(видео на русском – belisrael.info)
Пад Гомелем знайшлі месца масавых расстрэлаў ваеннапалонных з гомельскага лагера і габрэяў з Гомельскага гета.
Па звестках мясцовых жыхароў, колькасць пахаваных можа дасягаць 20-тысяч чалавек.
Яшчэ у 2012 годзе, грамадскія актывісты з гомельскай кааліцыі “Наша альтэрнатыва” звярнуліся ў Гомельскі гарвыканкам з прапановай ушанаваць памяць забітых габрэяў і чырвонаармейцаў блізу прыгараднай вёскі Краснае – на поўнач ад абласнога цэнтру.
Дзе па звестках мясцовых жыхароў у супрацьтанкавым рве, знаходзяцца парэшткі расстраляных .
Але дакладнае месца расстрэлаў знайсці удалося сёлета — дзякуючы мясцоваму жыхару Уладзіміру Котаву, бацька якога быў відавочцам трагедыі.
Сп. Уладзімір за ўласныя грошы набыў фота здымкі ваенных часоў, на падставе якіх разам з неабыякавымі грамадзянамі устанавілі месца знаходжання чалавечых парэшткаў і усталявалі часовы, памятны крыж.
Аб знойдзеным месцы актывісты паведамілі ў органы мясцовага кіравання, ваенкамат і мясцовую габрэйскую суполку. З мэтай правядзення спецыяльнымі службамі раскопак і ўстанаўлення ў будучыні мемарыяльнага знаку.
Кастусь Жукоўскі, спецыяльна для ТВ i belisrael.info
Опубликовано 19.03.2017 23:23