У Варшаве паказалі беларускую стужку пра змагароў Менскага гета
У Варшаве адбываецца VII Міжнародны фестываль гістарычных і ваенных фільмаў. У яго конкурснай частцы ўдзельнічае і беларуская стужка – «Хроніка Менскага гета. За гонар і вольнасць» рэжысёра Ўладзіміра Луцкага. Пра фільм распавядае Вольга Пінкевіч, асістэнт рэжысёра. – Прадукавала гэты фільм студыя Уладзіміра Бокуна. І гэта поўнаметражная стужка, у якую ўкладаецца вельмі шмат часу, сіл. Яна з’яўляецца сапраўдным дакументальным даследаваннем. Я бачыла, што было дастаткова шмат людзей, людзі плакалі падчас паказу. У гледачоў застаецца ўражанне ад гэтай страшнай часткі гісторыі.
Audio Player 00:0000:00Use Up/Down Arrow keys to increase or decrease volume.
Беларусы бяруць удзел у Фестывалі ўжо трэці раз. Яшчэ адзін беларускі фільм у праграме – «Цень Ваўкалака». Абедзве стужкі адзначаныя спецыяльнымі дыпломамі Фестывалю.
Станіслаў Раманчук, Беларускае Радыё Рацыя Фота аўтара
***
Пабачыла свет кніга Евы Крыхняк пра габрэяў Беласточчыны
Кніга ўраджэнкі Саколкі Евы Крыхняк „Габрэйская асвета і культура на Беласточчыне міжваеннага перыяду і яе знішчэнне ў час Другой сусветнай вайны” абапіраецца на архіўныя дакументы, а таксама ўнікальныя сведчанні габрэяў з Саколкі, якія выратаваліся ад нацыстаў. Гэта першая кніга, якая адкрывае свет яўрэяў гэтага гарадка: – Я вельмі эмацыйна падышла да гэтай кнігі, мне хацелася, каб яна дайшла да як мага болшай колькасці чытачоў.
Audio Player 00:0000:00Use Up/Down Arrow keys to increase or decrease volume.
Кніжка Евы Крыхняк выйдзе таксама ў перакладзе на англійскую мову. Гэта магчыма дзякуючы сакальшчанскай габрэйкі, якая сёння жыве ў ЗША.
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя Фота аўтара
Апублiкавана 28.10.2016 11:29