Halina Birenbaum. Jedźcie do Treblinki (+пераклад на беларускую!)

Галіна Бірэнбаўм (нар. 1929 у Варшаве) – ізраільская паэтка, якая піша па-польску і ўваходзіць у Згуртаванне польскіх пісьменнікаў. У часы Другой сусветнай вайны была ў варшаўскім гета, пазней – у нацысцкіх канцлагерах (Майданэк, Асвенцім, Равенсбрук). У Зямлю Ізраіля выехала ў 1947 г., жыве ў Герцліі. Аўтарка зборнікаў “Надзея памірае апошняй” (1967), “Вяртанне на зямлю праайцоў” (1991), “Кожны вернуты дзень” (1998) і інш. Мае шэраг польскіх узнагарод.

На наступным тыдні яна плануе зноў быць у Польшчы.

Малюнак і фота: alchetron.com, wertheimer.info.

* * *

Halina Birenbaum

Jedźcie do Treblinki

 

Jedźcie do Treblinki

Otwórzcie oczy szeroko

Wyostrzcie słuch

Wstrzymajcie oddech

wsłuchajcie się w głosy wydobywające się tam

spod każdego ziarenka ziemi –

 

jedźcie do Treblinki

Oni czekają na was, spragnieni głosu waszego życia

znaku waszego istnienia, kroku waszych nóg

ludzkiego spojrzenia

rozumiejącego, pamiętającego

powiewu miłości na Ich prochy –

 

jedźcie do Treblinki

z własnej, wolnej woli

jedźcie do Treblinki w potędze bólu nad okropnościami

tu dokonanymi

z głębi zrozumienia i serca, które płacze, nie godzi się

wysłuchajcie Ich tam wszystkimi zmysłami

 

jedźcie do Treblinki

opowie wam tam cisza zielona, złotawa lub biała

niezliczone opowieści

o życiu wzbronionym, niemożliwym – odebranym

jedźcie do Treblinki

spójrzcie, jak czas tam stanął

grzmiące milczenie umarłych

kamieni na model ludzkich postaci w tej głuszy

jedźcie do Treblinki odczuć to przez chwilę –

 

jedźcie do Treblinki

zasadzić kwiat gorącą łzą, westchnieniem ludzkim

przy jednym z kamieni upamiętnienia zgładzonych

ich popiołami i prochem

 

Oni czekają na was w Treblince

byście przyszli, wysłuchali ich opowieści unoszących się

w tej ciszy

przynieście Im za każdym razem

wieść o trwaniu waszego życia wtedy zabronionego

o miłości ożywiającej

 

jedźcie do Treblinki poprzez wszystkie pokolenia

nie zostawiajcie Ich samotnych –

 

Галіна Бірэнбаўм

Едзьце ў Трэблінку

 

Паедзьце ў Трэблінку

Расплюшчце шырока вочы

Напружце слых

Дыханне стаіце

Услухайцеся, як там з пад кожнай пясчынкі

даносяцца галасы –

 

паедзьце ў Трэблінку

Яны чакаюць прагна голасу жыцця вашага

знаку вашага існавання, крокаў вашых ног

позірку чалавечага

які разумее ўсё і помніць

подых любові на Іх парэшткі –

 

паедзьце ў Трэблінку

па ўласнай, вольнай волі

паедзьце ў Трэблінку, боль невыносны адчуйце

ад здзейсненых тут жахаў

спазнайце розумам, сэрцам, якое плача ў нязгодзе

пачуйце Іх усімі сваімі пачуццямі –

 

Паедзьце ў Трэблінку

жаўтлявая, белая ці зялёная ціша раскажа

вам пра жыццё забароненае – адабранае;

паедзьце ў Трэблінку

зірніце, як час там спыніўся

якое грымотнае мёртвых маўчанне

як каменні ў глушы падобныя да людскіх сілуэтаў

паедзьце ў Трэблінку, адчуйце хоць на хвілю тое –

 

паедзьце ў Трэблінку

каб пасадзіць гарачай слязой, чалавечым подыхам кветку

ля аднаго каменя ў памяць забітых

ля іх попелу й парэштак

 

Яны чакаюць вас у Трэблінцы

каб вы прыйшлі паслухаць аповеды іх, што ўзносяцца

ў гэтай цішы

прыносьце ім вестку кожнага разу

як ваша цячэ жыццё, што тады было забаронена

і як любоў вас жывіць –

 

Едзьце ў Трэблінку пакаленнямі ўсімі

не пакідайце Іх у самоце

 

Пераклад з польскай Лявона Баршчэўскага

Апублiкавана 06.11.2017  21:23

Leave a Reply