзейнасці. 8.Се3 Кd4 9.0-0 d6 10.f4 Се6 11.h3. Абавязкова! Чорныя пагражалі 11…Фd7 і 12…Сg4, пасля чаго прагнаць слана было б вельмі цяжка. 11…Фd7 12.Крh2 h5. Іншая магчымасць – 12…0-0, каб, карыстаючыся добрым развіццём, на 13.g4 гуляць 13…f5 з далейшым Та8-е8. 13.Кd5? Памылка, лепей было 13.Фd2. 13…С:d5 14.еd h4? Памылка ў адказ! Пасля 14…Кеf5 15.Сf2 0-0-0 чорныя захоплівалі ініцыятыву. Заняўшыся выйгрышам пешкі, чорныя не ўлічваюць, што за яе белыя атрымліваюць больш чым дастатковую кампенсацыю. 15.g4 K:e2 16.Ф:e2 ef 17.C:f4 C:b2 18.Тab1. Нічога не давала 18.Тае1 Сс3 19.Сg5 С:е1 20.Т:е1 f6! 21.С:f6 Тh7 22.Фе4 0-0-0 23.С:е7 Те8, і чорныя захоўвалі матэрыяльную перавагу. 18…Сf6 19.Крh1 0-0. Не кожнаму па гусце 19…0-0-0 з-за 20.Сh2 Кg8 21.Фd2, і чорныя фігуры размешчаны няўдала, а ў белых перспектывы атакі. 20.Фf2 Сg7. Вымушана (пагражала 21.С:d6). У выпадку 20…g5 21.Се3! гублялася пешка g5. 21.Ф:h4 Тае8 22.Сg5 Кс8 23.Сf6 С:f6 24.Т:f6. Белыя дабіліся аслаблення чорных палёў і працягваюць націск. 24…Крg7 25.Тbf1 Тh8. Больш упарта было 25…Ке7 з пераводам каня на g8. Праўда, і тут пасля 26.Фg3 Тd8 27.h4 Кg8 28.g5 К:f6 29.gf+ Kph7 30.h5 Tg8 31.Ce4 або 30…Th8 31.Ch3! белыя мелі ўсе шансы на перамогу. 26.Фg5 Te7. У выпадку 26…Те5 27.Фf4 Тf8 28.Се4 белыя таксама атрымлівалі неадхільную атаку. 27.Се4!! Фе8. Калі 27…Т:h3+, то 28.Крg2 Тh6 29.Т:g6+! fg 30.Фf6+ Kpg8 31.Фf8+ Kph7 32.C:g6+!! Kp:g6 33. Tf6+ Kpg5 34.Ф:h6+ Kp:g4 35.Tf4X. Або 29…Т:g6 30.C:g6 fg 31.Фf6+ Kpg8 32.Фf8+ Kph7 33.Th1X. 28.h4 Th7. Чорныя нічога не могуць проціпаставіць атацы белых, якая ўсё нарастае. 29.h5 Kpg8 30.Фf4. Пагражае 31.С:g6. Чорныя вымушаны аддаць якасць. 30…Т:е4 31.Ф:е4 Ф:е4 32.gh 33.g5 Тg7 34. g6! Выкарыстоўваючы кепскае становішча каня, белыя чотка рэалізуюць матэрыяльную перавагу. 34…T:g6 35.T:f7 Kb6 36.T:b7 Kc4 37.T:a7 Kd2 38.Tg1 T:g1+ 39.Kp:g1 K:e4 40.a4 Kc3 41.a5 K:d5 42.Tb7 Kb4 43.T:b4! Чорныя здаліся.

Доктар хімічных навук, прафесар Ісак Навумавіч Айзенштадт нарадзіўся ў Петраградзе ў 1919 г., а памёр ужо ў Санкт-Пецярбургу, прычым у адзін дзень з Давідам Бранштэйнам (5 снежня 2006 г.). Ён не раз паспяхова выступаў у чэмпіянатах роднага горада, у 1961 г. атрымаў званне майстра спорту. У першай палове 1946 г. І. Айзенштадт разам з брэсцкім майстрам Уладзімірам Сайгіным, лаўрэатам Сталінскай прэміі паэтам Аркадзем Куляшовым, прафесарам Іванам Вятохіным, згаданым вышэй капітанам Чэмерыкіным і іншымі ўвайшоў у кіраўніцтва адноўленай шахматна-шашачнай секцыі пры спорткамітэце БССР. Узначаліў секцыю майстар Гаўрыла Верасаў, які захоўваў званне чэмпіёна рэспублікі з 1941 г. Аднак аднаасобным чэмпіёнам Мінска-1946 яму стаць не ўдалося… Пра гэта найлепш раскажа заметка з газеты «Звязда» (03.04.1946). Не выключана, што сам Верасаў яе і напісаў: у чэрвені 1946 г. у «Звяздзе» аднавіўся шахматны аддзел пад яго рэдакцыяй.

1946-3

Толькі сёлета я даведаўся, што Рафаіл Якаўлевіч Гарэнштэйн (1923, Кіеў – 2012, Масква), выхаванец Кіеўскага Палаца піянераў, майстар спорту з 1958 г. і выдатны трэнер, унёс уклад і ў развіццё беларускіх шахмат. Вядома, для першакатэгорніка стаць нароўні з майстрам у чэмпіянаце Мінска было не абы-якім поспехам. Крыху пазней, як сведчыць «Шахматная еврейская энциклопедия», Р. Гарэнштэйн пераехаў у Львоў, дзе таксама выйграў першынство горада (1949).

І ўсё ж найбольшых поспехаў з маладых ігракоў (Холмаў, Айзенштадт, Гарэнштэйн) дабіўся ў рэшце рэшт Ратмір Дзмітрыевіч (1925, Шанкурск – 2006, Масква) – майстар з 1947 г., чэмпіён БССР 1948 г. (11,5 з 13 – перамога не стала сенсацыяй), гросмайстар з 1961 г., прызёр чэмпіянату СССР 1963 г. Пад канец жыцця ён не раз успамінаў тры гады (1946–1948), калі выступаў за нашу рэспубліку… Працытуем «Шахматное обозрение» (№ 5, 2000):

Урачы рэкамендавалі мне перабрацца з прыморскага Архангельска ў месца з больш сухім кліматам. У той час якраз набіралі спецыялістаў у новыя заходнія вобласці СССР, і маю маці перавялі на працу ў беларускі горад Гродна. Я вырашыў паехаць разам з ёй. У Гродна ў параўнанні з Расіяй уразіла мноства прадуктаў, да таго ж усё каштавала ў два разы дзешавей: там яшчэ не было калгасаў, і сяляне не развучыліся працаваць. Працаваў я спартыўным інструктарам. У 46-м годзе выйграў беларускі рэспубліканскі турнір першай катэгорыі.

1947

Партыя Сімагін – Холмаў з паўфіналу ХVI чэмпіянату СССР, Масква, 1947 г.

У Беларусі Холмаў стварыў сям’ю, меў сяброў… Ён ахвотна заязджаў да нас на турніры – і ў 1980-х, і ў 1990-х, і нават на пачатку 2000-х.

Згадаем яшчэ адзін эпізод з шахматнага жыцця БССР. Газета «Віцебскі рабочы» 13.11.1946 адсправаздачылася, што «днямі, упершыню пасля вызвалення горада, адбыўся трэніровачны шахматны турнір, у якім прынялі ўдзел адзінаццаць шахматыстаў Віцебска. Першае месца з рэзультатам 9,5 ачка з 10 магчымых заняў першакатэгорнік Смірноў, другое месца – другакатэгорнік Лейко – 8 ачкоў, трэцяе месца – Міронаў – 6 ачкоў. Чатыры ўдзельнікі турніра набралі неабходную норму… для атрымання чацвертай катэгорыі па шахматах».

Падрыхтаваў Вольф Рубінчык, г. Мінск

wrubinchyk[at]gmail.com

25 мая 2016

***

1946-й. Второй (для Беларуси) мирный год после освобождения в июле 1944 года. Жизнь вроде бы понемногу возвращается в довоенные берега, несмотря на то, что антибольшевистское сопротивление в западных областях не усмирено. В столице продовольствия и жилья остро не хватает, однако…

В феврале уже проводятся выборы в Верховный Совет СССР. Как вещает журнал «Вожык»,«Разбивши фашистских негодников сброд, / За Сталинский блок голосует народ!» Имелся в виду «блок коммунистов и беспартийных» – в БССР он собрал свыше 99% голосов (для сравнения: в Литве – 95,4% , в Эстонии – 94,36%, там люди были менее запуганы).

В Нюрнберге судят главных кочегаров нацизма, в Москве – их российских помощников (прежде всего власовцев), в Минске – разную относительно мелкую сволочь, комендантов, полицаев и переводчиков гестапо. Зато именно делегат БССР (Кузьма Киселев) предлагает на 1-й сессии ООН в Лондоне резолюцию против военных преступников и входит в анналы… Тем временем Илья Клаз пишет щемящее стихотворение о Минске: «Кто назвал тебя городом / Если остался / Только щебень, / Да пепел, / Да битый кирпич?..»

Уровень жизни в 1946 г. можно себе представить (или через 70 лет нельзя?), но поэзию в Беларуси искренне приветствуют. В конце февраля в Минск приезжает молодой поэт Лев Ошанин со своей «Легендой о защитниках Бреста»: «В Минске враг, кругом паучий крест, / Но стоит, как прежде крепость Брест…» Кстати, тема героической обороны Брестской крепости 1941 г. стала в СССР популярной гораздо раньше, чем в 1950-е годы. Как раз в 1946 г. опубликовал свою балладу «У Брэсце» и Максим Танк:

В Бресте, в Бресте,

В славном месте

Защищают крепость наши солдаты,

А смерть над Бугом

Сидит, ждет,

Когда замолкнут греметь гранаты.

Вообще М. Танк творил тогда много: почти в каждом номере журнала «Беларусь» под картонной обложкой таились его стихи. К сожалению, не избежал замечательный поэт и пропагандистских заданий. Так, он грубо напал на польского генерала Андерса: «… список «заслуг» господина Андерса ничем не отличается от списков «заслуг» других фашистских бандитов» («Вожык», № 8, 1946). Да что говорить, если через пару лет «фашистом» для сталинцев станет и вождь югославских партизан Иосип Броз Тито…

Как бы там ни было, в советской Беларуси не только искали врагов, но и строили, строили… Как раз в мае 1946 г. «на всю республику прозвучал голос молодых минчан, которые призывали молодежь республики помочь строительству автомобильного и тракторного завода» («Беларусь» , № 7, 1946). В октябре в столице была пущена автоматическая телефонная станция. Вставала из руин и периферия: так, под конец года на Наровлянской судостроительной верфи заработал новый лесопильный завод.

В правительстве помнили, что «трудящимся массам», помимо кнутов, нужны пряники. В июне некий Леонтьев через «Советскую Белоруссию» призвал «скорее восстанавливать парки культуры и отдыха». На параде в Москве (июль) белорусская делегация показала свой коронный номер – огромную вазу, сплетенную из тел физкультурников. Что характерно, этот номер дожил до XXI века… В начале 1946 г. в Витебске открылся магазин для продажи книг и культтоваров, летом в город вернулась картинная галерея Иегуды (Юделя) Пэна (свыше 200 работ), а в сентябре из Новосибирска в Минск приехал Государственный еврейский театр БССР.

Нашлось «место под Солнцем» и для шахматистов: скромное, но в начале 1946 года белорусские игроки объективно не могли рассчитывать на многое. Как сообщает газета «Вечерний Гродно»: «После приезда в 1945 году … Ратмира Холмова начали возрождаться в городе шахматы. Большой проблемой было практически полное отсутствие в Гродно шахмат. В городе в то время имелось только четыре комплекта, три из них – в Доме офицеров». Тем не менее, продолжает автор, в начале 1946 г. был проведен городской чемпионат и создана гродненская шахматно-шашечная секция.

В биографиях Р. Холмова «сходу» выигранный им чемпионат Гродно почему-то не упоминался – только чемпионат Архангельска 1945 г. Благодаря своему «статусу» чемпион двух городов, да еще комсомолец, был приглашен в Минск на тренировочный турнир первокатегорников. Точнее, турнир состоялся в доме отдыха в Ждановичах, и понятно, почему. «Мне пришлось в 1946 г. быть в Минске. Весь центр… был разрушен», – свидетельствовал будущий мастер Абрам Ройзман в журнале «Шахматы» (№ 3, 2008). Правда, в том же году он побывал в парке Горького и «увидел там функционирующий шахматный павильон в форме круга. Столики стояли вдоль стен, а в середине была цветочная клумба. Интересно, что шахматный павильон был сооружен в числе первых. Запомнились Шагалович … и Чемерикин, которые играли без часов». Но павильон, что работал и до войны, был отстроен уже летом, после турнира первокатегорников, проведенного весной. О ходе турнира можно узнать, например, из следующих двух заметок («Сталинская молодежь», 12 и 19 апреля 1946):

1946-1 1946-2

Заслуживают внимания фамилии Айзенштадт и Горенштейн. Исаак Айзенштадт был первым кандидатом в мастера, которого победил Ратмир Холмов, и партия с ним так запомнилась Холмову, что он включил ее в сборник избранного 1982 г. (в эту книгу вошло всего 63 партии за 1946–1970 гг.). Вопреки сказанному в предисловии Евгения Ильина, Айзенштадт не был во время турнира «ленинградцем» и «варягом»: тогда он жил в Витебске и так же представлял БССР, как и Р. Холмов. Приведем памятную партию с комментариями самого Холмова:

Холмов – Айзенштадт (Ждановичи, 1946)

1.е4 с5 2.Kс3 Kс6 3.g3 g6 4.Cg2 Cg7 5.d3 e6 6.Kge2 Kge7. План белых заключается в подготовке пешечного наступления на королевском фланге. В противовес этому черные при поддержке дальнобойного слона g7 стремятся атаковать ферзевый фланг. 7.Сf4. Обычно играют 7.Се3 и 8.Фd2. 7…е5. Вероятно, сильнейшим возражением на 7.Сf4 был ход 7…d5! Здесь это выгоднее, чем в обычном варианте 7.0-0 d5 8.еd еd 9.Кf4, где белые вынуждают движение черной пешки на d4, в результате чего Cg7 утрачивает свою дальнобойность, а Cg2 получает более обширное поле деятельности. 8.Се3 Кd4 9.0-0 d6 10.f4 Се6 11.h3. Обязательно! Черные угрожали 11…Фd7 и 12…Сg4, после чего прогнать слона было бы очень трудно. 11…Фd7 12.Крh2 h5. Другая возможность – 12…0-0, чтобы пользуясь хорошим развитием, на 13.g4 играть 13…f5 с последующим Ла8-е8. 13.Кd5? Ошибка. Следовало предпочесть 13.Фd2. 13…С:d5 14.еd h4? Ответная ошибка! После 14…Кеf5 15.Сf2 0-0-0 черные захватывали инициативу. Увлекшись выигрышем пешки, черные не учитывают, что за нее белые получают более чем достаточную компенсацию. 15.g4 K:e2 16.Ф:e2 ef 17.C:f4 C:b2 18.Лab1. Ничего не давало 18.Лае1 Сс3 19.Сg5 С:е1 20.Л:е1 f6! 21.С:f6 Лh7 22.Фе4 0-0-0 23.С:е7 Ле8, и черные сохраняли материальный перевес. 18…Сf6 19.Крh1 0-0. Не каждому по вкусу 19…0-0-0 из-за 20.Сh2 Кg8 21.Фd2, и черные фигуры расположены неудачно, в то время как у белых перспективы атаки. 20.Фf2 Сg7. Вынужденно (грозило 21.С:d6). В случае 20…g5 21.Се3! терялась пешка g5. 21.Ф:h4 Лае8 22.Сg5 Кс8 23.Сf6 С:f6 24.Л:f6. Белые добились ослабления черных полей и продолжают нажим. 24…Крg7 25.Лbf1 Лh8. Более упорно было 25…Ке7 с переводом коня на g8. Правда, и здесь после 26.Фg3 Лd8 27.h4 Кg8 28.g5 К:f6 29.gf+ Kph7 30.h5 Лg8 31.Ce4 или 30…Лh8 31.Ch3! белые имели все шансы на победу. 26.Фg5 Лe7. В случае 26…Ле5 27.Фf4 Лf8 28.Се4 белые также получали неотразимую атаку. 27.Се4!! Фе8. Если 27…Л:h3+, то 28.Крg2 Лh6 29.Л:g6+! fg 30.Фf6+ Kpg8 31.Фf8+ Kph7 32.C:g6+!! Kp:g6 33.Лf6+ Kpg5 34.Ф:h6+ Kp:g4 35.Лf4X. Или 29…Л:g6 30.C:g6 fg 31.Фf6+ Kpg8 32.Фf8+ Kph7 33.Лh1X. 28.h4 Лh7. Черные ничего не могут противопоставить нарастающей атаке белых. 29.h5 Kpg8 30.Фf4. Угрожает 31.С:g6. Черные вынуждены отдать качество. 30…Л:е4 31.Ф:е4 Ф:е4 32.dе gh 33.g5 Лg7 34. g6! Используя плохое положение коня, белые четко реализуют материальное преимущество. 34…Л:g6 35.Л:f7 Kb6 36.Л:b7 Kc4 37.Л:a7 Kd2 38.Лg1 Л:g1+ 39.Kp:g1 K:e4 40.a4 Kc3 41.a5 K:d5 42.Лb7 Kb4 43.Л:b4! Черные сдались.

Доктор химических наук, профессор Исаак Наумович Айзенштадт родился в Петрограде в 1919 г., а умер уже в Санкт-Петербурге, причем в один день с Давидом Бронштейном (5 декабря 2006 г.). Он не раз успешно выступал в чемпионатах родного города, в 1961 году получил звание мастера спорта. В первой половине 1946 г. И. Айзенштадт вместе с брестским мастером Владимиром Сайгиным, лауреатом Сталинской премии поэтом Аркадием Кулешовым, профессором Иваном Ветохиным, упомянутым выше капитаном Чемерикиным и другими вошел в руководство восстановленной шахматно-шашечной секции при спорткомитете БССР. Возглавил секцию мастер Гавриил Вересов, который сохранял звание чемпиона республики с 1941 г. Однако единоличным чемпионом Минска-1946 ему стать не удалось… Об этом лучше расскажет заметка из газеты «Звезда» (03.04.1946). Не исключено, что сам Вересов ее и написал: в июне 1946 г. в «Звезде» возобновился шахматный отдел под его редакцией.

1946-3

Только в этом году я узнал, что Рафаил Яковлевич Горенштейн (1923, Киев – 2012, Москва), воспитанник Киевского Дворца пионеров, мастер спорта с 1958 года и отличный тренер, внес вклад и в развитие белорусских шахмат. Конечно, для первокатегорника стать наравне с мастером в чемпионате Минска было немалым успехом. Чуть позже, как свидетельствует «Шахматная еврейская энциклопедия», Р. Горенштейн переехал во Львов, где также выиграл первенство города (1949).

И все же наибольших успехов среди молодых игроков (Холмов, Айзенштадт, Горенштейн) добился в конце концов Ратмир Дмитриевич (1925, Шенкурск – 2006, Москва) – мастер с 1947 года, чемпион БССР 1948 г. (11,5 из 13 – победа не стала сенсацией), гроссмейстер с 1961 года, призер чемпионата СССР 1963 г. Под конец жизни он не раз вспоминал три года (1946–1948), когда выступал за нашу республику … Процитируем «Шахматное обозрение» (№ 5, 2000):

Врачи рекомендовали мне перебраться из приморского Архангельска в место с более сухим климатом. В то время как раз набирали специалистов в новые западные области СССР, и мою мать перевели на работу в белорусский город Гродно. Я решил отправиться вместе с ней. В Гродно по сравнению с Россией поразило изобилие продуктов, к тому же стоило всё в два раза дешевле: там еще не было колхозов, и крестьяне не разучились трудиться. Работал я спортивным инструктором. В 46-м году выиграл белорусский республиканский турнир первой категории. 

 

1947

Партия Симагин – Холмов из полуфинала ХVI чемпионата СССР, Москва, 1947 г.

В Беларуси Холмов создал семью, имел друзей … Он охотно заезжал к нам на турниры – и в 1980-х, и в 1990-х, и даже в начале 2000-х.

Вспомним еще один эпизод из шахматной жизни БССР. Газета «Витебский рабочий» 13.11.1946 отчиталась, что «на днях, впервые после освобождения города, состоялся тренировочный шахматный турнир, в котором приняли участие одиннадцать шахматистов Витебска. Первое место с результатом 9,5 очка из 10 возможных занял первокатегорник Смирнов, второе место – второкатегорник Лейко – 8 очков, третье место – Миронов – 6 очков. Четыре участника турнира набрали необходимую норму … для получения четвертой категории по шахматам».

Подготовил Вольф Рубинчик

wrubinchyk[at]gmail.com

Перевод редактора сайта.

Опубликовано 25 мая 2016