(перевод на русский см. ниже)
Пра Гаўрылу Мікалаевіча Верасава (1912–1979) у сучасным шахматным свеце ведаюць нямала; у прыватнасці таму, што сярод закрытых пачаткаў існуе дэбют Верасава (1.d4 d5 2.Kc3). Ён не самы папулярны, але карэктны для белых, дагэтуль ужываны вядучымі гросмайстрамі. У 2002 і 2012 гг. у Беларусі выйшлі дзве біяграфічныя кнігі, прысвечаныя Верасаву. У 2004 г. Віктар Купрэйчык і Мікалай Царанкоў уклалі брашуру «120 лучших комбинаций Г. Н. Вересова».
Імя Ісака Якаўлевіча Мазеля (1911–1945) менш на слыху – відаць, з прычыны пераезду яго з роднага Мінска ў Маскву (1933 г.). А між тым абодва ў 1930-х гадах былі лідарамі беларускай шахматнай супольнасці, абодва даволі рана сталі майстрамі спорту (Мазель – у 1931 г., Верасаў – у 1937 г.), гулялі творча, самабытна… Абодва годна праявілі сябе ў Вялікую Айчынную вайну. Яшчэ адна супольная рыса – і Верасаў, і Мазель цікавіліся шахматнай кампазіцыяй, складалі задачы.
Ісак Мазель нарадзіўся ў сям’і ўрача ў снежні 1911 г., уварваўся ў шахматнае жыццё Беларусі ў 13-14 гадоў. Скончыўшы прафесійную школу дрэваапрацоўшчыкаў, ён паспяхова сумяшчаў гульню і арганізацыйную працу. Гуляў у чэмпіянатах роднага горада, выступіў за маладзёжную зборную на камандным першынстве БССР 1928 г. – і ў 1931 г. «дарос» да таго, што здабыў права на ўдзел у чэмпіянаце Савецкага Саюза.
Ён не першы з прадстаўнікоў Беларусі гуляў у чэмпіянатах Саюза, аднак яго вынік выявіўся на той час найлепшым: 8-9-е месцы з 18 (да 1931 г. дэлегаты БССР часцей займалі месцы ў ніжняй частцы табліцы). Так малады мінчанін – тагачасны кіраўнік шахсекцыі беларускіх прафсаюзаў – другім па ліку ў рэспубліцы атрымаў званне майстра. Уладзіслаў Сіліч з Віцебска дабіўся пасвячэння ў майстры на пару гадоў раней.
Нешматлікасць у Беларусі кваліфікаваных шахматыстаў, цяжкасці, выкліканыя калектывізацыяй, а магчыма, і сямейныя абставіны падштурхнулі Мазеля перабрацца ў больш «шахматную» і заможную Маскву. Там ён меў аналагічную пасаду (інструктар па шахматах пры Усесаюзным савеце прафсаюзаў), дзякуючы чаму аб’ездзіў увесь СССР з лекцыямі і сеансамі адначасовай гульні. Нядобразычліўцы параўноўвалі яго з Астапам Бэндэрам, а сучасны іркуцкі даследчык Раміль Мухаметзянаў адгукаецца пра нашага земляка паважліва: «якім бы ні быў Мазель, менавіта ён ездзіў па шахматных справах і ў Іркуцк, і ў Улан-Удэ, і яшчэ далей – да чорта ў балота. Дзякуй яму, ён для Сібіры нешта зрабіў, і гэта галоўнае».
Доля ісціны ў перадваеннай крытыцы ўсё ж была, таму што Мазель, абцяжараны сям’ёй (яго жонкай была Вольга Рубцова – будучая чэмпіёнка свету па шахматах), у другой палове 1930-х сапраўды больш цікавіўся не кшталцаваннем уласнага таленту, а пошукам «зоны камфорту». У выніку цярпела якасць яго гульні, і калі ў 1933–1934 гг. ён лічыўся адным з самых перспектыўных савецкіх шахматыстаў (пасля прызавога месца ў чэмпіянаце Масквы яму даверылі згуляць матч з аўстрыйскім маэстра Гансам Кмохам, якога Мазель увосень 1934 г. адолеў), то ў канцы 1939 г. яго дыскваліфікавалі на год… Усё ж, як паказалі далейшыя падзеі, гулец захаваў і любоў да шахмат, і майстэрства.
Ісак Мазель выйграў самы цяжкі ваенны чэмпіянат Масквы, які ладзіўся ў канцы 1941 – пачатку 1942 гг. пад гукі стрэлаў і трывожных сірэн. Пасля партый ён вяртаўся на фронт, які стаяў зусім блізка.
Гросмайстар Юрый Авербах (1922 г. нар.) успомніў у 2012 г., што Мазель быў вельмі рассеяны; калі ён прыбываў на чэмпіянат у канцы 1941 г., яго не раз забіраў патруль – або за неакуратнасць у форме адзення, або за тое, што забываўся аддаваць чэсць. Каменданту Масквы генералу Сінілаву даводзілася вызваляць майстра з-пад варты.
Лейтэнант Мазель не дажыў да перамогі некалькіх тыдняў – 31 сакавіка 1945 г. памёр ад тыфу ў шпіталі. Пахаваны ў Ташкенце, магілу знайсці не ўдалося.
Гаўрыла Верасаў пасля школы працаваў арматуршчыкам (будаваў і Дом друку ў Мінску). З 1933 г. вучыўся ў БДУ на матэматыка, вёў шахматныя аддзелы ў газетах і адначасна займаўся, як цяпер бы сказалі, трэнерскай працай. Калі ў Мінску адчыніўся Палац піянераў (1936), то Г. Верасаў навучаў яго выхаванцаў, і ў канцы 1930-х меў ужо некалькіх таленавітых вучняў.
Першы прыкметны спартыўны поспех Г. Верасава – 1-е месца ў чэмпіянаце Менска (1933). Далей былі перамогі ў чэмпіянатах Беларусі (1936, 1939…), гульня ў чэмпіянатах СССР. Лепшы вынік быў дасягнуты ў 1940 г.; 7-9-е месцы з 20 і сенсацыйны выйгрыш у гросмайстра Паўля Кераса, тагачаснага прэтэндэнта на сусветнае першынство.
Выклікае павагу тое, што Г. Верасаў, які мог бы эвакуявацца з начальствам у чэрвені 1941 г., добраахвотнікам пайшоў на фронт. Служыў пасыльным медсанбата, і невядома, як склаўся б яго лёс, калі б не папулярнасць шахмат у Савецкім Саюзе. Пісьменнік Іван Стаднюк (1920-1994), у 1941 г. – рэдактар дывізійнай газеты «Ворошиловский залп», успамінаў:
Неўзабаве з’явіўся ў нас яшчэ адзін супрацоўнік. Я літаральна знайшоў яго ў лесе: выпадкова натрапіў на чырвонаармейца, які сядзеў на пні і сам з сабою гуляў у шахматы. Убачыўшы мяне, ён ускочыў, падняў карабін, які ляжаў побач, увабраў гімнасцёрку і вінавата заўсміхаўся.
– Хто такі? – спытаў я, гледзячы ў яго шырокі сялянскі твар, насцярожаныя шэрыя вочы.
– Чырвонаармеец Верасаў! Пасыльны медсанбата сёмай гвардзейскай!
Партыя ў шахматы паспрыяла знаёмству, і Стаднюк узяў Верасава ў газету літаратурным супрацоўнікам. Шахматыст-карэспандэнт не сядзеў за спінамі таварышаў: «вылучаўся смеласцю, што межавала з неабачлівасцю: у дзённы час, здаралася, поўзаў у баявую ахову, выклікаючы на сябе агонь нямецкіх снайпераў і асуджальныя вокрыкі з нашых назіральных пунктаў». Быў цяжка паранены, колькі месяцаў лячыўся ў шпіталі, потым вярнуўся ў строй і даслужыўся да звання капітана. На чэмпіянат СССР па шахматах, які адбыўся ў Маскве (1944), беларус прыходзіў яшчэ ў ваеннай форме.
Пасля вайны Гаўрыла Верасаў абараніў кандыдацкую дысертацыю па гісторыі, выбіраўся ў Вярхоўны Савет БССР, кіраваў таварыствам дружбы з замежнымі краінамі, федэрацыяй шахмат Беларусі. Сярод іншага, ажыццявіў даваенную ідэю свайго калегі Мазеля: у 1950-я гг. дабіўся правядзення ў Мінску таварыскіх матчаў паміж беларускімі гульцамі і шахматыстамі замежжа (Польшчы, Венгрыі).
Вольф Рубінчык.
Сяброўскія шаржы на Г. Верасава (1940) і І. Мазеля (1941) / Дружеские шаржи на Г. Вересова (1940) и И. Мазеля (1941)
*
Рашыце задачу на мат за 2 хады / Решите задачу на мат в 2 хода
Г. Верасаў («Савецкая Беларусь», 1929)
Апублікавана ў часопісе «Роднае слова», № 5, 2019
Перевод:
*
Две судьбы шахматистов-воинов
О Гаврииле Николаевиче Вересове (1912-1979) в современном шахматном мире знают немало; в частности потому, что среди закрытых начал существует дебют Вересова (1.d4 d5 2.Kc3). Он не самый популярный, но корректный для белых и до сих пор используется ведущими гроссмейстерами. В 2002 и 2012 гг. в Беларуси вышли две биографические книги, посвященные Вересову. В 2004 г. Виктор Купрейчик и Николай Царенков подготовили брошюру «120 лучших комбинаций Г. Н. Вересова».
Имя Исаака Яковлевича Мазеля (1911-1945) меньше на слуху – видимо, по причине его переезда из родного Минска в Москву (1933). А между тем оба в 1930-е годы были лидерами белорусского шахматного сообщества, оба довольно рано стали мастерами спорта (Мазель – в 1931 г., Вересов – в 1937 г.), играли творчески, самобытно… Оба достойно проявили себя в Великую Отечественную войну. Еще одна общая черта – и Вересов, и Мазель интересовались шахматной композицией, составляли задачи.
Исаак Мазель родился в семье врача в декабре 1911 г., ворвался в шахматную жизнь Беларуси в 13-14 лет. Окончив профессиональную школу деревообделочников, он успешно совмещал игру и организационную работу. Выступал в чемпионатах родного города, за молодежную сборную на командном первенстве БССР 1928 г. – и в 1931 г. «дорос» до того, что получил право на участие в чемпионате Советского Союза.
Он не первым из представителей Беларуси играл в чемпионатах Союза, но его результат оказался на то время наилучшим: 8-9-е места из 18 (до 1931 г. делегаты БССР обычно занимали места в нижней части таблицы). Так молодой минчанин – тогдашний руководитель шахсекции белорусских профсоюзов – вторым по счету в республике получил звание мастера. Владислав Силич из Витебска добился посвящения в мастера на пару лет раньше.
Немногочисленность в Беларуси квалифицированных шахматистов, трудности, вызванные коллективизацией, а возможно, и семейные обстоятельства подтолкнули Мазеля перебраться в более «шахматную» и зажиточную Москву. Там он имел аналогичную должность (инструктор по шахматам при Всесоюзном совете профсоюзов), благодаря чему объездил весь СССР с лекциями и сеансами одновременной игры. Недоброжелатели сравнивали его с Остапом Бендером, а современный иркутский исследователь Рамиль Мухометзянов отзывается о нашем земляке уважительно: «…каким бы ни был Мазель, именно он ездил по шахматным делам и в Иркутск, и в Улан-Удэ, и еще дальше – к черту на кулички. Так что спасибо ему, он для Сибири кое-что сделал, и это главное».
Доля истины в довоенной критике всё же была, потому что Мазель, обремененный семьей (его женой была Ольга Рубцова – будущая чемпионка мира по шахматам), во второй половине 1930-х гг. действительно больше интересовался не усовершенствованием собственного таланта, а поиском «зоны комфорта». В результате страдало качество его игры, и если в 1933-1934 гг. он считался одним из самых перспективных советских шахматистов (после призового места в чемпионате Москвы ему доверили сыграть матч с австрийским маэстро Гансом Кмохом, которого Мазель осенью 1934 г. одолел), то в конце 1939 г. его дисквалифицировали на год… Всё же, как показали дальнейшие события, игрок сохранил и любовь к шахматам, и мастерство.
Исаак Мазель выиграл самый трудный военный чемпионат Москвы, который был устроен в конце 1941 – начале 1942 г. под звуки выстрелов и тревожных сирен. После партий он возвращался на фронт, стоявший совсем близко.
Гроссмейстер Юрий Авербах (1922 г. р.) вспомнил в 2012 г., что Мазель был очень рассеянный: когда он прибывал на чемпионат в конце 1941 г., его не раз забирал патруль – то ли за неаккуратность в форме одежды, то ли за то, что забывал отдавать честь. Коменданту Москвы генералу Синилову (любителю шахмат) приходилось освобождать мастера из-под стражи.
Лейтенант Мазель не дожил до победы нескольких недель – 31 марта 1945 г. умер от тифа в госпитале. Похоронен в Ташкенте, могилу найти не удалось.
Гавриил Вересов после школы работал арматурщиком (строил и Дом печати в Минске). С 1933 г. учился в БГУ на математика, вел шахматные отделы в газетах и одновременно занимался, как теперь сказали бы, тренерской работой. Когда в Минске открылся Дворец пионеров (1936), Г. Вересов обучал его питомцев и в конце 1930-х г. имел уже нескольких талантливых учеников.
Первый заметный спортивный успех Г. Вересова – 1-е место в чемпионате Минска (1933). Дальше были победы в чемпионатах Беларуси (1936, 1939…), игра в чемпионатах СССР. Наилучший результат был достигнут в 1940 г.: 7-9-е места из 20 и сенсационный выигрыш у гроссмейстера Пауля Кереса, тогдашнего претендента на первенство в мире.
Вызывает уважение то, что Г. Вересов, который мог бы эвакуироваться с начальством в июне 1941 г., добровольцем пошел на фронт. Служил посыльным медсанбата, и неизвестно, как сложилась бы его судьба, если бы не популярность шахмат в Советском Союзе. Писатель Иван Стаднюк (1920-1994), в 1941 г. – редактор дивизионной газеты «Ворошиловский залп», вспоминал: «Вскоре появился у нас еще один сотрудник. Я буквально нашел его в лесу: случайно наткнулся на красноармейца, который сидел на пне и играл сам с собой в шахматы. Увидев меня, он испуганно вскочил, поднял лежавший рядом карабин, повесил на плечо, заправил под ремнем гимнастерку и виновато заулыбался.
– Кто такой? – спросил я, глядя в его широкое крестьянское лицо, настороженные серые глаза.
– Красноармеец Вересов! Посыльный медсанбата седьмой гвардейской!»
Партия в шахматы поспособствовала знакомству, и Стаднюк взял Вересова в газету литературным сотрудником. Шахматист-корреспондент не сидел за спинами товарищей: «отличался храбростью, граничившей с неосмотрительностью: в дневное время, бывало, ползал в боевое охранение, вызывая на себя огонь немецких снайперов и осуждающие окрики с наших наблюдательных пунктов». Был тяжело ранен, несколько месяцев лечился в госпитале, затем вернулся в строй и дослужился до звания капитана. На чемпионат СССР по шахматам, который состоялся в Москве (1944), белорус приходил еще в военной форме.
После войны Гавриил Вересов защитил кандидатскую диссертацию по истории, избирался в Верховный Совет БССР, руководил Обществом дружбы с зарубежными странами, федерацией шахмат Беларуси. Среди прочего осуществил довоенную идею своего коллеги Исаака Мазеля: в 1950-е гг. добился проведения в Минске товарищеских матчей между белорусскими игроками и шахматистами зарубежья (Польши, Венгрии).
Вольф Рубинчик.
(журнал «Роднае слова», Минск, № 5, 2019)
Опубликовано 26.07.2019 16:14