03.06.2015
|У Смілавічы мы паехалі проста так. Бо быў вольны выхадны дзень, далёка ехаць не хацелася, а Смілавічы блізка пад Менскам, ды і фота на Глобусе мясцовага палаца-сядзібы паказаліся прыкольнымі.
Палац (на фота вышэй), дарэчы, сапраўды прыгожы, але са стандартнай для Беларусі агаворачкай – быў калісьці прыгожы. Зараз да яго не дабрацца – усё абгарожана і вядуцца нейкія будаўнічыя працы. Ад парка таксама мала што засталося, а пабудаваныя тут жа карпусы аграрнага каледжу ў савецкім стылi, вядома, таямнічасці і шарму не дадаюць.
Затое месцамі захаваўся аўтэнтычны плот:
Цяпер, здаецца, я зразумеў, адкуль у беларусаў жаданне абгарадзіць свае ўчасткі двухметровым металапрофілем ці бетоннымі плітамі: відаць, хочацца жыць як калісьці арыстакратыя 🙂
А яшчэ ў Смілавічах нарадзіўся Хаім Суцін – славуты мастак-экспрэсіяніст, якога мы, у адрозненне ад французаў, ведаем так сабе. Тым не менш, у 2008 годзе ў мясцовай школе была створана музейная экспазіцыя «Прастора Хаіма Суціна». У музейчыка нават сайт даволі прыстойны ёсць, але вось патрапіць у музей – праблема. Па-першае, гэтую школу без навігатара не знайсці. Праўда, адзін указальнік з цэнтральнай вуліцы кудысьці ў бок яе ёсць, але далей трэба арыентавацца на магазін з аўтазапчасткамі і надпіс на школе “Спорт – посол мира”.
Музейнай шыльдачыкі на розных уваходах школкі таксама няма. Затое ёсць такая “крэатыўная” інсталяцыя:
Спачатку мы пайшлі ў дзверы культурна-краязнаўчага цэнтру (ну лагічна ж, праўда?), але вахцёрка перанакіравала ў суседні ўваход цэнтра творчасці. Там нават хадзіла нейкая экскурсія школьнікаў – відаць таксама заехалі пра Суціна даведацца. Але нас крута абламала жанчына-экскурсавод: “А што вам тут нада? У музей? Дык у нас тока па запісі. Нет, січас вы нікак не пападзёце”… І павяла за сабой школьнікаў у нетры дома творчасці, так і не сказаўшы, дзе гэты самы запіс праводзіцца… Схадзілі, блін, у музей!
Болей у Смілавічах цікавага нічога не знайшлі. Хаця тыя, хто мае настальжы па СССР, можа завітаць у мясцовыя крамы спажыўкааперацыі: тут нічога не змянілася з часоў “саўка” – нават пах у крамах аўтэнтычны. І шэдэўральная выкладка асартыменту:
Ну і яшчэ парачка фотак:
Далей мы паехалі ў Дукору. Тут захавалася прыкольная брама.
Сёння яна ўжо адрэстаўраваная, а да яе прымазаўся мясцовы “Пухавіцкі аграпрадукт”, які вырашыў у былым парку стварыць нейкі турыстычны комплекс. Калі шчыра, канцэпцыю гэтага “пражэкту” я не адчуў, і пакуль ён выглядае як чарговы агратрэш: у кучу навалены гісторыя, хаткі з рамеснікамі, гасцявыя домікі, карчма-рэстаран, вінакурня, забаўкі для дзяцей і перагорнуты дом.
Дарэчы, не гледзячы на тое, што тэрыторыя комплекса да канца не дароблена, на ўваходзе ўжо сядзіць касір (белы столік на фота ніжэй) – за магчымасць пахадзіць па былому парку трэба заплаціць 40 тысяч рублёў.
Праўда, калі абыйсці тэрыторыю і зайсці з іншага боку праз мосцік – то нічога плаціць не трэба 🙂
Перагорнуты дом і старая брама – канечне, крутыя, але баюся, што з гэтага “пражэкту” атрымаецца чарговы лубочны туркомплекс 🙁 Хаця, калі б трошкі падумаць і распрацаваць добрую канцэпцыю, можна было б зрабіць і што-небудзь сапраўды цікавае…
P.S. Прыехаў дадому і палез на сайт музея Хаіма Суціна. Цытата:
Экскурсии осуществляются только для групп по предварительной записи, тел. 801714-23246; моб. +37529-7698385. Минимальное количество в группе – 5 чел.
Цены на экскурсию
(согласно действующему на 01.04.2015г. прейскуранту отпускных цен на платные услуги, оказываемые отделом образования, спорта и туризма Червенского райисполкома):
- для взрослых и студентов – 36000 рублей (экскурсия и кофе),
- для учащихся школ – 18000 рублей (экскурсия).
Дополнительные услуги*
- просмотр видеофильмов «В поисках Сутина», «Эссе о Сутине», «Художники Парижской школы. Уроженцы Беларуси», «Марк Шагал. Нереальная реальность»;
- просмотр каталогов с выставок «Парижская школа» в Государственном музее изобразительного искусства им. А.С.Пушкина в Москве, «Художники Парижской школы из Беларуси» в Национальном художественном музее в Минске, «Soutine» в Парижской Пинакотеке;
- фотографирование;
- экскурсия по Центру детского творчества с посещением творческих мастерских, выставки лучших работ декоративно-прикладного и художественного творчества обучающихся и педагогов Центра;
- по желанию, экскурсия по г.п. Смиловичи: дворцовый комплекс Ваньковичей, валяльно-войлочная фабрика, старое еврейское кладбище, православная церковь Георгия Победоносца и др.
*дополнительные услуги платные
Вось бліна, трэба шукаць яшчэ людзей і ўсё-такі прарвацца ў музей! І папіць кавы па папярэднім запісе. Хто са мной? 🙂
***
Нищета, бычьи туши, Париж. Тест о великом Хаиме Сутине из Смиловичей
Любовь Касперович / TUT.BY
Апублiкавана 14.01.2018 15:15