Небольшое предисловие. Можно читать текст с помощью автоматического переводчика по-русски, хотя в отдельных местах до грамотности там несколько далековато. Потому я решил поставить оригинальный текст по-белорусски, а каждый уже решит как ему удобнее. И последнее. Абрам Рабкин скончался в Петербурге 5 декабря 2013 (родился 27 октября 1925) (А.Ш.)
Тацяна Барысік
Абрам Рабкін — ураджэнец Бабруйска, мастак, заслужаны дзеяч мастацтваў Расеі — цяпер жыве ў Пецярбурзе. Але на сваіх выставах, што ладзяцца ў Беларусі і па-за яе межамі, славіць родны горад.
Суботнім вечарам крочу звыклым кірункам паўз стаянку міжгародніх маршрутак. «Ну вось, мне зноў на працу, а нехта ў Бабруйск едзе!» — прыходзіць на розум. У душы адразу прачынаецца белая зайздрасьць і мара паблукаць яшчэ раз па гэтым, бадай, самым вядомым і калярытным горадзе Беларусі, разам з кнігаю Абрама Рабкіна «Ўніз па Шасэйнай» (Менск, «Полымя», 1998). Шасэйная — так да вайны звалася вуліца дзяцінства аўтара, пазьней перайменаваная ў вуліцу Бахарава.