Ізраільска-беларускі пісьменнік Давід Шульман прадставіў ў Барысаве кнігу “З вялікай літары Б.”
У нядзелю 14 чэрвеня ў Барысаве ізраільскі пісьменнік Давід Шульман прэзентаваў сваю новую кнігу “З вялікай літары Б.». Сустрэча адбылася ў доме-музеі Каладзеева, дзе былы жыхар Барысава прадставіў землякам сваю творчасць і падарыў кнігі краязнаўчаму музею і цэнтральнай бібліятэцы.
Былы барысаўчанін, а цяпер жыхар ізраільскага горада Эйлат, Давід Шульман прадставіў у доме Каладзеева сваю новую кнігу “З вялікай літары Б.” Гэта пятая кніга пісьменніка і другая – на беларускай мове. Давід Шульман – адзіны ізраільскі пісьменнік, які піша па-беларуску. Ён сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтра.

На сустрэчу ў дом-музей Каладзеева прыйшлі сябры Давіда, яго знаёмыя і аднакласнікі,
а таксама прадстаўнікі Цэнтральнай гарадской бібліятэкі і краязнаўчага музея
а таксама прадстаўнікі Цэнтральнай гарадской бібліятэкі і краязнаўчага музея
Падчас сустрэчы Давід Шульман размаўляў на рускай мове: так аўдыторыі было яго прасцей разумець. Але прызнаўся, што гаварыць па-беларуску для яго сапраўдная раскоша, якую ён дазваляе сабе з кожнай добрай нагоды.

“Я пішу на рускай і беларускай. Гэта значыць, што я і думаю на гэтых мовах.
Новая кніга мае назву “З вялікай літары Б.».
Яна пра Беларусь, пра Бярэзіну, пра Барысаў і пра вуліцу Берагавую ў ім»,- кажа Давід Шульман.
Новая кніга мае назву “З вялікай літары Б.».
Яна пра Беларусь, пра Бярэзіну, пра Барысаў і пра вуліцу Берагавую ў ім»,- кажа Давід Шульман.
Увесь матэрыял можна прачытаць тут
А гэта было ўжо ў Мінску:
Пісьменнік Давід Шульман прэзентаваў новую кнігу (фотарэпартаж)
18 чэрвеня 2015
18 июня 2015