Паміж Пурымам і Пэйсахам. Літвіны і літвакі на Гарадзеншчыне.
У нядзелю 10 красавіка адбудзецца чарговае падарожжа з габрэйскім акцэнтам “Паміж Пурымам і Пэйсахам” з мастаком-рэстаўратарам, беларускім ідышыстам Алесем Астравухам з серыі вандровак “Літвіны і літвакі”.
Гэтым разам мы едзем на Гарадзеншчыну і разам з намі ў вандроўку выправіцца вядомы бард Алесь Камоцкі, які па дарозе прасьпявае нам троху песьняў на ідыш ды сваіх пераказаў на беларускую, а таксама іншыя свае спевы.
Падчас вандроўкі мы пабачым:
– Слонім на рацэ Шчары – касьцёл сьвятога Андрэя (18 ст.), Вялікая сынагога (1642), Хасыдзкая сынагога (19 ст.);
– Зэльву на рацэ Зальвянцы – Траецкая царква (1815);
– Рось на рацэ Росі – крамянёвая сталіца; двор Патоцкіх, Траецкі касьцёл (1801), сынагога (19 ст.);
– Воўпу на рацэ Ваўпянцы – драўляны касьцёл Яна Ксьціцеля (1773), драўляная сынагога (18 ст.);
– Луна-Волю (Лунна) на рацэ Нёмне – касьцёл сьвятой Ганны (1782);
– Індуру на рацэ Індурцы – Траецкі касьцёл (1815), сынагога (1885).
BIZ HUNDERT UN CVANCIK:
-120-годзьдзе Майсея Кульбака;
– Хасыдзкія цадзікі Аўром Слонім і Хаім Амдурскі;
– Пісьменьнікі гарадзеншчыны Лэйб Найдус, Эліза Ажэшка, Ларыса Геніюш.
Маршрут: Мінск – Слонім – Зэльва – (Ваўкавыск) – Рось – Воўпа – Лунна – Індура – Мінск..
Кошт 370 тысяч бел. руб. Кампаніям у 4 чалавекі і больш, а таксама сталым удзельнікам вандровак – традыцыйная зніжка.
У праграмах вандровак традыцыйна майстар-клас па мове ідыш і габрэйскіх спевах.
Запіс і ўся дадатковая інфармацыя традыцыйна па тэл.: +375255458430, +375291342804(Валерыя).











