Tag Archives: Александр Прокопенко

Памяти Геннадия Хасина (1935-2020)

Перевод на русский см. ниже

«Я ўжо стаміўся жыць…» Памёр легендарны беларускі футбаліст Генадзь Хасін

Піша Сяргей Кайко (газета «Новы час»)

Яго баяўся Леў Яшын, у яго закусваў Аляксандр Пракапенка

Фота dinamo-minsk.by

Пра Генадзя Хасіна ёсць два апокрыфы, і абодва яны звязаны з пачуццём страху. Першы: яго баяўся вялікі варатар Леў Яшын. Другі: з ім у машыне баяліся ездзіць пасажыры.

І тое, і другое — праўда, хай і памножаная на час, які міфалагізуе любыя падзеі.

Яшыну ён сапраўды часцяком забіваў. Галкіпер маскоўскага «Дынама», лепшы варатар свету ХХ стагоддзя і алімпійскі чэмпіён-1956, ён нічога не мог зрабіць са страшэнным ударам беларускага нападаючага-самародка. Толькі казаў: «Зноў у Мінску гэты Хас, не ведаеш, што ён будзе рабіць на полі…»

Забіць геніяльнаму Яшыну — гэта быў усесаюзны шык і блакітная мара для любога гульца той эпохі, і ўжо адно гэта ўздымала Хасіна ў вачах заўзятараў на недасяжную вышыню. Магутны ўдар гарманічна дапаўняў карціну, месцамі таксама пераходзячы ў фальклор. Кажуць, аднойчы ў Кіеве ён так улупіў па варотах, што мяч куляй заляцеў у сетку — і такой жа куляй адскочыў назад у поле. Усё адбылося імгненна — і суддзя нават не заўважыў, не зафіксаваў гол…

Машыну ён таксама вадзіў майстэрскі, яшчэ не ведаючы, што ў незалежнай Беларусі будзе ганяць на буржуйскім BMW да 80 з гакам гадоў. А тады, у адлігавыя 60-я, фарсіста круціў стырно айчыннай «Волгі», і часам рэальна запалохваў спадарожнікаў.

Прычына ў тым, што Хасін быў касавокім — і праз гэты свой дэфект насіў яшчэ адну красамоўную мянушку. «Бі, Касы!» — крычалі яму з трыбун балельшчыкі, а ён і не крыўдзіўся. Вока пашкодзіў падчас улюбёнага футбола — прыляцела буцай саперніка. Тыя, хто не ведаў пра гэтую траўматычную фізіялогію, палахліва ўжымаліся ў сядзенне яго рэактыўнага аўто. Кіроўца ліха гойсаў па мінскіх вуліцах, а ім здавалася, што ён зусім не глядзіць на дарогу…

Па тым часе ў яго была звычайная, тыповая біяграфія. «Дзіця вайны», ураджэнец Барысава, з прыходам гітлераўцаў быў звезены маці ў Самарканд — да родзічаў. Вярнуліся ў 1944-м, у спаленую, зруйнаваную Беларусь, дзе футбол стаў аддушынай для цэлага пакалення падлеткаў. Удар ужо тады быў, што трэба, ён і вывеў у людзі — і давёў да мінскага «Дынама», мроі ўсіх беларускіх футбалістаў.

Пазней, ужо стаўшы ўлюбёнцам мінскай тарсіды, Хас-Касы мог з’ехаць туды, дзе да хлеба з маслам дадалася б чорная ікра і агні сапраўды вялікага горада. Запрашалі кіеўскае і маскоўскае «Дынама», «Спартак» — адтуль і да сборнай СССР, дзе верхаводзілі Яшын са Стральцовым, заставалася б зрабіць крок-другі.

Але ён застаўся дома, дзе ўсё сваё і ўсе свае. Пад асабістую гарантыю Пятра Машэрава вырашыць кватэрнае пытанне. Адзін з кіраўнікоў рэспублікі футбол любіў да адурэння і слова стрымаў. Генадзь Хасін з маладой жонкай-прыгажуняй — салісткай балета — стаў уладальнікам камфартабельных апартаментаў каля Плошчы Перамогі.

Так і дагуляў у правінцыйным Мінску — так і не рызыкнуў, не зведаў, на што быў здатны па гамбургскім рахунку. Калі потым і задаваў на гэты конт пытанні, то толькі сам сабе. Беларускія заўзятары пра тое не пыталіся — доўгія гады хадзілі на стадыён («на Хаса») і няслі з сабой падзяку.

З «Дынама» ён сыйшоў даволі рана — у 28, але ж і век спартсмена ў тыя часы быў карацейшы. Не дацягнуў да «бронзавага» сезона-1963 — перабраўся ў Гомель, затым Яраслаўль, Запарожжа… Гэта ўжо была дарога з кірмашу, і вопытны Хасін тое разумеў. Да пасляфутбольнага жыцця ён падрыхтаваўся добра.

На «дэмбелі» звычайна жыццё бяжыць хутчэй, аднак былы форвард Хас і тут глядзеў наперад шырока адкрытымі вачыма. Ён выбраў нестандартны для ўчорашняга футбаліста шлях — пайшоў працаваць у агульнахарч, дзе і заставаўся да пенсіі. Мінскія бары «Свіслач» і «Нёман», пасля прыходу перабудовы і дэмакратыі — СП «Фрайдзіс», «Іспанскі куток». На гэтай ніве Хасін не гуляў у камандзе — выключна кіраваў, знайшоўшы ў сабе годныя прадпрымальніцкія якасці.

У «Нёман» да яго забягаў з вядомай патрэбай «народны футбаліст» Аляксандр Пракапенка. «Хас, дай закусіць…» — і Хас, добрая душа, даваў.

Сваё апошняе інтэрв’ю ён даў у 2016-м. Двойчы адзначыў, што цалкам задаволены жыццём. Жанаты другім шлюбам, маладая, як сам сказаў, жонка — «57 гадоў». Дзеці, унукі. Здароўе, вядома, ужо не тое, але сілы хапае, каб давіць педалі BMW і глядзець на дарогу своеасаблівым сваім позіркам. Праўда, напрыканцы з языка нечакана сарвалося: «Скажу шчыра, стаміўся я ўжо жыць…» І наўрад ці гэта быў гумар.

І яшчэ Генадзь Барысавіч з горада Барысава тады нібыта падкрэсліў сваю беларускую самасвядомасць. Сказаў, што іншыя легенды той пары — Эдуард Малафееў, Міхаіл Мустыгін і Веніямін Арзамасцаў — «не нашы». Без крыўд: людзі выдатныя, сябравалі добра, футбалісты былі — ого-го. Аднак «не такога складу, як мы». Бо расіяне, якіх тады завозілі ў Мінск па дынамаўскай лініі цэламі пачкамі.

«Карэнных беларусаў з нашага пакалення амаль ужо не засталося, — сумна разважаў герой не нашага часу. — Толькі трое — я, Лёня Ерахавец да Ваня Савосцікаў».

Наступныя гады зруйнуюць нават гэтую кволую ідылію. Іван Савосцікаў сыдзе з жыцця летам 2018-га, Леанід Ерахавец — восенню 2019-га, Генадзь Хасін — 4 лістапада 2020-га.

Апошні карэнны з той плеяды, ён пражыве 85 гадоў.

Фота dinamo-minsk.by

* * *

 «Я уже устал жить…» Умер легендарный белорусский футболист Геннадий Хасин

Пишет Сергей Кайко («Новы час», 05.11.2020)

Его боялся Лев Яшин, у него закусывал Александр Прокопенко

О Геннадии Хасине есть два апокрифа, и оба они связаны с чувством страха. Первое: его опасался великий вратарь Лев Яшин. Второе: пассажиры боялись ехать с ним в машине.

И то, и другое – правда, хотя она умножена на время, которое мифологизирует любые события.

Яшину он действительно нередко забивал. Вратарь московского «Динамо», лучший голкипер мира ХХ века и олимпийский чемпион 1956 года ничего не мог поделать со страшным ударом белорусского нападающего-самородка. Только говорил: «Снова в Минске этот Хас, не знаешь, что он будет делать на поле…»

Забить гениальному Яшину — это был всесоюзный шик и голубая мечта для любого игрока той эпохи, и уже одно это поднимало Хасина на недосягаемые высоты в глазах болельщиков. Мощный удар гармонично дополнял картину, местами тоже переходя в фольклор. Говорят, однажды в Киеве он так сильно ударил по воротам, что мяч пулей влетел в сетку – и такой же пулей отскочил обратно в поле. Всё произошло моментально, так, что арбитр даже не заметил, не зафиксировал гол…

Хасин умело водил машину, ещё не зная, что в независимой Беларуси будет водить «буржуйскую» BMW до 80 с лишним лет. А тогда, в «оттепельные» 1960-е, он форсисто крутил штурвал отечественной «Волги», порой реально пугая сидевших рядом.

Причина в том, что Хасин был косоглазым – и из-за этого дефекта он носил ещё одно красноречивое прозвище. «Бей, Косой!» — кричали ему с трибун болельщики, и он не обижался. Повредил глаз во время любимого футбола – прилетело бутсой соперника. Те, кто не знал об этой травматической физиологии, испуганно вжимались в сиденье его реактивного автомобиля. Водитель лихо колесил по улицам Минска, и им казалось, что он вообще не смотрит на дорогу…

Для того времени у него была обычная, типичная биография. «Дитя войны», уроженец Борисова, перед приходом нацистов был увезён мамой в Самарканд – к родственникам. Вернулись в 1944 году в выжженную, разрушенную Беларусь, где футбол стал отдушиной для целого поколения подростков. Удар уже тогда был, что надо, он и вывел в люди – и довёл до минского «Динамо», мечты всех белорусских футболистов.

Позже, уже став любимцем минской торсиды, Хас-«Косой» мог уехать туда, где к хлебу с маслом была бы чёрная икра, да и огни действительно большого города. Приглашали киевское и московское «Динамо», «Спартак» – оттуда до сборной СССР, где верховодили Яшин и Стрельцов, оставалось бы сделать шаг-другой.

Но он остался дома, где всё своё и все свои. Под личное поручительство Петра Машерова решить жилищный вопрос. Один из руководителей республики до безумия любил футбол и слово сдержал. Геннадий Хасин с молодой красивой женой – солисткой балета – стал обладателем комфортабельных апартаментов у площади Победы.

Так и доиграл в провинциальном Минске – так и не рискнул, не узнал, на что был способен по гамбургскому счёту. Если позже и задавал вопросы по этому поводу, то только себе. Белорусские болельщики об этом не спрашивали – много лет ходили на стадион («на Хаса») и несли с собой благодарность футболисту.

Он покинул «Динамо» довольно рано – в 28 лет, но и век спортсмена в ту эпоху был короче. Не дотянул до «бронзового» сезона-1963 – переехал в Гомель, потом Ярославль, Запорожье… Это уже была дорога с ярмарки, и опытный Хасин это понимал. К послефутбольной жизни он хорошо подготовился.

На «дембеле» жизнь обычно бежит быстрее, но бывший форвард Хаас и здесь смотрел вперёд широко открытыми глазами. Для недавнего футболиста он выбрал нестандартный путь – пошёл работать в общепит, где оставался до пенсии. Минские бары «Свислочь» и «Неман», после наступления перестройки и демократии – СП «Фрайдис», «Испанский уголок». На этом поприще Хасин не играл в команде – лишь руководил, найдя в себе достойные предпринимательские качества.

В «Неман» к нему забегал с известной нуждой «народный футболист» Александр Прокопенко. «Хас, дай закусить…» – и Хас, добрая душа, давал.

Последнее интервью он дал в 2016 году. Дважды отмечал, что полностью доволен жизнью. Женат вторым браком, молодая, как сам сказал, жена – «57 лет». Дети, внуки. Здоровье, конечно, уже не то, но сил хватает, чтобы давить на педали BMW и своеобразным своим взглядом смотреть на дорогу. Однако в конце концов с языка вдруг сорвалось: «Если честно, устал я жить…» И вряд ли это было шуткой.

А ещё Геннадий Борисович из Борисова тогда вроде как подчеркнул свою белорусскую идентичность. Он сказал, что другие легенды того времени –Эдуард Малофеев, Михаил Мустыгин и Вениамин Арзамасцев – «не наши». Без обид: люди классные, друзья хорошие, футболисты были – о-го-го. Однако «не такого склада, как мы». Потому что они россияне, которых тогда завозили в Минск по динамовской линии целыми «пачками».

«Коренных белорусов от нашего поколения почти уже не осталось, – грустно размышлял герой не нашего времени. – Всего трое я, Лёня Ероховец и Ваня Савостиков».

Последующие годы разрушат даже эту хрупкую идиллию. Иван Савостиков умрёт летом 2018 года, Леонид Ероховец – осенью 2019 года, Геннадий Хасин – 4 ноября 2020 года.

Последний «коренной» из той плеяды, он проживёт 85 лет.

* * *

Чытайце таксама / читайте также: https://www.pressball.by/news/football/371078

Опубликовано 05.11.2020  18:58

***

Миг и судьба. Василий Сарычев о прошлом и настоящем

Добавлено 08.11.2020  00:11